[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Якуб Колас "Сымон-музыка"
(1)       Использует 1 человек

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Ліра-эпічная паэма Якуба Коласа
Автор:
proximo39
Создан:
24 апреля 2019 в 22:48 (текущая версия от 24 апреля 2019 в 22:54)
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Информация:
Увага, у гэтай кнізе выкарыстоўваецца друкарскі апостраф (’, U+2019). Разам з тым машынапісны апостраф (', U+0027) да часу з’яўлення камп’ютарнага набору для беларускай мовы быў не характэрны ўвогуле. У мяне друкарскі апостраф стаіць на клавішы тыльда.
Содержание:
385 отрывков, 183901 символ
1 Беларускай моладзі
сваю паэму прысвячаю.
Аўтар.
Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
якіх аснована і выткана жыццё
І злучана быццё і небыццё, –
Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных з’яў
У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты
І росамі абмыты
Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясняр.
2 ЧАСТКА ПЕРШАЯ
I
На галіне
Пры даліне
Ліст на дрэве марна гіне:
Ліст зялёны, ды ўмірае.
Ліпа, матухна старая,
Ой, сыночка свайго скіне!
Ён пахілы,
Ён нямілы,
У сям'і не мае сілы:
Тым нялюбы, што адметны,
І браты з ім непрыветны –
Мусіць, лёс такі пастылы.
Пад каронай –
Парасонам
Ліпы пышнай і зялёнай –
Адзінокі колас жыта
Рос замкнёна і забыта,
Адарваны ад загона.
– Мілы браце!
Ў чужой хаце
Не нажыць табе багацця, –
Ліст сіротцы спагадае: –
І вясенька маладая
Для цябе – у вечнай страце.
3 – Так, мне трудна –
Тут нялюдна,
Я тут згіну неабудна,
Ды твой, лісцік, лёс больш цяжкі:
Ты ў сваёй сям'і без ласкі,
Бы не родны, а прыблудны.
– Ото ж хлопец урадзіўся!
І ў каго ж удаўся ён?..
Ну, куды ты ўтарапіўся?..
Лепш бы ты не жыў, Сымон...
Уй, няўклюда, мухамора!..
Грэх адзін з ім, адно гора. –
Не адзін раз чуў папрокі
Ад бацькоў сваіх хлапчук.
А за што, за што нарокі?
З-за чаго той злосны гук?
4 І завошта б'юць малога
І чапляюцца чаго?
Ну, скажыце: што благога
У тых забаўках яго?
Хіба грэх складаць казанкі
Або песенькі? Чаму?
Але ж гэтыя спяванкі
Так і чуюцца яму:
«Я насыплю горку
Жоўтага пясочку;
Правяду разорку
Беленькім кіёчкам.
Шу-шу-шу! – пясочак
Шурхнуў залаценькі.
Пясок – мой дружочак,
Дробненькі-драбненькі.
На пясочку зайкі
Кідаюць слядочкі...
Ой, якія байкі
Баюць мне пясочкі!»
Хіба ж грэх казаць пра гэта?
5 Чаго ж сварацца бацькі?
Песняй сэрцайка сагрэта,
Казкай ясняцца дзянькі.
«Мусіць, я, дапраўды, ліха», –
Сам сабе казаў Сымон
І чагось смяяўся ціха
Ды спяваў, званіў, як звон
Той стары, што са званіцы
Адбіваў таемны зык
Ды каціўся за крыніцы
І дзесь там жалобна нік.
А ён слухае – ні слоўка,
Бы застыне, бы засне,
І сама сабой галоўка
Заварушыцца, кіўне
У тахт нейкім дзіўным спевам,
Што звіняць вакол яго,
І ласкаючым павевам
Песціць, гойдае ўсяго;
Аж захопіць дух блазноце
Нейкі радасны парыў,
І ў самоце-адзіноце
Песні, байкі ён тварыў.
6 У яго быў свет цікавы,
Свае вобразы, жыццё,
І ў душы яго ўсе з'явы
Сваё мелі адбіццё.
Ён і рэха сваё кліча
І размову вядзе з ім...
Меў яшчэ ён такі звычай –
Гаманіць з сабой самім.
На смех хлопца падымаюць:
– Вось дурубала, даўбня! –
І ў патыліцу штаўхаюць,
Бы не хлопец, а шчаня.
А ён нават не заплача,
Толькі голаву прыгне,
Як яго рука лядача
Неспадзеўна штурхане.
Адбяжыць, бядак, у страсе,
Разважаць пачне тады:
Можа ён у гэтым часе
Натварыў якой бяды?
7 Мо зняважыў ён старога?
Мо на ўсіх пайшоў адзін?
І не ведае нічога, –
Ні праступку, ні прычын.
Так, і праўда: непадобны
Быў Сымонка да другіх:
Гэты быў хлапчук асобны.
У яго вачох жывых
Думка нейкая бліскала,
Утаропіцца, глядзіць,
І на губках смех, бывала,
Заблукае, задрыжыць;
Пазірае і ўнікае –
Так аддасца марам ён,
Ды знячэўку запытае:
– Чаго, мама, стогне звон? –
О, звон гэты быў цікавы,
Незвычайны звон, стары.
8 Пра якія ж гэта справы
Ён там бомкае ўгары?
Чаго так у засмучэнні
Будзіць там тыя лясы?
І Сымонка ў захапленні
Ловіць звону галасы,
Бо як толькі звон зазвоніць,
Як завойкае ўвышы, –
Адгукнуцца, загамоняць
Струны ўсе яго душы.
Сэрца ў хлопчыка заб'ецца,
Сам увесь ён задрыжыць,
І сама душа, здаецца,
Услед звону паляціць, –
Так узрушыцца хлапчынка,
І тады, нібы праз сон,
Штось мільгнецца на хвілінку,
Але што – не ўцяміць ён
І не можа даць назовы,
Што чуваць у тых званох,
Бо ўлавіць там сэнсу мовы,
Адгадаць яе не мог,
Але чуў ён, чуў душою,
Сэрцам чуткім і жывым
У тым звоне штось такое,
Што жыло і ў ім самым.
9 Ды ніхто не знаў тых струнаў,
Патайных ніцей душы,
Што злучаюць гук пярунаў
З немым голасам цішы;
Бо і ў той цішы зацятай
Ёсць і голас, і свой твар,
Разнастайны і багаты,
Поўны музыкі і чар.
Бедны хлопчык быў загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відочныя заганы
І меў толькі ён адзін.
Не такі, як усе дзеці,
Нейкі вырадак, дзіўны,
Нёс віну за ўсё на свеце,
Вінаваты без віны.
З ім і дзеці не дружылі,
Не прымалі да гульні,
І ў самоце прахадзілі
Веснавыя яго дні.
10 І любіў ён адзіноту,
Бо так лепей было жыць:
Тут ён мог сабе ў ахвоту
Песні пець і гаманіць.
Вось улетку дык раздольна:
Выйдзе з хаты ў поле, луг;
Цёпла ўсюды і прывольна,
Сонца многа, чысты дух.
На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі,
І галоўкай заківаюць,
Засмяюцца васількі.
Спеў у сэрцы адклікаўся,
І так добранька было,
Што Сымонка сам смяяўся,
Ўсё смяялася, цвіло.
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена