[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Васіль Быкаў "Мёртвым не баліць"
(2)       Используют 4 человека

Комментарии

InsydeR 8 мая 2023
Хотел попробовать набрать на бел. мове. Установил бел. раскладку. Но сразу же в первом отрывке затык с апострофом. Набираю ' там где твердый знак на русском, но не проходит..
Написать тут
Описание:
Аповесць Васіля Быкава
Автор:
proximo39
Создан:
24 апреля 2019 в 23:15
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Содержание:
971 отрывок, 426865 символов
1 Звоніць тэлефон, і яна бярэ трубку.
Дванаццаць мужчын, аблёгшыся на адпаліраваны, шырокі, нібы прылавак, бар’ер, затойваюць дыханне. Нашыя вочы скіроўваюцца і нерухомеюць на яе прыпудраным заклапочаным твары. Мы прагнем яе позірку, які, адчуваем, вось-вось павінен або расчараваць, або ашчаслівіць. Наогул, мы гатовы да ўсяго, абы толькі было нешта пэўнае. Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння.
2 Але жанчына, нібы ўнікаючы адказу, заклапочана варушыць тонкімі падведзенымі броўкамі. Хвіліна тэлефоннай увагі, торопкія адзнакі ў бланках, што ляжаць перад ёй на шкле, скупыя прафесійныя перапыты ў трубку здаюцца надзвычай доўгімі. Урэшце яна адрывае ад вуха трубку.
– Таварышы, месцаў няма.
Над бар’ерам працяглы ўздых расчаравання. Прыкрасць на твары. Шоргат падэшваў унізе.
– I не будзе?
– Не магу сказаць.
3 Зноў няпэўнасць? Шкада.
А гасцініца шыкоўная. Самая лепшая ў горадзе. Лічы, у самым цэнтры. 3 асобнымі пакоямі. Белакафельнымі ваннамі. Люстранай жаўцізной паркету. Царскай шырыні ложкамі ў нумарах. У даўжэзных, на цэлую вуліцу, калідорах гэткія ж даўжэзныя мяккія дарожкі. Між паверхаў сноўдае ліфт. Ветлівыя цёткі-горнічныя першыя вітаюцца з жыльцамі. Такое запамінаецца. Асабліва правінцыялу, які раз у год трапляе сюды па справах службы.
4 Праўда, трохі палохае цана. Да камандзіровачных даводзіцца прыкладваць свае. Але не часта можна сабе дазволіць і пераплаціць. Тым больш у гадавіну Перамогі. Да таго ж выбіраць не прыходзіцца – у іншых гасцініцах даўно ўжо ніводнага месца.
Вось толькі гэта чаканне...
Насупраць за круглым сталом незаняты стул, і я адыходжу ад бар’ера. Ззаду варушыцца мой сусёд – лысы, згорблены чалавек з «Известиями», – ён будзе пільнаваць чаргу.
5 А мне стаяць ужо цяжкавата: ные нага. Здраднік – новы пратэз з першага ж кроку агідна рыпае. Сусед ззаду апускае газету. «Малады, а – глядзі ты! – калека...» – напэўна, думае ён цяпер. Я ўжо добра ўгадваю, што думаюць людзі, заўважаючы маё калецтва. I мне гэта, па-праўдзе, даволі-такі надакучыла. Да свайго невясёлага лёсу я ўжо прывык. Праўда, за дваццаць гадоў было рознае. Здаралася, і пакутаваў...
6 Сапраўды, яшчэ хацелася бегаць за мячом, як стаў інвалідам. Мабыць, трохі зарана. Толькі людзям не загадаеш. Другі падумае ды і прамаўчыць. А іншы пачне лезці з роспытамі.
Стараюся ступаць як мага раўней. Здаецца, гэта выходзіць няблага. Ва ўсякім разе, прывычна. Але слізкі паркет, мусіць, выдае маю скутасць. I яшчэ – нутраны рып пратэза. Той жулікаваты з выгляду майстар, які мне яго ладзіў сёння, казаў, што абрыпіцца.
7 Толькі штось не абрыпваецца.
За сталом малады хлопец у стракатым, акурат як і ў мяне, пінжаку таропка падбірае ногі.
– А вы б ёй дакументы паказалі. Навошта тырчаць у гэтай чарзе?
Як заўжды, ад чужой спагады робіцца няёмка, і я нешта мармычу вінавата-неразборлівае.
– Павінны знайсці. Ужо для інваліда вайны не знайсці аднаго месца!..
Ён кідае гэта мне і з хмурым тварам пачынае аглядаць пазногці. Я не дужа зграбна апускаюся ў крэсла.
8 I адкуль яму вядома, што я – інвалід вайны? А можа, няшчасны выпадак? Парушэнне тэхнікі бяспекі? Хоць, вядома, выдае ўзрост. Маладзейшыя, яны вызначаюць беспамылкова. А старэйшыя часам яшчэ называюць маладым чалавекам. Сапраўды, з твару я маладжавы. Гэта і зводзіць у зман. Маладых жа не ашукаеш. На такія штукі ў іх занадта натрэніраванае вока. Мусіць, апроч маладжавасці, трэба яшчэ нешта, чым мы ўжо не валодаем.
9 Прамінулі ў сваю маладосць.
Хлопец тым часам паводзіць сябе так, быццам болей мяне не заўважае. Усе ягоныя эмоцыі схаваны пад маскай халаднаватай замкнёнасці. Але я адчуваю: у яго да мяне прыязнасць. Толькі ён прытрымлівае яе. Таксама як і цікаўнасць. Чамусьці ў адносінах між мужчынамі так прынята. Нібы выказаць свае пачуцці – слабасць.
А мне хлопец чымсь падабаецца. Можа, менавіта вось гэтай незалежнай замкнёнасцю, якая заўжды прымушае падазраваць глыбіню і змястоўнасць.
10 Хоць у маладосці, пэўна, болей вабіць адкрытасць. Глыбіня і характар прыходзяць з гадамі, а маладых аздабляе шчырасць. У гэтага ж засяроджаны, не дужа схільны да шчырасці позірк. Зграбная свежая канадка на галаве. На лацкане стракатага пінжака сіні эмалевы ромбік. Вядома, тэхнічная ВНУ. Відаць, нейкі інжынер, прыехаў здалёку па справах вытворчасці. Што ў ягоным жыцці? Напэўна, маладая жонка, малое дзіцё.
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена