[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Обычный белорусский
(15)       Используют 46 человек

Комментарии

karabaska 1 ноября 2022
Уважаемый vnest,

к сожалению, не могу отправить Вам сообщение. Может быть, здесь заметите.

Пожалуйста, пришлите список текстов, которые нужно удалить.

Спасибо!
vnest 24 июля 2022
Для словаря есть возможность подключить отображение обложки-автора-названия, как в "Обычном" (пример).
Добавлены почти все тексты - пропущены только найденные оборванные тексты.
Подробнее здесь.
vnest 23 июля 2022
Та же проблема, тексты 1546, 1547, один отрывок разорван на два, 1547й - "стаць такім дасціпным жартаўніком"."
vnest 23 июля 2022
519й текст состоит из обрывка слова "Менаві", 520й - продолжается с "та ..."
Мультилингва 7 августа 2021
Словарь включён в программу мероприятия [08.08.21 - 29.09.21] Мультилингва МЕГА 3.
karabaska 3 июля 2011
І Вам дзякуй :)
teacherIgor 2 июля 2011
Скажите, а как по-белорусски сказать: "Классный словарь, спасибо!"?
gosknyaz 2 июля 2011
По поводу буквы "Ё" на «Клавогонках»
Артём Чивчалов (http://klavogonki.ru/forum/news/23) писал(а):
Также отключена автозамена буквы Ё на Е в словарях.
А вообще хорошее правило в белорусском об обязательности "ё": столько неоднозначностей снимает!
AvtandiLine 2 июля 2011
в отличие от русского языка, в белорусском точки над ё являются обязательными

Ах вот как. Это очень важно знать. Спасибо!
Тогда, конечно же, буду в белорусском набирать с точками над ё, везде.
karabaska 2 июля 2011
Да, автозамена с "Ё" не работает (уже в техцентре спрашивали, но безрезультатно: http://klavogonki.ru/forum/problems/437/ ).
С другой стороны, в отличие от русского языка, в белорусском точки над ё являются обязательными. Так что, если играть по правилам, придётся осваивать эту клавишу :)

P.S. Тоже тянет "ш" вместо "і" набирать -- условный рефлекс на латиницу.
170000 1 июля 2011
Ну почему меня так тянет вместо запятой нажать Б, вместо точки - Ю, а вместо і - Ш?
Написать тут Еще комментарии
Описание:
Белорусские тексты размером 260-300 знаков из книг
Автор:
karabaska
Создан:
27 июня 2011 в 21:21 (текущая версия от 8 сентября 2022 в 06:32)
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Тексты
Цельные тексты, разделяемые пустой строкой (единственный текст на словарь также допускается).
Информация:
С благодарностью I_rena и Phemmer за дополнение.
Содержание:
1 А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. З чатырма лапамі. З адным хвастом.
2 Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэта быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо. І аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. І не тое каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася.
3 Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць як сідараву казу ды дзерці смяротным боем.
4 Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кожным капытцы па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў.
5 Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухі куток губерні на наёмным вазку, і мая экспедыцыя падыходзіла да канца. Заставалася яшчэ якія тыдні два начаваць у адрынах або проста ў вазку пад зорамі, піць з крыніц ваду, ад якой шчыміць лоб, слухаць працяглыя, як беларускае гора, песні баб на прызбах.
6 Чалавек, як вядома, найбольш сумленны да дваццаці пяці год, у гэты час ён арганічна не выносіць несправядлівасці, але моладзь занадта прыслухоўваецца да сябе, ёй нова і цікава глядзець, як новымі думкамі і пачуццямі (яна ўпэўнена, што такога не думаў і не адчуваў ніхто) рунее душа.
7 І толькі потым прыходзяць бяссонныя ночы над шматком газеты, на якім надрукавана такімі ж літарамі, як і ўсё, што сёння ўзвялі на шыбеніцу трох, разумееце, трох, жывых і вясёлых. Потым прыходзіць і жаданне ахвяраваць сабою. Усе мы, і я ў тым ліку, прайшлі праз гэта.
8 Прапаведавалі б нам гэтую тэорыю да пачатку гэтага стагоддзя - абавязкова б Беларусь перашыбла Германію, а беларусы зрабіліся б першымі гвалтаўнікамі на зямлі і пайшлі б адваёўваць у рускіх, якія не сапраўды рускія, жыццёвы абшар, асабліва яшчэ калі б добры Божачка даў нам рогі.
9 За два гады я абышоў і праехаў Менскую, Магілеўскую, Віцебскую, частку Віленскай губерні. І паўсюду я бачыў гора народнае, бачыў брудных дзяцей, бачыў сляпых жабракоў, бачыў гора народа майго, даражэй за які - я зараз ведаю гэта - у мяне не было нічога на свеце.
10 Гэта была візантыйская Беларусь! Гэта быў край паляўнічых і намадаў, чорных смалакураў, ціхага, такога прыемнага здалёк, звону забытых цэрквачак над дрыгвой, край лірнікаў і цемры. У той час якраз падыходзіў да канца доўгі і балючы працэс вымірання нашай шляхты.
11 Палілі печкі, выкладзеныя галандскай кафляй, пашчапанымі ўломкамі бясцэннай беларускай мэблі семнаццатага стагоддзя, сядзелі, як павукі, у сваіх халодных пакоях, гледзячы ў бязмежную навакольную цемру праз акно, па шыбах якога сцякалі наўскос флатыліі кропель.
12 Мне трэба было спяшацца: легенда і казка выміраюць. Не ведаю, як другім фалькларыстам, але мне заўсёды было цяжка перадчасна ехаць з якой-небудзь мясцовасці. Мне ўсё здавалася, што за зіму, якую я прабуду ў горадзе, тут памрэ нейкая бабуля, якая адна, разумееце, адна ведае зараз чароўны стары сказ.
13 І гэты сказ памрэ з ёю, і ніхто, ніхто яго не пачуе, а я і мой народ застанёмся абакрадзенымі. Таму нікога не здзівяць мае злосць і хандра. Я быў у такім настроі, калі адзін мой знаёмы параіў мне паехаць у Н-скі павет, месца, якое нават у той час лічылася глухім.
14 Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы. Трапляліся вёскі з цэлымі калоніямі буслоў, але потым урадлівая глеба скончылася і пацягнуліся бясконцыя лясы. Дрэвы стаялі, як калоны, ігліца на дарозе глушыла стук колаў.
15 Два разы мы начавалі ў лясных глухіх вартоўнях і радаваліся, калі бачылі праз начны змрок немачныя агеньчыкі іх сляпых акон. Ноч, плача дзіцёнак, якога ядуць прусы, коні на двары трывожацца чагосьці - напэўна, блізка праходзіць мядзведзь, - над верхавінамі дрэў, над лясным акіянам часты зорны дождж.
16 І нават лес, які цягнуўся за гэтай раўнінай, здаваўся больш змрочным, чым на самай справе. Праз якую гадзіну пачалі і на гэтай раўніне трапляцца астраўкі лесу, чорнага, у мхах і павуцінні, толькі часам роўнага, а больш за ўсё скарлючанага, як на малюнках да страшнай казкі.
17 Але гэтыя ляскі з'яўляліся і знікалі, і зноў цягнулася раўніна, раўніна, бурая раўніна. Я гатовы быў зараўці ўголас ад крыўды. І надвор'е на такі выпадак стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу.
18 Ніводнай птушкі-пасмяцюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці цяглы начны дождж. Я хацеў быў завярнуць да першай хаткі, але і яны больш не трапляліся. Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.
19 Нехта нема закрычаў такім голасам, што коні, відаць, спудзіўшыся, шалёна тарганулі вазок, ён задрыжаў увесь, як быццам таксама намагаўся вырвацца, пасля штосьці голасна цмокнула пад коламі. Вазок нахіліўся, затросся яшчэ мацней, загігатала кабыла. І штосьці здарылася.
20 Толькі тут я зразумеў, што нема крычаў не хто іншы, як я. Мне стала сорамна. Я збіраўся ўжо было папрасіць фурмана, каб ён спыніў коней на гэтым адносна цвёрдым, каб перачакаць ноч, але тут дождж быццам зрабіўся рэдкім, і адначасова штосьці мокрае і калючае хвастанула мяне па твары.
21 Але прайшоў час, лапы яшчэ разы са два дакраналіся да маёй галавы, а вазок не скакаў па карэннях, каціў роўна і гладка. І коні аніводнага разу не спыніліся. Значыцца, гэта была лясная дарога. Я вырашыў, што яна павінна кудысьці давесці нас, і аддаўся на волю лёсу.
22 Ганак быў пад нейкім высокім навесам, на дзвярах вісела цяжкае бронзавае кальцо. Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі - хоць бы які водгук.
23 Наступны дзень быў звычайным шэрым днём, якія часта бываюць увосень у Беларусі. Ранкам я не бачыў гаспадыні, мне сказалі, што яна дрэнна спіць уначы і таму ўстае позна. Твар ахмістрыні, калі я сядзеў за сняданнем, быў нейкі воцатна-кіслы і такі надзьмуты, што непрыемна было глядзець.
24 Я вырашыў ісці ў пачынак не раней, як агледзеўшы ўсё тут, і пайшоў па алеі. Чорт ведае, які дурань вырашыў насаджаць у такім змрочным месцы яліны, але гэта было зроблена, і дрэвы, якім было ніяк не менш за сотню год, зрабілі мясцовасць толькі трошкі больш прыемнай, ніж славуты лес у Дантэ.
25 Яліны, тоўстыя - дваім не абхапіць, - падступалі да самых муроў палаца, заглядалі лапамі ў вокны, узвышаліся сіне-зялёнымі конусамі над дахам. Стаўбуры іх зацягнула сівая барада мхоў і лішайнікаў, ніжнія галіны звісалі да зямлі, як шатры, і алея нагадвала вузкае міжгор'е.
26 А за агароджай (тут алея звяртала налева і цягнулася немаведама куды) ляжала бурая неабсяжная раўніна са скарлючанымі рэдкімі дрэўцамі, зялёнымі вокнамі (у адно з іх мы, відаць, учора ледзь не трапілі, і я заднім лікам пахаладзеў ад жаху), рэдкімі велічнымі каменнямі.
27 Першае, што я зрабіў наступнага дня, гэта ададраў дошкі ад дзвярэй таго адзінага закалочанага пакоя, у якім толькі і мог знікнуць Малы Чалавек, калі ён быў істотай з плоці і крыві. Цвікі заржавелі, філёнгі на дзвярах былі цэлымі, у пакоі ляжаў пласт пылу на тры пальцы.
28 Там ніхто не мог схавацца, і я зноў закалаціў дзверы. Пасля я абследаваў усе пакоі ў другім крыле і пераканаўся, што схавацца там няма дзе. Над калідорам, дзе я чуў крокі, была гара, на якой таксама не было слядоў. Справа былі дзверы ў мой пакой і пакой гаспадыні, глухі мур і за ім парк.
29 Мне прыйшла ў галаву думка, што трэба пайсці ў бібліятэку і даведацца нарэшце, што гэта за дзікае паляванне, пра якое мне было нязручна распытваць гаспадыню. Дарэчы, я спадзяваўся адшукаць там які-небудзь стары план дома, каб пасля распачаць метадычныя пошукі.
30 Магчыма, і тут было нешта падобнае. Якая-небудзь ахмістрыня хадзіла ўначы на першым паверсе, а крокі яе былі чутны тут. Гэта была слабая надзея, але чаго не здараецца... І я накіраваўся ў бібліятэку, якая размяшчалася ў бельэтажы, між першым і другім паверхамі, у асобным крыле.
31 Я так захапіўся кнігамі, што не адразу заўважыў у пакоі другога чалавека. А ён між тым узняўся з крэсла і чакальна глядзеў на мяне, трохі нахіліўшы галаву. На вуснах ягоных была прыемная ўсмешка, вялікія вочы ласкава ўсміхаліся. Адной рукою ён сарамліва прытрымліваў на жываце халат.
32 Ён папярэдзіў Яноўскага, што гэта небяспечна для яго скончыцца. Яноўскі запэўніў яго ў сваёй павазе і адданасці, і кароль Стах паверыў, нават аблабызаўся з Раманам, нават змяшаў у кубку сваю і яго кроў, якую пасля выпілі абодва дагаворныя бакі. Стах нават даслаў Раману срэбную пасуду.
33 На конях сядзелі маўклівыя коннікі, і балотныя агні каціліся наперадзе дзікага палявання караля Стаха якраз праз дрыгву. Аляхно з'ехаў з розуму. Загінуў пасля таго і Дубатоўк. Гетман літоўскі рассеяў мужычыя палкі, якія засталіся без кіраўніка, у бойцы загінуў Яраш Штамет.
34 І перад усімі скакаў, асветлены месяцам, туманны і вялізны кароль Стах. І гарэлі вочы коней, і людзей, і гепардаў. І Раман пабег, а яны бязгучна і хутка скакалі за ім, і коні часам перабіралі нагамі ў паветры, і спяваў дзікі верас, і месяц раўнадушна глядзеў на пагоню.
35 А пасля дзікае паляванне нагнала яго, і сэрца яго не вытрымала. Так загінуў Раман. Многія з таго часу бачылі на тарфяных раўнінах дзікае паляванне Стаха. І хоць карала яно не ўсіх, але мала ў каго не разрывалася сэрца, калі бачыў ён на балотах змрочныя цені коннікаў.
36 І галоўны коннік імчыць наперадзе ўсіх. Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы, ногі прывязаны да сядла. Не бразгочуць мячы, не ржуць маўклівыя коні. Толькі часам аднекуль здалёк даносіцца спеў рога. Развяваюцца грывы, балотныя агні ззяюць пад нагамі коней.
37 Ён быў добры паляўнічы, гэты Рыгор. Які жах, пане! Сляды былі ад двух дзесяткаў коней. І падковы старыя, з трызубцам, падобным на габлі. Такіх даўно не куюць у нас. І часам гэтыя сляды знікалі і з'яўляліся праз дваццаць, праз трыццаць крокаў, быццам коні ляцелі ў паветры.
38 Рыгор сказаў, што пан павінен быць недзе тут. Мы знайшлі яго сляды, якія ішлі ад дрыгвы. Я рушыў па іх, але яны дайшлі да каня, амаль да каня, і зніклі. Тут на вільготнай глебе былі ўмяціны, быццам чалавек упаў. І далей нічога. Галоўнае тое, што слядоў побач не было.
39 Паляванне збочыла сажнях у дзесяці ад таго месца. Альбо Раман узнёсся на неба, альбо коні караля Стаха дамчалі да яго ў паветры і захапілі з сабою. Мы пачакалі з паўгадзіны, і, калі пачаўся сапраўдны змрок, Рыгор хлопнуў сябе па галаве і загадаў мне надраць бяросты.
40 І тут я пабачыў галаву Рамана, якая тырчала з рудой маслянай паверхні прорвы, і скручаную руку, якой той паспеў ухапіцца за карнявішча ад нейкага спарахнелага дрэва. Мы выцягнулі яго з вялікімі цяжкасцямі, выцягнулі мёртвага: у гэтых прорвах часта б'юць падводныя крыніцы, і ён проста замёрз.
41 А тады мы прытарочылі труп да сядла і паехалі. І вось не паспелі мы ад'ехаць і трыццаці крокаў, як пабачылі: праз прасеку плылі смутныя конныя цені. Дзіўна было тое, што зусім не грукацелі капыты. А потым заспяваў рог недзе зусім у другім баку і так прыглушана, быццам праз вату.
42 Быў гэты чалавек пад сажань ростам, прыблізна як я, але ў ягоную вопратку ўлезла б трое Андрэяў Беларэцкіх. Агромністы жывот, ногі ў сцёгнах, як кумпякі, нязмерна шырокія грудзі, далоні, як цэбры. Рэдка здаралася мне бачыць такога волата. Але самае дзіўнае было не гэта.
43 І над усім гэтым сядзела дзіўна маленькая для гэтай тушы галава са шчокамі такімі надутымі, быццам гэты чалавек вось-вось збіраўся пырснуць са смеху. Доўгія шэрыя валасы ззаду рабілі галаву правільна круглай, маленькія шэрыя вочкі смяяліся, сівыя вусы віселі да сярэдзіны грудзей.
44 Яшчэ ля дзвярэй ён зарагатаў такім густым і вясёлым басам, што я мімаволі ўсміхнуўся. Ён ішоў, і людзі расступаліся перад ім, адказвалі такімі вясёлымі ўсмешкамі, якія толькі маглі з'явіцца на гэтых кіслых тварах, тварах людзей з касты, якая выраджаецца. Чалавека, відаць, любілі.
45 Я забыўся ў гэту ноч пагасіць свечку на століку ля акна і ляжаў у шырокім, як луг, ложку, ужо засынаючы, калі маю дрымоту перарвалі зноў крокі ў калідоры. Ведаючы, што зноў нікога не заўважу, калі выгляну, я ляжаў спакойна. Хутка крокі зніклі. Я пачаў быў зноў драмаць, калі раптам страпянуўся.
46 І вочы, шырокія, цёмныя, глядзелі на мяне з тупой злосцю і яшчэ чымсьці незразумелым. Пасля з'явілася ненатуральна доўгая зеленаватая рука. Істота глуха застагнала, і гэта абудзіла мяне ад здранцвення. Я кінуўся да акна і заўважыў, што Малога Чалавека няма. Ён знік.
47 Што гэта было? Я не верыў ні ў Бога, ні ў здані, але жывым чалавекам гэтая істота быць не магла. Ды і скуль яна магла з'явіцца, куды магла знікнуць? Дзе магла існаваць? Нешта нядобрае і таемнае было ў гэтым доме. Што гэта такое? Няўжо сапраўды здань? Ўсё маё выхаванне паўстала супраць гэтага.
48 А можа, я п'яны? Не, я амаль не піў. Ды і скуль з'явіліся б зноў тыя крокі, што зараз гучаць у калідоры? Ці гучалі яны тады, калі я бачыў твар гэтай пачвары ў акне. Цікаўнасць мая дайшла да мяжы немагчымага. Не, я не паеду адсюль заўтра, як думаў, я павінен разгадаць усё гэта.
49 І я пайшоў. Пайсці мне давялося зусім у другі бок ад дома, па паўднёвы ўсход. Зарослая травою алея, паабапал якой стаяў змрочны, як лес, парк, давяла мяне да агароджы. У адным месцы тут не было прэнта (гэта была таямніца Надзеі Яноўскай, якую яна мне выкрыла), і можна было пралезці.
50 Тут было ўсё звычайным: імхі на купінах балотцаў, сухі верас паміж імі, мышка-малютка, якая цягнула з высокага бадзяку белы пух, відаць, у сваё гняздо, гатуючыся на зіму. Я падышоў да дома Дубатоўка толькі ў прысмерку, калі вокны яго былі ярка асветлены. Гэта быў самы звычайны шляхецкі дом.
51 І я ніколі, аж па сённяшні дзень, не распавядаў пра гэтую ноч і мае думкі нікому. Можа, і вам не распавёў бы, але мне ў галаву прыйшла думка, што не так важлівыя ганебныя думкі, як тое, ці здолеў чалавек іх перамагчы, ці не прыходзілі яны да яго пасля. І я вырашыў расказаць вам гэта для навукі.
52 Перад вечарам да мяне прыйшоў Свеціловіч. У гаспадыні балела галава, і яна яшчэ да яго з'яўлення зачынілася ў пакоі. Мы размаўлялі перад камінам удвух, і я расказаў яму пра здарэнні мінулага вечара. Выраз непаразумення адбіўся на яго твары, і я спытаў, што яго так здзіўляе.
53 Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы - усё было б разумней таго, што я зрабіў. А я, з вялікага перапуду, павярнуўся і кінуўся бегчы проста на куст, грудзьмі на кулі. І тут я пачуў, што ў хмызах нешта затрашчала, хтосьці кінуўся ўцякаць.
54 Я гнаўся за ім, як шалёны, і толькі здзівіўся, чаму ён не страляе. А ён, відаць, дзейнічаў таксама інстынктыўна: уцякаў ва ўсе лапаткі і так хутка, што храбусценне сціхнула, а я так і не пабачыў яго. Тады я павярнуўся і пайшоў дадому. Я ішоў і амаль роў ад крыўды.
55 Прыпомнілася папярэджанне, крокі ў калідоры, жахлівы твар у акне. Блакітная Жанчына, бег па верасовых пустках, гэты стрэл у спіну. Заб'юць, неадменна заб'юць. Мне здавалася, што цемра глядзіць на мяне нябачнымі вачыма нейкай пачвары, што вось нехта падкрадзецца зараз і схопіць.
56 Сорамна сказаць, але я накінуў коўдру на галаву, каб не схапілі з боку падушкі, як быццам коўдра магла абараніць. І мімаволі невядома адкуль з'явілася подленькая думка: Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца. Няхай самі разбіраюцца з гэтымі агідамі і з гэтым паляваннем.
57 Я ішоў краем Волатавай прорвы, і воку літаральна не было на чым адпачыць. Нешта цёмнае ляжала ў траве. Я падышоў бліжэй. Гэта быў вялізны, метры тры ў даўжыню, каменны крыж. Павалілі яго даўно, бо нават яма, у якой ён стаяў, амаль зраўнавалася з зямлёю і зарасла травой.
58 Мне давялося хвілін сорак прадзірацца праз невысокі, вельмі вільготны лясок за Волатавай прорвай, пакуль я не выбіўся на сцежку, зарослую і вузкую. Паабапал яе стаялі амаль абляцелыя асіны. Сярод іх чырвонага масіву плямамі выдзяляліся жоўтыя бярозы і амаль зялёныя яшчэ дубы.
59 Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка, ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павуціне паміж дрэў. Вада ручаіны несла сумныя жоўтыя і чырвоныя чоўнікі лісцяў, а ў адным месцы, дзе быў вір, лісце круцілася ў вечным танцы, быццам там вадзянік варыў з яго суп на вячэру.
60 Каб перайсці цераз ручай, мне давялося зламаць на падпорку даволі тоўстую, але зусім сухую асінку, зламаць адным ударам нагі. За ярам лес зрабіўся зусім густым. Сцежка знікала ў непралазным гушчары, яе акружалі джунглі з малінніку, сухой крапівы, ажыны, дудніку і іншай дрэні.
61 Хмель бег на дрэвы, як зялёнае полымя, абкручваў іх, выдзіраўся на волю і цэлымі снапамі звісаў, чапляючы мяне за галаву. Хутка з'явіліся першыя адзнакі жыцця: кусты здзічэлага бэзу сярод дрэў, прамакутнікі лепш угноенай зямлі (былыя курціны), спадарожнік чалавека - вялізны дзядоўнік.
62 На каменным высокім падмурку, з каменным ганкам і драўлянымі калонамі, якія за памяці дзядоў былі, напэўна, пафарбаваныя ў белы колер, ён нахіліўся на мяне, як смяротна паранены, які вось-вось упадзе. Перакошаныя ліштвы, абадраная ашалёўка, шыбы, вясёлкавыя ад старасці.
63 На парадным ганку паміж прыступкамі выраслі лопухі, ваўчкі, магутны скрыпень, які амаль закрываў дзверы. А да чорных дзвярэй праз калюжу былі пакладзены дзве цагліны. Дах быў зялёны, тоўсты ад тлустых пушыстых імхоў. У шэрае акенца ўнутранасць хаты здавалася панурай і занядбанай.
64 Бабуля была, напэўна, глухаватая, іначай яна пачула б мае практыкаванні. Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне. Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі.
65 Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла. Звычайна мы мучым тую, якую кахаем, а самі мучымся яшчэ больш ад розных супярэчлівых думак, пытанняў, учынкаў, якія іншымі вельмі лёгка прыводзяцца да аднаго знамянальніка.
66 Там, у Мніхавічах, зачынялі стары касцёл, а скульптуру з яго, па чутках, вельмі мастацкую, хацелі адкупіць у прыватны музей Тышкевіча, які ён перадаваў гораду. Берман паехаў, даслаў адтуль статую святога Хрыстафора і ліст, у якім пісаў, што скульптура ў касцёле не мае ніякай мастацкай вартасці.
67 Што праўда, то праўда, іхнія коні ходзяць, як мядзведзь, спачатку левымі, а пасля правымі нагамі, і крок у іх машысты, шырэйшы, чым у якога іншага каня ў наваколлі. І яны для зданей занадта слабыя. Здань праходзіць паўсюль, а гэтыя толькі праз паваленую агароджу ля прорвы.
68 Што я даведаўся яшчэ: іх было ў мінулы раз не больш як дзесяць чалавек, бо толькі палова коней ідзе так, як ідзе конь, калі ў яго на спіне звычайная чалавечая вага. На астатніх, напэўна, штосьці лягчэйшае. Той, хто мчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі.
69 Здавалася, што гэта не маё, любімае мною, хударлявае і моцнае цела могуць дзяўбці крумкачы, а чыёсьці іншае, да якога мне няма ніякай справы. А між тым абставіны былі невясёлыя: і я, і Рыгор, і Свеціловіч торкаліся ў розныя бакі, як кацяняты ў кошыку, і не адкрылі злачынцаў.
70 Вострыя шлыкі, валасы і плашчы, якія луналі ў паветры, дзіды - усё гэта адбілася ў маёй памяці. Я пачаў паўзці бліжэй да цаглянага падмурка агароджы. Паляванне разгарнулася, пасля сабралася ў натоўп, бязладны і імклівы, і пачало заварочваць. Я дастаў з кішэні рэвальвер.
71 Але дзікае паляванне, як быццам жадаючы даказаць мне сваю прывіднасць, развярнулася і скакала бокам да мяне, недасяжнае для маіх стрэлаў. Я пачаў адпаўзаць задам да хмызоў і толькі паспеў наблізіцца да іх, як хтосьці скокнуў на мяне з-за хмызоў і жахлівым цяжарам прыціснуў да зямлі.
72 Памятаю толькі, што з жалем сачыў за прывідным паляваннем, у якое я страляў і якому ані на волас не пашкодзіў. У наступны момант я, адчуваючы, што рука яго крадзецца да маёй глоткі, старажытным прыёмам падбіў яго руку, і нешта цёплае палілося на мой твар: ён уласнай рукою разбіў сабе нос.
73 Нешта бабухнула нада мною, і ў наступны момант цэлы акіян вады, жахлівая зліва абурылася на балоты і пусткі, на загублены ў лясах край. Стагналі пад ім яліны, прыгіналіся да зямлі. Ён біў мне ў спіну, якою я закрыў твар мёртвага, выў, наўскос, парывамі паласаваў зямлю.
74 Але я не шкадаваў. Уся нянавісць мая вылілася ў гэты ўдар. І няхай павятовыя ўлады пальцам аб палец не стукнуць, каб дапамагчы мне, але затое цяпер я добра ведаю, хто мой друг, а хто вораг. Астатнія падзеі гэтага і наступнага дня вельмі смутна адлюстраваліся ў маёй памяці.
75 Труна плыла над сапраўднымі чалавечымі рыданнямі, якіх не купіш нават у прафесіянальных лямантух. І вось глыбокі дол. Калі развітваліся, Яноўская ўпала на калені і пацалавала руку чалавека, які загінуў за яе. Я ледзь адарваў яе, калі труну сталі спушчаць у яму.
76 У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце, і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівацца там. Я зусім быў збіраўся пайсці адсыпацца перад дарогаю, калі раптам, звярнуўшы за паваротку алеі, пабачыў на замшэлай лаве Яноўскую.
77 Прадраўшыся так-сяк праз парк Балотных Ялін, я выбіўся на сцежку і ўжо амаль падыходзіў да крыжа Рамана. Лес злева стаяў нізкай змарнелай сцяной, насупраць ад крыжа Рамана маячыла постаць чалавека. І тут я проста не паверыў сваім вачам. Аднекуль раптам выраслі цені коннікаў.
78 У наступны момант гучна пралунаў пісталетны стрэл, коні перайшлі ў намёт і змялі чалавечую постаць капытамі. Я быў уражаны. Я думаў, што пабачу сустрэчу мярзотнікаў, а пабачыў забойства чалавека. У вачах маіх пацямнела, і калі я ачуняў, то пабачыў, што коннікаў ужо не было.
79 Асцярожна, як змей, я папоўз да таго месца, дзе цямнела ў траве тое, доўгае. Я памятаю, што я пабойваўся засады, сам жадаў забіваць, што я плазаваў між асенніх траў, выкарыстоўваючы кожную ямінку, кожны байрак. І яшчэ я памятаю нават зараз, як смачна пах дробны палынок у траве.
80 Аднойчы мне пачулася нейкае мармытанне. Малы Чалавек хлопнуў сябе па лбе і знік у цемры, куды не даставала святло далёкай свечкі. Я хутка накіраваўся за істотай, бо баяўся знікнення. Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, што глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай.
81 Я кінуўся да яго, але яно застагнала цяжка і пабрыло кудысь, хістаючыся на нагах. Утаропіла на мяне свой позірк, пасварылася пальцам. Аслупянеўшы на імгненне, я апамятаўся, дагнаў Малога Чалавека і схапіў яго за плечы. І радасна страпянулася маё сэрца, бо гэта не была здань.
82 Але і нашы страты былі значныя. Мы ніколі не перамаглі б гэтай банды прафесіянальных ваякаў, каб не нечаканасць нашага нападу. Але нават і з гэтым атрымалася дрэнна: мужыкі ваяваць зусім не ўмелі. Скуласты хлопец, якога збіў канём Варона, ляжаў на зямлі з разбітай галавою.
83 У даўгавусага мужыка дзірка ад кулі цямнела проста ў сярэдзіне лба. Мужык з дубінай, што ўдзёрся ў сярэдзіну між коннікаў, ляжаў на зямлі і стрыг нагамі, як нажніцамі: адыходзіў. Параненых было ў два разы больш. Я таксама атрымаў рану: куля рыкашэтам шчоўкнула мне ў патыліцу.
84 Дзіўным было маё абуджэнне, хоць і нельга было назваць абуджэннем мой стан. Яшчэ ў сне я адчуваў, што нешта цяжкае, вельмі нядобрае робіцца вакол, што ў пакоі гусцее цень нейкай невымоўнай, апошняй бяды. Быццам нехта сядзеў у мяне на нагах, так наліліся яны цяжкім.
85 Я адчуваў, што невядомае ідзе на мяне, што яго цяжкія крокі гучаць на пераходах, і я адчуваў, што я быў слабы, бездапаможны, што ўся мая сіла зараз дарэмная, што нейкае дурное страшыдла зараз схопіць мяне, або нават не мяне, а яе, і хрупнуць тонкія, слабыя яе костачкі.
86 І раптам пабачыў два вялікія бессэнсоўныя вокі, якія глядзелі на мяне з-за парцьеры. Гэта было жахліва! Я хітнуў галавою: твар жанчыны глядзеў на мяне. І яшчэ каб вочы яе глядзелі, а то яны ўтаропіліся кудысьці за мяне, быццам бачылі мяне наскрозь і ў той жа час не заўважалі.
87 Вось яна ў сваім дзівосным блакітным уборы, які зіхацеў пераліўчатымі хвалямі пад туманным святлом месяца, выплыла на сярэдзіну пакоя, выцягнула рукі, мацаючы імі паветра. Я адчуваў, што канчаткова прачнуўся, што ногі мае скутыя, што дзівосная здань рухаецца да мяне, цягне свае рукі.
88 Амаль рыдаючы ад шчасця, якое заўжды валодае першым і першай, калі ніхто раней не кранаўся так тварам да тваёй рукі, я з жахам думаў, што яна, мая першая, адзіная, назаўжды свая, магла, каб гэтыя мярзотнікі дабіліся свайго, быць падобнай чымсьці на тую, у Кульшавым доме.
89 Мы ад'язджалі. Вазок стаяў ля дзвярэй маёнтка. Небагатыя пажыткі прывязалі ззаду. Я вывеў з дома Яноўскую, захутаную ў лёгкую футрачку, сам сеў поруч. Мы кінулі апошні позірк на палац, у якім зведалі боль і пакуты і знайшлі, нечакана для сябе, каханне, за якое не шкада аддаць і жыццё.
90 Мы праехалі лясы праз дзень, таксама на світанні. Тут толькі я зразумеў, якая была розніца паміж яноўскім наваколлем і гэтай зямлёй. Мокрая высокая трава, сонца, радасць. І над чыстымі хаткамі бусліныя вялізныя гнёзды і блакітная цішыня. Гэта была новая, зусім іншая Беларусь.
91 Непакоіла мяне ў той час, ды і пазней, толькі яе хвароба. Таму я наняў на ўскраіне горада маленькую хатку з садам. Урачы сказалі, што гэта пройдзе ад спакойнага жыцця. І сапраўды, гэта прайшло, калі яна пражыла са мною два месяцы і сказала, што ў нас будзе дзіця.
92 У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха. Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага. Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.
93 У глыбіні залы засядалі суддзі, збоку пад адной са сцен на двух высокіх разьбяных лавах занялі свае месцы прысяжныя. Каля аднаго акна публічны абвінаваўца, схіліўшыся над ярка асветленым сталом, пільна ўзіраўся ў раскрыты звод законаў, ля другога - судовы сакратар перабіраў стос папер.
94 Там, насупраць высокіх разьбяных лаваў прысяжных, сядзеў задумлівы і неспакойны судовы абвінаваўца, які нервова крэсліў алоўкам на паперы нейкія размашыстыя запісы. Вось тут, над высокай парэнчай ягонай лавы, падняліся і сталі ў яркім святле чатыры мужчынскія постаці ў доўгім турэмным адзенні.
95 Шчокі, схуднелыя, можа, у вязніцы, падкрэслівалі правільны і прыгожы авал, вусны пад пшанічнымі вусамі крыху дрыжэлі, на высокім ілбе цямнела некалькі глыбокіх маршчын, а шэрыя задумлівыя вочы з-пад навіслых і густых броваў глядзелі наўкол паважным і вельмі сумным паглядам.
96 Яму не было яшчэ і сарака, а прадаўгаватыя і правільныя рысы яго твару былі так пераараныя і зморшчаныя, што, здаецца, на ім нельга было знайсці ніводнага гладкага месца. Здавалася, што нейкі вялікі агонь абпальваў гэты твар да таго часу, пакуль скура яго не зрабілася цёмнай, амаль карычневай.
97 Твар гэты быў пануры і роспачны, смелы і разумны. Чорныя Сцяпанавы вочы абыякава, але разумна і нават жвава глядзелі проста перад сабой, у яго паставе і рухах адчувалася энергія, лішак якой павінен быў знаходзіць сабе выйсце ў нястрымнай, раптоўнай запальчывасці.
98 Нізкі, худы, з хвалістымі, зблытанымі валасамі, якія амаль закрывалі лоб, з трошкі прыадкрытымі вуснамі, малым кірпатым носам, уціснутым ля самага лба. Быў гэта немалады чалавек, брыдкі, адурманены відавочным злоўжываннем алкаголю і зведзены ім да жывёльнага стану.
99 Задумваўся часам і глядзеў кудысьці далёка-далёка. Тады набягалі на ягоныя вочы слёзы. Але часам маладая цікавасць брала верх над усім іншым. Тады з-пад павек нясмела, але з цікаўнасцю прыглядваўся ён да ўсяго, што яго акружала і аб чым пад сваёй страхою ён нават не сніў.
100 Божа мой, як тут светла, як быццам расчыніліся нябёсы і ўсё сваё святло вылілі на зямлю, як тут людна, нібыта збеглася сюды паўсвета, якія прыгожыя ва ўсіх строі, нібы тут павінен адбыцца нейкі вялікі і вясёлы фэст. А ён чаго тут? Бандыт, якога павінны судзіць.
101 Большасць хат тут мела заможны выгляд; былі, праўда, між імі і аселыя, спарахнелыя развалюхі, але не бракавала і такіх, што свяціліся белымі комінамі, вялікімі вокнамі і акуратнымі ганкамі, абапёртымі на слупкі, з прыладжанымі на іх вузкімі лавачкамі для сядзення.
102 Відаць, гарэлка зацягнула бялкі ягоных вачэй крывяністаю плёнкай, высушыла і зжаўціла шчокі, можа быць, была яна таксама прычынай падранай кашулі і таго, што быў босы, у той час як іншыя былі ў прыстойных даматканых сярмягах і грубых, але высокіх, ажно да каленяў, ботах.
103 Апрача пяці Дзюрдзяў было яшчэ там некалькі маладзейшых і старэйшых сялян, больш ці менш ажыўленых, якія, аднак, здавалася, былі таксама моцна зацікаўленыя тым, што вырабляў Пётра Дзюрдзя, яны пераглядваліся паміж сабой, пасмейваючыся, часам паціскалі плячыма і перакідваліся словам.
104 Зямля вельмі павольна пакрывалася змрокам, настолькі празрыстым, што выразна адбіваліся ў ім жоўты колер ржышча і прывялых лугоў, шараватая зеляніна гаёў і пясчаная бель дарог, што беглі праз поле. Менш чым за вярсту ад крайніх вясковых хат чатыры дарогі разбягаліся з аднаго месца ў розных кірунках.
105 Хлопец, найменш сярод прысутных заняты тым, што адбывалася, адразу ж адчуў гэтае збліжэнне, трошкі ўсміхнуўся, ці то з задавальненнем, ці то з пагардай. Здавалася, што крыху пагарджаў і прывабнай Франькай, і тым, што рабілася і павінна было рабіцца перад ягонымі вачыма.
106 А гэты твар набыў цяпер асаблівы выраз. Прыхаваная ўсмешка патаемнага любавання раптам асвятліла яго, цалкам сцёршы панурасць, якая змянілася нейкім крыху блазнаватым захапленнем, што запаланіла ўсю ягоную істоту. Ён глядзеў і глядзеў, як быццам ніяк не мог наглядзецца.
107 Пятруся кінула ў агонь старую мятлу, а калі ў той дзень і сапраўды Кавальчук прыйшоў у хату Пётры, свята паверыла ў чарадзейнасць таго сродку і раіла яго потым усім сваім равесніцам. І не адну яшчэ таксама дзіўную і яшчэ больш дзіўнейшую рэч гаварыла і радзіла Пятруся людзям.
108 Гэтай сілай сапраўды былі пільнасць і спрыт дзяўчыны, якая калі што ўжо рабіла, дык з усёй душой і з дбайнай стараннасцю. Вось і цяпер боханы хлеба адзін за другім паказваліся на лапаце і з лапаты ссоўваліся на стол, румяныя, пульхныя, выпечаныя, напоўніўшы хлебным пахам хату.
109 Так зайшоў ён ажно за бярозавы лясок, што рос на адным з навакольных пагоркаў, а за ім ляжала поле, пакрытае збажыной. Якраз сёння гэтае збожжа пачалі жаць: некалькі жнеек пахіліліся над залацістай хваляй, якая падчас мерных рухаў іхніх рук, здавалася, кланялася ім да ног.
110 Зрэшты, працівіцца Пётру было б нялёгка. Былі і ў яго прыступы гневу, рэдкія, але страшныя. Можна сказаць, што ў яго натуры, ціхай і сур'ёзнай, тым большыя выбухалі буры, чым яны павольней і даўжэй выспявалі. Калісьці ў маладыя гады быў ён паслухмяным сынам і дбаў пра сваіх бацькоў.
111 Але сталася так, што маці ад старасці трошкі здзяцінела і дакучала яму ўвесь час сваркамі з нявесткай. Аднойчы, калі замкнула камору, і ён, вярнуўшыся з поля, не меў згатаванай стравы і застаўся галодным, ударыў яе так моцна, што старая занемагла, паляжала на печы нейкі час і памерла.
112 Можа, яна памерла і не ад сынавага ўдару, бо перад тым ужо ў яе амаль не было ніякіх сіл, але Пётра гэта так узяў у галаву, што доўга як непрытомны хадзіў па свеце. Жонцы і куму, якога надта любіў, тады сказаў, што сам сябе пачаў баяцца, нібы ўжо д'яблу душу запрадаў.
113 Схільнасць гэтая яшчэ павялічылася пасля выпадку, што здарыўся ў дзяцінстве з ягоным малодшым сынам Ясюком. Хлопчык з'явіўся на свет якраз тады, як Петрачыха пачынала хварэць, і, калі меў недзе пяць гадоў, высах і зжоўк так, што стаў больш падобны на васковую фігурку, чым на дзіця.
114 У чаравіках, у купленай паркалёвай спадніцы, у зграбнай навюткай сярмязе і квяцістай хустцы на галаве праз некалькі хвілін увайшла ў хату старасты і, пакланіўшыся нізка даўняй сваёй гаспадыні, пацалавала яе ў руку. Дзвюм іншым кабетам затое ледзь галавой кіўнула.
115 І вось зараз з шанаваннем вынесшы яе з каморы, моўчкі падаў Пятрусі. Яна выцягнула з кішэні сярмягі прынесеныя з сабой нажніцы і ў імгненне вока зрабілася такой сур'ёзнай, што аніяк нельга было распазнаць у ёй маладзіцу, якая толькі што бегала па хаце і дурэла з падлеткамі.
116 Трымаючы сваёй маленькай рукой яе жоўтую, касцістую руку, ён сур'ёзна і ўважліва, з надзьмутымі вуснамі і моўчкі выконваў ролю правадніка. У даматканым сінім капоце, у нізкіх чаравіках і святочным чапцы, бліскучы галонік якога свяціўся на сонцы, старая ішла за ім, мацаючы кіем перад сабой зямлю.
117 Села на траве пад дзікай яблыняй як заўсёды выпрамленая і нерухомая, падобная да скульптуры, зробленай з дрэва ці косці. Яна нічога не бачыла, але адчувала цёплыя павевы ветрыку, што лашчылі яе твар і галаву, чула шчэбет птушак і галасы праўнукаў, а пад сваёй рукой свежую мяккасць травы.
118 Пятруся вынесла пад хату радно з назбіранымі ўчора зёлкамі і, усеўшыся на нізкім камені тут жа ля парога хаты, пачала разбіраць іх і раскладваць паводле гатункаў. У асобную купку клала чабор, брунельку, крываўнік, дзіванну, падбел і яшчэ іншыя розныя травы і кветкі.
119 Занятая гэтай працай, час ад часу напявала сабе напаўголаса, часам, гледзячы на зёлкі, задумвалася і позірк яе блукаў па пустым полі, дзе ўжо не было збожжа, а сёння і людзей. Ціхае і заспанае, ляжала яно пад жоўтымі промнямі сонца, нібы гледзячы на людзей адпачывала ў нядзелю.
120 Звычайна ў нядзелю прыходзіла сюды маладая Лабудзіха і прыводзіла з сабой да Стасюка сваіх хлопцаў, прыходзіла дачка Максіма Будрака, якой Пятруся калісьці давала ад цяжкай хваробы сваю дзевяціранку, і яшчэ іншыя. Сёння ніхто не прыйшоў, і жонцы каваля нешта сціснула сэрца.
121 Нядоўгі ўжо жнівеньскі дзень збліжаўся да вечара, сонца было амаль на захадзе. Зараз па сцежцы, што вілася пад платамі, павінны ісці дзяўчаты. У святочныя дні дзяўчаты прыходзілі да Пятрусі паспяваць. Ніхто ва ўсёй вёсцы не спяваў такім моцным і чыстым голасам, як яна, ніхто не ведаў столькі песень.
122 Здалёк пазнала Франьку, унучку Якуба Шышкі. Крыкліва, але бедна апранутая, трошкі таўсматая дзеўка з непрыгожым, але свежым тварыкам і бліскучымі блакітнымі вачмі, нейкім пісклівым голасам павітаўшыся з Пятрусяй, не чакаючы запрашэння, уселася тут жа каля яе на прызбе.
123 Раптам згадалася ёй, што ў той час, калі яна тут сварыцца з ведзьмай, яе сын, можа, там ужо і нежывы ляжыць. Яна абедзвюма рукамі ўхапілася за галаву, вылецела з панадворка і пабегла да вёскі. Пятруся ж там, дзе стаяла, асунулася на зямлю і, закрыўшы рукамі твар, расплакалася гучна і горка.
124 Аднак плакала нядоўга. У хаце пачуўся плач абуджанага немаўляці; ускочыла і пабегла ў хату. Нейкі час карміла і гушкала там дзіця, бо было чуваць, як пяшчотна гаворыць з ім, пачынала спяваць нейкія песні, але перапыняла іх кароткім смехам і звонкімі пацалункамі.
125 З таго лугу ўжо даўно была зроблена паша для статку. Летам бераг стаўка з гэтага боку быў месцам, поўным зялёнай гушчэчы, шчэбету птушак, квакання жаб, блакітных і жоўтых кветак, чырвоных ягад каліны, разлапістых вярбовых галін, у цені якіх паблісквала белая кара стройных бяроз.
126 Адчуванне гэтай няшчаснасці, здавалася, уздымала яе над зямлёй: так хутка, абхапіўшы рукамі галаву, бегла яна да стаўка. Бегла яна проста на Пятрусю, і яе, пахіленую над вадой, так штурханула ўсім сваім целам, што тая ажно пахіснулася і, каб не ўпасці, рукамі ўхапілася за галінку вярбы.
127 Аднак, відаць, вельмі хутка ахапіў яе сорам ад сваркі, а гнеў перамяніўся на жаль і спалох. Румянак знік з яе шчок. Яна зноў схілілася над вадой і стукам праніка імкнулася заглушыць Разальчыны крыкі, якая, падскокваючы над ёй, пагражала кулакамі і сыпала градам праклёнаў і лаянкі.
128 Адна з Будраковых, нявестка старасты, нават хапала раз'юшаную кабету за кашулю і спадніцу, сур'ёзна саромячы яе за злосць і шаленства. Аднак і гэта не дапамагала, пакуль Разалька не ўбачыла свайго мужа, што бег да яе з той самай пугай у руках, якою паганяў коней.
129 Тут жа абедзвюма рукамі Настка павісла на ягоных плячах, ён прыабняў яе, і круціліся потым у танцы так доўга, што ўжо і правілы гэтага танца такога доўгага кручэння не вымагалі. Але хлопцу, разгарачанаму гульнёй і грудзьмі Насткі, якія дыхалі каля ягоных грудзей, і гэтага было замала.
130 А калі змучаныя хуткім рухам на адным месцы, праходзілі па хаце, ён высока ўздымаў расчырванелы твар і кідаў з блакітных вачэй снапы вясёлых бляскаў, яна ж, трымаючыся за яго плячамі, у адной руцэ сціскала яго сіні капот, а другой выцірала фартушком пот з твару.
131 Такім чынам два, тры альбо, можа, і больш разоў паволі, размераным крокам, час ад часу прытупваючы нагамі, абышлі хату, ён - падобны на маладога дуба, а яна - на беластвольную бярозку. Усе гаспадары павярнуліся цяпер тварамі на сярэдзіну хаты і глядзелі на танцораў.
132 Ішоў то хутка і ўпэўнена, то зноў павольна і са спушчанай галавой, увесь час мармычучы сам сабе нешта незразумелае. Пару разоў пахіснуўся і абапёрся рукамі аб плот, перад кузняй спыніўся і зноў задумаўся. Ахапіла яго нейкая трывога, бо паднёс руку да грудзей і лба.
133 Перажагнаўся і ступіў яшчэ некалькі крокаў. Калі б быў цвярозы, то, пэўна, вярнуўся б з паловы дарогі альбо і зусім не пайшоў бы ў той бок, але гарэлка дадавала яму адвагі і адбірала розум. Паклаў руку на дзвярную клямку і, яшчэ раз перажагнаўшыся, увайшоў у хату каваля.
134 У хаце панавалі паўзмрок і цішыня, агонь, што гарэў у печы, кідаў бледныя водбліскі на аконныя шыбы, дзе мароз намаляваў гірлянды крыштальнага бліскучага лісця. Седзячы перад агнём на табурэце, Пятруся сачыла за стравай, што варылася ў печы, і адначасова цыравала адзенне.
135 За некалькі месяцаў, што прамінулі, змяніўся выраз яе твару, з вузкага лба сышла ранейшая яго спакойная яснасць, а ў абрысах вуснаў з'явіўся ціхі, але горкі смутак. Але была па-ранейшаму свежай і, як і раней, з яе румянага твару і гнуткай постаці білі маладосць і сіла.
136 Пятруся расказвала, што да Лабудаў зайшла добра, талькі аддала, усім ветла пакланілася, але, не ўступаючы ў гаворку, адразу ж той самай дарогай пайшла дахаты. А там пільнавалі яе людзі, якія, відаць, ужо дазналіся, што яна ад Лабудаў будзе вяртацца гэтым шляхам.
137 Узяў на калені Стасюка, адабраў у яго з рук бручку і кінуў яе ў кут. Папрок жонцы не быў зласлівым, але жанчына, можа, хацела б, каб лепш раззлаваўся, а потым зноў па-добраму загаварыў з ёй. Але ён ужо больш не загаварыў да яе і толькі часам перакідваўся словам-другім з дзецьмі.
138 Калі ён на яе глядзеў, Пятруся дзервянела ад страху. Ведала ж добра, што ні біць, ні нават лаяць яе не будзе. Чаго ж так баялася? Можа, ягонага позірку, які, калі глядзеў на яе, рабіўся надзіва праніклівым, часам злосным, а часам такім сумным, што яна ледзь стрымлівала слёзы.
139 Штосьці стала паміж імі сцяной. Яна добра ведала, што гэта было. Як надта патрэбны рамеснік, Міхалка ўвесь час быў на людзях і чуў усё, пра што яны гаварылі. Цікаўны і гаваркі, ён столькі заўсёды ведаў, што некаторыя, смеючыся, казалі пра яго: ён чуе, як расце трава.
140 Значыць, чуў усё пра сваю жонку і дом. Людскія плёткі пра Пятрусю давялі яго неяк да бойкі і колькі разоў да зацятых сварак. Потым ён перастаў ужо сварыцца і ўдаваў глухога, але тое, што рабілася ў ягоным сэрцы, адбівалася на ягоным твары, а таксама ў выразных, не навучаных скрытнасці, вачах.
141 У судовай зале горача ад таўкатні і святла. Ад доўгага разгляду і позняй начной часіны цяжкая стома поўніць паветра. Урэшце адчыняюцца шчыльна зачыненыя дзверы, каля якіх увесь гэты час стаяла варта. З глухім шумам устае са сваіх месц публіка, абвінавачаныя таксама падымаюцца са сваёй лавы.
142 Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. І не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць.
143 Папрасякалі днішчы чаўноў, віцін, шугалеяў. Не пашкадавалі апошняй душагубкі. Тры дні па ўсім Прыдняпроўі шугаў у неба агонь. Палілі кастры бярвенняў, з якіх інсургенты маглі б звязаць плыты. Прыбярэжнаму насельніцтву, што жыло амаль толькі рыбай, заставалася адно - галадаць.
144 Цьмянае ад сонца люстра ракі здавалася мёртвым. Не боўтала рыба, і шэрыя чаплі на водмелях стаялі расхрыстаныя, замораныя, падобныя на пачварных вядзьмарак, апранутых у лахманы. Толькі ластаўкі ў быстрым лёце чыркалі крыламі ваду, ды недзе за бясхмарным даляглядам бурчаў нябачны пярун.
145 У палавень залье ўсю пойму, толькі верхавіны над вадою дрыжаць. І так вёрст на сем. Несаабразнае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Тут у вераб'іную ноч дрэнна. Усе старыкі на пойме вадой залье... унь той клін адхопіць. Перапраўляцца нават і не думай. Канцы.
146 А ў блакітным небе сляпуча блішчаць купалы сабораў, і плыве бязважкі контур Круціцкага церамка. А вось і сам ён, Юрый, выходзіць з парадных дзвярэй, праходзіць дарожкай пад ліпамі, з насалодаю дыхаючы празрыстым і ўжо схаладнелым паветрам. Ванька ў армяку з дзіркай пад пахай трасецца на козлах.
147 Надзенька, каб вы толькі ведалі, як я сумаваў па вас, як нясцерпна мне было без вас на гэтай зямлі, што стаптана капытамі конных палкоў. Яна ўсміхаецца. І цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! І цішыня, цішыня ў шатах ліп. Цішыня.
148 Бровы маладога чалавека задрыжалі. Але ўжо ў наступны момант ён справіўся - нездарма яго паважалі за шалёную храбрасць, хоць толькі ён ведаў, як цяжка яна яму даставалася, - і цвёрдай хадою накіраваўся ў двор, гэты сумны двор, выбіты, як ток, акружаны паламаным плотам.
149 Спякота за акном стала, відаць, зусім нясцерпнай. Грозны Дняпро ледзь рухаў у разамлелых берагах цяжкія, як расплаўленае волава, плыні. Пярун бурчаў ужо зусім блізка, замрэяна, амаль без перапынку. Гэта чаканне жахлівага, разлітае ў знемагаючай прыродзе, гняло нервы.
150 Вераб'іная ноч за акном ужо ўступіла ў свае правы. Неяк вельмі хутка. Дождж сцябаў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Маланкі крэслілі неба. Так часта, што жоўты агеньчык свечкі стаў зусім непатрэбным. У сінім агні бліскавіц Гораў бачыў мярцвяны твар, пакрыты кропелькамі поту.
151 Сярод двара стаяла парная прыпрэжка. Дымелі спіны замораных коней. А за імі ледзь вымалёўваўся цёмны сілуэт лёгкай брычкі з узнятым верхам. Фурман, сівавусы чалавек, падобны ў плашчы на натапыраную птушку, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нехлямяжы, кідаўся ва ўсе бакі.
152 І ён адчуў, што, каб не мундзір, каб не вайна, - ён, можа, і сам стаў бы яе рабом. І нёс бы гэтае рабства нават з прыемнасцю. На цёмна-русых валасах жанчыны, над лобам, вясёлкава блішчалі малюсенькія кроплі вады. І быў гэта твар, у якім было нешта дзіцячае і безабароннае пры ўсёй даросласці.
153 Жанчына прыўзняла на яго вочы, быццам здзіўленая гэтай нечаканай цвёрдасцю. Але ўсё ж падпарадкавалася, села. Гораў паспешліва згроб разам з абрусам рэшткі вячэры і выпіўкі. Адной рукой. Правая вісела на перавязі. Яна зусім загаілася, але не магла доўгі час вісець усцяж цела, зацякала.
154 Увесь гэты час жанчына безуважліва глядзела ў акно. І нават потым, калі пілі чай, не дакранулася да ежы, нягледзячы на ўсе ўгаворы Леановіча. Толькі пагрэла рукі аб шклянку і адпіла некалькі глыткоў. Леановіч павольна і з відавочнай насалодаю хлябтаў бурую ад заваркі вадкасць.
155 Гораў змоўк. Ён зразумеў, што капітана не зрушыць, што ён мацнейшы за каменны мур. І такі ж раўнадушны. Гораў нават адчуў на хвіліну, што сабою ён, Юрый, пагарджае, а Леановіча пачынае паважаць за такое няўхільнае выкананне абавязку. І ўсё ж гэта быў жорсткі абавязак, непрыемны абавязак.
156 Потым, быццам жадаючы дапамагчы, неба раз-пораз пачало раздзірацца ўспышкамі святла. Гораў бачыў твар жанчыны, якая з прагай, з чаканнем, зусім без усведамлення небяспекі, толькі з лікуючым імкненнем наперад, да волі, глядзела на другі бераг, які амаль не набліжаўся.
157 Шкарлупінку кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы. Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса. Човен скакаў па хвалях, і пырскі пены ляцелі ў вочы людзей: за бортам раз'юшана пляваўся Дняпро.
158 Гораву здавалася, што гэта цягнецца вечнасць, што цямноццю і страшным ударам у борт душагубкі ніколі не будзе канца. Човен, пэўна, адносіла. І ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага.
159 У гэтым жаўтавата-шэрым брудным святле вялікая рака сціхла, быццам застыдаўшыся таго, што нарабіла ў мінулую ноч. Усё яшчэ было ветрана, але нізавы вецер даў месца верхавому, і той, як добры дзядзька, сагнаў хвалю, разгладзіў сваім подыхам пахмурную паверхню ракі.
160 Калі Гораў, не зусім спрытна валодаючы вяслом, пераадолеў Дняпро і паплыў ля нізкага берага, дзень вось-вось павінен быў перамагчы світанне. Раскашавала мокрая лаза, цяжкія някошаныя травы на берагах дымелі, з улоння Дняпра плыла сытая пара, як ад вядра з сырадоем.
161 Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык, не мог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі. Леановіч дружалюбна падтрымаў Горава, калі яны ішлі кладкай. Хата паромшчыка знікла за густымі вербамі, пад якімі ляжаў старык.
162 Няўжо можна проста хадзіць па лугах, не думаючы, што чакае смерць? Вось качка ўзнялася з сітнягоў, паказала рабое брушка. Напэўна, сэрца яе ўпала ад жаху, калі яна ўбачыла за спінамі людзей трубкі, што вывяргаюць полымя і смерць. Адкуль ёй было ведаць, што людзі занятыя больш важнай справай.
163 Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыжачыя калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой. І Гораў кінуўся на дапамогу, забыўшы ўсё; прыўзняў галаву, ірвануў мундзір, раздзёр сарочку на грудзях і пабачыў нізка, пад левым саском, маленькую круглую ранку.
164 Гэта было праз два дні пасля двубою. За кардонам, у лугах, непадалёк ад той вярбы, ля якой яны стрэліся ў дзень дуэлі, стаяла на Збароўскай дарозе знаёмая параконная брычка. Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прыклаўшы да рота чорную карункавую хустачку.
165 І пайшло далейшае жыццё, такое, як ва ўсіх. Жаніцьба. Масква. Усё тое, аб чым ён марыў за дзень да падзей на пароме. Няскора ён зразумеў, што паром і жахлівая вераб'іная ноч былі водападзелам яго жыцця, што ўся плынь яго існавання і думак пацякла з той ночы ў зусім іншым напрамку.
166 Нетры скончыліся раптоўна. За ўзлескам ляжалі купіны імшараў, за імі зноў цямнела лясная сцяна. Над галавою свяцілі высокія і яскравыя асеннія зоры. І, як заўсёды на самоце пад асеннімі зорамі, душу агарнула шкадаванне аб страчаным і пачуццё закінутасці і безабароннасці.
167 Моцна вартуе яе лясны цар, і няма вакол нікога, каму б магла яна цёплае слова сказаць, чорнымі косамі шыю абвіць, пацалаваць у ружовыя вусны. Не зноў жа на аленях усё лета ездзіць. Засумавала, наліліся ў яе слязьмі прыгожыя вочы. А ў гэты час далёка і блізка-блізка жалейка пастухова запела.
168 Пяе жалейка, і вось расчыняюцца на дрэвах пупышкі, ручаі хутчэй бягуць, «сон» махнаты і пралескі заквятаюць. І бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакітныя, валасы на спіну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесілася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршні.
169 А там паўсюль святло і сонца, не тое што тут, дзе ўся зямля на аршын заімшэла і ваўкі бегаюць, даўлячы мухаморы махнатымі лапамі. Да сонца! Да людзей! Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, і, як зоры, чырвоныя кветкі на галінах расчыняюцца.
170 Плавае ён ля берагоў цалюткі дзень і за ногі іх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасціпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухі. Потым лета настае, і рыбін цар, каб людзей не пудзіць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца.
171 Улетку русалкі на зямлю выходзяць і лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без іх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, і разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзіць ён з віра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы.
172 Млын пад месяцам сінім святлом адлівае, ціхі смех з садкоў нясецца. Ані ветрыку, ані гучнага шуму. Шмат летам працы рыбінаму цару: павінуючыся яго загадам, пераплывае рыба з аднаго возера ў другое, з гэтай ракі - у іншую. Харчуецца. Усім трэба харч і месца для ікрамёту.
173 Але любіць рыбін цар і дурэць: то жабу ўцісне ў нерат замест рыбы - весяліся, рыбак, то туды ж сікоў напіхае. А то кароў, якія, бызнуўшы, стаяць у вадзе, выдаіць да апошняй кроплі. Але ўсё гэта не ад злосці. Наадварот, калі галадэча - выкіне ён на бераг груды рыбы, як гэта ў Нарачы калісь здарылася.
174 Вось і апошні жораў пратрубіў над рэкамі, і тады пачынае цар сваіх рыб у віры зганяць, тванню накрываць. Цёпла ім, добра! А потым пачынае ў апошні раз абыходзіць свае масткі. Ідзе пад вадою: шэрая вада, расліны вадзяныя холад пасцінаў, рыб няма, ракі ў сваіх пячорах зазімавалі.
175 Ад берага адплываюць чорныя караблі, і завозяць яны некуды ў свет усе ягоныя цацкі. Вось салдацікаў павезлі. Ну хай салдацікаў. А нашто яны Мішку забіраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з ім нават не пагуляў. Апошняга павезлі мардастага шчанюка. Той вішчыць - цёмна ў моры.
176 І пайшло па доме шэсце. Вожык нёс на іголках залатое кляновае лісце. Снегіры неслі ў дзюбах пукі празрыстай чырвонай каліны. Грыбы на палянцы высыпалі ў кола. Гулялі ў пацягушкі-разрывушкі. Чорны Кот стаў танцаваць на задніх лапах. Ён быў на гэта вялікі мастак, бо быў вучоны.
177 А на ўсё гэта глядзеў з хмызнякоў алень. А ў яго на рагах сядзелі птушкі і таксама глядзелі. Разгаралася Сонейка. І спяшаліся з падарункамі да Янкі госці. Хто прынёс моркву? Заяц. Хто вясёлыя бурбалкі? Рыбкі. Прынесла вавёрка арэхаў горку. А клюшню прынёс рак... Вось так.
178 Дужа любіў Мішка маліну і праз гэтую маліну вялікія непрыемнасці меў, і ўсякія праз яе няшчасці з ім здараліся і пакуты. Але цярпеў, крыўды зносіў і знявагі. Вось і сягоння напалі на яго няўдачы. Ішоў пануры, нізка схіліўшы галаву, хістаўся троху з боку на бок і час ад часу вурчаў паціху, пад нос.
179 Сачыў і быў гатовы адразу ж кінуцца наўцёкі, падалей ад матчыных пачастункаў. Ну як жа тут не быць панурым і сумным. А пачалося ўсё раніцой. Яшчэ не паднялося сонца, яшчэ клубіўся туман над палянамі, як заварушылася Мішкава матка, грузна ўзнялася на пярэднія лапы.
180 Ускочыў у гразь аж па самыя вушы, ні павярнуцца, ні паварушыцца, ні з канавы гэтае выбрацца. Тырчыць пыса з вады, палахліва бегаюць вочкі, ды ціха скуголіць Мішка ад страху ды ад болю. Паважна падышла старая маці, спынілася, над Мішкам нагнулася, лізнула языком у яго халодны нос.
181 Потым паставіла на ногі, - ідзі, моў, неслуш, ды не дурыся болей! І пайшоў Мішка мокры, брудны, цярпліва ішоў па матчыных слядах, не адступаючы ад яе ні на крок, ціха, разважна, панура. Вось чаму сумны быў наш Мішка, ды час ад часу паціху бурчаў, спрабуючы агрызацца на матчыны загады.
182 Яны ішлі доўга. Прайшлі паўз паляну, дзе было складзена бярвенне і дровы. Матка перавярнула некалькі калод, знайшла пад імі багата чарвякоў розных і, забыўшыся на Мішкава непаслушэнства, частавала яго і ласавала. У паленніцы дроў выпарала невялічкае гняздзечка.
183 Яны былі надзвычайна смачныя, і Мішка аж задзіраў пысу ўгору і, звярнуўшы ў трубачку язык, высмоктваў іх і, забыўшыся, глытаў і шкарлупкі. Пасля пайшлі праз балота, старанна абышлі месца, дзе чуваць былі конскія балабоны, з балабонамі чуваць былі і людскія галасы.
184 Хадзілі раз з маткай у глухі бор. Лазіла матка на хвою, залезла высока, высока, ледзь відно яе ад зямлі, з-за папараці, за якой прылёг Мішка. І вось, як зараве раптам маці, як затрашчыць нешта ўгары, сухія галінкі ляцяць, цярушацца, ды гуд пайшоў па ўсёй паляне.
185 І сапраўды, яны хутка выйшлі на вялікую паляну ў лесе. На ёй раскінуўся малады авёс. Ён яшчэ не паспеў, быў зеленаваты, і толькі дзе-нідзе трапляліся жоўтыя, залацістыя лапікі спелага. Ад лёгкага ветрыку хадзілі па аўсу дрыготкія хвалі, і яны поўнілі паляну ціхім, супакойваючым шолахам.
186 А яшчэ больш даспадобы яму аўсяныя калосікі. Салодкія яны, пахучыя, як матчына малако. І аскубае Мішка авёс, поўнымі жменямі заціскае ў рот, а калі прытаміўся хадзіць на задніх лапах, калі наеўся, тады прылёг і, прымяўшы лапай колькі сцяблінак, ляніва перабіраў іх губамі, смакаваў кожны колас.
187 І ніколі не сустракалі тут чалавека. Маці адпачывала, а Мішку не было ніякай ахвоты да сну. Ён у каторы ўжо раз абследаваў бярлогу, абнюхваў кожны каменьчык, кожны корань. Праўда, цікавага ў гэтым было мала. І калі ўсё гэта надакучыла Мішку, ён выбраўся з бярлогі на волю.
188 Раз такі скочыў з дрэва і сам Мішка. Думаў, што паляціць як матыль услед за вавёркай. І вось-вось, здаецца, зубамі за хвост учэпіцца, раскрыў ляпу шырэй, каб хваста не ўпусціць. Дык дзе ж ты бачыў! Секунда, дзве, і повен рот зямлі, ды нагу падбіў, так ляснуўся аб зямлю.
189 Добра яшчэ, што дрэва было нізкае, маглі б Мішкавы палёты кончыцца куды горш. Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні. Няхай яны, тыя вавёркі, лятаюць ды матылюшкі якія, а яму, Мішку, хопіць і па зямлі хадзіць ды на хвойкі лазіць.
190 Жук выскаляў зубы, пагрозліва бурчаў і, калі Барадаты не пакідаў сваіх ганарыстых выбрыкаў, Жук адыходзіў куды-небудзь пад куст, падалей ад назолы. Лежачы там у цяньку і ляніва адганяючы мух, Жук назіраў прыжмураным вокам за Барадатым, за яго фокусамі і вывертамі.
191 І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду. Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля. Такі часам вэрхал узнімуць, такую тузаніну, што хоць ты вадой іх разлівай.
192 Ну, што ты з ім зробіш! Дык вось якія былі Жук ды Барадаты. І не дзіва, што чырвонаармейцы ганарыліся імі, частавалі іх, сваіх актораў, веселуноў, і задзіралі носа перад трэцім батальёнам. Але ў хуткім часе здарыліся тыя падзеі, пра якія мы абяцалі расказаць яшчэ ў канцы першага раздзела.
193 І калі трапляла сонца на спелыя ягады маліны, яны гарэлі як камні-самацветы. І пах ад іх ішоў далёка-далёка, праз лес, праз балота, да самае лесавое дарогі. Ягады пахлі летам, сонцам, зялёнаю муравою палян, ды чым толькі яны не пахлі! Знай толькі адно: еш, не лянуйся! І Мішка стараўся.
194 За батальёнамі ішоў абоз, паскрыпвалі колы, пастукваючы на карэннях хвой і ялін. Зрэдку ржалі коні. Чуў гэта ржанне Мішка, але заняты ягаднай справай і не падумаў, што б то магло значыць. Ці мала коней іржуць на балоце, яшчэ часам балабонамі пазваньваюць, калі бываюць там на начлезе.
195 Чырвонаармейцы пачалі разыходзіцца па лесе: хто па ваду, хто па сушняк для цяпла, а хто ў грыбы ды па ягады падаўся. За імі следам пацягнуліся Жук і Вясёлая Барада. Хоць іх і не цікавілі дужа ягады, але ж не маглі адстаць ад кампаніі. Такую прывычку займелі за сваё паходнае жыццё.
196 А Мішка тым часам думаў ужо, як бы гэта падацца назад да роднай бярлогі, але троху пабойваўся маткі: няйначай дасць цяпер па карку за самавольную адлучку. Ды і месца было дужа прыгожае. Прыгравала сонца. Маліннік пах. Пад нагамі пасцілаліся пухнатыя махавіны, мяккія, цёплыя.
197 Зялёнае лісце бруснічніку ярка блішчэла на сонцы. Ну, як не пабегаць тут, не пабязуліць, не перакуліцца некалькі разоў цераз галаву ды, лёгшы на спіну, падняць угору свае куртатыя лапы і ўзірацца ў глыбокае сіняе неба, якое здавалася Мішку вялікім-вялікім возерам лесавым.
198 А звер усё ўглядаўся ў Мішку вялікімі шклянымі вачыма, нерашуча перамінаўся з нагі на нагу. Паварушыўся Мішка, каб павярнуцца як назад, намеціць шляху да адступлення. І адразу бачыць: барадаты звер нібы таксама выказвае намеры да адступлення, на цэлы крок назад падаўся.
199 Але загінуць яму не давялося. Чырвонаармейцы надзелі яму нашыйнік і павялі ўрачыста да дарогі, дзе стаяў на прывале полк. Чырвонаармейцы былі з трэцяга батальёна. Яны былі надзвычай рады, што нарэшце і ў іх завялася такая цікавая звярушка, ды не абы-якая, а самы сапраўдны жывы мядзведзь.
200 Усе згрудзіліся, дзівіліся: што ж будзе Мішка з цукрам рабіць? Мішка зірнуў на цукар, лапай варухнуў: нічога, не кусаецца. Тады асцярожна панюхаў - не, нічым асабліва страшным не пахне. Тады зусім асмеліўся і языком лізнуў. Спадабалася. Узяў лапай цукар і на язык паклаў.
201 Адным словам, увесь полк палюбіў Мішку за яго вясёлы нораў, за вялікі спрыт і ўсякае ўмельства ў немудрашчых справах мядзведжых. Толькі Жук пазіраў падазрона на Мішку, выказваў яўныя намеры ўхапіць яго знянацку за вуха ды злосна вурчаў, калі Мішка падыходзіў да яго бліжэй.
202 Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей. Мішку зрабілі моцны нашыйнік і прывязалі да воза вяроўкаю. Мішка спачатку ўпіраўся, не хацеў ісці, валокся ўслед за возам. Ну якая ж ахвота на прывязі хадзіць, калі да гэтага часу Мішка хадзіў усюды па сваёй ахвоце, па свайму надуму.
203 Тады пасадзілі Мішку на воз. Гэта здавалася Мішку за лепшае: ніякіх табе клопатаў і трудоў, сядзі ды кругом паглядвай на людзей, на коней, на высокія дрэвы паабапал дарогі. Ды ці мала чаго цікавага можна ўбачыць з воза, чаго раней ніколі не бачыў ён, жывучы ў глухой бярлозе.
204 Ды дзе ты яе возьмеш: ніяк лапай да яе не дастаць. Вось-вось, здаецца, ухопіш яе, нос пах адчувае, па самым носе стукаецца гэта ягада, ды падскоквае потым угору, высока-высока, пад срэбраны месяц, пад сінія зоры. Аж падскочыў Мішка за ёю, за малінай, за ягадай.
205 Аж падскочыў Мішка за ёю, за малінай, за ягадай. Падскочыў і прачнуўся. Была ноч. Ціха рыпалі колы ў возе, ды самы воз мякка калыхаўся па дарозе. Сама дарога нібы плыла ў туманах, у месячным святле. Наперадзе коні храплі, палахліва стрыглі вушамі, чуючы Мішкаў дух.
206 Агледзеўся Мішка, уздыхнуў, нос у цёплыя лапы схаваў і зноў задрамаў. Дзіўны хворы, цукар і казлоў тытунь Дзень за днём прызвычаіўся Мішка да вайсковай справы. Праўда, справа гэтая не была дужа цяжкай, бо прывучалі яго паволі, дый спецыяльная для яго навука не была такой ужо хітрай.
207 Былі за Мішкам і такія-сякія промахі праз яго выключную прагнасць да ласункаў. Едучы на капцёрскім возе, дзе былі складзены розныя батальённыя харчы, Мішка пранюхаў пра мяшок з цукрам. Употайкі, каб ніхто не бачыў, прадраў Мішка мяшок і на поўны рот пачаў паціхеньку ласавацца цукрам.
208 Ваўсю стараўся і ўдзень і ўначы, сядзіць ды цукар цягае, хрумстае сабе, скасавурыўшы вочы на Барадатага, які не адставаў ад воза ні на крок, бо і яму перападалі часам з гэтага воза тыя ці другія пачастункі: скарынка хлеба, кашы лыжка ці што іншае там па яго густу.
209 І толькі гэта Мішка пра спакой пачуў, як на яго нібы сверб напаў. Пачаў такія фокусы вырабляць, што з воза пыл сыпаўся. Жук, які бег побач з возам, пачаў так брахаць, што доктар аж вушы заткнуў. І чаго, чаго не вырабляў толькі Мішка: і на галаву станавіўся, і на задніх лапах скакаў.
210 І хоць было тут багата смеху ды жартаў, аднак скончылася ўсё гэта для Мішкі даволі сумна і з вялікім канфузам. Колькі ні ўпіраўся ён, не выказваючы асаблівых намераў пакінуць абжытае месца на возе, усё ж давялося перасяліцца яму на новую кватэру, на другі воз.
211 Нічога выдатнага, тым больш цікавага для сябе, ён там не знайшоў. Вялікая, скажам, карысць для яго ў пачках махоркі, якую намацаў ён у адной са скрынак. Адно гаркацінне, дый годзе. І каб трохі спагнаць сваю злосць за няўдачу, Мішка надумаўся разгрузіць воз, каб ямчэй прымасціцца нанач.
212 Кінуў гэта Мішка пачак махоркі на дарогу. І дзівіцца: адкуль узяўся Барадаты і - цап за махорку. Ідзе за возам, пачак жуе, толькі барада сівая трасецца. І чым больш Мішка глядзеў, тым больш здзіўляўся: у Барадатага ад пачкі толькі бандэроля засталася, і тую старанна аблізваў ласун.
213 А Барадаты тым часам зусім абязножыў, з голасу сышоў, усё намагаўся на зямлю пакласціся ды вочы на лоб выпінаў. Кінуўся Жук на дапамогу: і так і сяк казла варушыў, бокам падпіраў, за рогі падымаў - нічога не дапамагае. Хіліцца Барадаты на дарогу і - ніякага ратунку.
214 Барадаты ж, нягледзячы на перажытыя хваляванні, пачаў адчуваць да Мішкі вялікую павагу і прыязнь: ніхто і ніколі так багата не частаваў яго махоркай. Недастача махоркі была, канешне, выяўлена, але ніхто не мог западозрыць у гэтым Мішку - навошта яму такое гаркацінне.
215 Ну, а Барадаты не меў прычыны выкрыць сакрэт, мо па несвядомасці, мо па таварыстве. Падзея з тытунём была забыта, ды і сам Мішка пачаў рабіцца больш акуратным і дысцыплінаваным. К таму ж, каб не было ў Мішкі залішніх спакусаў, перавялі яго на трэці воз, у ружэйна-кулямётны парк.
216 На гэтым і закончыў ён свае доследы і прымірыўся з пайком, які акуратна выдаваўся яму штодня. Галадаваць жа Мішку не даводзілася, хапала пайка. Ды акрамя пайка даставалася. Чым толькі не частавалі палкавога ўлюбёнца: і хлебам, і кавалачкам цукру, і добрай косткай барановай, і квартай свежага малака.
217 Жук звычайна падносіў у зубах Мішку якія-небудзь артыстычныя рэчы: палку, капялюш альбо барабан. Падносіў і, пачціва вільнуўшы хвастом, адыходзіў і скромна пазіраў на «прадстаўленне», падымаючы ў патрэбную хвіліну гучны або ціхі брэх. Гэта былі своеасаблівыя Жукавы апладысменты.
218 Заваляўся-такі мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. І хоць мундзір уланскі быў кавалерыйскай формы, але доўга не спрачаліся хлопцы - варожая кавалерыйская форма можа і пешака хадзіць. І прыступілі да справы. Але тут аказаліся сякія-такія цяжкасці.
219 Нават спрабаваў кусацца, калі пачалі чобаты нацягваць, але, атрымаўшы злёгку па загрыўку, артыст супакоіўся і даўся, каб прывязаць шаблю і прымацаваць шапку. Выгляд у Мішкі быў сапраўды важнецкі - мундзір блішчаў, лампасы блішчалі, а раззлаваны Мішка грозна і сурова пазіраў навокал.
220 І сапраўды, казёл, даўно звыкнуўшыся са стральбой, не звяртаў на яе аніякае ўвагі і абыякава жаваў жменьку мурожнага сена, скрадзенага з чужога воза. А Жук, той нават вочы ленаваўся расплюшчыць, калі чуў стрэл, і толькі варушыў вушамі, адганяючы імі назойлівых мух.
221 У хуткім часе і падаўся Мішка на фронт у кулямётную каманду і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх бойках на перадавой лініі. І часта дзівіліся белапалякі, назіраючы за незвычайным байцом-кулямётчыкам. Ведалі яны, што стаіць за горкай чырвоны кулямёт, але збіць яго ніяк не маглі.
222 Паспрабуй сунься на гэтую нітку. То Мішка хуценька бегаў па патронныя істужкі на патронную двуколку, якая стаяла за лагчынай, схаваная ў кустах. І як толькі прыносіў новы запас, кулямёт пачынаў страляць так, што белапалякам і ў галаву не магло ўзбрысці сунуцца ў атаку.
223 На іх былі чырвонаармейцы. Цішыня прарывалася рэдкімі вінтовачнымі стрэламі. То стралялі з другога берага белапалякі, стралялі ўсляпую, не бачачы і не ведаючы, што падбіраецца пад іх немінучая бяда. Слухаў гэтыя стрэлы Мішка, успамінаў матку, родную бярлогу, заліты сонцам маліннік.
224 Барадатага, які застаўся ў абозе. Успамінаў і засумаваў трошкі. Але адчуўшы Жукаў брэх - той дзесьці паблізу таксама прымаў удзел у пераправе, - павесялеў Мішка, прыбадзёрыўся, пачаў веслярам дапамагаць, заграбаючы, як вяслом, ваду сваёй шырокай і кіпцюрыстай лапай.
225 Былі ўжо недалёка ад берага. І тут нечакана іх заўважылі палякі. Пачалася шалёная страляніна. Задзвінкалі кулі навокал, уздымаючы цэлыя фантаны пырскаў і ўздзіраючы пеністыя дарожкі на вадзе, калі траплялі ў раку. Вось заўважыў Мішка: шыпяць пад імі два паплаўкі, прабітыя куляй.
226 І, доўга не думаючы, кінуўся Мішка ў ваду, нырнуў з галавой. Выплыў, ухапіўся зубамі за вяроўкі, якімі былі падвязаны перабітыя паплаўкі, і паплыў, цягнучы за сабою ўвесь плыцік. Цяжка плысці па рацэ, збівае вада з ног, зганяе ўбок. Але намагаецца з усіх сіл Мішка, шырока заграбае чатырма лапамі.
227 Абшукалі ўсе прыдарожныя кусты і лагчынкі, перавярнулі дагары нагамі ўвесь абоз - а можа, Мішка ў возе схаваўся, - але ніякіх слядоў Мішкавае прысутнасці знайсці не маглі. Пыталіся ў Барадатага і Жука, але якія з іх адказчыкі. Хадзілі абодва як тручаныя мухі, таксама па Мішку сумавалі.
228 Барадаты нават кінуў махорку ў чырвонаармейцаў выпрошваць, да таго заселі ў яго галаве невясёлыя думкі аб загінуўшым без усякіх вестак таварышу. Прайшоў дзень, за ім яшчэ дзень, цэлы тыдзень прамільгнуў непрыкметна, а Мішкі няма і няма. Ні духу ні слуху аб батальённым артысце.
229 Полк размясціўся на начлег у лесе. Расклалі цяпельцы, абагрэліся, павячэралі, спаць ляглі. А пад самую раніцу дазоры натрапілі паблізу ад трэцяга батальёна на цікавую сцэнку. На невялічкай палянцы сядзелі Мішка, Барадаты і Жук і спраўлялі не то ўрачыстую вячэру, не то шыкозны баль.
230 Розныя харчы былі пакладзены пад кустом ляшчыны. Тут былі і сухія тараны, і кансервы, і сцягно кабана, дзесяткі са два селядцоў. Збоку ляжала некалькі пачак махоркі. Мішка, яўны завадатар усёй пачэснай кампаніі, сядзеў на невялічкім пеньчыку і старанна разбіваў аб камень бляшанку кансерваў.
231 І толькі калі дасталі яны паўкацялка мёду, спакусіўся Мішка і цёмнай парою пайшоў за імі, ішоў аж да самага палка. А там накінуліся на Мішку, звязалі яго, прывязалі да воза вяроўкамі. Так і вандраваў Мішка ў другім палку зусім другой дывізіі, увесь час прывязаны да воза.
232 Некалькім ротам удалося хутка заняць акраіны сяла, агароды, прыгуменні. У гэты час і трапіў Мішка ў прыгоды. Трапіўшы на агароды, ён напароўся на пеўня і, прызнаўшы, відаць, яго за цецерука, кінуўся спрытна лавіць, ганяючыся за пеўнем па ўсіх агародах і ломячы платы.
233 Мішка злаваўся, біў лапамі па вуллі, грыз зубамі дзверцы - нічога не дапамагала. Пчолы заўзята абаранялі сваё жыллё, сляпілі Мішку вочы, кусалі ноздры, язык, лезлі ў кудлатую поўсць. Пах мёду кружыў Мішку галаву, і ён не думаў адступаць, не паспытаўшы салодкага.
234 І калі ўбачыў, што ўсе яго намаганні ні да чаго не прыводзяць, тады прыйшла яму ў галаву геніяльная думка. І без лішніх разваг ухапіў Мішка аберуч вулей і кінуўся з ім наўцёкі, туды, дзе стаяў яго трэці батальён. Жука і Барадатага як вадой змыла - уцяклі ў кусты ад пчол.
235 Доўга ўшчувалі яны Мішку за ўсе ягоныя правіннасці, якія ўскладняліся яшчэ тым, што Мішка ўцягнуў у злачынства маладога і маласвядомага Барадатага. І парашылі чырвонаармейцы: за ўсе ганебныя ўчынкі пазбавіць Мішку і Барадатага іх артыстычнае годнасці і прагнаць з палка.
236 А Мішка ў гэты дзень граў з выключным натхненнем, з вялікай шчырасцю і любоўю. Іначай і быць не магло пасля такіх хвалюючых перажыванняў. Даліся ў знакі Мішку гэты няшчасны певень і пчолы. І доўга потым абыходзіў ён за вярсту тыя месцы, дзе пахла мёдам ці пеўнямі.
237 У Мішкі ж быў надзвычайны нюх. І павёўшы некалькі раз носам у паветры, Мішка заўважыў нешта для сябе незвычайнае. Хутка падаўся ў напрамку да пахаў, якія даносіліся з лесу. Праз якія дзвесце - трыста крокаў Мішка выйшаў на вялікую паляну, недалёка ад свайго батальёна.
238 Каб ямчэй працаваць ля матора, чалавек скінуў мундзір і папружку з рэвальверам. Улучыўшы хвіліну, Мішка сцягнуў мундзір і пачаў за хвастом самалёта паціхеньку апранацца ў яго. Як мы ведаем, Мішка нічога не меў супраць мундзіраў: яны не заміналі ў хадзьбе, з імі было зручней у дождж.
239 І такая тут страляніна пачалася, такая пальба з гармат і з ружжаў, што збіты з усякага толку лётчык павярнуў самалёт назад і паляцеў зноў на савецкую тэрыторыю. Лётчык кіраваў машынай і палахліва азіраўся навакол, не разумеючы, чаму па ім, па польскім самалёце, так заўзята страляюць палякі.
240 Мядзведзь як сядзеў у кабіне, так і сядзеў, ды яшчэ намагаўся стаць на заднія ногі. Пабялеў лётчык, надумаўся ўцякаць з кабіны, падалей ад такога госця, прыўзняўся на сядзенні. Але Мішка таксама прыўстаў у кабіне і пярэдняй лапай так паціснуў за плячо лётчыка, што той не асмельваўся болей і рухацца.
241 Вярнулася памяць да лётчыкаў, заварушыліся жвавей. Першым ачухаўся Мішка. Ён прыўзняўся на пярэднія лапы і асалавелым вокам - другое было падбіта, запухла - пазіраў на ўсіх, не зусім добра разумеючы, што з ім здарылася. А навокал смяяліся, жартавалі, віталі яго.
242 Лётчыка ўзялі ў палон, самалёт сцягнулі з дрэваў, падправілі, перафарбавалі і адаслалі ў нашу эскадрыллю. Так пачаў і закончыў Мішка сваю лётніцкую кар'еру, абмежаваную, як мы бачым, адным палётам, які меў для яго не зусім вясёлыя вынікі - вока падбіў, лапы троху пашкодзіў, сям-там памяў рабрыны.
243 Мул быў зусім вольны, хадзіў без усякіх абавязкаў і толькі псаваў дарма харчы. Таму на яго і паў выбар вазіць на сабе Мішку да таго часу, пакуль канчаткова ачуняе няўдалы лётчык. Чырвонаармейцы прымайстравалі на мула некалькі звязаных мяшкоў з сенам, выйшла не сядло, а цэлая мядзведжая раскоша.
244 І варта было мулу атрымаць разы два па загрыўку ад Мішкі, як ён зусім вар'яцеў і пачынаў выкідваць такія нумары, што Мішка адчуваў сябе як на самалёце: мул брыкаўся, кідаўся на дыбкі, імкнучыся скінуць артыста на зямлю, альбо кідаўся ў такі шалёны галоп, што ў Мішкі духі заходзіліся.
245 Звычайна капэля ў такія хвіліны мела надзвычай трагічны выгляд. Мул шалёна скакаў, як мага вышэй падкідваючы заднія ногі. Мішка, учапіўшыся абедзвюма лапамі за сядло і спаўзаючы з гэтым сядлом уніз, пачынаў несусветна раўсці, наганяючы яшчэ большую паніку на свайго скакуна.
246 Кончыліся Мішкавы кавалерыйскія курсы даволі трагічна для яго скакуна. Узлаваны мул, калі Жук павёў яго ў балотную канаву на вадапой, ніяк не хацеў варочацца на дарогу і ўсё намагаўся ісці далей праз балота. Упіраўся да таго часу, пакуль не загруз на ўсе чатыры нагі.
247 Было ў жыцці ў Мішкі багата чаго і гераічнага. Але сам ён ніколі не думаў аб тым, як бы спецыяльна стаць героем, выкінуць які-небудзь асаблівы гераічны ўчынак. Нам і асталося расказаць аб апошнім учынку Мішкі, калі ён зрабіўся самым сапраўдным, самым поўным героем.
248 Падыходзіла вайна да канца. Людзі пачалі пагаворваць аб блізкім замірэнні, але бойкі не сціхалі і зачыналіся часамі з яшчэ большай упартасцю, чымся з пачатку вайны. Была ўжо даволі позняя восень. Мішкаў батальён стаяў у тыле, адпачываў ад боек, хаця кожную хвіліну быў напагатове сустрэць ворага.
249 Сям-там расклалі пад дрэвамі невялічкія цяпельцы, грэліся, высушвалі мокрыя гімнасцёркі, мокрыя шынялі. Непрытульна ў лесе позняй восенню. Непрытульна і холадна. Мішка грэўся таксама каля цяпельца. Нават лапу адну крыху абсмаліў, стараючыся падсунуць бліжэй у агонь канец смалістага карча.
250 Яго напрактыкаванае вуха пачало адрозніваць басавітыя перакаты кулямётаў, ліхаманкавы бой вінтовак. І ледзь не зваліўся Мішка з хвоі, калі недалёчка грымнула перунамі гармата, грозна страсянуўшы паветра і голлі дрэў, з якіх паліліся ўніз цэлыя струмені вады на жоўты пясок, на мокрыя верасы.
251 Як бы там ні было, Мішка наважыўся пакінуць свой назіральны пункт і спусціцца ўніз, на зямлю, да сваіх. Але калі злез ён бадай на апошні сук, то заўважыў, што з сваіх не відаць нікога, усе даўно пабеглі кудысьці ўбок, у лагчыну, адкуль чуваць былі частыя стрэлы.
252 Дык вось якія слаўныя акторы былі ў нашым палку. Пра іх і расказалі тут, успамянулі іхнія справы і іхнія ўчынкі, звычайныя і незвычайныя, смешныя і нясмешныя, геройскія і абыдзённыя, што здараліся з імі штодня. Узгадалі іхнюю старасць, цёплымі словамі іх успомнілі.
253 Людзі завіхаліся на палетках, выбіралі бульбу, - нашто цяпер каму гэтая дальняя прырэчная імшарына? Чалавек, мабыць, ведаў тое і ўсё ж адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы.
254 Апрануты ён быў у зрудзелы ад старасці вясковы армячок-паддзёўку, залаплены на плячы чорным суконным лапікам, на запалым жываце скасабочана трымалася раменная папружка. Пакамечаная кепка на галаве даўно ўжо страціла сваю ранейшую форму і выглядала нібы аблавушка - відаць, насілі яе не адзін год.
255 Відаць было па ўсім, што чалавек даўно ішоў адзін, звыкся са сваёй адзінотай і старанна абмінаў людзей. Людзі для яго былі найвялікшаю небяспекай у полі, на дарогах, ці не таму ён выбіраў шлях воддаль ад дарог, паселішчаў, між параснікаў і балацявін або цераз лес.
256 Прырэчная імшарына разам з ракой крута паварочвала ўбок, наперадзе між кустоўя засінеўся хвойны грудок, і Хведар Роўба запаволіў хаду, гатовы зусім спыніцца. На твары яго адбіўся выраз тугі, нават болю, ён зморшчыўся сваімі зашчаціненымі маршчакамі, нібы збіраўся заплакаць.
257 А ён, калісьці гвалтам адарваны ад яе, здаецца, здзічэў нутром ад самоты па ёй, спарахнеў розумам. Двойчы за апошні год ён уцякаў - па-дурному, без падрыхтоўкі і аніякага шанцу, дзе ж было дапяцца да ўдачы. Але во ці не пашэнціла ўсё ж, калі ўжо зніклі ўсе спадзяванкі.
258 Здаецца, і напраўду хутка ён убачыць свой родны кут, сваё поле, стрэхі маленечкай падлеснай вёскі Нядолішча, з яе малаўрадлівымі палеткамі, балоцістым выганам і параснікамі, дзе мінулі яго маладыя гады, дзе будучыня колісь паклікала яго да незабыўнага, зманлівага шчасця.
259 Недзе тут, у лесе, між негустых таўшчэзных хваін, павінна была трапіцца яму старая дарожка, але ён не стаў шукаць яе, пайшоў наўпрост. Стомлены, згаладнелы, з настылымі мокрымі нагамі, ён не мог адолець у сабе трывожнага неспакою і міжволі імкнуўся наперад - каб толькі хутчэй.
260 А няшчасны гаспадар, здаецца, траціў развагу ад нецярпення, узрушэнне калаціла яго нервовай дрыжакай, так хацелася яму згледзець хутчэй дранкавы дах з чырвоным комінам, саламяныя стрэхі хляўкоў, гародчык пад вокнамі, некалі поўны вяргіняў, яблынькі ў садку па-над сажалкай.
261 Можа, кудысь перавезеная, дала прытулак добраму чалавеку. З дзецьмі і старымі. Ужо, напэўна, шчаслівейшаму, чым ён. А зямля?.. Зямля во засталася і нават зелянее рунню. Здаецца, і неблагая рунь. Толькі на тым канцы каля сажалкі зачарнелася ад вільгаці, там заўжды ўсё пасеянае вымакала.
262 На полі і паблізу не было нікога, людзі адно трохі варушыліся ў вёсцы на гародах і падворках, за платамі і парканамі. З канца вуліцы выехалі калёсы з падлеткам, які сярдзіта махаў пугаўём на гнядога кастлявага коніка - з ціхім грукатам калёсы пакаціліся ў раўчук за вёскай.
263 Падлетка Хведар ужо не стараўся і пазнаць, хоць тут, вядома, некалі ведаў кожнага, старога і малога. Але ж мінулі гады, за якія, мабыць, сышлі на той свет старыя, павырасталі малыя. Ці ён пазнае каторага? Але не дай бог, каб тут пазналі і яго. Ці хоць бы заўважылі.
264 А ягоная жонка Гануля, спакутаваная вясковая кабетка, не ашчаслівілася нават і гэткаю доляй - легла ў балотную ямку пад сцюдзёным Котласам. Ці думалася калі. Ці хто чуў тут тую незразумелую назву, якая во стала яе страшным лёсам. Ды ледзьве не стала і яго таксама.
265 Хведар доўга сядзеў на ўзмежку з кустоўем, узіраўся ў прасцяг. Пачалі зябнуць яго мокрыя ногі, ды і самому стала халаднавата, прыкметна халаднела пад вечар. Відаць было, у вёсцы ішло звычайнае вечаровае жыццё, людзі, мусіць, прыйшоўшы з поля, ладзілі свае дваровыя клопаты.
266 Але было яшчэ відна, трэба было счакаць. І ён цярпліва чакаў. Як хаты ў вёсцы трохі завалакло вечаровым сутоннем і ўжо мала што ў полі можна было згледзець, устаў. Хістаючыся, пабрыў наўкось па азіміне да ледзьве прыкметнай у ветраной шэрані купкі садовых дрэўцаў.
267 Падмуроўка пад хатай месцамі выкрышылася, абрасла пустазеллем, ганка з трох пляскатых камянёў не было зусім, мусіць, тыя камяні ўзялі разам з хатай на новае месца. Там, дзе некалі была печ, грувасцілася аброслая палыном куча бітае цэглы - усё, што засталося ад печы.
268 Адно што парадавала яго - дык гэта садок, дрэўцы ўвабраліся ў самую сілу і былі куды большыя за яго чалавечы рост. Яны бесклапотна ляскаталі лісцём на ветры, нібы зусім безуважныя да таго, хто даў ім жыццё. Тры антонаўкі прышчапіў на другім годзе свайго тут жыцця, дзве грушкі - праз год.
269 Ці абабралі ўжо? І тады ён згледзеў апушчаны долу паламаны сук, другі, што ляжаў у траве, і зразумеў, што, мабыць, яблыкаў тут даўно ўжо няма. Як тут ім быць - садок сярод поля, неабгароджаны, занядбаны, без гаспадара і догляду. Ведаў здаўна: яблыні, як кветкі, без чалавечай любові расці не будуць.
270 Майстраваць ён збольшага ўмеў, рукі змалку былі прывучаны да няхітрага цяслярскага інструменту, але трэба былі дошкі. Загадчык гаспадаркі, да якога ён сунуўся ў прыбудоўку са сваёй патрэбай, корпаўся над паперамі ў доўга маўчаў; у парозе маўчаў Хведар, цярпліва чакаючы ягонага слова.
271 Хведар пачаў выбіраць што-нішто лепшае з тых сырых, умерзлых у снег гарбылёў. Выцягнуў пяць штук, сукаватых і неашкораных, і, сашчапіўшы зубы, павалок іх да барака, дзе як-колечы збіў труну. Плакаць хацелася ад крыўды, зірнуўшы на тую труну, у якой наканаваў бог Ганульцы знайсці свой апошні спачын.
272 Але што было рабіць далей, ён не мог даўмецца. Ён збіўся з панталыку ў гэты вечар на сваім котлішчы і стаяў, бы аглушаны, раптам страціўшы ўсе жаданні. Галоўнае - страціў мэту, якая вяла яго праз доўгія тыдні праз усе нягоды і пакуты сюды, на родныя гоні, у свой кут.
273 Што яго чакае тут, ён, бадай, не думаў, усё былое стала для яго няважным. Нядаўна яшчэ галоўным было - дайсці, хоць дапаўзці, каб хоць адным вокам зірнуць і памерці. О, памерці тут, знайсці вечны прыстанак у родным кутку было б найвялікшым шчасцем, пра якое ён не адважваўся і марыць.
274 Але што рабіць, пакуль ён жывы, куды падацца? Пайсці да каго ў вёску ён не меў права, каб не наклікаць на людзей бяды ды і сябе не выдаць міліцыі. Пакуль яго ніхто з вёскі не згледзеў, ён мог разлічваць на нейкую тут волю, якая адна яго і натхняла, давала жыць.
275 А калі ўбачаць, пазнаюць, мусіць, тады ўсё і скончыцца. Тады зноў тое, што горш за пагібель. Тады ўжо хай смерць. Але цяпер ужо ў сваім кутку. Ужо да смерці яго адгэтуль не вытураць. Тым часам зусім сцямнелася, усчаўся настырны вецер, і Хведар стаў зябнуць, аж скаланацца ад сцюжы.
276 Але і ісці яму адгэтуль не было куды, і ён не ішоў. Доўга непрыкаяна тупаў сюды-туды ў быльніку, азіраў цёмныя зараснікі дзядоўніку і крапівы. Узлез на печышча, пастаяў і сеў, бо стаяць ужо не ставала моцы, балелі ногі. Сядзеў, думаў. Пра былыя гады і былыя клопаты.
277 Яны і не разлучыліся да самай яе смерці. Добрая была жанчына: і працавітая і зважлівая. Хведар не памятаў нават, ці пасварыліся калі. А шчасця было так мала. Але ці па іхняй віне? Такое выдалася жыццё. Толькі дражнілася шчасцем, а ўволю надзяліла работай, турботамі і бядою.
278 Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну новенькім сінім плугам ці на касьбе ішоў у радзе дарослых мужчын. Ды неўзнарок неяк улёг у навуку - спярша ў школе, затым - як уступіў у камсамол. І ўсё - сходы, мітынгі, спрэчкі. Стварылі ячэйку і прызначылі яго сакратаром.
279 Ён раптам наважыўся прайсці па начной вуліцы, зірнуць на знаёмыя хаты, клёны ля калгаснай канторы; дзе некалі стаяла шырокая арка з выцвілым лозунгам цераз дарогу. Тут спрэс жылі знаёмыя людзі - старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя, - яго колішнія аднавяскоўцы.
280 Даўняй дарожкі ад сядзібы да вуліцы, здаецца, ужо не было, зарасла травой, але пад нагамі намацвалася нейкая сцежачка, і ён пайшоў па ёй каля сажалкі. Сцежка вывела яго на дарогу. У звыклым колішнім месцы гразкаватай дарогі ён сышоў у раўчук з грукатлівым мастком.
281 Але ці жыў там Саўчык - Хведар не ведаў. За ўсе пяць гадоў ягонага Котлаўскага жыцця яму ніхто не пісаў з гэтай вёскі, ды і ён не пісаў нікому, нічога ні пра каго не ведаў. З Лёксам Саўчыкам некалі вучыліся ў адным класе царкоўнапрыходскай школы, пасля прызываліся разам на вайсковую службу.
282 Як і заўжды, тут панавалі ціш і спакой, хвоі сумна гулі ўгары. Зблізку бялелі свежыя крыжы ля дарогі - два большых і некалькі нізенькіх, дзіцячых. Ён трохі пастаяў ля штыкетнічка-агароджы і, знайшоўшы праход, не без хвалявання ступіў у гэтае паселішча мёртвых.
283 Расказвалі некалі, што гэты сямы першы Шуляк, прыйшоў сюды з літоўскай зямлі і быў знакаміты сілаю. Праз тую сілу ён спаткаўся і з маладзенькай дзяўчынкаю, пакаёўкаю тутэйшай паненкі, да бацькі якой чагось прыязджаў той літоўскі пан, кучарам у якога служыў Шуляк.
284 А насупраць ад іх трошкі ніжэй высіўся металічны буданчык з прыгожымі чыгуннымі слупкамі, павітымі таксама чыгунным лісцем вінаграду. Там ляжала мармуровая пліта на магіле маладога пана-паручніка, які, дужа паранены на вайне з германцамі, сканаў у сваім маёнтку.
285 Было б добра і яму прымасціцца побач, месца было, калі што, можна б трохі пацясніць суседнюю магілу, мабыць, той не пакрыўдзіцца. Гэта было б проста здорава! Можа, не заўжды прызнаючыся сабе, ён найбольш за тым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання.
286 Хведар нетаропка і амаль ужо не баючыся абышоў у цемры свае магілкі - чатыры радком і дзве трохі ніжэй на схіле, памацаў шурпатыя, замшэлыя крыжы. Баяўся, каб не неткнуцца на які новы, каго з ягонай радні. Але не, у гэтай мясціне новых магіл быццам не было зусім.
287 Але куды? У хату да каго не папросішся, тут жа заставацца не было як: на золку яго адразу ўбачаць. Значыць, зноў - у лес. Лес заўжды з міласэрнай гатоўнасцю прымаў яго, не тое што людзі. Тым болей знаёмы ад маленства вялікі Казённы лес, ужо ён дапаможа цяпер бяздомнаму чалавеку.
288 Перад тым як заснуць-забыцца, успомніў, што сёння за дзень пратупаў, мабыць, вёрст сорак - ад золку да ночы. Болей ён бы ўжо не прайшоў нават і сорак крокаў. Прачнуўся ад сцюжы, увесь надта скалеў, здранцвелі да калень ногі, галава была цяжкая, нібы пасля гарэлкі.
289 Яно і не дзіва: за ўчорашні дзень у роце не было ні крошкі, ён не меў часу паклапаціцца пра тое - так імкнуўся да роднага кута. Апошнюю скарынку хлеба, здабытую ў прахожай бабкі, зжаваў пазаўчора, бульбянога палетка на поплаве, вядома, не напаткаў, мусіць увесь дзень пасціцца.
290 На дарогу не паткнешся таксама - можа трапіцца знаёмы, тады ўсё прапала. З незнаёмымі было лягчэй, на выпадак сустрэчы з кім меў даведку, быццам ён - Зайцаў Андрэй Фаміч, ураджэнец Смаленскай вобласці і працуе на Тасьмінскім дрэваапрацоўчым камбінаце рознарабочым.
291 Ля грушыны не было нікога, мусіць, ад жывёлы яе аберагала блізкая азіміна, статак мінаў яе зводдаль ці глыбей у лесе. Хведар хутка назбіраў у кішэні світкі некалькі прыгаршчаў гнілабокіх грушак, смак якіх ён памятаў з дзяцінства, і тут жа з прагнасцю пачаў іх жаваць.
292 Падлесак, аднак, парадзеў за той час, як Хведар не бачыў яго, ці, можа, драбналессе павырастала ў ладныя дрэўцы бярэзніку, ляшчыны, асінніку. І была ўжо восень - жоўтае і зрудзелае лісце пачало асыпацца долу, слалася па траве і шархацела пад ягонымі пасталамі.
293 З цяжкімі кішэнямі ён падаўся назад, у лес. Трэ было выбраць мясціну, раскласці цяпельца. Мабыць, гэта было самае небяспечнае - цяпельца. Дым маглі згледзець здалёк, убачыць ля яго чалавека. Мабыць, лепш за ўсё атабарыцца ў расцяробе, за ровам, туды, ведаў, у ранейшыя часы не надта патыкаліся.
294 Хіба што бабы - па ягады, грыбы там не раслі. І яшчэ, людзі ведалі, некалі там пладзіліся ваўкі, бывала, у піліпаўку вылі на ўсе галасы. Малыя туды баяліся паткнуцца. Самы раз было туды зашыцца яму. Поруч з ваўчыцаю. Ведама ж, не з людзьмі, нявесела падумаў Хведар.
295 Па слізкіх, зялёных ад водарасці камянях перайшоў на другі бок рова. Ускараскаўся не адразу, два разы адпачываючы, і падумаў, што аслабеў, аднак жа, завельмі. Як тою вясной на тарфянішчы, калі ўжо не мог сам вылезці з тарфяной ямы, а рыдлёўка здавалася цяжкаю, бы бервяно.
296 Дужа хацелася з'есці бульбіну, здавалася, не было ў свеце нічога смачнейшага за печаную ў прыску бульбіну. Але прыску, мабыць, трэба яшчэ дачакацца. Касцярок з сучча, якога ўвогуле тут хапала, загарэўся ад першай сярнічкі, але ж, халера на яго, густа паваліў дым, і Хведар спалохаўся.
297 Так яго маглі згледзець. Ён трохі раскідаў цяпельца, каб зменшыць дым, але зусім суняць яго было нельга. Тады ён падклаў хворасту болей, каб гарэла даўжэй, а сам адышоў воддаль у хмызняк. Калі хто і падыдзе на дым, дык, мабыць, яго не ўбачыць. Спярша ўбачыць ён.
298 Прысеўшы ў дробным кустоўі, ён пачаў здалёку пазіраць на дымны хвост за крушыннем і думаў: да чаго ж ты, братка Хведар, дажыўся! Ну добра, там, на чужой зямлі, за тысячу вёрст адгэтуль, там трэба было ўсяго баяцца, хавацца, таіцца. А во і тут! На сваёй зямлі. Сярод сваіх людзей.
299 Але яму наўрад ці перапала б турма. Пэўна ж, яго адвезлі б назад, зноў туды, на страшную сцюдзёную зямлю, на якой жыць ён не мог. Мог толькі памерці. Як памерла ад сухотаў яго Ганулька, згарэла за два дні дачка Волечка. Адчуў, настала ягоная чарга. Але ён памерці хацеў дома.
300 Нажываў гадамі, за немалыя грошы, мазалём крывавым, хрыбтом сваім і жончыным, тросся над кожным лапікам зямлі, кожнаю палкай і снапком. А страціў усё, і за адно імгненне, і сам апынуўся на катарзе. Толькі завошта? Гэтае праклятае завошта пякельным вухналём сядзела ў яго галаве.
301 Тысячу разоў ён пытаўся ў сябе, як ехалі ў смярдзючых вагонах, як іх гналі абозам па замерзлай рацэ, як рабіў там, на паўночным прыгоне, - пытаўся ў жонкі, у людзей, знаёмых і незнаёмых, пытаўся ў начальнікаў. Усе нешта казалі пра ўладу, класавую барацьбу і калектывізацыю.
302 Усё пакутуючы ад голаду, Хведар праз колькі хвілін вярнуўся, дубчыкам выкаціў з вуголля крайнюю бульбіну - была яшчэ сыраватая і цвярдая, але нічога: агонь ужо жыўца выгнаў. Збольшага абцёр аб штаны попел і, апякаючыся, з'еў усю, не грэбуючы і абгарэлым бокам.
303 Замест таго ў ветранай палявой далечы калупаліся над баразёнкамі з дзесятак баб, і ён бачыў адсюль іх сагнутыя шэрыя спіны, вялікія галовы ў тоўста накручаных хустках, босыя ногі. Усе цягалі за сабой вялізныя кашы з бульбай, якія па адным зносілі ў кучу на сярэдзіне загона.
304 Каля той кучы стаяў з паперынай у руцэ цыбаты мужчына, мабыць, учотчык, а тры іншыя ганялі плугамі барозны, надта ўжо памахваючы пугамі на коней. Коні, відаць было адсюль, ледзьве клыпалі ад ператомы, нізка коўтаючы галовамі, - худыя, знямоглыя сялянскія коні.
305 Праўда, ён пазіраў здалёк - зблізку, можа, не такія ўжо кепскія былі тыя коні; можа, і бабы рабілі весялей, чым яму здалося. Але нешта самотна-журботнае ўлілося ў яго адчуванне каля таго поля. Ведама, людзі былі далёка і ён не мог пазнаць хоць каторага, а пазнаць дужа хацелася.
306 Нешта дужа знаёмае здалося Хведару ў гэтым твары, калі фурманка пад'ехала бліжэй, і тут жа раптам, нібы падказаў хто, ён пазнаў чалавека. То быў Мікіта Зыркаш, ягоны, Хведараў, ліхадзей, які пісаў тады на яго за малатарню, з чаго ўсё і пачалося. Спярша цвёрдае заданне, а затым і ўсё астатняе.
307 Ён яшчэ пасядзеў троху, думаў, можа, і яшчэ каго згледзіць на вечаровай дарозе, ды болей не было нікога. Як пачало змяркацца, устаў, пайшоў краем кустоўя ў бок вёскі. Мусіць, трэба было б, пакуль не змерклася, брысці ў свае расцяробы, каб пасля не драць вочы ўпоцемку.
308 Зусім ужо ўпоцемку Хведар пералез цераз плот, паабстрыкаў у крапіве рукі, але няблага затуліўся ў зарасніках ад вуліцы і ад падворка. Праўда, святла ў Лёксавых вокнах пакуль што не было, ды Хведар адчуваў, што там не спалі - нейкія невыразныя гукі ўсё ж даляталі з таго боку сядзібы.
309 Начаваў зноў у лесе. Па ўзлеску адышоўся далей ад вёскі і скорчыўся на сухой імшарыне пад кустом ядлоўцу. Ноч была сцюдзёнаватая. Мабыць, да першых пеўняў ён звыкла дрыжэў і круціўся без сну, усё думаючы і думаючы над недарэчнымі вывертамі свайго нешчаслівага лёсу.
310 Усё не пераставаў дзівіцца, як гэтак удала дамогся свайго, відаць, яму ўсё ж здорава пашэнціла, можа, першы раз у жыцці. Праўда, каб ведаў адразу, што чакае яго, мо яшчэ і падумаў бы: ці варта наважыцца на такое? А не ведаў, і мусіць, добра, што не ведаў, не ўяўляў нават.
311 І цяпер во - дома. Як будзе далей, ён не думаў ні тады, ні цяпер, думаць аб тым ён быў бяссільны, не хацеў і спрабаваць марна. Галоўнае - была шчасліва дасягнута нязбыўная яго мара, а там - што будзе. Як у п'яніцы, які імкнецца займець бутэльку, а пра хуткае пахмелле і не думае.
312 Ноччу зноў хацелася есці, дзве свае бульбіны ён даўно ўжо з'еў, бадзяючыся па лесе, у кішэні яшчэ былі тры сырыя. Там, пад Котласам ці Сыктыўкарам, няблага елі і сырыя. Калі парэзаць бульбіну скрылькамі на хлеб, як рэдзьку ці бручку, з'ясі за мілую душу. І памагае ад цынгі.
313 Мусіць, прыйдзецца і тут перайсці на сырызну, як скончацца сернікі. Як ён ні бярог іх, засталося ўсяго шэсць штук у дужа пацёртым карабку, а болей дзе возьмеш? У лесе не знойдзеш. Хіба папрасіць у вёсцы? А тут не папросіш. Гэта можна было прасіць у той старане, дзе цябе ніхто ведаць не мог.
314 А тут пазнаюць адразу. Во дзіва, падумаў Хведар, выходзіць, што ў чужой старане лепш, чым у роднай? Да якой імкнуўся, пра якую думаў удзень і ўначы. І дзе столькі знаёмых, суседзяў, аднасяльчан. З кім мінулася яго жыццё. Але менавіта да іх і не паткніся, іх трэба сцерагчыся найбольш.
315 Ды і дрымотная знямога на мяжы сну моцна трымала яго ў сваіх кіпцюрах, ён то забываўся трохі, штось трызнячы, то прахопліваўся зноў. Вакол было ціха. Апоўначы амаль сціхнуў звыклы лесавы шум, вяршаліны елак у небе зусім пазнікалі ў густой цемрадзі, між хмар трохі пабліскала і знікла высокая зорка.
316 Поруч зашархацела вецце, і да першай вылезла з кустоўя другая кароўка, рыжая са зламаным рогам на крутым кароўім ілбе, таксама ўставілася ў яго. У наступнае імгненне Хведар з прыкрасцю сцяміў, што трапіў у вясковы статак, які, мабыць, зараз увесь абступіць яго, і ўскочыў.
317 Ды сабака не думаў здыхаць, ён доўга гнаў чалавека па зарослым алешнікам лесе, і Хведар не мог на яго крыкнуць ці як адагнаць, мог толькі лаяцца ў думках і махаць рукамі. Сабака ж, відаць, махання таго не баяўся, а злых думак не разумеў. Сабачае ж злосці ў яго хапала не на адну вярсту.
318 Гэта ж трэба - яшчэ і сабака! Баяўся сабак у вёсцы, а спаткаўся з імі ў лесе. Хай бы ўжо воўк, дзік ці якая аўчарка, што вадзіліся там на Поўначы, а то дробны, звяглівы шчанюк. Каб ты здох, пракляты, як ты выматаў апошнія сілы... Добра яшчэ, калі ў тым кустоўі яго не згледзелі пастухі.
319 Гэты пракляты сабака загнаў яго ў той куток лесу, які ён ведаў найгорш. На голым і змрочным доле тут не было нават травы ці моху - усё скрозь густа абсыпала ігліца, на якой не расло нічога. Вакол цесна стаялі разлапістыя таўшчэзныя елкі, праз іхні гушчар амаль не праглядвала далёкае неба.
320 Толькі з'есці тут не было чаго. Тады ён сеў на адтапыраны корань вывараціны, дастаў з кішэні свой даўні ножык. Ножык быў начэплены на раменьчыку, і Хведар бярог яго ўжо колькі гадоў. Некалі, яшчэ за тым, далёкім, жыццём купіў яго ў сельпоўскай краме і карыстаўся штодня.
321 Гэтым лязом Хведар тоненька абскабліў большую бульбіну і пачаў яе есці, рэжучы на невялічкія скрылёчкі. Смак сырой бульбіны быў не надта прыемны, але цяпер было не да смаку. Абы ўпіхнуць што ў страўнік, каб прыглушыць голад. Бо ўжо проста не ставала сілы ісці па гэтым непрытульным дзікаватым лесе.
322 І ён доўга нетаропка брыў ельнікам, не надта ўжо і ведаючы, дзе ён, а ельнік усё не канчаўся, і ніякіх грыбоў вакол не было відаць. Зрэдку трапляліся старыя, мабыць, летнія, счарнелыя мухаморы, і болей нічога. Ці, можа, такі быў год - не грыбны, думаў Хведар, усё болей нудзячыся ад свае няўдачы.
323 Пасля ён павярнуў трохі ўбок - бліжэй да, мабыць, недалёкай лесавой вёсачкі Чазлякі, - ужо там, мабыць, гэтага ельніку не будзе. А ў тамашніх парасніках ён што-нішто знойдзе. Калі не баравікі, дык хоць сыраежкі. Абы толькі там не пасвілі статак. Дзе статак, туды па грыбы хадзіць марна.
324 Там таксама калі-нікалі ён дарываўся да гэтага ласунку, які неаднойчы ратаваў яго, як і сотні такіс самых небарак, ад голаду і хваробы. Толькі там не часта выпадала тое, што тут - бяры хоць кашамі. Шкада, што ў яго цэлыя ўсяго тры кішэні - у штанах і паддзёўцы, - ці многа набярэш у іх.
325 Калі кішэні былі поўныя, ён пачаў грэсці ягады ў шапку і так поўзаў на каленях па імшарыне, аж пакуль не сказаў сабе: годзе! Усяго не з'ясі, а ўзяць з сабою ўжо не было як. На ўсялякі выпадак ён пастараўся прыкмеціць шчаслівую імшарынку - за вялікім ельнікам у бок Чазлякоў. Мо яшчэ спатрэбіцца.
326 Мабыць, і праўда - няўдалы, ён зразумеў тое, як убачыў перад сабой нізкі, без елак, падлесак і за ім нешырокі прасцяг асакі, за якім усчыналіся глухія зараснікі лазы і алешніку. То пачыналася Багавізна, якая ў тутэйшым краі была д'ябальскай, старахавітай мясцінай.
327 Ёю палохалі плаксівых дзяцей і п'яных мужыкоў, жадалі ў злосці крыўдзіцелям праваліцца пад зямлю ў Багавізне. Там і сапраўды можна было праваліцца так глыбока, што ніхто не змог бы дастаць. Казалі, там быў нейкі падземны ход ці рака, што злучала тамашнія прадонні з іншымі вірамі і азёрамі.
328 То быў людзьмі і богам пракляты край - дзесяць вёрст суцэльнае багны і віроў, між якімі ліпелі чэзлыя вольхі, аер, зараснікі трыснягу ды на купінах буяў улетку лазняк. Туды ніколі не хадзілі па ягады, нават журавіны, якіх там заўжды было процьма, не лавілі рыбу.
329 Людзі спрадвеку абміналі тыя мясціны, а калі хто выпадкам туды трапляў дык пасля дзён колькі дрыжэў ад страху і ўпудна крычаў паначы. Зімой Багавізна трохі падмярзала, але яе шматлікія вокны-прадонні нават у самы люты мароз браліся тоненькім лёдам, які не трымаў чалавека.
330 Хведар павярнуўся прэч ад гіблай мясціны і зноў пайшоў лесам. Прытаміўшыся, сеў пад тоўстым яловым камлём, аблітым белай смалой, патроху еў з шапкі журавіны, думаў. Усё ж як добра ў лесе на волі! Ніхто цябе нікуды не гоніць, ты не патрэбны нікому, як і ніхто не патрэбны табе.
331 Каб так можна было пражыць жыццё! Зрэшты, калісь так і жылі: у хаўрусе з прыродай і лесам, знаходзячы ў ім і пракорм у галодныя гады, і прытулак у часы ліхалецця. Лес абараняў, лес саграваў душу і цела. Хто ж яшчэ большы быў дабрадзей для тутэйшага люду? Мусіць, лепшага не было ніколі.
332 Хведар ад спалоху ўгнуўся, замахаў рукамі, адбіваючыся ад вераб'я, які праз момант вылецеў у дзверы. Выскачыўшы за ім, Хведар зразумеў прычыну дзіўнага ўчынку птушкі. Аднекуль над плытамі коса шуганула чародка вераб'ёў, і птушкі, бы па камандзе, кінуліся на небараку.
333 Угары закруціўся птушыны клубок, усе люта рвалі аднаго, і хутка ад верабейчыка нічога не засталося. Нават нічога не ўпала на раку, толькі некалькі пушынак-пер'яў ціха апускаліся над вадою. Тут жа, даўшы круты разварот, вераб'іная чародка знікла за лясным абрывам ракі.
334 Мабыць, адвячоркам ён нарэшце наважыўся і зноў рушыў па лесе. Ішоў ранейшым шляхам, туды, адкуль яго выгнаў сабака. Ішоў асцярожна, цікуючы навакол, часта спыняўся, слухаў. Ды навокал было ціха і пуста. Вецер угары, мабыць, уняўся пад вечар, елкі стаялі роўна і супакоена, бы ў задуменні.
335 Пра сына Міколку Хведар не пераставаў думаць ніколі, гэта была яго незагойная болька, даўні пякучы клопат. Добра, канешне, што сыну ўдалося адкараскацца ад бацькавай ганьбы і нават пралезці ў начальства. Але, мусіць, дужа рызыкоўна ўсё тое, можна і згарэць датла.
336 Цяпер жа дык і зусім была яму непатрэбнай, і Хведар чакаў, калі яна схаваецца надоўга. Вёска і яе хаты з узлеску былі відаць кепска, адсюль іх засланялі хвоі на могілках, якія высокаю суцэльнай купай чарнелі за выганам. Там панаваў змрок, і нават у месячным святле нічога нельга было ўбачыць.
337 Поўня за той час зноў выглянула разы два і зноў схавалася за аблокі, але ён, ужо не спыняючыся, дайшоў да могілак. З гэтага боку, ад поля, хісткая агароджа ля іх была паламана, мусіць, жывёлай, ён пералез цераз нізкую жэрдку і спыніўся: месяц ляніва асвятляў бязладнае нагрувашчванне крыжоў і магіл.
338 На высокіх каталіцкіх крыжах дзе-нідзе ў змроку бялелі паркалёвыя стужкі ці кветкі; ссохлыя букеты кветак мясціліся ў стаўбунках пад крыжамі. Зводдаль на магіле ля плота Хведару кінулася ў вочы, мабыць, выразаная з фанеры пяцікутная зорка, якая прыкметна адбівалася на фоне светлаватага неба.
339 Ступаючы між магіл, Хведар з цікаўнасцю перайшоў туды і ў месячным сяйве здзіўлена прачытаў чорныя літары на белай дошачцы: «Сокур Іван». Ніжэй былі дробненькія лічбы нараджэння і смерці. Хвіліну Хведар недаўменна пазіраў на гэтую дошачку, агледзеў пагорачак магілы ў доле.
340 Яны тады гналі плыты па сцюдзёнай паўночнай рацэ - цэлую плывучую чараду з бярвён на тысячы кубаметраў драўніны. Было іх трынаццаць чалавек у брыгадзе сплаўшчыкам, а брыгадзірам быў Кузняцоў, сярэдніх гадоў барадаты мужчына, які не першы год рабіў тут на сплаве.
341 Знайшлася, аднак, прычына, па якой ён ледзьве не вылецеў з плытагонаў. Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяцігадовую Волечку, і ён мусіў узяць яе на плыты. Але браць на такую работу дзяцей там забаранялася, і Кузняцоў, убачыўшы плытагона з дзіцём, тут жа адправіў яго ў кантору.
342 Мабыць, ён думаў, што Роўба будзе спрачацца ці, можа, прасіцца, але той пакорліва сабраў сваю торбачку, узяў за руку дачушку і, сказаўшы «да пабачэння», смірна пайшоў да сходцаў. З берага ён апошні раз азірнуў плыты і ўбачыў брыгадзіра, які, стоячы на тым самым месцы, пазіраў на яго.
343 На плытах Волечка не сядзела без працы, хоць і малая, але па характары была дужа прыслужлівая і чым магла памагала строгім, маўклівым дзядзькам. Праз дні два брыгадзір паставіў яе памочніцай да кашавара Краўца, ціхага, рахманага чалавека, самага старога з усёй іх брыгады.
344 Вохравец пачаў нешта паказваць на тым беразе, і Хведар моўчкі праклінаў яго: каб ты здох, кот мурлаты! Волечка ўжо, мусіць, здранцвела ў вадзе пад плытом. А той з брыгадзірам бясконца доўга ішоў па нерухомых плытах, пасля доўга таптаўся на беразе, усё азіраючы раку.
345 Хведар стаяў і напружана думаў: стукнуў Рагаўцоў ці не? Урэшце вохравец знік за кустамі на беразе, а ён ледзьве выцягнуў Волечку на бярвенне - ужо тая пасінела ад сцюжы і не магла вымавіць слова. І зубкі яе дробна стукалі, і вусны ніяк не маглі скласціся для зграбнага слова.
346 Наперадзе, сказаў брыгадзір, быў самы трудны ўчастак шляху, трэ было глядзець пільна. Але, як ні глядзелі, усё ж пасадзілі крайні плыт на каменне, ледзьве здзёрлі яго пад абед. За той час ён якіх пару разоў наведаўся за буданчык, і ў яго кожны раз ападала сэрца - кепска было дачушцы.
347 Як на тую бяду, абапал ракі плылі таежныя, без аніводнага паселішча берагі, цягнуліся голыя абрывы, і над імі высіўся хвойны дрымучы лес. Брыгадзір бачыў ягонае гора і, здаецца, спачуваў яму, сказаў: у канцы тыдня прыйдзем у Мезу, там ёсць амбулаторыя, можа, зносім туды малую.
348 Нібы збаўлення, Хведар прагна чакаў тае Мезы ўдзень і ўначы, сам не кладучыся ні на хвіліну, усё то варочаў стырном, то багром, бегаў па зыбкіх плытах, штораз заглядваючы за буданчык. Волечцы рабілася ўсё горш. На трэці дзень яна ўжо не пазнавала яго, толькі прасіла адагнаць птушак.
349 Да паўдня яна ляжала ўсё там жа, за буданом на трантах, і яны не ведалі, што з ёй рабіць. Тады брыгадзір выдраў з будана тры дошкі, якія былі там заместа падлогі, сказаў Краўцу збіць труну. Той і праўда збіў - маленькую, на метр, скрыначку, у якую паклалі худзенькае збялелае цела Волечкі.
350 У адным месцы была невялічкая прамыіна, і на адным баку ля яе ўтварыўся роўны зграбны мысок. Неяк усцягнуў на гэты мысок труну і ўзяўся капаць магілку. Мусіць, у каменным жвіры капаў доўга і трудна, але ён не прыкмячаў таго, ён увесь час горка плакаў, не стрымліваючы слёз.
351 Таго Рагаўцова, як ён позна ўвечары дагнаў плыты, ён не мог бачыць ад нянавісці і крыўды. І не мог зразумець, як гэта іншыя, і брыгадзір Кузняцоў таксама, паводзілі сябе з тым злыднем, нібы нічога і не здарылася. Ці яны нічога не разумелі? Ці баяліся яго? Ці яшчэ што? А Хведару ўсё ж спачувалі.
352 Увогуле тут яму было добра, нават спакойна і ўтульна: ён нібы далучаўся да аднасяльчан і ладзіў з імі нетаропкую маўклівую бяседу - і пытаўся, і скардзіўся, і разважаў. Шкада, што не меў адказу, ну але ўжо ён прывык да таго, нібы аглух за многія тыдні свайго адзінокага блукання.
353 Доўжылася ціхая месячная ноч. На могілках стала сцюдзёнавата, надвор'е ці не меціла павярнуць на замаразкі, думаў Хведар, панікла седзячы ля прыбранай чужой магілкі. Яму нікуды не хацелася рушыць адсюль, тут ён, як нідзе ў іншым месцы, адчуваў сябе ў спакоі, адноснай бяспецы.
354 Мусіць, недзе пад ранак закацілася-знікла поўня, навакол стала цёмна, бы ў склепе. Да начной цемрадзі Хведар, аднак, даўно прызвычаіўся, цемра яго не палохала. І ён сядзеў, прыпамінаў, думаў. Жаваў кіслыя журавіны, ашчадна выбіраючы з кішэні па две-тры ягады разам.
355 Ён не ўзрываўся, як некаторыя, калі, здавалася, трываць было неяк, не абураўся ад кепскіх харчоў, зверскай працы ці людской несправядлівасці, толькі сціскаў зубы, калі тыя яшчэ былі ў яго, і - трываў. Мусіць, не было ў свеце такіх абставін, якія б ён не навучыўся трываць.
356 Апроч хіба аднаго - няволі-журбы расстання. Тут ужо ён не мог перайначыць сябе, ягоная натура насуперак усім абставінам імкнулася дамоў - праз безліч небяспек і нягод. Тады, першы раз, не ўдалося, не пашэнціла другі раз. Затое дамогся таго трэцім разам і цяпер быў амаль шчаслівы.
357 Мусіць, трэба было ісці ў лес, каб ранкам не налезці каму на вочы, але ён разморана бавіў цёмны перадсвітальны час, вагаўся. Яшчэ праз нейкі нядоўгі час прыкмеціў, што на могілках стала відней, выступілі са змроку бліжнія магілы і крыжы, і ён зразумеў: світае.
358 Ускраек неба над лесам ужо засвятлеўся на самы першы зачын новага дня, і ён устаў з лаўкі. З'явілася думка менавіта такою гадзінай, на ціхім золку, пакуль не абудзілася вёска, яшчэ прайсці па вуліцы - хто ведае, можа, астатні раз, болей ужо не прыйдзецца. А цяпер, можа, ніхто не згледзіць.
359 Хлопцы нерухома сядзелі адзін супраць аднаго, нібы буслы ў гняздзе, і пазіралі то на дно лодкі, дзе было пальцы на чатыры вады, то адзін аднаму ў вочы. Човен, які і без таго мала высоўваўся з вады, цяпер яшчэ больш апусціўся. І яшчэ больш небяспечным быў кожны рух.
360 Улетку тут канчалася возера і пачыналася непраходнае балота, якое цяпер было заліта вадой. Гэтай вадзе не відаць было канца-краю, апрача той палоскі лесу на даляглядзе. І на ўсёй гэтай прасторы то там, то там вытыркаліся з вады верхавіны дрэў і кустоў - то паасобку, то групамі.
361 У такі час і трапілі сюды гэтыя два хлопцы. Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць. Але выгляд, а таксама і характары іх былі зусім адметныя. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі.
362 Марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх. Уяўлялі сабе розныя паляванні на тыграў, сланоў, ільвоў, а вавёркі на волі не бачылі. Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх.
363 У краязнаўчым гуртку яны даведаліся, што ў Беларусі наогул, а ў іх раёне асабліва, ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры.
364 А човен ад яго руху так захістаўся ды закруціўся, што Мірон ледзь уседзеў, ухапіўшыся рукамі за бакі яго. Але пры гэтым ён выпусціў з рук вясло. Струмень падхапіў бездапаможны човен і панёс яго далей, да другой алешыны. Падплываючы да яе, Мірон перахіліўся цераз борт і ўчапіўся рукамі за галіну.
365 Трымаючыся за галіну бадай што над вадой, Мірон стараўся падцягнуць да сябе човен нагамі, але скончылася гэтая справа тым, што галіна абламалася, хлопец паляцеў у ваду дагары нагамі, а човен, атрымаўшы апошні штуршок і паварочваючыся ў розныя бакі, жвава панёсся наперад.
366 Так спрачаліся яны, пакуль не прайшло першае ўражанне ад няшчасця. Ніхто нікога сур'ёзна не вінаваціў, ды і карысці ніякай ад гэтага не было б, але ж трэба было па прывычцы аднаму аднаго папікнуць. І толькі пасля таго сталі яны абмяркоўваць, як выйсці са становішча.
367 Было каля поўдня. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. З захаду ледзь дыхаў цёплы ветрык. Вада ціхенька плюхалася каля дрэў. Уверсе са свістам праляцелі дзве качкі. Сонца прыемна сагравала мокрае адзенне хлопцаў. Настрой у іх палепшыўся, асабліва ў Віктара.
368 Усё ішло добра, пакуль цела трымалася ў вадзе. А калі яны падплылі да берага метраў на пяцьдзесят ды «селі на мель», тады ўжо ніякім спосабам нельга было рухацца далей. Немагчыма было ні абаперціся рукамі, ні стаць на ногі - ад кожнага руху хлопцы яшчэ больш загразалі ў балоце.
369 Мірон ніколі не бачыў у свайго прыяцеля такога выразу твару, як цяпер: гэта быў не жыццярадасны юнак, а сталы мужчына з суровым тварам і складкамі на лбе. Віктар нешта абдумваў. Затым цвёрдымі крокамі падышоў да зайца, падняў яго і пачаў разглядаць, адхіляючы пальцамі ў некаторых месцах поўсць.
370 Мне самому хочацца маліцца на яго. Усе мы так прызвычаіліся да агню, нам так лёгка здабываць яго, што нам здаецца, нібы гэтак заўсёды было і іначай быць не можа. Толькі ў такім становішчы, як мы, можна добра адчуць, што такое агонь, можна ўявіць, як жылі тыя людзі, што не ведалі яго.
371 Ноч выдалася цёплая, ціхая. Але лес, відаць, не спаў. То пісне нейкая птушка, то прарэзліва крыкне сава, то храсне сухая галіна, то пачуецца ледзь значны шолах. Агонь дагараў. Куча галля ўсё змяншалася, канцы ламачча тлелі навакол. У сярэдзіне было досыць вуголляў і жару, але святло ўсё слабела.
372 Галлё сіпела, не хацела гарэць. Хлопцы ўткнуліся галовамі ў вуголле, распласталіся па зямлі і дзьмухалі з усёй сілы. А на спіны іх ліўся ўжо дождж, як з лубу. Высокая хвоя, пад якой яны размясціліся, мела галіны надта высока, а дождж ішоў наўскасяк і без перашкод заліваў іх стаянку.
373 Яны развесілі над агнём куртку, а Віктар падлез пад яе, сабраў вугольчыкі, якія не пагаслі яшчэ, падклаў маленькіх сухіх трэсачак і раздзьмухаў маленькі агеньчык. Гэты агеньчык яны і пачалі абараняць. Таму што ён быў маленечкі, куртку можна было трымаць зусім нізка над ім, стоячы на каленях.
374 Але мы сустрэліся, і лёс прывёў нас да алтара, і ніколі я не казаў пра жарсць і не думаў пра каханне. Яна пазбягала людзей і, прысвяціўшы ўсю сябе мне аднаму, зрабіла мяне шчаслівым, бо шчасце — у марах, шчасце — у здагадках. Вучонасць Марэлы была надзвычайнай.
375 Мае перакананні — ці я забываюся? — ніяк не закраналіся ідэальным, і ніякае адценне містыцызму, пра які я чытаў, — ці я памыляюся? — не афарбоўвала маіх думак і ўчынкаў. Упэўнены ў гэтым, я цалкам аддаўся кіраўніцтву свае жонкі і з непахіснаю рашучасцю рушыў у лабірынт яе заняткаў.
376 А потым — потым, калі, схіляючыся над забароненымі старонкамі, я адчуваў, як забаронены дух абуджаецца ўва мне, — Марэла клала сваю халодную руку на маю і наварушвала ў попеле мёртвае філасофіі некалькі прыглушаных, дзіўных словаў, чыё цьмянае значэнне выпаленае ў маёй памяці.
377 Так радасць раптам зрыналася ў жах, і найчароўнейшае рабілася найагіднейшым, як Гіном стаў Геенай. Але прыйшоў час, калі таямніца мае жонкі пачала прыгнятаць мяне, бы ліхі заклён. Я не мог больш трываць дотыкаў яе бледных пальцаў, ціхае музычнасці яе мовы, бляску яе сумных вачэй.
378 Яна заўважала гэта, але не дакарала: яна нібы ведала пра маю слабасць ці маю неразумнасць і, усміхаючыся, называла гэта лёсам. Яна ведала, мабыць, і невядомую мне прычыну майго паступовага адчужэння, але ніколі нават не намякала мне на яе сутнасць. Усё ж яна была жанчынай і чэзла з кожным днём.
379 Мяне ятрыла гэтая затрымка, і злым сваім сэрцам я пракляў горкія дні, гадзіны і імгненні, якія ўсё расцягваліся, як цень пры канцы дня, пакуль слабела яе пяшчотнае жыццё. Але адным восеньскім вечарам, калі вятры сціхлі ў нябёсах, Марэла паклікала мяне да свайго ложка.
380 Гадзіны твайго шчасця злічаныя, а радасць не прыходзіць у жыццё двойчы, як ружы Пестума квітнеюць двойчы на год. Ты больш не будзеш, як тэосец, радавацца гадам, што мінаюць, але, забыўшыся на мірт і віно, будзеш несці свой саван па жыцці, як мусульмане ў Мецы.
381 Адкуль табе ведаць гэта? — але яна адвярнулася ў падушку, і лёгкая дрыготка прабегла па яе целе. Так яна памерла, і больш не чуў я яе голасу. Як яна і прадбачыла, яе дзіця, якому яна дала жыццё сваёй смерцю, дзіця, якое пачало дыхаць, калі яна дыхаць перастала, — яе дачка жыла.
382 Я ніколі не размаўляў з дачкой пра маці, гэта было немагчыма. За кароткае сваё жыццё яна не мела ніякіх уражанняў ад вонкавага свету, апроч тых, якія дазвалялі вузкія межы яе адасобленага існавання. Але ўрэшце я згадаў пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаў, на якія асудзіў мяне кон.
383 Пачуўшы гэтыя гукі, яна ўзняла свае шкляныя вочы з зямлі ў неба і, апусціўшыся бязвольна на чорныя пліты нашага фамільнага склепа, адказала: «Я тут!» З выразнасцю — халоднай, спакойнай выразнасцю зляцелі гэтыя простыя гукі з яе вуснаў — і нібы расплаўлены свінец з шыпеннем пацёк у маю галаву.
384 Я не толькі забыўся на кветкі і віно, але цыкута і кіпарыс кідалі цень на дні мае і ночы. Я не мераў ні прасторы, ні часу, і зоры майго лёсу падалі з неба, і змрок накрыў зямлю, і хуткімі ценямі праходзілі міма мяне яе вобразы, сярод якіх я бачыў толькі адзін — Марэлу.
385 Увесь гэты маркотны, цьмяны, глухі дзень на зыходзе года, калі хмары гнятліва навісалі над зямлёй, я ехаў на кані праз цалкам бязрадасную мясцовасць, і калі спусцілася цемра, апынуўся перад змрочным Домам Ашэраў. Не ведаю, чаму, але першы ж погляд на будынак напоўніў маю душу нясцерпнай тугой.
386 З гаспадаром дому Родэрыкам Ашэрам мы былі блізкімі сябрамі ў дзяцінстве, але з нашай апошняй сустрэчы прайшло шмат гадоў. Нягледзячы на гэта, ліст ад яго дагнаў мяне днямі ў аддаленай частцы краіны, ліст усхваляваны і настойлівы, які не дапускаў ніякага адказу, апроч сустрэчы.
387 Аўтар яго пісаў пра цялесную нядужасць, пра разумовы разлад, які яго прыгнятае, пра гарачае жаданне бачыць мяне, свайго найлепшага, больш за тое — адзінага блізкага сябра; пра спадзяванне, што мая жыццярадаснасць і маё таварыства прымусяць ягоную хваробу адступіць.
388 Калісьці я даведаўся таксама пра той цікавы факт, што генеалагічнае дрэва асвечанага стагоддзямі роду Ашэраў ніколі не давала моцных галінаў; іншымі словамі, род працягваўся толькі па асноўнай лініі, і так было, за выняткам некалькіх нязначных і недаўгавечных адхіленняў, заўжды.
389 Адагнаўшы думку, якая не магла не быць насланнём, я пачаў больш уважліва вывучаць фасад будынка, які існаваў наяве. Без сумневаў, ён быў надзвычай старажытны. Стагоддзі доўга сціралі яго колеры. Плесня пакрывала ўсю знадворную частку дому, тонкай заблытанай павуцінай звісаючы з дахавых скатаў.
390 Звярнуўшы ўвагу на ўсё гэта, я кароткай паркавай сцежкай пад'ехаў да дому. Служка прыняў майго каня, і я прайшоў пад гатычнымі скляпеннямі хола. Нячутна ступаючы, лёкай у поўным маўчанні правёў мяне праз шматлікія цёмныя і заблытаныя калідоры ў кабінет свайго гаспадара.
391 На адной з лесвіцаў я сустрэў сямейнага доктара. На твары ягоным, як мне здалося, агідная хітрасць змешвалася з разгубленасцю. Ён усхвалявана прывітаў мяне і пайшоў далей. Лёкай тым часам расчыніў дзверы і абвесціў мой прыход. Пакой, у якім я апынуўся, быў вельмі прасторны і высокі.
392 Слабых чырванаватых промняў, што праходзілі праз закратаваныя вокны, было дастаткова, каб разгледзець найбольш буйныя прадметы, але позірк марна спрабаваў сягнуць аддаленых кутоў пакоя або паглыбленняў у скляпеністай, пакрытай разьбой столі. Цёмныя парцьеры завешвалі сцены.
393 Старажытная мэбля была нязручнай і абшарпанай. Паўсюль ляжалі кнігі і музычныя інструменты, але яны не рабілі абстаноўку хоць на каліва больш жывою. Я адчуў, як мяне паглынае атмасфера скрухі. Усё поўніла і над усім панавала гнятлівая, глыбокая, несуцішная туга.
394 Мы селі. Некалькі імгненняў, пакуль ён маўчаў, я глядзеў на яго са змяшаным пачуццём жалю і страху. Несумненна, ні адзін чалавек за такі кароткі час не мяняўся так жахліва, як Родэрык Ашэр! Цяжка было паверыць, што чалавек, які сядзіць перада мной, — сябар майго дзяцінства.
395 А цяпер яны акрэсліліся так рэзка, застыўшы ў выразе, які часта прымалі, што непазнавальна змянілі гэты твар, і я нават засумняваўся, што за чалавек перада мной. Цяперашнія мёртвая бледнасць скуры і неверагодны бляск вачэй здзівілі — і нават спалохалі — мяне найбольш.
396 Вось такім чынам ён гаварыў пра мэту майго візіту, пра гарачае жаданне бачыць мяне і пра суцяшэнне, якога ён чакаў ад майго прыезду. Ён доўга расказваў мне пра тое, што лічыў прычынаю свае хваробы. Гэта была, казаў ён, прыроджаная спадчынная немач, сродак супраць якой ён зняверыўся знайсці.
397 Звычайнае нервовае расстройства, — тут жа дадаў ён, — якое, без сумневаў, хутка пройдзе. Праяўлялася яно ў шматлікіх ненатуральных адчуваннях. Некаторыя з іх пасля ягонага апісання зацікавілі і збянтэжылі мяне, зрэшты, магчыма, на мяне паўплывалі асобныя яго словы і яго манера гаварыць увогуле.
398 Ён неймаверна пакутаваў ад хваравітае абвостранасці ўсіх пачуццяў. Ён насіў адзенне толькі з пэўнае тканіны, мог трываць толькі ежу зусім без смаку, пах любых кветак быў для яго невыносны, ягоныя вочы не цярпелі нават цьмянага святла, і толькі асобныя гукі струнных інструментаў не поўнілі яго жахам.
399 Пакуль ён гаварыў, лэдзі Мадэліна (менавіта так яе звалі) прайшла міма праз аддаленыя дзверы пакоя і, не заўважыўшы мяне, знікла. Я глядзеў на яе, неймаверна ўражаны і не без трымцення, не ў стане ўсё ж вытлумачыць гэтыя адчуванні. Я дранцвеў, сочачы за тым, як яна паступова знікала з вачэй.
400 Калі ўрэшце за ёю зачыніліся дзверы, я інстынктыўна і нецярпліва павярнуўся да яе брата, але ён закрыў твар рукамі, і я заўважыў толькі, як яшчэ большая бледнасць разлілася па ягоных худых пальцах, скрозь якія няспынна цяклі гарачыя слёзы. Хвароба лэдзі Мадэліны доўгі час бянтэжыла яе дактароў.
401 Але ўвечары таго дня, калі я прыехаў, яна — як з невымоўнай усхваляванасцю паведаміў мне яе брат — саступіла спусташальнай сіле разбуральніцы, і я зразумеў, што той вокамгненны позірк, кінуты мною на яе, можа стаць апошнім і што я не ўбачу яе болей — прынамсі, жывою.
402 Але мне б ніколі не ўдалося хаця б даць уяўленне пра тое, чым былі заняткі, да якіх ён залучаў мяне, у якіх ён кіраваў мною. Хісткая і зменлівая, нерэальная атмасфера кідала на ўсё вакол пякельны водбліск. Ягоныя доўгія імправізаваныя пахавальныя плачы заўсёды будуць гучаць у мяне ўвушшу.
403 З карцінаў, якія нараджала ягоная буйная фантазія, якім кожны мазок дадаваў няяснасці і якія напаўнялі мяне трымценнем — тым большым, што я не ведаў яго прычыны, — з гэтых карцінаў, што і цяпер стаяць перад вачыма, толькі маленькая частка падлягала слоўнаму апісанню.
404 Адзін з фантасмагарычных твораў майго сябра, не такі немагчыма абстрактны, як іншыя, можна, хоць і ў невялікай ступені, пераказаць словамі. Маленькая карціна выяўляла неймаверна доўгі прастакутны склеп або калідор, нізкі, з гладкімі белымі сценамі без аніякага ўзору або няроўнасці.
405 Я толькі што згадваў пра хваравітасць слыхавога нерва, якая любую музыку рабіла для пакутніка невыноснай, за выняткам гучання некаторых струнных інструментаў. Магчыма, вузкая сфера, якою ён абмежаваў сябе, — гітара — у значнай ступені абумовіла фантастычнасць ягонага грання.
406 Неўтаймоўныя фантазіі, выказаныя і ў гуках, і ў словах (зрэдку ён суправаджаў музыку вершаванымі экспромтамі), мусілі быць — і былі — вынікам напружанай разумовай засяроджанасці, якую, як я ўжо казаў, можна было назіраць толькі ў асаблівыя моманты найвышэйшай, штучна выкліканай экзальтацыі.
407 На ягоную думку, здольнасць гэтага дому адчуваць была абумоўленая спосабам злучэння камянёў і іх размяшчэннем, гэтаксама як і плесняю, што аплятала дом, і гнілымі дрэвамі, што яго атачалі, а перш за ўсё — доўгаю, бестрывожнаю непарушнасцю ўсяго навокал і яго падваеннем у застылых водах возера.
408 А наступствы гэтага, дадаў ён, бачныя ў тым невідочным, але неаслабным і жудасным уплыве, які стагоддзямі вылепліваў лёсы ягонага роду і яго самога зрабіў такім, якім я яго бачу цяпер, тым, кім ён ёсць. Такія меркаванні не патрабуюць каментароў, і я ад іх устрымаюся.
409 Не буду адмаўляць: згадаўшы змрочны выгляд доктара, якога я сустрэў на лесвіцы ў дзень прыезду, я не захацеў пярэчыць намеру, што падаўся мне, зрэшты, бяскрыўднай і цалкам натуральнай абачлівасцю. Па просьбе Ашэра я сам дапамагаў яму ў падрыхтоўцы часовага пахавання.
410 Мы ўдвух паклалі цела ў труну і аднеслі яе ў склеп, маленькі, сыры, які не прапускаў ніякага святла. Яго так доўга не адчынялі, што нашыя паходні, напалову згаслыя ў цяжкім паветры, не далі нам шмат разгледзець. Ён ляжаў глыбока пад зямлёю, акурат пад той часткай будынка, дзе была мая спачывальня.
411 Відавочна, у далёкую феадальную эпоху ён выконваў найнепрывабнейшую ролю турмы ў данжоне, а пазней — сховішча, куды складалі порах або іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы, бо частка падлогі і ўвесь скляпеністы калідор, па якім мы прайшлі, былі старанна абабітыя меддзю.
412 Цяжкія жалезныя дзверы былі ўмацаваныя гэткім жа чынам. Праз сваю неймаверную вагу яны жахліва скрыгаталі, паварочваючыся на завесах. Паклаўшы нашую сумную ношу на драўляны насціл у гэтым жытле жаху, мы крыху адсунулі яшчэ не замацаванае века труны і паглядзелі на твар той, што ў ёй ляжала.
413 Мы прыкруцілі века і, замкнуўшы жалезныя дзверы, з цяжкасцю пакрочылі ў ненашмат менш змрочныя пакоі наверсе. А праз некалькі дзён, поўных глыбокае скрухі, характар разумовага расстройства майго сябра заўважна змяніўся. Ягоная звычайная манера паводзіцца знікла.
414 Штодзённыя заняткі былі закінутыя і забытыя. Ён бязмэтна блукаў з пакоя ў пакой, то тут, то там былі чуваць ягоныя хуткія, няроўныя крокі. Бледнасць ягонага твару зрабілася, калі гэта магчыма, яшчэ жахлівейшаю, аднак бляск ягоных вачэй згас цалкам. Калісьці ягоны голас гучаў глуха, але не цяпер.
415 Не дзіва, што ягоны стан жахаў і заражаў мяне. Я адчуваў, што мною марудна, але няўмольна завалодваюць ягоныя фантастычныя неадступныя кашмары. Я цалкам адчуў на сабе ўладу гэтых пачуццяў, кладучыся ў ложак на сёмы ці восьмы вечар пасля таго, як мы паклалі лэдзі Мадэліну ў склеп.
416 Я намагаўся ўпэўніць сябе, што многае, калі не ўсё, з таго, што я адчуваю, народжанае дзіўным уплывам змрочнае абстаноўкі пакоя — падранымі цёмнымі парцьерамі, якія пад подыхам блізкае буры парывіста гайдаліся з боку ў бок і трывожна шаргацелі ля балдахіна ложка.
417 Задыхаючыся, з неймавернымі высілкамі адганяючы гэты кашмар, я сеў на ложку і пільна ўгледзеўся ў непраглядны змрок пакоя. Прыслухаўшыся — не ведаю, чаму, мабыць, інстынктыўна, — я пачуў ціхія няясныя гукі, якія зрэдку, незразумела адкуль, даносіліся сюды, калі бура сціхала.
418 Апанаваны ўсеўладным жахам, невыносным і невытлумачальным, я паспешліва апрануўся — бо адчуваў, што гэтаю ноччу мне ўжо не заснуць, — і паспрабаваў скінуць насланнё, хутка ходзячы туды-сюды па пакоі. Я змераў пакой такім чынам некалькі разоў, калі маю ўвагу забралі лёгкія крокі на лесвіцы побач.
419 Ён быў, як заўсёды, змярцвела бледны, але ў вачах свяцілася нейкая вар'яцкая весялосць — па ягоных паводзінах было бачна, што ён ледзь стрымлівае істэрыю. Я жахнуўся ягонага выгляду, але цяпер быў рады ўсяму, што пазбаўляла мяне доўгай невыноснай адзіноты, і ўспрыняў ягоны прыход як палёгку.
420 Але пачакайце, яшчэ ўбачыце! — ён асцярожна прыкрыў лямпу, падбег да аднаго з вокнаў і рэзка расчыніў яго насустрач буры. Імклівая ярасць віхуры ледзьве не збіла нас з ног. Так, гэта была бурная, але сувора прыўкрасная ноч, непаўторная ў сваім жахлівым шаленстве і харастве.
421 Відавочна, дзесьці паблізу пачаўся ўраган, бо кірунак ветру часта і рэзка мяняўся, а надзвычайная гушчыня хмараў, якія віселі так нізка, што ціснулі на вежы замка, не перашкаджала нам бачыць, як яны, нібы жывыя, несліся насустрач адна адной, сутыкаліся, але не разыходзіліся далёка.
422 Я сказаў, што іх надзвычайная гушчыня не перашкаджала нам гэта бачыць, хаця не свяцілі ні зоры, ні месяц, і маланка не бліскала. Але пад вялізнымі ўздыбленымі клубамі туману, як і паўсюль навокал нас, ззяла ненатуральнае святло, народжанае выпарэннямі газу, які ахутваў дом.
423 Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апенінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі місіс Рэдкліф.
424 Я доўга-доўга чытаў і пільна-пільна ўглядаўся. Гадзіны праляталі хутка і ўрачыста, пакуль не настала глыбокая поўнач. Мне не спадабалася, як стаіць кандэлябр, і, з цяжкасцю працягнуўшы руку, каб толькі не будзіць прыснулага слугу, я пераставіў яго так, каб полымя паўней асвятляла кнігу.
425 Гэта быў партрэт дзяўчыны, у якой толькі пачала выспяваць жаноцкасць. Я паспешліва зірнуў на карціну і заплюшчыў вочы. Чаму я гэтак зрабіў — мне й самому адразу было незразумела. Але пакуль павекі заставаліся апушчаныя, я ў думках пашукаў прычыну — чаму я заплюшчыў вочы.
426 Праз некалькі імгненняў я зноў пільна ўзіраўся ў карціну. Што мне не прымроілася — у тым не было аніякага сумневу; бо першы водбліск полымя на палатне, як здалося, развеяў мройнае здранцвенне, якое апанавала мае пачуцці, і ўмомант абудзіў мяне да жыцця. Гэта быў, як я ўжо казаў, партрэт дзяўчыны.
427 Нарэшце, задаволены сапраўднай таямніцай ягонага ўздзеяння, я зноў лёг. Чары карціны, на маю думку, палягалі ў абсалютнай жыццепадобнасці выразу твару, які спачатку здзівіў, а пасля збянтэжыў, скарыў і спалохаў мяне. З глыбокім і багавейным страхам я паставіў кандэлябр на старое месца.
428 А можа, я не магу згадаць таго, бо, сапраўды, характар маёй каханай, яе рэдкая вучонасць, яе выключная спакойная прыгажосць і хвалюючая чароўная красамоўнасць яе нізкага музычнага маўлення знайшлі дарогу да майго сэрца так павольна і паступова, што заставаліся незаўважнымі і нязнанымі.
429 Ёсць, зрэшты, адно дарагое мне, што памяць мая захавала, — гэта аблічча Лігеі. Была яна высокая, крыху танклявая, а ў апошнія свае дні — нават змарнелая. Ніколі б не здолеў я перадаць велічнасць і спакойную нязмушанасць яе паводзінаў або неспасцігальную лёгкасць і грацыю яе рухаў.
430 Ніводная дзяўчына ніколі б не зраўналася з ёй прыгажосцю твару. Гэтае ззянне опіюмнай мары — паветраная відзежа палёту душы, больш казачная за фантазіі мройных душаў дачок Дэласа. Аднак у гэтых рысах не было тае правільнасці, якую класічныя паганскія працы змусілі нас лічыць дасканаласцю.
431 Я разглядаў далікатныя лініі носа — нідзе больш я не бачыў гэткай жа дасканаласці, апрача вытанчаных габрэйскіх медальёнаў. Такая ж раскошная роўнасць, такая ж ледзь бачная гарбінка, такія ж плаўна выразаныя ноздры гаварылі пра вольны дух. Я глядзеў на чароўныя вусны.
432 Ідэалу вачэй антычнасць нам не пакінула. Можа, менавіта ў вачох маёй каханай і хаваўся той сакрэт, пра які казаў лорд Веруламскі. Яны былі, я ўпэўнены, нашмат большыя за звычайныя чалавечыя вочы. Яны былі дасканалейшыя нават за газеліныя вочы племені з даліны Нурджахаду.
433 Вочы яе мелі самае бліскучага адценне чорнага, і іх аблямоўвалі смаляныя вейкі неверагоднай даўжыні. Бровы, крыху няправільна выгнутыя, мелі той самы колер. «Дзіўнасць», якую я заўважаў у яе вачах, не была абумоўленая, аднак, ні памерам іх, ні колерам, ні бляскам — яна была ў выразе.
434 Сярод усіх неспасцігальных анамалій, якія вывучае навука пра розум, няма больш узрушальнай за пачуццё — на яго, пэўна, і не зважаюць навукоўцы, — якое ўзнікае, калі мы спрабуем згадаць нешта даўно забытае і, здаецца, ужо набліжаемся да адказу — але ўрэшце нічога не згадваем.
435 Я казаў, што такой вучонасці не сустракаў ні ў аднае жанчыны, — але ці знойдзецца мужчына, які б спасціг — і спасціг паспяхова — усе неасяжныя галіны гуманітарных, фізічных і матэматычных навук? Тады я не бачыў так ясна, як цяпер, што веды Лігеі былі незвычайнымі, неабдымнымі.
436 Без Лігеі я быў як дзіця, заблукалае ў цемры. Адзіна яе прысутнасць, яе чытанні кідалі яркае святло на шматлікія трансцэндэнтальныя таямніцы, У якія мы паглыбляліся. Без прамяністага бляску яе вачэй іскрыстыя залатыя пісьмёны рабіліся цямнейшымі за сатурнавы свінец.
437 Шалёныя вочы ззялі занадта, занадта асляпляльнымі прамянямі; бледныя пальцы пачалі прасвечвацца васковай магільнай празрыстасцю, а блакітныя жылкі на высокім ілбе набухалі і спадалі ад самага лёгкага хвалявання. Я бачыў, што яна павінная памерці, — і душа мая адчайна змагалася са змрочным Азраілам.
438 А мая палкая жонка, на маё здзіўленне, змагалася яшчэ больш горача, чым я. Мяркуючы па яе стрыманым характары, я думаў, што смерць прыйдзе да яе без звычайных сваіх жахаў, але я памыляўся. Словы няздольныя даць хоць якое ўяўленне аб тым, як шалёна і ўпарта змагалася яна з Ценем.
439 Я ледзь не вар'яцеў, калі зачаравана слухаў мелодыю больш чым смяротную, калі разумеў здагадкі і намеры, невядомыя раней смяротным. У яе каханні да мяне я ніколі не сумняваўся і лёгка мог бы зразумець, што ў такім сэрцы, як ейнае, каханне не можа быць пасрэдным пачуццём.
440 Шмат гадзінаў, трымаючы мяне за руку, яна раскрывала мне таямніцы сэрца, чыя палкая любоў дасягала ступені абагаўлення. Чым заслужыў я дабрадаць такіх прызнанняў? Чым заслужыў я праклён расстання з каханай у час, калі іх пачуў? Але я больш не магу гаварыць пра гэта.
441 Гэтае дзікае прагі, гэтага наймацнейшага жадання жыцця — толькі жыцця — я не маю сілаў апісаць, няздольны выказаць. Белыя рукі яе ўпалі, і, нібы дашчэнту знясіленая гэтым парывам, яна ўрачыста апусцілася на ложак смерці. З апошнім выдыхам з яе вуснаў зляцеў ледзь чутны шэпт.
442 Яна памерла. А я, зрынуты ў прах скрухаю, больш не мог трываць адзіноты свайго жытла ў смузе старога горада ля Рэйна, што павольна прыходзіў у заняпад. Таго, што свет называе багаццем, у мяне было ўдосталь. Лігея прынесла мне больш, нашмат больш, чым звычайна выпадае на долю смяротнага.
443 Туды я ў момант нейкай запамарокі прывёў ад алтара як сваю жонку, як пераемніцу незабытай Лігеі, светлавалосую і блакітнавокую лэдзі Равэну Трэвэньён з Трэмэйна. Няма такой архітэктурнай дэталі і аздобы шлюбнага пакоя, якая не стаяла б цяпер у мяне перад вачыма.
444 Я сказаў, што дакладна памятаю ўсе дробязі пакоя — але недаравальна забыўся на больш важнае; а ў той мудрагелістасці не было ні парадку, ні сістэмы, якія б маглі замацавацца ў памяці. Гэты вялізны пяцікутны пакой месціўся ў высокай вежы падобнага да замку абацтва.
445 Над верхняй часткаю гэтага вялізнага акна размяшчаліся краты, абвітыя старой лазою, што ўзбіралася ўверх па сценах масіўнае вежы. Змрочная дубовая скляпеністая столь, надзвычай высокая, была пакрытая найдзічэйшымі гратэскавымі ўзорамі напаўгатычнага, напаўдруідычнага арнамента.
446 У самым цэнтры гэтых змрочных скляпенняў на залатым даўгазвённым ланцугу вісела вялізная жырандоля, таксама залатая, сарацынскага ўзору. У ёй было шмат хітра размешчаных адтулін, з якіх, нібы надзеленыя змяінай гнуткасцю, бесперапынна выслізгвалі рознакаляровыя агні.
447 Вялізнымі складкамі цяжкія, масіўныя габелены з той самай тканіны, што й дыван на падлозе, закрывалі ненармальна высокія, нават непрапарцыйныя сцены. З той самай тканіны былі і покрыўкі на атаманках і чорным ложку, і балдахін над ім, і раскошныя парцьеры, што часткова зацянялі акно.
448 Яна была хаатычна расшытая найчарнейшымі арабескамі, кожная каля фута ў дыяметры. Але гэтыя фігуры набывалі абрысы арабесак толькі тады, калі на іх глядзелі з пэўнага пункту. Дзякуючы звыкламу цяпер спосабу, які сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, яны маглі мяняць выгляд.
449 Тым, хто ўваходзіў у пакой, яны падаваліся проста пачварнымі, але з кожным наступным крокам гэтае ўражанне паступова знікала, і, прасоўваючыся наперад, госць бачыў вакол сябе бясконцую працэсію змрочных стварэнняў, народжаных нарманскімі прымхамі або паўсталыя ў грэшных сненнях манаха.
450 У такіх уладаннях — у такім шлюбным пакоі — бавіў я з лэдзі Равэнай грэшныя гадзіны ў першы месяц пасля нашага вяселля, бавіў без асаблівых трывог. Я бачыў, што жонка мая баіцца маёй лютасці і змрочнасці, пазбягае мяне і не палае гарачым каханнем, але гэта мне хутчэй падабалася, чым наадварот.
451 Я адчуваў да яе нянавісць, уласцівую хутчэй дэману, а не чалавеку. Памяць мая вярталася (о, з якім шкадаваннем!) да Лігеі, каханай, велічнай, прыўкраснай, пахаванай. Я жыў згадкамі пра яе чысціню, мудрасць, высокую, незямную натуру, жарснае каханне, што межавала з абагаўленнем.
452 У опіюмных мроях (а я не вызваляўся з кайданаў гэтага зелля) я выкрыкваў яе імя — у начной цішы і ў дзённым цені далін, нібы сваёй дзікай прагай, змрочнай жарсцю і ўсёпаглынальным сумам па памерлай я мог вярнуць яе на зямныя сцежкі, якія яна пакінула — о, няўжо назаўжды?.
453 Ліхаманка не давала ёй спаць начамі, і ў трывожнай дрымоце яна казала пра гукі і рухі ў вежы, у пакоі і над ім, але я палічыў, што яны выкліканыя толькі яе расстроеным уяўленнем або фантасмагарычным уплывам самога пакоя. Урэшце ёй палепшала, і яна зусім ачуняла.
454 Яна ўсё часцей і настолівей казала пра гукі, ледзь чутныя гукі і незвычайныя рухі ў драпіроўках, што здаваліся ёй і раней. Аднае ночы, у канцы верасня, яна загаварыла пра гэтыя жахлівыя сненні з большай настойлівасцю, чым звычайна, спрабуючы звярнуць на гэта маю ўвагу.
455 Вецер моцна калыхаў драпіроўкі, і я хацеў паказаць ёй (чаму, прызнацца, не да канца верыў), што менавіта ад ветру ўзнікаюць тыя невыразныя ўздыхі і ледзь заўважныя рухі арабесак. Але змярцвелая бледнасць яе твару сказала мне пра марнасць маіх высілкаў разупэўніць яе.
456 Але я быў узбуджаны празмернай дозай опіюму і таму не надаў гэтаму значэння і нічога не сказаў Равэне. Я знайшоў віно, вярнуўся да яе, наліў келіх і паднёс да вуснаў напаўпрытомнае жонкі. Ёй ужо зрабілася лепш, і яна сама ўзяла келіх, а я сеў на атаманку, не зводзячы вачэй з хворае.
457 Вар'яцкія опіюмныя відзежы ценямі мільгалі ў мяне перад вачыма. Я неспакойна глядзеў на саркафагі ў кутах, на разнастайныя ўзоры драпіровак, на звівы каляровых агнёў у жырандолі над галавой. Згадаўшы нядаўнюю ноч, я кінуў погляд на кола, утворанае ззяннем жырандолі, дзе пабачыў няясны цень.
458 Ноч заканчвалася; а я, усё яшчэ поўны горкіх думак пра тую адзіную, якую бясконца кахаў, глядзеў, не адводзячы позірку, на цела Равэны. Пэўна, апоўначы, а можа, раней ці пазней — я не сачыў за часам, — нізкае, ціхае, але вельмі выразнае рыданне вырвала мяне са здранцвення.
459 Мне падалося, што яно прагучала з эбенавага ложка — ложка смерці. Я прыслухаўся, нямеючы ад прымхлівага жаху, але гук не паўтарыўся. Я ўглядаўся ў цела, спрабуючы заўважыць хоць нейкі рух — але не ўбачыў нічога. Між тым я не мог памыляцца. Я чуў гук, якім бы ціхім ён ні быў, і душа мая абудзілася.
460 Мінула шмат хвілінаў, перш чым адбылося тое, што кінула святло на таямніцу. Урэшце стала відавочна, што шчокі і дробныя жылкі павекаў заліў слабы, але заўважны румянец. Ад невымоўнага жаху і трапятання, для якіх мова смяротных не знойдзе выразу, маё сэрца перастала біцца, а цела знерухомела.
461 Не было сумневу, што мы паспяшаліся з падрыхтоўкаю, — Равэна яшчэ жывая. Трэба было неадкладна дзейнічаць, але вежа была далёка ад таго крыла абацтва, дзе жылі служкі, і паклікаць не было каго — я мусіў бы на пэўны час пакінуць пакой, а на гэта я не мог наважыцца.
462 Аднак хутка стала відавочна, што Равэна вярнулася да ранейшага стану: румянец знік са шчок і павекаў, саступіўшы бялейшай за мармуровую бледнасці, вусны ўдвая зморшчыліся і сціснуліся ў жудаснай грымасе смерці, агідная халодная вільгаць хутка пакрыла цела, якое адразу застыла.
463 Гук пачуўся зноўку — гэта быў уздых. Я кінуўся да цела і ўбачыў — выразна ўбачыў — трапятанне вуснаў. Праз імгненне яны варухнуліся, раскрыўшы бліскучую палоску жамчужных зубоў. Цяпер у маім сэрцы з трапятаннем, якое датуль панавала там усеўладна, пачало змагацца агаломшанне.
464 Я адчуў, што ў вачах у мяне пацямнела, што розум мой затуманіўся, і толькі адчайным высілкам прымусіў сябе зноў выканаць свой абавязак. Яе лоб, шчокі і шыя паружавелі, цела пацяплела і нават слаба забілася сэрца. Яна жыла; з падвойным палам я пачаў вяртаць яе да прытомнасці.
465 Цела, паўтару, зварухнулася нашмат жывей. Фарбы жыцця з новай сілай ажывілі твар, мышцы расслабіліся, і калі б не заплюшчаныя вочы і пахавальныя павязкі і саван на нерухомай фігуры, што ўсё яшчэ злучалі яе з магілаю, я мог бы паверыць, што Равэна насамрэч апрытомнела і скінула кайданы Смерці.
466 Я не дрыжаў — я не варухнуўся — безліч немагчымых фантазіяў, выкліканых выглядам, абрысамі, паставай фігуры, пранеслася ў маёй галаве, паралізавала мяне і ператварыла ў халодны камень. Я не зварухнуўся — але глядзеў неадрыўна. У думках маіх панавалі разлад і мітусня.
467 Крайні ўсходні, прыкладам, меў блакітную абставу — і ярка-сінія былі ў ім вокны. Другі пакой быў барвовы ў сваёй аздобе й шпалерах, барвовыя былі й шыбы. Трэці быў скрозь зялёны, гэткія ж былі й вокны. Чацверты быў абстаўлены й аздоблены ў памаранчавы колер — пяты ў белы — шосты ў ліловы.
468 Сёмы пакой быў атулены шчыльна чорным аксамітам, які пакрываў усю столь і сцены ад верху да нізу ды спадаў цяжкімі складкамі на дыван — тае самае тканіны й адцення. Аднак толькі ў гэтым пакоі колер вокнаў не адпавядаў навакольнай аздобе. Шыбы тут былі пунсовыя — густа-крывавага колеру.
469 Што да заходняга, чорнага пакоя, дык у ім святло ад агню, што лілося на чорныя заслоны праз крывавыя вокны, стварала асабліва несамавітае ўражанне. Той, хто ўваходзіў туды, гэтак страшна мяняўся тварам, што мала хто з прысутных наважваўся пераступіць парог пакоя.
470 Князевы густы былі вельмі дзіўныя. Ён меў добрае вока на колеры й эфекты. Ён грэбаваў звычайнасцю. Ягоныя планы былі смелыя й бліскучыя, ягоныя задумы палалі дзікунскім агнём. Некаторыя маглі б палічыць яго вар'ятам, але ягоныя паплечнікі адчувалі, што ён не вар'ят.
471 Ён быў высокі, худы, ахутаны з галавы да ног у магільнае ўбранне. Маска, што хавала твар, так нагадвала застылага нябожчыка, што, нават блізка разгледзеўшы, цяжка было б заўважыць падман. Але ўсё гэта маглі б яшчэ сцярпець, а мо нават і ўхваліць звар'яцелыя паплечнікі князя.
472 Калі позірк князя Праспэра ўпаў на гэты прывідны вобраз (які павольна і ўрачыста, мо каб паўней выканаць ролю, хадзіў туды й сюды сярод тых, хто кружыўся ў вальсе), яго ў першую хвілю перасмыкнула ад жаху й агіды; аднак у наступны момант ягоны твар пачырванеў ад гневу.
473 Ён выхапіў з похваў корд і ў імклівым парыве нагнаў госця, калі той, дасягнуўшы дальняе сцяны аксамітнага пакоя, раптоўна павярнуўся й глянуў у вочы свайму пераследніку. Пачуўся пранізлівы крык — і бліскучы корд упаў на чорны дыван, а праз імгненне на ім распасцерся ў смяротным сне князь Праспэра.
474 Для пачатку дазвольце мне называць сябе Вільямам Вільсанам. Белая папера перада мной не заслугоўвае таго, каб трываць маё сапраўднае імя. Яно даўно ўжо выклікае жах, зрабілася ганебнай плямай на маім родзе. Куды толькі не даляталі абураныя вятры, разносячы плёткі пра маю неймаверную гнюснасць.
475 Ці не было гэта толькі сном? Ці не гіну я ахвярай самай жахлівай і таямнічай з усіх зямных відзежаў? Я нашчадак роду, чыёй вызначальнай рысай заўжды былі фантазія і палкі тэмперамент, і ўжо з маленства я быў жывым доказам сямейнага характару, атрыманага ў спадчыну.
476 З гадамі ён праяўляўся ўсё мацней, нярэдка выклікаючы сур'езную трывогу ў маіх сяброў і прыносячы шкоду мне самому. Я рос свавольным гарэзнікам, ахвярай самых нястрымных жарсцяў. Мае слабахарактарныя бацькі, носьбіты такіх жа якасцяў, не здольныя былі супрацьстаяць маім заганам.
477 Іх рэдкія спробы майго выхавання заўжды прыводзілі да іх паразы і майго суцэльнага трыюмфу. З таго часу маё слова зрабілася законам для сям'і, і ва ўзросце, калі іншых дзяцей яшчэ водзяць за ручку, я быў пакінуты сам сабе і зрабіўся, па сутнасці, гаспадаром сваіх жаданняў.
478 Мае першыя ўспаміны пра школьнае жыццё звязаныя з прагулкамі пехам уздоўж вялікай сядзібы часоў каралевы Елізаветы ў туманным ангельскім мястэчку з мноствам велізарных крывых дрэваў, дзе ўсе дамы былі надзвычай старадаўнія. Напраўду, гэта быў рамантычны мройны горад, асвечаны часам.
479 Часамі мне прыемна згадваць школу і ўсё, што з ёй звязана, — прынамсі ў той ступені, у якой я здольны на гэта цяпер. Мне, зануранаму ў пакуты — пакуты, на жаль, надта сапраўдныя, — хай мне даруюць пошук палёгкі, хаця б слабой і часовай, у некалькіх разрозненых згадках.
480 Яна была абкляпаная цвікамі, што вострымі шыпамі тырчалі з яе. Якое ж душэўнае трымценне яна выклікала! Яе ніколі не адчынялі, апроч трох разоў, якія я ўжо згадваў; таму кожны рып магутных петляў поўніўся таямніцамі — выклікаў мноства змрочных назіранняў і яшчэ змрачнейшых роздумаў.
481 А вось перад ёй быў кветнік, засаджаны самшытам і іншым хмызняком, але праз гэтае святое месца мы праходзілі толькі ў самых рэдкіх выпадках — калі, напрыклад, паступалі ў школу ці заканчвалі яе альбо калі бацькі ці сябры наведвалі нас, і мы радасна ад'язджалі дадому на Раство ці летнія вакацыі.
482 Ён здаваўся мне сапраўдным казачным замкам! Безліч разнастайных закуткоў і бясконцых калідораў. Складана было з пэўнасцю сказаць, на якім з двух яго паверхаў ты знаходзішся. Трэба было зрабіць тры-чатыры крокі ўверх ці ўніз па прыступках, каб трапіць з аднаго пакоя ў іншы.
483 Аднак я мушу верыць, што пачатак духоўнага развіцця быў у чымсьці незвычайны — больш за тое, эксцэнтрычны. У большасці людзей падзеі ранніх гадоў жыцця рэдка пакідаюць яскравыя ўспаміны да сталасці. Яны толькі шэры цень — слабая і цьмяная згадка: расплывістыя і невыразныя радасці і прывідныя жахі.
484 Яно ўвасобілася ў постаці аднаго з вучняў, які, хоць і не быў мне сваяком, меў такое ж імя і такое ж прозвішча, як у мяне, — выпадак, заўважу, малавызначальны, бо, пры ўсім маім высакародным паходжанні, маё прозвішча было дастаткова распаўсюджаным і спрадвек належала нават простаму люду.
485 Магчыма, гэтая вызначальная рыса ў паводзінах Вільсана (плюс аднолькавыя імёны і абсалютна выпадковае паступленне ў школу ў адзін дзень) паўплывала на агульнае меркаванне, нібыта мы — браты, сярод старшакласнікаў. А яны зазвычай не надта паглыбляюцца ў справы малодшых.
486 Вельмі складана вызначыць і пагатоў апісаць мае сапраўдныя пачуцці да яго. Яны ўтвараюць стракатую і неаднастайную сумесь — частка крыўдлівай варожасці, якая яшчэ не стала нянавісцю, часціна пашаны, вялікая частка павагі, шмат боязі і процьма цікаўнасці, за якую сорамна.
487 Але мае высілкі ў гэтым кірунку не заўсёды мелі поспех, нават калі мае планы былі найбольш дасціпна задуманыя; у майго цёзкі ў характары прысутнічала сціплая і ціхая трываласць, што, атрымліваючы асалоду ад уласных жартаў, не мела ў сабе ніякай ахілесавай пяты і рабіла немагчымым смех з сябе.
488 Вільсан адплачваў мне вельмі разнастайна, але адзін з яго дасціпных метадаў турбаваў мяне найбольш. Якім чынам яго праніклівасць выкрыла гэты нязначны момант, што так раздражняў мяне, мне ніколі не зразумець, але, адшукаўшы яго, ён проста па-майстэрску ім карыстаўся.
489 Ён быў пастаянна побач, і яго справы ў звычайнай школьнай руціне праз агіднае супадзенне непазбежна будуць нярэдка блытаць з маімі. Адчуванне прыкрасці ўзмацнялася з кожным выпадкам, што паказваў падабенства — маральнае ці фізічнае — паміж маім канкурэнтам і мной.
490 Яго тактыка палягала на тым, каб як мага больш дакладна капіяваць мяне і ў словах, і ў дзеяннях, і ён выдатна з гэтым спраўляўся. Скапіяваць маё адзенне было нескладана, хаду і манеру трымацца ён пераняў без цяжкасцяў і, нягледзячы на фізічны недахоп, нават мой голас быў ім узноўлены.
491 Гучныя інтанацыі, зразумела, узнаўляць не атрымлівалася, але ўсе ключавыя моманты былі ідэнтычныя, і яго своеасаблівы шэпт напраўду зрабіўся маім рэхам. Я цяпер не рызыкну апісаць, наколькі моцна гэты вытанчаны партрэт даймаў мяне (дзеля справядлівасці адзначу, што ён зусім не быў карыкатурай).
492 Я ўжо не раз казаў пра агідны паблажлівы тон, абраны ім у дачыненні да мяне, і пра яго няпрошанае ўмяшальніцтва ў мае справы. Гэтае ўмяшальніцтва ўвасаблялася ў навязлівых парадах, якія даваліся не пры ўсіх, а сам-насам з дапамогай паступовага навядзення на думку.
493 Я ўжо згадваў, што ў першыя гады школы мае пачуцці да яго маглі выспець у сяброўскія, але ў апошнія месяцы майго знаходжання ў акадэміі, нягледзячы на тое, што яго дзеянні што да мяне ў пэўнай меры паслабіліся, мае пачуцці — у роўнай прапорцыі — набліжаліся да недвухсэнсоўнай нянавісці.
494 Адно з такіх невялікіх памяшканняў і займаў Вільсан. Неяк пры канцы пятага года навучання, адразу пасля згаданай сутычкі, неспакойнай восеньскай ноччу, дачакаўшыся, пакуль усе паснуць, я ўзняўся з ложка і з лямпай у руцэ незаўважна пракраўся вузкімі пераходамі ад сваёй спальні да суперніка.
495 Я ўжо даўно планаваў адпомсціць, здзейсніўшы адзін са сваіх дасціпных і зласлівых жартаў, якія пакуль не ўдаваліся. Я ішоў з мэтай ажыццявіць свае намеры, каб нарэшце даць яму зразумець усю глыбіню маёй злосці. Дасягнуўшы яго спальні, я ціхутка ўвайшоў, пакінуўшы накрытую лямпу звонку.
496 Мае грудзі ўздымаліся, калені дрыжалі, а мой дух апанаваў невымоўны, нясцерпны жах. Цяжка дыхаючы, я паднёс лямпу яшчэ бліжэй да яго твару. Ці ж гэты твар — твар Вільяма Вільсана? Вядома, я бачыў, што гэта яго твар, але не мог у тое паверыць і ліхаманкава дрыжаў.
497 Пасля колькіх месяцаў, праведзеных дома ў абсалютнай бяздзейнасці, я зрабіўся студэнтам Ітану. Кароткага часу было дастаткова, каб мае згадкі пра здарэнні ў пансіёне доктара Брэнсбі саслабелі, — прынамсі, штось змянілася ў прыродзе пачуццяў, з якімі я гэта прыгадваў.
498 Гэта болей не выглядала так рэальна і драматычна. Я пачаў сумнявацца ў беспамылковасці маіх пачуццяў, прыгадваў гэта толькі зрэдку, здзіўляючыся чалавечай даверлівасці і ўсміхаючыся сіле фантазіі, якая мне дасталася ад продкаў. Лад жыцця ў Ітане толькі спрыяў такому скепсісу.
499 Моцна расчырванелы ад картаў і жарсці, я зацята прамаўляў больш чым блюзнерскі тост, калі нечакана маю ўвагу забраў рэзкі гук прачыненых дзвярэй і напружаны голас служкі. Не ўваходзячы, ён паведаміў, што нейкі чалавек, які вельмі спяшаецца, хацеў бы паразмаўляць у вітальні.
500 Шалёна ўзрушаны віном, я хутчэй узрадаваўся, чым здзівіўся, гэтай нечаканасці і адразу ж, хістаючыся, пайшоў у вітальню. У гэтым нізкім і маленькім пакоі не было лямпы, і цяпер сюды зусім не пранікала святла, апроч надзвычай слабога золку, які заглядаў праз паўкруглае акно.
501 Сур'ёзная перасцярога ў гэтым своеасаблівым, ціхім і шыпячым вымаўленні і, больш за тое, характар, гук і сутнасць гэтых простых і звыклых словаў ускалыхнулі ў маёй душы тысячы ўспамінаў і падзейнічалі як дотык да гальванічнай батарэі. Перш чым я апрытомнеў, ён сышоў.
502 Цяжка паверыць, але менавіта тут я нагэтулькі страціў маральнае аблічча, што пазнаёміўся з подлай прафесіяй шулера і зрабіўся экспертам у гэтай нізкай навуцы, карыстаючыся ёй для павелічэння майго і без таго немалога нажытку за кошт даверлівых знаёмцаў. Тым не менш гэта праўда.
503 Неўзабаве я зразумеў, што ён невялікага розуму, і, вядома, вырашыў, што ён — лёгкая здабыча для майго майстэрства. Я нярэдка зацягваў яго ў гульню і адмыслова, згодна з шулерскім мастацтвам, дазваляў яму выйграваць істотныя сумы, каб надзейна зацягнуць у сваю пастку.
504 Астатнія, зацікавіўшыся размахам нашай партыі, адкінулі свае карты і назіралі за намі. Выскачка Глендэнінг, які маімі ўлоўкамі яшчэ ў самым пачатку вечара добра выпіў, цяпер тасаваў, раздаваў і гуляў з такім нервовым напружаннем, што ап'яненне, мяркую, толькі часткова гэта тлумачыла.
505 З бездакорна згранай неахвотай і толькі пасля таго як двойчы адмовіўся, чым справакаваў ягоную злосць, якая надала адценне крыўды і абразы маёй згодзе, я яе даў. Вынік, вядома, даказаў, наколькі глыбока ў маёй пастцы апынулася ахвяра: менш чым за гадзіну ён павялічыў свой доўг мне ў чатыры разы.
506 Складана сказаць, як бы я паводзіўся надалей. Вартае жалю становішча маёй ахвяры выклікала ва ўсіх змрочную разгубленасць, і на некаторы час у пакоі павісла цішыня. Я адчуў, як запалалі мае шчокі пад мноствам позіркаў, якія апякалі пагардлівым дакорам з боку найменш распусных з нашай кампаніі.
507 Калі ён гаварыў, стаяла такая цішыня, што можна было б пачуць, калі б на падлогу ўпала шпілька. Дагаварыўшы, ён сышоў гэтак жа раптоўна, як і з'явіўся. Ці мае сэнс казаць, што я адчуў усе пакуты грэшнікаў у пекле? Але часу на разважанні ў мяне, вядома, не было.
508 Напраўду, дастаткова і ўжо атрыманых. Спадзяюся, вы разумееце, што вам варта пакінуць Оксфард, — у любым выпадку, пакіньце неадкладна мой дом. Зняважаны, утаптаны ў бруд, я, можа, і адказаў бы на гэтыя дзёрзкія словы кулакамі, калі б усю маю ўвагу не забрала іншае.
509 Спрабуючы захаваць прысутнасць духу, я прыняў той, што мне працягваў Прэстан, незаўважна паклаў яго на ўласны і пакінуў памяшканне з рашучым і пагардлівым позіркам, а наступнага дня таропка пакінуў Оксфард і ў ліхаманцы жаху і сораму скіраваўся на кантынент. Я ўцякаў марна.
510 Але нават тут мне амаль не было на чым будаваць здагадкі. Вартае ўвагі прынамсі тое, што ў кожным са шматлікіх выпадкаў, калі ён ставаў на маёй дарозе і зрываў мае планы, усё заканчвалася меншым для мяне злом у параўнанні з тым, якое напаткала б мяне, калі б намеры мае паспяхова ажыццявіліся.
511 У шалёным прыпадку гневу я павярнуўся да таго, хто спыніў мяне, і моцна схапіў яго за каўнер. Яго касцюм, як я і чакаў, быў абсалютна такім жа, як мой: гішпанскі плашч з сіняга аксаміту, падперазаны малінавым пасам, што падтрымліваў рапіру. Маска з чорнага шоўку цалкам хавала твар.
512 Пракляты зламыснік! Ты не будзеш, не будзеш пераследаваць мяне да смерці! Ідзі за мной, іначай я закалю цябе проста на месцы! — і я кінуўся з танцавальнай залы ў невялікі вестыбюль па суседстве, цягнучы яго за сабой і не адчуваючы супраціву. Увайшоўшы, я ашалела адпіхнуў яго ад сябе.
513 Бойка была кароткай. Я быў апантаны і надзвычай узрушаны, таму адчуваў, што мая рука мае сілу і моц цэлага натоўпу. За колькі секунд я прыціснуў яго да сцяны і, атрымаўшы ўладу над ім, з жывёльнай жорсткасцю шмат разоў пракалоў рапірай ягоныя грудзі. У гэты момант нехта паспрабаваў адчыніць дзверы.
514 Я не бачыў яго дзесяць дзён і быў уражаны зменамі, што адбыліся з ім за такі кароткі час. Ягоны твар набыў шэры колер, вочы страцілі ўвесь бляск, і схуднеў ён настолькі, што косці скулаў амаль прарывалі скуру. Ён часта адхаркваў макроту, а пульс намацваўся з цяжкасцю.
515 Ён выразна вымаўляў словы, самастойна прымаў некаторыя лекі, што палягчалі ягоны стан, і, калі я ўвайшоў, штосьці пісаў алоўкам у нататніку, паўседзячы на падушках. Пры ім былі дактары Д. і Ф. Паціснуўшы Вальдэмару руку, я адвёў дактароў убок, і яны падрабязна расказалі мне пра стан пацыента.
516 Там было некалькі вялікіх кавернаў, а ў адным месцы лёгкае зраслося з рабрынай. Гэтыя змены ў правым лёгкім былі параўнальна нядаўнімі, а кальцынацыя ішла незвычайна хутка: месяц таму яе не было яшчэ ні знаку, а зрашчэнне заўважылі толькі цягам трох апошніх дзён.
517 Апроч сухотаў у Вальдэмара падазравалі яшчэ анеўрызму аорты, аднак сцвярдзенне не дазваляла дыягнаставаць яе з дакладнасцю. Абодва лекары сыходзіліся на тым, што ён памрэ на наступны дзень, у нядзелю, недзе апоўначы. Тады ішла восьмая гадзіна суботняга вечара.
518 Ён пацвердзіў сваю поўную згоду на ўсё і нават выказаў жаданне неадкладна пачаць дослед. Пры хворым былі санітар і сядзелка, але я не мог дазволіць сабе пачынаць такую справу без больш надзейных сведкаў, чым гэтыя людзі, на выпадак якое-небудзь непрадбачнасці.
519 Менавіта з ягоных запісаў збольшага ўзята тое, што я маю сказаць, даслоўна ці са скарачэннямі. Было амаль восем, калі я, узяўшы Вальдэмара за руку, папрасіў яго як мага выразней пацвердзіць для містэра Л-ла, што ён (Вальдэмар) у сваім цяперашнім стане добраахвотна падвяргаецца месмерызацыі.
520 У некалькіх словах я патлумачыў ім сваю задуму і, не сустрэўшы з іх боку ніякіх пярэчанняў — а яны зазначылі, што хворы ўжо ў агоніі, — без ваганняў працягнуў свае дзеянні, перайшоўшы, праўда, ад падоўжных пасаў да папярочных і не адрываючы позірку ад правага вока няшчаснага.
521 Каля пятнаццаці хвілінаў стан хворага збольшага не мяняўся. Але пасля натуральны, хаця і вельмі глыбокі ўздых вырваўся з грудзей паміраючага, і хрыплае дыханне спынілася, дакладней, хрыпаў больш не было чуваць, але дыхаў ён усё гэтак жа рэдка. Рукі і ногі хворага былі халодныя як лёд.
522 Выраз ашклянелых вачэй змяніўся: у іх з'явілася нейкая трывожная ўнутраная заглыбленасць, якую можна назіраць толькі ў загіпнатызаваных і якую немагчыма ні з чым пераблытаць. Некалькімі падоўжнымі пасамі я змусіў павекі затрымцець, як пры засынанні, пасля яшчэ некалькімі цалкам іх закрыў.
523 Гэтым я, аднак, не задаволіўся, а з наймацнейшым напружаннем волі працягнуў рашучыя маніпуляцыі, пакуль канцавіны заснулага, якога я паклаў больш-менш зручна, не здранцвелі. Ногі былі выцягнутыя, рукі, што ляжалі ўздоўж цела на некаторай адлегласці ад сцёгнаў, — таксама.
524 Галава была крышку прыпаднятая. Калі я скончыў з гэтым, ужо надышла поўнач, і я папрасіў дактароў зрабіць заключэнне адносна стану містэра Вальдэмара. Пасля пэўных доследаў было зазначана, што ён знаходзіцца ў надзвычай глыбокім гіпнатычным трансе. Абодвух медыкаў гэта вельмі зацікавіла.
525 Падышоўшы да містэра Вальдэмара, я зрабіў лёгкае намаганне, каб прымусіць ягоную руку зварухнуцца, зрабіўшы над ёй такія ж пасы, якія нядаўна рабіў над яго целам. Раней такія эксперыменты не рабілі на містэра Вальдэмара ніякага значнага ўздзеяння, і таму я не вельмі спадзяваўся на поспех і цяпер.
526 Я ўжываю гэтае слова, бо нечаканасць такой змены нагадала мне менавіта свечку, якую задзьмулі. У той самы час верхняя губа адсунулася і агаліла зубы, якія дагэтуль былі цалкам схаваныя, ніжняя сківіца з выразным стукам апусцілася, рот шырока адкрыўся, і нам стаў бачны апухлы і счарнелы язык.
527 Мяркую, што ўсе прысутныя да гэтага моманту ўжо сутыкнуліся хоць раз з жахлівым відовішчам смерці, але выгляд містэра Вальдэмара быў такі вусцішны, што мы разам адскочылі ад ложка. Цяпер я, мабыць, дасягнуў таго месца ў сваім аповедзе, на якім любы чытач адмовіцца верыць маім словам.
528 Па-першае, голас, здавалася, далятаў да нашых — прынамсі да маіх — вушэй аднекуль здалёк, быццам з нейкай вельмі глыбокай падземнай пячоры. Па-другое, ён падзейнічаў на мяне так (хаця, баюся, патлумачыць гэта проста немагчыма), як нешта студзяністае і клейкае дзейнічае на нас пры дотыку.
529 Пад гэтым я меў на ўвазе, што гукі гэтыя былі выразна — прычым самым дзіўным, самым страшным чынам — зразумелыя. Містэр Вальдэмар гаварыў — і гаварыў, адказваючы на пытанне, якое я задаў некалькі хвілінаў таму. Як чытачы, мабыць, памятаюць, я спытаў яго, ці спіць ён яшчэ.
530 Ніхто з прысутных нават не спрабаваў схаваць альбо стрымаць невымоўны жах, які працінаў да касцей, жах, выкліканы некалькімі словамі, прамоўленымі такім чынам. Містэр Л-л, студэнт, страціў прытомнасць. Санітар і сядзелка кінуліся з пакоя і катэгарычна адмовіліся вяртацца.
531 Каля гадзіны мы ў поўным маўчанні, не вымаўляючы ні слова, спрабавалі прывесці ў сябе містэра Л-ла. Калі гэта ўдалося, мы зноў вярнуліся да містэра Вальдэмара. Яго стан заставаўся такім самым, якім я яго апісаў, калі не лічыць таго, што на люстэрку больш не з'яўлялася ніякіх знакаў дыхання.
532 Думаю, цяпер я паведаміў усё, што можа даць уяўленне пра стан загіпнатызаванага на той момант. Мы знайшлі новых сядзелак, і а дзясятай я сышоў разам з абодвума медыкамі і містэрам Л-лам. Апоўдні мы зноў зайшлі паглядзець на пацыента. Ягоны стан заставаўся нязменным.
533 Нам здавалася відавочным, што абуджэнне містэра Вальдэмара прывядзе да імгненнага ці, прынамсі, хуткага скону. З таго часу і да канца мінулага тыдня — цягам амаль сямі месяцаў — мы кожны дзень наведваліся да містэра Вальдэмара, часам у суправаджэнні медыкаў ці проста сяброў.
534 Пры ім нязменна знаходзіліся сядзелкі. Мінулай пятніцай мы канчаткова вырашылі пабудзіць яго ці хаця б паспрабаваць гэта зрабіць, і менавіта (ці магчыма) няўдалы вынік гэтае спробы выклікаў столькі спрэчак у розных колах і столькі неапраўданых, на маю думку, усеагульных хваляванняў.
535 Некаторы час яны не давалі ніякіх вынікаў. Першай прыкметай выхаду з трансу было частковае апусканне райка вока. Асаблівую ўвагу мы звярнулі на тое, што апусканне зрэнкаў суправаджалася моцным выдзяленнем з-пад павекаў жаўтаватай сукравіцы з вельмі непрыемным пахам.
536 Я хутка зразумеў што спробы мае прывялі да поспеху, — прынамсі, тады мне ўяўлялася, што поспех мой канчатковы, — і быў упэўнены, што ўсе прысутныя гатовыя да абуджэння пацыента. Але падрыхтавацца да таго, што тады адбылося, напраўду не здольны ніводны чалавек.
537 Я паходжу з роду, слыннага сілаю фантазіі і палам жарсці. Мяне называлі вар'ятам, аднак яшчэ невядома, ці не ёсць вар'яцтва найвышэйшым розумам і ці не бярэ ўсё слаўнае і мудрае пачатак з запалёнае думкі, з асаблівага настрою розуму, узнесенага цаною страты звычайнага інтэлекту.
538 Скрозь туманныя летуценні яны зазіраюць у вечнасць і, прачнуўшыся, трымцяць ад адчування, што ім выпала стаяць на краі вялікае таямніцы. Урыўкамі да іх даходзяць крыхі мудрасці, якія ёсць дабром, і крыху больш — звычайныя веды, якія ёсць ліхам. Што ж, няхай кажуць, што я вар'ят.
539 Усё жыццё мы пражылі разам, сагрэтыя трапічным сонцам Даліны Шматколерных Траваў. Ніводзін чужы след не з'яўляўся ў той даліне, бо ляжала яна далёка-далёка, за ланцугом велізарных узвышшаў, што шчыльна навісалі наўкола, не прапускаючы сонечнае святло ў самыя прыгожыя яе закуткі.
540 Мы выклікалі бога Эрота з тае хвалі і цяпер адчувалі, што ён абудзіў у нас палкасць, закладзеную яшчэ ў нашых продках. Жарсці, якімі вякамі быў адзначаны наш род, сабраліся, перапоўненыя фантазіямі, і пранесліся шалёнаю асалодаю над Далінаю Шматколерных Траваў.
541 Усё ў ёй змянілася. Незвычайныя цудоўныя кветкі, падобныя да зорак, распусціліся на дрэвах, тых, якія раней ніколі не ведалі квецені. Зяленіва смарагдавага кіліма стала яшчэ больш насычаным, а калі адна за адною звялі белыя стакроткі, замест іх параспускаліся дзясяткі рубінавых асфадэляў.
542 На дрэвах звялі падобныя да зорак кветкі і ніколі ўжо больш не з'яўляліся. Прыцьмелі фарбы смарагдавага кіліма, і адзін за адным змарнелі рубінавыя асфадэлі, замест іх распусціліся дзясяткі цёмных, нібы вочы, фіялак, што так трывожна выгіналіся і былі заўсёды абцяжараныя расою.
543 Аднак Элеанора не забылася на свае абяцанні, бо я чуў звон анёльскіх кадзілаў, а хвалі незямнога водару праплывалі ўвесь час па-над далінаю; і ў гадзіны самоты, калі цяжка білася маё сэрца, вецер, што абвяваў мой лоб, даносіў да мяне ціхія ўздыхі; і няпэўны шэпт нярэдка поўніў начное паветра.
544 Праўда! Я быў і застаюся нервовы, вельмі, нават жахліва нервовы; але ж чаму вы кажаце, што я — вар'ят? Хвароба абвастрыла мае пачуцці — ані не паслабіла, не прытупіла іх. Найвастрэйшае з усіх было пачуццё слыху. Я чуў усё, што адбывалася як на небе, так і на зямлі.
545 Я чуў ці не ўсё, што чынілася ў пекле. Дык няўжо ж я — вар'ят? Паслухайце й майце ўвагу, як разважліва я магу апавесці ўсю гісторыю. Нельга сказаць, як упершыню гэтая ідэя прыйшла мне ў галаву, але, прычапіўшыся аднаго разу, яна не пакідала мяне ні ўдзень, ні ўночы.
546 Я не зважаў на ягонае золата. Здаецца, прычынаю ўсяго было ягонае вока, менавіта яно! Вока, бледнае й блакітнае, зацягненае плеўкаю, было падобнае да вока грыфа. Калі ж яно натыкалася на мяне, мая кроў халадзела; гэтак спакваля я надумаў забіць старога, каб назаўжды пазбавіцца гэтага вока.
547 Вось і ўся рахуба. Мяркуеце, я — вар'ят? Вар'яты нічога не цямяць. Каб жа вы бачылі мяне, бачылі, як адмыслова я ўсё рабіў — з якою перасцярогай, з якою прадбачлівасцю, з якім удаваннем распачаў я работу! Ніколі я не ставіўся да старога так добра, як за тыдзень перад забойствам.
548 А пасля, зрабіўшы дастатковую для свае галавы шчыліну, я скіроўваў туды добра зачынены, каб не бліснула святло, зацемнены ліхтар, а ўслед ужо засоўваў галаву. Вас ахапіў бы смех, калі б пабачылі, як умела я прасоўваў яе. Я сунуў яе паволі, зусім паволі, каб не патурбаваць старога ў сне.
549 Гэткім парадкам, бачыце, яму належала быць вельмі праніклівым чалавекам, каб запасочыць, што кожнае ночы, рыхтык а дванаццатай, я зазіраў да яго, пакуль ён спаў. На восьмую ноч я быў асабліва пільны, прачыняючы дзверы. Хвілінная стрэлка гадзінніка рухалася нашмат хутчэй, чымсьці мая рука.
550 Я ледзьве стрымліваў пачуццё трыюмфу. Адно падумаць, што я прыходзіў, спакваля расчыняў дзверы, а стары нават у сне не бачыў маіх таемных учынкаў ды задумаў. Уявіўшы гэта, я ажно пырснуў смехам, а ён, магчыма, пачуў мяне, бо раптам заварушыўся, нібы злякаўся нечага.
551 Цэлую гадзіну я не варушыўся, але не пачуў тым часам, як ён зноўку лёг. Ён усё яшчэ сядзеў на ложку, услухоўваўся, дакладна гэтаксама як я ноч у ноч прыслухоўваўся да магільнае цішыні пакоя. Трохі пазней я пачуў стогн, я ведаў, што гэты стогн спароджаны бязлітасным страхам.
552 Гэта не быў енк пакуты або скрухі — ох, не! — гэта быў ціхі прыдушаны енк, што падымаецца з глыбіні душы, прасякнутай жахам. Я добра ведаў той гук. Часта ўночы, акурат апоўначы, калі ўсё спіць, ён вырываўся з маіх грудзей, паглыбляючы сваім смяротным рэхам тыя страхі, што шкуматалі мяне.
553 Я пачуў увушшу ціхі, прыглушаны, прудкі зык, гэткі, што робіць гадзіннік, загорнуты ў вату. Безумоўна, я ведаў гэты гук — білася сэрца старога. Тахканне распаліла ўва мне лютасць — падобна да таго, як пошчак бубнаў абуджае жаўнераву адвагу. Але я ўсё яшчэ стрымліваў сябе й не варушыўся.
554 З пранізлівым крыкам я расчыніў ліхтар і ўскочыў у пакой! Стары выгукнуў адзін, толькі адзін раз. Вокамгненна я сцягнуў яго на падлогу й прыдушыў цяжкім ложкам. Пасля я весела смяяўся, уважаючы, што ўсё ўрэшце зроблена. Але доўгія хвіліны сэрца яшчэ глуха тахкала.
555 Гэта, тым не менш, не турбавала мяне; біцця не пачулі б за сцяной. Нарэшце яно сціхла. Стары быў мёртвы. Я адсунуў ложак і агледзеў труп. У ім зусім не было жыцця. Я прыклаў руку да ягонага сэрца й трымаў яе так колькі хвілінаў. Кроў не пульсавала. Ён быў назаўжды пазбаўлены жыцця.
556 Ягонае вока больш не патрывожыць мяне. Калі вы ўсё яшчэ лічыце мяне вар'ятам, дык пераканаецеся ў сваёй памылцы, дазнаўшыся пра мудрыя перасцярогі, выкарыстаныя мною, каб схаваць цела. Ноч сыходзіла, і я хапатліва, але без шуму, працаваў. Перадусім я разабраў труп: адрэзаў галаву, рукі й ногі.
557 Пасля я выняў з падлогі тры маснічыны й паклаў парэшткі паміж брусоў. А тады ўставіў дошкі назад так разумна й вынаходліва, што ніякае чалавечае вока, нават ягонае вока, не выявіла б нечага падазронага. Не трэ было нічога вымываць — нідзе ніводнае плямкі, ніводнае кропелькі крыві.
558 Калі я скончыў работу, была чацвертая — цямнота стаяла, як апоўначы. Адразу па тым, як звон прабіў чацвертую, пачуўся стук у парадныя дзверы. Я спусціўся адчыніць з спакоем у душы — чаго мне цяпер было баяцца? Увайшлі тры мужчыны і з бездакорнай ветлівасцю адрэкамендаваліся афіцэрамі паліцыі.
559 Я прывёў іх нарэшце ў ягоны пакой. Я паказаў ім усе ягоныя каштоўнасці, цэлыя й нечапаныя. У захапленні ад свае ўпэўненасці я прынёсу пакой крэслы й папрасіў афіцэраў адпачыць, а сам з шалёнай смеласцю ад поўнага трыюмфу паставіў сваё крэсла якраз там, дзе спачываў труп ахвяры.
560 Я паводзіў сябе зусім нязмушана. Яны сядзелі й гаманілі пра нешта звычайнае, і я таксама штосьці бадзёра казаў ім. Але неўзабаве я адчуў, што бляднею, і захацеў, каб яны як мага хутчэй пайшлі. У мяне балела галава і, здаецца, стаяў звон увушшу; а яны ўсё сядзелі й гаманілі.
561 Звон зрабіўся выразнейшы; ён не знікаў, не, ён большаў. Я пачаў гаварыць развязней, каб пазбыцца хвалявання, але ён не сціх, а праявіўся яшчэ болей — і нарэшце я зразумеў, што шум быў не ў маіх вушох. Няма сумневу, цяпер я надта спалатнеў, але гаварыў безупынку й павысіў голас.
562 Я гаварыў больш напорыста й заўзята, але шум няўхільна нарастаў. Я падняўся і ўсчаў нейкую пустую спрэчку, голасна вёрз лухту й раз'юшана махаў рукамі; але шум няўхільна нарастаў. Чаму б ім не пайсці? Я хадзіў тупаючы, узад і ўперад, нібы раззлаваны іх заўвагамі, але шум няўхільна нарастаў.
563 Праз яго падбухторванне мы пачынаем кіравацца неспасцігальнымі мэтамі, ці, калі гэта падаецца супярэчнасцю ў тэрмінах, мы можам перафармуляваць выказванне і сказаць, што праз яго падбухторванне мы робім штосьці менавіта таму, што рабіць гэтага катэгарычна нельга.
564 Для адпаведнага складу розуму ды пры адпаведных умовах дух пярэчання робіцца абсалютна неадольным. Гэтаксама, як у тым, што я дыхаю, я ўпэўнены, што ўсведамленне памылковасці і няправільнасці ўчынку часта бывае непераможнай сілай; яна — і толькі яна — змушае нас да гэтага ўчынку.
565 Кожны, хто шчыра і ўважліва зазірне ў сваю душу, упэўніцца, што гэтая схільнасць сапраўды найасноўнейшая. Яна настолькі ж відавочная, наколькі неспасцігальная. Няма на свеце чалавека, які хоць раз не пакутаваў бы, напрыклад, ад неадольнага жадання закатаваць слухача сваёй шматслоўнасцю.
566 Адной гэтай думкі дастаткова. Імпульс перарастае ў жаданне, жаданне — у памкненне, памкненне — у нястрымную прагу, і прага гэтая (на вялікі жаль і засмучэнне моўцы і насуперак здароваму сэнсу) наталяецца. Перад намі стаіць задача, якая патрабуе неадкладнага развязання.
567 Мы палаем рашучасцю, мы паміраем ад жадання схапіцца за працу — і прадчуванне слаўных вынікаў узбуджае нашую душу. Яе варта, яе неабходна зрабіць сёння, і ўсё ж мы адкладаем яе на заўтра, але чаму? Адказу няма, апроч таго, што мы адчуваем жаданне зрабіць наадварот, самі не ведаючы чаму.
568 Мы скаланаемся ад жорсткай барацьбы ўнутры нас, ад змагання рацыянальнага з ірацыянальным, матэрыі з ценем. Але калі барацьба заходзіць так далёка, то цень бярэ верх — мы змагаемся дарэмна. Гадзіннік б'е, адпяваючы наш дабрабыт. У той жа час гэта крык пеўня для прывіда, што валодаў намі.
569 Нашае першае памкненне — збегчы ад небяспекі. Але невядома чаму мы застаемся. Паступова жах, моташнасць і млосць згушчаюцца ў воблака безназоўнага пачуцця. Паціху, яшчэ менш заўважна, гэтае воблака набывае пэўныя абрысы, як той дым з бутэлькі, што ператвараецца ў джына з «Тысячы і адной ночы».
570 Няма ў прыродзе жарсці больш дэманічна прыцягальнай, чым тая, што валодае чалавекам, які ў трымценні стаіць над безданню і ўяўляе скачок. Паспрабаваць думаць у такі момант — значыць непазбежна загінуць, бо роздум змушае нас адысці, і менавіта таму мы гэтага зрабіць не можам.
571 Калі побач не будзе сяброўскае рукі, каб затрымаць нас, ці калі ў апошні момант на самым краі бездані нам не ўдасца раптоўна кінуцца прэч, мы скокнем, мы загінем. Аналізуючы гэтыя і падобныя дзеянні, мы разумеем, што ўсе яны народжаныя выключна духам пярэчання.
572 Калі б я не быў такім шматслоўным, вы б альбо зусім мяне не зразумелі, альбо разам з натоўпам залічылі мяне да вар'ятаў. А так вы з лёгкасцю ўбачыце, што я — адна са шматлікіх ахвяраў Д'ябла Пярэчання. Ніякі ўчынак ніколі не прадумваўся больш старанна. Тыднямі, месяцамі я шукаў спосаб забойства.
573 Я адрынуў тысячы планаў, бо іх ажыццяўленне пакідала мажлівасць выпадковага раскрыцця. Урэшце ў нейкіх французскіх мемуарах я знайшоў апісанне хваробы, якая ледзь не прывяла да смерці мадам Піло, атручанай з дапамогай свечкі. Гэтая ідэя адразу завалодала маім уяўленнем.
574 Я таксама ведаў, што ягоная спальня цесная і кепска праветрываецца. Але не бачу сэнсу назаляць вам лішнімі падрабязнасцямі. Няма патрэбы апісваць тыя немудрагелістыя дзеянні, дзякуючы якім я замяніў васковую свечку ў ягоным кандэлябры на іншую, зробленую мною.
575 Думка пра выкрыццё ніколі не прыходзіла мне ў галаву. Я старанна знішчыў атручаную свечку. Я не пакінуў ні ценю ўлікі, з дапамогай якой мяне можна было б асудзіць ці хаця б запасочыць у злачынстве. Немагчыма перадаць, як я быў задаволены сабою, калі думаў пра сваю поўную бяспеку.
576 Доўгі час я адчуваў незвычайную асалоду, якая прыносіла мне больш задавальнення, чым усе матэрыяльныя даброты, якія даў мне мой грэх. Але нарэшце надышоў час, калі гэтае прыемнае пачуццё паступова і ледзь заўважна перарасло ў неадчэпную і гнятлівую думку. Менавіта яе неадчэпнасць і прыгнятала.
577 Вось і цяпер тое, што я напалову ўнушыў сабе, нібыта магу быць такім вар'ятам, што прызнаюся ў забойстве, узнікла перада мною, як прывід мае ахвяры, і павабіла да смерці. Спачатку я паспрабаваў пазбавіцца гэтага кашмару. Я паскорыў крок — хутчэй, яшчэ хутчэй, — потым пабег.
578 Кожная наступная хваля думак залівала мяне новым жахам, бо — о гора! — я добра, занадта добра разумеў, што ў маім выпадку падумаць — значыць загінуць. Я яшчэ дадаў кроку. Я імчаўся, як вар'ят, праз людныя вуліцы. Урэшце мінакі ўстрывожыліся і пачалі мяне пераследаваць.
579 Доўга хаваная таямніца вырвалася з мае душы. Кажуць, што я гаварыў вельмі выразна, хаця і празмерна падкрэсліваючы кожнае слова і страшэнна спяшаючыся, нібыта хваляваўся, што мяне перапыняць да заканчэння кароткіх, але важкіх фразаў, што аддалі мяне кату і пеклу.
580 Заўтра я буду вольны ад путаў! Але дзе? Я не настойваю, каб нехта паверыў найдзічэйшай і разам з тым найзвычайнейшай гісторыі, якую важуся тут апісаць; я й не спадзяюся на гэта. Трэ быць вар'ятам, каб мець якую надзею ў сітуацыі, калі я сам не прымаю сваіх сведчанняў.
581 Аднак я не вар'ят, і ўсё гэта, відочна, — не сон. Але заўтра я памру, а сёння павінен скінуць з душы цяжар. Мой адзіны намер — шчыра, сцісла, не мудруючы расказаць людзям пра шэраг чыста сямейных здарэнняў. Гэтыя здарэнні спарадзілі ўва мне жах, змучылі, загубілі мяне.
582 З дзяцінства я выдзяляўся слухмянасцю й лагоднай натураю. Відочная мяккасць мае душы выклікала нават насмешкі таварышаў. Я вельмі любіў усякую жыўнасць, і бацькі не перашкаджалі мне: дома было шмат свойскіх жывёлін. З імі я бавіў вольны час і быў надзвычай шчаслівы, кормячы й даглядаючы іх.
583 Тым, хто аддаваў любоў вернаму й разумнаму сабаку, няма патрэбы тлумачыць, якой вялікай удзячнасцю сабака плаціць за гэта. У бескарыслівай і самаахвярнай любові звера ёсць нешта, здольнае дайсці да сэрца кожнага, хто пераконваўся ў нікчэмным сяброўстве й падманнай адданасці звычайнага чалавека.
584 Кажучы пра яго кемнасць, мая жонка, поўная ў душы прымхаў, часта намякала на даўнюю народную прыкмету, згодна з якою ўсе чорныя каты лічыліся пярэваратнямі. Але ніколі яна не намякала сур'ёзна — і я падаю гэтую драбніцу адно таму, што якраз цяпер належыць яе прыпомніць.
585 Было нават цяжка забараніць яму хадзіць за мною па вуліцах. Нашае сяброўства доўжылася такім парадкам некалькі гадоў, і за гэты час мае натура й характар — пад уплывам д'ябальскае цягі да алкаголю — зазналі (я чырванею, прызнаючыся ў гэтым) рэзкую змену на горшае.
586 Аднае ночы, калі на добрым падпітку я вярнуўся з карчмы, уроілася мне ў галаву, быццам кот пазбягае мяне. Я схапіў яго; у спалоху ад мае грубасці ён нямоцна, але ўсё-такі да крыві ўкусіў мне руку. Лютасць дэмана зараз жа агарнула мяне. Я больш не валодаў сабою.
587 Я чырванею, я палаю, я дрыжу, апісваючы гэтую жудасную жорсткасць. Калі нараніцы розум вярнуўся да мяне — калі я праспаўся пасля начное попіўкі, — ліхадзейства, учыненае ўночы, выклікала ў мяне адначасова каянне й страх; але гэта было толькі слабое, малавыразнае адчуванне, якое не ўзрушыла мае душы.
588 Я зноў забыўся на меру і неўзабаве патапіў у віне ўсю памяць пра ўчынак. Тым часам кот пакрысе ачуняў. Праўда, пустая вачніца мела страшэнны выгляд, але боль, відаць, сцішыўся. Кот па-ранейшаму пахаджаў па доме, аднак, чаго й можна было чакаць, уцякаў у неймаверным страху пры маім набліжэнні.
589 Хто сотню разоў не адчуваў, што робіць подлы або дурны ўчынак з тае толькі прычыны, што гэтага нельга рабіць? Ці ж мы, насуперак здароваму сэнсу, не зазнаем вечнае спакусы парушыць Закон выключна таму, што гэта забаронена? Вось жа, згаданы дух пярэчання й прывёў да мае канчальнае загубы.
590 Увесь дом палаў. Мая жонка, слуга ды я сам ледзьве вырваліся з пажару. Знішчана было ўсё. Агонь цалкам паглынуў маёмасць, і з таго часу безвыходнасць запанавала ў маім жыцці. Я перасільваю імкненне ўстанавіць прычыну й вынік, угледзець залежнасць няшчасця ад мае жорсткасці.
591 Тут адно падрабязны ланцуг падзеяў — не магу не ўзяць пад увагу кожнае, хоць бы й сумнеўнае, звяно. Назаўтра пасля пажару я пабываў на пагарэлішчы. Сцены, апрача аднае, заваліліся. Ацалела толькі даволі ценькая пярэгарадка пасярэдзіне дому, пры якой знаходзілася ўзгалоўе майго ложка.
592 Я наблізіўся і ўбачыў на белай паверхні штосьці падобнае да барэльефа гіганцкага ката. Дакладнасць выявы сапраўды здавалася незразумелаю. На шыі ў ката была вяроўка. Спярша гэты прывід — бо я ўжо не магу назваць яго іначай — нагнаў на мяне подзіву й страху. Але ўрэшце роздум дапамог мне.
593 Хаця я так лёгка супакоіў калі ўжо не сваё сумленне, то прынамсі розум, патлумачыўшы вышэйапісаную праяву, яна, тым не менш, пакінула ўва мне глыбокі след. Доўгія месяцы я не мог пазбыцца прывіду ката; і ў той час вярнулася ў маю душу цьмянае пачуццё, якое здавалася, але толькі здавалася, каяннем.
594 Аднае ночы, калі ў паўзабыцці я сядзеў у нейкім найбрыдчэйшым месцы, маю ўвагу забрала нешта чорнае на векуаднае з вялізных бочак з джынам або ромам, што складалі ці не ўвесь абсталюнак пакоя. Колькі хвілінаў я не зводзіў вачэй з бочкавага века, не цямячы, чаму дасюль нічога на ім не заўважаў.
595 Я зараз жа захацеў купіць яго; але гаспадар карчмы не патрабаваў грошай — ён нічога не ведаў пра ката, ніколі раней не бачыў яго. Я не пакідаў гладзіць ката, а калі быў сабраўся дадому, ён яўна паказаў, што хоча ісці са мною. Я дазволіў яму; дарогаю я часам спыняўся й пагладжваў яго.
596 Дома кот хутка асвойтаўся і ў адзін момант стаў улюбёнцам мае жонкі. Аднак я неўзабаве адчуў да яго непрыязнасць — яна нарастала ўва мне. Гэтага я зусім не чакаў; але — не ведаю, як і чаму тое сталася, — ягоная відочная любоў дадзявала мне і выклікала ў мяне раздражненне.
597 Здавалася, што адначасна з нарастаннем мае незычлівасці да ката большала ягоная да мяне прыхільнасць. Ён хадзіў за мною па пятах з упартасцю, якую цяжка апісаць. Не паспяваў я сесці, як ён забіраўся пад маё крэсла або ўскокваў да мяне на калені, назаляючы сваімі абрыдлымі ласкамі.
598 Адно злыя думкі спадарожылі мне — найзмрачнейшыя й найзлейшыя з магчымых. Мая звычайная панурасць перарасла ў нянавісць да ўсіх рэчаў і ўсяго людства. Але больш за іншых цярпела ад раптоўных, частых і неўтаймоўных выбухаў лютасці, у якую я безразважна ўпадаў, мая пакорлівая жонка.
599 Кот лез мне пад ногі на стромкіх сходах — я спатыкнуўся, ледзь не скруціў сабе галавы і дайшоў да шаленства. Падняўшы сякеру і забыўшыся ў гневе на дзяціны страх, што дасюль стрымліваў маю руку, я мерыўся быў так выцяць ката, што зараз жа адабраў бы ягонае жыццё.
600 Яна сканала на месцы без стогну. Учыніўшы гэтае страшэннае забойства, я адразу ж паглыбіўся ў думкі, як схаваць цела. Я разумеў, што не маю магчымасці вынесці яго з дому ні ў светлую пару дня, ні ў цёмную без рызыкі трапіць на вочы суседзям. Мноства ідэяў прыходзіла ў галаву.
601 Спачатку я быў намысліў разабраць труп на дробныя кавалкі, а тады знішчыць у агні. Затым сабраўся выкапаць для яго магілу ў сутарэнні. Пасля я думаў, што лепей, пэўне, выкінуць яго ў студню на двары — або ўкласці, быццам які тавар, у скрыню, згадзіць нашэнніка і загадаць, каб ён забраў яе з дому.
602 Сутарэнне добра пасавала для гэтае мэты. Сцены там былі нетрывалыя, да таго ж нядаўна іх похапкам патынкавалі, і ад волкасці тынк яшчэ не прасох. Апрача таго, адна сцяна мела выступ, утвораны нечым накшталт каміна, закладзенага цэглаю й патынкаванага, каб ён не розніўся ад астатняе часткі сутарэння.
603 Я пераможна азірнуўся й сказаў сабе: «Прынамсі тут мае старанні не пайшлі на глум». Затым я ўзяўся за пошукі звера, што прычыніў мне гэтулькі няшчасця; нарэшце я цвёрда пастанавіў пазбавіць яго жыцця. Калі б у тую хвіліну я натрапіў на ката, ягоны лёс быў бы прадвызначаны.
604 Зрабілі нават ператрус — але, вядома ж, нічога не знайшлі. Я не сумняваўся ў сваім шчасці. На чацверты дзень пасля забойства да мяне нечакана прыйшлі паліцыянты і зноў узяліся пільна абследаваць увесь дом. Тым не менш, упэўнены ў непрыступнасці свайго схову, я ні трохі не збянтэжыўся.
605 Паліцыянты наказалі мне быць пры іх. Ніводзін закутак, ніводная шчылінка не засталіся па-за іхнай увагаю. Нарэшце трэці або чацверты раз яны спусціліся ў сутарэнне. Я й брывом не варухнуў. Маё сэрца білася спакойна, як б'ецца ў сне ў нявіннага чалавека. Я хадзіў па сутарэнні з кута ў кут.
606 Склаўшы рукі на грудзёх, я сноўдаўся ўзад і ўперад. Паліцыянты былі цалкам задаволеныя аглядам і збіраліся ўжо сыходзіць. Маё сэрца перапаўняла радасць — завялікая, каб утаймаваць яе. Мне карцела сказаць для трыюмфу хоць слова і падвоіць тым самым іх пераконанасць у маёй невінаватасці.
607 На нейкае імгненне паліцыянты, стоячы на сходах, знерухомелі ад жаху й здзіўлення. Але ўжо праз момант тузін дужых рук разбураў сцяну. Яна зараз жа абвалілася. Труп, ужо моцна пазначаны распадам і заплямлены запечанай крывёю, стаяў проста перад вачыма сведкаў.
608 Спачатку была ў іх нейкая міласэрнасць, яны падаліся мне высокімі белымі анёламі, якім наканавана выратаваць мяне, але праз нейкі час мой дух раптам агарнула страшная агіда, я адчуваў, як кожная часцінка мяне ўздрыгвае, нібы ад дотыку аголенага дроту гальванічнай батарэі.
609 Першы — усведамленне разумовае і духоўнае, другі — усведамленне фізічнае, усведамленне быцця. Магчыма, дасягаючы другога этапу, мы можам успомніць уражанні ад этапу першага. Нам толькі трэба адшукаць тыя яскравыя моманты, што адбіліся ва ўспамінах глыбокай бездані, з якой мы выкараскаліся.
610 У тыя кароткія, вельмі кароткія хвіліны я аднаўляў свае ўспаміны, якія, як ясным розумам я пазней пераконваўся, маглі быць водгуллем толькі таго нібыта забыцця. Цьмяныя прывіды памяці нашэптваюць мне пра высокія постаці, што моўчкі паднялі мяне і пачалі апускаць долу.
611 Яшчэ яны апавядаюць мне пра няясную жуду, што затаілася ў маім сэрцы праз яго дзіўны, незвычайны спакой. Потым прыйшло адчуванне раптоўнай знерухомленасці ва ўсім, нібыта тыя, хто апускаў мяне (о, гэтая жудасная світа!) дасягнулі мяжы бязмежнага і замерлі, зняможаныя сваёй цяжкай ношай.
612 А потым усё замірае, няма нічога. Пасля зноў і гук, і рух, і дотык — дрыготкае адчуванне напаўняе маю грудную клетку. Пасля толькі ўсведамленне быцця і ніводнай думкі — такі стан цягнецца доўга. За ім — нечаканая думка, жудаснае трымценне і старанныя спробы ўсвядоміць свой сапраўдны стан.
613 Я адчуваў, што ляжу на спіне, нічым не звязаны. Я працягнуў руку, і, цяжкая, яна ўпала на нешта цвёрдае і вільготнае. Цягам доўгіх хвілінаў ляжала яна так, пакуль я адчайна спрабаваў уявіць, дзе я і чым ёсць. Адчайна імкнучыся да гэтага, я ўсё ж не наважваўся расплюшчыць вочы.
614 Я пачаў хапаць паветра ротам. Падавалася, бяздонная імгла насоўвалася і душыла мяне — такім невыносна шчыльным было паветра. А я ўсё ляжаў нерухома і намагаўся напружыць свой розум. Я паступова, адно за адным, прыгадваў дзеянні інквізіцыі і зыходзячы з гэтых згадак спрабаваў зразумець, што са мной.
615 Такое дапушчэнне, нягледзячы на тое, што даводзіцца чытаць у раманах, цалкам супярэчыць сапраўднасці. Дык дзе ж я і што са мной? Асуджаных на смерць, як я ведаў, звычайна чакала аўтадафэ, а адно з іх якраз мусіла адбыцца ў тую самую ноч, калі быў суд нада мною.
616 Прынесці ахвяру неабходна было адразу. Да таго ж мой склеп ды камеры ў вязніцах Таледа мелі каменныя насцілы, і туды прабіваўся хоць які кволы прамень святла. Ад страшнай здагадкі кроў забруіла ў маіх жылах, зайграла ў сэрцы, і на пэўны час я зноў праваліўся ў непрытомнасць.
617 Трымценне працінала кожную клетку майго цела. Я шырока развёў рукі над галавою, па баках — паўсюль наўкол сябе. Нічога не было, і ўсё ж я баяўся зрабіць нават крок, каб не натыкнуцца на сцены труны. Пот ліўся з кожнай поры майго цела і вялікімі халоднымі пацеркамі застываў на ілбе.
618 Нарэшце пакуты невядомасці сталі невыноснымі, і я асцярожна зрабіў крок наперад, выставіўшы перад сабой рукі і шырока раскрыўшы вочы, спадзеючыся заўважыць хоць ледзь прыкметны прамень святла. Я зрабіў ужо шмат крокаў, але наўкола былі адно чэрань і пустэча. Я ўздыхнуў ужо вальней.
619 Мяне пакінулі паміраць з голаду ў гэтым падзямеллі цямрэчы — ці мне быў падрыхтаваны іншы, яшчэ больш жудасны скон? У любым разе ў канцы будзе смерць, смерць нечувана жорсткая, бо надта ж добра я ведаў норавы сваіх суддзяў. Якім чынам і калі я памру — вось што займала ці, хутчэй, бянтэжыла мяне.
620 Але яго не было. Маё адзенне замянілі на зрэбны балахон. Я хацеў усадзіць лязо ў шчыліну між кладкай і такім чынам пазначыць месца, з якога пачаў свой шлях. Цяжкасці ў гэтым не было ніякай, хаця майму хвораму ўяўленню такая задача спачатку падалася невырашальнай.
621 Абыходзячы па коле сваю вязніцу навобмацак, я б, натуральна, не прапусціў гэты баваўняны абрэзак, што знаходзіўся ў самым пачатку майго шляху. Прынамсі, я так меркаваў, але не ўзяў пад увагу ні памераў склепа, ні мае фізічнае аслабленасці. Падлога была вільготная і слізкая.
622 Да моманту падзення я налічыў пяцьдзясят два крокі, а пасля таго як зноў працягнуў свой шлях, налічыў яшчэ сорак восем, намацаўшы абрэзак. Такім чынам, разам атрымалася сотня крокаў і, прыняўшы, што два крокі — гэта ярд, памеры цямніцы, па маіх падліках, складалі пяцьдзясят ярдаў у дыяметры.
623 Я выцягнуў руку і здрыгануўся ад думкі, што ўпаў ля самага краю круглага калодзежа, але яго глыбіню я не мог натуральным чынам вымераць зараз жа. Абмацваючы каменную кладку ніжэй за край калодзежа, я здолеў адбіць невялікі кавалачак каменя і кінуў яго ў бездань.
624 А смерць, якой я толькі што пазбег, была з ліку тых, якія ў гісторыях пра норавы інквізіцыі я лічыў неабгрунтаванымі і надуманымі. Ахвяры іх лютасці маглі пасці ад смерці, спрычыненай або цяжкімі фізічнымі мукамі, або невыносным цяжарам жуды душэўнай. Мне было наканавана апошняе.
625 Таксама я не мог забыцца на тое, што чытаў пра гэтыя калодзежы — іх жудасная планіроўка не перадугледжвала хуткай смерці. Цягам доўгіх гадзінаў мой стрывожаны розум не даваў мне заплюшчыць вочы, але нарэшце я зноўку задрамаў. Прачнуўшыся, я і гэтым разам знайшоў побач лусту хлеба і збанок вады.
626 Як доўга я спаў, я, канечне, не магу меркаваць, але калі зноў расплюшчыў вочы, усё, што акаляла мяне ў вязніцы, стала бачным. У нейкім жоўта-зялёным ззянні, крыніцу якога я спачатку не прыкмеціў, мне ўдалося заўважыць памеры і будову маёй вязніцы. Я моцна памыліўся наконт яе памераў.
627 Некалькі хвілінаў я адчуваў пустую ўсхваляванасць, напраўду пустую, бо ў той сітуацыі, у якой я апынуўся, што можа мець меншае значэнне, чым памеры склепа? Але мой розум чамусьці дужа цікавілі гэтыя дробязі, і я заглыбіўся ў роздумы, шукаючы, дзе ж у сваіх падліках я мог памыліцца.
628 Падчас першай спробы даследаваць склеп я налічыў пяцьдзясят два крокі, а потым упаў. Мабыць, тады я быў за два крокі ад лапіка бавоўны, сапраўды, я амаль абышоў вязніцу па перыметры. Потым заснуў, а калі прачнуўся, то вярнуўся назад і палічыў дыяметр вязніцы ў два разы большым, чым ён быў насамрэч.
629 Заблытаўшыся, я не заўважыў, што пачынаў свой шлях, калі сцяна была злева, а скончыў яго, калі яна была ўжо справа. Таксама я памыліўся наконт формы памяшкання. Намацваючы шлях паўз сцяну, я заўважыў шмат кутоў, і менавіта яны навялі мяне на думку пра няправільную форму склепа.
630 Кутамі мне падаліся ўсяго толькі лёгкія западзіны ці нішы праз няроўныя адрэзкі. Сама па сабе вязніца была збольшага квадратная. Тое, што я прыняў за каменную кладку, выявілася вялізнымі плітамі з жалеза ці нейкага іншага металу, швы ці сутыкі якіх якраз і ўтваралі западзіны.
631 Пагрозлівыя выявы нячысцікаў, увасобленыя ў шкілеты і іншыя жудасныя вобразы, пакрывалі сцены. Я звярнуў увагу, што абрысы гэтых хімераў былі дастаткова выразнымі, а вось колеры падаваліся бляклымі і цьмянымі, нібы ад уздзеяння вільготнага паветра. Таксама я заўважыў што падлога была з каменю.
632 А ў самым цэнтры зеўраў вялізны калодзеж, прорвы якога мне такі ўдалося пазбегнуць. Але ў вязніцы ён быў усяго адзін. Усё гэта я бачыў дужа невыразна і праз вялізныя высілкі, бо становішча маё моцна змянілася пасля сну. Цяпер я ляжаў, выцягнуўшыся на спіне на нейкім драўляным каркасе.
633 Да яго я быў прывязаны чымсьці падобным да доўгай папругі. Яна была шмат разоў аперазаная вакол майго цела, рук і ног, вольнымі заставаліся толькі галава і левая рука, але ўсяго настолькі, каб я з цяжкасцю здолеў дацягнуцца да талеркі з ежай, што стаяла побач на падлозе.
634 Я жахнуўся, заўважыўшы, што збана з вадою не было. Кажу «жахнуўся», бо мяне даймала невыносная смага. Гэтую смагу, па ўсім відаць, наўмысна справакавалі мае прыгнятальнікі, бо ежа ў талерцы была вострым, моцна прыпраўленым мясам. Падняўшы вочы ўгару, я агледзеў столь маёй вязніцы.
635 Праз імгненне мае падазрэнні апраўдаліся. Амплітуда яго гайдання была кароткай і рух, натуральна, павольным. Я назіраў за ім некалькі хвілінаў са страхам, але ў большай ступені з цікаўнасцю. Стомлены нарэшце яго нудным рухам, я пачаў аглядаць іншыя прадметы ў вязніцы.
636 Дзюйм за дзюймам — лінію за лініяй. Ківач апускаўся толькі праз пэўныя інтэрвалы, што падаваліся вечнасцю, але імкліва, усё ніжэй і ніжэй! Праходзілі дні — а, магчыма, дзён прайшло вельмі шмат, пакуль ён не пачаў лётаць нада мною так нізка, што я ўжо лавіў едкае паветра яго дыхання.
637 Я маліў, настойліва ўпрошваў нябёсы, каб ён апускаўся хутчэй. Утрапёны, я вар'яцеў, спрабуючы падняцца вышэй і зрабіцца ахвярай гайданняў страшэннага сярпа. А потым я раптам супакоіўся і ляжаў з усмешкай на вуснах, гледзячы на сваю бліскучую смерць, нібы дзіця на дзівосную цацку.
638 Пасля мяне зноў апанавала забыццё, але цягнулася яно нядоўга, бо калі я зноў апрытомнеў, то не заўважыў, каб ківач прыкметна апусціўся ніжэй. Аднак прайшло, мусіць, шмат часу, бо я ведаў, што ліхадзеі такі заўважылі, што я сплю, і, магчыма, пажадалі часова прыпыніць рух ківача ўніз.
639 Але што агульнага магло быць у мяне з надзеяй? Думка тая, як я ўжо сказаў, была ледзь акрэсленаю — такія думкі часта наведваюцца да людзей, але ніколі не спраўджваюцца. Я ведаў, што ёсць у ёй радасць і надзея, але адчуваў, што яна нібы загадзя была мёртваю яшчэ ў самым зародку.
640 Працяглыя пакуты амаль не пакінулі ўва мне разумовых сілаў. Я быў дурнем, быў ідыётам. Ківач хістаўся пад простым вуглом да майго цела. Я бачыў, што серп наканечніка мусіў прайсці ля самага майго сэрца. Ён кранецца тканіны балахона, вернецца і зноў паўторыць свае рухі, зноў і зноў.
641 Але нягледзячы на шырачэзны да жудасці размах ківача (каля трыццаці футаў) і моцны свіст яго ляза, якое магло б адным рухам разрэзаць гэтыя жалезныя сцены, тканіна на маіх грудзях будзе працірацца вельмі павольна, некалькі хвілінаў, а потым усё будзе скончана.
642 Я не наважваўся ўявіць, што будзе далей. Я засяроджана затрымаўся на ёй, быццам бы, перастаўшы думаць, я мог бы спыніць набліжэнне сталі. Я прымушаў сябе ўяўляць гук металічнага сярпа, калі ён закране мае апранахі, і тое асаблівае ўсхваляванасці, што прыносіць пераціранне тканіны адчуванне нервам.
643 Ніжэй — няўмольна, няспынна — ніжэй! Ён здрыгаўся за тры дзюймы ад маіх грудзей! Шалёна і люта я спрабаваў вызваліць левую руку. Яна была вольнай толькі ад локця да далоні. З вялікай цяжкасцю я мог дацягнуцца да талеркі побач са мной, а потым да рота, але ніяк не далей.
644 Калі б мне ўдалося разарваць путы, што трымалі локаць і плечы, я б вызваліўся і паспрабаваў затрымаць ківач. Аднак з такім жа поспехам я б мог наважыцца спыніць лавіну! Ніжэй — няўхільна, непазбежна ніжэй! Я ўздыхаў і намагаўся вызваліцца пры кожным яго хістанні.
645 Да таго ж прыслужнікі катаў маглі прадбачыць і паклапаціцца пра гэта загадзя. Якая верагоднасць, што путы на маіх грудзях апынуцца проста на шляху сталёвага ляза ківача? Ад страху страціць прытомнасць, калі, як мне падалося, апошняй надзеі ўжо няма, я падняў галаву, каб добра разгледзець грудзі.
646 Папруга апярэзвала мае рукі, ногі і тулава вельмі шчыльна, а таму натуральным чынам была на шляху смяротнага ляза. Не паспеў я апусціць галаву ва ўжо звычнае для яе становішча, як раптам напаўусвядомленая, па-іншаму не ведаю як яе назваць, ідэя вызвалення азарыла мяне.
647 Рэшткамі тлустай і добра здобленай спецыямі ежы, што засталася ў талерцы, я грунтоўна абмазаў усе папругі, да якіх толькі змог дацягнуцца, а потым, падняўшы руку з зямлі, замёр нерухома. Спачатку прагныя жывёлы са здзіўленнем і жахам успрынялі перамены, то бок поўную адсутнасць рухаў.
648 Спалоханыя, яны падаліся назад, многія рушылі да калодзежа. Але толькі на імгненне. Недарма я разлічваў на іх пражэрлівасць. Бачачы, што я ляжу абсалютна нерухома, адзін ці два самыя смелыя з іх ускочылі на каркас і пачалі нюхаць папругу. Гэта стала сігналам да дзеяння для астатніх.
649 Чапляючыся за драўляны каркас, яны пераскоквалі праз яго і сотнямі асядалі на маім целе. Вывераны рух ківача ім зусім не замінаў. Унікаючы яго хістанняў, яны ўсаджвалі зубы ў пахкую ад спецый папругу. Я трымаў на сабе іх цяжар, а яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі.
650 Пацукі спляталіся разам ля самага майго горла, іх халодныя лапы бегалі па мне, і я ледзь не задыхаўся пад цяжарам гэтай жывой шэрай масы. Агіда, апісаць якую мне не хопіць словаў, напінала мне грудзі і жудасным холадам напаўняла сэрца. Але я ведаў: яшчэ хвіліна — і палону майму канец.
651 Але лязо ківача ўжо апусцілася на мае грудзі і разрэзала тканіну балахона. Прарвала сподняе. Ківач хіснуўся яшчэ двойчы, і востры боль працяў кожны куточак майго цела. Але момант збавення ўжо прыйшоў. Ад узмаху рукі мае выратавальнікі раптам мітусліва кінуліся ва ўсе бакі.
652 Вольным — у тугіх абцугах Інквізіцыі! Як толькі я ступіў з жахлівага ложа на каменную падлогу вязніцы, рух пякельнай машыны спыніўся, і я ўбачыў, як яе пацягнулі наверх і прыбралі праз шчыліну ў столі. Гэта было мне ўрокам, які я ў роспачы прыняў блізка да сэрца.
653 Вольны! Я пазбег усяго адной формы жудаснай смерці, каб зрабіцца ахвярай смерці, мабыць, яшчэ страшнейшай. З гэтай думкай я ўсхвалявана абвёў вачыма жалезныя пліты, што акалялі і трымалі мяне тут. Нешта было не так, і хоць я не мог адчуць гэтага адразу, было ясна у склепе нешта змянілася.
654 Менавіта тады я заўважыў, прычым упершыню, крыніцу таго зялёна-жоўтага святла, што разлівалася па маім склепе. Яно лілося са шчыліны прыкладна на паўдзюйма шырынёй, што цягнулася колам пад сценамі вязніцы, — як выявілася, яны былі цалкам аддзеленыя ад падлогі.
655 Дэманічныя пагляды ажыўленых дзікім пякельным полымем вачэй упіваліся ў мяне з усіх бакоў, адтуль, дзе раней і знаку іх не было, іскрыліся агністымі водбліскамі пажараў, і я ніяк не мог прымусіць сябе паверыць, што гэта толькі гульні майго ўяўлення, што яны несапраўдныя.
656 Хапаў ротам паветра! Сумневаў у прыдумцы маіх катаў быць не магло — што за жорсткія, што за бязлітасныя людзі! Ад гарачага металу сценаў я падаўся бліжэй да сярэдзіны вязніцы. Пры думцы аб пажары, што мусіў спаліць усё наўкола, прахалода калодзежа падалася мне бальзамам для стомленай душы.
657 Жах, які жах! Што заўгодна, але толькі не гэта! З крыкам адскочыў я ад калодзежа і, абхапіўшы галаву рукамі, горка зарыдаў. А гарачыня ўсё нарастала, і зноў я падняў вочы, скаланаючыся, нібы ў ліхаманцы. Змены ў маёй вязніцы адбыліся ўжо другі раз, і цяпер было выразна відаць — змянілася яе форма.
658 Як і раней, я спачатку беспаспяхова намагаўся адчуць ці зразумець, што адбываецца. Але ў хуткім часе сумневаў у мяне не засталося. Тыя два разы, калі я здолеў пазбегнуць смерці, прыспешылі помслівую Інквізіцыю — яны не збіраліся адкладаць маю сустрэчу са Смерцю.
659 А ромб вязніцы рабіўся тым часам усё больш пляскатым з такой хуткасцю, што часу на развагі ў мяне папросту не было. У яго цэнтры, там, дзе ромб быў найшырэйшым, зеўрала чорная бездань. Я падаўся наперад, але сцены, што няўмольна насоўваліся, адціскалі мяне назад.
660 Урэшце майму скурчанаму болем і абпаленаму агнём целу не засталося і лапіка зямлі, каб зрабіць хоць крок па цвёрдай паверхні вязніцы. Я кінуў змаганне, але ўся жуда майго сэрца вырвалася адзіным гучным і працяглым, апошнім крыкам. Я адчуў, як упаў на цагліны, і адвёў пагляд.
661 З гэтай бібліятэкай і яе кнігамі спрэс звязаныя ўспаміны майго ранняга дзяцінства; больш пра гэта я не скажу нічога. Тут памерла мая маці. Тут я з'явіўся на свет. Аднак няма ніякіх падставаў казаць, нібыта я не жыў да гэтага, нібыта нашыя душы не існуюць да нашага нараджэння.
662 Яна не ёсць нават гэтай схільнасцю, даведзенай да паталогіі (як можа падацца на першы погляд), гэта — нешта ў аснове сваёй і ў найвышэйшай ступені іншае і непадобнае. Цяпер мы ўскараскаліся на самую вяршыню стромай скалы. Некаторы час стары здаваўся занадта стомленым, каб гаварыць.
663 Але вось ужо тры гады мінула, як здарылася са мною нешта такое, што ніколі раней не выпадала вынесці смяротнаму. А калі й здаралася нешта такое, то наўрад ці хто здолеў бы перажыць гэткі жах ды расказаць пра яго. Шэсць гадзін смяротнай жуды, якія давялося мне вытрываць, знішчылі маё цела і душу.
664 Нішто ў свеце не магло б прымусіць мяне наблізіцца да яе ўскрайку бліжэй чым на шэсць ярдаў. Насамрэч рызыка, з якой уладкаваўся мой спадарожнік, усхвалявала мяне да такой ступені, што я ніцма ўпаў на зямлю і ўчапіўся ў рэдкае кустоўе, не насмельваючыся нават падняць вочы да неба.
665 Справа і злева, наколькі было відаць, нібы бастыён свету, распасціраліся ланцугі жахліва чорных навіслых стромаў. Іх хмурнасць была яшчэ больш падкрэсленая наплывамі хваляў, якія высока ўздымалі свае жудасныя белыя грабяні, напаўняючы прастору пранізлівым стагнаннем і выццём.
666 Яны даўжэлі, расцягваліся па шырокім абшары, злучаліся між сабою, усмоктваючы кругавы рух аціхлых ужо віроў і нібы рыхтуючы нараджэнне яшчэ адной, яшчэ большай крутаверці. У адно імгненне, зусім нечакана, абмаляваліся яе выразныя абрысы, бездань ашчэрыла зеўру, большую за паўмілі ў дыяметры.
667 Самы край крутаверці быў аблямаваны шырокім пасам бліскучай пены, але ні каліва яе не трапляла ў сярэдзіну жудаснай лейкі, чыя ўнутраная частка ўяўляла, наколькі можна было зазірнуць туды, гладкую, бліскучую, як гагат, сцяну вады, нахіленую да гарызонту пад вуглом градусаў сорак пяць.
668 Яна імкліва закручвалася ўглыб няроўнымі цяжкімі штуршкамі, напаўняючы паветра вусцішнымі гукамі — ці то пранізлівым енкам, ці то рыкам, які нават вадаспад Ніягары не здолеў бы ў сваёй агоніі ўзнесці да нябёсаў. Гара задрыжэла да самага падножжа, скалы затрэсліся.
669 Шлюпкі, чоўны, караблі засмоктвае ў вір, ледзь толькі яны неасцярожна падыходзяць бліжэй. Даволі часта здараецца таксама, што кіты праплываюць занадта блізка ад крутаверці, і тады іх зацягвае ў яе нутро. Немагчыма апісаць енкі і лямант падчас той бясплённай барацьбы, калі яны спрабуюць вызваліцца.
670 Гэтае меркаванне абсалютна бязглуздае само па сабе. Але яно, як я цяпер усвядоміў, было адзіным, з якім уяўленне было найбольш гатовае пагадзіцца. Сказаўшы аб гэтым правадніку, я са здзіўленнем пачуў што, хоць гэты пункт гледжання найбольш распаўсюджаны сярод нарвежцаў, асабіста ён яго не падзяляе.
671 Зазвычай мы хадзілі на рыбу да выспаў, што за Моске, бліжэй да Вурга. Ля бурлівых віроў у моры добра ловіцца рыба, пры належных умовах і калі дастае смеласці, каб паспрабаваць. Але з усіх жыхароў Лафатэнскага ўзбярэжжа толькі мы ўтрох заўжды хадзілі на лоўлю да выспаў як я і казаў.
672 Там рыбу можна браць у любы час і без небяспекі, і таму там заўсёды шмат народу. Тут, паміж скалаў, месцы — самыя вяршкі: і рыбы тут нашмат болей, і рэдкія гатункі водзяцца, так што мы, бывала, за адзін толькі дзень мелі столькі, колькі баязліўцам з тутэйшых рыбакоў разам не наскрэбці і за тыдзень.
673 Там мы чакалі амаль да наступнага зацішша, тады збіраліся і йшлі дамоў. Мы ніколі не выбіраліся ў гэткі шлях, калі на моры не было трывалага бакавога ветру, такога, каб мы былі ўпэўненыя, што ён не сціхне да нашага вяртання, і, трэба сказаць, мы рэдка памыляліся на гэты конт.
674 Ён пачаўся адразу пасля таго, як мы прыйшлі на месца, і зрабіў пратоку такой бурлівай, што і думаць няма чаго было пра вяртанне. У гэтым выпадку нас бы абавязкова вынесла ў мора, бо віры так трапалі нас, так раз'юшана шпурлялі ва ўсе бакі, што якар урэшце заблытаўся і пацягнуўся па дне.
675 А раніцою і нават амаль праз цэлы дзень дзьмуў лёгкі ўстойлівы ветрык з паўднёвага захаду, сонца ярка свяціла, так што нават старэйшыя з рыбакоў не маглі нічога такога прадбачыць. Мы ўтраіх з братамі трапілі да выспаў дзесьці а другой папоўдні, і вельмі хутка шхуна запоўнілася найлепшаю рыбай.
676 Але знянацку нас адкінула назад ветрам аднекуль з-за Хельсэгена. Вось гэта было зусім дзіўна, раней такога ніколі не здаралася, і мне стала злёгку ніякавата, сам нават не ведаю, чаму. Мы скіравалі шхуну па ветры, але здавалася, што яна стаіць на месцы, зусім не набліжаючыся да пратокі.
677 Праз якую хвіліну нас ужо накрыла штормам, а праз дзве неба зацягнула дарэшты, мора ўспенілася, і раптам стала так цёмна, што мы не маглі ўбачыць нават адзін аднаго. Бессэнсоўна нават спрабаваць апісаць, што гэта быў за шторм. Нават найстарэйшыя нарвежскія рыбакі ніколі не бачылі нічога падобнага.
678 Палуба не мела ніякіх надбудоваў, толькі невялічкі люк на носе. Яго мы заўжды моцна задрайвалі перад тым як перасякаць Мальстрэм, дзеля перасцярогі, каб вада не трапіла ў трум. Каб не гэта, мы мусілі б адразу ж пайсці на дно — некалькі разоў нас дарэшты накрывала хваляю.
679 Калі я ўжо не мог больш трываць, то падняўся на калені, моцна ўчапіўшыся рукамі, і ўзняў галаву, каб свабодна дыхаць. Якраз у гэтае імгненне нашу шхуну заматляла ва ўсе бакі, яна абтрэслася, быццам сабака, які выходзіць з вады, і прынамсі часткова выплыла наверх.
680 Вакол было па-ранейшаму цёмна, як у пекле, але над самаю галавой пыхнуў блакітам невялікі прагал чыстага неба — такога яснага блакіту я ў жыцці сваім не бачыў — і ў гэтым прагале бліснула незвычайна зыркая велічная поўня, асвятліўшы наваколле, так што можна было разгледзець усё да дробязяў.
681 Але, Божа мой, што за відовішча адкрылася тады маім вачам! Я некалькі разоў паспрабаваў загаварыць з братам, але зусім нічога не было чуваць, хоць я і крычаў яму ў самае вуха. Раптам ён пакруціў галавой і, пабялеўшы як смерць, наставіў палец, быццам хацеў звярнуць на нешта маю ўвагу.
682 Не пабачыўшы на свае вочы, я б ніколі не паверыў, што хваля можа ўзняцца так высока. А пасля мы паляцелі ўніз, стрымгалоў панесліся, саслізнулі, занурыліся носам у ваду, Ад гэтага я ледзьве не згубіў прытомнасць, ажно вантробы падкаціла пад горла — так бывае, калі ў сне падаеш з высачэзнай гары.
683 Калі б я і без гэтага не ведаў, дзе мы знаходзімся, я ніколі не пазнаў бы гэтага месца. Скуты жудою, я, сам таго не жадаючы, заплюшчыў вочы. Павекі сціснула быццам сутаргай. Не больш чым праз дзве хвіліны мы раптам убачылі, што хвалі становяцца ніжэйшымі, і нас пачынае заліваць пенаю.
684 Правым бортам яна глядзела на бездань, а па-за левым падымалася высачэзная сцяна акіяну, зыбліваю перашкодаю ўздымаючыся паміж намі і небасхілам. Можа здавацца дзіўным, але цяпер, калі мы былі ў самай пашчы віру, мне стала спакайней, чым тады, калі мы толькі набліжаліся.
685 Напэўна, адчай наструніў мне нервы. Гэта можа здацца пустой пахвальбою, але кажу я святую праўду: я стаў разважаць над тым, як гэта велічна — загінуць такім чынам і якім глупствам было з майго боку баяцца за сваё мізэрнае жыццё перад такой вялікай, такой дзівоснай праявай магутнасці Божай.
686 Была, між іншым, адна выгода, якая паспрыяла таму, што да мяне вярнулася вытрымка, — вецер аціх, мы не маглі адчуваць яго там, унізе. Бо, як самі бачыце, пас пены знаходзіцца нашмат ніжэй, чым узровень вады ў акіяне — і тады ён уздымаўся над намі высачэзнай стромкай чорнай сцяной.
687 Немагчыма палічыць, як доўга нас круціла па пенным краі лейкі. Кола за колам, мы рухаліся так дзесьці з гадзіну, хутчэй ляцелі, чым плылі, усё бліжэй пасоўваючыся спачатку да сярэдзіны паса, пасля — да жахлівага ўнутранага краю. Увесь гэты час я працягваў трымацца за рым.
688 Мой брат ляжаў на карме, учапіўшыся за надзейна прынайтаваную пустую бочку для вады. Яна адзіная засталася на палубе, калі першым жа парывам буры ўсе рэчы змыла ў акіян. Калі шхуна зусім ужо блізка падышла да зеўры лейкі, ён выпусціў з рук бочку і кінуўся да рыму.
689 Якая розніца, за што трымацца і ці трымацца ўвогуле — таму я пакінуў яго на рыме, а сам пасунуўся на карму і абхапіў бочку. Гэта было зусім не цяжка: шхуну несла па хвалях устойліва, на роўным кілі, толькі гайдала ўзад-уперад ад моцных штуршкоў і сутаргаў віру.
690 Ледзь я ўладкаваўся на новым месцы, як шхуна рэзка нахілілася на правы бок і паляцела напрасткі ў бездань. Вось тут я і вырашыў, што нам канец, толькі малітву прамармытаць паспеў. Плазам падаючы ў прорву, я інстынктыўна аж да болю ўчапіўся ў бочку і заплюшчыў вочы.
691 Яе нібы адшліфаваныя сцены маглі б параўнацца гладкасцю і адценнем з каштоўным чорным дрэвам, калі б не шалёная хуткасць, з якой яны круціліся па коле, і калі б не люстраныя вусцішныя водбліскі на гэтых сценах, што ўзнікалі ад прамянёў, якія поўня струменіла з невялічкага прагалу сярод хмараў.
692 Спачатку я быў занадта агаломшаны, каб спрабаваць нешта пільна разгледзець. Усплёск палахлівага, амаль сакральнага захаплення вусцішнай веліччу, што адкрылася вачам, — вось што я перажываў у тыя хвіліны. Крыху апрытомнеўшы, я неяк несвядома стаў пазіраць долу — у самую лейку.
693 Шхуна так завісла над безданню, што без аніякіх перашкодаў можна было ахапіць паглядам усё наваколле. Яна ішла раўнютка — так, што палуба была паралельная вадзе, але сцены крутаверці сыходзілі долу пад адхонам градусаў у сорак пяць, таму здавалася, што мы ідзем амаль лежма на баку.
694 Думаю, гэта адбывалася дзякуючы шалёнай хуткасці, з якой мы імчалі. Прамяні поўні, здавалася, асвятлялі самае дно неабсяжнай прорвы, але ўсё ж я не мог нічога дакладна разгледзець праз шчыльны туман, які ахутваў наваколле і над якім вісела чароўная ў сваёй прыгажосці вясёлка.
695 Нашае прасоўванне — раз-пораз усё глыбей і глыбей — было павольным, але заўважным. Аглядаючыся на бязмежную празрыста-чорную прастору, па чыёй паверхні нас несла з неверагоднаю моцай, я заўважыў, што нашая шхуна была не адзінай рэччу, якая трапіла ў смяротныя абдымкі крутаверці.
696 Унізе і ўверсе можна было распазнаць карабельныя абломкі, вялізныя бярвёны гонкага лесу, камлі дрэваў, і мноства больш дробных рэчаў: хатняе начынне, пабітыя скрыні, бочкі і дошкі. Я ўжо апавядаў пра нейкую хваравітую цікаўнасць, якая апанавала мяне за першым пачуццём сполаху.
697 Я паспрабаваў згадаць рознае халусце, якое звычайна засцілала ўзбярэжжа Лафатэна, усё, што спачатку заглынуў і затым выплюнуў Москестрэм. Большасць з гэтага была да такой ступені знявечаная — раструшчаная і абшкуматаная, што ад першапачатковай рэчы заставаліся адны шматкі і аскепкі.
698 Цяпер я быў абсалютна ўпэўнены ў прычыне гэтае з'явы: відавочна, толькі знявечаныя дарэшты ахвяры дасягнулі самага дна, дзе і былі раструшчаныя, а іншыя рэчы трапілі ў вір так позна або чамусьці апускаліся так павольна, што не паспявалі скончыць шлях да пачатку прыліву ці адліву.
699 Ужо пасля выратавання я неаднойчы размаўляў пра гэта са старэнькім настаўнікам з мясцовых — гэта ён навучыў мяне гэтым мудрагелістым слоўцам: «цыліндр» і «сфера». Ён і патлумачыў мне, толькі я забыўся ўжо, у чым там соль, што гэтая з'ява, якую я назіраў, — натуральная для рэчаў рознай формы.
700 Больш я ні хвіліны не вагаўся. Я вырашыў як мага мацней прывязаць сябе да бочкі, за якую цяпер трымаўся, адрэзаць найтоў і кінуцца разам з ёю ў мора. Я знакамі спрабаваў прыцягнуць братаву ўвагу да бочак, што плавалі поруч з намі, зрабіў усё, што мог, каб патлумачыць яму, што я збіраюся рабіць.
701 Мне падалося, што ён нарэшце зразумеў маю задуму, але ў адчаі адно пахітаў галавою і адмовіўся скрануцца са свайго месца. Немагчыма было прымусіць яго, да таго ж справа патрабавала тэрміновасці, таму, хоць сэрца маё аблівалася крывёю, я пакінуў брата на волю лёсу.
702 Таму я ўжо хутка скончу свой аповед. З гадзіну, можа, прайшло пасля таго як я выкінуўся са шхуны, калі яна, ужо знаходзячыся значна ніжэй за мяне, раптам на шалёнай хуткасці абярнулася разы тры-чатыры і назаўсёды знікла ў вірлівай прорве крутаверці, забраўшы з сабою і майго любага брата.
703 Бочка ж, да якой я быў прывязаны, прайшла крыху больш за палову свайго шляху да дна лейкі, калі лічыць з таго месца, дзе я пакінуў шхуну, і раптоўна нешта ў бясконцым кручэнні віру моцна змянілася. Адхон страшных сцен увачавідкі рабіўся менш стромкім. Вір круціўся ўсё павольней.
704 Паступова вада стала спакайнейшай, туман і вясёлка зніклі, і дно лейкі пачало пакрысе ўздымацца. Неба ачысцілася, вецер сціх, поўня ззяла ўжо на самым захадзе, і я апынуўся на паверхні акіяну, проста насупраць узбярэжжа Лафатэна, на месцы, дзе толькі што біўся апантаны вір Москестрэма.
705 Мяне падабралі старыя сябрукі, колішнія паплечнікі, але не пазналі мяне — дый як пазнаць прыхадня з таго свету! Валасы мае, якія яшчэ дзень таму былі чорныя, бы смала, ушчэнт пасівелі, як бачыце. Яны сказалі, што і сам выраз твару ў мяне змяніўся непазнавальна.
706 Ён паходзіў са старажытнага гугеноцкага роду і некалі быў уладальнікам саліднай маёмасці, але шэраг няўдачаў давёў яго да суцэльнай беднасці. Ратуючыся ад ганебнага краху, ён пакінуў Новы Арлеан, горад сваіх продкаў, і пасяліўся на востраве Саліван пад Чарлстанам, што ў Паўднёвай Караліне.
707 Амаль увесь ён складаецца з аднаго марскога пяску і цягнецца ўсяго тры мілі ў даўжыню і не больш за чвэрць мілі ў шырыню. Ад кантынента востраў адмяжоўвае ледзь прыкметная ручаінка, што струменіць між густога глеістага трыснягу, дзе так любяць гняздзіцца балотныя птушкі.
708 Кусты часта сягаюць пятнаццаці-дваццаці футаў у вышыню і сплятаюцца ў амаль непраходныя зараснікі, насычаючы паветра сваім водарам. На лясной прагаліне ля ўсходніх, больш аддаленых межаў вострава Легран пабудаваў сабе хаціну, у якой і жыў, калі я ўпершыню па волі лёсу сустрэўся з ім.
709 У хуткім часе нашае знаёмства перарасло ў моцнае сяброўства, і не дзіва, бо пустэльнік быў чалавекам адукаваным і надзвычай разумным, хоць і схільным пры гэтым да мізантропіі і хваравітых зменаў настрою — ад энтузіязму да меланхоліі. У Леграна было шмат кніг, але чытаў ён рэдка.
710 Цалкам верагодна, родныя Леграна, не зусім упэўненыя ў цвярозасці яго розуму, унушылі тыя ж падазрэнні Юпітэру, каб ён даглядаў і ахоўваў гора-вандроўніка. У шыротах вострава Саліван зімы лютуюць рэдка, а ўвосень камін распальваюць толькі ў выключных выпадках.
711 Агонь у гэту пару года мяне здзівіў і, улічваючы мой стан, прыйшоўся дарэчы. Я скінуў паліто, уладкаваўся ў фатэлі насупраць каміна і, слухаючы патрэскванне дроваў, пачаў чакаць прыходу гаспадароў. Яны прыйшлі неўзабаве, як узялося на цемру, і сустрэлі мяне надзвычай сардэчна.
712 З каменем на душы я рушыў за сваім сябрам. Мы выправіліся каля чацвертай гадзіны — Легран, Юпітэр, сабака і я. Юпітэр трымаў у руках касу і рыдлёўкі, якія сам напрасіўся несці, як мне падалося, больш са страху даверыць інструменты гаспадару, чым ад жадання дагадзіць ці дапамагчы.
713 Легран рашуча вёў нас наперад, робячы кароткія перапынкі то тут, то там, каб адно спраўдзіць пазнакі, зробленыя падчас папярэдняй вандроўкі. У дарозе мінула дзве гадзіны, і сонца ўжо садзілася, калі мы нарэшце ступілі ў мясціны, яшчэ больш змрочныя, чым тыя, што засталіся ззаду.
714 Яны нагадвалі плато па дарозе да амаль недасяжнай вяршыні ўзгорка. З верху да нізу яго пакрывалі густыя лясы, і то тут, то там былі раскіданыя вялізныя абломкі горнай пароды, што ледзь трымаліся ў зямлі, і ў бальшыні сваёй не падалі ў лагчыны ўнізе толькі дзякуючы дрэвам, на якія абапіраліся.
715 А глыбокія равы, разразаючы паверхню плато ў розных напрамках, толькі дадавалі гэтаму змрочнаму месцу суровай велічы. Пласкагор'е, на якое мы ўскараскаліся, скрозь зарасло ажыннікам, і, як мы ў хуткім часе пераканаліся, прадзірацца праз яго было магчыма адно з дапамогай касы.
716 Уздымаючыся над імі, яно пераўзыходзіла ўсе вядомыя мне дрэвы вытанчанасцю сваёй лістоты, вабнасцю кроны, раскідзістасцю галінаў і тою веліччу, што ўнушаў яго незвычайны выгляд. Калі мы дабраліся да цюльпанавага дрэва, Легран запытаўся ў Юпітэра, ці здольны той узлезці на яго.
717 Юпітэр касой ачысціў дзялянку ад ажынніку. Адмераўшы адрэзак, мы ўваткнулі другі калок і вакол першага калка як цэнтра груба намалявалі кола дыяметрам чатыры футы. Узяўшы адну рыдлёўку сабе, даўшы другую Юпітэру, а трэцюю мне, Легран папрасіў нас пачаць капаць як мага хутчэй.
718 Знаходка ж скарабея толькі падмацавала яго выдумку, ці да гэтага хутчэй спрычынілася вера Юпітэра, што «жук з чысцюткі золата». Розум, схільны да варяцтва, адразу памылкова прымае такія сцверджанні, асабліва калі яны гучаць ва ўнісон з выпеставанымі ім ідэямі.
719 Я быў збянтэжаны і ўсхваляваны сітуацыяй, але нарэшце вырашыў скарыстацца зручным момантам і добраахвотна капаць, каб такім чынам хутчэй пераканаць летуценніка ў памылковасці яго ідэяў. Засвяціўшы ліхтары, мы ўзяліся за справу з запалам, які, мабыць, быў варты больш разумнага ўжытку.
720 Але ўвесь шум разам перапыніў Юпітэр, які, з надзвычайнай няспешнасцю выбраўшыся з ямы, перавязаў жывёліне пашчу адной са сваіх падцяжак і, змрочна хіхікаючы, вярнуўся да працы. Праз згаданыя дзве гадзіны працы мы дасягнулі глыбіні пяць футаў, але і знаку схаванага скарбу не было.
721 На гэтым мы спыніліся, і я ўжо пачынаў спадзявацца, што нарэшце фарс набліжаецца да свайго канца. Але Легран, хоць і відавочна збіты з панталыку, задуменна выцер лоб і зноў узяўся за працу. Да гэтага мы пракапалі кола дыяметрам чатыры футы, а цяпер крыху пашырылі яго і заглыбіліся яшчэ на два футы.
722 Але ўсё роўна нічога не знайшлі. Наш золаташукальнік, якому я шчыра спачуваў, з выразам горкага расчаравання на твары і ва ўсёй паставе, вылез нарэшце з яміны і пачаў павольна і неахвотна надзяваць паліто, якое папярэдне так жвава скінуў. Я тым часам не прамовіў ні слова.
723 Скончыўшы з гэтым і развязаўшы сабаку, мы моўчкі рушылі дахаты. Пры гэтых словах мой сябра, у вар'яцкіх паводзінах якога я бачыў — ці думаў, што бачу, — праявы пэўнай логікі, прыбраў калок, які паказваў месца падзення жука, і перанёс яго на тры дзюймы на захад ад таго месца, дзе ён быў раней.
724 Цяпер, адмераўшы адрэзак ад дрэва з найбліжэйшага боку да калка і адлічыўшы пяцьдзясят футаў па простай, ён пазначыў новы пункт, што знаходзіўся на некалькі ярдаў убок ад таго месца, дзе мы капалі. Вакол новага пункта мы зноў намалявалі кола, крыху большае, чым папярэдняе, і ўзяліся за рыдлёўкі.
725 Мабыць, у абсурдных паводзінах Леграна пачала прасочвацца пэўная разважлівасць і прадуманасць дзеянняў, што мяне моцна ўражвала. Я капаў з задавальненнем, час ад часу заўважаючы за сабой, што амаль са спадзевам насамрэч шукаю гэты ўяўны скарб, мары пра які звялі з розуму майго няшчаснага прыяцеля.
726 На спробу Юпітэра зноў завязаць яму пашчу сабака даў злосны адпор і, скокнуўшы ў яміну, пачаў шалёна грэбці лапамі зямлю. Праз некаторы час ён раскапаў рэшткі чалавечых костак, што некалі складалі два шкілеты, а цяпер ляжалі ў зямлі ўперамешку з металічнымі гузікамі і кавалкамі згнілай бавоўны.
727 Некалькі ўзмахаў рыдлёўкі выцягнулі на свет лязо вялізнага гішпанскага нажа, а капнуўшы далей, мы знайшлі тры ці чатыры залатыя манеты. Пабачыўшы такую ўдачу, Юпітэр ад радасці ледзь стрымліваўся, а вось на твары яго гаспадара, наадварот, было надзвычайнае расчараванне.
728 Зверху з абодвух бакоў куфра было прымацавана па тры жалезныя колцы, разам шэсць, з іх дапамогай несці куфар можна было ўшасцёх. Але нашых агульных высілкаў хапіла толькі на тое, каб злёгку зварухнуць яго з месца. Стала зразумела, што такі вялікі цяжар падняць мы не здолеем.
729 Стаіўшы дыханне і трасучыся ад хвалявання, мы адкінулі іх і паднялі века. Раптам нашым вачам адкрыліся невымернай каштоўнасці скарбы. Прамяні ліхтароў асвяцілі яміну, і мігценне ды бляск цэльных кавалкаў золата і россыпу ювелірных упрыгожанняў нас проста асляпілі.
730 Я не буду хаваць тых пачуццяў, якія спазнаў, пабачыўшы такую раскошу. Натуральна, збольшага мной авалодала здзіўленне. Легран, знясілены турботамі, прамаўляў мала. А Юпітэр, смяротна збялелы з твару, наколькі гэта магчыма для цемнаскурага, падавалася, атупеў, аслупянеўшы.
731 Гэй, стары мурын, і не сорамна табе, га? Ану адказвай! Нарэшце мне давялося нагадаць і гаспадару, і служку, што ўжо час брацца за перанос нашага скарбу. Апускалася ноч. Яшчэ больш ускладняла нашу задачу тое, што багацце неабходна было схаваць яшчэ да світання.
732 Нам цяжка было вырашыць, што рабіць далей, таму шмат часу мы змарнавалі, абмяркоўваючы свае наступныя дзеянні, бо прапановы былі даволі блытанымі. Нарэшце, выцягнуўшы з куфэрка дзве траціны ўсяго багацця, мы, хоць і з цяжкасцямі, здолелі падняць скрыню з яміны.
733 Зняможаныя, мы былі не ў стане выправіцца ў дарогу адразу ж. Таму вырашылі павячэраць і адпачыць, а ўжо а другой гадзіне, узброіўшыся трыма вялізнымі торбамі, якія, на шчасце, знайшліся ў гаспадарцы, скіраваліся ў горы. Амаль а чацвертай раніцы мы былі каля яміны.
734 Куфар быў поўны скарбаў па самае века, цэлы дзень і палову наступнай ночы мы правялі, даследуючы яго змесціва. Тут не было і намёку на нейкі парадак: рэчы былі перамяшаныя ды зваленыя ў кучу. Асцярожна ўсё разабраўшы, мы выявілі, што мы — уладальнікі яшчэ большага багацця, чым меркавалі спачатку.
735 Ацаніць жа кошт упрыгожанняў выявілася для нас яшчэ больш складаным. Былі тут дыяменты — некаторыя з іх неверагодна буйныя і прыгожыя — агулам сто дзесяць камянёў і ніводнага дробнага; трыста дзесяць смарагдаў, і ўсе як адзін непаўторныя, дваццаць адзін сапфір і яшчэ апал.
736 Уявіце ж маё здзіўленне, калі на тым самым, як мне падавалася, месцы, дзе я маляваў жука, я заўважыў чэрап. У той момант я быў занадта здзіўлены, каб мысліць разважна. Я ведаў, што мой рысунак моцна розніўся з гэтым, хаця ў агульных абрысах яны былі нечым падобныя.
737 Так бывае заўжды, калі сутыкаешся з супадзеннямі: розум спрабуе выявіць сувязь, нейкую прычынна-выніковую паслядоўнасць, але калі знайсці яе не атрымліваецца, чалавек проста ўпадае ў ступар. Калі ж я ачомаўся, мяне пакрысе напаткала яшчэ адно адкрыццё, якое напалохала больш, чым падабенства.
738 Паступова я вельмі яскрава пачаў успамінаць, што калі толькі ўзяўся за свой накід, на пергаменце не было ніякіх малюнкаў. У гэтым я быў практычна перакананы, бо згадаў, як варочаў пергамент у руках, шукаючы на ім чысцейшае месца. Калі б чэрап быў там, я, натуральна, не змог бы яго не заўважыць.
739 Перада мною паўстала сапраўдная загадка, якую я не ведаў, як патлумачыць. Але ўжо тады я адчуваў, што ў самых далёкіх і таемных куточках маёй свядомасці паблісквае слабым агеньчыкам светляка разуменне таго, што найлепшым чынам прадэманстравалі падзеі мінулай ночы.
740 Я адразу ж падняўся і схаваў пергамент у надзейнае месца, адклаўшы ўсе далейшыя развагі да таго часу, пакуль не застануся на самоце. Калі вы з'ехалі, а Юпітэр хутка заснуў, я заглыбіўся ў больш метадычныя даследаванні. Спачатку я абдумаў шлях, якім пергамент трапіў да мяне.
741 Шматок быў амаль цалкам закапаны, толькі кончык тырчэў з зямлі. Каля таго месца, дзе мы яго знайшлі, я заўважыў рэшткі карабля, што выявіліся часткай баркаса. Выглядала на тое, што рэшткі ляжалі тут ужо досыць даўна, бо падабенства з карабельнымі бэлькамі было вельмі аддаленае.
742 Тады я пачаў абшукваць кішэні, спадзеючыся на які-небудзь стары ліст, і тут намацаў пергамент. Я так дэтальна апісваю шлях, якім скарабей трапіў да мяне, бо гэтыя акалічнасці ўразілі мяне надзвычайна. Бясспрэчна, вы будзеце лічыце мяне летуценнікам, але я ўжо тады знайшоў сувязь між падзеямі.
743 Натуральна, вы запытаецеся: дзе тут сувязь? А я адкажу, што чэрап, ці эмблема смерці, — шырока вядомы атрыбут піратаў. Свой сцяг з чэрапам яны падымаюць у любой сутычцы. Я ўжо ўзгадваў, што гэты шматок быў пергаментам, а зусім не паперай. Пергамент жыве доўга, амаль вечна.
744 Я ішоў цвёрдым поступам і мог дасягнуць адзіна правільнага рашэння. Разважаў я, да прыкладу, такім чынам: калі я маляваў скарабея, чэрапа на адваротным баку не было. Скончыўшы накід, я аддаў яго вам і ўважліва назіраў за вамі, пакуль вы не вярнулі рысунак мне.
745 Такім чынам, чэрап намалявалі не вы, а ніхто іншы зрабіць гэтага не мог. Значыць, выява з'явілася тут не па волі чалавека. Але ў такім выпадку як? Разважаючы ў гэтым кірунку, я намагаўся ўспомніць і напраўду ўспомніў з усёй яснасцю кожную дэталь, якая спадарожнічала падзеям таго вечара.
746 Як толькі я даў вам у рукі пергамент і вы ўжо збіраліся яго разгледзець, наш ньюфаўндленд Вулф уварваўся ў пакой і кінуўся вам на плечы. Левай рукой вы лашчылі сабаку і спрабавалі адагнаць яго, а правую, якой трымалі пергамент, абыякава апусцілі між каленяў, моцна наблізіўшы да агню.
747 Раптам мне падалося, што полымя вось-вось шугане на пергамент, але перш чым я паспеў перасцерагчы вас, вы ўжо пачалі яго аглядаць. Улічыўшы ўсе дэталі, я ўжо ні кроплі не сумняваўся, што менавіта цяпло каміну стала прычынай з'яўлення чэрапа, які я заўважыў на пергаменце.
748 Затым я ўважліва даследаваў чэрап. Яго абрысы, тыя, што найбольш набліжаліся да краёў пергаменту, былі выразнейшыя. Стала ясна, што ўздзеянне жару было толькі частковым і нераўнамерным. Я тут жа расклаў агонь і паднёс да зыркага полымя пергамент, дбаючы пра кожны яго ўчастак.
749 Выяву жывёлы я адразу ж пачаў разглядаць як каламбур ці іераграфічны подпіс. Я кажу «подпіс», бо яго месцазнаходжанне на пергаменце падводзіла мяне менавіта да такой высновы. А эмблема смерці ў супрацьлеглым куце па дыяганалі ў той жа час была вельмі падобная да пячаткі ці штампа.
750 Хутчэй за ўсё гэта ў большай ступені было прагай, чым сапраўдным перакананнем. Ведаеце, дурнаватая балбатня Юпітэра пра жука з чыстага золата неверагодным чынам паўплывала на маё ўяўленне. А потым яшчэ гэтыя супадзенні ды выпадковасці — усё гэта было вельмі незвычайна.
751 Я зыходзіў з таго, што яго багацце дагэтуль перабывае ў зямлі, і наўрад ці вы здзівіцеся, калі я скажу, што я адчуў надзею, амаль перакананне, што гэты дзіўным чынам знойдзены пергамент меў непасрэднае дачыненне да страчанага дакумента з пазнакай месцазнаходжання скарбу.
752 Праз некалькі хвілінаў, калі патэльня ўжо моцна нагрэлася, я зняў пергамент і вельмі ўзрадаваўся, пабачыўшы ў некалькіх месцах на ім невялікія пляміны, якія, як выявілася, былі шэрагамі знакаў. Я зноў паклаў пергамент на патэльню і патрымаў яго так яшчэ з хвіліну.
753 Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца ягоны талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай.
754 У шахматах, з іх разнастайнымі фігурамі і мудрагелістымі хадамі, рознымі і пераменнымі велічынямі, складанасць памылкова (і гэтая памылка — даволі распаўсюджаная) успрымаецца як глыбіня. Але тут патрэбная найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш.
755 Каб быць больш канкрэтным, возьмем партыю шашак, у якой на дошцы засталіся ўсяго чатыры дамкі, і таму пра нейкі недагляд і гаворкі не можа быць. Відавочна, перамога залежыць (калі гульцы роўныя ва ўсіх адносінах) толькі ад удала вышуканага ходу і актыўных разумовых высілкаў.
756 Пазбаўлены звычайных сродкаў, аналітык пранікае ў душу праціўніка, ставіць сябе на яго месца і нярэдка з першага погляду знаходзіць такім чынам той адзіны спосаб (часам да абсурду просты), дзякуючы якому ён можа скіраваць праціўніка на памылковы шлях або прыспешыць, садзейнічаючы тым самым праліку.
757 Найлепшы ў хрысціянскім свеце шахматыст можа аказацца ўсяго толькі найлепшым гульцом у шахматы, калі ж гаворка ідзе пра высокі клас гульні ў віст, то маецца на ўвазе наяўнасць здольнасцяў да поспеху і ў кожнай іншай сур'ёзнай дзейнасці, звязанай са спаборніцтвам інтэлектаў.
758 Гаворачы пра «высокі клас», я маю на ўвазе тую дасканаласць у гульні, якая ўключае ў сябе веданне ўсіх шляхоў, што вядуць да сумленнай перамогі. Шляхі гэтыя не толькі шматлікія, але і разнастайныя, і часта схаваныя ў патаемных кутках, сярод думак, зусім не дасягальных звычайнаму разуменню.
759 Але майстэрства аналітыка выяўляецца якраз у тым, што выходзіць за межы правілаў. Ён робіць сам сабе мноства высноваў і назіранняў. Так, відаць, дзейнічаюць і яго партнёры, але розніца ў атрыманай інфармацыі залежыць не столькі ад надзейнасці, колькі ад якасці назірання.
760 Адзначае кожную змену выразу твару ў час гульні, збіраючы такім чынам у сваю аналітычную скарбонку самыя розныя высновы на падставе разнастайных адценняў упэўненасці, здзіўлення, трыюмфу або жалю. Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць.
761 Сапраўды, нельга не заўважыць, што вынаходлівыя людзі заўсёды схільныя да фантазіі, але толькі тыя, якія насамрэч здольныя да ўяўлення, непазбежна аказваюцца аналітыкамі. Далейшы аповед прапануецца чытачу нейкім чынам як прыклад да выказаных вышэй меркаванняў.
762 Быў ён зусім яшчэ малады, паходзіў са шляхетнага, сапраўды знакамітага роду, але ў выніку самых розных неспрыяльных падзеяў апынуўся ў такой галечы, што страціў прыродную энергію, ні да чога ў гэтым свеце не імкнуўся і нават не спрабаваў вярнуць былое багацце.
763 З ласкі крэдытораў у яго засталася невялічкая частка родавай спадчыны, на прыбыткі ад якой ён здолеў, дзякуючы вялікай ашчаднасці, забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця, не звяртаючы ўвагі на нешта іншае. Кнігі — гэта адзіная раскоша, якую ён сабе дазволіў, а ў Парыжы яна даволі дасягальная.
764 Потым мы сустракаліся зноў і зноў. Мяне глыбока зацікавіў кароткі, але грунтоўны экскурс у гісторыю яго роду, які ён зрабіў з усёй шчырасцю, на якую здольны француз, калі гаворка заходзіць пра яго асобу. Мяне ўразіла яго начытанасць, але больш за ўсё — нястрымная палкасць і свежасць уяўлення.
765 У ім ужо даўно не жылі гаспадары праз нейкія там забабоны, якімі мы не цікавіліся, і таму ён паступова прыходзіў у заняпад. Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная.
766 Раніцай, з першым святлом, мы зачынялі тоўстыя аканіцы старога дому, запальвалі пару вельмі духмяных свечак, здатных толькі на цьмянае святло. У іх святле мы поўнілі сэрцы мроямі — чыталі, пісалі, дзяліліся думкамі, пакуль звон гадзінніка не абвяшчаў надыходу сапраўднай цемры.
767 Тады мы выпраўляліся з дому, ідучы поплеч, працягвалі пачатыя ўдзень размовы або бязмэтна шпацыравалі ўздоўж і ўпоперак па вялікім горадзе да позняй ночы, шукаючы сярод мільгаючых агнёў і ценяў тую бясконцую душэўную ўзбуджанасць, якая вынікае з ціхага сузірання.
768 У такія моманты я міжволі заўважаў (хоць, ведаючы яго схільнасць да фантазій, я прадбачыў гэта) своеасаблівыя здольнасці Дзюпэна і захапляўся імі. Ён, відаць, таксама са шчырым захапленнем карыстаўся імі — нават калі іх не дэманстраваў — і не вагаючыся прызнаваўся, што робіць гэта з задавальненнем.
769 Прачытаўшы ўсё гэта, не падумайце, што я збіраюся расказаць вам у падрабязнасцях нейкую таямнічую гісторыю або апісаць нейкі рамантычны эпізод. Тыя асаблівасці прыяцеля-француза, пра якія я вам паведаміў, былі ўсяго толькі вынікам узбуджанасці ці, можа, хваравітасці розуму.
770 Занятак гэты часта вельмі цікавы, і той, хто сутыкаецца з ім упершыню, дзівіцца неабмежаванай адлегласці і неадпаведнасці паміж зыходным пунктам і канчатковай высновай. Вялікім, відаць, было і маё здзіўленне, калі я пачуў тое, што сказаў Дзюпэн, і не мог не пагадзіцца, што ўсё гэта — праўда.
771 Мы яшчэ тады пажартавалі наконт гэтага, і я ведаў, што ўсё засталося ў тваёй памяці. Таму было зразумела, што ты абавязкова злучыш у галаве думкі пра Арыёна і Шантыі. Тое, што менавіта так і здарылася, пацвердзіла твая ўсмешка. Ты падумаў, што бедны Шантыі сам сябе прынёс у ахвяру.
772 Да таго часу крыкі ўжо сціхлі, але калі згаданая група адолела першы пралёт лесвіцы, то пачула, як недзе, відаць, на верхніх паверхах, грубымі галасамі сварацца не менш за два чалавекі. Пакуль дабеглі да другой лесвічнай пляцоўкі, гэтыя галасы ўжо сціхлі і ўсюды панавала цішыня.
773 Людзі падзяліліся на групы і пачалі прачэсваць пакой за пакоем. Калі яны апынуліся ў вялікай спальні на пятым паверсе ў задняй частцы будынка (дзверы, замкнёныя на ключ з сярэдзіны, таксама выламалі), дык сталі сведкамі відовішча, якое вельмі напалохала і здзівіла прысутных.
774 Да каміна прыліплі дзве-тры тоўстыя акрываўленыя пасмы вырваных, відаць, з коранем сівых валасоў. На падлозе знайшлі чатыры напалеандоры, адну завушніцу з тапазам, тры срэбныя сталовыя, тры чайныя мельхіёравыя лыжкі і два мяшэчкі з залатымі манетамі амаль на чатыры тысячы франкаў.
775 Ніжэй падаюцца найбольш істотныя сведчанні: Палін Дзюбур, прачка, сведчыць, што ведала нябожчыц апошнія тры гады, прала іх бялізну. Старая пані з дачкой жылі, відаць, дружна, любілі адна адну. Плацілі вельмі добра. Наконт таго, за што яны жылі, на якія сродкі, нічога сказаць не можа.
776 Ніколі не бачыў каб хто-небудзь заходзіў у дом, акрамя самой гаспадыні і дачкі, разы два быў прыбіральшчык, восем-дзесяць візітаў зрабіў доктар. Прыкладна тое самае засведчылі і іншыя асобы, якія жывуць па суседстве. Яны не маглі назваць нікога, хто б часта наведваўся ў дом.
777 Невядома, ці былі ў нябожчыц сувязі з навакольным светам. Аканіцы на фасадзе адчыняліся рэдка, а тыя, што з двара, былі зачыненыя заўсёды, за выняткам аднаго вялікага пакоя на пятым паверсе. Будынак моцны — не вельмі стары. Ізідор Мюзэ, жандар, сведчыць, што яго выклікалі каля трох гадзін ночы.
778 Калі падышоў да дому, убачыў ля ўваходных дзвярэй чалавек дваццаць-трыццаць, якія спрабавалі зайсці ўсярэдзіну. Праз некаторы час ён узламаў дзверы, штыхом, а не ломам. Зрабіць гэта было няцяжка, бо дзверы двухстворкавыя і не замкнёныя на засаўку ні зверху, ні знізу.
779 Наверх сведка падымаўся ў ліку першых. Апынуўшыся на першай лесвічнай пляцоўцы, ён пачуў, як двое гучна і са злосцю сварацца — адзін хрыплым, а другі — больш пранізлівым, вельмі дзіўным голасам. Змог разабраць некалькі словаў, што сказаў першы. Ён быў француз.
780 Пранізлівым голасам гаварыў чужаземец. Сведка не мог разабраць, быў гэта мужчынскі ці жаночы голас. Што гаварылі — не зразумеў, але лічыць, што мова была гішпанская. Выгляд пакоя і трупаў, згодна з апісаннем сведкі, не адрозніваецца ад апісання, дадзенага ва ўчорашняй газеце.
781 Анры Дзюваль, сусед, па прафесіі срэбранік, сведчыць, што ў ліку першых зайшоў у дом. Увогуле пацвярджае тое, што паведаміў Мюзэ. Як толькі яны зайшлі ў пад'езд, то адразу ж зачынілі за сабой дзверы, каб стрымаць натоўп, які сабраўся вельмі хутка, нягледзячы на позні час.
782 Сведка сам пажадаў даць паказанні. Французскай мовай ён не валодае, таму допыт вёўся праз перакладчыка. Ураджэнец Амстэрдама. Праходзіў каля дому, калі адтуль пачуліся крыкі. Крычалі цягам некалькіх хвілін, відаць, дзесяці. Крыкі былі доўгія і моцныя — жудасныя і невыносныя.
783 Згодны з ранейшымі сведчаннямі па ўсіх пунктах, акрамя аднаго. Упэўнены, што пранізлівы голас належаў мужчыну, да таго ж французу. Словаў не разабраў. Гаварылі вельмі гучна і хутка — з перапынкамі, відаць, са страхам і злосцю. Голас быў рэзкі, хутчэй рэзкі, чым пранізлівы.
784 Словы суправаджаліся шумам, нібыта змагаліся міжсобку некалькі чалавек — чуліся шорганне ног, скрогат. Пранізлівы голас крычаў вельмі моцна, нашмат мацней, чым хрыплы. Упэўнены, што не ангелец. Хутчэй немец. Можа быць, і жанчына. Сам сведка па-нямецку не разумее.
785 Дзверы з пакоя ад вуліцы ў калідор былі замкнёныя на ключ з сярэдзіны. Невялічкі пакой з вокнамі на вуліцу, на пятым паверсе, той, што ў канцы калідора, быў незамкнёны, дзверы крыху прачыненыя. Ён быў поўны старых ложкаў, скрыняў і іншага хлуду. Усё гэта вынеслі і ўважліва агледзелі.
786 На дах можна выйсці праз лаз, але ён быў надзейна забіты цвікамі і, відаць, шмат гадоў не адчыняўся. Час, што прайшоў паміж тым, як пачулі галасы, і тым, калі адчынілі дзверы, вызначаецца сведкамі па-рознаму. На думку адных, прайшло ўсяго тры хвіліны, другіх — цэлых пяць.
787 Галасы чуў. Хрыпла гаварыў француз. Што ён сказаў, разабраць не мог. Пранізлівым голасам гаварыў ангелец, у гэтым сведка ўпэўнены. Па-ангельску не разумее, мяркуе па інтанацыі. Альберта Мантані, уладальнік крамы гатовага адзення, засведчыў, што ў ліку першых падняўся па лесвіцы.
788 Словы сыпаліся часта, але нераўнамерна. Здаецца, гаварыў расіец. Пагаджаецца з ранейшымі сведчаннямі. Сам ён італьянец. З расійцамі размаўляць ніколі не даводзілася. Некалькі сведкаў на другім допыце зазначылі, што коміны ў абодвух пакоях занадта вузкія, каб праз іх мог пралезці чалавек.
789 Калі гаварылі пра «камінараў», дык мелі на ўвазе цыліндрычныя шчоткі, якімі карыстаюцца для чысткі комінаў. Гэтымі шчоткамі прайшліся па ўсіх дымаходах. У доме няма чорнай лесвіцы, па якой можна было б збегчы ўніз у той час, пакуль натоўп падымаўся на пяты паверх.
790 Асабліва пашкоджаная шыя. Крыху ніжэй за падбароддзе — некалькі глыбокіх драпін і шэраг сінякоў, відавочна, сляды пальцаў. Твар страшэннага колеру, вочы павылазілі з арбітаў. Язык ледзь не наскрозь пракушаны. Вялікі сіняк на ніжняй частцы жывата сведчыць пра тое, што тут націскалі каленам.
791 Гэта можна было зрабіць і тоўстай палкай, і жалезным ломам, і крэслам — любой важкай і тупой рэччу ў руках вельмі дужага чалавека. У жанчыны не хапіла б сілы так моцна ўдарыць. Галава забітай, калі яе ўбачыў лекар, ляжала асобна ад цела і таксама была вельмі знявечаная.
792 Горла перарэзалі, відавочна, вельмі вострым інструментам, магчыма, брытвай. Аляксандр Эцьен, хірург, быў выкліканы разам з мсьё Дзюма, каб агледзець трупы. Далучаецца да сведчанняў і думак калегі. Больш нічога істотнага высветлена не было, хоць дапыталі яшчэ некалькі чалавек.
793 Але калі яму бракуе інтэлекту, дык ён увесь час блытаецца, робячыся ахвярай сваёй мітуслівасці. Бачанне аб'екту скажаецца, бо ён трымае яго занадта блізка да вачэй. Ён, бадай, здольны бачыць адну-дзве дэталі выразна, але адначасова ўвесь аб'ект вывучэння абавязкова аказваецца па-за межамі зроку.
794 Больш за тое, найбольш важныя веды, я ўпэўнены, непазбежна ляжаць на паверхні. Глыбіня — у тых безданях, дзе мы шукаем гэтыя веды, а не на горных вышынях, дзе іх знаходзім. Характар і карані вось такіх памылак можна вызначыць шляхам назірання за нябеснымі целамі.
795 У апошнім выпадку ў вока трапляе фактычна больш промняў, але ў першым — больш вострая ўспрымальнасць. У выніку беспадстаўнай заглыбленасці думкі збіваюцца і паслабляюцца, так і Венера можа растаць на нябесным купале, калі ўзірацца ў яе занадта ўпарта або занадта засяроджана.
796 Гэта ціхі завулак, які злучае вуліцы Рышэльё і Сэн-Рош. Квартал быў далёка ад дому, дзе мы жылі, і таму мы дабраліся туды толькі пад вечар. Дом знайшлі адразу ж, бо вакол яго па-ранейшаму было шмат людзей, якія, стоячы на процілеглым баку вуліцы, з пустой цікаўнасцю пазіралі на зачыненыя аканіцы.
797 Потым мы зайшлі ў іншыя пакоі і спусціліся ў двор — увесь гэты час нас суправаджаў паліцэйскі. Агляд працягваўся да самай цемры, толькі з яе надыходам мы нарэшце развіталіся. На зваротнай дарозе дадому мой прыяцель зайшоў на хвіліну ў рэдакцыю адной ранішняй газеты.
798 Здаецца, загадку лічаць невырашальнай з тае самае прычыны, якая дае падставу ставіцца да яе як да вельмі зразумелай, — я маю на ўвазе тое, што ўсё ў ёй неяк празмерна жудаснае. Паліцыю, відаць, збіла з тропу адсутнасць матывацыі не столькі забойства, колькі жорсткасці, з якой яно было здзейсненае.
799 Спадзяюся, што не памыляюся ў сваім меркаванні, бо на ім будуецца раскрыццё ўсёй таямніцы. Я чакаю, што гэты чалавек прыйдзе сюды, у гэты пакой, з хвіліны на хвіліну. Праўда, ён можа і не з'явіцца, але больш імаверна, што ён усё-ткі будзе тут. Калі ж ён прыйдзе, неабходна яго затрымаць.
800 Вось пісталеты; мы абодва здолеем выкарыстаць іх належным чынам, калі ўзнікне патрэба. Я ўзяў пісталеты, амаль не разумеючы, што раблю, не верачы пачутаму, а Дзюпэн працягваў свой маналог. Я ўжо гаварыў, што ў такія моманты яму была ўласцівая некаторая безуважнасць.
801 Што ж датычыць пранізлівага голасу, асаблівасць тут вынікае не з таго, што іх паказанні не супалі, а з таго, што, калі італьянец, ангелец, гішпанец, галандзец і француз спрабавалі апісаць яго, кожны адзначыў, што голас належыць іншаземцу. Кожны ўпэўнены, што гаварыў не яго суайчыннік.
802 Француз лічыць, што гэта голас гішпанца і што «змог бы разабраць некалькі словаў, калі б быў знаёмы з гішпанскай мовай». Галандзец сцвярджае, што гэта быў француз, але мы ведаем, што «з прычыны, што сведка не разумее французскай мовы, допыт вёўся праз перакладчыка».
803 Італьянец лічыць, што гэта голас расійца, але «ніколі не гаварыў з сапраўдным расійцам». Думка другога француза, акрамя таго, адрозніваецца ад меркавання першага, і ён упэўнены, што голас належаў італьянцу, але, сам не валодаючы гэтай мовай, як і гішпанец, «грунтуе свае меркаванні на інтанацыі».
804 Аднак, чаго датычыць гэта падазрэнне, я пакуль не скажу. Проста хачу, каб ты меў на ўвазе, што для мяне яно было дастаткова пераканаўчае, каб надаць канкрэтную форму — і адпаведны напрамак — маім вышукам у спальні старой жанчыны. Давай у думках вернемся ў той самы пакой.
805 Таму выхады мы шукаем толькі ў гэтых двух памяшканнях. Паліцэйскія абшукалі ўздоўж і ўпоперак падлогу, столь, кожную цагліну ў сценах. Ніводзін патаемны выхад не мог аказацца па-за межамі іх пільнай увагі. Але, не давяраючы іх вачам, я праверыў усё сам. Што ж, патаемных выхадаў там не было.
806 Звернемся цяпер да дымаходаў. Хоць у ніжняй іх частцы шырыня звычайная, вышэй яны звужаюцца настолькі, што там не пралезе нават больш-менш укормлены кот. Упэўніўшыся, што ўсе згаданыя шляхі для ўцёкаў — абсалютна немагчымыя, нам не застаецца нічога іншага, як звярнуць сваю ўвагу на вокны.
807 Забойцы мусілі ў такім выпадку ўцякаць праз вокны, што выходзяць у двор. Што ж, прыйшоўшы да гэтай высновы шляхам лагічных разважанняў, нам як прыхільнікам філасофскага падыходу да вышукаў не варта адмаўляцца ад яе на падставе таго, што гэта на першы погляд здаецца немагчымым.
808 Другое ж унізе закрытае прысунутай усутыч спінкай грувасткага ложка. Першае акно было надзейна зачыненае з сярэдзіны. Усе намаганні падняць яго аказаліся марнымі. Злева ў аконнай раме была знойдзеная шырокая дзірка з забітым туды па самую галоўку вялікім цвіком.
809 Калі агледзелі другое акно, дык знайшлі такі самы цвік, які быў гэтак жа забіты ў раму; энергічныя спробы падняць гэтае акно таксама аказаліся марнымі. Такім чынам паліцыя цалкам пераканалася, што злачынцы не маглі ўцячы гэтым шляхам, і таму палічыла за лішняе выцягваць цвікі і адчыняць вокны.
810 Забойцы, скажам, вылезлі праз адно з тых вокнаў. Калі так, то яны не маглі зачыніць вокны з сярэдзіны, іх жа знайшлі апушчанымі. Гэтая акалічнасць, бо яна была відавочная, спыніла пошукі паліцэйскіх. Усё ж такі рамы былі замкнёныя. У такім разе яны павінныя былі зачыняцца аўтаматычна.
811 Тады я зразумеў, што існуе патаемная спружына, і дзякуючы гэтай ідэі ўпэўніўся, што мае меркаванні, урэшце, былі правільныя, якімі б таямнічымі па-ранейшаму ні здаваліся акалічнасці, звязаныя з цвікамі. У выніку старанных пошукаў тая самая патаемная спружына знайшлася.
812 Я ўставіў цвік назад і ўважліва агледзеў яго. Чалавек, які вылез праз акно, мог звонку апусціць раму, і спружына спрацавала б, але як уставіць назад цвік? Выснова была простая і зноў жа адпавядала ходу маіх даследаванняў. Забойцы павінныя былі ўцякаць праз другое акно.
813 Правёў па ёй рукой і адразу ж намацаў спружыну і націснуў на яе. Потым я агледзеў цвік. Ён быў такі ж тоўсты, як і першы, і таксама ўваходзіў у раму амаль па самую галоўку. Калі ты скажаш, што гэта мяне збянтэжыла, значыць, ты не зразумеў характару індуктыўнага спосабу мыслення.
814 Я прайшоўся па ўсім ланцугу — і ў канцы знайшоў цвік. Ён па ўсіх прыкметах быў падобны да свайго калегі ў суседнім акне, але сам гэты факт быў абсалютна нязначны (хоць і здаваўся пераканаўчым) у параўнанні з тым меркаваннем, што якраз тут і можна знайсці ключ да разгадкі таямніцы.
815 Потым дакрануўся да яго, і ў маёй руцэ засталася галоўка цвіка разам з абломкам шпянька даўжынёй паўсантыметра. Астатняя частка цвіка засталася ў дзірцы, дзе ён, відаць, і зламаўся. Злом даўні, бо на ім паспела з'явіцца іржа, і, відаць, быў вынікам удару малатком, які і увагнаў у раму галоўку цвіка.
816 Я асцярожна ўставіў назад выцягнутую частку цвіка, і ў выніку пачало здавацца, што цвік цэлы, нават без адзінай расколіны. Націскаючы на спружыну, я прыпадняў раму, а разам з ёю паднялася і галоўка цвіка, якая моцна трымалася ў дзірцы. Я апусціў акно, і цвік зноў стаў падобным да цэлага.
817 Такім чынам, гэтая частка загадкі была разгаданая. Забойца ўцёк праз акно, якое было застаўлена ложкам. Калі ён вылез, рама апусцілася сама па сабе (або яе зачынілі спецыяльна) і замкнулася спружынай, паліцэйскія ж падумалі, што акно забітае цвіком і палічылі далейшае расследаванне немэтазгодным.
818 Карацей кажучы, упэўніўшыся, што злачынцы не маглі вылезці праз акно, яны, вядома, абмежаваліся вельмі павярхоўным аглядам. Я ж зразумеў, што калі аканіцу акна, застаўленага ложкам, расчыніць да самай сцяны, дык адлегласць паміж ёю і громаадводам будзе крыху большая за паўметра.
819 Выцягнуўшы руку на восемдзесят сантыметраў, пры ўмове, што аканіца была адчыненая насцеж, рабаўнік, відаць, ухапіўся за рашотку. Адпусціўшы потым громаадвод і ўпершыся нагамі ў сцяну, ён мог адпіхнуцца і зачыніць аканіцу, а калі акно ў той час было адчыненае, то і апынуцца ў пакоі.
820 Ты, вядома, скажаш, карыстаючыся юрыдычным лексіконам, што, каб «забяспечыць пераканаўчыя доказы, я павінен хутчэй утойваць, чым прызнаваць у поўнай меры спрытнасць, неабходную ў дадзеным выпадку». Такая практыка, можа, і прыдатная для юрыспрудэнцыі, але толькі не для аналітычных разважанняў.
821 Мне хацелася, каб ты ўсвядоміў, што і тое і другое было здзейснена адным і тым жа шляхам і ў адным і тым жа месцы. А зараз вернемся ў пакой. Што мы там убачылі? Як паведамлялася ў газетах, шуфляды камоды былі перарытыя, хоць многія рэчы засталіся на сваіх месцах.
822 Суму, згаданую мсьё Міньё, банкірам, амаль некранутай знайшлі ў мяшэчках, што ляжалі на падлозе. Таму я хачу, каб ты выкінуў з галавы памылковае меркаванне пра матывы забойства, якое ўзнікла ў паліцэйскіх галовах на падставе той часткі сведчанняў, у якой ішла размова пра дастаўленыя на дом грошы.
823 Але калі з улікам рэальных акалічнасцяў справы мы будзем лічыць золата матывам гэтага гвалтоўнага злачынства, то павінныя будзем пагадзіцца з тым, што злачынца быў настолькі нерашучы і настолькі дурны, што забыўся і пра золата, і пра тое, дзеля чаго ён усё гэта зрабіў.
824 Уяві сабе, якую трэба мець сілу, каб запхнуць труп у дымаход знізу ўверх так, што некалькі мужчын агульнымі намаганнямі ледзь выцягнулі яго адтуль — зверху ўніз. Звярні ўвагу і на іншыя праявы гэтай неймавернай сілы. На каміне знайшлі тоўстыя пасмы — вельмі тоўстыя — сівых чалавечых валасоў.
825 Ты ж, як і я, бачыў тыя пасмы. На каранях — жудаснае відовішча! — засохлі кавалкі скуры, паздзіранай з галавы — доказ той неймавернай сілы, з якой адным махам вырвалі з каранямі, відаць, паўмільёна валасоў. Горла старой не проста перарэзалі — адсеклі галаву, а ў руках забойцы была звычайная брытва.
826 Аднак гэтая ідэя, якая, хоць і здаецца цяпер вельмі простай, не прыйшла ў галаву паліцэйскім, яны не звярнулі ўвагі на шырыню аканіц — і гэта таму, што праз тыя самыя цвікі ўся іх здольнасць думаць канчаткова атрафіраваліся і яны не дадумаліся да таго, што вокны ўсё ж маглі адчыняцца.
827 Але выкрыкі вар'ята нават у час самых шалёных прыпадкаў непадобныя да гукаў таго голасу, што чулі людзі, калі беглі ўверх па лесвіцы. У вар'ята ёсць нацыянальнасць, мова. Ён можа вярзці нешта незразумелае, вымаўляючы словы без усялякай сувязі, але захоўваючы тым не менш сувязь паміж складамі.
828 У ахвяру ўпіліся ўсімі пальцамі і не адпускалі шыю, пакуль дзяўчына не сканала. Паспрабуй зараз адначасова пакласці пальцы на ўсе адпаведныя адбіткі. Паглядзім, як у цябе гэта атрымаецца. Я паспрабаваў зрабіць так, як сказаў Дзюпэн, але ў мяне нічога не выйшла.
829 Гэта было падрабязнае анатамічнае і агульнае апісанне бурага арангутана, які водзіцца на Ост-Індскіх астравах. Велізарная жывёліна, яе неймаверныя моц і спрыт, неўтаймавальная злосць і надзвычайныя здольнасці да пераймання агульнавядомыя. Я адразу ж зразумеў увесь жах забойства.
830 Нейкі француз быў сведкам забойства. Магчыма, і нават больш чым імаверна, ён невінаваты ў крывавым забойстве. Арангутан мог ад яго ўцячы. Француз жа, відаць, адшукаў яго ў тым самым пакоі, але ў сумятні, што там узнікла, не здолеў яго злавіць. Малпа па-ранейшаму на волі.
831 Таму будзем па-ранейшаму называць іх здагадкамі і ставіцца да іх адпаведна. Калі той самы француз, як я спадзяюся, насамрэч невінаваты ў жорсткім забойстве, дык вось гэтая аб'ява, што я занёс учора вечарам па дарозе дадому ў рэдакцыю газеты «Монд», папулярнай сярод маракоў, прывядзе яго да нас.
832 Калі ж усё-ткі я і памыляюся ў сваіх высновах і наконт стужкі, і наконт таго, што француз — матрос з мальтыйскага судна, вялікай бяды з таго, што я напісаў у аб'яве, няма. Калі гэта памылка, ён проста падумае, што мяне ўвяла ў зман якая-небудзь акалічнасць, пра якую і дазнавацца не будзе.
833 Паліцыя — у тупіку, не здолела знайсці нават самага нязначнага ключа да разгадкі. Калі яны і выйшлі на след малпы, ім не ўдасца даказаць, што я быў сведкам забойства, або навесіць на мяне адказнасць за тое, што здарылася, толькі таму, што я ведаў пра здарэнне.
834 Галоўнае ж тое, што пра мяне ведаюць. Той, хто даў аб'яву, вызначыў мяне як уладальніка жывёліны. Не ведаю, наколькі падрабязныя яго звесткі пра мяне. Калі ж я не прызнаюся, што я — уладальнік такой каштоўнай маёмасці, а гэта ўжо вядома, жывёліна акажацца пад падазрэннем.
835 Уваходныя дзверы былі незачыненыя, наведнік зайшоў не пазваніўшы і пачаў уздымацца па прыступках. Але, відаць, завагаўся. Мы пачулі, як ён пайшоў уніз. Дзюпэн кінуўся да дзвярэй, але тут мы пачулі, што прыбыш вяртаецца. У руках матрос трымаў тоўстую дубовую палку, відаць, адзіную сваю зброю.
836 Дзюпэн сказаў апошнія словы вельмі ціха і спакойна. Гэтак жа спакойна ён падышоў да дзвярэй, замкнуў іх і паклаў ключ у кішэню. Потым дастаў пісталет, які трымаў за пазухай, і паклаў без усялякага шуму на стол. Твар матроса зрабіўся барвовы, нібыта яго нехта душыў за горла.
837 Аднак разам з тым нельга сцвярджаць, што вы не маеце да іх ніякага дачынення. З таго, што я ўжо сказаў, вы, відаць, здагадаліся, што я валодаю інфармацыяй наконт гэтай справы — прычым з крыніцы, пра існаванне якой вы нават не здагадваліся. Абставіны складваюцца наступным чынам.
838 Паведаміў ён, па сутнасці, наступнае. Нядаўна ён плаваў на астравы Індыйскага архіпелага. Кампанія матросаў, у якой быў і ён, выйшла на бераг у Барнэа і скіравалася на прагулку. Яны з таварышам злавілі арангутана. Кампаньён хутка памёр, і матрос застаўся адзіным уладальнікам жывёліны.
839 Перажыўшы шмат турбот праз неўтаймаваны нораў малпы ў час вяртання на радзіму, ён нарэшце здолеў прывесці яе ў свой парыжскі дом, дзе і трымаў як мага далей ад цікаўных вачэй суседзяў чакаючы, пакуль у арангутана зажыве пашкоджаная на караблі нага. Матрос разлічваў яго выгадна прадаць.
840 Неяк вярнуўшыся дадому з гулянкі, а было гэта ў тую ноч, дакладней, у тую раніцу, калі адбылося забойства, матрос убачыў арангутана ў спальні, куды той залез, вырваўшыся з суседняй каморкі, дзе яго звычайна замыкалі за, здавалася, надзейна замкнёнымі дзвярыма.
841 Француз у адчаі пабег наўздагон. Малпа, па-ранейшаму трымаючы ў руцэ брытву, раз-пораз спынялася, азіралася, крывіла пысу ў бок гаспадара і, падпусціўшы яго зусім блізка, зноў кідалася наўцёкі. Так яны адбеглі далёка ад дому. Было тры гадзіны ночы, і на вуліцах панавала мёртвая цішыня.
842 Кінуўшыся ў бок будынка, арангутан заўважыў громаадвод, з надзвычайным спрытам палез наверх па сцяне, ухапіўся за аканіцу, якая была адчыненая насцеж, і з яе дапамогай скочыў на спінку ложка. На ўсё гэта спатрэбілася менш за хвіліну. Апынуўшыся ў пакоі, арангутан штуршком зноў расчыніў аканіцу.
843 Ён вельмі спадзяваўся злавіць уцекача, бо наўрад ці той мог выбрацца з пасткі, у якую трапіў, мінаючы громаадвод, а тут матрос якраз і меркаваў яго падлавіць. Але яго непакоіла тое, што малпа магла нарабіць у доме. Менавіта гэта прымусіла матроса рушыць следам за жывёлінай.
844 Яна страціла прытомнасць. Ад крыкаў старой жанчыны і ў выніку яе супраціўлення — менавіта тады і былі выдраныя з яе галавы валасы спачатку, відаць, мірныя намеры арангутана саступілі месца раз'юшанасці. Адным рашучым рухам мускулістай рукі ён ледзь зусім не адрэзаў галаву старой.
845 Зубы арангутана заскрыгаталі, вочы запалалі агнём. Ён кінуўся на непрытомную дзяўчыну, учапіўся сваімі страшэннымі кіпцюрамі за горла і не расціснуў іх, пакуль тая не сканала. Азірнуўшыся ў раз'юшанасці на спінку ложка, ён разгледзеў у цемры здранцвелы ад жаху твар гаспадара.
846 Лютасць жывёліны, якая, відаць, не паспела забыцца пра грозны бізун, імгненна перайшла ў страх. Разумеючы, што яго чакае пакаранне, арангутан, відаць, вырашыў схаваць сляды сваіх крывавых дзеянняў і, ахоплены панікай, замітусіўся па пакоі, раскідваючы і ламаючы мэблю, сцягваючы з ложка пасцель.
847 Калі арангутан з сваёй знявечанай ахвярай з'явіўся ў акне, матрос прыціснуўся да громаадвода і, хутчэй з'ехаўшы, чым злезшы ўніз, кінуўся адразу ж дадому, з жахам усведамляючы магчымыя вынікі крывавага забойства і ахвотна даручаючы лёсу апекавацца арангутанам.
848 Тут было ўсё для летніх забаваў: мы мелі магчымасць гуляць па лесе, рабіць замалёўкі, катацца на лодцы, лавіць рыбу, купацца, музіцыраваць і чытаць кнігі. Мы б бавілі час даволі прыемна, калі б не страшныя навіны, што кожнае раніцы даходзілі да нас з вялікага горада.
849 Не праходзіла і дня, каб мы не даведваліся пра скон якога-небудзь знаёмага. З ростам смяротнасці мы прызвычаіліся штодзень чакаць звестак пра чарговую страту. Урэшце мы пачалі трымцець пры падыходзе любога наведніка. Сам вецер з поўдня, здавалася, дыхаў смерцю.
850 Гэтая думка канчаткова спаралізавала маю душу. Ні пра што іншае я не мог гаварыць, думаць ці сніць. Мой гаспадар быў менш уражлівы, а таму, нягледзячы на сваю прыгнечанасць, усяляк спрабаваў мяне падтрымаць. Ягоны філасофскі розум ніколі не падпадаў пад уздзеянне фантомаў.
851 На гэтую тэму мы жыва і падоўгу дыскутавалі: ён цвёрда настойваў на беспадстаўнасці веры ў такія глупствы, я ж казаў, што вераванне, якое з'яўляецца ў народзе абсалютна спантанна — без аніякага ўплыву звонку, — нясе ў сабе бясспрэчную долю ісціны і заслугоўвае павагі.
852 Рэч у тым, што неўзабаве пасля майго прыезду сюды са мною здарылася нешта настолькі невытлумачальнае і злавеснае, што з майго боку было цалкам зразумела палічыць гэта знакам. Гэта жахнула мяне і адначасова так разгубіла, што толькі праз шмат дзён я наважыўся расказаць пра гэта майму гаспадару.
853 На зыходзе гарачага летняга дня я сядзеў з кнігай каля адчыненага акна, з якога былі бачныя рака і аддалены ўзгорак, дзе амаль не было дрэваў пасля так званага апоўзня. Думкі мае ўжо даўно перанесліся ад кнігі ў маіх руках у суседні горад, поўны скрухі і адчаю.
854 Я кажу «карабель», бо пачвара нагадвала яго формай тулава — корпус нашага сямідзесяцічатырохгарматнага судна можа даць досыць дакладнае ўяўленне пра яе постаць. Рот яе змяшчаўся на канцы хобата даўжынёй шэсцьдзесят-семдзесят футаў і таўшчынёй амаль з тулава слана.
855 Па абодва бакі ад хобата ўперад выступалі два гіганцкія рогі футаў на трыццаць-сорак, прызматычныя і, здавалася, з чыстага крышталю: у іх асляпляльна адбіваліся промні вечаровага сонца. Тулава мела форму кліну з вастрыём уніз. Ад яго адыходзілі дзве пары крылаў, кожнае даўжынёй каля ста ярдаў.
856 Аднойчы ўвечары, дні праз тры ці чатыры пасля здарэння, мы з сябрам былі разам у тым самым пакоі, дзе мяне наведала відзежа, — я сядзеў на тым жа месцы ля акна, а ён разваліўся побач на канапе. Выкліканыя месцам і часам успаміны падштурхнулі мяне расказаць пра здарэнне.
857 Ён уважліва ўгледзеўся, але пачаў запэўніваць, што нічога не бачыць, хаця я падрабязна апісаў, як яна спускаецца па бязлесым схіле. Я быў бязмежна ўзрушаны, бо палічыў відзежу прадвесцем мае смерці ці, што яшчэ горай, вар'яцтва. У адчаі я адкінуўся назад у фатэль, схаваўшы твар у далонях.
858 Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сціскаючы рукі духоўных спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы, паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі.
859 Не так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага акна ў кавярні Д. у Лондане. Мяне радавала ўжо проста магчымасць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае, але дапытлівае зацікаўленне да ўсяго.
860 З цыгараю ў роце й газетаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу. Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей.
861 Калі нехта стрымліваў іхны рух наперад, гэтыя людзі раптам пераставалі мармытаць і пачыналі ўдвая шырэй махаць рукамі, чакаючы з няшчыра-безуважнай усмешкай на вуснах, пакуль іх абміне сустрэчная перашкода. Калі іх штурхалі, яны шчодра кланяліся штурхальніку і, здавалася, моцна бянтэжыліся.
862 Яны не надта прыцягвалі маю ўвагу. Адразу можна было пазнаць племя службоўцаў; сярод іх я вылучаў дзве выразныя катэгорыі. Гэта былі дробныя клеркі з навамодных фірмаў — маладыя джэнтльмены ў абцягнутых сурдутах, бліскучых чаравіках, з густа намашчанымі валасамі й надзьмутымі вуснамі.
863 Усе яны былі лысаватыя, а правае вуха ў іх, гадамі прызвычаенае трымаць асадку, паводле дзіўнага звычаю было крыху адтапыранае ўверсе. Я заўважыў, што яны заўсёды здымалі й надзявалі капялюш абедзвюма рукамі, а яшчэ насілі гадзіннікі на кароткім залатым ланцужку трывалага старадаўняга ўзору.
864 Нямала траплялася мне зухаватых з выгляду асобінаў, што належалі, як я лёгка разумеў, да пароды кішэннікаў экстра-класа, якімі поўняцца ўсе вялікія гарады. Я разглядаў гэтае племя з вялікай цікавасцю і ніяк не мог уявіць, як могуць прымаць іх за джэнтльменаў самі джэнтльмены.
865 Вельмі часта, у кампаніі з гэтымі круцялямі мне траплялася парода людзей, што хоць і мелі крыху іншыя манеры, усё роўна былі птушкі з тае самае чарады. Іх можна было б акрэсліць джэнтльменамі, якія жывуць з свае спрытнасці. Яны, як выглядае, палююць на людзей у двух атрадах — фарсуноў і вайскоўцаў.
866 Прыціснуўшыся лобам да шыбіны, я сядзеў, падрабязна аглядаючы натоўп, калі раптам перада мною з'явіўся твар (струхлелага старога чалавека гадоў шасцідзесяці пяці або сямідзесяці) — твар, які спыніў і захапіў усю маю ўвагу, дзякуючы абсалютнай непаўторнасці ягонага выразу.
867 Было ўжо зусім цёмна, і над горадам павісла шчыльная сырая смуга, якая хутка абрынулася густым зацяжным дажджом. Гэтая змена ў надвор'і дзіўным чынам паўплывала на натоўп, у ім распачаўся новы розрух, а над ім павырасталі незлічоныя парасоны. Калыханне, штурханіна й гамана ўзмоцніліся ўдзесяцёра.
868 Яшчэ адзін паварот вывеў нас на ярка асветлены пляц, перапоўнены жыццём. Да старога зноў вярнуліся старыя манеры. Угнуўшы галаву, ён кідаў навокал дзікія позіркі з-пад броваў. Упарта й неадступна ён ішоў далей. Я, аднак, здзівіўся, калі заўважыў, што, абышоўшы пляц, ён зноў пайшоў па сваіх слядох.
869 Так ён практыкаваўся яшчэ гадзіну, пад канец якой насустрач нам траплялася ўжо значна менш мінакоў, чым спачатку. Дождж не пераставаў; у паветры пахаладнела; людзі разыходзіліся па дамах. Нецярпліва махнуўшы рукою, мой вандроўнік звярнуў у параўнаўча пусты завулак.
870 Там зноў я пабачыў яго такім, як і на самым пачатку, ён бязмэтна сноўдаў сюды-туды сярод мора гандляроў і пакупнікоў. Паўтары гадзіны ці каля таго, што мы прабылі ў гэтай мясціне, я мусіў ужыць усю маю асцярожнасць, каб не згубіць старога й разам з тым не прыцягнуць ягонае ўвагі.
871 Я быў да таго здзіўлены ягонымі паводзінамі, што цвёрда пастанавіў, што мы з ім не расстанемся, пакуль я хоць у нейкай меры не задаволю сваю цікаўнасць адносна гэтага чалавека. Гадзіннік гучна прабіў адзінаццаць удараў, і наведнікі пачалі паспешліва пакідаць базар.
872 Незнаёмец быў цяпер бледны. Ён у задуменні зрабіў пару крокаў па нядаўна яшчэ людным праспекце, пасля, глыбока ўздыхнуўшы, павярнуў у бок ракі і, паблукаўшы бясконцымі кружнымі дарогамі, выйшаў нарэшце да аднаго з галоўных тэатраў. Ён ужо зачыняўся, і тлум публікі выліваўся з дзвярэй.
873 Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова рассейваўся, і да старога вярталіся разгубленасць і неспакой. Нейкі час ён неадступна крочыў за купкай з дзесяці-дванаццаці п'яных гулякаў; але яны адзін за адным разыходзіліся, пакуль не засталіся толькі трое, у нейкім вузкім і змрочным бязлюдным завулку.
874 Гэта быў самы агідны лонданскі квартал, дзе ўсё было пазначанае страшным кляймом самае неймавернае беднасці й самага невыпраўнага злачынства. Пад цьмяным святлом выпадковых ліхтароў высокія старасвецкія паточаныя чарвякамі драўляныя будыніны стаялі, гатовыя ўпасці.
875 У забітых канавах гніло ўсякае паскудства. Усё навокал патыхала заняпадам. Аднак па меры таго як мы ішлі наперад, гукі чалавечага жыцця паступова ажывалі, пакуль урэшце мы не ўбачылі вялікія грамады найбольш занядбаных насельнікаў Лондана, якія сноўдалі сюды-туды.
876 Дух старога зноў успыхнуў, як свечка, перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам. Раптам, павярнуўшы за рог, мы ўбачылі полымя яркага святла й апынуліся перад адной з вялізных загарадных святыняў Няўстрыманасці — перад адным з палацаў д'ябла Джына.
877 Ледзь не закрычаўшы ад радасці, стары прабіўся ў будыніну, зноў вярнуўшыся да пачатковага настрою і там хадзіў сярод натоўпу ўзад і ўперад без бачнае мэты. Але не паспеў ён удосталь там набыцца, як агульны рух да дзвярэй зазначыў, што гаспадар збіраецца зачыніць іх на ноч.
878 Ён, аднак, не стаў доўга вагацца, а з шалёнай энергіяй павярнуў у зваротную дарогу, у самае сэрца магутнага Лондану. Ён бег доўга й шпарка, а я не адставаў ад яго, ахоплены надзвычайнай цікаўнасцю, пастанавіўшы не спыняць даследавання, якое цяпер завалодала мною дарэшты.
879 Ён не звярнуў на мяне ніякае ўвагі і ўрачыста пашыбаваў далей, а я, кінуўшы сачыць за ім, спыніўся ў глыбокім задуменні. Калісьці было модна высмейваць так званае «каханне з першага позірку»; але людзі Пачуцця, гэтак жа як і людзі Думкі, ніколі не ставілі пад сумнеў яго існаванне.
880 Прозвішча маё на дадзены момант даволі банальнае і нават плебейскае — Сімпсан. Я кажу «на дадзены момант», бо такое прозвішча ў мяне ад нядаўна — я афіцыйна ўзяў яго менш за год таму, каб атрымаць вялікую спадчыну, якую пакінуў мне далёкі крэўны мужчынскага полу, Адольф Сімпсан, эсквайр.
881 Яго жонка — мая маці — якая пабралася з ім у пятнаццаць гадоў, — у дзявоцтве насіла прозвішча Круасар; яна была старэйшай дачкой банкіра Круасара, чыя жонка, у сваю чаргу, выйшла замуж шаснаццацігадовай і была старэйшай дачкой чалавека, якога звалі Віктор Вуасар.
882 Гэты Вуасар, як ні дзіўна, быў жанаты з дамай, што да таго мела падобнае прозвішча — Муасар. Яна таксама выйшла замуж амаль дзіцем, і яе маці нейкі Муасар павёў пад вянец, калі нявесце было ўсяго чатырнаццаць. У Францыі такімі раннімі шлюбамі нікога не здзівіш.
883 Вось жа, Муасары, Вуасары, Круасары і Фруасары — і ўсё гэта мае продкі па простай лініі. Я ж, як я ўжо сказаў, зрабіўся Сімпсанам, падпарадкоўваючыся закону і з такой унутранай агідай, што пэўны час нават вагаўся, ці прымаць спадчыну пры такіх раздражняльных і бязглуздых юрыдычных варунках.
884 Што да асабістых якасцяў, то я, безумоўна, чалавек адораны. Ніякіх дэфектаў не маю. Наадварот, я станісты, і дзевяць дзясятых усяго свету назавуць мой твар прыгожым. Рост мой складае пяць футаў адзінаццаць дзюймаў. Мой волас чорны і кучаравы. Мой нос вельмі нават нішто сабе.
885 Слабасць зроку, аднак, заўжды раздражняла мяне, і я пераспрабаваў усе сродкі — апроч акуляраў. Малады і прывабны, я, натуральна, адпрэчваў гэты аксэсуар і ўсялякім чынам пазбягаў ім карыстацца. Нішто не надае маладому твару болей занудства ды нейкага старэчага ханжаства.
886 Пакуль што я з пераменным поспехам абыходзіўся і без таго, і без другога. Зрэшты, годзе пра дэталі, тым больш што яны малаважныя. Дадам яшчэ для поўнай карціны, што ў мяне тэмперамент сангвініка: я чалавек палкі, імпэтны, поўны энтузіязму і ўсё сваё жыццё быў адданым заўзятарам жанчынаў.
887 Нацешыўшыся гэтым заняткам, я быў гатовы звярнуць свае вочы на прымадонну, калі раптам іх спыніла і прыкула да сябе постаць у адной з прыватных ложаў, што дагэтуль заставалася па-за маёй увагаю. Пражыві я хоць тысячу гадоў, я ніколі не забуду моцнага пачуцця, з якім я аглядаў гэтую постаць.
888 Тое, што я перажываў, не было падобна ні да аднаго пачуцця, што я зазнаваў дагэтуль у прысутнасці самых слаўных прыгажуняў. Неадольнае і, змушаны прызнаць, магнетычнае прыцягненне душаў прыкавала, здаецца, не адно мой зрок, але ўсю моц думак і пачуццяў маіх да незямнога аб'екта перада мною.
889 У той жа час няпісанае, але суворае правіла бон тону, апошнім часам пашыранае ў свеце, забараняла мне скарыстацца тэатральным біноклем для такіх мэтаў, нават калі б я меў шчасце мець яго, а я не меў — і з гэтай прычыны перабываў у адчаі. Нарэшце я даўмеўся звярнуцца да свайго таварыша.
890 Я ж тым часам не зводзіў вачэй з мадам Лаланд і ўрэшце меў шчасце пабачыць яе твар анфас. Ён быў надзвычай гожанькім: вядома ж, маё сэрца падказвала мне гэта яшчэ да таго, як Толбат задаволіў маю цікаўнасць на гэты конт, і ўсё-ткі нешта няўцямнае не давала мне спакою.
891 Урэшце я вырашыў, што мяне бянтэжыла пэўная сумесь самавітасці, маркоты, ці, слушней сказаць, стомы, якая пазбаўляла яе існасць драбка маладосці і свежасці, каб надаць ёй анёльскай пяшчоты і велічы, што, вядома ж, дзесяцікротна павялічвала яе цікавасць для маёй жарснай і рамантычнай натуры.
892 Паядаючы даму вачыма, я з трымценнем прачытаў па ледзь прыкметных зменах у яе паводзінах, што яна заўважыла мой неадчэпны позірк. Але я быў у поўным захапленні і не мог адвесці ад яе вачэй нават на хвілю. Яна адвярнула твар, і я зноў мог бачыць адно дыхтоўны абрыс патыліцы.
893 Яе вялікія цёмныя вочы тут жа апусціліся, і густая чырвань заліла шчокі. Але, да майго глыбокага здзіўлення, я заўважыў, што яна не толькі не адвярнула галаву другі раз, але выцягнула з рыдыкюля ларнет, узняла яго, паднесла да твару — і ўважліва вывучала мяне праз яго на працягу некалькіх хвілінаў.
894 Я заўважыў, што, падняўшы ларнет першы раз, яна нібы задаволілася кароткім сузіраннем маёй асобы і ўжо адводзіла сваю прыладу, калі раптам, прыспетая нечаканай думкай, узняла яе зноў і цягам некаторага часу засяроджана разглядала мяне — сама меней, клянуся, гэта доўжылася пяць хвілінаў.
895 Лішне казаць, як шакавалі маё ўяўленне гэткія паводзіны гэткай фантастычнай жанчыны. Паглядзеўшы на мяне такім чынам недзе з чвэрць гадзіны, гэты чысты абект маёй жарсці звярнуўся да джэнтльмена, які суправаджаў яе, і па позірках суразмоўцаў я беспамылкова вызначыў, што гавораць яны пра мяне.
896 О так, яна кахала мяне — яна адказала на маё палкае каханне гэткай жа бяспамятнай, няспыннай, бурлівай палкасцю — гэткай жа бурлівай, як мая ўласная! Мае прыўкрасныя фантазіі і летуценні былі, аднак, перапыненыя падзеннем заслоны. Заля ўстала, тут жа ўсчаўся звычайны ў такіх выпадках гармідар.
897 Але нават Стамбулу, як гаворыцца, аднойчы будзе крэс, быў крэс і гэтаму пакутліваму чаканню. Прабіла гадзіну. Ледзь аціхла рэха ўдару, як я ўвайшоў у гатэль Б. і папрасіў паклікаць сябра. Падчас гэтай сцэнкі, аднак, здарылася рэч, якая суцешыла мяне, хоць і падагрэла маю ўсёабдымную жарсць.
898 Вось жа, у вечар, пра які будзе гаворка, я быў у стане, блізкім да шаленства. Мадам Лаланд, якая, як мне сказалі, была парыжанкай — нядаўна з Парыжу, — магла туды нечакана вярнуцца — да прыезду Толбата, — і тады я страціў бы яе назаўсёды. Думаць пра гэта было невыносна.
899 Вялося пра маё будучае шчасце, і я пастанавіў дзейнічаць як сапраўдны мужчына. Таму пасля заканчэння п'есы я пайшоў за дамай да яе дому, запомніў адрас і наступнага ранку даслаў ёй падрабязны ліст, у якім разнасцежыў сваю душу. Я пісаў напорыста, вольна — пісаў жарсна.
900 Па-трэцяе, я казаў пра свой страх, што яна пакіне горад да таго, як я атрымаю магчымасць быць ёй прадстаўленым. Я скончыў гэтае самае палкае пасланне з тых, што калі-кольвек выходзілі з-пад пяра пісьменных, шчырым аповедам пра свае грашовыя справы — сваю заможнасць — і прапанаваў ёй руку і сэрца.
901 Яна не адрынула маёй прапановы, яна не вярнула майго ліста неадкрытым. Яна нават накрэсліла мне адказ, трымаючы пяро сваімі харошанькімі пальчыкамі. Пасля гэтага лішне казаць, што я ў думках нанізаў гаспадара на пару са служкам чарцям на вілы. Але злаваць не было сэнсу, а нараканні не суцяшалі.
902 Неадкладны шлюб быў бы памылкай, нагодай для плётак, гэта было б занадта. Усё гэта яна прамовіла з чароўнай наіўнасцю, якая прывяла мяне адначасова ў захапленне і адчай, але змусіла пагадзіцца. Яна нават жартам звінаваціла мяне ў паспешлівасці — у непрыстойнасці.
903 Усе гэтыя рэчы яна прамовіла ў мяккіх прыцемках, што ўсё гусцелі вакол нас, а потым адным пяшчотным поціскам сваёй боскай ручкі ў адзін салодкі міг абрынула сцяну аргументаў, якую толькі што збудавала. Я адказаў як мог, уклаўшы ў адказ усю моц праўдзівага кахання.
904 Яна палагаднела. Але, па яе словах, заставалася яшчэ адна перашкода, якую я належным чынам не ўзяў да ўвагі. Гэта быў далікатны момант — пагатоў для жанчыны; згадваючы пра гэта, яна, як адчувала, мусіла ахвяраваць сваімі пачуццямі; але ж для мяне яна была гатовая на любую ахвяру.
905 Ці ведаю я — ці дакладна ведаю я розніцу ў нашым веку? Калі ўзрост мужа на некалькі гадоў — нават на пятнаццаць ці дваццаць — перавышае ўзрост жонкі, у свеце гэта лічаць дапушчальным і нават слушным, але яна заўсёды трымалася пераканання, што жонка не павінная пераўзыходзіць мужа гадамі.
906 Цяпер яна ведае, што мне споўнілася дваццаць два, у той жа час я магу не мець уяўлення, наколькі век маёй Эжэні перавышае гэтую лічбу. Усё гэта было прамоўлена з душэўным высакародствам, з годнай шчырасцю, якая ўсхвалявала, зачаравала мяне, узмацніўшы путы кахання.
907 Але францужанка ніколі не скажа наўпрост і заўжды, калі ёй задаюць нясціплае пытанне, мае напагатове нейкую адмысловую прыдумку. У нашым выпадку Эжэні, якая перад тым, здавалася, шукала нешта ў ліфе, нарэшце ўраніла ў траву мініяцюру, якую я тут жа падняў і паказаў ёй.
908 Гэта падарунак вам ад той, каго яна так прывабна выяўляе. Да таго ж на адваротным баку вы, магчыма, знойдзеце адказ на пытанне, якое вас так хвалюе. Цяпер, як бачыце, даволі цёмна — але вы можаце спакойна разгледзець яго заўтра зранку. А пакуль што праводзьце мяне ў дом.
909 Мае сябры ладзяць музычную імпрэзку. У дадатак, абяцаю, вы пачуеце выдатныя спевы. Мы, французы, не такія пурытане, як вы, амерыканцы, і я без цяжкасцяў увяду вас у салон пад відам старога знаёмца. Сказаўшы гэта, яна абаперлася на маю руку, і я правёў яе ў дом.
910 Праз пэўны час пасля майго прыходу, вядома ж, у галоўнай гасцёўні запалілі цыліндрычную лямпу, і я мог пабачыць, што гэты пакой быў абстаўлены з надзвычай добрым і нават выдатным густам, але два іншыя пакоі, у якіх збольшага перабывалі госці, заставаліся ўвесь вечар ахутаныя прыемным паўзмрокам.
911 Такім чынам я прабавіў, без сумневаў, найпрыўкраснейшы вечар свайго жыцця. Мадам Лаланд не перабольшыла музычныя здольнасці сваіх сяброў; я пачуў спевы, выдатнейшых за якія не чуў нідзе, апроч хіба Вены. Выканаўцаў музыкі было шмат, і талент яны мелі неймаверны.
912 Нарэшце, калі пачулася патрабавальнае «Мадам Лаланд!», яна хутка паднялася, без какетлівых адмаўленняў, з шэзлонгу, на якім сядзела поруч са мной, і ў суправаджэнні аднаго ці двух джэнтльменаў і той самай сяброўкі з оперы рушыла да піяніна ў галоўнай гасцёўні.
913 Уражанне, якое яна зрабіла на слухачоў, было неверагодна моцным, на мяне ж яе спевы падзейнічалі з яшчэ большай сілай. Я не ведаю, як апісаць гэта належным чынам. Часткова эфект, вядома ж, быў выкліканы каханнем, якое перапаўняла мяне, але галоўным чынам тым, як чулліва спявала Эжэні.
914 Толбат, як я даведаўся ад нарачонай, толькі што вярнуўся ў горад. Я мусіў неадкладна знайсці яго і арандаваць фурманку. Вечарына мела скончыцца не раней за другую ночы; у гэты час фурманка павінная была стаяць каля дзвярэй; тады ў развітальнай мітусні мадам Лаланд зможа незаўважна ў яе сесці.
915 Захоплена гледзячы на анёла поруч са мной, я раптам падумаў, што гэта першая магчымасць з моманту знаёмства са знакамітай прыгажуняй мадам Лаланд сузіраць гэтую прыгажуню зблізу і ў дзённым святле. Мадам Эжэні Лаланд, ілжэ-Сімпсан, былая Муасар, і сапраўды была маёй прапрабабкай.
916 У оперы ўвагу маёй прапрабабкі прыцягнулі мае паводзіны, і, сузіраючы мяне ў ларнет, яна была ўражаная нашым з ёй фамільным падабенствам. Зацікаўленая гэтым і да таго ж ведаючы, што спадкаемца ў дадзены час знаходзіцца ў горадзе, яна распытала свайго спадарожніка на мой конт.
917 Джэнтльмен, які яе суправаджаў ведаў мяне і сказаў, хто я такі. Атрымаўшы пацверджанне нашага сваяцтва, яна ўзнавіла свой агляд — агляд, што падбадзёрыў мяне на жывапісаныя мной раней бязглуздыя паводзіны. Яна вярнула мне паклон, падумаўшы, што я выпадковым чынам дазнаўся, кім яна мне даводзіцца.
918 Калі, падмануты сваім слабым зрокам і моднымі штукамі што да веку і чараў незнаёмкі, я з такім энтузіязмам пацікавіўся ў Толбата, хто яна такая, ён вырашыў, што я маю на ўвазе маладую красуню, і, адпаведна, сказаў мне чысцюткую праўду, маўляў, гэта «знакамітая ўдава мадам Лаланд».
919 Мае вулічныя роспыты пра «мілую ўдаву мадам Лаланд» усе, зразумела, адносілі на адрас маладой дамы, і такім чынам можна было лёгка патлумачыць размову з трыма джэнтльменамі, якіх я сустрэў неўзабаве пасля візіту ў гатэль Толбата, як і іх намёкі на Нінон дэ Ланкло.
920 Канцэрт, які я так упадабаў і які пацвердзіў юнасць маёй каралевы, выканала мадам Стэфані Лаланд. Ларнет старая падарыла мне, каб узмацніць эфект розыгрышу, у якасці іскрынкі анекдота. Гэты падарунак паслужыў нагодай для сапраўды дзейснага для мяне ўроку аб шкодзе прытворства.
921 Ну і лішне казаць, што свае старэчыя лінзы мадам Лаланд замяніла на дзве іншыя, больш прыдатныя для маіх вачэй. Яны і сапраўды карэктавалі мой зрок як найлепей. Святар, які быў злучыў нас фатальнымі вузамі, выявіўся зусім не святаром, а добрым таварышам Толбата.
922 Ён жа граў ролю фурмана: замяніўшы рызу на шэры плашч, ён спрытна кіраваў дрожкамі, якія звезлі «шчаслівую пару» з горада. Толбат сядзеў поруч з ім. Такім чынам, прайдзісветы бачылі развязку і пацяшаліся, сочачы ў прачыненае акно задняга пакоя таверны за фіналам драмы.
923 А шостай у мяне была важная сустрэча, прапускаць якую вельмі не хацелася. Тэрмін страхоўкі майго дому скончыўся дзень таму, узніклі некаторыя непаразуменні, і я дамовіўся з кіраўніцтвам страхавой кампаніі пра сустрэчу а шостай, дзе мы маглі абмеркаваць пытанне яе працягу.
924 Таму я цалкам супакоіўся і аддаўся сну. Неймаверна задаволены сном, я зноў зірнуў на гадзіннік — і амаль паверыў у магчымасць надзвычайных здарэнняў, пабачыўшы, што замест звычайных пятнаццаці-дваццаці хвілінаў я праспаў усяго тры: гадзіннік паказваў без дваццаці сямі шэсць.
925 Я зноў заснуў, потым прачнуўся і вельмі здзівіўся, зразумеўшы, што ў мяне па-ранейшаму засталося дваццаць сем хвілінаў. Я ўскочыў праверыць гадзіннік і выявіў, што ён не працуе. Мой кішэнны гадзіннік паказваў палову восьмай; праспаўшы дзве гадзіны, я, безумоўна, спазніўся на сустрэчу.
926 Гэты выпадак, разам са стратай страхоўкі і стратай больш сур'ёзнай — валасоў, якія гарам згарэлі ў полымі, настроіў мяне на сур'ёзны лад, і я вырашыў ажаніцца. Побач жыла адна багатая ўдава, якая пахавала сёмага мужа, і яе параненаму сэрцу я прапанаваў бальзам шлюбнай клятвы.
927 Я так і не зразумеў, як здарыўся гэты канфуз. Я падняўся без парыка, свецячы лысінай, а ахопленую гневам і пагардай удаву напалову схавалі чужыя валасы. Так непрадказальны выпадак, які, аднак, быў вынікам цалкам звычайнага збегу абставінаў, загубіў мае надзеі на ўдаву.
928 Мне зноў некаторы час шанцавала, але потым чарговым разам умяшаўся звычайны выпадак. Калі да мяне вярнуўся зрок, я ўбачыў, што дама майго сэрца знікла, неймаверна абражаная наўмыснай, як ёй падалося, грубасцю з майго боку, якая выявілася ў тым, што я прайшоў міма не павітаўшыся.
929 Як толькі я апынуўся ў вадзе, птушцы раптам заманулася зляцець, прыхапіўшы самую неабходную дэталь майго гардэробу. Адклаўшы на некаторы час самагубства, я засунуў ногі ў рукавы паліто і пабег даганяць злачынку са спрытам, якога вымагала сітуацыя і наколькі дазвалялі абставіны.
930 Аказваецца, я паляцеў з абрыву і непазбежна разбіўся б, калі б, на шчасце, не схапіўся за канец вяроўкі, што звісала з паветранага шару, які пралятаў побач. Калі да мяне вярнулася здольнасць асэнсоўваць рэчаіснасць, я напружыў лёгкія і закрычаў да аэранаўта, каб звярнуць на сябе ўвагу.
931 Ці то ён, дурань, не мог, ці то, мярзотнік, не хацеў заўважаць мяне. Шар падымаўся ўсё вышэй, а сілы мае заканчваліся ўсё хутчэй. Я ўжо хацеў падпарадкавацца лёсу і пакорліва зваліцца ў мора, калі мой дух акрыяў ад гуку замагільнага голасу зверху, які ціхамірна напяваў, здаецца, нейкую арыю з оперы.
932 Зірнуўшы ўверх, я ўбачыў Анёла Надзвычайнасцяў. Ён перагнуўся цераз край гандолы, склаўшы рукі на грудзях і няспешна зацягваючыся піпкай, цалкам задаволены сабой і сусветам. Я быў настолькі зняможаны, што нават не мог гаварыць, і толькі жаласна глядзеў на яго.
933 Я ніколі не быў у такім месцы, таму палічыў, што магчымасць надарылася занадта добрая, каб яе не скарыстаць, і прапанаваў свайму спадарожніку — джэнтльмену, з якім выпадкова пазнаёміўся некалькі дзён таму, — крыху збочыць (што заняло б у нас гадзіну ці каля таго) і агледзець гэтую ўстанову.
934 Гэта быў дзівосны замак, у некаторых месцах напаўразбураны, які быў такі стары й занядбаны, што яго наўрад ці можна было здаваць у арэнду. Убачыўшы будынак, я мімаволі скалануўся і, спыняючы каня, ледзьве не павярнуў назад. Аднак адразу ж засаромеўся свае слабасці і рушыў далей.
935 Праз імгненне ён выйшаў наперад, звярнуўся да майго спадарожніка па імені, сардэчна паціснуў яму руку і запрасіў увайсці. Гэта быў сам мсьё Маяр — мажны, прыемнага выгляду джэнтльмен старое закваскі з вытанчанымі манерамі, паважнасць і годнасць якога моцна ўражвалі.
936 У яе быў ціхі голас, а ў паводзінах я заўважыў нейкую прыгнечанасць. Мне здалося таксама, што цень смутку ляжаў на яе твары, празмерна бледным, але ад гэтага не менш прывабным, як на мой густ. Яе жалобны строй абудзіў ува мне змяшанае пачуццё павагі, цікаўнасці і захаплення.
937 Праз некаторы час спрытны служка ў ліўрэі прынёс садавіны, віна і іншых пачастункаў, якія я пакаштаваў; неўзабаве маладая лэдзі выйшла з пакоя, і я запытальна паглядзеў на гаспадара. Дайшоўшы да слова «Зубдамус», я зразумеў, што прачнуўся акурат у такой ступені, у якой гэта неабходна.
938 Я ў захапленні выскачыў з ложка, руйнуючы ўсё па дарозе, проста з неверагоднай хуткасцю апрануўся і поўным ходам кінуўся да доктара. Усе ўжо сабраліся і нецярпліва чакалі майго з'яўлення; мумію размясцілі на абедзенным стале. Я ўвайшоў акурат у самым пачатку даследавання.
939 Ён чытаўся як «Хібанахібіё». Адчыніць скрыню, не пашкодзіўшы яе, выявілася справай нялёгкай, аднак даўшы ўрэшце гэтаму рады, мы знайшлі ўнутры другую скрыню, больш падобную да труны і нашмат меншую за папярэднюю памерам, але ва ўсім астатнім — яе дакладную копію.
940 Адчыніўшы і яе (а гэта атрымалася ў нас досыць лёгка), мы дайшлі да трэцяй скрыні, якая таксама мела форму труны і адрознівалася ад папярэдняй толькі матэрыялам: яна была зробленая з кедру і дагэтуль струменіла своеасаблівы і надзвычай духмяны пах гэтага дрэва.
941 Адчыніўшы трэцюю скрыню, мы знайшлі там саму мумію і выцягнулі яе вонкі. Мы чакалі, што яна, як звычайна, будзе цесна спавітая палатнянымі палосамі ці стужкамі, аднак замест гэтага ўбачылі штосьці накшталт пакрытага слоем замазкі футарала з папірусу, багата пазалочанага і размаляванага.
942 Такім самым футаралам шыю муміі ахоплівалі каралі з цыліндрычных рознакаляровых пацерак, сплеценых у форме багоў, скарабеяў і іншага, а таксама шару з крыламі. Такія ж каралі, ці пояс, ахоплівалі і талію. Зняўшы папірус, мы ўбачылі, што цела ў выдатным стане і зусім не пахне.
943 Скура была чырванаватага колеру, цвёрдая, гладкая і бліскучая. Зубы і валасы таксама добра захаваліся. Вочы, відаць, дасталі і замянілі на шкляныя шарыкі, надзвычай прыгожыя і неверагодна праўдападобныя, хіба што пазіралі яны занадта рашуча. Пазногці і пальцы блішчэлі пазалотай.
944 У той час ніхто з нас не ведаў, што цэлыя і няўскрытыя муміі сустракаюцца не так ужо і рэдка. Мозг часцей за ўсё вымаўся праз нос, кішкі — праз надрэзы ў баку, пасля чаго цела галілі, абмывалі і апускалі ў саляны раствор, і толькі праз некалькі тыдняў пачыналася ўласна бальзамаванне.
945 Сваім ускрыкам я звярнуў увагу на гэтую акалічнасць, і праз імгненне пра яе ўжо ведалі ўсе. Не магу сказаць, што з'ява гэтая мяне ўстрывожыла, бо трывога ў маім выпадку — не самае дакладнае слова. Цалкам мажліва, што калі б не чорны портар, я быў бы крыху ўсхваляваны.
946 На доктара Зубдамуса нават зірнуць без шкадавання было нельга. Містэр Глідан так спалохаўся, што нейкім адмысловым чынам увогуле зрабіўся нябачным. А ў містэра Сілка Бэкінгема, думаю, наўрад ці хопіць мужнасці адмаўляць, што ён кінуўся пад стол з усіх чатырох канцавінаў.
947 Мы ўсе разам кінуліся вонкі, каб прынесці разбітыя рэшткі ахвяры, аднак мелі шчасце спаткаць Зубдамуса на лесвіцы — ён на ўсёй магчымай хуткасці імчаў назад, прасякнуты філасафічнай жарсцю і больш чым калі-небудзь яшчэ ўпэўнены ў неабходнасці з усёй сілай і ўсім запалам працягнуць наш дослед.
948 Можна было чакаць, што, пачуўшы ў такой сітуацыі гэтую прамову, кожны з нас альбо кінецца да дзвярэй, альбо заб'ецца ў істэрыцы, альбо ўвогуле страціць прытомнасць. Любое з гэтых трох дзеянняў выглядала б цалкам натуральна. Усе гэтыя спосабы рэагавання, безумоўна, маглі мець месца.
949 Магчыма, сапраўдная прычына гэтага палягае ў духу эпохі, які дзейнічае зусім адваротным спосабам і якім цяпер тлумачаць любую парадаксальную ці неверагодную з'яву. Альбо, можа быць, уся справа ў тым, што мумія трымалася вельмі натуральна і нязмушана, і гэта пазбавіла яе словы жахлівага гучання.
950 Як бы там ні было, факт ёсць фактам: ніводны з нашае кампаніі не адчуў ніякага адмысловага трымцення і нават не падаў выгляду, што нешта вакол нас адбываецца надта ўжо не так. Я, напрыклад, быў цалкам упэўнены, што ўсё так і мае быць, і толькі пасунуўся трошачкі назад, падалей ад кулака егіпцяніна.
951 Тут я скарыстаюся магчымасцю і ўдакладню, што ўся наступная размова з муміяй вялася на старажытнаегіпецкай мове пры пасярэдніцтве (калі справа датычыла мяне і іншых сябраў-дамаседаў нашае кампаніі), пры пасярэдніцтве, паўтаруся, перакладчыкаў містэра Глідана і містэра Бэкінгема.
952 На гэтых словах доктар Зубдамус падрыхтаваў свае інструменты. Што да апошняй прапановы прамоўцы, то тут у Хібанахібіё былі пэўныя сумневы, прыроды якіх я так канчаткова і не зразумеў. Але прабачэнні яго задаволілі: падняўшыся са стала, ён паціснуў рукі ўсёй кампаніі.
953 Містэр Глідан падаў яму руку і правёў да зручнага фатэля каля каміна, а доктар тым часам пазваніў, каб прынеслі цыгары і віно. Размова хутка ажывілася. Найбольшую цікавасць, натуральна, выклікала тое, што Хібанахібіё нейкім дзівосным чынам да гэтага часу застаўся жывы.
954 Муры яго былі ўсярэдзіне і звонку багата распісаныя іерогліфамі. Ён не можа дакладна сказаць, ці змясцілі б сцены гэтага палаца пяцьдзясят ці шэсцьдзесят Капітоліяў доктара, але ён упэўнены, што з некаторымі цяжкасцямі туды можна было б увапхнуць іх штук дзвесце-трыста.
955 Тым не менш ён, граф, з усёй шчырасцю не можа адмовіць фантану на Боўлінг-Грын у арыгінальнасці, раскошнасці і выбітнасці, як казаў пра яго доктар. Нічога такога, ён вымушаны адзначыць, ніколі не бачылі ні ў Егіпце, ні дзе-небудзь яшчэ. Я спытаў у графа, што ён можа сказаць пра нашыя чыгункі.
956 Яны досыць ненадзейныя, нядбайна зробленыя і нязграбна пакладзеныя. Іх нельга нават параўноўваць, скажам, з шырокімі, роўнымі, наўпростымі дарогамі з жалезнымі латакамі, па якіх егіпцяне транспартавалі вялікія храмы і цэльныя абеліскі вышынёй сто пяцьдзясят футаў.
957 Граф слухаў нас з відавочнай цікавасцю: выглядала, што нашыя словы яго добра павесялілі. Калі мы скончылі, ён зазначыў, што калісьці даўно ў іх адбывалася нешта падобнае да гэтага. Трынаццаць егіпецкіх правінцыяў вырашылі раптам зрабіцца свабоднымі і паказаць прыўкрасны прыклад усяму чалавецтву.
958 Некаторы час яны някепска спраўляліся, вось толькі саманадзейнасць іх была надзвычайнай. Калі гэтыя трынаццаць штатаў аб'ядналіся з астатнімі пятнаццаццю ці дваццаццю, усё скончылася, выліўшыся ў такую гнюсную і невыносную дэспатыю, якая толькі магла існаваць на Зямлі.
959 Адказу не было. Егіпцянін пачырванеў і апусціў галаву. Ніколі трыюмф не быў такім поўным, ніколі параза не прымалася з такім жалю вартым выглядам. Шчыра кажучы, я не мог нават глядзець на прыгнечаную мумію. А таму ўзяў свой капялюш, суха пакланіўся графу і выйшаў.
960 Цяпер дзесяць гадзінаў ранку. Я на нагах з сямі, заняты напісаннем гэтай памятнай нататкі на карысць мае сям'і і ўсяго чалавецтва, якіх я больш ніколі не ўбачу. Мая жонка — змяя. Папраўдзе кажучы, мне дарэшты абрыдла і гэтае жыццё, і гэтае дзевятнаццатае стагоддзе ўвогуле.
961 Разглядаючы, галоўным чынам бессістэмна, самую сутнасць таго, што мы называем паэзіяй, я перш за ўсё хачу схіліць вас да развагаў і прапаную некалькі дробных вершаў ангельскіх і амерыканскіх паэтаў, якія найбольш падыходзяць для маёй задумы або, як мне здаецца, пакідаюць найбольш пэўнае ўражанне.
962 Я лічу, што доўгіх вершаў або паэмаў не існуе. Я сцвярджаю, што выраз «вялікі верш» — не больш чым супярэчнасць у тэрмінах. Наўрад ці варта гаварыць, што верш мае права называцца вершам толькі тады, калі ён хвалюе, узвышаючы душу. Яго вартасць прапарцыйная гэтаму ўзвышанаму хваляванню.
963 Што датычыць «Іліяды», то мы маем калі не зусім дакладныя, дык несумненна надзвычай важкія доказы таго, што аўтар задумаў яе як шэраг лірычных вершаў; але, дапускаючы магчымасць задумы яе як эпасу, мы можам сказаць, што яна вырасла з недасканалага разумення мастацтва.
964 Пячатка мусіць раўнамерна ўціскацца ў сургуч. Беранжэ напісаў незлічоную колькасць твораў, вострых і натхнёных, аднак у большасці сваёй яны занадта бязважкія, каб глыбока ўпячатацца ў грамадскую думку, і праз гэта іх, як і многія іншыя пёркі фантазіі, знесла лёгкім павевам ветрыку.
965 Мы, амерыканцы, з асаблівым імпэтам падтрымліваем гэтую ідэю, больш за тое — мы, бостанцы, надзвычай ахвотна развілі яе напоўніцу. Адчуваючы да ісціны такую глыбокую пашану, якую толькі можа адчуваць чалавек, я, тым не менш, у пэўнай ступені абмежаваў бы спосабы яе насаджэння.
966 Я не паслабляў бы іх рассейваннем. Патрабаванні ісціны суворыя. Ёй няма справы да міртавых вянкоў. Тое, без чаго ў песні ніяк не абысціся, — гэта акурат тое, з чым ісціна не мае нічога агульнага. Упрыгожваць яе каштоўнасцямі і кветкамі — значыць рабіць з яе вычварны парадокс.
967 Змагаючыся за ісціну, мы маем патрэбу хутчэй у строгай, а не расквечанай мове. Мы мусім быць простымі, дакладнымі, нешматслоўнымі. Мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бясстраснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму.
968 Напраўду сляпы той, хто не бачыць карэннай і непераадольнай розніцы паміж перакананнем з дапамогай ісціны і перакананнем з дапамогай паэзіі. Невылечна хворы тэарэтык той, хто, нягледзячы на гэтае адрозненне, усё ж настойліва спрабуе змяшаць алей і ваду — паэзію і ісціну.
969 Ён цесна судакранаецца з іншымі галінамі, аднак аддзелены ад маральнасці такой малазаўважнай мяжой, што Арыстоцель не вагаючыся аднёс некаторыя яго праявы да маральных якасцяў. Тым не менш мы бачым, што функцыі частак гэтай трыяды маюць дастаткова адрозненняў.
970 Аднак такое паўтарэнне не ёсць яшчэ паэзіяй. Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю ці жывой праўдападобнасцю ўзнаўлення, пра вобразы, гукі, водары і пачуцці, дасягальныя для яго, як і любога іншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне.
971 У далечыні ўсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеў дасягнуць. Усё яшчэ ёсць у нас неспатольная смага, для спатолі якой ён не паказаў нам крыштальных ручаёў. Смага гэтая належыць несмяротнасці чалавечай. Яна адначасова і вынік, і прыкмета ягонага спрадвечнага існавання.
972 Безумоўна, паэтычнае пачуццё можа развівацца па-рознаму: у жывапісе, скульптуры, архітэктуры, танцы, асабліва ў музыцы, і вельмі своеасабліва і шырока — у садова-паркавым мастацтве. Аднак нашая сённяшняя тэма абмяжоўваецца толькі яго слоўным выяўленнем. Дазвольце каротка закрануць тут пытанне рытму.
973 Падвядзем высновы. Я б каротка вызначыў паэзію словаў як стварэнне прыгожага з дапамогай рытму. Яе адзіны суддзя — густ. Яе дачыненне да розуму ці сумлення мае другаснае значэнне. З абавязкам ці ісцінай яна ніякім чынам не звязаная. Скажу, аднак, некалькі словаў, каб патлумачыць.
974 Я ўзяў сабе за мэту паказаць, што хаця сам па сабе гэты прынцып наўпрост выяўляе чалавечае імкненне да незямной прыгажосці, праяўляецца ён заўсёды ў нейкім узнёслым узрушэнні душы, цалкам незалежным ад жарсці, якая ёсць ап'яненнем сэрца, і ісціны, якая ёсць задавальненнем розуму.
975 Што да ісціны, то, безумоўна, калі мы, спрабуючы яе дасягнуць, здабываем яшчэ і незаўважаную да гэтага гармонію, мы адразу перажываем і сапраўднае паэтычнае пачуццё; але гэтае пачуццё варта прыпісаць выключна гармоніі — і ні ў якай ступені ісціне, што паслужыла ўсяго толькі выяўленню гэтае гармоніі.
976 Ён здабывае яе з усіх высакародных думак, усіх высокіх пабуджэнняў, усіх святых парыванняў, усіх рыцарскіх, шчырых і самаахвярных дзеяў. Ён адчувае яе ў харастве жанчыны, у яе грацыёзнай хадзе, у ззянні яе вачэй, у музыцы яе голасу, у яе ціхім смеху, у яе ўздыхах, у гарманічным шоргаце яе строяў.
977 Ён глыбока адчувае яе ў чароўнай пяшчоце, у яе палкім захапленні, у яе ласкавай мілажальнасці, у яе ціхмяным і цнотным цярпенні — але больш за ўсё, о, больш за ўсё ён пазнае яе, укленчвае перад ёй, багоміць яе, увасобленую ў вернасці, чысціні, сіле і ў напраўду боскай велічы яе кахання.
978 Коні машыста «прыйнялі» з месца. Купец маўчаў у сваім кутку, і хаця Загорскаму трэба было пагаварыць з ім — ён вырашыў перадчасна не палохаць старога і стаў думаць. Беглі паабапал пагружаныя ў змрок дрэнныя дамы з мезанінамі, крывыя платы, рэдкія ліхтары, у якіх цьмяна жаўрэла гарнае масла.
979 Любіў завесу Вялікага тэатра, на якой Пажарскі пяты ўжо год уязджаў у Маскву. Любіў яго мазаічную падлогу і пах курэнняў з моцнай парфумы, неад'емны ад таго захаплення, якое авалодвае табою, калі скрыпачы ў аркестры выпрабоўваюць смычкі. Любіў стракатаць натоўпу і веліч некаторых будынкаў.
980 І ён ненавідзеў яго за самае крайняе самавольства і поўную абыякавасць да чалавека, да суседа. Як ён жыве — і ці жыве ён, чым ён дыхае — і ці ёсць яму чымсьці дыхаць — гэта нікога тут не цікавіла. Дэспатычнае самавольства, нахабны прыгон і патрыярхальнасць — чацвёртага кіта не было.
981 А на гэтых трох стаяў «трэці Рым», аслеплены ідэяй уласнай велічы настолькі, што яму было ўсё роўна, шмат ліхтароў на вуліцах ці не. А іх было мала, таму што большую частку дрэннага канаплянага масла з'ядалі пажарныя, абавязкам якіх было гэтыя ліхтары чысціць і запальваць.
982 Нельга курыць на вуліцах — не будзем. Нельга насіць доўгія валасы — не будзем. Нельга есці бліны іначай як на масленіцу і ў належныя для таго дні — не будзем. І ўсё гэта пакорліва і безнаракальна, хаця б у пастанове і не было ніякага сэнсу. Насіць вусы могуць адны ваенныя.
983 Бараду дазволена насіць мужыкам, папам, стараабрадцам і асобам вольнага стану ў паважным узросце. Чыноўнік павінен галіцца. Яму, безумоўна, забараняюцца вусы і барада. Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухі куток губерні на наёмным вазку, і мая экспедыцыя падыходзіла да канца.
984 Заставалася яшчэ якія тыдні два начаваць у адрынах або проста ў вазку пад зорамі, піць з крыніц ваду, ад якой шчыміць лоб, слухаць працяглыя, як беларускае гора, песні баб на прызбах. А гора ў той час хапала: падыходзілі да канца праклятыя васьмідзесятыя гады.
985 Чалавек, як вядома, найбольш сумленны да дваццаці пяці год, у гэты час ён арганічна не выносіць несправядлівасці, але моладзь занадта прыслухоўваецца да сябе, ёй нова і цікава глядзець, як новымі думкамі і пачуццямі (яна ўпэўнена, што такога не думаў і не адчуваў ніхто) рунее душа.
986 І толькі потым прыходзяць бяссонныя ночы над шматком газеты, на якім надрукавана такімі ж літарамі, як і ўсё, што сёння ўзвялі на шыбеніцу трох, разумееце, трох, жывых і вясёлых. Потым прыходзіць і жаданне ахвяраваць сабою. Усе мы, і я ў тым ліку, прайшлі праз гэта.
987 Прапаведавалі б нам гэтую тэорыю да пачатку гэтага стагоддзя — абавязкова б Беларусь перашыбла Германію, а беларусы зрабіліся б першымі гвалтаўнікамі на зямлі і пайшлі б адваёўваць у рускіх, якія не сапраўды рускія, жыццёвы абшар, асабліва яшчэ калі б добры Божачка даў нам рогі.
988 Я тады шукаў свой народ і пачынаў разумець, як многія ў той час, што ён тут, побач, толькі за два стагоддзі з нашай інтэлігенцыі добра выбілі гэта разуменне. Таму і працу сабе я выбраў незвычайную — зведанне гэтага народа. Я кончыў пасля гімназіі ўніверсітэт і стаў вучоным-фалькларыстам.
989 Гэта было маё. За два гады я абышоў і праехаў Менскую, Магілеўскую, Віцебскую, частку Віленскай губерні. І паўсюду я бачыў гора народнае, бачыў брудных дзяцей, бачыў сляпых жабракоў, бачыў гора народа майго, даражэй за які — я зараз ведаю гэта — у мяне не было нічога на свеце.
990 Гэта была візантыйская Беларусь! Гэта быў край паляўнічых і намадаў, чорных смалакураў, ціхага, такога прыемнага здалёк, звону забытых цэрквачак над дрыгвой, край лірнікаў і цемры. У той час якраз падыходзіў да канца доўгі і балючы працэс вымірання нашай шляхты.
991 Палілі печкі, выкладзеныя галандскай кафляй, пашчапанымі ўломкамі бясцэннай беларускай мэблі семнаццатага стагоддзя, сядзелі, як павукі, у сваіх халодных пакоях, гледзячы ў бязмежную навакольную цемру праз акно, па шыбах якога сцякалі наўскос флатыліі кропель.
992 Я выбраў дрэнны час для паездак. Летам, вядома, фалькларысту добра: цёпла, вакол прыгожыя краявіды. Але па сваіх выніках наша праца лепшая за ўсё ў глухія восеньскія або зімовыя дні. Тады адбываюцца ігрышчы з іхнімі песнямі, пакудзелле з бясконцымі гісторыямі, а пазней — сялянскія вяселлі.
993 Але мне выпала паехаць толькі ў пачатку жніўня месяца, калі не да казак, і толькі цягучае наша «жніво» гучыць над палеткамі. Я праездзіў жнівень, верасень, частку кастрычніка і павінен быў зачапіць толькі два тыдні, самы пачатак глухой восені, калі я мог спадзявацца на што-небудзь вартае.
994 Вядома, што такія легенды, звязаныя з нязначнай колькасцю людзей, выміраюць хутчэй, хоць яны часам значна больш паэтычныя, ніж агульнавядомыя, і, калі іх надрукуюць, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Так, напрыклад, выйшла на людзі легенда пра Машэку. Я паляваў менавіта за другой групай легенд.
995 Мне трэба было спяшацца: легенда і казка выміраюць. Не ведаю, як другім фалькларыстам, але мне заўсёды было цяжка перадчасна ехаць з якой-небудзь мясцовасці. Мне ўсё здавалася, што за зіму, якую я прабуду ў горадзе, тут памрэ нейкая бабуля, якая адна, разумееце, адна ведае зараз чароўны стары сказ.
996 І гэты сказ памрэ з ёю, і ніхто, ніхто яго не пачуе, а я і мой народ застанёмся абакрадзенымі. Таму нікога не здзівяць мае злосць і хандра. Я быў у такім настроі, калі адзін мой знаёмы параіў мне паехаць у Н-скі павет, месца, якое нават у той час лічылася глухім.
997 Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы. Трапляліся вёскі з цэлымі калоніямі буслоў, але потым урадлівая глеба скончылася і пацягнуліся бясконцыя лясы. Дрэвы стаялі, як калоны, ігліца на дарозе глушыла стук колаў.
998 Два разы мы начавалі ў лясных глухіх вартоўнях і радаваліся, калі бачылі праз начны змрок немачныя агеньчыкі іх сляпых акон. Ноч, плача дзіцёнак, якога ядуць прусы, коні на двары трывожацца чагосьці — напэўна, блізка праходзіць мядзведзь, — над верхавінамі дрэў, над лясным акіянам часты зорны дождж.
999 Гэта не была звычайная раўніна, на якой коцяць рудыя рэдкія хвалі нашы жыты, гэта не была нават дрыгва — дрыгва ўсё ж не пазбаўлена разнастайнасці: там ёсць трава, ніцыя скарлючаныя дрэўцы, там можа бліснуць азярцо, — не, гэта быў самы жахлівы, самы безнадзейны з нашых краявідаў: тарфяныя балоты.
1000 І нават лес, які цягнуўся за гэтай раўнінай, здаваўся больш змрочным, чым на самай справе. Праз якую гадзіну пачалі і на гэтай раўніне трапляцца астраўкі лесу, чорнага, у мхах і павуцінні, толькі часам роўнага, а больш за ўсё скарлючанага, як на малюнках да страшнай казкі.
1001 Але гэтыя ляскі з'яўляліся і знікалі, і зноў цягнулася раўніна, раўніна, бурая раўніна. Я гатовы быў зараўці ўголас ад крыўды. І надвор'е на такі выпадак стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу.
1002 Ніводнай птушкі-пасмяцюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці цяглы начны дождж. Я хацеў быў завярнуць да першай хаткі, але і яны больш не трапляліся. Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.
1003 Нешта раўнула з левага боку: доўгі, працяглы, нялюдскі крык. Коні тузанулі вазок — я ледзь не выпаў — і памчалі кудысьці, відаць, напрасткі па балоце. Пасля штосьці хрумснула, і заднія колы вазка пасунуліся ўніз. Адчуваючы, што пад ногі мне нацякае нешта мокрае, я таргануў за плячо фурмана.
1004 Нехта нема закрычаў такім голасам, што коні, відаць, спудзіўшыся, шалёна тарганулі вазок, ён задрыжаў увесь, як быццам таксама намагаўся вырвацца, пасля штосьці голасна цмокнула пад коламі. Вазок нахіліўся, затросся яшчэ мацней, загігатала кабыла. І штосьці здарылася.
1005 Толькі тут я зразумеў, што нема крычаў не хто іншы, як я. Мне стала сорамна. Я збіраўся ўжо было папрасіць фурмана, каб ён спыніў коней на гэтым адносна цвёрдым, каб перачакаць ноч, але тут дождж быццам зрабіўся рэдкім, і адначасова штосьці мокрае і калючае хвастанула мяне па твары.
1006 Але прайшоў час, лапы яшчэ разы са два дакраналіся да маёй галавы, а вазок не скакаў па карэннях, каціў роўна і гладка. І коні аніводнага разу не спыніліся. Значыцца, гэта была лясная дарога. Я вырашыў, што яна павінна кудысьці давесці нас, і аддаўся на волю лёсу.
1007 Праз некаторы час можна было пабачыць, што гэта не хата палясоўшчыка і не будан смалакура, як я падумаў быў спачатку, а нейкая вялікая будыніна, занадта вялікая нават для гарадскога дома. Перад ёю — клумба, вакол мокрыя шаты дрэў, чорнае жарало яловай алеі, адкуль мы выехалі.
1008 Ганак быў пад нейкім высокім навесам, на дзвярах вісела цяжкае бронзавае кальцо. Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі — хоць бы які водгук.
1009 А гаспадыня адразу ж кранула мяне за плячо і загадала ісці за ёю ў «апартаменты». Мы прайшлі яшчэ адну клятушку, старая жанчына адчыніла дзверы, і я ціха войкнуў ад здзіўлення і захаплення. Перад намі была вялікая прыхожая-гасціная, як гэта вадзілася ў старасвецкіх панскіх дамах.
1010 На калонках была трохі пашчапаная часам разьба: кветкі, пялёсткі і плады. За дзвярыма, у глыбіні вестыбюля, — уваходныя дзверы, масіўныя, дубовыя, акутыя пацямнелымі бронзавымі цвікамі з квадратнымі галоўкамі. А над дзвярыма — вялізнае цёмнае акно ў ноч і цемру.
1011 Вось цяжкая мэбля ля сцен — яна рыпіць нават у адказ на крокі. Вось агромністая драўляная статуя святога Юрыя, адно з цудоўных, трохі наіўных стварэнняў беларускага народнага генія — ля ног яе тонкі белы пыл, быццам хтосьці насыпаў мукі: гэту непаўторную рэч сапсаваў шашаль.
1012 Тут было ўсё тое самае, што і на першым паверсе, нават палаў такі самы камін гарачым полымем, толькі што на сценах чорнае дрэва (напэўна, гэта быў дуб) чаргавалася з пацёртымі штофнымі шпалерамі кававага колеру. І на гэтых шпалерах красаваліся партрэты ў цяжкіх чорных рамах.
1013 Ды яшчэ ля каміна стаялі столік і два крэслы. Клянуся жыццём, так яна мне і сказала, і хоць я ненавіджу арыстакратаў, я зразумеў перад гэтым партрэтам, якая гэта страшная штука «род», якую пячаць ён накладае на нашчадкаў, які цяжар старых грахоў і выраджэння кладзецца на іхнія плечы.
1014 О, які гэта быў холад! Каб пазнейшых нашых дэкадэнтаў, якія апявалі занядбаныя панскія замкі, пакінуць тут хоць бы на ноч, яны хутка запрасіліся б на траву, на цёплае сонейка. Пацук смела перабег па дыяганалі залу. Мяне перасмыкнула. Я зноў павярнуўся да партрэтаў.
1015 У мужчын нейкі галодны незадаволены выгляд, вочы, як у старых селадонаў, на вуснах незразумелая тонкая і непрыемная з'едлівасць. І жанчыны іншыя: вусны занадта пажадлівыя, позірк манерны і жорсткі. І відавочна слабелі рукі: за белай скурай як у мужчын, так і ў жанчын бачны былі блакітныя жылкі.
1016 Плечы ставалі вузкімі і пададзенымі наперад, хоць юрлівасць нават мацнела ў выразе твараў. Жыццё, якія жорсткія жарты робіш ты з тымі, хто стагоддзі жыў адасоблена, а з народам меў зносіны толькі на той выпадак, каб нараджаць на свет бастардаў. Мне было цяжка, непрыемна глядзець на гэта.
1017 Я не пачуў крокаў за спіною, як быццам той, хто падышоў, плыў у паветры. Мне раптам проста здалося, што нехта глядзіць мне ў спіну. Тады я, прыцягнуты гэтым позіркам, павярнуўся. Жанчына стаяла за маёй спіною і пытальна глядзела на мяне, схіліўшы галаву. Я быў прыгаломшаны.
1018 А гэта — проста заморак. І ўсё ж падабенства было, тое звышпадабенства, якое прымушае нас пазнаваць у натоўпе двух зусім не падобных братоў: брунета і бландзіна. Не, нават большае. У іх былі зусім аднолькавыя валасы, нос той самай формы, той самы разрэз рота і тыя самыя белыя роўныя зубы.
1019 І гэта было тым больш дзіўным, што валасы былі залацістыя, дзівоснай пышнасці і прыгажосці. Нашто быў гэты недарэчны затрапезны кукіш на патыліцы? Рысы твару былі выразныя, рэзка акрэсленыя, такія правільныя, што згадзіліся б як узор нават вялікаму скульптару.
1020 Вусны дзіўна перакрыўленыя, ля носа глыбокія цені, колер твару шэры, чорныя бровы ў нейкім дзівацкім надломе, вочы вялізныя-вялізныя, чорныя, але і ў іх нейкі незразумелы застыглы выраз. Наступны дзень быў звычайным шэрым днём, якія часта бываюць увосень у Беларусі.
1021 Твар ахмістрыні, калі я сядзеў за сняданнем, быў нейкі воцатна-кіслы і такі надзьмуты, што непрыемна было глядзець. Таму я не затрымаўся за сталом, узяў у пакоі свой вялізны зашарпаны сшытак, пяць алоўкаў, накінуў сухі плашч і, распытаўшы пра дарогу да бліжэйшага пачынка, выйшаў з пакоя.
1022 Уначы ён здаўся мне меншым, бо абодва яго крылы надзейна хаваліся ў паркавым гушчары і ўвесь першы паверх цалкам зарос здзічэлым, вялізным, як дрэвы, бэзам. А пад бэзам раслі высокія, вышэй за чалавека, жоўтыя вяргіні, мясісты дзядоўнік, глухая крапіва і іншая дрэнь.
1023 Я вырашыў ісці ў пачынак не раней, як агледзеўшы ўсё тут, і пайшоў па алеі. Чорт ведае, які дурань вырашыў насаджаць у такім змрочным месцы яліны, але гэта было зроблена, і дрэвы, якім было ніяк не менш за сотню год, зрабілі мясцовасць толькі трошкі больш прыемнай, ніж славуты лес у Дантэ.
1024 Яліны, тоўстыя — дваім не абхапіць, — падступалі да самых муроў палаца, заглядалі лапамі ў вокны, узвышалкя сіне-зялёнымі конусамі над дахам. Стаўбуры іх зацягнула сівая барада мхоў і лішайнікаў, ніжнія галіны звісалі да зямлі, як шатры, і алея нагадвала вузкае міжгор'е.
1025 Хутка дрэвы расхінуліся, толькі каб паказаць такі ж зарослы флігель з паваленым ганкам і забітымі вокнамі. Першае, што я зрабіў наступнага дня, гэта ададраў дошкі ад дзвярэй таго адзінага закалочанага пакоя, у якім толькі і мог знікнуць Малы Чалавек, калі ён быў істотай з плоці і крыві.
1026 Там ніхто не мог схавацца, і я зноў закалаціў дзверы. Пасля я абследаваў усе пакоі ў другім крыле і пераканаўся, што схавацца там няма дзе. Над калідорам, дзе я чуў крокі, была гара, на якой таксама не было слядоў. Справа былі дзверы ў мой пакой і пакой гаспадыні, глухі мур і за ім парк.
1027 Няўжо сапраўды існуе на свеце нешта зверхразумовае? З гэтым я, загартаваны «афеіст», ніяк не мог згадзіцца. Мне прыйшла ў галаву думка, што трэба пайсці ў бібліятэку і даведацца нарэшце, што гэта за дзікае паляванне, пра якое мне было нязручна распытваць гаспадыню.
1028 Рэдка мне здаралася бачыць такія запушчаныя пакоі. Паркет выбіты, вялізныя вокны ў пыле, люстры на столі ў пыльных чахлах. Відаць, гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац. Гэта прыйшло ў маю галаву, калі я пабачыў перад самай бібліятэкаю дзіўны пакой.
1029 І тут быў камін, але такі вялізны, што зубра можна было засмажыць, і нават гнёзды ад пожагаў яшчэ засталіся на яго сценах. Вокны маленькія, з каляровых шкельцаў, сцены груба атынкаваныя; на столі перакрыжоўваюцца цяжкія квадратныя бэлькі, укрытыя закуранай разьбою.
1030 Праўда, пасля між адным і другім магло здарыцца такое, што — толькі паслухаеш — кроў ледзянее і жыць не хочацца, але ж гэта глупства, на гэта зважаюць толькі сентыментальныя хлюпікі. Прабачце мне, шаноўныя чытачы, што я не магу прайсці міма ніводнага пакоя, каб не распавясціць пра яго.
1031 Магчыма, камусьці будзе цікава. Бібліятэка была пад стыль перадпакоя. Высокія скляпенні, вокны на калонках, крэслы, абабітыя рудой ад
1032 старасці скурай, вялізныя шафы моранага дубу і кнігі, кнігі, кнігі. Ну, як прайсці паўз іх і не сказаць вам хаця пару слоў! У мяне сліна цячэ ад адных успамінаў.
1033 Даўнія пергаментныя кнігі, кнігі на першай порыстай паперы, кнігі на жоўтай ад старасці, гладкай ільснянай паперы. Але вам, напэўна, цяжка чытаць такое. Таму я проста пераскажу вам змест гэтай старой легенды. Справа была ў тым, што ў тыя часы бунтавалі не толькі хлопы.
1034 Для гэтага былі ўсе прадумовы: каралеўская кроў, якая цякла ў яго жылах (тады на гэта вельмі зважалі), падтрымка навакольнага панства, вялізныя вайсковыя сілы, падтрымка праваслаўных і «лясных братоў», талент воіна, а галоўнае — жахлівая галеча, цалкам безнадзейнае існаванне сялян.
1035 Маладога кіраўніка па ўсім наваколлі называлі ўжо, не саромячыся, каралём. Але ён пакуль што збіраў сілы і дыпламатычна туманіў вочы прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Сілы яго, як казаў рукапіс, дасягалі ўжо васьмі тысяч коннікаў, якія часткова хаваліся ў пушчы, часткова знаходзіліся пры яго палацы.
1036 Ён папярэдзіў Яноўскага, што гэта небяспечна для яго скончыцца. Яноўскі запэўніў яго ў сваёй павазе і адданасці, і кароль Стах паверыў, нават аблабызаўся з Раманам, нават змяшаў у кубку сваю і яго кроў, якую пасля выпілі абодва дагаворныя бакі. Стах нават даслаў Раману срэбную пасуду.
1037 Ці славалюбства, ці вераломства, ці, можа, яшчэ што. Ён жа быў сябрам законнаму каралю. Ён запрасіў караля Стаха на паляванне, і той выехаў да яго са сваім невялікім паляўнічым атрадам чалавек у дваццаць. Штамет павінен быў з'явіцца ў замак назаўтра, часу было досыць.
1038 І госці ўсе паехалі, а Раман, з паляваннем караля Стаха, і старым сваім верным даездчыкам Аляхно Варонай, і дробным шляхціцам Дубатоўкам паехалі на балотную рысь. А ноч такая была, што ледзь месяц свяціў, і смутна ўсё было, і скакалі па балотах, нягледзячы на восень, балотныя сінія агні.
1039 І ўпаў пан Раман, і адчуў жах смяротны, бо звер палаючымі вачыма глядзеў у твар яго, і быў ён, гэты звер, шырэй яго і доле. Але тут кароль Стах скочыў з свайго каня драпятага проста на спіну зверу, схапіў яго за вуха, аддзёр пысу з ляжачага і кордам, кароткім мячом, паласнуў яго па глотцы.
1040 Я пайшоў дадому верасоваю пусткаю. Была ўжо глыбокая ноч, месяца не было відаць за хмарамі, але нейкае няпэўнае, хварабліва-шэрае святло залівала пусткі. Часам уздрыгваў пад парывамі ветру сухі верас, часам панавала цішыня. Вялізныя стаячыя каменні трапляліся каля дарогі.
1041 Парк ужо вымалёўваўся верхавінамі дрэў вярсты за паўтары наперадзе, калі нейкае незразумелае пачуццё спыніла мяне. Ці пачуцці мае, абвостраныя ў гэты вечар гарэлкай і небяспекаю, ці нейкае незразумелае шостае пачуццё выразна сказалі мне, што я не адзін на раўніне.
1042 Атрымалася так, што я стаяў амаль ля зараснікаў, проста перада мною ў вярсце быў парк Балотных Ялін, дрыгвяністая лагчына метраў у дзесяць шырынёй аддзяляла мяне ад таго месца, дзе знаходзіўся сорак хвілін таму, дзе сунуўся ў твань (я згубіў гэтыя хвіліны, каб зрабіць круг).
1043 Калі павярнуцца назад, то далёка ў правым баку мігцеў апошні агеньчык у хаце Дубатоўка, мірны і ружовы, а ў левым баку, таксама далёка, за пусткамі віднеліся разложыстыя і агромністыя верхавіны Яноўскай пушчы. Але яна была вельмі-вельмі далёка, на мяжы пустак і балот.
1044 Я стаяў і слухаў, хоць нейкае неспакойнае пачуццё і казала мне, што яно зараз бліжэй. Я ж не мог паверыць у прадчуванні: павінна была быць нейкая рэальная прычына для гэтага душэўнага стану. Я не мог нічога бачыць: лёгкі туман укрываў раўніну. Я нічога не чуў.
1045 Што ж гэта магло быць, адкуль гэты сігнал? Я лёг на зямлю, прыціснуў да яе вуха і праз палову хвіліны адчуў нейкае раўнамернае страсенне зямлі. Не скажу, што я вельмі смелы чалавек, інстынкт самазахавання ў мяне, можа, нават больш моцны, ніж у іншых, але я заўжды быў вельмі дапытлівы.
1046 З боку пушчы па пустках рухалася нейкая цёмная маса, даволі вялікая і рухавая. Я доўгі час не мог здагадацца, што гэта такое. Пасля я пачуў дробны і роўны пошчак капытоў. Шамацеў верас. Пасля ўсё знікла, маса, відаць, спусцілася ў нейкую лагчыну, а калі з'явілася зноў — пошчак змоўк.
1047 Пасля зрабілася большай, відаць, звярнула і замест галавы паказала мне бок. Яшчэ хвіліна, і я аж надаўся наперад. У хвалях слабага празрыстага туману ясна вымалёўваліся сілуэты коннікаў, якія імчалі шалёным намётам, аж конскія грывы веялі на ветры. Я пачаў лічыць іх і налічыў дваццаць.
1048 Я яшчэ сумняваўся, калі вецер прынёс аднекуль далёкі водгук паляўнічага рога. Халодны сухі мароз прайшоў па маёй спіне. Цьмяныя цені коннікаў беглі ад дарогі наўскос да дрыгвяністай лагчыны. Веялі па ветры плашчы-велеісы, коннікі прама, як лялькі, сядзелі ў сядле, і ніводны гук не далятаў адтуль.
1049 Менавіта ў гэтым маўчанні і было самае жахлівае. Нейкія светлыя плямы выдзяляліся на гэтым туманным фоне. А дваццаць першы скакаў наперадзе, не матляючыся ў сядле, вочы яго закрываў нізка насунуты капялюх з пяром, твар быў змрочны і бледны, вусны падціснуты. Дзікі верас спяваў пад іхнімі нагамі.
1050 Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці. Я не адразу зразумеў, што яны, блукаючы балотам, натрапілі на мой след і зараз ідуць па ім па маю душу. Яны спыніліся, усё так жа бязгучна, каля таго месца, дзе я ўбіўся ў твань.
1051 Да іх было не менш дзесяці метраў праз дрыгву, я бачыў нават, што коні іхнія, туманныя коні, варанога і стракатага колераў, але не пачуў ніводнага гуку, толькі недзе ля пушчы часам спяваў прыглушаны рог. Я толькі бачыў, што адзін з іх павіснуў у сядле, паглядзеў на сляды, зноў выпраміўся.
1052 Там-сям ёсць балотцы, якія мажліва перабегчы мне, а не коннікам (хоць, можа, калі яны здані, яны пералятуць іх у паветры). Я магу заблытаць сляды. Я зняў боты, каб у першыя хвіліны не прыцягнуць увагі пагоні гукамі сваіх крокаў, і пайшоў, спачатку няспешна, а пасля, калі лагчына схавалася, хутчэй.
1053 Я пятляў, бег па верасе, ногі мае ўзмоклі ад расы. Я накіраваўся спачатку ўздоўж лагчыны, а пасля крута звярнуў да Балотных Ялін хмызамі. Некалькі разоў я бег па вадзе — ці зважаць мне было на гэта? Хутка я зноў дабег да сцежкі, а калі павярнуўся, то пабачыў дзікае паляванне ўжо на гэтым баку.
1054 Яно з той самай тупой упартасцю рухалася па маіх слядах. Пагоня імчала, грывы і плашчы рэялі ў паветры. Карыстаючыся тым, што я схаваны ад іх хмызамі, а сцежка ідзе пад гару, я ўзяў боты ў рукі і даў па сцежцы такі клас бегу, якога не даваў ніколі да гэтага і бадай што ніколі — пасля.
1055 А тупат за маёй спіною хоць павольна, а набліжаўся. Хутка мне ўжо здавалася, што я ўпаду, я і сапраўды два разы спатыкнуўся, але выправіўся і бег, бег, бег. Павольна, вельмі павольна набліжаўся цёмны парк, а тупат гучаў усё бліжэй і бліжэй. На маё шчасце, прыйшло другое дыханне, як сказалі б зараз.
1056 Я бег напрасткі, праз яры і ямы, агінаючы гарбы, на якіх мяне маглі заўважыць. І тупат гучаў то бліжэй, то далей, то з правага, то з левага боку. Мне не было часу азірацца, але раз я ўсё ж азірнуўся з хмызоў. Яны, людзі дзікага палявання, ляцелі за мною ў малочным нізкім тумане.
1057 Коні іхнія распасцерліся ў паветры, верас звінеў пад капытамі, коннікі сядзелі нерухома, і над імі, у лапіку чыстага неба, гарэла самотная вострая зорка. Напружыўшы апошнія сілы, я скаціўся з горкі, перасек шырокую сцежку, скокнуў у канаву і пабег па дне, па вадзе.
1058 Яны былі ў якіх-небудзь дваццаці сажнях ад мяне, але трохі замарудзіліся, і гэта дало магчымасць праскочыць у ледзь прыкметную дзірку і захавацца ў бэзе. На сцежцы было зусім цёмна ад дрэў, і таму, калі яны амаль бязгучна прамчалі паўз мяне, я не змог разгледзець іх.
1059 Дзікае паляванне памчала далей, а я сеў на зямлю. Сэрца маё калацілася, як хвост авечкі. Але я хутка ўстаў. Сядзець пасля бегу нельга. Я добра разумеў, што толькі атрымаў адтэрміноўку. Яны могуць хутчэй дамчаць навакольным шляхам да дома, чым я дайду да яго нацянькі.
1060 Ногі мае былі збітыя да крыві, двойчы я ўпаў, запнуўшыся аб карэнні, лапы ялін сцябалі мой твар. Гмах палаца вырас перада мною зусім нечакана, і адначасова я пачуў пошчак капытоў недзе наперадзе. Яны зноў гучалі, яны грымелі так часта, што я скурай адчуваў: яны імчаць неверагодна хуткім намётам.
1061 Я адчуваў, што звар'яцею, калі не буду займацца росшукамі, калі не знайду хутка вінаватых і не пакараю іх. Калі няма Бога, калі няма справядлівасці ў начальнікаў — я буду сам і богам і суддзёю. І, дальбог, пекла ўздрыганецца, калі яны трапяць мне ў рукі: жылы буду цягнуць з жывых.
1062 Мураўёў рэзка абарваў яго, заўважыўшы, што калі чалавека вядуць на страту, дык за ім абавязкова павінна быць нейкая правіна. Тут Гааз сказаў свае словы пра Хрыста, і нават Мураўёў трохі засаромеўся, калі наогул такое пачуццё зразумелае несусветным мярзотнікам.
1063 Але такі вырадак пекла можа нешта прыдумаць. Я ўзяў у Яноўскай асабісты архіў Рамана і прагледзеў матэрыялы яго апошніх дзён. Нічога суцяшальнага, хіба толькі запіс, што Берман пачынае яму не падабацца, знікае кудысь з хаты, занадта цікавіцца генеалогіяй Яноўскіх, разглядае старыя планы палаца.
1064 Гэта быў ужо знамянальны факт! Чаму не выказаць меркаванне, што і ў з'яўленні Малога Чалавека, праўдзівей казаць, яго крокаў, вінен таксама Берман. Мог жа ж ён адкапаць старыя планы, скарыстацца нейкай акустычнай таямніцай палаца і кожную ноч пужаць людзей крокамі.
1065 Мярзотнік адшукаў план у архіве і схаваў яго. І было яшчэ тое-сёе цікавае. У вонкавым муры палаца была пустэча, выразна быў адзначаны вузкі праход і тры нейкія клетушкі. А выхад з прахода быў намечаны якраз за павароткай калідора, дзе я калісьці аддзіраў дзверы ў сапраўды забітым пакоі.
1066 Але не позна было і зараз. Я схапіў свечку, глянуў на гадзіннік (палова на адзінаццатую ночы) і хутка пабег пераходамі да свайго калідора. Стукаў я, напэўна, з палову гадзіны, пакуль не натрапіў на месца, якое адказала на стук гулкім водгукам, быццам я лупіў дно бочкі.
1067 Я шукаў на панелі месца, за якое можна ўзяцца і аддзерці яе ад астатніх, але дарэмна. Пасля пабачыў у адным месцы лёгкія драпіны, пакінутыя як быццам нажом. Таму я дастаў сцізорык і пачаў торкаць ім у ледзь прыкметныя шчыліны між гэтай часткай панелі і астатнімі.
1068 Я націснуў мацней — нешта зарыпела, і пасля панель павольна пачала паварочвацца вакол свайго цэнтра, кажучы мне вузкую шчыліну. Я паглядзеў на адваротны бок панелі ў тыя месцы, куды торкаў лязом, — там была глухая дошка, знутры панель адчыніць на калідор было нельга.
1069 Не, аставацца ў нейкай пацуковай нары аднаму, з пагрозай прасядзець тут да другога прышэсця, ды яшчэ з абгаркам свечкі — гэта было глупствам. Таму я пакінуў дзверы напаўзачыненымі, паклаўшы ля восі ўласную хустку, а сам сеў непадалёк на падлогу, паклаўшы на калені рэвальвер.
1070 Не ведаю, колькі я так праседзеў, уткнуўшы падбароддзе ў калені. Было каля дванаццаці, калі раптам дрымота пачала падаць на мяне, навальвацца цяжарам, стуляць павекі. І я ўпарта дзюбаў носам, як ні намагаўся змагацца са сном: даліся мне ў знакі мінулыя бяссонныя ночы.
1071 І, седзячы ля дрэва, вы ў сне будзеце падаць вельмі часта, і адкрываць вочы, і зноў засынаць. І нарэшце дзіўныя сны авалодаюць вашай душой, знікне мільён год чалавечага існавання, і вам здасца, што пад дрэвам дапатопны мамант ідзе на вадапой і вочы пячорнага мядзведзя гараць з-пад скалы.
1072 Малы Чалавек Балотных Ялін прамінуў мяне і праплыў далей, а я сачыў за ім з рэвальверам. Будынак быў яму, відаць, добра знаёмы. Ён адчыніў акно, пасля другое, пасля вылез у адно. Я высунуў за ім галаву і пабачыў, што гэта істота з малпячым спрытам ідзе па вузкім, у тры пальцы, карнізе.
1073 Пачамкаў іх. Адной рукой ён дапамагаў сабе рухацца. Пасля ён зноў пралез у калідор, зачыніў вокны і павольна рушыў кудысьці калідорам, страшны ў сваёй нечалавечнасці. Аднойчы мне пачулася нейкае мармытанне, Малы Чалавек хлопнуў сябе па лбе і знік у цемры, куды не даставала святло далёкай свечкі.
1074 Я хутка накіраваўся за істотай, бо баяўся знікнення. Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, што глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай. Я кінуўся да яго, але яно застагнала цяжка і пабрыло кудысь, хістаючыся на нагах. Утаропіла на мяне свой позірк, пасварылася пальцам.
1075 І зноў зачамкаў вялізным, да вушэй, ротам. Я зразумеў усё. Два мярзотнікі — кіраўнік дзікага палявання і Берман — дадумаліся, уласна кажучы, да аднаго і таго ж самага. Берман, які ведаў, што ён з'яўляецца сваяком Яноўскай, прыехаў у Балотныя Яліны і тут напаткаў план хадоў у мурах і слухавак.
1076 Пасля гэтага ён таемна паехаў у горад і, кінуўшы маці на волю лёсу, прывёз сюды брата, які не таму ўнікаў людзей, што любіў самоту. Брат проста быў непапраўным ідыётам, і нездарма ў клубе здзівіліся яго дрэннаму выхаванню (Берман, вядома, прывёз у клуб не брата, а нейкага захожага чалавека).
1077 Калі ён прывёз яго сюды, ён змясціў яго ў сваім пакоі, карыстаючыся тым, што да яго ніхто не заходзіў, і загадаў сядзець ціха. Пад час аднаго з гадаванняў я і заспеў іх на месцы злачынства. Малы Чалавек тады сядзеў пад сталом, і я мог бы схапіць яго, працягнуўшы руку.
1078 Уначы Берман заводзіў яго ў хады, і той крочыў па начных пераходах, абуджаючы ў слухаўках гукі, якія чулі жыхары дома. Зрэдку яго выпускалі і ў калідор: у гэтым выпадку ён апранаў назнарок пашыты стары ўбор, а Берман чакаў яго ля адчыненых дзвярэй ходу, бо адчыніць іх Малы Чалавек не мог.
1079 З малпячым, а хутчэй з павучыным спрытам ён бегаў па карнізах будынка, глядзеў у асветленыя вокны і, у выпадку трывогі, маланкава знікаў за шматлікімі кутамі будынка. Яму тым лягчэй было гэта рабіць, што ў яго пячорным мазгу зусім адсутнічаў інстынкт самазахавання.
1080 Берман, які апошні час сачыў за мною, прачытаў ліст і пайшоў на месца сустрэчы, каб неяк дамовіцца з невядомым. Там яго палічылі за мяне, і адбылася трагедыя, познім сведкам якой я быў. А карла сядзеў усе гэтыя дні ў хадах, не маючы змогі вылезці, і зусім заслаб з голаду.
1081 Каб я не адчыніў дзверы — ён, напэўна, памёр бы, так і не здагадаўшыся, чаму пакінуў яго той, што заўжды яго гадаваў і песціў. Што мне было рабіць з ім? Няшчасны малы ідыёт не быў вінен у тым, што яго стварылі такім на свет. Тут ён і выбывае з нашага апавядання.
1082 Я нагадаваў яго, абвясціў Яноўскай аб канчыне аднаго з прывідаў, якія насялялі палац Балотных Ялін, і наступнага дня адаслаў яго ў павятовую бальніцу для вар'ятаў. І ўпершыню гэтым вечарам я бачыў, што надзея загарэлася ў вачах гаспадыні Балотных Ялін цёплым, пакуль што яшчэ слабым агеньчыкам.
1083 Я з'явіўся дадому брудны, стомлены і, калі вартаўнік адчыніў мне дзверы, адразу прайшоў да сябе. Нарэшце ўсё было скончана, нарэшце раздушылі чыгунную дзікую сілу. Я быў такі выснажаны, што, запаліўшы свечку, ледзь не заснуў на ложку, напалову сцягнуўшы адзін бот.
1084 А калі я лёг, усё паплыло перад маімі вачыма: балоты, полымя над домам Дубатоўка, мерны пошчак капытоў, коннікі, жудасныя крыкі, твар Рыгора, які апускае цяжкія габлі-трайчаткі. І толькі потым цяжкі сон зваліўся на мяне, уціснуў галаву ў падушку, як конь капытом галаву Дубатоўка.
1085 Дзіўным было маё абуджэнне, хоць і нельга было назваць абуджэннем мой стан. Яшчэ ў сне я адчуваў, што нешта цяжкае, вельмі нядобрае робіцца вакол, што ў пакоі гусцее цень нейкай невымоўнай, апошняй бяды. Быццам нехта сядзеў у мяне на нагах, так наліліся яны цяжкім.
1086 Я адкрыў вочы і пабачыў смерць пад руку з Дубатоўкам, які смяяўся. І я разумеў, што яны ў сне, што вочы я адкрыў у сне, што бяда па-ранейшаму жыве ў гэтым пакоі, рухаецца, што яна ўсё набліжаецца і набліжаецца. Балдахін навісаў, плыў на мяне, душыў, і кутас яго вісеў проста перад маімі вачыма.
1087 Сэрца шалёна калацілася. Я адчуваў, што невядомае ідзе на мяне, што яго цяжкія крокі гучаць на пераходах, і я адчуваў, што я быў слабы, бездапаможны, што ўся мая сіла зараз дарэмная, што нейкае дурное страшыдла зараз схопіць мяне, або нават не мяне, а яе, і хрупнуць тонкія, слабыя яе костачкі.
1088 А я буду толькі глядзець. Я круціў галавою і мыкаў, не ў змозе адбіцца ад кашмарнага цяжкага сну. І раптам полымя свечкі пацягнулася да столі; стала чэзнуць, чэзнуць, знікаць і згасла нарэшце, знясіленае барацьбою з цемрай. Я глянуў на дзверы — яны былі прыадчынены.
1089 Зноў цяжкі кашмар. Месяц распляскаў святло па сценах пакоя, паклаў квадраты на падлогу, блакітным туманом курыўся ў праменнях дымок ад згаслай свечкі. Застагнаў, не маючы змогі варухнуцца. І раптам пабачыў два вялікія бессэнсоўныя вокі, якія глядзелі на мяне з-за парцьеры.
1090 Гэта была яна, жанчына з партрэта, падобная на Надзею Яноўскую і адначасова зусім не падобная: даўжэйшы твар, спакойны, як смерць, зусім не той выраз на ім, постаць больш высокая і моцная. І вочы глядзелі мёртва і пранікнёна, глыбокія, як вір. Блакітная Жанчына плыла.
1091 Вось яна ў сваім дзівосным блакітным уборы, які зіхацеў пераліўчатымі хвалямі пад туманным святлом месяца, выплыла на сярэдзіну пакоя, выцягнула рукі, мацаючы імі паветра. Я адчуваў, што канчаткова прачнуўся, што ногі мае скутыя, што дзівосная здань рухаецца да мяне, цягне свае рукі.
1092 Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. І не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць.
1093 Асобыя атрады рушылі выконваць загад. Пачалася вакханалія знішчэння. Папрасякалі днішчы чаўноў, віцін, шугалеяў. Не пашкадавалі апошняй душагубкі. Тры дні па ўсім Прыдняпроўі шугаў у неба агонь. Палілі кастры бярвенняў, з якіх інсургенты маглі б звязаць плыты.
1094 Цэнтр паўстання даўно перамясціўся на захад. Галоўны атрад паўстанцаў Прыдняпроўя быў разгромлены яшчэ на пачатку лета, і генералу Фікельмонту гэта не магло не быць вядома. Інсургенты ў колькасці пяцідзесяці шабель і двухсот штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах.
1095 Кіраўнік атрада Усяслаў Грынкевіч быў узяты ў палон і асуджаны на смерць. Зараз ён сядзеў на гарадской гаўптвахце і чакаў. Яго павінны былі вылечыць, выспаведаць перад тварам Усёдаравальнага і толькі потым застрэліць, як сабаку. Дзеці-дэмакраты пажалі жудасны пасеў прыгоннікаў-бацькоў.
1096 Але асобныя дробныя атрады яшчэ блукалі па пушчах, і плёткі перабольшвалі іх сілу. Ніхто нічога не ведаў, як заўсёды на вайне, і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху. Леаніды не вярнуліся. Астраномы тлумачылі гэта тым, што Юпітэр і Сатурн адцягнулі ўбок іхнюю арбіту.
1097 Пячаць стагоддзя ляжала на ўсім, і гэта было жорсткае стагоддзе. Завея хавала пад гурбамі гарбатыя палескія хаты і хаўтурыла над імі. Замець белымі змеямі бегла па каменных плошчах Пецярбурга, паўзла ў стылую арку генеральнага штаба і бяссільна разбівалася аб падножжа Зімняга палаца.
1098 Дзяржаўны калейдаскоп мільгаў далей. Хваля ўдачы ўсплёсквала на вяршыню людзей-прывідаў, галоўным заняткам для якіх было — не быць людзьмі. Над краем у дымна-чырвоных хмарах выплываў то пергаментна-жоўты твар Пабеданосцава, то халодна-пагардлівае цьмянае аблічча Плеве.
1099 Марлокі даюць гарадам, залітым электрычнасцю, чорнае сонца. Уначы за крывавымі вялізнымі вокнамі раве дэман. Тысячы чырвоных, як гномы, людзей плюшчаць сталь. Змей крычыць медным голасам, падобным на голас гудка, і тысячы заспаных людзей бягуць на гэты голас, каб трапіць у разяўленую пашчу.
1100 А на яе абшарах з помпаю і нізкапаклонствам, з морам віна і цыганамі, з ладанам і зверагалосымі дыяканамі святкуецца трохсотгоддзе дынастыі. З тых самых лясоў, дзе колісь кастрамскі селянін уратаваў пачатак дынастыі, прывезлі ў падарунак гасудару спілаваны стаўбур трохсотгадовай сасны.
1101 Андрэю здавалася, што гэта апошні марсіянін у адчаі крычыць на вуліцах мёртвага горада. Дзіўна, але хлопец, у мінулым пяшчотны і ласкавы, як дзяўчынка, не баяўся ні сірэн, ні бамбёжак. Ён стаў вельмі строгі, і на шчоках, зусім не па-дзіцячы, выявіліся падсохлыя ад суровасці мускулы.
1102 Пасля Масквы была эвакуацыя з дзіцячым інтэрнатам. Сіні ад снягоў паўночны Урал. Андрэй ехаў туды з непахісным рашэннем уцячы пры першай магчымасці. Ён не хацеў быць з іншымі, ён быў партызан, сірата, ён быў сам па сабе. Словам, гэта быў лёс многіх дзяцей яго пакалення.
1103 Толькі сам ён зусім не быў дзіцём і таму не хацеў дзяліць іхні лёс, не хацеў быць падобным да іх. Хутка гэта выявілася. Знайшліся людзі, што і ў інтэрнаце паспрабавалі абкрадваць давераных ім дзяцей. Большасць з «давераных», напэўна, абмежавалася б бурчаннем пазавуголлю.
1104 Андрэя пакінулі на два дні без абеду — ён не ўзяў нават хлеба і вады. Не ўзяў і на трэці дзень. На чацвёрты дзень яму далі падвойную норму — ён не ўзяў нічога, ён не хацеў хлеба з нячыстых рук. Яму пагражала калонія, і таму ён уцёк. Ён уцякаў на фронт двойчы, і аднойчы яго вярнулі з-пад самай Рузы.
1105 За пяць год хлопец стаміўся жыць напружаннем і нянавісцю. Стаміўся, але не мог, не ведаў, як жыць іначай. Прамы да рэзкасці, ён забываўся, што такое далікатнасць, пяшчотнасць, пяшчотнае нежаданне прыносіць людзям боль, асцярожная ўвага да няўлоўных рухаў і выгібаў чалавечай душы.
1106 Рэзкі гук даляцеў аднекуль з цемры праз расчыненую фортачку: недзе далёка загрукатаў, вырваўся з начнога завулка, запознены трамвай. Грынкевіч здрыгануўся ад нечаканасці і, глыбока ўздыхнуўшы, пацягнуўся замлелай спіной. Адклаўшы ручку, паглядзеў у акно. Масква засынала.
1107 З учарашняй ночы ані хвіліны спакою. Спачатку вестка аб нараджэнні сына ў Вайвадса, потым доўгі расказ аб тым, што адбылося дзесяць год таму, потым, раніцай, гадзіна адпачынку ў крэсле. А ўдзень дыскусія аб паэзіі, на якой ён, Андрэй, зрэзаўся амаль з усімі галоўнымі спрачальнікамі.
1108 Чаму? Ён жа ўсім жыццём упэўнены, што ён мае рацыю. Можа, таму не атрымалася, што вершамі нельга даводзіць, што вершы заўсёды ад гарэння, ад сэрца, ад таго, чаму ніхто і ніколі не дасць наймення. Або, можа, таму, што ён бяскрылы паэт? Сапраўды, вось ужо два гады ён піша горш.
1109 Яніс сядзеў у крэсле натапыраны, глянуў спадылба на Андрэя сярдзіта і весела. Андрэй агледзеў вачыма сяброў і пабачыў, што Марыі сярод іх не было. Гэта было лепей. Ён не мог зараз бачыць яе. Экскурсія ішла пад арку брамы, і Андрэй ішоў наперадзе, спіной адчуваючы позірк жанчыны.
1110 Таму яго з дзяцінства лічылі ганарліўцам, і ён сам звык лічыць сябе такім, і жорсткасць ягоная стала пачэ меры цярпення чалавечага. Ад маці-палаўчанкі ягоныя дзікія вочы мелі косы разрэз, і ён сумаваў па стэпах, дзе імчаць шалёным намётам гарбаносыя дзікія коні.
1111 Сплываючы крывёй, ён бяжыць, і ногі заносяць яго ў бакі, як п'янага. Наперадзе ўратаванне, але ён страціў сілы і розум, свісцячае дыханне вырываецца з яго вуснаў, ногі яго ведаюць толькі, што ўніз бегчы лягчэй, і ён збочвае, бяжыць па вінтавых каменных сходах.
1112 З інстынктам зайца, які хоча схаваць галаву, чалавек шукае нары. Ён забіваецца ў нішу акна. Яе не было ў Маскве ўвесь верасень. Кожны дзень Андрэй прыходзіў у знаёмы будынак з надзеяй яшчэ да таго, як пачуе голас, нейкім шостым пачуццём, усёй істотай адчуць, што яна тут.
1113 Ён радзей думаў аб ёй, менш бачыў яе ў сне. Ён не ведаў, што каханне проста зайшло ўглыбіню, што чалавек заўжды ідзе на такую бессвядомую маскіроўку пачуццяў, калі каханага доўга няма поруч, што чалавек супраціўляецца дарэмнаму раскіданню кахання або нянавісці.
1114 Паркі спакойна аддаваліся зазімкам. З кожыым днём меншала сонца на вуліцах і большала затое ў садах. Падмаскоўе мякка гудзела электрычкамі ў сумна-прыбраных, прасторных гаях. А глыбокай ноччу ў парках паміралі пад белай пудрай намаразі вялікія кветкі апошніх вяргінь.
1115 Малыя кветкі вяргінь яшчэ трымаліся і сяк-так зносілі начную шэрань і дзённыя дажджы. І вось аднойчы ён, падымаючыся па сходах, адчуў, што нешта змянілася. Нешта было не так. У самім паветры, у мурах будынка, ва ўласным сэрцы. Ён зайшоў у калідор, назнарок не заглядаючы ў канцылярыю.
1116 Ён ведаў: яна сядзіць у крэсле ля акна. На ёй неадменна кофтачка жаўтаватага колеру і цёмная, званочкам, спадніца. Але нешта яшчэ павінна было быць, чужое, іншае, тое, чаго не было. Па дарозе Андрэй зірнуў у расклад заняткаў, нічога ў ім не пабачыў, акрамя чорных радкоў, і нарэшце зайшоў у пакой.
1117 Толькі тут ён адчуў, што ён дурань, што каханне нікуды не ўцякло, што яно проста было ў засадзе і зараз возьме яго без бою. Пакутліва адчуваючы ўласную дурнаватую ўсмешку, адчуваючы, што ўся кроў кінулася яму ў твар, ён падышоў да Галіны Іванаўны і зрабіў чарговае глупства: пацалаваў ёй руку.
1118 Немагчыма ж, немагчыма было цалаваць руку той, другой. Грынкевіч ведаў: тон яго і выгляд не належаць да лепшых. Хутчэй да горшых. Ён усё разумеў, і ў гэтым была ягоная кара. Ён сустракаўся з многімі, ён меў вопыт, ён ведаў жанчын (у той меры, у якой гэта, наогул, даступна мужчынам).
1119 Рукі здаваліся яму жаночымі, вочы — зіркатымі, ногі — нязграбнымі, манеры — дрэннымі. Адукацыя ў яго была — непатрэбная, моў ён не ведаў, акрамя польскай ды лацінскай, ды яшчэ трошкі нямецкай. Але які дурань будзе размаўляць з жанчынай па-латыні. А нямецкая — гэта ж груба, як бурчанне ў жываце.
1120 Што на гэтай мове пісаў Гётэ — неяк не прыходзіла яму ў галаву. Тым больш не прыходзіла ў галаву, што ёсць нядрэнная свая мова. Словам, усё давала падставу для вартых жалю меркаванняў аб сваёй асобе. А між тым усё гэта было не так. Нічога асабліва брыдкага ў ім не было.
1121 Было і другое. Але яна не павінна была ведаць аб гэтым. Гэта было без патрэбы. Яна была вышэй гэтага. Грынкевіч баяўся прыцягнуць увагу другіх да сваёй зацікаўленасці гэтым чалавекам. Таму ён ніколі нікога не распытваў аб ёй, старанна ўнікаў размоў з сябрамі на гэту тэму.
1122 Ён некалькі разоў хадзіў ля гэтага будынка і ў думках насяліў яго самымі прыемнымі людзьмі. Потым выявілася, што вокны выходзяць не на вуліцу, а ў вузкі, падобны на студню, двор і ў вокнах, якія ён умоўна выбраў для яе, жылі, цалкам, магчыма, зусім дрэнныя людзі.
1123 А цяга ўсё расла і расла. Ён ведаў, што ўсё гэта можа задушыць яго, штурхнуць на дзікія ўчынкі. Таму ён цвёрда вырашыў у бліжэйшыя дні пагаварыць з ёй. Быў канец верасня. Залацістая празрыстасць гэтых асенніх дзён, а можа, і тое, што ён вось-вось вырашыць свой лёс, трошкі супакоілі Андрэя.
1124 У гэты дзень Грынкевіч і Вайвадс адшукалі ў раёне Астанкіна старыя могілкі і сядзелі там на лаўцы ў адной з далёкіх алей. Спрачацца яны амаль кінулі, кожнаму было не да таго. Але нават думаць і маўчаць разам было прыемна. Так вось, рука да рукі, яны з'явіліся і ў інтэрнат.
1125 Андрэй ледзь паспеў скінуць паліто, калі адчыніліся дзверы і ў пакой увайшоў Баранаўскас, а за ім з'явілася цяжкаватая постаць Вайвадса. Грынкевіч добра ведаў яго, што адразу здагадаўся: здарылася нешта няладнае. Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі.
1126 Што тады казаць пра тых, хто і першы, і другі, і трэці. Хвіліны адчаю трываюць у іх нядоўга. Бось, здавалася, стаяў на каленях, а праз хвіліну зноў трэба апускаць забрала і ісці на бой. Ужо раніцай, седзячы ў вагоне, які імчаў яго да роднага горада, Андрэй ведаў: нельга губляць ніводнай хвіліны.
1127 Аповесць? Так, яна амаль скончана. Ага, вось галоўнае, вось куды трэба ўбіць паўтара месяца! Ёсць п'еса, якую трэба толькі адшліфаваць, і яшчэ падрабязна распрацаваны план кінасцэнарыя. Вельмі падрабязна распрацаваны. Больш паловы сцэн напісаны, і гэта найбліжэйшы шлях да яе.
1128 Андрэй спаліў усе старыя канспекты, раздаў сябрам усе кнігі. Кнігі — першы друг, і гэтага друга перш за ўсё кідаюць, калі рэзка мяняюць жыццё. Яны занадта цяжкія для вандраванняў. Калі прыходзіць такі час — чалавек бярэ з сабою толькі тое, што змяшчаецца ў невялікі чамадан.
1129 Баранаўскасу — усе забаўкі. У чамадан, разам з вопраткай, ён паклаў толькі дагератып Каліноўскага. Грошы для яго бадзянняў таксама не былі патрэбны. Толькі нямнога. Ён ведаў, што грошы псуюць падарожжа, ператвараюць яго ў турысцкую паездачку з паплёўваннем праз акно вагона-рэстарана.
1130 А ён збіраўся непасільна працаваць, бо толькі так і можна было забыць. Сабе ён пакінуў толькі на білет да Уладзівастока і яшчэ дзве тысячы на выпадак, калі не адразу ўладкуецца на работу. Ды і што яму патрэбна? Хлеб, кава, два разы на тыдзень добры абед. Вось і ўсё.
1131 Потым хвоі, салоны вецер і абшар акіяна паменшаць яго пакуту, заб'юць нянавісць, і тады можна будзе вярнуцца. Забраць Ганну, паехаць з ёю на радзіму. Яна так прагнула вырвацца з гэтых каменных цяснін, так хацела гурбаў у кветніку. Ён дасць ёй усё гэта. Ён пакіне ўсё, а сам паедзе да Яніса.
1132 Яна згадзілася на аперацыю. Сама. Таго ж вечара яны перавезлі яе з кватэры ў маленькую палату на аднаго чалавека, дзе маглі змясціцца толькі ложак, тумбачка і стол, ды яшчэ крэсла для дзяжурнай медсястры. Палата была на трэцім паверсе. Верхавіны паркавых дрэў молада і сонечна глядзелі ў акно.
1133 Грынкевіч і Вайвадс размясціліся ў майстэрні, заслалі кілімам падлогу ля ног гранітнага чалавека і спалі там. Абавязкі размеркавалі так, што Ганна рыхтавала перадачы, Вайвадс бегаў па справах, а Андрэй рабіў патроху тое ці іншае, але галоўным чынам сядзеў ля Ірыны.
1134 Грынкевіч падоўгу ляжаў з заплюшчанымі вачыма, і калі ўжо добра ведаў, што Яніс не спіць, яны шэптам заводзілі свае бясконцыя размовы. Часам да іх прыходзіла Ганна, сядзела ля іхніх ног і пачынала суцяшаць Андрэя, заўсёды неяк так, што пасяляла ў іх веру. Андрэй кожны дзень хадзіў на спатканне.
1135 Гадзіне а шостай майскай раніцай Дзік пад'ехаў да балота, цераз якое пралягаў яго шлях да замка Мот. Зіхацела блакітнае неба; вясёлы вецер дзьмуў шумна і роўна; крылы ветракоў шпарка кружыліся; вербы, схіленыя над балотам, калыхаліся пад ветрам і раптоўна святлелі, быццам пшаніца.
1136 Дзік усю ноч правёў у сядле, але сэрца ў яго было здаровае, цела моцнае, і ён бадзёра працягваў свой шлях. Сцяжынка мала-памалу спускалася ўсё ніжэй, усё бліжэй да дрыгвы; дзесьці далёка ззаду на пагорку каля Кэтлі ўзвышаўся млын, і гэтак жа далёка наперадзе маячылі макаўкі Тэнстолскага лесу.
1137 Яе праклалі яшчэ рымскія салдаты; з таго часу прайшлі вякі, і ў многіх мясцінах яе залілі гіблыя воды балота. Калі ад'ехаў на мілю ад Кэтлі, Дзік наблізіўся якраз да такога месца; сцежка тут зарасла вербалозам і чаротам, і гэта хоць каго магло збіць з панталыку.
1138 Палавіна дрыгвы ўжо была ззаду, і ён ужо бачыў сухую сцежку, што бегла ўгару, як раптам справа ад сябе ён пачуў усплеск вады і заўважыў шэрага каня, які да жывата праваліўся ў ціну і адчайна біўся, спрабуючы вылезці з яе. Быццам пачуўшы набліжэнне дапамогі, конь раптам пранізліва заржаў.
1139 Мэтчэм з прагнасцю накінуўся на яду, а Дзік знік сярод дрэў. Хутка ён дайшоў да яру, на дне якога, з цяжкасцю прабіваючыся праз мінулагоднюю лістоту, булькаў ручай. За ярам дрэвы былі вышэйшыя і больш раскідзістыя; там раслі ўжо не вербы і вязы, а дубы і букі.
1140 Шоргат лісця, якое варушыў вецер, прыглушаў гукі яго крокаў; нягледзячы на тое, што гэты шоргат прыглушаў гукі, накшталт таго, як цемра бязмесячнай ночы прыхоўвае прадметы, Дзік асцярожна краўся ад аднаго тоўстага ствала да другога, зорка аглядваючыся па баках.
1141 Ён спыніўся, засмучаны: напалоханая лань можа выдаць яго ворагам. Замест таго, каб ісці далей, ён падышоў да бліжэйшага высокага дрэва і хутка палез наверх. Яму пашанцавала. Дуб, на які ён залез, быў самым высокім у гэтай частцы лесу і ўзвышаўся над астатнімі на добрыя паўтара сажні.
1142 Лодку ўжо ўзнялі, перавярнулі, і яна плыла па рацэ да доміка перавозчыка. Акрамя гэтай лодкі, нідзе не было ні найменшай прыкметы прысутнасці чалавека; толькі вецер шумеў у галінах. Дзік ужо збіраўся спускацца, як раптам, кінуўшы апошні позірк навокал, заўважыў шэраг рухомых кропак пасярод балота.
1143 Хлопчыкі глядзелі адзін на аднаго. Іх нябачны сусед, хто б ён ні быў, знаходзіўся дзесьці непадалёку ад развалін дома. Мэтчэм раптоўна пачырванеў і рушыў наперад; па трухлявым бервяне ён перайшоў цераз роў і асцярожна палез на велізарную кучу смецця, што запаўняла сярэдзіну разбуранага дома.
1144 У кутку разбуранага дома два бервяны ўпалі крыж-накрыж, адгарадзіўшы ад смецця пустую прастору, не большую за камору. Хлопчыкі спусціліся туды і схаваліся. Праз маленькую байніцу ім было відаць усё, што адбываецца ззаду дома. Тое, што яны ўбачылі, прымусіла іх здранцвець ад жаху.
1145 Пайсці адсюль было немагчыма; яны ж і дыхаць амаль не маглі. Каля рова, футаў за трыццаць ад таго месца, дзе яны сядзелі, гарэла вогнішча; над кастром вісеў жалезны кацёл, з якога клубілася густая пара, а побач з вогнішчам стаяў высокі, абадраны, чырванатвары чалавек.
1146 Гэта і быў, несумненна, спявак; ён, верагодна, памешваў у катле, калі да яго слыху даляцеў падазроны шоргат, які ўтварыўся ад неасцярожнага дотыку нагі да кучы смецця. Крыху воддаль ляжаў, захутаўшыся ў карычневы плашч, яшчэ адзін чалавек; ён моцна спаў. Матылёк пырхаў над яго тварам.
1147 Увесь лужок быў белы ад маргарытак. На квітнеючым кусце глогу віселі лук, калчан са стрэламі і кавалак аленевай тушы. Але вось маленькі атрад зноў рушыў у дарогу і хутка дабраўся да адкрытай паляны, якая зарасла верасам; лес уразаўся ў яе доўгім вузкім клінам, што даходзіў да самай сцежкі.
1148 Адзін з вершнікаў пляснуў рукамі, конь яго ўздыбіўся, і абодва яны рухнулі на зямлю. Усе закрычалі так гучна, што хлопчыкі пачулі іх крык са свайго пагорка. Адтуль таксама было відаць, як тузануліся спалоханыя коні, і як адзін воін спрабаваў спешыцца, калі коннікі крыху акрыялі ад нечаканасці.
1149 З-за кожнага дрэва ў іх ляцелі стрэлы. Неўзабаве адзін конь упаў, але воін паспеў падхапіцца на ногі; ён бег услед за сваімі таварышамі, пакуль і яго не збіла страла. Яшчэ адзін чалавек упаў і яшчэ адзін конь. З усяго атрада ацалеў толькі адзін, але і ў яго ўжо не было каня.
1150 За ўвесь гэты час ніводзін з нападаючых не паказаўся з засады. Толькі на сцежцы валяліся коні і людзі, якія курчыліся ў перадсмяротных пакутах. Але ў іх ворагаў не было міласэрнасці — ніхто не выйшаў з засады, каб пазбавіць іх мучэнняў. Ацалелы вершнік спыніўся разгублена каля свайго мёртвага каня.
1151 Ён апынуўся ў канцы той самай паляны з гаёчкам, якую Дзік паказаў Мэтчэму, на адлегласці якіх-небудзь пяцісот ярдаў ад месца, дзе ляжалі хлопчыкі. Яны выразна бачылі, як ён трывожна азіраўся па баках, чакаючы смерці. Але ніхто яго не чапаў, і мала-памалу мужнасць вярнулася да яго.
1152 То быў Сэлдэн. Пры такой спробе да супраціўлення ўвесь лес зарагатаў. Відаць, у гэтай жорсткай і несвоечасовай весялосці ўдзельнічала не менш дваццаці чалавек. Над плячом Сэлдэна праляцела страла. Ён уздрыгнуў і адхіснуўся. Другая страла торкнулася ў зямлю каля самых яго ног.
1153 Затым зноў пачуўся гулкі рогат, што перабягаў, як рэха, ад аднаго куста да другога. Было зразумела, што нападаючыя проста дражняць няшчаснага, як у тыя часы дражнілі звычайна быка перад тым як забіць, або як кошка і па сённяшні дзень забаўляецца з мышшу. Змаганне даўно скончылася.
1154 Адзін з лясных зухаў ужо выйшаў на сцежку і спакойна падбіраў стрэлы, а яго таварышы цешылі свае жорсткія сэрцы відовішчам пакут бліжняга. Сэлдэн зразумеў, што яго дражняць. З шалёным воклічам ён нацягнуў свой лук і наўздагад пусціў стралу ў гушчар лесу. Яму пашанцавала — хтосьці ўскрыкнуў ад болю.
1155 Сэлдэн кінуў свой лук і памчаўся ўгару па схіле, якраз туды, дзе ляжалі Дзік і Мэтчэм. Лясныя зухі пачалі абстрэльваць яго не на жарты. Але яны позна спахапіліся, і як бы ў адплату за іх жорсткасць шчасце ад іх адвярнулася і цяпер ім даводзілася страляць супраць сонца.
1156 Сэлдэн на бягу кідаўся то ўправа, то ўлева, каб збіць іх і не даць ім прыцэліцца. Ужо тым, што кінуўся бегчы ўверх па схіле, ён зблытаў усе іх разлікі: з другога боку сцежкі ў іх не было ніводнага стралка, акрамя таго адзінага, якога Сэлдэн ці то забіў, ці то параніў.
1157 Хтосьці тройчы свіснуў, потым яшчэ два разы. Здалёку даляцеў сустрэчны свіст. Увесь лес напоўніўся шумам крокаў і трэскам галін. Спалоханая лань выскачыла на паляну, пастаяла на трох нагах, панюхала паветра і зноў знікла ў нетры. Сэлдэн працягваў бегчы, скачучы з боку на бок.
1158 Стрэлы ляцелі за ім наўздагон, але ніводная не трапляла ў яго. Яшчэ крыху, здавалася, і ён будзе выратаваны. Дзік трымаў напагатове свой арбалет, каб дапамагчы яму. Нават Мэтчэм, забыўшы аб сваёй нянавісці да сэра Дэніэла, у глыбіні душы спачуваў няшчаснаму ўцекачу.
1159 Сэрцы абодвух хлопчыкаў сутаргава біліся. Сэлдэн быў усяго за пяцьдзесят ярдаў ад іх, як раптам у яго трапіла страла, і ён упаў. Праўда, праз імгненне ён ужо зноў быў на нагах; але цяпер ён хістаўся на кожным кроку і, быццам сляпы, пабег у іншы бок. Ён зноў пабег; Мэтчэм з цяжкасцю паспяваў за ім.
1160 Перад імі ляжала дарога з Райзінгэма ў Шорбі, акаймаваная з абодвух бакоў непрыступнай сцяной лесу. Дзік спыніўся. І тут ён пачуў якісьці незразумелы шум. Няспынна нарастаючы, ён нагадваў завыванне ветру, але неўзабаве ў гэтым завыванні Дзік адрозніў тупат коней, якія несліся наўскач.
1161 І вось з-за павароту дарогі выскачыў атрад узброеных вершнікаў; ён імгненна пранёсся міма хлопчыкаў і знік. Коннікі мчаліся ў поўным беспарадку, — відаць, яны ратаваліся ўцёкамі; многія з іх былі паранены. Побач несліся, высока падкідваючы акрываўленыя сёдлы, коні без седакоў.
1162 Гэта ўцякалі рэшткі арміі, што была разбіта ў вялікай бітве. Тупат коней, якія прамчаліся на Шорбі, пачаў ужо заціхаць удалечыні, як зноў пачулася цоканне капытоў і на дарозе з'явіўся яшчэ адзін вершнік, мяркуючы па яго выдатных даспехах, — чалавек высокага сану.
1163 Гэтыя абознікі, відаць, уцяклі на самым пачатку бітвы, але баязлівасць не прынесла ім карысці. Ледзь яны параўняліся з тым месцам, дзе стаялі здзіўленыя хлопчыкі, як нейкі воін у пасечаных латах, не помнячы сябе ад шаленства, дагнаў вазы і пачаў лупцаваць вознікаў дзяржаннем мяча.
1164 Тых, хто застаўся, воін сек направа і налева, не па-чалавечы моцна лаючыся і называючы іх баязліўцамі. Між тым шум удалечыні ўсё ўзмацняўся; вецер даносіў ляскатанне вазоў, конскі тупат, крыкі воінаў. Зразумела было, што цэлая армія, быццам паводка, хлынула на дарогу.
1165 Вада сцякала ў роў па канаве, што злучала яго з лясной сажалкай; уся канава знаходзілася пад аховай дзвюх паўднёвых вежаў. Абараняцца ў такім замку было дужа зручна. Крыху псавалі справу толькі два высокія галіністыя дрэвы паблізу, якія чамусьці забылі ссекчы.
1166 Залезшы на іх, варожыя стралкі маглі пагражаць абаронцам замка. У двары Дзік застаў некалькіх воінаў з гарнізона, якія рыхтаваліся да абароны і панура разважалі аб тым, ці ўдасца ім утрымаць замак. Хто рабіў стрэлы, хто вастрыў мячы, якімі даўно ўжо не карысталіся: усе з сумненнем хіталі галовамі.
1167 Разам з воінамі з гарнізона, з Хэтчам, з сэрам Дэніэлам і маладым Шэлтанам у замку знаходзіліся дваццаць два чалавекі, якія здольны былі ваяваць. Можна было чакаць, што з часам з'явіцца яшчэ хто-небудзь. Небяспека, значыць, заключалася не ў малалікасці атрада.
1168 Чорныя стрэлы — вось чаго баяліся абаронцы замка. Менш за ўсё баяліся яны сваіх яўных ворагаў — прыхільнікаў Йорка. Яны суцяшаліся думкай, што «ўсё пераменіцца», як любілі казаць у той смутны час, і што бяда, магчыма, міне іх. Затое перад сваімі ляснымі суседзямі яны трымцелі ад страху.
1169 Жыхары навакольных вёсак ненавідзелі не толькі сэра Дэніэла. Яго воіны, карыстаючыся сваёй беспакаранасцю, таксама крыўдзілі і прыгняталі ўсіх. Жорсткія загады сэра Дэніэла жорстка выконваліся яго падручнымі, і кожны з воінаў, што сабраліся ў двары замка, здзейсніў нямала насілля і злачынстваў.
1170 А цяпер, дзякуючы пракудам вайны, сэр Дэніэл ужо не мог абараніць сваіх прыхільнікаў; цяпер, пасля бітвы, якая доўжылася ўсяго некалькі гадзін і ў якой многія з іх нават не прымалі ўдзелу, яны сталі маленькай купкай дзяржаўных злачынцаў, што знаходзяцца па-за законам.
1171 На працягу вечара і ночы да брамы з гучным іржаннем прыскакалі сем напалоханых коней без вершнікаў. Два з іх належалі воінам атрада Сэлдэна, а пяць — тым, каго сэр Дэніэл вадзіў у бой. Перад світаннем да рова, хістаючыся, падышоў дзіданосец, пранізаны трыма стрэламі.
1172 Толькі яго занеслі ў замак, як ён сканаў; з яго перадсмяротнага лепятання вынікала, што ніводзін чалавек з даволі шматлікага атрада, да якога ён належаў, не ацалеў. Нават загарэлы твар Хэтча збялеў ад трывогі. А калі Дзік расказаў яму аб лёсе Сэлдэна, ён упаў на каменную лаўку і зарыдаў.
1173 Увесь вечар Дзіка пасылалі то туды, то сюды; адзін загад ішоў за другім. Дзік быў здзіўлены колькасцю даручэнняў і паспешлівасцю, з якой трэба было выконваць іх. За ўвесь гэты час ён ні разу не сустрэў ні сэра Олівера, ні Мэтчэма, а між тым ён увесь час думаў аб іх абодвух.
1174 Цяпер ён марыў толькі аб адным — як мага хутчэй уцячы з Тэнстолскага замка Мот, але яму хацелася перад уцёкамі паразмаўляць з сэрам Оліверам і з Мэтчэмам. Нарэшце, з лямпай у руцэ, ён падняўся ў свой новы пакой. Пакой быў прасторны, з нізкай столлю, даволі змрочны.
1175 Пасцель аказалася цудоўнай: адна падушка была набіта пухам, другая — лавандай; на чырвонай коўдры былі вышыты ружы. Уздоўж сцен стаялі шафы, замкнутыя на ключ і завешаныя цёмнымі дыванамі. Дзік абышоў увесь пакой, прыўзняў кожны дыван, абмацаў кожную сцяну, паспрабаваў адчыніць кожную шафу.
1176 Унізе былі скляпенні капліцы; побач з капліцай знаходзілася зала, з якой, безумоўна, вёў патайны ход; калі б там не было патайнога хода, як бы магло тое вока сачыць за Дзікам з-за дывана? Зусім верагодна, што ход вядзе ў капліцу, а з капліцы сюды, у гэты пакой.
1177 Трымаючы зброю напагатове, ён сеў у куце каля дзвярэй. Калі на яго нападуць, ён дорага прадасць сваё жыццё. Наверсе, на даху вежы, пачуўся тупат ног, потым чыйсьці голас спытаў пароль. Гэта змяніўся каравул. Ён пачуў крокі, што набліжаліся, і кінуўся да дзвярэй, спадзеючыся зачыніць іх.
1178 Але перш чым ён паспеў зрушыць засаўку, чыесьці дужыя рукі з другога боку націснулі на дзверы. Ён змагаўся не болей секунды; затым, адчуваючы сябе пераможаным, кінуўся назад, да акна. Дзяўчына стаяла каля акна, прыхіліўшыся да сцяны; яна была амаль у непрытомным стане.
1179 Ён скарыстаў сумятню, ускочыў на падаконнік, схапіўся абедзвюма рукамі за вяроўку і слізгануў уніз. На вяроўцы было шмат вузлоў; яны вельмі аблягчалі спуск, але Дзік так спяшаўся і быў такі нявопытны ў падобных практыкаваннях, што разгойдваўся ў паветры, быццам злачынец на шыбеніцы.
1180 То галавой, то рукамі стукаўся ён аб няроўную каменную сцяну. У вушах у яго шумела. Над сабой ён бачыў зоркі, унізе таксама былі зоркі, якія адлюстроўваліся ў вадзе рова і дрыжалі, нібы сухое лісце перад бурай. Потым вяроўка выслізнула ў яго з рук, і ён упаў у ледзяную ваду.
1181 Высока над ім, на макаўцы зубчастай вежы, ярка палалі факелы. Барвовае іх зіхаценне асвятляла твар воінаў, якія стоўпіліся за каменнымі зубцамі. Ён бачыў, як яны ўглядваліся ў цемру, стараючыся знайсці яго; але ён быў далёка ўнізе, туды святло не дасягала, і яны шукалі яго дарэмна.
1182 Ён апусціўся ў ваду, вынырнуў, зноў апусціўся, зноў вынырнуў, і толькі тады яму ўдалося ўхапіцца за галіну. З хуткасцю маланкі ён ускарабкаўся на дрэва і прыціснуўся да ствала. Вада цурчала па яго вопратцы, ён цяжка дыхаў, усё яшчэ не верачы, што яму ўдалося выратавацца.
1183 Усплёск вады выдаў яго воінам, якія сабраліся на вежы. Стрэлы, працінаючы цемру, сыпаліся вакол як град; з вежы шпурнулі факел; ён бліснуў у паветры і ўпаў каля самай вады, ярка асвяціўшы ўсё кругом. Зрэшты, на шчасце Дзіка, факел падскочыў, перавярнуўся, плюхнуўся ў ваду і патух.
1184 Аднак ён зрабіў сваю справу. Стралкі паспелі разгледзець і вярбу і Дзіка, які схаваўся ў галінах. І хаця Дзік, саскочыўшы на зямлю, з усіх ног пусціўся прэч, яму не ўдалося ўцячы ад стрэл. Адна страла закранула яго плячо, другая параніла ў галаву. Боль падганяў яго, і Дзік пабег яшчэ шпарчэй.
1185 Ён выбраўся на роўнае месца і памчаўся ў цемры, не думаючы аб напрамку. Стрэлы ляцелі за ім наўздагон, але хутка ён апынуўся па-за іх дасягальнасцю. Калі Дзік спыніўся і азірнуўся, ён быў ужо далёка ад замка Мот; аднак факелы, якія бязладна рухаліся на сцяне замка, усё яшчэ былі бачны.
1186 Ён сяк-так брыў праз лес. Раны яго смылелі, вакол было цёмна, ногі чапляліся за густыя зараснікі, думкі блыталіся, і неўзабаве ён быў вымушаны сесці на зямлю і прыхінуцца да дрэва. Калі ён ачуўся ад сну, падобнага на беспрытомнасць, ноч ужо змянілася перадсвітальнымі прыцемкамі.
1187 Гледзячы спрасонку прама перад сабою, Дзік заўважыў, што на адлегласці прыкладна ста ярдаў ад яго штосьці цёмнае разгойдваецца ў галінах. Між тым у лесе пачало прыкметна святлець. Свядомасць Дзіка таксама праяснілася, і ён, нарэшце, зразумеў, што гэта чалавек, павешаны на суку высокага дуба.
1188 Такой зброяй можна было змагацца нават з рэгулярнымі войскамі феадалаў. Схаваўшы лукі, калчаны і плашчы ў кустах жаўтазелю, абодва атрады рашуча пайшлі наперад. Дзік абышоў вакол саду, расставіў шасцярых сваіх воінаў за дваццаць ярдаў ад садовай сцяны і сам стаў перад імі.
1189 З дружным крыкам кінуліся яны на ворагаў. Ворагі былі раскінутыя па вялікай прасторы, яны адубелі ад холаду і, калі іх засталі знянацку, падхапіліся на ногі і разгублена азіраліся. Не паспелі яны акрыяць духам і зразумець, што за сілы ў праціўніка, як з другога канца саду да іх даляцеў такі ж крык.
1190 Не сумняваючыся ў сваім паражэнні, яны кінуліся наўцёкі. Абодва атрады «Чорнай стралы» з двух бакоў падышлі да сцяны, якая цягнулася ўздоўж мора; гэтым яны адрэзалі магчымасць адступлення частцы варожага войска; астатнія варожыя воіны пусціліся наўцёкі хто куды і зніклі ў мораку.
1191 Між тым пачаўся прыліў; бераг ператварыўся ў вузкую палоску. У цемры паміж морам і садовай сцяной пачалася лютая сутычка не на жыццё, а на смерць, і цяжка было сказаць, чым яна скончыцца. Незнаёмцы былі добра ўзброены; яны моўчкі пачалі абараняцца; змаганне раздзялілася на шэраг асобных сутычак.
1192 Дзік адхіснуўся ўбок і скочыў уперад, наўдачу секануўшы сваёй алебардай. Пачуўся аглушальны крык і, перш чым паранены паспеў узняць свой страшны меч, Дзік двойчы ўдарыў яго і паваліў на зямлю. Цяпер у Дзіка застаўся толькі адзін праціўнік, змагацца з якім можна было на роўных умовах.
1193 Спачатку ні той, ні другі не мог дабіцца перавагі; але старэйшы з праціўнікаў быў больш вопытны за маладога і вёў яго туды, куды хацеў. І раптам Дзік заўважыў, што яны змагаюцца па калені ў вадзе сярод успененых хваляў. Тут увесь яго спрыт стаў непатрэбным — ён быў цалкам ва ўладзе ворага.
1194 Таварышы Дзіка былі далёка, а ўмелы праціўнік прымушаў яго адступаць усё далей у мора. Дзік сціснуў зубы. Ён вырашыў як мага хутчэй скончыць барацьбу, і, калі хваля адхлынула, агаліўшы на імгненне дно, ён кінуўся ўперад, адбіў алебардай удар мяча і схапіў праціўніка за горла.
1195 На беразе было яшчэ цямней: у моры там-сям бялела пена, у той час як морак, што вісеў над сушай, здаваўся шчыльным, непранікальным; выццё ветру заглушала ўсе гукі. Але не паспеў Дзік дайсці да канца мола, як вецер раптоўна сціх; у нечаканай цішыні яму пачуўся конскі тупат і бразгат зброі.
1196 Ён моцна засмуціўся. Калі ворагі падсцерагалі іх, калі воіны сэра Дэніэла акружылі канец мола, што ўпіраецца ў бераг, ім з лордам Фоксгэмам будзе вельмі цяжка абараняцца, таму што ззаду ў іх толькі мора і ўсе іх воіны збіліся ў кучу на вузкім моле. Асцярожным свістам ён падаў умоўны сігнал.
1197 З начной цемры вылецеў град наўдачу пушчаных стрэл. Воіны на моле стаялі так цесна, што некаторыя стрэлы трапілі ў цэль; пачуліся крыкі спалоху і болю. Лорд Фоксгэм быў паранены і ўпаў. Хокслі зараз жа распарадзіўся аднесці яго на карабель. Воіны лорда Фоксгэма засталіся без усялякага кіраўніцтва.
1198 У гэтай разгубленасці і хавалася галоўная прычына катастрофы, якая не замарудзіла наступіць. Дзік са жменькай храбрацоў на працягу цэлай хвіліны ўтрымліваў канец мола, што ўпіраўся ў бераг. З абодвух бакоў было паранена па два, па тры чалавекі, сталь звінела аб сталь.
1199 Спачатку ні таму, ні другому боку не ўдавалася дамагчыся поспеху; але неўзабаве шчасце канчаткова здрадзіла прыхільнікам Дзіка. Дзік выйшаў на вялікую дарогу недалёка ад Халівуда, міляў за дзевяць-дзесяць ад Шорбі-на-Ціле; пераканаўшыся, што іх больш не даганяюць, абодва атрады раздзяліліся.
1200 Помнячы падзеі, што адбыліся на борце «Добрай Надзеі», ён пакінуў пры сабе аднаго толькі Лоўлеса. Снег падаў бесперастанку і ўсё засцілаў навокал, быццам сляпучае воблака; вецер паступова сціхаў і нарэшце знік зусім; увесь свет здаваўся загорнутым у белую пялёнку і паглыбленым у маўчанне.
1201 І Лоўлес, які крочыў наперадзе, выцягваў шыю, як паляўнічы сабака, што ідзе па следзе, вывучаў кожнае дрэва, уважліва ўзіраўся ў сцяжынку, быццам вёў карабель па бурным моры. Калі прайшлі лесам добрую мілю, яны наблізіліся да гаю карабатых высокіх дубоў, паблізу якіх скрыжоўваліся некалькі дарог.
1202 На двары чуўся звон зброі і стук падкоў; кухня гула, як вулей; у зале забаўляліся блазны, спявалі менестрэлі, ігралі музыкі. Сэр Дэніэл марнатраўствам, весялосцю і гасціннасцю супернічаў з лордам Шорбі і пераўзыходзіў лорда Райзінгэма. Гасцей прымалі сардэчна.
1203 Віна, элю і грошай было колькі заўгодна. Адны, расцягнуўшыся на саломе ў свірне, гулялі ў карты, некаторыя яшчэ з абеду былі п'яныя. Нам, бадай, падалося б, што горад толькі што быў падвергнуты разгрому; але ў тыя часы ва ўсіх багатых і высакародных дамах на святы адбывалася тое ж самае.
1204 Два манахі — стары і малады — прыйшлі позна і цяпер грэліся каля агню ў куце пуні. Стракаты натоўп абступіў іх — штукары, скамарохі, салдаты. Неўзабаве старэйшы з манахаў пачаў з імі ажыўленую размову, у якой было столькі жартаў і дасціпнасці, што натоўп вакол хутка павялічыўся.
1205 Ён слухаў уважліва, але не адкрываў рота; па панураму выразу яго твару было бачна, што яго мала цікавяць жарты таварыша. Нарэшце яго позірк, які ўвесь час блукаў па баках і сачыў за ўсімі дзвярыма, спыніўся на маленькай працэсіі, што зайшла ў галоўную браму і наўскос перасякала двор.
1206 Званы на званіцы гулі аглушальна, царква напоўнілася людзьмі, якія стрэсвалі з сябе снег, паляпвалі рукамі і хукалі на замёрзлыя пальцы. Заходнія дзверы шырока расчыніліся, і за імі стала відаць частка залітай сонцам заснежанай вуліцы. Ранішні холад уварваўся ў царкву.
1207 Калі ён ступіў на парог храма і зняў капялюш, стала бачна, як паружавела ад хвалявання яго лысіна. І вось надышоў час Эліса Дэкуорта. Аглушаны, разнерваваны супярэчлівымі пачуццямі, Дзік сядзеў, учапіўшыся рукамі ў спінку пярэдняй лаўкі. Раптам ён заўважыў рух у натоўпе.
1208 Людзі хіснуліся назад, гледзячы ўгару і ўздымаючы рукі. Дзік падняў галаву, убачыў трох чалавек, якія, нацягнуўшы лукі, схіліліся з хораў. Узляцелі стрэлы, і, перш чым натоўп паспеў ускрыкнуць, невядомыя стралкі, як птушкі, успырхнулі са сваіх жардзінак і зніклі.
1209 У царкве падняўся неймаверны пярэпалах; свяшчэннаслужыцелі з жахам падхапіліся са сваіх месц; музыка змоўкла; званы званілі яшчэ некалькі імгненняў, але чутка аб бядзе хутка даляцела нават да званіцы, і званары, разгойдваючыся на вяроўках, таксама спынілі сваю вясёлую работу.
1210 Прама пасярод царквы ляжаў мёртвы жаніх, пранізаны дзвюма чорнымі стрэламі. Нявеста страціла прытомнасць. Узвышаючыся над натоўпам, стаяў раз'ятраны і ашаломлены знянацку сэр Дэніэл; доўгая страла, трапечучы, тырчала з яго левага перадплечча; другая зачапіла яму цемя, і па твары цурчэла кроў.
1211 Задоўга да таго як пачаліся пошукі, віноўнікі гэтага трагічнага здарэння прагрымелі па вінтавой лесвіцы і ўцяклі праз бакавыя дзверы. Нягледзячы на тое, што Дзік і Лоўлес былі заложнікамі, яны падхапіліся пры першай трывозе і адважна спрабавалі прабіцца да дзвярэй.
1212 Потым, працягнуўшы руку, ён схапіў пярсцёнак, падняў стол і перакуліў яго проста на матроса Тома. Бядак, крычучы, валтузіўся пад абломкамі. І перш чым Арблестэр паспеў западозрыць штосьці нядобрае, а Пірэт сабрацца з думкамі, Дзік кінуўся да дзвярэй і знік у месячнай начы.
1213 Месяц зіхацеў ярка, снег іскрыўся, у гавані было светла, як удзень, і малады Шэлтан, які бег, падаткнуўшы расу сярод кучаў смецця, быў бачны здалёку. Том і Пірэт пагналіся за ім, моцна крычучы. На іх крыкі з кожнага шынка выскоквалі маракі і таксама беглі наўздагон за Шэлтанам.
1214 Але ў пятнаццатым стагоддзі, як і ў наш час, марак на сушы не вызначаўся жвавасцю; Дзік з самага пачатку дужа апярэдзіў усіх, і адлегласць паміж ім і яго даганяламі ўсё павялічвалася. Нарэшце ён забег у якісьці вузкі завулачак, спыніўся, паглядзеў назад і засмяяўся.
1215 Яны штохвілінна ўсчыналі спрэчкі то паміж сабой, то з вартавымі; мільгалі нажы, сыпаліся ўдары, і не адзін труп застаўся на снезе. Калі праз гадзіну апошні марак, мармычучы, вярнуўся ў гавань, у свой найлюбы шынок, ён, канечне, не мог бы сказаць, за кім ён гнаўся.
1216 Яшчэ доўга па вуліцах блукалі патрулі, разасланыя знатнымі лордамі, якіх разбудзілі і затрывожылі крыкі маракоў. Ноч падыходзіла ўжо да канца, калі Дзік пакінуў сваё сховішча і прыйшоў, цэлы і здаровы, але дужа змерзлы і пакрыты сінякамі, да дзвярэй «Казла і валынкі».
1217 У адпаведнасці з законам харчэўня патанала ў змроку: не гарэла ніводная свечка, і агонь у печцы быў патушаны. Дзік навобмацак прабраўся ў кут халоднага пакоя для гасцей, знайшоў канец коўдры, захутаў ім свае плечы і, прыціснуўшыся да нейкага соннага чалавека, хутка і моцна заснуў.
1218 З гэтымі словамі ён зноў прыставіў трубу да вуснаў і затрубіў. На гэты раз яму не давялося доўга чакаць. У адно імгненне паляна вакол крыжа пакрылася пешымі і коннымі воінамі. Рычард Гластэр, сеўшы на прыступках, пасылаў ганца за ганцом, склікаючы семсот чалавек, схаваных у бліжэйшых лясах.
1219 Ён сам стаў на чале войска і рушыў уніз па схіле пагорка да горада Шорбі. План яго быў просты. Ён вырашыў захапіць квартал горада Шорбі, які ляжаў справа ад вялікай дарогі, добра замацавацца ў вузкіх завулках і трымацца там да таго часу, пакуль не падыдзе падмацаванне.
1220 Дык вось, пехацінцы зноў селі за спінамі вершнікаў, і Дзіку выпаў асаблівы гонар сядзець за самім Гластэрам. Пакуль лес хаваў іх, войскі марудна пасоўваліся ўперад, але, калі лес, што акаймоўваў вялікую дарогу, скончыўся, яны спыніліся, каб перадыхнуць і вывучыць мясцовасць.
1221 Гластэр павярнуўся да Дзіка. — У гэтым бедным гарадку, — сказаў ён, — дзе жыхары зараз гатуюць сабе снеданне, або вы станеце рыцарам, а я пачну жыццё, поўнае вялікай пашаны і гучнай славы, або мы абодва памром, не пакінуўшы па сабе нават памяці. Мы абодва Рычарды.
1222 Але не паспелі яны выехаць з-пад прыкрыцця дрэў, як заўважылі людзей, што з крыкам беглі прэч па снежным полі з абодвух бакоў дарогі. І адразу ж у горадзе падняўся шум, які рабіўся ўсё мацней і мацней. Яны яшчэ не праскакалі і палавіны шляху да бліжэйшага дома, як на званіцы пачуліся званы.
1223 Юны герцаг заскрыгатаў зубамі. Ён баяўся, як бы ворагі не паспелі падрыхтавацца да абароны. Бо ведаў, што, калі ён не паспее замацавацца ў горадзе, яго маленькі атрад будзе разбіты і знішчаны. Аднак справы ланкастэрцаў былі дрэнныя. Усё ішло так, як гаварыў Дзік.
1224 Калі яны праскакалі крокаў сто па горадзе, Дзік Шэлтан дакрануўся да рукі герцага. Герцаг нацягнуў павады, прыклаў трубу да вуснаў, пратрубіў умоўны сігнал і павярнуў направа. Увесь яго атрад, як адзін чалавек, рушыў за ім і, пусціўшы коней шалёным галопам, прамчаўся па вузкім завулку.
1225 Кожную з гэтых пяці вулічак даручылі ахоўваць моцным каравулам; рэзерв, гатовы падаспець на дапамогу, калі спатрэбіцца, умацаваўся ў цэнтры, воддаль ад выстралаў. Гэтая частка горада была такая бедная, што ні адзін ланкастэрскі лорд не жыў тут, нават іхнія слугі яе пазбягалі.
1226 Жыхары гэтых вуліц адразу пакідалі свае дамы і, крычучы на ўсё горла, пабеглі прэч, пералазячы цераз платы. У цэнтры, дзе сыходзіліся ўсе пяць вуліц, стаяла мізэрная харчэўня з шыльдай у выглядзе шахматнай дошкі. Гэтую харчэўню герцаг Гластэр выбраў сваёй галоўнай кватэрай.
1227 Вуліца, якую ён павінен быў ахоўваць, была вельмі вузкая і цесна забудаваная з двух бакоў дамамі, верхнія паверхі якіх, выступаючы ўперад, павісалі над маставой. Але яна выходзіла на рыначны пляц, і зыход бітвы, па ўсёй верагоднасці, павінен быў вырашыцца тут.
1228 Дзік паспешліва выцягнуў адтуль усю мэблю і пабудаваў з яе барыкаду каля ўвахода ў вуліцу. У яго распараджэнні было сто чалавек, і большую частку іх ён размясціў у дамах: лежачы там пад прыкрыццём, яны маглі страляць з акон. Разам з астатнімі ён засеў за барыкадай.
1229 Званілі званы, трубілі трубы, імчаліся конныя атрады, крычалі камандзіры, лямантавалі жанчыны, і ўсё гэта злівалася ў агульны нясцерпны шум. Але нарэшце шум гэты пачаў пакрысе сціхаць, і неўзабаве воіны і стралкі пачалі збірацца і строіцца ў баявым парадку на рыначным пляцы.
1230 Па агульным сігнале воіны сэра Дэніэла абрынуліся на ўсе пяць вуліц. Гластэр быў акружаны з усіх бакоў, і Дзік зразумеў, што яму трэба разлічваць толькі на свае сто чалавек. Сем залпаў стрэл адзін за адным сыпнуліся на барыкаду. У самы разгар стральбы хтосьці крануў Дзіка за руку.
1231 Толькі паспеў ён надзець яе, як дзве стралы гучна стукнуліся аб пласцінкі, не прычыніўшы яму шкоды, а трэцяя трапіла ў пажа; смяротна паранены, ён упаў да ног Дзіка. Між тым непрыяцель упарта ішоў у наступ; ворагі былі ўжо так блізка, што Дзік загадаў адказваць на выстралы.
1232 Зараз жа з-за барыкады і з акон дамоў на ворага паляцеў у адказ град смертаносных стрэл. Але ланкастэрцы, як па сігнале, дружна закрычалі, і іх пяхота рушыла ў наступ. Кавалерыя ішла за ёй з апушчанымі забраламі. Пачаўся ўпарты рукапашны бой, не на жыццё, а на смерць.
1233 Нейкі час барацьба ішла амаль у поўным маўчанні; целы воінаў падалі адзін на аднаго. Але разбураць заўсёды лягчэй, чым абараняць, і калі гук трубы падаў нападаючым знак да адступлення, барыкада была ўжо амаль развалена, стала ўдвая ніжэй і пагражала зусім абваліцца.
1234 Коннікі, пастроеныя ў дзве шарэнгі, раптоўна павярнуліся, ператварыўшы свой фланг у авангард. І доўгай, закаванай у сталь калонай, імклівай, як змяя, яны кінуліся на паўразбураную барыкаду. Адзін з першых двух вершнікаў упаў разам з канём, і яго таварышы праскакалі па ім.
1235 Шалёны, імклівы націск адкінуў абаронцаў. Ланкастэрцы, карабкаючыся па целах сваіх мёртвых таварышаў, лавінай рынуліся ўперад, прарвалі лінію абаронцаў, адцяснілі іх убок і з грукатам хлынулі ў завулак, накшталт плыні, што прарвала плаціну. Але бітва яшчэ не скончылася.
1236 У вузкім праходзе Дзік і некалькі яго воінаў, што засталіся жывымі, працавалі сваімі алебардамі, як дрывасекі, і неўзабаве на ўсю шырыню завулка ўтварылася новая, больш высокая і надзейная загарода з мёртвых байцоў і іх коней з разварочанымі чэравамі, якія біліся ў перадсмяротнай агоніі.
1237 А коннікі, якія паскакалі наперад і якім удалося перасекчы барыкаду і ўварвацца ў завулак, дамчаліся да дзвярэй харчэўні з шахматнай шыльдай; сустрэўшы тут грознага гарбуна і ўсё рэзервовае войска йоркістаў, яны бязладна кінуліся назад. Дзік і яго воіны наваліліся на іх.
1238 І толькі тады Дзік падняў акрываўлены, задымлены меч і закрычаў «ура». Гластэр злез з каня і агледзеў месца бою. Твар яго быў бялейшы за палатно; але вочы блішчалі, быццам цудоўныя каштоўныя камяні, і голас яго, калі ён загаварыў, гучаў груба і хрыпла, узбуджаны бітвай і перамогай.
1239 Ён зірнуў на ўмацаванне, да якога ні сябар, ні вораг не маглі падысці, — так шалёна біліся там коні ў перадсмяротнай агоніі, — і выгляд гэтай страшнай бойні выклікаў у яго крывую ўсмешку. Быццам у адказ на яго словы, да барыкады зноў пачалі падыходзіць стралкі, і зноў густа пасыпаліся стрэлы.
1240 Але штосьці нерашучае было ў гэтым нападзе. Стралкі быццам чагосьці чакалі. Дзік неспакойна глядзеў па баках, стараючыся здагадацца, дзе ж крыецца небяспека. І раптам з акон і дзвярэй маленькага дома, што стаяў у цэнтры вуліцы, хлынуў паток ланкастэрскіх стралкоў.
1241 І адразу ж тыя, што нападалі на Дзіка з рыначнага пляцу, узмацнілі стральбу і пачалі рашуча падступаць да барыкады. Дзік выклікаў з дамоў усіх сваіх воінаў, пастроіў іх, сказаў ім некалькі бадзёрых слоў, і атрад яго пачаў адстрэльвацца, хаця варожыя стрэлы цяпер сыпаліся з двух бакоў.
1242 Было зразумела, што ланкастэрцам нанесены моцны ўдар і што яны, ва ўсякім выпадку на нейкі час, адкінуты і пераможаны. Затым, быццам у тэатры, разыграўся апошні акт бітвы пры Шорбі. Воіны, якія нападалі на Дзіка, павярнуліся, быццам сабакі, якіх гаспадар свіснуў дамоў, і памчаліся з хуткасцю ветру.
1243 У самай гушчыні бітвы Дзік убачыў Гарбуна. Ён ужо ў той час паказваў задаткі той шалёнай храбрасці і ўмення змагацца на полі бою, якія праз многія гады, у бітве пры Басуорце, калі Рычард быў ужо заплямлены злачынствамі, ледзь не вырашылі зыход бітвы і лёс ангельскага трона.
1244 Дзік, з сумам аглядваючы рэшткі свайго доблеснага войска, пачаў падлічваць, у што абышлася перамога. Цяпер, калі небяспека мінула, ён адчуваў сябе такім стомленым, хворым і разбітым, раны і сінякі яго так нылі, бой так змучыў яго, што, здавалася, ён ужо ні да чаго не быў здатны.
1245 Рычард Гластэр быў не з тых правадыроў, якія абараняюць гараджан ад сваіх раз'ятраных салдат; зрэшты, нават калі б ён і захацеў іх абараніць, яшчэ пытанне — ці паслухаліся б яны яго. Вось чаму Дзік павінен быў абавязкова адшукаць Джаану і ўзяць яе пад сваю абарону.
1246 Аднак на верхніх паверхах рабаўнікам, відаць, аказвалі супраціўленне, бо якраз у тое імгненне, калі падышоў Дзік, акно наверсе расчынілася, і нейкага бедака ў цёмна-чырвоным і сінім адзенні, які крычаў і супраціўляўся, выкінулі на вуліцу. Самая змрочная трывога авалодала Дзікам.
1247 Як звар'яцелы, кінуўся ён наперад, расштурхоўваючы сустрэчных, і, не спыняючыся, дабег да пакоя на трэцім паверсе, дзе расстаўся з Джаанай. Тут панаваў поўны разгром: мэбля была раскідана, шафы расчынены, дыван, сарваны са сцяны, тлеў, загарэўшыся ад іскры, што выпала з каміна.
1248 Дзік паглядзеў вакол і, як на далоні, убачыў усе вынікі бітвы. Невыразны, глухі шум стаяў над вуліцамі, то тут, то там зрэдку чуўся бразгат сталі. Ніводнага карабля, ніводнай лодкі не засталося ў гавані, затое ў адкрытым моры было мноства парусных і вёславых суднаў, напоўненых уцекачамі.
1249 Усюды, куды ні кінеш позірк, валяліся трупы коней і людзей, выразна бачныя на снезе. Пехацінцы, якія не змаглі схавацца на суднах, усё яшчэ працягвалі адстрэльвацца ў порце пад прыкрыццем прыбярэжных шынкоў. Многія дамы палалі; у марозным сонечным ззянні дым падымаўся высока і адлятаў у мора.
1250 Пакуль Дзік назіраў за імі, яны без перашкоды дасягнулі ўскрайку аголенага лесу; тут яны павярнулі ўбок, і промень сонца на імгненне асвятліў іх вопратку, выразна бачную на фоне цёмных дрэў. Тым часам коні даелі мізэрны запас корму і крыху адпачылі. Па загадзе Дзіка вогнішча засыпалі снегам.
1251 Пакуль яго людзі зноў стомлена садзіліся ў сядло, ён сам, трошкі запознена ўспомніўшы аб перасцярогах, неабходных у лесе, выбраў высокі дуб і хутка ўзабраўся на самую верхнюю галіну. Адсюль яму бачна была лясная далячынь, занесеная снегам і асветленая месяцам.
1252 Ён дакараў сябе за тое, што так позна залез на дрэва. Што, калі гэтая яркая плямка — касцёр у лагеры сэра Дэніэла? Ён жа даўно ўжо мог заўважыць яго і падысці туды. Тым болей, не варта было дазваляць сваім воінам разводзіць вогнішча, якое, верагодна, выдала іх сэру Дэніэлу.
1253 Дзік пакінуў дзесяць чалавек вартаваць коней, дамовіўся аб умоўным сігнале і павёў свой атрад наперад. Побач з ім адважна крочыла Алісія Райзінгэм. Каб лягчэй было ісці, салдаты знялі цяжкія латы і пакінулі дзіды. Яны бадзёра ішлі па замёрзлым снезе, асветленым вясёлым месячным ззяннем.
1254 У цішы велізарнага лесу самы найменшы гук быў чуцен здалёку. Алісія, у якой быў тонкі слых, папераджальна падняла палец і спынілася, прыслухоўваючыся. Усе ўзялі з яе прыклад, але, акрамя глухога шуму ручая ды аддаленага лісінага брэху, Дзік, як ні напружваў свой слых, не пачуў нічога.
1255 Хэмлі забыў аб рэўнасці і пачаў заляцацца да Алісіі. Яна ж была вельмі задаволена. Пад спеў труб, пад бразгат зброі, пад тупат коней адыходзячай арміі Дзік і Джаана сядзелі побач, трымаючыся за рукі, і з усё ўзрастаючай пяшчотай і любоўю глядзелі адно аднаму ў вочы.
1256 Удалечыні ад трывог жылі яны ў тым зялёным лесе, дзе ўзнікла іх каханне. А ў вёсачцы Тэнстол у дастатку і міры, хіба, можа, толькі залішне цешачыся элем і віном, жылі на пенсіі два старыя. Адзін з іх усё жыццё быў мараком і да канца сваіх дзён працягваў аплакваць матроса Тома.
1257 Нешта разладзілася ў складанай машыне ягонага арганізма. Часам — ранейшыя ўзлёты, але часцей нервовасць, дзіўнае адчуванне непатрэбнасці і нават шкоднасці сваёй працы і сваёй навукі, цяжкая, чыгунная стома з самай раніцы, сны, з-за якіх страшна класціся ў ложак.
1258 Будрыс успомніў жорсткую, брутальную і цынічную карыкатуру, якую ён бачыў у амерыканскім тэхнічным часопісе. Стаіць пачварная, з дзесяткамі тысяч рычажкоў і кнопак машына невядомага прызначэння, а ў ёй корпаецца, стаўшы на калені, маленькі чалавек — ліквідуе нейкую непаладку.
1259 У фантастаў усё гэта выглядала куды прыгажэй, бо яны адказвалі зусім на іншыя пытанні, сярод якіх галоўныя былі — чалавечае і чалавечнасць, бо яны клікалі да іншых берагоў. Ён марыў аб няздзейсненым, аб тым, чаго не будзе, аб жыцці, што споўнена віруючым токам крыві.
1260 Але ўжо тады ён адчуваў сваю дваістасць. Злева ад дарогі гордыя сталёвыя стрэлы неслі драты, справа — ляжалі вёскі, справа было Дзмітраўскае гарадзішча, гарадзішча горада, які калісьці мог сапернічаць з Масквой. Ад усёй велічы застаўся на гэтым гарадзішчы толькі нізкі белы старажытны сабор.
1261 Гэта было велічна і цудоўна. А ён ніяк не мог пазбавіцца ад думак, што вакол гэтага фарпоста ляжаць лясы, у якіх, цалкам верагодна, могуць такаваць глушцы. Ізумрудная іскра на экране пульта ўпраўлення паўзла і паўзла наперад, упарта і пераможна, і раптам зрывалася, бязвольна падала наўскос.
1262 Дажджы мінулі, і зноў прыйшла на гэтую зямлю, на сопкі, на калматыя спіны астравоў, на мора залатая і гарачая прыморская восень. Пад ім было метраў пяцьдзесят скалістай базальтавай стромы, сям-там зарослай травамі і дрэўцамі, пасля вузкая стужка пляжа, а далей — сіні Амурскі заліў.
1263 Глядзець, і думаць, і адчуваць скурай сонца і ледзь успрымальную пяшчоту салонага ветрыка. Гэта быў незвычайны ветрык і незвычайная соль. Лёгкі пах гнілі ўлятучыўся разам з дажджамі. Былі ў паветры цеплыня, сухасць, кедравы водар з лясоў на тым баку (далёкіх-далёкіх!).
1264 Ныраў і апускаўся за імі на дно і заўсёды памыляўся у ацэнцы глыбіні: такая празрыстая была зеленаватая вада. Зоркі былі не мяккія, а нечакана шурпатыя, як карал, і, здавалася, нежывыя. Ён набраў іх многа, расклаў на дошках і ніяк не мог заўважыць іхніх рухаў.
1265 Толькі як глянеш пасля перарыву — бачыш, што адна выгнула свой прамень, другая працягнула яго, падабраўшы астатнія. Сіла гэтых бандытаў была ў нападзе на яшчэ больш нерухомых: Будрыс падабраў таксама некалькі пустых ракавін мідзіі, у якіх былі роўныя круглыя дзірачкі.
1266 Напаўзла, прыкрыла ракушку, выпусціла з сябе кроплю кіслаты, якая растварыла вапняк створкі, і праз круглую дзірачку выкалупала чарвякападобнымі ножкамі малюска і з'ела яго. Нібы помсцячы за гэты разбой, ён браў зорак і нажом вычышчаў з ніжняга боку кожнага промня гэтыя ножкі.
1267 Ён адчуваў прыблізна тое, што, відаць, адчувае рыба-поўня. Ёсць такая. Сапраўды круглая, як поўня. Плысці сама, з гэтай прычыны, амаль не ўмее. Марскія цёплыя плыні нясуць яе то пад сонцам, то пад зорамі, і яна лянотна марыць аб нейкіх невядомых залатых краінах.
1268 Абуджэнне было кепскае. У нядзелю Будрыс напхаў цяжкі рукзак, рушыў на трэці прычал і даведаўся там, што катэра з Падзі сёння не было і не будзе, а іншым чынам дабрацца туды нельга. Чакаць яшчэ тыдзень — гэта было нясцерпна. Ён пераконваў сябе, што гэта ён проста настроіўся на сённяшняе падарожжа.
1269 Севярын выйшаў з хаты ў адных трусах і пайшоў па расе да Тыгравай. Было холадна, але гэта быў не той холад, што бярэ за косці, а той, які прымушае глыбока дыхаць, рухацца, адчуваць сябе маладым і здаровым, той, у якім, здаецца, мерзнуў бы і мерзнуў. Высока-высока залацілася сонца на вяршынях.
1270 Рыбіна даўжынёю нешта пад метр ішла ў вытокі ракі, змагаючыся з плынню. Ён здагадаўся, што гэта ідзе на нераст сіма. Ёй было зручна заходзіць у раку. Вада пасля шторму і залевы пэўна паднялася. Будрыс выбраў месца, дзе, як яму здалося, будзе па шыю, скочыў у ваду і.
1271 А здавалася — ну, метр семдзесят. Так падманвала чысціня вады. Тады ён выбраўся на больш плыткае месца і доўга стаяў, адчуваючы, як крыштальны холад крадзецца ў грудзі і жывот. Стаяў і глядзеў, як усё больш наліваюцца золатам горы, як залатая лава ўсё хутчэй спаўзае з вяршынь у падзь.
1272 Ля гэтай глухой сцежкі ўвесь час цягнулася нейкая калючая дрэнь. Зробіш некалькі крокаў — і штаны пакрываюцца крупінкамі зялёнага, цупкага насення. Спачатку Севярын праз кожныя колькі там метраў спыняўся і абтрасаў іх (адвальваліся яны лёгка), але потым яму гэта абрыдла, і далей ён ішоў ужо так.
1273 Порткі да каленяў былі нібыта ў зялёнай брані. Цяпер яму было ясна, чаму гэтае паскудства толькі ля сцежак. Людзі разносяць на вопратцы. Ён паспрабаваў, ці прыстане насенне да сарочкі. Не, ліпнула толькі да сукна. Значыцца, першапачатковы разлік гэтага пустазелля быў на поўсць жывёлы.
1274 Тайга пераклікалася сумнаватымі і рэдкімі птушынымі галасамі. Птушкам няма чаго было спяваць: набліжалася восень. Дзіўна было шмат чаго не ведаць у лесе. Чалавек ішоў і пазнаваў толькі асобныя дрэвы: цэльналістую піхту, граб, карэйскі кедр, маньчжурскі арэх. Больш за ўсё было лістоўных лясоў.
1275 Ён любіў сваю безвыходнасць. Абы галава стала здаровая. Абы не гэтыя кашмары па начах. Найбольш уразіла яго адно дзіўнае дрэва. Цэлымі гаямі яно сустракалася на берагах ручаін, цераз якія ён ішоў бярвеннямі, а то і проста скачучы па камянях, і па беразе Тыгравай.
1276 Ён яшчэ не ведаў, што гэта была чазенія. Нехта неасцярожна хукнуў за яго спіною. Будрыс азірнуўся і ўбачыў, што за ім зладзеявата крадзецца беласнежная, сям-там у палевае, лайка Амур. Дно падзі ўвачавідкі павышалася. Мяняўся лес. Нешта ад тропікаў усё больш і больш паяўлялася ў ім.
1277 Севярын, мабыць, і не заўважыў бы гэтага, каб не прыглядаўся так уважліва, каб не пацягнуўся туды Амур. Хатка так добра хавалася ў нетрах, што можна было прайсці побач і не здагадацца аб яе існаванні. Нехта сядзеў на кукішках ля вады і мыў закопчаную каструлю.
1278 Ён ведаў, што жанчына тут, побач, спіць у гэтай закінутай хатцы. А можа, і не спіць, бо яе таксама жорстка ўразіла размова на беразе рэчкі. А менавіта таму, што гэтая размова была, да жанчыны было зараз далей, чым да гэтых высокіх, халодных зор. Яна ніколі не паставіцца да яго з даверам.
1279 Нешта пагрозна варочалася ў самай, здавалася, глотцы цемры, нешта перакатвалася, як далёкі пярун, узносілася да высокага, здрадліва-пяшчотнага, сладастраснага муркання і адразу падала ледзь не на дзве актавы, да брукатання, да клёкату. Нібы бурчала сама старажытная ноч.
1280 Морду ў морду і зубы ў зубы. Рык, хрыпенне. Два целы, што звіліся на траве. Белае і плямістае, ільснянае, усё ў пералівах мускулаў. Віск, хрыпенне, рык, басавітае вуркатанне. Велізарная пачварная кошка не паспела схапіць і пацягнуць сабаку. Будрыс выхапіў з полымя галавешку і шпурнуў яе ў звера.
1281 Ён зваліў бы мужчыну з ног, але Амур паспеў учапіцца яму ў азадак, ірвануць і асадзіць на зямлю. Чалавек толькі на імгненне адчуў на твары павеў смуроднага дыхання, а адурэлая пачвара ўжо зноў кінулася на пса, насела на яго. Гарлавым, страшным крыкам закрычала жанчына.
1282 Схапіўшы крывую цяжкую ламачыну, ён грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду, з дзікім сладастрасцем, скручанымі пальцамі левай рукі, захапіў і выкруціў шаўкавісты карак, а правай, у якой была доўбня, абрушыў на плоскую галаву звера скрышальны ўдар.
1283 У гэты момант бабухнулі ў неба два снапы агню, два перуны. Леапард, увесь абмяклы, выслізнуў з-пад чалавека і, падаючы, асядаючы, прынікаючы аслепленай галавою да зямлі, пакаціўся прэч ад агню, у цёмны начны лес. Чалавек узняўся на ногі і кінуўся быў за ім, але стрымаўся, кінуўшы позірк на жанчыну.
1284 Ваніна адправілася ў горад з візітамі; калі яна вярталася, парадны пад'езд быў загрувашчаны збудаваннямі для ілюмінацыі, і карэта заехала праз задні двор. Ваніна падняла вочы і, да свайго здзіўлення, убачыла, што ў адным з пакояў, якія так старанна замкнуў яе бацька, адчынена вакно.
1285 Расчыненае акно, якое зацікавіла яе, было ў двух кроках. У пакоі, відавочна, нехта пасяліўся. Але хто? На наступны дзень Ваніна змагла дастаць ключ ад дзверцы, якая вяла на тэрасу з апельсінавымі дрэвамі. Крадком яна падышла да вакна — яно ўсё яшчэ было адчынена.
1286 Ваніна схавалася за крацістай аканіцай. Ля задняй сцяны пакоя яна ўбачыла ложак. Хтосьці ляжаў на ім. Ваніна збянтэжылася, хацела ўцячы, але раптам заўважыла жаночую адзежу, кінутую на крэсла. Прыгледзеўшыся, яна ўбачыла на падушцы бялявую галаву; твар падаўся ёй зусім маладым.
1287 Як толькі ён з'яжджаў, Ваніна падымалася на маленькую тэрасу і назірала за незнаёмкай. Яна адчувала глыбокі жаль і сімпатыю да настолькі юнай, настолькі няшчаснай жанчыны і спрабавала разгадаць яе гісторыю. Скрываўленая адзежа, кінутая на крэсла, здавалася, была падраная ўдарамі кінжала.
1288 Ваніна магла палічыць на ёй дзіры. Аднойчы яна больш выразна разгледзела незнаёмку: тая ляжала нерухома, скіраваўшы ў неба блакітныя вочы, нібы малілася, і раптам яе прыгожыя вочы напоўніліся слязьмі. У гэтую хвіліну князёўна ледзь утрымалася, каб не загаварыць з ёю.
1289 На наступны дзень Ваніна адважылася схавацца на тэрасе перад з'яўленнем бацькі. Яна бачыла, як дон Аздрубале ўвайшоў да незнаёмкі; ён нёс у руцэ кашолку з правізіяй. Князь яўна быў устрывожаны, гаварыў мала і так ціха, што Ваніна нічога не ўчула, хоць ён не зачыніў зашклёныя дзверы.
1290 І пасля гэтай шчырай блізкасці забыцца на яго? У хвіліны разважлівасці Ваніну пужала, што ўсё для яе неяк дзіўна змянілася з тых часоў, як Місірыллі адкрыў сваё імя, — усё, аб чым яна спачатку думала, усё, што рэгулярна бачыла вакол, адышло некуды, завалаклося смугой.
1291 Аднойчы ўвечары, хоць Місірыллі стала ўжо значна лепей і ў Ваніны больш не было падстаў баяцца за яго жыццё, яна адважылася прыйсці адна. Убачыўшы яе, Місірыллі адчуў сябе на вяршыне асалоды, але пастараўся схаваць сваё каханне: найперш ён не жадаў прынізіць сваю годнасць, як і належыць мужчыне.
1292 Ваніна ўвайшла да яго ў пакой, згараючы ад сораму, баючыся пачуць любоўныя прамовы, і, была вельмі засмучаная, што ён сустрэў яе словамі сяброўства, высакароднага, адданага сяброўства, але без адзінай іскры пяшчоты. Калі яна сабралася сыходзіць, Пьетра нават не спрабаваў утрымаць яе.
1293 Місірыллі вырашыў, што ён забыты. Самалюбства яго было кранутае; ён часта думаў зараз аб тым, што розніца ў грамадскім становішчы ўзвяла перашкоду паміж ім і яго ўмілаванай. Аднойчы, у хвіліну горкіх шкадаванняў аб былым шчасці, яму прыйшло ў галаву вярнуцца ў Рым, даведацца, што робіць Ваніна.
1294 Гэтая дзівацкая думка ледзь не ўзяла верх над усведамленнем доўгу, але раптам неяк на змярканні царкоўны звон зазваніў у гарах да вячэрні, і так дзіўна, быццам на званара напала рассеянасць. Гэта быў сігнал да збору венты, у якую Місірыллі ўступіў, як толькі вярнуўся ў Раманью.
1295 Імя гэта занесла ў яго душу радасць і разгубленасць. Дарма ён дзеля адданасці радзіме прыглушыў жаданне ў той жа вечар панесціся ў замак Сан-Нікола — думкі аб Ваніне, якой ён пагрэбаваў, не давалі яму засяродзіцца на сваіх абавязках. На наступны дзень яны сустрэліся; Ваніна кахала яго ўсё гэтак жа.
1296 Ваніна думала, што яна, можа быць, і даб'ецца памілавання свайго каханага, але яго паспрабуюць атруціць. Яшчэ напярэдадні папскага загаду Місірыллі атрымаў ад абата Кары, духоўніка Ваніны, некалькі пакетаў з марскімі сухарамі і папярэджанне не кранаць казённую ежу.
1297 І нават больш: калі Місірыллі пагадзіцца, каб яму надзелі ланцугі на рукі і на ногі, наглядчык абяцаў адысці да дзвярэй капліцы, — тады ён не выпусціць з віду вязня, за якога нясе адказнасць, але не будзе прыслухоўвацца да гутаркі. Надышоў нарэшце дзень, калі павінен быў вырашыцца лёс Ваніны.
1298 Ці кахае яе Пьетра настолькі, што ўсё даруе? Яна выдала венту, але яму яна выратавала жыццё. Калі голас розуму браў верх над разгубленасцю душы, Ваніна спадзявалася, што Пьетра пагодзіцца пакінуць Італію, з'ехаць разам з ёю, — бо яна саграшыла толькі ад паўнаты кахання.
1299 Было ўжо цёмна. На захадзе, убаку ад балацявіны, ярка блішчэла на небе адзінокая зорка, ніжэй ад яе і збоч ціхенька запальвалася на ноч другая. Высокае пагоднае неба яшчэ свіцілася рэшткамі дзённага святла, а хмызняковая балацявіна ўжо зусім стулілася ў змроку.
1300 Заліты вадою і гразёй лёд страціў сваю цукрыстую, у рудых разводах белізну і ледзьве шарэў праз хмызняк. Рыбчонак адразу выцягся ў доле і маўчаў, адсопваючыся, а Жаркоў нейкі час у знямозе сядзеў на грудку, чакаў сваіх і думаў. Было відавочна, што рота разбіта дашчэнту.
1301 Ад тых дзевяноста чалавек, якія тыдзень назад пачыналі наступленне, уранку сёння заставалася дваццаць тры, а цяпер вось хоць бы сабраць палавіну іх. Пэўна, што наступленне выдыхалася, нямецкія сілы пабольшалі, артылерыя паадставала, у мінамётчыкаў не хапала мін.
1302 Жаркоў здалёк яшчэ пазнаў свайго памагатага па кашлі, які не пакідаў байца з самай зімы. Кавылястай хадой слабасільнага падлетка ён прышкандыбаў да камандзіра, усё кашляючы, паставіў ля кулямёта скрынкі з патроннымі стужкамі і пачаў знімаць з-за спіны вінтоўку.
1303 Так ужо было не адзін раз і не толькі з ім. Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паўгода ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна.
1304 І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна.
1305 Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «кахках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі.
1306 Спачатку ўсё тое, што ён пачуў на КП, непрыемна ўразіла яго. Наступленне, яно само сабою, але вось зняцце камбата і заступленне на яго месца Сахно не падабалася Жаркову. Сахно лічылі ў батальёне крыкуном, гарлахватам, не дужа смелым і не дужа справядлівым камандзірам.
1307 Як там яно было на самай справе, сяржант пэўна не ведаў, але цяпер, пасля ўсіх гэтых навін, адчуваў, што наперадзе чакае яго дужа нялёгкае. Праўда, за многія месяцы вайны ён ужо прывык да самага благога, прызвычаіўся да дробных і вялікіх нягод і ведаў, што на фронце чаго добрага чакаць не выпадала.
1308 Найгоршае ліха ў начной атацы, ведаў сяржант, былі тыя ракеты, ад іх не знайсці ніякага сховішча, яны ўсюды свяцілі сваім прарэзлівым хімічным агнём, слепячы байцоў у кароткіх прамежках цемры. Але трэба было нешта прыдумаць, і Жаркоў, не разбіраючы пад сабой дарогі, сігаў упоперак баразён і думаў.
1309 Да камандзірскіх клопатаў хлопец прывык даўно. Невядома ад каго, напэўна, ад маці ён з маленства пераняў у спадчыну неспакойны, клапатлівы, трывожна-турботны характар. Да ўсяго ён меў справу, аб усім непакоіўся, не зважаючы на тое, адказваў перад старэйшымі за гэтую справу ці не.
1310 Ён быў суровы і марудлівы, як бярложны мядзведзь, і раскрываў рот толькі тады, калі трэба было каго ўшчуць. Але Колька Жаркоў любіў і такога бацьку і ніколі ў жыцці на яго не пакрыўдзіўся. Тыя, прывітыя ў маленстве, гаспадарлівасць і дбайнасць засталіся ў яго назаўжды.
1311 Заўжды ён хадзіў членам усякіх камітэтаў, камісій, выпускаў сценгазеты, наладжваў работу ў гуртках самадзейнасці. Сябрамі яго былі ўсе хлопцы, ён не дзяліў іх на лепшых і горшых, адносіўся да ўсіх аднолькава, кожнаму гатовы быў памагчы і, калі трэба было, ад кожнага спадзяваўся атрымаць дапамогу.
1312 На фронт ён прыехаў ужо малодшым сяржантам, камандзірам кулямётнага аддзялення і ў першым жа баі замяніў забітага камандзіра ўзвода. Так узводным ён хадзіў доўга, аж пакуль не параніла, пад Дзямянскам атрымаў ордэн, перажыў два свае кулямёты, разбітыя мінамі. Цяпер вось давялося стаць ротным.
1313 Раней дык хоць упраўляўся з усім лейтэнант, ведама ж, афіцэр, а ці таксама паслухаюцца яго, сяржанта, як слухаліся раней ротнага-афіцэра? Тым больш, што гэткая цяжкая і небяспечная справа выпадала ўсім ім у гэтую ноч. Здалося Жаркову, што рота павінна быць недзе тут блізка.
1314 Па натуры ж ён быў хлопец шчыры і не таіў сваёй страхавітасці. Гэта спадабалася Жаркову, і сяржант займеў у сабе ўпэўненасць, што страх урэшце мінецца, а шчырасць і добрасумленнасць, з якою той ставіўся да свайго франтавога абавязку, калі-нікалі зробяць Тарасікава добрым байцом.
1315 Хоць бы на лёдзе не грукалі, хоць бы ціха як-небудзь! Яму хацелася скамандаваць, прыкрыкнуць на неасцярожных, але абстаноўка не давала таго зрабіць, заставалася адно толькі трываць і чакаць. Затым ён сам, шорхаючы ботамі, перайшоў умерзлы калючы снег і ступіў на лёд між кустоў.
1316 Жаркоў стараўся ступаць як мага цішэй, падмерзлы шурпаты лёд быў уначы слізкі, як шкло, і гумовыя падэшвы бясшумна слізгалі па ім. Адны только кулямётныя колы ніяк не хацелі суцішыцца, глуха, настойліва стукалі на кожнай самай маленькай няроўнасці, і сяржант ад напружання моцна сціскаў сківіцы.
1317 Жаркоў сцяўся ад неспадзяванасці, прыціснуўся к долу, адчуўшы, як нешта абарвалася ў яго грудзях. Пакуль яшчэ ракета імчала ў небе, хлопец зірнуў убок, але ў кустоўі адно толькі ззялі на лёдзе агністыя плямы-водбліскі, перарэзаныя чорнаю блытанінай ценяў. Нікога з яго байцоў нідзе не было відаць.
1318 Ракета патухла, сяржант пачакаў крыху, аслеплены цемрай, і толькі памкнуўся ўстаць, як у неба ад вёскі скокнулі адразу дзве новых, недзе збоч і зводдаль яшчэ адна, і адразу ж захлібнуўся, загрукацеў, разбурыў цішыню кулямёт. Як і надвячоркам, мільготкія апантаныя пісягі-трасы пранізалі хмызняк.
1319 Той, не азіраючыся назад, зняў шапку, насунуў каску і, не расшпільваючы падбароднага раменьчыка, хутка папоўз у цемру. Каска з непрывычкі цяжка асвервала голаў, раменьчык трапляў у рот і замінаў дыхаць, але Жаркоў назіраў толькі за трасамі, якія джгалі сюды-туды ад агеньчыка-плямкі, і поўз.
1320 Жаркоў вельмі прыстаў, замінала каска, вельмі балела плячо і ўся рука да лакця. У гэты час ён убачыў агеньчыкі, яны пыхкалі зусім побач, мільготка асвечваючы глыжы накапанай зямлі на брустверы, нейкую пакамячаную паперу між іх і запэцканы глінай тронак, відаць, забытай рыдлёўкі.
1321 Адно толькі карцела сціснуцца ў камячок і праваліцца ў зямныя нетры, дзе не было гэтага грукату, трас, трэскату разрыўных і распранаючага да нутра ззяння варожых ракет. І хлопец устаў, нясмела прыўзняў голаў, падсунуўся да кулямёта, каб захінуцца яго сталёвым шчытком, і паглядзеў наперад.
1322 І тады ён на момант прыпыніўся і зірнуў у прыцэл. У вузенькай рамцы відаць быў кароценькі мігатлівы бляск пад чорным узгоркам будыніны, і хлопец, давярнуўшы кулямёт, зноў націснуў на спуск. Ён ціснуў яго, аж покуль хапіла духу ў грудзях, а калі задыхнуўся ад напружання, адняў пальцы.
1323 І, відаць, зрабіў гэта ў час, бо зараз жа з варожага боку сыпануў сюды рой куль. Некалькі іх мільганула ўгары паверх кулямёта, а некалькі гучна ляснулі ў шчыт і агністымі мухамі зыўкнулі ўгору і ўбакі; Тарасікаў аж здрыгануўся, абмёр, але спакваля сцяміў, што жывы і нават не ранены.
1324 Калі ён зноў узяўся за ручкі і прыўзняў ахоўнік, хваляванне і нерашучасць зноў ахапілі хлопца, і ён паляжаў яшчэ, не адважваючыся ўтапіць спуск. Але ўрэшце з ярасцю і злосцю на сябе зрабіў гэта, кулямёт затрэсся і хлопец, здаецца, ад страху ажно прыплюшчыў вочы.
1325 Ракета пагасла, а Тарасікаў, сцяўшы белыя броўкі, нейкі час узіраўся ў цемру, каб пабачыць, што сталася з тым байцом. Навёўшы кулямёт, ён пачаў пільнаваць тую плямку, каб адразу, як пыхне яна, пусціць туды струмень сваіх нябачных смяротных куль. Аднак кулямёт той болей і не стрэліў.
1326 Адрывацца ж ад усіх, заставацца ззаду Тарасікаў не хацеў, хоць і было вельмі страшна, ён усё ж імкнуўся заўсёды не адстаць, бо адзінота палохала яго не меней, чым нямецкі агонь. Не ўстаючы з долу, ён заварушыўся, прыгледзеўся, услухаўся і падумаў, што сапраўды трэба падавацца туды, наперад.
1327 Тады ён прыўзняўся, на каленях дацягнуўся да сваіх скрынак, узяў адну ў руку, другую зашчаміў падпахай, правай павярнуў кулямёт і, прыгінаючыся і дужа баючыся, павалок яго па гародзе. Праўда, доўга яму цягнуць не давялося: неўзабаве зноў засвяціла ракета, хлопец адразу ўпаў на ўмерзлыя глыжы долу.
1328 Але ён не хаваў ужо свае галавы, ён агледзеўся навакол і ўбачыў, што ззаду цераз узмежак з-пад паламанага плоту вылазіць яшчэ нехта. Ён ціхенька гукнуў яго і махнуў ля зямлі рукою. Калі зноў сцямнела, ён пачуў блізкі шорхат і неўзабаве ўбачыў шараватую ў цемры постаць.
1329 Сувязіст змоўчаў і ўстаў, відаць, ён падумаў, што Тарасікаў болей спрактыкаваны франтавік: усё ж стралок, кожны дзень пад агнём, не тое што штабны сувязіст. Тарасікаў, на сваё здзіўленне, і сам адчуў сябе куды болей вопытным і смялейшым, чым гэты напалоханы хлопец.
1330 Тарасікаў узвалок кулямёт на нейкі ўзмежак і, зводдаль абыходзячы рог пунькі, нясмела зазірнуў у прыцемках на той яе бок. Пэўна, там нікога не было, тады ён паціху падкаціў кулямёт бліжай і спыніўся непадалёк ад вугла ля нейкага дрэўца, камель якога блішчэў белымі плямамі, пэўна, ад куль.
1331 Тут валяліся нейкія камяні, мабыць, ад разбуранай пабудовы, ляжала ўгрузлае ў зямлю тоўстае струхлелае бервяно, і Тарасікаў паставіў ля яго кулямёт. Сувязіст таксама лёг побач, але трошкі ззаду. Ён ужо бадай што не кратаўся, не клікаў на дапамогу, і Рыбчонак не дужа і звяртаў на яго ўвагу.
1332 У святле чарговай ракеты ён ціхенька прыўзняў голаў і ўбачыў, як нехта сігануў цераз узмежак пад плот, іншыя, відаць, ужо раней паўставалі і падаліся наперад, і цяпер тут паблізу не было нікога. Значыць, усё ж пайшлі? Пайшлі ў атаку, туды, у новае пекла, бліжэй да ворага.
1333 Рыбчонак, прыгнуўшыся, яшчэ падбег крыху і ўпаў, пільна ўзіраючыся ў цемру і вельмі асцерагаючыся нарвацца дзе на якое ліха. Так ён перабег вузенькую палоску гарода, пераскочыў яшчэ адзін узмежак, наперадзе на фоне зорнага неба з'явіўся хмызнячок, пэўна, які садок ці вішэннік.
1334 Паляжаўшы крыху, ён падумаў, што трэба яшчэ трошкі прабегчы, каб лепей бачыць таго, у вішэнніку, і кіраваць за ім. Калі той падасца наперад, тады пабяжыць і ён, калі той будзе ляжаць, не ўстане і Рыбчонак. Той, наперадзе, будзе яго заслонай. Але раптам сталася штось нечаканае.
1335 Ён рады быў вялізнай раптоўнай радасцю, што выжыў, што займеў нарэшце пэўнае права на паратунак, што цяпер ён паўнапраўны хадок у тыл, дзе было жыццё, шпіталь, чыстая бялізна, спакой і клопаты аб ім многіх людзей. Да д'ябла гэтае пекла, кроў і смерць, ён адваяваў сваё.
1336 Тут яго ўжо ніхто не спыніць, не верне, і яму няма чаго хавацца ад каго, ён паранены і законна ідзе ў тыл, у шпіталь. Толькі хутчэй, хутчэй! І ён бег між хмыззя па аплюханым гразёю лёдзе, не дужа ўглядаючыся ў дарогу і адно асцерагаючыся толькі, каб не трапіць у якую калдобіну.
1337 Пасля коўзкага лёду на ўскрайку балота гучна зашархацеў пад ботамі снег, і скрозь гэты шорхат Рыбчонак раптам учуў людзей. Галена аднак болей не прыйшла да іх, паехала некуды на працу і Зоя, а Рыбчонак доўга чакаў, калі ж гэта высветліцца, чаго таемна дабівалася цётка.
1338 У іх быў лепшы на вуліцы дом, пакрыты цынкаванай бляхай, спакваля яны паспраўлялі хатнюю абставу, купілі патэфон, швейную машыну. У Рыбчонка заўжды былі цэлыя башмакі, паліто, цёплая шапка, сястра Нэля рыхтавалася замуж і накладвала ўсячынай паточаны шашалем бабін куфар.
1339 Ён стаў старацца на працы, некалькі месяцаў падрад даў самую высокую на заводзе выпрацоўку, прыдумаў рацыяналізацыю. Усё гэта не засталося непрыкмечаным, яго прэміявалі, залічылі стаханаўцам, аб ім сталі пісаць у газетах, ён заўжды сядзеў у прэзідыумах розных сходаў.
1340 У армію яго не ўзялі, ён ажаніўся, аддзяліўся, жонка не мела клопату аб грошах, ладзіла дома гаспадарку, ён даставаў дэфіцытны шырспажыў (усюды ж былі сябры), грошай хапала, і жыццё здавалася раем. Гэты рай раптоўна стаў пеклам, калі пачалася вайна і яго прызвалі на службу.
1341 Старая бацькава ўхватка вельмі спатрэбілася і ў войску, Рыбчонак пакрысе агледзеўся і стаў кеміць. Аднойчы, яшчэ будучы ў тыле ў ахоўным чыгуначным батальёне, ён заснуў на пасту. Заснуў па-дурному, таму што хацеў спаць: прысеў на канец таўровай бэлькі маста і знямог.
1342 Вырвацца з роты было страшэнна цяжка, амаль немагчыма. Спачатку ён спрабаваў, як толькі мог зрабіць гэта, праз санчасць, ды ўсе тыя спробы скончыліся канчаткова і зусім няўдала. Ды і што маглі зрабіць медыкі, калі здароўя ў маладога байца ніколечкі не бракавала.
1343 І там Рыбчонак даведаўся, што наогул артмайстроў не хапае, што нядаўна адзін з іх наскочыў ля дарогі на міну, а другі захварэў. Рыбчонак імгненна сцяміў, што тут ёсць шанец, назваўся хлопцам артмайстрам і даў зразумець, што быў бы не супраць, каб перайсці да іх у майстэрню.
1344 Аднойчы начальства ператрэсла тылы, і артмайстар Рыбчонак не паспеў, як кажуць, міргнуць вокам, як зноў апынуўся ў стралковай роце ў самы для яе цяжкі час Смерць была блізка, яна ўсё настойліва падкамячвала пад сябе ягонае цела, нішчыла жыццё болем, ад пякельных кашмараў мутнела свядомасць.
1345 Угары гарэла нейкая вельмі яркая зорка, час ад часу яна напамінала пра тое, што ён не пераступіў яшчэ таго апошняга парога, за якім была адвечная пустка. Ён то абуджаўся, то зноў заміраў, у разгарачанай свядомасці таўкліся прывіды, пасля з'яўляліся выразныя думкі і зноў пачыналася немаведама што.
1346 Здавалася Рыбчонку, што ён імчыцца некуды ў цемры, што хтосьці крычыць у ім, спрачаецца, скуголіць і гамоніць-скардзіцца ўрыўкамі ягоных фраз-думак. Але смерць чамусьці не спяшалася так, як спярша здалося яму. Жыццё ўсё яшчэ змагалася з ёю, і часам Рыбчонак думаў, а можа ён выжыве.
1347 То была праўда. І яшчэ казаў некалі Рыгор Іванавіч, што каб зразумець сутнасць сябра, трэ дачакацца, калі стане ён тваім начальнікам. Сёння акурат вось здарылася, што Сахно з сябра стаў нейкім чынам яго камандзірам, і вось цяпер толькі праявіўся ў поўнай меры ўвесь яго чалавечы склад.
1348 Васілевіч адчуваў, што для таго, каб утрымацца неяк на той ступеньцы, на якую выпадкова паставіў яго камандзір палка, Сахно не спыніцца ні перад чым, ужо тут ён забудзе, відаць, і на іх сяброўскія адносіны, і на тую цану, якой можа абысціся батальёну гэтае яго павышэнне.
1349 Заўжды, праседзеўшы вечар у не дужа прыбраным пакойчыку за абсыпаным попелам сталом, ён выходзіў з цяжкой галавой ад супярэчлівых, складаных і вельмі турботных думак, пытанняў, адказу на якія часта не давалі ні кнігі, ні людзі, ні, здаралася, і сам Рыгор Іванавіч.
1350 У трыццаць сёмым яго не стала. Знік Рыгор Іванавіч у цёмную вераснёўскую ноч, пакінуўшы пасля сябе перавернутую мэблю, параскіданыя паперы і ўзадраную падлогу. Голда Меерсон, даўнішняя яго кватэрная гаспадыня, прыбегла ўранку ў школу і, плачучы, расказала, што адбылося ўночы.
1351 У яго быў чуйны да рознагалосіцы бою слых, але цяпер Васілевіч не пачуў там ніводнага стрэлу нашае зброі, чамусьці маўчаў і «гаруноў». І ўсё ж ён падумаў, што рота, відаць, была там. Насцярожана прыслухоўваючыся да наваколля, ён хуткім крокам пасігаў уніз па адхоне.
1352 Васілевіч ужо сунуўся туды, ухапіўшыся за падмёрзлае, крохкае суччо, як пачуў непадалёк прыцішаны голас і крокі людзей. Ён прытаіўся і на момант адчуў у сабе прыкрую думку, што, мабыць, Жаркоў не апраўдаў надзеі, пэўна, паразгубляў людзей, розных сувязістаў і абознікаў, і цяпер сарве атаку.
1353 Увесь час капітан адчуваў, што здарылася нешта няпэўна-кепскае, і за ім, відаць, здарыцца горшае, што сунутая ў зубы ворага жменька-рота не прынясе батальёну ўдачы. І яму было вельмі-вельмі прыкра ад усяго, што здарылася ў гэтую ноч, і асабліва ад свайго камандзірскага бяссілля.
1354 Здаецца, хтось прастагнаў. Ён яшчэ прайшоў трохі і яшчэ ўслухаўся. Над вёскай гарэлі ракеты, але іх дрыготкае святло толькі блытала ў хмызняку цені і не асвятляла долу. Тады ён ціхенька паклікаў, раз і другі, і праз секунду пачуў непадалёк глыбокі нутраны стогн.
1355 Пісталет ён ашчадна запіхаў у кішэню сваіх перапэцканых у гразі дыягана-левых брыджаў, а сам, расставіўшы ўбакі рукі і лапаючы імі па сьценах цеснай траншэі, пабрыў да напаўзаваленай нары — уваходу ў камандзірскі бліндаж, дзе ён бясконца доўга праваляўся ў кутку на нейчым пакінутым шынялі.
1356 Праўда, раптам зьявілася нейкая цётка, і ён не стрымаўся, нечакана для сябе папрасіў есьці. За час сваёй адзіноты і гэтага раненьня ён мала таго, што напакутваўся душой і целам, дык яшчэ і згаладнеў так, што ўжо з вялікай натугай мог узгрэбсьціся на ногі і выпаўзьці ў траншэю.
1357 Яго ўсё хістала, бы п'янага кідала з боку ў бок, у галаве чыгунна гуло і кружылася — ад слабасьці, страты крыві, гэтага жахлівага раненьня. Ён даўно страціў усялякае адчуваньне часу, нават звыклая зьмена сутак стала недаступнай яго разуменьню, як, зрэшты, і ўсё астатняе, што адбывалася навакол.
1358 Мабыць, абодва вокі яго выбіла выбухам, скроні і твар пякло несьціханым агнём, але тое ён зразумеў пасьля, а тады сьвядомасьць яго затухла на нейкі няпэўны час, невядома, колькі ён праляжаў засыпаны зямлёй у траншэі, але калі апрытомнеў, яго ўжо перавязалі, — ці не санінструктар другога батальёну.
1359 Хлебнікава таропка перавязалі, паклаўшы па камяку ваты ў абедзьве вачніцы, з якіх усё паўзлосачылася нешта, сьцякаючы па шчоках і падбароддзю, і ён раз-пораз выціраў іх запэцканымі ў гразі пальцамі. Нехта памог яму дабрысьці да бліндажу і прытуліцца ў кутку на гэтым шынелку.
1360 Але хіба ён мог тое прадбачыць? Зьнерваваны, раздражнёны начальнік штаба, які кіраваў боем пасьля таго, як учора забіла снарадам кампалка Сомава, сарваным голасам патрабаваў ад яго сувязь з першым і другім батальёнамі, якія трэція суткі адбівалі нямецкія атакі.
1361 З палкавога КП паслаць ужо не было каго, і начальнік сувязі выскачыў пад агонь сам, пэўна ведаючы, што неўзабаве пакладзе і яго. Але ён ужо ня мог болей чуць пагрозьлівай лаянкі начальніка штабу, у той момант яму было ўжо ўсё роўна: выжыць або загінуць, толькі б аднавіць сувязь.
1362 Немцы жахліва лупілі снарадамі па касагорыне і па батальёне, але тут, у траншэі, было спакайней, чым на голым полі, і Хлебнікаў рашыў трохі счакаць, перш чым выпраўляцца назад. Зноў жа ён хацеў пабачыцца з камбатам, каб запытацца, колькі той яшчэ тут пратрымаецца з батальёнам.
1363 Трываючы востра-пякучы боль у галаве, Хлебнікаў ляжаў у бліндажы і чакаў, калі хоць хто-небудзь зазірне сюды, каб запытацца, што там адбываецца, дзе камбат? Але ішоў час, напэўна, ужо сьціхаў бой (што толькі нёс ён палку — перамогу ці паражэньне?), а да яго ніхто не заходзіў.
1364 Дзе другі батальён, дзе камбат? Дзе хоць бы які чырвонаармеец? Адзін, без дапамогі, забыты ўсімі, ён тут прападзе, гэта ж пэўна. Вось зьявяцца немцы, шпурнуць у бліндаж гранату, якая ўмомант разматляе ягоныя вантробы, паперабівае рукі і ногі. Добра, калі ён сканае адразу.
1365 Напакутваўшыся так у няпэўнасьці, ён падняў свой пісталет, даслаў з магазіна патрон у патроньнік. Засталося даволі лёгкае — націснуць на спуск, і ўсё назаўжды скончыцца. Мусіць, гэта ўсё ж самае лепшае. Бо іначай, што ж чакае яго, сьляпога і бездапаможнага, апроч пагібелі ад ворагаў ці ад свае раны.
1366 Не, лепей ужо ён сам. Паднесьці пісталет да балючай, няўклюдна-тоўста забінтаванай скроні і ціскануць. Якую секунду болю ў і без таго перапоўненай болем галаве і далей — нішто. Поўнае вызваленьне ад пакутаў і перажываньняў. Мабыць, так, гэта было б найлепей, думаў капітан Хлебнікаў.
1367 І гэта прыйдзецца зрабіць. Толькі вось рашучасьці на тое ў яго не хапала, усё ён чагосьці чакаў, услухоўваўся, цягнуў — нібы на што спадзяваўся. Хіба спадзяваўся на цуд. Але ішоў час, а цуда не адбывалася, і ён лаяў сябе, абзываў баякам, сьлізьняком, — ён ужо сябе ненавідзеў за сваю нерашучасьць.
1368 Бясконца доўга цягнуўся час, Хлебнікаў змагаўся з болем і то забываўся, то губляў прытомнасьць, можа нават, зьнясілены болем, драмаў, то ўсхопліваўся, слухаў. Часам рабілася холадна, ці гэта яго знабіла, цела біла дрыжака, і ён спрабаваў хоць як-небудзь сагрэцца, захінуцца шынялём, на якім ляжаў.
1369 Мінуў, мабыць, не адзін дзень, хоць ён зусім ня мог адрозьніць дня ад начы; страляніна даўно спынілася, і вакол было ціха і глуха, бы ў падзямельлі. Ён і сапраўды быў у падзямельлі, воддаль ад дарог, у полі пад вёскай з такой памятнаю для яго і ласкавай назвай — Любашы.
1370 Слухаў з дрыготкім сэрцам у грудзях, чакаючы пачуць галасы, каб дазнацца — хто? Ды не пачуў нічога. Ціхія крокі чалавека, які нібы крадзецца, спыняецца, слухае, чуліся ззаду ад бліндажу, на тыльным баку траншэі, і ён раптам спалохаўся, што ўпусьціць гэтую рэдкую магчымасьць азвацца.
1371 А калі там немец? І ўсё ж ён не стрываў, з пісталетам у руках выпаўз у траншэю, упіраючыся ў мокрыя сьцены плячмі і локцямі, неяк устаў на ногі і падаў голас. Мусіць, той яго голас прагучаў роспачна і бездапаможна, хоць ён і стараўся надаць яму сілы і рашучасьці, і ён нарыхтаваўся стрэліць.
1372 Ды гэта была жанчына. Цяпер ён нібы прыдбаў надзею і ўхапіўся за яе. Ён толькі баяўся, каб жанчына не ашукала яго, не напалохалася сьляпога, можа б яна памагла. Як яна магла яму памагчы, ён ня ведаў, найперш ён прасіў есьці, бо аслабелы, адчуваў, што не працягне доўга.
1373 Ён толькі стаў ягонай ахвярай, — недарэчнай, крыўднай ахвярай, што папоўніць і без таго немалы сьпіс ахвяраў гэтай вялікай вайны. Дземідовіч заснуў, можа, пад ранак, з вечару яго разпораз біў кашаль, колькі ён ня стрымліваў яго — усё роўна не адчапляўся, аж разрываліся грудзі.
1374 Усё ж ён паступова сагрэўся — першы раз за якіх чатыры начы, мусіць Серафімчыны зёлкі мелі нейкую сілу. Дземідовіч дужа пакутваў — ад прастуды, непрыкаянасьці, а яшчэ болей душэўна — ад таго, што гэтак неспадзёўкі рухнуў сьвет, дзе ён прывык існаваць, дзейнічаць, жыць.
1375 Пабурыліся ўсе звыклыя меркі, адносіны, а галоўнае — загадкава, незразумела перамяніліся людзі. Тыя, каго ён ведаў шмат год запар, нават змалку, з кім жыў і працаваў гадамі, зараз, калі грымнула гэтая бяда, сталі ня тымі. Сталі незразумелымі, чужымі да ладу ці нядобрымі да яго асабіста — хто ведае.
1376 Дземідовіч, на яго няшчасьце, хоць і лічыўся калісь камандзірам запасу, але з прычыны хваробы на сухоты быў сьпісаны з войска па чыстай, пра войска ён ня мог нават марыць. Так сталася, што ён застаўся тут, пад немцам, канешне, меў сёетое заданьне ад адпаведных органаў.
1377 Але во — выпадак! Ці ён думаў, што адразу ж, як прыйдуць немцы, у мястэчку паявіцца і Асоўскі, той самы правы ўкланіст, да выкрыцьця якога некалі прыклаў руку і Дземідовіч. Правільна прыклаў, бо такога, як гэты інсьпектар райана, трэба было рэпрэсаваць яшчэ гадоў на дзесяць раней.
1378 Ды і з якога класу паходзіў, засталося не зусім высьветленым. Дземідовіч жа скончыў педтэхнікум, але ён быў сынам селяніна-парабка (на жаль, не рабочага, як іхні заграйана Крукаў), і ўжо ў класавых пытаньнях яму ня трэба было шмат разьбірацца — класавыя інтарэсы ён адчуваў нутром.
1379 Праўда, сям'я ў Дземідовіча была невялікая — ён ды жонка, дзяцей яны ня мелі — дзе ўжо тыя дзеці ў сухотніка? Заняў ладны дом, і ўсё было б добра, калі б некаторыя не пачалі зьвягаць, што, маўляў, таму і пасадзіў, што паквапіўся на жылплошчу. Але ня квапіўся, так атрымалася.
1380 Сьпярша нешта зьвягнулі жонкі, жонка Дземідовіча Паліна Аляксандраўна ўвечары неяк паскардзілася на Ядзьвігу Іванаўну, ён падумаў: дурное, прамаўчаў нават. Але праз дзён колькі сам пачуў на перапынку, як жанчыны-настаўніцы паміналі яго імя менавіта ў сувязі з яго дамоўкай.
1381 Размова дык абарвалася, але канфлікт на гэтым ня скончыўся. І калі неўзабаве на партактыве ў дакладзе сакратара райкаму Катушкіна былі падвергнуты крытыцы некаторыя настаўнікі раёну пераважна за нацыяналістычны ўхіл, у спрэчках выступіў Мікалай Тарасевіч, яўна выгараджваючы тых настаўнікаў.
1382 Ён тады адкрыў многім вочы на сапраўдную сутнасьць настаўніка беларускай мовы і літаратуры Тарасевіча і ніколькі не раскайваўся ў тым. З бальшавіцкай праматой ён сказаў праўду, нічога не прыдумаў і не ўтаіў. Пра «Новую зямлю», напрыклад, яны колькі перагаварылі ў тыя гады, як найбольш сябравалі.
1383 Тарасевіч тады быў у захапленьні ад тае безумоўна шкоднай кулацка-нацыяналістычнай паэмы. А між тым самі Колас і Купала выступалі ў друку з чыстасардэчным прызнаньнем уласнай контррэвалюцыйнай дзейнасьці, якую дагэтуль ня мог распазнаць у іх творчасьці член партыі і настаўнік Мікалай Тарасевіч.
1384 Калі б гэта было раней, дык пры сустрэчы ён бы з ёй не павітаўся нават, зрабіў бы выгляд, што незнаёмы. Сапраўды, мець нейкія сувязі ці падтрымліваць знаёмства з сям'ёй ворагаў народу, нацыяналістаў і контррэвалюцыянераў было болей чым неразумна — было злачынна, і многія паплаціліся за гэта.
1385 Дземідовіч унурыў галаву, замоўк, а як надышоў вечар, кінуў у сумку кавалак хлеба і сала і разьвітаўся з жонкай. Знаёмых у раёне ў яго было шмат — настаўнікаў, партыйнага актыву, калгасьнікаў, думаў: можа і добра, што швагер не прыняў — знойдзе ня горшы прытулак у якім глухім месцы.
1386 Мо будзе яшчэ і лепш. Найперш ён скіраваў свой шлях у Замашанскі сельсавет, бліжэй да пушчы; то быў самы глухі, хоць і далёкі куток у раёне, і там, у Замошшы, быў у яго сябра, таксама настаўнік Пракапёнак, з якім яны тры гады запар удзельнічалі ў агіткампаніях.
1387 Зноў жа Дземідовіч ня раз бываў там упаўнаважаным па падпісцы на пазыку і ведаў многіх людзей. Ужо там яму не дадуць прапасьці, там яму дапамогуць. Каб лішне не назаляць каму, пайшоў ноччу, прасёлкамі, адмахаў кіламетраў з трыццаць і пад ранак пастукаў у знаёмае высокае вакно Пракапёнка.
1388 Нават у раннія часы нашага знаёмства, калі я займаўся справай, якую вы ўганаравалі назвай "Эцюд у пунсовых тонах", я ўжо меў сур'ёзную, хай сабе і не надта прыбытковую практыку. Не думаю, што вы ўяўляеце, як цяжка мне было спачатку і колькі давялося чакаць хоць нейкага поспеху.
1389 Трэцяя мая справа датычыла рытуалу Масгрэйваў, і цікавасць, якую выклікаў гэты незвычайны ланцуг падзеяў, а таксама папярэджаныя мной сур'ёзныя наступствы сталіся першым крокам да становішча, якое я займаю сёння. Рэджыналд Масгрэйв вучыўся ў адным каледжы са мной, і калісьці мы нават былі знаёмыя.
1390 Ён не лічыўся сярод студэнтаў асабліва папулярным, хаця яго так званая пыха здавалася мне не больш як спробай схаваць празмерную прыродную сарамлівасць. У яго было надзвычай арыстакратычнае аблічча: хударлявая фігура, высакародны нос, вялікія вочы, апатычныя і тым не менш вытанчаныя манеры.
1391 Ён сапраўды быў нашчадкам аднаго з найстаражытнейшых родаў каралеўства, хаця і малодшай яго галіны, якая дзесьці ў шаснаццатым стагоддзі аддзялілася ад паўночных Масгрэйваў і пасялілася ў заходнім Сасэксе. Іх маёнтак Харлстан належыць, відаць, да найстарэйшых жылых дамоў графства.
1392 Калі бацька наняў яго, Брантан быў маладым школьным настаўнікам без месца, але ўжо тады чалавекам вялікай энергіі і моцнага характару. Хутка ён паказаў сябе як бясцэнны працаўнік. Гэта высокі прывабны мужчына з велічнай паставай, і хаця ён праслужыў у нас дваццаць гадоў, дагэтуль выглядае на сорак.
1393 Думаю, яму ў нас утульна, а можа, не стае сілаў штосьці змяніць. У любым разе, харлстанскі дварэцкі западае ў душу кожнаму нашаму наведніку. Але і ў гэтай дасканаласці ёсць недахоп. Ён трошкі донжуан, і вы разумееце, як лёгка даецца яму гэтая роля ў ціхай вясковай акрузе.
1394 Але ён кінуў яе і сышоўся з Джэнэт Трэджэліс, дачкой старэйшага егера. Рэйчэл — цудоўная дзяўчына, але вельмі ўражлівая, як любая іншая валійка. Яна моцна захварэла на запаленне мозгу, і цяпер ходзіць па доме — дакладней, хадзіла да ўчарашняга дня — як цень, з чорнымі кругамі пад вачыма.
1395 Вось як гэта адбылося. Я казаў ужо, што ён разумны чалавек, і менавіта розум зрабіўся прычынай яго ганебнага выгнання, бо ў ім абудзілася прагная цікавасць да рэчаў, якія яго зусім не датычаць. Я не ўяўляў, як далёка ён можа зайсці, пакуль выпадак не адкрыў мне вочы.
1396 Аднак кніга засталася ў більярднай, таму я накінуў халат і пайшоў ўніз. Каб дабрацца да більярднай, я мусіў спусціцца на адзін лесвічны пралёт і перасячы калідор, які вёў у бібліятэку і збройню. Уявіце маё здзіўленне, калі я ўбачыў у калідоры бляклае святло, што ішло з адчыненых дзвярэй бібліятэкі.
1397 Першым чынам я, безумоўна, падумаў пра рабаўнікоў. Сцены харлстанскіх калідораў багата ўпрыгожаныя ваеннымі трафеямі — старадаўняй зброяй. А таму, паставіўшы свечку на падлогу, я зняў са сцяны алебарду, на дыбачках падабраўся да бібліятэкі і зазірнуў туды. У бібліятэцы быў Брантан, дварэцкі.
1398 Цалкам апрануты, ён задуменна сядзеў у фатэлі, паклаўшы на калені падобны да карты аркуш і падпёршы лоб рукой. Аслупянеўшы ад здзіўлення, я сачыў за ім з цемры. Маленькай свечкі, што стаяла на краі стала і струменіла бляклае святло, мне хапіла, каб убачыць, што ён не пераапранаўся для сну.
1399 Дастаўшы адтуль нейкую паперу, ён вярнуўся да ранейшага месца, у святле свечкі расправіў аркуш і надзвычай уважліва пачаў яго разглядаць. Тут маё абурэнне такім спакойным вывучэннем нашых фамільных дакументаў дайшло да мяжы, я зрабіў крок наперад, і Брантан убачыў мяне ў дзвярах.
1400 Збялеўшы ад страху, ён ускочыў і сунуў за пазуху падобны да карты аркуш, які перад гэтым разглядаў. Яна адступіла да сцяны і выбухнула смехам, што перамяжоўваўся крыкамі, і я, спалоханы гэтым раптоўным істэрычным прыпадкам, кінуўся да званка, каб паклікаць на дапамогу.
1401 Яго ложак не сцяліўся, і з таго часу як ён пайшоў мінулым вечарам спаць, яго ніхто не бачыў. Тым не менш, было незразумела, як ён пакінуў дом, бо ранкам усе вокны і дзверы былі замкнёныя. Яго адзенне, гадзіннік і грошы засталіся ў пакоі, але знік чорны касцюм, які ён заўсёды насіў.
1402 Пантофляў таксама не было, затое боты стаялі на месцы. Куды ж мог сысці ўначы дварэцкі Брантан і што з ім здарылася? Безумоўна, мы абшукалі дом ад скляпення да гарышча, але не знайшлі і следу. Як я казаў, стары дом — гэта сапраўдны лабірынт, асабліва даўняе крыло, цяпер амаль незаселенае.
1403 Не магу паверыць, што ён пакінуў маёнтак, не ўзяўшы нічога са сваіх рэчаў — але як яшчэ можна патлумачыць знікненне? Я выклікаў мясцовую паліцыю, ды гэта не дапамагло. Папярэдняй ноччу ішоў дождж, а таму нашыя спробы агледзець газоны і сцяжынкі вакол дома былі марныя.
1404 Трэцяе ночы пасля знікнення Брантана сядзелка вырашыла, што пацыентка моцна спіць, і сама задрамала ў фатэлі. Прачнуўшыся ўранку, яна ўбачыла, што ложак пусты, акно адчыненае, а хворай няма і знаку. Мяне тут жа паднялі, і я разам з двума лёкаямі неадкладна пачаў пошукі зніклай дзяўчыны.
1405 Мы, безумоўна, тут жа прынеслі тралы і пачалі шукаць цела, але яно бясследна знікла. Затое мы выцягнулі штосьці іншае, нашмат больш нечаканае, а менавіта палатняны мяшэчак, набіты кавалкамі праржавелага, абясколеранага металу і нейкімі бляклымі аскепкамі ці то галькі, ці то шкла.
1406 Паліцыя акругі збітая з панталыку, і я прыйшоў да вас як да апошняй надзеі. Цяпер вы ўяўляеце, Ўотсан, з якой цікавасцю выслухаў я аповед пра гэты надзвычайны шэраг падзеяў і паспрабаваў злучыць іх у адно, каб знайсці нітку, што прывядзе да разгадкі. Дварэцкі знік.
1407 Яна кінула ў стаў сумку з незвычайным змесцівам. Усе гэтыя акалічнасці варта было ўзяць пад увагу, але ніводная з іх не тлумачыла сутнасць справы. Якое звяно ў заблытаным ланцугу было пачатковым? Перада мной быў толькі канец гэтай загадкавай справы. Вечар заспеў нас абодвух ужо ў Харлстане.
1408 Магчыма, вы бачылі выяву гэтага знакамітага старога маёнтка альбо чыталі яго апісанне, а таму я скажу толькі, што будынак мае форму літары Г: даўжэйшае адгалінаванне пабудаванае ў пазнейшы час, а карацейшае ўзведзенае даўно — гэта сэрца дома, з якога вырасла ўсё астатняе.
1409 На той момант, Ўотсан, я быў цвёрда ўпэўнены, што загадак было не тры, а ўсяго адна, і, правільна расчытаўшы рытуал Масгрэйваў, я здабыў бы ключ, што прывёў бы мяне да разгадкі як у справе дварэцкага Брантана, так і ў справе пакаёўкі Хоўэлс. У гэтым кірунку я і пачаў напружана думаць.
1410 Калі я прачытаў апісанне рытуалу, то зразумеў, што колькасць крокаў адсылае да месца, пра якое вядзецца ў астатніх фразах, і калі мы знойдзем гэтае месца, то апынемся на правільным шляху да разгадкі таямніцы, якую ранейшыя Масгрэйвы палічылі патрэбным зашыфраваць такім цікавым чынам.
1411 Пытанняў наконт дуба ў мяне не ўзнікла: проста перад домам, злева ад пад'язной дарогі, стаяў дуб-патрыярх, адно з найцудоўнейшых дрэваў, якое мне даводзілася бачыць. Я прапанаваў выклікаць двух мясцовых палісменаў і пасля іх прыходу паспрабаваў падняць пліту, цягнучы за шалік.
1412 Але змог я хіба крыху яе зрушыць, і толькі з дапамогай аднаго з канстэбляў урэшце ссунуў каменную глыбу. Пад плітай зеўрала чорная яміна, у якую мы ўсе зазірнулі. Масгрэйв, укленчыўшы, апусціў туды свой ліхтар. Перад намі адкрыўся маленькі пакойчык на сем футаў углыб, даўжынёй і шырынёй чатыры футы.
1413 Ён памёр некалькі дзён таму, але ніякая рана ці крывападцёк не сведчылі пра тое, як ён сустрэў сваю жахлівую смерць. Калі мы вынеслі цела з сутарэння, перад намі паўстала новае пытанне, не менш злавеснае за тое, з якога мы пачалі. Прызнаюся, Ўотсан, тады я быў расчараваны сваім расследаваннем.
1414 Тут было проста, бо Брантан меў выбітны розум, і мне не давялося рабіць персанальнае выроўніванне, як яго называюць астраномы. Брантан ведаў, што дзесьці схаваныя нейкія каштоўнасці. Ён знайшоў сховішча. Зразумеў, што пліта, пад якой хаваецца скарб, занадта цяжкая, каб падняць яе без дапамогі.
1415 Што ён зрабіў потым? Ён не мог звярнуцца да кагосьці чужога, нават калі б меў на прыкмеце чалавека, вартага даверу, бо ў гэтым выпадку давялося б адчыняць дзверы дома, што павялічыла б рызыку быць выкрытым. Нашмат лепш знайсці памочніка ў доме. Да каго ж ён пайшоў? Да адданай яму дзяўчыны.
1416 Яны разам прыйшлі ноччу ў сутарэнне і, аб'яднаўшы сілы, прыпаднялі камень. Да гэтага моманту я мог прасачыць іх дзеянні, нібыта бачыў іх на свае вочы. Але падняць такі камень дваім, асабліва калі адна з іх жанчына, было надта цяжка. Нават нам з дужым сасэкскім палісменам было нялёгка.
1417 Тое, відаць, што зрабіў бы і я. Я падняў і ўважліва разгледзеў некалькі паленаў, раскіданых па падлозе, і хутка ўбачыў тое, што чакаў. Адно з іх, даўжынёй каля трох футаў, мела на канцы вельмі выразныя расколіны, іншыя ж былі прыціснутыя з бакоў, быццам іх сплюшчылі чымсьці надзвычай важкім.
1418 Цягнучы пліту, дварэцкі з пакаёўкай, відавочна, падсоўвалі дровы ў шчыліну, пакуль урэшце адтуліна не зрабілася такой шырокай, што ў яе мог пралезці чалавек. Яны падперлі пліту пастаўленым вертыкальна паленам — пра гэта выразна сведчаць расколіны на ніжнім яго канцы, на які прыпала ўся вага пліты.
1419 Ці гэта ўдар яе рукі выбіў падпорку, каб пліта легла на сваё месца? Як бы там ні было, я амаль бачыў фігуру гэтай жанчыны, што прыціснула да сябе скарб і ашалела бегла па прыступках, а ў яе вушах гучалі прыглушаныя крыкі і шалёныя ўдары па каменнай пліце, пад якой задыхаўся яе няверны каханы.
1420 Вось у чым хаваўся сакрэт яе бледнага твару, расстроеных нерваў і выбухаў істэрычнага смеху наступным ранкам. Але што было ў куфры? Што яна зрабіла са змесцівам? Безумоўна, гэта былі тыя самыя кавалкі старога металу і аскепкі галькі, якія мой кліент выцягнуў са стаўка.
1421 Аднак калі гэтыя прыпадкі праходзілі, ён з трывогай імчаў дадому і зачыняўся на замок, а потым яшчэ і на засаўку, як чалавек, што больш не можа змагацца з жахам у глыбіні душы. У такія хвіліны я нават у халодны дзень заўважаў, што твар яго мокры, нібыта дзядзька толькі што вылез з вады.
1422 Каб скончыць урэшце гэтую гісторыю і больш не злоўжываць вашым цярпеннем, містэр Холмс, скажу толькі, што аднаго вечара ў яго зноў пачаўся п'яны прыпадак, аднак дадому ён ужо не вярнуўся. Мы выправіліся на пошукі — і знайшлі: ён ляжаў галавой у зарослым цінай стаўку на ўскрайку саду.
1423 Але я ведаў, як скаланаўся ён ад самой думкі пра смерць, і ніяк не мог упэўніць сябе, што ён расстаўся з жыццём такім вось спосабам. Аднак справа была закрытая, і мой бацька атрымаў ва ўладанне маёмасць дзядзькі, штосьці каля чатырнаццаці тысячаў фунтаў, якія ляжалі на яго банкаўскім рахунку.
1424 Ён быў вельмі ўпарты, а таму спрачацца не мела сэнсу. Аднак мяне не пакідалі кепскія прадчуванні. Праз тры дні бацька паехаў наведаць свайго старога сябра, маёра Фрыбадзі, які камандаваў адным з фартоў Портсдаўн-Хіла. Я быў гэтаму рады, бо думаў: чым далей ён ад дому, тым далей ад небяспекі.
1425 Аднак я памыліўся. На другі дзень пасля яго ад'езду я атрымаў тэлеграму ад маёра, які прасіў мяне не марудзячы прыбыць да яго. Бацька зваліўся ў адзін з глыбокіх крэйдавых кар'ераў, якіх па суседстве была вялікая колькасць, і цяпер з праломленым чэрапам ляжаў без прытомнасці.
1426 Нягледзячы на тое, што я ўважліва вывучыў усе звязаныя з яго смерцю абставіны, я так і не знайшоў аніводнага доказу, які пацвярджаў бы забойства. Не засталося ні прыкметаў гвалту, ні слядоў на зямлі, нічога не скралі, ніхто не заўважыў на дарогах нікога падазронага.
1427 І тым не менш, не варта і казаць, што я страціў спакой і быў амаль упэўнены, што ён трапіў у пастаўленую кімсьці пастку. Вось у такіх злавесных абставінах я і атрымаў сваю спадчыну. Вы можаце спытаць мяне, чаму я ад яе не пазбавіўся. І я адкажу, што гэта не мае сэнсу.
1428 Увесь гэты час я спакойна пражыў у Хоршэме і пачаў ужо спадзявацца, што пракляцце пераследавала толькі старэйшае пакаленне і больш не будзе турбаваць нашую сям'ю. Але я зарана расслабіўся і пачаў радавацца жыццю: учора ранкам на мяне абрынуўся той самы ўдар, што і на майго бацьку.
1429 Больш за тое, цяжка было сказаць, што яго найлепшыя часы ўжо мінулі, бо калі гэта здарылася, яму было трыццаць дзевяць. Тыя, хто ведаў яго найлепш, разумелі, што зрабіцца такім вядомым ён мог бы яшчэ хутчэй, калі б выбраў не прафесію хірурга, а любую з тузіну іншых.
1430 Ён мог заваяваць славу як салдат, здабыць яе як даследчык, дабіцца яе як юрыст або збудаваць яе з камню і сталі, як інжынер. Ён быў народжаны для велічы, бо мог задумваць тое, на што іншы нават бы не наважыўся, і здзяйсняць тое, пра што іншы не мог бы падумаць.
1431 Ніхто не мог з ім параўнацца ў хірургіі. У яго былі сталёвыя нервы, выключная разважнасць і непераўзыдзеная інтуіцыя. Зноўку і зноў яго нож выразаў смерць, але пры гэтым ён датыкаўся да саміх крыніц жыцця, пакуль яго асістэнты былі такімі ж бледнымі, як сам пацыент.
1432 Які б ні быў вялікі яго заробак — а ён быў трэці па велічыні сярод усіх прадстаўнікоў вольных прафесій, — ён усё адно быў меншы за ягоную нястрыманасць. У глыбіні яго натуры жыла моцная схільнасць да пажадлівасці, задавальненню якой служылі ўсе даброты ягонага жыцця.
1433 Але потым нарадзілася яго раптоўная, вар'яцкая жарсць да лэдзі Сэнакс, якую запалілі два шматзначныя позіркі і прашаптанае слова на іх першай сустрэчы. Яна была самай прывабнай жанчынай у Лондане і адзінай для яго. Ён быў самым прыгожым мужчынам у Лондане, але не адзіным для яе.
1434 Магчыма, гэта і было прычынай — або вынікам — таго, што лорд Сэнакс выглядаў на пяцьдзесят, хоць яму было трыццаць шэсць. Ён, гэты лорд, быў ціхі, спакойны, незаўважны чалавек з тонкімі вуснамі і цяжкімі павекамі, захоплены садоўніцтвам і адданы дамашнім звычкам.
1435 Пасля шлюбу яму апрыкралі яго ранейшыя захапленні. Ніхто не мог упэўніць яго паўдзельнічаць нават у прыватных пастаноўках і праявіць свой талент, які часам усё ж заўважаўся ў яго дзеяннях. Ён быў шчаслівейшы з рыдлёўкай і палівачкай сярод сваіх архідэй і хрызантэм.
1436 Усіх цікавіла пытанне, ці то ён сапраўды быў пазбаўлены здаровага розуму, ці то заняпаў духам. Няўжо ён ведаў натуру сваёй жонкі і патураў ёй ці проста кахаў яе, як сляпы дурань? Гэта абмяркоўвалі ва ўтульных гасцёўнях за кубачкам гарбаты і ў клубных эркерах з сігарамі.
1437 Мужчыны востра і рэзка выказваліся пра яго паводзіны. У гэтых курыльнях быў толькі адзін чалавек, які мог сказаць пра яго добрае слова, але ён быў самым маўклівым у гэтай кампаніі. Ён бачыў, як ва універсітэце той зацугляў каня, і, здавалася, гэта пакінула моцнае ўражанне.
1438 Аднак калі фаварытам лэдзі зрабіўся Дуглас Стоўн, усе сумневы наконт ведання або няведання лорда Сэнакса развеяліся. Стоўн больш не хацеў хітрыць. Ганарысты і імпульсіўны, ён пакінуў убаку абачлівасць і асцярожнасць і кінуў выклік. Набліжаўся нечуваны скандал.
1439 Навуковае грамадства намякала яму, што яго імя адклікана са спісу віцэ-прэзідэнтаў. Двое сяброў упрошвалі яго падумаць аб сваёй прафесійнай рэпутацыі. Ён праклінаў іх усіх і траціў па сорак гінеяў на бранзалет, каб заваяваць лэдзі. Кожны вечар ён быў у яе дома, а ўдзень яна ездзіла ў ягоным экіпажы.
1440 Шугала полымя, сутаргава кідаючы водбліскі на чыста паголены твар з вялікімі шэрымі вачыма, поўнымі, але цвёрдымі вуснамі і шырокімі квадратнымі пашчэнкамі, што сваёй жывёльнай моцай нагадвалі сківіцы рымляніна. Часам ён усміхаўся, утульна ўладкаваўшыся ў сваім шыкоўным фатэлі.
1441 Ён паабяцаў лэдзі Сэнакс сустрэцца з ёй гэтым вечарам, а ўжо была палова на восьмую. Яго рукі пацягнуліся да званка, каб выклікаць экіпаж, як раптам ён пачуў глухі стук дзвярнога кальца. Праз імгненне з гасцёўні данёсся шоргат ног і рэзкі грукат у дзверы. Гасцёўня Мэйсанаў была дужа дзіўная.
1442 Відаць, можна было падумаць, што з ягонага боку было б больш тактоўна не выстаўляць напаказ сваё багацце, а тым больш не афішаваць яго ў друку, але калі не зважаць на некаторыя асаблівыя рысы яго характару, ён паводзіў сябе, як муж, які ні на хвілю не пераставаў быць каханкам.
1443 Нават прысутнасць гледачоў не стала б перашкодай публічнаму выяўленню ягонай усёпаглынальнай жарсці. Але пакой сапраўды быў дзіўны. Спачатку ён здаваўся звычайным, і толькі пры далейшым аглядзе можна было заўважыць яго злавеснасць. Там было ціха — вельмі ціха.
1444 Магчыма, таму яна прыходзіла сюды толькі на некалькі гадзін — часам на дзве, часам на чатыры, — але пакуль яна была тут, яна жыла поўным жыццём, і ў гэтым вусцішным пакоі Люсіль Мэйсан была зусім іншай і нават больш небяспечнай жанчынай, чым дзе-небудзь яшчэ. Небяспечнай — менавіта так.
1445 Гэта быў павабны твар, мілы дзіцячы тварык, і ўсё ж Прырода пазначыла яго нейкай дзіўнай прысутнасцю д'ябла, што хаваўся ўнутры. Можна было заўважыць, што сабакі лякаюцца яе, а дзеці з плачам кідаюцца на ўцёкі ад яе пяшчоты. Ёсць інстынкты глыбейшыя за цвярозы розум.
1446 У яе руцэ быў ліст, які яна чытала і перачытвала, злёгку зморшчыўшы броўкі і змрочна падцяўшы пекныя вусны. Раптам яна здрыганулася, і цень страху змякчыў кашэчую небяспеку, якою дыхала яе аблічча. Яна паднялася, абапершыся на руку і неадступна гледзячы на дзверы.
1447 Яна ўважліва прыслухалася — прыслухалася да чагосьці, што наводзіла на яе жах. Праз імгненне ўсмешка палёгкі зайграла на яе жывым твары. Затым з жахам у вачах яна запхнула ліст у ліф сукенкі. Яна ледзьве паспела зрабіць гэта, як адчыніліся дзверы і ў пакой жвава ўвайшоў малады чалавек.
1448 Ён стаяў ля дзвярэй, склаўшы рукі і ўважліва ўглядаючыся ў сваю жонку, і калі б не жывыя вочы, яго прыгожы загарэлы твар хутчэй нагадваў бы маску. Яна ўсё яшчэ абапіралася на локаць, але цяпер яе вочы былі прыкаваныя да яго. Было нешта акрутнае ў гэтай маўклівай змене.
1449 Гэта было неверагодна — аднак ён чытаў гэты ўмольны ліст закаханага чалавека да ягонай жонкі збегчы з ім і падзяліць лёс чалавека з пустымі кішэнямі. Кожнае слова гэтага ліста паказвала, што Кэмпбэл прынамсі не думаў пра смерць Мэйсана, якая знішчыла б усе перашкоды.
1450 Мэйсан быў рэдкі чалавек — філосаф, мысляр, прыязны і спагадлівы да іншых. На імгненне ён занурыўся ў гаркоту. За гэтую кароткую хвілю ён гатовы быў знішчыць і сваю жонку, і Кэмпбэла і сам пайсці на смерць са спакойнай душой чалавека, які выканаў свой сціплы абавязак.
1451 І гэта была не проста фізічная прыгажосць. У яе была унікальная здольнасць паказаць мужчыну, што ён цікавіць яе, яна магла пранікнуць у яго свядомасць, прабрацца ў самыя патаемныя закуткі яго душы і зрабіць выгляд, што скіроўвае яго на дасягненне мэты і нават на дабрачыннасць.
1452 Акурат у гэтым праяўлялася бязлітаснае падступства расстаўленай ёй сеткі. Ён памятаў, як было з ім. Яна была вольная — ці гэта ён так думаў? — і ён змог ажаніцца з ёй. Але калі ўявіць, што яна была не адна? Што яна была замужам. Што яна гэтаксама завалодала б ягонай душой.
1453 Дык чаму ён павінен быў злавацца на свайго няшчаснага сябра, які апынуўся ў гэтым становішчы? Падумаўшы пра Кэмпбэла, ён адчуў шкадаванне і спагаду да яго. А яна? Вось яна ляжыць на канапе, бедны, слабы матылёк, яе мары развеяліся, яе інтрыга выплыла на паверхню, яе будучыня цёмная і няпэўная.
1454 Нават у дачыненні да яе, атручальніцы, ягонае сэрца змякчылася. Ён крыху ведаў пра яе мінулае. Ведаў, што яна з нараджэння была распешчаным дзіцем, наравістым, свавольным, змятала ўсё на сваім шляху — розумам, прыгажосцю, шармам. Яна ніколі не сустракала перашкодаў.
1455 Ён быў занадта суворы і стрыманы для гэтай жыццярадаснай і летуценнай натуры. Ён быў чалавекам з Поўначы, яна — з Поўдня, і жыццё звяло іх разам дзякуючы закону супрацьлегласцяў, але гэтага было мала для трывалага саюзу. Ён мусіў быў убачыць гэта — і зразумець.
1456 І адказнасць за гэта ляжала на ім з яго выдатным розумам. Яго сэрца змякчылася, нібыта яна была маленькім, бездапаможным дзіцем, якое сустрэлася з ліхам. Нейкі час у цішыні ён хадзіў па пакоі, яго вусны былі сцятыя, а рукі сціскаліся так, што на далонях заставаліся сляды ад пазногцяў.
1457 Вось ужо некалькі хвілінаў па аўтобусе кружыла нядошлая муха, якая немаведама адкуль узялася, бо ўсе вокны былі паднятыя. Яна бясшумна і зморана сноўдала сюды-туды па салоне. Жанін страціла яе з вачэй, але потым убачыла, як тая садзіцца на нерухомую руку мужа.
1458 Было зімнавата. Муха пацепвалася пры кожным парыве ветру, што ўдараў у шыбы хвалямі хрусткіх пясчынак. Пад бразгат абшыўкі і скрогат рысораў машына, цяжка перавальваючыся з боку на бок, ледзьве пасоўвалася наперад у рэдкім святле зімовага ранку. Жанін зірнула на мужа.
1459 Яны так моцна сціскалі пастаўленую між каленяў палатняную валізку, што нібыта нават не адчувалі нясмелых перабежак мухі. Роў ветру раптам пачуўся мацней, і пясчаны туман вакол аўтобуса яшчэ болей згусціўся. Пясок цяпер лупіў у шыбы цэлымі жменямі, быццам іх кідала нечая нябачная рука.
1460 Муха зябка варухнула крылцамі, падсела на лапках і ўзляцела. Аўтобус замарудзіў хаду, і здавалася, вось-вось спыніцца. Але неўзабаве вецер нібыта пацішэў, смуга крыху праяснілася, і машына зноў набрала хуткасць. Скрозь пыльную завесу, што хавала сабой краявід, праглядалі прарэхі святла.
1461 За акном вынырнулі і адразу зніклі дзве-тры чэзлыя збялелыя пальмы, нібы выразаныя з шэрай бляхі. Яна здрыганулася, пачуўшы, як яе кліча муж. І які ўжо раз падумала, як смешна гучыць гэтае імя ў дачыненні да яе, такой дзябёлай і дужай. Марсэль хацеў ведаць, дзе чамаданчык з узорамі.
1462 Хіба гэта было так даўно? Дваццаць пяць гадоў назад. Дваццаць пяць гадоў, якіх, здаецца, зусім не было, бо яшчэ толькі ўчора яна вагалася ў выбары паміж вольным жыццём і шлюбам, толькі ўчора з трывогаю думала пра той дзень, калі, можа быць, ёй давядзецца ў самоце сустрэць сваю старасць.
1463 І галоўнае — ёй падабалася быць каханай, а ён напраўду распесціў яе сваім абыходжаннем. Ён так часта паказваў, што яна для яго існуе, што ўрэшце яна рэальна адчула сваё існаванне. Не, яна была не адна. Гучна сігналячы, аўтобус пракладаў дарогу праз нябачныя перашкоды.
1464 Толькі цяпер яна прыгледзелася да арабаў вакол, убачыўшы іх худыя рукі, абпаленыя сонцам твары, і ёй падалося, што, нават нягледзячы на свае прасторныя строі, яны свабодна сядзяць на лавах, у той час як яна з Марсэлем ледзь умяшчалася на сваёй. Яна падабрала крысы паліто.
1465 Але ж, калі жывеш на ўзбярэжжы, маладыя гады могуць быць заўсёды шчаслівыя. На жаль, Марсэль не надта любіў абцяжарваць сябе фізічна і неўзабаве зусім перастаў вадзіць маладую жонку на пляж. Іх маленькая машынка служыла толькі раз на тыдзень, калі яны па нядзелях выязджалі за горад.
1466 У астатнія дні ён аддаваў перавагу свайму магазіну з рознакаляровай тканінай, які месціўся пад цяністымі аркадамі гэтага напалову тубыльскага, напалову еўрапейскага квартала. Яны жылі над крамай у трохпакаёвай кватэры з арабскімі шпалерамі і мэбляй у каланіяльным стылі.
1467 Лета, пляжы, прагулкі, нават неба засталіся недзе далёка. Марсэля, здаецца, не цікавіла нічога, апроч яго справаў. Жанін спадзявалася, што зможа ўрэшце загарэцца сапраўдным пачуццем да грошай, але невядома чаму любові да іх у яе не ўзнікала. Зрэшты, яна імі карысталася.
1468 І раптам, якраз у самы разгар лета, — вайна, Марсэль мабілізаваны, потым прызнаны непрыдатным да службы, дэфіцыт тканіны, поўны застой у справах і толькі бязлюдныя і спякотныя вуліцы. Цяпер, калі б нешта здарылася, у яе не было б супраць гэтага ўжо ніякіх сродкаў.
1469 Яшчэ ёй мроіліся пальмы і мяккі пясок. Цяпер яна бачыла, што пустэльня — гэта штось іншае, гэта адны камяні, камяні паўсюль — і ў небе, дзе не было нічога, апроч халоднага і рыпучага каменнага пылу, і на зямлі, дзе паміж камянёу прабіваліся толькі сухія былінкі.
1470 Нечакана аўтобус спыніўся. Не паварочваючы галавы, шафёр прагугнявіў нешта на мове, якую яна чула ўсё жыццё, але ніколі не разумела. У салоне панавала поўная цішыня. Пасажыры, угнуўшы галовы, нібыта прыслухоўваліся да голасу ветру, выпушчанага на волю пасярод гэтых бясконцых пляскатых узгор'яў.
1471 Жанін раптам са здзіўленнем заўважыла, што вакол не відаць амаль ніякага багажу На чыгуначнай станцыі шафёр закінуў на дах іхні куфар і некалькі скруткаў тканіны. А ўсярэдзіне на багажных сетках ляжалі толькі пляскатыя паўпустыя кашы ды вузлаватыя палкі. Відаць, гэтыя жыхары поўдня вандруюць улегцы.
1472 Тым часам шафёр, з ранейшым засяроджаным выглядам, ужо ўскочыў у аўтобус. Толькі яго вочы смяяліся над павязкай з тонкага вэлюму, якой ён таксама абкруціў твар. Абвясціўшы, што яны зараз паедуць, ён зачыніў дзверы. Вецер аціх, і адразу выразна пачуўся пясчаны дождж, які сыпаў у шыбы.
1473 Аўтобус амаль адразу заскакаў на калдабанах дарогі, якая прыкметна пагоршылася. Арабы безупынна калываліся ад трасяніны. Жанін пачала ўжо адчуваць, як яе адольвае сон, калі раптам перад ёй узнікла жоўтая скрынка з жавальнымі пласцінкамі з пальмавай смолкі. Салдат-шакал ёй усміхаўся.
1474 Шакал схаваў скрынку ў кішэні і адразу нібыта праглынуў усмешку. Цяпер ён ізноў глядзеў перад сабой на дарогу. Жанін павярнулася да Марсэля, але ўбачыла толькі яго салідны карак. Ён узіраўся скрозь шыбу ў згусцелы туман, што ўздымаўся над рухомымі гурбамі пясчанага пылу.
1475 Яны ехалі ўжо шмат гадзінаў, і ўсё жыццё ў салоне аціхла пад цяжарам стомы, калі раптам звонку данесліся крыкі. Абапал аўтобуса беглі апранутыя ў бурнусы дзеці, якія падскоквалі, ляскалі ў ладкі і круціліся, як ваўчкі. Аўтобус ужо каціў па доўгай вуліцы з нізкімі хатамі: яны ўязджалі ў аазіс.
1476 Жанін выйшла і, ступіўшы на зямлю, адчула, як яе ўсё яшчэ гайдае. Па-над хатамі яна ўбачыла воддаль стромкі абрыс жоўтага мінарэта. Злева вымалёўваліся першыя пальмы аазіса, і яе пацягнула туды. Але хоць час хіліўся да поўдня, холад заставаўся пранізлівым, і пры парывах ветру яна пацепвалася.
1477 Абложаная з усіх бакоў гэтымі нібыта вычасанымі з косці, абцягнутымі скурай тварамі, прыгнечаная гартаннымі крыкамі, Жанін раптам адчула, наколькі стамілася. Яна ўвайшла ў гатэль. Яе сустрэў гаспадар, худы, сугнеістага выгляду француз, які правёў яе на другі паверх.
1478 Мінуўшы галерэю, што ўзвышалася над вуліцай, яны трапілі ў нумар, дзе з мэблі аказаліся толькі жалезны ложак, пафарбаванае белай эмалевай фарбаю крэсла, не завешаная нічым шатня ды, за трысняговаю шырмай, умывальны столік з ракавінай, пакрытай слоем тонкага пясчанага пылу.
1479 Яна не ведала, ні куды дзець сваю сумку, ні куды падзецца самой. Можна было або легчы, або заставацца стаяць і ў абодвух выпадках калаціцца ад холаду. Яна засталася стаяць, не выпускаючы сумкі і гледзячы ў неба за вузкім, падобным да байніцы акенцам амаль пад самаю столлю.
1480 Потым вецер нібыта падвоіў сілу, і мяккі шолах ператварыўся ў посвіст хваляў. У сваім уяўленні яна бачыла за сценамі цэлае мора гонкіх і гнуткіх пальмаў, раскудлачаных шалёнымі ўдарамі навальніцы. Усё было зусім не так, як яна чакала, але гэтыя нябачныя хвалі асвяжалі яе натамлёныя вочы.
1481 А яна мроіла пра гонкія, гнуткія пальмы і тую дзяўчыну, якою калісь была. Прывёўшы сябе ў парадак, яны спусціліся ў сталовую залу. Голыя сцены былі тут размаляваныя пальмамі і вярблюдамі на ружова-фіялетавым цукерачным фоне. Скрозь арачныя вокны сачылася рэдзенькае святло.
1482 Потым стары араб з ваенным медалём на гімнасцёрцы прынёс ім есці. У Марсэля быў заклапочаны выгляд, і ён нервова шкуматаў свой хлеб. Ён не дазволіў жонцы выпіць вады. Аднак каву неўзабаве прынеслі. Амаль імгненна яе праглынуўшы, яны выйшлі на пыльную і халодную вуліцу.
1483 Марсэль паклікаў маладога араба, каб дапамагчы яму несці куфар, але дзеля прынцыпу доўга абмяркоўваў з ім памер узнагароды. Прынцып гэты, як Марсэль чарговы раз патлумачыў Жанін, заключаўся ў яго цьмяным перакананні, што арабы заўсёды просяць удвая, каб ім далі чвэрць.
1484 Яны ішлі паўз мясцовы скверык з пыльнымі дрэвамі. Арабы, што трапляліся насустрач, саступалі ўбок, падбіраючы крыссе бурнусаў, але, здавалася, зусім не бачылі іх. Нават тыя, што былі апранутыя ў лахманы, захоўвалі, на думку Жанін, ганарлівы выгляд, якога яна не заўважала ў арабаў са свайго горада.
1485 Яна ішла следам за куфрам, які пракладаў дарогу ў натоўпе. Праз браму ў крапасной сцяне, складзенай з вохрыстых гліняных блокаў, яны трапілі на невялікую, абсаджаную такімі самымі скамянелымі дрэвамі плошчу. Па шырэйшым яе боку, на другім канцы, размяшчаліся скляпеністыя павеці і крамкі.
1486 Але яны спыніліся пасярод плошчы каля пафарбаванай блакітнаю глінкай невялікай будыніны ў форме вертыкальна выцягнутага яйца. Усярэдзіне ў адзіным пакоі, святло ў які трапляла толькі праз дзвярную пройму, за адшмараваным да бляску дашчаным прылаўкам стаяў сівавусы стары араб.
1487 На сценах віселі чорна-чырвоныя дываны і гафтаваныя хусты, а ўвесь дол быў пазастаўляны пакетамі і стосамі невялікіх скрыняў з нейкім араматычным зернем. На прылаўку побач з бліскучымі мядзянымі шалямі і старым метрам з выцертаю градуіроўкай быў расстаўлены шэраг пернікаў.
1488 Нарэшце, калі стары гандляр паставіў на прылавак імбрычак і павітаўся, праз мятны водар гарбаты пачалі прабівацца пахі воўны і спецыяў, што луналі ў пакоі. Марсэль гаварыў хутка, нібыта спяшаючыся, тым нізкім голасам, які ўзнікаў у яго заўсёды, калі ён гаварыў па справах.
1489 Стары трасянуў галавой, перадаў паднос з гарбатай двум арабам у сябе за плячыма і прамовіў усяго некалькі словаў, якія, здаецца, расчаравалі Марсэля. Ён адразу скруціў тканіну, запхаў яе ў куфар і, абцёршы з ілба ўяўны пот, гукнуў малога насільшчыка. Яны рушылі да павецяў.
1490 Але ніводзін на яе не глядзеў. Некаторыя толькі паволі паварочвалі да яе свае нібыта невідушчыя, худыя і выпетралыя на сонцы абліччы, якія здаваліся ёй усе падобныя адно да аднаго, — што ў салдаціка ў аўтобусе, што ў араба ў пальчатках, — аднолькава ганарыстыя і адначасова хітрыя твары.
1491 Яны паварочвалі да чужаземкі гэтыя твары і, не заўважаючы яе, лёгкай і бязгучнай хадой абыходзілі міма, і яна яшчэ мацней адчувала, як у яе набрыньваюць лыткі. Гэтае непрыемнае пачуццё разам з прагным жаданнем хутчэй адсюль з'ехаць павялічвалася з кожнай хвілінай.
1492 На сярэдзіне пад'ёму ім трапіўся стары араб, які паўляжаў, прытуліўшыся да сцяны; ён спытаў, ці не патрэбен ім праваднік, але нават не варухнуўся, нібы загадзя быў упэўнены ў іх адмове. Лесвіца была доўгая і стромая, нягледзячы на мноства прамежкавых гліняных пляцовак.
1493 Яе позірк паволі бег з усходу на захад, не сустракаючы ніводнае перашкоды ўздоўж усёй дасканала выгнутай лініі гарызонту. А ўнізе, у яе пад нагамі, ляпіліся адзін да аднаго блакітныя і белыя пляскатыя дахі арабскага горада, апырсканыя цёмна-чырвонымі крывавымі кроплямі перцаў, што сохлі на сонцы.
1494 Яшчэ далей пачыналася вохрыста-шэрае царства каменя, якое цягнулася аж да самага далягляду, і на ўсім гэтым абшары не ўгадвалася ніякіх прыкметаў жыцця. Толькі непадалёк ад аазіса, побач з уэдам, які з захаду агінаў пальмавы гай, віднеліся шырокія чорныя намёты.
1495 Цішыня над пустэльняю была бязмежнай, як і сама прастора. Жанін, у якой адняло мову, стаяла, наваліўшыся ўсім целам на парапет, і была няздольная адвесці вачэй ад бездані, што распасціралася перад ёю. Побач нецярпліва тоўкся Марсэль. Яму было халодна і карцела хутчэй спусціцца.
1496 На што тут было глядзець? Але яна не магла адарваць позірку ад гарызонту. Там, далёка на поўдні, дзе зямля злучалася з небам у адну чыстую лінію, — там, як ёй раптам здалося, нешта чакала яе, нешта такое, чаго яна дагэтуль не ведала, але чаго ёй заўжды не хапала.
1497 З набліжэннем сутоння святло паступова мякчэла, ператвараючыся з крышталю ў вадкасць. І адначасова жанчына, закінутая сюды толькі праз волю выпадку, адчувала, як у сэрцы ў яе паступова мякчэе і развязваецца вузел, зацягнуты гадамі жыцця, звычкай і сумам. Яна глядзела на лагер качэўнікаў.
1498 Але святло аднавіла рух, сонца, выразна акрэсленае і пазбаўленае цеплыні, схілілася на захад, які трошкі паружавеў, а на ўсходзе тым часам паўстала шэрая хваля, гатовая паволі абрынуцца на велічную прастору. Завыў першы сабака, і яго далёкі крык узняўся ў паветра, якое адразу яшчэ болей пахаладнела.
1499 Разам парахманеўшы, яна адвярнулася ад парапета і пайшла за ім. Стары араб на лесвіцы нерухома глядзеў, як яны спускаюцца ў горад. Яна ішла, нікога не заўважаючы, прыгнечаная нечакана вялізнаю стомай, ледзьве цягнучы сваё цела, цяжар якога здаваўся цяпер невыносным.
1500 Захапленне, якое яе ахапіла, ужо некуды знікла. Цяпер яна адчувала сябе надта вялікай, надта аб'ёмнай і таксама — надта белай для гэтага свету, у якім апынулася. Толькі дзіцё, маладая дзяўчына, сухарлявы мужчына і ўвішны шакал былі тымі адзінымі, хто мог бязгучна ступаць па гэтай зямлі.
1501 Пакой быў ледзяны. Жанін адчувала, як па целе разліваецца холад і адначасова расце гарачка. Ёй было цяжка дыхаць, кроў пульсавала ў жылах, але не грэла, і ў ёй пачынаў разрастацца незразумелы страх. Яна павярнулася на старым ложку, і той зарыпеў пад яе вагой. Не, яна не хоча хварэць.
1502 Старыя грамафоны ў маўрытанскіх кавярнях гугнява выціналі мелодыі, якія яна цьмяна ўгадвала скрозь лагодны гоман натоўпу. Трэба спаць. Але яна ўзялася пералічваць чорныя намёты; нерухомыя вярблюды паплылі за павекамі, і раптам яе душу закруціў вір бязмежнай самоты.
1503 Яна перакруцілася на другі бок, адчула побач цвёрдае плячо мужа і раптам, у паўсне, прытулілася да яго. Не могучы цалкам заснуць, яна плыла ў паўдрымоце, з падсвядомаю прагнасцю ўхапіўшыся за гэтае плячо, як за самы надзейны ратунак. Яна нешта шаптала, але з яе вуснаў не злятала ніводнага гуку.
1504 Можа, ёй не стае гэтага? Яна не ведала. Яна проста ішла за Марсэлем, і ўсё; ёй падабалася адчуваць, што яна камусьці патрэбная. Адчуванне сваёй неабходнасці — гэта была адзіная радасць, якую ён ёй дарыў. Ён наўрад ці яе кахаў. У кахання, нават калі яно з дамешкам нянавісці, не настолькі пануры твар.
1505 Марсэль так ніколі не змог бы, не, толькі не ён, кволае, безабароннае дзіцё, якое заўсёды палохаў боль, — яе дзіцё, вось праўда, дзіцё, якому яна патрэбная і якое якраз у гэты момант ціхенька заенчыла. Яна крыху мацней прыціснулася да яго, паклала руку на ягоныя грудзі.
1506 Не, нічога яна не адолее і ніколі не будзе шчаслівай — на праўдзе яна так і памрэ, не вызваліўшыся ад гэтае ношы. Яе сэрца балела, яна задыхалася пад вялізным цяжарам, які раптам для сябе адкрыла і, уразумеўшы, што нясе яго дваццаць гадоў, з усяе сілы старалася цяпер скінуць.
1507 Яна хацела вызваліцца ад яго, нават калі Марсэль, нават калі іншыя ніколі гэта зрабіць не змогуць. Цалкам прачнуўшыся, яна прыўстала на ложку і прыслухалася да поклічу, які здаўся ёй зусім блізкім. Але з ускраінаў ночы даляталі толькі прыглушаныя і нястомныя галасы сабак.
1508 Але хвалі ветру ўжо выдыхліся, і яна не была ўпэўненая, ці чула што-небудзь увогуле, апроч бязгучнага поклічу, які ўрэшце магла сама прымусіць гучаць ці змоўкнуць, але сэнс якога так і застанецца назаўжды для яе не зразумелым, калі яна не адкажа цяпер, неадкладна.
1509 Марсэль спаў. Але ўсяго праз імгненне цеплыня, назапашаная ў пасцелі, знікла, і яе скаваў холад. Павольнымі рухамі яна пачала апранацца, навобмацак знаходзячы адзенне ў слабым святле вулічных ліхтароў, якое сачылася скрозь аканіцы. З чаравікамі ў руках яна рушыла да парога.
1510 Потым, пастаяўшы яшчэ хвіліну ў прыцемку, пачала асцярожна адчыняць дзверы. Рыпнула ручка, і яна застыла. Сэрца шалёна стукала. Але прыслухаўшыся і пачуўшы, што ўсё вакол ціха, яна супакоілася і націснула трошкі мацней. Ручка паварочвалася так марудна, што ёй здавалася, гэта ніколі не скончыцца.
1511 Нарэшце дзверы адчыніліся, яна выслізнула з пакоя і зачыніла іх з такімі самымі перасцярогамі. Потым зноў счакала, прыпаўшы шчакой да драўлянай створкі. Праз хвіліну да яе данеслася аддаленае Марсэлева дыханне. Тады яна павярнулася і пабегла па галерэі, адчуваючы на твары ледзяное паветра ночы.
1512 Пакуль яна разбіралася з засаўкай, наверсе лесвіцы ўзнік начны вартаўнік з заспаным абліччам, які пачаў ёй нешта казаць па-арабску. Ніводзін подых, ніводзін гук, апроч рэдкага прыглушанага парыпвання камення, якое ад холаду ператваралася ў жвір, не парушалі самоты і цішыні, што атулялі Жанін.
1513 Але ў наступнае імгненне ёй падалося, што неба, быццам уцягнутае ў нейкі марудны, цягучы карагод, пачынае кружыцца над яе галавою. У глыбінях сухой і халоднай ночы нястомна ўспыхвалі тысячы зор, і іх зіхатлівыя ледзяшы, адразу сарваўшыся, неўпрыкмет пачыналі слізгаць да лініі гарызонту.
1514 Не могучы звесці вачэй, Жанін назірала за гэтымі зыркімі іскрамі, якія некуды несла невядомаю плынню. Яна таксама пачынала кружыцца з імі, і гэты нерухомы бег паступова падводзіў яе да самых нетраў яе ўласнае існасці, у якой цяпер ішла барацьба паміж прагным жаданнем і холадам.
1515 Зоры, адна за адной падаючы ў яе на вачах, пагасалі сярод камянёў пустэльні, і з кожным разам Жанін усё больш раскрывала сваю душу ночы. Яна дыхала, забыўшы пра холад, пра цяжар быцця, пра бессэнсоўнасць ці ўстыласць свайго існавання, пра тужлівую трывогу жыцця і смерці.
1516 У наступнае імгненне ўсё неба расчынілася па-над ёю, распасцёртай на спіне на халоднай зямлі. Калі Жанін з тымі ж перасцярогамі вярнулася ў нумар, Марсэль па-ранейшаму спаў. Але нешта буркнуўшы, калі яна клалася побач, праз хвіліну нечакана ўсхапіўся ў пасцелі.
1517 Ён доўга хлябтаў мінеральную ваду з бутэлькі, што стаяла ля ракавіны. І калі ўжо збіраўся залезці пад коўдру, раптам застыў, стоячы адным каленам на ложку і ўтаропіўшыся на жонку неўразумелым позіркам. Яна плакала, заліваючыся слязьмі, без сілы стрымацца. Быў пярэдадзень Новага году.
1518 У вялікай гасцёўні засталіся толькі старэйшыя сябры кампаніі, што сабралася ў Ройстане: моладзь, на радасць містэру Сатэртуэйту, пайшла спаць. Містэру Сатэртуэйту не падабалася, калі маладых людзей збіралася занадта шмат, бо ён лічыў іх нецікавымі і грубаватымі.
1519 Ім не хапала нейкай вытанчанасці, а чым далей, тым больш містэр Сатэртуэйт цаніў у людзях менавіта яе. Гэтаму трохі ссутуленаму сухарляваму джэнтльмену з пільным позіркам і тварам, у якім праглядала штосьці па-эльфійску гарэзлівае, было шэсцьдзесят два, і ён надзвычай моцна цікавіўся справамі іншых.
1520 Яму заўсёды даставалася роля назіральніка, і толькі цяпер, трапіўшы ў ціскі старасці, ён зразумеў, што ставіцца да прапанаваных яму драмаў усё больш патрабавальна і што яму хочацца чагосьці зусім незвычайнага. Не было ніякіх сумневаў, што на такія рэчы ў яго сапраўднае чуццё.
1521 Гэта быў мужчына гадоў сарака, са светлымі валасамі і блакітнымі вачыма — як ва ўсіх Порталаў. Ён займаўся спортам, добра разбіраўся ў гульнях і быў цалкам пазбаўлены ўяўлення. Нічога асаблівага — тыповы прадстаўнік рэспектабельнага ангельскага грамадства. Але жонка яго была зусім іншай.
1522 Не зусім прыгожая — не, прыгожай яе не назавеш, але ёсць у ёй нейкая фатальная чароўнасць, якой мужчына — любы мужчына — не можа не паддацца. Так казала мужчынская частка яго натуры, тым часам як жаночая (а ў містэру Сатэртуэйту было шмат жаночага) задавалася не менш цікавым пытаннем.
1523 Навошта місіс Портал фарбуе валасы? Ніякі іншы мужчына не мог бы гэтага заўважыць, але містэр Сатэртуйэт — мог. Такое ён заўважаў. І гэтыя фарбаваныя валасы збівалі яго з панталыку. Многія брунэткі перафарбоўваюцца ў бландынак, але ён ніколі не чуў пра бландынак, які пафарбаваліся б у цёмны колер.
1524 У паўднёвай частцы Германіі знаходзіцца гарадок Грунвізэль, звычайны, як і ўсе: у цэнтры — маленькая рыначная плошча з фантанам, збоку — яе маленькая старая ратуша, вакол рынка — дом міравога суддзі і самых паважаных купцоў, а на некалькіх вузкіх вулачках жывуць астатнія насельнікі.
1525 А яго жыццёвыя паводзіны таксама не давалі грунвізэльцам прычыны пазбавіцца гэтай думкі. Прыезджы за некалькі залатых арандаваў сабе цэлы дом, які дагэтуль пуставаў, прывёз туды цэлую падводу дзіўных рэчаў, напрыклад, печаў, плітаў, вялікіх цігляў і шмат іншага, і з таго часу жыў самотна.
1526 Там чужынец забіраў купленае. Ён не хадзіў папоўдні, як іншыя мужчыны, на кегельбан, не заглядаў вечарам у шынок, каб, як іншыя, пагутарыць, дымячы люлькай, пра газетныя навіны. Дарма яго запрашалі па чарзе бургамістр, доктар і пастар на абед альбо каву, ён заўсёды выбачаўся, што не можа.
1527 Але аднойчы ў горад прыехалі людзі з экзатычнымі звярамі. Як заўсёды, гэта быў бадзяжны люд з вярблюдам, які ўмее кланяцца, мядзведзем, які танцуе, некалькімі сабакамі і малпамі, якія ў чалавечым адзенні маюць даволі камічны выгляд і вырабляюць усялякія штукі.
1528 Але ў карэце сядзела яшчэ адна асоба — у капелюшы, які закрываў твар, а шаўковая хустка была завязаная на рот і вушы. Брамнік палічыў за свой абавязак звярнуцца да другога незнаёмца і папрасіць пашпарт, але той адказаў вельмі груба, прамармытаўшы штосьці на незразумелай мове.
1529 Прыезджага пачалі лічыць прыстойным мужчынам, прагна жадалі больш блізкага знаёмства з ім і лічылі абсалютна нармальным, што тады-сяды ў гэтым пустэльным доме ўсчынаўся страшэнны крык. "Ён дае свайму пляменніку ўрок нямецкай мовы", — гаварылі грунвізэльцы і больш не запыняліся каля дома.
1530 Недзе праз тры месяцы ўрокі нямецкай мовы, мусіць, скончыліся, і стары прасунуўся наперад яшчэ на адзін крок. У гарадку жыў нямоглы стары француз, які вучыў тутэйшую моладзь танцам. Яго запрасіў да сябе прыезджы і сказаў, што хоча навучыць свайго пляменніка танцаваць.
1531 У час гэтых урокаў, як пад сакрэтам сцвярджаў француз, здараліся такія дзівосы, якіх свет не бачыў. Пляменнік, даволі высокі, гонкі, але з караткаватымі нагамі малады чалавек, выходзіў у чырвоным фраку, прыгожа паголены ды пастрыжаны, у шырокіх зялёных штанах і глянцавых пальчатках.
1532 Але затым ён пачаў скакаць з дзікімі грымасамі на твары, рабіў самыя смелыя антраша, ды так, што танцмайстар аж траціў мову і здольнасць бачыць. Калі ж ён спрабаваў ушчуваць вучня, дык той сцягваў з ног шыкоўныя балеткі, шпурляў імі, цэлячыся ў галаву французу, і гойсаў па пакоі на карачках.
1533 Танцмайстар тады павінен быў граць ролю дамы, для чаго стары пан адзяваў яго ў шаўковую спадніцу і ахінаў усходнеіндыйскім шалем; пляменнік запрашаў яго на танец, і яны пачыналі вальсаваць; але гэта быў нястомны, як апантаны, танцор, ён не выпускаў танцмайстра са сваіх доўгіх рук.
1534 Старога танцмайстра гэтыя ўрокі ледзь не даводзілі да магілы, але талер, які выплочваўся яму кожны раз, добрае віно, якім частаваў стары, рабілі сваю справу, і ён зноў і зноў прыходзіў, калі нават напярэдадні цвёрда вырашаў не ступаць больш на парог таго пустэльнага дому.
1535 Насельнікі ж Грунвізэля, у адрозненне ад француза, глядзелі на справу зусім інакш. Яны лічылі, што ў маладога чалавека ёсць схільнасць да грамадскага жыцця, таму жанчыны гарадка радаваліся — улічваючы вялікі недахоп мужчынскага полу, — што да наступнай зімы яны прыдбалі спрытнага танцора.
1536 Усе былі проста зачараваныя абодвума прыезджымі і шкадавалі, што раней яшчэ не мелі шчасця пазнаёміцца з імі. Стары пан паказаў сябе годным, вельмі разважлівым чалавекам, які, праўда, што б ні гаварыў, лёгка пасміхаўся, так што не было ўпэўненасці, гаворыць ён сур'ёзна ці не.
1537 Праўда, што да знешнасці, то яго твар нельга было назваць прыгожым: яго ніжняя частка, асабліва сківіца, занадта ўжо выпірала ўперад, а скура была вельмі рудая, ён часам корчыў усялякія дзіўныя грымасы, заплюшчваў вочы і выскаляў зубы, але ўвогуле рысы яго твару ўсе палічылі надзвычай цікавымі.
1538 Стары пан пасля такіх сцэн звычайна прасіў прабачэння ў бургамістра і іншых паноў за нявыхаванасць свайго пляменніка, але яны смяяліся, прыпісвалі ўсё гэта яго маладосці, сцвярджалі, што ў гэтым узросце яны і самі былі безразважнымі, і вельмі любілі маладога ветрагона, як яны яго называлі.
1539 Але здараліся і часы, калі яны злаваліся на яго даволі моцна, але не адважваліся нічога сказаць, таму што малады англічанін лічыўся ўзорам адукаванасці і розуму. А яшчэ стары пан меў звычку хадзіць вечарам са сваім пляменнікам у гарадскую карчму "Залаты алень".
1540 Потым ён на ламанай нямецкай мове выказваў сваё меркаванне, якое ўсе, акрамя бургамістра, лічылі вельмі трапным — ён жа англічанін, пэўна ж, ведае ўсё лепш. Вось так прыйшла зіма, і цяпер пляменнік праяўляў сябе яшчэ больш бліскуча. Кожная кампанія, у якой яго не было, здавалася сумнай.
1541 Праўда, сустракаліся людзі, якія сцвярджалі, што некаторыя вершы дрэнныя і не маюць ніякага сэнсу, іншыя ж настойвалі, што ўжо недзе чыталі іх. Але пляменнік не даваў збіць сябе з панталыку — ён чытаў і чытаў, потым звяртаў увагу на прыгажосць сваіх вершаў, і кожны раз гучалі апладысменты.
1542 Ніхто не мог танчыць нястрымней і хутчэй за яго; ніхто не рабіў такіх смелых і незвычайна прыгожых падскокаў, як ён. Дзядзька апранаў яго найшыкоўнейшым чынам па самай новай модзе, і хаця вопратка не хацела як след сядзець на гэтым тулаве, усё роўна лічылася, што ўсё пасуе яму найлепш.
1543 Але час ад часу яму даводзілася праяўляць у адносінах да пляменніка свой бацькоўскі аўтарытэт, бо пасярод самых прыгожых танцаў таму магло прыйсці ў галаву нахабна ўскочыць на подыюм, дзе сядзелі гарадскія музыкі, вырваць з рук аднаго з іх кантрабас і дзіка запілікаць на ім.
1544 Але так заўсёды бывае з норавамі — дрэнныя пашыраюцца заўсёды лягчэй, чым добрыя. Тады новая, чужая мода, нават калі яна надзвычай недарэчная, заражае маладых людзей, якія яшчэ ніколі не задумваліся пра саміх сябе ў свеце. Так здарылася і ў Грунвізэлі з пляменнікам і яго незвычайнымі звычкамі.
1545 Як толькі маладое пакаленне ўбачыла, што яго неабчасанасць, недарэчны смех і балбатня, грубыя адказы старэйшыя не ганьбяць, а нават падтрымліваюць, што ўсё гэта лічыцца нават вельмі дасціпным, то шмат хто падумаў сабе: "І я ж магу лёгка стаць такім дасціпным жартаўніком".
1546 Цяпер жа яны спявалі ўсялякія непрыстойныя песні, палілі табаку ў неймаверных люльках і бавіліся ў шынках самага нізкага кшталту. Яны, і так прыгожыя, куплялі сабе вялікія акуляры, насаджвалі іх на нос і думалі, што такім чынам робяць уражанне, бо выглядаюць, як славуты пляменнік.
1547 Дома альбо ў гасцях яны ўкладваліся ў ботах і шпорах на канапу, гайдаліся на крэсле ў прыстойным таварыстве і падпіралі шчокі кулакамі, абапершыся локцямі на стол, на што глядзець без раздражнення было нельга. Дарэмна гаварылі ім маці і сябры, як гэта ўсё неразумна, як непрыстойна.
1548 Яны ж спасылаліся на бліскучы прыклад пляменніка. Дарэмна іх пераконвалі, што пляменніку як маладому англічаніну даруецца нацыянальная рыса — неабчасанасць. Маладыя грунвізэльцы сцвярджалі, што маюць такое ж права, як і любы англічанін, дасціпна паказваць сваю нявыхаванасць.
1549 Але радасць маладых людзей ад свайго грубага, неўтаймоўнага жыцця цягнулася нядоўга. Наступны выпадак раптам змяніў сітуацыю. На завяршэнне зімніх забаваў рыхтаваўся канцэрт, удзельнікамі якога былі не толькі прафесійныя гарадскія музыканты, але і найлепшыя грунвізэльскія аматары.
1550 Гэтае меркаванне выклікала лёгкую разгубленасць: хоць дачка бургамістра і спявала як салавей, але дзе ўзяць вартага такой дамы спевака? Ужо хацелі спыніцца на арганісце, які калісьці цудоўна спяваў басам, але прыезджы сцвярджаў, што гэта — лішняе, бо яго пляменнік спявае непараўнальна.
1551 Стары прыезджы, на жаль, не мог прысутнічаць пры трыюмфе свайго пляменніка, таму што захварэў. Але ён даў бургамістру, які наведаў яго гадзінай раней, такія-сякія парады наконт пляменніка. У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай.
1552 Здавалася, яе ногі былі на шарнірах, і яна ў любы момант магла перакуліцца і бразнуцца вострым носам аб брук. Шаўчыха ўважліва прыгледзелася да гэтай жанчыны. Ужо добрых шаснаццаць гадоў яна штодня сядзела на рынку і ніколі раней не бачыла гэтую дзіўную асобу.
1553 Яна міжволі спужалася, калі старая закульгала да яе і спынілася каля яе кашоў. Хлопчык не зусім разумеў, што яна казала, і тым большую ўвагу надаваў супу, які яму вельмі падабаўся. Яго маці гатавала яму часам даволі смачныя стравы, але такой смакаты ён яшчэ не спрабаваў.
1554 Ён убачыў дзіўныя сны. Яму саснілася, быццам старая сцягвае з яго старое адзенне і ўхутвае ў скурку вавёркі. Цяпер ён мог скакаць і лазіць, як вавёрка: ён бавіў час з астатнімі вавёркамі і марскімі свінкамі — вельмі прыстойным, выхаваным народам, ён разам з імі служыў старой даме.
1555 Для гэтага не трэба было ўкопваць цыстэрну ці ставіць у двары бочку, каб збіраць туды дажджавую ваду — усё рабілася куды танчэй: вавёркі, а з імі і Якаб, мусілі шкарлупінамі лясных арэхаў чэрпаць расу з ружаў, і гэтую ваду старая піла. Піла яна шмат, і праца ваданосаў была вельмі цяжкою.
1556 Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і тут аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубсці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль яна вернецца, прыгожа яго засмажыць, да рудавата-жоўтага колеру.
1557 Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ён сапраўды запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся на сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавыталі.
1558 Карлік Нос упаў на зямлю перад магутным герцагам, цалаваў яму ногі і паабяцаў верна служыць яму. Вось так малы на першы час быў забяспечаны, і ён не зганьбіў сваёй пасады. Бо варта сказаць, што пакуль карлік Нос быў у доме герцага, той стаў зусім іншым чалавекам.
1559 Раней ён меў звычку кідаць талеркі ці падносы, якія падносілі да стала, кухарам на галаву; так-так, нават самому старшаму кухару ён шпурнуў у злосці запечаную цялячую галёнку, якая аказалася недастаткова мяккай, у лоб, ды так моцна, што той упаў і тры дні мусіў ляжаць у ложку.
1560 Не, ён лічыў усё новым, трапным, быў ветлівы і прыемны і дзень пры дні тлусцеў. Часта, сілкуючыся, ён клікаў майстра-кухара і карліка Носа, усаджваў аднаго справа, другога злева ад сябе і сваімі пальцамі запіхваў ім найсмачнейшыя кавалкі ў рот — прыхільнасць, якую яны абодва ўмелі высока цаніць.
1561 Карлік быў цудам горада. Людзі напрамілы бог выпрошвалі ў галоўнага кухара дазволу паназіраць, як гатуе карлік, і той-сёй з самых знатных людзей нават дамогся ў герцага таго, каб іх слугі маглі атрымаць у карліка кулінарныя ўрокі, што каштавала немалых грошай — кожны плаціў за дзень палову дуката.
1562 Карлік Нос, робячы пакупкі, быў спрытны і ўдачлівы. Таму ён сам хадзіў, наколькі яму дазваляў час, на рынак, каб купіць птушку і садавіну. Аднойчы раніцай ён пайшоў на гусіны рынак і пачаў выбіраць цяжкіх тлустых гусак, якіх любіў уладар. Ён ужо некалькі разоў прайшоў туды-сюды, прыглядаючыся.
1563 Нарадзіўся я ў Канстанцінопалі. Мой бацька служыў драгаманам у Порце і, акрамя таго, вёў даволі прыбытковы гандаль араматычнымі эсэнцыямі і шаўковымі тканінамі. Ён даў мне добрае выхаванне, часткова навучаючы мяне сам, а часткова даручаючы заняткі нашаму святару.
1564 У наш дом прыходзіла шмат франкаў, і вось адзін з іх пераканаў майго бацьку адпусціць мяне на ягоную радзіму, у горад Парыж, дзе гэтай спецыяльнасці навучаюць бясплатна і найлепшым чынам. Да таго ж ён без усялякай платы ўзяўся суправаджаць мяне туды на зваротным шляху.
1565 Бацька мой, які і сам у маладосці вандраваў, даў згоду, і франк сказаў, каб я рыхтаваўся да ад'езду праз тры месяцы. А я проста шалеў ад радасці пабачыць чужыя землі. Нарэшце франк зрабіў усе справы і пачаў рыхтавацца да падарожжа. Вечарам перад ад'ездам бацька завёў мяне ў сваю спальню.
1566 Тут мой франкскі сябар наняў для мяне пакой, а таксама параіў ашчадна выдаткоўваць грошы, якіх было ў мяне дзве тысячы талераў. Я пражыў у Парыжы тры гады, вывучаючы ўсё, што павінен ведаць адукаваны лекар, аднак схлусіў бы, калі б сказаў, што заставаўся там з ахвотаю.
1567 І вось з краіны франкаў у Высокую Порту адпраўлялася дыпламатычнае прадстаўніцтва. Я наняўся хірургам у суправаджэнне пасла і шчасліва дабраўся да Стамбула. Аднак бацькоўскі дом быў зачынены, і суседзі, пабачыўшы мяне, здзівіліся, бо бацька ўжо два месяцы як памёр.
1568 Гэта было і ёсць для мяне загадкай. Аднак што я мог зрабіць? Супраць святара ў мяне не было сведкаў, таму заставалася толькі суцяшацца тым, што ён не забраў разам з грашамі бацькаў дом і тавары. Гэта было першае няшчасце, якое напаткала мяне. Потым яны пасыпаліся адно за адным.
1569 Такім чынам і было прынятае маё рашэнне. Я прадаў бацькоўскі дом, частку грошай аддаў на захаванне надзейнаму сябру, а на астатнія купіў тавараў, якія за морам лічыліся рэдкімі: шалі, шаўковыя тканіны, пахошчы і алей, — арандаваў месца на караблі і выправіўся ў другое падарожжа ў краіну франкаў.
1570 Ледзь толькі ўмацаванні Дарданэлаў засталіся за спіною, лёс, здавалася, зноў пачаў мне спрыяць. Паездка наша была кароткаю і прыемнай. Я хадзіў па мястэчках і гарадах і паўсюль знаходзіў удзячных пакупнікоў. Сябар перасылаў мне са Стамбула ўсё новыя і новыя запасы, і маё багацце расло з кожным днём.
1571 І сапраўды, мае бальзамы і лекі прыносілі мне пэўную колькасць цэхінаў. Так вандруючы, нарэшце дабраўся я да італьянскага горада Фларэнцыі. Я меркаваў прабыць там доўга, часткова таму, што гэты горад спадабаўся мне, а часткова таму, што хацеў адпачыць ад цяжкасцяў валацужнага жыцця.
1572 Я арандаваў лаўку ў гарадскім квартале Санта Крочэ, а ў карчме, што стаяла недалёка адтуль, наняў два цудоўныя пакоі з балконам. Потым я распаўсюдзіў абвесткі, дзе гаварылася, што я лекар і купец. Ледзь толькі паспеў я адчыніць маю лаўку, як туды валам павалілі пакупнікі.
1573 Я разгарнуў цыдулку і знайшоў там запрашэнне прыйсці сёння ноччу роўна ў дванаццаць гадзін на мост Понтэ Вэк'ё. Я доўга гадаў, хто ж мог запрасіць мяне туды, і падумаў — бо не ведаў у Фларэнцыі аніводнай душы, што мяне хутчэй за ўсё хочуць правесці да нейкага хворага.
1574 Я пастанавіў ісці, але ўзяць з сабою дзеля ўласнае бяспекі падараваную мне бацькам шаблю. Бліжэй да поўначы я выправіўся ў дарогу і хутка прыйшоў на Понтэ Век'ё. На мосце было пуста і бязлюдна, але я вырашыў чакаць, пакуль не высветліцца, хто ж мяне сюды клікаў.
1575 Ноч была халодная, ярка свяціў месяц. Я стаяў і пазіраў з моста ўніз, дзе пераліваліся ў месяцовым святле хвалі Арна. У гарадскіх касцёлах прабілі поўнач. Я выпрастаўся і ўбачыў перад сабою высокага чалавека. Постаць ягоная хавалася пад доўгім чырвоным плашчом, крысом якога ён захінаў сабе твар.
1576 Ды не паспеў я азірнуцца, як незнаёмец ужо знік, і я зноў пабачыў толькі мільгатанне ценю на сценах дамоў. Тое, што словы гэтыя адрасаваліся плашчу, а не мне, не выклікала сумневу, аднак ніякім чынам не тлумачыла маіх прыгодаў. Раніцай наступнага дня я вырашыў, як буду дзейнічаць.
1577 Спачатку я хацеў даць аб'яву, нібыта знайшоў плашч. Аднак тут існавала верагоднасць, што яго забярэ нейкая трэцяя асоба, і я застануся ні з чым. Разважаючы так, я больш уважліва разгледзеў плашч. Ён быў зроблены з цяжкога генуэзскага аксаміту, падбіты каракулем і багата аздоблены золатам.
1578 Я саступіў яму, бо, паглядзеўшы на ўсё з іншага боку, вырашыў узнагародзіць сябе за начныя прыгоды такім вось цудоўным чынам. Юнак захутаўся ў плашч і пайшоў, але неўзабаве вярнуўся, трымаючы ў руках паперку, якую знайшоў у плашчы. "Цалёўкас, — прамовіў ён, — гэта да плашча не дачынення не мае".
1579 Я сам так па-дурному аддаў сваё шчасце і звёў на нішто ўвесь сэнс маёй задумы! Доўга не разважаючы, схапіў я дзвесце цэхінаў, дагнаў юнака, які купіў у мяне плашч, і сказаў: "Дарагі дружа, вазьмі назад свае цэхіны і аддай мне мой плашч — на жаль, я ніяк не магу прадаць яго".
1580 Суддзя быў вельмі здзіўлены нашым выпадкам і прысудзіў аддаць плашч майму супраціўніку. Аднак я прапаноўваў юнаку дваццаць, пяцьдзесят, восемдзесят ды нават і сто цэхінаў звыш ягоных двухсот, калі ён верне мне мой плашч. Чаго не змаглі просьбы, зрабіла золата.
1581 Ён узяў мае сумленна заробленыя цэхіны, а я трыюмфальна забраў сабе плашч, не дбаючы пра тое, што цяпер уся Фларэнцыя будзе лічыць мяне вар'ятам. Я быў абыякавы да меркавання іншых, бо ведаў лепш за іх, што выйграю яшчэ ў гэтым гандлі. З нецярплівасцю чакаў я ночы.
1582 Як звабна блішчэлі яны ў месяцовым святле, як радавалася маё сэрца іх бляску! Ах, не адчувала яно, што гэта была ягоная апошняя радасць! Я засунуў грошы ў торбу і ўжо хацеў лепш разгледзець прыязнага незнаёмца, аднак на твары ягоным была маска, з якой на мяне страшна пазіралі цёмныя вочы.
1583 Тым часам мы падышлі да вялікага багатага дома, на які мой спадарожнік паказаў мне як на мэту нашай начной вандроўкі. Мы прамінулі парадны ўваход, нырнулі ў маленькую брамку, якую незнаёмец старанна зачыніў за сабой, і ў цемры пачалі падымацца па цесных сходах.
1584 У гэтай святліцы і стаяў ложак з трупам. Незнаёмец затуліў твар, жадаючы, напэўна, схаваць слёзы. Потым паказаў мне на ложак і загадаў добра і хутка выканаць сваю працу, пасля чаго скіраваўся да дзвярэй. Я дастаў інструменты, якія як лекар заўжды трымаў пры сабе, і наблізіўся да ложка.
1585 Я зрабіў надрэз на скуры, як гэта звычайна робяць лекары, перш чым адрэзаць нейкую частку цела. Затым узяў свой самы востры нож і адным ударам рассек горла. Але які жах! Мёртвая расплюшчыла вочы — і адразу ж ізноў апусціла вейкі, з глыбокім стогнам толькі цяпер выдыхнуўшы з сябе жыццё.
1586 Чырвоны плашч падмануў мяне, або ў ягонай сястры была толькі ўяўная смерць? Апошняе падавалася мне найбольш верагодным. Аднак я не мог сказаць брату памерлай, што дзяўчыну можна было б абудзіць куды меншай, зусім не смяротнай ранай, і таму вырашыў адрэзаць галаву да канца.
1587 Няшчасная прастагнала яшчэ раз, балесна выцягнулася і памерла. Жах ахапіў мяне, і я, не чуючы пад сабою ног, кінуўся са святліцы. У калідоры было цёмна, лямпу нехта патушыў. Не заўважна было ніякага следу майго спадарожніка, і я мусіў у цемры навобмацак паўзці ўздоўж сцяны, каб трапіць на сходы.
1588 Аднак і ўнізе нікога не было. Дзверы аказаліся адчыненымі, і я ўздыхнуў з палёгкаю, калі нарэшце апынуўся на вуліцы, бо знаходзіцца ў гэтым доме было нясцерпна. Жах падганяў мяне, і я паімчаўся на сваю кватэру, зарыўся там у падушкі, як у бярлогу, каб забыцца на тое жахлівае, што я ўчыніў.
1589 Новыя акалічнасці, якія заўважыў я толькі цяпер, памножылі мой смутак. Пры мне не было ні маёй шапкі, ні пояса, ні нажа. Я забыўся іх, напэўна, у пакоі забітай або, сабе на пракляцце, згубіў па дарозе. Першае выглядала найбольш праўдападобным, і цяпер было вельмі лёгка выкрыць мяне як забойцу.
1590 І гэтая пакута вярталася зноў і зноў, бо кожны, хто заходзіў у маю лаўку, расказваў мне пра забойства, і новае апавяданне было страшнейшым за папярэдняе. Але ніхто не мог пераказаць той жах, які перажыў я сам. Бліжэй да абеду ў лаўку прыйшоў чалавек і прапанаваў мне адпусціць усіх пакупнікоў.
1591 Судовы чыноўнік загадаў мне ісці за ім. Мы прыйшлі ў вялікі будынак, у якім я хутка пазнаў турму, і ён зачыніў мяне ў цямніцы. Там на самоце задумаўся я пра сваё жахлівае становішча. Думка, што я — няхай нават і супраць волі — зрабіўся забойцам, не адступалася ад мяне.
1592 Вялізныя сходы вялі ўніз, у вялікую залу. Вакол доўгага, засланага чорным стала сядзелі дванаццаць мужоў, пераважна старых. Уздоўж сцен цягнуліся лаўкі, на якіх размясціліся прадстаўнікі фларэнтыйскай арыстакратыі, а на галерэі ўверсе шчыльна тоўпіліся гледачы.
1593 Калі мяне падвялі да чорнага стала, падняўся чалавек з панурым і сумным абліччам. Гэта быў губернатар. Ён сказаў, што як бацька забітай ён не можа быць суддзём і гэтым разам перадае свае паўнамоцтвы найстарэйшаму сенатару. На выгляд таму было не менш за дзевяноста гадоў.
1594 Мяне прывялі назад у маю вязніцу, дзе я зноў і зноў перажываў гэты страшны дзень, пестуючы разам з тым надзею, што адшукаецца хоць якая-небудзь сувязь паміж забітай і чырвоным плашчом. Поўны спадзяванняў, ступіў я назаўтра ў судовую залу. На стале было шмат лістоў.
1595 Я паглядзеў на паперы, і мне падалося, што напісаныя яны той самай рукой, што і дзве атрыманыя мною цыдулкі. Гэта я і сказаў сенатару. Аднак словы мае не былі прынятыя да ўвагі, і мне заўважылі, што маё аўтарства відавочнае, тым больш пад лістамі стаіць подпіс "Ц." — першая літара майго імені.
1596 Губернатар даваў дзіўныя тлумачэнні адносна маёй асобы, і наогул абыходзіліся са мною сёння недаверліва і сурова. Каб апраўдацца, я спаслаўся на паперы, якія павінныя былі знайсціся ў маім пакоі. Аднак мне было заяўлена, што там ужо шукалі і нічога не знайшлі.
1597 Такі вось выпаў мне лёс. Мала таго, што пакінуў я тое адзінае, што было мне яшчэ дарагім на гэтай зямлі, — маю радзіму, дык яшчэ мушу, няшчасны, памерці ад сякеры ў самым росквіце гадоў. Вечарам жахлівага дня, які вырашыў мой лёс, сядзеў я ў самотнай сваёй вязніцы.
1598 Раптоўна дзверы турмы адчыніліся і зайшоў нейкі чалавек. Ён доўга моўчкі глядзеў на мяне. "Вось так давялося нам зноў сустрэцца, Цалёўкас", — прамовіў ён. Пры цьмяным святле лямпы я не пазнаў яго, аднак гучанне ягонага голасу разварушыла ўва мне старыя ўспаміны.
1599 Ну канечне, гэта быў Валеці, адзін з нешматлікіх сяброў, якіх я знайшоў падчас навучання ў Парыжы. Ён расказаў, што выпадкам трапіў у Фларэнцыю, дзе бацька ягоны быў паважаным чалавекам, пачуў пра маю гісторыю і прыйшоў сюды, каб ад мяне самога даведацца, як мог я ўчыніць такое цяжкое злачынства.
1600 Я прысягнуў яму ўсімі святымі, што расказаў чыстую праўду і што няма на мне іншай віны, акрамя той, што, аслеплены бляскам золата, не мог заўважыць неверагоднасці апавядання незнаёмца. "Дык ты не быў знаёмы з Б'янкай?" — спытаўся ён. Я запэўніў яго, што ніколі не сустракаўся з ёю.
1601 Валеці ўзяў мяне ў свой дом, і я жыў там, пакуль канчаткова не ачуняў. Пасля ж ён даў мне даволі значную суму грошай для падарожжа, бо ўсё, што зарабіў я цяжкой працай, стала здабычай суда. З Фларэнцыі я накіраваўся ў Сіцылію, а адтуль на першым жа караблі — у Канстанцінопаль.
1602 Аказваецца, нейкі іншаземец набыў на маё імя дом у грэцкім квартале і сказаў суседзям, што і сам я прыеду неўзабаве. Не марудзячы, я пайшоў туды разам з сябрам і быў радасна сустрэты ўсімі маімі знаёмымі. Адзін стары купец перадаў мне ліст, які пакінуў тут той, хто купіў для мяне дом.
1603 У маім новым доме ўсё было ўладкавана найлепшым чынам, а тавары ў лаўцы былі нават лепшымі за страчаныя. З таго часу мінула ўжо дзесяць гадоў. Больш па старой звычцы, чым з неабходнасці, выпраўляюся я ў гандлёвыя падарожжы, аднак ніколі больш не наведваў краіну, дзе стаў такім няшчасным.
1604 Штогод я атрымліваю тысячу залатых, і хоць гэта, прызнаюся, цешыць мяне, няшчасны незнаёмец павінен ведаць, што ягоныя грошы не могуць выкупіць смутак маёй душы, бо назаўжды будзе жыць у ёй жудасны вобраз забітай Б'янкі. Цалёўкас, грэцкі купец, скончыў сваё апавяданне.
1605 Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік. Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
1606 Ну вось, а бацькі часам плачуць. Кепска! Не стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выходзіць.
1607 Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы. А то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу. Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават у холад, на сена ў адрыну.
1608 Нейкая насцярожанасць заўсёды непакоіла Дубаўца, калі побач быў мінёр Анатоль Каня. Занадта ўжо непадэбныя яны былі між сабою. І параўнанне тое было невыгаднае для мічмана, а таму ён увесь час думаў над гэтым непадабенствам. Не дужа высокі, але да таго ладны, што глядзець весела.
1609 У двухсотрублёвым гарнітуры іншы так не выглядае, як гэты ў звычайнай шапцы, целагрэйцы, ватовых штанах і ботах. Такога хаця ў дзяружку зашый — усё адно фацэт. Нічога ён супраць яго не меў: служыць, працаўнік, сябра не заложыць, на чужой спіне ў рай не палезе, а ўсё ж.
1610 Мо таму, што мінёру ўсё на свеце ўдавалася ў сто разоў лягчэй, чым яму, мо таму, што ён са шчаслівай лёгкасцю, гуляючы, заваёўваў усё, што ён, мічман, браў цяжкай працай. Нават сябрамі людзі яму рабіліся пасля першага слова, а то й пасля першай усмешкі. Усмешка і праўда добрая.
1611 Кепскія людзі такой не выціснуць. І вочы адчайдушна-вясёлыя, цёмныя, злёгку міндалевідныя. І чуб хвалісты. Крыху выліцаваты, але вакол рота ніжэй гэтых скул такая цвёрдая прыгожая гульня мускулаў, што скул гэтых і не заўважаеш. Адсюль, пэўна, і насцярожанасць.
1612 Высачэзны, бялявы, з вечна прыжмуранымі светлымі вачамі ён ад свайго дабрадушша і лаяўся проста так, дзеля парадку. І мічман думаў, што дарэмна яму тады нагарэла, дарэмна ён займае месца, на якім цудоўна справіўся б і лейтэнант. Чатыры разы шлюпка адвальвала падрываць міны.
1613 На вёслах Анатоль Каня. З ім здаравенны, кубічны, старшына Іван Красоўскі. Чатыры разы ўставалі за кармой гейзеры шалёнай вады, узносіліся проста ў неба і ападалі, і нехта быццам біў магутнаю далонню па барабанных перапонках, і, каб часова не аглухнуць, даводзілася разяўляць рот.
1614 Ён прымірыўся б нават з яе замужжам, што з ёю муж, калі б толькі не ведаць яго. Але вышэй усякага цярпення было думаць, што яе кахаюць і, магчыма, кахае яна, што гэты чалавек увесь час побач, што не ўцячэш ад яго, не схаваешся, што з ім трэба гаварыць, хай сабе толькі на службовыя тэмы.
1615 Русалка круціцца вакол кавалера. Ён выцягвае рукі, каб яе схапіць, яна прыгінаецца і ўцякае. Усё вельмі прыгожа, музыка жывая і арыгінальная. Танец канчаецца тым, што кавалер спрабуе схапіць русалку, каб пацалаваць яе, але яна ўгінаецца, ляпае яго па плячы, і ён падае ля яе ног, як мёртвы.
1616 З генералам былі два ад'ютанты, і, як і мы, яны прыехалі на вячэру. У любой іншай краіне гаспадыня дома, пэўна, мела б клопат, каб накарміць ужадобку шасцёх нечаканых госцяў. Але гэткая ўжо гасціннасць і дастатак літоўскіх дамоў, і вячэра затрымалася не болей чым на паўгадзіны.
1617 Я паспрабаваў гаварыць з ім пра нашы людскія і хрысціянскія абавязкі, пра неабходнасць наследаваць біблейскаму ваяўніку, заўсёды гатоваму да бою. Урэшце я давёў яму, што, змагаючыся заўсёдна са сваімі пачуццямі, мы набываем новыя сілы, каб аслабляць гэтыя пачуцці і панаваць над імі.
1618 Але баюся, што, хоць граф і замаўчаў, я так і не здолеў яго пераканаць. Я заставаўся ў замку яшчэ дзён дзесяць. Я яшчэ раз гасцяваў у Даўгялах, але болей мы там не начавалі. Як і першага разу, панна Івінская свавольнічала і паводзіла сябе, як сапсаванае дзіця.
1619 Ён ведаў, што яна баламутная, легкадумная, абыякавая да ўсяго, што не прыносіць ёй забавы. Часта я заўважаў, як ён пакутуе ў душы, бачачы яе легкадумнасць, але варта ёй было зачапіць яго нейкім лёгкім жартам, і ён пра ўсё забываўся, твар у яго прасвятляўся і прамяніўся радасцю.
1620 Калі доктар выйшаў, каб наведаць графіню, граф прайшоў за мною ў мой пакой і выказаў усё, што гняло яго душу. Уехаўшы на замкавы двор, я ўбачыў незлічоную колькасць мужчын і жанчын, якія стаялі ў ранішніх убраннях на ганку або гулялі па паркавых сцежках. Двор быў поўны святочна прыбраных сялян.
1621 Аканом правёў мяне ў пакой, падрыхтаваны мне на першым паверсе, і перапрасіў, што не можа прапанаваць мне лепшы. Але ў замку было столькі народу, што было проста немагчыма пакінуць мне памяшканне, дзе я жыў падчас першага майго гасцявання. Цяпер яно прызначалася маршалку павятовай шляхты.
1622 Але мой новы пакой быў вельмі ўтульны, з відам на парк і якраз пад пакоем самога графа. Я паспешна апрануўся для цырымоніі, але ні граф, ні яго выбранніца не паяўляліся. Граф быў паехаў па яе ў Даўгялы. Яны ўжо даўно мусілі прыехаць, але туалет маладой панны быў не простай справай.
1623 Ужо мінуў полудзень, калі залпы феерверку і ружжовыя стрэлы прывіталі вясельны поезд, і праз хвіліну на прысады выехала парадная брычка, якую везлі чатыры цудоўныя кані. Яны былі ў пене, і гэта сведчыла пра тое, што ў спазненні вінаватыя не яны. У брычцы сядзелі трое: маладая, пані Даўгяла і граф.
1624 Граф, які зусім не спяшаўся вызваліцца ад прыемнага цяжару, пераможна ўсміхаўся, паказваючы яго ўсім прысутным. І раптам нейкая высокая бледная худая жанчына, бязладна адзетая, з раскудлачанымі валасамі, здранцвелая ад жаху, паявілася на ганку так, што ніхто не ўбачыў, адкуль яна ўзялася.
1625 Гэта была графіня. З прыездам маладых усе сабраліся пры ганку, у двары і каля замкавых вокнаў. Чалядніцы, што наглядалі за няшчаснай вар'яткай, забыліся пра свае абавязкі. Яна ўцякла і, нікім не заўважаная, з'явілася сярод натоўпу. Гэта было пакутлівае відовішча.
1626 Нарэшце паказалася маладая, пышна ўбраная і ўпрыгожаная дыяментамі. Цётка прадставіла яе ўсім гасцям, і калі настаў момант ісці ў капліцу, на маё вялікае здзіўленне перад усімі прысутнымі пані Даўгяла ўдарыла пляменніцу па шчацэ, прычым так моцна, што ўсе азірнуліся.
1627 І толькі пасля цырымоніі я ўведаў разгадку гэтай таямніцы. Калі б я ведаў раней, я б з усёй сілай маіх святарскіх паўнамоцтваў паўстаў супраць гэтага пачварнага абраду, які меў за мэту абгрунтаваць магчымы развод, бо шлюб быццам бы адбыўся ў выніку фізічнага гвалту над адным з бакоў.
1628 Залпы салюту і радасныя воклічы сустрэлі маладых, калі яны выйшлі з капліцы. Усе накіраваліся ў святочую залу. Стол быў вельмі багаты, госці былі галодныя, і спачатку чуўся толькі ляскат нажоў і відэльцаў аб талеркі. Але хутка, дзякуючы шампанскім і ўгорскім вінам, пачалася гамана, смех і крыкі.
1629 Пан не прымусіў сябе ўпрошваць. Ён пачціва ўкленчыў, зняў маленькі туфлік з белага атласу і з чырвоным абцасам, наліў у яго шампану і выпіў так хутка і спрытна, што на яго сурдут вылілася не болей за палову. Туфлік пераходзіў з рук у рукі, і ўсе мужчыны выпілі з яго, хоць і не без клопату.
1630 Стары шляхціц папрасіў аддаць яму туфлік як каштоўную рэліквію, і пані Даўгяла загадала пакаёўцы прывесці да ладу туалет пляменніцы. Пасля гэтага тосту было шмат іншых, і хутка госці зрабіліся такія гаманлівы я, што мне здалося недарэчным знаходзіцца сярод іх.
1631 Я ўцёк з-за стала так, што ніхто мяне не заўважыў, і выйшаў з замка, каб падыхаць свежым паветрам, але і там я ўбачыў не надта прыстойнае відовішча. Сяляне і чаляднікі, якія цішком напіліся піва і гарэлкі, былі ўжо збольшага п'яныя. Паўсюль цяпер кіпелі бойкі, паўсюль былі відаць разбітыя галовы.
1632 Мне было б цікава паглядзець зблізу на народныя танцы, але танчылі збольшага бессаромныя цыганкі, і я падумаў, што мне не надта прыстойна бадзяцца сярод гэтай сумятні. І я вярнуўся ў свой пакой, трошкі пачытаў, пасля раздзеўся і хутка заснуў. Калі я прачнуўся, замкавы гадзіннік прабіў тры ўдары.
1633 Я паспрабаваў зноў заснуць, але не здолеў. Я хацеў, як я заўсёды раблю ў такіх выпадках, узяць кнігу, але не знайшоў пад рукой запалак. Я ўстаў і навобмацак пайшоў праз пакой, калі раптам нешта цёмнае, вялікае праляцела за акном і з глухім ударам упала ў садзе.
1634 Я адчыніў акно і паглядзеў: нічога не было відаць. Урэшце я запаліў свечку і пачаў перачытваць слоўнік, пакуль мне не прынеслі гарбату. Каля адзінаццатай гадзіны я пайшоў у залу, дзе ўбачыў шмат падбітых вачэй і памятых твараў. Як я даведаўся, пачостка скончылася даволі позна.
1635 Доктар Фробэр узяў на сябе смеласць паслаць графавага пакаёвага пагрукаць у дзверы свайго гаспадара. Праз чвэрць гадзіны пакаёвы, трошкі збянтэжаны, спусціўся і паведаміў доктару Фробэру, што грукаў разоў дванаццаць, але адказу не дачакаўся. Мы параіліся — пані Даўгяла, доктар і я.
1636 Граф знік, і больш ніхто пра яго ніколі не чуў. Доктар агледзеў страшную рану жанчыны. Неяк знік без весткі дазорца маяка Аспінвол, што недалёка ад Панамы. Здарылася гэта сярод буры: верагодней за ўсё небарака падышоў да самага берагу скалістай выспы, на якой стаіць маяк, і яго змыла хваляй.
1637 Пэўна, так яно і адбылося, бо назаўтра не знайшлі яго лодкі, што звычайна стаяла ў бухце. Вызвалілася пасада дазорцы маяка, на якую трэба было найхутчэй знайсці замену, бо маяк мае немалое значэнне як для мясцовага руху, так і для судоў, што ідуць з Нью-Ёрка ў Панаму.
1638 Клопат па пошуку новага дазорцы зваліўся на плечы консула Злучаных Штатаў у Панаме, а быў гэта немалы клопат, бо замену трэба было знайсці за дванаццаць гадзінаў, да таго ж наступнік мусіў быць сумленным чалавекам, нельга было ўзяць абы-каго, і ўрэшце, наогул бракавала кандыдатаў.
1639 Лодка з Аспінвола штодзень прывозіць яму прадукты і ваду і тут жа адплывае, а на ўсёй выспачцы плошчай на адзін морг няма больш нікога. Дазорца жыве ў вежы, утрымлівае яе ў парадку; удзень вывешвае рознакаляровыя сцяжкі ў адпаведнасці з паказчыкамі барометра, а ўвечары запальвае святло.
1640 Можа, і не было б гэта цяжкою працай, калі б дазорцу, каб запаліць агонь на вяршыні вежы, не даводзілася пераадольваць чатырыста крутых і дужа высокіх прыступак штодзень, а часам і некалькі разоў на дзень. Наогул гэта жыццё сапраўднага мніха ці нават пустэльніка.
1641 Лёгка сабе ўявіць яго радасць, калі наступнік неспадзявана знайшоўся ў той самы дзень. У той самы вечар, калі сонца зайшло за перашыек, а прамяністы дзень змяніўся ноччу, новы дазорца, відавочна, быў ужо на месцы, бо маяк, як заўжды, кідаў на ваду пучкі яскравага святла.
1642 Скавінскі стаяў на гаўбцы, тутсама, каля агромністых вогнішчаў, падобны знізу да малой чорнай кропачкі. Спрабаваў сабрацца з думкамі і асэнсаваць свой новы стан. Але думкі былі цяжкія і бязладныя. Ён пачуваўся як загнаны звер, які ўрэшце схаваўся ад пагоні на нейкай недаступнай скале ці ў пячоры.
1643 Пра некаторыя свае дзіўныя прыгоды ён расказаў Фалконбрыджу, але не згадаў яшчэ пра тысячы падзеяў. На бяду, як толькі ён разбіваў дзе-небудзь намёт і разводзіў вогнішча, збіраючыся застацца там назаўсёды, нейкі вецер вырываў калкі намёта, развяваў вогнішча, а яго самога нёс на пагібель.
1644 Паглядаючы цяпер з гаўбца маяка на іскрыстыя хвалі, ён успамінаў усё, што давялося яму прайсці. Змагаўся ў чатырох частках свету і на выгнанні паспрабаваў сябе ва ўсіх прафесіях. Сумленны і працавіты, ён не раз разжываўся грашыма і заўжды траціў іх насуперак усякай асцярожнасці і прадбачлівасці.
1645 Пабудаваў кавальскі варштат у Арканзасе — ён згарэў у гарадскім пажары. Усплыў недзе ў Скалістых Гарах у рацэ Індыян і цудам быў уратаваны канадскімі жаўнерамі. Служыў матросам на рэйсавым судне, потым гарпуннікам на кітабойным: абодва караблі пацярпелі крушэнне.
1646 Ні вада, ні агонь, ні людзі. Зрэшты, ад людзей Скавінскі зла зазнаў няшмат. Часцей сустракаў добрых, чым благіх. Часам здавалася, што яго пераследуюць усе чатыры стыхіі. Тыя, хто яго ведаў, казалі, што шчасця не існуе, і гэтым тлумачылі ўсе няўдачы. А ён урэшце пачаў вар'яцець.
1647 Гэтаксама не паддаваўся і няшчасцю. Лез угару ўпарта, як мурашка. Спіхнуты сто разоў, ён падымаўся і спакойна працягваў сваё падарожжа сто першы раз. Гэта быў сапраўдны дзівак. Стары жаўнер, загартаваны Бог ведае ў якіх агнях і пакутах, біты і куты не раз, меў сэрца дзіцяці.
1648 Падчас эпідэміі на Кубе прыехаў туды толькі для таго, каб аддаць дзецям усе свае запасы хініну, не пакінуўшы сабе ані грама. Было дзіўна яшчэ і тое, што, паспрабаваўшы сябе ў столькіх занятках і паўсюль напаткаўшы няўдачы, ён не траціў веры, што ўсё будзе добра.
1649 Узімку ён заўжды ажыўляўся і прадказваў вялікія перамены. Чакаў іх нецярпліва і думкай пра іх жыў цэлы год. Але зімы міналі адна за адной, і Скавінскі дачакаўся толькі таго, што яны пабялілі яму галаву. Урэшце ён пастарэў, пачаў страчваць сілы. І цярплівасць яго зрабілася пакорай.
1650 Вечны выгнаннік не мог пажадаць нічога лепшага і даражэйшага за ціхі куток, дзе можна адпачыць і сустрэць канец. Можа, менавіта таму, што нейкае дзівацтва лёсу кідала яго па ўсіх марах і акіянах, ён думаў, што найвялікшае людское шчасце — не бадзяцца ў выгнанні.
1651 Але ж зусім неспадзявана за дванаццаць гадзінаў знайшоў сабе пасаду, найлепшую для сябе з усіх на свеце. І няма нічога дзіўнага ў тым, што ўвечары, запаліўшы святло маяка, адчуў нейкую ніякаватасць, нават сам пытаў у сябе, ці праўда гэта, і баяўся адказаць: так.
1652 Але рэчаіснасць красамоўна сведчыла на карысць праўды; гадзіны сплывалі адна за адной, а ён усё стаяў на гаўбцы. Глядзеў, спраўджваў, пераконваўся. Здавалася, ўпершыню ў жыцці ён бачыў мора, бо поўнач адбіла на аспінвольскіх гадзінніках, а ён усё яшчэ не пакідаў сваёй паветранай вяршыні — і глядзеў.
1653 Таямнічая мова акіяну з надыходам поўні рабілася ўсё больш надрыўнай, падобнай то да гуку гармат, то да шуму лясоў, то да далёкіх галасоў людской гаворкі. На хвілю ўсё сціхала. А потым ад вушэй старога адбівалася некалькі вялікіх уздыхаў, потым нейкія рыданні — і зноў грозныя выбухі.
1654 Урэшце вецер разагнаў туман, але прынёс чорныя хмары, што засцілі месяц. З захаду дзьмула ўсё мацней. Хвалі ўжо дасягалі стромы выспы, аблізваючы пенай падмурак маяка. Недзе далёка лютавала бура. У цёмнай разбушаванай прасторы бліснула колькі зялёных ліхтароў, падвешаных да карабельных мачтаў.
1655 Матросы сцвярджаюць, што часам, калі мора дужа ўсхваляванае, яно кліча іх сярод ночы і цемры па імені. Калі марская бясконцасць можа так клікаць, то, магчыма, гэтаксама кліча і іншая бясконцасць, яшчэ больш цёмная і таямнічая, і чым больш ты змучаны жыццём, тым мілейшы гэты покліч.
1656 Але каб яго пачуць, патрэбная цішыня. Да таго ж старасць любіць адчужэнне, нібыта ў прадчуванні магілы. Маяк стаў для Скавінскага такой напаўмагілай. Маладыя людзі калі і пагаджаліся на такую службу, то ў хуткім часе сыходзілі. Дазорца маяка — зазвычай чалавек немалады, замкнёны і пануры.
1657 Калі ж ён выпадкова пакідае маяк і апынаецца сярод людзей, то ходзіць паміж іх як чалавек, абуджаны ад глыбокага сну. На вежы няма ўсялякіх дробных уражанняў, якія па жыцці вучаць звычайна ўсё прыкладаць да сябе. Усё, з чым сутыкаецца дазорца, вялікае і пазбаўленае пэўных, акрэсленых формаў.
1658 Гэта жыццё, у якім думка ёсць хутчэй одумам, ад таго одуму не абуджае дазорцу нічога, нават ягоны занятак. Дзень падобны да дня, як дзве пацеркі ў ружанцы, і толькі змены надвор'я прыносяць хоць нейкую разнастайнасць. Аднак Скавінскі пачуваўся шчаслівым, як ніколі ў жыцці.
1659 Звычайна на агромністым бірузовым тле былі бачныя чародкі надзьмутых ветразяў, якія іскрыліся ў промнях сонца так моцна, што аж вочы мружыліся ад празмернага бляску. Часам караблі, кіруючыся пасатамі, ішлі выцягнутым шэрагам адзін за адным, нібы ланцуг чаек ці альбатросаў.
1660 З другога боку гаўбца бачыў Скавінскі як на далоні Аспінвол і яго рухлівы порт, і ў ім лес мачтаў, караблі і лодкі, а крыху далей — белыя дамкі і вежы горада. З вышыні маяка дамкі былі падобныя да гнёздаў чаек, лодкі — да жукоў, а людзі рухаліся як маленькія кропачкі па белым каменным бульварчыку.
1661 Зранку лёгкі ўсходні павеў прыносіў няпэўны шум людскога жыцця, што перакрываўся свістам параходаў. Апоўдні надыходзіў час сіесты. Рух у порце сцішаўся, чайкі хаваліся ў шчыліны скалаў, хвалі лянотна запавольваліся, а тым часам у гарадку, на моры і на маяку наступаў час цішыні.
1662 Уначы, пры святле месяца і маяка, ён хадзіў па рыбу, якая вадзілася ў залівах. Урэшце ён палюбіў свае скалы і бяздрэўную выспачку, парослую толькі дробнымі тлустымі раслінкамі, з якіх сачылася ліпкая жывіца. Убоства выспачкі з лішкам кампенсавалася далёкімі краявідамі.
1663 Апоўдні, калі паветра рабілася цалкам празрыстым, было відаць усё Міжземнамор'е аж да Ціхага акіяну, пакрытае найбуйнейшай расліннасцю. Скавінскаму часам здавалася, што бачыць ён адзін агромністы сад. Пучкі какосавых пальмаў складаліся ў пышныя букеты тут жа, за дамамі Аспінвола.
1664 Далей, паміж Аспінволам і Панамай, быў відаць агромністы лес, над якім шторанку і штовечар навісала чырванаватае воблака выпарэнняў — сапраўдны субтрапічны лес, заліты стаячай вадой, аплецены ліянамі, шумеў сцяной пальмаў, ятрышнікаў, малочных, жалезных і гумовых дрэваў.
1665 Пакідаў яе ён вельмі рэдка раніцай у нядзелю. Апранаў тады вартавы гранатавы капот са срэбнымі гузікамі, на грудзі вешаў свае крыжы, і яго малочная галава падымалася з нейкай задуменнасцю, калі чуў каля выхаду з касцёла, як крэолы гутарылі паміж сабой: "Прыстойны ў нас дазорца маяка".
1666 Міналі цэлыя тыдні, а ніхто яго не бачыў. Адзіным знакам, што стары яшчэ жывы, было знікненне прадуктаў, пакінутых на беразе, і святло маяка, што запальвалася штовечар з такой рэгулярнасцю, з якой сонца ўстае з вады ў тых краях. Відавочна, стары стаў абыякавы да свету.
1667 Лагодныя блакітныя яго вочы зрабіліся як вочы дзіцяці, замілаваныя далеччу. У доўгай адасобленасці, у надзвычай простым і вялікім атачэнні пачаў стары траціць пачуццё ўласнай своеасаблівасці, перастаў існаваць як асоба, а ўсё болей зліваўся з тым, што яго атачала.
1668 Ён не асэнсоўваў гэтага, толькі адчуваў, але ўрэшце здалося яму, што неба, вада, яго скала, вежа, залатыя пяскі, выдзьмутыя ветразі, чайкі, прылівы і адлівы — гэта нейкая вялікая еднасць і адзіная агромністая таямнічая душа, і ён сам занураецца ў гэтую таямніцу і адчувае гэтую жывую душу.
1669 Забыўся, вядома, што яшчэ ў пачатку сваёй працы дазорцам маяка прачытаў у "Геральдзе" пра ўтварэнне Польскага таварыства ў Нью-Ёрку і што неяк даслаў таварыству палову сваёй месячнай пенсіі, якую, зрэшты, не меў куды траціць на вежы. Таварыства на знак падзякі даслала кнігі.
1670 Усё гэта было натуральна, але ў першую хвіліну стары не мог гэтага ўсвядоміць. Польскія кнігі ў Аспінволе, на яго вежы, у адзіноце, былі для яго нейкім дзівам, подыхам даўніх часоў, цудам. Яму падалося, як тым матросам сярод ночы, што нешта паклікала яго па імені ўлюбёным, даўно забытым голасам.
1671 Праседзеў нейкі час з заплюшчанымі вачыма і быў пэўны, што калі іх расплюшчыць, сон знікне. Не! Раскрыты пакунак ляжаў перад ім, асветлены бляскам вечаровага сонца, а на ім — разгорнутая кніга. Калі стары зноў працягнуў да яе руку, то пачуў у цішыні біццё ўласнага сэрца.
1672 Імя Скавінскаму было знаёмае: ведаў, што належыць яно вялікаму паэту, чые вершы ён нават чытаў у трыццатыя гады ў Парыжы. Потым, змагаючыся ў Алжыры і ў Гішпаніі, чуў ад землякоў пра вялікі талент і папулярнасць прарока, але так прызвычаіўся да карабіна, што не браў у рукі кнігі.
1673 У сорак дзявятым годзе ён выехаў у Амерыку і ў сваім авантурным жыцці не сустракаў палякаў, а польскіх кніг — і пагатоў. Прагна і ўсхвалявана ён перагарнуў тытульную старонку. Здалося, што на яго самотнай выспе настаў урачысты момант. Было спакойна і ціха. Гадзіннікі Аспінвола прабілі пятую гадзіну.
1674 На ясным небе не было ніводнай хмурынкі, некалькі чаек луналі ў блакіце. Акіян быў закалыханы. Хвалі ледзьве паплёсквалі пры беразе, лагодна расплываючыся па пяску. Удалечыні смяяліся белыя дамкі Аспінвола і купкі пальмаў. Напраўду было неяк урачыста, ціха і паважна.
1675 Нарэшце яго думкі зноў схіліліся да асцярожных эксперыментаў. Напрыклад, на сняданак ён меў тры яйкі: два ад гаспадыні дому, добрыя, але крамныя, і адно — вельмі смачнае свежае гусінае яйка, знесенае, прыгатаванае і пададзенае на стол ягонай звышнатуральнай воляй.
1676 Ён баяўся, што Гомшат зацікавіцца, адкуль яны ў яго. Ён вельмі ясна разумеў, што практыкаванні з дарам парабуюць абачлівасці і пільнасці, але наколькі ён мог дагэтуль меркаваць, цяжкасці, якія маглі ўзнікнуць, былі не большымі, чым калі ён вучыўся ездзіць на ровары.
1677 Магчыма, у яго намаганнях было пэўнае жаданне зарыгінальнічаць, бо па-за сілай волі м-р Фатэрынгей не меў нічога выключнага. Яму на памяць прыйшоў цуд з посахам Майсея, але ноч была цёмная і непрыдатная для таго, каб належным чынам управіцца з вялікімі чароўнымі змеямі.
1678 Тады ён узгадаў гісторыю з "Тангёйзэра", якую прачытаў на адвароце філарманічнай праграмкі. Гэта здалося яму надзвычай прывабным і бясшкодным. Ён утыркнуў свой кіёк — вельмі элегантны пуна-пэнангскі лоер — у траву з краю сцежкі і загадаў сухой драўніне зацвісці.
1679 У адным можна быць упэўненным, белае кацяня не мае да гэтай гісторыі аніякага дачынення, і віна поўнасцю ляжыць на ягонай чорнай сястрычцы. Апошнія чвэрць гадзіны мама-кошка ўмывала яго мысачку (гэта цалкам яго апраўдвае); таму яно пры ўсім жаданні не магло нашкодзіць.
1680 Дзяўчынка размаўляла сама з сабой у паўсне, а кацянё гуляла з клубком нітак, які тая хвіліну таму зматала. Малое качала клубок сюды-туды, пакуль ушчэнт не разматала па ўсяму дыванку, заблытаўшы ніткі і зрабіўшы колькі вузлоў, а потым прынялося гуляцца з уласным хвосцікам сярод гэтага раздраю.
1681 Гэта ён, натоўп, страляў шампанскім у ложах, борцікі якіх былі аздоблены дарагой драпіроўкай; танцавалі ў партэры, з якога вынеслі рады крэслаў. Аркестр, які размясціўся на пустой сцэне, быў такі вялікі, нібы меўся выконваць сімфонію, сама мала — Рыхарда Штраўса.
1682 Здавалася, халадком праймала, дзе ён праходзіў. Быццам нейкае злое, небяспечнае, асамотненае і жудаснае божышча апусцілася ў ардынарнае роіва прагных да асалодаў, баязлівых і жалю вартых смяротных істотаў. Некалькі хвілінаў усё зборышча стаяла як спаралізаванае жахам.
1683 Дырэктар Гёфген належаў да несумненных фаварытаў прэм'ер-міністра і генерала авіяцыі, які правёў у крэсла кіраўніка дзяржаўных тэатраў свайго вылучэнца насуперак волі міністра прапаганды, які пасля доўгай і зацятай барацьбы быў вымушаны паступіцца сваім уласным пратэжэ, паэтам Цэзарам фон Мукам.
1684 Не, не, не трэба гнуцца ў каленях. І ён, і я — мы ж таксама з плоці і крыві, хоць, вядома, ва ўсім астатнім не такія, як усе людзі. Гендрыку Гёфгену можна было б даць гадоў пяцьдзесят; але было яму толькі трыццаць дзевяць — неверагодна малады для такой высокай пасады.
1685 Незвычайнае ўзрушэнне прабегла па зале. У вялікіх сярэдніх дзвярах паявіліся генерал авіяцыі і яго жонка, былая актрыса Лота Ліндэнталь: бура воплескаў і гром воклічаў прывіталі іх. Праз людскі калідор, з якога несліся крыкі захаплення, велічна ступала светлазорная пара.
1686 Энтузіязм, здавалася, ліўся цераз берагі: кожны з дзвюх тысячаў экзальтаваных гасцей як мага гучнейшым крыкам і воплескамі хацеў засведчыць іншым і прэм'ер-міністру асабіста, што ён шчырым сэрцам прымае свята саракатрохгоддзя прэм'ер-міністра, нацыі і дзяржавы.
1687 Міністр прапаганды пазелянеў ад злосці і нянавісці; але на гэта ніхто не звярнуў увагі, можа, акрамя толькі Гендрыка Гёфгена. Гэты стаяў нерухома: ён чакаў свайго патрона ў сабранай, вабна стрункай паставе. Заключалі пары — у якіх фантастычных строях гэтым разам з'явіцца таўстун.
1688 Яго жонка Лота не выскалялася, яна раздорвала ўсмешкі, — ну, чыстая каралева Луіза, з галавы да ног. І яе сукенка, каштоўнасць якое склала прадмет дыскусіі дам, была пры ўсёй пампезнасці простая: гладка абцяканая, з блішчастай срэбнай тканіны, яна плаўна пераходзіла ў па-каралеўску доўгі шлейф.
1689 Грандыёзныя каштоўнасці правінцыйнай актрысы цягнулі на мільёны: гэтым яна была абавязана галантарэйнасці свайго сужэнца, які ахвотна бічаваў у публічных прамовах пышналюбства і карумпаванасць рэспубліканскіх міністраў і бургамістраў, і вернасці некалькіх забяспечаных і вылучаных падданых.
1690 Фраў Лота ўмела прымаць такія знакі ўвагі з грацыёзнай прастатой і з той непрэнтэнцыёзнай палкасцю, якая прыносіла ёй славу наіўнай і мацярынскай, вартай шанавання жонкі. Яна лічылася бескарыслівай, непадкупна чыстай. Яна ўвасобіла ў сабе ідэал нямецкай жанчыны.
1691 Зрэшты, ужо і яна была крыху таўсманая — што зробіш, у прэм'ерскім палацы кармілі хлебасольна і шырока. Расказвалі пра яе, з подзівам, што яна час ад часу заступалася перад мужам за яўрэяў з прыстойных колаў — праўда, тым не меней яўрэі касякамі валілі ў канцлагеры.
1692 Выступаючы ў дзяржаўным тэатры апошні раз, яна іграла Міну фон Барнгэльм: яна яшчэ раз дэкламавала, перш чым перабралася ў палац генерала ад авіяцыі, радкі паэта, якога яе муж і ягоныя прысцяжныя крэатуры цкавалі б і пераследавалі, калі б ён жыў сёння ў Германіі.
1693 Яна думала, што ўсё гэта ад любові народа, калі дзве тысячы славалюбцаў, прадажнікаў і снобаў рабілі столькі гвалту ў яе гонар. Яна ішла праз гэты бляск і раздорвала ўсмешкі — больш яна нічога ніколі не дарыла. Яна на поўным сур'ёзе думала, што сам бог ёй удабразычыў, даўшы аж столькі каштоўнасцяў.
1694 Недахоп фантазіі і розуму бараніў яе ад думак пра будучыню, якая, магчыма, будзе мала падобая на гэтую прыгожую цяпершчыну. Ужо тое, як яна ступала, падняўшы галаву, аблітая святлом і агульным захапленнем, не дапускала ў яе сэрца ніякага сумнення ў трываласці гэтай чарадзейнай казкі.
1695 Ніколі — так яна думала ўпэўнена — ніколі не праміне гэты бляск; ніколі замучаныя не спомсцяцца, ніколі цемра не праглыне яе. Усё яшчэ гралі туш, гэтак жа гучна і бездакорна; усё яшчэ доўжыўся лямант ушанавання. Тым часам Лота і таўстун наблізіліся да міністра прапаганды і Гёфгена.
1696 Оскар Х. Кроге, які і сам быў эсэіст і папісваў гімнічныя вершы, успрымаў тэатр як установу з маральнымі функцыямі: сцэна павінна памкнуць новае пакаленне да ідэалаў, пра якія тады думалі, што вось і прабіў час іх здзяйснення, — да ідэалаў свабоды, справядлівасці, міру.
1697 Артысты з падкрэсленай рэспектабельнай сардэчнасцю віталі дырэктарскі столік і кідалі гаспадару, прысадзістаму, моцнаму дзядугану з сівай бародкай кліночкам і шыза-чырвоным носам, жарцікі. Тата Ганзэман, гаспадар, быў для трупы амаль такая ж значная пярсона, як і Шміц, распарадчы дырэктар.
1698 У Шміца, калі ён быў у дабрадушлівым настроі, заўсёды можна было атрымаць аванс, а калі ў другой палове месяца канчаліся грошы і авансу не давалі, можна было пазычаць у Ганзэмана пад запіс. Усе хадзілі ў яго пад запісам; казалі, быццам і Гёфген быў яму вінны больш за сотню марак.
1699 Гёфген быў у форме. Ён чараваў, ён ззяў, як брыльянт. Нібыта перад ім была вялікая публіка, замест некалькіх калегаў, ён крынічыў, велікадушна-душэўна, жартамі, шармам і бясконцымі анекдотамі. Чаго толькі не здаралася на той вандроўнай сцэне, дзе ён іграў татуляў! Моц аж заходзілася ад смеху.
1700 Калі ж Гёфген вісклівым голасам, рэзкімі жэстамі і пачварна касавурачы пачаў паказваць юнацкія сентыментальнасці вандроўнага тэатра, дык нават у татулі Ганзэмана перакасіўся застылы твар, а гер Кнур схаваў ухмылку за насоўкай. Большага трыумфу з сітуацыі, здаецца, і выдабыць было нельга.
1701 У пустой кавярні татуля Ганзэман ужо тушыў лямпы. У змроку Геда мела свае выгоды: яе вялікі, мяккі твар з пяшчотнымі, разумна адухоўленымі вачыма цяпер здаваўся маладзейшым ці нават зусім безузроставым. Гэта ўжо больш не было засмучанае аблічча інтэлектуальнай жанчыны, якая старэла.
1702 Ціха і пяшчотна глядзела фраў фон Гэрцфэльд на Гендрыка Гёфгена. Яна не думала, што сама выглядае больш міла чым звычайна; толькі таму, што Гендрыкаў твар з напружанай пакутлівай рыскай на скронях і высакародным падбародкам быў бледны і выразна вымалёўваўся ў змроку, яна заўважыла і цешылася гэтым.
1703 Але рукі ў Гендрыка Гёфгена ні ў якім разе не былі гатычныя; больш за тое яны, здавалася, хацелі сваёй непрыгожай грубасцю зняхаіць рысы пакуты на скронях. Верх рук быў шырокі і ў рыжых валасах; шырокія былі і даволі доўгія пальццы, кашчавыя, з не дужа чыстымі пазногцямі.
1704 Менавіта гэтыя пазногці надавалі рукам непрэзентабельны выгляд. Здавалася, яны былі з менш вартаснай субстанцыі: рыхлаватыя, рассыпчатыя, без бляску, без формы. Гэтыя недахопы прыхоўваў выгадны змрок. Больш за тое, ён надаваў замроенай касавурасці зеленаватых вачэй нейкую загадкавасць і шарм.
1705 Яго ўсмешка была крыху сутаргавая, калі ён паспешліва-прыветлівымі словамі паведаміў трупе, што павінен закончыць рэпетыцыю. Маладому Мікласу, які падышоў да яго з буркліва-незадаволеным тварам пра нешта спапытацца, ён толькі бегла кіўнуў — калі там тое, няма калі.
1706 Быў ясны і вельмі халодны зімовы дзень; Гендрык зямярзаў у сваёй лёгкай скуранцы, якую да таго ж забыўся зашпіліць зверху. Асабліва адчуваў мароз рукамі і нагамі: пальчатак у яго не было, а нешта басаножкападобнае са спражкамі, што складала яго абутак, цяпер аніяк не гарманіравала з парой года.
1707 Як рэдка цяперашнім часам выпадала яму быць у такім радасным настроі! Раней — о, раней ён часта, можа, ці не заўсёды быў такі! — такі акрылены, такі самазабыўны. Калі ён, дваццацігадовы, іграў на вандроўнай сцэне бацькоў і пажылых герояў, — о, вясёлыя тады былі дзянькі.
1708 Калі б цяпер ён падумаў пра такія рэчы, як слава, вялікая кар'ера, ён мог бы толькі пасмяяцца. Цяпер, у гэтую хвіліну, яму важна толькі тое, што паветра свежае, прасякнутае сонцам і што сам ён яшчэ малады, што бяжыць, што лёгка пырхае яго шалік, што во! — зараз ён будзе ў каханай.
1709 Ён у душы перапрасіўся ў Джульеты за такое сваё нахабства, падышоўшы тымчасам да дзвярэй свайго дома. Старамодны асабняк, на першым паверсе якога ён здымаў пакой, стаяў на адной з тых ціхіх вулак, якія гадоў трыццаць таму назад лічыліся самымі прэстыжнымі ў горадзе.
1710 Нягледзячы на гэта яна заставалася бездакорна гордай старой дамай і з годнасцю насіла дзіўныя строі з пышнымі рукавамі і карункавыя накідкі, і на яе гладкай галаве ніводная валасінка не важылася ўпарціцца, а на вузкіх губах заўсёды іграла іранічная, але не горкая ўсмешачка.
1711 Зрэшты, расчароўваў не толкі фон, але і тое, што ўвенчвала галаву, — валасы. То была не чорная кучаравая грыва, якая так упасавала б да гэтага лоба, да гэтых губоў. Здзіўляла якраз гладкая цьмяная русявасць валасоў, прычоска была вельмі простая, з прадзелам пасярэдзіне.
1712 Цёмная дама любілау нагадваць, што колер іх яна ўспадкавала ад бацькі — гамбургскага інжынера Мартэнса. Тое, што існаваў чалавек з такім прозвішчам, такой прафесіі і быў яе бацькам, нікім не аспрэчвалася і не ставілася пад сумненне. Зрэшты Мартэнс ужо колькі гадоў як памёр.
1713 Змучаны малярыяй, зруйнаваўшы сэрца ўколамі хініну і алкагольнымі эксцэсамі, ён вярнуўся ў Гамбург, каб там, без адкладу і не прыцягваючы лішняй увагі, сканаць. Каханку-негрыцянку пакінуў у Конга, як і маленькае цёмнаскурае стварэнне, якое нібыта магло быць яго дачкою.
1714 Прайшлі гады, Джульета страціла і маці; і вось яна выправілася ў далёкую і, напэўна ж, поўную дзівосаў Германію. Яна спадзявалася, што там яе ахіне бацькоўская любоў. Але ёй нават не змаглі паказаць інжынераву магілу; парэшткі беднага бацькі зніклі, як і памяць пра яго.
1715 Джульету звольнілі, і яна ў бестурботна шпарка-борздкім тэмпе перажыла тое, што звычайна называюць "падзеннем з прыступкі на прыступку згары лесвіцы данізу", кажучы інакш, свой "скочны куншт" яна мусіла ад разу да разу дэманстраваць ва ўсё горшых, ва ўсё больш захлюпаных забягалаўках.
1716 Артыст Гендрык Гёфген, зрэшты, пазнаёміўся з Чорнай Венерай зусім не на панелі; зусім не, гэта адбылося ў цесным, пракураным і прамацюканым п'янай бражняй кабаку, дзе яна за вечаровы ганарар у тры маркі дэманстравала сваё цёмнае, гладкае цела ў віртуозных рухах рытмічнага стэпу.
1717 Але куды падзелася яго трыумфальная лёгкасць, якая так захапляла публіку і калегаў? Знікла яна; здавалася, ён пакутліва перасоўвае ногі — але ў гэтай пакутлівасці была і асалода: яго выдавала самазабыццёвая ўсмешка на бледных сцятых губах і застылы, засяроджаны пагляд.
1718 Яна толькі падбадзёрвала яго, пляскаючы ў далоні, грубымі крыкамі і рытмічным пагойдваннем цела. Сезон быў у поўным разгары, неблагі сезон для Гамбургскага мастацкага тэатра. Оскар Х. Кроге не меў ні каліва рацыі, кажучы, што тысяча марак у месяц Гёфгену — пераплата.
1719 У шылераўскім "Падступстве і каханні" ён іграў папераменна то маёра Фердынанда, то сакратара Вурма — экзальтаванага палюбоўніка і гнюснага інтрыгана, — пры тым, яму не было ніякай патрэбы так какетліва падкрэсліваць сваю здольнасць да пераўвасаблення, у ёй і без таго ніхто не сумняваўся.
1720 Аднаго разу Гёфген упаў на падлогу і моўчкі калаціўся ў прыпадку. Другога разу ён заставаўся на нагах, але крычаў дзікім голасам хвілін пяць бесперастанку. А яшчэ аднаго разу на рэпетыцыі раптам, на страх усім, прамармытаў, што не можа расціснуць сківіцы, што ў яго курчы, што можа толькі мармытаць.
1721 Ганс Міклас ненавідзеў, ён галадаў, калі Эфой не карміла яго бутэрбродамі, разам са сваімі палітычнымі аднадумцамі лаяў марксістаў, бэсціў яўрэяў і яўрэйскіх падсёрбачаў; упарта трэніраваўся, іграў другарадныя ролі, а пад скулякамі залеглі яшчэ больш чорныя цені.
1722 У адказ Гендрык палка і натхнёна гаварыў пра заняпад капіталізму, пра тэатр як прыладу палітыкі, пра неабходнасць моцнага, вострага мастацка-палітычнага ўздзеяння тэатра на масы і пад канец абяцаў адразу ж пасля прэм'еры "Міцэ ўмее ўсё" пачаць рэпетыцыі для рэвалюцыйнага тэатра.
1723 Але вось прайшла дужа настраёвая калядная прэм'ера, прайшлі іншыя прэм'еры, сезон ўжо блізіўся да канца, амаль ужо канчаўся, а рэвалюцыйны тэатр існаваў толькі на шыкарнай паперы, на якой Гёфген вёў перапіску, урачыстую і вельмі шырокую, са славутымі аўтарамі сацыялістычнага толку.
1724 І вось аднаго разу, калі Ота Ульрыхс зноў учапіўся ў яго са сваімі ўгаворамі, Гендрык адказаў яму, што ў гэтым сезоне, на яго вялікі жаль, з прычын проста фатальных ужо нічога не выйдзе: на жаль, давядзецца патрываць да восені. Твар Ульрыхса адразу азмрочыўся.
1725 Але Гендрык паклаў руку на плячо сябра і аднадумца і загаварыў тым неадольным для супраціву голасам, які спярша спяваў, трымцеў, а потым мацнеў і звінеў меддзю, бо Гёфген бічаваў маральны распад буржуазіі і славіў міжнародную салідарнасць пралетарыяту. Ульрыхс здаўся.
1726 На прэм'еру "Кнорке" збіраліся прыехаць крытыкі з Берліна. Зрэшты, на прэм'еру з халадком у сэрцы чакалі і самаго аўтара, бо неаспрэчная высокая аўтарытэтнасць ацэнкі Мардэрам самаго сябе была ўсім гэтак сама ж вядомая, як і ягонае нахабства і схільнасць да беспрычынных, гучных і зацяжных скандалаў.
1727 Кнорке быў суцэльны гратэск, але і імпазантны. Ён — абсалютна новы тып буржуазнага парвеню — вельмі жыццеўстойлівага, далёкага ад высокай маральнасці. Гёфген дужа надаваўся на поспех у гэтай ролі. Ён умеў перадаць жорсткасць, рэзкасць, а часам і мала не мілую безабароннасць.
1728 Яго партнёрка, спадарожніца ў жыцці Кнорке, не менш бессаромная за яго самога, але слабейшая толькі таму, што кахае, што кахае Кнорке, — яго партнёрку ў геніяльнай камедыі іграла маладая дзяўчына, якую Тэафіл Мардэр энергічна, амаль нават гнеўна прапіхваў у назойлівых пісьмах.
1729 Застрашаны і збязволены грозным драматургам Кроге запрасіў Нікалету дзеля пробы выступіць у "Кнорке". Яна прыехала з гарой чамаданаў з чырвонай лакіраванай скуры, у шыракаполым мужчынскім капелюшы і вогненна-чырвоным плашчы, гарбаносая, з бліскучымі кашэчымі вачыма, прыгожа-высакалобая.
1730 Яны яшчэ раз паўсталі перад ім у сваіх абліччах і постацях, каб адразу адступіць, знікнуць, растаць перад толькі што адкрытай, ні на што не падобнай вабнасцю Барбары. Нават Нікалета, цікавая дачка авантурыста і чароўная субяседніца з усёй яе карэктнасцю і сапсаванасцю цяпер — амаль камічны персанаж.
1731 Ці не было гэта першай вялікай здрадай Джульеце, любаснай каханцы, якую ён сам называў сэнсам свайго жыцця і вялікай сілай, што ўзнаўляла і апладняла ягоныя сілы? З Нікалетай, на нагах якое можна было ўявіць сабе зялёныя боцікі, ён ніколі не змог бы ашукаць Джульету.
1732 Суперніца сядзела тут. Яна выпрабавальна разглядвала Гендрыка, калі ён, у сваю чаргу, пачаў разглядваць яе, — не завабна скасавурыўшыся, не загадкава бліскаючы вачыма, а з сапраўдным хваляваннем, якое робіць чалавека бездапаможным. Яна апусціла вочы і адвярнулася.
1733 Далікатны і дакладна акрэслены авал твару быў бледны; шыя і рукі смуглыя з залацістым адлівам, як спелы і далікатны колер крамяных, напоеных водарам доўгага лета яблыкаў. Гендрык напружана намагаўся ўспомніць, што яму нагадвае гэты каштоўны колер, што ўразіў яго яшчэ больш, чым твар Барбары.
1734 Быў гэты колер у яго і на некаторых партрэтах юнакоў, там, дзе іх голыя мілыя рукі прыценены. Толькі юнакі і мадонны на палотнах старадаўніх майстроў маглі дараўнацца з ёю прыгажосцю. Аблічча Барбары Брукнер прымусіла захопленага Гендрыка успомніць пра юнакоў і мадоннаў.
1735 Ідэальныя юнакі вырозніваліся такой самай цудоўнай худзізнай; а ў мадоннаў быў такі твар. Так яны расплюшчвалі вочы, менавіта так, як Барбара цяпер: вочы пад доўгімі, чорнымі і нерухомымі, але зусім натуральнымі вейкамі; вочы сакавітага сіняга з чорным адлівам колеру.
1736 Даволі вялікі, вільготны рот усміхаўся летуценна, але і не без пяшчотнай хітравацінкі. І ўжо амаль зусім дзёрзкім здавалася, што кукла пышных попельных валасоў сядзела на патыліцы крыху коса. Прадзела ж было праведзена рыхтык пасярэдзіне. Гэта было для Гендрыка ключавое слова.
1737 Гендрык і Барбара гаварылі ціха, захоплена, не без пэўнага інтыму. Нікалета і Мардэр тым часам спакушальна іскрылі вачыма, пусціўшы ў ход усё сваё майстэрства. Прыгожыя драпежныя вочы Нікалеты ззялі яшчэ больш, чым звычайна, выразнасць яе вымаўлення набыла трыумфальны характар.
1738 Паміж ярка нафарбаванымі губамі, калі яна смяялася і гаварыла, блішчалі маленькія вострыя зубы. Мардэр, са свайго боку, фантаніраваў інтэлектуальнымі феерверкамі. Яго рухавы, дрыготлівы рот, які рабіў нездаровае ўражанне сваёй блакітнаватасцю, амаль не закрываўся.
1739 Праўда, у Мардэра была звычка з вялікім напорам паўтараць адно і тое самае. Найперш ён палка настойваў, што цяперашні час, самым непрадузятым і прызнаным суддзёй якога ён лічыў сябе, — самы паскудны, самы безнадзейны з усіх часоў. Няма цяпер духоўнага руху, няма агульных тэндэнцый.
1740 Але найперш гэтаму часу бракуе асобаў. Ён, Мардэр, — адзіная асоба на ўвесь свет, і яго недаацэньваюць. Бянтэжыла толькі, што назіральнік і суддзя еўрапейскай пагібелі не супрацьпастаўляў гэтай запрапалай цяпершчыне будучыні, якую варта любіць і дзеля якое варта было б ненавідзець сучаснае.
1741 Інакш ёй магло б здацца незразумелым, што менавіта чалавек, які называў сам сябе класічным сатырыкам буржуанай эпохі, цяпер да нябёсаў узносіў афіцэрства старой германскай арміі і рэйнскіх прамыслоўцаў і бачыў у іх ідэал беспахібнай дысцыпліны і асабістай адвагі.
1742 Прагульваліся, каталіся на лодцы па Альстэры, сядзелі на тэрасах, наведвалі галерэі. Шмат балбаталі, зблізіліся, Гендрык расказваў Барбары, што лічыў ёй патрэбным адкрыць: ён патэтычна выказваў ёй свае перакананні, свае надзеі на сусветную рэвалюцыю і на місію рэвалюцыйнага тэатра.
1743 Яны гаварылі толькі пра рэчы сур'ёзныя і душапарыўныя: пра яго этычна-палітычныя погляды, пра яго самотную маладосць, пра цяжкія чары яго мастацтва; але ў самую рашучую хвіліну ён паказаў дзяўчыне заплаканы, аслеплы ад душэўных пакутаў твар, і ўсё, што ён мог бы яшчэ сказаць ёй, абярнуў у лепятанне.
1744 Яна ўмела разбірацца ў болесцях іншых, а вось сабе з маладых гадоў забараніла любыя болі, забараніла прымаць занадта блізка да сэрца сваю бязраднасць альбо жаліцца каму б тое ні было. Таму ўсе думалі, што няма нічога такога, што магло б парушыць яе душэўную раўнавагу.
1745 Таму ў ягоным лісце, які ён ёй напісаў, атрымаўшы вестку пра заручыны, была не толькі туга, бо яна збіраецца пакінуць бацькоўскі дом, але і трывога. Ці ўсё яна як след абдумала, ці ўсё рыхтык разлічыла? — хацелася ведаць бацьку. І Барбару напалохала засцярожлівая сур'ёзнасць пытання.
1746 Са скептычнай усмешкай яна адважна чакала, не заўсёды спадзеючыся на лепшае для сябе, чакала, што будзе, чым скончыцца. Усміхаючыся, яна глядзела на свайго дзіўнага Гендрыка з яго тэмпераментнай рыторыкай, які патрабаваў, каб яна іграла для яго ролю добрага анёла.
1747 Барбара паехала дамоў: маса спраў і клопату. Тым часам Нікалета і Гендрык гастралявалі з камедыяй усяго на дзве ролі па балтыйскіх курортах. Барбары давялося часта заказваць дарагія перагаворы па тэлефоне, пакуль не дабілася, каб ёй прыслалі паперы, патрэбныя для рэгістрацыі шлюбу.
1748 Ён многа і нервова смяяўся. Ён загарэў, на ім быў вельмі светлы, крыху шчыльны летні гарнітур, ружовая кашуля і мяккі срабрыста-шэры капялюш. Смех рабіўся ўсё больш сутаргавы, чым бліжэй пад'язджалі да вілы Брукнера. Барбары нават здалося, што ён пабойваецца знаёмства з яе бацькам.
1749 Тайны радца выглядаў маладую пару каля дзвярэй дома, у садзе. Ён павітаўся з Гендрыкам такім глыбокім і ўрачыстым паклонам, што ў гэтым можна было западозрыць іронію. Але ён не пакепваў. Твар заставаўся сур'ёзны. Форма галавы была такая высакародная, а твар такі тонкі, што аж страшна рабілася.
1750 Кідаўся ў вочы таксама і даўжманы падбародак, у барадзе. Спачатку складвалася ўражанне, што тайны радца носіць доўгую бараду, але насамрэч сівая барада была не даўжэйшая за сам падбародак. А падабенства з эспаньёлкай было ад таго, што сам падбародак быў незвычайна доўгі.
1751 З любаснай акуратнасцю тайны радца выгаворваў словы, быццам ягонае пачуццё справядлівасці не магло дапусціць занядбання хоць аднаго складу, нават з тымі канцавымі і нязначнымі складамі, на якія звычайна рукой махаюць, ён абыходзіўся ашчадліва і шаноўна. Гендрык сумеўся.
1752 Ён заставаўся бездакорна карэктны і прыязны. З ласкавай цырымоннасцю ён запрасіў маладых людзей у дом. У пярэднім пакоі панаваў прыценены халадок. Пачціва ўдыхаў Гендрык пах памяшкання: водар кветак, якія стаялі на сталах і на каміне, змешваўся з тым далікатным і сур'ёзным пахам, які ішоў ад кніг.
1753 Зрэшты, яму здалося дзіўным, што старая прыслуга хоць і называе Барбару "ласкавай паненкай", але гаворыць з ёю на "ты". І вось у гэтых панскіх харомах, засланых цудоўнымі дыванамі, увешаных кілімамі і карцінамі, застаўленых бронзай, жыла-пажывала Барбара; тут прайшла яе маладая краснасць.
1754 Ахаванае пяшчотнаю любоўю бацькі, прайшло яе дзяцінства, чыстае, запоўненае гульнямі, тайныя правілы якіх былі вядомыя толькі ёй, прайшлі і дзявочыя гады. Апрача кранальнай пяшчоты, безмаль багавейнай, Гендрык адчуў раптам, не рашаючыся прызнацца ў гэтым нават самаму сабе, наплыў зайздрасці.
1755 Неадчэпнай пакутай засела думка, што заўтра ў гэтыя пакоі яму давядзецца ўвесці сваю маці Бэлу і сястру Ёзі. Ён загадзя, ужо цяпер, саромеўся іх мяшчанскасці. Шчасце яшчэ, што не зможа прыехаць бацька Кёбес. Стол накрылі на тэрасе. Гендрык быў у захапленні ад прыгажосці саду, градаў, дрэў і сцежак.
1756 Гэтым выдатным творам мастацтва, здавалася, гаспадар асабліва ганарыўся. І фраў Бэла кінула горды пагляд спачатку на сына, пасля на Барбару. Гендрык пакутаваў ад наіўнай бестактоўнасці маці. Ён чырванеў, кусаў губы і нарэшце з гора пачаў распісваць прыгажосці вуліцы, па якой яны ехалі.
1757 Афіцыйная цырымонія не задоўжылася. Нікалета і тайны радца былі за сведкаў. Усе былі крыху ўсхваляваныя, фраў Бэла і маленькая ахмістрыня нават прыплакнулі, а Ёзі нервова смяялася. Гендрык адказваў на пытанні чыноўніка прыглушаным голасам, вочы яго касавурылі.
1758 Раскошная дзяўчына была сёння асабліва бліскучая і аж звінела ад весялосці. Яна трымался вельмі проста ў белай, цвёрдай, як браня, ільняной сукенцы з шырокім ярка-чырвоным лакіраваным поясам. Такой дзівоснай старой дамы за ўсё сваё жыццё Гендрык не сустракаў. Генераліха куды як спадабалася яму.
1759 Шырокае калье выдатнага старога вырабу з матавага срэбра і блакітных камянёў, у тон камяням на ланцужку ларнета, ад рушу да самага падбародка хавала шыю і было падобна на высокі каўнер мундзіра. У кожнай кампаніі, куды яна ўваходзіла, генераліха кіравала, да іншага яна і не прывыкла.
1760 А як што яе муж — памёр ён некалькі гадоў назад — карыстаўся ласкай у самых высокіх колах і, дарэчы, да таго ж быў багаты, ёй даравалі погляды, перакананні і манеры, якія на іншую накінулі б папрокі за эксцэнтрызм і нават непрыстойнасць. Самому кайзеру кінулася ў вочы яе прыгажосць.
1761 Здаецца, яна ж была і супроць смяротнага пакарання. Ёй даравалі яе вобраз думак, у якім дзёрзкая нядбаласць вельмі дзівосна спалучалася з гордай годнасцю. Генераліха зрабіла на Гендрыка ўражанне куды большае, чым тайны радца. Толькі цяпер ён па-сапраўднаму зразумеў, у які бліскучы свет уступіў.
1762 Бо ў Кёльне, у бацькі Кёбеса, цяпер прыкаванага праз зламаную нагу да ложка, не было ні парку, ні залаў, засланых дыванамі, ні бібліятэкі, ні карцін; наадварот, там былі пыльныя пакойчыкі, у якіх Бэла і Ёзі кіпуча шуравалі, калі прыходзілі госці, але кіслі і апускаліся, як толькі заставаліся адны.
1763 Але яшчэ пакутлівей за хандру былі яго прыступы дабрадушнасці ў святы, а тое і зусім без ніякай прычыны. На Барбары была сукенка з цяжкага жаўтлявага шоўку. Нікалета яе раскрытыкавала, даказвала, што сукенка нямодная, надуманая, што адразу відаць рука хатняй краўчыхі.
1764 І на каго скіраваны гэты яе чорна-блакітны, мяккі, выпрабавальны, крыху заклапочаны позірк? У кожным разе не на яго, Гендрыка. Збіты спанталыку ён азірнуўся. І ўбачыў Себасцьяна, сябра Барбары: нехлямяжы, з паніклымі плячмі, выцягнуўшы наперад галаву, стаяў ён за некалькі крокаў ад маладых.
1765 Некалькі маладых людзей, як яму здалося, былі містычна падобныя на Себасцьяна. Дзяўчаты ў вячэрніх туалетах здаваліся выстраенымі ў маскарадныя касцюмы, як калі б яны звычайна насілі шэрыя штаны з фланэлі, белая халаты, як лабаранты, альбо зялёныя фартухі садоўнікаў.
1766 І ён ва ўсіх адабраў яе? Значыцца, з ім, хто ўварваўся ў іхняе жыццё падазроным тыпам, сядаюць за адзін стол толькі дзеля загадкавага і, відаць, мімалётнага капрызу Барбары? Абгаворвалі процьму нейтральных рэчаў: новую кнігу, новую тэатральную пастаноўку, палітычнае становішча, якое ўсіх непакоіла.
1767 Цяпер толькі Гендрыку зрабілася ясна, колькі пагарды і здзеку і ў вясёлай бесцырымоннасці генераліхі. Нікалета злосна, весела зірнула на яе кашэчымі вачыма і ціхенька ўсміхнулася. Нікалета цяпер ледзь не кожнага дня ездзіла на той бераг, дзе была віла Мардэра.
1768 Яна ад'язджала аполудні і вярталася звычайна ўначы. Барбара рабілася ўсё больш ціхая і задуменная, асабліва ў тыя нядоўгія гадзіны, якія праводзіла з Нікалетай. Зрэшты, неразумны і ўпарты флірт Нікалеты з Тэафілам быў не адзінай прычынай, якая прымушала Барбару задумвацца.
1769 Калі яна ўначы ляжала адна ў ложку — а яна ляжала адна, — яна прыслухоўвалася да сябе, спрабуючы зразумець, ці лягчэй ёй ці цяжэй ад дзіўных, крыху нават ганебных паводзінаў Гендрыка, якія можна было ахарактарызаваць як асечку. Так, ёй было лягчэй, але і горш.
1770 Познім часам Гендрык звычайна заходзіў да жонкі, карцінна апрануўшыся ва ўжо крыху патрапаны раскошны халат. Адкінуўшы галаву, прыкрываючы павекамі мігатлівы касы позірк, ён спяшаўся да Барбары і запэўніваў яе пявучым голасам, што ён так рады, такі ўдзячны ёй і што яна назаўсёды сэнс яго жыцця.
1771 Ах, ён ніяк не мог уявіць зялёных боцікаў на прыгожых ножках Барбары. Марныя забегі абярталіся пакутай. У вачах Барбары, у якіх было толькі маўклівае і крыху здзіўленае пытлівай плягай, ён чытаў дакор і пагарду. І ён балбатаў, балбатаў ўсё, што на язык навернецца.
1772 Гэта яго крыху бадзёрыла, ён бегаў па пакоі, тросся ад нервовага смеху. Зрэшты, нельга адмаўляць, што гэтым часам Нікалета была ў бліскучай форме. Усё ў ёй, здавалася, напружылася, напялося; усё ў ёй ззяла, спакушала, іскрылася, быццам яна была зараджана электрычнасцю.
1773 Нікалета пырскала кашэчымі вачыма і гіпнатычна ўводзіла ў кожнага перакананнасць, быццам у яе цудоўныя ногі — як тыя індыйскія казачнны гіпнатызёры, якім удаецца пераканаць зачараваных слухачоў, што яны перанесеныя туды, дзе паветра сіняе, дзе растуць пальмы і па дрэвах скачуць жывыя малпы.
1774 Вілі фон Нібур, бацька, які пражыў вельмі неспакойнае, хоць, магчыма, і не такое авантурнае жыццё, як сабе ўяўляла ягоная дачка, ніколі асабліва Нікалетай і не займаўся. Калі ён памёр у Кітаі, дзяўчынцы было ўсяго трынаццаць гадоў. Пад гэты час яе якраз са скандалам выгналі з інтэрната ў Лазане.
1775 Але і там неўзабаве выбухнуў скандал, і Нікалета вярнулася ў брукнераўскую вілу. Гэтая гульня паўтаралася часта. Ад безлічы прыгодаў маладога, бурлівага і бяздумнага жыцця яна заўсёды адпачывала ў Барбары, Барбара заўсёды чакала яе і адчыняла ёй дзверы, калі б яна ні пастукалася.
1776 Тайны радца ўсё бачыў, здзіўляўся, магчыма, засмучаўся, але цярпеў. Зрэшты, ён меў магчымасць пераканацца, што яго прыгожая разумная дачка, беручы такі гарачы ўдзел у дзіўным жыцці сяброўкі, зусім не запускала сваё жыццё. Яна займалася, гуляючы, ці сур'ёзна, тысячай розных рэчаў.
1777 Так жыла Барбара, і, відаць, была свая прычына, што чаканне Нікалеты, гатоўнасць у любы момант прыняць яе, магчыма, надавала яе жыццю той таемны сэнс, даць яму той загадкавы цэнтр, якога ёй якраз і бракавала. Раней Нікалета заўсёды вярталася. Барбара адчувала, што гэтым разам яна не вернецца.
1778 У Тэафіле Мардэры Нікалета знайшла чалавека, роўнага яе бацьку — альбо таму легендарнаму вобразу, які яна сабе стварыла замест бацькі. Цяпер ёй Барбара не патрэбная. Зноў знойдзенаму бацьку, новаму каханаму яна з уласцівым ёй драматычным бляскам даверыла сваё жыццё.
1779 Тут ён зноў дэкламаваў французскія вершы, калі, стогнучы ад стомы, падаў на цвёрдыя нары, якія служылі ложкам дачцэ правадыра. Але цяпер гэтыя змрочныя ігрышчы, якім Гёфген, як і раней, аддаваўся двойчы на тыдзень, прыводзілі да новай, агіднай кульмінацыі, якой раней не бывала.
1780 Калі фройляйн Мартэнс даведалася пра ягонае фіяска ў ложку, пра яго мужчынскую ганьбу, яна рагатала доўга, груба, ад шчырай душы. Барбара, якая праводзіла дні ў спорце, чытанні, маляванні і пісьмах, альбо на выстаўках, альбо ў універсітэце, часам вечарамі заходзіла ў тэатр па Гендрыка.
1781 Гендрык шмат разоў абяцаўся ёй перагаварыць з тэатральнай дырэкцыяй, дабіцца заказу, і кожнага разу прыходзіў з адказам, што дырэктары Шміц і Кроге зусім не супроць такой ідэі, але што ўсё рушыцца ад супраціўлення фраў фон Гэрцфэльд. І гэта не было высмактана з пальца.
1782 Яна ведала пра дзіўныя густы любага ёй чалавека, яна была прысвечана ў змрочную таямніцу ягоных узаемінаў з прынцэсай Тэбаб. Роля, якою яна мусіла задавольвацца — і шмат гадоў задавольвалася — была роля сястры і даверніцы. І раптам менавіта гэтую ролю ў яе аспрэчвае Барбара.
1783 Гендрык не гаварыў пра гэта адкрыта і ясна, але абвостраны інстынкт раўнівіцы і без таго адгадваў усё сам: фраў фон Гэрцфэльд ведала, што тут крыецца, — дачка тайнага радцы занадта патрабавальная. Трэба забыць пра сябе, адмовіцца ад сябе, каб сужыцца з Гендрыкам Гёфгенам.
1784 Барбара не без подзіву падзякавала, а маленькая Зіберт пачырванела, бездапаможна ўсміхалася і спалохана мружыла блізарукія вочы. Адносіны Барбары з безнадзейна закаханымі ў яе мужа фраў фон Гэрцфэльд і Ангелікай былі заблытаныя і цяжкія, але тым шчыршыя былі яны з астатнімі дамамі трупы.
1785 Віна тут клалася не толькі на Шміца, які пра ўсё павінен быў меркаваць з пазіцый касавага збору. За зніжэнне літаратурнага ўзроўню быў адказны таксама і Гёфген, як парадаксальна гэта ні магло здацца. Ён гаварыў пра рэвалюцыйны тэатр, а сам ставіў дурныя п'ескі на забаву публіцы.
1786 Яна любіла гутарыць з Ульрыхсам. Ёй падабалася безумоўнасць і прастата ягонага мыслення. Сама яна больш схілялася да сумненняў. Зрэшты, яна запэўнівала, што нічога не разумее ў палітыцы, і ў гэтым Гендрык яе падтрымліваў. Недзе праз тыдзень пасля гэтага мадам дэ Растай запрасіла мяне на вячэру.
1787 Я маліў мадам дэ Растай расказаць мне пра яе, але ўсё, што я даведаўся, — гэта тое, што яна была ўдавой і жыла ў прыгожым доме на Парк-лэйн. Нейкі зануда-навуковец пачаў разважанні пра ўдоваў, выжыванне якіх ілюструе лепшае прыстасавальніцтва да шлюбу. Пасля я паехаў дадому.
1788 Я пайшоў у клуб, няшчасны і заклапочаны, і пасля доўгіх ваганняў напісаў ёй ліст, у якім запытваў дазволу наведаць яе ў іншы дзень. Некалькі дзён адказу не было, але ўрэшце я атрымаў цыдулку, у якой лэдзі Элрай пісала, што будзе дома ў нядзелю а чацвертай гадзіне.
1789 Чорт, кажу я тады сабе, гэтае дзяўчо не магло скрасці дзве сотні: па-першае, я проста не магу ў гэта паверыць, а па-другое, навошта ёй было красці: у яе таты там, на другім баку, млын, і яна пайшла на пошту проста так, з жаночага самалюбства, бо сама хацела зарабляць на хлеб.
1790 Тату я добра ведаў, спадару, гэта быў нейкі пісар, да таго ж яшчэ евангеліст, а я вам скажу, што гэныя евангелісты ды спірытысты ў нас ніколі не крадуць. Калі тых дзвюх соцень на пошце няма, іх мусіў скрасці хтось іншы. Тады я і паабяцаў мёртвай дзяўчыне, што так гэтага не пакіну.
1791 Дык да гэтага Філіпэка я на пошту і пайшоў, каб хоць штосьці разнюхаць. Там, ведаеце, усё, як і паўсюль на малых поштах: ля акна столік, а ў гэтым століку ў шуфлядзе грошы і маркі. У паштара за спінай гэтакі стэлаж, а на ім розныя тарыфныя каталогі, паперы і шалі, каб важыць пасылкі і ўсё такое.
1792 Падобна квяцістаму, яркаму востраву жыцця разлеглася зала, амываная палямі калярова-бліскучых фантазіяў, якія, спярша прачнуўшыся ў радасна ўсхваляваных сэрцах мастакоў, цяпер ледзь ужо зразумела, спрошчана і запаволена нашэптваюць нешта мітуслівым душам сённяшняга дня.
1793 Пасярэдзіне сцэны велізарная кулепадобная бутля — з таўшчэзнага шкла, амаль у два чалавечыя росты і вельмі ёмістая. У глыбіні сцэны — ружовыя шаўковыя заслоны. Каласальныя з чорнага эбэнавага дрэва дзверы адчыняюцца, і ў велічным спакоі ў залу ўваходзіць слон, упрыгожаны золатам і каштоўнасцямі.
1794 З канцоў яго біўняў звісаюць і боўтаюцца аметыставыя ланцугі, павяваюць вееры з павіных пёраў. Расшытыя золатам гуні разынкавага колеру кутасамі звісаюць абапал тулава да самай зямлі. Магутны лоб пад сеткай з блішчастымі камянямі, — абыякава і роўна ступае слон праз святочнае памяшканне.
1795 Марыянеткі і музыкі, застылыя і нерухомыя, як драўляныя лялькі, — абапал. Слон даходзіць да сцэны і аднаго за адным хобатам падымае з паланкіна седакоў; воплескі і лямант захаплення, калі слон падымае П'еро і апускае яго ў бутлю, пасля накрывае яе металічным векам, а наверх садзіць прынца.
1796 Гарэзліва і свавольна, як дзеці, маскі абвешваюцца яму на хобат, вушы, біўні і з вясёлым галёканнем спрабуюць затрымаць яго; але жывёліна амаль і не зважае на гэтыя іхнія завіханні. Прадстаўленне пачынаецца, аднекуль, як усё роўна з-пад зямлі, ціха ліецца музыка.
1797 На авансцэне марыянеткі; гарбаты карлік у парыку, з вапнава-белым тварам, жахліва вышчараны чорт і бледна напамажаная спявачка з чырвонымі смягла-юрлівымі вуснамі, здаецца, у сатанінскай злосці ведаюць нейкую жудасную таямніцу, якая прымусіла застыць у пахацімскай сутарзе.
1798 Адзін музыка — з выгляду башкір, вочы вар'ята, без веек, чэрап грушай — кіўнуў на ўсё гэта, з выразам жахлівай грэблівасці растапырыў сухія, пачварныя, патоўшчаныя на канцах пальцы, падобныя на палачкі ў руках у барабаншчыка, — як васковыя сімвалы таямнічай звыраднеласці.
1799 Літаральна асвяжальным аддыхам было, калі акурат падчас такой паўзы знярухомленасці з-за ружовай шаўковай заслоны з глыбіні сцэны два маўры ўнеслі зачыненыя мары з сандалавага дрэва і паставілі іх каля бутлі, на якую цяпер раптам палілося бляклае, як бы месяцавае святло.
1800 А гэты хоць ужо і перастаў уцінаць свае вясёленькія скокі, але і яго цяперашнія паводзіны здаваліся ім не менш камічнымі. Усімі даступнымі спосабамі ён высільваўся давесці да цяму прынцу, які сядзеў на бутлі, пра нешта звонку, што, відаць, падавалася яму мусова неадкладным.
1801 Ужо на вуліцах, па якіх меўся рухацца пакаральны поезд, пачалося арэндаванне вокнаў, ужо пачалося абладжванне дахаў на дамах, і пабожныя цнатліўкі-дочкі горада пачалі запрашаць сябровак, каб у вялікім спектаклі, якім абстаўлялася боская кара, тыя пабралі ўдзелу сваёй сястрынскай прысутнасцю.
1802 Ён кленчыў перад абразом святое Маці Боскай, ухапіўшыся за цяпер, бадай што, адзіна магчымы ратунак, які мог бы дацца ў рукі, і маліўся, маліўся з усё большай і большай жарсцю. Але дзень, якога ён так баяўся, настаў, а з ім у грудзі прыйшла і ўпэўненасць у поўнай безнадзейнасці становішча.
1803 Пад нагамі ў яго закалыхалася, сцены турмы пабеглі трэшчынамі, увесь будынак пахіліўся, вось-вось гатовы абваліцца на вуліцу, і толькі другі будынак насупраць, які прыняў на сябе павольнае падзенне ўжо нахіленага, затрымаў яго, нейкім сваім выступам не даўшы падзенню завяршыцца поўным завалам.
1804 Ён не разумеў, чаму смерці, якое так шукала яго збалелая душа, а ў тыя імгненні, калі яна з усіх бакоў, здавалася, дабрахоць была ратавальнай, ён пазбег яе. І ён цвёрда намерыўся больш не вагацца, хай цяпер нават дубы з карэннем павыварочвае і абрыне на яго ўсю сілу голля.
1805 І паспела ўжо колькі там адбегчыся, як натыкнулася на труп арцыбіскупа, выцягнуты з-пад руінаў катэдральнага сабора. Палац віцэ-караля рухнуў, трыбунал, у якім ёй абвяшчалі вырак, абняты полымем, а на месцы, дзе стаяў яе родны дом, бушавала вада, завалакаючыся барвовай выпарынай.
1806 Апынуўшыся на волі, яна хутка зразумела, што не кожны, хто жыў у разбураным доме, мусова павінен быў быць завалены ў ім. На раздарожжы яна спынілася і счакала, бо тое ж, можа, хто-нехта-каторы яшчэ, апрача маленькага Філіпа, які быў наймілейшы ў свеце, ці не акажа сябе ёй на вочы.
1807 Пра ўсё гэта яна цяпер расказала Гераніма, і, як што ўжо закончыла сваю аповесць, паднесла яму хлопчыка пацалаваць. — Гераніма прыняў яго і з невыказнай бацькоўскай радасцю аблашчыў сваё чада бясконцымі пяшчотамі, затуляючы яму раток, бо дзіця заплакала, убачыўшы чужое аблічча.
1808 Яны знайшлі разгалістае гранатавае дрэва, галіны якога, увешаныя пахучымі пладамі, шчодра духмянілі наўшыркі вакол; і салоўка цёхкаў у кароне сваю любаюрлівую песню. Тут Гераніма і апусціўся пад камлём на зямлю, Хазэфа з ім, Філіп на каленях у Хазэфы, сядзелі яны, ахінуўшыся плашчом, і спачывалі.
1809 Яны рашылі, што, калі суймецца зямля ад штуршкоў, пойдуць у Ля-Кансэпсьён, дзе ў Хазэфы жыла верная сяброўка, ад якой спадзявалася атрымаць невялікую пазыку, на якую яны адплывуць у Гішпанію, дзе жыла Геранімава мацярынская радня, і там завершаць дабрадатнае жыццё.
1810 Донна Эльвіра, жонка дона Фернанда, якая, цяжка параненая ў ногі, ляжала на зямлі, вельмі прыветліва папрасіла Хазэфу, убачыўшы каля яе грудзей свайго апатуленага хлопчыка, прысесці да сябе. І дон Пэдра, яе свёкар, паранены ў плячо, замілавана кіўнуў ёй галавою.
1811 Ён сказаў ёй, што пры такой настраёвасці ў людскіх помыслах і перамене адносінаў сваё рашэнне адплыць у Еўропу ён адмяняе; што перад віцэ-каралём заўсёды паказваў сябе памяркоўна, а ў разе, калі той яшчэ жывы, адважыўся б і ўкленчыць, што мае надзею (пры гэтым ён пацалаваў яе) застацца з ёю ў Чылі.
1812 Пасля, увесь запырсканы яе крывёю, крыкнуў: "І байструка — туды ж, у пекла!". І ўсё яшчэ не спагнаўшы ахвоты да забойства, зноў праціснуўся наперад. Дон Фернанда, гэты боскі волат, цяпер, прыхіліўшыся спінай да сцяны храма, левай рукою трымаў дзяцей, у правай — меч.
1813 Але як жа ж ён быў скалануты, калі самаісна, як толькі прабіла гадзіна прымарскага патарочча, выразна пачуў няясны шэлест; шэлест, як калі б нейкі чалавек уставаў з падасланай пад яго саломы, валокся цераз пакой і ўжо аж за печчу, уздыхнуўшы і захрыпеўшы, паваліўся.
1814 Сужэнская пара, два свяцільнікі на стале, нераздзетая маркіза, сам маркіз пры шпазе і пістолі, узятых ім з шафы, каля адзінаццатай гадзіны уселіся, кожнае на свой ложак, і пакуль яны, наколькі маглі, спрабавалі весці гутарку, сабака лёг, падабраўшы пад сябе лапы і галаву, пасярэдзіне пакоя і заснуў.
1815 У згледзеўшай гэтую праяву маркізы валасы папаўзлі ўгору, яна кінулася з пакоя і, пакуль маркіз, схапіўшы шпагу, крычаў: "Хто тут?", а як што ніхто яму не адказваў, як апантанец ашалелы, ва ўсе бакі тыкаў шпагай у пустое паветра, яна заклала экіпаж і рашуча, вокамгненна ад'ехала ў горад.
1816 Марна пасылала маркіза людзей у палац ратаваць няшчаснага, ён ужо самым найгоднаснейшым чынам загінуў, —- вось і цяпер яшчэ, знесеныя землякамі ў адно бялеюцца косткі ягоных ног у куце таго пакоя, з якога ён колісь папрасіў падвесціся жабрачку з Лакарна. Адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў.
1817 І ўсё. Прычым шэсцьдзесят цэнтаў з іх — аднацэнтавымі манеткамі. Манеткамі, за кожную з якіх яна так гандлявалася з бакалейшчыкам, зеленяром або мясніком, што тыя пачыналі чырванець, ціха ненавідзячы яе за такую празмерную скнарлівасць. Дэла пералічыла тройчы.
1818 А заўтра Раство. Як тут не плюхнуцца на старэнькую заседжаную канапу і не заплакаць? І Дэла плюхнулася і заплакала. Калі задумацца, то жыццё складаецца з расчараванняў, рыданняў і ўсмешак, але пераважна — з расчараванняў. Дамо гаспадыні трохі часу прыйсці ў сябе, а пакуль агледзім дом.
1819 Не тое каб зусім ужо халупа, але менавіта гэтае слова ўжылі б прадстаўнікі санітарнай інспекцыі. Унізе ў вестыбюлі вісела паштовая скрыня, у якую ніколі не прасунуўся б ніводзін ліст, і электрычны дзвярны званок, з якога ніводны смяротны не здолеў бы выціснуць ані гуку.
1820 Дэла выплакалася і трохі падпудрыла шчокі. Яна стаяла ля акна і невясёла назірала за шэрай коткай, што ступала па шэрай агароджы ў шэрым двары. Заўтра Раство, а ў яе толькі адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў на падарунак Джыму. Колькі месяцаў яна збірала іх па манетцы і вось што мае ў выніку.
1821 Усяго адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў на падарунак Джыму. Ейнаму Джыму. Колькі шчаслівых гадзінаў прабавіла яна, мроячы аб чымсьці прыгожым для яго. Чымсьці добрым, рэдкім і сапраўды якасным — чымсьці, што было б хоць трохі вартым гонару звацца уласнасцю Джыма.
1822 Можаце сабе ўявіць, якое бывае трумо ў кватэры за восем даляраў. Толькі вельмі худой і рухавай асобе ў змогу сабраць у адно свае адлюстраванні ў працягых вузкіх люстэрках. Дэла была даволі стройная, таму ёй гэта ўдавалася. Раптам яна адскочыла ад акна і стала перад люстэркам.
1823 Рэзкім рухам яна распусціла валасы, і яны спалі з яе плячэй на ўсю сваю даўжыню. У маладых Янгаў засталіся толькі дзве рэчы, якімі яны напраўду маглі ганарыцца. Першая — гэта залаты гадзіннік Джыма, які дастаўся яму ад бацькі, а таму — ад дзеда. А другая — валасы Дэлы.
1824 А калі б цар Саламон быў швейцарам у іхным доме і хаваў у сутарэнні ўсе свае скарбы, Джым бы штораз глядзеў на свой гадзіннік, праходзячы міма, каб убачыць, як той дзярэ на сабе ад зайздрасці бараду. І вось цяпер распушчаныя прыгожыя валасы Дэлы пераліваліся вадаспадам каштанавых хваляў.
1825 Яны даставалі ёй да кален і маглі б выдатна замяніць адзежу. Раптам, спяшаючыся, яна зноў нервова прынялася іх збіраць. Затым застыла на хвіліну, быццам вагаючыся, і з ейных вачэй выкаціліся і спалі на пацерты чырвоны дыван дзве слязінкі. Старэнькая карычневая жакетка.
1826 Дэла ўзляцела па лесвіцы на другі паверх і ўвайшла, запыханая, але сабраная. Вялікай беласкурай, з каменным тварам мадам наўрад ці пасавала імя Сафроні. Урэшце яна яго знайшла. Без сумневу, ён быў створаны для Джыма і ні для каго болей. Яна перавярнула ўсе крамы, і ні ў адной такога не было.
1827 Гэта быў плацінавы ланцужок для кішэннага гадзінніка, просты і сціплы з выгляду, аб вартасці якога сведчылі не мудрагелістыя ўзоры і аздабленні, а адно матэрыял, з якога ён быў выраблены, — як і належыць сапраўды добрым рэчам. Гэты ланцужок быў варты Яго Гадзінніка.
1828 Калі Дэла вярнулася дадому, розум ейны трохі працверазеў, і ўзрушэнне саступіла разважлівасці. Яна дастала абцужкі для завівання валасоў, запаліла газніцу і прынялася выпраўляць разбурэнні, нанесеныя велікадушнасцю, спалучанай з любоўю. А гэта, сябры мае, заўсёды велізарная праца — тытанічная праца.
1829 Неяк у дзівосны старэнькі Грынвіч-віладж забрылі мастакі ў пошуках вокнаў з паўночнага боку, вільчыкамі васемнаццатага стагоддзя, галандскімі мансардамі і недарагой арэнднай платай. Затым яны перацягнулі з сабой алавяныя конаўкі і электрарандолі з Шостай авеню і ўтварылі "калонію".
1830 І ён не злітаваўся над Джонсі. Яна ляжала, амаль не рухаючыся, на размаляванай жалезнай койцы, утаропіўшыся скрозь маленькія галандскія шыбы ў глухую сцяну суседняга дому. Адным ранкам занепакоены доктар, павёўшы кашлатым шэрым брывом, папрасіў Сью выйсці з ім у калідор.
1831 Стэпаваму ваўку было пад пяцьдзесят, калі ён некалькі гадоў таму назад, шукаючы мэбляванага пакоя, зайшоў у дом да маёй цёткі. Ён зняў мансарду пад дахам і сумежную з ёю невялікую спальню і праз некалькі дзён вярнуўся з двума чамаданамі і вялікай скрыняй кніг і прабыў у нас месяцаў дзевяць-дзесяць.
1832 Ён прыйшоў аполудні, на стале яшчэ стаялі талеркі ад абеду, а ў мяне яшчэ было паўгадзіны да адыходу ў кантору. Я не забыў дзіўнага і вельмі дваістага ўражання, якое ён зрабіў на мяне з першага позірку. Толькі пазней я заўважыў і даведаўся, што ён хворы і хадзіць яму цяжка.
1833 Спаблажыла мяне і тое, што ў ягонай ветлівасці і прыязнасці, хоць яны, відаць, і каштавалі яму пэўнай намогі, не было нізвання пыхі, наадварот, у іх было нешта амаль кранальнае, нешта падобнае на неабольнасць; толькі пазней я знайшоў гэтаму тлумачэнне, што мяне адразу да яго крыху наблізіла.
1834 Я адкланяўся і пакінуў яго з цёткай. Увечары, калі я вярнуўся, яна сказала мне, што здала яму жытло і днямі ён перабярэцца, але прасіў не рэгістраваць яго ў паліцыі, бо ён, як што нездаровы, не пераносіць ніякіх фармальнасцяў, цяганіны па канцылярыях і так далей.
1835 Як што гэтая гісторыя з ухіленнем ад рэгістрацыі ў паліцыі мне не ўпадабалася, я хацеў, прынамсі, даведацца, што цётка высветліла пра незнаёмага, пра яго паходжанне і намеры. А яна ўжо сёе-тое і высветліла, хоць пасля майго абедняга перапынку ён затрымаўся ў яе зусім ненадоўга.
1836 Ён сказаў, што збіраецца перабыць у нашым горадзе некалькі месяцаў, пакарыстацца тутэйшымі бібліятэкамі і агледзець старажытнасці. Цётцы, вядома, не дужа пасаваў такі кароткі тэрмін, але сам жылец яўна прывабіў яе, нягледзячы на сваё даволі-такі дзіўнае з'яўленне.
1837 Праз два дні фурман прывёз рэчы кватаранта, якога звалі Гары Галер. Вельмі прыгожы скураны чамадан прыемна ўразіў мяне, а вялікі пляскаты куфар указваў на ранейшыя далёкія падарожжы, — прынамсі, ён быў аблеплены пажаўцелымі ярлыкамі гатэляў і транспартных агенцтваў розных краін, нават заморскіх.
1838 Потым з'явіўся і ён сам, і пачаўся той перыяд, калі я спакваля пачаў спазнаваць гэтага незвычайнага чалавека. Спачатку я нічога дзеля гэтага не рабіў. Хоць Галер зацікавіў мяне, як толькі я ўбачыў яго, першыя некалькі тыдняў я не зрабіў ніводнага кроку, каб сустрэцца з ім альбо пагутарыць.
1839 Пра знешні выгляд Стэпавага ваўка я ўжо сёе-тое сказаў. Ён несумненна і з першага позірку рабіў уражанне чалавека значнага, рэдкага, неабыяк і неабычым адоранага, твар яго быў адухоўлены, а вельмі тонкая і рухавая гульня яго рысаў выдавала цікавае, незвычайна пяшчотнае душэўнае жыццё.
1840 У актавай зале ўніверсітэта меўся выступіць з дакладам адзін вядомы філосаф і гісторык культуры, чалавек з еўрапейскім імем, і мне ўдалося ўгаварыць Стэпавага ваўка, які спачатку энергічна аднекваўся, паслухаць той даклад. Мы пайшлі разам і ў зале сядзелі побач.
1841 Тут я павінен, аднак, уставіць адну чыста псіхалагічную зацемку. Хоць я і вельмі мала чаго ведаю пра жыццё Стэпавага ваўка, у мяне ёсць прычыны лічыць, што шчыралюбныя, але строгія і вельмі пабожныя бацькі і настаўнікі выхоўвалі яго ў тым духу, які ў аснове сваёй мае тэзіс «зацісканне волі».
1842 Але ж настаў мне час адкінуць свае здогадзі і перайсці да фактаў. Дык вось першае, што я ўведаў пра Гары Галера, — хай тое сваім шпіянажам, хай тое з ацэнак цёткі, — датычылася ладу ягонага жыцця. Што ён чалавек разумова-кніжны і не мае ніякага практычнага занятку, высветлілася хутка.
1843 Гэтая гасцёўня, вялікая і ўтульная мансарда на два акны ўжо праз некалькі дзён набыла іншы выгляд, чым пры ранейшых жыльцах. Яна напоўнілася — а паступова напаўнялася больш і больш. Вешаліся карціны, прыколваліся на сцяну малюнкі, часам выразаныя з часопісаў, часта замяняліся.
1844 Кніг усё большала і большала, бо ён не толькі прыносіў з бібліятэкі цэлыя стосы, але і даволі часта атрымліваў бандэролі па пошце. Чалавек, які жыў у гэтым пакоі, мог быць навукоўцам. Такому ўражанню адпавядалі і цыгарны дым, які тут усё завалакаў, і параскіданыя недапалкі цыгарэтаў, і попельніцы.
1845 З некалькіх тамоў Дастаеўскага густа тырчалі запісаныя лісткі. На вялікім стале, сярод кніг і рукапісаў, часта гасцяваў букет кветак, там жа быў і эцюднік з акварэльнымі фарбамі, зрэшты, заўсёды запылены, побач з ім — попельніцы ды, каб ужо і гэтага не абмінуць, розныя бутэлькі з напоямі.
1846 У аплеценай саломай бутэльцы было звычайнае чырвонае віно, якое ён браў непадалёк у лаўцы, часам паяўлялася бутэлька бургундскага альбо малагі, а тоўстая бутля з вішнёўкай, як я сам бачыў, за кароткі час амаль спаражнілася, а потым знікла ў нейкім куце і пылілася там без далейшага ўбывання рэшты.
1847 Я не толькі чалавек бюргерскай размеранасці ў быце, я да таго ж не п'ю і не куру, і гэтыя бутэлькі ў пакоі Галера не падабаліся мне яшчэ больш, чым астатні маляўнічы кавардак. Гэтак сама, як у сне і працы, незнаёмы не трымаўся абсалютна ніякага рэжыму ў ежы і піцці.
1848 Моцным здароўем ён, відаць, пахваліцца не мог; апрача скаванасці ў нагах, якімі ён часам з вялікай цяжкасцю адольваў лесвіцы, яго мучылі, відаць, і іншыя немачы, і, як аднаго разу мімаходзь кінуў, — ужо каторы год ён не ведае ні нармальнага стрававання, ні нармальнага сну.
1849 Пазней, калі я заходзіў з ім у адну з ягоных рэстарацый, мне прыпадала назіраць, як ён борздзенька прапускаў чарчыну-другую, але па-сапраўднаму п'яным ні я, ні яшчэ хто-колечы яго ні разу не бачыў. Ніколі не забуду нашай першай, можна сказаць, асабістай сустрэчы.
1850 Мы былі знаёмыя толькі збольшага, як бываюць знаёмыя суседзі, якія жывуць у адным доме. Аднойчы ўвечары, вяртаючыся з канторы, я на сваё вялікае здзіўленне застаў гера Галера на лесвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі. Ён сядзеў на верхняй прыступцы і пасунуўся ўбок, прапускаючы мяне.
1851 Я спытаўся, ці не пачуваецца ён блага, і ці не правесці яго да самага верху. Галер паглядзеў на мяне, і я зразумеў, што вывеў яго з нейкага дрымотнага стану. Ён павольна ўсміхнуўся сваёй прыгожай і журботнай усмешкай, якою так часта мала што не кроіў мне сэрца, а потым запрасіў прысесці побач.
1852 І Стэпавы воўк таксама, спачатку ўважлівы і зычлівы, зноў ухіліўся думкамі, ён заклаў рукі ў кішэні і зноў зайшоўся ў сябе, але гэтым ужо разам не шчасліва і замроена, а скрушліва і нарэшце злосна, яго твар зноў аддаліўся, пашарэў, патух, ён сам здаваўся старым, хворым насупам.
1853 Пасля канцэрта я зноў убачыў яго на вуліцы і назіркам рушыў следам; захінаючыся ў паліто, ён нявесела і стомлена ішоў да нашага квартала, але, затрымаўшыся каля аднаго старамоднага рэстаранчыка, нерашуча зірнуў на гадзіннік і зайшоў у памяшканне. Мне раптам стукнула ў галаву ўвайсці за ім.
1854 Ён сядзеў за столікам дробнамяшчанскай гасцёўні, гаспадыня і кельнерка віталі яго як старога знаёмага, я таксама павітаўся і падсеў да яго. Мы прабылі там гадзіну, і за гэты час я выпіў дзве шклянкі мінеральнай вады, а яму прынеслі паўлітра, а потым яшчэ чвэрць літра чырвонага віна.
1855 Мы нічога пра яго з таго часу не чулі і ўсё яшчэ захоўваем некалькі пісьмаў, якія прыйшлі потым на яго імя. Застаўся пасля яго толькі рукапіс, напісаны ім, калі ён тут жыў, — з некалькіх радкоў, да яго прыкладзеных, вынікае, што ён дорыць яго мне і што я вольны рабіць з ім што заўгодна.
1856 Не было ў мяне магчымасці спраўдзіць, наколькі адпавядаюць рэальнасці тыя прыгоды, пра якія расказваецца ў рукапісе Галера. Не сумняваюся, што ў большасці сваёй яны выдуманыя, але гэта была не голая выдумка, а спроба адлюстраваць нешта, увасабляючы глыбока перажытае ў форму відавочных вобразаў.
1857 Вось ужо я мінуў араўкарыю. На другім паверсе гэтага дома лесвіца вядзе міма невялічкай пляцоўкі перад кватэрай, якая несумненна бездакорнейшая, чысцейшая, прыбранейшая больш за ўсе іншыя, бо гэтая пляцовачка проста ззяе звышлюдскай дагледжанасцю, яна — маленькі храм парадку.
1858 На паркетнай падлозе, на якую страх бярэ ступіць, стаяць, чыста дзве цацкі, услончыкі, і на кожным па вялікім вазоне, у адным расце азалія, у другім даволі прыгожая араўкарыя, здаровае, ужо выноснае дрэўца, свайго роду дасканаласць, кожная іголачка, кожная галінка прамытая да бляску.
1859 Часам, калі ведаю, што мяне ніхто не бачыць, я карыстаюся гэтым месцам як храмам, саджуся пад араўкарыю на прыступку, трошкі адпачываю, складваю малітоўна рукі і багавейна гляджу ўніз, на гэты райскі садок парадку, які вярэдзіць душу і сэрца сваім кранальным выглядам і смешнай адзінокасцю.
1860 За гэтай пляцоўкай, як бы пад свяшчэнным ценем араўкарыі, мне бачыцца кватэра, поўная блішчастага чырвонага дрэва, бачыцца жыццё, поўнае здароўя, жыццё, у якім рана ўстаюць, выконваюць свае абавязкі, больш-менш весела спраўляюць сямейныя святы, ходзяць у нядзелю ў кірху і рана кладуцца спаць.
1861 Што ж, усё мінулася як і не было, чара была выпіта і больш не напаўнялася. Ці шкадаваў я? Не, не шкадаваў. Не было шкада нічога, што прайшло. Шкада было майго сённяга, усіх гэтых бясконцых гадзін, якія я страціў, якія толькі перацерпеў, якія не прынеслі мне ні гасцінцаў, ні ўзрушэнняў.
1862 Але, дзякаваць Богу, былі і выключэнні, былі часам, рэдка, праўда, і інакшыя гадзіны, яны якраз прыходзілі з узрушэннямі, прыходзілі з гасцінцамі, ламалі сцены і вярталі мяне, аблудніка, да жывой душы свету. З журботай і ўсё-такі з вялікай цікавасцю спрабаваў я ўспомніць апошняе такое ўражанне.
1863 Я знайшоў дапатопную забягалаўку, дзе з майго першага прыезду ў горад, гадоў дваццаць таму назад, нічога не змянілася, і гаспадыня ўсё яшчэ тая, і многія цяперашнія госці праседжвалі тут і тады і на тых самых месцах, за тымі самымі «чарачкамі». Я зайшоў у гэты сціплы прытулак, тут было сховішча.
1864 Проста дзіва, чаго толькі чалавек не глытае! Хвілін дзесяць я чытаў нейкую газеціну, запускаючы ў сябе праз вочы дух нейкага безадказнага чалавека, які на ўсю храпу перажоўвае са сваёй слінай чужыя словы, а пасля, не стравіўшы іх, выблёўвае назад. Гэтага я праглынуў цэлы слупок.
1865 Я не любіў, прынамсі, па буднях, дзікіх, моцных вінаў, якія даюць у галаву і славяцца сваім адмысловым смакам. Мне даспадобы зусім чыстыя, лёгкія, сціплыя мясцовыя віны без ніякіх там мудрагелістых назваў, іх можна піць памногу, і яны так прыемна аддаюць вясковасцю, зямлёй, небам і лесам.
1866 Дзівосна было і тое, што дзесьці ў зялёных далінах здаровыя, мілыя людзі даглядаюць вінаград, чавяць з яго сок, каб у розных канцах зямлі, далёка-далёка ад іх, нейкія расчараванцы, амаль ужо спітыя і растрэсеныя жыццём стэпавыя ваўкі набіраліся бадзёру і жвавасці з «чарачак гарбаткі».
1867 Хто ўспамінаў пра той маленькі, упарты кіпарыс на гары над Губіо, які быў зламаны і расшчэплены лавінай, але ўсё-такі захаваў жыццё, і запусціў сабе новую, хай і не такую густую чупрыну? Хто аддзякаваў гасціннай гаспадыні з другога паверха і яе вымытай да бляску араўкарыі? Стэпавы воўк.
1868 А хто шукаў за руінамі свайго жыцця расплылы сэнс, пакутаваў, што з выгляду жыў недалужна і бязглузда, жыў тым, што бяздумна, таемна спадзяваўся на адкрыццё і блізкасць Бога нават у апошнім вэрхале і хаосе. Я затрымаў у руцэ шклянку, у якую гаспадыня зноў хацела наліць, і ўстаў.
1869 Залаты след бліснуў, нагадаўшы пра вечнае, пра Моцарта, пра зоркі. Я зноў мог нейкі час дыхаць, мог жыць, меў нахабства існаваць, мне не трэба было пакутаваць, баяцца, саромецца. Дробны дождж распырскваўся ад ветру, біў у ліхтары і іскрыўся шкляным бляскам, калі я выйшаў на аціхлую вуліцу.
1870 Я задуменна ішоў далей. Не, свет не завязаўся мазалём ні на камернай музыцы, ні на сябры, і смешна было б мардаваць сябе бяссілай тугой па цяпле. Адзінота — гэта незалежнасць, яе я хацеў і яе дабіўся за доўгія гады. Яна была халодная, як халодная ціхая прастора, дзе абарачаюцца зоркі.
1871 Калі я праходзіў міма нейкага рэстарана з танцпляцоўкай, мяне захліснула ліхаманкавай джазавай музыкай, грубай і гарачай, як дух сырога мяса. На хвіліну я аж спыніўся; як я ні ўхіляўся ад музыкі гэтага роду, яна заўсёды вабіла мяне нейкімі сваімі таемнымі чарамі.
1872 Старая дзяльніца горада прыняла мяне ў сваё ўлонне, памерлая, нерэальная, сярод шэрай імглы стаяла маленькая кірха. Раптам я ўспомніў учарашняе здарэнне, загадкавую скляпеністую брамку, загадкавую шыльду з паглумлівым танцам літар. Якія там былі надпісы? «Уваход не ўсім».
1873 Я дапытліва паглядзеў на стары мур, у душы хочучы, каб чарадзейства пачалося зноў, каб надпіс запрасіў мяне, вар'ята, а брамка прапусціла. Там, можа, было як рыхтык тое, чаго я хацеў, там, магчыма, гралі маю музыку. Цёмны мур, замкнёны, у глыбокім сне, спакойна глядзеў на мяне праз густы змрок.
1874 Зморана ступаючы па-перад мною, ён не абарочваўся, а то б я павітаўся з ім і пачаставаў бы цыгаркай. У святле бліжэйшай лятарні я паспрабаваў прачытаць ягоны штандар, яго чырвоны плакат на жэрдзі, але той хістаўся, і я нічога не разабраў. Тады я аклікнуў яго і папрасіў паказаць мне плакат.
1875 Ён хадзіў дзвюма нагамі, насіў вопратку і быў чалавекам, але ў сутнасці быў якраз стэпавым ваўком. Ён навучыўся шмат з таго, чаго здольныя навучыцца людзі здаровага глузду, і быў даволі разумны. Але чаго ён не навучыўся, дык гэта быць задаволеным сабою і сваім жыццём.
1876 Разумныя людзі хай сабе ў спрэчках сцінаюцца, ці быў ён сапраўды стэпавы воўк, ці быў ён, можа, нават да таго, як нарадзіўся, ператвораны нейкімі чарамі з ваўка ў чалавека, альбо ж ягоная перакананасць, што ён воўк, была ўсяго толькі прымарай, галюцынацыяй хворага чалавека.
1877 Можна ж, напрыклад, дапусціць, што ў маленстве чалавек ён быў дзікі і ваўкаваты, неакілзаны і неўпарадкаваны, што ягоныя выхаваўцы спрабавалі забіць у ім звера і тым самым прымусілі яго ўявіць і паверыць, што ён і насамрэч звер, толькі прыкрыты тонкім флёрам выхавання і чалавецкасці.
1878 Што б ні думалі пра гэта іншыя людзі і што б ні думаў ён сам, нічога не мела яму аніякага значэння, бо вытруціць ваўка з яго не магло. Дык вось у Стэпавага ваўка было дзве прыроды, чалавечая і воўчая; такі быў яго лёс, лёс, магчыма, не такі ўжо й адмысловы ды рэдкі.
1879 Гэта ж усім вядома. А ў Гары ўсё было інакш, чалавек і воўк у ім не ўжываліся і ўжо ж пагатоў не дапамагалі адно аднаму, а заўсёды смяротна варагавалі і толькі знясільваліся, а калі ў адной душы і ў адной крыві сыходзяцца два заклятыя ворагі, дык чаго такое жыццё вартае.
1880 У нашага Стэпавага ваўка было так, што, адчуваючы сябе то ваўком, то чалавекам, ён, як усе, у кім замясіліся два пачаткі, быў адмысловы ў тым, што, калі быў ваўком, чалавек у ім чакаў, будучы назіральнікам і суддзёю, а калі быў чалавекам, акурат тое ж самае рабіў воўк.
1881 Тады ў ім насцярожваўся чалавек, і чалавек сачыў за ваўком, называў яго жывёлай і зверам, і засмучаў, і атручваў яму любую радасць ад яго простай, здаровай і дзікай ваўчынай ухваткі. Вось як яно было ў Стэпавага ваўка, і можна сабе ўявіць, што жыццё ў Гары было не вельмі прыемнае і шчаслівае.
1882 Але гэта не азначае, што ён быў нешчаслівы ў нейкай асаблівай меры, хоць яму самаму менавіта так і здавалася, бо кожны ж чалавек лічыць пакуты, якія выпалі на яго долю, найвялікшымі. Так нельга казаць ні пра каго. І той, у кім няма ваўка, не канечне шчаслівы менавіта з гэтай прыгоды.
1883 Шмат хто любіў яго як тонкага, разумнага і самабытнага чалавека і потым, калі раптам ашчэрваўся ў ім воўк, жахаліся і запаняверваліся. А не выявіць яны не маглі, бо Гары, як і кожны, хто хацеў, каб яго любілі ўсяго цалкам, не мог схаваць за ілжою ваўка менавіта ад тых, чыя любоў мела для яго вагу.
1884 Так, каштоўным лятучым шумам над морам пакуты, узнікаюць усе тыя творы мастацтва, дзе адзін пакутнік на гадзіну падняўся над сваім лёсам аж так высока, што ягонае шчасце ззяе, як зорка, і ўсім, хто бачыць гэтае ззянне, яно здаецца нечым вечным, здаецца яго асабістай марай пра шчасце.
1885 Але ў іх жа асяроддзі ўзнікла і другая ідэя — што чалавек, магчыма, не проста жывёла, надзеленая пэўным розумам, а дзіця багоў, якому наканавана неўміручасць. У кожнага чалавека ёсць свае прыкметы, ёсць адмысловыя рысы, у кожнага свае даброці і заганы, у кожнага — свой смяротны грэх.
1886 Толькі пасля полудня ён патроху цяплеў і ажыўляўся, і адно толькі ўжо падвечар, і тое ў добрыя дні, бываў плённы, дзейсны, а часам палкі і радасны. З гэтым і была звязана яго патрэба ў самоце і незалежнасці. Ніхто ніколі не адчуваў больш за яго пільнай патрэбы ў адзіноце.
1887 Аднак з гэтай годнасцю былі зноў жа цесна звязаныя яго пакуты і лёс. Адбывалася з ім тое, што адбываецца з усімі: чаго ён шукаў і да чаго імкнуўся самымі глыбіннымі памкненнямі сваёй натуры, якраз яно і выпадала яму, але ў такой вялікай дозе, што ўжо не ішлося людзям на ніякае дабро.
1888 Ён дамогся жаданай мэты, ён рабіўся ўсё больш і больш незалежны, ніхто не мог яму нічога ўказаць, ні да кога ён не меўся прыстасоўвацца і, як яму паводзіцца, вызначаў сабе сам. Кожны моцны чалавек канечне дасягае таго, шукаць чаго собіць яго толькі ягоная ж натура.
1889 Вакол было цяпер паветра адзінокіх, тая ціхая атмасфера, тое аддаленне асяроддзя, тая няздатнасць да кантактаў, супроць чаго не мае сілы нават самая палкая воля. Гэта была, нябось, ці не самая важная пазнака яго жыцця. Іншай адмысловасцю была яго прыналежнасць да самагубцаў.
1890 Вельмі многія з гэтых натураў зусім не здольныя ўчыніць калі-небудзь рэальнае самазабойства, бо глыбока прачулі яго грэшнасць. Але для нас яны ўсё ж самагубцы, бо збавенне яны бачаць у пагібелі, а не ў жыцці і гатовыя ахвяраваць сабою, знішчыць сябе і вярнуцца да пачаткаў.
1891 З другога боку, усім самагубцам знаёмая барацьба са спакусай пакончыць самагубствам. Нейкім краёчкам душы кожны ведае, што самагубства хоць і выйсце, але ўсё-такі крыху жалю вартае і незаконнае выйсце, што, у сутнасці, прыгажэй і высакародней быць забітым самім жыццём, чым сваёй рукой.
1892 Яны змагаюцца, як змагаецца клептаман са сваёй пахібай. Стэпаваму ваўку таксама была знаёмая такая барацьба, ён вёў яе, шматкроць мяняючы зброю. Нарэшце, дажыўшы да сарака сямі, ён надыбаў на адну шчаслівую не без гумару подумку, якая часта ўводзіла яго ў радасць.
1893 Як ён сам сабе ўяўляў, Стэпавы воўк быў па-за мяшчанскім светам, бо не вёў сямейнага жыцця і не ведаў сацыяльнага гонару. Ён адчуваў сябе то адзінокім, дзіўным самотнікам, хворым пустэльнікам, то няма ладу якой асобай з задаткамі генія, пастаўленага па-над нормамі звычайнага жыцця.
1894 Ён свядома пагарджаў мешчанінам і ганарыўся, што сам не такі. І ўсё ж у пэўным сэнсе ён жыў па-мяшчанску: меў рахунак у банку і дапамагаў бедным родзічам, апранаўся хай і нядбала, але прыстойна і някідка, стараўся ладзіць з паліцыяй, падатковай управай і іншымі ўладамі.
1895 Калі ўзяць за прыклад якія-небудзь з гэтых полюсаў, скажам, процілегласць паміж святым і распуснікам, дык нашае прыпадабненне адразу станецца зразумелым. У чалавека ёсць магчымасць цалкам аддацца духоўнаму жыццю, наблізіцца да боскага пачатку, да ідэалу святога.
1896 Карацей, ён спрабуе асесці пасярэдзіне паміж крайнасцямі, ва ўмеранай і здаровай зоне, без лютых бураў і навальніц, і гэта яму ўдаецца, хоць і цаною той поўніцы жыцця і пачуццяў, якую дае імкненне да безумоўнасці, абсалютнасці, крайнасці. Жыць поўным жыццём можна толькі цаною свайго «я».
1897 А мешчанін нічога не ставіць вышэй за сваё «я» (вельмі, праўда, недаразвітае). Цаною поўніцы, значыць, ён дамагаецца захавання і бяспекі, атрымлівае замест апантанасці Богам спакойнае сумленне, замест асалоды — задавальненне, замест свабоды — утульнасць, замест смяротнага сквару — зацішны халадок.
1898 Таму мешчанін па сутнасці сваёй — істота са слабым імпульсам да жыцця, палахлівец, які баіцца хоць у нечым паступіцца сваім «я», — ім лёгка кіраваць. Менавіта таму ён і паставіў замест улады — большасць, на месца сілы — закон, на месца адказнасці — працэдуру галасавання.
1899 Як жа гэта так? Ні шматлікасць яго статку, ні дабрачынства, ні здаровы сэнс, ні арганізацыя не можа, здавалася б, выратаваць яго ад пагібелі. Таму, чые жыццёвыя сілы з самага пачатку падарваныя, не падоўжыць жыцця ніякая сіламоц на свеце. І ўсё-такі мяшчанства жыве, яно магутнае, яно квітнее.
1900 Чаму? Адказ: праз стэпавых ваўкоў. Насамрэч жыццёвая моц мяшчанства трымаецца зусім не на ўласцівасцях яго нармальных прадстаўнікоў, а на ўласцівасцях безлічы яго аўтсайдэраў, якіх мяшчанства ў выніку расплывістасці і расцягнутасці сваіх ідэалаў уключае ў сябе.
1901 Мы бачым, што ён надзелены аднолькава моцнымі імпульсамі і на тое, каб стаць святым, і, каб стаць разбэстай, але што праз нейкую слабкасць альбо закасцянеласць не здолеў сягнуць у дзікія прасторы сусвету, не пераадолеў прыцягнення цяжкай маці-зоркі мяшчанства.
1902 Трагізм гэтым незлічоным людзям не па плячы, па плячы ім, аднак, даволі-такі злашчасная доля, на кухні пекла якой дасмажваюцца і пачынаюць пладзіцца іх таленты. Тыя нямногія, што вырываюцца, дасягаюць абсалюту і слаўна гінуць, яны трагічныя, колькасць іх невялікая.
1903 Жыць у міры, быццам гэта не мір, паважаць закон і ўсё ж стаяць над ім, валодаць, «як бы не валодаючы», адмаўляцца, як бы гэта ніякая не адмова, — выконваць усе гэтыя любімыя і часта несфармуляваныя патрабаванні вышэйшай жыццёвай мудрасці здольны адзін толькі гумар.
1904 Тады ён, праўда, застыў бы ў мяшчанскай сферы, але ягоныя пакуты можна было б ператрываць за іх плённасць. Яго адносіны да мяшчанскага свету і ў каханні і ў нянавісці страцілі б сентыментальнасць, і яго прывязанасць да гэтага свету перастала б суцэльна мучыць яго, як нешта ганебнае.
1905 Чалавек і воўк мусілі б спазнаваць адзін аднаго без фальшывых эмацыйных масак, мусілі б паглядзець адзін аднаму ў вочы. Тут яны альбо выбухнулі б і навекі разышліся б, альбо ж у іх з'явіўся б гумар, і яны паняліся б між сабою шлюбам па разліку. Можа, калі-небудзь Гары выпадзе такая магчымасць.
1906 Магчыма, што калі-небудзь яму ўдасца спазнаць самога сябе — атрымаўшы толькі адно з нашых маленькіх люстэркаў, ці тое сустрэўшыся з несмяротнымі альбо, зноў жа магчыма, знайшоўшы ў адным з нашых магічных тэатраў тое, што яму трэба для вызвалення здзічэлай душы.
1907 Але навошта нам тут марнаваць словы, навошта гаварыць пра рэчы, якія ўсім, хто думае, і без таго вядомыя, але гаварыць пра якія не прынята? Значыцца, калі нехта адважваецца пашырыць уяўнае адзінства свайго «я» хоць бы да дваістасці, дык ён ужо амаль што геній, прынамсі, рэдкае і цікавае выключэнне.
1908 А што кожны асобна імкнецца глядзець на гэты хаос як на адзінства і гаворыць пра сваё «я» як пра нешта простае з цвёрдай, выразна акрэсленай формай, дык гэта падман, уласцівы ўсякаму чалавеку нават невысокага палёту, ёсць, бадай што, такая ж самая вымога яго жыцця, як дыханне і ежа.
1909 У паэзіі старажытнай Індыі гэтага паняцця зусім няма, героі індыйскага эпасу — не асобы, а хеўры асобаў, рады адухоўленняў. І ў нашым сучасным свеце таксама ёсць паэтычныя творы, дзе пад выглядам гульні асобаў і характараў робіцца не зусім усвядомленая аўтарам спроба паказаць разнастайнасць душы.
1910 Да Духу, да Бога цягне як схаванае ў ім пакліканне, назад да маці-прыроды — самая глыбокая туга; паміж гэтымі дзвюма сіламі гойдаецца ягонае жыццё ў страху і трымценні. Тое, што людзі ў кожны дадзены момант укладваюць у паняцце «чалавек», ёсць заўсёды толькі пераходная, абыватальская дамоўленасць.
1911 Таму мешчанін дапускае і трывае тое, што ён называе «асобай», але разам з тым аддае асобу на волю малоха — «дзяржавы» і заўсёды сутыкае лбамі асобу і дзяржаву. Таму мешчанін паліць сёння, як ератыка, вешае, як злачынцу, таго, каму паслязаўтра будзе ставіць помнікі.
1912 Хоць ачалавечванне як мэта больш зразумелае яму, чым мяшчанам, ён засланяе вочы і быццам бы не ведае, што зацята трымацца за сваё «я», за жыццё — гэтай найбольш пэўнай дарогай ісці да смерці, тым часам як уменне паміраць, скідаць абалонку, вечна ахвяраваць сваім «я» дзеля перамен вядзе да бяссмерця.
1913 Назад наогул дарогі няма ні да ваўка, ні да дзіцяці. У пачатку ўсіх рэчаў няма ні нявіннасці, ні прастаты; усё створанае, нават самае простае з выгляду, ужо вінаватае, ужо разнастайнае, ужо ўкінута ў брудную плынь станаўлення і ніколі-ніколі не здолее паплысці назад.
1914 Усякае нараджэнне азначае аддзяленне ад сусвету, азначае абмежаванне, адасабленне ад Бога, пакутлівае станаўленне нанава. Вярнуцца да сусвету, адмовіцца ад пакутлівай адасобленасці, зрабіцца Богам — гэта азначае так пашырыць сваю душу, каб яна зноў магла абняць сусвет.
1915 Тут гаворка ідзе не пра чалавека, якога мае на ўвазе школа, эканоміка, статыстыка, не пра чалавека, які мільённа ходзіць па вуліцах і пра якога можна сказаць тое самае, што пра пясчынкі на марскім беразе альбо пырскі прыбою: мільёнам больш, мільёнам менш — няважна, яны — матэрыял, і толькі.
1916 Не, мы гаворым тут пра чалавека ў высокім сэнсе, пра мэты і шляхі ачалавечвання, пра чароўнага чалавека, пра несмяротных. Геніяльнасць — з'ява не такая рэдкая, як гэта нам часам здаецца, хоць і не такая частая, як лічаць гісторыкі літаратураў, гісторыкі краін, а тым больш газеты.
1917 І не наўме яму, што ўвесь гэты свет, увесь гэты райскі сад прыгожых і страшных, вялікіх і малых, моцных і слабых стварэнняў гэтак сама ж прыгнечаны сапраўдны чалавек і ўзяты ў палон казкаю пра ваўка, як прыгнечаны ў ім, у Гары, і ўзяты ў палон мешчанінам, псеўдачалавекам.
1918 Калі садоўнік гэтага саду не ведае ніякіх батанічных адрозненняў, апрача «ядомае» і «пустазелле», дык ад дзевяці дзесятых ягонага саду яму ніякага толку не будзе, ён вырве самыя чароўныя кветкі, высеча самыя высакародныя дрэвы альбо, прынамсі, зненавідзіць іх і будзе коса на іх зіркаць.
1919 Усё баязлівае, усё напускное, усё дурное і дробязнае, бо яно не ваўчынае, ён далучае да «чалавека», а ўсё моцнае і высакароднае, толькі таму, што яшчэ не зрабіўся сам сабе панам, прыпісвае свайму воўчаму пачатку. Мы развітваемся з Гары, мы даём яму адзінока ісці далей ягонай дарогай.
1920 І вось у мяне ў руках два мае партрэты — аўтапартрэт з рыфмаваных кнітэльвэрсаў, такі ж журлівы і трывожны, як і я сам, і партрэт, напісаны холадна і з выгляду аб'ектыўна старонняй асобай, які глядзіць на мяне збоку, зверху ўніз, і ведае больш, але ўсё-такі менш за мяне.
1921 Другім разам паламалася маё сямейнае жыццё, мая душэўна хворая жонка прагнала мяне з дому, з наладжанага быту, каханне і давер раптам ператварыліся ў нянавісць і смяротную варажнечу, суседзі глядзелі мне ўслед з жалем і пагардай. Вось тады і пачалася мая ізаляцыя.
1922 І кожнага разу гэтаму здзіранню маскі, гэтаму абвалу ідэала папярэднічалі такая самая жахлівая пустата і цішыня, такая самая смяротная скаванасць, ізаляванасць і адчужанасць, такая самая пустэльня абыякавасці і роспачы, як тыя, праз якія я зноў праходзіў цяпер.
1923 Рэлігія, бацькаўшчына, сям'я, дзяржава не мелі ў мяне ніякай вартасці, яны мне ніяк не абыходзілі, славалюбства навукі, мастацтвы, цэхі мяне гідзілі; мае погляды, мой густ, мой розум, якімі я колісь ззяў як чалавек адораны і папулярны, цяпер запусціліся і здзічэлі, зрабіліся падазронымі людзям.
1924 Праз усю гэту муку, праз усе гэтыя ваганні, праз усе гэтыя сведчанні нізкасці і нікчэмства свайго «я», праз усю гэтую жахлівую боязь паразы, праз увесь гэты страх смерці? Ці не лягчэй было б, ці не прасцей прадухіліць паўтор столькіх пакутаў і даць лататы? Ну так, гэта было б і прасцей, і разумней.
1925 Што б там ні пісалі наконт «самагубцаў» у брашуры пра Стэпавага ваўка, ніхто не мог пазбавіць мяне прыемнасці з дапамогай свяцільнага газу, брытвы альбо пісталета ўнікнуць паўтору працэсу, пакутлівы боль ад якога я, далібог, перажываў ужо даволі часта і глыбока.
1926 У сваім такім цяжкім, такім шалёным жыцці я даволі часта бываў высакародным донкіхотам і аддаваў перавагу частцы — зручнасці, а гераізм — розуму. Годзе, хопіць з мяне! Раніца пазяхала ўжо ў вокны, свінцовая, халерная раніца дажджлівага зімовага дня, калі я нарэшце лёг.
1927 Гэта ўзнікла, прабліснула, патухла, і цяжкі, як гара, сон атуліў мой лоб. Прачнуўшыся пад полудзень, я адразу адчуў яснасць сітуацыі: брашурка мая і вершы ляжалі на тумбачцы, і маё рашэнне, якое даспела і памацнела за ноч у сне глядзела на мяне прыветліва-халодна з хаосу майго жыцця апошняга часу.
1928 Гэты спосаб, значыцца, адпадаў. Але маё рашэнне прыняло цяпер такую форму: калі ў мяне ўсё пойдзе так, што я змушаны буду скарыстацца сваім опіумным зеллем, мне дазваляецца замяніць гэта кароткае збавенне збавеннем вялікім, смерцю, прычым смерцю пэўнай, надзейнай, ад кулі альбо ад брытвы.
1929 Цяпер становішча прасветлілася; чакаць свайго пяцідзесяцігоддзя, як дасціпна раіла брашурка, трэба было, на мой погляд, надта ж бо доўга, да яго заставалася яшчэ два гады. Няважна, праз год, ці праз месяц, ці ўжо заўтра — але дзверы былі адчыненыя. Не скажу, што «рашэнне» моцна перамяніла маё жыццё.
1930 Трактат пра Стэпавага ваўка я часам перачытваў то з захапленнем і ўдзячнасцю, быццам прызнаваў, што нейкі там маг мудра скіроўвае мой лёс, то з пакеплівай пагардай да цвярозасці трактата, які, як мне падалося, зусім не ўлічваў спецыфічнай напружанасці майго жыцця.
1931 Глыбей за ўсё астатняе мяне займала тая галюцынацыя, той відзеж каля царкоўнага мура, той анонс светлавых літар, які адпавядаў намёкам у трактаце. Надта ж бо шмат чаго абяцалася мне, надта ж бо моцна распалілі галасы таго невядомага свету маю дацеклівую цікаўнасць.
1932 Трэба жыць у свеце нармальнага і магчымага, каб ведаць што-небудзь пра такія рэчы дакладна. Тым часам праз нейкі свой бзік я далучыўся да працэсіі і прывалокся разам з усімі жалобнікамі да могілак, архісучасных цэментных могілак з крэматорыем і рознай тэхнікай.
1933 Ніхто не пранікаўся пабожнымі пачуццямі, і калі святар называў прысутных «дарагімі сухрысціянамі», дзелавыя твары ўсіх гэтых купчыкаў, булачнікаў і іх жонак моўчкі нурыліся з сутаргавай сур'ёзнасцю, сумеўшыся, фальшыва, з адзіным жаданнем, каб хутчэй скончылася непрыемная працэдура.
1934 Я расчаравана пайшоў далей, не ведаючы куды, ніякай мэты, ніякага памкнення, ніякага абавязку ў мяне не было. У жыцця быў агідна горкі смак, я адчуваў, як млосць, што даўно ўжо падступала да горла, дастаецца да сваёй найвышэйшай адмеціны, як жыццё выштурхоўвае і адкідае мяне.
1935 Калі я праходзіў міма бібліятэкі, на вочы мне ўскінуўся адзін малады прафесар, з якім я раней часам гутарыў і да якога ў пару майго побыту ў гэтым горадзе нават колькі разоў заглядваў на кватэру пагаварыць з ім пра ўсходнія міфалогіі, — тады гэтая тэма мяне дужа цікавіла.
1936 Ён вельмі ўзрадаваўся, ажывіўся і напомніў мне сякія-такія падрабязнасці нашых ранейшых дыскурсаў, сказаў, што шмат чым абавязаны мне за імпульсы, якія зыходзілі з мяне, што часта думаў пра мяне, што з таго часу яму рэдка выпадала так цікава і плённа дыспутаваць з калегамі.
1937 Спытаўся, ці даўно я ў горадзе — я зманіў: што толькі некалькі дзён, і таму не наведаў яго. Я паглядзеў на добры, з пячаткай вучонасці твар гэтага ветлівага чалавека, — сустрэча з ім увогуле смешны кур'ёз, — і, як згаладалы сабака, нацешыўся драбінкай цяпла, глытком любові, кавалачкам прызнання.
1938 Гэта была гравюра пісьменніка Гётэ, наравістага, геніяльна прычасанага старца з прыгожа лепленым тварам, дзе, як таму і след, былі і славутае вогненнае вока, і налёт крыху прыгладжаных вяльможнасцю адзіноты і трагізму, на якія мастак паклаў асабліва шмат намогаў.
1939 Тут былі на месцы прыгожа стылізаваныя заснавальнікі і нацыянальныя славутасці, а не стэпавыя ваўкі. Калі б цяпер увайшоў гаспадар, мне, мабыць, яшчэ ўдалося б прыдумаць нейкую прычыну і адкланяцца. Але ўвайшла яго жонка, і я скарыўся лёсу, хоць і прадчуваў нядобрае.
1940 Мы павіталіся, і за першым дысанансам пайшлі новыя і новыя. Яна павіншавала мяне з добрым выглядам, а я ж выдатна ведаў, як пастарэў за гады пасля нашай апошняй сустрэчы; ужо калі мы паціскалі рукі, мне непрыемна нагадаў пра гэта прыкры падагрычны боль у пальцах.
1941 А потым яна спыталася, як пажывае мая мілая жонка, і мне давялося сказаць, што жонка пакінула мяне і шлюб наш распаўся. Мы абое былі радыя, калі паявіўся прафесар. Ён таксама павітаў мяне вельмі цёпла, і ўся двухсэнсіца, увесь камізм сітуацыі неўзабаве знайшлі сабе вельмі файнае выяўленне.
1942 Я добра памятаю той момант, бо якраз жа калі прафесар загаварыў пра здрадніка радзімы Галера, паганае пачуццё прыгнечанасці і роспачы, што нарастала і памацнялася ўва мне з хаўтураў, згусла ў страшэнную цяжкасць, у фізічна пранозлівы (унізе жывата) боль, у трывожнае адчуванне наканавання.
1943 Нешта як бы падпільноўвала мяне, нейкая небяспека цікавала і падкрадвалася ззаду. На шчасце, сказалі, што вячэра гатовая. Мы перайшлі ў сталовую, і, увесь час стараючыся сказаць альбо спытаць што-небудзь бяскрыўднае, я з'еў больш, чым прывык з'ядаць, і з кожнай хвілінай пачуваўся ўсё больш паскудна.
1944 Нарэшце, каб звесці іх убок, я пачаў расказваць пра пахаванне, сведкам якога сёння быў. Але я не знайшоў правільнага тону, мае патугі на гумар былі жалю вартыя, мы разыходзіліся ў розныя бакі ўсё больш і больш, ува мне рагатаў, ашчэрваючыся, стэпавы воўк, і за дэсертам усе трое больш маўчалі.
1945 Мы вярнуліся ў той першы пакой выпіць кавы і гарэлкі, — можа, гэта нам крыху дапамагло б. Але тут князь паэтаў зноў запаў мне ў вочы, хоць яго ўжо пераставілі на камоду. Я не мог адвязацца ад яго, і, выдатна чуючы ў сабе галасы перасцярогі, зноў узяў яго ў рукі і пачаў з ім гутарыць.
1946 Я быў проста апантаны адчуваннем, што гэтая сітуацыя нязносная, што вось цяпер я павінен альбо сагрэць і заняць гаспадароў, наладзіць іх на сябе, альбо давесці ўсё да выбуху. Мы вярнуліся ў той першы пакой выпіць кавы і гарэлкі, — можа, гэта нам крыху дапамагло б.
1947 Я не мог адвязацца ад яго, і, выдатна чуючы ў сабе галасы перасцярогі, зноў узяў яго ў рукі і пачаў з ім гутарыць. Я быў проста апантаны адчуваннем, што гэтая сітуацыя нязносная, што вось цяпер я павінен альбо сагрэць і заняць гаспадароў, наладзіць іх на сябе, альбо давесці ўсё да выбуху.
1948 Далей, каб ужо была поўная яснасць, я павінен далажыць шаноўнаму гаспадару, што ён мяне сёння вельмі пакрыўдзіў. Ён стаў на дурную, тупалобую, вартую якога-небудзь гультаяватага афіцэрыка, а не вучонага, пазіцыю рэакцыйнай газеткі ў адносінах да поглядаў Галера.
1949 А гэты Галер, гэты «тып», гэты бязродны прахвост не хто там хто які, а менавіта ж я сам, і справы нашай краіны і цэлага свету ішлі б куды лепш, калі б хоць тыя нямногія, хто здольны думаць, сталі на бок розуму і любові да свету, замест каб слепа і апантана рвацца да новай вайны.
1950 Мне адразу з'яснілася, што гэты непрыемны вечар клаўся на мяне куды большым значэннем, чым на абуранага прафесара; яму ён быў расчараваннем, прыкрым эпізодам, а мне апошнім правалам і ўцёкамі, развітаннем з мяшчанскім, маральным, вучоным светам, поўнай перамогай стэпавага ваўка.
1951 Ідзі дахатанькі, Гары, і шарахні сабе па горле! Годзе адкладваць. Я кідаўся па вуліцах, мяне гнала бяда. Вядома, мая дурасць — аплёўваць добрым людзям акрасу іх салона, дурасць і няветлівасць, але інакш я не мог, не мог болей трываць іх прымітыўнага, ілжывага, чыннага жыцця.
1952 О, маці і бацька, о, далёкі свяшчэнны агонь маладосці, о, тысячы радасцяў, парыванняў і мэтаў цэлага майго жыцця! Нічога з гэтага ў мяне не засталося, нават каяння, даліся ў знакі толькі агіда і боль. Ніколі яшчэ, здавалася мне, сама патрэба жыць не раніла так, як у гэты вось час.
1953 Гэта было вяртанне дамоў, у мой пакой, гэта была патрэба змірыцца з роспаччу! Ад яе не ўцячы, колькі ні бегай, не ўцячы ад вяртання да маіх дзвярэй, да стала з кнігамі, да канапы з партрэтам маёй каханай на сцяне, не ўцячы ад таго імгнення, калі трэба будзе ўзяць брытву і смыкануць сабе па горле.
1954 Нават калі сёння ў барацьбе роспачы з бояззю пераможа боязь, дык усё роўна заўтра і штодзень перад мною зноў будзе стаяць роспач, ды яшчэ патроеная маёй пагардай да сябе. Так я і буду зноў хапацца за брытву і зноў адкідаць яе, пакуль нарэшце не адбудзецца тое.
1955 Зноў мяне рыўкамі матала па горадзе, я абыходзіў сваю кватэру коламі, увесь час думаючы пра вяртанне і ўвесь час адкладваючы яго. Час ад часу я затрымліваўся ў кабаках, то на адну чарку, то на дзве, а потым мяне зноў насіла па горадзе, размашыста кружляла вакол маёй мэты, вакол брытвы, вакол смерці.
1956 У рэстаране шумела начное жыццё — гвалт, замятня, дым, вінныя выпарэнні і галас, у задняй зале скакалі, там і бушавала музыка. Я застаўся ў першым салоне, дзе былі простыя, беднавата адзетыя людзі, тым часам як у заднім, бальным, мільгалі і даволі элегантныя госці.
1957 Я агледзеўся: незнаёмыя твары, мужчыны з цыгарамі, пралітае піва на мармуровым століку, паўсюль крык, віск, скочная музыка. Мне трэба паспаць, сказала яна. Ах, дзетачка, ведала б ты, што мой сон чуйны, як у вавёркі. Спаць у гэтым вэрхале, седзячы за столікам, пад стук піўных куфляў.
1958 Я адпіў глыток віна, дастаў з кішэні цыгару, пашукаў вачыма запалкі, але курыць мне, шчыра кажучы, не хацелася, я паклаў цыгару перад сабою на столік. «Заплюшчы вочы», — сказала яна мне. Аднаму Богу вядома, адкуль у гэтай дзяўчыны такі голас, такі таўставаты, добры голас, мацярынскі голас.
1959 Спярша я ведаў толькі, што пра мяне дакладзена «яго эксэленцыі», потым я даўмеўся, што прыме мяне гер фон Гётэ. На жаль, я прыйшоў сюды не зусім як прыватная асоба, а як карэспандэнт нейкага часопіса, гэта вельмі скоўвала мяне, і я не мог зразумець, якое халеры я апынуўся ў такім становішчы.
1960 Я, праўда, усупрацівіўся гэтай чорнай кузацы, страсянуў яго, але не ведаў, дзе ён затаіўся цяпер, і не адважваўся абмацаць сябе. Ды і не быў пэўны, што пра мяне памылкова ці не далажылі замест Гётэ Матысану, якому я, аднак, пераблытаўшы яго ў сне з Бюргерам, прыпісаў вершы да Молі.
1961 Зрэшты, сустрэцца з Молі мне вельмі хацелася б, я ўяўляў яе сабе цудоўнай жанчынай, мяккай, музычнай, вечаровай. Калі б толькі я не сядзеў тут па заданні гэтай праклятай рэдакцыі! Мая неахвота ўсё падрастала і паступова перакінулася на Гётэ, які раптам заслужыўся ў мяне на мноства розных дакораў.
1962 Вось якую машыну змайстраваў вольнымі вечарамі гэты ўседлівы малады чалавек, захоплены ідэяй бяздротавай і ўгоднай Госпаду Богу тэхнікі, якому спатрэбіліся тысячы гадоў, каб адкрыць і вельмі недасканала прадставіць тое, што заўсёды ведаў і чым разумней карыстаўся кожны мысляр.
1963 Я сказаў ёй, што ўсюдыіснасць усіх сілаў і дзеянняў была выдатна вядомая старажытным індыйцам, а тэхніка давяла да агульнай свядомасці толькі малую частку гэтага феномену, сканструяваўшы яму, гэта значыць, на гукавыя хвалі, пакуль што яшчэ страшэнна недасканалы прыёмнік і перадатчык.
1964 Варта мне толькі ўявіць сабе, што яна парушыць альбо забудзе нашую дамоўленасць, і ўжо ясна бачыў, што тады будзе са мною: свет зноў апусцее, пацякуць шэрыя, нішчымныя дні, зноў вернецца жах пустаты і змярцвеласці вакол мяне, і адзінае выйсце з гэтага маўклівага пекла — брытва.
1965 Я разумеў свой стан з поўнай, бязлітаснай яснасцю, разумеў, што не што іншае, як невыносны раздрай паміж няздольнасцю жыць і няздольнасцю памерці робіць так важнай гэтую маленькую прыгожую паскакуху з «Чорнага арла». Яна была акенцам, малюсенькай светлай проймай у цёмнай пячоры майго страху.
1966 Я мог бы сказаць самыя разумныя і тонкія рэчы пра сувязі і прычыны маіх пакутаў, маёй душэўнай хваробы, майго вар'яцтва, майго неўрозу, гэтая механіка мне была зразумелая. Але патрэбныя былі не веданне, не разуменне — не іх я так палка прагнуў — а ўражанні, рашэнне, штуршок і скачок.
1967 Незабыўнае імгненне, калі я зноў убачыў яе! Я сядзеў за маленькім столікам старога ўтульнага рэстарана, папярэдне заказаным па тэлефоне, хоць патрэбы ў тым і не было, і вывучаў меню, а ў шклянцы з вадой стаялі дзве цудоўныя архідэі, якія я купіў сваёй сяброўцы.
1968 Чакаць давялося даволі доўга, але я быў пэўны, што яна прыйдзе, і не хваляваўся. І вось яна прыйшла, спынілася каля гардэроба і павіталася са мною толькі ўважлівым, крыху выпрабавальным позіркам сваіх светла-шэрых вачэй. Я недаверліва прасачыў, як трымаецца з ёю афіцыянт.
1969 Калі я паднёс ёй архідэі, яна радасна засмяялася. Усё больш нерэальнай рабілася нядаўняя сцэна, усё больш неверагодным здавалася, што толькі некалькі хвілін назад гэтыя вочы глядзелі так цяжка і холадна. О, у гэтым Герміна была як само жыццё: заўсёды толькі імгненне, якога наперад нельга ўлічыць.
1970 Як толькі выносілі талерку, пачынаўся новы раздзел. Гэтая жанчына, якая разгледзела мяне наскрозь, якая ведала пра жыццё, здавалася, больш, чым усе мудрацы разам узятыя, дзяцінілася, жыла і гуляла імгненнем так па-майстэрску, што адразу ператварыла мяне ў свайго вучня.
1971 Ці тое было высокай мудрасцю, а ці простай наіўнасцю, але ж хто ўмеў да такой ступені жыць імгненнем, хто аж так жыў цяперашнім, так па-сяброўску ашчадліва цаніў любую кветачку ўскрай дарогі, самую малую магчымасць гульні, закладзеную ў імгненне, таму не было чаго баяцца жыцця.
1972 Гэта было неверагодна. Не, проста яна так цалкам аддавалася імгненню, што з такой самай гатовасцю, як любую вясёлую думку, упускала ў сябе і перажывала любы цёмны страх у глыбінях душы. Гэтая Герміна, якую я сёння бачыў другі раз, ведала пра мяне ўсё, мне здавалася немагчымым нешта ад яе ўтоіць.
1973 Але іншыя мае, самыя інтымныя мае праблемы і клопаты, — іх яна ўсе зразумела б, у гэтым я не сумняваўся. Неўзабаве я пагутару з ёю пра Стэпавага ваўка, пра трактат, пра ўсё, што пакуль існуе ўва мне адным, пра што я нікому яшчэ ані словам не заікнуўся. Я не ўтрымаўся ад спакусы пачаць зараз жа.
1974 На другі дзень паполудні мы сустрэліся ў кавярні. Герміна ўжо сядзела там, калі я прыйшоў, і піла чай. Яна, усміхаючыся, паказала мне газету, дзе знайшла маё імя. Гэта быў адзін з тых крыклівых рэакцыйных лісткоў маёй радзімы, у якіх час ад часу сюд-туд пракідаліся зласлівыя артыкулы супроць мяне.
1975 Гэта быў зноў выпад такога роду, дрэнна напісаны, напалавіну накрэмзаны самім рэдактарам, напалавіну скялемзаны з мноства падобных выступаў блізкай яму прэсы. Ніхто, як вядома, не піша горш, чым абаронцы спарахнелай ідэалогіі, ніхто не выяўляе менш ахайнасці і прыстойнасці ў сваім рамястве, чым яны.
1976 Праз гадзіну яна пайшла, але запэўніла, што наступным разам навука пойдзе спарней. У мяне на гэты конт была іншая думка, і я быў вельмі расчараваны сваёй дурасцю і няўклюднасцю, за гэтую гадзіну я, здавалася, зусім не навучыўся, і мне не верылася, што наступным разам усё пойдзе лепш.
1977 Але, дзіўная рэч, наступным разам пайшло сапраўды лепш, і мне нават цікава стала, і пад канец урока Герміна заявіла, што факстрот я ўжо, бач ты, засвоіў. Але калі з гэтага яна зрабіла выснову, што заўтра мне трэба будзе ісці з ёю ў які-небудзь рэстаран, я перапалохаўся і заўпарціўся.
1978 Я паныла пахлёбтваў чай, разглядваў падэлегантненую публіку. Мой пагляд спыняўся на дзвюх прыгожых дзяўчатах, абедзве хораша танцавалі, з захапленнем і зайздрасцю глядзеў я, як пругка, прыгожа, весела і ўпэўнена яны рухаліся. Тут паявілася Герміна, яна была незадаволеная мною.
1979 Тае бяды — яно і не трэба! Няўжо тут няма дзяўчат, якія мне падабаліся б? Я паказаў ёй адну з тых, прыгажэйшая каторая, яна якраз стаяла непадалёк ад нас. Яе дзівосная аксамітная спаднічка, коратка стрыжаныя густыя валасы, поўныя, як у сталай жанчыны, рукі былі чароўныя.
1980 Тым часам гэты наварот ад самападману, гэты распад маёй асобы зусім не былі толькі прыемнай і пікантнай прыгодай, наадварот жа, яны былі часам горка балючыя і амаль невыносныя. Грамафон часта гучаў пякельна ў гэтым атачэнні, дзе ўсё было наладжана зусім на іншыя тоны.
1981 Гэта ранейшы гер Галер, творчы здольнік, знаўца Моцарта і Гётэ, аўтар цікавых развагаў пра метафізіку мастацтва, пра геніяльнасць і трагізм, пра чалавечнасць, тужлівы пустэльнік у сваёй заваленай кнігамі келлі, быў аб'ектам паслядоўнай самакрытыкі і не вытрымаў яе.
1982 Ён быў падобны на вяльможу, абабранага бандытамі, які застаўся ў падраных портках і зрабіў бы куды разумней, калі б цяпер увайшоў у ролю абадранца, але замест гэтага носіць на сабе транты з такім форсам, быццам на іх усё яшчэ вісяць ордэны, і плаксіва прэтэндуе на страчаную вяльможнасць.
1983 Пабла запомніўся мне як гладзенькая нікчэмнасць, крыху славалюбны красунчык, вясёлае і бяздумнае дзіця, якое радасна дудзіць у сваю дудачку і якое лёгка купляецца на пахвалу і шакаладку. Але Пабла не пытаўся маёй думкі, яна была яму гэтак сама да аднаго месца, як і мае музычныя тэорыі.
1984 І сапраўды пасвяжэў і падбадзёрыўся — у парашку, відаць, быў дамесак какаіну. Герміна сказала мне, што ў Пабла шмат такіх сродкаў, ён дастае іх нейкімі таемнымі шляхамі, часам дае сябрам і добра ведае сумесі і дазіроўкі ўсіх гэтых панацэяў — ад болю, снатворных, для добрых сноў, вясёлых, любоўных.
1985 Аднойчы я сустрэў яго ў горадзе на набярэжнай, і ён адразу далучыўся да мяне. Гэтым разам мне нарэшце ўдалося падбіць яго на гутарку. У некаторыя моманты старое і новае, боль і весялосць, страх і радасць на дзіва змешваліся. Я быў то на нябёсах, то ў пекле, часцей тут і там адначасова.
1986 Так было ў тое імгненне, калі я праз некалькі дзён пасля свайго танцавальнага дэбюту ўвайшоў увечары да сябе ў спальню і на вялікае здзіўленне, страх, жах і радасць застаў у пасцелі прыгажуню Марыю. З усіх неспадзяванак, якія мне дагэтуль падносіла Герміна, гэта была самая неспадзяваная.
1987 Доўга думаў я, сноўдаючыся той ночы, пра свае адносіны да музыкі і зноў нагледзеў у гэтых такіх кранальных, такіх ліхашчасных адносінах да яе лёс нямецкай інтэлігентнасці. У нямецкай душы пануе мацярынскае права, сувязь з прыродай у форме гегемоніі музыкі, невядомая ніякаму іншаму народу.
1988 Якія б добрыя і чыстыя памкненні ні кіравалі ёю, якой бы цудоўнай істотай яна ні была — няма каб яшчэ тады даць мне загінуць, яна штурхала, яна папіхала мяне ў гэты бесталковы, чужы, мітуслівы, цацачны свет, дзе я ўсё адно заўсёды буду чужы і ўсё лепшае ўва мне зачаўрае і загіне.
1989 І я сумна патушыў святло, сумна ўвайшоў у спальню, сумна пачаў распранацца, але тут мяне збянтэжыў нейкі нязвыклы пах, пахла парфумай, і, азірнуўшыся, я ўбачыў, што ў маёй пасцелі ляжыць прыгажуня Марыя, ніякавата ўсміхаючыся вялікімі блакітнымі вачыма. Я пачаў цалаваць яе вочы, рот, шыю і грудзі.
1990 Марыіны пяшчоты не прычынялі болю цудоўнай музыцы, якую я чуў сёння, яны былі вартыя яе і былі яе ўвасабленнем. Я павольна сцягваў коўдру з прыгажуні, пакуль не дабраўся, цалуючы, да кончыкаў яе ног. Калі я лёг да яе, падобны на кветку твар яе ўсміхнуўся мне з разуменнем і прыхільна.
1991 Як дзіця. А ў прамежках сну я піў яе цудоўную, вясёлую маладосць і пазнаваў у ціхай балбатні мноства цікавых рэчаў пра жыццё яе і Герміны. Пра жыццё гэтага роду я ведаў вельмі мала, толькі ў тэатральным свеце трапляліся мне часам раней такія істоты, і жанчыны, і мужчыны, паўмастакі-паўпрайдохі.
1992 Усе гэтыя дзяўчаты, звычайна з беднаты, надта ж бо разумныя і надта прыгожыя, каб аддавацца ўсё сваё жыццё толькі якой-небудзь кепска аплачванай і бязрадаснай службе дзеля кавалка хлеба, жылі то на выпадковаыя заробкі, то на капітал сваёй прывабнасці і прыемнасці.
1993 Іншыя, і да іх належала Марыя, вызначаліся нязвыклай здольнасцю да кахання і патрэбай у ёй, большасць ведала толк у каханні да абодвух полаў; яны жылі адзіна дзеля кахання і заўсёды, апрача афіцыйных і плацёжаздольных сяброў, мелі ўсякія іншыя любоўныя сувязі.
1994 Яны любілі шампанскае альбо якую-небудзь фірмовую смажанку, як мы любім якога-небудзь кампазітара альбо паэта, і якой-небудзь моднай танцавальнай мелодыі альбо сентыментальна-саладжавай песеньцы яны аддавалі такую самую даніну захаплення, хвалявання і расчуленасці, якую мы — Ніцшэ альбо Гамсуну.
1995 І хіба не было ў гэтым вартай подзіву суадпаведнасці з поглядамі сеньёра Пабла і пацвярджэння ягонай праўды? Гэтага красунчыка Пабла Марыя таксама, здаецца, вельмі кахала. Мы зноў заснулі. Я зноў прачнуўся, усё яшчэ абдымаючы яе, маю цудоўную, цудоўную кветку.
1996 Мая душа зноў уздыхнула, мае вочы зноў пачалі бачыць, і хвілінамі мяне кідала ў жар ад здагадкі, што варта мне толькі пазбіраць раскіданыя вобразы, варта ўзняць да вобраза ўсё сваё гары-галераўскае ваўчынае жыццё цалкам, як сам я ўвайду ў сонмішча вобразаў і зраблюся несмяротным.
1997 Раніцай я павінен быў, падзяліўшы з Марыяй свой сняданак, потайкам вывесці яе з дома, і гэта мне ўдалося. У той самы дзень я зняў сабе і ёй у суседнім квартале пакойчык толькі для нашых спатканняў. Мая настаўніца танцаў Герміна яўлялася, як і след было, і мне давялося-такі вучыцца бастону.
1998 Яна папрасіла ў мяне грошай на касцюм, пра які, аднак, адмовілася што-небудзь казаць наперад. Наведваць яе альбо хоць бы ведаць, дзе яна жыве, мне ўсё яшчэ не было дазволена. Гэты дамаскарадны час, каля трох тыдняў, прайшоў надзіва добра. Марыя здавалася мне першай у маім жыцці сапраўднай каханкай.
1999 Ужо падчас таго першага нясмелага танца з ёю я адчуў гэта, ужо тады пачуў гэты водар геніяльнай, вытанчанай пачуццёвасці і быў зачараваны ім. І не выпадкова, вядома, ва ўсім абазнаная Герміна падвяла мне гэтую Марыю. У яе пахошчах, ва ўсім яе вобліку было нешта ад лета, нешта ад ружаў.
2000 Я не меў шчасця быць адзіным каханкам Марыі альбо карыстацца яе выбарам, я быў адзін з многіх. Часта ў яе не было часу на мяне, часам яна ўдзяляла мне якую-небудзь гадзіну ў другой палове дня, зрэдзь — ноч. Браць грошы ў мяне яна не захацела, за гэтым, мабыць, крылася Герміна.
2001 Але дарункі прымала ахвотна, і калі я дарыў ёй, напрыклад, новы кашалёк з чырвонай лакіраванай скуры, туды дазвалялася папярэдне пакласці некалькі залатых манетак. Дарэчы, за гэты чырвоны кашалёк яна падняла мяне на смех! Кашалёк быў цудоўны, але ўжо састарэлага, нямоднага ўзору.
2002 І са мною было тое самае, дружа! Я была дзяўчынка з добрымі задаткамі, створаная дзеля таго, каб жыць па высокім узоры, выстаўляць сабе высокія патрабаванні, выконваць вартасныя задачы. Я магла ўзяць на сябе вялікую долю быць жонкай караля, каханкай рэвалюцыянера, сястрой генія, маці пакутніка.
2003 А як што ў мяне былі добрыя вочы і вушы, ды і пэўная цікаўнасць таксама, я пачала прыглядвацца да так званага жыцця, да сваіх знаёмых і суседзяў, да больш чым пяці дзесяткаў людзей і лёсаў, і тут я ўгледзела, Гары, што мае мары былі правільныя, тысячу разоў правільныя, гэтак сама як і твае.
2004 Свае апошнія словы яна вымавіла зноў ледзь чутна, і ў пакоі запанавала мірная цішыня. Сонца садзілася, і залатыя літары на каранцах многіх маіх кніг мігаталі ў яго прамянях. Я ўзяў у далоні галаву Герміны, пацалаваў яе ў лоб і прытуліўся шчакой да яе шчакі — як брат.
2005 У дарозе да яе думаў я, аднак, не пра Марыю, а пра тое, што сказала Герміна. Усё гэта, так мне здалося, былі, мусібыць, не яе ўласныя думкі, а мае, якія гэтая празарліўка, прачытаўшы і ўдыхнуўшы іх у сябе, узнавіла мне так, што яны набылі форму і паўсталі перад мною ў новым выглядзе.
2006 І раптам я пачуў вакол сябе гэты неспасцігальны смех, пачуў, як смяюцца несмяротныя. Я сядзеў, як зачараваны, зачаравана дастаў аловак з кішэні жылеткі, пашукаў вачыма паперы, убачыў перад сабою меню вінаў і пачаў пісаць на адвароце яго, пісаць верш, які толькі нараніцу знайшоў у сябе ў кішэні.
2007 І калі яшчэ нядаўна я апасліва і нясмела супрацівіўся прыемнаму легкадумству любові толькі пачуццёвай, калі яшчэ нядаўна баяўся вясёлай саступлівай Марыінай прыгажосці, дык цяпер я перажываў страх перад смерцю — але страх, які ўжо ведаў, што неўзабаве ён ператворыцца ў пакорлівасць і збавенне.
2008 Зноў дамагацца вянка жыцця, зноў акупляць бясконцую віну жыцця — такая была мая доля. Лёгкае жыццё, лёгкая любоў, лёгкая смерць — гэта не маё. З намёкаў дзяўчыны я вывеў, што на заўтрашнім бале альбо ж пасля яго нас чакаюць нейкія асаблівыя прыемнасці, нейкі асаблівы разгул.
2009 Пасля ночы я адсыпаўся ўдзень. Раніцай паехаў спачатку ў лазню, пасля, смяротна стомлены, дамоў, занавесіў сваю спальню, знайшоў, раздзяваючыся, у кішэні свае вершы, зноў забыўся пра іх, адразу ж лёг, забыўся пра Марыю, Герміну і маскарад і праспаў цэлы дзень.
2010 Я сабраўся ў добрым настроі і выйшаў з дому, каб спачатку перакусіць. Гэта быў першы касцюмаваны баль, на якім я быў. Ранейшым часам, зрэшты, я наведваў, бывала, такія святы, але быў толькі гледачом, і энтузіязм, з якім пра іх расказвалі, з якім іх чакалі іншыя, заўсёды здаваўся мне смешным.
2011 Гэты сучасны чалавек энергічны, дзелавіты, здаровы, халодны, падцягнены — тып што трэба, ён яшчэ пакажа сябе ў наступнай вайне. Мне на гэта было напляваць, я не быў ні сучасны, ні старамодны, я выпаў з часу і нёсся кудысьці, блізкі да смерці, гатовы да смерці.
2012 Развітанне — цудоўная рэч, яно размякчае. Мне былі мілыя маё цвёрдае сядзенне, мая мужыцкая шклянка, мілы прахалодны фруктовы смак эльзаскага віна, мілая мая блізкасць да ўсяго і да ўсіх у зале, мілыя твары замроеных выпівохаў, гэтых расчараваных, чыім братам я даўно быў.
2013 Мяшчанскімі сантыментамі я ўпіваўся тут, крыху прыпраўленым водарам старамоднай тракцірнай рамантыкі той падлеткавай пары, калі шынок, віно і цыгара былі яшчэ забароненымі, невядомымі, цудоўнымі рэчамі. Але Стэпавы воўк не страпянуўся, каб ашчэрыць іклы і разарваць мае сантыменты.
2014 А і праўда, няхай бы ж! Маю тайную скаванасць, маю нясмеласць перад балем-маскарадам кіно і выкліканыя ім пачуцці не паменшылі, а непрыемна пабольшылі, і я павінен быў, падумаўшы пра Герміну, зрабіць над сабою намогу, каб нарэшце паехаць у «Глобус» і ўвайсці ў залы.
2015 Час ужо быў позні, баль быў даўно ў разгары, цвярозы і баязлівы, я адразу ж, не паспеўшы распрануцца, трапіў у бурлівую наталач масак, мяне фамільярна штурхалі пад бок, дзяўчаты назаляліся, каб я частаваў іх шампанскім, клоўны ляпалі мяне па плячы і звярталіся на «ты».
2016 Я панура прабіраюся праз гэты гамуз — ад негрыцянскага аркестра да сялянскай музыкі, з вялікай распрамененай галоўнай залы ў праходы, на лесвіцы, у бары, да буфетаў, у пакоі, дзе пілі шампанскае. Сцены былі ўвешаны дзікунскімі вясёлымі малюнкамі наймаднейшых мастакоў.
2017 Пад поўнач я ўсё яшчэ нікога не знайшоў; хоць і не танцаваў, мне было горача, і галава ў мяне круцілася і пухла, ачмурэлы я плюхнуўся на бліжэйшае крэсла, сярод незнаёмых людзей, спытаў віна і прыйшоў да высновы, што на такія шумныя святы старым, нябось, і патыкацца лепш не варта.
2018 Я паныла піў віно, глядзеў на голыя рукі і спіны жанчын, глядзеў, як міма праносяцца пераўбранцы ў неверагодных касцюмах, прымаў лёгкія штурхалі пад бок і моўчкі адцураў ад сябе некалькі дзяўчат, якія прасіліся да мяне на калені альбо патанцаваць са мною. «Стары зануда!» — сказала адна і мела рацыю.
2019 Бо тое ж прыйшоў я сюды з самымі лепшымі намерамі, а развесяліцца не мог, і гэтая бразгатлівая, бурлівая радасць, гэты смех, гэтае бушаванне здаваліся мне дурнымі і вымучанымі. Таму каля гадзіны ночы злосны і расчараваны я пачаў прадзірацца да гардэроба, каб апрануць паліто і сысці.
2020 Як бо што яна была пад мужчыну, я не мог танцаваць з ёю, ну, проста ж не мог дапусціцца да нейкіх там адмысловых далікатнасцяў, закідаў у залёты, і хоць у мужчынскіх строях яна здавалася далёкай і безудзельнай, яе позіркі, словы, рухі дыхалі ўсімі чарамі жаноцкасці.
2021 Як хораша і глыбока ведаў я, так мне, прынамсі, уяўлялася, Герміну і як цалкам па-новаму адкрылася яна мне ў гэтую ноч! Як мякка і непрыкметна аблытвала мяне сеткай пажады, як гулліва і па-русалачы спанатрана апойвала салодкай атрутай! І вось мы сядзелі, малолі языкамі і пілі шампанскае.
2022 І я пазнаў тую, якая некалькі гадзін таму назад назвала мяне «старым занудам». А цяпер яна лічыла, што захамутала мяне, але ў наступным танцы я ўжо палаў у абдымках другое. Я танцаваў падрад дзве гадзіны альбо і больш, усе танцы, у тым ліку і тыя, якім ніколі не вучыўся.
2023 Ах, думаў я, будзь яно там што будзе, а я хоць раз шчаслівы, хоць раз, а цвіту і пахну, хоць раз вызваліўся ад самога сябе, быў братам Пабла, дзіцём. Я ўдзячна заплюшчыў вочы і адпіў глыток эліксіру. Страціўшы адчуванне часу, я не ведаў, колькі гадзін альбо імгненняў доўжылася гэта хмельнае шчасце.
2024 Большасць гасцей ужо сышла, у калідорах пацішэла, шмат агнёў ужо патушылі, лесвічная клетка вымерла, у верхніх залах змаўкалі і разыходзіліся адзін за адным аркестры, толькі ў галоўнай зале і ўнізе, у пекле, яшчэ бушавала, усё больш разгараючыся, хмельная весялосць.
2025 І раптам, калі я ў танцы пачаў, нахіліўшыся, шукаць губамі яе губы, гэтыя губы ўсміхнуліся пагардлівай, даўно мне знаёмай усмешкай, я пазнаў яе моцны падбародак, пазнаў, шчаслівы, яе плечы, яе локці, яе рукі. Гэта была Герміна, ужо не Герман, пераадзетая, свежая, лёгка прыпахненая і напудраная.
2026 І раптам мы ўсе адчулі раніцу, убачылі бледнае святло за занавескамі, адчулі блізкі канец весялосці, адчулі стомленасць і слепа, са смехам і адчаем яшчэ раз кінуліся ў танец, у музыку, у такт, у паток святла, яшчэ раз шчасна адчулі, як захліствае нас гэтая вялікая хваля.
2027 Усе жанчыны гэтай ліхаманкавай ночы, усе, з кім я танцаваў, усе, каго я распальваў, усе, што распальвалі мяне, усе, да каго я заляцаўся, усе да каго прагна прыціскаўся, усе, каму ўслед глядзеў з любоўнай тугою, зліліся і зрабіліся той адзінай, якая квітнела ў маіх абдымках.
2028 Доўга не канчаўся гэты вясельны танец. Двойчы, тройчы замірала музыка, трубачы апускалі свае інструменты, піяніст уставаў з-за раяля, першая скрыпка знясілена матляла галавой, і кожны раз яны зноў, развярэджаныя энтузіязмам апошніх танцораў, ігралі, ігралі хутчэй, ігралі заядлей.
2029 Яна павольна падняла рукі і прыгладзіла валасы, яе падпашная ўпадзінка бліснула на святле, тонкі, бясконца далікатны цень прабег адтуль да закрытых грудзей, і мне здалося, што гэтая палоска ценю ўвабрала ў сябе, нібы ўсмешка, усю яе прывабнасць, усе гульні і ўсе магчымасці яе цудоўнага цела.
2030 Я чуў, як дзесьці, у нейкай невядомай вышыні і далечы гучаў смех, надзіва звонкі і радасны, але ж і жудасны, чужы смех, смех як бы крышталёвы і ледзяны, звонкі і прамяністы, але халодны і няўмольны. Чаму гэты смех быў мне знаёмы? Я не мог зразумець гэтага. Мы стаялі ўдваіх і глядзелі адно на адное.
2031 Але ўсё гэта адразу прайшло, Гермінін позірк усё гэта патушыў. Ад яе позірку, якім яна паглядзела на мяне, здалося, рухнула ўся мая душа, рушылася любая рэальнасць, у тым ліку і рэальнасць маёй пачуццёвай цягі да яе. Мяне адразу турнула ў нейкі шумны і ўсхваляваны свет.
2032 У мяне душа заспявала, калі я ўбачыў, як мне зноў падміргнулі яго блакітныя вочы. Ён даў мне знак, і я тут жа з радасцю пайшоў за ім. Мноства пачуццяў абудзіў ува мне гэты надпіс; усякага роду страхоцці і ліхоты з майго былога жыцця, з пакінутай рэальнасці пакутліва сціснулі мне сэрца.
2033 Пасля ён з'еў з рук чалавека плітку шакаладу. Пакута была глядзець, да якой фантастычнай ступені навучыўся гэты воўк выракацца сваёй прыроды, — у мяне валасы дыбам уставалі. За гэтую пакуту, аднак, і ўсхваляваны глядач, і сам воўк былі ўзнагароджаныя ў другой частцы прадстаўлення.
2034 Цяпер загадваў воўк, а чалавек слухаўся. Па загадзе чалавек кленчыў, строіў з сябе ваўка, салопіў язык, рваў на сабе пламбаванымі зубамі вопратку. Хадзіў, у залежнасці ад волі ўтаймавальніка людзей, на сваіх дваіх альбо ракам, служыў, паміраў, вазіў ваўка на сабе вярхом, насіў за ім біч.
2035 На сцэну выйшла прыгожая дзяўчына, падышла да дрэсіраванага мужчыны, пагладзіла яму падбародак, пацерлася шчакой аб яго шчаку, але ён па-ранейшаму стаяў ракам, заставаўся зверам, матляў галавой і пачаў шчэрыць на прыгажуню іклы, пад канец настолькі грозна, настолькі па-воўчы, што тая аж уцякла.
2036 О Госпадзе, няўжо і тут не было збавення? У страху бегаў я туды-сюды, адчуваў у роце смак крыві і смак шакаладу, аднолькава агідныя, і, страсна імкнучыся ўвільнуць ад гэтай каламутнай хвалі, сіліўся вырваць з самога сябе больш спакойныя, больш прыветлівыя карціны.
2037 О, дзіва, — гэта было так незвычайна і разам з тым так знаёма, — на мяне тут павеяла маёй маладосцю, атмасферай дзяцінства і падлеткавасці, і ў маім сэрцы пацякла кроў тых часоў. Усё, што я яшчэ толькі рабіў і думаў, усё, чым і кім я толькі што быў, звалілася з мяне, і я зноў памаладзеў.
2038 Усё было як тады, і мне здалося, што я больш ніколі ў жыцці так не кахаў, як кахаў тады Розу. Але гэтым разам мне было дадзена сустрэць яе інакш, чым таго разу. Я бачыў, як яна пачырванела, і адразу зразумеў, што падабаюся ёй, што для яе гэтая сустрэча мае такое самае значэнне, як для мяне.
2039 Кожную дзяўчыну, якую я ў маладосці калісьці кахаў, я цяпер кахаў зноў, але здольны быў кожнай усяляць каханне, кожнай штосьці даць, быць адораным кожнаю. Жаданні, мары і магчымасці, якія жылі колісь толькі ў маім уяўленні, былі цяпер рэальнасцю і сапраўдным жыццём.
2040 Ужо Ірмгард навучыла мяне танцаваць, Іда — цалавацца, а самая прыгожая, Эма, была першая, хто восеньскім вечарам пад раскалыханай лістотай вяза дала пацалаваць мне свае смуглыя грудзі і выпіць шалю радасці. Многае перажыў я ў тэатрыку Пабла, словамі не перадаць нават тысячнай долі.
2041 Кожная рабілася маёй, кожная на свой лад. Паявілася тая жанчына з незвычайнымі цёмна-карымі вачыма пад ільнянымі пасмамі, побач з якою я калісьці прастаяў чвэрць гадзіны каля акна ў калідоры цягніка, — яна не сказала ні слова, але навучыла мяне небывалым, страшным, смяротным мастацтвам кахання.
2042 І цяпер я бачыў іх, аддаваўся ім, быў імі адкрыты, апускаўся ў ружовае сутонне іх пекла. Вярнулася і тая пакуса, што раней прапанаваў мне Пабла, і іншыя, больш раннія, якія я ў той час нават не зусім разумеў, фантастычныя гульні ўтраіх і ўчатырох — усе яны ўсмешліва прымалі мяне ў свой карагод.
2043 Я ачуўся разгублены і разбіты, на бліскучай падлозе адбівалася белае святло калідора. Я не быў у несмяротных, яшчэ не быў. Я быў усё яшчэ ў гэтым свеце загадак, пакутаў, стэпавых ваўкоў, пакутлівых складанасцяў. Кепскае месца, быць у ім нязносна, з гэтым трэба было канчаць.
2044 Глядзеўся ён блага, прыкладна так, як у тую ноч пасля візіту да прафесара і балю ў «Чорным арле». Але ж калі тое было, шмат гадоў, шмат стагоддзяў таму назад; Гары пасталеў, навучыўся танцаваць, пабываў у магічных тэатрах, чуў, як смяецца Моцарт, не баяўся больш ні танцаў, ні жанчын, ні нажоў.
2045 Нават чалавек у меру адораны сталее, прабегшыся праз некалькі стагоддзяў. Доўга глядзеў я на Гары ў люстры: ён быў яшчэ мне добра знаёмы, ён усё яшчэ крышачку быў падобны на пятнаццацігадовага Гары, які ў адну сакавіцкую нядзелю сустрэў у скалах Розу і зняў перад ёю свой канфірмандскі капялюш.
2046 Павольна ішоў я па гулкім калідоры, уважліва аглядваў дзверы, якія раней абяцалі столькі ўсяго добрага: ні на адных не было цяпер надпісу. Я абышоў сотні дзвярэй магічнага тэатра. Хіба не быў я сёння на касцюмаваным бале? З таго часу прайшло сто гадоў. А там далей ужо ніякіх гадоў не будзе.
2047 Я адчыніў дзверы. За імі перад мною адкрылася простая і ладная карціна. На дыванах на падлозе, ляжалі двое голых, прыгажуня Герміна і красунчык Пабла, ляжалі побач у глыбокім сне, глыбока ж стомленыя любоўнай гульнёй, якая здаецца ненасытнай і, аднак жа, так хутка насычае.
2048 Прыгожыя, прыгожыя чалавечыя экземпляры, мілыя карціны, панадныя целы. Пад грудзямі злева ў Герміны была свежая круглая пляма з цёмным кровападцёкам, любоўны ўкус, след прыгожых бліскучых зубоў Пабла. Туды, у гэты след усадзіў я свой нож на поўную даўжыню ляза.
2049 Кроў пацякла па белай далікатнай скуры Герміны. Я сцёр бы гэтую кроў пацалункамі, калі б усё было крышку інакш, склалася крыху інакш. А цяпер я гэтага не зрабіў; я толькі глядзеў, як цякла кроў, і ўбачыў, што яе вочы на секунду расплюшчыліся, поўныя болю і глыбокага здзіўлення.
2050 Пасля падумаў, што мне след было б змежыць ёй вочы. Але яны цяпер стуліліся самі. Усё было зроблена. Яна толькі павярнулася крыху набок, я ўбачыў, як ад падпахі да грудзей пырхнуў лёгкі, пяшчотлівы цень, які мне нешта нагадваў. Забыўся! І больш Герміна не варушылася.
2051 Я доўга глядзеў на яе. Нарэшце як бы ачуўся ад сну і намерыўся сысці. І тут убачыў, як пацягнуўся Пабла, убачыў, як ён расплюшчыў вочы і расправіўся, убачыў, як ён схіліўся над мёртвай прыгажуняй і ўсміхнуўся. Ніколі гэты хлопец не пасур'ёзнее, падумаў я, усё яму — смешкі.
2052 Куды ён пайшоў? Няўжо ўсе пакінуць мяне? Я застаўся з паўнакрытай нябожчыцай, якую кахаў і якой зайздросціў. На бледны лоб яе звісаў хлапечы завітак, рот чырванеў на пабялелым твары і быў не самкнуты, праз яе пяшчотна-пахучыя валасы прасвечвала маленькае, далікатна вылепленае вуха.
2053 Я ўчыніў непамыснае, і вось я стаяў на каленях, не ведаючы, што азначае гэты ўчынак, не ведаючы нават, ці добры ён, ці правільны альбо нядобры і няправільны. Што сказаў бы пра яго той разумны шахматыст, што сказаў бы пра яго Пабла? Я нічога не ведаў, я не мог думаць.
2054 Пры гэтым яны падобна таму, як рухаюцца ў космасе сістэмы планет, бегалі падчас свайго зацятага змагання вакол накрытага да вячэры стала. Ніхто з іх не маўчаў, усе гаварылі адначасова. На дзядзінцы чырвонае святло ліхтара доўга соўгалася і мігцела паміж будынкамі фальварка.
2055 Уладары гэтых багаццяў, вялікія паны, знаходзіліся звычайна там, «дзе цвітуць лімоны і апельсіны». Стары і вялікі двор у галоўным маёнтку займаў кіраўнік, а па фальварках жылі аканомы, якія былі пад кантролем кіраўніка, але досыць незалежныя і добра аплочваліся.
2056 Бахрэвіч жыў у Лясной, але меў пад сваёй апекай яшчэ адзін фальварак — Вульку, што месціўся за тры вярсты ад Лясной. Грашовую суму ён атрымліваў невялікую — разам са штогадовымі ўзнагародамі складала яна каля двухсот рублёў. Але ардынарыю давалі яму шчодрую, і складалася яна з усіх гатункаў збожжа.
2057 Ён меў права трымаць некалькі кароў, пару коней і колькі яму хацелася птаства, свіней і авечак. Меў ён таксама на сваю карысць морг лёну, пару моргаў бульбы, вялікі і дагледжаны гарод. Словам, у аканомавым доме ўсяго было ў
2058 досталь: булак, гародніны, вяндліны, мукі і круп розных гатункаў.
2059 Дзякуючы Мадзі, ад гэтага дастатку, што зрабіў шчокі ўсёй сям'і поўнымі і румянымі, назбіралася яшчэ і ў шуфлядзе камода трохі асігнацый. Няшмат, бо адкуль жа магло назбірацца многа? Але і на тую драбязу каля дваццаці гадоў рупліва і цяжка працавалі абое з Мадзяй.
2060 Аднак яна, наадварот, была такой жанчынай, на якой трымаецца дом мужа. Шчыравала, ашчаджала, напаўняла хату дастаткам, ад якога яшчэ заставалася крыху, каб адкласці ў шуфляду камоды. Уставала на досвітку і ў простым адзенні і абутку даглядала ўсё: кароў, курэй, гарод, кухню.
2061 Людзі куплялі масла з кашай, з чаго Мадзя рагатала да колікаў у жываце, пад акампанемент мужавага смеху, які прыходзіў ад яе ў захапленне. Пасылала таксама на продаж сыры, яйкі, птушак, курынае і гусінае пер'е. Калі ў якім-небудзь з гэтых прадуктаў магла зрабіць якую дамешку ці падман, то рабіла.
2062 Калі якому-небудзь з парабкаў пры выдачы ардынарыі магла дасыпаць ў зерне мякіны, то дасыпала, а добрае зерне, што сэканоміла, пакідала сабе. Часта недасыпала і ніколі не сядзела, склаўшы рукі, толькі адзін раз на тыдзень, едучы ў касцёл, старанна прыбіралася.
2063 Няраз падчас мыцця бялізны, біцця масла ці разбірання свежаніны босая цэлы Божы дзень, з закасанымі рукавамі так уходжвалася, што, ледзь толькі дападала да ложка, у імгненне вока пачынала так храпці, як быццам гучалі некалькі духавых інструментаў. Такая яна была.
2064 Гэта яна, што была некалі з дочкамі спраўніка на «ты» і пару разоў на вечарынах танцавала ў ядвабнай сукенцы, падумала не толькі пра тое, каб даць дочкам адукацыю, але і змагла ажыццявіць сваю задуму. Яна, што сама калісьці вучылася, ведала, чаму паненкі павінны навучыцца.
2065 І кіруючыся ёю, з вялікай цяжкасцю вышуквала гувернантак: напачатку абы-якіх, і нарэшце, на заканчэнне адукацыі адкрыла панну Шуркоўскую, якая, хоць і брала вялікую плату (ажно пяцьдзесят рублёў у год) і ў дадатак жахліва шмат ела, але затое была выдатнай настаўніцай.
2066 Кошты ўтрымання такой дарагой настаўніцы, яе ненажэрнасць і капрызы Мадзя зносіла з сапраўды анёльскай цярплівасцю: за тры гады яна аблаяла яе не больш дзесяці разоў і ні разу не набіла. Крыніцай гэткай цярплівасці і гэткага самакантролю была толькі мацярынская любоў.
2067 А наогул любіла іх самаахвярна. Калі хварэлі — адпойвала іх настоямі зёлак і абкладала горамі кампрэсаў, калі жадалі якога-небудзь убрання — даставала ім грошы, за іхні гонар і дасканаласць гатовая была заўсёды выдрапаць вочы нават роднаму бацьку, калі б яшчэ жыў.
2068 Ён належаў да той вялікай катэгорыі людзей (значна большай, чым думае нехта, хто мяркуе пра чалавецтва павярхоўна), да той катэгорыі, што шануе бізун і любіць яго прыхільнікаў на зямлі. Бахрэвіч баяўся жонкі, і якраз гэты страх абуджаў у ім да яе пашану і ўдзячнасць.
2069 Была гэта сялянка, нават не гаспадарская дачка, сірата, без дому, вартая жалю парабчанка. Быў ён тады малады і з грудзей ягоных яшчэ не зусім выветрылася свежасць і паэзія шляхецкага засценка, які ён толькі што пакінуў дзеля службы ў двары. Быў ён засцянковы шляхціц.
2070 У бацькавым засценку на пятнаццаці моргах зямлі вырасла ажно чатыры браты Бахрэвічы. Двое старэйшых пажаніліся і засталіся на месцы, двое малодшых пайшлі ў свет. Стафан далёка не пайшоў. Чытаць, пісаць і лічыць навучыў яго дарэктар, наняты ў складчыну для дзяцей некалькімі сем'ямі ў ваколіцы.
2071 Спрытны, стройны і пакорлівы, з лёгкасцю атрымаў ён у краснавольскім маёнтку месца дробнага чыноўніка, з гучнай назвай «намеснік». Стаў ён намеснікам не якога-небудзь манарха, але аднаго з краснавольскіх аканомаў. У гэтым жа самым фальварку была і яна: прыгожая, зграбная, чарнавокая дзяўчына.
2072 Бахрэвіч так закахаўся ў яе, што надоўга нават забыўся пра тое, што яна сялянка. Станам сваім нагадвала яна маладую бярозу, вочы яе былі поўныя агню, з-за пунсовых вуснаў паказваліся ва ўсмешцы белыя зубы, а калі расплятала косы, хавалася да пояса ў хвалях кучаравых валасоў.
2073 Быў ён да таго ж у той час хлопец зграбны і жвавы. З загарэлым тварам і белым ілбом, з пшанічнымі вусамі над пунсовымі вуснамі, з тым агнём у вачах, якім маладосць і фізічнае здароўе напаўняюць чалавека, што гадаваўся сярод палявой свежасці, на начлежных росах, мужнеў за плугам і на касьбе.
2074 Цяпер ужо сам не араў і не касіў, аднак працу гэтую ведаў добра, спрытна і дбайна нёс сваю службу, працадаўцам плаціў паслухмянасцю і марыў заняць пасаду аканома. Добра было яму тады на свеце. Чорнавалосая дзяўчына цудоўна дапамагала яму ў цярплівым чаканні спаўнення амбіцыйных надзей.
2075 Далі яму аканомства, і не абы-якое, а ў самой Лясной, ды яшчэ з дадаткам Вулькі. Тады чарнявая Хрысця надзіва хутка яму збрыдла. Што мог сабе дазволіць намеснік, не было ўжо годным аканома, і ў дадатак не абы-якога, а таго, што сядзеў на двух найлепшых фальварках краснавольскага маёнтка.
2076 Зрэшты, нельга было і цяпер сказаць, што ён перастаў яе кахаць. Наадварот, ён добра разумеў, што расстацца з ёй будзе яму вельмі цяжка. Калі б не была яна сялянкай, дык ажаніўся б з ёй, хоць бы яна і не мела нічога. Да грошай ён не быў надта падкі, але гонар шляхецкі цаніў.
2077 Быў ён амбітным. Абдымаў і цалаваў Хрысцю з жарсцю і замілаваннем, але гадзіну пазней марыў пра жаніцьбу з паненкай з добрага дому. «Калі б трафіла, — казаў ён сваім прыяцелям, — то ажаніўся б з босай і голай, была б толькі з добрай сям'і і з адукацыяй». Трафіла.
2078 Быў перад тым яшчэ дзень, калі з Лясной выйшла высокая чорнавалосая сялянка з маладым, але звялым ад пакут і слёз тварам, ведучы за руку адно маленькае дзіцятка, а другое трымаючы каля грудзей. Старэйшага з тых хлопцаў звалі Філіп, у сялянскім вымаўленні Піліп, малодшага Антосік.
2079 У той жа самы дзень Бахрэвіч, на ўсе зашчапкі замкнуўшыся ў сваім пакоі, ажно выў ад плачу. Такі ён быў. Але толькі аднаго разу змагаўся са сваім сэрцам. Самым блізкім прыяцелям прызнаваўся ён тады, што сэрца ваявала ў ім з розумам і розум перамог, пане дабрадзею.
2080 Потым усё жыццё ён віншаваў сябе, што не зрабіў глупства, дзеля сялянкі не завязаў для сябе свет. Але яшчэ доўга, калі ўспамінаў гэтую сялянку, нешта яму так сціскала сэрца, што ажно твар насоўкай выціраў, сплёўваў і як мага хутчэй ішоў у поле, каб забыцца ў працы.
2081 Праўда, меў часам трошкі і непрыемнасцяў — з-за мятлы, але значна больш хацеў гэтага, чым таго, каб ягоная жонка была заціркай з малаком. Цемра і цішыня ахінулі фальварак у Лясной. Каля парабчанскай хаты начны вартаўнік сек дровы, другі ж за стадолай час ад часу працягла свістаў.
2082 Бахрэвіч, абышоўшы будынкі і зазірнуўшы ў кожны кут, згасіў ліхтар і падняўся на ганак. Аднак у хату не пайшоў, сеў на вузкую лаўку, паставіў каля сябе ліхтар і задумаўся. Толькі што ішоў каля таго месца, дзе колькі гадзінаў таму размаўляў з Хрысцяй, і прыпомніў сабе тую гаворку.
2083 Можа, не мелі чым, а можа, так ужо зжыліся з ветрам, што прымалі ягоныя адведкі без прыкрасці. Гэты пакой хоць і быў досыць вялікі, але рабіў уражанне надта цеснага, найперш з-за нізкай столі, а яшчэ таму, што напаўняла яго мноства гаспадарчых прылад і жыўнасць.
2084 На печы былі відаць чатыры босыя дзіцячыя ножкі, што вылазілі з-пад саматканых кашуль, пад печчу спалі тры курыцы і адзін пеўнік, на палку ляжала жанчына пад саматканай коўдрай і худой цёмнай рукой калыхала сплеценую з лазы і падвешаную вяроўкамі да столі калыску.
2085 Звычайна не рабіла яна сабе такіх цырымоній, каб некалькімі днямі ляжання плаціць за тое, што прывяла на свет новага чалавека. Паляжыць дзень які, дый годзе! Калі ўставала, то не для ўсякай работы, а хаця б абіраць бульбу, гатаваць ежу, даглядаць старэйшых дзяцей.
2086 Гэтым разам, аднак, аслабела надаўжэй, чым звычайна: схуднела і неяк збялела. Невядома чаму. Можа, так сабе проста па Божай волі, а можа, і таму, што роды былі цяжкімі і доўгімі і пакліканая з суседняй вёскі знахарка, на хвіліну, на адну толькі хвіліну, падвесіла яе да столі нагамі ўверх.
2087 Сядзеў згорбіўшыся, расклаўшы на стале локці, і глядзеў з-пад густых броваў досыць лагодна, але хмурна і як бы недаверліва. Госць жа, наадварот, быў хударлявы, рухавы і выпрамлены, немалады бледны твар яго з доўгім носам і барадой клінам, аздабляла сівая шчэць.
2088 Маленькія шэрыя вочы глядзелі смела, нават трошкі нахабна, часам мільгала ў іх жорсткасць і хцівасць. Адзенне ягонае было з жоўтага сукна і зусім іншага фасону, чым сялянскія сярмягі, паблісквала металёвымі гузікамі і бронзавым медалём, навешаным каля пятліцы.
2089 Шчокі яе таксама былі звялыя і зморшчаныя, амаль аранжавага колеру. Затое вялікія чорныя агністыя вочы і бледныя, але прыгожай формы вусны, з-пад якіх выглядаў рад белых зубоў, былі на гэтым састарэлым твары яшчэ не загубленымі адзнакамі маладосці, напамінкам пра былую прыгажосць Хрысціны.
2090 Стаяла так і ўзіралася ў агонь. У форме яе далікатных вуснаў, у запалых шчоках і ў выразе нерухомых вачэй была цэлая бездань смутку. Так на досвітку ў густой і халоднай расе азяблая перапёлка склікае сонным голасам сваіх птушанят. Свет за вакном хаты афарбаваўся ў сіні колер.
2091 Заспявалі на панадворку пеўні: то разам, то адзін за другім. Голасна зачырыкалі вераб'і ў застрэшшы, а таксама ў бязлістых і мокрых галінах раскідзістай вярбы. Распачаўся рух і ў чацвертаках. За тонкай сцяной раздаўся крык Максіміхі, самай звяглівай з усяго жаночага насельніцтва фальварка.
2092 Нейкае дзіця там раўло немым голасам, можа, адлупцаванае маткай. Іншыя дзіцячыя галасы, вясёлыя, адгукаліся з сяней, а потым на панадворку шчабятаннем сваім заглушалі ціўканне вераб'ёў. Уставалі парабкі, гучна пазяхалі, апраналі кажухі і ішлі ў аборы і стайні.
2093 Фальварковы сабака, вялікі жоўты дварняк з пушыстым хвастом, бегаў па дзядзінцы, кідаючыся ва ўсе бакі, выпушчаныя з падпечка куры пранізліва кудахталі. А каля аборы грымеў гучны голас намесніка, што раздаваў загады і падганяў парабкаў да хуткага іх выканання.
2094 То тут, то там сунуліся па панадворку жоўтыя і зялёныя горы на двух нагах. Гэта былі парабкі, што неслі на плячах з пуні ў аборы і стайні салому і сена. Усе вокны ў чацвертаку, а таксама вокны іншага будынка, дзе жылі намеснік і арандатар, засвяціліся залатым святлом ад распаленых агнёў.
2095 Намеснік, малады і жвавы хлопец з гучным голасам, апрануты ў кажушок, які адрозніваўся ад парабкоўскіх толькі тым, што быў карацейшы і зверху абцягнуты сукном, у ботах ажно да калена, паціраў чырвоныя рукі і паспешліва запрагаў дагледжанага коніка ў пафарбаваны ў зялёны колер вазок.
2096 Каровы, авечкі і коні былі ўжо накормленыя, наставалі на цэлы дзень адпачынак і свабода ўсім старэйшым і маладзейшым работнікам Вулькі. Адпачынку не мелі толькі жанчыны. Варылі яны ежу на раніцу і полудзень, у балеях ці начоўках купалі дзяцей, часалі і пераапраналі іх у чыстыя кашулькі.
2097 Галена, хоць і была хворая, спаўзла з ляжанкі і з дапамогай старэйшай дзяўчынкі, дзевяцігадовай Насткі, рабіла, што магла. Памочніца ў яе была добрая. Настка прынесла дроў і вады, запаліла печ, паставіла перад агнём гаршкі з вадой і ўзялася часаць меншага брата.
2098 Час ад часу яна азывалася да малога Юзіка, які нецярпліва рваўся з-пад грэбеня сястры да парсючка ці, выцягваючы рукі, штурхаў лазовую калыску, дзе ціха ляжала немаўлятка. Паміж Юзікам і гэтым немаўляткам прыходзілі на свет яшчэ трое дзяцей, але адразу пасля нараджэння яны паўміралі.
2099 Выйшлі яны адначасова, як толькі парабак скончыў сваю абавязковую работу. Пайшлі ў грыньскую карчму за кіламетр ад Вулькі. Напрыканцы Грынек, вялікай, доўгай і разбудованай вёскі, стаяла гэтая карчма — вялікая хата, абстаўленая лавамі і сталамі, з аднаго боку якой былі сені, а з другога — стайня.
2100 З гэтай вялікай хаты з лавамі, сталамі і вялізным чорным, як сажа, комінам вузенькія дзверы вялі ў маленькі пакой, дзе жыла сям'я арандатара. Усе карчомныя сцены і столь былі ўчарнелыя і вышчарбленыя, усе падлогі — гліняныя. Ад мноства ног, што па іх хадзілі, пабіліся яны ў глыбокія ямы.
2101 Шырокім вокнам не хапала многіх шыбаў, якія былі заменены кавалкамі старой паперы, а тое шкло, што трымалася яшчэ ў спарахнелых рамах, было зялёнае і мутнае і ўпускала святла толькі на тое, каб у хаце вечна магла панаваць шарая гадзіна. Цяпер у гэтай хаце было тлумна і шумна.
2102 Выпадак быў вельмі зручны. Замест таго, каб ехаць у Ангрод за тры мілі, як столькі разоў яны рабілі за гэтыя два гады, маглі яны ў сябе на месцы канчаткова дамовіцца са сваім прадстаўніком. Гэтая дамова павінна была быць канчатковай, як было падобных ёй ужо нямала.
2103 Дадуць яны прадстаўніку грашовую суму ў пяцьсот рублёў ці не? Калі дадуць, то працэс, напэўна, неўзабаве будзе выйграны, калі ж не дадуць, прадстаўнік ні за што не адказвае. Так было ўжо неаднойчы. Выдаткі іхнія на гэты працэс былі як агромністая рака, што пачыналася з маленькай крынічкі.
2104 Адразу казалі ім, што можна выйграць яго за трыццаць рублёў, і пасля доўгіх роздумаў далі яны па паўрубля з хаты. Потым трэба было заплаціць дваццаць, потым яшчэ дзесяць і зноў пяцьдзесят, потым адразу сто, потым зноў дзесяць і пятнаццаць, а неяк аднойчы ажно дзвесце.
2105 Калі ўжо тую на інтарэс патрацілі, дык павінны і гэтую патраціць, каб папярэдняя не прапала. Цяпер ішла гаворка пра адну суму, але павінна яна была быць апошняй, і гэта ўжо ясна, як амэн у пацерах. Яшчэ ўчора вагаліся — выплочваць яе ці не, і ў выніку прадстаўнік пакінуў іх страшна раззлаваны.
2106 Мікалай жа ўзрадаваў іх весткай, што сёння яны змогуць перахапіць хадваката на дарозе. А то ўжо пагаворвалі, што трэба будзе зноў вандраваць у Ангрод. Таму і прыйшло ў карчму некалькі дэлегатаў, а некаторыя іншыя прывалакліся з цікавасці і таму, што была нядзеля.
2107 Кажухі на ўсіх былі амаль новыя, з багатымі каўнярамі з чорнага футра альбо трошкі паношаныя і забруджаныя, але ў сярмягах, што не надзяваліся ў гэтую халодную пару, было толькі пару чалавек. Адразу было відаць, што жыхары Грынек мелі добрую зямлю і менш за іншыя вёскі былі ахоплены п'янствам.
2108 Адны, седзячы на лаўках, паклалі локці на стол, другія, маладзейшыя, бязвусыя, апусціўшы рукі на калені, разявіўшы раты, услухваліся ў размовы старэйшых. Большасць жа таўклася перад сталом, крычучы, штурхаючыся і замаўкаючы на хвілю, каб паслухаць, што кажа Мікалай.
2109 З іскрамётнымі вачамі і хітраватай усмешкай на тонкіх вуснах расказваў ён надзвычай цікавыя рэчы. Амаль пятнаццаць хвілін даводзіў ён сваім слухачам, што нікому іншаму, а толькі яму абавязаны грыньскія сяляне сваім цяперашнім розумам. Гаворачы так, Мікалай ажывіўся і расхваляваўся.
2110 Шэрыя вочы яго гарэлі, голас гучаў пераканальна ды імпэтна. Гэтаксама моцна верылі альбо хацелі верыць у ягоныя словы і слухачы. Адны твары свяціліся радасцю і светлай надзеяй, на іншых — з'яўляўся смутак, як бывае звычайна з людзьмі, калі думаюць яны пра сваю самую запаветную мару.
2111 Мікалай сваімі апавяданнямі і абяцаннямі закранаў у гэтых грубых і моцных грудзях струны іх мараў, іхніх самых дарагіх і запаветных жаданняў. Як чэрві, што, бясконца точачы зямлю, набіраюцца яе колеру, так і гэтыя людзі колерам сваёй скуры амаль дараўняліся да колеру глебы.
2112 Але ж ці не быў і сам ён чарвяком, народжаным на загоне, і хоць паўжыцця і правандраваў па свеце, ці ж не захаваў і ён у сваіх жылах той самай крыві, што цякла ў іх? І ягоная хата з палоскай зямлі таксама была на ўскрайку вёскі, і неаднойчы ў сваіх марах падаўжаў ён гэтую палоску аж да небакараю.
2113 Таму і яго, калі гаварыў пра ўсю зямлю, ахоплівала жарсць. Асцерагаць пачаў сваіх слухачоў, што ўказ, пра які ён гаварыў і які міністар вось-вось са сваёй канцылярыі выпусціць, «зробіць усё» толькі для тых, якія цяпер пільнуюцца сваіх інтарэсаў і для таго, што ім належыць, іншым не аддаюць.
2114 Калі Капроўскі ўвайшоў у карчму і скінуў з плячэй на рукі сялян воўчае футра, было відаць, што адчуваў сябе адразу крыху ніякавата і не ведаў, што яму рабіць і казаць. Нязмушаная элегантнасць, якой фанабэрыўся ўчора ў гасцёўні Бахрэвічаў, сёння пакінула яго амаль цалкам.
2115 Меў, аднак, ён тут свайго супольніка і, ведаючы пра гэта, хутка вярнуў сабе былую ўпэўненасць. Супольнікам жа ягоным быў тут Мікалай. Быў ён нават яшчэ нечым большым, сувязным паміж ім і той грамадой, якая без яго і не ведала б пра існаванне хадваката, не кажучы ўжо пра пачатак працэсу.
2116 Першы ведаў вясковых людзей, другі — напамяць артыкулы закону, і разам яны дапаўнялі адзін другога, і не маглі абысціся адзін без аднаго. Мікалай хутка перабег карчму і пачаў дзьмухаць на лаву, якую таксама некалькі сялян узяліся старанна выціраць поламі сваіх кажухоў.
2117 Паўлюк зараз жа палез за пазуху і выцягнуў адтуль жменю асігнацый. Як музыкі, паслухмяныя дырыжорскай палачцы, усе іншыя зрабілі тое самае. Усунулі рукі за пазухі і павыцягвалі з-пад кашуляў жмені папяровых грошай. Некаторыя развязвалі рагі анучак, з якіх выпадалі паперкі, скручаныя ў форме шарыкаў.
2118 Расказ селяніна, адказ і абяцанні адваката, пераход з рук Ясюка і Хрысціны ў ягоныя рукі пачкі асігнацый — усё заняло не больш як паўгадзіны. Потым Капроўскі ў арандатарскай каморы перагаварыў яшчэ трошкі з Мікалаем, уручыў яму добрую частку атрыманых грошай і паехаў.
2119 Мікалай, старанна пералічыўшы і схаваўшы ў кішэню шыняля грошы, вярнуўся ў карчму, дзе разышоўся ўжо пах гарэлкі, чуліся крыкі і калатня. Ясюк, што не меў з сабой грошай, апроч тых, якія ўручыў адвакату, зажадаў гарэлкі ў крэдыт, чаго дагэтуль ніколі не рабіў.
2120 Нянавісць паліла грудзі, трывога за грош, кінуты на шалі ўдачы, грызла іх неспакоем, прахалоду і супакаенне павінен быў прынесці мутны трунак з гідлівым пахам алкаголю, які ў бутэльках і алавяных чарках з дапамогаю дваіх сваіх дзяцей разносіў ці ставіў на стол арандатар.
2121 Хрысціна тым часам не ішла, а ляцела назад у Вульку. Здавалася, што разам з клопатам пра сына скінула яна з сябе цяжкія кайданы. Ані брудная хата, поўная сялян, ані гасцёўня аканома, ўпрыгожаная хай сабе і найлепшымі «ракака», не былі для Капроўскага роднай і любімай стыхіяй.
2122 Такім гарадскім мікробам быў і Капроўскі. Быў ён настолькі малым і настолькі малую, здавалася б, ролю іграў у гэтым свеце, што кожны, хто на людскі мурашнік паглядае зверху і няўважліва, ледзь-ледзь змог бы яго заўважыць, і, пэўна, не захацеў бы да яго прыглядацца.
2123 Людвік нарадзіўся ўжо ў горадзе; ён быў сынам паліцэйскага чыноўніка і засцянковай шляхцянкі, якую ягоны бацька ўзяў замуж за трыста рублёў пасагу і прывёз у горад. Вясковая дзеўка, гожая, працавітая і вясёлая ў родным сваім засценку, ператварылася на гарадскім бруку ў жанчыну смешную і дурную.
2124 У падзёртым швэдары і напаўбосы цэлымі днямі гойсаў ён па дзядзінцах і гарадскіх плошчах, з захапленнем і хцівасцю разглядаючы вітрыны крам. Гарадскія пейзажы, размовы з таварышамі, убоства бацькоўскага дому заўчасна распалялі яго апетыт да бліскучых і смачных уцех гэтага свету.
2125 Хадзіў і нават нядрэнна вучыўся. Нараджаліся ў ім амбіцыі, успрынятыя з бледных вуснаў бацькі, які часта казаў яму пра сваю найзапаветнейшую мару аб тым, каб сын ягоны калі-небудзь стаў доктарам. Доктарства падабалася і хлопцу, як нешта такое, што прыносіць часам багацце і значнасць.
2126 Не надта здольны ад прыроды, ён старанна працаваў, і можна сказаць, што быў гэта самы чысты і самы ўзнёслы перыяд у ягоным жыцці. Нават з пункту гледжання асабістага: здабытыя веды пачыналі адмываць яго ад бруду вулічных знаёмстваў і гулянак, ад вульгарнай прыземленасці мацярынскіх сябровак.
2127 Гэта не было пакараннем за асабістыя грахі, а толькі вынікам грамадскага крызісу, які адначасова закрануў і сямейны гонар, таго самага асэсара, бацьку Мадзі. Увесь род знаходзіўся ў поўным заняпадзе. Цяжкая бяда зазірнула туды і сюды, ніхто нікому не мог дапамагчы.
2128 Праз дванаццаць гадоў пасля таго, як ён развітаўся са школьным мундзірам, у Людвіка не было ўжо маці, і ён пакінуў службу. Зрабіў гэта добраахвотна ў выніку разлікаў і добра прадуманых цёмнымі начамі планаў, выпешчаных ў ягоным раз'едзеным атрутай гневу і жалю сэрцы.
2129 Добрая памяць і шматгадовая практыка ў канцылярыі, а ў дадатак успаміны, што захаваліся з дзяцінства, дазволілі яму стварыць у галаве багаты спіс законаў, працэдур, звілістых сцежак і цесных юрыдычных пералазаў. Адчуў сябе так, як быццам скончыў якую акадэмію.
2130 Добра ведаў, што і як павінен рабіць, і не хапала яму толькі аднаго — сувязяў з людзьмі. Ахвотна, ах як ахвотна і з якой радасцю ўзнёсся б ён да высокіх грамадскіх сфер! Аднак адразу зразумеў, што гэта было неверагодным, і таму не траціў часу на дарэмныя лятункі і спробы.
2131 Абыходзілі яго, і атрымлівалася ў іх значна лепш, хоць, як ён быў упэўнены, не мелі яны і сотай часткі яго здольнасцяў. Тады прыклад іншых і дастатковы ўласны спрыт дарадзілі яму ўзброіцца рукамі, якія б выконвалі для яго тую працу, што ў васьмінога выконваюць ягоныя шчупальцы.
2132 Жыллё гарадскога мікроба напаўняла задушлівае і смярдзючае паветра брудных і зачыненых памяшканняў. Вокны вітальні і двух невялікіх і невысокіх пакояў выходзілі на дзядзінец, акружаны спарахнелымі платамі і хаткамі, падобнымі больш да сабачых будак, чым да чалавечага жылля.
2133 Гэты стол разам з фатэлем з высокімі парэнчамі, што суседнічаў з ім, рабілі сур'ёзнае, нават грознае ўражанне. Палінялы і затаптаны дыван упрыгожваў гэты пакой, аздаблялі яго таксама рэпрадукцыі на сценах, на адной з якіх жывымі фарбамі свяцілася дзіцячая галоўка.
2134 У халаце і тапачках, з нерасчасанымі валасамі, бо толькі што ўстаў. Хлопец схаваў лісты за пазуху і праз пяць хвілін, зняўшы падраныя боты і павесіўшы іх сабе на плячах, пераскочыў парог дому свайго гаспадара і як страла памчаў гарадскімі вуліцамі, мільгаючы босымі пяткамі.
2135 Сядзіба камісаванага салдата, што мясцілася паміж вялікай вёскай Грынькі і фальваркам Вулька, была невялікая: з паўморга градаў і пару моргаў ворнай зямлі. Дзельскія, даўнія валадары Грынек, падарылі яе ягонаму бацьку, які паходзіў з гэтай вёскі, але ўсё жыццё служыў у двары.
2136 Дзве грушы-дзічкі, што стаялі непадалёк, раслі ўжо на зямлі Дзельскіх, якая вялікім клінам убівалася паміж палямі грыньскіх сялян і тымі, што належалі да Вулькі. З гэтай хаты Мікалай пайшоў у войска, пакідаючы тут старога бацьку і маладую, гожую жонку, з якой толькі што пабраўся.
2137 Найменшае дзіцятка ўзяў на рукі, насіў яго па хаце, галубіў, калыхаў, нешта прыгаворваючы яму пра дзядулю, які ляжыць у магіле, і пра маці, якая пайшла ў свет, а потым аддаў яго старэйшай, ужо дарослай дзяўчыне, а сам сеў на парозе хаты і пачаў граць на трубе, якую прынёс з сабою з войска.
2138 А паколькі быў тады яшчэ трошкі п'яны, дык гукамі сваёй трубы зваў з далёкага свету сваю Марыську, увесь час плакаў, адрываючы інструмент ад вуснаў, выціраў пальцамі нос і цяжка ўздыхаў. З таго часу прайшло шмат гадоў, але былы салдат ніколі не мог згадаць сваёй Марыські без уздыхання і слёз.
2139 Аднак нячаста ўспамінаў яе, бо было яму пра што думаць і што рабіць. Самую старэйшую дзеўку аддаў замуж, аднаго з сыноў адправіў на службу ў горад і меў зараз пры сабе сына, маладога парабка, і дачку, што выбіралася на дзеўку, якая яму ў хаце была за гаспадыню.
2140 Падчас сенакосу і праполкі лёну ды пшаніцы Мікалай без шыняля, адно ў портках і кашулі, босы, абкопваў матыкай у сваім гародзе ўжо даволі вялікія парасткі бульбы. Іншыя людзі рабілі гэта невялікай сошкай, запрэжанай канём. Але ж яму, зжалься Божа, не хацелася дзеля гэтага выцягваць са стайні каня.
2141 Таму паўморга бульбы акучваў ён уручную матыкай, а прысадзістая чырванашчокая Ўллянка, седзячы на зялёнай мяжы, палола буракі. Над схіленай галавой дзяўчыны рос сланечнік, які з высокага свайго бадыля свяціўся на фоне блакітных воблакаў сваім вялікім жоўтым тварам.
2142 Сурдут і боты нёс на плячах. Задыханы, са спацелым тварам, падлетак убег на гарод і, падышоўшы да бацькі, пакорліва пацалаваў яго пару разоў у руку. Мікалай ласкавым голасам перакінуўся з ім некалькімі словамі, узяў ад яго ліст Капроўскага і, кінуўшы на зямлі матыку, пайшоў у хату.
2143 Юрка напачатку павітаўся з сястрой такім магутным штурхалём у бок, што тая ажно крыкнула і таксама стукнула ў адказ, потым ён два разы цмокнуў яе ў спацелыя шчокі і на заканчэнне выцягнуў з кішэні штаноў і кінуў на загон прынесены ёй у якасці гасцінца абаранак.
2144 Ён ва ўвесь рост выцягнуўся на мяжы і папрасіў есці. Чатыры мілі прабег, і апрача двух абаранкаў, якія купіў выходзячы з горада, нічога не меў у роце. Уллянка ўстала і пайшла ў хату, каб прынесці яму адтуль кавалак хлеба і скурат ад вэнджанай саланіны, каб перакусіў, пакуль настане час палуднаваць.
2145 Калі яна ўвайшла ў хату, застала там бацьку, які сядзеў на лаве ля акна і чытаў ліст, атрыманы ад Капроўскага. Дзеля чытання ён начапіў на свой доўгі нос вялізныя акуляры ў драцяной аправе, якія яму, аднак, не надта дапамагалі ў гэтай нязвыклай працы, і з вялікай цяжкасцю разбіраў пісаныя літары.
2146 Цэлыя паўгадзіны ўзіраўся ён праз акуляры ў карацюсенькі ліст Капроўскага: напаўголаса слібізаваў яго і ўсміхаўся пры гэтым трошкі здзекліва і трошкі нахабна. З гэтай усмешкай вярнуўся на гарод, падняў з зямлі матыку, і, абкапваючы парасткі бульбы, паклікаў да сябе Юрку.
2147 Па дарогах, што пераразалі палеткі здалёк і зблізку, сунуліся статкі ў Грынькі, Вульку і ў фальварак Дзельскіх, які шарэў каля лесу. Наладаваныя сенам вазы, запрэжаныя двума коньмі, як быццам рухомыя зялёныя пагоркі, цягнуліся павольна, разліваючы моцны і прыемны пах.
2148 За касцамі, гучныя галасы і смех якіх чуваць былі нават тады, калі зніклі яны сярод шэрых будынкаў фальварка, дарогай, абмінаючай зблізку Мікалаеву хату, ішлі грабельніцы. Былі гэта жыхаркі Грынек, якія наймаліся на работу летам у навакольныя двары і фальваркі.
2149 Пераважна маладыя і прыгожыя, стройныя, у грубых кашулях і саматканых спадніцах, босыя, з загарэлымі шыямі, аздобленымі шнурамі шкляных пацерак. Граблі, якімі цэлы дзень зграбалі яны на лугах скошанае сена, неслі так, што над іхнімі галовамі ўтварыўся цэлы лес густых, сухіх і зубатых шчытоў.
2150 Было іх, можа, дваццаць. Ішлі хутка і на ўвесь голас спявалі працяжную, манатонную, падобную да галашэння песню. Нагой аб нагу прыстукнуў, рукі ў бокі ўзяў і з выразам неапісанай любасці на твары аглядаў поле — далёка-далёка, ажно да цёмнай стужкі лесу. Дзеці цудоўна зразумелі значэнне ягоных слоў.
2151 З распрамененымі тварамі падыходзілі да яго дзеці і з вялікай пашанай цалавалі ў руку. Юрка аддаў яму ліст ад Капроўскага, які ён, як звычайна, уздзеўшы на нос вялікія акуляры, доўга чытаў пры акне. Праз паўгадзіны яго зноў ужо не было ў хаце. Энергія былога салдата стомы не ведала.
2152 Напачатку пайшоў у Грынькі, дзе доўга размаўляў з Ясюковым дзядзькам Паўлюком, потым напаткаў Ясюка, што вёз з поля фуру гароху, і, затрымаўшы яго на дарозе, успёршыся на воз, нешта шаптаў парабку так ціха, каб іншыя парабкі, што пад'язджалі таксама з фурамі гароху, нічога не маглі пачуць.
2153 Кабеты, што ў той дзень працавалі разам з ёй, пайшлі сабе гасцінцам, што вёў да вёскі, яна ж захацела пайсці пустым полем. Цэлы дзень, сагнуўшыся да зямлі, рвала яна буракі, а цяпер ад тых слоў, што сказаў ёй Мікалай, галава яе гарэла агнём, а па скуры праходзілі халодныя дрыжыкі.
2154 Праз тры дні канчатковы дэкрэт пра Піліпку павінен выйсці. Той упарты хафіцэр ужо даў сябе ўлагодзіць, але зараз новая бяда! Пан хадвакат напісаў да Мікалая, што прыехалі нейкія рэвізоры, значыць, вайсковыя рэвізоры, важныя генералы, якія ўвесь інтарэс сапсуць могуць.
2155 Каля адзінаццаці гадзін раніцы невялікая вітальня Капроўскага была запоўнена людзьмі. Юрка, які да ўсходу сонца вярнуўся ў горад і ў дзвярах кватэры сутыкнуўся са сваім гаспадаром, які такой парой таксама вяртаўся дадому, сядзеў цяпер на сенніку надзьмуты, раскудлачаны, з распухлымі ад слёз вачыма.
2156 І сапраўды было яму чаго плакаць! Тры мілі туды і назад за няпоўныя суткі прабег, нарваўся на Бахрэвічысіну цяжкую руку, а калі Капроўскі дазнаўся пра прыгоду з лістом, дык не толькі не даў абяцанага рубля, але яшчэ і вылаяў яго і нацягаў за вушы так, што яны і дагэтуль гарэлі, як півоні.
2157 Непрычасаны, з чырвонымі вушамі, босы, бо ногі яму вельмі балелі пасля адбытага падарожжа, чысціў чаравічкі і штохвіліны выціраў сабе слёзы з вачэй рукой, выпацканай у ваксу, з-за чаго шчокі і лоб яго пакрыліся чорнымі разводамі ў выглядзе фантастычных малюнкаў.
2158 Адзін з іх быў пасрэднікам, які жыў тут у Ангродзе, і выконваў для Капроўскага такую ж самую функцыю, як Мікалай у Грыньках, другі ж — ліхвяром, які прыходзіў у гэтую вітальню часта, каб нагадваць пра працэнты ад пазычаных раней капіталаў — было гэта недзе каля дваццаці працэнтаў у месяц.
2159 Жыдоўская гаворка, на якой паміж сабой размаўлялі, то ўздымалася часам да гучных гартанных выкрыкаў, то ападала да свісцячага шэпту. За чорнай спіной пасрэдніка стаяў ля запыленай сцяны высокі, плячысты і загарэлы мужчына ў ботах з доўгімі халявамі і ў простым, але акуратным адзенні.
2160 У процілеглым куце, ля глінянай пафарбаванай у жоўты колер печы, сядзеў на крэсле Паўлюк Гарбар. Гэты ссівелы селянін у доўгай сярмязе і ботах, што моцна пахлі скурай і дзёгцем, таксама трымаў у руках аўчынную шапку і гэтак жа, як і засцянковы шляхціц, звесіўшы галаву на грудзі, думаў і чакаў.
2161 І стрэлы гучэлі і гучэлі. І за кожную жывую шкурку звярынага дзіцяці некалькі пакамечаных рублёў пераходзіла з адных брудных рук у другія. Наш народ не насіў гэтых футраў. Іх падпольна, таемнай і подлай дарогай нажывы прадавалі тым, хто запускаў руку ў дзяржаўную кішэнь.
2162 Божа, як мы ненавідзелі іх, гэтых сыраядцаў! Мы былі цвёрда ўпэўнены, што за гэта, як за чалавеказабойства, павінна быць адзіная кара — кара смерцю. У другіх краінах ёсць акіяны, ёсць высокія горы, ёсць уцёсы, якія робяць душу жыхароў гордай, вольналюбівай і прыгожай.
2163 Што будзе краіна наша, што будзе душа наша без лясоў, а значыцца, і без высакароднага, прыгожага, безабароннага, вышэйшым сумленнем жыцця адданага ў нашы рукі звяр'я? Сябры мае, у той вечар мы яшчэ раз атрымалі горкі доказ таго, што прагнасць нічога не шкадуе.
2164 Крычаў лось, скардзіўся на самоту пад вялізным месяцам. І раптам цішыню прарэзаў далёкі-далёкі стрэл. І адразу стала цішыня, такая цішыня, як быццам памёрла нешта вельмі важлівае на зямлі. Памёрла сумленне. Мы ведалі ўжо на другі дзень, хто забіў старога лася.
2165 Кожны, напэўна, згадзіцца са мною, што браканьер абавязкова здрадзіць на фронце, прадасць сяброў-партызан, будзе гандляваць уласнай жонкай — для яго няма святога. Але Пашка нават і сярод браканьераў вызначаўся нейкай сапраўды нялюдскай жорсткасцю. Ён забіваў цельных коз, гэтага дастаткова.
2166 Справа ёсць справа, мы не бабы. Кожны мужчына разумее, што ёсць толькі два ворагі навек і да смерці: воўк і рысь. І кожны мужчына заб'е ваўка, нават яшчэ сляпога і слабага. Але адвечны гонар мужчыны ў тым, каб забіваць нават ваўкоў без лішніх пакут. Яны ворагі, але без злоснага намеру.
2167 А Пашка ўзяў у хаце чайнік і метадычна, павольна абварыў задок кожнаму ваўчаняці струменем крутога кіпятку. Ваўчаняты папісквалі, не ведаючы, скуль узялася такая бяда. У гэтую хвіліну я вельмі шкадаваў, што ў нас мала ваўкоў і што яны не зжэрлі Пашку пад час адной з яго браканьерскіх экскурсій.
2168 Я не мог забыць, як ён амаль пяшчотна ўхмыльнуўся, абварваючы чарговае ваўчанятка. Ён ведаў, што рабіў: прэмію даюць не за шкуркі. Дастаткова, каб быў скальп. Пашка жыў на ўскраіне сяла з маці, якая толькі што не вылізвала яго ўласным языком. Яму было дваццаць шэсць, больш як усім нам.
2169 Ён добра зарабляў, але хата была занядбаная, і сам ён большую частку дня хадзіў ледзь не ў лахманах. Затое на гулянкі апранаўся так, як ніхто ў вёсцы. Са школы выгналі за празмернае захапленне паляўнічымі справамі, дзякуючы чаму сядзеў чатыры гады ў пятым класе.
2170 Не вытрымала сэрца нават у самых заядлых паборнікаў усеагульнага навучання. І тут пачалася адысея Ермалюгі. Ён быў добрым паляўнічым, у гэтым яму не адмаўлялі нават мы. Але гэтым ён быў і страшны. З д'ябальскай падступнасцю, хітрасцю, розумам ён пачаў праследаваць жыхароў пушчы.
2171 Ён страляў, ставіў пасткі, атручваў. Не грэбаваў нічым. Пасля знаёмства з ім я цвёрда пераканаўся, што ўсё ж ёсць людзі дрэнныя ледзь не з пялёнак. Ён рос сярод нас, спяваў тыя самыя песні, вучыўся па тых самых падручніках, што і мы. Напэўна, ён быў усё ж псіхічнахворы чалавек.
2172 Хто з нармальных, пачуўшы, што ў наваколлі з'явіўся аднекуль лось, паставіць перад сабою мэту неадменна, адразу ж знішчыць яго? А гэты ставіў. Споўнены гаротным неўразуменнем, бунтуючы ўсім сэрцам супраць сляпой сілы, якая няўмольна разлучае людзей, Гораў скочыў з прыступкі.
2173 Бясконцыя лугі ляжалі вакол. А ён стаяў і глядзеў, як брычка, зрабіўшыся цёмнай кропкай, знікала недзе пад чорнымі хмарамі, ад якіх цягнуліся да зямлі шэрыя і напаўпразрыстыя завесы дажджу. Так скончылася гэта гісторыя. Ураган размёў чалавечыя існаванні і не дазволіў сустрэцца зноў.
2174 Жаніцьба. Масква. Усё тое, аб чым ён марыў за дзень да падзей на пароме. Няскора ён зразумеў, што паром і жахлівая вераб'іная ноч былі водападзелам яго жыцця, што ўся плынь яго існавання і думак пацякла з той ночы ў зусім іншым напрамку. А калі зразумеў, — агарнула туга.
2175 У неасэнсаваным жаданні ажывіць гэтыя і без таго жывыя ўспаміны, вярнуць страшны, самы лепшы час свайго жыцця, ён імкнуўся да мінулага, настойліва ўваскрашаў яго, аж да ліслівага дакранання мокрага ліста вяргіні. Позняй восенню ўспаміны з прыемна-балючых ставалі нясцерпнымі.
2176 Шаснаццатага лістапада тысяча восемсот шэсцьдзесят шостага года, падчас адной з такіх уцечак, ён, трохі паблукаўшы балотамі, ішоў начным лесам з палявання. Два забітыя цецерукі абцяжарвалі бок, ногі ў балотных ботах спружынілі на налітых вадою мхах. Нетры скончыліся раптоўна.
2177 І вось гэты паўночны Яраслаўскі край здаўся вельмі падобным на тую, таксама закінутую ў балотах краіну, дзе зараз, пэўна, дажывае на беразе струхлелы паром, дзе калісьці вусны далёкай і незваротнай дакрануліся на хвіліну да яго валасоў. Гораў стаяў, прыхіліўшыся спіною да замшэлай сасны.
2178 Ноч плыла над балотамі. І раптам у гэтай начы, аднекуль з зеніту, пакаціліся тысячы хуткіх зеленаватых знічак. На няўлоўныя імгненні пакідаючы ў небе халодны зеленавата-фосфарны след, яны ляцелі ўніз і згасалі, гінулі ў цемры, а на змену ім з'яўляліся новыя, новыя, новыя.
2179 Там былі гарматы і шыбеніцы. Тут — жанчыны. Усё абрыдла, і ён уцёк сюды — збіраць расліны, мераць нікому не патрэбную зямлю, разведваць мясцовасць, у якой потым, праз трыццаць год, калі ягоныя косткі пабялеюць на сонцы, як мармур, стануць бурыць артэзіянскія студні.
2180 І знойдзе тут свой канец. І ўсюды на зямлі адна нудзьга і марнасць марнасцей. Толькі шкада Джамілі. Лёс судзіў яму адзін дзень пабыць бацькам. Ён ніколі не быў бацькам. Смага зрабілася нясцерпнай. Ад усеўладнага святла, ад знішчальнай гарачыні распухла і стала бронзавай скура.
2181 Засвярбелі спіна, карак, рукі, бакі. Ён ведаў, гэта высыпала на іх спякотная восыпка. Амаль аслеплымі вачыма ён глядзеў, як варушыліся ў слюдзяным трапяткім паветры султаны альфы, дрын і тамарыск — усе скурастыя, сухія ад звону, калючыя, як скура акулы, і шорсткія, як наждак.
2182 Цемнаскурыя руара з касты ртасаў-ачышчальнікаў усё жыццё чысцяць студні. Па чарзе, з малітвай, ныраюць у ваду і сядзяць там часам да чатырох хвілін, а потым выходзяць і цягнуць скураное вядро з глеем і каменьчыкамі. Чатыры хвіліны ў вадзе! Во каб гэта быць ртасам! Але ён не ртас.
2183 І перад ім не калодзеж, а дзюны і гміра — дарожны знак, складзены з каменняў. І яшчэ пясок, да якога нельга дакрануцца голай далонню. І ўрэшце — неба. Неба, якое ўсё мацней адлівае пякельнай смяротнай і трывожнай барвай. У гэтай барве няма ўжо ні дзюнаў, ні неба, ні гміры — толькі пекла і смага.
2184 Вялікая Афрыка забрала яго ў палон. У шэрым цараванні смерці, між пірамідаў, між вялікім Хеопсам і вялікім Хефрэнам ён падумаў аднойчы аб радзіме і аб яе лёсе — і гэта быў пачатак канца. Маленькая краіна, уся пісаная гісторыя якой налічвала восемсот год, з якіх трыста сама не ведала, хто яна такая.
2185 Ну і што? Ну, нават каб і адолелі чыгунную сілу? Каб адступіўся цар? Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл. І мізэрная, нязначная думка чалавека побач са сфінксам, побач з ноччу і цішынёй, побач з вялікім цараваннем магіл.
2186 Ну і што? Многія тысячагоддзі стаяў сфінкс, пакуль не крыкнуў гэтыя словы бязведамны князь бязведамнай краіны. І вось ужо няма князя, няма ягонага сэрца і думак, а сфінкс стаіць. І вакол — труны. Усяслаў памёр, і хлопцы памерлі, і край, і сам ён, Пятрок, вось-вось памрэ.
2187 Калі, што было яму да таго, што ён, Пятрок, разам з сябрамі біўся і сплываў крывёю, што многіх павесілі? Ён столькі бачыў такога. Кожную секунду чакаючы спіною стрэлу, ён прывязваў да скуранога рэменя, побач са скураным вядром, сваю пляшку. Яму здавалася мала.
2188 Самум можа дапамагчы, але самум і знішчыць. Хай вядро нагадвае торбу і яго можна зашмаргнуць — усё адно «подых смерці» за гадзіну можа выпіць усё, што ні ёсць у ім. Мяшок пакутліва доўга не тануў. А вакол гучаў ужо не стогн, а рык. Імчала нешта бязлітаснае, вялізнае, ад зямлі да неба.
2189 Ён пацягнуў рэмень, адчуваючы цяжар і пакутлівы боль, бо кроплі падалі ў глыбіню студні. Падалі. Падалі. Лепей бы яны падалі ў перасохлы рот. Рызыкуючы кожную хвіліну атрымаць кулю між вачэй, ён рэзка прыўстаў і выхапіў вядро з каменнай трубы. Чароўна цяжкае, мокрае, сцюдзёнае.
2190 Як пацалунак. Не было рацыі цягнуць яго поўнае. Давядзецца паўзці, расплюхаеш. А астатняе вып'е «яд паветра». І ён, стаўшы на калені, сабою прыкрыўшы ваду, з лікаваннем сарваў з твару павязку і прыпаў да вады са стогнам і прагай, як да вуснаў. Да вуснаў адзіна каханай, якой у яго так і не было.
2191 Першыя глыткі адбіліся болем у глотцы. Але вада кацілася ў глотку і, здавалася, нават ціха звінела, як струмень фантана ў крыштальны кубак. І ён піў, піў, піў, а над ім імчалі хмары пяску — самум піў разам з ім. Потым ён абмыў павязку вадою з пляшкі і зноў напоўніў пляшку з вядра.
2192 Ён радаваўся гэтаму, бо з пляшкі нічога не вып'еш. Заставалася яшчэ палова. Не менш як дваццаць пляшак. І тады Пятрок з цяжкасцю адарваўся ад студні і пайшоў у напрамку, які ён заўважыў. Павязка адразу высахла. Ён успомніў, як дыхалася ў тую хвіліну, калі абмываў яе.
2193 Як у напаленай печцы, куды нехта магутнай помпай наганяе пясок. Цяпер хоць пяску не было. Была проста печка. І ў левай руцэ быў зашморгнуты і перахоплены рукою — ніжэй зашмаргі — скураны мех. І ў жываце цяжка боўталася вада. Іхні з Джамілёй закутак раптам знік.
2194 Ён стаў на калені і папоўз. Але і так яго раз-пораз згінала да зямлі. Тады ён папоўз лежачы. Дыхаць было немагчыма. Ён поўз з заплюшчанымі вачыма і толькі зрэдку, праз далонь, ля самых вачэй, глядзеў на дрыжачую стрэлку. Некалькі разоў яго ссоўвала назад, як чарапаху, як бязважкі лісцік дрэва.
2195 Ссоўвала разам з пяском. Але ён поўз і поўз. Ён плазаваў, адчуваючы, што памірае. Апошні кашмар прыйшоў раптоўна. Ён ляжаў і сутаргава соваў нагамі, а нехта прыклаў да ягонай галавы вялізную далонь і лёгка, як чалавек, што не дае паўзці сляпому кацяняці, затрымаў.
2196 Пятрок торгаўся так хвілін пяць — а можа, вечнасць? — торгаўся, абліваючыся халодным потам, пакуль не зразумеў, што гэта канец дарогі, што гэта не далонь невядомага, а іхні закутак, іхні маленькі бордж. Тры разы вецер зрываў яго з муру, аж пакуль яму не ўдалося перакуліцца ў яго.
2197 Вычысціў пясок з вушэй, заткнуў іх і сціх. Пясок імчаў над імі, паступова заносячы ўсё і ўся. І Пятрок адчуваў, што сэрца ягонае як не выскачыць з грудзей. Ён напіўся і не адчуваў смагі, але глотка — яна ўжо высахла. Яе, здавалася, пакрыў суцэльны балесны струп.
2198 Нешта падступала павольна-павольна. Як сон. А потым нібы нехта дзьмухнуў на свечку. І стаў змрок. За горадам яшчэ ляжалі снягі і былі праталіны, што пахнулі зямлёю, але тут здавалася, што зіма сканала, што вось-вось заквітнеюць чаромха і бэз, што ўсе глядзяць на цябе закаханымі вачымі.
2199 Таму ён крочыў вуліцай як гаспадар, мімаволі ўсміхаўся і паскараў крок, як толькі бачыў наперадзе маладога прадстаўніка прыгожай паловы роду чалавечага. І, пытаюся я ў вас, хто не рабіў бы таго ж самага на яго месцы? Што яшчэ магчыма было сказаць пра яго? Нічога.
2200 Звычайны хлопец, звычайны нос, звычайныя вусны. Хіба што толькі вочы былі надзвычайныя, сінія-сінія, з доўгімі вейкамі, вельмі вялікія і задуменныя (абакраў нейкую дзяўчыну). Ды яшчэ ў постаці, зграбнай і стройнай, было шмат той маладой, прыгожай сілы, што здаецца некаторым лепшай за грацыю.
2201 Стрэлкамі лезла паміж камянёў зялёная трава, вільготны, пругкі вецер часам штурхаў у твар, сука лізала ля вартоўні тоўстага, як качулка, шчанюка. І чамусьці Берасневічу стала сумна і нейкая вясенняя знямога ахапіла сэрца, і захацелася ці то пайсці кудысьці далёка, ці то яшчэ што.
2202 І быццам чакала чагосьці сэрца, і быццам жадала кудысьці. Больш бы гора, больш бы радасці, толькі б не гэты непакой, не гэтая знямога. Што было ў жыцці, ці бачыў ён тое, вялікае, пра што марыць чалавек? Аднойчы толькі падмануў сам сябе, пераканаў у тым, што кахае.
2203 Хутчэй да людзей! Да Жэнькі! Ледзь толькі выйшаў ён старой брамаю на вуліцу, як горад ахінуў яго звонам трамваяў, спевамі рэпрадуктараў. Імкнуўся вузкім міжгор'ем вуліцы шалёны натоўп. Але на людзях толькі яшчэ больш узмацнела ў сэрцы адчуванне, што нешта павінна было адбыцца.
2204 Берасневіч ляснуў яго далонню па мяккаму месцу, якога ў Жэнькі, уласна кажучы, не было (быў вельмі хударлявы), і толькі тут заўважыў, што сябра глядзіць на яго дзікімі вачыма. І не толькі ён. Ля дзвярэй на балконе сядзела худзенькая дзяўчына, і вочы яе былі вялікімі ад здзіўлення.
2205 Ён захлынаўся ім, хадзіў паўсюль з такой дурнавата-шчаслівай, да вушэй, усмешкаю, што на яго азіраліся. У той дзень, калі яны слухалі Гілельса і Алёнка сядзела паміж Жэнькам і Берасневічам, ён упершыню падумаў, што ён занадта, бессаромна шчаслівы, што гэта можа дрэнна скончыцца.
2206 Алёнка адверта выцірала вочы. Увесь вечар потым яны маўчалі, размаўляў адзін Жэнька. А Уладзіславу было проста добра прымярацца да яе маленькіх крокаў, добра прыціскаць рукою яе худзенькі пад паліто локаць, глядзець на тонкі профіль, на завіткі залатых валасоў на скронях, на чорную мехавую шапачку.
2207 З яго хапала і гэтага, бо яна была тут, поруч. Нашто спевы, калі ёсць яе голас, які проста размаўляе, але лепшы за ўсялякую музыку? Паркі над ракою, па якой плылі апошнія льдзіны, агні слабодкі за ракою. Гэта было занадта чароўна. Гэта быў вялікі і зусім непрыгожы будынак у верхнім горадзе.
2208 Былі і плямы, але, як вядома, нават на сонцы ёсць рабацінне. Плямаю было, напрыклад, тое, што Сяляўка, які да гэтага цягнуўся да Уладзіслава, стаў раптам спуджана моргаць пры сустрэчах, што Маркіч стаў беспадстаўна халодным з Берасневічам і ўсё намагаўся зачапіць.
2209 Але трасца іх бяры. Усё ж такі галоўным было шчасце, шчасце сядзець поруч з ёю на лекцыі, працаваць поруч з ёю на суботніках, гуляць у парках. Больш закранала яго другое: Жэнька чамусьці засумаваў, пасябраваў з Янкам і як быццам навучыўся ад яго, стаў з'едлівым.
2210 Калі тая рэзонна пытае злодзея, на што яны будуць жыць, ён адказвае, што такім глупствам не займаецца і што, наогул, ён жыве душою ў шаснаццатым стагоддзі. Лёс дае яму і ўсім магчымасць перанесціся туды і целам. Там важная асоба стае рыцарам, дачка яго — паннаю, злодзей — дробным шляхціцам.
2211 Справа канчалася тым, што дачку рыцара ўкралі татары, сам рыцар загінуў, калі ў краіне паўсталі хлопы, разбалаваныя добрым абыходжаннем, а злодзей яшчэ доўгі час ліў слёзы па невядомай каханай, якая загубілася ў дваццатым стагоддзі. Тыя ж хлопы прымусілі яго з'есці ўсе свае дрэнныя вершы.
2212 Дэкан пайшоў, і група рушыла па галоўнай алеі, дзе смяяліся, пішчалі, інтрыгавалі, клікалі за сабою і заляцаліся маскі. Мора ўбораў, святло, смех, лятучыя стужкі серпантыну, але Алёнка і Берасневіч чамусьці адчувалі сябе чужымі сярод натоўпу. Ён глядзеў на Алёнку і думаў, што гэта — цуд.
2213 Тоненькая, у прыгожай белай сукенцы. Адкрытая шыя, маленькія туфлікі, рука, якая так зручна ўляглася ў яго вялікую руку (адны толькі рукі свае і лічыў прыгожымі Берасневіч). Полымя паліла іх яшчэ мацней, яны ўжо не здольныя былі ні пра што думаць. І яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх.
2214 Сцяжынка, над якою спляліся хмызы і дрэвы, вяла ўніз, да ракі, была цёмная і падобная на тунель. Весела было імчаць па ёй уніз, да ракі, між бэзавых галін, якія пахнулі так соладка і вільготна, што круцілася галава. Хутчэй, хутчэй да ракі, якая блішчыць срэбнай луской.
2215 Сцежка завярнула ўбок і знікла. Яны спыніліся. І раптам за спіною ў іх быццам выбухнула бомба, і сотні рознакаляровых змей шуганулі ў паветра, заквітнелі зоркамі, заззялі ялінкавымі шарыкамі. Закруціліся агністыя колы, глыбокімі рознакаляровымі ценямі засяліўся сад.
2216 Цені ад дрэў узнікалі то з аднаго, то з другога боку; нараджалася і зноў памірала ў самых глухіх кутках саду цемра. Берасневіч глянуў на Алёнку. Бледная, з закрытымі вачыма, яна хілілася наперад, быццам вось-вось гатовая была ўпасці. Ён падхапіў яе адной рукою.
2217 Усе хлопцы былі далёка, па той бок руіны. Затрымаўшыся не больш як на які момант, Берасневіч пабачыў, што трымаюць вялізную пліту толькі два-тры кавалкі арматуры, закручаныя, як кручкі, і зачэпленыя за суседнія брылы і мур. Яны ўвачавідку разгібаліся пад жахлівай вагою, і скляпенне асядала, асядала.
2218 У той самы момант Берасневіч скокнуў з чатырохметровай вышыні на груду пяску. У сутарэнні рабілася жахлівае. Сяляўка, відаць, вырашыў "паказаць" Маркічу і нішком пайшоў выбіць некалькі цаглін са стаўбура, каб пасля адным разлічаным ударам лома зваліць усё скляпенне.
2219 Выпадак здарыўся як раз у той час, калі Сяляўка пералазіў цераз кучу смецця і цяжкі ніжні край злому прыціснуў яму левую нагу, уціснуў яе ў смецце і хаця не паспеў яшчэ раструшчыць, але трымаў моцна, як пастка. Тады і прагучэў той немы крык, на які прыбег Берасневіч.
2220 Сяляўка ўпіраўся рукамі ў навісаючае скляпенне, але рукі падломліваліся пад жахліваю вагою, тым больш што Сяляўка ляжаў на спіне. На твары яго быў такі жах, што ў Берасневіча таксама нешта абарвалася ў грудзях. Снегапад быў такі, быццам маленькія белыя ружы ляцелі і плаўна апускаліся на зямлю.
2221 Усё пабялела: навакольныя пушчы, стрэхі хат, нябачны пад ільдом ручай. Снег, як белы флёр, няспынна варушыўся паміж небам і зямлёй і асабліва прыкметны быў у слабых конусах святла, якія клаліся наўскос з акон. Поркаліся яшчэ там-сям ля хлявоў бабы, з аўчарні даляталі кволыя, слабенькія галасы ягнят.
2222 Нешта лёгкае, радаснае, светлае, як у дзяцінстве пад Новы год, ахапіла душу, калі здавалася, што толькі выйдзі зараз з хаты — і абавязкова стрэне цябе шчасце. Але ён ведаў, што гэты настрой няпрочны, як пылок на крыльцах мятлушкі: выйдзеш, пацягне кудысьці, а ісці няма куды.
2223 Выбівалі днішчы, прыпадалі да чырвоных каскадаў прагна, як атручаныя. У бутэлек адбівалі рыльцы. Запалалі вогнішчы, з хлявоў даляцеў роспачны лямант авечак і неўразумелае, здзіўленае кудахтанне курэй. Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круціліся на ражнах цэлыя авечкі.
2224 А на ганку, асветлены зарывам, стаяў кароль Якуб і, абапіраючыся на шаблю, глядзеў на агонь, як Нерон на пажар вечнага горада. Паплавец перад ім нагадваў поле бітвы: у карцінных позах ляжалі людзі, збіўшыся ў кучу; блукалі, хістаючыся, параненыя ў бітве з Бахусам.
2225 Што ж зробіш? Яноўскі слухаў яго з дзіўным спакоем. Нібы не яго любую, моцную, вольную дзяржаву лаялі. Нібы зусім не шляхціц ён, а самы звычайны лапаць. Словы медыкуса былі як павольна дзеючая атрута. Міхал па-ранейшаму пагарджаў мужыкамі, але і шляхту не мог любіць — наглядзеўся за гэтыя дні.
2226 І гэта было рыцарства, надзея Беларусі, яе блакітная кроў. Паганцы! К канцу другога дня гулянкі адбылося адразу тры няшчасці: абпіліся да смерці два цыганы і памёр, таксама пасля выпіўкі, той цыган, якому прабілі галаву. Ён быў цыганскі старэйшына і піў ад ганьбы.
2227 Проста хацелася хоць хвіліну пабыць сярод людзей, якія не п'юць і не сваволяць. Ён здзівіўся, убачаўшы, што трохі зводдаль ад шатра нябожчыка стаіць невялікі маўклівы натоўп, чарнеючы ў цемры. Каб не перашкаджаць ім, Яноўскі адышоў у супрацьлеглы бок і сеў у хмызах, ля вялікага дуба.
2228 Ля шатра паступова пачало разгарацца вогнішча, людзі кідалі ў яго сухія палкі. Доўгая маўклівая змяя павольна набліжалася ад пушчы. Калі яна прайшла палову дарогі, нехта выліў на вогнішча цэбар вады. Засіпелі галавешкі. І адразу запалала вогнішча ля суседняга шатра.
2229 Хустка на плячах кабеты развявалася ад хуткай хады. Вось яна падышла да першага, падала яму галавешку. Той узяў яе, не аглядаючыся, перадаў цераз плячо наступнаму, а сам вымыў рукі і твар вадою, якую зліла яму з гарлача тая самая кабета. Усе перадавалі галавешку цераз плячо, усе мылі рукі.
2230 Зноў скардзячыся, заспяваў хор. Яноўскі не разумеў слоў, але хваляванне сціснула яму горла. Мы ішлі ляснымі сцежкамі, і большы груз ляжаў на маіх плячах, а малы — на яе, як гэта павялося на зямлі яшчэ з тых часоў, калі Адам пакінуў рай і пайшоў у свой першы шлях, які прывядзе яго невядома куды.
2231 Крумкач, чорны і вялікі, як птэрадактыль, глядзеў на мяне з абочыны дарогі: разумеў гэта. Учора быў дзень яго ангела. Яму мінула чатырыста год, і ён з сумам думаў, што слабейшыя сталі птушкі на зямлі, што не дажыць яму да мафусаілавых год бацькі, які бачыў май пяцьсот разоў.
2232 Бацька толькі яшчэ вучыўся лётаць, калі першы сінявокі чалавек прыйшоў з сякераю на гэту зямлю. На паўднёвым захадзе нельга стала жыць: трывожылі полаўцы, вугры, ятвягі. Яны перашкаджалі сінявокаму думаць, а думаць ён навучыўся зусім нядаўна, і яму гэта падабалася.
2233 Будавалі палісады, выдзіралі борці, палявалі на бабровых гонах. Добра было тады жыць бацьку. Заўсёды можна было адшукаць у нетрах ляжачага чалавека з ротам, поўным ядомай травы — маркоўніку. Але нядрэнна было і потым, калі з другога боку з'явілася страшная сіла.
2234 Не тое стала жыццё, не тое! Я заўважаю сум у вачах спадарожніцы (гэта мая справа) і ганю прэч чорны крылаты цень. Чорны касы крыж грузна ляціць над зямлёй, зрэдку завальваючыся то на той, то на другі бок, быццам не можа трымаць раўнавагі. І святлее твар майго друга, і святлее ўсё вакол.
2235 Змяіцца, змяіцца пад нагамі шэрая дарога, ківаюць-ківаюць галовамі кветкі наўздагон нам. Белыя, як запылены цукар, Уладзімірскія саборы. Хто знявечыў вас пазнейшымі перабудовамі, тленным старэчым духам ладану? Мы ходзім цэлыя дні. На нас глядзіць жыццё, новае і старое, добрае і са ўсячынкай.
2236 Хлопчык сядзіць, задзёршы кашульку, ля канавы. Закінуў у яе нітку на лазіне: вудзіць. На манахавым валу гуляе фанабэрыстая каза, і вочы яе, зялёныя, д'ябальскія, з прамавугольнымі і вузкімі зрэнкамі, глядзяць на нас як на істот ніжэйшай пароды. Яна разбэшчаная і ганарлівая, як калялітаратурная дама.
2237 Звер як жывы, ён ідзе занурыўшыся, як хадзіў калісь за вазамі скамарохаў. Напэўна, мастак лаяўся ў думках, малюючы льва, — адкуль яму было яго бачыць. Але ён з точнасцю ведаў, што толькі два звяры на свеце ходзяць дзвюма правымі нагамі, а потым дзвюма левымі — конь-інаходзец і мядзведзь.
2238 Мала святла, і працаваць нельга. Але прага работы — чым прагнаць яе? Хіба забароніш раджаць жанчыне, у якой пачаліся роды? Боль, і радасць, і паспешлівасць. І ўспыхваюць ад гэтага жадання пальцы рукі, якая трымае пэндзаль, і асвятляюць фрэску мяккім, як апошнія промні на купалах, святлом.
2239 Ах, як весела тут было восемсот год таму! Падалі на захадзе сонца ружовыя ветразі, лёталі цокі з шоўкам, шкурамі, сонечным італьянскім віном, гулялі мускуламі бронзавыя, ільсняныя спіны рабоў, і палюбоўніца бліжняга дружынніка нахабнымі, сучымі вачыма глядзела на іх.
2240 Таму яго з дзяцінства лічылі ганарлівым, і ён сам звык лічыць сябе такім, і жорсткасць яго стала пачэ меры цярпення чалавечага. Ад маці-палаўчанкі яго дзікія вочы мелі касы разрэз, і ён сумаваў па стэпах, дзе імчаць шалёным намётам гарбаносыя дзікія коні. Але ён сціскаў сэрца, бо ён быў уладаром.
2241 Толькі ханская жорсткасць прыжывалася паўсюль, і таму нават тут пачалі ламаць хрыбтавіны. І ён не прыдбаў сабе сяброў вялікім і мудрым жыццём. Кусцік палыну пад маімі нагамі, нашчадак таго, які нюхаў ён. Трава — емшан, што серабрыцца ў стэпах палавецкіх. Сарві яе.
2242 А потым трапяткі агонь паходні і чалавек з барвяным тварам, з папярочнай, успухлай жылай на лобе, нечалавечай сілай адбіваецца ад шасцёх змоўшчыкаў з мячамі і дзідамі, раскідвае іх і рыкае, як паранены леў, а яны зноў і зноў кідаюцца на яго, шматуюць, цягнуцца за ім па падлозе.
2243 Наперадзе паратунак, але ён страціў сілы і розум, свісцячае дыханне вырываецца з вуснаў, ногі яго ведаюць толькі, што ўніз бяжаць лягчэй, і ён збочвае, бяжыць па вінтавых каменных сходах. Праз вузкія вокны ў шырокіх нішах, перамяжаючыся з пыльнай цемрай, склізгоча па яго твары святло зорак.
2244 З інстынктам зайца, які хоча схаваць галаву, чалавек шукае нары. Многа стагоддзяў пасля другі ўладар, кірпаты, хаваецца ад крылатага жаху ў камін. Гэты забіваецца ў нішу акна. Шмат вякоў назад на Балканскай паўвыспе пасяліўся народ, які потым пачалі называць грэкамі.
2245 Эліны пакінулі народам усяго свету багатую спадчыну: велічныя збудаванні, якія і да нашых дзён лічацца самымі прыгожымі на свеце, цудоўныя мармуровыя і бронзавыя статуі і вялікія творы літаратуры, якія людзі чытаюць і цяпер, хоць яны напісаны на мове, на якой даўно ўжо ніхто не гаворыць на зямлі.
2246 Грэкі прайшлі доўгі гістарычны шлях; спатрэбіліся стагоддзі, перш чым яны сталі самым адукаваным, самым культурным народам старажытнага свету. Іх уяўленні пра будову свету, іх спробы вытлумачыць усё, што адбываецца ў прыродзе і ў чалавечым грамадстве, знайшлі сваё адлюстраванне ў міфах.
2247 Міфы расказваюць, што спачатку свет насялялі страшыдлы і веліканы: гіганты, у якіх замест ног выгіналіся вялізныя змеі; сторукія, вялізныя, нібы горы; злосныя кіклопы, або цыклопы, — з адным бліскучым вокам пасярод ілба; грозныя дзеці Зямлі і Неба магутныя тытаны.
2248 У вобразах гігантаў і тытанаў старажытныя грэкі ўвасаблялі стыхійныя магутныя сілы прыроды. Міфы расказваюць, што пазней гэтыя стыхійныя сілы прыроды ўтаймаваў і пакарыў Зеўс — бог неба, Грамавержац і Хмараганіцель, які ўпарадкаваў свет і стаў уладаром Сусвету.
2249 Ва ўяўленні старажытных грэкаў багі былі падобны на людзей і адносіны паміж імі нагадвалі адносіны паміж людзьмі. Грэчаскія багі сварыліся і мірыліся, увесь час умешваліся ў жыццё людзей, удзельнічалі ў войнах. Кожны з багоў меў сваю справу, «загадваў» пэўнай «гаспадаркай» у свеце.
2250 Эліны надзялялі сваіх багоў чалавечымі характарамі і схільнасцямі. Ад людзей — «смяротных» — грэчаскія багі адрозніваліся толькі тым, што былі бессмяротныя. Як кожнае грэчаскае племя мела свайго правадыра, ваеначальніка, суддзю і гаспадара, так і сярод багоў грэкі лічылі правадыром Зеўса.
2251 Людзі на зямлі звярталіся да багоў — да кожнага па яго «спецыяльнасці», будавалі для кожнага з іх храмы і, каб улагодзіць, прыносілі ім дарункі — ахвяры. Міфы расказваюць, што, апрача гэтых галоўных багоў, уся зямля была населена багамі і багінямі, якія ўвасаблялі сілы прыроды.
2252 Акрамя міфаў пра багоў у старажытных грэкаў былі міфы пра герояў. Старажытная Грэцыя не была адзінай дзяржавай, яна складалася з маленькіх дзяржаў-гарадоў, якія часта ваявалі паміж сабою, а часам заключалі саюз супраць агульнага ворага. У кожнага горада, у кожнай вобласці быў свой герой.
2253 Потым, калі грэчаскія плямёны паступова аб'ядналіся і грэкі пачалі ўсведамляць сябе адзіным народам — элінамі, з'явіўся герой усёй Грэцыі — Геракл. Быў створаны міф пра падарожжа, у якім удзельнічалі героі розных грэчаскіх гарадоў і абласцей, — пра паход арганаўтаў.
2254 Перабіраючыся з выспы на выспу, старажытныя грэкі неўзабаве дасягнулі Малой Азіі. Паступова грэчаскія мараплаўцы пачалі асвойваць і землі, што знаходзіліся на поўнач ад Грэцыі. У аснову міфаў пра арганаўтаў пакладзены ўспаміны пра шматлікія спробы грэчаскіх мараходаў прабрацца ў Чорнае мора.
2255 У міфах пра дванаццаць подзвігаў Геракла старажытныя грэкі расказваюць пра гераічную барацьбу чалавека з варожымі сіламі прыроды, пра вызваленне зямлі ад страшнага панавання стыхій. Геракл, які валодае магутнай фізічнай сілай, у той жа час з'яўляецца прыкладам мужнасці, бясстрашша, воінскай адвагі.
2256 У міфах пра арганаўтаў і пра Геракла перад намі паўстаюць героі Элады — смелыя мараходы, адкрывальнікі новых шляхоў і новых земляў, змагары, што вызваляюць зямлю ад страшыдлаў, якімі яе насяліў першабытны розум. У вобразах гэтых герояў выражаны ідэалы старажытнага свету.
2257 У вершах Пушкіна і Цютчава і нават у байках Крылова мы не адзін раз знойдзем вобразы з міфаў Элады. Калі б мы не ведалі старажытнагрэчаскіх міфаў, шмат што ў мастацтве мінулага — у скульптуры, жывапісе, паэзіі — было б нам незразумела. Вобразы старажытнагрэчаскіх міфаў захаваліся і ў нашай мове.
2258 Свабодалюбівы Геракл, які ачышчае зямлю ад страшыдлаў, смелыя адкрывальнікі новых земляў — арганаўты, Праметэй, які паўстаў супраць бога і даў агонь чалавецтву, — усе гэтыя вобразы сталі здабыткам сусветнай літаратуры, і кожны культурны чалавек павінен іх ведаць.
2259 У Архамене было вясёлае свята, жыхары горада цэлы дзень тоўпіліся каля палаца, каб прывітаць навароджаных. Толькі адна Няфела была неспакойная і нярадасная. Яна часта пачала задумвацца, сумавала па доўгу стаяла на самай высокай тэрасе палаца і глядзела на неба.
2260 Неяк раз вечарам яна ўбачыла на небе хмары, засмяялася ад радасці, узняслася да іх, забыўшы пра ўсё на свеце, і вецер панёс яе далёка ад Архамена. Дарэмна плакалі ў палацы маленькія Фрыкс і Гела і клікалі маці — німфа Няфела не вярнулася на зямлю. Пуста і сумна стала ў палацы без царыцы.
2261 Ён парашыў ажаніцца з ёю, каб яна замяніла дзецям маці. Неўзабаве Іно стала гаспадыняй у палацы Афаманта. Цар пакахаў яе, і людзі ў Архамене прывыклі да яе — яна ж была не німфа, а гэтакі ж чалавек, як і яны. Іно была ветлівая з усімі, кожнаму старалася спадабацца.
2262 У той год людзі, як заўсёды, прыйшлі да цара па насенне. Іно падпражыла зярняты і выдала людзям насенне, непрыгоднае для пасеву. Прыйшла пара, і зазелянелі палеткі вакол Архамена, ды толькі не збажыной, а пустазеллем. Насенне Іно не ўзышло. У краіне пачаўся голад.
2263 Людзі не ведалі, чаму здарылася гэткае няшчасце, і думалі, што багі гневаюцца на іх. Вырашылі папытацца ў аракула — прадказальніка, які мог адгадваць усе таямніцы мінулага, сённяшняга і будучага. Царыца Іно падахвоцілася папытацца ў аракула, завошта разгневаліся багі.
2264 Дзівосны баран з залатым руном мінуў другое мора і па другім праліве выплыў у шырокае бурнае Чорнае мора. Доўга плыў ён уздоўж берагоў, міма чужых земляў, не падобных на Грэцыю. Нарэшце ён дабраўся да вусця вялікай светлай ракі, што ўпадала ў мора, і далей паплыў уверх па рацэ.
2265 Дзівоснага барана зарэзалі ў гонар бога Зеўса, а залатое руно павесілі на свяшчэнным дубе ў гаі Арэса. Цар прыставіў страшнага дракона пільнаваць дуб, каб ніхто не мог украсці залатое руно. З таго часу пачало багацець царства Ээта. Зямля добра радзіла, і людзі жылі ў дастатку.
2266 Шмат смельчакоў з блізкіх і далёкіх краін марылі падацца ў Калхіду, каб хітрыкамі або сілаю здабыць залатое руно. Ды гэта было небяспечна і цяжка, і доўга ніхто не адважваўся на такое падарожжа. У Фесаліі, на беразе заліва, стаяў калісьці багаты і прыгожы горад Іолк.
2267 Гэта былі напалову людзі і напалову коні: у іх чалавечая галава і торс чалавека на конскім тулаве з чатырма нагамі. Кентаўры былі вельмі лютыя і наганялі жах на мірных жыхароў краіны, калі часам, нібы дзікі табун, як віхор спускаліся з гор, топчучы палеткі і знішчаючы пад сваімі капытамі ўсё жывое.
2268 Яму і аддаў Эзон на выхаванне свайго сына. Шмат гадоў пражыў Язон у горнай пячоры ў Хірона. Стары кентаўр загартаваў яго цела, зрабіў юнака дужым і спрытным, навучыў яго валодаць кап'ём і мячом, адкрыў яму шмат таямніц прыроды і вучыў яго быць хітрым у барацьбе з ворагамі.
2269 Пелій цараваў у Іолку. Нішто не пагражала цару ў падуладным яму горадзе, але нейкая трывога ўвесь час мучыла Пелія. Часта звяртаўся ён да аракулаў-прадказальнікаў, пытаўся ў іх, ці доўга ён будзе жыць і хто перашкодзіць яго цараванню. Неяк раз ён спытаў у аракула, адкуль чакаць яму небяспекі.
2270 Прыладзілі сасновыя рэбры, змацавалі іх тоўстымі бярвёнамі; на іх наслалі палубу. Абшылі карабель дошкамі; у борце прарэзалі круглыя адтуліны для вёслаў і абшылі іх скурай. Пасярэдзіне карабля паставілі высокую тонкую сасну з перакладзінамі і на іх умацавалі палатняныя ветразі.
2271 У карму карабля ўставілі кавалак свяшчэннага дуба з Дадонскай дубровы. Гэты дуб быў чарадзейны: у шолаху яго лістоў людзі маглі пачуць свой лёс. Будаўнікі карабля спадзяваліся, што гэты кавалак дадонскага дуба падкажа мараплаўцам, што ім рабіць у цяжкую часіну.
2272 Арганаўты доўга плылі ўздоўж берагоў Грэцыі, потым абагнулі апошні выступ Халкідскай паўвыспы і выйшлі ў адкрытае мора. Аднойчы вечарам яны ўбачылі наперадзе ў моры вогненна-чырвоную выспу. Спачатку яны падумалі, што гэта сонца, якое якраз заходзіла, так афарбавала высокія горы на выспе.
2273 Каб хвалі не знеслі карабель, арганаўты апусцілі на дно — мора было тут неглыбокае — вялікі камень, абвязаны моцным канатам. Другі такі канат быў прымацаваны на карме: канец яго кінулі на бераг, і адзін з весляроў зачапіў яго за выступ скалы і завязаў вузлом. Павольна сыходзілі на бераг арганаўты.
2274 Прыбыццё арганаўтаў ужо заўважылі ў горадзе: ледзь толькі яны адышліся ад берага, дзе прычаліў «Арго», як з гарадскіх варот выйшаў вялікі ўзброены атрад і, грозна падняўшы зброю, рушыў ім насустрач. Арганаўты на ўсякі выпадак таксама пастроіліся ў баявы парадак і падрыхтаваліся да бою.
2275 Арганаўты спыніліся і здзіўлена разглядвалі незвычайных сваіх праціўнікаў. Убачыўшы, што чужынцы не збіраюцца нападаць на іх, жанчыны таксама спыніліся і, параіўшыся паміж сабою, паслалі наперад вястунку — даведацца, што гэта за людзі і чаго яны высадзіліся на выспе.
2276 А калі ў божага майстра было асабліва шмат работы і яго аднавокія чаляднікі — кіклопы — моцна раздзімалі агонь, іскры ляцелі высока ў неба і ўся выспа дрыжала і ўздрыгвала ад падземных удараў магутнага молата. Адсюль калісьці ўкраў тытан Праметэй маленькую іскру, каб падарыць людзям агонь.
2277 Са здзіўленнем арганаўты даведаліся, што на выспе зусім няма мужчын. У горадзе жылі адны жанчыны; яны працавалі ў полі і ў майстэрнях, выконвалі ўсю мужчынскую работу. Абараняць выспу ад нападаў павінны былі таксама жанчыны. Кіравала ўсім гэтым жаночым царствам маладая царыца Іпсіпіла.
2278 Быстраходнаму лёгкаму «Арго» былі не страшныя ні віры, ні хуткае цячэнне, і арганаўты доўга плылі па вузкім доўгім праліве, з цікавасцю разглядаючы блізкі бераг. Калі мінулі праліў, вырашылі зрабіць прыпынак, перш чым плыць цераз Прапантыду — другое мора, што ляжала на іх шляху.
2279 Яны наблізіліся да берага. Перад імі распасціралася нізкая зялёная раўніна, парослая сакавітай травою. Мора глыбока ўразалася ў гэтую раўніну і ўтварала ціхі заліў. Вузкая дарожка, нібы земляны масток, вяла ўгору, на высокую цёмную крутую гару, падобную на вялікага ўскудлачанага мядзведзя.
2280 Ціха і спакойна было на беразе. Чарада тлустых авечак хадзіла па пашы; каля самага мора сушыліся на сонцы рыбацкія сеткі. Арганаўты скіравалі свой карабель у заліў, знайшлі зручнае месца і прычалілі. Людзі, што жылі на беразе, сустрэлі іх ветліва. Гэта былі даліёны, дабрадушнае і мірнае племя.
2281 На ёй жывуць шасцірукія веліканы; яны магутныя і лютыя, але баяцца Пасейдона і таму не чапаюць даліёнаў. Неўзабаве з'явіўся на бераг і цар даліёнаў. Ён быў вельмі малады, амаль хлапчук, без вусоў і вельмі ласкавы, падобны на дзяўчынку. Яго звалі Кізік, як і зямлю, якой ён кіраваў.
2282 Банкет быў надзвычай просты — засмажылі самых тлустых бараноў з царскай чарады і прынеслі садавіны і віна. Юны цар быў вясёлы, павёў гасцей на Мядзведжую гару — паглядзець на мора, расказаў ім, як лепш плыць далей, паказаў ім свае лугі і сады і падарыў з дзесятак найлепшых авечак на дарогу.
2283 Арганаўты пераначавалі ў гасцінных даліёнаў і назаўтра раніцай сабраліся ў дарогу, развіталіся з Кізікам і селі на карабель. Раптам вялікія камяні нібы сарваліся з Мядзведжай гары, паляцелі ў ваду каля «Арго»; пачуўся дзікі рык, і падарожнікі ўбачылі веліканаў.
2284 Тады Геракл схапіў свой лук, стаў на носе карабля і пачаў пускаць у веліканаў стрэлы. Адзін за другім, нібы падсечаныя пад корань дрэвы, падалі веліканы з гары ў мора. Прыкрыўшыся шчытамі ад камянёў і асколкаў, арганаўты сышлі на зямлю і распачалі бой з шасцірукімі.
2285 Цэлы дзень плыў «Арго», хутка аддаляючыся ад Мядзведжай гары. Калі надышоў вечар і карабель быў ужо далёка ад берага, у адкрытым моры раптам падзьмуў моцны вецер. Арганаўты ўзрадаваліся ветру, распусцілі ветразі і леглі спаць, не заўважыўшы, што вецер дзьме ў той бок, адкуль яны спачатку плылі.
2286 Даліёны ў начной цемры таксама не пазналі арганаўтаў. Пачуўшы плёскат вёслаў і звон мячоў, яны падумалі, што гэта марскія разбойнікі выкарысталі бурную цёмную ноч і напалі на Кізік. Мячамі і коп'ямі сустрэлі цяпер даліёны сваіх учарашніх гасцей. Да світання не спыняўся на беразе жорсткі бой.
2287 Калі ж развіднела і стала ўсё добра відаць наўкол, праціўнікі з жахам убачылі, што ў цемры ночы яны біліся з сябрамі. Тры дні і тры ночы аплаквалі арганаўты і даліёны сваю жудасную памылку і смерць цара. Яго пахавалі на беразе мора і на магіле насыпалі высокі пагорак.
2288 Моўчкі выконваў кожны сваю дзённую работу; не чуваць было на караблі ні смеху, ні жартаў, ні расказаў бывалых маракоў. І Арфей не спяваў больш песень. І мора было неспакойнае. Парывісты вецер увесь час мяняўся, сярдзіта дзьмуў і гнаў карабель то ў адзін, то ў другі бок.
2289 Прычалім да берага! Рулявы паслухмяна накіраваў карабель да зямлі, і неўзабаве яны прысталі да пустыннага берага, зарослага густым лесам. Геракл накінуў на плечы львіную шкуру, якую ён насіў замест плашча, узяў свой меч, лук і калчан са стрэламі і рушыў у лес па новае вясло.
2290 Стомленыя весляры з радасцю апусцілі вёслы, прылеглі на траве адпачыць, пакуль згатуецца вячэра, а юнага Гіласа, выхаванца Геракла, якога ён вельмі любіў, паслалі пашукаць у лесе ручай і прынесці вады. Весела падсвістваючы птушкам, Гілас ішоў па лесе і прыслухоўваўся.
2291 Хлопчык спалохаўся, хацеў хутчэй зачэрпнуць вады збаном, нагнуўся, і ў той жа момант дзве тонкія рукі высунуліся з вады, абнялі яго моцна за шыю і пацягнулі за сабою. Збан выпаў у яго з рук, і Гілас з жаласным крыкам апусціўся ў ваду. Арганаўты пачулі яго крык.
2292 Арганаўты добра адпачылі ў тую ноч. На досвітку, як толькі ўзышла заранка, прачнуўся рулявы Тыфіс і ўбачыў, што дзьме спадарожны вецер. Тыфіс пабудзіў таварышаў і пачаў прыспешваць з ад'ездам. Арганаўты хуценька сабраліся. Вецер надзьмуў белы ветразь, і карабель памчаўся па хвалях.
2293 Нават спрактыкаваны марак Тыфіс нічога не ведаў пра яго. Арганаўты доўга шукалі праходу з Прапантыды ў гэтае новае мора і, перш чым рушыць у апошні пераход, вырашылі адпачыць і спыніліся паблізу фракійскага горада Салмідэса. Незвычайная цішыня сустрэла іх на беразе.
2294 Страшэннае запусценне панавала тут. Усе расліны ў царскім садзе загінулі. Куча агіднага бруду ляжала перад домам; сонца паліла яго, і нясцерпны смурод стаяў у паветры. На расчыненых варотах сядзелі дзве вялізныя худыя птушкі і, схаваўшы галовы пад крылы, спалі.
2295 Са здзіўленнем глядзелі на ўсё гэта арганаўты і хацелі былі ўжо як мага хутчэй прайсці міма, як раптам пачулі чыйсьці слабы голас. Яны адгукнуліся. З дома выйшаў, хістаючыся, стары і рушыў да іх, працягнуўшы ўперад дрыжачыя рукі і асцярожна ступаючы, нібы сляпы.
2296 Ён і сапраўды быў сляпы і такі знясілены і худы, што страшна было глядзець на яго. Ён ледзь дайшоў да прышэльцаў, аслабеў і ўпаў перад імі на зямлю. Арганаўты паднялі яго, прывялі да ганка, пасадзілі і абступілі, чакаючы, што ён скажа. На досвітку арганаўты прачнуліся і пачалі раіцца, што ім рабіць.
2297 Гэта заступніца Гера схавала ад вачэй колхаў прышэльцаў, каб яны без перашкод дайшлі да палаца Ээта. Тут туман развеяўся, і яны ўбачылі царскі палац з высокімі вежамі, з шырокімі варотамі, якія вялі ў вялікі чатырохкутны двор. У кутках яго білі чатыры фантаны.
2298 Медэя стаяла збоку і не ўдзельнічала ў размове, але яе чорныя вочы не адрываліся ад твару Язона, і тайная пяшчота да гэтага чужога чалавека раптам ахапіла яе з незразумелаю сілай. Між тым цар, даведаўшыся, што прыехалі ўнукі і з імі нейкія чужаземцы, прыслаў слугу паклікаць усіх да сябе.
2299 Са страхам увайшлі арганаўты ў вялікі палац, не ведаючы, што іх чакае. Раніцай цар Калхіды надзеў свае даспехі, што падарыў яму бог вайны Арэс, сеў на калясніцу і паехаў на Арэсава поле. Яго суправаджаў натоўп колхаў — усім хацелася паглядзець, як валы бога Сонца разарвуць чужаземца.
2300 Ён быў увесь нібы выкаваны з жалеза, і ні кап'ё, ні меч не маглі прычыніць яму шкоды. Арганаўты селі на карабель і паплылі да поля Арэса, дзе іх ужо чакаў Ээт. Язон узяў у цара зубы дракона і адзін выйшаў у поле. На краі поля ляжалі ярмо і плуг. Тут жа быў уваход у падземны хлеў, дзе стаялі валы.
2301 Валы стукнулі рагамі ў шчыт і адскочылі прэч. Яны зараўлі, выпусцілі сноп агню, хацелі спапяліць героя, але полымя, даляцеўшы да яго, раздвоілася, абмінула Язона і сышлося за яго галавой. Жывы і здаровы ў кальцы агню, ён смела схапіў рукою за рог аднаго вала, потым другога і надзеў на іх ярмо.
2302 Шум узняўся сярод колхаў. Сам цар Ээт здзівіўся незвычайнай сіле героя. Шпарка імчаліся па полі валы, рэжучы плугам глыбокія барозны, і Язон кідаў на ўзараную зямлю зубы дракона. Шмат разоў прабеглі валы з канца ў канец Арэсава поля, і вось усё яно было ўзарана і засеяна.
2303 І адчуў, што сілы ў ім ані не паменшала. Ён глядзеў на поле і чакаў. Нібы першыя парасткі, паказаліся з зямлі канцы вострых коп'яў, потым галовы ў шлемах, вось заблішчалі шчыты, зазвінелі, раскідваючы зямлю, мячы — і ў адно імгненне ўсё поле запоўнілася воінамі.
2304 Язон памятаў хітрую параду Медэі. Ён падняў з зямлі вялізны камень, які чатыры дужыя чалавекі ледзь маглі б скрануць з месца, размахнуўся, шпурнуў яго ў сярэдзіну і забіў адразу некалькі воінаў. Воіны не зразумелі, адкуль прыйшла бяда, выцягнулі мячы і пачалі забіваць адзін аднаго.
2305 Тады Язон смела напаў на іх, сек і знішчаў усіх, хто яму трапляўся. Хутка ўсё поле пакрылася трупамі, і чорная кроў запоўніла да краёў барозны, якія засталіся пасля плуга. З жахам пазіралі колхі, як распраўляўся Язон з воінамі, што выраслі з зубоў дракона. Цар Ээт ад гневу не мог вымавіць ні слова.
2306 Медэя адчувала, што цар ведае, што яна памагла Язону, і са страхам чакала бацькоўскага гневу. Яна ведала, які жорсткі і няўмольны, які каварны сын Сонца, і баялася за сябе і за героя, якога пакахала. Апоўначы яна пачула за акном бразгат зброі і галасы колхаў, якія сабраліся каля палаца.
2307 Яна даведалася, што цар загадаў раніцай акружыць грэчаскі карабель і спаліць яго разам з арганаўтамі. Тады яна вырашыла ўцячы да Язона. Яна ўзяла з сабою сонныя зёлкі і, басанож, ціхенька пракралася з палаца і патаемнымі сцяжынкамі, якімі хадзіла ўночы збіраць чарадзейныя травы, падалася да ракі.
2308 Язон хуценька зняў з дуба залатое руно, накінуў яго на плечы замест плашча, і яны адразу ж пакінулі гай Арэса. Арганаўты з карабля ўбачылі залатое святло руна на плячах Язона. Радаснымі крыкамі віталі яны жаданую здабычу, дзеля якой пакінулі свой дом і радзіму і зведалі столькі небяспек і нягод.
2309 Язон загарнуў дарагое руно ў свой плашч, пасадзіў Медэю на карме карабля, дзе не было ветру, і сам перасек мячом канат, які трымаў «Арго» каля берага. Весляры-арганаўты селі за вёслы, астатнія са шчытамі і лукамі ў руках пасталі ўздоўж борта, гатовыя абараняць карабель ад пагоні.
2310 Раніцай цару сказалі, што чужаземцы выкралі залатое руно і ўцяклі, забраўшы з сабою Медэю. Ээт страшэнна разгневаўся і паслаў вялікі атрад колхаў у пагоню за арганаўтамі. Цар загадаў абвясціць воінам, што ўсіх іх чакае смерць, калі яны не дагоняць уцекачоў і не вернуць руно і царскую дачку.
2311 Цела брата яна кінула ў мора. У войску колхаў пачаўся пярэпалах, і, пакуль колхі шукалі ў моры свайго правадыра, «Арго» ўцёк ад ворагаў і заплыў далёка ўверх па Істру. Арганаўты шчасліва праплылі Істр да таго месца, дзе ён зліваўся з другою ракой, і па гэтай другой рацэ выйшлі ў мора.
2312 Мора сустрэла іх страшэннай бураю. Быццам разгневаныя багі спусцілі з ланцугоў усе вятры, і яны сарвалі ветразі, сагнулі мачту і насілі «Арго» па моры, і забаўляліся караблём, нібы дзеці цацкай. У роспачы кінулі арганаўты вёслы і чакалі, калі паглыне іх раз'юшанае мора.
2313 Доўга блукалі яны па моры, пакуль знайшлі яго. Чараўніца Кірка выйшла сустракаць іх на бераг, акружаная статкам свіней — усё гэта былі людзі, якія трапілі на выспу і якіх яна ператварыла ў жывёлін. Кірка адразу пазнала Медэю па вачах: ва ўсіх дзяцей Сонца ў вачах было асаблівае святло.
2314 Але шмат яшчэ розных небяспек давялося зазнаць арганаўтам, пакуль яны дабраліся да роднага краю. У адкрытым моры карабель ганялі вецер і хвалі, але самае страшнае падпільноўвала маракоў у вузкіх пралівах. Ім давялося праплыць паміж двума астравамі, на адным з якіх была вогнедышная гара.
2315 Харыбда жыла ў марскіх глыбінях. Вада кіпела і віравала над ёю, і варта было жывой істоце наблізіцца, як з вады высоўвалася прагная пашча і хапала цэлыя караблі з ветразямі і мачтамі. На адлегласці стрэлу з лука ад Харыбды ўзвышалася вастраверхая скала, гладка абчасаная морам.
2316 Дзівосныя птушкі з жаночымі галовамі сядзелі на камянях, што тырчалі з вады каля берага, і спявалі чалавечымі галасамі. Яны клікалі стомленых маракоў адпачыць на квітнеючых лугах, абяцалі спакой і асалоду, вабілі ласкавымі словамі. Мора вакол выспы здавалася таксама ласкавым і ціхім.
2317 Апынуўшыся каля выспы Сірэн, арганаўты таксама заслухаліся цудоўнымі спевамі і хацелі веславаць да берага. Самы малады з весляроў, зачараваны сірэнамі, кінуўся ў мора і загінуў на камянях. Тады Арфей узяў сваю кіфару, заспяваў гучным голасам і заглушыў спеў сірэн.
2318 Арганаўты, слухаючы Арфея, апамяталіся і неўзабаве мінулі небяспечную выспу. Каля выспы Схерыі, дзе арганаўты спыніліся, каб папоўніць запасы вады і ежы, іх карабель зноў акружылі судны колхаў, якія ў пошуках арганаўтаў блукалі па моры. Арганаўты папрасілі цара выспы абараніць іх.
2319 Адсвяткаваўшы вяселле Язона і Медэі, арганаўты паплылі далей. Доўгі час плаванне іх было спакойнае. Яны набліжаліся ўжо да берагоў Грэцыі, як раптам узнялася жудасная бура. Дзевяць дзён і дзевяць начэй насіў ураган іх карабель па моры і нарэшце выкінуў яго на далёкі бязлюдны бераг.
2320 Арганаўты сышлі на зямлю і агледзеліся. Перад імі распасціралася пустыня. Ні ракі, ні дрэў, ні людскога жылля — толькі пясок і неба. Арганаўты паспрабавалі ссунуць карабель у мора, каб пакінуць пустыню, ды не змаглі. Язон пабудзіў сваіх таварышаў і пераказаў ім тое, што сказалі яму німфы.
2321 Тры разы на дзень медны велікан абходзіў дазорам вакол выспы. Калі арганаўты падышлі да Крыта, велікан не пусціў іх на бераг і пачаў шпурляць у іх цяжкія камяні. Але Медэя сваёй чароўнай сілай усыпіла велікана, вочы яго заплюшчыліся. Ён спатыкнуўся на востры камень і ўпаў.
2322 Разам з крывёю велікан страціў сваю жывую сілу і ператварыўся ў вялікую медную статую. Арганаўты прычалілі да берага і пераначавалі на Крыце, а раніцай рушылі далей. І яшчэ раз яны трапілі ў буру. Ды гэта было ўжо апошняе выпрабаванне, і багі не далі ім загінуць.
2323 Сам Апалон з залатога лука пасылаў у мора святлівыя стрэлы і паказаў арганаўтам астравок, каля якога яны маглі схавацца. Потым вецер сціх, неба ачысцілася, мора паспакайнела, і ўдалечыні паказаўся грэчаскі бераг. Плаванне арганаўтаў канчалася. «Арго» вяртаўся дадому.
2324 Скончыліся святкаванні і банкеты ў гонар арганаўтаў, якія шчасліва вярнуліся пасля далёкага і доўгага плавання. Цудоўны карабель «Арго» адслужыў сваё — ветразі яго былі пашматаны бурамі, змылася пазалота на носе, і хвалі шматлікіх мораў стачылі яго драўляны корпус.
2325 Медэя бачыла гэта, ёй было горка і крыўдна, і яна парашыла адпомсціць Пелію і аддаць царства Язону. Яна расказала іолкскім жанчынам, што багі далі ёй сілу вяртаць маладосць старым, і, каб ёй паверылі, зарэзала старога барана і зноў ажывіла яго, ператварыўшы ў ягня.
2326 Але не было шчасця ў іх доме. Людзі не любілі і баяліся Медэі, чараўніцы і чужаземкі. Жанчыны не заходзілі да яе ў дом пагаманіць за прасніцай пра гарадскія навіны, пра свае хатнія справы; іх дзеці не хацелі гуляць з маленькімі сынамі Медэі, дражнілі іх і білі.
2327 Медэя прыкінулася пакорлівай і ціхай. Яна папрасіла не выганяць яе з Карынфа ўсяго яшчэ адзін дзень, памірылася з Язонам, і ў знак поўнай пакоры паслала яго нявесце цудоўны падарунак — прыгожае вянчальнае пакрывала і залатую карону, якую бог Сонца калісьці падарыў цару Калхіды.
2328 Бацька прыбег ёй на дапамогу, пачаў зрываць з яе палаючае адзенне — агонь перакінуўся на яго, і яны абое, ахопленыя полымем, нібы жывыя вогнішчы, кідаліся па палацы, і ніхто не мог ім памагчы. З жахам убачыў Язон іх абвугленыя трупы. Сэрца яго сціснулася — страшна яму зрабілася і сорамна.
2329 Позна! Медэя ў шаленстве забіла сваіх дзяцей, і крылатыя драконы знеслі яе з Карынфа. Язон застаўся адзін-адзінюткі на свеце. Ніхто не хацеў жыць разам з ім, ніхто не слухаў больш яго расказаў. Ён хадзіў з горада ў горад і нідзе не мог знайсці сабе ні занятку, ні спакою.
2330 Язон пазнаў яго: гэта быў «Арго», гэтакі ж адзінокі і ўсімі забыты, як ён сам. Язон абышоў яго, агледзеў і, стомлены, лёг у засені карабля, пад кармой. Ён ляжаў і ўспамінаў шчаслівыя дні паходу: адважных таварышаў, далёкія чужыя землі, і ўпершыню за шмат дзён у яго было лёгка і спакойна на душы.
2331 Ён загадаў пабудаваць падземны дом з цвёрдага каменя, з меднымі дзвярамі, з моцнымі заваламі і замкнуў там дачку, каб ніхто з мужчын не мог убачыць яе. Але Грамавержац Зеўс маланкай прабіў камень, залатым дажджом прасачыўся ў падзямелле, куды схавалі Данаю, і яна стала яго жонкай.
2332 Цар здзівіўся, адамкнуў уваход у падзямелле, спусціўся ў жыллё Данаі і ўбачыў на руках у дачкі прыгожага хлопчыка. Страх ахапіў цара. Ён пачаў думаць, як яму пазбегнуць страшнага лёсу. Нарэшце ён загадаў пасадзіць Данаю з сынам у вялікую скрыню і тайком кінуць у мора.
2333 Прыгажосць Данаі зачаравала Палідэкта, ён ласкава сустрэў царыцу з сынам і пасяліў іх у сваім палацы. Аднойчы застаў Персей маці ў слязах; яна прызналася яму, што Палідэкт прымушае яе выйсці за яго замуж, і папрасіла сына абараніць яе. Персей горача заступіўся за маці.
2334 Уваход у гэту краіну вартавалі тры старыя бабулі — Грайі. Яны былі такія старыя, што на ўсіх трох мелі ўсяго адно толькі вока і адзін зуб. І ўсё ж такі яны добра ахоўвалі ўваход у Краіну Ночы і нікога не прапускалі туды. Па чарзе глядзелі яны адным вокам, перадаючы яго адна адной.
2335 Персей ціхенька падкраўся да Грайяў, дачакаўся, калі адна з іх выняла вока, каб перадаць яго сястры, працягнуў руку і выхапіў у старой вельмі дарагое для іх вока. І адразу ж зрабіліся Грайі нядужымі сляпымі бабулькамі. Жаласна прасілі яны Персея аддаць ім іх адзінае вока.
2336 Персей павесіў на плячо торбу, абуў крылатыя сандалі, надзеў на галаву шлем — і, не бачны нікому, узняўся высока ў неба і паляцеў над зямлёй. Неўзабаве ён дабраўся да края зямлі і доўга ляцеў над пустыннай роўняддзю мора, пакуль унізе не зачарнела адзінокая скалістая выспа.
2337 Персей пачаў кружыцца над выспаю і ўбачыў на скале Гаргон, якія ў гэты час спалі. У іх былі залатыя крылы, пакрытыя луской, і медныя рукі з вострымі кіпцюрамі. Персей убачыў Медузу — яна была бліжэй за ўсіх да мора. Ён апусціўся на скалу побач з ёю. Змеі на галаве Медузы засыкалі, пачуўшы ворага.
2338 Хуценька засунуў ён галаву Медузы ў сваю чароўную торбу, сапхнуў цела Гаргоны ў мора і паляцеў прэч. Ён спяшаўся дадому, хутка мінуў мора і паляцеў над Лівійскай пустыняй. Кроў з галавы Медузы капала з торбы на зямлю, і кожная кропля ператваралася на пяску ў ядавітую змяю.
2339 Доўга ляцеў Персей, стаміўся і захацеў адпачыць. Убачыў унізе зялёныя лугі і чароды авечак, кароў і быкоў, убачыў вялікі цяністы сад, пасярод якога расло дрэва з залатымі лістамі і яблыкамі, — і апусціўся каля гэтага дрэва. Гаспадар саду, велікан Атлант, сустрэў Персея няветліва.
2340 Цар і царыца паабяцалі Персею аддаць за яго сваю дачку, а ў прыданае ёй — усё сваё царства, калі ён выратуе Андрамеду. Між тым вялізная рыбіна ўсплыла на паверхню мора і набліжалася да берага, з шумам рассякаючы хвалі. Персей у сваіх крылатых сандалях узняўся ў паветра і паляцеў насустрач страшыдлу.
2341 Цень героя лёг на ваду перад прагнай пашчай рыбіны. Страшыдла кінулася на гэты цень. Тады Персей, нібы драпежная птушка, упаў з вышыні на страшыдлу і секануў яе мячом. Параненая рыбіна ў шаленстве пачала кідацца ва ўсе бакі, то нырала ў глыбіню, то зноў усплывала наверх.
2342 Апошні раз пляснуў вялізны хвост, і страшная рыбіна пайшла на дно. Цар і царыца і ўвесь народ Эфіопіі радасна вітаў героя. Царскі палац упрыгожылі кветкамі і зелянінай, усюды запалілі свяцільні, прыбралі нявесту, сабраліся спевакі і флейтысты, напоўнілі чашы віном, і пачалося вяселле.
2343 Воін, што нацэліўся ў Персея, толькі зірнуў у твар Медузы — і раптам замёр з працягнутай рукой, і адразу ж ператварыўся ў камень. І ўсе, хто глядзеў на гэтую страшную галаву, спыніліся, замерлі, хто як быў, скамянелі навекі. Так і засталіся яны каменнымі статуямі ў палацы эфіопскага цара.
2344 Цар паглядзеў — і скамянеў. Персей не захацеў заставацца на Серыфе, зрабіў царом выспы старога рыбака, які калісьці вылавіў з мора скрыню з Данаяй і з ім, і падаўся з жонкай і маці на радзіму ў Аргос. Аргоскі цар, даведаўшыся, што ўнук яго жывы і вяртаецца дадому, кінуў свой горад і схаваўся.
2345 Персей стаў царом у Аргосе. Ён аддаў Гермесу яго востры меч, Афіне — яе шчыт, добрым німфам — шлем-невідзімку, крылатыя сандалі і торбу, у якой хаваў сваю страшную здабычу. Галаву Медузы ён падарыў Афіне, і багіня з таго часу носіць яе, прымацаваўшы на сваім залатым шчыце.
2346 Патаемна прыйшоў на стадыён і стары аргоскі цар. У час спаборніцтваў Персей з такой сілай шпурнуў цяжкі бронзавы дыск, што ён праляцеў над стадыёнам і, падаючы ўніз, трапіў у галаву старога цара і забіў яго на месцы. Так спраўдзілася прадказанне: унук забіў свайго дзеда.
2347 У тыя далёкія часы, калі ў людзей яшчэ не было ні інструментаў, ні машын, жыў у Афінах вялікі мастак Дэдал. Ён першы навучыў грэкаў будаваць прыгожыя дамы. Да яго мастакі не ўмелі перадаваць людзей у руху і рабілі статуі, падобныя на спавітыя лялькі з заплюшчанымі вачамі.
2348 Дэдал жа пачаў высякаць з мармуру цудоўныя статуі, якія паказвалі людзей у руху. Для сваёй работы Дэдал сам прыдумаў і зрабіў інструменты і навучыў людзей карыстацца імі. Ён навучыў будаўнікоў, як правяраць, — каменнем на нітцы, — ці правільна яны кладуць сцены.
2349 Ён памагаў мастаку ў яго майстэрні і вучыўся ў яго ўмельству. Разглядаючы неяк раз плаўнікі рыбы, ён здагадаўся зрабіць пілу; прыдумаў цыркуль, каб вычэрчваць правільны круг; выразаў з дрэва круг, прымусіў яго круціцца і пачаў ляпіць на ім гліняны посуд — гаршкі, збаны і круглыя чашы.
2350 Мінас узрадаваўся, што лёс прывёў да яго славутага афінскага будаўніка і мастака. Цар даў прытулак Дэдалу і прымусіў яго працаваць на сябе. Дэдал пабудаваў яму Лабірынт, дзе было столькі пакояў і так заблытаны хады, што кожны, хто заходзіў туды, ужо не мог сам знайсці выхада.
2351 Мінула ўжо шмат гадоў, і, пэўна, ужо ніхто не памятаў, у чым яго абвінавачвалі. Але Дэдал ведаў, што Мінас ніколі не адпусціць яго і ні адзін карабель, які адплывае ад Крыта, не асмеліцца ўзяць яго з сабою, баючыся пагоні. І ўсё-такі Дэдал ўвесь час думаў аб тым, каб вярнуцца дадому.
2352 Ён пачаў збіраць пёры вялікіх птушак, адмыслова звязваў іх ільнянымі моцнымі ніткамі і змацоўваў воскам. Неўзабаве ён зрабіў чатыры крылы — два сабе і два для свайго сына Ікара, які жыў з ім на Крыце. Крылы перавязваліся крыж-накрыж і прымацоўваліся да грудзей і рук.
2353 І вось на досвітку яны паляцелі з выспы Крыт. Толькі рыбакі ў моры ды пастухі на лузе бачылі, як яны адляталі, але і тыя падумалі, што гэта крылатыя багі пралятаюць над зямлёй. І вось ужо далёка ззаду засталася скалістая выспа, і шырока раскінулася пад імі мора.
2354 Дэдал ляцеў асцярожна, трымаўся бліжэй да паверхні мора, з бояззю азіраўся на сына. А Ікару па душы быў вольны палёт. Усё хутчэй рассякаў ён крыламі паветра, і яму захацелася ўзняцца высока-высока, вышэй за ластавак, вышэй за самога жаваранка, які спявае, пазіраючы проста ў твар сонцу.
2355 І ў тую хвіліну, калі бацька не глядзеў на яго, Ікар узняўся высока ўгору, да самага сонца. Пад гарачымі промнямі растапіўся воск, які змацоўваў крылы, пер'е распалася і разляцелася навокал. Дарэмна ўзмахваў Ікар рукамі — ужо нічога больш не трымала яго ў вышыні.
2356 Ён імкліва падаў, упаў і знік у глыбіні мора. Азірнуўся Дэдал — і не ўбачыў у сіняве неба свайго сына. Ён глянуў на мора — толькі белае пер'е плыло на хвалях. У роспачы апусціўся Дэдал на першую, што трапілася яму, выспу, паламаў свае крылы і пракляў сваё майстэрства, якое згубіла яго сына.
2357 Але людзі запомнілі гаты першы палёт, і з таго часу ў іх сэрцах жыла мара аб пакарэнні паветра, аб прасторных нябесных дарогах. Сказаўшы гэта, велікан ухапіў за макаўкі дзве бліжэйшыя сасны і пачаў прыгінаць іх да зямлі, не звяртаючы ўвагі на свайго палоннага.
2358 Як толькі верхавіны соснаў паслухмяна дакрануліся да зямлі і велікан наступіў на іх нагамі, Тэзей моцна схапіў яго за рукі, аблытаў іх вяроўкамі, прывязаў да галін і, адступіўшы, пусціў сосны на волю. Са страшэннай сілай выпрасталіся высокія дрэвы і разарвалі Згінальніка Соснаў напалам.
2359 Ён ішоў усё далей і далей і прыйшоў на бераг мора. Тут на скалістым выступе над морам сядзеў велікан Скірон, які прымушаў усіх падарожных мыць яму ногі. Тэзей зірнуў уніз і ўбачыў мноства чалавечых касцей на беразе, а з вады высоўвала прагную пашчу вялізная марская чарапаха.
2360 Недалёка ад Элеўсіна давялося яму схапіцца з асілкам Керкіёнам, якога яшчэ ніхто ніколі не мог перамагчы. Тэзей быў малады, спрытны, і прыёмам барацьбы яшчэ з маленства вучыў яго мудры Пітфей, а Керкіён быў няўклюдны і прывык перамагаць слабых, — і Тэзей хутка адолеў яго.
2361 Але чалавек той быў каварны і люты разбойнік: ён завабліваў падарожнікаў і ўкладваў іх на свой ложак; каму ложак быў малы — таму адсякаў галаву або ногі, а каму ложак быў завялікі — таго выцягваў так, што падарожнік паміраў у пакутах. Пракруст хацеў загубіць і Тэзея.
2362 А паколькі пасцель была кароткай, ён адсек Пракрусту яго доўгія ногі. Пакінуўшы яго на праклятым ложку, Тэзей выйшаў з дома разбойніка і заспяшаўся да свяшчэннай крыніцы, каб адмыцца ад пралітай крыві. Нарэшце ён убачыў перад сабою Афіны і ўвайшоў у горад свайго бацькі.
2363 Тэзей узлаваўся, схапіў пустую калясніцу і шпурнуў яе ў жартаўнікоў з такой сілай, што яна заляцела на дах храма. Усе ўбачылі, што перад імі не кволая дзяўчына, а юны герой, які валодае вялікаю сілаю, і як мага хутчэй правялі яго да палаца цара, куды ён ішоў. Эгей быў тады ўжо стары.
2364 Калі Эгею сказалі, што ў палац прыйшоў чужаземец і хоча пабачыцца з царом, Медэя пераканала старога цара, што госць гэты — злачынец, якога падаслалі ворагі, і ўгаварыла Эгея атруціць яго. Тэзей сядзеў побач з Эгеем за царскім сталом і з хваляваннем чакаў выпадку, каб паказаць цару, што ён яго сын.
2365 Ён вырваў у яго з рук і кінуў вобземлю атручаную чашу і абняў свайго сына. Убачыўшы гэта, Медэя адразу ж выбегла з палаца і ўцякла з Афін. Эгей загадаў апавясціць усіх афінян, што прыйшоў яго сын, іх будучы цар, і наладзіў баль, каб адсвяткаваць сваю сустрэчу з Тэзеем.
2366 А тыя, што падышлі да варотаў, даведаўшыся пра пагібель другога атрада, разгубіліся і кінуліся наўцёкі. Так Тэзей пазбавіў бацьку ад даўніх яго ворагаў і спадзяваўся, што ніхто больш не парушыць спакою і міру ў Афінах. Ды аднойчы раніцай яго пабудзілі крыкі людзей.
2367 З'ехаліся госці з розных гарадоў. Юнакі спаборнічалі ў сіле і спрыце, у бегу і барацьбе. Сын крыцкага цара Мінаса перамог у спаборніцтве ўсіх афінскіх байцоў. Эгей не мог сцярпець гэтага. Ён прапанаваў пераможцу паказаць сваю сілу — утаймаваць раз'юшанага быка, з якім ніхто не мог справіцца.
2368 Афіняне не вытрымалі цяжкай асады — голад прымусіў іх здацца. Мінас запатрабаваў з Афінаў страшную даніну: кожныя дзевяць гадоў яны павінны пасылаць сем дзяўчат, самых прыгожых, і сем юнакоў, самых дужых, на Крыт. Там на беразе мора стаяў вялізны змрочны палац — Лабірынт.
2369 Яго пабудаваў калісьці вядомы грэчаскі дойлід Дэдал, калі жыў у палоне ў Мінаса на Крыце. У гэтым палацы было столькі пакояў і залаў, столькі дзвярэй і пераходаў і так хітра быў заблытаны план яго, што той, хто трапляў у палац, бясконца кружыў па ім і не мог знайсці з яго выхаду.
2370 На з'ядзенне Мінатаўру аддаваў Мінас афінскіх юнакоў і дзяўчат. І вось зноў надышла страшная часіна. У афінскай гавані рыхтавалі карабель і ў знак смутку падымалі на ім чорныя ветразі. Плач чуўся з дамоў асуджаных. І, зняўшы з пальца залаты пярсцёнак, цар шпурнуў яго ў мора.
2371 І зноў Трытон падхапіў яго і вынес з глыбіні мора на бераг, дзе людзі чакалі яго. І вось ужо Тэзей стаіць перад Мінасам і падае яму пярсцёнак. Радаснымі воклічамі віталі афіняне свайго смелага таварыша, і дзівіліся з гэтага здарэння крыцяне, што сабраліся на беразе.
2372 Калі сямёра дзяўчат і сямёра юнакоў падышлі да Лабірынта, Арыядна была ўжо там, каля ўвахода. Яна дала Тэзею клубок нітак і навучыла, каб ён замацаваў канец ніткі каля ўвахода і, ідучы па Лабірынце, паціхеньку размотваў клубок, каб нітка цягнулася праз усе пакоі, па якіх яны пройдуць.
2373 Убачыўшы страшыдлу з бычынай галавой, юнакі і дзяўчаты спалохаліся і адступілі назад. Тэзей адзін пайшоў да яго і ў жорсткім паядынку перамог і забіў Мінатаўра, на вялікую радасць сваіх таварышаў, якія, прыціснуўшыся ад страху да сцяны, чакалі зыходу барацьбы.
2374 Убачыўшы забітага Мінатаўра, юнакі гучна ўславілі Тэзея, а дзяўчаты абдымалі адна адну і плакалі ад радасці. Потым, трымаючыся за выратавальную нітку Арыядны, яны вярнуліся назад па заблытаных хадах і шчасліва выбраліся з Лабірынта. Арыядна чакала іх каля ўвахода.
2375 Выратаваныя рушылі ў гавань, дзе стаяў іх карабель, і Арыядна пайшла за імі. Яна ведала, што бацька яе вельмі загневаецца, калі даведаецца пра перамогу Тэзея і ўцёкі афінян, і пашле за імі ў пагоню караблі. Яна навучыла Тэзея і яго таварышаў прарэзаць днішчы крыцкіх караблёў, што стаялі ў гавані.
2376 Прачнуўшыся раніцай, Арыядна ўбачыла, што афіняне кінулі яе. З крыкам пабегла яна да мора і прагна глядзела ўдалячынь і клікала Тэзея. У роспачы ўпала яна на зямлю і прасіла сабе смерці ў багоў. Але замест чорнага бога смерці да яе з'явіўся вясёлы бог Дыяніс, супакоіў і суцешыў яе.
2377 Яна стала яго жонкай і бяссмертнай багіняй. Дыяніс падарыў Арыядне вянок з зіхатлівых зорак. Арыядна паклала свой вянок на неба, — і там ён зіхаціць і свеціць сярод іншых сузор'яў. Тэзей вяртаўся ў Афіны. Спадарожны вецер надзімаў чорныя ветразі, і марскія хвалі падганялі карабель.
2378 Ён успамінаў прыгажосць Арыядны і яе дапамогу яму і яго таварышам, калі вывела іх з Лабірынта, — і каяўся, што пакінуў яе адну на выспе. Змрочныя думкі ахапілі Тэзея, і ён забыўся на абяцанне, якое даў бацьку: не памяняў чорныя ветразі на белыя на сваім караблі.
2379 А мора, у якім бедны бацька знайшоў сабе магілу, з таго часу людзі называюць Эгейскім. На змярканні з-за лесу напаўзлі шызыя змрочныя хмары. Сваім шчыльным цяжарам яны зусім загрувасцілі неба, затулілі блішчастую шчыліну над касагорам; стала пагрозліва, трывожна і сцюдзёна.
2380 Вецер з шалёнай восеньскай лютасцю абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў, вымятаў лісцвяны маладняк прысадаў, гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шапатлівыя статкі лісця. Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплёсквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак сцюдзёнымі бруднымі кроплямі.
2381 Пшанічны ледзь не па самыя плечы закапаўся ў рудую кучу гліны; далёка навокал адкідваючы рассыпастыя камякі, зухавата і весела асталёўваўся разгарачаны Свіст. Ён зняў з сябе ўсе папругі і вопратку і, застаўшыся ў гімнасцёрцы, спрытна сыпаў з яміны малой пехацінскай лапаткай.
2382 У дваццаці кроках ад яго, таксама над лініяй, час ад часу спыняючыся, адпачываючы і аглядваючыся на сяброў, крыху з меншым стараннем акопваўся Аўсееў. Ля самай будкі спрактыкавана ладзіў кулямётную пазіцыю старшына Карпенка; на другі бок ад яго старанна дзёўб зямлю расчырванелы, потны Глечык.
2383 Старшына быў змораны, заклапочаны і адразу аж перасмыкнуў тварам, убачыўшы бяздзейнасць свайго падначаленага. Вылаяўшыся, ён накінуў на спацелую спіну скарэлы ад гразі шынель і накіраваўся па-над канавай да няўдакі-байца. На поўначы Грэцыі, у Фракіі, жыў спявак Арфей.
2384 Арфей іграў на сваёй сяміструннай кіфары і спяваў. Эўрыдыка збірала кветкі на палянах. Непрыкметна яна адышлася далёка ад мужа, у лясны гушчар. Раптам ёй здалося, што нехта бяжыць па лесе, ломячы сукі, гоніцца за ёю, яна перапалохалася і, кінуўшы кветкі, пабегла назад, да Арфея.
2385 Змяя абвілася вакол яе нагі і ўкусіла. Ад болю і страху Эўрыдыка моцна закрычала і ўпала на траву. Арфей пачуў здалёку жаласны крык жонкі і пабег да яе. Але ён паспеў толькі ўбачыць, як паміж дрэў мільганулі вялікія чорныя крылы, — гэта Смерць панесла Эўрыдыку ў падземнае царства.
2386 Вялікае было гора Арфея. Ён пайшоў ад людзей і цэлыя дні блукаў адзін па лясах, у песнях выказваючы свой смутак. І такую сілу мелі гэтыя жалобныя песні, што дрэвы сыходзілі са сваіх месцаў і акружалі спевака. Звяры вылазілі з нораў, птушкі пакідалі свае гнёзды, камяні пасоўваліся бліжэй да Арфея.
2387 Суровы перавозчык адпіхнуў яго і ўжо хацеў быў адплыць ад берага, але жаласна зазвінелі струны кіфары, і Арфей заспяваў. Пад змрочнымі скляпеннямі Аіда пачуліся сумныя і пяшчотныя гукі. Спыніліся халодныя хвалі Сцікса, і сам Харон, абапёршыся на вясло, заслухаўся песняй.
2388 Высока на залатым троне сядзеў грозны Аід і побач з ім яго прыгожая царыца Персефона. З бліскучым мячом у руцэ, у чорным плашчы, з вялізнымі чорнымі крыламі, стаяў за спіной Аіда бог Смерці, а вакол тоўпіліся яго прыслужніцы, Керы, што лятаюць на полі бою і адбіраюць жыццё ў воінаў.
2389 У іх у руках былі бізуны з жывых змей, і яны балюча кусалі тых, што стаялі перад судом. Шмат розных страшыдлаў убачыў Арфей у царстве мёртвых: Ламію, якая выкрадае начамі маленькіх дзяцей у маці, і жудасную Эмпузу з аслінымі нагамі, якая п'е кроў людзей, і лютых сцігійскіх сабак.
2390 Толькі малодшы брат бога Смерці — бог Сну, юны Гіпнас, прыгожы і вясёлы, лятаў па зале на сваіх лёгкіх крылах, перамешваючы ў сярэбраным розе сонны напітак, перад якім ніхто на зямлі не можа ўстаяць, — нават сам вялікі Грамавержац Зеўс засынае, калі Гіпнас пырскае ў яго сваім зеллем.
2391 Амфітрыён, цар Фіў, вярнуўся з паходу і адпачываў пасля ваенных бітваў. Востры меч яго мірна вісеў на сцяне над ложкам. А ў глыбокім шчыце яго, нібы ў калысцы, спалі Іфікл і Геракл, два маленькія сыны Алкмены. Яна заслала шчыт кучаравай шаўкавістай шкурай белага барана, каб дзецям было мякка спаць.
2392 Усе ў палацы спалі — і цар, і царыца, і служанкі, і воіны цара. Апоўначы пачуўся шоргат на каменных плітах тэрасы, і ў спальню з саду ціха ўпаўзлі дзве змяі, — ліхія пасланніцы багіні Геры. Яны прапаўзлі міма пасцелі царыцы і гайданулі шчыт, у якім спалі дзеці.
2393 З лёгкім свістам пагойдваліся змеі над дзецьмі, высунуўшы доўгія чорныя языкі. Хлопчыкі раптам прачнуліся. Іфікл спужаўся, закрычаў, перакуліўся цераз край шчыта і папоўз з плачам, клічучы маці. Змеі не кранулі яго; яны запаўзлі ў калыску і абвілі маленькага Геракла халоднымі слізкімі кольцамі.
2394 Геракл засмяяўся, працягнуў рукі, нібы гуляючы, і схапіў змей за шыі. Злосныя гадзіны звіваліся ў руках дзіцяці, стараючыся ўкусіць яго, а ён усё мацней сціскаў іх, пакуль не задушыў зусім. Сціхла сіпенне, і святло ў змяіных вачах пагасла. Плач Іфікла пабудзіў Алкмену.
2395 Яна спалохана ўсхапілася з пасцелі і паклікала на дапамогу. Амфітрыён схапіў свой меч і прыбег у пакой царыцы. Збегліся служанкі і воіны, прынеслі свяцільні і пры святле іх усе ўбачылі: маленькі Геракл ляжаў жывы і здаровы ў сваёй калысцы, трымаючы ў руках задушаных змей, і смяяўся.
2396 Гераклу было ў той час не больш года. Тады Амфітрыён пачаў асцерагацца сілы Геракла і, каб ён не натварыў яшчэ чаго-небудзь, паслаў яго ў горы пасвіць статкі. Там на высокіх горных лугах і ў лесе Геракл правёў некалькі гадоў, жыў як звычайны пастух, працаваў і загартоўваў сваё здароўе.
2397 Геракл ведаў, што сілаю нельга прымусіць яго служыць Еўрысфею, але думка пра подзвігі, якія мог ён здзейсніць, хвалявала яго. У глыбокім роздуме вяртаўся ён аднойчы дадому і на дарозе ўбачыў дзвюх жанчын, якія ішлі да яго з двух бакоў. Адна была ў простым белым адзенні, гладка прычасаная.
2398 Вочы яе пазіралі ясна і прама, усе рухі яе былі спакойныя і свабодныя. Не спяшаючыся, з пачуццём уласнай годнасці ішла яна да Геракла і, спыніўшыся перад ім, па-сяброўску прывітала яго. Другая жанчына была вельмі прыгожая. Яркае, квяцістае ўбранне падкрэслівала яе прыгажосць.
2399 Высокія дрэвы абступілі яго з усіх бакоў і здзіўлена гайдалі вяршалінамі, кусты чапляліся за яго, каб затрымаць, птушкі крычалі, каб напалохаць яго, але ён ішоў уперад і шукаў на зямлі сляды звера. Ішоў ён нядоўга і раптам пачуў непадалёку глухі рык ільва і пайшоў проста на яго.
2400 Леў таксама пачуў ворага і зароў так, што ўвесь лес задрыжаў. Леў зрабіў некалькі скачкоў і апынуўся перад Гераклам. Велічна спыніўся ён насупраць героя, злосна зіркаючы вачыма, б'ючы сябе хвастом па баках і дзіка равучы. Геракл не разгубіўся, хутка падняў лук і пусціў стралу проста ў вока льву.
2401 Леў злосна матнуў галавой і лапай змахнуў стралу, нібы саломінку. Потым прысеў, як кот, і скочыў, узняўшы лапу, каб раздушыць смельчака. Геракл ухіліўся і цяжкай дубінкай з усяе сілы стукнуў ільва па калматай галаве. Але дубінка адскочыла, не зрабіўшы нават драпіны льву, і выпала з рук Геракла.
2402 Леў зноў паматаў галавой, працягла і моцна пазяхнуў і раптам, нібыта яму ўсё абрыдла, павярнуўся, пабег назад у глыб лесу і знік. Геракл пайшоў за ім. Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кінуў лук і стрэлы і зайшоў у пячору. Там было цёмна, і Геракл вобмацкам прабіраўся наперад.
2403 Раптам леў скочыў яму на грудзі і хацеў разарваць яго, але Геракл схапіў звера аберуч за горла, сціснуў яго шыю, быццам жалезнымі абцугамі, і задушыў. Леў быў такі вялікі і цяжкі, што Геракл не мог падняць яго. Тады ён злупіў з ільва шкуру разам з галавою, надзеў яе на сябе і пайшоў у Мікены.
2404 Непадалёку ад Аргоса распасціралася вялікае Лярнейскае балота. Чыстая і светлая крынічка выцякала тут з-пад зямлі, ды слабы ручаёк не мог прабіцца да ракі або мора і расцякаўся наўкол у нізіне. Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота.
2405 Яркая зеляніна, што заўсёды ўкрывала балота, вабіла да сябе стомленага падарожніка, але як толькі ён ступаў на зялёны лужок, з сыканнем і свістам выпаўзала з дрыгвы дзевяцігаловая пачвара — гідра. Яна абвівалася сваім змяіным хвастом вакол чалавека, зацягвала ў балота і прагна з'ядала.
2406 Увечары, калі гідра, наеўшыся, засынала, ядавітае дыханне яе дзевяці пашчаў ахутвала туманам балота і атручвала паветра. Той, хто дыхаў гэтым паветрам, занядужваў, доўга хварэў і паміраў. Таму людзі баяліся набліжацца да балота і сяліцца каля гэтай страшнай мясціны.
2407 Геракл выправіўся ў Лерну на калясніцы, якой кіраваў яго сябар Іалай. Калі яны даехалі да балота, Геракл пакінуў Іалая з калясніцай каля дарогі, а сам запаліў факел і смела рушыў на балота. Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў падпальваць канцы стрэл факелам і пускаць іх у гідру.
2408 Халодным слізкім хвастом яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць галоў засіпелі вакол яго. Геракл шчыльней захутаўся ў ільвіную шкуру, якая надзейна ахоўвала яго і ад звярыных зубоў і змяінага джала, дастаў меч і пачаў сячы адну за адной страшныя галовы гідры.
2409 Дрывасекі, што збіралі ламачча ў лесе на схілах Аркадскіх гор, убачылі неяк раз прыгажуню лань з залатымі рагамі. Яна стаяла высока на крутой скале і, згледзеўшы людзей, памчалася, нібы віхор, толькі галіны дрэў загайдаліся ды зазвінелі на камянях сярэбраныя капытцы.
2410 Лес быў густы, непралазны, гара здавалася непрыступнай для людзей. Паляўнічыя вярталіся ў даліну і гаварылі, што на свеце не знойдзецца чалавека, які мог бы высачыць і дагнаць гэтую лань. Трэці раз паклікаў Еўрысфей Геракла і загадаў яму злавіць Керынейскую лань і жывую прывесці ў Мікены.
2411 Геракл са сваім сябрам Іалаем падаліся ў Аркадскія горы. Ён пакінуў дома свой лук і атрутныя стрэлы, а замест зброі ўзяў з сабою сякеру, рыдлёўку і нож. Яны працярэблівалі прасекі ў густым лесе, рабілі прыступкі на камяністых кручах, пратоптвалі сцежкі ў высокай траве.
2412 Па гэтых вісячых мастах яны пераходзілі прорвы, па прыступках і сцежках падымаліся ўсё вышэй і вышэй у горы. Часам лань на імгненне з'яўлялася перад імі: пабліскваючы залатымі рагамі і нібы вабячы іх за сабою, яна тут жа знікала. Геракл з Іалаем цярпліва ішлі па яе слядах.
2413 Цяпер забіць яе было б лёгка, але ж яны павінны былі злавіць яе жывой — такі быў загад цара. Нарэшце ім удалося загнаць лань на вяршыню і абысці. На вузкай сцяжынцы над прорвай яе чакаў Іалай. Убачыўшы яго, лань павярнулася, хацела бегчы назад, але тут Геракл перагарадзіў ёй дарогу.
2414 Яна замітусілася, не ведаючы, куды ўцякаць, і раптам замерла на краі прорвы. У тое ж імгненне Геракл накінуў ёй на рогі сплеценую з паўзучых раслін вяроўку і моцна трымаў, пакуль не прыйшоў Іалай. Удвух яны павялі злоўленую лань па пракладзенай ужо дарозе ўніз з гары.
2415 Раптам на павароце сцяжынкі, у лесе, перад імі з'явілася прыгожая жанчына ў кароткім адзенні, з паляўнічым лукам у руках, з калчанам за плячамі. Твар яе быў разгневаны, вочы палалі. Уладным узмахам рукі яна спыніла паляўнічых, а лань адразу ж падбегла да яе і пачала церціся галавой аб яе рукі.
2416 Людзі гаварылі, што ў дубовым гаі на горных схілах жыве дзікі вепр, які ўночы спускаецца з гары і спусташае палеткі. Але такія страшныя былі яго іклы і капыты, што ніхто не адважваўся пайсці ў лес і забіць злоснага драпежніка. Цар Еўрысфей загадаў Гераклу ўпаляваць Эрыманфскага вепра.
2417 Геракл здзівіўся, што дагэтуль не знайшлося ў паселішчы меткага стралка, таму што забіць дзіка не так ужо цяжка, і адзін пайшоў на Эрыманфскую гару. Узбіраючыся ўгору па крутым схіле, ён пачуў конскі тупат, і раптам міма яго прамчаўся ў даліну табун дзікіх коней.
2418 Але, прыгледзеўшыся добра, Геракл убачыў, што гэта былі не коні. Нібы палова чалавека зраслася з палавінай каня — на конскім крыжы чалавечае тулава з галавою і рукамі. Здалёк здавалася, што раз'юшаныя коннікі імчацца на шпарканогіх конях. Бог вайны Арэс меў чараду дзікіх птушак.
2419 Кіпцюры і дзюбы ў іх былі жалезныя, а медныя пёры іх, выпадаючы з цела, ляцелі ўніз і забівалі, як стрэлы. Птушкі жылі ў гарах, у цясніне каля Сцімфальскага возера. Вада з гэтага возера цякла ў падземную пячору, а адтуль струменіў ручай у глыб зямлі, у царства мёртвых.
2420 Доўга яны блукалі па кручах, нарэшце прыйшлі ў цясніну, на дне якой ляжала Сцімфальскае возера. Пуста і дзіка было вакол: голыя камяні, ні травы, ні кветак, ні дрэў. Вецер не маршчыніў гладкую паверхню возера, рыбка не плёскалася ў вадзе, яшчаркі не грэліся на сонейку паміж камянёў.
2421 Мёртвая цішыня панавала над возерам. Геракл і Іалай селі на камяні каля самай вады і пазіралі на нерухомае возера. Сум агарнуў іх, стома скавала цела, стала цяжка дыхаць. Чарадзейны сон агарнуў іх. Тады з астраўка пасярод возера са звонам узняліся адна за адной вялізныя чырвоныя птушкі.
2422 Яны кружыліся над возерам, над цяснінай і неўзабаве, нібы хмара, закрылі ўсё неба, і барвовы цень лёг на ваду. Раптам штосьці ўпала каля Геракла, загрымела на камені, і ён прачнуўся. Каля яго ног ляжала звычайная драўляная бразготка, якой сяляне праганяюць птушак з садоў і агародаў.
2423 Геракл схапіў лук і пускаў у птушак стралу за стралой. Падбітыя птушкі падалі ў возера, і цяжкае апярэнне цягнула іх на дно. Накрыўшыся шкурай Нямейскага льва, якую не маглі прабіць ніякія стрэлы, Геракл бязлітасна страляў страшных Сцімфальскіх птушак. Шмат іх патанула ў чорных водах возера.
2424 Цяпер яно ўжо не было спакойнае: вада ў ім бурліла і віравала; белая пара падымалася да неба. Птушкі, што засталіся жывымі, узняліся высока над возерам, сабраліся ў чараду і паляцелі прэч. Яны пакінулі Грэцыю і апусціліся далёка-далёка, на бязлюднай выспе ў бурным моры.
2425 І вось зноў паклікаў героя Еўрысфей і загадаў яму плыць цераз мора на выспу Крыт і ўтаймаваць раз'юшанага быка, з якім ніхто з крыцян не мог справіцца. Гэты бык прыплыў калісьці да выспы Крыт, і крыцкі цар Мінас абяцаў богу мораў Пасейдону прынесці быка яму ў ахвяру.
2426 Бык ашалеў, вырваўся са стойла, уцёк з царскага двара і стаў гразой усёй выспы. Геракл падаўся на бераг мора, сеў на фінікійскі карабель і паплыў на Крыт. Наляцела бура, доўга насіла карабель па бурным моры, нарэшце разбіла яго, і хвалі выкінулі абломкі на бераг чужой, незнаёмай краіны.
2427 Тут раслі дрэвы, падобныя на пучкі вялікіх пёраў: проста са ствала выходзілі тоўстыя сцябліны, на якіх гайдаліся лісты, такія вялізныя, што пад кожным мог схавацца чалавек. Геракл і яго спадарожнікі, што засталіся жывыя, адпачылі ў засені гэтых дрэў і пайшлі ўздоўж берага па гарачым жоўтым пяску.
2428 У гавані было шмат караблёў, а на беразе стаялі высокія палацы і храмы. Геракла і яго спадарожнікаў прывялі ў храм, які быў поўны народу. Але як толькі запалілі агонь каля ахвярніка і стары жрэц узяў свой востры і доўгі нож, Геракл з усяе сілы напружыўся і разарваў ланцуг, якім быў звязаны.
2429 Абрыўкам ланцуга ён ударыў жраца і забіў яго. Потым у гневе расшпурляў царскую варту, адабраў у Бузірыса меч і закалоў ліхога цара. Уражаныя сілай героя, эгіпцяне не адважыліся падступіцца да яго. Геракл вызваліў сваіх таварышаў і заспяшаўся з імі на бераг мора.
2430 Там яны знайшлі карабель, які мог завезці іх на Крыт. Хутка даплылі яны цяпер да берагоў Крыта. Геракл развітаўся са сваімі спадарожнікамі і адзін пайшоў па беразе. Неўзабаве ён убачыў шалёнага быка. Бразгаючы парваным ланцугом і злосна равучы, з налітымі крывёю вачамі, імчаўся на яго бык.
2431 Белая пена падала камякамі з разяўленай пашчы. Геракл схаваўся за дрэва і чакаў. Бык спыніўся, нагнуў галаву і пачаў рыць нагамі зямлю. Тады Геракл схапіў канец ланцуга, які цягнуўся па зямлі, і ўскочыў быку на спіну. Бык задрыжаў, пачаў брыкацца, стараючыся скінуць са спіны нечаканую ношу.
2432 Ён кінуўся ў хвалі і паплыў. У моры шаленства пакінула яго, ён зрабіўся ціхмяны, нібы рабочы вол на полі, і паслухмяна прыплыў з Гераклам у Мікены. Геракл сам адвёў яго на скацінны двор цара Еўрысфея. Але пастухі баяліся злоснага быка і не маглі ўтрымаць яго ў хляве.
2433 Зноў загадаў Еўрысфей Гераклу выпраўляцца ў дарогу — здабываць коней фракійскага цара Дыямеда. Першы раз за ўвесь час сваёй службы цару Геракл разгубіўся. Ён не спалохаўся ні льва, ні гідры, ні доўгіх вандровак, ні цяжкай работы, ні крывавай бітвы, ні людскога каварства.
2434 Раздабыць у другога тое, што яму належыць па праву, — значыць, адабраць сілай або ўкрасці тайком, а Геракл не хацеў быць ні разбойнікам, ні злодзеем. З цяжарам на сэрцы выправіўся ён у дарогу, парашыўшы, што шлях да Фракіі доўгі і ён паспее абдумаць, што яму рабіць.
2435 Бог святла калісьці ў гневе ўчыніў забойства, і за гэта Зеўс загадаў яму цэлы год служыць чалавеку. Апалон прыйшоў да цара Адмета і цэлы год пасвіў яго статкі. І шчасце прыйшло да Адмета: шчодра радзіла зямля, статкі яго памнажаліся без ліку, мір і дастатак панавалі ў Ферах і ў палацы цара.
2436 Алкеста прыбралася ва ўсё чыстае, легла на пасцель і пачала чакаць Смерць, якая павінна была прыляцець па яе. Моўчкі стаялі вакол яе дзеці, муж і ўсе блізкія і з сумам пазіралі на яе апошні раз. І вось чорны цень упаў на твар царыцы, вочы яе заплюшчыліся, замерла дыханне.
2437 Плач і стогны запоўнілі палац і горад. Жыхары Фер у знак жалобы астрыглі коратка свае валасы і грывы сваіх коней. За горадам пабудавалі прыгожую грабніцу і прызначылі дзень пахавання. Якраз у гэты дзень Геракл, нічога не ведаючы, прыйшоў у палац Адмета і, як падарожнік, папрасіўся пераначаваць.
2438 Стомлены Геракл адпачываў у чыстым пакоі, а падсілкаваўшыся і выпіўшы віна, развесяліўся, пачаў шумець, а потым зазлаваў, што няма з кім яму пагутарыць. Стары слуга, які прыслужваў яму за сталом, глядзеў на яго сурова і не мог прыхаваць свой смутак. Геракла ўзлаваў яго змрочны выгляд.
2439 Дзівосная чутка імгненна разнеслася па палацы і па ўсім горадзе. Весялосць змяніла жалобу, жыхары Фер надзелі на свае астрыжаныя галовы ўборы, прыгожа аздобілі сваіх коней і наладзілі вясёлы баль. А Геракл ужо крочыў далей, задаволены, што яму ўдалося прынесці радасць людзям.
2440 Гэты цар быў жорсткі і люты і не любіў чужаземцаў. Ён пабудаваў каля мора крэпасць з высокімі мураванымі сценамі і глыбокім ровам вакол яе і жыў там сярод воінаў, якія ахоўвалі яго. Калі незнаёмы карабель паказваўся каля берага, Дыямед пасылаў сваіх слуг, каб яны запрасілі прыезджых у госці.
2441 Ён частаваў іх у сваім палацы і выхваляўся сваімі коньмі. Чацвёра дзікіх коней меў цар Дыямед. Ніхто не мог ні ўтаймаваць іх, ні запрэгчы ў калясніцу. Жалезнымі ланцугамі яны былі прыкуты да стойлаў. Агонь і дым выляталі з іх пашчаў. Кармілі іх не травою, не збажыной, а свежай чалавечынай.
2442 Калі ж госці выказвалі жаданне паглядзець на дзівосных коней, цар заводзіў чужаземцаў у канюшню і аддаваў іх на з'ядзенне сваім любімцам. Вось што расказалі маракі Гераклу. Цяпер Геракл больш не вагаўся: пазбавіць свет ад страшыдлаў коней і ад жорсткага цара Дыямеда было справай, вартай героя.
2443 Варта не пусціла Геракла з таварышамі ў горад, і яны размясціліся на беразе ракі, што цякла паблізу гарадской сцяны. Неўзабаве да іх прымчалася на цудоўным кані сама царыца Іпаліта з атрадам узброеных дзяўчат. Сярод іх была прыгажуня Анціопа, любімая сяброўка царыцы.
2444 Афіняне не былі гатовыя да асады. Яшчэ крыху, і горад быў бы ў руках ваяўнічых жанчын. Але сярод афінскіх воінаў Анціопа ўбачыла царэвіча Тэзея, і ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго. Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.
2445 Анціопа была разлучана з Тэзеем. Але яна не забыла яго і цяпер, убачыўшы сярод таварышаў Геракла Тэзея, узрадавалася, і каханне яе разгарэлася яшчэ мацней. Тэзей таксама пазнаў яе, непрыкметна наблізіўся і дамовіўся пра тайнае спатканне. Іпаліта спытала Геракла, чаго ён прыехаў у краіну амазонак.
2446 Геракл адказаў, што яму загадалі здабыць пояс царыцы Іпаліты. Туга сціснула сэрца Анціопы, якая здрадзіла сваім сяброўкам, але ў натоўпе элінаў яна ўбачыла Тэзея, і каханне перамагло ў ёй усе іншыя пачуцці. Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Іпаліта.
2447 Толькі яна і Анціопа ведалі пра тое, што чароўны пояс — у руках ворага. Ваяўнічая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам і парашыла лепш памерці ў баі. Адважна кідалася яна ў самыя небяспечныя месцы бітвы, сама шукала смерці і раптам упала, смяротна параненая стралою.
2448 Калі герой вярнуўся з паходу ў краіну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзіць сонца, на Барвовую выспу пасярод акіяна, дзе трохгаловы велікан Герыён пасвіў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мікены.
2449 Геракл рушыў на захад сонца. Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга ішоў па розных краінах, адпачываў каля ракі Эрыдана, нарэшце падышоў да высокіх гор на краі зямлі і пачаў шукаць выхад да акіяна. Але горы стаялі суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхістаў дзве вялізныя скалы і рассунуў іх.
2450 Мора, якое знаходзілася пасярод зямлі і якое людзі называюць Міжземным, злучылася з акіянам. І дагэтуль стаяць там на берагах праліва, нібы два каменныя вартаўнікі, вялізныя Гераклавы Слупы. Геракл перайшоў цераз горы і ўбачыў бязмежныя воды акіяна, які абмывае зямлю.
2451 Яны паплылі па акіяне. Начная цемра ахутала зямлю. Кожны вечар пераплываў Геліёс з захаду на ўсход, каб, адпачыўшы ў сваім высокім доме на ўсходзе, зноў з'явіцца раніцай на небе. Калі яны былі ўжо на палове дарогі, штосьці зачарнелася ўперадзе — гэта была жаданая выспа.
2452 Залатая лодка падплыла да берага. Геракл выйшаў, і бог Сонца пажадаў герою ўдачы. Было цёмна, і Геракл нічога не мог разгледзець вакол сябе. Задаволены, што дабраўся да мэты, ён лёг пад скалою, закруціўся ў ільвіную шкуру і моцна заснуў. Раніцай яго пабудзіў зацяты і хрыплы брэх.
2453 І нават вялізны кудлаты сабака, што стаяў перад героем і злосна брахаў на яго, таксама быў барвова-чырвоны. Убачыўшы, што Геракл прачнуўся, сабака рынуўся на яго, учапіўся зубамі за яго вопратку. Геракл схапіў сваю дубінку, аперазаў сабаку, і той, заенчыўшы, пакаціўся на зямлю з прабітай галавою.
2454 Потым з лесу тройчы пачуўся страшны рык, і з-за дрэў паказаўся велікан Герыён. Тры тулавы, што зрасліся разам, крочылі на шасці нагах, тры галавы пазіралі грозна на Геракла, шэсць рук пагражалі яму. Геракл узняў свой лук — страла засвістала і ўпілася ў грудзі велікана.
2455 Адразу ж бяссільна схілілася адна галава, дзве рукі павіслі, як цявінкі, уздоўж цела, дзве нагі перасталі рухацца і валакліся за астатнімі, замінаючы ім. Але велікан быў ужо гэтак блізка, што Геракл не паспеў стрэліць другі раз. Ён узняў сваю дубінку і аперазаў Герыёна па другой галаве.
2456 Тады Геракл адкінуў дубінку і схапіўся з веліканам урукапашную. Магутнымі рукамі ён абхапіў яго, і яны пачалі дужацца. Два мёртвыя целы перашкаджалі велікану, лішнія рукі матляліся бездапаможна па баках, лішнія ногі штурхаліся паміж нагамі — і неўзабаве прыйшлі Герыёну канцы.
2457 Чорны пастух уцёк. Чырвоны пастух забіты, і сам велікан валяўся на зямлі вялізнай мёртвай глыбай. Але статак не хацеў слухацца героя, валы не краналіся з месца. Геракл пачаў шукаць вакол, чым можна было б іх пагнаць, і знайшоў каля забітага пастуха чырвоную дудачку.
2458 Ён прыклаў яе да вуснаў, дудачка заспявала, і чырвоныя валы паслухмяна ўсталі з зямлі і пайшлі за Гераклам. Акружаны чырвоным статкам, стаяў Геракл на беразе акіяна і чакаў. Увечары прыплыла залатая лодка, і Геракл папрасіў Геліёса перавезці яго са статкам на зямлю.
2459 Геракл завабіў яго на бераг, абхапіў сваімі магутнымі рукамі і сказаў, што не выпусціць яго, пакуль ён не скажа, дзе расце чароўная яблыня Геры. Нерэй раптам перакінуўся ў вялікую рыбіну, і яна выслізнула з рук Геракла. Ён хуценька наступіў ёй на хвост — рыбіна засыкала і ператварылася ў змяю.
2460 Геракл зачэрпнуў вады з мора, каб заліць агонь, — агонь ператварыўся ў ваду, вада пацякла ў мора. Герой перагарадзіў ёй дарогу і выкапаў ямку сваёй дубінкай — вада ўзнялася з ямкі і стала дрэвам. Геракл выцягнуў меч і хацеў ссекчы дрэва — яно перакінулася ў белую птушку.
2461 Тады Нерэй прыняў свой першапачатковы выгляд і расказаў Гераклу, што дрэва маладосці расце на краі свету, у садзе німф Гесперыд, дачок тытана Атланта, што пільнуе яго стовокі дракон, а Гесперыды сочаць, каб ён не заснуў ні ўдзень ні ўночы, і што дарога на край свету ляжыць цераз Лівійскую пустыню.
2462 Доўга ішоў ён па сыпучых пясках пустыні і сустрэў велікана ростам з карабельную мачту. Нічога не зробіш, давялося Гераклу дужацца з сынам Зямлі. Спачатку яны кружыліся адзін вакол аднаго, нібы звяры, потым разам напалі адзін на аднаго, сашчапіліся рукамі і сціскалі адзін аднаго з усяе сілы.
2463 Зноў дужаліся яны, і другі раз Геракл паваліў Антэя. І зноў, дакрануўшыся да зямлі, Антэй хуценька ўсхапіўся і, смеючыся, адбіваў удары Геракла. Трэці раз паваліў герой велікана, і Антэй зноў лёгка падняўся, быццам ад таго, што ён упаў, у яго пабольшала сілы.
2464 Нарэшце дабраўся ён да краю свету, дзе неба апускаецца да зямлі. Там, на самым краі, стаяў тытан Атлант і трымаў на сваіх плячах нябесны купал. Ён стаяў гэтак ужо шмат гадоў, таму што ўладар свету Зеўс прызначыў яго на гэту работу і ніхто за ўвесь час не падмяніў яго.
2465 І Геракл паабяцаў выканаць просьбу сябра. Усё ніжэй і ніжэй спускаліся яны ў глыб зямлі і раптам убачылі чалавека, які цягнуў на самы верх падземнай гары вялізны цяжкі камень. Увесь спацелы і запылены, напружваючы ўсе сілы, ён аберуч старанна каціў угору камень, падпіраючы яго ўсім сваім целам.
2466 Чалавек паспешліва спусціўся за ім да падножжа гары і зноў пацягнуў сваю цяжкую ношу. І зноў, не дасягнуўшы вяршыні, сарваўся і ўпаў камень, і зноў спусціўся ўніз і без адпачынку, без перадыху пацягнуў яго наверх чалавек. Геракл спыніўся і пазіраў на гэтую цяжкую і марную працу.
2467 Гэта быў Сізіф з Карынфа, асуджаны вечна цягаць гэты цяжкі камень — за сквапнасць, за тое, што пры жыцці прысвойваў сабе чужыя багацці, за тое, што пражыў на зямлі не працуючы. Далей пайшоў Геракл са сваім спадарожнікам Гермесам і ўбачыў чалавека, які стаяў у празрыстай і чыстай вадзе.
2468 Вада даходзіла яму да плячэй, але ледзь толькі ён нагінаўся, каб прагнаць смагу, змачыць перасохлыя, чорныя губы, вада імгненна спадала, знікала, хавалася ўся ў зямлі. З берага схіляліся да чалавека галіны, якія гнуліся ад пладоў, янтарная гронка вінаграду амаль датыкалася да яго твару.
2469 Гэта быў Тантал, цар Сіпіла, калісьці любімец багоў і самы шчаслівы са смяротных, навекі асуджаны ўладаром свету Зеўсам за падман багоў, за вераломства, за непамерную, шалёную зайздрасць. З цяжкім сэрцам праходзіў Геракл міма страшных прывідаў падземнага царства.
2470 Нарэшце ён прыйшоў на бераг падземнай ракі Ахеронта. Каля берага чакала чорная лодка. Змрочны і маўклівы перавозчык Харон стаяў з вяслом у руцэ на карме, і цені памёршых нясмела працягвалі яму манету, якую клапатлівыя родныя палажылі нябожчыку ў рот пры пахаванні.
2471 Стары Харон здзівіўся, убачыўшы жывога ў царстве мёртвых, але Гермес загадаў яму прапусціць Геракла ў лодку. Лодка паплыла ўпоперак чорнай нерухомай ракі. Цені памёршых з роспаччу пазіралі назад, быццам хацелі апошні раз убачыць тое, што яны пакінулі на зямлі.
2472 Геракл падзякаваў Аіду і пайшоў назад да медных варот. Цяпер яны былі зачынены, і Кербер спаў перад імі, паклаўшы ўсе тры галавы на чорную дарогу. Пачуўшы крокі Геракла, ён прачнуўся, усхапіўся, сярдзіта загыркаў, і дракон на канцы хваста грозна разявіў пашчу.
2473 Ён ухапіўся зубамі ўсіх трох галоў за левую руку героя, лізаў яе вогненнымі языкамі, усе змеі на яго спіне ўпіліся ў ільвіную шкуру, але яе нельга было пракусіць, і Геракл не адчуваў болю. Моцна сціскаў ён шыю сабакі і цягнуў яго за сабою, на бераг ракі, да перавозу.
2474 Нарэшце напаўзадушаны Кербер захістаўся, аслабеў і лёг перад Гераклам. Герой надзеў яму ланцуг на шыю і павалок за сабою, і страшны сабака падземнага царства паслухмяна паплёўся за пераможцам. Харон жахнуўся, убачыўшы Геракла з Керберам, але не адважыўся затрымаць іх і перавёз на другі бок.
2475 А калі яны выйшлі са змроку на зямны вольны прастор, сонечнае святло асляпіла падземнага вартаўніка; ён задрыжаў, закалаціўся, жоўтая пена закапала з яго пашчаў, і ўсюды, дзе яна падала на зямлю, вырастала ядавітая трава. Геракл прывёў Кербера ў Мікены і прымусіў Еўрысфея зірнуць на яго.
2476 Закончыўшы сваю службу ў цара Еўрысфея, здзейсніўшы дванаццаць подзвігаў, Геракл вярнуўся дадому. Тут яго чакалі новыя выпрабаванні. Даверлівы і добры, Геракл часта бываў нецярплівы, запальчывы і ў гневе не памятаў сябе. Аднойчы хлопчык-слуга падаў яму напіцца вады, якая прызначалася, каб умывацца.
2477 Адважны герой, які не баяўся ні дзікіх звяроў, ні страшыдлаў, ні варожага войска, не мог цярпліва пераносіць боль. Ён не вытрымаў, звярнуўся да Апалона і запатрабаваў, каб бог святла, які ведае будучае людзей, сказаў яму, калі ён паправіцца і скончацца яго пакуты.
2478 Вясёлая царыца Амфала не пасылала Геракла ў далёкія паходы і не патрабавала ад яго геройскіх спраў і перамог. Яна адабрала ў героя зброю — яго меч і лук са стрэламі, зняла з плеч ільвіную шкуру, апранула Геракла ў жаночае адзенне і дзеля пацехі прымушала яго, нібы служанку, прыслужваць ёй.
2479 Аднойчы Геракл зайшоў вельмі далёка, у суседнюю з Лідзіяй краіну, стомлены лёг пад дрэва і заснуў. Праз сон ён адчуў нейкую мітусню вакол сябе, быццам маленькія звяркі бегалі па яго целе. Ён прачнуўся, працягнуў руку, злавіў аднаго. Гэта быў не звярок, а смешны карлік — кекроп.
2480 А Геракл па сушы падаўся ў глыб краіны і неўзабаве прыйшоў у горы. Дзікі і велічны край адкрыўся перад ім. Градою ўзвышаліся высокія горы, каля падножжа зарослыя густым лесам, а на вяршынях пакрытыя вечным снегам. Чым вышэй падымаўся герой, тым усё больш суровыя і непрыступныя рабіліся горы.
2481 Нарэшце ён забраўся на голую скалу, якая абрывалася па-над морам. Раптам Геракл пачуў голас, які клікаў яго, і ўбачыў прыкаванага да скалы тытана. Геракл пазнаў Праметэя — сына Феміды, багіні справядлівасці, і тытана Іапета, ад якога пачаўся на зямлі род чалавечы.
2482 Нібы звяры, блукалі яны па лясах, палявалі на зверыну, елі сырое мяса, дзікія плады і карані, укрываліся звярынымі шкурамі і ў непагадзь хаваліся ў пячорах і дуплах дрэў. Розум у іх быў, як у малых дзяцей; яны былі бездапаможныя ў жыцці і безабаронныя супраць драпежных звяроў і грозных сіл прыроды.
2483 Праметэй пашкадаваў людзей і захацеў памагчы ім. Ён пайшоў да свайго сябра Гефеста, сына Зеўса, цудоўнага каваля і майстра. На выспе Лемнас, у нетрах вогнедышнай гары, была майстэрня Гефеста. Горача палаў у вялізным горне свяшчэнны агонь, без якога немагчыма ніводнае мастацтва і майстэрства.
2484 Дзве статуі, якія ён сам адліў з золата, рухаліся, нібы жывыя, па майстэрні, і кульгавы бог-каваль абапіраўся на іх, калі куды-небудзь ішоў. Праметэй застаў Гефеста за работай — бог-каваль каваў вогненныя стрэлы-маланкі для Зеўса-Грамавержца. Праметэй стаяў і глядзеў, як па-майстэрску працуе Гефест.
2485 Гэтую трысцінку з іскрай свяшчэннага агню Праметэй прынёс людзям, і людзі запалілі ад яе ўсюды на зямлі вогнішчы, ачагі і горны. Людзі навучыліся змагацца з прыродай, здабываць схаваныя ў нетрах зямлі медзь і жалеза, золата і серабро і вырабляць з іх розныя рэчы, зброю і ўпрыгожанні.
2486 Людзі пачалі будаваць сабе жыллё з дрэва і каменя і караблі з ветразямі, каб плаваць па рэках і морах. Людзі прыручылі дзікіх жывёл і прымусілі каня насіць на сабе чалавека, а казу і карову — карміць яго, а ў авечкі пачалі браць цёплую і моцную воўну для вопраткі.
2487 Але ўладар свету Зеўс разгневаўся на Праметэя і вырашыў жорстка пакараць выкрадальніка свяшчэннага агню. Цар багоў паслаў сваіх слуг Сілу і Ўладу схапіць Праметэя і адвесці яго на край свету, у бязлюдную горную краіну, а Гефесту загадаў прыкаваць тытана да гары.
2488 Горка было Гефесту выконваць гэты загад — Праметэй жа быў яго сябар, але такая была воля Зеўса. Гефест закаваў рукі і ногі Праметэя ў жалезныя кольцы, а потым моцным ланцугом прыкаваў яго да каменнай глыбы, вострым алмазным клінам прабіў яму грудзі і прыбіў яго да скалы.
2489 Мінулі стагоддзі. Шмат што змянілася на зямлі. Толькі не канчаліся мукі Праметэя. Сонца пякло яго высахлае цела, сцюдзёны вецер замятаў яго калючым снегам. Кожны дзень у вызначаны час прылятаў вялізны арол, разрываў кіпцюрамі цела тытана і дзяўбаў яго печань. А ўночы раны гаіліся зноў.
2490 І вось нарэшце Праметэй пачуў крокі чалавека, які ішоў па гарах, і ўбачыў героя, якога чакаў увесь час. Геракл наблізіўся да закаванага Праметэя і падняў ужо меч, каб збіць кайданы з тытана, але высока ў небе пачуўся крык арла: гэта Праметэеў арол у вызначаны час спяшаўся на свой крывавы баль.
2491 Геракл разбіў ланцуг, якім быў прыкуты Праметэй, выцягнуў у яго з грудзей алмазны клін, якім той быў прыбіты да скалы. І вызвалены Праметэй выпрастаўся, уздыхнуў на поўныя грудзі і яснымі вачыма зірнуў на зямлю і на героя, які прынёс яму свабоду і прымірэнне з багамі.
2492 Зеўс загадаў Гефесту зрабіць пярсцёнак са звяна ланцуга Праметэя і ўставіць у яго камень — асколак скалы, да якой быў прыкаваны тытан. Гэты пярсцёнак Зеўс загадаў Праметэю надзець на палец і заўсёды насіць яго, каб памятаў, што не парушана слова ўладара свету і навекі Праметэй прыкуты да скалы.
2493 У Калідоне ў гэты час ішлі спаборніцтвы жаніхоў — шмат іх дамагалася прыгажуні Дэяніры. Раптам сярод жаніхоў з'явіўся рачны бог Ахелой — страшыдла з бычынымі рагамі на галаве, з зялёнай барадой, па якой струменіла вада. Убачыўшы такога саперніка, усе жаніхі разбегліся.
2494 Дэяніра горка плакала ад страху. Геракл прыйшоў ёй на дапамогу. Ён распачаў бой з Ахелоем і выламаў у яго адзін рог. Ахелой прызнаў сябе пераможаным, выпрасіў у Геракла назад свой рог, а Дэяніры падарыў узамен дзівосны Рог багацця, поўны кветак і садавіны, якія ніколі не зводзіліся ў ім.
2495 Геракл пасадзіў жонку на спіну кентаўра, а сам пайшоў паперадзе. Ён ужо быў на сярэдзіне, ракі, як раптам пачуў крык Дэяніры і, азірнуўшыся, убачыў, што кентаўр імчыцца па беразе, несучы выкрадзеную красуню. Геракл хуценька схапіў свой лук, і меткая страла ў адно імгненне дагнала кентаўра.
2496 Геракл часта адлучаўся з дому на вайну. Аднойчы ён доўга не вяртаўся з паходу, і Дэяніра вельмі непакоілася. Яна хацела паслаць на пошукі бацькі сына, ды тут прыйшоў вястун ад Геракла і сказаў, што герой жывы і здаровы, вяртаецца дадому і пасылае ёй палонных, якіх ён захапіў у чужой краіне.
2497 Дэяніра бачыла, што царэўна маладзейшая за яе і прыгажэйшая, і думала, што Геракл цяпер разлюбіць яе і пакіне адну. Яна прыгадала перадсмяротную параду кентаўра Неса: яго запечанай крывёю нацерла новае святочнае адзенне, якое сама выткала для мужа, і паслала з ганцом Гераклу.
2498 Геракл узяў падарунак жонкі і захацеў адразу ж надзець яго. Але як толькі адзенне дакранулася да цела, атрута з крыві Неса трапіла ў Геракла і быццам агнём пачала пячы яго. Геракл ірваў на сабе праклятую вопратку, але яна прырасла да цела і прычыняла нясцерпны боль.
2499 Даведаўшыся пра смерць жонкі, Геракл перастаў стагнаць і кідацца, сабраў апошнія сілы, наламаў галля ў лесе, склаў на пагорку вялікі касцёр і накрыў яго львінай шкурай. Потым ён лёг на яе, паклікаў сына і папрасіў падпаліць галлё. Але ні сын, ні таварышы не адважваліся выканаць яго просьбу.
2500 Вогнішча разгарэлася, густы дым падняўся да неба. Тады, нябачная ў гэтым дымным воблаку, спусцілася з неба залатая калясніца, і мудрая Афіна Палада памчала на Алімп свайго героя. Там яго сустрэла з лагоднай усмешкай прымірэння багіня Гера, узяла за руку і павяла на баль багоў.
2501 Нейкая немаведамая сіла ўзняла старога Грыву з саламянага барлога яшчэ да другіх пеўняў. Запаліўшы ўчарашнім вуголлем лучыну, ён сноўдаўся па астылай хаце, браўся то за адну работу, то за другую, але ўсё валілася з рук, знікала ў паўзмроку чорнай глінабітнай падлогі.
2502 Намерыўся паснедаць, але чэрствы хлеб, хоць і здобраны канапляным алеем, ніяк не глытаўся. Ледзь дачакаўшы, калі праз бітыя шкелцы, устаўленыя ў акно ад вуліцы, праступіць шэрасць веснавога ранку, ён абуў хадакі, надзеў паношаны кажух, нацягнуў шапку-аблавушку і выйшаў на двор.
2503 Пастаяўшы на пляскатым камені, што ляжаў за дзвярыма, ён вярнуўся ў хату, дастаў з-пад бэлькі рубель, памарудзіўшы, дастаў другі, апошні, укінуў іх у капшук з губкай і крэсівам, капшук зашмаргнуў, засунуў за пазуху. Потым узяў доўгі нож, зроблены са старой касы, загарнуў у анучку і паклаў туды ж.
2504 Замкнуўшы дзверы драўлянай завалай, выйшаў на вясковую вуліцу, дайшоў да новай, з комінам хаты, дзе ўжо гады з тры жыў яго адзіны сын, але тут жа, ад збітых з жэрдак варот, павярнуў назад — на мост праз Лошу. У тую раніцу пазней за ўсіх у Анеліне ўстала Марыся.
2505 Не дачакаўшыся ж яго, здзіўлена расплюшчыла вочы і замест паўкруглых шэрых скляпенняў пабачыла над сабой нізкую блакітную столь з памаляванымі на ёй белымі воблачкамі, з-за якіх выглядалі ружовыя анёльчыкі — дзіўныя нейкія: з крылцамі, але і з недарэчнымі лукамі ў пухленькіх ручках.
2506 І тут жа ўспомніла, што гэты маёнтачак, куды яе нечакана прывезлі, таксама называецца Анелін. А ўспомніўшы, здзівілася, што на той палавіне не чуваць галасоў ні дзядзькі, ні цёткі. Дзіўныя ўсё ж яны людзі: доўга і часта — нават пры ёй — шэпчуцца. Ён паглядае на яе неяк пяшчотна.
2507 У яе ж вачах часам успыхвае незразумелая ненавіснасць. І адкуль толькі ўзяліся гэтыя людзі? Доўгі час сёстры-законніцы ўбівалі ёй у галаву, што ў яе нікога няма — ні бацькоў, ні блізкіх крэўных, што нікому яна на свеце не патрэбная і таму павінна стаць выбранніцай, улюбёніцай самога пана Езуса.
2508 Уставаць не хацелася, і Марыся працягнула руку да століка, прыкрытага зверху надтрэснутым кавалкам мармуру, узяла часопіс, куплены ёй па дарозе ў Вільню. Дзядзька тады яшчэ сказаў, што цяпер ёй абавязкова прыйдзецца вучыць рускую мову, бо на Літве без яе, у адрозненне ад Варшавы, ніяк не абыдзешся.
2509 А тут — бессаромна прыгожая аголенасць. Яна настойліва прыцягвала, вабіла і вабіла погляд. І Марыся злавіла сябе на думцы, што і яе цела, мусіць, не менш прывабнае, чым у той, на вокладцы, і нават уявіла сябе ў яе постаці. Але тут жа спалохана перагарнула старонку.
2510 Невядомы прывабны свет, аб існаванні якога яна там, у кляштары, нават не падазравала. З задумення вывеў яе лёгкі скрып дзвярэй. На парозе стаяла цётка Галена — яшчэ з папяровымі папільёткамі на галаве, але ўжо не ў квяцістым шляфроку, а ў доўгай шэрай сукенцы, якая добра скрадвала яе паўнату.
2511 А калі не тое гэта поле і не тое ён зерне кідае? Гэтая думка пачала яго ўжо кашмарамі мучыць у сне. Нібы ідзе ён, маленькі-маленькі, па неабсяжнаму полю і сыпле на сухую раллю чорнае жыта. Збожжа ў сявеньцы мала, толькі дно закрыта. А ззаду паўкругам ідуць вялізныя і сытыя гракі.
2512 І ў кожнага адно вышчаранае вока — не то цэнзара Мухіна, не то цэнзара Кукальніка. Ідуць і нават не клююць, а толькі віжуюць, куды ўпадзе зерне. І лічаць, лічаць, лічаць. Бязмернае поле, а ён адзін з гэтым груганнём. Ажно плакаць хочацца ад усведамлення ўласнай мізэрнасці, марнасці сваіх намаганняў.
2513 Усё стане простым і зразумелым. А ён сам зноў спатрэбіцца людзям, спатрэбіцца для значнай справы. Між тым лес скончыўся. З левага боку паказалася драўляная, шаляваная дошкамі капліца. Яна стаяла крыху зводдаль, за векавымі ліпамі і бярозамі, на якіх чарнелі шапкі вароніных гнёздаў.
2514 Каля капліцы Сыракомля спыніў Пегаса, абышоў цвінтарышча. Ад парослых дробным мохам сцен, ад тоўстых дрэў, не разбуджаных яшчэ веснавым сокам, зыходзіў спакой. Чорныя галіны выразна, як на гравюры, вырысоўваліся перад няяркім блакітным небам і белымі хмаркамі.
2515 Іх апісанні блядней, чым рэчаіснасць. І Сыракомля паспрабаваў сабе ўспомніць, як яно было, з чаго пачыналася. Завязалася ўсё гэта ў першы ягоны прыезд у Вільню. Ішоў ён тады па Нямецкай вуліцы і бесклапотна лічыў кожную жанчыну, якая сустракалася яму ў той сляпуча сонечны дзень.
2516 Шчокі гэтыя яму чамусьці адразу прыгадалі півоніі. Тыя самыя півоніі, што выраслі з карнявішча, якое бацька неяк аднойчы прывёз з Нясвіжа як плату. Давалі бацьку грошы, але ён папрасіў карэнні гэтай нябачанай кветкі. У першы год півонія збуяла, але ў другі выкінула два тугія бутоны.
2517 Сыракомля згадаў, з якой нецярплівасцю ён тады штохвілінна бегаў глядзець, калі ж яны раскрыюцца. Урэшце к вечару абедзве кветкі раскрылі далікатныя пунсовыя пялёсткі, запахлі дурманлівым водарам. Хлопчык прысеў каля іх і глядзеў, зачараваны, на цуд, ад якога на вочы набягалі слёзы замілавання.
2518 Але тут прыйшла маці і жорстка сказала, што півоніі трэба зрэзаць, бо ноччу будзе мароз. Божа ты мой, якую істэрыку ён тады пачаў. Крычаў, — што кветкам будзе балець. Няхай ужо лепей яго рвуць на кавалкі, калі такая мама бессардэчная! Здзіўленая маці адступіла, пайшла дамоў.
2519 Ён спрабаваў іх адагрэць: прынёс збанок з цёплай вадой і ўсоўваў туды, згінаючы, кожную па чарзе. Але півоніі абвялі, асыпаліся. Дык вось, румяныя шчокі незнаёмай жанчыны здаліся яму тымі дзвюма півоніямі, выклікалі той жа салодкі экстаз (тады ён ужо ведаў, што гэта такое).
2520 Ён збянтэжана ўсміхнуўся жанчыне, яна яму прыязна адказала тым жа. Потым, адышоўшы некалькі крокаў, ён аглянуўся, яна — таксама. На момант іх позіркі сустрэліся зноў. І Сыракомлі здалося, што ў яе вачах было шкадаванне: хто яго ведае, ці ўдасца пабачыцца зноў.
2521 Выпадкова сустрэтая жанчына аказалася жонкай чалавека, з якім ён даўно перапісваўся, з якім яго лучыла любоў да Літвы, цікавасць да яе мінулага. Калі Адам знаёміў іх, яна па-змоўніцку ўсміхнулася, ад чаго ямачкі на шчоках сталі яшчэ глыбей, нібы асяродкі півоній.
2522 Але тут Кіркор стаў пераконваць яго, што ён абавязаны напісаць гераічную паэму пра вайну літвінаў з крыжацкай навалай. Гаспадыні стала сумна, і яна, прынёсшы ім кавы, аддалілася. Паэму пра барацьбу з крыжакамі ён пачаў пісаць, пераехаўшы ў Барэйкаўшчыну. Тыя далёкія часы ўяўляліся цьмяна.
2523 Расстроены няўдачай, ён неяк выпіў гарэлкі, прылёг на расістай траве ля стала, зробленага са старога жарнавога каменя. А назаўтра захварэў на гарачку. Гарачка потым перайшла ў імклівыя сухоты. І, каб падлячыць іх, Кіркор узяў яго з Барэйкаўшчыны да сябе ў кватэру.
2524 Сыракомля тады ўпаў у адчай: не хацеў ні есці, ні жыць. А яна ўгаворвала яго, суцяшала, карміла з лыжачкі, нібы малое дзіця. І часам гладзіла яго па непаслухмяных валасах, па зарослых шчэццю шчоках. Паўліна тады адразу адчула небяспеку. Прыехала ў Вільню, крычала, плакала, тупала нагамі, праклінала.
2525 Праўда, тут жа супакоіў сябе, што не, не хоча, што нельга жадаць смерці нікому, а тым болей маці сваіх дзяцей. Ды і наогул такія пажаданні не маюць ніякага ўплыву на чужое жыццё, бо калі б было інакш, Мікалай Першы, якому тысячы людзей жадалі смерці, адразу памёр бы.
2526 А было гэта, калі Кіркор паехаў у Пецярбург па сваіх выдавецкіх справах, а яна выконвала галоўную ролю ў яго п'есе «Хатка ў лесе». Іграла горача, натхнёна і, як яму здавалася, толькі для яго аднаго. Даведзеная да экстазу публіка наладзіла авацыю, доўга біла ім брава.
2527 Воплескі ўваходзілі ў яго, як шумныя кроплі дажджу ўваходзяць у перасохлую зямлю. І тут ён першы раз адчуў, на што здольна ягонае слова. Яно можа яднаць людзей у адзіным высакародным парыве. І каб так усе людзі паглядзелі «Хатку ў лесе», не было б на свеце ні гора, ні зла.
2528 У той вечар ён чакаў яе каля тэатра. А яна, выйшаўшы на вуліцу, кінулася яму на шыю навідавоку ў незнаёмых людзей, прытулілася, горача пацалавала ў вусны. Яна была ўдзячна яму, што ён напісаў для яе галоўную ролю, а ён — што яна ўклала ў гэтую ролю душу. Трыумф належаў ім абодвум.
2529 Паасобку яны былі б нішто. І яна гэта добра разумела. Дні ператварыліся ў тыдні, тыдні — у месяцы. Спачатку, здавалася, гэта былі дні суцэльнага шчасця. Сыракомля ніколі не ўяўляў, што можна так кахаць жанчыну. Яго ўзаемаадносіны з Паўлінай зводзіліся да выканання сямейных абавязкаў.
2530 Нават уночы яна старанна прыкрывала сваё буйное цела. А тут аказалася, што каханне — не толькі абавязак, але яшчэ і ўцеха. І Галена была майстрыхай, нястомнай і страснай майстрыхай гэтай уцехі. А самае галоўнае, яна ніколі не паўтаралася, кожны раз здавалася новай незнаёмкай.
2531 Аднак ішоў час, вярнуўся Кіркор, даведалася Паўліна. Усе, акрамя Пашкоўскага і Маркоўскай, сталі асуджаць іх за тое, што зламалі шлюбную веру. І сумеснае жыццё ператварылася ў сумеснае пекла. Ён не мог нават паказацца на вуліцы. Галена, праўда, усё пераносіла лягчэй.
2532 Можа, і кахаючы яго, яна іграе нейкую прыдуманую ролю? Сумненні ўзмацніліся, калі кожны раз, песцячыся з ім, яна стала патрабаваць ад яго нешта для сябе: напішы ў Варшаву, напішы ў Кракаў, няхай мяне прыстрояць у тэатр, ты ж такі вядомы, такі ўсемагутны, ты, калі захочаш, можаш усё.
2533 І ўсё ж яна, седзячы насупраць, увесь час прыкоўвала яго позірк, ён лавіў сябе на думцы, што яму прыемна на яе глядзець. А яна, адчуваючы яго погляд, бянтэжылася, часта міргала доўгімі вейкамі, засланяла рукой грудзі, нібы яны і так не былі схаваны за шчыльнай — пад самае горла — сукенкай.
2534 У тую красавіцкую ноч першым у анелінскай рэзідэнцыі заснуў Сыракомля. Паваліўся, не распранаючыся, на пасцель, разасланую ў бакавушцы, і заснуў трывожным сном, калі невядома, што ява, а што трызненне. І трызнілася яму, што ён у начной цемры, ледзь не вобмацкам, ідзе шукаць сваю магілу.
2535 Ён ведае, што магіла павінна быць недзе за вёскай, вёскай невядомай, але роднай яму, бо там нібы ён нарадзіўся. Ідзе па ўзлеску, чапляючыся за карчы, за старыя пярэваратні. Жоўта пабліскваюць агеньчыкі ў вокнах хат. Але святло іх не даходзіць да ляснога бездарожжа.
2536 І тут са свайго жытла пачалі выходзіць сяляне ў доўгіх белых кашулях і, не гледзячы ў яго бок, сталі падпальваць хаты, каб асвятліць яму шлях. Ад хат займаюцца дрэвы. Ён бачыць, як полымя ахапіла маладую бярозку, як чарнее і курчыцца, патрэскваючы, яе зялёнае лісце.
2537 І яго ахоплівае жах, Ён хоча бегчы, каб ратаваць бярозку, каб ратаваць сялянскія хаты. Бо несувымерна вялікія ахвяры дзеля яго аднаго, непатрэбнага, невядомага. Але ён не можа скрануцца з месца. Ён прырос да зямлі, не зварухне нагамі. І толькі глядзіць, як шалее агонь.
2538 Але паслухмяна ідзе. А палац усё аддаляецца і аддаляецца. Да яго ўжо вядуць старыя каменныя сходы. Ён узнімаецца па тых сходах. І раптам бачыць, што ўперадзе няма трох — ён выразна бачыць: трох! — прыступак. І ўнізе ўжо няма прыступак — толькі глыбокая прорва, бяздонне.
2539 Ён спрабуе ўчапіцца рукамі за бліжэйшы выступ, падцягнуцца на руках. Але пальцы слізгаюць па гладкіх каменнях, рукі мярцвеюць. І тут зверху, ад брамы, нехта яму кажа: «Паглядзі направа, там жа ёсць прыступкі». А і праўда: з правага боку лесвіца цэлая, без прагалаў.
2540 Ад вялікага напружання, каб успомніць, чый гэта быў голас, Сыракомля збудзіўся, увесь зняможаны і мокры ад поту, і доўга не мог зразумець, дзе знаходзіцца і чаму ляжыць на пасцелі ў верхнім убранні. А, успомніўшы, раздзеўся, ганяючы дрыжыкі, залез пад коўдру і потым доўга не мог самкнуць вачэй.
2541 Але хіба гэта цяпер важна? Праз хвілю на тым месцы віравала толькі шапка-аблавушка. Падышоўшы да ракі, Серабракоў пабачыў шапку, якая ўсё яшчэ не магла выбрацца з віру, успомніў, што, узгадаваны на беразе рэчкі, ён так і не навучыўся плаваць, і, бездапаможна прысеўшы ля вады, стаў у ёй мыць рукі.
2542 Прыкладна ў той жа час, калі Серабракоў зноў сядаў у брычку, Сыракомля нарэшце наважыўся ўстаць з ложка. Хістаючыся, падышоў да крэсла, нацягнуў штаны, усунуў ногі ў стаптаныя пантоплі. Адчуваў сябе блага: грудзі нылі ад тупога болю, паколвала ў жываце, засмягла ў роце.
2543 Усё цела здавалася чужым і непатрэбным. Нават павекі і тыя не хацелі слухацца яго: бы налітыя волавам, яны ледзь узнімаліся. Сеўшы каля стала на плеценае крэсла, Сыракомля прысунуў да сябе маленькае люстэрачка і ненавісна глянуў у яго. Так яно і ёсць: павекі ўспухлі.
2544 Ад такога роздуму Сыракомлі стала яшчэ больш млосна. Захацелася выпіць чагосьці моцнага, зноў забыцца ў сне. Але ён, сабраўшы ўсю волю, перамог гэта жаданне. Апрануўшы сурдут, ціхенька выйшаў на веранду, спусціўся на двор. І адчуў, што ад свежага, рэзкага паветра яго павяло ў бакі.
2545 Нават не верылася, што ён нешта ведае, нешта ўмее. Гэта няпраўда, што на змену маладосці прыходзіць мудрасць. Бо каб ён быў бы разумны, не паляцеў бы ўчора на злом галавы ў гэты Анелін, не піў бы вечарам поўную куляўку крамбамбулі. І ўвогуле — ніколі не паддаўся б спакусам Галены.
2546 Жыў бы сабе са спакойным сумленнем, пладзіў бы свае гавэнды. Зрэшты, з гавэндамі ўжо скончана. Занадта яны старамодныя ў сягонняшнім вар'яцкім свеце. Ды і задумы новыя ў галаву не прыходзілі. І тут Сыракомля ўпершыню са здзіўленнем падумаў, што смерць ужо не палохае яго як раней.
2547 Чалавек адыходзіць, але застаюцца людзі. Часцей за ўсё яны і не заўважаюць страты. Асабліва здалёку. Як у тым лесе: спілуюць дрэва, а ты пабачыш яго адсутнасць, толькі падышоўшы ўпрытык. І ўсё ж, падумалася з горыччу, цікава было б даведацца, колькі чалавек адчуе маю адсутнасць.
2548 Навошта? Не, пачаў ён сябе супакойваць, калі небыццё — то поўнае небыццё. Смерці проста не трэба баяцца. Да думкі пра яе непазбежнасць трэба прывыкаць, як прызвычайваецца чалавек да сваіх страт і хвароб, да сваіх болек. Мусіць, меў слушнасць Мантэнь, калі пісаў, што мэта жыцця — навучыцца паміраць.
2549 Крыху супакоены такім вывадам, Сыракомля прыстаў, азірнуўся. Навокал усё абуджалася да веснавога жыцця. Прама перад ім у першых промнях няяркага яшчэ сонца стаяла тоўстае дрэва невядомай пароды. Яно было яшчэ голае, але ўжо, адчувалася, набрыняла сокам, і таму ад яго ішоў неспакой.
2550 Унізе, паміж купамі алешын, што стаялі па калена ў вадзе, вілася Лоша. Справа, ад Рудніка, у яе ўпадала Расалоўка. Каля самага вусця яна была перагароджана земляным насыпам. Невялікі, але, відаць, глыбокі ставок быў поўны з берагамі, а вада, вырваўшы сабе лагчынку, пералівалася праз верх.
2551 Але каля Рудніка, куды ўжо даставала сонца, іней растаяў і ярка зелянела маладая трава. Светлая паласа спакваля наступала, а цень перад ёй адступаў, хаваўся ў кустах каля самай рэчкі. Сыракомлі здалося, што ён калісьці ўжо быў тут, ужо любаваўся гэтай рухомай карцінай.
2552 І цяпер чаплялася яна за жоўты пясок пакручастымі карэннямі. Нібы дабегла да прорвы — і адхінулася ў жаху. Зацікавіўшыся жывучасцю дрэва, Сыракомля падышоў да абрыву і глянуў уніз, дзе, паварочваючы, каламутна віравала Лоша. Зусім недалёка, на зацішным прыступе, сінелі першыя пралескі.
2553 Вось бы сарваць іх і, не гледзячы ні на што, прынесці Галене: няхай ведае яго высакароднасць! Ухапіўшыся за корань сасны, Сыракомля даволі лёгка саскочыў на прыступ, набраў маленькую жменю пяшчотных пралесак. Іх жоўтыя сяродкі лучылі лёгкі салодкі водар, водар ягонага дзяцінства, першых вёснаў.
2554 Аднак змяніць што ўжо было нельга. Трэба было неяк выбрацца наверх, дзе яго ўжо, можа, шукалі. Сыракомля спрабаваў падцягнуцца, учапіўшыся за карэнне. Але ўверсе нешта злавесна трэснула, а сасна раптам стала хіліцца ўніз і толькі нейкім цудам затрымалася ў апошні момант.
2555 Вільготны пясок пад ягонымі нагамі таксама ссоўваўся ўніз, ляцеў камякамі ў самую Лошу. І тут толькі Сыракомля зразумеў усю недарэчнасць свайго становішча: уверх яму не ўзняцца, а ўнізе, метрах у дзесяці, віравала рака. Смерці, праўда, ён цяпер нібы і не баяўся.
2556 Што ж тут рабіць? Каб быў бы дужэйшы ў руках, можна было б па ляшчынніку спусціцца яшчэ на адзін прыступ, а адтуль ужо сысці да грэблі праз Расалоўку. Пастаялец у царкву не хадзіў і не рабіў ніякай розніцы паміж нядзеляй і буднямі, нават апранаўся заўсёды аднолькава.
2557 Працаваў ён, па думцы місіс Хол, вельмі нерэгулярна. У некаторыя дні ён спускаўся рана і доўга карпеў над сваімі даследаваннямі. У другія ж уставаў позна, хадзіў па пакоі, цэлымі гадзінамі гучна бурчэў, курыў ці драмаў у крэсле каля каміна. Зносін са знешнім светам у яго не было ніякіх.
2558 Хлапчукі яго не маглі цярпець, ён іх — таксама, і цяжка сказаць, хто каго больш не любіў, але ва ўсякім выпадку непрыязнасць была ўзаемная і вельмі вострая. Няма нічога дзіўнага, што чалавек такога страшэннага выгляду і такіх дзіўных паводзін даваў багатую пажыву для размоў у Айпінгу.
2559 Так, напрыклад, Сайлас Дэрган не раз казаў, што калі б незнаёмец адважыўся паказвацца на кірмашы, то ён нажыў бы немалое багацце, нават спасылаўся на вядомы з Бібліі выпадак з чалавекам, які закапаў свой талент у зямлю. Іншыя лічылі, што незнаёмец пакутуе ціхім вар'яцтвам.
2560 Калі незнаёмец праходзіў па вуліцы, сустрэчныя саступалі ў бок, а за яго спіной мясцовыя жартаўнікі, падняўшы каўнер паліто і апусціўшы палі капелюша, імітавалі яго нервовую паходку і загадкавыя паводзіны. У той час карысталася папулярнасцю песенька «Чалавек-прывід».
2561 Аб крадзяжы з узломам у доме вікарыя мы даведаліся галоўным чынам з расказаў самога вікарыя і яго жонкі. Айпінгскі клуб праводзіць штогадовыя святкаванні. Місіс Банцінг раптам прачнулася ў перадсвітальнай цішыні з выразным адчуваннем, што дзверы спальні бразнулі.
2562 Ён зусім ясна пачуў валтузню ў сваім кабінеце ўнізе, потым там хтосьці гучна чхнуў. Тады ён вярнуўся ў спальню, запасся самай надзейнай зброяй, якая знайшлася, — качаргой і сышоў з лесвіцы, стараючыся рухацца як можна цішэй. Місіс Банцінг выйшла на пляцоўку. Было каля чатырох гадзін.
2563 Начны змрок радзеў. У холе ўжо развіднівалася, але дзверы кабінета зеўрылі чорнай прорвай. У поўнай цішыні чутна было толькі слабае рыпенне прыступак пад нагамі містэра Банцінга і лёгкі рух у кабінеце. Потым штосьці шчоўкнула, пачулася, як адчынілася скрынка і зашамацелі паперы.
2564 У гэты час містэр Банцінг быў ужо ў холе і ў прачыненыя дзверы разгледзеў пісьмовы стол, высунутую скрынку і свечку, што гарэла на стале. Але злодзея ён не ўбачыў. Ён стаяў у холе, не ведаючы, што рабіць, а ззаду яго павольна спускалася з лесвіцы бледная напалоханая місіс Банцінг.
2565 Затым яны пачулі звон манет і зразумелі, што злодзей знайшоў грошы, адкладзеныя на гаспадарку, — два фунты дзесяць шылінгаў паўсавярэнамі. Звон манет імгненна вывеў містэра Банцінга са стану нерашучасці. Моцна сціснуўшы ў руцэ качаргу, ён уварваўся ў кабінет; місіс Банцінг ішла за ім па пятах.
2566 Таму што галоўным знатаком і майстрам справы, якая павінна адбыцца, была яна, то наверх за бутэлькай адправіўся Хол. На пляцоўцы лесвіцы ён са здзіўленнем заўважыў, што дзверы ў пакой пастаяльца прыадкрыты. Прайшоўшы ў спальню, ён знайшоў бутэльку на месцы, якое назвала жонка.
2567 Ён ясна помніў, што сам трымаў свечку, калі місіс Хол засоўвала засаўку на ноч. Ён спыніўся ўражаны; затым, усё яшчэ трымаючы бутэльку ў руцэ, зноў падняўся наверх і пастукаў у дзверы пастаяльца. Адказу не было. Ён зноў пастукаў, затым адчыніў дзверы насцеж і ўвайшоў у пакой.
2568 На крэсле і на спінцы ложка была раскінута ўся вопратка пастаяльца і яго бінты; шыракаполы капялюш — і той хвацка тырчэў на слупку ложка. Гэта акалічнасць падалася надзвычай дзіўнай нават не вельмі кемліваму Холу, тым больш што іншай вопраткі, наколькі ён ведаў, у пастаяльца не было.
2569 Прыйшла місіс Хакстэрс. Падышлі некалькі бойкіх маладых хлопцаў, якія прыбраліся з нагоды духава дня ў чорныя пінжакі і гальштукі з белага піке, і сталі задаваць недарэчныя пытанні. Арчы Гаркер аказаўся самым смелым; ён зайшоў у двор і пастараўся зазірнуць пад апушчаную штору.
2570 Дзень для свята выдаўся на славу — цёплы і ясны; на вясковай вуліцы выстраілася з дзесятак ларкоў і цір для стральбы, а на лужку перад кузняй стаялі тры паласатыя жоўта-карычневыя фургоны, а нейкія людзі ў маляўнічых касцюмах наладжвалі прылады для кідання какосавых арэхаў.
2571 Вось усё, што нам вядома па расказах відавочцаў і па таму, у якім выглядзе быў пакой, калі ў яго ўвайшлі. Каля паўдня незнаёмец раптоўна адчыніў дзверы гасцінай і спыніўся на парозе, пільна ўзіраючыся на трох-чатырох чалавек, якія стаялі каля стойкі. Нарэшце бінты былі сарваны.
2572 Тое, што ўбачылі прысутныя, проста ашаламіла іх. Місіс Хол, якая стаяла з разінутым ртом, дзіка ўскрыкнула і пабегла да дзвярэй. Усе ўскочылі з месцаў. Чакалі раны, калецтва, адчувальны жах, а тут — нічога! Бінты і парык паляцелі ў распівачную — такога ніхто не чакаў.
2573 Крык адразу ж абарваўся. Пасля гэтага ўс
2574 е, хто знаходзіўся на вуліцы — прадавец прысмакаў, уладальнік балагана для кідання ў цэль і яго памочнік, гаспадар арэляў, хлапчукі і дзяўчынкі, вясковыя франты, мясцовыя прыгажуні, старыя ў блузах і цыганы ў фартуках, — усе пабеглі да карчмы.
2575 Ніхто нікога не слухаў, і ўсе гаварылі адначасна — сапраўднае стоўпатварэнне! Некалькі чалавек падтрымлівалі місіс Хол, якую паднялі з зямлі амаль што беспрытомную. Сярод агульнага перапалоху адзін з відавочцаў, стараючыся ўсіх перакрычаць, даваў ашаламляльныя сведчанні.
2576 Фігура яго паказвала схільнасць да паўнаты, — гэта было асабліва прыкметна дзякуючы вельмі кароткім канечнасцям. Ён насіў махнаты цыліндр; а тое, што на самых крытычных частках яго туалета замест гузікаў красаваліся аборкі і шнуркі ад чаравікаў, сведчыла, што ён закаранелы халасцяк.
2577 Містэр Томас Марвел сядзеў, звесіўшы ногі ў канаву, каля дарогі, якая вяла да Эдэрдзіна, прыкладна за паўтары мілі ад Айпінга. На нагах у яго не было нічога, акрамя вельмі ажурных шкарпэтак, а вялікія пальцы, шырокія і прыўзнятыя, што вылезлі з дзірак, напаміналі вушы насцярожанага сабакі.
2578 Уласна кажучы, ён яшчэ не вызначыў, што яму больш непрыемна — прасторны абутак ці вільгаць, але дзень быў пагодлівы, іншых спраў не прадбачылася, і ён вырашыў добра падумаць. Пагэтаму ён паставіў на зямлю ўсе чатыры чаравікі, расставіўшы іх у выглядзе маляўнічай групы, і стаў разглядаць іх.
2579 І, гледзячы, як яны стаяць у траве, сярод калючага дзядоўніку, ён раптам вырашыў, што абедзьве пары вельмі брыдкія. Ён ніколькі не здзівіўся, пачуўшы ззаду сябе чыйсьці голас. Пасля таго як паніка крыху заціхла, жыхары Айпінга сталі прыслухоўвацца да голасу розуму.
2580 Як бы там ні было, сярод тых і другіх панавала незвычайная весялосць. На Хайсменскім лузе паставілі палатку, дзе місіс Банцінг і іншыя дамы гатавалі гарбату, а навокал вучні нядзельнай школы бегалі напераганкі па траве і гулялі ў розныя гульні пад шумным кіраўніцтвам вікарыя, міс Кас і міс Сэкбат.
2581 Праўда, адчувалася нейкае лёгкае хваляванне, але ўсе былі настолькі разважлівыя, што хавалі свае страхі. Найбольшым поспехам у моладзі карыстаўся нацягнуты канат, па якім, трымаючыся за ручку блока, можна было імкліва зляцець уніз на мех з сенам, што знаходзіўся на другім канцы.
2582 Стары Флетчэр, у якога ўяўленні аб святочным адпачынку былі некалькі суровыя, стаяў на дошцы, пакладзенай на два стулы, як гэта можна было бачыць скрозь кветкі язміну на падаконніку або праз адчыненыя дзверы (як каму было пажадана глядзець), і бяліў столь сваёй сталовай.
2583 Гэта быў невялікага росту тоўсты чалавек у надзвычай паношаным цыліндры, моцна задыханы. Шчокі свае ён то ўцягваў, то надуваў да адказу. Яго пакрыты плямамі твар выказваў страх, і рухаўся ён хаця і хутка, але відавочна неахвотна. Ён завярнуў за вугал царквы і накіраваўся да карчмы «Кучар і коні».
2584 Незнаёмец, па сведчанню ўладальніка ціра, дзе ішла гульня з какосавымі арэхамі, услых размаўляў сам з сабой; тое ж заўважыў і містэр Хакстэрс. Ён спыніўся каля ганка карчмы і, па словах містэра Хакстэрса, мусіць, доўга вагаўся, перш чым адважыўся ўвайсці ў дом.
2585 У гэты час незнаёмец паказаўся зноў, у збітым набакір цыліндры, трымаючы ў адной руцэ вялікі скрутак, загорнуты ў сіні абрус, а ў другой — тры кнігі, звязаныя, як высветлілася потым, шлейкамі вікарыя. Убачыўшы Хакстэрса, ён войкнуў і, крута павярнуўшы налева, кінуўся ўцякаць.
2586 Хол, Хенфры і ўсе людзі, што сядзелі ў распівачнай, гурмой выбеглі на вуліцу. Яны ўбачылі, як хтосьці хутка завярнуў за вугал, у напрамку да дарогі, што вяла ў поле, і як містэр Хакстэрс, падскочыў, перакуліўся ў паветры і ўпаў ніцма. Натоўп застыў у здзіўленні, некалькі чалавек падбеглі да яго.
2587 Яны, мусіць, вырашылі, што гэта і ёсць Невідзімка, які раптоўна зрабіўся бачным, і кінуўся наўздагон. Але не паспеў Хол прабегчы і дзесяці ярдаў, як, гучна ўсклікнуўшы ад здзіўлення, адляцеў убок і, ухапіўшыся за аднаго з работнікаў, паляцеў разам з ім на зямлю.
2588 У гэты час першы работнік, які паспеў падняцца на ногі, атрымаў збоку такі ўдар, якім можна было б зваліць быка. Ён упаў, і ў гэтую хвіліну з-за вугла паказаліся людзі, якія прыбеглі з лужка, дзе адбывалася гулянне. Наперадзе бег гаспадар ціра, рослы мужчына ў сіняй фуфайцы.
2589 Ён вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, што на дарозе няма нікога, акрамя трох чалавек, якія ляжалі на зямлі. У тую ж хвіліну з яго нагой штосьці здарылася, ён выцягнуўся ва ўвесь рост. І адкаціўся ў бок, проста пад ногі брата і кампаньёна, які таксама з разгону выцягнуўся на зямлі.
2590 Раптам дзверы гасцінай расчыніліся, адтуль выскачыў містэр Кас і, нават не глянуўшы на яе, збег з ганка і панёсся за вугал дома. Пачынаючы з той хвіліны, калі пачуўся раз'юшаны крык Невідзімкі і містэр Банцінг кінуўся ўцякаць, устанавіць паслядоўнасць у ходзе айпінгскіх падзей становіцца немагчымым.
2591 Можа, спачатку Невідзімка хацеў толькі прыкрыць адступленне Марвела з вузлом і кнігамі. Але таму што ён увогуле не вызначаўся рахманым норавам ды яшчэ выпадковы ўдар канчаткова вывеў яго з сябе, ён стаў сыпаць ударамі направа і налева і біць усіх, хто трапляўся пад руку.
2592 Уявіце сабе вуліцу, запоўненую людзьмі, якія бягуць, бразганне дзвярэй і бойку з-за зацішных куточкаў, дзе можна было б схавацца. Уявіце сабе ўздзеянне гэтай буры на няўстойлівую раўнавагу дошкі, пакладзенай на два стулы ў сталовай старога Флетчэра, і выкліканую гэтым катастрофу.
2593 Адусюль даносіўся стук аканіц і завалаў, і толькі дзе-небудзь, выяўляючы прысутнасць людзей, у кутку акна мільгала вылупленае вока пад спалохана прыўзнятым брывом. Невідзімка нейкі час забаўляўся тым, што разбіваў вокны ў карчме; затым прасунуў вулічны ліхтар у акно гасцінай місіс Грогрэм.
2594 А затым, карыстаючыся сваёй незвычайнай здольнасцю, ён бясследна знік, і ў Айпінгу пра яго больш ніколі не было ні слыху ні дыху. Ён знікнуў назаўсёды. Але мінула добрыя дзве гадзіны, пасля чаго першыя смельчакі адважыліся зноў выйсці на пустынную айпінгскую вуліцу.
2595 Але тыя, каму давялося быць у гэты час на дарозе і блізка бачыць чалавека, які бег, бачыць дзікі жах на яго мокрым ад поту твары, тыя не падзялялі пагардлівага скептыцызму доктара. Чалавек уцякаў, і ад яго пры гэтым далятаў звон, як ад туга набітага кашалька, які кідаюць або туды, або сюды.
2596 Ён не аглядваўся ні направа, ні налева, але глядзеў расшыранымі вачыма проста перад сабой, туды, дзе каля падножжа ўзгорка адзін за адным успыхвалі ліхтары і тоўпіўся на вуліцы народ. Ніжняя сківіца ў яго адвісла, на губах выступіла густая пена і дыхаў ён хрыпла і гучна.
2597 Раптам воддаль, амаль на вяршыне ўзгорка, сабака, які гарэзнічаў на дарозе, заскуголіў, кінуўся ў падваротню і, пакуль прахожыя дзівіліся, міма іх пранеслася штосьці, — не то вецер, не то шлёпанне ног, не то шум цяжкага дыхання. Людзі закрычалі. Людзі кінуліся ў бакі.
2598 З лямантам пабеглі пад гару. Іх крыкі ўжо чуліся на вуліцы, калі Марвел быў яшчэ на сярэдзіне ўзгорка. Яны разбягаліся па дамах, ліхаманкава зачынялі за сабой дзверы і, ледзьве аддыхаўшыся, паведамлялі страшэнную вестку. Марвел чуў бразганне дзвярэй і рабіў апошнія адчайныя намаганні.
2599 Чорнабароды схаваў рэвальвер. Але ў тую ж секунду і стукнула адкідная дошка стойкі, загрымела засаўка, гучна заскрыгатаў замок, і дзверы ў суседні пакой адчыніліся насцеж. Яны пачулі, як Марвел завішчэў, быццам злоўлены заяц, і кінуліся праз стойку да яго на дапамогу.
2600 Завала адсунулася. Палісмен, праціснуўшыся міма гаспадара, забег на кухню разам з адным рамізнікам, і схапіў кісць нябачнай рукі, якая трымала за каўнер Марвела, але тут жа атрымаў удар у твар, пахіснуўся і адступіў. Дзверы расчыніліся, і Марвел зрабіў адчайную спробу схавацца за імі.
2601 У гэты час рамізнік штосьці схапіў. Ён вярнуўся ў кабінет, рашуча ўзяўся за работу і праз некалькі хвілін быў ужо ўвесь захоплены ёю. Цішыню ў пакоі парушала толькі ціканне гадзінніка ды парыпванне пяра, якое рухалася па паперы ў самым цэнтры светлага круга, які ўтварала настольная лямпа.
2602 Было дзве гадзіны ночы, калі доктар Кемп вырашыў на сёння закончыць работу. Ён падняўся, пазяхнуў і спусціўся ўніз, у сваю спальню. Ён ужо зняў пінжак і камізэльку, як раптам адчуў, што яму хочацца піць. Узяўшы свечку, ён спусціўся ў сталовую, каб пашукаць там сельцерскай і віскі.
2603 Навуковыя заняткі зрабілі доктара Кемпа вельмі назіральным чалавекам; вяртаючыся са сталовай, ён заўважыў цёмную пляму на лінолеуме побач з цынкоўкай, каля самай лесвіцы. Ён падняўся ўжо наверх, як раптам задаў сабе пытанне, адкуль магла з'явіцца гэтая пляма. Гэта была, відавочна, падсвядомая думка.
2604 Прыхапіўшы сіфон і бутэльку з віскі, ён падняўся наверх, уважліва прыглядаючыся па баках і спрабуючы растлумачыць сабе, адкуль магла з'явіцца крывавая пляма. На пляцоўцы ён спыніўся і ў здзіўленні ўтаропіўся на дзверы свайго пакоя: ручка дзвярэй была ў крыві. Ён зірнуў на сваю руку.
2605 Яна была зусім чыстая. І тут ён успомніў, што калі ён выйшаў з кабінета, дзверы ў яго спальню былі адчынены, — значыць, ён да ручкі дзвярэй і не датыкаўся. Ён цвёрдым крокам увайшоў у спальню; ягоны твар быў зусім спакойны, хіба што некалькі больш рашучы, чым звычайна.
2606 Можа, яму проста здалося? Ён зноў агледзеўся, але не заўважыў нічога падазронага, акрамя скамечанай і запэцканай крывёй пасцелі. Тут ён ясна пачуў нейкі рух у кутку пакоя, каля ўмывальніка. У любога чалавека, нават самага адукаванага, захоўваюцца нейкія няўлоўныя рэшткі забабонаў.
2607 Ён зачыніў дзверы спальні, падышоў да століка і паставіў на яго сіфон. Раптам ён уздрыгнуў: у паветры, паміж ім і ўмывальнікам, вісела акрываўленая павязка з палатнянай анучы. Уражаны, ён стаў углядацца. Гэта была пустая павязка — акуратна зробленая, але зусім пустая.
2608 Ён хацеў падысці і схапіць яе, але нечы дотык спыніў яго, і ён пачуў голас, які прагучаў зусім побач. Калі ўзышла зара і бледныя промні яе змяшаліся са святлом газа і цыгарэтным дымам у сталовай, Кемп усё яшчэ крочыў з кута ў кут, стараючыся зразумець незразумелае.
2609 Заспаныя слугі, якія засталі яго раніцай у такім выглядзе, падумалі, што на яго дрэнна падзейнічалі празмерныя заняткі. Ён аддаў незвычайнае, але зусім яснае распараджэнне згатаваць сняданне на дваіх у кабінеце наверсе, а потым спусціцца ўніз і больш наверсе не паказвацца.
2610 Ён працягваў крочыць па сталовай з кута ў кут, пакуль не прынеслі ранішнюю газету. Пра Невідзімку гаварылася шматслоўна, але новым было толькі вельмі бесталковае паведамленне аб учарашніх падзеях у шынку «Вясёлыя крыкетысты»; тут Кемпу ўпершыню трапілася імя Марвела.
2611 Але ва ўсіх гэтых паведамленнях не было нічога, што пралівала б святло на ўзаемаадносіны паміж Невідзімкам і валацугам, бо містэр Марвел прамаўчаў аб трох кнігах і аб грашах, якімі ён быў набіты. Скептычнага тону як і не было, і цэлая армія рэпарцёраў ужо ўзялася за стараннае абследаванне.
2612 Помню, я вяртаўся з могілак у апусцелы дом па мястэчку, якое некалі было вёскай, а цяпер, на скорую руку перабудаванае і залатанае, стала агідным падабенствам горада. Усе дарогі, па якой ні пойдзеш, вялі ў запусцелыя навакольныя палі і абрываліся ў кучах шчэбню і густых зарасніках пустазелля.
2613 Помню, як я крочыў па слізкім бліскучым тратуары — змрочная чорная фігура — і нейкае дзіўнае пачуццё адчужанасці адчуваў я ў гэтым гарадку, ханжаскім і гандлярскім. Смерць бацькі ніколькі мяне не засмуціла. Ён здаваўся мне ахвярай сваёй асабістай неразумнай чуллівасці.
2614 Яна аказалася самым звычайным стварэннем. Усё маё знаходжанне на старым папялішчы было падобна на сон. Я не адчуваў тады, што я адзінокі, што я перайшоў з жывога свету ў пустыню. Я ўсведамляў, што згубіў цікавасць да навакольнага. Але прыпісваў гэта агульнай пустаце жыцця.
2615 Тут было ўсё тое, што я ведаў і любіў: апараты, падрыхтаваныя доследы. Амаль усе перашкоды былі ўжо ліквідаваны, заставалася толькі абдумаць некаторыя дробязі. Калі-небудзь, Кемп, я апішу вам усе гэтыя вельмі складаныя працэсы. Не станем зараз уваходзіць у падрабязнасці.
2616 Мы павінны злавіць яго. Мы павінны вярнуць гэтыя кнігі. Галоўная задача заключалася ў тым, каб змясціць празрысты прадмет, каэфіцыент праламлення якога патрэбна было знізіць, паміж двума святловыпраменьваючымі цэнтрамі эфірнай вібрацыі, — пра яе я раскажу вам потым.
2617 Не, не рэнтгенаўскія промні. Не ведаю, ці апісваў хто-небудзь тыя промні, пра якія я кажу, але яны існуюць, гэта несумненна. Я карыстаўся двзюмя невялікімі дынама-машынамі, якія пускаў у ход пры дапамозе таннага газавага рухавіка. Першы мой дослед я прарабіў над кавалкам белай шарсцяной тканіны.
2618 Да чаго ж дзіўна было бачыць, як гэтая белая мяккая тканіна паступова таяла, быццам струмень пары, і потым знікала зусім. Мне не верылася, што я гэта зрабіў. Я сунуў руку ў пустату і намацаў тканіну, такую ж шчыльную, як і раней. Я незнарок тузануў, і яна ўпала на падлогу.
2619 Я не адразу знайшоў яе. А потым здарылася вось што: я пачуў за спіной мяўканне, павярнуўся і ўбачыў на вадасцёкавай трубе за акном белую кошку — худую і страшэнна брудную. Мяне нібы асяніла. «Усё гатова для цябе», — сказаў я, падышоў да акна, адчыніў яго і ласкава паклікаў кошку.
2620 Яна зайшла ў пакой мурлыкаючы, — небарака, яна ледзьве не здыхала ад голаду, і я даў ёй малака. Уся мая правізія захоўвалася ў буфеце, у кутку пакоя. Выхлебтаўшы малако, кошка стала разгульваць па пакоі, абнюхваючы ўсе куткі — мусіць, яна вырашыла, што тут будзе яе новы дом.
2621 Нябачная ануча некалькі ўсхвалявала яе — вы паглядзелі б, як яна зафыркала! Я пасадзіў яе вельмі зручна на маім складным ложку і пачаставаў маслам, каб яна дала памыць сябе. Наступіла ноч, перш чым я закончыў дослед: нічога ўжо не было бачна, акрамя туманных плямаў замест вачэй і кіпцюроў.
2622 Зноў і зноў перабіраў я ўсе падрабязнасці толькі што праведзенага доследа ці забываўся ліхаманкавым сном, і мне здавалася, што ўсё навакольнае становіцца няясным і знікае, і нарэшце, сама зямля знікае ў мяне з-пад ног, і я правальваюся, падаю некуды, як бывае толькі ў кашмары.
2623 Каля дзвюх гадзін ночы кошка прачнулася і стала бегаць па пакоі, жаласліва мяўкаючы. Я паспрабаваў заспакоіць яе ласкавымі словамі, а потым вырашыў выгнаць. Помню, як я быў уражаны, калі запаліў запалку: я ўбачыў два круглыя зялёныя вокі, якія свяціліся, а вакол іх — нічога.
2624 Я пастараўся злавіць яе, каб выпусціць з акна, але яна не давалася ў рукі, яна знікала. То тут, то там, у розных кутках пакоя чулася яе мяўканне. Нарэшце я адчыніў акно і стаў бегаць па пакоі. Магчыма, яна напалохалася і выскачыла ў акно. Больш я яе не бачыў і не чуў.
2625 Так працягвалася да самай раніцы. Адчуваючы, што мне не заснуць, я падняўся і, замкнуўшы за сабой дзверы, накіраваўся бадзяцца па ціхіх ранішніх вуліцах. Гаспадар яшчэ нейкі час шумеў за дзвярамі, але я не звяртаў на яго ўвагі, і ён хутка пайшоў. Гэтае здарэнне змусіла мяне да рашучых дзеянняў.
2626 Я не ведаў, ні што ён мяркуе рабіць, ні якое мае на гэта права. Пераезд на новую кватэру затрымаў бы маю работу, а грошай у мяне ў банку засталося ўсяго дваццаць фунтаў. Не, ніякага прамаруджання я не мог дапусціць. Знікнуць! Спакуса была неадольная. Але тады пачнецца следства, пакой мой разрабуюць.
2627 Я спешна выйшаў са сваімі трыма тамамі заметак і чэкавай кніжкай — цяпер усё гэта знаходзіцца ў таго валацугі — і накіраваў іх з бліжэйшага паштовага аддзялення ў кантору захоўвання пісем і пасылак на Грэйт-Портленд-стрыт. Я пастараўся выйсці з дому як мага цішэй.
2628 Ён кінуў на мяне спапяляльны позірк, але я прабег міма яго і ўляцеў да сябе ў пакой, стукнуўшы дзвярамі так, што ўвесь дом задрыжаў. Я чуў, як ён шоргаючы нагамі, даплёўся да маіх дзвярэй, трохі пастаяў каля іх, потым спусціўся ўніз. Я адразу ж стаў рыхтавацца да доследу.
2629 Усё было зроблена на працягу гэтага вечара і ночы. У той час, калі я яшчэ знаходзіўся пад адурманьваючым дзеяннем лекаў, якія я прыняў для абясколервання крыві, хтосьці стаў стукацца ў дзверы. Потым стук спыніўся, крокі аддаліліся было, але зноў прыблізіліся, і стук у дзверы паўтарыўся.
2630 Тут мне не хапіла цярплівасці, я ўскочыў, падышоў да дзвярэй і расчыніў іх насцеж. «Ну, што яшчэ?» — спытаўся я. Гэта быў гаспадар, ён прынёс мне павестку аб высяленні ці нешта падобнае. Ён працягнуў мне паперу, але, бачна, яго чымсьці здзівілі мае рукі, і ён зірнуў мне ў твар.
2631 З хвіліну ён стаяў разінуўшы рот, затым крыкнуў штосьці невыразнае, выпусціў і свечку і паперу і, спатыкаючыся, кінуўся ўцякаць па цёмным калідоры да лесвіцы. Я зачыніў дзверы, замкнуў іх на ключ і падышоў да люстэрка. Тады я зразумеў яго жах. Твар у мяне быў белы, — быццам з белага каменя.
2632 Але я не чакаў, што мне давядзецца так многа пакутаваць. Гэта было жахліва. Уся ноч прайшла ў страшных мучэннях, млоснасці і непрытомнасці. Я сціснуў зубы, усё цела гарэла, як у агні, але я ляжаў нерухома, быццам мёртвы. Тады я зразумеў, чаму кошка так выла, пакуль я не захларафармаваў яе.
2633 Спачатку я адчуваў сябе бездапаможным, як дзіцянё, ступаючы нагамі, якіх я не бачыў. Я быў вельмі слабы і галодны. Падышоўшы да люстэрка, перад якім я звычайна галіўся, я ўбачыў пустату, у якой ледзь-ледзь можна было яшчэ разгледзець туманныя сляды пігмента ззаду сеткаватай абалонкі вачэй.
2634 Я схапіўся за край стала і прыціснуўся лбом да люстэрка. Толькі аднойчы напружаннем волі я прымусіў сябе вярнуцца да апарата і закончыць працэс. Я праспаў да раніцы, закрыўшы твар прасцінай, каб засцерагчы вочы ад святла, а каля паўдня мяне зноў разбудзіў стук у дзверы.
2635 Сілы вярнуліся да мяне. Я сеў, прыслухаўся і пачуў шэпт за дзвярамі. Я ўскочыў і ўзяўся без шуму разбіраць апарат, рассоўваючы асобныя часткі па розных кутках, каб немагчыма было здагадацца пра яго канструкцыю. Зноў прагучаў стук і пачуліся галасы — спачатку гаспадара, а потым яшчэ два, незнаёмыя.
2636 Мне трапіліся пад руку нябачная ануча і падушка, і я выкінуў іх цераз акно на суседні дах. Калі я адчыніў акно, дзверы аглушальна затрашчалі. Мусіць, хтосьці налёг на іх плячом, спадзеючыся высадзіць замок. Але моцныя засаўкі, якія я прывінціў некалькі дзён таму, не паддаваліся.
2637 Аднак гэта ўстрывожыла і абурыла мяне. Увесь дрыжучы, я стаў паспешна заканчваць сваю падрыхтоўку. Я сабраў у кучу чарнавікі запісаў, што валяліся на падлозе, крыху саломы, абгортачную паперу і ўсялякі хлам і адкрыў газ. У дзверы пасыпаліся цяжкія і хуткія ўдары.
2638 Я бачыў, як адарвалі ад дзвярэй дошку, потым адбілі скобы засавак і ў пакой уварваліся гаспадар і яго два пасынкі — двое дужых хлопцаў дваццаці трох і дваццаці чатырох гадоў. Ззаду іх дробненька тупала старая ведзьма, якая жыла ўнізе. Можна сабе ўявіць іх здзіўленне, калі яны знайшлі пакой пустым.
2639 Сыны пярэчылі на ламанай англійскай мове, сцвярджаючы, што я электратэхнік, і ў довад спасылаліся на дынама-машыны і апараты для выпраменьвання. Яны ўсе пабойваліся майго вяртання, хаця, як я даведаўся потым, яны замкнулі знадворныя дзверы. Старая шукала ў буфеце і пад ложкам.
2640 Як жа яны ўсе перапалохаліся! Затым, пакуль яны стараліся растлумачыць сабе гэтую з'яву, я выслізнуў з пакоя і ціха спусціўся ўніз. Я ўвайшоў у гасціную і стаў чакаць іх вяртання; неўзабаве яны прыйшлі, усё яшчэ абмяркоўваючы здарэнне і стараючыся знайсці яму тлумачэнне.
2641 Аднак, калі я перастаў глядзець на зямлю, я хутка навучыўся нядрэнна хадзіць па роўным месцы. Настрой у мяне, як я ўжо сказаў, быў захапляльны. Я адчуваў сябе так, як адчуваў бы сябе відушчы ў горадзе сляпых, які расхаджвае ў мяккіх туфлях і бясшумнай вопратцы.
2642 Я адчуваў дзікае жаданне жартаваць над людзьмі, палохаць іх, стукаць па плячы, збіваць з іх капелюшы і ўвогуле цешыцца незвычайнымі перавагамі свайго становішча. Але ледзьве толькі я апынуўся на Портленд-стрыт (я жыў побач з вялікай крамай сукнаў), як пачуў звон і адчуў моцны штуршок у спіну.
2643 Азірнуўшыся, я ўбачыў чалавека, які нёс кошык сіфонаў з содавай вадой і са здзіўленнем глядзеў на сваю ношу. Удар быў вельмі балючы, але чалавек гэты выглядаў так камічна, што я гучна рассмяўся. «У кошыку чорт сядзіць», — сказаў я і нечакана выхапіў кошык з ягоных рук.
2644 Я спрабаваў зліцца з людской плынню, але натоўп быў занадта густы, і праз хвіліну мне сталі наступаць на пяткі. Тады я пайшоў па вадасцёку, збіваючы босыя ногі, і праз хвіліну аглобля карэты, якая ехала міма, трапіла мне пад лапатку, па тым жа месцы, якое ўжо выцяў насільшчык сваім кошыкам.
2645 У гэты ясны студзеньскі дзень я быў зусім голы, а тонкі слой гразі на маставой амаль замерз. Як гэта ні недарэчна, але я не сцяміў, што — празрысты ці не — я ўсё ж быў не абаронены ад уздзеяння надвор'я і прастуды. Тут мне прыйшла ў галаву цудоўная ідэя. Я забег наперад і сеў у карэту.
2646 Дрыжучы ад холаду, напалоханы, з насмаркам, які пачынаўся, з драпінамі і сінякамі на спіне, якія я адчуваў усё больш, я павольна ехаў па Оксфард-стрыт і далей, па Тотэнхэм-Корт-роўд. Настрой мой зусім не быў падобны на той, з якім дзесяць хвілін назад я выйшаў з дому.
2647 Мяне трывожыла толькі адна думка: як выбрацца з дрэннага становішча, у якое я трапіў. Мы цягнуліся міма кніжнай крамы М'юдзі; тут нейкая высокая жанчына, нагружаная пачкамі кніг у жоўтых вокладках, паклікала майго рамізніка, і я ледзьве паспеў выскачыць, амаль не трапіўшы пры гэтым пад вагон конкі.
2648 На вуглу Блумсберы-сквер з канторы Фармацэўтычнага таварыства выскачыў белы сабачка і адразу ж пагнаўся за мной, абнюхваючы зямлю. Раней я ніколі не задумваўся, што для сабакі нос тое ж, што для чалавека вочы. Сабакі чуюць носам рух чалавека таксама, як людзі бачаць яго вачамі.
2649 Я перасек Грэйт-Рэсел-стрыт, увесь час азіраючыся цераз плячо, і толькі паглыбіўшыся ў Мантэгю-стрыт, заўважыў, што рухаецца мне насустрач. Да мяне даляцелі гучныя гукі музыкі, і я ўбачыў вялікі натоўп, які ішоў з боку Рэсел-сквер, — чырвоныя курткі, а наперадзе сцяг Арміі выратавання.
2650 Я не мог разлічваць прабрацца непрыкметна скрозь такі натоўп, які запоўніў усю вуліцу, а павярнуць назад, зноў адысці яшчэ далей ад дому я баяўся. Таму я тут жа прыняў рашэнне: хутка ўзбег на ганак белага дома насупраць агарожы музея і стаў чакаць, пакуль пройдзе натоўп.
2651 На шчасце, сабачка, пачуўшы музыку, перастаў брахаць, пастаяў крыху ў нерашучасці і затым, падціснуўшы хвост, пабег назад, да Блумсберы-сквер. Увесь народ на вуліцы, акрамя маіх трох праследавацеляў, спяшаўся за Арміяй выратавання, і гэтая плынь затрымлівала не толькі мяне, але і пагоню.
2652 З усіх бакоў сыпаліся пытанні і чуліся воклічы здзіўлення. Я збіў з ног нейкага юнака і кінуўся бегчы вакол Рэсел-сквер, а чалавек шэсць ці сем здзіўленых прахожых імчалі па майму следу. Тлумачыць, на шчасце, ім не было калі, а інакш, напэўна, увесь натоўп кінуўся б за мной.
2653 Апошняе, што я бачыў з пагоні, былі чалавек дзесяць, якія збіліся кучкай і ў бязмежным неўразуменні разглядвалі паволі высыхаючы адбітак нагі, якая трапіла ў лужыну на Тавісток-сквер — адзіны адбітак, такі ж незразумелы, як той, на які натрапіў Рабінзон Круза.
2654 Мае ўцёкі крыху сагрэлі мяне, і я стаў прабірацца цераз сетку малалюдных вулачак і завулкаў ужо ў больш бадзёрым настроі. Спіну ламала, пад вухам ныла ад пальцаў рамізніка, скура была разадрана яго пазногцямі, ногі моцна балелі, і з-за парэзанай ступні я накульгваў.
2655 А кожны сабака, які трапляўся мне на шляху і, выцягнуўшы морду, пачынаў з цікаўнасцю абнюхваць мае ногі, выклікаў у мяне жах. Потым міма мяне з крыкам прабег чалавек, за ім другі, трэці, а цераз хвіліну цэлы натоўп дарослых і хлапчукоў стаў абганяць мяне. Дзесьці быў пажар.
2656 Увесь дом гарэў. Невідзімка замоўк і задумаўся. Кемп з трывогай паглядзеў у акно. Аднак я не адчуваў сябе ў поўнай бяспецы, таму што тут увесь час таўкліся пакупнікі. Я стаў бадзяцца па магазіне, пакуль не трапіў у вялізнае аддзяленне на верхнім паверсе, які быў увесь застаўлены ложкамі.
2657 Час закрыцця магазіна наступіў даволі хутка. Прайшло не больш гадзіны, як я забраўся на кучу матрацаў, і вось я заўважыў, што шторы на вокнах апушчаны, а апошніх пакупнікоў выправаджваюць. Потым некалькі жвавых маладых людзей узяліся з незвычайнай хуткасцю збіраць тавары, якія ляжалі на прылаўках.
2658 Нарэшце ўсё было састаўлена на прылаўкі, на падлозе не засталося нічога. Закончыўшы сваю справу, кожны з маладых людзей спяшаўся пайсці з выразам такога натхнення на твары, якога я ніколі яшчэ не бачыў у прыказчыкаў. Потым з'явілася плойма падлеткаў з апілкамі, вёдрамі і шчоткамі.
2659 Усталявалася цішыня, і я застаўся адзін у вялізным лабірынце аддзяленняў і калідораў. Было вельмі ціха — помню, як, праходзячы міма аднаго з выхадаў на Тотэнхэм-Корт-роўд, я прыслухоўваўся да стуку абцасаў прахожых. Спачатку я накіраваўся ў памяшканне, у якім я бачыў панчохі і пальчаткі.
2660 Свечкі ляжалі ў скрынцы, на якой быў надпіс: «Шарсцяныя панталоны і фуфайкі». Потым я ўзяў шкарпэткі і тоўсты шалік, пасля чаго накіраваўся ў аддзяленне гатовай вопраткі, дзе ўзяў штаны, мяккую куртку, паліто і капялюш з загнутымі ўніз палямі, накшталт тых, што носяць святары.
2661 Увогуле, я ўладкаваўся зусім няблага. Затым я накіраваўся на пошукі коўдры — мне давялося задаволіцца пуховымі пярынамі, — і натрапіў на бакалейнае аддзяленне, дзе знайшоў цэлую кучу шакалада і зацукраваных фруктаў, якімі я ледзьве не аб'еўся, і некалькі бутэлек бургундскага.
2662 Спачатку я падумаў нават аб грыме. Адшукаўшы сабе картонны нос, я пачаў марыць аб парыках, масках і так далей. Нарэшце я заснуў на пярынах, дзе было вельмі цёпла і зручна. Яшчэ ні разу з моманту незвычайнай перамены я не адчуваў сябе так добра, як у той вечар, засынаючы.
2663 Я знаходзіўся ў стане поўнай ціхамірнасці і быў у вельмі аптымістычным настроі. Я спадзяваўся, што раніцай непрыкметна выберуся з магазіна, апрануўшыся і захутаўшы твар белым шалікам; затым куплю акуляры на ўкрадзеныя мною грошы, і такім чынам пераапрананне маё будзе закончана.
2664 Ноччу мне сніліся ўперамежку ўсе фантастычныя прыгоды, якія здарыліся са мной за апошнія некалькі дзён. Я бачыў раззлаванага жыда-домагаспадара, яго неўразумелых пасынкаў, зморшчаны твар старой, якая пыталася пра сваю кошку. Я зноў зведаў дзіўнае адчуванне пры з'яўленні белай тканіны, якая знікла.
2665 Кожнае скрыжаванне ўяўляла для мяне небяспеку, за кожным прахожым я павінен быў пільна сачыць. У канцы Бедфорд-стрыт нейкі чалавек, міма якога я праходзіў, нечакана павярнуўся і, наляцеўшы прама на мяне, збіў мяне на маставую, дзе я ледзьве не трапіў пад колы пралёткі.
2666 Гэта сутыкненне так падзейнічала на мяне, што я зайшоў на рынак Ковент-Тардэн і там сеў у куток, каля латка з фіялкамі, задыхаючыся і дрыжучы ад страху. Я, мусіць, моцна прастудзіўся і вымушаны быў неўзабаве пайсці адтуль, каб не прыцягнуць увагу сваім чханнем.
2667 Крама была старая, нізкая і цёмная, а над ёю высіліся яшчэ чатыры паверхі змрочнага, панурага дома. Я зазірнуў у акно і, не заўважыўшы нікога ў краме, увайшоў. Падвешаны да дзвярэй званочак бразнуў. Я пакінуў дзверы адчыненымі, а сам шмыгнуў міма пустога манекена і схаваўся ў кутку за вялікім трумо.
2668 Я паспеў ужо скласці план дзеянняў. Я думаў прабрацца ў дом, схавацца дзе-небудзь наверсе, дачакацца зручнай хвіліны і, калі ўсё сціхне, падабраць сабе парык, маску, акуляры і касцюм, а там непрыкметна выслізнуць на вуліцу, магчыма ў вельмі недарэчным, але ўсё ж праўдападобным выглядзе.
2669 Чалавек, які зайшоў у краму, быў маленькі гарбун з нахмураным лбом, доўгімі рукамі і вельмі кароткімі крывымі нагамі. Мусіць, мой званок застаў яго за ядой. Ён запытальна агледзеў краму, потым чаканне на яго твары змянілася здзіўленнем і нарэшце гневам, калі ён пераканаўся, што ў краме нікога няма.
2670 Ён выйшаў на вуліцу і паглядзеў направа і налева. Праз хвіліну ён вярнуўся, са злосцю зачыніў дзверы нагой і, бармочучы штосьці сам сабе, накіраваўся да дзвярэй, адкуль выйшаў упершыню. Я выбраўся са сваёй схованкі, каб ісці за ім, але, пачуўшы мой рух, ён спыніўся як укапаны.
2671 Я быў у нерашучасці. Раптам я зноў пачуў яго хуткія крокі, і дзверы зноў адчыніліся. Ён стаў аглядваць краму з выглядам чалавека, чые падазрэнні яшчэ не рассеяліся. Затым, па-ранейшаму бармочучы, агледзеў з абодвух бакоў прылавак, зазірнуў пад мэблю, якая стаяла ў краме.
2672 Таму што ён пакінуў дзверы адчыненымі, я шмыгнуў у суседні пакой. Гэта была дзіўная каморка, бедна абсталяваная, з кучай масак у кутку. На стале стаяла астылае снеданне гаспадара. Паверце, Кемп, нялёгка мне было стаяць тут, удыхаючы пах кавы, і глядзець, як ён прымаецца за яду.
2673 А еў ён вельмі неапетытна. У пакоі было трое дзвярэй, з якіх адны вялі наверх, іншыя — уніз, але ўсе яны былі зачынены. Я не мог выйсці з пакоя, пакуль ён у ім знаходзіўся, я не мог нават сысці з месца з-за яго чартоўскай чуйнасці, а ў спіну мне дзьмула. Два разы я ледзьве не чхнуў.
2674 Нарэшце ён пад'еў, паставіў свой нікчэмны посуд на чорны бляшаны паднос, на якім стаяў кафейнік, і, згарнуўшы крошкі з запэцканага гарчыцай абруса, пайшоў з падносам да дзвярэй. Таму што рукі яго былі заняты, ён не мог зачыніць за сабой дзверы, хаця яму, відаць, гэта хацелася зрабіць.
2675 Я пайшоў за ім у падвал, у брудную, цёмную кухню. Там я з задавальненнем назіраў, як ён пачаў мыць посуд, а затым, не чакаючы ніякага толку ад майго знаходжання ўнізе, дзе да ўсяго мае босыя ногі стылі на цаглянай падлозе, я вярнуўся і сеў у яго крэсла перад камінам.
2676 Гэты шум зараз жа прыцягнуў увагу гаспадара, ён прыбег усхваляваны і пачаў абшукваць пакой, прычым адзін раз ледзьве не закрануў мяне. Але і гэты старанны агляд, відаць, мала задаволіў яго. Ён спыніўся на парозе і, перш чым спусціўся ўніз, яшчэ раз уважліва агледзеў увесь пакой.
2677 Я прасядзеў у гэтай маленькай гасцінай цэлую вечнасць. Нарэшце ён вярнуўся і адчыніў дзверы наверх. Мне ўдалося праціснуцца следам за ім. На лесвіцы ён раптам спыніўся, так што я ледзьве не наскочыў на яго. Ён стаяў, павярнуўшы галаву, гледзячы мне прама ў твар і ўважліва прыслухоўваючыся.
2678 Доўгай валасатай рукой ён пашчыпваў ніжнюю губу, і позірк яго слізгаў па лесвіцы. Штосьці прабурчэўшы, ён стаў падымацца наверх. Ужо ўзяўшыся за ручку дзвярэй, ён зноў спыніўся з выразам таго ж сярдзітага неразумення на твары. Ён відавочна ўлоўліваў шорах маіх рухаў.
2679 Амаль усе дзвярныя ручкі паварочваліся вельмі туга, і я баяўся чапаць іх. Некаторыя пакоі былі зусім без мэблі, а іншыя завалены тэатральным хламам, які быў куплены — калі меркаваць па яго знешнім выглядзе — з другіх рук. У пакоі побач са спальняй я знайшоў кучу старой вопраткі.
2680 І раптам я зразумеў, што замкнуты. У першую хвіліну я разгубіўся. Прайшоў ад дзвярэй да акна і назад і спыніўся, не ведаючы, што рабіць. Мяне ахапіла шаленства. Але я вырашыў перш за ўсё агледзець вопратку, і першая ж мая спроба сцягнуць вузел з верхняй паліцы, зноў устрывожыла гаспадара.
2681 Ён з'явіўся яшчэ больш змрочны, чым раней. На гэты раз ён зачапіў мяне, адскочыў і, уражаны, спыніўся, разявіўшы рот, пасярод пакоя. Неўзабаве ён крыху заспакоіўся. «Пацукі», — сказаў ён напаўголасу, прыклаўшы палец да губ. Ён відавочна быў некалькі напалоханы.
2682 Я бясшумна выйшаў з пакоя. Але пры гэтым рыпнула масніца. Тады гэты д'ябал стаў хадзіць па ўсім доме, з рэвальверам напагатове, замыкаючы ўсе дзверы і хаваючы ключы ў кішэню. Уцяміўшы, што ён задумаў, я прыйшоў у такое шаленства, што ледзьве было не прапусціў зручны момант.
2683 Бялізну я не знайшоў, але яе можна было купіць пазней, а пакуль што я захутаўся ў каленкоравае даміно і белы шарсцяны шалік; шкарпэтак не было, затое чаравікі гарбуна падышлі амаль якраз. У касе аказалася тры савярэны і на трыццаць шылінгаў срэбра, а ўзламаўшы шафу, я знайшоў восем фунтаў золатам.
2684 Я ўважліва агледзеў сябе ў маленькім туалетным люстэрку, паварочваючыся то так, то гэтак, правяраючы, ці не ўпусціў я чаго-небудзь, — не, як быццам усё ў парадку: фігура гратэскавая, штосьці накшталт жабрака са сцэны тэатра, але агульны выгляд ніштаваты, бываюць і такія людзі.
2685 Некалькі хвілін я збіраўся з духам, потым адчыніў дзверы і выйшаў на вуліцу, дазволіўшы маленькаму гарбуну сваімі сіламі выбірацца з прасціны. У бліжэйшыя пяць хвілін я зварочваў за вугал на кожным скрыжаванні. Мой выгляд не прыцягваў ніякай увагі. Здавалася, я пераступіў цераз апошнюю перашкоду.
2686 Ён замоўк. Халат, расхінуўшыся, апусціўся ў крэсла: Невідзімка распранаўся. Кемп зрабіў некалькі паспешных крокаў да дзвярэй, і тут жа Невідзімка — ног яго ўжо не было — з крыкам ускочыў. Кемп расчыніў дзверы насцеж. Знізу выразна даносіліся галасы і тупат бягучых ног.
2687 Кемп адштурхнуў Невідзімку, выскачыў у калідор і зачыніў за сабой дзверы. Ключ быў загадзя ўстаўлены знадворку. Яшчэ імгненне — і Грыфін застаўся б у кабінеце адзін, пад замком, ды перашкодзіла выпадковасць: паспешна ўстаўлены раніцою ключ ад штуршка выскачыў і са стукам упаў на дыван.
2688 Кемп памярцвеў. Схапіўшыся дзвюма рукамі за ручку, ён з усяе сілы стараўся ўтрымаць дзверы. Некалькі імгненняў яму гэта ўдавалася. Потым дзверы прыадчыніліся цаляў на шэсць, але ён іх зноў зачыніў. У другі раз яны рыўком адкрыліся на фут, і ў шчыліну стаў праціскацца чырвоны халат.
2689 Нябачныя пальцы схапілі Кемпа за горла, і яму давялося выпусціць ручку дзвярэй, каб абараняцца. Ён быў адціснуты, перакулены і з сілай адкінуты ў кут пляцоўкі. Пусты халат адляцеў ад яго. На лесвіцы стаяў палкоўнік Эдай, начальнік бэрдакскай паліцыі, якому Кемп напісаў пісьмо.
2690 Нечыя пальцы сціснулі яму горла, чыёсьці калена ўдарыла яго ў пахавіну, і ён кулём скаціўся з лесвіцы. Нябачная нага наступіла яму на спіну, хтосьці зашлёпаў па лесвіцы босымі нагамі; унізе, у прыхожай абодва паліцэйскія ўскрыкнулі і пабеглі, і ўваходныя дзверы з шумам зачыніліся.
2691 Невідзімка, па ўсіх прыкметах, выбег з дома Кемпа ў дзікім шаленстве. Маленькае дзіця, якое гуляла ля веснічак, было паднята ў паветра і з такой сілай адкінута ў бок, што зламала ножку. Пасля гэтага Невідзімка на некалькі гадзін знік. Так ніхто і не даведаўся, куды ён накіраваўся і што рабіў.
2692 Магчыма, Невідзімку зноў ахапіла тое пачуццё разгубленасці, якое ён зведаў у час падзей на Оксфард-стрыт, ён жа відавочна вельмі разлічваў, што Кемп паможа яму ажыццявіць жорсткую задуму — падвергнуць чалавецтва тэрору. Як бы там ні было, каля паўдня ён знік — і ніводзін чалавек не бачыў яго.
2693 Раніцай Невідзімка быў яшчэ проста казкай, пудзілам; у поўдзень жа, дзякуючы сухому, але выразнаму закліку Кемпа, ён стаў ужо цалкам рэальным праціўнікам, якога трэба было параніць, схапіць жывым ці мёртвым, — і ўсё насельніцтва з надзвычайнай хуткасцю стала рыхтавацца да барацьбы.
2694 Гадзін да чатырох заклік, складзены Кемпам, але падпісаны Эдаем, быў ужо расклеены па ўсёй акрузе. У ім коратка, але ясна былі ўказаны ўсе меры барацьбы: не даваць Невідзімку есці і спаць, быць увесь час напагатове, каб прыняць рашучыя меры, калі ў чым-небудзь выявіцца яго прысутнасць.
2695 Містэр Уіксцід, кіраўнік спраў лорда Бэрдака, чалавек гадоў сарака пяці, быў самай бяскрыўднай істотай на свеце і ўжо, вядома ж, ніколі першым не нападаў бы на такога страшнага ворага. Раны, відаць, былі нанесены містэру Ўіксціду жалезным прутом, выцягнутым са зламанай агароджы.
2696 Невідзімка спыніў гэтага мірнага чалавека, напаў на яго, хутка зламаў яго слабае супраціўленне, перабіў яму руку, паваліў яго на зямлю і размаджэрыў яму галаву. Жалезны прут ён, напэўна, выцягнуў з агароджы да сустрэчы са сваёй ахвярай, — мусіць, ён трымаў яго напагатове.
2697 Па-першае, пясчаны кар'ер знаходзіўся не зусім на дарозе містэра Ўіксціда да дома, а ярдаў на дзвесце ў бок. Па-другое, па сведчанню маленькай дзяўчынкі, якая вярталася пасля абеду ў школу, яна бачыла, што нябожчык нейкай дзіўнай паходкай «трухаў» цераз поле ў напрамку да кар'ера.
2698 Ён ішоў проста насустрач смерці; ён спусціўся ў лагчынку, і рэдкія дрэвы, якія там раслі, схавалі ад вачэй дзяўчынкі апошнюю схватку. Гэтыя падрабязнасці, несумненна, прынамсі ў вачах аўтара гэтых радкоў, робяць забойства Ўіксціда не такім ужо беспрычынным і бессэнсоўным.
2699 Тут мог трапіцца на дарозе Ўіксцід і заўважыць прут, які незразумелым чынам рухаўся па паветры. Ніколькі не думаючы пра Невідзімку, — ад гэтых жа мясцін да Йорт-Бэрдака дзесяць міляў, — ён мог паследаваць за прутам. Вельмі верагодна, што ён нават і не чуў пра Невідзімку.
2700 Вядома, пры звычайных абставінах Невідзімка мог бы без асаблівых намаганняў уцячы ад свайго ўжо немаладога праследавацеля, але становішча цела забітага Ўіксціда дае падставу думаць, што ён меў няшчасце загнаць свайго праціўніка ў куток паміж густым зараснікам крапівы і пясчаным кар'ерам.
2701 Тым, хто помніць незвычайную раздражняльнасць Невідзімкі, няцяжка ўявіць усё астатняе. Усё гэта, урэшце, адны здагадкі. Адзіныя несумненныя факты (бо сведчанням дзяцей не заўсёды можна давяраць) — гэта цела забітага Ўіксціда і акрываўлены жалезны прут, які валяўся ў крапіве.
2702 Пасля забойства містэра Ўіксціда Невідзімка, відаць, пабег у бок узгоркаў. Расказваюць, што два работнікі на полі ў Ферн Боттам чулі вечарам нейкі таямнічы голас. Хтосьці плакаў і смяяўся, ахаў і стагнаў, а часам гучна ўскрыкваў. Напэўна, дзіўна было слухаць яго.
2703 У гэты вечар Невідзімку, напэўна, давялося даведацца, як хутка выкарыстаў Кемп яго шчырасць. Напэўна, ён знайшоў усе дзверы на замку; і блукаў па чыгуначных станцыях, падкрадваўся да гасцініц і, без сумнення, прачытаў расклееныя ўсюды заклікі і зразумеў, які задуманы супраць яго паход.
2704 Мы можам часткова зразумець яго шаленства, калі ўспомніць, што ён сам паведаміў усе звесткі, якія так бязлітасна павярнуліся цяпер супраць яго. У гэты дзень ён заняпаў духам; амаль цэлыя суткі, калі не лічыць сутычкі з Уіксцідам, ён адчуваў сябе як упаляваны звер.
2705 Эдай, мусіць, раптам прыняў рашэнне! Ён павярнуўся да дома і павольна пайшоў наперад, заклаўшы рукі за спіну. Кемп з неўразуменнем назіраў за ім. Рэвальвер знік, потым зноў бліснуў, зноў знік, і зноў Кемп, напружваючы зрок, разгледзеў яго: маленькі цёмны прадмет, што следаваў за Эдаем.
2706 Эдай ляжаў на поплаве каля веснічак. Ва ўсіх дачах на ўзгорку шторы былі спушчаны, толькі ў зялёнай альтанцы можна было заўважыць белую фігуру — мусіць, старога, які мірна драмаў. Кемп уважліва ўглядваўся, шукаючы ў паветры паблізу ад дома рэвальвер, але ён знік.
2707 Хтосьці пачаў званіць і стукаць ва ўваходныя дзверы, усё больш гучна, настойліва, але ўся прыслуга, павінуючыся распараджэнню Кемпа, сядзела запёршыся ў сваіх пакоях. Нарэшце ўсё сціхла. Кемп пасядзеў крыху, услухоўваючыся, потым асцярожна выглянуў па чарзе ў кожнае з трох вокнаў.
2708 Потым выйшаў на лесвіцу і зноў з трывогай прыслухаўся. Затым узброіўся качаргой, якую ўзяў у спальні, і зноў пайшоў правяраць унутраныя засаўкі вокнаў на ніжнім паверсе. Усё было трывала і надзейна. Ён вярнуўся наверх. Эдай па-ранейшаму нерухома ляжаў ля краю пасыпанай гравіем дарожкі.
2709 Па дарозе, міма дач, ішлі пакаёўка і двое палісменаў. Стаяла мёртвая цішыня. Кемпу здавалася, што трое людзей набліжаюцца вельмі павольна. Ён пытаўся ў сябе, што робіць яго праціўнік. Раптам ён уздрыгнуў. Знізу пачуўся трэск. Пасля некаторага вагання Кемп спусціўся ўніз.
2710 Нечакана ўвесь дом напоўніўся цяжкімі ўдарамі і трэскам дрэва, якое шчапалі. Звінелі і бразгалі жалезныя засаўкі на аканіцах. Ён павярнуў ключ, адчыніў дзверы ў кухню, і ў гэтую хвіліну ў пакой паляцелі пасечаныя і разламаныя аканіцы. Кемп спыніўся, здранцвеўшы ад жаху.
2711 Аконная рама, акрамя адной перакладзіны, была яшчэ цэлая, але ад шкла засталася толькі зубчатая аблямоўка. Аканіцы былі пасечаны сякерай, якая цяпер з усяго размаху біла па раме і жалезных кратах, што засцерагалі акно. Але раптам сякера адскочыла ўбок і знікла.
2712 Кемп убачыў рэвальвер, які ляжаў на дарожцы каля дома, і тут жа рэвальвер узляцеў у паветра. Кемп падаўся назад. Яшчэ секунда — і пачуўся стрэл; шчэпка, адарваная ад зачыняемых Кемпам дзвярэй, праляцела над яго галавой. Ён зачыніў дзверы, замкнуў іх на ключ і тут жа пачуў крыкі і смех Грыфіна.
2713 Да шкла прыціснуўся твар Кемпа, скажоны жахам. Ён стаў стукаць у балконныя дзверы і шалёна тузаць ручку. Бачачы, што ўсё дарэмна, ён прабег па балкону, саскочыў у сад і пачаў грукаць у бакавыя дзверы. Потым выбег цераз бакавыя веснічкі, абагнуў дом і кінуўся бегчы па дарозе.
2714 І ледзьве паспеў ён схавацца з вачэй містэра Хіласа, які ўвесь час спалохана глядзеў у акно, як градку спаржы бязлітасна змялі нябачныя ногі. Тут містэр Хілас памчаўся па лесвіцы наверх, і далейшага палявання ён ужо не бачыў. Але, прабягаючы міма акна, ён пачуў, як грукнулі бакавыя веснічкі.
2715 Праўда, яны былі замкнуты і зачынены па яго асабістым загадзе. Але хаця б хто-небудзь здагадаўся на ўсялякі выпадак сачыць за тым, што адбываецца наўкола! Здалёку паказаўся горад, мора знікла з поля зроку, унізе былі людзі. Да падножжа ўзгорка якраз пад'язджала конка.
2716 Цяпер конка была зусім блізка, у шынку «Вясёлыя крыкетысты» шумна зачыняліся дзверы. За конкай былі слупы і груды шчэбню для дрэнажных работ. У Кемпа мільганула была думка ўскочыць у вагон конкі і зачыніць дзверы, але ён вырашыў, што лепш накіравацца прама ў паліцыю.
2717 Кемп крыху суцішыў бег, але, пачуўшы за сабой хуткі тупат свайго праследавацеля, зноў прыбавіў хаду. Пасля гэтага ён задумваецца, крадком назірае за вамі, нервова перацірае шклянкі і, нарэшце, выходзіць з пакоя. Ён стары халасцяк, у яго здаўна халасцяцкія густы, і ў доме няма ніводнай жанчыны.
2718 Гаспадар сядае ў крэсла, павольна набівае гліняную люльку, не адводзячы зачараванага позірку ад кніг. Потым ён падсоўвае да сябе адну з іх і пачынае вывучаць яе, перагортваючы старонкі ад пачатку да канца, або ад канца да пачатку. Бровы яго ссунуты, і губы варушацца ад намаганняў.
2719 Праз гэты шырока-дрыготкі дол усім сваім кволым целам, рэбрамі яна адчувала пачварную моц таго, што прыгнятала зямлю, адчувала яраснасць руху саставаў і ўсё-ткі, перамагаючы страх і гідоту да чужых пахаў, не ішла з яру, чакала той пары, калі прыцемкамі на чыгунцы стане спакайней.
2720 То было трымценне паветраных струменяў, то быў знак на скорую перамену надвор'я. Яна падсвядома адчувала гэта і горасна сціналася, застываючы ў нерухомасці, ёй хацелася завыць уголас, зацяўкаць ад няпэўнага прадчування нейкай агульнай бяды. Але голад заглушаў нават гэты трывожлівы напамінак прыроды.
2721 Начамі ж глеба хутка настывала, і на світанні стэп крыўся шараватым, як саланчак, налётам недаўгавечнага інею. Скупая, невясёлая пара наставала для стэпавага звера. Нячастая дзічына, што была тут летам, знікала — хто ў цёплыя краі, хто ў норы, хто зашываўся на зіму ў пясок.
2722 Чакала, услухоўваючыся, а потым патрухала да чыгуначнага насыпу, нячутна перабягаючы то на адзін, то на другі бок палатна. Тут ёй трапіліся аб'едкі, выкінутыя пасажырамі з акон вагонаў. Доўга ёй давялося бегчы ўздоўж адхонаў, абнюхваючы дол, пакуль не патрапіла на нешта больш-менш вартае.
2723 Фыркала, адскоквала адразу ўбок. А таго, што ёй трэба было, дзеля чаго яна так доўга рыхтавалася, перасільваючы ўласны страх, як на тое, не траплялася. І ў надзеі, што яшчэ ўдасца чым-небудзь падсілкаваць сябе, лісіца нястомна бегла па чыгунцы, гайсаючы з аднаго яе боку на другі.
2724 Але раптам яна запыніла бег, прыўзняўшы пярэднія лапы, нібы аглушаная чым. Нявідная ў хісткім святле высокага імглістага месяца, яна стаяла паміж рэйкамі як прывід, не выдаючы сябе нічым. Насцярожліва далёкі гул усё яшчэ няўхільна набліжаўся. Пакуль ён быў надта далёка.
2725 Няма цяпер яго. Цягнікі размінуліся, адзін пайшоў на ўсход, другі на захад. І адразу ўсё шырэйшым стала — зоры ў цёмным небе засвяціліся зырчэй, выразней, і вецер парстчэй загуляў па адхонах, па шпалах, па гравійным насціле паміж рэйкамі, што во нешта слаба пазвоньваюць, шчоўкаюць нешта.
2726 Успомнілася Едыгею, як да таго, калі паявіліся на перагонах снегаачышчальнікі — і тыя, што б'юць тугім струменем, і тыя, што зграбаюць яго, і ўсялякія іншыя, — давялося ім з Казангапам пазмагацца з заносамі на пуцях, можна сказаць, не на жыццё, а на смерць. А нібыта зусім нядаўна гэта было.
2727 Нікому і справы няма цяпер да гэтага. Было — не было. Цяперашнія пуцейцы прыбываюць сюды наездамі, шумлівыя, бесклапотныя — кантрольна-рамонтныя брыгады, дык яны не тое што не вераць, не разумеюць, уцяміць не могуць, як гэта магло быць: саразекскія заносы, а на перагоне некалькі чалавек з лапатамі.
2728 А каторыя і проста смяюцца: а навошта гэта трэба было, такія пакуты браць на сябе, навошта было знясільваць сябе — з якой нагоды? Нам бы такое — нізавошта! Ды пайшлі вы, самі ведаеце куды, а мы ўзняліся б — і на другое месца, ну хоць на будоўлю рушылі б ці яшчэ куды, дзе ўсё як мае быць.
2729 А здараліся ж у іх з Казангапам размовы і пра тое, з чаго смяяліся цяпер гэтыя прыезджыя, і пра шмат што іншае яшчэ і раней, з сорак пятага года, і асабліва пасля таго, як выйшаў Казангап на пенсію, ды неяк няўдала: паехаў у горад да сына жыць і вярнуўся месяцы праз тры.
2730 Вось жа вывучылі на сваю галаву балбатуна нікчэмнага. Паглядзець — быццам нічога хлапец. Усё ён ведае, пра ўсё ён чуў, але толку мала ад усяго гэтага. Вучылі, вучылі па інтэрнатах, па інстытутах, а чалавечак выйшаў так сабе. Пахваліцца любіць, выпіць, тосты казаць мастак, а справы няма.
2731 Дык вось, неяк расказваў ён, што ў Індыі вераць, што калі чалавек памірае, дык душа ягоная перасяляецца ў якую-небудзь жывёліну, у любое стварэнне, хай нават у мураўя. І лічыцца, што кожны чалавек некалі, яшчэ да свайго нараджэння, пабываў да гэтага птушкай, або зверам якім-небудзь, ці насякомым.
2732 І калі, вызваліўшыся ад усіх гэтых спраў, Едыгей пайшоў дамоў, успомніў дарогай, што забыў тады нагадаць жонцы, дакладней, параіцца, як жа быць, дочкам сваім ды зяцям паведаміць пра смерць Казангапа ці не трэба? Дзве замужнія дочкі Едыгея жылі зусім у другім баку — пад Кзыл-Ардой.
2733 Малодшая жыла спачатку на станцыі пад Казалінскім, потым пераехала з сям'ёй бліжэй да сястры, у той жа саўгас, муж яе рабіў шафёрам. І хаця Казангап не даводзіўся ім сваяком, на пахаванні якога абавязкова трэба быць, Едыгей лічыў, што Казангап быў ім даражэй, чым любы сваяк.
2734 Тут выраслі, вучыліся ў школе, у станцыйным інтэрнаце ў Кумбеле, куды адвозілі іх па чарзе то сам Едыгей, то Казангап. Успомніў дзяўчынак. Успомніў, як на канікулы ці з канікул вазілі іх верхам на вярблюдзе. Малодшая спераду, бацька пасярэдзіне, старэйшая ззаду — і паехалі ўсе ўтраіх.
2735 Выяўляецца заўжды, што таго няма, гэтага няма, што ўсё трэба здабываць спешна, пачынаючы ад жалобных убораў і канчаючы дрывамі для памінак. Менавіта ў той момант у паветры нешта калыхнулася, нагадала, як было гэта на фронце, аддалены ўдар магутнай выбуховай хвалі, і зямля здрыганулася пад нагамі.
2736 А можа, ён узнімаецца ноччу, а там адразу трапляе ў дзень? Сабітжан неяк расказваў, быццам сам там быў, што ў космасе кожныя паўгадзіны ноч змяняе дзень. Трэба параспытаць у Сабітжана. Ён усё ведае. Надта ж яму хочацца рабіць выгляд, што ўсё ведае, што ён не абы-які, а самавіты чалавек.
2737 А той, кажа, сядзіць там у кабінеце і ўсё кнопкі націскае. Так і не пагаварылі паміж сабой толкам. Вось такі ён, кажа, наш зямляк баранлінскі. Ды бог з ім, такі ўжо ёсць. Шкада толькі Казангапа. Ён жа надта перажываў за сына. Да апошніх дзён не казаў пра яго нічога благога.
2738 Ну, гэта ўжо другое. З такімі думкамі бавіў Едыгей тую ноч, калі ўбачыў першы раз касмічную ракету. Доўга сачыў ён за гэтым цудам. І калі вогненны карабель, які ўсё меншаў, праглынула чорная бездань, ён пакруціў галавой і пайшоў, несучы ў душы дзіўныя, супярэчлівыя пачуцці.
2739 Захапляючыся ўбачаным, ён у той час разумеў, што яму гэта старонняя справа, хоць і выклікала яна здзіўленне і нават страх. Успомнілася разам з тым чамусьці лісіца, што прыбягала да чыгункі. Як чулася ёй, калі зашапацеў гэты смерч у небе? Не ведала, мусіць, куды сябе падзець.
2740 На тым і пагадзіліся. Праўда, Сабітжан спрабаваў быў пярэчыць. Падаспеў ён у той дзень спадарожным таварняком, пасажырскія цягнікі тут не затрымліваліся. І тое, што прыехаў на пахаванне бацькі, хоць і не ведаў, жывы яшчэ той ці не, ужо адно гэта расчуліла і нават узрадавала Едыгея.
2741 Нешта падзейнічала на Едыгея. Успомнілася, што Сабітжан вырас на ягоных вачах, хлапчуком быў, любімцам бацькавым быў, вазілі яго вучыцца ў Кумбельскую школу-інтэрнат для дзяцей чыгуначнікаў, як выпадаў вольны час, наязджалі праведаць — то спадарожным саставам, то верхам на вярблюдах.
2742 Можна выкапаць магілу дзе-небудзь непадалёк, на ўзгорачку якім, узбоч той жа чыгункі, няхай ляжыць сабе стары абходчык ды чуе, як цягнікі бягуць перагонам, на якім ён прарабіў усё жыццё. Прыгадаў нават дзеля выпадку прымаўку даўнюю: пазбавіцца ад мёртвага можна толькі закапаўшы яго.
2743 Разважаў ён такім чынам, а сам нібы апраўдваўся, што справы тэрміновыя ды важныя чакаюць яго на рабоце, што часу мала, а начальству клопату няма да таго, далёка ці блізка тут могілкі, на працу загадана з'явіцца ў такі дзень, у такую пару — і ўсё. Начальства гэта начальства, а горад гэта горад.
2744 Толькі чамусьці людзі не закопваюць сваіх блізкіх дзе папала. Не так сабе, відаць. А так хіба ж зямлі шкада каму? — І змоўк, і яго моўчкі слухалі баранлінцы. — Рашайце, думайце, а я пайду па справах. І пайшоў з камянелым, суровым тварам далей ад граху. Бровы сышліся на пераноссі.
2745 Рашучы ён быў, гарачы — буранным празвалі яго яшчэ і за тое, што характарам быў мянушцы ўровень. Во і цяпер, каб быў з Сабітжанам адзін на адзін, сказаў бы бессаромніку ў вочы ўсё, чаго заслугоўваў. Каб запомніў на ўсё жыццё! Ды не хацелася да бабскіх размоў прычыняцца.
2746 З пустымі рукамі ў кішэнях. Хоць бы пачак чаю прывёз, не кажучы пра што іншае. Ды і жонка магла б прыехаць, паплакаць разам з усімі — чаму не? Ні сораму, ні сумлення. Калі стары заможны быў — пара дойных вярблюдзіц, авечак з ягнятамі больш за дзесятак — такі ён трэба быў.
2747 Тады і нявестка наязджала, пакуль не дабілася, каб усё прадаў. Забрала старога нібы да сябе, а як машыну купілі, не патрэбны стаў стары. Цяпер і носа не пакажа. Хацелі былі кабеты пра тое сказаць, ды стары не дазволіў. Не ўздумайце ў такі дзень, ды і не вашая гэта справа.
2748 Бач, ад рук адбіўся, брыдоўнік, і вось цяпер выказваў сваю незадаволенасць — страхотна разяўляючы зубастую пашчу, жаліўся час ад часу: старая гісторыя — зноў няволя, а да яе трэба прывыкнуць. Трэба было згламаздаць сядло для вярблюда, і, прыступаючы да справы, Едыгей патрохі супакойваўся, лагоднеў.
2749 Асядлаць вярблюда па-сапраўднаму — гэта цяжкая праца, усё роўна што дом пабудаваць. Сядло робяць кожны раз нанова, увішнасць ды і сілы немалыя, тым болей калі сядлаеш такога аграмаднага вярблюда, як Каранар. Каранарам, гэта значыць Чорным Корам, ён называўся не так сабе.
2750 А ўсё астатняе — верх шыі, грудзі, бакі, ногі, жывот, — наадварот, было светлае, светла-рудой масці. Тым і прыгожы быў Буранны Каранар, тым і знакаміты — і паставай, і масцю. І сам ён той парой быў у самай сваёй сіле — трэці дзесятак ішоў Каранару. Вярблюды доўга жывуць.
2751 А сам Едыгей малады быў яшчэ — уга! Ведаць не ведаў, што застанецца тут да сівой галавы. Іншым разам зірне на тыя фотаздымкі і сам не верыць сабе. Так перамяніцца — белы ўвесь. Нават бровы і тыя сівыя. І абліччам, вядома, другі стаў. А целам не пацяжэў, як бывае ў такім узросце.
2752 Вось і цяпер, сядлаючы Каранара, які ляжаў на зямлі, ушчуваючы яго то голасам, то намахам рукі, калі той не-не ды і агрызаўся, равучы, як леў, паварочваючы чорную патлатую галаву на даўжэзнай шыі, Едыгей няўзнак прыгадваў сёння, што было ды як было ў тыя гады.
2753 Гэты раз, перш чым зладкаваць сядло, ён накрыў Каранара найлепшай выязной капай старадаўняй работы, з рознакаляровымі доўгімі кутасамі, з дывановымі ўзорамі. Не памятаў ужо, калі апошні раз прыбіраў ён Каранара ў гэтую адмысловую збрую, якую так берагла Укубала.
2754 Так, была такая дамова. Ці далёкая, ці блізкая дарога, але ніхто не саб'е яго з думкі, што трэба выконваць волю Казангапа, нават родны сын нябожчыка. Няхай усе ведаюць, што будзе так, і дзеля гэтай мэты ягоны Каранар гатовы — асядланы і спарадкаваны збруяй. Няхай усе бачаць.
2755 Вечар і ноч таго дня ўсе былі разам, па-суседску, на двары перад домам нябожчыка, бо і надвор'е спрыяла. Пасля дзённай спёкі рэзка пабралася на прахалоду. Вялікая, сутонлівая, бязветраная цішыня апанавала свет. І ўжо нацямкі скончылі свежаваць тушу заколатага на заўтрашнія памінкі барана.
2756 Так яно было ў той вечар напярэдадні выезда на Ана-Бейіт, і ўсё б нішто сабе, каб не адзін непрыемны выпадак. На той час спадарожным таварняком прыбыла на пахаванне і Анзада са сваім мужам. І варта было ёй, толькі паявіўшыся, уголас зарыдаць, як жанчыны акружылі яе і таксама заплакалі.
2757 Дужа яны плакалі і галасілі. Едыгей спрабаваў быў супакоіць Анзаду: што ж, маўляў, цяпер рабіць, за нябожчыкам следам не пойдзеш, трэба змірыцца з лёсам. Але Анзада не сунімалася. Так яно бывае часта — бацькава смерць дала ёй волю выплакацца, расхінуць душу і знайсці палёгку ў горасным слове.
2758 І ўзняла яна голас з новай сілай і ярасцю. Ах ты такі разумны ды вучоны знайшоўся! Ты, маўляў, спачатку сваю жонку навучы. Чаму яна не прыехала і не паказала нам, як плакаць? А ёй не грэх быў бы паплакаць над бацькам, якога яна, зараза, ды і ты, падкаблучнік подлы, абабралі, абрабавалі да нітачкі.
2759 Едыгей дужа расхваляваўся. Ведаў ён ім цану, але такой праявы не чакаў. І сам зласліва папярэдзіў іх: калі вы не паважаеце адно аднаго, дык не ганьбіце хаця б бацькавай памяці, а інакш не дазволю вам нікому тут заставацца, не пагляджу ні на што, вінавацьце самі сябе.
2760 Хіба пра тое марылі яны з Казангапам, калі ў спёку і холад вазілі іх у кумбельскі інтэрнат, каб толькі вывучыліся, выйшлі ў людзі, каб не засталіся марнець на якім-небудзь раз'ездзе ў саразеках, каб не клялі потым лёс: вось, маўляў, бацькі не паклапаціліся. А выйшла ўсё наадварот.
2761 Што перашкодзіла ім стаць людзьмі, за якіх не сорамна было б перад грамадой? І зноў Доўгі Эдыльбай выручыў, спагаду жыцейскую праявіў і тым надта памог Едыгею ў той вечар. Ён дык разумеў, як чулася Едыгею. Дзецям нябожчыка заўжды першае месца на пахаванні, так яно ўжо вядзецца на свеце.
2762 І нікуды іх не дзенеш, якімі б бессаромнымі і нікчэмнымі яны ні былі. Каб хутчэй забылася прыкрая спрэчка паміж братам і сястрой, Эдыльбай запрасіў усіх мужчын да сябе ў дом. Чаго, маўляў, мы будзем на двары зоры на небе лічыць, хадзем пачаюем, пасядзім у нас.
2763 У доме ў Доўгага Эдыльбая Едыгей трапіў нібы ў другі свет. Ён і раней заходзіў сюды па-суседску і кожны раз быў задаволены, душа ягоная поўнілася цішынёй і спагадай да гаспадароў. Сёння ж яму хацелася як болей пабыць тут, патрэба была такая — нібы павінен быў набрацца ён тут патрачанай сілы.
2764 Не тое каб ён зрабіў адкрыццё для сябе, проста падзівіўся іх развагам і сваёй недасведчанасці на гэты конт. Але ён не адчуваў пры гэтым нейкага дакору — для яго ўсе гэтыя касмічныя палёты, якія так цікавілі ўсіх, былі надта далёкай, неверагоднай, чужой яму справай.
2765 Таму і адносіны да ўсяго гэтага былі насцярожана-пачцівыя, як да быцця нейкай магутнай безаблічнай волі, якую ў лепшым выпадку ён можа толькі ўзяць пад увагу. І, аднак, відовішча карабля, які імкнуў у космас, унутрана спалахнула і захапіла яго. Пра тое і зайшла гаворка ў доме Доўгага Эдыльбая.
2766 Сядзелі яны напачатку, пілі шубат-кумыс з вярблюджага малака. Цудоўны быў шубат, ахаладалы, пеністы, хмяльны трохі. Прыезджыя кантрольна-рамонтныя пуцейцы, бывала, вунь як пілі яго, называючы саразекскім півам. А да гарачай стравы ў гэтым доме знайшлася і гарэлка.
2767 Непакоіла яго тое, што другія, асабліва Сабітжан, шчыравалі, запівалі гарэлку шубатам. Шубат і гарэлка добра ладзяць, як пара паслухмяных коней, добра ідуць побач, — весяляць чалавека. Сёння ж гэта было лішнім. Але як загадаеш дарослым людзям не піць? Самі павінны ведаць край і меру.
2768 Заспакойвала хіба тое, што муж Айзады пакуль абыходзіў чарку, алкаголіку ці многа трэба, схмялеў бы ўраз, але ён піў толькі шубат, мусіць, разумеў-такі, што гэта ўжо занадта — валяцца ў дыміну п'яным на пахаванні цесця. Аднак наколькі хопіць яму вытрымкі, адзін бог ведае.
2769 Надвор'е абяцала быць назаўтра, як звычайна, ясным і сухім. Заўсёды так. Удзень горача, а ноччу халадэча, дрыготка б'е. Вось і застаюцца толькі тыя, што выжываюць. Калючкі розныя, палын ды на вынасах з яраў разнатраўе клоччам трымаецца, яго можна пакасіць на сена.
2770 Ну, вядома, і жыццё таму было іншае. Статкі, табуны, атары хадзілі па саразеках. Даўно, мусіць, гэта было, магчыма, да таго яшчэ, як аб'явіліся тут тыя самыя жуаньжуаны, ад якіх і след прастыў у вяках, адны чуткі засталіся. А інакш як магло памясціцца ў саразеках столькі люду.
2771 Каторыя грамацеі гісторыяй прызнаюць толькі тое, што напісана на паперы. А калі ў тыя часы кнігі яшчэ не пісаліся, тады як быць?.. Прыслухоўваючыся да шуму цягнікоў на раз'ездзе, Едыгей чамусьці ўспомніў штармы Аральскага мора, на беразе якога нарадзіўся, вырас і жыў да вайны.
2772 Казангап таксама быў аральскі казах. Таму і зблізіліся яны, апынуўшыся на чыгунцы, і часта сумавалі ў саразеках па сваім моры, а незадоўга да смерці Казангапа ўвесну з'ездзілі ўдваіх на Арал, выходзіць, стары развітвацца ездзіў з морам. Але лепей бы не ездзілі.
2773 Мора там не стала, вось як. Прападае, высыхае Арал. Кіламетраў дзесяць ехалі па ранейшым дне, па сухой гліне, пакуль дапялі да краю вады. Мы добра ўсведамляем, што наш учынак здасца, несумненна, не толькі нечаканым, але, вядома, і недапушчальным з пункту гледжання элементарнай дысцыпліны.
2774 Пошукі пазаземнага розуму лічыліся малаверагоднымі, а пазней і зусім нерэальнымі, утапічнымі заняткамі, бо з кожным новым крокам у даследаванні касмічнай прасторы гэтых шанцаў нават і ў тэарэтычным плане рабілася ўсё менш, калі не сказаць, што яны звяліся практычна да нуля.
2775 Але калі яшчэ адзін выпадак з'явіўся апошнім доказам існавання ў Сусвеце разумнага жыцця акрамя зямнога, для нас было ўжо запозна. Мы перажылі скачок свядомасці, пераварот, перабудову ў сваіх уяўленнях аб светапарадку і ўбачылі раптам, што сталі мысліць зусім іншымі катэгорыямі, чым да таго.
2776 Якасна новае асэнсаванне структуры светапабудовы, адкрыццё новай абжытай пространі, існаванне яшчэ аднаго асяродка разумовай энергіі падвялі нас да высновы, што да пэўнага часу нам трэба ўстрымацца апавяшчаць зямлян пра наша адкрыццё, зыходзячы з новых паняццяў клопату пра Зямлю.
2777 Каб праверыць рэальнасць адкрыцця пазаземнай цывілізацыі, мы паслалі накіраваны радыёсігнал формулай масы зямнога шара, таго, дзе першапачаткова ўзнікла і доўжыцца наша жыццё. У адказ мы атрымалі расшыфроўку — у сваю чаргу, прыкладна такую ж формулу масы іх планеты.
2778 Так мы абмяняліся першымі ведамі фізічных законаў, так мы ўпершыню ўступілі ў кантакт з пазаземнымі носьбітамі розуму. Іншапланецяне сталіся актыўнымі партнёрамі пры паглыбленні і пашырэнні нашых сувязяў. Іх клопатам нашы кантакты рабіліся ўсё больш змястоўнымі.
2779 Неўзабаве мы ўведалі, што ў іх ёсць лятальныя апараты, скорасць руху якіх роўная хуткасці святла. Усё гэта, як і іншае, мы ўведалі дзякуючы таму, што змаглі абменьвацца думкамі спачатку з дапамогай матэматычных і хімічных формул, а потым яны далі нам зразумець, што ўмеюць і размаўляць.
2780 Улоўліваючы сістэматычную радыёсувязь паміж космасам і Зямлёй, яны змаглі пры дапамозе супастаўленняў і аналізу расшыфраваць для сябе значэнне нашых слоў і фраз. У гэтым мы пераканаліся самі, калі яны паспрабавалі паразумецца з намі на ангельскай і расейскай мовах.
2781 І мы, стала памеркаваўшы, згадзіліся. Яны растлумачылі нам, што іх лятальны апарат, які мае хуткасць святла, дасягне нашай арбітальнай станцыі за дваццаць шэсць — дваццаць восем гадзін. За такі час леснагрудцы павінны даставіць нас і назад, як толькі мы таго пажадаем.
2782 Таго, што выхавана ў нас кожным даўнімі традыцыямі, законамі, грамадскімі нормамі маралі. Мы пакідаем «Парытэт», не даводзячы тое да вашага ведама, не ўзгадняючы свае мэты і задачы ні з кім і ні ў якой форме не таму, што пагарджаем правіламі грамадскага жыцця на Зямлі.
2783 Для нас гэта сталася тэмай самага цяжкога роздуму. Мы вымушаны зрабіць так, бо няцяжка ўявіць сабе, якія настроі, супярэчнасці, страсці разгарацца, як толькі прыйдуць у рух сілы, якія нават у кожным лішнім хакейным голе бачаць палітычную перамогу і перавагу сваёй грамадскай сістэмы.
2784 У сваім роздуме, сумненнях і хістаннях мы ў немалой ступені былі заклапочаны тым, каб не нанесці шкоды праграме «Дэмівург», гэтаму найвялікшаму пачынанню ў геакасмічнай гісторыі чалавецтва, выпакутаванаму нашымі краінамі ў выніку доўгіх год узаемнага недаверу, прыліваў і адліваў супрацоўніцтва.
2785 Нас вядзе туды прага ведаў і адвечная мара чалавека адкрыць да сябе падобныя істоты ў іншых светах, каб розум аб'яднаўся з розумам. Аднак ніхто не ведае, што тоіць у сабе вопыт пазаземнай цывілізацыі — дабро або зло для чалавецтва? Мы пастараемся быць аб'ектыўнымі ў сваіх ацэнках.
2786 Калі ж мы адчуем, што наша адкрыццё нясе ў сабе нешта пагражальнае, нешта разбуральнае для нашай Зямлі, мы клянемся ахвяраваць сабой такім чынам, каб не наклікаць на Зямлю ніякай бяды. Гадзіны паўтары спатрэбілася, каб прыбраць нябожчыка. Але затое Едыгей застаўся задаволены.
2787 Абмыў нябожчыка як мае быць, рукі-ногі выправіў належным чынам, белую покрыўку скроіў і прыбраў у яе Казангапа як найлепш, не шкадуючы на тое палатна. А потым і сам прыхарошыўся. Пагаліўся чысцютка, вусы падправіў. Яны ў яго былі, як і бровы, густыя, ладнаватыя.
2788 Вось яно як. Хто б мог падумаць пра гэта, калі яны першы раз убачыліся на станцыі Кумбель. Дэмабілізавалі Едыгея пасля кантузіі, у канцы сорак чацвёртага. Звонку як быццам усё ў парадку — рукі, ногі на месцы, галава на плячах, ды толькі галава была як не свая.
2789 Пройдзе колькі крокаў — захістаецца, галава гудзець пачынае, блажыць. А сам увесь потны — то гарачы, то халодны пот. І языком не варухнуць часамі — слова выціснуць цяжка. Добра-такі шуганула хваляй той выбуховай. Забіць не забіла, але і жыцця таго адзін знак пакінула.
2790 Шчасце яго, лекар трапіўся добры. Ён нават не лячыў яго, а толькі абгледзеў, абслухаў: як цяпер, як сёння помніць, здаравенны руды мужчына ў белым халаце і каўпаку, вочы ясныя, сам насаты, — паляпаў яго па плячы, пасмяяўся. А праўду казаў той вясёлы доктар. Так яно і выйшла.
2791 А як выйшаў са шпіталю — у паабітым шынелку, з хатулём на спіне, з кастылём на ўсякі выпадак, ды сунуўся ў горад, нібы ў гушчар які трапіў. У галаве шум, ногі дрыжаць, у вачах цемень. І нікому ты не трэба на вакзалах, у цягніках — народу процьма, хто моц мае, той і лезе, а цябе адштурхне.
2792 Злез у цемры з вагона, як з гары, спыніўся разгублена, наўкол пустэча, ледзь-ледзь станцыйныя агеньчыкі прабівалі змрок. Ветрана было. Адно гэты вецер яго стрэў. Свой, родны, аральскі вецер! Марской сырасцю тхнула ў твар. Мора было некалі побач, пад самай чыгункай.
2793 Гразюка наліпала на боты. Ён ішоў да знаёмых, каб пераначаваць там і раніцай падацца да свайго рыбацкага аула Жангельдзі, адлегласць да якога была немалая. І сам таго не заўважыў, як вулка вывела яго на ўскраіну, на самы бераг. І тут Едыгей не ўцярпеў, падышоў да мора.
2794 Спыніўся ля шумлівай берагавой палоскі. Прыхаванае цемрай, мора давала аб сабе знаць няпэўным святлом, грэбнямі хваляў, што вынікалі раптам са смугі і тут жа нішчыліся. Месяц быў перадсвітальны ўжо — бялеўся плямкай за аблачынай у вышыні. Вось і сустрэліся, значыцца.
2795 Едыгей падняўся і пайшоў берагам. Рашыў не надакучаць на станцыі, блізка світанне было, трэба было дабірацца неяк да свайго аула Жынгельдзі. Толькі апоўдні таго дня дабраўся ў Жангельдзі, увесь час ідучы берагам мора. А да кантузіі за дзве гадзіны прабягаў адлегласць тую.
2796 І на табе — сыночка, высветлілася, даўно няма ў жывых. Калі Едыгея мабілізавалі, малому было паўгода. І такі ўжо лёс — памерла малое ў адзінаццаць месяцаў. Захварэў на краснуху і не змог агню нутранога, згарэў, апаў попелам. Пісаць бацьку пра тое на фронт не сталі.
2797 А вы маладыя, казалі жонцы ў ауле, народзіце яшчэ, чаму не? «Галіна абламалася, затое ствол цэлы». І яшчэ, можа, меркаванне было: вайна яна вайна, ці мала што — куля абміне, дык няхай хоць з надзеяй развітаецца з белым светам: маўляў, спадчыннік ёсць, роду не звесціся.
2798 Расказвала, захліпваючыся слязьмі, што старая адразу здагадалася пра краснуху, казала, што трэба дзіцяці захутаць як цяплей у коўдру з вярблюджай поўсці ды трымаць у поўнай цемры, ды паіць цёпленькай вадзічкай, а там ужо воля боская, агонь спадзе, дзіця выжыве.
2799 А яна, гаротніца, не паслухалася той старой. Папрасіла ў суседзяў калёсы да павезла хворае дзіця на станцыю да доктаркі. А калі дабралася да Аральску на калёсах тых, дык было позна ўжо. Згарэў хлапчук па дарозе. Доктарка лаяла яе ўжо, лаяла. Кажа, трэба было табе паслухацца той старой.
2800 Скамянеў, учарнеў ад гора з той пары. Не думаў ён раней ніколі, што засумуе гэтак па малым дзіцёнку, па першынцу сваім, якога нават не панянчыў. Яшчэ горай было ад гэтага. Тады і пачалося. Знелюбеў Едыгею аул. Некалі тут, на сугліністым прыгарбку, было з паўсотні двароў.
2801 Арцель стаяла. А цяпер застаўся ўсяго дзесятак мазанак пад абрывам. Мужчын нікога — усіх вайна падабрала. Старыя ды малыя і тыя ўсе на ўліку. А хто і падаўся ў аулы калгасныя, жывёлагадоўчыя, каб з голаду не памерці. Распалася арцель. Некаму стала выходзіць у мора.
2802 А там паздаравееш, зоймешся справай якой, скаціну пасвіць будзеш. І тады наважылі яны з Укубалай рызыкнуць. Захацелі на чыгунку падацца. Думалі, знойдзецца якая вартая работа для Едыгея — вартаўніком дзе-небудзь або на пераездзе шлагбаўм адкрываць ды закрываць.
2803 Павінны ж даць нейкую работу інваліду-франтавіку. З тым і рушылі з аула ўвесну. Маладыя былі, нічым пакуль не звязаныя. Першым часам на станцыях розных начавалі. Але работы не шанцавала знайсці. З жытлом было яшчэ горш. Жылі дзе давядзецца, задавальняліся рознай выпадковай работай на чыгунцы.
2804 Укубала тады выручала — здаровая ды маладая, яна і працавала найбольш. Едыгей, як мужчына нібы цягавіты, дамаўляўся на работу, а Укубала тую работу рабіла. Такім чынам апынуліся яны аднойчы, недзе ў разгары вясны, на вялікай вузлавой станцыі Кумбель. Вугаль разгружалі.
2805 Вагоны з вугалем падаваліся па запасных пуцях проста на тылы дэпоўскай гаспадаркі. Тут вугаль скідалі спачатку на зямлю, каб хутчэй вызваліць платформы, а потым на тачках перавозілі туды, дзе рабіліся бурты, аграмадныя, як дамы. Запас на цэлы год. Непамерна цяжкая, пыльная, брудная была работа.
2806 Зноў насыпаў Едыгей тую тачку, і зноў Укубала, бы каняка якая, каціла ўгору цяжкі, не для бабскай сілы груз. А тым часам рабілася ўсё гарачэй дзень пры дні, і ад той гарачыні, ад таго вугальнага пылу млосна рабілася Едыгею, блажыла яго. Сам адчуваў, як пакідаюць яго сілы.
2807 Але больш за ўсё непакоіла яго, прыгнятала тое, што жонцы даводзілася, задыхаючыся ў чорнай пылюцы, рабіць замест яго тое, што трэба было рабіць яму. Цяжка было глядзець на яе. З галавы да пят уся ў чорным вугальным прысаку, толькі адны бельмы вачэй ды зубы свецяцца.
2808 Сам адзін перакідаў бы дзесятак вагонаў гэтага праклятага вугалю, каб толькі не бачыць жончыных пакутаў. Калі яны пакідалі свой апусцелы рыбацкі аул, спадзеючыся, што Едыгею як параненаму франтавіку знойдзецца якая работа, не ўлічылі аднаго: што такіх франтавікоў усюды было аж даволі.
2809 Доўгімі начамі, калі, уладкаваўшыся дзе ў кутку ў перапоўненым, смуродным станцыйным памяшканні, яны бавілі ноч, Укубала, наперад папрасіўшы прабачэння, дзякавала богу за тое, што муж яе побач, з ёй, што яго пашкадавала вайна, не скалечыла так, каб было да адчаю роспачна і невыносна.
2810 Што чакала кожнага з іх, чым можна было заплаціць за тое, што болей было за любую плату? І толькі за адно тое, што такая бяда абмінула яе, а магла і не абмінуць, за тое, што муж вярнуўся хай і з кантузіяй, але не знявечаны, Укубала была гатовая аддзячыць усяму свету самай пякельнай працай.
2811 Варта было нешта прыдумаць, неяк мацней адчуць сябе ў жыцці. Не век жа блукаць. І ўсё часцей прыходзіла ў галаву думка: а што, калі сказаць сабе «таўбакель» і падацца куды ў горад, а там ужо як пашанцуе. Толькі каб здароўе вярнулася, толькі б выкараскацца з гэтай кантузіі праклятай.
2812 Што ён карэнны стэпавы чалавек, працаўнік, можна было здагадацца па ягоным задубелым ад спякотнага сонца і частага ветру твары і цяжкіх жылістых руках. Ссутуленыя ад працы, плечы ягоныя магутна абвіслі, і таму шыя здавалася доўгай, плаўнай, не раўнуючы, як у гусака, хоць і росту ён быў звычайнага.
2813 Казангапу тады было год пад сорак. А можа, так здавалася таму, што і вусы, коратка падстрыжаныя вехцікам, і малаватая бародка надавалі яму ўражанне годнасці і жыццёвай праніклівасці. Але найбольш уражвала ягоная гаворка. Укубала адразу адчула павагу да гэтага чалавека.
2814 А гаварыў ён не абы-што. Калі ўжо, кажа, такая бяда — кантузія яшчэ ў целе сядзіць, то няма патрэбы памагаць ёй. Мне адразу стала відно, Едыгей, што работа гэтая не для цябе. Кволы ты яшчэ для яе. Ногі ледзь перастаўляеш. Зараз бы табе працу лягчэйшую, на свежым паветры, ды каб малака папіць усмак.
2815 Вядома, у нас жыццё не рай. Месца няпростае — наўкол саразекі, бязлюддзе ды бязводдзе. Ваду прывозяць у цыстэрне на тыдзень. І не заўсёды ў час. Бывае і такое. Тады даводзіцца ездзіць да калодзежаў у стэп, у бурдзюках прывозіць: раніцай паедзеш, увечары толькі вернешся.
2816 А ўсё адно, казаў Казангап, лепш у саразеках быць на сваім месцы, чым рабіць абы-дзе. Дах над галавой будзе, сталая работа будзе, пакажам, навучым, што трэба рабіць, а там гаспадарку можна завесці. Гэта як рук не пашкадуеш. Удваіх, кажа, вы вунь як яшчэ заробіце на жыццё.
2817 Наўкол Аральскага мора таксама багата стэпаў і раўнін, чаго вартае адно Вусць-Урцкае плато, але такую пустэльнасць даводзілася бачыць упершыню. І як потым зразумеў Едыгей, толькі той мог астацца на адзіноце з нематою саразекаў, хто ў стане быў суаднесці веліч пустыні з уласным духам.
2818 Мудры быў Елізараў, умеў растлумачыць тое, што няўцямна выспявала ў няпэўных здагадках. Хто ведае, як адчулі б сябе Едыгей і Укубала, паглыбляючыся ў саразекі, каб не Казангап, што ўпэўнена крочыў наперадзе, вёў на повадзе вярблюда. Едыгей жа ехаў верхам сярод рознага ладунку.
2819 Але дарога ў размовах ды разглядванні незнаёмых мясцін здалася не такой і доўгай. Казангап расказваў пра тутэйшую жытку, расказваў пра тое, як трапіў сюды, на чыгунку. Гадоў было яму не так багата, дазналіся, трыццаць шосты пайшоў тады, перад самым канцом вайны.
2820 Былі на тое прычыны. Бацьку ягонага, выяўляецца, выслалі, раскулачыўшы, і неўзабаве ён памёр недзе па дарозе, вяртаючыся са ссылкі, калі высветлілася, што ніякі ён не кулак, што трапіў ён пад перагіб і што памылкова, дарэмна так жорстка абышліся з такімі сераднякамі-гаспадарамі, як ён.
2821 Але толькі не прадумалі ўсё да канца. Ехалі доўга, з перасадкамі, а калі яшчэ адну перасадку пачалі рабіць, на Кумбеле, сустрэў Казангап выпадкова сваіх аральскіх землякоў і зразумеў з размоў, што не варта яму вяртацца ў Бешагач. Справамі і цяперашнімі там займаліся ўсё тыя ж перагібшчыкі.
2822 Не таму, што нечага баяўся, цяпер у яго была грамата самога Ўзбекістана. Не хацелася бачыць людзей, што гатовыя былі зганьбіць яго. Як пасля ўсяго спакойна вітацца, рабіць выгляд, што нічога не адбылося! Казангап не любіў пра гэта ўспамінаць і не разумеў, што, акрамя яго, пра тое даўно ўжо забыліся.
2823 Расказваў, між іншым, Сабітжан, пасмейваючыся, што тыя казахі ды кіргізы, якія ў гады калектывізацыі аселі ў Сіньцзяне, цяпер зноў вяртаюцца. Там іх Кітай так прыціснуў у камунах — есці забаранілі людзям дома, толькі з агульнага катла тры разы на дзень — вялікія і малыя ў чарзе з місамі.
2824 Вось так і пачалося іх сумеснае жыццё, Казангапа і ягонай маладой жонкі Букей, на тым бязлюдным раз'ездзе. Праўда, парываліся разы са два, ашчадзіўшы грошай, перабрацца куды-небудзь у іншае месца, бліжэй да станцыі ці горада, але пакуль яны збіраліся, тут і вайна пачалася.
2825 А напярэдадні той раніцы выпаў снег. Уночы пайшоў. Спярша лёгкім сейвам, а потым паваліў густа і зацята. І пасярод шырокай глушэчы саразекаў, бясконца ахінаючы раўніны, лягла агромністым покрывам чыстая снегавая бель. І адразу заварушыліся, пачалі месці снег саразекскія вятры.
2826 То былі пакуль яшчэ кволыя, на самым пачатку вятры, а потым ужо ўсхопяцца, закруцяць, завар'ююцца сапраўдныя завірухі. І што тады будзе з танюсенькай нітачкай чыгункі, што палавініла з краю ў край Сярэдзінныя землі вялікіх жоўтых стэпаў, напятая так, што, глядзі, парвецца.
2827 Ад'язджаў адзін, без усялякіх праводзін. Калі яны выйшлі з дому, Букей прыпынілася, сказала, што ў яе ад снегу закружылася галава. Казангап падхапіў захінутае ў цёплае дзіця з яе рук. Тады ўжо Айзада ў іх была. І яны пайшлі, магчыма, апошні раз пакідаючы сляды побач на снезе.
2828 І як толькі Казангап развітаўся канчаткова, як пабег да паравоза, той даў доўгі гудок, а потым ужо, забраўшы Казангапа, пастукваючы коламі, папоўз на стрэлку, дзе, адкрыўшы ім пуць, стаяла Букей, туга павязаная хусткай, у мужчынскіх ботах, са сцяжком у адной руцэ, з дзіцём у другой.
2829 Сонца ўжо падымалася над зямлёй, шчодра і ўсцешна заліваючы святлом саразекскія прасторы. Пакуль у стэпе яшчэ панавала прахалода і нішто не замінала іх руху. Звычна і недасяжна луналі ў вышыні два каршуны ды іншы раз пырхалі з-пад ног жаўранкі, збянтэжана шчабечучы і трапечучы крыльцамі.
2830 І зноў успомнілася яму чамусьці тая лісіца сярод ночы, якая прыбягала да чыгункі. Ён нават паглядзеў употай па баках — ці не ідзе следам. І зноў падумалася яму пра вогненную ракету, што падымалася той ноччу над саразекамі. Здзіўляючыся гэтым думкам сваім, ён усё ж прымусіў сябе забыць пра ўсё.
2831 Для дасведчанага чалавека Каранар быў асабліва прыгожым на хаду. Галава вярблюда на горда выгнутай шыі нібы плыла над хвалямі, застаючыся амаль нерухомай, а ногі, даўжэзныя і сухажылыя, стрыглі паветра, нястомна адмерваючы крокі па зямлі. Едыгей сядзеў паміж гарбамі ёмка, зручна, упэўнена.
2832 У кабіне побач з маладым трактарыстам Калібекам сядзеў Сабітжан. Учора ён усё ж залішне выпіў, забаўляючы баранлінцаў рознымі байкамі аб людзях, якімі кіруюць па радыё, і ўсякай іншай балбатнёй, а цяпер быў пануры і маўклівы. Галава яго ківалася з боку на бок.
2833 У прычэпе побач з целам Казангапа сядзеў, зажурыўшыся, муж Айзады. Ён жмурыўся на сонца і зрэдку паглядаў па баках. Гэты нікчэмны алкаголік трымаўся ўсё ж цяпер як чалавек. Ні кроплі не ўзяў у рот. Кідаўся ўсюды дапамагаць, ва ўсіх справах, і пры вынасе нябожчыка асабліва стараўся, падстаўляў плячо.
2834 Ён аддаў на пахаванне ўсю тэхніку, якая была на раз'ездзе. Правільна разважаў малады начальнік раз'езда — калі ехаць так далёка ды яшчэ ўручную капаць магілу, то наўрад ці яны паспеюць вярнуцца да вечара, бо яму трэба капаць вельмі глыбокую і з бакавой нішай, як гэта звычайна рабілася ў мусульман.
2835 Спачатку Бураннага Едыгея гэта прапанова крыху збянтэжыла. Ён ніколі нават не думаў, каб яму прыйшло ў галаву капаць магілу не ўласнымі рукамі, а экскаватарам. У час гэтай размовы ён сядзеў перад Аспанам у глыбокім одуме і з недаверам хмурыў лоб. Але Аспан усё ж неяк пераканаў старога.
2836 Так і належыць — выберуць на могілках зручнае месца, каб пакласці нябожчыка галавой у бок вечнай Каабы, пачнуць рыдлем ды лапатамі, што вязуць з сабой у прычэпе, а калі крыху паглыбяцца — пусцяць экскаватар выбраць яму да дна, а нішу збоку — казанак — і ложа закончаць уручную.
2837 Гнаць яго назад было позна, ды і ці варта траціць час з-за сабакі. Няхай сабе бяжыць. І, нібы адгадаўшы думкі гаспадара, Жалбарс абагнаў трактар і прыстроіўся крыху ўперадзе і з боку Каранара. Едыгей паказаў яму пугу. Але той і вухам не павёў. Позна пагражаеш ужо, маўляў.
2838 Так, сапраўды, дзеля чаго? Значыць, было дзеля чаго. Аднойчы пры заносах двое сутак біліся не пакладаючы рук, чысцілі пуці ад снегу. На ноч паравоз падвялі з фарамі, каб асвятляць мясцовасць. А снег усё ідзе і вецер круціць. З аднаго боку чысціш, а з другога ўжо гурбу намяло.
2839 І холадна — не тое слова: твар, рукі папухлі. Залезеш у паравоз на пяць хвілін пагрэцца — і зноў за гэту гіблую саразекскую работу. І сам паравоз жа замяло ўжо вышэй колаў. Трое з прыехаўшых рабочых яшчэ да ночы збеглі. Ганілі саразекскае жыццё на чым свет стаіць.
2840 Думаючы пра гэта, Буранны Едыгей паўтараў сам сабе паўзабытыя малітвы, каб выверыць словы па парадку, узнавіць дакладней у памяці паслядоўнасць думак, звернутых да бога, бо толькі ён адзін, невядомы і нябачны, мог прымірыць у свядомасці чалавечай непрымірымасць пачатку і канца, жыцця і смерці.
2841 Да бога не дакрычышся, не спытаеш яго, для чаго, маўляў, ты так зрабіў, каб нараджацца і паміраць. Так і жыве чалавек з таго часу, як свет стаіць, — не згаджаючыся, прыміраецца. І малітвы гэтыя нязменныя з тых дзён, і гаворыцца ў іх усё пра тое ж — каб дарэмна не наракаў, каб суцешыўся чалавек.
2842 Такі абрад. І думалася яму яшчэ пра тое, што незалежна ад таго, ёсць бог на свеце ці яго няма, але ўспамінае чалавек пра яго звычайна, калі добра прыцісне, хоць і нядобра так рабіць. Таму, напэўна, і сказана — няверучы не ўспомніць пра бога, пакуль галава не забаліць.
2843 Здзівіўся Буранны Едыгей — на могілках, нібы на сходзе якім: перад нябожчыкам у труне выступалі па паперцы прамоўцы і гаварылі ўсё адно і тое ж — кім ён працаваў, на якіх пасадах і як працаваў, каму служыў і як служыў, а потым зайграла музыка і магілу завалілі кветкамі.
2844 Нават урады бакоў, якім паведамілі аб здарэнні вельмі сакрэтна, не мелі звестак пакуль аб далейшым ходзе падзей. Чакалі, пакуль кампетэнтныя камісіі выпрацуюць адзіны пункт гледжання. На ўсім авіяносцы быў устаноўлены строгі рэжым — ніхто, уключаючы авіякрыло, не меў права пакідаць сваё месца.
2845 Яны ўсміхаліся з кармы карабля, запрашаючы нас да сябе. І мы пераступілі з адной цывілізацыі ў другую. Вінтавы лятальны апарат адплыў, і з хуткасцю святла, якая практычна ніяк не адчувалася ў сярэдзіне карабля, мы паляцелі, пераадольваючы плынь часу, у Сусвет.
2846 Гэтыя блакітнавалосыя істоты высокага росту, каля двух метраў, — іх было чацвёра-пяцёра мужчын і адна жанчына. Жанчына адрознівалася не ростам, а толькі жаночымі формамі і больш светлай скурай. Усе блакітнавалосыя леснагрудцы даволі смуглыя, як нашы паўночныя арабы.
2847 Гэта яны ўпершыню вывучылі і сістэматызавалі шляхам радыёперахвату ў космасе ангельскія і расейскія словы і склалі зямны слоўнік. Да моманту нашай сустрэчы яны засвоілі значэнне звыш двух з паловай тысяч слоў і тэрмінаў. З дапамогай гэтага слоўнага запасу пачалася наша размова.
2848 Гэты пераход з адной Галактыкі ў другую адбыўся непрыкметна, нічым асаблівым не вылучаючыся. Матэрыя Сусвету ўсюды аднолькавая. Але ўперадзе па курсу (відаць, такімі былі ў той момант распалажэнне і стан іншасістэмных цел) паступова высвецілася чырванаватае зарыва.
2849 Гэтае зарыва разрасталася, рассоўвалася ўдалечыні ў бязмежную светлавую прастору. Тым часам мы мінулі ўжо некалькі планет, што былі ў гэты час зацемнены з аднаго боку і асветлены з другога. Мноства сонцаў і месяцаў праносілася перад намі як можна было акінуць вокам.
2850 Па інтэнсіўнасці выпраменьвання і па велічыні сваёй Дзяржацель пераўзыходзіў Сонца. Дарэчы, гэтай якасцю свяціла і тым, што суткі на планеце Лясныя Грудзі складаюць дваццаць восем гадзін, мы схільны растлумачыць шэраг геабіялагічных адрозненняў мясцовага свету ад нашага.
2851 Самі леснагрудцы ўяўляюць, на наш погляд, асаблівы феномен разумных істот у Сусвеце. Перыяд цяжарнасці — адзінаццаць леснагрудскіх месяцаў. Працягласць жыцця вялікая, хаця самі яны лічаць самай галоўнай праблемай грамадства і сэнсам існавання — падаўжэнне жыцця.
2852 Яны жывуць у сярэднім сто трыццаць — сто пяцьдзесят гадоў, а бывае хто дажывае і да двухсот гадоў. Насельніцтва планеты — звыш дзесяці мільярдаў жыхароў. Мы цяпер не можам хоць колькі-небудзь сістэматызавана выкласці ўсё, што датычыцца спосабу жыцця блакітнавалосых і дасягненняў данай цывілізацыі.
2853 Яны навучыліся кіраваць кліматам. Калі мы рабілі азнаямляльны палёт над планетай, лятальны апарат асаблівым выпраменьваннем імгненна рассейваў воблакі і туман, дзе яны асабліва згушчаліся. Нам стала вядома, што яны маюць спосаб уздзейнічаць на рух паветраных мас і цячэнняў у марах і акіянах.
2854 Яны не церпяць ад засухі, таму што могуць кіраваць кліматам. Яны пакуль не ведаюць дэфіцыта прадуктаў харчавання. І гэта пры такой велізарнай колькасці насельніцтва, якое больш чым у два разы перавышае людскі род на Зямлі. Але значная частка планеты паступова робіцца непрыдатнай для жыцця.
2855 У выніку нейкіх грозных рэакцый у нетрах планеты — магчыма, гэта нешта падобнае нашым вулканічным працэсам, але толькі гэта, відаць, нейкая форма паступовага рассеянага промневага вывяржэння — паверхневы грунт разбураецца, траціць сваю структуру, у ім згараюць усе рэчывы, што ўтвараюць глебу.
2856 Яны яшчэ не навучыліся кіраваць працэсамі, што адбываюцца ў глыбіні планеты. На барацьбу з гэтай грознай з'явай унутранага высыхання кінуты лепшыя сілы, велізарныя навуковыя і матэрыяльныя сродкі. У іх галактычнай сістэме няма месяца, але яны ведаюць пра наш Месяц і ўжо наведвалі яго.
2857 Ва ўсякім разе, на цяперашняй іх планеце ім можна яшчэ жыць і жыць мільёны і мільёны гадоў, але здаецца нават дзіўным, што яны ўжо цяпер думаюць пра такую аддаленую будучыню і ахоплены такім імпэтам дзейнасці, нібы гэтая праблема непасрэдна датычыцца цяперашняга народанасельніцтва.
2858 Нам цяжка сказаць — магчыма, у гістарычным мінулым былі ў іх і войны, і дзяржавы, і грошы, і ўсе адпаведныя таму катэгорыі грамадскіх адносін, але на даным этапе яны нават не ўяўляюць аб такіх інстытутах насілля, як дзяржава, і такіх формах барацьбы, як — вайна.
2859 Яны дасягнулі такога ўзроўню калектыўнай планетарнай свядомасці, якая катэгарычна выключае вайну ў якасці спосаба барацьбы, што застаецца толькі думаць, што, зусім магчыма, гэта форма цывілізацыі ёсць найбольш перадавая ў межах усёй мыслімай прасторы ў сусветным асяроддзі.
2860 Магчыма, яны дасягнулі той ступені навуковага развіцця, калі гуманізацыя часу і бязмежжа становіцца галоўным сэнсам жыццядзейнасці разумных істот і тым самым працягам эвалюцыі свету ў яе новай, вышэйшай, бясконцай фазе. Мы не збіраемся супастаўляць тое, што нельга супаставіць.
2861 Яны вельмі жадаюць уступіць у кантакт з зямлянамі не толькі з натуральнай дапытлівасці, але, як яны думаюць, перш за ўсё дзеля перамогі самога феномена розуму, дзеля абмену вопытам цывілізацый, дзеля новай эры ў развіцці думкі і духу сусветных носьбітаў інтэлекту.
2862 Яны заклапочаны праблемай «канца свету» на мільярды гадоў наперад і ўжо цяпер распрацоўваюць касмалагічныя праекты арганізацыі новай базы зносін для ўсяго жывога ў Сусвеце. Маючы лятальныя апараты са светлавой хуткасцю, яны маглі б ужо цяпер наведаць нашу Зямлю.
2863 Яны не жадаюць урывацца нежаданымі гасцямі. Пры гэтым яны далі зразумець, што даўно шукалі магчымасць для знаёмства. З таго часу, як нашы касмічныя станцыі ператварыліся ў доўгачасовыя аб'екты на арбітах, ім стала ясна, што прыбліжаецца час сустрэчы і што ім трэба праявіць ініцыятыву.
2864 А да гэтага яны прапаноўваюць узгадніць праграму заснавання прамежнай межгалактычнай станцыі, якая спачатку была б месцам першых папярэдніх сустрэч, а ў далейшым стала б пастаяннай базай на шляху ўзаемных наведванняў. Мы абяцалі давесці да ведама сваіх сапланецян гэтыя прапановы.
2865 Нам горасна і цяжка думаць аб такіх рэчах, знаходзячыся ў замежнай Галактыцы, але мы зямляне і мы ведаем сваю калыску — планету Зямля. Нарэшце пра сябе, яшчэ раз пра наш учынак. Мы ўсведамляем, якое недаўменне і якія ўслед за гэтым экстраныя захады выклікала наша знікненне з арбітальнай станцыі.
2866 Мы вельмі шкадуем, што прынеслі столькі трывогі. Аднак гэта быў той унікальны выпадак у сусветнай практыцы, калі мы не маглі, не мелі права адмовіцца ад самай вялікай справы свайго жыцця. Будучы людзьмі строгага рэгламенту, мы абавязаны былі дзеля такой мэты дзейнічаць супраць рэгламенту.
2867 Мы перадалі сігнал з Сусвету. Мы падаем вам знак з невядомай дагэтуль галактычнай сістэмы — звязды Дзяржацеля. Блакітнавалосыя леснагрудцы — тварцы самай высокай сучаснай цывілізацыі. Сустрэча з імі можа даць глабальную змену ва ўсім нашым жыцці, у лёсе ўсяго чалавечага роду.
2868 Іншапланецяне нам нічым не пагражаюць. Ва ўсякім выпадку так нам здаецца. Але, пераняўшы іх вопыт, мы маглі б зрабіць пераварот у нашым быцці, пачынаючы са спосабу дабывання энергіі з матэрыяльнага свету, што нас акружае, і да ўмення жыць без зброі, без гвалту, без войнаў.
2869 Нават чуць пра апошняе здаецца вам неверагодным, але мы ўрачыста сведчым, што менавіта так пабудавана жыццё разумных істот на Леснагрудскай планеце, што менавіта такой запаветнай дасканаласці дасягнулі яны, насяляючы такую ж па масе — геабіялагічную планету, як і Зямля.
2870 Думалася Едыгею і аб мінулых днях, аб справах і падзеях, калі Казангап быў яшчэ ў сіле, і ў тым ланцужку ўспамінаў апанаваў яго зусім не ў час даўні горкі сум. І малітвы не дапамаглі. Ён шаптаў іх услых і зноў, паўтараючы, каб адагнаць, прызабыць, схаваць боль, што вярнуўся.
2871 Малодшага звалі Эрмек. А сам Абуталіп быў равеснікам Едыгею. Ён яшчэ да вайны, маладым хлопцам, год настаўнічаў у аульнай школе, а летам у сорак першым у першыя ж дні яго мабілізавалі на фронт. З Зарыпай яны пажаніліся, выходзіць, ужо ў канцы вайны ці адразу пасля гэтага.
2872 Гаротныя. Працавалі, як і ўсе — і муж, і жонка. І шпалы цягалі на сабе, і на заносах мерзлі. Наогул, рабілі ўсё, што трэба было рабіць пуцейцам. І трэба сказаць, добрая, згодная, дружная сям'я была, хоць і няшчасная па той прычыне, што Абуталіп, аказваецца, быў у палоне.
2873 Да быўшых ваеннапалонных ужо не адносіліся як да здраднікаў і ворагаў. Што датычыцца баранлінцаў, то яны не сталі сабе галаву забіваць. Ну быў чалавек у палоне дык быў, вайна закончылася перамогай, і чаго толькі з людзьмі не здаралася ў гэтай страшнай сусветнай калатнечы.
2874 Едыгея прываблівала ў ім тое, што Абуталіп і ў такім становішчы не быў вартым жалю. Трымаўся з годнасцю і дарэмна не наракаў на лёс. Ён прыняў свет такім, які ён ёсць. Зразумеў, можа, так чалавек, што гэта такі лёс выпаў яму на долю. Жонка яго Зарыпа таксама, відаць, згадзілася з гэтым.
2875 Прымірыўшыся ў душы з непазбежнасцю расплаты, яны знаходзілі сэнс жыцця ў нейкай незвычайнай чуласці, блізасці адно да аднаго. Як зразумеў пасля Едыгей, гэтым яны жылі, гэтым абараняліся, узаемна засланяючы сябе і дзяцей ад лютых вятроў часу. Асабліва Абуталіп.
2876 Ён і дня не мог пражыць без сваёй сям'і. Дзеці, сыны, — для яго гэта было ўсё. Кожную вольную хвіліну Абуталіп быў з імі. Ён вучыў іх грамаце, складаў розныя казкі, загадкі, распачынаў нейкія прыдуманыя ім гульні. Калі яны з жонкай ішлі на работу, дзяцей спачатку пакідалі адных у бараку.
2877 Але Укубала не магла на гэта спакойна глядзець, яна стала забіраць хлопчыкаў да сябе. У доме ў іх было на той час ужо і цяплей і ўтульней, чым у навасёлаў. Гэта якраз і зблізіла іх сем'і. Бо ў Едыгея ў тыя гады таксама падрасталі дзеці, дзве дзяўчынкі, якраз равесніцы з абуталіпаўскімі хлопчыкамі.
2878 Але што дзіўна — такім людзям звычайна не шанцуе. Бяда Абуталіпа Кутыбаева была ў тым, што ён пабываў не толькі ў нямецкім палоне, але, на шчасце ці няшчасце сваё, збегшы разам з групай ваеннапалонных з канцлагера ў Паўднёвай Баварыі, аказаўся ў сорак трэцім годзе ў радах югаслаўскіх партызан.
2879 Там яго ранілі, там вылечылі. Быў узнагароджаны югаслаўскімі баявымі ордэнамі. Пісалі пра яго ў партызанскіх газетах, змяшчалі фатаграфіі. Гэта вельмі дапамагло, калі сталі разбірацца з яго справай у кантрольна-фільтрацыйнай камісіі па вяртанні на радзіму ў сорак пятым годзе.
2880 Нарэшце, праз два месяцы шматлікіх праверак, апросаў, вочных ставак, чаканняў, спадзяванняў і адчаю Абуталіп Кутыбаеў вярнуўся ў свой Казахстан не тое каб абвінавачаным, але без тых прывілей, якія былі ў звычайных дэмабілізаваных. Абуталіп Кутыбаеў не крыўдзіўся.
2881 Ён зноў, як і да вайны, стаў настаўнікам геаграфіі. І тут у адной са школ райцэнтра ён сустрэў маладую настаўніцу пачатковых класаў Зарыпу. Бываюць такія выпадкі ўзаемнага шчасця, рэдка, але бываюць. Не без гэтага ў жыцці. А тым часам адшумелі ў свеце першыя пераможныя гады.
2882 Дажджы ў саразеках рэдкія. Кожны дождж запамінаецца надоўга. Але той дождж запомніў Буранны Едыгей на ўсё жыццё. Спачатку навалакло хмар, неяк нават нязвычна было, калі схавалася вечна пустая глыбіня застаялага саразекскага неба. Стала прыпарваць, зрабілася невыносна душна.
2883 Едыгей у той дзень быў счэпшчыкам. На тупіковай лініі раз'езда заставаліся пасля разгрузкі ад гравію і новай партыі сасновых шпал тры платформы. Яшчэ напярэдадні разгрузілі. Як заўсёды, патрабуюць рабіць вельмі спешна, а пасля выяўляецца, што не так ужо і спешна трэба было.
2884 Але трэба, то трэба. Працавалі. Укубалу нават пачало блажыць. Не пераносіла яна паху гарачых прасмоленых шпал. Прыйшлося адправіць яе дахаты. А потым жанчын усіх адпусцілі — дома дзеці ад гарачыні даходзілі. Засталіся мужчыны, у жылу выцягнуліся, але закончылі разгрузку.
2885 А тут хадзі сагнуўшыся ў тры столкі пад вагонамі. І абмацюкаў Едыгей таго машыніста ад душы. Той таксама не змоўчаў. Нясоладка было яму ля топкі паравознай. Ад гарачыні ачмурэлі. Пайшоў, дзякаваць богу, таварняк. Пацягнуў парожнія платформы. І тут лівень хлынуў раптам.
2886 А яны, купаючыся ў залеве, скакалі і крычалі, як гусі залётныя на Аральскім моры! Гэта было свята для іх, радасць, што прыйшла з неба. Меншанькі, яму ўсяго толькі трэці год, Эрмек, пястун Едыгееў, бег да яго, раскінуўшы ручаняты, разявіўшы роцік і захлёбваючыся вадой.
2887 Яго вочы свяціліся невыказнай радасцю, смеласцю і гарэзлівасцю. Едыгей падхапіў яго, закружыў на руках. І не ведаў, што рабіць далей. Ён зусім не меў намеру далучацца да гэтай сямейнай гульні. Але тут з-за вугла з крыкам вышмыгнулі яго дзяўчаткі — Саўле і Шарапат.
2888 І міжволі звярнуў увагу Едыгей, якой прыгожай была Зарыпа. Дождж раскідаў яе чорныя валасы па твары, шыі, плячах, і, ахінаючы яе ад галавы да ног, вада струменілася па пругкім, маладым целе жанчыны, акрэсліваючы яе шыю, рукі, клубы, лыткі босых ног. А вочы ззялі радасцю, гарэзлівасцю.
2889 Для саразекаў дождж — не дождж. Мокры снег паступова, можа, і прасочваецца ў глебу, а дождж, які б ён ні быў, як ртуць з далані, збягае з паверхні ў яры і рвы. Узбурліць, абрынецца — і няма яго. Ужо праз колькі хвілін у час той залевы ўспеніліся ручаі і патокі, моцныя, імклівыя, напорыстыя.
2890 Едыгею раптам здалося, што Зарыпа плача. Калі па твары цякуць струмені вады як з вядра, цяжка сказаць, плача чалавек ці не. І ўсё ж такі Зарыпа плакала. Яна прыкідвалася, што смяецца, што ёй вельмі весела, а сама плакала, стрымліваючы ўсхліпы, перабіваючы плач смехам і воклічамі.
2891 Радая была збавенню ад невыноснай гарачыні і баранлінская дзятва. Ажылі, зноў зазвінелі іх галасы. А тут перадалі на раз'езд з Кумбеля, што прыбылі на станцыю кзыл-ардзінскія кавуны і дыні. І што вось калі жадаюць баранлінцы — ім могуць прыслаць іх колькі трэба або няхай самі прыедуць забяруць.
2892 А марожанае там ёсць? А там ёсць мора? Вецер залятаў у таварны вагон, ліўся роўным прыемным патокам у прачыненыя дзверы, загароджаныя драўляным шчытом на ўсякі выпадак, каб дзеці не ўпалі, хоць на самым праходзе ля краю сядзелі на парожніх скрынях Едыгей з Абуталіпам.
2893 Прыемна было бачыць — Зарыпа і Укубала шчыра гутарылі між сабой пра справы жыцейскія. І былі шчаслівыя. А так і павінна быць, ці многа трэба людзям. Вельмі хацелася Едыгею, каб Кутыбаевы забылі ўсе нягоды, каб змаглі яны ўкараніцца ў іх баранлінскім жыцці, калі іншага не выпадала.
2894 Цаніў Едыгей Абуталіпа за тое, што ён разумны, стрыманы, а больш за адданасць сям'і, дзеля якой жыў Абуталіп, не здаваўся і знаходзіў у тым сілу. Слухаючы Абуталіпа, Едыгей прыходзіў да думкі, што самае лепшае, што можа зрабіць чалавек для іншых, дык гэта выхаваць дастойных дзяцей.
2895 Вось, здавалася б, дзе толькі ні вучылі Сабітжана, з самага маленства па інтэрнатах, па інстытутах і па розных курсах павышэнняў. Бедны Казангап усё, што меў-зарабляў, аддаваў на ўтрыманне сына ў гарадах, каб не горш чым другім жылося-былося Сабітжану, — а што толку.
2896 Ды яшчэ распытваў, ці ёсць бібліятэка ў Кумбелі і ці даюць кнігі на раз'езды для карыстання. Да вечара таго ж дня зноў жа на спадарожным таварняку вярнуліся дамоў з дынямі і кавунамі, што выдзеліў орс баранлінцам. Дзеці, вядома, прытаміліся, але былі вельмі задаволены.
2897 Але была адна невялікая замінка ў станцыйнай цырульні. Вырашылі падстрыгчы хлопчыкаў. А калі чарга дайшла да Эрмека, той справіў такі крык і плач, што рады было не даць хлопцу. Замучыліся ўсе, а ён баіцца, вырываецца, крычыць, бацьку кліча. Абуталіп адскочыў быў на той момант у краму побач.
2898 Зарыпа не ведала, што рабіць, і чырванела і бялела ад сораму. І ўсё вінілася, што ніколі яшчэ не стрыглі дзіця, шкадавалі — вельмі ўжо прыгожыя кудзеркі былі ў мальца. І сапраўды, валасы ў Эрмека цудоўныя, густыя і кучаравыя, да маці падобны: як памыюць галаву і расчэшуць — любата.
2899 Закруціўся, замучыўся Абуталіп — рыхтаваў жыллё да зімы: печ перакладваў, дзверы ўцяпляў, рамы падганяў і прыладжваў. Звычкі да гэтага асаблівай у яго не было, але Едыгей і інструментам, і матэрыялам дапамагаў, не пакідаў яго аднаго. А калі пачалі капаць склеп каля хлеўчыка, Казангап не быў убаку.
2900 Утрох змайстравалі невялікі склеп, зрабілі перакрыццё са старых шпал, саломай, глінай зверху прывалілі, накрыўку збілі як мацнейшую, каб чыя-небудзь скаціна раптам не правалілася ў склеп. І што б яны ні рабілі, таўкліся і круціліся пад рукамі сынкі абуталіпаўскія.
2901 Вырашылі з вясны выдзеліць яму дойную вярблюдзіцу. Галоўнае, каб ён даіць навучыўся. Гэта ж не карова. Вярблюдзіцу даіць трэба стоячы. Хадзіць за ёй па стэпе і, галоўнае, сысунка берагчы, падпускаючы яго да вымя своечасова, і ў час аднімаць. Клопатаў пра яго нямала.
2902 Кнігі чытаць, рабіць нейкія запісы — гэта проста неабходна яму. Едыгей ганарыўся тым, што меў такога сябра. Таму і цягнуўся да яго. І з Елізаравым, саразекскім геолагам, які часта бываў у гэтых месцах, таксама ж дружба ўзнікла не выпадкова. Паважаў Едыгей вучоных людзей, якія многа ведалі.
2903 Але была ў іх аднойчы размова сур'ёзная. Вярталіся пад вечар з пуцявых работ. У той дзень яны супрацьснежныя шчыты ўстанаўлівалі на сёмым кіламетры, дзе заўсёды заносы бушуюць. Хоць восень яшчэ толькі ўваходзіла ў сілу, але да зімы трэба было рыхтавацца раней.
2904 Едыгей часта потым сумаваў па тых днях. Казангап, патрыярх баранлінцаў, прытым вельмі тактоўны, бо без прычыны не лез не ў свае справы, тады быў яшчэ ў самай сіле і пры найлепшым здароўі. Ягоны Сабітжан ужо вучыўся ў кумбельскім інтэрнаце. Сям'я Кутыбаевых на той час грунтоўна асела ў саразеках.
2905 На зіму ўцяплілі барак, бульбы назапасілі, валёнкі для Зарыпы і хлапчукоў набылі, мукі цэлы мех прывезлі з Кумбеля, сам Едыгей прывёз яе на памажнелым ужо Каранары. Абуталіп і справу сваю рабіў, і вольны свой час па-ранейшаму бавіў з малымі, а начамі старанна пісаў.
2906 Надвор'е стаяла цудоўнае для саразекаў — зрудзелая, бы хлебная скарынка, восень! А потым зіма падахвоцілася. Снег лёг адразу. І гэтак жа цудоўна, толькі бела-бела, стала ўсё наўкруг. І ў той вялікай белай маўклівасці чорнай ніткай наструнілася чыгунка, а па ёй, як заўсёды, ішлі і ішлі цягнікі.
2907 Служба на раз'ездзе павінна была ісці сваім парадкам, не лічачыся з тым, дзе і калі настане Новы год. Ды і па гаспадарцы зімой клопатаў хапала. У печы трэба паліць, за скацінай патрэбны нагляд і на выпасе і ў загонах. Нацягаецца чалавек за дзень, яму б толькі да сну таго дарвацца.
2908 Пачалося ўсё з таго, што Кутыбаевым захацелася агораць дзецям ёлку. А дзе ўзяць ёлку ў саразеках, прасцей знайсці яйка якога-небудзь дыназаўра. Гэта Елізараў гаварыў пра тыя яйкі. Нібы камяні тыя яйкі, кожнае ўвелькі з кавун. Ён іх і знайшоў. Знаходку адвезлі ў алма-ацінскі музей.
2909 Кандуктар саставу, што суправаджаў цягнік, у вялізным кажусе, у завязанай пад бараду зімовай шапцы, няўклюдна соўгаючыся па пляцоўцы, пачаў падаваць яму нешта гламаздаватае і, мусіць, нецяжкае. Ёлка, здагадаўся Едыгей і здзівіўся надта. І ўсе рассмяяліся нечага.
2910 Зазірнуў да рэвізора і Едыгей. Сядзеў чалавек, думаў над паперамі. Едыгею падалося, што, можа, хто з ранейшых знаёмых, але не, гэты быў незнаёмы. Чырванашчокі такі, зубы рэдкія, у акулярах, сіваваты. Дзіўная, шматзначная ўсмешка мільганула ў ягоных вачах. А позна ўвечары сустрэліся.
2911 Едыгей вяртаўся са змены, бачыць — рэвізор праходжваецца каля дамка пад ліхтаром. Каўнер палітона падняў, паліць раздумліва, хрубасціць пясочак пад падэшвамі. Едыгей змоўк, адчуваючы прыніжанасць, дрыготкую спустошанасць нейкую. Адначасна расло, як хваля на Аральскім моры, абурэнне, нязгода расла.
2912 Другога выйсця не было. Яны сутыкнуліся нечакана твар у твар у траншэі, калі выбівалі праціўніка з пазіцыі. Зайшлі з фланга, закідалі траншэю гранатамі і ўжо ачысцілі лініі і памкнуліся з боем далей, як раптам наляцелі на гэтага. Мабыць, то быў кулямётчык, які страляў да апошняга патрона.
2913 Гэтая думка мільганулася ў свядомасці Едыгея. Але той паспеў кінуцца на яго з нажом. Едыгей барсануў яго каскай у твар, знізу, нечакана, — і яны ўпалі абодва. І ўжо нічога не заставалася, як учапіцца яму ў горла. А той адбіваўся, хрыпеў, шкрэбаў каля сябе пальцамі, спрабуючы намацаць выбіты нож.
2914 І кожнае імгненне Едыгей чакаў, што ўвап'ецца яму нож у спіну, і таму з неаслабным, нечалавечым, звярыным высілкам сціскаў, душыў напружаную, ненавісную шыю ненавіснага ворага. І калі той задыхнуўся і непрыемна тхліва запахла мачой, ён расціснуў анямелыя пальцы.
2915 Увесь той студзень быў надта марозны і мглісты. І адкуль столькі халадэчы наганяла ў саразекі! Цягнікі як толькі трывалі: змярзаліся буксы, вагоны, здавалася, наскрозь працінаў сіберны вецер. Чорныя нафтаналіўныя цыстэрны стаялі на станцыі спрэс белыя ад снегу і шэрані.
2916 І скрануцца з месца цягнікам было не так і проста. А тут яшчэ і заносы пачаліся на пуцях. Адно другога не лепей. Вятры раз'ятраліся. У саразеках была ім вольная воля, не сцяміш, з якога боку шугане пурга. І здавалася баранлінцам, што вецер назнарок стараўся намесці гурбы на чыгунцы.
2917 У Едыгея з Казангапам не разгіналіся спіны. Выручалі вярблюджыя валакушы. Увесь цяжкі верхні слой заносу вывозілі на абочыну дарогі валакушай, астатняе дараблялі ўручную. Едыгей не шкадаваў Каранара, запрэг яго на пару з другім вярблюдам і пасабляў ім бічом цягаць тыя цяжкія валакушы.
2918 Другіх прыстасаванняў тады не было. Нехта чутку пусціў, што выйшлі ўжо з заводаў спецыяльныя снегаачышчальнікі, што самаходзь, як лакаматывы, бегаюць па пуцях і адграбаюць ад іх снег. Абяцалі такія машыны і сюды нібыта, але абяцанка наогул на тое, каб чакаць ды чакаць.
2919 І летам няшчадна пякло і сушыла, і мароз не горш прыпякаў — не дыхнуць, здавалася, паветра парве лёгкія. І ўсё адно цягнікі ішлі, і справа не стаяла на месцы. Едыгей аброс шчэццю, у якой пракідвалася сівізна, вочы рэзала ад недасыпу, твар счарнеў, бы той саган.
2920 Чарнелі дзе-нідзе пралысіны на ўзлобках, праступалі няроўныя закрайкі яроў, мільгацелі на пагорках плямы сонечнага святла, і адчувалася, што снег паўсюль пачаў асядаць пад вільготным ветрам, што абудзіўся ў стэпе з надыходам сакавіка. Аднак сонца яшчэ хавалася ў цяжкіх, навіслых над стэпам хмарах.
2921 Пазіраючы ў акно, Едыгей перакідваўся словам з ласкавай старой і не спяшаўся гукнуць Зарыпу. Няхай пабудзе адна, можа, так ёй лепш. І зноў, каторы ўжо раз, спрабаваў Едыгей зразумець, растлумачыць сабе, чаму Абуталіп Кутыбаеў памёр, не дачакаўшыся рашэння сваёй справы.
2922 Толькі разлука, цяжар якой не кожнаму дадзена несці на сабе, толькі гораснае ўсведамленне таго, што сыны, а без іх ён не ўяўляў не тое што жыцця — самога дыхання нават, думка пра сыноў, кінутых на волю лёсу на нейкім глухім раз'ездзе, у бязлюдных, бязводных саразеках, адабрала ў яго жыццё.
2923 Быў поўдзень ужо, але не распагоджвалася. У нізкім воблачным небе так і не пасвятлела. Адтуль нешта сеялася — ці то сняжынкі, ці то вільгаць асядала на твар. Вецер часам налятаў са стэпу, ён нёс водар вільгаці і зляжалага снегу. Халаднавата, няўтульна было Едыгею.
2924 Звычайна ён любіў пры выпадку пабыць сярод людзей у станцыйнай мітусні, асабліва калі самому не трэба было спяшацца. Затое відаць было, як пульсавала жыццё: прыбыў цягнік — пабольшала людзей, і вось ужо зноў пуставата — пайшоў цягнік. Цяпер усё гэта не цікавіла яго.
2925 Прайшло мо хвілін дваццаць, а то і болей, як Зарыпа прапала ў вакзальнай таўканечы. Едыгей пачаў непакоіцца, і хоць яны цвёрда дамовіліся, што ён будзе чакаць яе тут, ён рашыў усё ж пайсці яе пашукаць. Лета і восень пяцьдзесят трэцяга года былі самымі пакутнымі ў жыцці Бураннага Едыгея.
2926 Ні да гэтага, ні пасля ніколі ніякія снежныя заносы на пуцях, ніякія саразекскія спёка і бязводдзе, ніякія іншыя бядоты і нястачы, і нават вайна, а Едыгей дайшоў да Кёнігсберга і мог быць тысяч разоў знявечаным ці забітым, не прынеслі яму столькі пакут, як тыя дні.
2927 Нешта падобнае можа адбыцца і з чалавекам, калі застаецца ён адзін на адзін са сваімі неадольнымі супярэчнасцямі і кідаецца сэрцам і думкай туды і сюды, мізарнее духам, не адважваючыся прызнацца ў тым нават сябру, бо ніхто на цэлым свеце не ў стане ні дапамагчы, ні зразумець.
2928 Першы раз Едыгей адчуў у сабе такі зрух і выразна ўсвядоміў яго, калі месяцы праз два пасля паездкі з Зарыпай у Кумбель зноў паехаў туды па справах. Ён абяцаў Зарыпе завярнуць на пошту, даведацца, ці ёсць пісьмы для яе, і калі няма, паслаць тры тэлеграмы па трох адрасах, якія яна яму дала.
2929 І цяпер яна хацела хоць ведаць, ці атрымалі яны тыя пісьмы ці не — няхай пацвердзяць гэта. Можа, браты і сёстры не жадалі нават па пошце звязвацца з сям'ёй Абуталіпа. Едыгей выехаў на сваім Буранным Каранары ранічкай, каб дома быць увечары. Канечне, ён мог бы пад'ехаць і цягніком.
2930 Едыгей і сам разумеў гэта і таму ўсяляк стараўся, каб малыя меней думалі пра бацьку. Помнячы, што Абуталіп наказваў гаварыць малым пра мора, ён успамінаў усё новыя і новыя падрабязнасці свайго дзяцінства і рыбацкай маладосці, усялякае рознае пра Аральскае мора.
2931 Эрмек быў самым зацікаўленым слухачом і самым лепшым вытлумачальнікам ягоных расказаў. Але дзеці дзецьмі, іх яшчэ можна было неяк суцешыць, абнадзеіць, а калі на тое, узяўшы на душу грэх, і падманіць да пары да часу. Іншая дума, іншы клопат грызлі Едыгееву душу.
2932 Надта ён перажываў за маці іх, Зарыпу. Ён не проста шкадаваў яе, спачуваў, як любы і кожны, ён як бы супакутаваў з ёй, ён думаў пра яе з любоўю, з неадступнай тугой і ўнутранай гатоўнасцю стаць для яе чалавекам, на якога яна магла бы пакласціся ва ўсім, што тычылася яе жыцця.
2933 Гэта было пакутліва — рабіць выгляд, што нічога асаблівага ў яго да яе няма, што паміж імі нічога і не павінна быць! Па дарозе ў Кумбель ён заняты быў такімі вось думкамі. Даймаў сябе імі. Спахопліваўся на тым, што дзіўнае ў яго нейкае прадчуванне — ці то скорага свята, ці то непазбежнай хваробы.
2934 Як ні вольна, як ні радасна падчас адольваць хвалі, якімі б прыгожымі ні былі адлюстроўкі ранішняга і вечаровага сонца на вадзе, але ўсё адно трэба было вяртацца да таго ці іншага берага. Усё жыццё на вадзе не пратрымаешся. А на беразе чакае зусім іншае жыццё.
2935 Або на шляху да берага знайсці выспу, асесці там і ведаць, што тут тваё месца. І яму выразна ўявілася: знайшлася такая выспа, забраў ён з сабой Зарыпу з малымі і жыве там. Да мора прывучыў бы малых і сам супакоіўся б на той выспе, не скардзячыся на лёс, а толькі радуючыся.
2936 Кінуўся ў летуценні як хлапчук, на выспу, бач, захацелася, а чаго, спытаць, навошта? І ці яму пра такое марыць, яму, якога жыццё звязала па руках і нагах сям'ёй, дзецьмі, працай на чыгунцы, нарэшце, саразекамі, да якіх прырос, сам таго не заўважаючы, душой і целам.
2937 Буранны Каранар ішоў знаёмай сцягой, колькі ўжо ходжанай, і, ведаючы, колькі яшчэ дарогі наперадзе, без гаспадаровай прынукі трухаў даволі жвава, ускрыкваючы і час ад часу стогнучы, пакідаючы за сабой нямераныя саразекскія адлегласці, мінаючы ўзвалкі, лагі, перасохлыя некалі азёры.
2938 Хацелася, вядома, каб Зарыпа атрымала нарэшце адказ сваякоў на пісьмы, але ад здагадкі, што сваякі могуць прыехаць па асірацелую сям'ю і забраць яе, Едыгею рабілася не па сабе. На пошце ў акенцы да запатрабавання адказалі, што паштовак для Зарыпы Кутыбаевай няма.
2939 І, пераканаўшыся ў гэтым, жанчына кідалася ў роспач — куды памкнуцца цяпер, як быць? Як сказаць дзецям пра іхняга бацьку, з чаго пачынаць, як наладжваць раскіданае жыццё? Адказу пакуль не было. Магчыма, не менш чым сама Зарыпа, перажываў за іх Едыгей. Іхні лёс быў неаддзельны ад ягонага лёсу.
2940 Бо не да таго, мусіць, цяпер ёй. Пастаянна ва ўладзе такіх думак, ён змрачнеў, губляўся, яму каштавала намаганняў хаваць свой настрой ад людзей. Аднойчы ён усё ж адважыўся зрабіць намёк. Вяртаючыся з абходу па перагону, заўважыў яшчэ здалёк, як Зарыпа пайшла з вёдрамі да цыстэрны з вадой.
2941 Але таму, што менавіта ў тую хвіліну адчуў Едыгей неадольнасць жадання падысці да яе і сказаць тое, што немагчыма ўжо было хаваць у сабе. Ён падумаў нават, што гэта найлепшае — няхай будзе як будзе, няхай адрыне, але затое з часам, можа, астыне, супакоіцца душа.
2942 Адно вядро было поўнае ўжо і стаяла ўбаку, а пад струменем стаяла другое, з якога вада пералівалася праз край. Вада пенілася, ускіпала, плюхала праз край, бралася каля вядра лужынай, а яна быццам не заўважала гэтага, стаяла панура, прыхінуўшыся плячом да цыстэрны.
2943 Хто ведае! Але толькі Едыгею сціснула грудзі, калі прыняў у сэрца ўсё гэта, зразумеўшы, якое яно бясконца роднае яму, і захацелася раптоўна прылашчыць яе, абараніць ад усяго, што прыгнятала і непакоіла. Але рабіць гэта нельга было. Ён толькі моўчкі закруціў венціль крана, перакрыўшы шапоткую ваду.
2944 Каяўся Буранны Едыгей, што гэтак неасцярожна прагаварыўся, што збянтэжыў тым харошую жанчыну, у якой і без таго было даволі клапот. Але на ўсё жыццё запомніў тое імгненне, калі зайшлася ў ім душа ад пяшчоты да малога, запомніў, якімі поўнымі недаўмення і тугі вачамі глядзела на яго Зарыпа.
2945 Аціх на нейкі час Едыгей пасля гэтага выпадку, ўсё, што вымушаны быў у сабе затаіць, перанёс на Зарыпіных дзяцей. Ён бавіў з імі кожную вольную хвіліну, працягваючы расказваць, то паўтараючыся, то ўспамінаючы нешта новае, усё пра мора ды пра мора, бо гэта было самай любімай тэмай для іх.
2946 Каб ён быў жывы, гэты малеча, быў бы ён цяпер старэйшы нават за Казангапавага Сабітжана гады на два. Ды не выжыў. У пару той рыбацкай паласы, у маладыя гады, незадоўга да вайны перажылі яны з Укубалай дзівосны выпадак. Такое здараецца, можа, аднойчы і ніколі не паўтараецца.
2947 Больш жаданай жанчыны для яго тады не было. Яму здавалася часам, што ён існуе толькі дзеля таго, каб увесь час думаць пра яе, накопліваць у сабе пяшчоту мора і сонца затым, каб аддаваць ёй, жонцы, якая чакала яго, бо з гэтай аддачы вынікала вялікае шчасце, якое поўніла абаіх.
2948 І калі яна адчула, што ў ёй нешта адбылося, што яна зацяжарыла, што скора быць ёй маці, да ранейшага чакання мужа з мора дадалося яшчэ трывожлівае чаканне дзіцяці. Але ўсё адно то была найлепшая пара ў іх жыцці. Аднойчы яна спытала яго, якая такая рыба алтын мекрэ: ледзь чула пра яе, але не бачыла.
2949 Ён сказаў ёй, што гэта вельмі рэдкая рыба з асятровых, глыбакаводная, даволі вялікая, але знакамітая яна найперш прыгажосцю: сама рыба сінявата-рабая, а цемя, плаўнік і грэбень на спіне — ад галавы да пачатку хваста — як з чыстага золата, дзівосна гэтак блішчыць і пераліваецца.
2950 Таму і завецца алтын мекрэ, залатая мекрэ, якая не кожнаму даецца ў рукі, але пра якую марыць кожны рыбак. Наступным разам Укубала сказала, што ёй прыснілася гэтая залатая мекрэ. Рыба нібыта плавала наўкол яе, а яна спрабавала яе злавіць. Ёй надта хацелася злавіць тую рыбіну, а потым адпусціць.
2951 А Едыгей усё зразумеў, думаў пра тое неаднойчы ў моры, паставіўшы сабе мэтай здабыць залатую мекрэ, бо тое, што адчувала цяжарная Укубала, было падсвядомым, а значыцца і непадманным жаданнем. Зіма ўжо набліжалася. Арцель рыхтавалася да зімовага промыслу, падлёднага лову з проламак.
2952 Гэтую рыбіну даводзілася калі-нікалі ўзяць на кручок ці блешню, і то гэта лічылася падзеяй. Пра тое гаварылі потым доўга і шматзначна. Тым ранкам ён выправіўся ў мора, сказаўшы жонцы, што парыбачыць для дома, пакуль лёд яшчэ не стаў. Укубала адгаворвала яго, але ён настаяў на сваім.
2953 Дзень быў няпэўны, не зразумееш які — асенні ці перадзімовы. Едыгей кіраваў у адкрытае мора, дзе, як ён меркаваў, і павінны былі быць месцы сховаў залатой мекрэ. Усё, вядома, залежала ад шанцу, бо няма нічога больш неспасціжнага ў рыбацкім рамястве, як лоўля на кручок.
2954 У душы Едыгей вельмі спадзяваўся, што яму павінна пашанцаваць, бо выйшаў ён у мора не дзеля промыслу, як заўсёды, а дзеля прарочага сну цяжарнай жонкі. Моцным весляром быў малады Едыгей. Нястомна, мерна грабучы вяслом, выводзіў ён лодку ў мора па хісткіх, вілястых хвалях.
2955 Але самі па сабе не страшныя, і можна было не баючыся плыць у мора. Меншаў бераг і скора стаў на даляглядзе бадай што рыскай. Хмары нерухома навіслі зверху, а нізам браўся скавышлівы вецер, моршчыў ваду. Гадзіны праз две Едыгей спыніў лодку, узняў вёслы, заякарыўся і пачаў рыхтаваць снасці.
2956 У яго былі дзве катушкі з бячэўкай, з самаробным прыстасаваннем для лескі. Адну леску ён прыладзіў на карме, бячэўка з грузілам апусцілася цераз рагаціну на стометровую глыбіню, а ў запасе заставалася яшчэ метраў з дваццаць. Другую зладкаваў такім жа чынам на носе лодкі.
2957 І затым зноў узяў у рукі вёслы, каб трымаць лодку ў патрэбным становішчы насуперак плыні і ветру. І сачыць, каб не зблыталіся лескі. Цяпер можна было пільнаваць і чакаць. Ён меркаваў, што менавіта ў такіх мясцінах павінна трапляцца гэтая рэдкая рыба. Доказаў таго не было, ён спадзяваўся на чуццё.
2958 І мо таму тым больш ён верыў, што рыбіна павінна паявіцца. Без яе ён не мог вяртацца дамоў. Яна патрэбна была не дзеля забавы, а дзеля важнай у ягоным жыцці справы. Рыба праз колькі часу дала аб сабе знаць. Але гэта была не тая рыба. Спачатку ён злавіў жэраха.
2959 Калі Едыгей яго цягнуў, ён ведаў, што гэта не залатая мекрэ. Не магло быць так, каб з самага пачатку патрапіла тая, жаданая. Едыгей згодны быў папрацаваць, пачакаць. Потым падчапілася на кручок вялізная марона, рыбіна нішто сабе, мо найлепшая рыбіна. Яе, аглушыўшы, ён кінуў на дно лодкі.
2960 Халаднавата ўжо рабілася Едыгею, але ўвесь час ён пільна сачыў за катушкамі і бячэўкай — ці не тарганецца леска, што ляжыць на рагачы. Не, ні на носе, ні на карме ніякага знаку. Аднак Едыгей не траціў надзеі. Ён ведаў, ён верыў, што павінна прыйсці да яго залатая мекрэ.
2961 Чаму? Не, шторму не павінна быць так скора. Можа, пад вечар ці ноччу ўздымуцца штармавыя хвалі — алабашы, грывастыя равуны. І тады закіпіць пагрозлівы Арал ад краю да краю, белай пенай акрыецца, і ніхто не пасмее тады паказацца ў мора. А пакуль яшчэ можна, пакуль яшчэ ёсць час.
2962 Яды і рыбы ўсялякай поўна дома. Во і цяпер на дне лодкі ляжаць тры рыбіны. Стаў бы я дзеля харчу падпільноўваць цябе, залатая мекрэ! Разумееш, першанец павінен паявіцца ў нас. А ты прыснілася нядаўна маёй жонцы, і з той пары спакой страціла яна, хоць і не кажа пра гэта, але ж я бачу.
2963 Я не магу растлумачыць, чаму гэта так, але надта трэба, каб яна ўбачыла цябе і патрымала ў руках, і я даю слова, адразу ж адпушчу цябе ў мора. Тут справа такая, што ты асаблівая, рэдкая рыба. У цябе залатыя цемя і хвост, і плаўнікі, і хрыбет таксама залатыя. І ты зразумей наша становішча.
2964 Яна хоча ўбачыць цябе наяве, яна хоча дакрануцца да цябе, каб адчуць, якая ты, залатая мекрэ. Не думай, што калі ты рыба, дык да нас не маеш адносін. Хоць ты і рыба, а яна чамусьці сумуе па табе, як па сястры, і хочацца ёй пабачыць цябе, перш чым народзіцца дзіця.
2965 Падыходзь. Не пакрыўджу. Слова даю. Каб я быў злаўмысны, ты б гэта адчула. На кручок, на два кручкі я начапіў кавалак мяса. Трохі пахлае мяса, каб ты пачула здаля. І ты падыходзь і не думай нічога благога. Каб я блешню падсунуў табе, тады было б нячэсна, хоць ты хутчэй пайшла б на яе.
2966 Тое было б падманам. А я табе чэсна прапаноўваю кручок. Трохі параняцца губы, толькі і ўсяго. І не турбуйся, я прыхапіў з сабой вялізны бурдзюк. Туды я налію вады, і ты паляжыш пакуль у бурдзюку з вадой, а потым паплаваеш яшчэ і ў моры. Але я не пайду адсюль без цябе.
2967 То паяўляючыся на грабянах хваль, то хаваючыся між імі, лодка ішла да берага. Цяжка ішла, змагаючыся з бурунамі, а мора шумела, ускіпала яшчэ стрымана, паволі разгойдваючыся, набіраючы штармавой моцы. Халодныя пырскі ляцелі ў твар, і рукі на вёслах былі ўжо набрынялыя ад холаду і вільгаці.
2968 Хутка цямнела, шумна і неспакойна біліся хвалі. Трывожна было на сэрцы ў Укубалы. Але вось нешта мільганулася сярод бурунаў і лодка паказалася на хвалі. Захутаная ў хустку, грузная ад цяжарнасці, Укубала падышла да самага прыбою і чакала тут, пакуль прычальваў Едыгей.
2969 Прыбой вынес моцным штуршком лодку на водмель. Едыгей у адно імгненне саскочыў у ваду і выцягнуў лодку на бераг, правалок яе яшчэ і па пяску. І калі ён разагнуў спіну, увесь мокры і салёны, Укубала падышла і абняла яго за мокрую шыю пад халодным, залубянелым плашчом.
2970 Але гэта здарылася ўжо з надыходам халадоў. А ў той дзень заспеў яго ў дарозе першы снегапад. Сняжок і перад тым браўся сыпацца, але хутка раставаў. А тут і пайшоў, і пайшоў, суцэльным змрокам узялося неба, вецер закруціў. Густа, цяжка паваліў снег белым вохлап'ем.
2971 Што было рабіць? У саразеках не схаваешся, каб перачакаць непагадзь. Заставалася адно — даверыцца моцы і чуццю Каранара. Ён павінен прывезці дадому. Едыгей даў яму поўную волю, а сам падняў каўнер, насунуў на лоб шапку і цярпліва сядзеў, дарэмна стараючыся разгледзець што-небудзь па баках.
2972 Густая навісь снегу, і толькі. Каранар ішоў у той крутаверці, не прыцішваючы кроку і, мабыць, разумеючы, што гаспадар яму цяпер не гаспадар, таму во і маўчыць, нічым не дае знаць пра сябе. Вялікай моцы павінен быў быць Каранар, каб так вось, з такім грузам бегчы праз снегапад.
2973 Бо ні словам, ні ўчынкам не даў каму падумаць, што нешта тут ёсць. Усё як заўсёды. Толькі нібыта яны, апынуўшыся на адной дарозе, азірнуліся раптам, ці так ідуць? І далей пайшлі. Вось і ўсё. А як яму пры гэтым, гэта ўжо ягоны клопат. Няхай гэта нікому не баліць.
2974 Гэта не простыя думкі былі, пакутлівыя і непраглядныя. Вось і зіма ўжо настала, а ён па-ранейшаму не мог забыць Зарыпу, але не мог нават і ў думках адмовіцца ад Укубалы. На гора сабе яму яны былі патрэбны абедзве, а яны, мусіць, ведаючы пра гэта, не хацелі прыспешваць рашэнне.
2975 І так прайшло лета, і так мінула восень, за якою насунулася сівая, непраглядная зіма. Сіратліва і няўтульна адчуваў сябе Едыгей на адзіноце ў гэтым снегападзе. Вецер біў у твар, бязлюдна было наўкол. Каранар час ад часу торгаў галавой, абтрасаючы снег і будзячы цішыню рыкам і ўсхліпамі.
2976 Праз усю дарогу не пакідалі яго сумненні, роздум. І ўсю дарогу круціла снег завіруха. Ад той завірухі і зіма лягла ў саразеках, ранняя і сіберная ад самага пачатку. З надыходам халадоў зноў пачаў вар'явацца Каранар, зноў узбунтавалася ў ім неадольная сіла, і ўжо ніхто не мог стрымаць яго.
2977 Слухаючы Эрлепесавы найгрышы, Едыгей думаў пра сваё, стараючыся як бы збоку паглядзець на сваё жыццё, падняцца над ім, як той каршун над стэпам, высока-высока, і адтуль, у адзіноце лунаючы на чуйна распасцёртых крылах у струменістым паветраным патоку, аглядваць тое, што ўнізе.
2978 Нешта ж думае, і нешта павінна падказваць ёй сэрца. А ў другім дамку — Зарыпа са сваёй малечай. Яна дык пэўна спіць. Цяжка ёй, што і казаць. А наперадзе яшчэ столькі гора чакае — малыя пакуль яшчэ нічога не ведаюць пра бацьку. А куды дзенешся, ад праўды не схаваешся, і праўду не схаваеш.
2979 Уявіў ён сабе, як гэтым часам бягуць цягнікі сярод ночы, палыхаючы агнямі і ўзнімаючы снежны пыл, і якая глухая і бясконцая ноч стаіць наўкол. Непадалёк ад таго месца, дзе цяпер ён у гасцях, слухаючы дамбру, у апраметна-цёмным стэпе, сярод снегу і ветру не спіць неўтаймоўнік Каранар.
2980 Тады ён лютуе, сп'янелы ад няўрымслівай сілы, тады ён цар і валадар, і няма яму ні стомы, ні страху, і нічога на свеце для яго не існуе (ні пітва, ні яды, нічога), акрамя спаталення вялікай і нястрымнай страсці яго. Але ж дзеля гэтага ён чакаў цэлы год, дзеля гэтага ён набіраўся сілы цягам дзён.
2981 І пра гэта думалася Едыгею пад гукі дамбры. Музыка імгненна пераносіла ягоную думку з прошласці ў сёння і зноў у мінулае. Да таго, што будзе заўтра. Дзіўнае жаданне ўзнікла пры гэтым — засланіць, захінуць ад небяспекі ўсё, што дарагое яму, увесь свет, каб нікому і нідзе не было кепска.
2982 Раймалы-ага было ўжо за шэсцьдзесят, калі ён закахаўся ў маладую дзяўчыну, у дзевятнаццацігадовую вандроўную спявачку Бегімай, яна запалілася зоркай на ягоным шляху. Дакладней, гэта яна закахалася ў яго, бо Бегімай была вольная, наравістая і магла распарадзіцца сабой як хацела.
2983 Звычай жа зганьбіў Раймалы-агу. І з тае пары гэтая гісторыя мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Няма раўнадушных. Адны не даруюць і патрабуюць, каб імя яго было забыта, другія спачуваюць, суперажываюць, перадаюць гэтую тугу закаханага з вуснаў у вусны, з роду ў род.
2984 Абуталіп казаў, што бываюць выпадкі, калі лёсы асобных людзей робяцца вядомымі многім, бо цана іхняга жыццёвага вопыту настолькі высокая, так многа змяшчае ў сабе, што тое, перажытае адным чалавекам, распаўсюджваецца на ўсіх, хто жыў тады і пасля, і нават на тых, хто будзе жыць яшчэ некалі.
2985 Перад ім сядзеў Эрлепес, натхнёна наігрываючы на дамбры і памагаючы ёй голасам, сядзеў начальнік раз'езда, якога першы клопат думаць пра чыгунку, і навошта, здавалася б, яму адгукацца на пакутную гісторыю Раймалы-агі, навошта перажываць так, быццам сам ён быў ім.
2986 І хоць нічога агульнага не было паміж імі, Едыгей адчуў у ягоным лёсе нешта блізкае сабе, нейкі знаёмы і яму боль. Едыгей цяжка ўздыхаў, варочаўся на пасцелі, тужліва было яму ад здагадкі пра небяспечную нейкую перамену ў сабе, ад думкі пра нейкую блізкую небяспеку.
2987 І як тады, як у маленстве, рынуўся б да мора, адчуўшы сябе бадай што чайкай, што вольна лунала над бурунамі, і яшчэ чуў ён праз увесь час, як гула і звінела дамбра, як спяваў Эрлепес пра нясчаснае каханне Раймалы-агі, і сніў ізноў, як выпускае ён у мора залатую мекрэ.
2988 Той ноччу гуляў па стэпе марозны парывісты вецер. Сцюжа набірала моцы. Статак вярблюдзіц з чатырох галоў стаяў у зацішку, у цеглавіне пад невысокай сопкай. Снегам мяло на іх, яны збіліся ў гурт, грэючы самі сябе, паклаўшы галовы адна адной на шыі, але іх усёўладны Каранар не даваў ім спакою.
2989 Ён увесь час кідаўся, кружыў каля жывёлін, зласліва равучы, раўнуючы іх невядома да каго, хіба што да месяца, што прасвечваў скрозь хісткую імглу. Каранар не знаходзіў сабе месца. Ён таптаўся на завейным снезе, цёмны звяруга з двума гарбамі, з даўжэзнай шыяй і грознай патлатай галавой.
2990 Колькі ж было ў ім моцы! Ён і цяпер быў не супроць заняцца адвечнай сваёй працай і ўсё дакучаў, прыстаючы, то адной, то другой матцы, моцна кусаў іх за лыткі і клубы, адціраў іх адна ад адной. Але гэта было ўжо занадта для вярблюдзіц, таму яны зласліва адбіваліся ад яго, — ноччу ім хацелася спакою.
2991 Перад світаннем супакоіўся, утаймаваўся Буранны Каранар. Стаяў побач з самкамі, пакрыкваючы час ад часу, нібы ў сне, няўцямна азіраючыся наўкол сябе. І тады вярблюдзіцы прылеглі на снег, адна каля другой, выцягнулі шыі, апусцілі галовы і заціхлі, задрамалі, можа.
2992 Каспан узяў з сабой ружжо. Але Каранар не зважаў на ягоны голас, і Едыгею стала вусцішна, калі ўбачыў пагрозлівы, з-пад касмылёў, зірк вярблюда і тое, як ён насоўваўся на яго ўсёй сваёй чорнай аграмадай, чорным гломаздам. І тады, як шчыльней насунуўшы на лоб малахай, Едыгей крутнуў бічом.
2993 І ён перабораў сябе. Пераможна ўскрыкнуў і пачаў пагражаць вярблюду, прымушаючы яго легчы на зямлю. Трэба было яго асядлаць. Буранны Каранар усё яшчэ не паддаваўся, стагнаў і крычаў, дыхаючы на гаспадара горача і хрыпла, але гаспадар не шкадаваў яго. Ён прымусіў вярблюда скарыцца.
2994 Напачатку ў вусах сівізна замільгацела, а потым і барада пасівела. І нават Сарала стаў не той — схуднеў, хвост і грыва высекліся, па паходцы толькі і можна было меркаваць, што быў некалі конь дабрэнны. І ўступіў Раймалы-ага ў зіму сваю, як таполя вастраверхая, якой засыхаць у гордай адзіноце.
2995 І, бог яму сведка, спакойна завяршыў бы дні свае Раймалы-ага, калі б не адзін выпадак, які ашаломіў яго на старасці год. Аднойчы не вытрымаў Раймалы-ага, асядлаў свайго састарэлага Саралу і паехаў на вялікае свята, каб развеяць нудоту. На ўсякі выпадак захапіў і дамбру.
2996 З тым і паехаў Раймалы-ага — з лёгкай душой, з намерам хутчэй вярнуцца. Сустрэлі яго з пашанай вялікай, у самую лепшую юрту белакупальную запрасілі. Сядзеў ён там у асяроддзі знатных людзей, кумыс папіваў, вёў размовы адпаведныя ды добразычлівасць сваю выказваў.
2997 Чаму і нашто гэта ўсё было? Каб потым шкадаваць і згасаць на старасці год, як гасне агонь пад попелам шэрым? Смуткаваў Раймалы-ага, маўчаў, паглыблены ў сябе. Нечакана пачуў ён крокі, якія набліжаліся да юрты, галасы і звон маністаў, і знаёмае шамаценне сукенак пачула яго вуха.
2998 Такім чынам, стары Марлі быў мёртвы, як цвік у сцяне. Заўважце, я зусім не збіраюся сцвярджаць, нібыта на ўласным досведзе зведаў, што цвік у сцяне мёртвы неяк па-асабліваму. Я б, напрыклад, палічыў самым мёртвым сярод усіх скабяных вырабаў цвік, убіты ў труну.
2999 Але нават Скруджа сумная падзея не падкасіла — камерцыйныя здольнасці не здрадзілі яму і ў гэты дзень, і ён урачыста памянуў Марлі заключэннем выгаднай дамовы. Згадкі пра пахаванне Марлі вяртаюць мяне да пачатку аповеду. Не было ніякага сумневу ў тым, што Марлі памёр.
3000 Шэрань ляжала і на скронях Скруджа, і на яго бровах, і на падбароддзі. Гэты холад ён прыносіў з сабой паўсюль, куды б ні пайшоў, замарожваючы кантору нават у самыя спякотныя дні і не адтайваючы хоць на паўградуса пад Каляды. Гарачыня альбо мароз на вуліцы мала хвалявалі Скруджа.
3001 Ніякае цяпло яго не грэла, ніякая сцюжа не кідала ў дрыжыкі. Ніякі вецер не быў злейшым за яго, ніякі снегапад не рабіў сваю справу так настойліва, як ён, ніякая залева не заставалася такой глухой да чалавечых бедаў. Самае агіднае надвор'е не магло хоць як паўплываць на яго настрой.
3002 Ды ён толькі таго і хацеў! Ён ішоў сабе па ўзбочыне шумнай дарогі жыцця, старанна пазбягаючы чалавечых пачуццяў, і тыя, хто яго ведаў, казалі, што яму гэта вельмі падабаецца. І вось аднаго дня — прычым не абы-калі, а ў пярэдадзень Калядаў — Скрудж, надзвычай заняты, сядзеў у канторы.
3003 Скрудж заўсёды прачыняў дзверы свае канторы, каб сачыць за клеркам, які ў маленькім панылым пакойчыку, а дакладней каморцы перапісваў паперы. Калі ў Скруджавым каміне вугалю было малавата, дык у каміне клерка — яшчэ меней: здавалася, там тлеў усяго адзін вугольчык.
3004 А таму клерк старанней абмотваў шыю белым шалікам і спрабаваў сагрэцца ля свечкі, аднак, не маючы багатага ўяўлення, і тут цярпеў паразу. Зразумеўшы, што спрачацца няма сэнсу, джэнтльмены зніклі за дзвярыма. Задаволены сабой, Скрудж вярнуўся да перарваных справаў весялейшы, чым звычайна.
3005 Яны грэлі рукі і зачаравана глядзелі на агонь. Забыты ўсімі водаправодны кран паныла сцякаў вадой і пакрысе замярзаў, самотна пакрываючыся чалавеканенавісніцкай коркай лёду. Яркія вітрыны, у якіх ажно патрэсквалі ад гарачыні галінкі вастралісту, асвятлялі бляклыя твары мінакоў.
3006 Цяпер у шчылінку зазіралі толькі туман і блізкі сваяк Скруджа — мароз. Урэшце прыйшоў час зачыняць кантору. Засмучаны гэтай акалічнасцю, Скрудж злез з крэсла, нібыта падаючы знак клерку, які даўно знемагаў у каморцы. Клерк у адно імгненне задзьмуў свечку і начапіў капялюш.
3007 Кантора імгненна была зачыненая, і перад тым як пабегчы дадому, клерк у гонар надыходу каляднага вечара разоў дваццаць скаціўся па зледзянелым адхоне Корнхіла разам з чародкай хлапчукоў, а вецер тым часам весела гуляў з канцамі яго доўгага белага шаліка (такой раскошы, як паліто, у яго не было).
3008 Толькі пасля гэтага клерк з усяе моцы паімчаў дадому на Кэмдэн-таўн — гуляць з дзецьмі ў жмуркі. Скрудж з'еў панылы абед у заўсёднай панылай карчме, прачытаў усе газеты і, прабавіўшы вечар над бухгалтарскай кнігай, рушыў дадому спаць. Ён жыў у кватэры, што калісьці належала яго памерламу кампаньёну.
3009 Ля ўваходу навіс такі туман, кусаўся такі мароз, што здавалася, нібыта сам дух непагоды сядзеў на парозе, апанаваны скрушнымі развагамі. Цяпер мы мусім з усёй дакладнасцю сказаць, што дзвярны малаток, які вісеў ля ўваходу, быў цалкам звычайны, калі не зважаць на яго вялізны памер.
3010 Яго не хавала глухая цемра, якая ахутала ўсё навокал, наадварот — ён нібы свяціўся злавесным святлом, зусім як падгнілы амар у цёмным склепе. Ён не быў ні раззлаваным, ні жорсткім, а проста пазіраў на Скруджа так, як пазіраў Марлі пры жыцці, пасунуўшы прывідныя акуляры на прывідны лоб.
3011 Валасы дзіўна шавяліліся, быццам ад гарачага подыху печкі, а шырока адкрытыя вочы былі нерухомыя. Усё гэта разам са змярцвела-бляклым колерам твару абуджала жах, але жах не перад самім тварам, а перад чымсьці, што было вышэйшае за яго і яму не падпарадкоўвалася.
3012 Скрудж уважліва ўгледзеўся ў гэтае дзіва, і твар Марлі раптам зноў ператварыўся ў малаток. Я зманю, калі скажу, што Скруджа гэта не ўразіла і кроў не застыла ў яго жылах, як бывала з ім толькі ў дзяцінстве. Аднак ён зноў намацаў ключ, рашуча павярнуў яго, увайшоў у пакой і запаліў свечку.
3013 Аднак на дзвярах не было нічога, апроч шрубаў і гаек, на якіх трымаўся малаток, а таму, прабурчаўшы "цьху ты!", Скрудж з ляскатам зачыніў дзверы. Ляскат прайшоўся па ўсім доме, як грукат грому. Кожны паверх вышэй і кожная бочка ўнізе, у вінным склепе, адгукнуліся, здавалася, уласным рэхам.
3014 Ён замкнуў дзверы і няспешна пакрочыў да лесвіцы, сочачы, каб свечка не згасла. Вы можаце колькі заўгодна разважаць пра нашыя старыя добрыя лесвіцы, па якіх зусім не складана праехаць на шасцерыку коней (тым самым шасцерыку, на якім нескладана праехаць і праз дзірку ў новым кепскім законе).
3015 Ну і шырокія былі гэтыя прыступкі! Магчыма, менавіта таму Скруджу раптам падалося, што перад ім у цемры па лесвіцы падымаюцца пахавальныя драбы. Нават паўтузіна вулічных газавых лямпаў не змаглі б цалкам асвятліць такую лесвіцу, а таму можаце сабе ўявіць, як мала дапамагала Скруджу яго свечка.
3016 Цемра нічога яму не каштавала, і таму ён любіў яе. Тым не менш Скрудж не замкнуў цяжкіх дзвярэй свайго жытла, пакуль не прайшоўся па пакоях і не ўпэўніўся, што ўсё ў парадку. Твар Марлі так убіўся яму ў памяць, што ён не мог гэтага не зрабіць. Спальня, гасцёўня, камора.
3017 Усё як мае быць. Нікога пад сталом, нікога пад канапай, сціплы агеньчык у каміне, на стале — міска і лыжка, на ачагу — рондлік з вадкай аўсянкай (надзейны сродак ад прастуды). Нікога пад ложкам, нікога ў шафе, у халаце, які падазрона вісеў насупраць, — таксама нікога.
3018 Тут Скрудж зноў насмеліўся падняць вочы і ўбачыў, што тагасветны госць стаіць перад ім, выцягнуўшыся ў поўны рост і наматаўшы ланцуг на руку. Прывід пачаў адступаць назад, і з кожным яго крокам акно усё больш адчынялася. Калі ён дайшоў да яго, росчынкі былі ўжо насцеж.
3019 З роспачнай цікавасцю Скрудж падышоў да акна і паглядзеў вонкі. Двор за акном быў поўны прывідаў, якія са стогнамі бязладна мітусіліся ў паветры. На кожным з іх быў ланцуг, падобны да таго, што насіў дух Марлі, некаторыя сярод іх (мабыць, з аднаго кепскага ўраду) былі скаваныя між сабой.
3020 Ніводзін прывід не быў вольны. Многіх Скрудж ведаў пры жыцці прыватна, а з адным старым духам у белай камізэльцы нават амаль сябраваў калісьці. Дух гэты, да шчыкалаткі якога быў прыкаваны вялізны жалезны сейф, жаласліва стагнаў, бо не мог дапамагчы беднай жанчыне, што сядзела з дзіцем на ганку.
3021 Ён адразу ж скіраваўся да ложка і праз імгненне заснуў, нават не распранаючыся. Ён вымавіў гэта яшчэ да апошняга ўдару, і вось гадзіннік урачыста, змрочна, гулка і скрушна абвясціў гадзіну ночы. У тое ж імгненне ў пакоі ўспыхнула святло, і чыясьці рука расхінула полаг.
3022 Яго валасы, што падалі на плечы і ніжэй, за спіну, былі нібыта сівыя, але на твары не было ніводнае зморшчынкі, а шчокі чырванелі пяшчотным румянцам. Рукі былі вельмі доўгія і моцныя, кісці рук — таксама: у іх нібы хавалася надзвычайная сіла. Яго далікатна сфармаваныя ногі былі, як і рукі, аголеныя.
3023 Дах вянчала вежачка з флюгерам наверсе і звонам унутры. Будынак быў вялікі, але зусім занядбаны: прасторныя гаспадарчыя памяшканні амаль не выкарыстоўваліся, замшэлыя сцены адсырэлі, вокны былі выбітыя, а дзверы прагнілі. У стайнях кудахталі куры, вазоўня і пуня зарасталі травой.
3024 Увайшоўшы ў змрочную вітальню і зазірнуўшы праз некалькі адчыненых дзвярэй, яны пабачылі шырачэзныя, халодныя і кепска мэбляваныя пакоі. Зябкая пустата памяшканняў і пах зямлі ў паветры гаварылі пра тое, што тут часта ўстаюць пры свечках і рэдка ядуць удосталь.
3025 Прыйшоў скрыпач з нотамі, стаў за высачэзную канторку і так урэзаў вясёлую музыку, як можа ўрэзаць хіба аркестр ці як рэжуць страўнік з паўсотні страўнікавых хваробаў. Прыйшла місіс Фезівіг — сама ўсмешка, шырокая і нязменная. Прыйшлі тры міс Фезівіг, прамяністыя і мілыя.
3026 Бо яны вялі дваццаць тры ці нават дваццаць чатыры пары танцораў, ды такіх, што крый Божа: калі ўжо затанчылі, дык адбарабаняць так, што мала не падасца. Але калі б іх было ў два, а хай бы і ў чатыры разы больш, стары Фезівіг усё адно не даў бы маху, ды і місіс Фезівіг не зломак.
3027 І калі стары Фезівіг і яго жонка прайшліся па ўсіх фігурах танцу — наперад і назад, узяўшыся за рукі, паклоны і рэверансы, потым пакруціліся, прайшлі пад аркай рук і вярнуліся ўрэшце на сваё месца, — Фезівіг выкінуў такога спрытнага антраша, што ўсім падалося, нібыта ён падміргнуў нагамі.
3028 Калі прабіла адзінаццаць, дамашні баль скончыўся. Містэр і місіс Фезівіг занялі свае месцы па баках ад дзвярэй і на развітанне паціснулі руку кожнаму госцю ці госці, зычачы ім вясёлых Калядаў. А калі ўсе разышліся, гаспадары гэтак жа развіталіся з падмайстрамі.
3029 Ён усё прыгадваў, з усім згаджаўся, усім захапляўся і адчуваў незвычайнае хваляванне. І толькі цяпер, калі шчаслівыя твары ранейшага Эбенэйзера і яго сябра Дзіка зніклі, ён успомніў пра Духа і злавіў на сабе яго пільны позірк, заўважыўшы, што святло на галаве здані разгарэлася нашмат ярчэй.
3030 Але няўмольны Дух, нібы кайданамі скаваўшы рукі Скруджа, прымусіў яго глядзець на тое, што адбылося потым. Цяпер яны былі ў іншым месцы і ў іншай абстаноўцы — у не надта вялікім і багатым, але досыць утульным пакоі. Пры гарачым каміне сядзела дзяўчына, маладая і прыгожая.
3031 Скрудж падумаў, што гэта яго нядаўняя суразмоўніца — падабенства было бясспрэчнае, — але потым убачыў і саму суразмоўніцу, цяпер ужо прывабную сталую жанчыну. Галас у пакоі стаяў неверагодны, бо дзяцей у ім было нават больш, чым Скрудж у сваім узбуджаным стане змог бы палічыць.
3032 Наадварот, маці з дачкой ад душы смяяліся і радаваліся, а апошняя ў дадатак хутка далучылася да мітусні, і маленькія бандыты тут жа пачалі з ёй бязлітасна валтузіцца. Ад чаго б я не адмовіўся, дык гэта ад магчымасці апынуцца на іх месцы! Але нізашто на свеце я не быў бы такім грубым, не, нізашто.
3033 Але вось пачуўся грукат у дзверы, і дзяўчына, са смехам папраўляючы сур'ёзна пацярпелую сукенку, тут жа трапіла ў імклівую і неўтаймоўную плынь дзяцей, якія кінуліся павітаць бацьку: ён разам з памочнікам, нагружаным каляднымі цацкамі і падарункамі, толькі што ўвайшоў у дом.
3034 Аблога вялася з дапамогай крэслаў, якія выкарыстоўваліся замест лесвіц, каб залезці проста ў кішэню госця, пазбавіць яго ўсіх пакункаў, загорнутых у карычневую паперу, абняўшы за шыю, павіснуць на гальштуку, пабарабаніць па спіне і з самымі цёплымі пачуццямі пакалашмаціць па нагах.
3035 Джэнтльмены без забабонаў, што хваляцца дасведчанасцю ў самых розных пытаннях і ідуць у нагу з часам, нярэдка выказваюць гатоўнасць да любых авантураў, гаворачы, нібыта здольныя на ўсё, ад гульні ў арлянку да забойства, але паміж гэтымі скрайнасцямі, трэба прызнаць, ляжыць нямала ўсяго астатняга.
3036 Пяць хвілін, дзесяць, чвэрць на другую — і нікога! Увесь гэты час ён ляжаў у ложку, вакол якога расцякалася чырванаватае ззянне, якое з боем гадзінніка заструменіла невядома адкуль, і гэтае святло палохала Скруджа больш, чым тузін любых відзежаў: ён не мог зразумець, скуль яно ўзялося і што значыць.
3037 Думка гэтая так захапіла Скруджа, што ён бясшумна падняўся і рушыў да дзвярэй, слізгаючы дамашнімі пантофлямі. Як толькі ён паклаў руку на клямку, невядомы голас паклікаў яго па імені і запрасіў увайсці. Скрудж падпарадкаваўся. Гэта, без сумневаў, быў яго пакой, але ён зусім нечакана змяніўся.
3038 Свежыя лісцікі вастралісту, амялы і плюшчу адбівалі святло, нібыта раскіданыя па ўсім пакоі маленькія люстэркі, а ў каміне раўло такое магутнае полымя, якога гэтая дагістарычная скамянеласць не памятала ўжо многія і многія зімы — ні за часамі Скруджа, ні за часамі Марлі.
3039 І на гэтым троне нязмушана сядзеў, радуючы вока, вясёлы Волат, які трымаў у руцэ яркую паходню, формай падобную да рога дастатку. Калі Скрудж зазірнуў у пакой, Волат падняў паходню вышэй, яшчэ вышэй, каб асвятліць усё навокал. Скрудж паслухаўся і тут жа ўчапіўся за мантыю.
3040 Вастраліст, амяла, чырвоныя ягадкі, плюшч, індычкі, гускі, дзічына, куры, саланіна, мяса, парасяткі, сасіскі, вустрыцы, пірагі, пудынгі, яблыкі і пунш — усё адразу ж знікла. Зніклі таксама пакой, камін, чырванаватае святло і нават сама ноч — Скрудж з Духам апынуліся на гарадской вуліцы.
3041 Ні надвор'е, ні сам горад не давалі падставаў весяліцца, і тым не менш навокал стаяла такая весялосць, што нават найчысцейшае летняе неба і найярчэйшае летняе сонца не маглі б з ёй спаборнічаць. І ўсё таму, што людзі, якія зграбалі снег з дахаў, былі бадзёрыя і радасныя.
3042 Там былі румяныя і загарэлыя таўсматыя гішпанскія цыбуліны, што блішчэлі тлустымі, як у гішпанскіх манахаў, бачкамі, і з гуллівай хітрынкай падміргвалі з паліцаў дзяўчатам, якія праходзілі міма, і з удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы.
3043 Але хутка званы на вежах паклікалі ўсіх добрых людзей у цэрквы і малельні — і вось вуліцамі рушылі вясёлыя, святочна апранутыя натоўпы. І ў гэты самы час з усіх завулкаў, вулачак і безназоўных закуткаў паказаліся новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пякарні.
3044 А паходня гэтая была, скажу я вам, вельмі незвычайная, бо калі раз ці два хтосьці пхаў суседа і пачыналася сварка, Дух крапіў з яе зласліўцаў, і да іх тут жа вяртаўся добры настрой. Хіба не сорамна сварыцца ў калядны дзень, казалі яны. Безумоўна, сорамна! Богам клянуся, што сорамна.
3045 Тут паднялася місіс Крэтчэт, жонка Боба, апранутая ў бедную, двойчы пераніцаваную сукенку, смела абшытую стужкамі — таннымі стужкамі, усяго за шэсць пенсаў, але як жа яны выглядаюць! — і з дапамогай другой сваёй дачкі Белінды, таксама ў цудоўных стужках, паслала абрус.
3046 Свет яшчэ ніколі не бачыў такой гускі! Боб не верыў, што такая гуска падавалася калісьці на нечы стол. Зноў і зноў узносілася хвала яе мяккасці і водару, памеру і таннасці. Яе, прыпраўленай яблычным соўсам і пададзенай з бульбяным пюрэ, цалкам хапіла для сямейнага абеду.
3047 Гэта пудынг! Праз паўхвілінкі з'явілася і сама місіс Крэтчэт, расчырванелая, але з гордай усмешкай і пудынгам, такім цвёрдым і крэпкім, як стракатае гарматнае ядро, апечанае паловай паловы ад чвэртачкі падпаленага брэндзі і ўпрыгожанае зверху калядным вастралістам.
3048 О, цудоўны пудынг! Боб Крэтчэт урачыста зазначыў, што сённяшні экзэмпляр без сумневу можна назваць найлепшым кулінарным дасягненнем місіс Крэтчэт з часоў іх вяселля. Місіс Крэтчэт прызналася, што ў яе ад сэрца адлягло, бо яна да апошняга сумнявалася, ці дастаткова мукі.
3049 Ад аднаго намёку на тое кожны Крэтчэт тут жа пачырванеў бы. І вось абед скончаны, абрус прыбраны, камін падмецены, а агонь распалены. Пакаштавалі змесціва збана і прызналі яго выключным, на стол выклалі яблыкі і апельсіны, а на прысак кінулі цэлы шуфлік каштанаў.
3050 Локаць Боба Крэтчэта апынуўся акурат ля фамільнай калекцыі шкла: дзве чаркі і кубак для крэму без ручкі. Гарачую вадкасць, тым не менш, гэтыя сасуды маглі трымаць у сабе не горш за залатыя бакалы, і Боб напаўняў іх з бляскам у вачах, пакуль на агні скварчэлі і шумна лопаліся каштаны.
3051 Скрудж быў іх сямейным страшыдлам. Згадка пра яго кінула на святочную вячэру змрочны цень, які не рассейваўся цэлых пяць хвілінаў. Але як толькі цень рассеяўся, сама думка пра тое, што са Злавесным Скруджам на сёння скончылі, зрабіла іх у дзесяць разоў весялейшымі, чым раней.
3052 І ўсё ж яны былі шчаслівыя, задаволеныя адно адным, удзячныя лёсу і ўсцешаныя святочным часам, і калі яны пачалі знікаць, у апошняе імгненне ўсміхаючыся яшчэ шчаслівей ад яркіх пырскаў прывідавай паходні, Скрудж не мог адвесці ад іх, а асабліва ад Малога Ціма, вачэй.
3053 Злучаючы над грубым сталом мазолістыя рукі, яны зычылі адзін аднаму вясёлых Калядаў і падымалі за свята бляшанкі з грогам, і старэйшы з іх, чый твар у жорсткіх змаганнях са стыхіяй загрубеў, нібы насавая фігура старога карабля, завёў суворую песню, вельмі падобную да шуму шторму.
3054 І ў кожнага на караблі, няважна, спаў ён ці нёс службу, быў добрым ці злым, знаходзіліся ў гэты вечар цяплейшыя, чым звычайна, словы для тых, хто быў побач. Маракі дзяліліся адзін з адным радасцю свята, успамінаючы далёкіх і дарагіх сваякоў і ведаючы, што тыя з пяшчотай згадваюць пра іх.
3055 Пасля сцверджання, нібыта Скруджа можна разварушыць, пачуўся новы выбух смеху. Але надзвычай дабрадушнаму гаспадару не было асаблівай справы, з чаго смяюцца госці, абы яны смяяліся як найчасцей, таму ён падтрымаў іх весялосць і задаволена пусціў па коле бутэльку.
3056 Папіўшы гарбаты, яны арганізавалі спевы. Сябрына гэтая ведала ў музыцы толк, а таму калі бралася спяваць хорам (і нават на некалькі галасоў), справа ішла на лад, асабліва ў Топера: яго бас гудзеў без натугі, на ілбе ніколі не набухалі вены, а твар зусім не чырванеў.
3057 Спрыт, з якім ён кідаўся за поўненькай сястрой з карункавай шамізэткай, быў сапраўдным здзекам з легкавернасці чалавечае натуры. Спатыкаючыся аб усялякае каміннае начынне, раскідваючы крэслы, натыкаючыся на піяніна, заблытваючыся ў гардзінах, ён ішоў туды, куды ішла яна.
3058 А калі б вы наўмысна яму паддаліся (а некаторыя менавіта так і рабілі), ён бы прыкінуўся, што спрабуе вас схапіць, але паверыць яму — значыць кінуць цень на ўласную кемнасць, бо адразу ж пасля гэтага ён бачком скіроўваўся да сваёй абранніцы. Яна абуралася, што гэта не па правілах, і мела рацыю.
3059 Не сумняюся, яна выказала яму усё, што пра яго думае, калі яны схаваліся за гардзінай, пакуль хтосьці іншы бегаў з завязанымі вачыма. Пляменніца Скруджа ў жмуркі не гуляла. Яе ўладкавалі ва ўтульным куце на зручным фатэлі, падсунуўшы ўслончык для ног; Скрудж і Дух стаялі за яе спінай.
3060 Але да гульні ў фанты яна далучылася і ўразіла ўсіх, калі трэба было гаварыць кампліменты на кожную літару алфавіту. А ў гульні "Як, калі і дзе", да таемнай радасці пляменніка Скруджа, яна пераўзышла ўсіх сваіх сёстраў, хаця Топер можа пацвердзіць, што яны таксама былі надзвычай здагадлівыя.
3061 Але не сумнеючыся, што словы гэтыя, каго б яны ні датычылі, нясуць глыбінную мараль, важную для яго ўдасканалення, Скрудж вырашыў захаваць, як скарб, усё, што пачуў, усё, што ўбачыў, і асабліва тое, што будзе звязанае з ценем яго ўласнай будучыні, як толькі ён з'явіцца.
3062 Ён чакаў, што яго будучыя паводзіны дадуць яму ключ, якога цяпер так не хапае, і дапамогуць лёгка развязаць усе гэтыя загадкі. Ён шукаў на Біржы свой цень, але ў яго звычайным куце стаяў іншы чалавек, хаця гадзіннік сведчыў, што Скруджу самы час быць на месцы.
3063 Скрудж скалануўся і адчуў, што ледзянее. Пакінуўшы тлумную Біржу, яны апынуліся ў аддаленым раёне Лондана, дзе Скрудж ніколі раней не бываў, хаця ведаў пра яго існаванне і дрэнную славу. Вуліцы тут былі вузкія і агідныя, крамы і дамы — бедныя, людзі — ледзь апранутыя, п'яныя, неахайныя і брыдкія.
3064 І сярод усяго гэтага тавару сядзеў ля вугальнае печкі, складзенай са старых цаглінаў, сівы махляр гадоў сямідзесяці, які адгарадзіўся ад холаду на дварэ смуродлівай фіранкай з разнабойных лахманоў, развешаных на вяроўцы, і курыў сваю піпку, цешачыся самотай і цішынёй.
3065 У пакоі было цёмна, занадта цёмна, каб нешта разгледзець, аднак незразумелая сіла прымусіла Скруджа азірнуцца навокал, каб дазнацца, што гэта за пакой. Аднекуль звонку бляклае святло падала проста на ложак, на якім ляжаў абрабаваны і абабраны, недагледжаны, не аплаканы, занядбаны мярцвяк.
3066 О, халодная, халодная, вусцішная Смерць, узвядзі тут свой алтар і ўбяры яго ўсімі падуладнымі табе жахамі, бо тут — твая гаспода! Але на галаве таго, каго любілі, шанавалі і цанілі, ты не кранеш дзеля сваіх страшных мэтаў ніводнага валаска, як не здолееш сказіць рысы яго твару.
3067 Сквапнасць, заблытаныя справы, пакутлівыя клопаты? Да вялікага ж багацця яны прывялі! Вось ляжыць ён у цёмным пустым доме, і няма ні мужчыны, ні жанчыны, ні дзіцяці, якія маглі б сказаць: калі-нікалі ён быў да мяне добры, і ў памяць пра адно яго добрае слова я таксама зраблю яму дабро.
3068 Ля дзвярэй шкрабаецца кот, і чуваць, як пад ачагом скубуцца пацукі. Чаго ім трэба ў гэтым жытле смерці і чаму яны такія ўзбаламучаныя і неспакойныя, Скрудж нават падумаць баяўся. Сустрэўшы парса, ён нават не ўспомніў пра пірог, бо, паўтараю, ён быў вельмі недалікатны, — раней, цяпер і заўсёды.
3069 Ідзе міма парс і бачыць: скура. Усміхнуўся парс хітрай усмешкай — і раз, і другі. Потым тройчы пратанцаваў ён вакол скуры, кожны раз паціраючы рукі. Потым ён кінуўся дадому і набраў поўную шапку крошак, якія засталіся ад пірага. Парс толькі і еў што пірагі, а крошак ніколі не вымятаў.
3070 І ён узяў гэту скуру, і памяў гэту скуру, і пацёр гэту скуру, і распасцёр гэту скуру, і набіў яе знізу даверху засохлымі, жорсткімі, чорствымі, калючымі крошкамі і гарэлымі ізюмінкамі. Потым узлез на пальму і пачаў чакаць, каб Насарог выйшаў з вады і нацягнуў на сябе сваю скуру.
3071 І так доўга ён цёрся, і так моцна ён цёрся, што нацёр сабе на скуры вялікую складку — якраз над плячамі, і другую складку на жываце, дзе раней былі гузікі (але ён адцёр гэтыя гузікі прэч), і яшчэ нацёр складак у сябе на нагах. І гэта вельмі сапсавала яго характар, але не пазбавіла яго ад крошак.
3072 Крошкі засталіся ў яго за скурай і драпалі як ні ў чым не было. І ён пайшоў дадому ўвесь падрапаны і вельмі сярдзіты. І з таго часу да гэтага дня ў кожнага насарога вельмі тоўстыя складкі на скуры і вельмі дрэнны характар, і ўсё таму, што за скурай у яго крошкі.
3073 Можа, табе падкажа што-небудзь мой почырк, гэтыя літары, што пахіліліся ў адзін бок, нібы сосны ад заходняга ветру. Помніш, у пачатку пісьма я гаварыў, што доўга абдумваў сваю помсту, — і вось я адмаўляюся ад яе. Але ёсць у цябе нешта, над чым я ўсё ж такі атрымаў перамогу: гэта тваё маўчанне.
3074 Доўгі час я думаў, што гэта свядома выпрацаваная табой сістэма паводзін, і ўсё ніяк не мог уцяміць, навошта яна табе спатрэбілася. Але аднойчы я нарэшце зразумеў, што маё жыццё цябе проста не цікавіць. Я апынуўся далёка за колам тваіх інтарэсаў, заняткаў, клопатаў і стаў табе чужы.
3075 Ашукваць самога сябе, што дапамагае жыць большасці людзей, я так за ўвесь свой век і не навучыўся. А калі мне здаралася рабіць нейкае паскудства, то я першы разумеў сутнасць свайго ўчынку. Ён пайшоў услед за Біндзінгам у сад. Праз нейкі час яны ўдвух вярнуліся да стойкі.
3076 Каля печы выцягнуўся руды ганчак. Час ад часу ён сонна ўзбрэхваў, ціха, высокім голасам, нібы скардзячыся. Вецер гладзіў аконныя шыбы. Яго пошум сплятаўся з урыўкамі салдацкіх песень, і мне здавалася, што маленькі пакой уздымаецца і лунае з намі праз ноч і праз гады, міма многіх успамінаў.
3077 Настрой быў нязвыклы. Здавалася, што час спыніўся. Ён ужо здаваўся не ракой, якая выплывала са змроку і ў ім жа хавалася, гэта было мора, у якім бязгучна адлюстроўвалася жыццё. Я трымаў у руцэ чарку. Ром зіхацеў. Я прыпомніў пра запісы, якія рабіў учора ў майстэрні.
3078 Я адчуваў мяккі пошум першага хмелю, які падаграваў кроў і які падабаўся мне, бо ён накідваў на невядомае покрыва прыгоды. У садзе Ленц з Біндзінгам спявалі пра Аргонскі лес. Каля мяне размаўляла незнаёмая дзяўчына. Яна гаварыла ціха і павольна, нізкім, крыху хрыпаватым голасам, які ўзбуджаў.
3079 Я выпіў чарку. Тыя ўдвух зноў вярнуліся. На свежым паветры яны працверазелі. Мы зазбіраліся. Я дапамагаў дзяўчыне апрануць паліто. Яна стаяла блізка, распраўляючы гнуткія плечы. Рот у яе быў крыху адкрыты, усмешка, нікому не адрасаваная, была звернута ў столь.
3080 Я ўмыўся, пахадзіў па пакоі, пачытаў газету, згатаваў каву, пастаяў каля акна і паназіраў, як паліваюць вуліцу, паслухаў спеў птушак у высокіх дрэвах на могілках — яны спявалі, як маленькія срэбныя флейты святога бога, далучаючыся да ціхага пяшчотнага буркатання меланхалічнай шарманкі на плошчы.
3081 Я выбіраў сарочку і шкарпэткі, хоць выбіраць асабліва не было з чаго, з некалькіх сарочак і пар шкарпэтак я выбіраў так, быццам іх было ў дваццаць разоў больш; насвістваючы, я павыкідваў усё з кішэняў: дробязь, нож, ключы, цыгарэты, і раптам — учарашняя паперка з імем дзяўчыны і нумарам тэлефона.
3082 Але кватэра каштавала шмат грошай, а дзіця ў гэтыя ненадзейныя часы — хто яго мог сабе дазволіць! Яны ўвесь час натыкаліся адно на аднаго, жонка стала істэрычкай, а муж увесь час баяўся страціць сваё месца. Тады б — капцы. Яму было сорак пяць гадоў. Беспрацоўнага яго ўжо больш ніхто не прыняў бы.
3083 У гэтым была бяда. Раней чалавек страчваў пазіцыі паволі, і заўсёды з'яўляліся новыя магчымасці, каб падняцца. А сёння за кожным звальненнем — адразу прадонне вечнага беспрацоўя. Я хацеў ціхенька ўцячы, але ўжо пачуўся стук у дзверы. У пакой уваліўся Хасэ. Ён плюхнуўся ў крэсла.
3084 Знікла няўпэўненасць, словы нараджаліся самі, і я больш не звяртаў увагі на тое, што гавару. Я піў і адчуваў, як мяне накрывае вялікая мяккая хваля, як пустая шарая гадзіна напаўняецца вобразамі і, нібы ў казцы, над абыякавымі шэрымі ўчасткамі быцця з'яўляецца бязгучны шэраг летуценняў.
3085 Сцены бара расхінуліся, і ўжо гэта быў не бар, а куток свету, прытулак, паўзмрочны акоп, вакол якога грымела адвечная бітва хаосу і дзе мы бяспечна сядзелі, прыгнаныя загадкавым ветрам змяркання. Дзяўчына скурчылася ў сваім крэсле, чужая і таямнічая, як занесеная сюды з другога жыцця.
3086 Я не адважваўся нават прыпамінаць. Я ўжо нічога не памятаў, гэта было горш за ўсё. Тут, аднаму, на халоднай вуліцы, дзе гулі аўтобусы, усё выглядала зусім інакш, чым у паўзмроку бара. Я праклінаў сябе. Зайздроснае ўражанне, пэўна, вынесла ад мяне дзяўчына! Ёй жа, пэўна, кінулася ў вочы.
3087 Было яшчэ некалькі наведніц бараў і рэстаранаў, незнаёмых мне, і, нарэшце, другі ганаровы госць — маленькая, сівая, зморшчаная, як печаны яблык, «мамка», суцяшальніца і апора ўсіх начных бадзяжніц, «мамка», што прадае гарачыя сасіскі на рагу Нікалайштрасэ — начны буфет і разменная каса.
3088 Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго тольк
3089 і не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя.
3090 Бацькам хацелася, каб кожная паводле звычаю, які тады быў у чараўніц, надзяліла іх дачку якім-небудзь дарам і каб прынцэса, такім чынам, мела ўсе найлепшыя якасці, якія сабе можна ўявіць. Пасля хрэсьбінаў госці ўсёй кампаніяй вярнуліся ў каралеўскі палац, і там чараўніцам зладзілі вялікі банкет.
3091 Узяла прынцэса ручайку — а дзяўчына яна была няўрымслівая, дый гарэзніца добрая, а тут яшчэ над ёй панавала воля чараўніц, і таму — ледзь толькі яна гэта зрабіла, як адразу ўкалола руку верацяном і ў той самы момант самлела. Бабуля вельмі спалохалася, пачала крычаць, клікаць на паратунак.
3092 Тады кароль, які таксама прыйшоў у вежу на крык, успомніў пра наканаванае чараўніцамі ды падумаў, што, калі ўжо яны так сказалі, дык усё роўна ад лёсу нікуды не дзенешся. І загадаў ён, каб прынцэсу паклалі ў найлепшым пакоі ў палацы на ложку, вышываным золатам і серабром.
3093 Прынцэса ляжала, чыста анёльчык, такая яна была прыгожая; непрытомнасць зусім не змяніла яе свежага тварыка: шчочкі ў яе былі пунсовыя, вусны — нібыта з каралаў, і толькі вочкі былі заплюшчаныя. Але па яе роўным, ціхім дыханні можна было зразумець, што яна не памерла.
3094 Кароль загадаў, каб нішто не турбавала прынцэсінага сну, пакуль ёй не прыйдзе час прачнуцца. Калі здарылася гэтая бяда, добрая чараўніца, якая ўратавала прынцэсе жыццё, замяніўшы смерць стогадовым сном, была ў некаторым царстве, у далёкім гаспадарстве, за цэлы тузін тысяч вёрст.
3095 Ніхто не сумняваўся, што і тут чараўніца паклапацілася, каб прынцэса спала спакойна і каб яе не турбавалі ніякія цікуны. Праз сто гадоў давялося паляваць у тых краях сыну караля, што кіраваў тады каралеўствам (а паходзіў ён ужо не з таго роду, з якога была прынцэса).
3096 І вось, калі прынц убачыў па-над лясною гушчэчай нейкія незнаёмыя вежы, ён пачаў пытацца ў людзей: што гэта такое? Кожны адказваў па-рознаму: адны казалі, што гэта замак, у якім жывуць здані, другія — што сюды на шабас з усяго наваколля збіраюцца ведзьмары і вядзьмаркі.
3097 Але большасць былі ўпэўненыя, што ў замку жыве людаед, які хапае маленькіх дзетак і зацягвае іх у сваё логвішча, каб спакойна есці, не баючыся пагоні, бо ніхто, апроч яго, не можа пралезці скрозь такую непралазную нетру. Пры гэтых словах прынца як агнём апаліла.
3098 Ён зразумеў, што пакласці крэс гэтым чарам, без сумнення, выпадае яму. І, прагнучы кахання і славы, ён пастанавіў, што зараз жа пойдзе і ўбачыць прынцэсу. Ледзь толькі ён рушыў да зарасніка, як усе дрэвы, і хмызняк, і калючае церне самі сабой расступіліся і далі яму дарогу.
3099 Прынц рушыў далей, адну за адной праходзячы залы, у якіх — хто стоячы, хто седзячы — спалі прыдворныя кавалеры і дамы. Нарэшце ён увайшоў у залачоны пакой, і тут яго вачам адкрылася такое хараство, якога яму яшчэ ніколі не даводзілася бачыць. На ложку з рассунутымі фіранкамі ляжала прынцэса.
3100 Можна не сумнявацца (хоць гісторыя пра гэта маўчыць), што за такі доўгі сон добрая чараўніца навеяла ёй нямала прыемных мрояў. Так ці іначай, але яны прагаманілі ўжо чатыры гадзіны, а не выказалі і паловы таго, што было ў іх на сэрцы. А тым часам усё ў палацы прачнулася разам з прынцэсай.
3101 Кожны ўжо займаўся сваёю справай. Але таму, што закаханыя былі не ўсе, многім дужа хацелася есці. І адна фрэйліна ажно так згаладалася, што не вытрывала і ўголас абвясціла, што абед даўно на стале. Прынц адразу дапамог прынцэсе падняцца, бо ляжала яна апранутая, і ў вельмі прыгожай сукенцы.
3102 Прынцэсіны лёкаі падносілі ім стравы, а скрыпкі і дуды гралі старую, але чароўную музыку, якую сто гадоў нідзе ўжо не чулі. Пасля абеду, каб не марнаваць часу, святар павянчаў іх у замкавай бажніцы, а фрэйліна паклала іх спаць і захінула на шлюбным ложку фіранкі.
3103 Першую, дачку, назвалі Заранкаю, а другому, сыну, далі імя Дзень, бо ён быў яшчэ прыгажэйшы за сястру. Часта, каб выцягнуць у сына прызнанне, каралева казала яму, што юнаку, маўляў, дазваляецца часам пашукаць у жыцці ўцех. Але прынц ніяк не адважваўся раскрыць ёй свайго сакрэту.
3104 І кароль, калі і ажаніўся з ёю, дык толькі дзеля яе незлічонага багацця. Сярод дворні нават хадзілі чуткі, што ў яе і цяпер засталіся людаедскія звычкі і, калі яна бачыць маленькіх дзяцей, дык ледзь стрымліваецца, каб на іх не накінуцца. Таму прынц і не хацеў ёй нічога расказваць.
3105 Але калі кароль памёр, а гэта здарылася праз два гады, і прынц заняў яго месца на троне, ён абвясціў усім пра свой шлюб і ўрачыста выправіўся ў лясны замак па сваю жонку. У сталіцы маладой каралеве наладзілі вельмі пышную сустрэчу. А прыехала яна адразу з дзецьмі.
3106 Мірна ляцеў ён над Андыйскімі Кардыльерамі. Тут панавала бяскрайняя моўча снягоў. У гэтае нагрувашчанне вяршынь снягі прынеслі спакой — як яго прыносяць стагоддзі-вякі ў мёртвыя старажытныя замкі. На абсягу ў дзве сотні кіламетраў — ані душы, аніякусенькай адметы жыцця, аніводнага жывога руху.
3107 Спачатку ён нічога не заўважыў, проста адчуў нейкую цьмяную занепакоенасць, — як чалавек, які думаў, што ён адзін, і раптам адчувае: не, ён ужо не адзін, нехта на яго глядзіць. Гэтак і Пэльрэн, занадта позна і не цямячы яшчэ, што да чаго, — адчуў, што вакол яго сціскаецца кола гневу.
3108 Вось і ўсё. Адкуль зыходзіў гэты гнеў? І як здагадаўся пілот, што гнеў вылучаюць і камяні і снягі? Нішто, здавалася ж, не значылася, не было ні ценю мажлівай буры. Але на ягоных вачах пачынаў нараджацца нейкі новы свет, які нечым няўлоўным розніўся ад звыклага.
3109 Пэльрэн яшчэ не ўступіў у бітву: ён толькі мацней сціснуў штурвал. Рыхтавалася нешта такое, чаго ён не мог зразумець. Нібы гатовы скочыць звер, ён напружыў мускулы, але ўсё, што ён бачыў перад сабой, было спакойнае. Так, спакойнае, але ў гэтым спакоі была затоена дзіўная сіла.
3110 Абажур лямпы быў з зялёнага шоўку — вадзяністая зелень, а праз яе — жоўтыя промні, і яму здавалася, што чырвонае віно ў шклянцы на тумбачцы каля ложка маці вельмі падобнае на чарніла: цёмная, цягучая атрута, якую яна пацягвае маленькімі глыткамі. Маці чытала, курыла і зрэдку адпівала глыток.
3111 З-пад прыплюшчаных павек ён назіраў за ёю, не варушачыся, каб не прыцягнуць яе ўвагі, і праводзіў позіркам дым цыгарэты, што цягнуўся да вентылятара; паветраны струмень усмоктваў і крышыў белыя і шэрыя воблакі, а затым мяккія зялёныя лопасці перамолвалі іх і выкідвалі прэч.
3112 Часта думаў хлопчык і пра Гезелера, але той быў вельмі далёка, і калі ён думаў пра Гезелера, то не адчуваў ні страху, ні нянавісці, толькі нейкі цяжар; ён куды больш баяўся бабулі, яна ўвесь час убівала ў яго імя Гезелера і пры кожным зручным выпадку прымушала паўтараць яго.
3113 Расклад — гэта: уставанне, яйка на сняданак, праца, вяртанне дадому, газета, сон. Але ўсё гэта не стасавалася з яго бацькам, закапаным дзесьці на ўскрайку рускай вёсачкі. Мінула ўжо дзесяць гадоў, бацька, мабыць, падобны цяпер на шкілет з медыцынскага музея. Косці, выскаленыя зубы.
3114 Радавы і паэт, неяк не стасуецца адно з другім. Бацька Брылаха быў фельдфебелем і слесарам. Бацькі іншых хлопчыкаў былі: або маёр і разам з тым дырэктар, або унтэр-афіцэр і бухгалтер, або старшы яфрэйтар і рэдактар, ніводзін з бацькоў не быў радавым, і ніводзін з іх — паэтам.
3115 Пасля ўсплывалі пытанні з катэхізіса — вадаварот лічбаў, і кожная азначала пытанне і адказ. Мой бацька валодаў невялікай крамай у Бальсоры; ён не быў ні бедны, ні багаты, проста адзін з тых людзей, якія неахвотна ідуць на рызыку са страху страціць тое малое, што маюць.
3116 Аднак марна! Бура прыкметна набліжалася, і не мінула й гадзіны, як карабель затрашчаў і замёр у вадзе. Былі спушчаныя лодкі, і не паспеў апошні матрос перасесці, як карабель пайшоў на дно проста на нашых вачах, і поўным жабраком я паплыў у марскі прастор. Але канец бедствам яшчэ не надышоў.
3117 Бура грымела ўсё страшней, лодка больш не слухалася кіравання. Я моцна абняў свайго старога слугу, і мы паабяцалі адзін аднаму не разлучацца. Тым часам урэшце развіднела. Але з першым пробліскам зары вецер схапіў лодку, у якой мы сядзелі, і перакуліў яе. Нікога з маіх спадарожнікаў я больш не бачыў.
3118 Гэты ўдар ветру аглушыў мяне, і ачуняў я ў руках майго старога вернага слугі, які ўратаваўся на перакуленай лодцы і зацягнуў мяне да сябе. Бура сцішылася. Ад нашага карабля нічога не засталося, але ж непадалёк мы пабачылі іншы карабель, у кірунку якога і гналі нас хвалі.
3119 Яе паверхня была ўся чырвоная ад крыві. Там ляжала каля трыццаці трупаў у турэцкім адзенні, а каля сярэдняй мачты стаяў багата апрануты чалавек з шабляй у руцэ, аднак твар ягоны быў увесь белы і пабіты, а ў ілбе тырчаў доўгі цвік, які і трымаў яго прыбітым да мачты — ён таксама быў мёртвы.
3120 Жах скоўваў мае крокі, мне ажно заняло дых. Нарэшце на палубу ўзабраўся і мой спадарожнік, і яго не менш за мяне ўразіў выгляд палубы, дзе не было відаць нічога жывога — толькі мноства жудасных трупаў. У страху сваім душэўным звярнуўшыся па дапамогу да Прарока, мы нарэшце наважыліся рушыць далей.
3121 Нерашуча спыніўшыся там, мы паглядзелі адзін на аднаго, бо ніхто не мог вымавіць таго, што думае. Я пагадзіўся з ім. Мы неяк сунялі дрыготку і асцярожна спусціліся, чакаючы найгоршага. Але і ўнізе панавала мёртвая цішыня, былі чутныя адно нашыя крокі. Мы сталі перад дзвярыма каюты.
3122 Я прыклаў вуха да дзвярэй і прыслухаўся — не чуваць ні гуку. Я адчыніў дзверы. У пакоі панавала бязладдзе. Адзежа, зброя, іншыя рэчы ляжалі як папала. Поўны гармідар. Каманда — або прынамсі капітан — напярэдадні, відаць, добра пагулялі, бо ўсё было перакуленае дагары нагамі.
3123 Я дужа ўзрадаваўся, пабачыўшы такое, бо меркаваў, што калі ўжо на караблі няма нікога жывога, дык можна спакойна прысабечыць гэтае майно, але Ібрагім звярнуў маю ўвагу на тое, што мы, відаць, яшчэ вельмі далёка ад сушы і ніколі не зможам трапіць туды самі, без чалавечае дапамогі.
3124 Мы вырашылі пазбавіцца ад мерцвякоў і выкінуць трупы за борт, аднак наколькі паменшаў наш імпэт, калі мы высветлілі, што ніводнага з іх немагчыма зварухнуць з месца. Як прыкаваныя, яны ляжалі на палубе, і трэба было выломліваць дошкі, каб іх прыбраць, а для гэтага нам спатрэбіўся б інструмент.
3125 Аднак калі ўзышоў месяц і я вылічыў па зорках, што цяпер прыкладна адзінаццатая гадзіна, мяне апанаваў такі неадольны сон, што я міжволі зваліўся за бочку, што стаяла на палубе. Праўда, гэта было хутчэй аглушэнне, чым сон, бо я выразна чуў, як мора б'ецца ў борт і як рыпяць і пасвістваюць ветразі.
3126 Раптам мне падалося, што я чую на палубе мужчынскія галасы і крокі. Я хацеў выпрастацца, каб зірнуць, што там адбываецца, але нябачная сіла скавала мае члены, і я быў не ў змозе расплюшчыць вочы. Галасы рабіліся ўсё выразнейшыя, здавалася, цэлая каманда весела высыпала на палубу.
3127 Мне падалося, я чую гучны голас, які аддае каманды матросам, чую, як падымаюць ветразі і нацягваюць ліны. Але маё ўспрыманне ўсё больш слабела, я праваліўся ў глыбокі сон, у якім мне чуўся адно грукат зброі. Я прачнуўся толькі тады, калі сонца ўжо стаяла высока і апякала мне твар.
3128 Здзіўлены, я агледзеўся. Бура, карабель, мерцвякі і ўсё, што я чуў уначы, падалося мне сном, а калі я падняў вочы, усё было зусім як учора. Нерухома ляжалі мёртвыя, нерухомы быў капітан, прыбіты да мачты. Я пасмяяўся са свайго сну і падняўся, каб знайсці старога слугу.
3129 Трэба прызнаць, я не вельмі верыў у гэты заклён, і валасы падняліся на маёй галаве, калі дзверы адчыніліся. У пакой увайшоў той мажны, ладнай паставы чалавек, якога я бачыў прыбітым цвіком да мачты. Цвік і цяпер праходзіў акурат пасярэдзіне ягонага ілба, але меч ён схаваў у похвы.
3130 Размова рабілася ўсё гучнейшая і палчэйшая, пакуль урэшце капітан не грукнуў па стале так, што пакой ажно скалануўся. Другі чалавек з дзікім рогатам ускочыў і махнуў капітану рукою, запрашаючы ісці за сабой. Той падняўся, выцягнуў шаблю з похваў, і абодва пакінулі пакой.
3131 На палубе рабілася ўсё больш і больш шумна. Было чутно, як там бегаюць і крычаць, смяюцца і скавычуць. Урэшце пачаўся сапраўды пякельны вэрхал, мы падумалі, што палуба зараз абрынецца проста на нас разам з усімі ветразямі, мы чулі звон зброі і лямант — і раптам павісла ціша.
3132 Ён увесь час плыў на ўсход, дзе, паводле маіх разлікаў, мусіла быць зямля. Аднак калі ўдзень мы пакідалі за спінай мілю за міляй, то ўначы, як мне здавалася, карабель вяртаўся туды, дзе й быў, бо калі ўзыходзіла сонца, мы ўсё яшчэ знаходзіліся ў тым самым кутку акіяна.
3133 Каб запабегчы гэтага, з надыходам цемры мы нацягнулі ветразі, скарыстаўшыся тым самым сродкам, што і ў каюце: напісалі на пергаментах імя Прарока, а таксама дзядулеў заклён, і абвязалі іх вакол нацягнутых ветразяў. Седзячы ў сваёй каморцы, мы са страхам чакалі, ці прынясе гэта поспех.
3134 Падавалася, што прывіды разышліся гэтым разам яшчэ мацней, але глядзі ж ты: наступнай раніцай ветразі засталіся нацягнутыя так, як мы іх пакінулі. Мы нацягнулі столькі ветразяў, колькі было неабходна, каб карабель імчаў наперад, і такім чынам адолелі за пяць дзён неблагую адлегласць.
3135 Я распытаў у мудрага і прыстойнага чалавека, у якім адразу пазнаў гаспадара, дзе тут можна знайсці каго-небудзь абазнанага ў чараўніцтве. Ён завёў мяне на адну з аддаленых вуліц да нічым не прыкметнага дома, пагрукаў і развітаўся, сказаўшы, што я мушу спытаць Мулея.
3136 У доме мяне сустрэў стары чалавечак з сівой барадой і доўгім носам і запытаўся, што мяне прывяло. Я сказаў яму, што шукаю мудраца Мулея, і той адказаў, што гэта ён і ёсць. Я папрасіў у яго толькі адной парады: што мне рабіць з мерцвякамі і як зрабіць так, каб прыбраць іх з карабля.
3137 Карабель і ўся маёмасць, што на ім, згодна з зямным і боскім законам належаць мне, таму што гэта я знайшоў і тое, і другое. Але калі я захаваю ўсё ў таямніцы і зраблю яму маленькі падарунак з рэшты свайго багацця, сказаў Мулей, ён са сваімі рабамі дапаможа мне прыбраць мёртвыя целы.
3138 Я паабяцаў шчодра ўзнагародзіць мудраца, і мы з пяццю рабамі, узброенымі піламі і сякерамі, выправіліся да карабля. Па дарозе чараўнік Мулей не стамляўся хваліць нашую ідэю абвязаць ветразі пергаментамі з сурамі Карана. Гэта, сказаў ён, быў адзіны сродак уратавацца.
3139 Калі рабы вярнуліся, то расказалі, што мерцвякі спрасцілі ім працу: калі іх паклалі на зямлю, яны рассыпаліся ў пыл. Мы працягвалі адпілоўваць дошкі з трупамі, і да вечара ўсе яны ўжо ляжалі ў зямлі. Нікога не засталося на борце карабля, апрача таго, што быў прыбіты цвіком да мачты.
3140 Я не ведаў, што рабіць: нельга ж секчы мачту, каб перавезці капітана на бераг. Але тут дапамог Мулей. Ён хуценька паслаў на сушу раба, каб той прывёз гаршчок з зямлёй. Калі раб вярнуўся, чараўнік прамовіў нейкія таямнічыя словы і высыпаў зямлю на галаву мерцвяка.
3141 Той адразу ж расплюшчыў вочы, зрабіў глыбокі ўдых — і рана на ягоным ілбе пачала кроватачыць. Цяпер мы лёгка выцягнулі цвік, і паранены паваліўся проста на рукі рабоў. Аднойчы хлопчык заўважыў, што ў войску пачаліся хваляванні: казалі пра зборы, адступленне, пагрузку на караблі.
3142 Салдаты пачалі грузіцца на судны, але настала ноч, і на караблі паспела трапіць толькі невялікая частка. Альмансор кожную хвіліну чакаў, што яго вызваляць, і не хацеў засынаць, аднак урэшце глыбокі сон адолеў яго. Ён думаў, што франкі падмяшалі яму нешта ў ваду.
3143 Прачнуўшыся, ён убачыў, што ў яго маленькі пакойчык зазірае светлы дзень — але ж засынаў ён у іншым месцы. Хлопчык саскочыў з ложка, але ўпаў, бо падлога гайдалася: здавалася, усё рухаецца і танчыць вакол яго. Ён сабраўся з духам і, трымаючыся за сцены, выбраўся з пакоя.
3144 Яго доўга везлі ўглыб краіны, і паўсюль народ збягаўся паглядзець, бо салдаты казалі, што гэта сын егіпецкага караля, якога той адправіў у Франкістан вучыцца. Але казалі гэта салдаты толькі дзеля таго, каб народ паверыў, што яны перамаглі Егіпет і заключылі з ім надзейны мір.
3145 Акрамя таго, яму забаранілі сядзець, скрыжаваўшы ногі згодна з прыемным усходнім звычаем, і ён быў вымушаны сядаць на высокія крэслы ды звешваць ногі ўніз. Ежа таксама прынесла яму нямала цяжкасцяў: усё, што ён хацеў данесці да рота, цяпер даводзілася спачатку праколваць жалезным відэльцам.
3146 Ён лічыўся ў той краіне цудам вучонасці, і яму плацілі вялікія грошы, каб ён вучыў мовам іншых. Гэты чалавек некалькі разоў на тыдзень клікаў да сябе маладога Альмансора, частаваў рэдкай садавіной і іншымі прысмакамі, і юнаку здавалася, што ён дома. Стары быў вельмі незвычайным.
3147 Апроч таго, на ім была мантыя, пашытая з парчовага хатняга халата, шырокія турэцкія шаравары, жоўтыя пантофлі, і, хаця звычайна ён падаваўся чалавекам міралюбным, у такія дні ён вешаў на сябе турэцкую шаблю, а за пояс засоўваў кінжал са штучнымі каштоўнымі камянямі.
3148 Спачатку ўсё гэта падавалася юнаму Альмансору вельмі дзіўным, але хутка ён заўважыў, што гадзіны, у якія даводзілася падладжвацца пад прыдумкі настаўніка, былі карыснымі для яго самога. Калі ў доктара нельга было вымавіць і аднаго егіпецкага слова, тут строга забаранялася мова франкская.
3149 Гэта называлася вучонай усходняй гутаркай. Побач з ім стаяў прыслужнік, ці "раб", як ён называўся ў такія дні, і трымаў вялікую кнігу. Кніга гэтая была слоўнікам, і калі старому не хапала словаў, ён ківаў рабу, імгненна знаходзіў у слоўніку тое, што трэба, і вяртаўся да размовы.
3150 Рабы прыносілі ў турэцкім посудзе шарбет ды іншыя ласункі, і калі Альмансор хацеў зрабіць старому прыемнасць, дастаткова было сказаць, што ў таго ўсё ўладкавана як на Усходзе. Альмансор вельмі добра чытаў па-персідску, і для старога гэта было галоўнай перавагай.
3151 Аблічча чалавека падалося яму знаёмым. Альмансор хутка прабегся па пакоях сваіх успамінаў, і як толькі ён адчыніў брамау ў егіпецкую палату, то раптам успомніў, што гэта той самы палкаводзец, з якім ён часта размаўляў у лагеры і які заўсёды добразычліва аб ім клапаціўся.
3152 Сапраўднага імені палкаводца ён не ведаў, а таму набраўся смеласці, падышоў да яго і назваў так, як таго называлі паміж сабой салдаты. З таго дня Альмансор жыў радасна і шчасліва. Ён яшчэ некалькі разоў наведаў арабскага прафесара, пра якога расказваў імператару, але доктара ўжо больш не бачыў.
3153 Яму хапіла некалькі дзён, каб падрыхтавацца да падарожжа, і з сэрцам, поўным удзячнасці, багата нагружаны скарбамі і падарункамі, юнак выправіўся да мора і сеў на карабель. Аднак Алах пажадаў працягнуць выпрабаванне, загартаваўшы ягоную мужнасць няшчасцем, і не дазволіў хлопцу ўбачыць родны бераг.
3154 Іншы франкскі народ — ангельцы — вёў у той час вайну на моры супраць імператара. Яны захоплівалі ўсе караблі, якія маглі перамагчы, і здарылася так, што на шосты дзень плавання карабель, на якім знаходзіўся Альмансор, быў акружаны і абстраляны ангельскімі суднамі.
3155 Пяць гадоў ён пражыў у нейкага багацея, вымушаны паліваць кветкі і даглядаць сад. Калі той памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, ягоную маёмасць расцягнулі, слугаў падзялілі, і Альмансор трапіў у рукі гандляра рабамі. Гандляр акурат тады рыхтаваў карабель, каб у іншым месцы прадаць тавар даражэй.
3156 Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі. Дзяўчынка лавіла фарэль. Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным.
3157 Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга. Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць.
3158 У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.
3159 Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука і замоўкла. Потым паднялася і выцягнула лёску з вады. Спалоханы ўзмахам яе рукі пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струмені, падскочыла і знікла ўглыбіні. Цяпер дзяўчынка засталася адна.
3160 Яна паглядзела на сонца, якое хілілася на захад і кранулася вяршыні яловай гары. І хаця было ўжо даволі позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволі крутанулася на камені і нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схіле гары спускаўся высокі лес.
3161 Яна смела ступіла ў яго. Шум вады, бягучай паміж камянёў, застаўся за плячыма, і адкрылася перад ёю цішыня. У гэтай векавой цішыні раптам пачуўся ёй гук піянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галінамі, стаялі старыя піхты, і пратрубіў ёй у вушы, напамінаючы, што трэба спяшацца.
3162 Налева ж зусім не глядзела. Па-першае, таму, што гэта было не па правілах, а па-другое, таму, што там стаяла тоўсценькая дзяўчынка Жэня, якую яна не любіла. Ах, гэты лагер, дзе пяты год запар праводзіць яна сваё лета! Чамусьці сёння ён не здаваўся ёй такім вясёлым, як раней.
3163 А яна ж заўсёды так любіла прачынацца на світанні ў палатцы, калі з тонкіх калючак ажыны капае на зямлю раса! Любіла голас горна ў лесе, падобны на рык ізюбра, і стук барабанных палачак, і кіслы мурашкавы сок, і песні ля вогнішча, якое яна ўмела распальваць лепш за ўсіх у атрадзе.
3164 А можа, гэта адыходзіць ад яе дзяцінства? Хто ведае, калі адыходзіць яно? Са здзіўленнем думала Таня пра гэта, пакуль стаяла смірна на лінейцы, і думала пра гэта пазней, вячэраючы ў сталоўцы. І толькі ля вогнішча, якое даручылі ёй раскласці, яна ўзяла сябе ў рукі.
3165 Яна прынесла з лесу тонкую бярозку, ссохлую на зямлі пасля буры, і паставіла яе ў сярэдзіну вогнішча, а вакол па-майстэрску развяла агонь. Філька ж абкапаў яго і счакаў, пакуль зоймуцца сучкі. І бярозка гарэла без іскраў, але з лёгкім трэскам, з усіх бакоў атуленая змрокам.
3166 Падыходзілі дзеці з другіх звенняў палюбавацца вогнішчам. Прыходзіў і важаты Косця, і доктар з паголенай галавой, і нават сам начальнік лагера. Ён запытаўся, чаму яны не пяюць і не гуляюць, калі ў іх такі цудоўны касцёр. Дзеці праспявалі адну песню, потым другую.
3167 Яно шумела аб нечым, навявала на душу няясныя прадчуванні. Філька, які не мог бачыць яе засмучанай, прынёс да вогнішча свой кацялок з брусніцамі, каб парадаваць яе тым нямногім, што меў сам. Ён частаваў усіх таварышаў па звяну, а Тані выбраў ягады самыя буйныя.
3168 Саранкі, якія ўчора Таня выкапала вострым сучком з зямлі, цудоўна захаваліся да раніцы. Яна ахінула іх карані мокрай травой і мохам, загарнула сцябліны ў свежую бяросту і, калі ўзяла кветкі пад паху, а на плечы прыладзіла свой рэчавы мяшок, адразу зрабілася падарожнікам, гатовым у далёкую дарогу.
3169 І сапраўды, паменела летніх траў, і вось ужо тыдзень, як палаткі раніцай пакрываліся шэранню, а на лісці ў лесе да паўдня віселі кроплі расы, ядавітыя ўсе да адной, як змеі. Аднак шлях, які чакаў Таню, не быў далёкі. Карацей кажучы, гэта была тая самая дарога, па якой учора праехаў з шумам аўтобус.
3170 І хаця яна выбягала з лесу, і ўцякала ў лес, і здавалася новай, сёння на ёй стаяў пыл — крамяністы пыл, які ніяк не маглі суняць нават старыя піхты, што раслі ўздоўж абочын. Яны только адмахваліся ад яго сваімі сінімі лапамі. Таня добра бачыла гэта, ідучы ззаду ўсіх у залатым вянку з пылу.
3171 Ён таксама не любіў пылу і галасістых медных труб, у якія кожныя паўгадзіны трубілі лагерныя музыканты, ідучы за вазамі з паклажай. І калі міма праехалі на танках чырвонаармейцы і крыкнулі дзецям «ура», ён так моцна нацягнуў повад, што вырваў яго з рук паляўнічага і знік у лесе разам з уюкам.
3172 Аленя давялося шукаць. Яны ўбачылі яго між тонкіх бярэзін, якія, як і ён, калаціліся ад страху. Доўга не хацеў алень выходзіць з лесу. І калі нарэшце паляўнічы вывеў яго на дарогу, музыкі ўжо не было чутно і пыл улёгся на тыя ж самыя камяні, з якіх падняўся. І піхты больш не махалі галінамі.
3173 Маці, не дачакаўшыся яе, пайшла на работу ў бальніцу, як хадзіла кожны раз, а старая нянька паласкала на рэчцы бялізну. Вароты былі адчынены. І Таня ступіла на свой двор. Ці многа трэба падарожніку? Напіцца халоднай вады, адпачыць на траве, апусціўшы рукі на зямлю.
3174 Вось трава пад плотам. Яна патанчэла, яе спалілі ўжо начныя зазімкі, але ўсё ж пад вечар у ёй сакочуць конікі, невядома як трапіўшыя ў горад. А вось і вада. Праўда, яна не бяжыць, не струменіцца. Яна зіму і лета стаіць пасярод двара ў дзежцы, прыкаванай да старых саней.
3175 Таня дастала затычку і дала напіцца кветкам, намачыўшы іх карані, ухутаныя белым мохам. Пасля напілася сама і падышла да дрэў, што раслі ля ганка. Шырокая елка і бяроза з тонкімі галінамі стаялі ціха побач. Елка яшчэ была ладная. Яе ценю хапала на паўдвара і нават болей.
3176 Але бяроза! Яна пачала жоўкнуць. Таня пакратала яе белы ствол, увесь пакрыты нарасцям. Вада лілася з дзежкі ў бляшаную палівачку з такім цудоўным шумам, нібыта гэта была не старая вада, замкнутая ў гнілой дзежцы, а маленькі вадаспад, які нарадзіўся высока ў гарах пад каменнем.
3177 Яго голас быў чысты і поўны ўдзячнасці гэтай дзяўчынцы, якая адным рухам сваёй рукі вызваліла яго і дала магчымасць выбегчы на волю. Ён гучна звінеў ёй проста ў вушы і так прыгожа струменіўся ў паветры, магчыма, толькі з-за аднаго жадання звярнуць на сябе яе ўвагу.
3178 Трымаючы ў руцэ драўляную затычку, яна думала пра бацьку. Размова з Фількам растрывожыла яе памяць. Цяжка думаць пра чалавека, якога ніколі не бачыла і пра якога нічога не памятаеш, апроч таго, што ён твой бацька і жыве дзесьці далёка, у Маскве, на Марасейцы, дом нумар сорак, кватэра пяцьдзесят тры.
3179 У такім разе можна думаць толькі пра сябе. А што да сябе, дык Таня даўно зразумела, што яна не любіць яго, не можа любіць і не павінна гэта рабіць! Яна добра ўсё ведае! Ён пакахаў другую жанчыну, пакінуў яе маці, ён пайшоў ад іх шмат гадоў назад і, можа стацца, мае другую дачку, іншых дзяцей.
3180 А калі і вымавіць некалькі слоў, то хіба яе сэрца пры гэтым не рвецца на часткі? Так думала Таня, а вада з дзежкі ўсё цякла і цякла, маленькі вадаспад усё шумеў і весяліўся, пакінуты без усялякай увагі. Даўно напоўніў ён бляшаную палівачку Тані і бег па зямлі, нічога не баючыся.
3181 Але і тут не звярнула яна на яго ўвагі. Тады ён пабег далей, да градкі з кветкамі, сярдуючы і шапочучы па-змяінаму паміж чорных каменьчыкаў, што скрозь валяліся на дарожцы. І толькі крыкі нянькі вывелі Таню з задумення. Цэлую гадзіну чакаў ён яе, стоячы на рагу каля латка кітайца.
3182 Але няхай Фільку лічаць сабакам, каму гэтага хочацца, і няхай смяюцца з яго, але ў гэты раз ён зробіць па-свойму. І Філька сеў на кукішкі пасярод вуліцы і праверыў усе сляды, якія былі на снезе. Добра, што гэта быў першы снег, і выпаў ён нядаўна, і што па гэтай вуліцы амаль ніхто не хадзіў.
3183 Філька падняўся і пайшоў, не адрываючы вачэй ад зямлі. Ён пазнаў іх усіх, хто тут быў, нібыта прайшлі яны ў яго перад вачыма. Вось адзінокія Таніны сляды ля самага плота — яна ішла адна паперадзе, ступаючы асцярожна, каб не вельмі таптаць нагамі гэты слабы снег.
3184 А яна ўсё ішла, ішла наперад, і неспакойна было ў яе на сэрцы. Хіба такія сляды пакідае яна на Фількавым двары ці на пяску ля ракі, куды ўдваіх яны ходзяць на акунёў? Але ж куды яна знікла? Таніны сляды канчаліся раптоўна на месцы, дзе не было ні ганка, ні брамкі ў плоце.
3185 Філька пастаяў секунду, потым рушыў далей па слядах Жэні і Колі — яны ішлі спачатку побач, а на рагу разыходзіліся ў розныя бакі, не вельмі задаволеныя адно адным. Але Філька ўжо не чуў таго. Ён быў за плотам і ішоў па чужым гародзе далей, побач са слядамі Тані.
3186 І Філька, абышоўшы гай, павярнуў у завулак і падышоў да варот Тані. Ён адчыніў брамку і зайшоў у яе дом смела, як ніколі не заходзіў. Старая спытала, што яму трэба. Ён адказаў, што прыйшоў пабачыць маці Тані і сказаць ёй, што ў школе сёння гурток і Таня запозніцца.
3187 Старая паказала яму на пакой, дзе сядзела маці. Ён прыадчыніў дзверы і зноў хутка зачыніў іх. У пакоі на чырвонай канапцы побач з маці сядзела Аляксандра Іванаўна. Абняўшы маці Тані, яна гаварыла ёй нешта, і абедзве трымалі ў руках маленькія белыя хусткі, якія яны зрэдку падносілі да вачэй.
3188 Ён выйшаў на ганак і хутка пакрочыў да варот. Так, ён ведаў многія рэчы, якія ў горадзе яму не былі патрэбны. Ён ведаў галасы звяроў, ведаў карэнне траў, ведаў глыбіню вады, ведаў нават, што не варта хату ў лесе канапаціць лямцам, таму што птушкі цягаюць яго на гнёзды.
3189 Дарога ўзнялася высока. А снег усё падаў, авалодваючы і ракой, і гарамі, і толькі ў адным месцы на школьным двары, дзе пастаянна тапталі яго дзіцячыя ногі, ён нічога не мог зрабіць. Тут, утаптаны да зямлі, ён стаў тугім і гладкім, і можна было з яго ляпіць усё, што захочаш.
3190 І Таня адышлася ўбок, каб паглядзець на сваю працу. Гэта быў вартавы ў шлеме, з плячыма шырокімі, як у бацькі, і з яго паставай. Нібы на краі свету стаяў ён, абапіраючыся на ружжо і глядзячы ўдалячынь, а перад ім рассцілалася цёмнае мора. Вядома, ніякага мора не было.
3191 Але такое моцнае было ўражанне, што дзеці ў першую хвіліну маўчалі. Потым хлопчыкі, старэйшыя за Таню, непрыкметна абкружылі яе і з воклічамі паднялі ўгору. Дзяўчынкі, якіх ніхто не чапаў, завішчалі. А Таня нават не ўскрыкнула. Яна толькі сумелася, што на самай справе вартавы атрымаўся цудоўна.
3192 А яна і не ведала, як гэта зрабіць. Яна толькі схапіла сваю думку і моцна трымала яе, не выпускаючы са сваіх пальцаў да тае пары, пакуль не зрабіла штык да вінтоўкі, пакрыўшы яго бліскучым ільдом. І цяпер пальцы яе балелі ад вады і снегу, і яна грэла іх, засунуўшы ў рот.
3193 Яна была здзіўлена яго прыгажосцю. Тонкія варсінкі на чорнай сукенцы настаўніцы пакрыліся шэранню, гранатавая зорачка затуманілася на яе грудзях, а яна ўсё стаяла, думаючы пра сваё маленства. І яны таксама калісьці ляпілі фігуры з снегу. Адну яна запамятала добра.
3194 Гэта быў снегавік у кутку на двары. Уначы, калі двор і цагляны мур заліваў месяц, на яго было страшна глядзець, на круглую распухлую галаву з чорным вугалем замест рота. І аднойчы, зірнуўшы на снегавіка вечарам з акна, яна спалохалася і заплакала. Ніхто не ведаў, чаго яна плача.
3195 Тут былі і іншыя фігуры, зробленыя не так па-майстэрску, як вартавы, але ўсё гэта былі воіны, героі, быў нават волат на кані — фантазія наіўная і ўзнёслая насяліла ўсе куткі двара. А між іншым гэта быў пісьменнік. Хто яго ведае, чаму ён прыехаў у гэты горад зімой без валёнак, у адных толькі ботах.
3196 Дый боты яго былі не з каровінай скуры, прашытай, як у старацеляў, жылкамі, а са звычайнага шэрага брызенту, які ўжо ніяк не мог сагрэць ногі. Праўда, на ім было і доўгае цёплае футра, і шапка з рыжай лісы. У гэтым футры і шапцы яго бачылі і ў клубе ў пагранічнікаў.
3197 Казалі, нібыта ён нарадзіўся ў гэтым горадзе і нават вучыўся ў гэтай самай школе, куды сёння прыйшоў. Можа, захацелася яму ўспомніць сваё дзяцінства, калі рос ён тут хлапчуком, і няхай халодны, а ўсё ж родны вецер дзьмуў у ягоны твар, і знаёмы снег клаўся яму на вейкі.
3198 Ці, можа быць, захацелася яму паглядзець, як новыя парасткі шумяць цяпер на беразе яго ракі. А можа, засумаваў ён са сваёй славай у Маскве і рашыў адпачыць, як тыя вялікія зоркія птушкі, што цэлы дзень лунаюць высока над ліманам і потым апускаюцца на нізкія яліны, каб адпачыць тут у цішыні.
3199 Хай сабе гэта не Горкі, думала яна, няхай гэта іншы, але затое ён прыехаў сюды, да яе дадому, у яе далёкі край, каб і яна магла паглядзець на яго сваімі вачыма, а можа, нават і дакрануцца да ягонага футра рукой. У яго былі сівыя валасы на скронях, хаця ён быў не стары, і тонкі голас, які ўразіў яе.
3200 Але ён ні пра што не запытаўся. І тады надыходзілі самыя прыемныя гадзіны. Усё, што ўвечары Таня піла і ела і чым частавала сяброў, — усё яна рабіла сама. Яна церла чорнае зерне маку, выціскаючы з яго белы сок, падобны на малако адуванчыка. Яна бегала штохвіліны ў кладоўку.
3201 Усё змерзлася. Усе рэчывы змянілі свой выгляд, свой стан, на які асудзіла іх прырода. Мяса было цвёрдае, як камень. Таня пілавала яго маленькай пілкай. А малако кавалкамі ляжала на паліцы. Таня крышыла яго нажом, а з-пад нажа сыпаліся ёй на рукі доўгія валокны і пыл, падобны на пыл каніфолі.
3202 Потым яна прыносіла хлеб. Ён сівеў у кладоўцы, як стары. З кожнай яго поры веяла смерцю. Але Таня ведала, што ён жывы, што ўсё жыве ў яе кладоўцы. Нішто не памерла. Яна ставіла мяса і хлеб на агонь і давала ім жыццё. І мяса мякчэла, пускаючы сок, малако пакрывалася пенай, і хлеб пачынаў дыхаць.
3203 Яна збягала па палогаму схілу ўніз, дзе з-пад снегу былі бачны толькі вярхушкі маладзенькіх піхтаў. Яна выбірала адну, самую маладую, хвоя якой была больш блакітная. Яна зразала яе вострым нажом і на плячах прыносіла дахаты. Гэта было маленькае дрэўца, якое Таня ставіла на табурэт.
3204 Але і на маленькай піхце знаходзіла яна некалькі кропель смалы, якую любіла жаваць. І пах гэтай смалы доўга жыў у хаце. Упрыгожанняў на піхце было мала: яе блакітная хвоя, на якой блішчала ад свечак каніцель, па галінах спаўзалі срэбныя танкі, залатыя зоркі спускаліся на парашутах уніз.
3205 Але як добра было ў гэты шчаслівы дзень! Заходзілі госці, і Таня радавалася сябрам. А маці заводзіла для іх патэфон, які прыносіла з сабой з бальніцы. І сёння павінна быць не горш. Услед за імі прыйшоў Філька з бацькам, з маці і з трыма маленькімі братамі, якія прыехалі на сабаках да яго ў горад.
3206 Усе яны былі смуглыя і сталі ў рад перад Таняй, пакланіўшыся ёй, як гаспадыні, нізка. Потым усе, як адзін дасталі з кішэняў хусткі, складзеныя ў чатыры столкі, і выцерлі імі насы. І паляўнічы ганарыўся іх паводзінамі, а маці спакойна курыла люлечку, абітую меднымі цвікамі.
3207 Дзяцей падымалі на рукі, і Таня цалавала іх, усіх без разбору, зрэдку аглядаючыся на сваю маці. Тая ўвесь вечар стаяла з Надзеяй Пятроўнай, трымаючы яе пад руку, хаця Таня ўжо некалькі разоў намагалася іх разлучыць: то прасіла патрымаць яе маленькую даху, то памагчы надзець тарбасы.
3208 Яна старанна круціла ручку, і чорны бліскучы круг круціўся перад яе вачыма, і, працавітая, як конь, іголка хадзіла па сваёй баразёнцы. Яна спявала ў тры галасы і спявала ў адзін, яна іграла, іграла, нібы цэлы хор медных труб і флейт, як светлыя духі, пасяліўся на яе вастрыі.
3209 Праведаўшы, што сухія дровы тут, каля яго, ён схаваў руку пад аблезлы кажух з аленевых скур і зноў прыслухаўся. Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра. Пасьляскуры зьвязалі, каб зручней было весьці.
3210 Правадыром быў яго сын, сьмелы і дужы кіраўнік іхняга роду і магутны паляўнічы. Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх за маруднасьць. Стары Коскуш прыслухаўся яшчэ пільней. Ён у апошні раз чуў гэты голас. Зьвязалі шацёр Гіхаў.
3211 Што з таго, калі паправіцца, — дзіця пражыве яшчэ некалькі год галоднага жыцьця. А ў канцы гэтага жыцьця ўсіх чакае вечна галодная і вечна ненаедная сьмерць. Што гэта такое? Людзі зьвязвалі сані, туга нацягвалі вяроўкі. Ён прыслухоўваўся — зараз ён ужо нічога не пачуе.
3212 Коскуш успомніў другіх такіх дзядоў — іх сыны гэтага не рабілі; яны не адставалі ад племя. Але яго сын затрымаўся. Дзядуля марыў аб далёкім мінулым; голас сына абудзіў яго ад салодкіх сноў-мараў. Ён апусьціў галаву і прыслухоўваўся, пакуль чуваць было, як рыпеў сьнег.
3213 Калі ўсё сьцішылася, тады ён зразумеў, што сын яго болей не пачуе. Сьпяшаючыся, працягнуў ён рукі да дроў. Яны адны адмяжоўвалі яго ад сьмерці. Цяпер меркаю яго жыцьця стала вязка дроў. Адно палена за адным трэба было аддаваць агню, і кожнае зьнікшае палена азначала набліжэньне сьмерці.
3214 Калі астатні кавалак палена аддасьць яму сваё пяпло, мароз пачне мацнець, спачатку эамерзнуць ногі, потым рукі і нарзшце ўсё цела. Галава схіліцца на калені, і ён памрэ. Гэта лёгкая сьмерць. Усе людзі павінны памерці. Ён ня скардзіўся. Такі шлях жыцьця, і шлях гэты правільны.
3215 Гэта быў закон для ўсяго жывога. Прырода ня лічыцца з асобнымі стварэньнямі. Яна клапоціцца толькі аб родзе. Так думаў Коскуш, бо так, па яго нагляданьнях, было ў жыцьці. Вясною дрэва напаўняецца сокам, распускаюцца зялёныя пупышкі, а ўвосень адпадаюць жоўтыя лісты, — у гэтым усё выказана.
3216 Калі абавязак выкананы — стварэньне памірае. Прырода не зважае ні на што. Многа ёсьць людзей, пакорлівых закону, але жыве і не памірае толькі пакорлівасьць. Племя Коскуша было вельмі старажыным. Як быў малым, Коскуш ведаў даўнейшых дзядоў, і яны ўспаміналі сваіх дзядоў і прадзедаў.
3217 Значыцца, праўда, што племя жыве, падначальваючыся закону ўсіх сваіх членаў, што жылі ў мінулым і параскіданы ў розных магілах. Асобныя людзі — нічога; яны прыходзяць і зьнікаюць, як хмаркі на летнім небе. Ён таксама — толькі хмарка на небе, і яму пара зьнікнуць.
3218 Што за клопат прыродзе аб ім, старым дзядулі. Жывыя павінны былі выканаць свой абавязак і падначаліцца закону. Абавязак гэты — працяг роду, а закон — сьмерць. На здаровую, дужую дзяўчыну люба глянуць: шагі яе лёгкія і вочы блішчаць. Потым, калі ў яе зьявяцца дзеці, прыгожасьць памалу прападае.
3219 Ногі цягнуцца па зямлі, вочы мутнеюць і адны толькі маленькія дзеці ахвотна гладзяць маршчыністыя шчокі свае старой маткі. Яе абавязак выкананы. А потым, як толькі прыходзіць голад, ці ад'яжджаюць у вялікую дарогу — яе пакідаюць, як пакінулі яго, у сьнягу, з невялікаю вязкаю дроў.
3220 Коскуш ускінуў яшчэ адно палена і задумаўся аб далёкім мінулым. Гэта было ў часы Вялікага Голаду, калі дзяды з пустымі жыватамі падпаўзалі да агню і апавядалі старажытныя паданьні пра тыя гады, калі Юкон не замярзаў тры зімы засаб і засьцілаўся лёдам улетку. У той галодны год ён страціў сваю матку.
3221 Такога году ня было ніколі, — казалі старыя. Алені зьніклі, трусікі не пладзіліся, і ад сабак засталіся толькі скура ды косьці. У бесканцовай зімой вай цемры плакалі і паміралі дзеці і старыя: з дзесяці не засталося жывым і аднаго, каб сустрэць сонейка, калі яно вярнулася вясною.
3222 Яны ішлі па сьвежых сьлядох, чытаючы на кожным кроку адзнакі страшнай трагэдыі. Вось яны падышлі да месца, дзе алень спыніўся. Навокал сьнег быў пакамечаны і разбушаваны. Пасярэдзіне відаць былі глыбокія ямы ад капытоў аленя, а навокала — усюды лёгкія воўчыя сьляды.
3223 Пакуль адны ваўкі распраўляліся з ахвярай, другія валяліся ў сьнягу і адпачывалі. Адбіткі іх выцягнутых цел былі такімі сьвежымі, нібы ваўкі толькі што зьбеглі адгэтуль. Абараняючыся, ашалелая ахвяра стукнула аднаму з ваўкоў капытом, і ён быў забіты на-сьмерць.
3224 Некалькі чыста абгрызаных костачак сьведчылі пра гета здарэньне. Далей яны зноў натрапілі на месца, дзе спыняўся алень. Тут адбылася страшэнная бойка. Ваўком двойчы ўдавалася пакапіпь аленя, як пра гэта сьведчылі сьляды на сьнягу, і два разы алень ратаваўся ад сьмерці.
3225 Сьлед афарбаваўся крывёю, а крокі аленя сталі кароткімі, няроўнымі. Потым яны пачулі першьія гукі змагьньня — ваўкі цяпер ня вылі, а брахалі: гэта сьведчыла пра тое, што перамога блізка. Зінг-Ха, супраць ветру, поўз па сьнягу, а за ім папоўз і Коскуш, які праз некалькі гадоў стаў правадыром племя.
3226 Што гэта? Па яго скуры прабеглі дрыжыкі. Знаёмае выцьцё парушыла цішыню і пачулася яно траха што не каля яго. Перад яго сьляпымі вачыма паўсталі здані з аленем, старым аленем: яго скрываўленыя бакі, пакалдучаная грыва, вялікія, разгірастыя рогі — алень, які змагаецца да канца.
3227 Ён убачыў шэрых ваўкоў, агністыя вочы высалапленыя языкі і запененыя іклы. Ён бачыў, як звужваеццасьмяртэльны круг, і чарада ваўкоў зьбіваецца ў невялікую кучу на палянцы, дзе ўтаптаны сьнег. Халодная морда стукнулася аб яго шчаку, і гэта вярнула старога да памяці.
3228 Страх перад чалавекам прымусіў воўка адскочыцца, зьвер адступіў і працяжна завыў. Гэтым ён заклікаў сваіх братоў; пачуўся адказ, і неўзабаве дзед быў акружаны чарадою ваўкоў, якія падкрадваліся да свае ахвяры. Ён прыслухоўваўся і адчуў, як звужваецца сьмяртэльны круг і дзіка шпурнуў галавешкаю.
3229 Ваганэтка была прыблізна за сто пяцьдзесят мэтраў ад яго. Гэта значыла, як ён ведаў, што недзе ў шэрай цемені, у ста мэтрах над ракою, і за сто пяцьдзесят мэтраў ад другога берагу, спакойна віселі Сьпілен і яго жонка. Тры разы Джэры спрабаваў моцна крычаць, але з-за навальніцы не далятаў адказ.
3230 Здавалася, зусім нельга пачуць іх або каб яны пачулі яго. У той час, як Джэры стаяў так, думаючы, што рабіць, хмары раптам ўзьняліся вышэй і парадзелі. Ён, як праз туман, убачыў перад сабою напоўненую да краёў Сакрамэнто і на міг згледзеў абрысы ваганэткі з мужчынай і жанчынай у ёй.
3231 Хлопчык рупліва агледзеў калаўрот, — ён быў у поўнай спраўнасьці. Відаць, сапсаваўся калаўрот на другім беразе. Яго ахапіў жах ад думкі пра мужчыну і жанчыну, якія калыхаліся ў лядашчай ваганэтцы над бяздоньнем, у самым сэрцы навальніцы, ня ведаючы, што робіцца на беразе.
3232 Вецер дзьмуў яму ў сьпіну, і пераправіцца было лёгка, ня гледзячы на тое, што на другім канцы кабеля ня было Хола, каб кіраваць тормазам і рэгуляваць ход ваганэткі. Джэры сам памагаў сабе ў гэтай рабоце, перакінуўшы пятлёю тоўстую вяроўку праз нярухомы кабель.
3233 Ён дарэмна шукаў кавалак дошкі, каб замайстраваць «люльку». Пад рукамі нічога ня было, акрамя шырокіх дошчак, якіх ня было чым перапілаваць. Прышлося, такім чынам, карыстацца тым, што ёсьць, зрабіць хоць або якое сядло. Сядло, што ён зрабіў, было вельмі простае.
3234 Седзячы ў пятлі, ён мог лёгка дастаць кабель рукамі. У тым месцы, дзе вяроўка магла лёгка перацерціся аб кабель, ён абкруціў яе сваёю сьвіткаю, замест старога мяшка, якога ня мог знайсьці. Скончыўшы ўсё як сьлед, ён закачаўся над бяздоньнем, седзячы ў сваім вераўчаным сядле.
3235 Калі люты вецер кідаў яго то ўзад, то ўперад, іншы раз амаль перакульваючы, калі ён глядзеў у шэрае бяздоньне пад сабою, ён адчуваў, што баіцца. Кабель быў стары. Што, калі ён парвецца? Джэры адчуваў вялікі страх, усё замірала ў сярэдзіне, калені дрыжэлі, і гэтага страху ён ня мог перамагчы.
3236 Кабель быў стары, пацёрцы, гострыя кавалкі дроту вытыркалі з яго. Рукі Джэры былі пашарпаны і скрываўлены, калі ён зрабіў перапынак і пачаў крычаць на ўсё горла Сьпілену. Ваганэтка знаходзілася якраз пад ім, за некалькі мэтраў, і ён мог цяпер растлумачыць Сьпіленам, што тут здарылася.
3237 Пярэдняе кола, што сьцерлася ад доўгага ўжываныя, сышло з кабелю, і кабель моцна заціснула паміж колам і шківам. Першае было ясна — кола трэба зьняць з блоку, другое было таксама ясна — калі кола будзе зьнята, трэба будзе прымацаваць ваганэтку да кабелю вяроўкамі, якую ён ўзяў з сабою.
3238 Праз хвілін пятнацаць яму ўдалося толькі ўмацаваць ваганэтку. Загваздка, якая трымала кола на восі, была ржавая і сагнутая, Джэры біў па ёй адной рукою, а другою з усяе сілы трымаўся, каб ня ўпасьці. Але страшэнны вецер гушкаў і згінаў яго цела, так што ён рэдка мог пападаць ключом па загваздцы.
3239 Баючыся, каб ня выпусьціць ангельскі ключ, ён моцна прывязаў яго хустачкаю да рукі. Праз паўгадзіны Джэры крыху зварушыў загваздку, але ніяк ня мог выцягнуць яе. Часамі здавалася, што ён адмозіцца ад гэтай безнадзейнай работы і ўсе пакуты, якія яму прышлося перажыць, будуць дарэмнымі.
3240 Потым з дапамогаю жалезнага бруска ён пачаў узьнімаць ваганэтку, каб вызваліць кола, прыціснутае кабелем да блоку. Пасьля гэтага Джэры зноў паставіў кола на месца і пры дапамозе вяроўкі пачаў узьнімаць ваганэтку, пакуль кола зноў ня стала як сьлед на кабель. Усё гэта заняло многа часу.
3241 Прычын для гэтага было шмат: істрашэнная боль пакалечаных аб дрот рук, і перажытыя страх і пакуты, і, больш за ўсё, радасьць, што мужчына і жанчына былі выратаваны. Іх ня было тут, каб падзякаваць яму, але ён ведаў, што недзе там, за гэтым дзікім бяздоньнем, яны сьпяшаліся сьцежкаю да Клувэр-Ліфу.
3242 Ці возьме шхуна грэбень вялізарнай хвалі? Ён нічога ня бачыў, але адчуваў, што вялізарная вадзяная сьцяна ўзьнімаецца і выгінаецца над ім уздоўж ветранага боку. На міг усё сьціхла, калі вадзяная сьцяна засланіла судно ад ветру. Шхуна выпрасталася і ў гэты міг, здавалася, была зусім спакойнай.
3243 Пабіты, пакрываўлены, амаль страціўшы памяць, ён намацаў парэнчы і ўзгробся на ногі. Ён ведаў: варта толькі не варушыцца, — і ўсямуканцы. Крыс павярнуўся да кармы і адчуў, што страшэнны вецер дзьмуў проста яму ў твар. Дыхаць стала цяжка. Гэта прымусіла яго ўстрапянуцца і апамятавацца.
3244 Вецер дзьмуў у карму. Шхуна выпаўзла з лагчыны паміж хвалямі і пусьцілася з ветрам. Але мора гойдалася і праз гэта яна магла зноў павярнуцца. Паўзучы, ён дацягнуўся да руля якраз у той час, калі гэтага можна было не дапусьціць. Сьвятло каля компасу яшчэ не патухла.
3245 Варта было дапусьціць найменшы недагляд-і новая хваля магла скінуць шхуну ў лагчыну між хвалямі. І вось, ён — малы яшчэ хлапчук, узяў на сябе такую вялізарную работу — весьці судно, якое важыла дзьвесьце тон, сярод бурлівага шторму. Праз паўгадзіны, плачучы, капітан прыпоўз да ног Крыса.
3246 Яго прыбіла так, што ледзь дыхае. Кухню, парусы з сярэдняй мачты, кока — усе выкінула ў мора. Праз гадзіну, ледзь жывы ад усяго перажытага, капітан вярнуўся. Ён зрабіў усё, што загадаў яму Крыс. Боцман быў зусім пакалечаны, але ніякая бяда цяпер не пагражала яму, — ён ляжаў на ложку; кок прапаў.
3247 Пасьля нязвычайна здоўжаных гадзін работы пачынаўся халодны і шэры досьвітак. Крыс агледзеў усё навокал сябе. «Софі Сузэрлэнд» ляцела перад тайфуном, як шалёная. Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень.
3248 Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў. Яшчэ доўгіх тры гадзіны разам з гэтым жудасным цяпер целам кока Крыс грымаў «Софі Сузэрлэнд» у кірунку ветру. Ён ужо даўно забыўся аб сваіх пакалечаных пальцах.
3249 Крыс мог цяпср прывязаць рулявое кола. Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці. Але на другі дзень і ён здаўся, і драмаў час-часом каля руля, прачынаючыся сяды-тады, каб паглядзець, што робіцца навокал.
3250 На трэці дзень, пасьля паўдня, ён убачыў шхуну, якая была бяз мачтаў і, відаць, стала ахвярай навальніцы. Падплыўшы бліжэй ён убачыў на палубе вялікую каманду, — вельмі вялікую для такой шхуны. А падплыўшы яшчэ бліжэй, — ён пазнаў сярод незнаёмых матросаў сваіх таварышоў.
3251 І сапраўды, ён расказаў усю гісторыю так добра, што калі ўся каманда сабралася на палубе, Зміль Іогансэн падышоў да Крыса і схапіў яго за руку. Пайшоў снег. Мы вымушаны былі купіць сабак, каб прадоўжыць наша падарожжа на нартах. Так і трапіў да нас той самы Мечаны.
3252 Сабакі тады былі дарагія, і за Мечанага мы заплацілі сто дзесяць даляраў. На выгляд ён быў варты гэтых грошай. Я кажу «на выгляд», бо ён быў самы прыгожы сабака, якога я калі-небудзь бачыў на сваім вяку. Важыў ён шэсцьдзесят фунтаў і меў усе якасці добрага ездавога сабакі.
3253 Ён не быў ні лайкай, ні мэлмутам, ні эскімоскім сабакам; ён падобны быў на іх усіх і ў той жа час — ні на кога. Было ў ім нешта і ад эўрапейскага сабакі: на адным баку ў яго сярод жоўта-рыжых і папяліста-белых узораў красавалася чорная, быццам вугаль, лапіна велічынёю з патэльню.
3254 Сабака быў сапраўдны прыгажун. Калі ён быў у форме, мускулы выпіналіся пад скурай. На ўсёй Алясцы не знайсці было здаравейшага і разумнейшага на выгляд сабакі. Даволі было толькі зірнуць на Мечанага, каб вызначыць, што ў запрэжцы ён зможа цягнуць за трох сабак адной з ім вагі.
3255 Розум яго скіроўваўся не на гэта. Вось красці ён умеў дасканала. Мечаны вызначаўся адной вельмі агіднай асаблівасцю: ён заўсёды ўгадваў, калі прадбачыцца работа, і заўсёды ўмеў уцячы ад яе. У яго быў нейкі незвычайны талент — своечасова згубіцца і своечасова знайсціся.
3256 На такія прыкідкі ў Мечанага розуму хапіла б. Ведаеце, бывала, сяду, зірну яму ў вочы і такім розумам яны свецяцца, што ў мяне пачынаюць мурашкі па спіне бегаць і дрыжыкі бяруць. Нават не магу словамі выказаць, якім розумам яны свяціліся. Гэта вышэй за ўсякія словы.
3257 Тое, што бачыў я тамака, пужала мяне і нараджала ў маім мозгу розныя думкі пра перасяленне душ і пра ўсякае глупства. Не паверыце, але я адчуваў нешта вельмі важнае ў вачах у гэтай жывёліны; у іх была нейкая думка, якую мне было цяжка зразумець, бо я не дарос да яе разумення.
3258 Нават не магу прыблізна вызначыць, што бачыў я ў гэтых вачах. Гэта не быў копер або святло: нешта рухалася ў той час, калі самі вочы аставаліся нерухомыя. Я дапускаю, што я, нават не бачыў, як яно рухалася, проста я адчуваў гэта. Выразнасць, экспрэсія — вось што гэта было такое.
3259 І я не мог працівіцца. Не, хутчэй гэта было нешта адметнае ад простай выразнасці. Не ведаю дакладна, што гэта магло быць, але яно выклікала пачуццё роўнасці. Не сентыментальнага падабенства, не. Гэта было, хутчэй, пачуццё роўнасці. Тыя вочы ніколі не прасілі, як, напрыклад, вочы аленя.
3260 Не думаю, што сцвярджэнне рабілася знарок: усё было натуральна. У яго паглядзе было штосьці, штосьці там свяцілася. Нават не свяцілася, а паяўлялася. Ведаю, што мялю лухту, але ж калі б вы зазірнулі ў тыя сабачыя вочы так, як глядзеў у іх я, вы б усё зразумелі самі.
3261 Аднойчы я паспрабаваў забіць Мечанага — карысці ад яго не было ніякай. Але я не змог зрабіць гэтага. Я павёў яго ў кусты, а ён цягнуўся за мною паволі і неахвотна. Ён ведаў, што гэта ўсё значыла. Я спыніўся ў зручным месцы, наступіў на вяроўку і выцягнуў свой вялікі кольт.
3262 Сабака сеў і глядзеў на мяне. Паверыце, ён не прасіў літасці. Ён проста глядзеў. Я ўбачыў, што ў яго ў вачах паявілася нешта недаступнае, іменна паявілася. Я не бачыў гэтага, я адчуваў, што вочы ў Мечанага напоўніліся нечым недаступным для майго разумення. Я разгубіўся.
3263 Мяне калацілі дрыжыкі, зрабілася млосна. Я бездапаможна апусціў рукі і глядзеў на сабаку, а той глядзеў на мяне, пакуль я не адчуў, што вар'яцею. Хочаце ведаць, што я зрабіў? Я кінуў пісталет і пабег да лагера. Сэрца маё сціснулася ад страху. Стыў смяяўся з мяне.
3264 Але праз тыдзень я прыкмеціў, як Стыў павёў Мечанага ў лес, пэўна, з тым самым намерам. Ён вярнуўся адзін, а трошкі пазней за ім прыцягнуўся Мечаны. Як бы там ні было, але Мечаны ні за што не хацеў працаваць. Мы наскрэблі сто дзесяць даляраў, каб купіць яго, а ён адмаўляўся працаваць.
3265 Ён нават не хацеў нацягваць пастронкаў. Спачатку, калі Мечанага першы раз запрэглі, Стыў угаворваў яго, а сабака толькі крыху сцепануўся. Але пастронкаў так і не нацягнуў. Сабака спакойна стаяў, пахістваючыся з боку ў бок. Тады Стыў сцебануў яго пугай, і сабака завыў — працяжна, па-воўчы.
3266 Тут мы са Стывам крыху паспрачаліся, упершыню за ўвесь час нашага падарожжа. Ён кінуў пугу на снег і адышоўся раззлаваны. Я падняў пугу і падышоў да санак. Не паспеў я махнуць пугаю, як Мечаны задрыжаў, захістаўся і сціснуўся ад страху, а пасля першага ўдару ён завыў, нібы той грэшнік у пекле.
3267 Потым ён паваліўся на снег. Я пагнаў астатніх сабак, і яны пацягнулі яго за сабою. Я сцябаў яго пугаю. Мечаны перавярнуўся на спіну і шаргацеў па снезе, матляючы ў паветры ўсімі лапамі і скавычучы, нібы яго прапускалі праз мясарубку. Вярнуўся Стыў, пасмяяўся з мяне.
3268 Але ён быў самы вялікі абжора, якога я калі-небудзь бачыў сярод сабак. Дый ён быў спрытны злодзей. Нам ніколі не ўдавалася перахітрыць яго. Не раз мы снедалі без бекону, бо Мечаны ўмудраўся паснедаць раней за нас. Менавіта з-за яго мы ледзь не памерлі з голаду ў вярхоўі Сцюарта.
3269 Нам было вельмі цяжка, асабліва ў першую нашу зіму на Чылкуцкім перавале, калі мы зусім збяднелі, выплачваючы за бекон і шынкі, якіх самі ніколі не елі. Мечаны мог і біцца. Ён мог рабіць усё, толькі не працаваць. І вось гэты самы лянівы сабака быў важаком усёй запрэжкі.
3270 Ён трымаў усіх сабак у пастаянным страху, і заўсёды было два ці тры сабакі са свежымі меткамі яго іклаў. Але Мечаны быў не проста забіяка. Ён не баяўся ніякай чатырохногай істоты. Я бачыў аднойчы, як ён без дай прычыны кінуўся на чужую запрэжку і раскідаў усіх сабак.
3271 Неяк застаў я яго, калі ён жор пугу. Слова гонару. Ён пачаў з кончыка, і, калі я ўбачыў гэта, ён ужо дабраўся да ручкі і не пераставаў грызці. Але ж нягледзячы ні на што Мечаны быў прыгажун. У канцы першага тыдня мы прадалі яго за семдзесят даляраў атраду коннай паліцыі.
3272 Праз тыдзень раніцай мы прачнуліся ад страшэннага шуму. Гэта вярнуўся Мечаны і наводзіў парадак сярод зграі. Магу вас запэўніць, што снедалі мы без ахвоты. Але ж мы суцешыліся праз дзве гадзіны, калі зноў прадалі Мечанага афіцыйнаму кур'еру, які кіраваўся ў Доўсан з урадавымі паперамі.
3273 На гэты раз Мечанаму спатрэбілася толькі тры дні, каб вярнуцца назад. І, як заўсёды, сваё вяртанне ён адсвяткаваў бойкаю з сабакамі. Мы пераправілі нашу амуніцыю цераз перавал, а потым памагалі ўсю зіму і вясну перапраўляцца ўсім ахвотнікам. На гэтай справе мы добра зарабілі.
3274 Мечаны заўсёды вяртаўся да нас, але ніхто з пакупнікоў не патрабаваў сваіх грошай назад. Дый нам гэтыя грошы былі непатрэбныя. Мы самі добра заплацілі б таму чалавеку, які памог бы нам збавіцца ад Мечанага. Але калі б мы аддавалі яго дарма, дык гэта здавалася б падазроным.
3275 Урэшце, у яго такі быў добры выгляд, што ў нас ніколі не было цяжкасці яго прадаць. «Не аб'езджаны яшчэ», — казалі мы, і нам давалі за Мечанага вялікія грошы, не таргуючыся. Мы прадавалі яго сама мала за дваццаць пяць даляраў, а аднойчы атрымалі нават сто пяцьдзесят.
3276 Пераборлівы суб'ект, які купіў у нас Мечанага за сто пяцьдзесят даляраў, сам аддаў нам назад сабаку, адмовіўшыся ад сваіх грошай. Ён сказаў, што паўтары сотні даляраў — гэта яшчэ даволі дзёшава за магчымасць выказаць нам усё, што ён пра нас думае. А як ён на нас лаяўся! Гэта было нешта страшнае.
3277 Праўда была на яго баку, і мы не сталі яму пярэчыць. Аднак з таго самага дня я не магу вярнуць тую павагу да самога сябе, якую адчуваў да размовы з тым чалавекам. Мы гэтак і зрабілі: прычалілі да берага каля Аленевага перавалу, каб Мечаны мог саскочыць на бераг.
3278 Раптам я ўбачыў, што Стыў здрыгануўся і ні з таго ні з сяго пачаў лаяцца, што было зусім не ў яго прывычках. Я паглядзеў на лодку: на носе ў лодцы, навастрыўшы вушы, сядзеў Мечаны. Мы пусціліся наўцёкі, нібы набітыя сабакі, нібы баязліўцы, нібы злачынцы, хаваючыся ад правасуддзя.
3279 Менавіта апошняе і падумаў паліцэйскі, які бачыў нашыя ўцёкі. Ён вырашыў, што ў лодцы сядзелі ахоўнікі парадку, якія шукалі нас. Не чакаючы, чым усё гэта кончыцца, ён пагнаўся за намі і затрымаў нас у салуне. Мы доўга тлумачылі, чаму не хацелі вяртацца на бераг і сустракаць лодку з Мечаным.
3280 Толькі не забывайцеся, што я казаў вам пра яго розум і пра тое несмяротнае і недаступнае розуму нешта, якое свяцілася ў яго вачах. Мы так і не змаглі збавіцца ад Мечанага. У Доўсане было занадта многа людзей, якія куплялі яго ў нас на Чылкуцкім перавале, і пагалоска пра яго пайшла па ўсім горадзе.
3281 Некалькі разоў мы саджалі яго на параход, што плыў уніз па Юконе, але Мечаны проста выходзіў на бераг на першым жа прыпынку і варочаўся па беразе дамоў. Мы так і не змаглі ні прадаць яго, ні забіць, хоць і я і Стыў спрабавалі зрабіць гэта. Дый ніхто другі не мог забіць Мечанага.
3282 Ён быў нібыта загавораны ад смерці. Аднойчы я бачыў Мечанага ў бойцы на галоўнай вуліцы горада. На яго навалілася не меней пяцідзесяці сабак. Калі іх разагналі, я са здзіўленнем убачыў Мечанага — цэлага і нечапанага, ён моцна стаяў на чатырох лапах, а два сабакі з гайні ляжалі мёртвыя.
3283 Ён двойчы зараджаў стрэльбу, расстраляў усе патроны, але ні разу не зачапіў яго. А крыху пазней прымчаўся паліцэйскі і аштрафаваў маёра за стральбу з агнястрэльнай зброі ў межах горада. Маёр заплаціў штраф, а мы са Стывам заплацілі маёру за ласяціну па адным даляру за фунт мяса разам з касцямі.
3284 Ён сам купляў гэтую ласяціну па такой цане: мяса ў той год было дарагое. Я вам расказваю толькі пра тое, што бачыў на свае вочы. Цяпер расскажу яшчэ пра адзін выпадак. Я бачыў, як Мечаны праваліўся ў палонку. Яго, як саломінку, адразу засмактала цячэннем пад лёд, таўшчыня якога перавышала тры футы.
3285 Замаразкі засталі нас у вусці заліва Хендэрсон, дзе мы абмянялі Мечанага на два мяшкі мукі ў адной групы, якая кіравалася ўверх па Вайт-рывер у пошуках медзі. Да прызначанага месца гэтая група так і не дайшла. Яна таямніча знікла, не пакінуўшы пасля сябе ні людзей, ні сабак, ні нартаў — нічога.
3286 Гаспадар сабакі кінуўся да Мечанага з сякераю, але прамахнуўся і забіў свайго сабаку. Кажыце, што хочаце, пра магію, з дапамогай якой можна адводзіць убок кулі, але што датычыць мяне, дык я лічу, што адвесці поглядам сякеру ў руках вялікага індзейца значна цяжэй.
3287 Я на свае вочы бачыў, як Мечаны зрабіў гэта. Той індзеец не хацеў забіваць свайго сабаку; можаце паверыць мне. Я ўжо казаў пра тое, як Мечаны знішчаў нашыя мясныя прыпасы. Мы ледзь не памерлі ад голаду ў той год. Навокал не было ніякай жыўнасці, якую можна было б забіць.
3288 А апрача таго мяса, якое зжор Мечаны, у нас болей нічога не было. Алені адышлі за сотні міль, а следам за імі адышлі і індзейцы з сваімі прыпасамі. Вось якія былі нашыя справы. Набліжалася вясна, і нам не аставалася нічога іншага, як толькі чакаць, калі з ракі сыдзе лёд.
3289 Мы не спалі ночы навылёт, падпільноўваючы яго, але ён так і не паявіўся. А мы тым часам елі другіх сабак. Такім чынам мы з'елі ўсю запрэжку. А потым было вось што. Вы можаце сабе ўявіць, што робіцца, калі на вялікай рацэ ломіцца лёд і мільёны тон яго нясуцца з ровам па цячэнні.
3290 Мы са Стывам лямантавалі ад радасці, насіліся ўзад і ўперад па беразе, кідаючы ў паветра нашыя шапкі, душачы адзін аднаго ў абдымках: Мечанаму прыйшоў канец. У яго не было ніводнага шанцу з мільёна выбрацца з гэтага ледзянога пекла. Ды што там з мільёна — у яго не заставалася ніякага шанцу.
3291 Чым больш я думаю пра Мечанага, тым больш пераконваюся, што на свеце ёсць такія рэчы, якім навука не пад сілу. Ні адна навука не зможа растлумачыць Мечанага. Ён — асаблівая фізічная з'ява ці нават містычная, і, як я разумею — з вялікай часткай тэасофіі. Кландайк — добры край.
3292 Я да гэтага часу мог бы жыць тамака і зрабіўся б мільянерам, калі б не Мечаны. Ён ірваў мне нервы. Я цярпеў яго два гады. Нарэшце маё цярпенне лопнула. І прыклаў да яе торбачку з пацучынай атрутай, растлумачыўшы, што з ёю рабіць. Мечаны давёў мяне да таго, што я стаў як шкілет.
3293 Толькі аднойчы я атрымаў пісьмо ад Стыва, у якім заўважалася раздражненне: здаецца, Стыў занадта блізка прыняў да сэрца, што я пакінуў яго аднаго з Мечаным. Ён пісаў таксама, што выкарыстаў пацучыную атруту паводле інструкцыі, аднак з гэтага ніякага толку не выйшла.
3294 Мінуў год. Я зноў вярнуўся ў сваю кантору і меў поспех, нават распаўнеў. І раптам знайшоўся Стыў. Ён не зайшоў да мяне пабачыцца. Я прачытаў яго прозвішча ў спісах пасажыраў, якія прыбылі на параходзе, і вельмі дзівіўся, што Стыў не паказваецца. Але дзівіцца мне давялося нядоўга.
3295 Мая жонка прымусіла мяне купіць сабаку ашыйнік з жэтонам. Не прайшло і гадзіны, як Мечаны выказаў ёй сваю ўдзячнасць, прыдушыўшы яе любімага персідскага ката. Нішто не можа мне памагчы збавіцца ад Мечанага. Ён астанецца са мною да самай маёй смерці, бо сам ён не здохне ніколі.
3296 Ніколі б не падумаў, што ён акажацца такім паганцам. Вундэркінд выходзіць, у зале настае цішыня. Настае цішыня, а потым людзі пачынаюць пляскаць, бо тут сярод іх апынуўся нехта, хто нарадзіўся, каб загадваць, вадзіць чалавечы статак, — той нехта запляскаў першы.
3297 Ён падыходзіць да краю эстрады, усміхаецца, нібы каб яго фатаграфавалі, і дзякуе лёгкім, нясмелым, жаноцка-мілым паклонам, хоць ён — хлопчык. Вундэркінд увесь у белым шоўку, і гэта, вядома, расчульвае залу. На ім белая шаўковая блуза, пад ёю такі самы шалік і нават туфлі з белага шоўку.
3298 Якім імем яго назвалі, адкуль узялося тое «Бібі», памяншальнае яно ці ласкальнае, ніхто не ведае, апрача імпрэсарыо, які лічыць гэта камерцыйнай тайнай. У Бібі абвіслыя да плячэй чорныя гладкія валасы, прабраныя касым радочкам і прыхопленыя вузкай шаўковай стужкай.
3299 Яму яшчэ расці й расці, перш чым мецьме свой твар, але як тып, тып артыста, ён, бадай што, закончаны. У яго ёсць ад прыроды артыстычная веліч і ягоная нізкасць, шарлатанства і свяшчэнная іскра, фанабэрыя і патайны хмель запойнасці. Але гэтага не напішаш, гэта занадта тонка.
3300 Яму даводзіцца зноў і зноў выходзіць з-за шырмы на выклікі. Чалавек з блішчастымі гузікамі вывалоквае новыя вянкі, чатыры лаўровыя вянкі, ліру з фіялак, абярэмак ружаў. Яму не хапае рук, ён не паспявае ўручаць усё гэта паднашэнне вундэркінду, сам імпрэсарыо падымаецца на эстраду пасабляць.
3301 І раптам, як бы па вышэйшай волі, нахіляецца і цалуе вундэркінда, гучна, цалуе яго ў самыя губы. Тут ужо бура пераходзіць у цэлы ўраган. Пацалунак, як электрычны разрад, падае ў залу — і быццам нервовая сутарга прабягае па натоўпе. Дзікая патрэба шумець авалодвае людзьмі.
3302 Эстрада завалена вянкамі, нават на раялі стаяць два горшчыкі з кветкамі. Апошнім нумарам Бібі грае сваю «Грэцкую рапсодыю», — у фінале яна пераходзіць у грэцкі гімн, і прысутныя тут землякі Бібі не адмовіліся б падцягнуць яму, але ж занадта вымудраваны гэты канцэрт.
3303 І ён выходзіць у сваіх замызганых штанах. Пасля дзевяці-дзесяці выклікаў вундэркінд больш не ідзе за шырму, а спускаецца да сваёй мамы і імпрэсарыо, у залу. Людзі стаяць сярод рассунутых у беспарадку крэслаў і пляскаюць і ціснуцца наперад, каб падзівіцца на вундэркінда зблізку.
3304 Але прыдворная дама, з аўгусцейшага загаду, скіроўваецца да Бібі, яна абцягвае і разгладжвае яго шаўковую блузу, каб прывесці хлопчыка ў патрэбны для прадстаўлення высокай асобе выгляд. Яна бярэ яго за руку, падводзіць да прынцэсы і кажа яму прыкласціся да рукі яе каралеўскай вялікасці.
3305 Яго прыезд не нарабіў у горадзе зусім ніякага шуму і не выклікаў нічога асаблівага: толькі два рускія мужыкі, якія стаялі каля дзвярэй карчмы супроць гасцініцы, зрабілі такія-сякія заўвагі, якія мелі дачыненне ўрэшце больш да экіпажа, чым да таго, хто сядзеў у ім.
3306 У гэтым закутку ён прыладзіў да сцяны вузенькі трохногі ложак, накрыўшы яго нечым крыху падобным да сенніка, умятым і плоскім, як блін, і, магчыма, таксама замасленым, як блін, які ўдалося яму выпатрабаваць у гаспадара гасцініцы. Пакуль слугі ўпраўляліся і корпаліся, пан накіраваўся ў агульную залу.
3307 Падобная ігра прыроды, між іншым, здараецца на розных гістарычных карцінах, невядома, у які час, адкуль і кім прывезеных да нас у Расію, іншы раз нават нашымі вяльможамі, прыхільнікамі мастацтваў, якія накуплялі іх у Італіі, паслухаўшы парады кур'ераў, што іх везлі.
3308 Пан скінуў з сябе шапку і разматаў з шыі шарсцяную, вясёлкавых колераў касынку, якую жанатым робіць сваімі рукамі супруга, дадаючы пры гэтым адпаведныя настаўленні, як захутвацца, а нежанатым, напэўна не магу сказаць, хто робіць, бог іх ведае, я ніколі не насіў такіх касынак.
3309 Пасля абеда пан выпіў кубак кавы і сеў на канапу, падклаўшы сабе за спіну падушку, якую ў рускіх тракцірах замест эластычнай шэрсці набіваюць чымсьці надзвычай падобным да цэглы і каменняў. Тут пачаў ён пазяхаць і загадаў завесці сябе ў свой нумар, дзе, прылёгшы, заснуў дзве гадзіны.
3310 Адпачыўшы, ён напісаў на кавалачку паперы, па просьбе тракцірнага слугі: чын, імя і прозвішча для паведамлення, куды трэба, у паліцыю. На паперцы палавы, сыходзячы з лесніцы, прачытаў па складах наступнае: калежскі саветнік Павел Іванавіч Чычыкаў, памешчык, па сваіх патрэбах.
3311 Калі палавы ўсё яшчэ разбіраў па складах запіску, сам Павел Іванавіч Чычыкаў накіраваўся паглядзець горад, якім быў, як здавалася, задаволены, бо знайшоў, што горад быў нічым не горшы за іншыя губернскія гарады: моцна біла ў вочы жоўтая фарба на каменных дамах і сціпла цямнела шэрая на драўляных.
3312 Дамы былі ў адзін, два і паўтара паверхі з вечным мезанінам, вельмі прыгожым, па думцы губернскіх архітэктараў. Дзе-ні-дзе гэтыя дамы, здавалася, губляліся сярод шырокай, як поле, вуліцы і бясконцых драўляных платоў; дзе-ні-дзе збіваліся ў кучу і тут было прыкметна больш руху народу і жывасці.
3313 Там-сям проста на вуліцы стаялі сталы з арэхамі, мылам і пернікамі, падобнымі да мыла; дзе харчэўня з намаляванай тоўстай рыбай і ўваткнутым у яе відэльцам. Але больш за ўсё было прыкметна пацямнелых двухгаловых дзяржаўных арлоў, якія цяпер ужо заменены лаканічным надпісам: піцейны дом.
3314 Дзень, здаецца, быў закончаны порцыяй халоднай цяляціны, бутэлькай кіслых шчэй і моцным сном на ўсе застаўкі, як кажуць у некаторых месцах абшырнай рускай дзяржавы. Увесь наступны дзень быў прысвечаны візітам; прыезджы накіраваўся рабіць візіты ўсім гарадскім саноўнікам.
3315 У размовах з гэтымі ўладарамі ён вельмі па-майстэрску ўмеў сказаць прыемнае кожнаму. Губернатару намякнуў неяк мімаходзь, што ў яго губерню ўязджаеш, як у рай, дарогі ўсюды аксамітныя, і што тыя ўрады, якія прызначаюць мудрых саноўнікаў, варты вялікай пахвалы.
3316 Потым надзеў перад люстэркам манішку, выскуб вылезшыя з носа два валаскі і непасрэдна за гэтым апынуўся ў фраку бруснічнага колеру з іскрай. Такім чынам апрануўшыся, пакаціў ён ва ўласным экіпажы па бясконца шырокіх вуліцах, асветленых цьмянымі агнямі з там-сям мільгаўшых акон.
3317 Гэта былі пачэсныя чыноўнікі ў горадзе. Што і казаць! тоўстыя ўмеюць лепш на гэтым свеце ўладжваць свае справы, чым тоненькія. Тоненькія служаць больш на асаблівых даручэннях, або толькі лічацца і віляюць туды і сюды; іх існаванне нейкае вельмі лёгкае, паветранае і зусім ненадзейнае.
3318 У тоненькага за тры гады не застаецца ніводнай душы, не заложанай у ламбард; у тоўстага спакойна, глядзіш, і з'явіўся дзе-небудзь у канцы горада дом, куплены на імя жонкі, потым у другім канцы другі дом, потым недалёка ад горада вёсачка, потым і сяло з усімі выгодамі.
3319 Каб яшчэ больш пераканаць у чым-небудзь сваіх супраціўнікаў, ён кожны раз падносіў ім усім сваю срэбраную з фініфцю табакерку, на дне якой заўважылі дзве фіялкі, якія былі пакладзены туды для паху. Увагу прыезджага асабліва затрымалі памешчыкі Манілаў і Сабакевіч, аб якіх успаміналася вышэй.
3320 Некалькі пытанняў, зробленых ім, выявілі ў гасцю не толькі цікаўнасць, але і грунтоўнасць; бо перш за ўсё распытаў ён, колькі ў кожнага з іх душ сялян, і ў якім становішчы знаходзяцца іх маёнткі, а потым ужо даведаўся, як імя і імя па бацьку. За кароткі час ён зусім паспеў зачараваць іх.
3321 На другі дзень Чычыкаў накіраваўся на абед і вечар да паліцэймейстара, дзе з трох гадзін пасля абеда заселі ў віст і гулялі да двух гадзін ночы. Там між іншым ён пазнаёміўся з памешчыкам Наздровым, мужчынам гадоў трыццаці, прабітным чалавекам, які яму пасля трох-чатырох слоў пачаў гаварыць ты.
3322 Такая думка, вельмі прыемная для госця, склалася аб ім у горадзе, і яна трымалася да таго часу, пакуль адна дзіўная ўласцівасць госця і справа, ці, як кажуць у правінцыях, пасаж аб якім чытач хутка даведаецца, не выклікала поўнага неўразумення амаль ва ўсім горадзе.
3323 Трапляліся выцягнутыя як па шнуру вёскі, пабудовай падобныя да старых складзеных дроў, крытыя шэрымі стрэхамі з разбянымі драўлянымі пад імі аздобамі ў выглядзе вісячых вышываных узорамі ручнікоў. Некалькі мужыкоў, як звычайна, зявалі, седзячы на лаўках перад варотамі ў сваіх кажухах.
3324 Для папаўнення малюнка не было недахопу ў пеўні, спавяшчальніку пераменнага надвор'я, які, не зважаючы на тое, што галава прадзёўбана была да самых мазгоў насамі іншых пеўняў праз невядомыя кавалерскія справы, гарланіў вельмі голасна і нават лопаў крыллямі, абсмыканымі, як старыя рагожкі.
3325 Абодва прыяцелі вельмі моцна пацалаваліся, і Манілаў павёў свайго госця ў пакой. Хоць час, на працягу якога яны будуць праходзіць сенцы, пярэднюю і сталовую, крыху караткаваты, але паспрабуем, ці не паспеем як-небудзь яго скарыстаць і сказаць тое-сёе пра гаспадара дома.
3326 Можа быць, да іх трэба далучыць і Манілава. З выгляду ён быў чалавек прыкметны; рысы твара яго былі не пазбаўлены прыемнасці, але ў гэтую прыемнасць, здавалася, занадта было перадана цукру; у манерах і абыходжанні яго было нейкае запабяганне, вымагаючае прыхільнасці і знаёмства.
3327 Увечары падаваўся на стол вельмі шыкоўны падсвечнік з цёмнай бронзы з трыма антычнымі грацыямі, з перламутравым шыкоўным шчытом, і побач з ім стаўляўся нейкі просты мядзяны інвалід, кульгавы, пахілены набок і ўвесь у сале, хоць гэтага не заўважаў ні гаспадар, ні гаспадыня, ні слугі.
3328 Не гледзячы на тое, што мінула больш васьмі год іх сумеснаму жыццю, кожны з іх усё яшчэ прыносіў другому ці кавалачак яблычка, ці цукерку, ці арэшак, і гаварыў чулліва-пяшчотным голасам, які выказваў праўдзівае каханне: «разяў, душачка, свой роцік, я табе пакладу гэты драбочак».
3329 А ў пансіёнах, як вядома, тры галоўныя прадметы складаюць аснову добрых якасцей чалавека: французская мова, неабходная для шчасця сямейнага жыцця; фартэпіяна для дастаўлення прыемных хвілін супругу і, нарэшце, уласна гаспадарчая частка: вязанне кашалькоў і іншых сюрпрызаў.
3330 Зрэшты бываюць розныя ўдасканаленні і змены ў метадах, асабліва ў цяперашні час; усё гэта больш залежыць ад разважнасці і здольнасцей саміх дырэктрыс пансіёна. У іншых пансіёнах бывае такім чынам, што раней фартэпіяна, потым французская мова, а тады ўжо гаспадарчая частка.
3331 Ужо ўсталі з-за стала. Манілаў быў надзвычайна задаволены і, падтрымліваючы рукою спіну свайго госця, рыхтаваўся такім чынам накіраваць яго ў гасціную, як раптам госць аб'явіў з вельмі значным выглядам, што ён мае намер з ім пагутарыць аб адной вельмі патрэбнай справе.
3332 Манілаў доўга стаяў на ганку, праводзячы вачамі ад'язджаўшую брычку, і калі яе зусім ужо не было відаць, ён усё яшчэ стаяў і курыў люльку. Нарэшце ўвайшоў ён у пакой, сеў на крэсла і аддаўся разважанню, душэўна радуючыся, што зрабіў госцю свайму невялікую прыемнасць.
3333 Думка аб ёй неяк асабліва не варылася ў яго галаве: як ні пераварочваў ён яе, а ніяк не мог растлумачыць сабе, і ўвесь час сядзеў ён і курыў люльку, што цягнулася да самай вячэры. А Чычыкаў задаволены, у добрым настроі, сядзеў у сваёй брычцы, якая кацілася даўно па верставой дарозе.
3334 Не, ты жыві па праўдзе, калі хочаш, каб табе была пашана. Вось у памешчыка, дзе мы былі, добрыя людзі. Я з задавальненнем пагавару, калі добры чалавек; з чалавекам добрым мы заўсёды свае сябры, тонкія прыяцелі: ці выпіць чаго, ці закусіць — з ахвотаю, калі добры чалавек.
3335 Паколькі рускі чалавек у рашучыя хвіліны скеміць, што рабіць, не ўваходзячы ў далёкія разважанні, дык, павярнуўшы направа, на першую крыжавую дарогу, прыкрыкнуў ён: «Эй вы, сябры паважаныя!» і пусціўся наўскач, мала думаючы аб тым, куды прывядзе ўзятая дарога.
3336 Ён выглядаў ва ўсе бакі, але цемра была такая, хоць вока выкалі. Слова дваранін прымусіла старую як быццам крыху падумаць. «Пачакайце, я скажу пані», прамовіла яна, і хвіліны праз дзве ўжо вярнулася з ліхтаром у руцэ. Вароты адамкнуліся. Агеньчык мільгнуў і ў другім акне.
3337 Па адным ужо сабачым брэху, складзеным з такіх музыкаў, можна было дапусціць, што вёска была немалая; але прамокшы і прамерзшы герой наш ні пра што не думаў, як толькі пра пасцель. Не паспела брычка зусім спыніцца, як ён ужо саскочыў на ганак, пахіснуўся і ледзь не ўпаў.
3338 Але не згарыць сукенка і не зносіцца сама сабой; ашчадлівая бабулька, і салопу суджана праляжаць доўга ў распоратым выглядзе, а потым дастацца па духоўнаму завяшчанню пляменніцы ўнучатнай сястры разам з усякімі іншымі трантамі. Чычыкаў папрасіў прабачэння, што патурбаваў нечаканым прыездам.
3339 Калі ён такім чынам размаўляў, ядучы парасяціну, якой заставаўся ўжо апошні кавалак, пачуўся стук колаў пад'ехаўшага экіпажа. Глянуўшы праз акно, ён убачыў, што перад тракцірам спынілася лёгенькая брычка, запрэжаная тройкай добрых коней. З брычкі вылазілі двое нейкіх мужчын.
3340 Пакуль ён яго разглядаў, бялявы паспеў ужо намацаць дзверы і адчыніць іх. Гэта быў мужчына высокага росту, з твару сухарлявы, або, як кажуць, выснажаны, з рыжымі вусікамі. Па загарэлым твары яго можна было зрабіць вывад, што ён ведаў, што такое дым, калі не парахавы, дык прынамсі табачны.
3341 Прыезджыя селі. Брычка Чычыкава ехала побач з брычкай, у якой сядзеў Наздроў і яго швагер, і таму яны ўсе трое маглі лёгка паміж сабой размаўляць на працягу дарогі. За імі следам ехала, увесь час астаючыся, невялікая каляска Наздрова на худых абыватальскіх конях.
3342 Паколькі гутарка, якую падарожныя вялі паміж сабой, была не надта цікавая для чытача, дык зробім лепш, калі скажам што-небудзь пра самога Наздрова, якому, можа быць, давядзецца адыграць не зусім апошнюю ролю ў нашай паэме. Аблічча Наздрова, мабыць, ужо некалькі знаёма чытачу.
3343 Яны называюцца прабітнымі людзьмі, вядомы яшчэ ў дзіцячых гадах і ў школе, як добрыя таварышы, і пры ўсім гэтым іх вельмі часта і моцна б'юць. У іх тварах заўсёды відаць нешта шчырае, простае, зухаватае. Яны хутка знаёмяцца, і не паспееш азірнуцца, як ужо гавораць табе: ты.
3344 Дома ён больш дня не мог уседзець. Тонкі нюх яго чуў за некалькі десяткаў вёрст, дзе быў кірмаш з усякімі з ездамі і баламі; ён ужо ў адно імгненне вока быў там, спрачаўся і распачынаў мітусню за зялёным сталом, бо меў, падобна ўсім такім, страсцішку да карцішак.
3345 Наздроў доўга яшчэ не звядзецца са свету. Ён усюды між намі і, можа, толькі ходзіць у іншым кафтане; але людзі лёгкадумна-непраніклівыя, і чалавек у іншым кафтане здаецца ім іншым чалавекам. Тым часам тры экіпажы падкацілі ўжо да ганка дома Наздрова. У доме не было ніякай падрыхтоўкі да іх прыёму.
3346 Перш за ўсё пайшлі яны аглядаць стайню, дзе бачылі двух кабыл, адну шэрую ў яблыках, другую буланую, потым гнядога жарабка, на выгляд і несамавітага, але за якога, бажыўся Наздроў, што заплаціў дзесяць тысяч. Потым Наздроў паказаў пустыя стойлы, дзе былі раней таксама добрыя коні.
3347 Потым пайшлі аглядаць вадзяны млын, дзе нехапала порхліцы, у якую ўмацоўваецца верхні камень, што хутка круціцца на верацяне, пырхаючы, па дзіўнаму выразу рускага мужыка. «А вось тут хутка будзе і кузня!» сказаў Наздроў. Крыху прайшоўшы, яны ўбачылі, сапраўды, кузню, агледзелі і кузню.
3348 Затое Наздроў націснуў на віны: яшчэ не падавалі супу, а ён ужо наліў гасцям па вялікай шклянцы партвейна і па другой госатэрна, бо ў губернскіх і павятовых гарадах не бывае простага сатэрна. Потым Наздроў загадаў прынесці бутэльку мадэры, лепшай за якую не піў сам фельдмаршал.
3349 Неўзабаве была прынесена на стол рабінаўка, якая мела, паводле слоў Наздрова, выключны смак слівак, але ў якой, на здзіўленне, чуваць была сівушышча ва ўсёй сваёй сіле. Потым пілі нейкі бальзам з такой назвай, якую нават цяжка было прыпомніць, ды і сам гаспадар другі раз назваў яго ўжо іншым іменем.
3350 Пры гэтым спалох у адкрытых, застыглых вуснах, на вачах слёзы — усё гэта ў ёй было так міла, што герой наш глядзеў на яе некалькі хвілін, не звяртаючы ніякай увагі на тузаніну, якая адбылася паміж коньмі і фурманамі. «Асаджвай, ці што, ніжагародская варона!» крычаў чужы фурман.
3351 Пастронкі адвязалі; некалькі штуршкоў пярэстаму каню ў морду змусілі яго падацца назад; словам іх разблыталі і развялі. Але ці дакука, якую адчулі прыезджыя коні праз тое, што разлучылі іх з прыяцелямі, ці проста дурасць, толькі, колькі ні сцёбаў іх фурман, яны не краталіся і стаялі, як укопаныя.
3352 Франтон таксама ніяк не прышоўся пасярэдзіне дома, як ні намагаўся архітэктар, бо гаспадар загадаў адну калону з боку выкінуць, і таму атрымалася не чатыры калоны, як было вызначана, а толькі тры. Двор абкружаны быў моцнаю і надзвычай тоўстаю драўлянаю рашоткаю.
3353 Калі Чычыкаў глянуў скоса на Сабакевіча, ён яму на гэты раз здаўся вельмі падобны да мядзведзя сярэдняй велічыні. Для давяршэння падабенства фрак на ім быў зусім мядзвежага колеру, рукавы доўгія, панталоны доўгія, ступнямі хадзіў ён і крыва і коса і безупынна наступаў на чужыя ногі.
3354 На карцінах усё былі малайцы, усё грэчаскія палкаводцы, гравіраваныя ва ўвесь рост: Маўракардато ў чырвоных панталонах і мундзіры з акулярамі на носе, Міаулі, Канары. Усе гэтыя героі былі з такімі тоўстымі ляжкамі і нечуванымі вусамі, што дрыжыкі прабягалі па целе.
3355 Потым зноў ішла гераіня грэчаская Бабеліна, адна нага якой здавалася большай, чым усё тулава тых франтаў, якія напаўняюць цяперашнія гасціныя. Гаспадар, будучы сам здаровым чалавекам і дужым, здавалася хацеў, каб і пакой яго ўпрыгожвалі таксама людзі моцныя і здаровыя.
3356 Раней, даўно, у гады майго юнацтва, у гады беззваротна мільгнуўшага майго маленства, мне было весела пад'язджаць упершыню да незнаёмага месца: усёроўна, ці гэта была вёсачка, ці бедны павятовы гарадок, ці сяло, слабодка, шмат цікавага адкрывала ў ім дзіцячае дапытлівае вока.
3357 Збожжа, відаць, было панскае. З-за сціртаў збожжа і збуцвелых стрэх узнімаліся і мільгалі на чыстым паветры, то справа, то злева, па меры таго, як брычка рабіла павароты, дзве сельскія царквы, адна поруч з другой: апусцелая драўляная і каменная, з жоўценькімі сценамі, уся ў плямах і расколінах.
3358 Часткамі стаў паказвацца панскі дом і, нарэшце, глянуў увесь у тым месцы, дзе ланцуг хат абарваўся, і на месцы іх застаўся пустыром агарод, або капуснік, абгароджаны нізкім, дзе-ні-дзе паламаным плотам. Нейкім старым інвалідам глядзеў гэты дзіўны замак, доўгі, доўгі непамерна.
3359 Белы велізарны ствол бярозы, страціўшы верхавіну, адламаную бурай ці громам, узнімаўся з гэтай зялёнай гушчы і кругліўся на паветры, як правільная мрамарная, ззяючая калона; касы, востры злом, якім ён заканчваўся ўверсе, замест капітэлі, цямнеў на снежнай бялоце яго, як шапка або чорная птушка.
3360 Здавалася, госць быў для яе дзівам, таму што яна агледзела не толькі яго, але і Селіфана, і коней, пачынаючы з хваста і да морды. Па вісеўшых у яе за поясам ключах і па тым, што яна лаяла мужыка даволі брыдкімі словамі, Чычыкаў прышоў да вываду, што гэта, мабыць, ключніца.
3361 Ён увайшоў у цёмныя, шырокія сенцы, ад якіх падзьмула холадам, як са склепа. З сянец ён трапіў у пакой, таксама цёмны, куды ледзь прабівалася святло з шырокай шчыліны ўнізе дзвярэй. Адчыніўшы гэтыя дзверы, ён, нарэшце, апынуўся на святле і быў здзіўлены ўбачаным беспарадкам.
3362 Але тут убачыў ён, што гэта быў хутчэй ключнік, чым ключніца: ключніца прынамсі не голіць барады, а гэты, наадварот, галіў, і, здавалася, не вельмі часта, бо ўвесь падбародак з ніжняй часткай шчакі падобен быў у яго да скрабла з жалезнага дроту, якім чысцяць на стайні коней.
3363 Не здавальняючыся гэтым, ён хадзіў яшчэ кожны дзень па вуліцах сваёй вёскі, заглядаў пад мосцікі, пад перакладзіны, і ўсё, што ні траплялася яму, старая падэшва, бабская ануча, жалезны цвік, гліняны чарапок, — усё цягнуў да сябе і складаў у тую кучу, якую Чычыкаў заўважыў у кутку пакоя.
3364 Усё ішло жвава і адбывалася размераным ходам: рухаліся млыны, валяльні, працавалі суконныя фабрыкі, сталярныя варштаты, прадзільні; усюды і да ўсяго даходзіла пільнае вока гаспадара і, як працавіты павук, бегаў, клапатліва, але ўвішна, па ўсіх канцах свайго гаспадарчага павуціння.
3365 У доме былі адчынены ўсе вокны, антрэсолі былі заняты пад кватэру настаўніка-француза, які ўдала галіўся і быў выдатны стралок: прыносіў заўсёды на абед цецерукоў ці качак, а часам і адны вераб'іныя яечкі, з якіх заказваў сабе яечню, таму што больш у цэлым доме ніхто яе не еў.
3366 Сам гаспадар з'яўляўся да стала ў сурдуце, хоць крыху паношаным, але ахайным, локці былі ў парадку; нідзе ніякай латы. Але добрая гаспадыня памерла; частка ключоў, а з імі і дробнага клопату перайшло да яго. Плюшкін зрабіўся неспакойнейшым і, як усе ўдаўцы, больш падазроным і скупым.
3367 Адзінокае жыццё дало багатую спажыву скупасці, якая, як вядома, мае воўчы голад і чым больш зжырае, тым больш робіцца ненаеднай; чалавечыя пачуцці, якія і без таго не былі ў ім глыбокія, мялелі штохвілінна, і кожны дзень што-небудзь трацілася ў гэтай зношанай руіне.
3368 Такі нечаканы здабытак быў сапраўдным падарункам. Сапраўды, што ні кажы, не толькі адны мёртвыя душы, але яшчэ і беглыя і ўсяго дзвесце з лішкам чалавек! Вядома, яшчэ пад'язджаючы да вёскі Плюшкіна, ён прадчуваў ужо, што будзе такая-сякая пажыва, але такой прыбытачнай ніяк не чакаў.
3369 Цень са святлом перамяшалася зусім і, здавалася, самыя прадметы перамяшаліся таксама. Стракаты шлагбаум набыў нейкі невыразны колер; вусы ў стаяўшага на пасту салдата здаваліся на ілбу і значна вышэй вачэй, а носа як быццам не было зусім. Грукат і штуршкі далі адчуць, што брычка ўз'ехала на брук.
3370 Чаго няма, і што не марыцца ў галаве яго? ён на нябёсах і да Шылера заехаў у госці — і раптам чуюцца над ім, як гром, ракавыя словы, і бачыць ён, што зноў апынуўся на зямлі, і нават на Сеннай плошчы, і нават каля карчмы і зноў пайшло пабудзённаму выстаўляцца перад ім жыццё.
3371 У дарогу! у дарогу! прэч набегшая на чало маршчына і суровая хмурнасць аблічча! Разам і раптам акунемся ў жыццё з усёй яго бязгучнай траскатнёй, бразгатнёй, і шамкамі, ды паглядзім, што робіць Чычыкаў. Чычыкаў прачнуўся, пацягнуў рукі і ногі і адчуў, што выспаўся добра.
3372 Сам вырашыў ён скласці крэпасці, напісаць і перапісаць, каб не плаціць нічога пад'ячым. Форменны парадак быў яму добра вядомы: спрытна выставіў ён вялікімі літарамі: тысяча восемсот такога-та года, потым услед за гэтым дробнымі: памешчык такі і такі і ўсё, што трэба.
3373 За дзве гадзіны гатова было ўсё. Калі глянуў ён потым на гэтыя лісткі, на мужыкоў, якія, сапраўды, былі калісьці мужыкамі, працавалі, аралі, п'янствавалі, займаліся возніцтвам, ашуквалі паноў, а можа, і проста былі добрымі мужыкамі, дык нейкае дзіўнае, незразумелае яму самому пачуццё авалодала ім.
3374 Ведаю, ведаю цябе, галубок; калі хочаш, усю гісторыю тваю раскажу: вучыўся ты ў немца, які карміў усіх вас разам, біў папругаю па спіне за неакуратнасць і не выпускаў на вуліцу сваволіць, і быў ты дзіва, а не шавец, і не мог нахваліцца табой немец, гаворачы з жонкай ці з камрадам.
3375 Але вось ужо цябе бяспашпартнага злавіў капітан-спраўнік. Ты стаіш бадзёра на вочнай стаўцы. Чычыкаў пакланіўся з удзячнасцю. Даведаўшыся, што ён ішоў у палату для складання купчай, Манілаў выказаў гатоўнасць яго праводзіць. Прыяцелі ўзяліся пад рукі і пайшлі разам.
3376 Пры ўсякім невялічкім падвышэнні, узгорачку, ці сходачцы, Манілаў падтрымліваў Чычыкава і амаль прыпадымаў яго рукою, дадаючы з прыемнай усмешкаю, што ён ніяк не дапусціць, каб Павел Іванавіч ударыў свае ножкі. Чычыкаў сароміўся, ён не ведаў, як дзякаваць, бо адчуваў, што быў крыху цяжкаваты.
3377 Ва ўзаемных паслугах яны дайшлі, нарэшце, да плошчы, дзе знаходзіліся прысуцтвенныя месцы — вялікі трохпавярховы каменны дом, увесь белы, як крэйда, пэўна каб паказаць чыстату душ на тых пасадах, якія ў ім змяшчаліся; іншыя будынкі на плошчы не адпавядалі па велічыні каменнаму дому.
3378 Гэта былі: вартавая будка, каля якой стаяў салдат са стрэльбай, дзве-тры рамізніцкія біржы, і, нарэшце, доўгія парканы з вядомымі парканнымі надпісамі і рысункамі, надрапанымі вугалем і крэйдай; больш не знаходзілася нічога на гэтай адзінотнай ці, як у нас кажуць, прыгожай плошчы.
3379 Ён быў сярод грамадзян зусім як у роднай сям'і, а ў крамы і ў гандлёвы двор наведваўся, як ва ўласную кладоўку. Наогул ён сядзеў, як кажуць, на сваім месцы і пасадай сваёй авалодаў дасканала. Цяжка было нават і вырашыць, ці ён быў створаны для месца, ці месца для яго.
3380 Купцы першыя яго вельмі любілі, іменна за тое, што не горды; і сапраўды, ён хрысціў у іх дзяцей, куміўся з імі і хоць дзёр часам з іх моцна, але неяк надзвычай спрытна: і па плячу паляпае, і засмяецца, і чаем напоіць, паабяцае і сам прыйсці пагуляць у шашкі, распытае аб усім: як справы, што і як.
3381 Заўважыўшы, што закуска была гатова, паліцэймейстар прапанаваў гасцям скончыць віст пасля снедання, і ўсе пайшлі ў той пакой, адкуль ішоў прыемны пах, што даўно казытаў ноздры гасцей, і куды Сабакевіч даўно ўжо заглядаў праз дзверы, нацэліўшыся здалёк на асятра, які ляжаў убаку на вялікім блюдзе.
3382 Госці, выпіўшы па чарцы гарэлкі цёмнага, аліўкавага колеру, які бывае толькі на сібірскіх празрыстых каменнях, з якіх рэжуць на Русі пячаткі, падступілі з усіх бакоў з відэльцамі да стала і пачалі выяўляць, як кажуць, кожны свой характар і нахілы, націскаючы хто на ікру, хто на сёмгу, хто на сыр.
3383 Увабраўшы асятра, Сабакевіч сеў у крэсла і ўжо больш не еў, не піў, а толькі жмурыў і лыпаў вачамі. Паліцэймейстар, здаецца, не любіў шкадаваць віна; тостам не было ліку. Пакупкі Чычыкава зрабіліся прадметам размоў. У горадзе пайшлі чуткі, думкі, разважанні аб тым, ці карысна купляць на вывад сялян.
3384 Першы вораг гэта блізасць губерняў маларасійскіх, дзе, як вядома, вольны продаж гарэлкі. Я вас запэўняю: за два тыдні яны сап'юцца і будуць як вусцілкі. Другі вораг ёсць ужо самая прывычка да бадзяжнага жыцця, якая абавязкова набываецца сялянамі ў часе перасялення.
3385 На гэта паліцэймейстар заўважыў, што бунту няма чаго баяцца, што для папярэджання яго існуе ўлада капітана-спраўніка, што капітан-спраўнік, каб сам і не ездзіў, а паслаў толькі замест сябе адну шапку сваю, дык адна гэтая шапка пагоніць сялян да самага месца іх жыхарства.
3386 Паштмейстар заўважыў, што Чычыкава чакаюць свяшчэнныя абавязкі, што ён можа зрабіцца сярод сваіх сялян у некаторым родзе бацькам, паводле яго выразу, пашырыць нават дабрадзейную асвету, і пры гэтым выпадку адазваўся з вялікай пахвалаю аб Ланкастэравай школе ўзаемнага навучання.
3387 Нават дзіўна, зусім не падымаецца пяро, быццам свінец які-небудзь сядзіць у ім. Так і быць: аб характарах іх, відаць, трэба даць магчымасць сказаць таму, у каго жывей фарбы і больш іх на палітры, а нам прыдзецца хіба словы два аб выглядзе, ды аб тым, што больш павярхоўна.
3388 Каб яшчэ больш аблагародзіць рускую мову, амаль палавіна слоў была выкінута зусім з гаворкі, і таму вельмі часта трэба было звяртацца да французскай мовы, затое ўжо там, па-французску, іншая справа, там дазваляліся такія словы, якія былі куды больш жорсткімі, чым пералічаныя.
3389 Такім чынам, абмежаваўшыся паверхняй, будзем гаварыць далей. Да гэтага часу ўсе дамы неяк мала гаварылі пра Чычыкава, аддаючы, зрэшты, яму поўную справядлівасць у прыемнасці свецкага абыходжання; але з таго часу, як пранесліся чуткі аб яго мільёнстве, знайшліся і іншыя якасці.
3390 Рабіліся спробы надаць яму мноства розных выразаў: то важны і сталы, то пачцівы, але з некаторай усмешкай, то проста пачцівы без усмешкі; адпушчана было ў люстэрка некалькі паклонаў у суправаджэнні невыразных гукаў, крыху падобных да французскіх, хоць па-французску Чычыкаў не ведаў зусім.
3391 Самы прыемны настрой суправаджаў яго на працягу ўсяго часу апранання; ускладаючы падцяжкі або завязваючы гальштук, ён рабіў рэверансы і кланяўся з асаблівым спрытам, і хоць ніколі не танцаваў, але зрабіў антраша. Гэтае антраша мела маленькі нявінны вынік: задрыжаў камод і ўпала са стала шчотка.
3392 Так бывае на тварах чыноўнікаў у часе агляду прыехаўшым начальнікам давераных кіраванню іх месцаў: пасля таго як першы страх прайшоў, яны ўбачылі, што многа чаго яму падабаецца, і сам ён меў ласку, нарэшце, пажартаваць, гэта значыць сказаць з прыемнай усмешкай некалькі слоў.
3393 Ён развязна і спрытна абмяняўся прыемнымі словамі з некаторымі дамамі, падыходзіў да той ці іншай дробным крокам ці, як кажуць, тупацеў ножкамі, як звычайна робяць, ходзячы на высокіх абцасах маленькія дзядулі-фарсуны, якіх завуць мышынымі жарэбчыкамі, і якія забягаюць вельмі ўвішна каля дам.
3394 Такім чынам думаюць некаторыя дамы. Кожная дама дала сабе ўнутраны зарок быць як мага больш чароўнай у танцах і паказаць ва ўсім бляску перавагу таго, што ў яе было самага выдатнага. Паштмейстарша, вальсуючы, з такой томнасцю апусціла набок галаву, што адчувалася сапраўды нешта незямное.
3395 А тым часам герою нашаму рыхтавалася страшэнна непрыемная нечаканасць: у той час, калі бландзінка пазяхала, а ён расказваў ёй такія-сякія гісторыйкі, якія здараліся ў розныя часы, і нават закрануў быў грэчаскага філосафа Дыягена, паказаўся з апошняга пакоя Наздроў.
3396 Але як на бяду, у гэты час падкруціўся губернатар, які выказаў надзвычайную радасць, што знайшоў Паўла Іванавіча, і спыніў яго, просячы быць суддзёй у спрэчцы яго з двума дамамі наконт таго, ці трывала жаночае каханне, ці не; а тым часам Наздроў ужо ўбачыў яго ды ішоў проста насустрач.
3397 Вядома, паштмейстар і старшыня і нават сам паліцэймейстар, як водзіцца, жартавалі з нашага героя — ці не закаханы ўжо ён, і што мы, бачыце, ведаем, што ў Паўла Іванавіча сэрцайка крыху кульгае, ведаем, кім і падстрэлена; але ўсё гэта ніяк яго не суцяшала, як ён ні спрабаваў усміхацца і жартаваць.
3398 Сярод катыльёна ён сеў на падлогу і пачаў хапаць за крыссе танцораў, што было ўжо ні нашто не падобна, паводле выразу дам. Вячэра была вельмі вясёлая, усе твары, мільгаўшыя перад трайнымі падсвечнікамі, кветкамі, цукеркамі і бутэлькамі, былі асветлены самым нявымушаным задаваленнем.
3399 Але дзіўны чалавек: яго моцна засмучала непрыхільнасць тых самых, якіх ён не паважаў і наконт якіх адзываўся рэзка, ганьбуючы іх марнатраўства і ўбранні. Гэта тым больш было яму прыкра, што, разабраўшы справу ясна, ён бачыў, што прычынай гэтага быў часткова сам.
3400 Іменна ў аддаленых вуліцах і завулках горада бразгатаў вельмі дзіўны экіпаж, які выклікаў неўразуменне наконт сваёй назвы. Ён не быў падобны ні да тарантаса, ні да каляскі, ні да брычкі, а хутчэй быў падобен да таўсташчокага выпуклага кавуна, пастаўленага на колы.
3401 Сабакі забрахалі, і вароты, разявіўшыся, нарэшце, праглынулі, хоць і з вялікімі цяжкасцямі, гэтае нязграбнае дарожнае стварэнне. Экіпаж уз'ехаў на цесны двор, завалены дрывамі, курасаднямі і ўсякімі клетухамі; з экіпажа вылезла пані: гэтая пані была памешчыца, калежская сакратарша Каробачка.
3402 Пацалунак адбыўся звонка, бо сабачкі забрахалі зноў, за што іх сцебанулі хустачкай, і абедзве дамы накіраваліся ў гасціную, зразумела, блакітную, з канапай, авальным сталом і нават шырмачкамі, абвітымі плюшчом; следам за імі пабеглі з вурчэннем махнатая Адэль і высокі Папуры на тонкіх ножках.
3403 У гарадскіх меркаваннях з'явіліся раптам два зусім процілеглыя погляды і стварыліся раптам дзве процілеглыя партыі: мужчынская і жаночая. Мужчынская партыя, самая бязладная, звярнула ўвагу на мёртвыя душы. Жаночая занялася выключна выкраданнем губернатарскай дачкі.
3404 Першае здарэнне было з нейкімі сольвычэгодскімі купцамі, якія прыехалі ў горад на кірмаш і задалі пасля торгу пагулянку прыяцелям сваім усцьсысольскім купцам, пагулянку на рускую нагу з нямецкімі вымудрамі: аршадамі, пуншамі, бальзамамі і інш. Пагулянка, як вядзецца, скончылася бойкай.
3405 Другая паперка змяшчала ў сабе паведамленне губернатара суседняй губерні пра ўцёкшага ад законнага праследавання разбойніка, і што калі акажацца ў іх губерні падазроны чалавек, які не пакажа ніякіх пасведчанняў і пашпартаў, дык затрымаць яго неадкладна. Гэтыя дзве паперы так і ашаламанілі ўсіх.
3406 У гэтага класа людзей ёсць вельмі дзіўны звычай. Калі яго запытаць проста аб чым-небудзь, ён ніколі не ўспомніць, не прыбярэ ўсяго ў галаву і нават проста адкажа, што не ведае, а калі запытаць аб чым іншым, тут вось ён і прыпляце яго, і раскажа з такімі падрабязнасцямі, якіх і ведаць не захочаш.
3407 Для ўсяго гэтага вырашана было сабрацца знарок у паліцэймейстара, ужо вядомага чытачам бацькі і дабрадзея горада. Сабраўшыся ў паліцэймейстара, ужо вядомага чытачам бацькі і дабрадзея горада, чыноўнікі мелі выпадак заўважыць адзін другому, што яны нават схудалі ад гэтага клопату і трывог.
3408 Так гаварылі чыноўнікі, а ці можна сапраўды ўстояць супроць чорта, аб гэтым меркаваць не аўтарская справа. У нарадзе, якая сабралася на гэты раз, вельмі прыкметна была адсутнасць той неабходнай рэчы, якую ў простанароддзі называюць толкам. Наогул мы неяк не створаны для прадстаўнічых паседжанняў.
3409 А гатоўнасць кожную хвіліну ёсць, бадай, на ўсё. Мы раптам, як вецер павее, завядзем таварыствы добрачынныя, заахвочвальныя і невядома якія. Мэта будзе прыгожая, а пры ўсім гэтым нічога не выйдзе. Можа, гэта адбываецца таму, што мы раптам здавальняемся ў самым пачатку і ўжо лічым, што ўсё зроблена.
3410 Не аб якіх-небудзь бедных ці старонніх ішла справа, справа датычылася кожнага чыноўніка асабіста, справа датычылася бяды, усім аднолькава пагражаўшай, значыцца, мімаволі тут трэба было трымацца больш аднадушна і цесна. Але пры ўсім тым вышла чорт ведае што такое.
3411 Тут паштмейстар ускрыкнуў і ляпнуў з усяго размаху рукой па сваім ілбе, назваўшы сябе публічна пры ўсіх цяляцінай. Ён не мог зразумець, як падобная акалічнасць не прышла яму ў галаву на самым пачатку расказу, і прызнаўся, што зусім справядліва прыказка: рускі чалавек заднім розумам моцны.
3412 Між іншым трэба памятаць, што ўсё гэта адбывалася ў хуткім часе пасля слаўнага выгнання французаў. У той час усе нашы памешчыкі, чыноўнікі, купцы, сядзельцы, і ўсякі пісьменны і нават непісьменны народ, зрабіліся, прынамсі, на цэлых восем год заядлымі палітыкамі.
3413 Шмат хто з чыноўнікаў і высокароднага дваранства таксама мімаволі падумвалі пра гэта і заражоныя містыцызмам, які, як вядома, быў тады ў вялікай модзе, бачылі ў кожнай літары, з якіх было складзена слова Напалеон, нейкае асаблівае значэнне; многія нават адкрылі ў ім апакаліпсічныя лічбы.
3414 Усё жыццё лічыць, што дактары і гарэлага шэлега не варты, а скончыцца тым, што звернецца, нарэшце, да бабкі, якая лечыць шэптамі і заплёвамі, або, яшчэ лепш, выдумае сам які-небудзь дэкохт з невядома якой дрэні, якая, бог ведае, чаму, здасца яму іменна сродкам супроць яго хваробы.
3415 Хто топіцца, кажуць, дык і за трэску хопіцца, і ў яго няма на гэты час розуму падумаць, што на трэсцы можа хіба праехацца верхам муха, а ў ім вагі амаль на чатыры пуды, калі нават не цэлых пяць; але не прыходзіць да яго ў той час кемлівасць, і ён хапаецца за трэску.
3416 А няхай спаткае гэтую кемлівую галаву якая-небудзь бяда і няхай давядзецца яму самому трапіць у цяжкія выпадкі жыцця, куды падзеўся характар! зусім збянтэжыўся непахісны муж, і вышаў з яго нікчэмны баязлівец, мізэрнае, слабое дзіця, ці проста фецюк, як называе Наздроў.
3417 Ускрыкнулі, як водзіцца, успляснуўшы рукамі: «ах, божа мой!», паслалі па доктара, каб пусціць кроў, але ўбачылі, што пракурор быў ужо адно бяздушнае цела. Тады толькі са спачуваннем даведаліся, што ў нябожчыка была сапраўды душа, хоць ён па скромнасці сваёй ніколі яе не паказваў.
3418 Даволі з дзесяці бакоў мець адзін дурны, каб цябе прызналі дурнем, не зважаючы на дзевяць добрых. Чытачам лёгка разважаць, гледзячы з свайго спакойнага кутка і верхавінкі, адкуль адкрыты ўвесь кругагляд на ўсё, што робіцца ўнізе, дзе чалавеку відаць толькі блізкі прадмет.
3419 Якія крывыя, глухія, вузкія, непраходныя, заносячыя далёка ўбок дарогі выбрала чалавецтва, імкнучыся дасягнуць вечнай ісціны, у той час як перад ім быў адкрыты ўвесь просты шлях, падобны да шляху, што вядзе да цудоўнага будынка, прызначанага быць царскім палацам.
3420 Як знарок у той час ён схапіў лёгкую прастуду, флюс і невялікае запаленне ў горле, на раздачу якіх надзвычай шчодры клімат многіх нашых губернскіх гарадоў. Каб не спынілася, божа барані, як-небудзь жыццё без патомкаў, ён вырашыў лепш пасядзець дзянькі са тры ў пакоі.
3421 Выхад яго, як усякага ачуняўшага чалавека, быў сапраўды святочны Усё, што ні траплялася яму, набыло ўсмешлівы выгляд, і дамы, і праходзіўшыя мужыкі, даволі, аднак, сур'ёзныя, з якіх той-сёй паспеў ужо заехаць свайму брату ў вуха. Першы візіт ён меў намер зрабіць губернатару.
3422 Выраб фальшывых асігнацый, выкраданне губернатарскай дачкі, смерць пракурора, прычынай якой з'яўляецца быццам ён, прыезд генерал-губернатара, — усё гэта яго даволі моцна напалохала. Ну, ужо калі пайшло на тое, падумаў ён сам сабе, дык марудзіць больш няма чаго, трэба адсюль выбірацца як найхутчэй.
3423 Селіфан, пастаяўшы хвіліны са дзве каля дзвярэй, нарэшце вельмі павольна вышаў з пакоя. Павольна, як толькі можна ўявіць сабе павольна, сыходзіў ён з лесніцы, адбіваючы сваімі мокрымі ботамі сляды па сыходзіўшых уніз збітых прыступках, і доўга пачухваў рукой патыліцу.
3424 Ці проста шкода пакідаць сагрэтае ўжо месца на людской кухні пад кажухом, каля печы, ды капусту з гарадскім мяккім пірагом, з тым, каб зноў цягнуцца пад дождж і слату і розную дарожную нягоду? Бог ведае, не ўгадаеш. Шмат чаго значыць у рускага народа пачухванне патыліцы.
3425 Як ён ні гарачыўся, называў іх шэльмамі, разбойнікамі, грабежнікамі праязджаючых, намякнуў нават на страшны суд, але кавалёў нічым не праняў: яны поўнасцю вытрымалі характар: не толькі не адступіліся ад цаны, але нават пракорпаліся за работай замест двух гадзін, цэлых пяць з палавінай.
3426 Ці тут, у табе хіба не нарадзіцца бязмежнай думцы, калі ты сама без канца? Ці не быць тут асілку, калі ёсць месца, дзе разгарнуцца і прайсціся яму. Якое дзіўнае і прывабнае, і імклівае, і цудоўнае ў слове: дарога! і якая цудоўная яна сама, гэтая дарога: ясны дзень, асенняе лісце, халоднае паветра.
3427 На вяршыні неба сонца; лягчэй! лягчэй! чуецца голас, воз спускаецца з круцізны: унізе грэбля шырокая і шырокі ясны ставок, ззяючы як меднае дно перад сонцам; вёска, хаты рассыпаліся па схіле гары; як зорка блішчыць у баку крыж вясковай царквы; гамонка мужыкоў і нясцерпны апетыт у жываце.
3428 Колькі разоў, гінучы і топячыся, я хапаўся за цябе, і ты кожны раз велікадушна выносіла і ратавала! А колькі нарадзілася ў табе цудоўных задум, паэтычных мар, колькі адчулася дзіўных уражанняў. Але і наш друг Чычыкаў адчуваў у гэты час не зусім празаічныя мары.
3429 Дамам ён не спадабаецца, гэта можна сказаць станоўча, бо дамы патрабуюць, каб герой быў усебаковая дасканаласць, і калі ёсць нейкая душэўная або цялесная плямка, тады бяда! Як глыбока ні зірні аўтар яму ў душу, хоць чысцей за люстэрка адбі яго вобраз, яму не дадуць ніякай цаны.
3430 Але да чаго і навошта гаварыць пра тое, што наперадзе? Непрыстойна аўтару, які даўно ўжо стаў мужам, выхаванаму суровым унутраным жыццём і асвяжаючай цвярозасцю адзіноты, забывацца падобна юнаку. Усяму свая чарга, і месца, і час! А дабрадзейны чалавек ўсё-такі не ўзяты ў героі.
3431 Тут жыла сваячка іх, кволая бабулька, якая ўсё яшчэ хадзіла кожную раніцу на рынак, а потым сушыла свае панчохі каля самавара; яна папляскала хлапчука па шчацэ і палюбавалася яго паўнатой. Тут павінен быў ён застацца і хадзіць штодня ў класы гарадскога вучылішча.
3432 У дачыненні да начальства ён трымаў сябе яшчэ больш разумна. Сядзець за партай ніхто не ўмеў так ціха. Трэба заўважыць, што настаўнік быў вялікі аматар цішыні і добрых паводзін, і цярпець не мог разумных і вострых хлопчыкаў; яму здавалася, што яны абавязкова павінны з яго смяяцца.
3433 Чычыкаў адразу прадаў старэнькі дварок з мізэрнай зямелькай за тысячу рублёў, а сям'ю людзей перавёў у горад, думаючы асталявацца ў ім і заняцца службай. У гэты час выгналі са школы за дурнату або іншую віну беднага настаўніка, аматара цішыні і пахвальных паводзін.
3434 Але ў ім не было прывязанасці ўласна да грошай для грошай; ім не ўладалі скнарлівасць і скупасць. Не, не яны рухалі ім, яму здавалася наперадзе жыццё ва ўсіх выгадах, з усялякім дастаткам, экіпажы, дом, выдатна ўпарадкаваны, смачныя абеды, вось што безупынна насілася ў галаве яго.
3435 Трэба сказаць, што чыноўнікі палаты асабліва адзначаліся мізэрнасцю і мелі кепскі выгляд. У некаторых былі твары быццам дрэнна выпечаны хлеб: шчаку разнесла ў адзін бок, падбародак скасіла ў другі, верхнюю губу падняло пухіром, ды яна ў дадатак да гэтага яшчэ і парэпалася; словам, зусім непрыгожа.
3436 Адны толькі густыя рабіны і выбоіны, якія пакрывалі іх, адносілі яго да ліку тых твараў, на якіх, паводле народнага выразу, прыходзіў чорт уночы гарох малаціць. Здавалася, не было сілы чалавечае падкаціцца да такога чалавека і заслужыць яго прыхільнасць, але Чычыкаў папрабаваў.
3437 З гэтага часу пайшло лягчэй і больш паспяхова. Ён зрабіўся чалавекам прыкметным. Усё меў ён, што трэба для гэтага свету: і прыемнасць у абыходжанні і ўчынках, і спрытнасць у справах. З такімі сродкамі здабыў ён за кароткі час тое, што называюць хлебным месцам, і скарыстаў яго выдатным чынам.
3438 Зачараваны просьбіт вяртаўся дамоў ледзь не ў захапленні, думаючы: «вось, нарэшце, чалавек, якіх трэба больш, гэта проста каштоўнейшы дыямэнт!» Але чакае просьбіт дзень, другі, не прыносяць справы дадому, на трэці таксама. Ён у канцылярыю, справа і не пачыналася; ён да каштоўнейшага дыямэнта.
3439 Просьбіт, вядома, кажа праўду, але затое цяпер няма хабарнікаў: усе кіраўнікі спраў самыя чэсныя і высокародныя людзі, сакратары толькі ды пісары шэльмы. Хутка надарылася Чычыкаву поле куды прастарнейшае: стварылася камісія для пабудовы нейкага казённага, вельмі капітальнага будынка.
3440 Шэсць год валаводзілася каля будынка, але клімат ці што перашкаджаў, ці матэрыял ужо быў такі, толькі ніяк не ішоў казённы будынак вышэй падмурка. А тым часам у другіх канцах горада апынулася ў кожнага з членаў камісіі па прыгожаму дому грамадзянскай архітэктуры: відаць грунт зямлі быў там лепшы.
3441 Усё, што ні было пад яго начальствам, зрабілася страшным праследвальнікам няпраўды; усюды ва ўсіх справах яны праследавалі яе, як рыбак восцямі праследуе якую-небудзь мясістую бялугу, і праследавалі яе з такім поспехам, што ў хуткім часе ў кожнага з'явілася па некалькі тысяч капіталу.
3442 Трэба было пераехаць у іншы горад, там яшчэ ствараць сабе вядомасць. Усё неяк не клеілася. Дзве, тры пасады павінен ён быў змяніць за самы кароткі час. Пасады неяк былі брудныя, нізкія. Трэба ведаць, што Чычыкаў быў самы прыстойны чалавек, які калі-небудзь існаваў на свеце.
3443 З гэтай прычыны ён кожны раз, калі Пятрушка прыходзіў распранаць яго і скідаць боты, клаў сабе ў нос гваздзічку, і ў многіх выпадках нервы ў яго былі далікатныя, як у дзяўчыны; і таму цяжка яму было апынуцца зноў у тых радах, дзе ўсё тхнула сівухай і непрыстойнасцю ва ўчынках.
3444 Становішча яго вельмі падобна было да становішча вучня, які выбег з сакрэтнага пакоя, куды начальнік паклікаў яго з тым, каб даць сякое-такое настаўленне, але замест таго высек зусім нечаканым чынам. Праз кароткі час не было ад яго ніякага жыцця кантрабандыстам.
3445 Гэта быў страх і адчай усяго польскага жыдоўства. Сумленнасць і непадкупнасць яго былі непераможныя, амаль ненатуральныя. Ён нават не сабраў сабе невялічкага капітальца з розных канфіскаваных тавараў і сякіх-такіх рэчаў, якія адбіраліся, але не паступалі ў казну для ўнікнення лішняй перапіскі.
3446 Такая старанна-бескарыслівая служба не магла не зрабіцца прадметам агульнага здзіўлення і не дайсці, нарэшце, да ведама начальства. Ён атрымаў чын і павышэнне і следам за гэтым прадставіў праект злавіць усіх кантрабандыстаў, просячы толькі сродкаў выканаць яго самому.
3447 Умовы былі заключаны, і таварыства пачало дзейнічаць. Дзеянні пачаліся бліскуча: чытач, без сумнення, чуў так часта перадаваную гісторыю аб дасціпным падарожжы іспанскіх бараноў, якія, зрабіўшы пераход цераз граніцу ў падвойных кажушках, пранеслі пад кажушкамі на мільён брабантскіх карункаў.
3448 Галоўнае ў тым, што патайныя зносіны з кантрабандыстамі зрабіліся відавочнымі. Стацкі саветнік, хоць сам згінуў, але такі ўпёк свайго таварыша. Чыноўнікаў аддалі пад суд, канфіскавалі, апісалі ўсё, што ў іх было, і ўсё гэта ўдарыла раптам, як гром, над іх галовамі.
3449 Так скардзіўся і плакаў наш герой, а тым часам дзейнасць ніяк не памірала ў яго галаве; там усё штосьці хацела будавацца: чакала толькі плана. Зноў скурчыўся ён, зноў пачаў цяжкое жыццё, зноў абмежаваў сябе ва ўсім, зноў з чыстаты і прыстойнага становішча апусціўся ў бруд і нізкае жыццё.
3450 Але мудры той, хто не пагарджае ніякім характарам, але, утаропіўшы ў яго выпрабавальны позірк, вывучае яго да першапачатковых прычын. Хутка ўсё ператвараецца ў чалавеку; не паспееш азірнуцца, як ужо вырас у сярэдзіне страшны чарвяк, які самаўладна пацягнуў да сябе ўсе жыццёвыя сокі.
3451 Вышэйшымі наканаваннямі яны вядуцца, і ёсць у іх нешта такое, што вечна кліча, не змаўкаючы ўсё жыццё. Вялікі зямны шлях прысуджана прарабіць ім: усёроўна, ці ў змрочным вобразе, ці пранёсшыся светлай з'явай, якая ўзрадуе свет — аднолькава выкліканы яны для невядомага чалавеку дабра.
3452 Быў ён тое, што называюць на Русі асілак, і ў той час, калі бацька займаўся нараджэннем звера, дваццацігадовая плячыстая натура яго так і парывалася разгарнуцца. Ні за што не ўмеў ён узяцца лёгка, усё ці рука ў каго-небудзь затрашчыць, ці гузак ускочыць на чыім-небудзь носе.
3453 Ці віхуры сядзяць у вашых грывах! Ці старожкае вуха гарыць у кожнай вашай жылцы? Пачулі з вышыні знаёмую песню, дружна і разам напружылі мядзяныя грудзі і, амаль не крануўшы капытамі зямлі, ператварыліся ў адны выцягнутыя лініі, якія ляцяць па паветры, і імчыцца ўся натхнёная богам!.
3454 Штучнай пасадкай, дзякуючы няроўнасці гарыстага яру, поўнач і поўдзень расліннага царства сабраліся сюды разам. Дуб, елка, лясная ігруша, клён, вішняк і цярніна, чыліга і рабіна, аблытаная хмелем, то дапамагаючы адно аднаму расці, то глушачы адно аднаго, лезлі па ўсёй гары, знізу да верху.
3455 Толькі іскра залатой царкоўнай макаўкі, успыхваючы пры сонечным асвятленні, сведчыла, што гэта было люднае вялікае паселішча. Усё гэта было ахутана ў цішыню непарушную, якую не абуджалі нават адгалоскі паветраных спевакоў, што ледзь даляталі да слыху і гінулі ў прасторах.
3456 Ці нараджаюцца ўжо такія характары, ці потым утвараюцца, як параджэнне сумных акалічнасцей, якія сурова спадарожнічаюць чалавеку? Замест адказу на гэта, лепш расказаць гісторыю яго выхавання і маленства. Здавалася, усё ішло да таго, каб атрымалася з яго штосьці людскае.
3457 Шмат якіх гарэзаў ён не стрымліваў, бачачы ў іх пачатак развіцця ўласцівасцей душэўных і кажучы, што яны яму патрэбны, як высыпка доктару-каб даведацца напэўна, што іменна знаходзіцца ў сярэдзіне чалавека. Як любілі яго ўсе хлапчукі! Не, ніколі не бывае такой любасці ў дзяцей да сваіх бацькоў.
3458 Большую частку навук выкладаў ён сам. Без педанцкіх тэрмінаў, напышлівых думак і поглядаў, умеў ён перадаць самую душу навукі, так што і няпоўнагодняму было відаць, на што яна яму патрэбна. З навук былі выбраныя толькі тыя, якія могуць стварыць з чалавека грамадзяніна сваёй зямлі.
3459 Нічога не ўтойваў: усе засмучэнні і перашкоды, якія толькі паўстаюць перад чалавекам на шляху яго, усе спакусы і прывабы, якія чакаюць яго наперадзе, збіраў ён перад ім ва ўсёй сваёй аголенасці, не ўтойваючы нічога. Усё было яму вядома, нібы сапраўды ён сам перабыў ва ўсіх званнях і пасадах.
3460 Дзіўна: добрых вось паводзін і не дамогся Фёдар Іванавіч. Завялося свавольства патайнае. Усё было ў струнку днём і ішло папарна, а па начах завяліся гулянкі. З навукамі таксама здарылася штосьці дзіўнае. Былі выпісаны новыя выкладчыкі, з новымі поглядамі і новымі кутамі і пунктамі гледжання.
3461 Страцілася пашана да начальства і ўлады: пачалі насміхацца і з настаўнікаў, і з выкладчыкаў; дырэктара пачалі называць Федзькам, булкай і іншымі рознымі імёнамі. Распуста завялася ўжо зусім не дзіцячая: завяліся такія справы, што трэба было шмат каго выключыць і выгнаць.
3462 За два гады нельга было пазнаць установы. Андрэй Іванавіч быў характару ціхага. Яго не маглі захапіць ні начныя оргіі таварышоў, якія прыдабылі сабе нейкую даму перад самымі вокнамі дырэктарскай кватэры, ні кашчунства іх над святыняй праз тое толькі, што трапіўся не вельмі разумны поп.
3463 Медыцыну, філасофію, і нават права, і ўсеагульную гісторыю чалавецтва ў такім велізарным памеры, што прафесар за тры гады паспеў толькі прачытаць уводзіны ды развіццё абшчын нейкіх нямецкіх гарадоў, — і бог ведае, чаго ён ні слухаў! Але ўсё гэта заставалася ў галаве яго нейкімі недарэчнымі шматкамі.
3464 У лік сяброў Андрэя Іванавіча, якіх у яго было многа, трапіла два чалавекі, якія былі тое, што называецца незадаволеныя людзі. Гэта былі тыя неспакойна дзіўныя характары, якія не могуць пераносіць абыякава не толькі несправядлівасці, але нават і ўсяго таго, што здаецца ў іх вачах несправядлівасцю.
3465 Яны, абудзіўшы ў ім нервы і дух раздражлівасці, прымусілі прыкмячаць усе тыя дробязі, на якія ён раней і не думаў звяртаць увагі. Фёдар Фёдаравіч Леніцын, начальнік аднаго з аддзяленняў, якія размяшчаліся ў раскошных залах, раптам яму не спадабаўся. Ён стаў знаходзіць у ім безліч недахопаў.
3466 Нейкі злы дух штурхаў яго зрабіць што-небудзь непрыемнае Фёдару Фёдаравічу. Ён вышукваў гэтага з нейкай асаблівай асалодай і меў поспех. Аднойчы пагаварыў ён з ім да таго сур'ёзна, што яму прапанавана было ад начальства — або прасіць прабачэння, або ісці ў адстаўку.
3467 Безупынна адпрошваліся яны ад працы, скардзячыся на цяжкасць паншчыны. Дзіўная справа! Ён знішчыў зусім усякія прыносы палатна, ягад, грыбоў і арэхаў, на палавіну зменшыў іншую працу, думаючы, што бабы скарыстаюць гэты час на хатнюю гаспадарку, абшыюць, апрануць сваіх мужыкоў, павялічаць гароды.
3468 Надумаўся быў ён паспрабаваць нейкую там школу паміж імі завесці, але з гэтага атрымалася такая лухта, што ён і галаву звесіў; лепш было і не задумваць! У справах судовых і ў разглядах зусім не патрэбны былі ўсе гэтыя юрыдычныя тонкасці, на якія навялі яго прафесары-філосафы.
3469 Або, зажмурыўшы зусім вочы і прыўзняўшы галаву ўгору, да прастораў нябёс, даваў магчымасць нюху свайму ўпіваць пах палёў, а слыху здзіўляцца з галасоў паветранага пявучага насельніцтва, калі яно адусюль, ад нябёс і ад зямлі, злучаецца ў адзін гуказгодны хор, не пярэчачы адзін другому.
3470 У жыце б'е перапёлка, у траве дзярэцца драч, над ім вурчаць і ціўкаюць пералятаючы канаплянкі, мэкае, узняўшыся ў паветра, баранчык, трэліць жаўранак, знікаючы ў святле, і звонамі труб разлягаецца курлыканне журавоў, якія будуюць трохкутнікам свае чароды высока ў небе.
3471 Адгукаецца ўся аколіца, ператварыўшыся ў гукі. Тварэц! які яшчэ прыгожы твой свету глушы, у вёсачцы, далёка ад подлых гасцінцаў і гарадоў! Але і гэта пачало яму надакучаць. Хутка ён і зусім пакінуў хадзіць на поле, засеў у пакоях, адмовіўся нават прымаць з дакладам прыказчыка.
3472 Размовы іх пачалі яму здавацца неяк павярхоўнымі, еўрапейска-адкрытае абыходжанне, з паляпваннем па калене, таксама і нізкапаклонствы і развязнасці — пачалі яму здавацца ўжо занадта простымі і адкрытымі. Ён рашыў з імі зусім раззнаёміцца і зрабіў гэта нават досыць рэзка.
3473 Генерал жыў генералам, хлебасольнічаў, любіў, каб суседзі прыязджалі выказваць яму шанаванне, сам не аддаваў візітаў, гаварыў хрыпла, чытаў кнігі і меў дачку, істоту нябачаную, дзіўную. Яна была штосьці жывое, як само жыццё. Імя яе было Улінька. Выхавалася яна неяк дзіўна.
3474 Яе вучыла англічанка-гувернантка, якая не ведала ніводнага слова па-руску. Маці страціла яна яшчэ ў маленстве. Бацька не меў часу. Між іншым, любячы дачку да шаленства, ён мог толькі раздурыць яе. Як у дзіцяці, якое ўзгадавалася на волі, у ёй было ўсё свавольным.
3475 Калі яна гаварыла, у ёй, здавалася, усё імкнулася следам за думкай — выраз твару, выраз гутаркі, рух рукі; самыя зборкі сукенкі быццам імкнуліся ў той самы бок і, здавалася, быццам вось яна сама паляціць следам за ўласнымі словамі. Нічога не было ў ёй утоенага.
3476 Генерал прымаў спачатку Тенцетнікава досыць добра і прыветліва; але сыйсціся паміж сабой яны не маглі. Размовы іх канчаліся спрэчкамі і нейкім непрыемным адчуваннем з абодвух бакоў, таму што генерал не любіў пярэчанняў. Тенцетнікаў, з свайго боку, таксама быў чалавек вельмі чуллівы.
3477 Зразумела, што дзеля дачкі прабачалася шмат што бацьку, і мір у іх трымаўся, пакуль не прыехалі гасціць да генерала сваякі: графіня Балдырова і князёўна Юзякіна, адсталыя фрэйліны ранейшага двара, але ўтрымаўшыя і да гэтага часу сякія-такія сувязі, у выніку чаго генерал перад імі крыху подлічаў.
3478 Панталоны заходзілі нават у гасціную. На прыгожым стале перад канапай ляжалі засаленыя падцяжкі, быццам які пачастунак для гасця, і да таго зрабілася нікчэмным і сонным яго жыццё, што не толькі перасталі паважаць яго дваровыя людзі, але ледзь не клявалі хатнія куры.
3479 Падкухцік і дваровая дзяўчына беглі адчыняць вароты. У варотах паказаліся коні, акурат, як лепяць, ці рысуюць іх на трыумфальных варотах; морда направа, морда налева, морда пасярэдзіне. Вышэй іх, на козлах — фурман і лакей, у шырокім сурдуце, падперазаны насавой хусткай.
3480 За імі пан, у шапцы і шынялі, захутаны ў касынку вясёлкавых колераў. Калі экіпаж выкіраваўся каля ганку, выявілася, што быў ён не што іншае, як рэсорная лёгкая брычка. Пан, незвычайна прыстойнага выгляду, саскочыў на ганак з хуткасцю і спрытам амаль ваеннага чалавека.
3481 Два філосафы з гусар, якія начыталіся ўсякіх брашур, ды эстэтык, што не дакончыў вучэбнага курса, ды ігрок, які пратраціўся ўшчэнт, наладзілі нейкае філантрапічнае таварыства, пад вярхоўным кіраўніцтвам старога махляра і масона і таксама карцёжніка, але красамоўнейшага чалавека.
3482 Таварыства было закладзена з шырокай мэтай — здабыць трывалае шчасце ўсяму чалавецтву, ад берагоў Тэмзы да Камчаткі. Каса грошай спатрэбілася велізарная; ахвяры збіраліся з велікадушных членаў неймаверныя. Куды гэта ўсё пайшло — ведаў аб гэтым толькі адзін вярхоўны распарадчык.
3483 У гэтае таварыства зацягнулі яго два прыяцелі, якія належалі да класа засмучаных людзей, добрыя людзі, але якія, ад частых тостаў у імя навукі, асветы і будучых паслуг чалавецтву, зрабіліся потым фармальнымі п'яніцамі. Тенцетнікаў хутка схамянуўся і вышаў з гэтага кола.
3484 Ён крыху пастарэў: як відаць, не без бур і трывог быў для яго гэты час. Здавалася, быццам і самы фрак на ім крыху пашарпаўся, і брычка, і фурман, і слуга, і коні, і запрэжка як быццам паабціраліся і пазношваліся. Здавалася, быццам і самыя фінансы нават былі не ў зайздросным стане.
3485 Нават як быццам яшчэ прыемнейшы зрабіўся ён ва ўчынках і зваротах, яшчэ спрытней падкладаў пад ножку ножку, калі садзіўся ў крэсла. Яшчэ больш было мяккасці ў яго вымаўленні, асцярожнай памеркаванасці ў словах і выразах, больш умельства трымаць сябе і больш такту ва ўсім.
3486 Палавіна яго дагэтуль сляпая, з забітымі акяніцамі, раптам стала відушчай і азарылася. Усё пачало размяшчацца ў асветленых пакоях, і хутка ўсё набыло такі выгляд: пакой, прызначаны быць спальняй, размясціў у сабе рэчы, неабходныя для начнога туалета; пакой, прызначаны быць кабінетам.
3487 На гэтым трыкутным стале размясцілася падаставаная з чамадана вопратка, і іменна: панталоны пад фрак, панталоны новыя, панталоны шэранькія, дзве аксамітныя камізэлькі і дзве атласныя і сурдут. Усё гэта размясцілася адно на другім пірамідкай і накрылася зверху насавой шаўковай хустачкай.
3488 Спарожнены чамадан быў таксама падсунуты пад ложак. Шабля, якая ездзіла па дарогах, каб наганяць страх на зладзеяў, змясцілася таксама ў спальні, павіснуўшы на цвіку, недалёка ад ложка. Усё набыло выгляд чыстаты і ахайнасці незвычайнай. Нідзе ні паперкі, ні пярынкі, ні парушынкі.
3489 Самое паветра неяк палепшылася: у ім умацаваўся прыемны пах здаровага свежага мужчыны, які бялізны не заношвае, у лазню ходзіць і выцірае сябе мокрай губкай па нядзелях. У пярэднім зале спрабаваў быў умацавацца на час пах слугі Пятрушкі, але Пятрушка хутка перамешчаны быў у кухню, як яно і належала.
3490 Ухваліў філасафічную павольнасць гаспадара, сказаўшы, што яна абяцае стогадовае жыццё. Пра адзіноту выказаўся вельмі трапна, іменна, што яна жывіць вялікія думкі ў чалавеку. Зірнуўшы на бібліятэку і пахваліўшы кнігі наогул, заўважыў, што яны ратуюць ад бяздзейнасці чалавека.
3491 Так адгукаўся Тенцетнікаў аб сваім гасці. Чычыкаў, з свайго боку, быў вельмі рады, што пасяліўся на час у такога мірнага і ціхага гаспадара. Цыганскае жыццё яму надакучыла. Адпачыць, хоць месяц, у цудоўнай вёсцы, між палёў, на пачатку вясны, карысна было нават і ў гемараідальных адносінах.
3492 Цяжка было адшукаць лепшы куток для спачынку. Вясна, якую доўга затрымлівалі халады, раптам пачалася ва ўсёй красе сваёй, і жыццё зайграла ўсюды. Ужо сінелі пралескі, і па свежым ізумрудзе першай зеляніны жаўцелі дзьмухаўцы, лілова-ружовы анемон нахіляў кволую галоўку.
3493 То ішоў ён на прагулку па плоскай вяршыні ўзвышшаў, маючы перад вачамі даліны, што рассцілаліся ўнізе, дзе яшчэ ўсюды заставаліся вялікія азёры ад веснавога разводдзя, і астравамі на іх цямнелі яшчэ голыя лясы; або ўваходзіў у гушчар, у лясныя яры, дзе стоўпі.
3494 Хадзіў ён наглядаць першыя веснавыя работы, глядзець, як свежая ралля чорнай паласой праходзіла па зеляніне, і сейбіт, пастукваючы рукой аб сяўню, што вісела ў яго на грудзях, жменяй раскідаў насенне роўна, ні зернятка не перадаўшы на той ці іншы бок. Чычыкаў пабыў усюды.
3495 Ці мала чаго не прыходзіць у галаву, пад час прагулак, чалавеку, што чалавека так часта адцягвае ад нуднай цяперашняй хвіліны, варушыць, дражніць, кратае ўяўленне і бывае яму прыемна нават тады, калі ўпэўнены ён сам, што гэта ніколі не здзейсніцца! Людзям Паўла Іванавіча вёска таксама спадабалася.
3496 Пародзістыя стройныя дзеўкі, якіх цяжка ўжо цяпер адшукаць у вялікіх вёсках, прымушалі яго па некалькі гадзін стаяць варонай. Цяжка было сказаць, якая лепшая: ва ўсіх белыя грудзі, белыя шыі, ва ўсіх вочы рэпай, ва ўсіх вочы з павалокай, паходка, як у павы, і каса да пояса.
3497 Адусюль тхнула маслянай фарбай, якая ўсё абнаўляла і нічаму не давала састарыцца. Двор чыстатой быў падобны да паркета. З пашанай саскочыў Чычыкаў, загадаў аб сабе далажыць генералу і быў уведзены да яго проста ў кабінет. Генерал здзівіў яго велічным выглядам.
3498 Цяжка было сказаць, якой краіны яна была ўраджэнка. Такога чыстага, высокароднага абрысу твару нельга было адшукаць нідзе, апрача можа толькі на адных старажытных камейках. Простая і лёгкая, як стрэлка, яна ўзвышалася над усімі сваім ростам. Але гэта быў зман.
3499 Адкрыліся зноў лугі і прасторы, усеяныя асінавымі гаямі. Ціха падрыгваючы на пругкіх пружынах, асцярожна спускаўся далей па непрыкметным схіле гары спакойны экіпаж і, нарэшце, паімчаўся лугамі паўз млыны, з лёгкім громам па мастах, з невялікім пагойдваннем па дрогкаму мякішу нізіннай зямлі.
3500 Часта я пытаюся ў сябе: як мы сустрэліся і чаму? Памятаю, яшчэ калі вучылася ў школе, мне неяк не па-дзіцячы хацелася смутку, таямнічага, незвычайнага лёсу. Прайшлі гады — я спазнала смутак і зразумела, што навучыцца смутку нельга, як нельга навучыцца і радасці.
3501 Яшчэ я ведаю цяпер, што з гадамі душа цішэе, лагаднее, супакойваецца, але не засынае: яна, як і раней, шукае радасці, толькі ведае ўжо, што хоча іменна яе. Вось чаму я думаю, што пасталелы чалавек большы рамантык, чым ён быў у раннім юнацтве. І калі я зразумела гэта, я сустрэла цябе.
3502 А я падумала, што добра будзе занесці іх Лёльцы, сестрыной дачушцы: ты ведаеш, малой не вельмі соладка жывецца. Сястра даўно не ладзіць з мужам, усё не можа дараваць яму нейкія мужчынскія грахі — яны часта сварацца, а малое бегае ад бацькі да маці, не ведаючы, да каго хінуцца.
3503 Той раніцай, памятаю, ішла я паўз кінатэатр. Памятаю, як пад ягоным дахам, недзе там, за шэрымі калонамі, заўзята чырыкалі вераб'і, унізе, ля ўвахода, прыбіральшчыца шчыравала з дзеркачом, а на сцяне, над ёю, ружова білася, то святлеючы, то робячыся гусцей, трапяткая сонечная плямка.
3504 У тую раніцу ты быў такі спакойны, стомлена-ціхі нейкі, усмешлівы і лагодны. І ты так смешна і па-дзіцячы лёгка тады гаварыў. Памятаеш, калі я рассыпала на рагу вуліцы апельсіны і ты немаведама адкуль нахапіўся іх падбіраць? Усё нібы ў тую раніцу спрыяла таму, каб мы сустрэліся з табою.
3505 А якая была тады вясна! Дзе толькі не былі мы з табою тою вясной! У дождж да позняй ночы праседжвалі мы ў скверах, накрыўшыся тваім пінжаком, і, памятаеш, колькі разоў пачыналі думаць пра тое, каб некуды з'ехаць, далёка-далёка, у таямнічыя нікому не даступныя мясціны.
3506 Ты як бы помсціў за нешта мне, як бы знарок стараўся абразіць мяне — які ты быў жорсткі і ў той жа час нейкі разгублены ў сваёй халоднай зласлівасці. Мне было з табою так цяжка. Навошта ты рабіў гэтак? Толькі пазней я здагадалася, што ты раўнаваў мяне, што ты баяўся мяне страціць.
3507 І тады, зразумеўшы, я даравала табе ўсё. Гэта было ўжо летам, пасля таго як я паехала з нашага горада, сказаўшы, што мы надакучылі адно аднаму, што нам трэба адпачыць, пабыць на адзіноце, разабрацца ў сваіх пачуццях. Я паехала тады да цёткі, у ціхі і зялёны гарадок — былы абласны цэнтр.
3508 І ніхто не здзівіўся б, каб аднойчы на вуліцы паявіліся хоць бы козы. У тым горадзе ёсць рака, а ў яе за горадам, ля невялікай вёскі, упадае, выліваючыся ў тры ручвы, неглыбокая халодная рэчка. Над правым ручвом — пясчаны бераг, парослы лазой, за ім — гара з шатрыстымі цёмнымі соснамі.
3509 Кожны дзень я хадзіла на тую рэчку купацца. Ляжыш на беразе — трымціць, снуецца ў шырокіх ручвах вада, бялеюць на рачных астраўках валуны, сіняя тамлівая смуга вісіць над вадою там, дзе робіць паварот рака, дзе пад гарой насыпанага самазваламі пяску ракоча пад'ёмнік, грузячы баржы.
3510 Вочы бачаць, чуюць вушы, і, ціха стаіўшыся, лечыцца душа. Млеюць ад гарачыні палі, цячэ, снуецца ў сонечных промнях рака, далёка на ўзмор'і тужаць аб свежым ветры караблі, і вось-вось скаланецца сонная сінь, павее вецер і пагоніць караблі ў краіну добрых сустрэч.
3511 І тады я таксама пастаўлю ветразь. Так я вярнулася да цябе. Дружа, сёння ў мяне лірычны настрой: давай уявім сабе, што мы разам, давай сядзем побач — пагрэемся ля нядымнага агню нашай дружбы. Будзь блаславёная, нечаканая сустрэча, маўчыце, трубы, бубны і фанфары, — цішыня наўкол, і мы адны.
3512 Пойдзем пешкі. Але, слухай, ты ведаеш, той нашай школы цяпер ужо няма. Помніш хату цёткі Аўгінні — старую, без гародчыка пад вокнамі: вокны на вуліцу, помніш шырокі мурожны двор і напаўраскрытую паветку? Хату цётка некуды прадала, сама пераехала жыць да замужняй дачкі ў суседнюю вёску.
3513 Ну што ж, звіні — я цябе чую і сёння, зроблены з шурпатай снараднай галоўкі школьны званок! У тую восень, калі мы ўпершыню селі за парту, яшчэ ішла вайна. Недзе далёка былі нашы бацькі: чый ваяваў, слаў дадому пісьмы, а чый маўчаў — і тады ўсё некуды пісалі пісьмы нашы маткі.
3514 І вось адтуль, аднекуль, прыходзіў нарэшце адказ — вузкаваты лісток з друкаванымі літарамі, і ў ім, закрэсленыя чорнай рысай, нейкія словы, а тое, што аставалася, чыталася ўсюды аднолькава, чыталася так: прапаў без вестак. Над гэткім лістком плакала ў тую восень мая маці.
3515 Яна часта плакала ў той год: і раніцай, калі выпраўляла мяне ў школу, пачапіўшы палатняную торбачку з кніжкамі на маё плячо і даўшы ў рукі новенькую трохрублёўку на Чырвоны Крыж, і раніцай, калі не пускала мяне ў школу і я сядзеў цэлы дзень на печы, бо не было чаго абуць на ногі.
3516 Ты не мог дараваць яму гэта, і, навошта таіць, не мог дараваць і я. Давай жа цяпер, дружа, паклонімся невядомай магіле майго бацькі, і камень той, кінуты на пакутную дарогу бацькі твайго, давай падбяром таксама. Ні мой, ні твой бацька не вінаватыя перад часам і перад вайной.
3517 Мы закапалі тую запіску і, сцяўшыся ад хвалявання, ад трывожнай нязвыкласці толькі што зробленага, стрэлілі з самапала. Усё было ўрачыста, таямніча, і ўсё было падобна на клятву. Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж. Была навальніца. На дождж пачало брацца яшчэ звечара.
3518 Я пасадзіў Лену ў перапоўнены тралейбус, і яна паехала. Я пайшоў дадому пешкі. На горад насоўвалася цёмная маўклівая хмара. Было душна, вецер яшчэ не ўсчынаўся. Многа людзей вярталася ў горад — на матацыклах, матаролерах, у легкавушках. Над кінатэатрам бледна мігала рэклама.
3519 Нейкі дзядзька ў саламяным капелюшы нёс на плячы вудачкі, у руцэ ў яго была гаспадарчая сумка: з яе вытыркалася трава, у сумцы, мабыць, была рыба. Пасярод вуліцы стаяла міліцэйская машына: рэпрадуктар па-казённаму нудна даводзіў, што нельга парушаць правілы вулічнага руху.
3520 Мне хацелася, даўно хацелася прымірыць горад і вёску ў сваёй душы, і гэта была мая самая патаемная і самая душэўная думка. А можа, праўда дзядзькі Ігната, і чалавеку па-сапраўднаму трэба што-небудзь адно: горад ці вёска, месяц над хатай ці электрычны ліхтар? Не, мусіць, не так.
3521 Кучавыя воблакі ляжалі ўнізе, здавалася, на самай зямлі — зямля была далёка, і далёка было відно наўкол, і здавалася, у нейкі міг страчвала над табою ўладу ўсё зямное, і здавалася, у нейкі міг ты пазнаваў вечнасць — халодную вечнасць, прывабную і чыстую, як залацістае ззянне аблокаў.
3522 І, мусіць, не ўся праўда ў дзядзькі Ігната, праўда ў таго, у каго яе больш. Не, я не дакараў дзядзьку Ігната. Я думаў, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліва моцна, — няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога.
3523 А ноччу быў дождж. Была навальніца. Я даўно не бачыў такой навальніцы. Раз'ятрана білася ў трубах вада, сінія маланкі паласавалі неба, на вуліцы нешта гуло, сіпела, булькала, — водгулле грымотаў кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактыўнага самалёта. Праз Саўкі прабягала дарога.
3524 Кулялася ў равы, узбягала на ўзгоркі. То тулялася па хмызняку, то вясёла, адкрыта ўсміхалася жоўтаю пакручастаю стужкаю. Было адно месца, дзе дарога шпарка збягала па крутому скелзу. З аднога боку — гара, абросшая густым хмызняком, з другога — глыбокая прорва.
3525 Смоўж ляжыць дагары на зямлі. Скрозь галіны алешніку глядзіць у далёкае неба блакітнае і думае шчырую думу. Яму ўспамінаецца ўсё, што перажыў ён у апошні час. Як яго бралі ў жаўнеры, як не хацелася яму разлучацца з роднай вёскай, з роднымі людзьмі, як ён аж плакаў, ад'язджаючы ў войска.
3526 З Грышкам злучыліся, яшчэ два хлопцы прысталі. Сперш нішто было. Нічога не рабілі, гулялі, дурэлі, апавядалі адзін аднаму пра свае вандроўкі. Хлопцы прыходзілі з вёскі — яшчэ весялей было. А потым іначай пайшло. Адзін аднаму надакучылі, жыць па-воўчаму ў лесе абрыдла.
3527 Хіба не прыгожы гэтыя астатнія абуджэнні паволі засынаючага сэрца, гэтыя астатнія гулліва-радасныя выбухі заміраючага жыцця, гэтыя астатнія запозненыя асеннія кветкі? І хто можа забараніць любіць цябе, чароўна-смутная восень чалавечага жыцця! Не ўпадабаўся Мікіту гэткі зварот дзела.
3528 Усё навокал заслалася снегавым туманам, і як ні стараўся Мікіта разглядзець дарогу, далей дугі нічога не бачыў: толькі балюча рэзала вочы злая завіруха. Напаследак ён папусціў лейцы, павярнуўся бокам да сустрэчнага ветру і сеў нерухома, злажыўшы рукі і сагнуўшыся ў крук.
3529 У Мікіты цяпер было пачуццё, што ў малога дзіцяці, каторае, туляючыся да чаго-небудзь, заб'ецца галавой у падушку. Пачуццё асобнасці ад усяго надворнага, ад усяго, што дзеецца навокал, моцнае ўглыбенне ў самога сябе, нейкае здаволенне і прыемная свядомасць свайго існавання.
3530 У душы стварылася становішча ледзь падобнае да сну, нават думкі абвалакліся лёгкай пялёнкай туману. Толькі, як успамінаў пра Ягора, вяртаўся да яву. Непрыемна было чуваць яго прысутнасць адзаду, а найгорш — нялоўка было, што не пазваў сесці, шкадуючы кабылку.
3531 Яшчэ як толькі выехалі, заварушылася апаска. Сталі ўспамінацца розныя апавяданні пра Ягоравы чыннасці, пра яго смеласць і рашымасць, пра тое, як ён блізка што сярод белага дня рабаваў і губіў людзей, пра тое, як ён з спрытнасцю д'ябла выкручваўся з самых крытычных становішч.
3532 Пакуль ехалі полем, гэтая думка разбаўлялася ў агульным пачуцці Мікіты, пакрывалася агульным уражаннем завірухі. Цяпер жа, разам з тым як ціша і жудасць ледзь абудзілі яго і вярнулі да звычайнага душэўнага становішча, гэта думка раптам узмацнела да таго, што ўсяго Мікіту агарнула страхам.
3533 Страх гэты ўсё рос і пашыраўся і напаследак дасягнуў таго, што Мікіта не мог нават абярнуцца назад. Яму ўсё здавалася, што Ягор насцігае яго, што ён ужо нарыхтаваўся, каб ударыць. Па спіне прыкрай хваляй перабягаюць мурашкі, а неслухмяныя зубы пачыналі дробна тарабаніць.
3534 Назаўтрага падшывальцы-хлопцы цэлы дзень шукалі няшчасных Галілеевых пальцаў, але не знайшлі ніводнага. Астаўпшся з куксаю, Галілей не спыніў быў далейшых вынаходак, а, наадварот, узяўся за іх з яшчэ большым імпэтам і вёў іх аж да самае тае пары, калі ўвайшоў ён у гэтае апавяданне.
3535 Астатнія ягоныя канструкцыі былі: саматужная электрычнасць у мізэрнай яго хацёнцы і ўдасканаленая сушыльня, якую ён зрабіў, як было паказана вышэй, спецыяльна для Марыны Паўлаўны. Цяпер працаваў ён, паводле ўласных ягоных слоў, над «цыркулярнай» бяздымнай печкай.
3536 Ён ведаў, што старшыня сельсавета — даўгі, як вочап, і калматы, як памяло, прозвішчам Пацяроб — будзе крычаць больш без сэнсу і пускаць грубыя жарты: гэты развесяліць сялян, і некаторым ягоным словам дадуць веры, але шмат хто будзе падтакваць і смяяцца падлыжна, адно каб уладзіць начальству.
3537 Гэта не кулак ці, праўдзівей, не проста кулак, а былы кур'ер высачайшае камісіі па такіх-та і такіх-та справах. Год з дзесяць ён жыў у Маскве і, прыязджаючы ўлетку дамоў на пабыўку, падвешваў на відным месцы перад хатай гамак і гойдаўся ў ім важна, глыбакадумна.
3538 Гвардыян сядзеў на прыпечку і поркаўся з нейкімі скуратамі. Галілей спехам прывітаўся і, ператрусіўшыся цераз хату, сеў на пярэдняй лаве, бадай не на покуці: так рабіў ён выключна ў Гвардыяна, і была ў гэтым нейкая дзіўная, зразумелая толькі яму, дэманстрацыя.
3539 Усё ішло як мае быць. У Сымона Карызны не было ніякіх сумненняў аб тым, што той зрух, тая вялікая рэвалюцыйна-ператворная работа, якая бурна разгарнулася ў рэспубліцы, якую несла на сваім баявым сцягу партыя, ёсць сапраўды адзіна правільны, пэўны і няўхільны шлях далейшага поступу рэвалюцыі.
3540 За Сіўцом пойдуць іншыя вёскі. Але пакуль што тут справа яшчэ не рушыла з месца — усё асталося застыўшы на тым пункце, да якога прывёў першы, па Зеленюковаму вельмі ўдалы, сход. Але тут нешта робіць сам Зелянюк. Гэта добра — браць знізу, спакваля раскалупваць каржаватую глебу сялянскай псіхікі.
3541 Ці ёсць які сэнс і прычына да тых згрызот і душэўнага мітушэння, што апанавалі былі яго апошнімі часамі? Праўда, жонкі свае, Марыны Паўлаўны, ён не кахае. Ён ужо дасканала праверыў свае цяперашнія адносіны, свае пачуцці да яе і зрабіў гэтую рашучую канчатковую выснову.
3542 Ён ходзіць як да таварыша ў рабоце, ён і гаворыць з ёй больш аб розных справах — яна ўмее разумець яго і нават памагае яму разважыць тыя ці іншыя — выключна дзелавыя — сумненні. Чым жа ён вінаваты? За што ж Марына Паўлаўна злуе на яго? А яна злуе, ён добра бачыць, ды і яна надта гэтага не хавае.
3543 Паўлюк ішоў да гарэлкі паволі, сцеражліва, як па кладцы, і ўжо з паўдарогі выцягнуў наперад сваю непрыгожую хваравіта-чырвоную руку. Узяўшы шклянку, ён з момант трымаў яе ў нейкім зачарованым аслупяненні і тады ўжо пачаў хапліва піць, гулка чоўкаючы рухавым горлам.
3544 Гвардыян глядзеў яму ўслед роўным застылым поглядам, і на жорсткім пергамінавым твары ў яго не мігнула ні спагады, ні асуджэння, ні нават пагарды. Як зачыніліся за Паўлюком дзверы, ён так жа застыла паглядзеў на пустую пляшку, пакруціў яе ў руцэ і паставіў у шафу.
3545 Фактычна нічога такога асабліва новага Паўлюк не сказаў — мо не варта было і глуміць столькі гарэлкі. Але Гвардыян заўсёды мяркуе наперад. Ад яго не пяройдзе: стары п'янюга яшчэ будзе ў прыгодзе — хай ведае братаву ласку. Цяперашнім светам з кожным трэба мець сякую-такую палітыку.
3546 У чыстай палавіне сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры. Увесь гэты пакой пазастаўлены мэбляй розных гатункаў і рознае вартасці, сярод якой ёсць і самотныя адзінкі сапраўды шыкоўных, дарагіх гарнітураў і ўбогія прадстаўнікі мясцовага саматужнага майстэрства.
3547 Нават больш таго, у іх былі надзіва цёплыя, пяшчотныя стасункі, якія рэдка бываюць паміж дарослымі братам і сястрой. Тацяна дык проста ўбагаўляла свайго прыгожага, спрытнага, разумнага і шырока дасведчанага брата і атуляла яго чыста матчынскай ласкай, хоць была на колькі год маладзейшая за яго.
3548 Проста ён больш быў скрыты ў сабе (жыццё навучыла), дык не мог паказваць свайго пачуцця, як яно ёсць. Ён патворыў ёй, гяядзеў пагадліва на яе частыя мімалётныя раманы, нават, здаецца, яны імпанавалі яму, але любіў таксама і добра пашкеліць з яе, падражніцца. Тацяна не была распусніца.
3549 Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.
3550 Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытуліў галаву да сцяны і, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назіраў за двума пасажырамі насупраць — такімі непадобнымі адно да аднаго. Капітан Жарыс спіць. Парык з'ехаў набок — відаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Гарнітур памяты.
3551 Камісар крымінальнай паліцыі Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё віхурай урываюцца незнаёмыя людзі, цэлымі днямі, тыднямі, месяцамі патрабуюць пільнай увагі, а пасля зноў знікаюць у безаблічным натоўпе. Пад стук колаў мерна цякуць яго думкі, заўсёды адны і тыя самыя ў пачатку кожнай новай справы.
3552 Падабралі яго на Вялікіх бульварах — кінулася ў вочы, як ён кідаўся то ўзад, то ўперад у патоку аўтобусаў і легкавых машын. Загаварылі з ім па-французску. Ні слова адказу. Паспрабавалі распытаць яго на сямі ці васьмі мовах. Зноў маўчанне. Мігаў глуханямых таксама не зразумеў.
3553 Гарнітур, бялізна, чаравікі — усё на ім было новае. Усе меткі з адзежы зрэзаны. Ні дакументаў, ні кашалька. Але ў адной кішэні — пяць зусім новенькіх купюр па тысячы франкаў. Невясёлы, нічога не скажаш, пачатак расследавання! Пошукі ў службовых журналах, у антрапаметрычнай картатэцы.
3554 Каржакаваты карантыш. Ніякіх прыкмет неспакою або незадаволенасці не выказвае. Усміхаецца, і ўсё. Іншы раз, праўда, здаецца, намагаецца нешта ўспомніць, але надоўга яго не хапае. Страта памяці? Знялі парык і ўбачылі: не далей як два месяцы назад чэрап чалавеку раскавяліла куля.
3555 Упрошвае свайго гаспадара сказаць ёй хоць слова. А той адно глядзіць на яе пяшчотна і зычліва — як і на ўсіх астатніх. Капітан Жарыс знік з Вістрэама шаснаццатага верасня. Цяпер канец кастрычніка. Мэгрэ сядзеў адзін у гатэльным рэстаранчыку на сорак — пяцьдзесят чалавек.
3556 Мэбля — як і ва ўсіх пляжных гатэлях. Вазачкі на сталах. Нічога агульнага з Вістрэамам, які цікавіў камісара і які ён, адчуваючы задавальненне, пачынаў разумець. У кожным расследаванні ён больш за ўсё не любіў менавіта пачатку: за няёмкасць першых сустрэч і розныя падманлівыя меркаванні.
3557 Цікава было назіраць жыццё гарадка, якое раней здалося загадкавым, цяпер рабілася ўсё больш зразумелым: два шлюзаванні на дзень, рыбакі з кашамі, жменька людзей, якія толькі тым і займаюцца, што сочаць за праходам суднаў, якія вяртаюцца з кабатажнага плавання, іх капітаны.
3558 Ключа да разгадкі тайны пакуль не было. Усё заставалася загадкавым. Але добра было ўжо хоць тое, што цяпер ён бачыў дзейных асоб гэтай заблытанай гісторыі кожную на сваім месцы, у сваім асяродку, занятую сваёй заўсёднай справаю. Раніца была шэрая, усё яшчэ стаяў туман, але ўжо празрысты.
3559 Пашчыпвала павекі. Чакаючы, калі гаспадар прынясе каву, Мэгрэ падышоў да адчыненага акна. Дзіўная ноч. Нічога асаблівага ён не знайшоў — хіба што адкрыў колькі больш-менш цікавых дэталяў. Аднак ён усё ж пасунуўся крыху наперад у расследаванні гэтай драмы, намацаў у ёй новыя звенні.
3560 Значыць, на «Сэн-Мішэлі», калі той прыбыў у порт, быў пасажыр, якому важна было, каб у Вістрэаме яго не заўважалі. Ён прычаліў да берага ў шлюпцы, а потым яна паплыла па цячэнні. На верхніх прыступках лесвіцы, калі ён нахіліўся, каб выбрацца на пірс, з яго кішэні выпала асадка з залатым пяром.
3561 Тады, можа, ноччу выберацца дзеля справы, якая яго сюды прывяла? Не ў лепшым гуморы згадзіўся Мэгрэ з неабходнасцю сачыць гэтай ноччу за драгаю: гэта ж занятак для вышукніка-пачаткоўца. Гадзінамі трэба будзе сядзець пад дажджом і напружліва ўзірацца ў вычварныя абрысы гэтай драгі.
3562 І прамучыўся ён гэтую ноч марна, нікога не падпільнаваў. А на світанку злаваўся, што не можа прыняць гарачую ванну. Глядзеў на свой ложак і думаў, ці варта класціся на колькі гадзін. Гаспадар прынёс каву. Мэгрэ заўважыў, што Ланэк трымае нешта ў руках: гэта быў канец швартова.
3563 Жулі, напэўна, рыдала цяпер на кухні, трыста метраў адсюль, і калі не лічыць яе, дык бліжэй за ўсіх да судна былі партавікі ў цёплым шынку. Нягледзячы на хвалярэзы, мора ў порце было неспакойнае, і «Сэн-Мішэль» то падымаўся, то апускаўся на хвалях, нібы падпарадкоўваўся магутнаму подыху стыхіі.
3564 У чэрнядзі ночы віднеліся толькі слабыя жоўтыя водбліскі на вадзе і ў некаторых мясцінах сушы. На носе судна ківалася цьмяная капітанава постаць: Ланэк здзіўлена паглядваў на Луі. На капітане былі высокія гумовыя боты, плашч-дажджавік, зюйдвестка, у руках — канат.
3565 Ніхто нічога не гаварыў, усе нечагась чакалі. Трое на шхуне асцярожна назіралі за Мэгрэ, такім дзіўным сярод іх у сваім паліто з аксамітным каўняром і ў капелюшы, які ён прытрымліваў рукою. Мэгрэ выпіў яшчэ крыху. Мала, але даволі, каб ударыла ў галаву кроў, асабліва ў гэтай заблытанай сітуацыі.
3566 Досыць, каб разамлець ад розных думак, звязаных з жыццём маракоў, што сядзелі насупраць яго. Цяпер, калі ён добра ведаў усіх трох, ён без цяжкасці ўяўляў сабе, як праходзілі іх дні на борце «Сэн-Мішэля», што быў ім светам. Адзін — на ложку, амаль заўсёды адзеты.
3567 Мэгрэ намацаў у кішэні рэвальвер, узняўся па прыступках стромкай лесвіцы. Люк быў якраз такой шырыні, каб праз яго мог пралезці чалавек, а камісар быў шырокі ў плячах. Таму Мэгрэ нават абараняцца не змог: толькі ён высунуў галаву з люка, як на рот яму накінулі павязку і завязалі яе на патыліцы.
3568 Зрабіў гэта Сэлестэн і яшчэ нехта, той самы чалавек, які быў да таго на палубе са старым матросам. А знізу ў яго выхапілі рэвальвер і звязалі яму рукі за спінаю. Мэгрэ з усяе сілы брыкнуў нагою і трапіў, здаецца, у чыйсьці твар. Але прайшло якое імгненне, і яму канатам звязалі ногі.
3569 Мэгрэ чуў, як біліся хвалі — спачатку ў канцы пірсаў, потым далей, на пясчаным беразе, з якога сплывала вада. Як заўсёды, з адлівам аціхаў і вецер. Стрэлы дажджу радзелі, і калі на досвітку пачалі святлець сама нізкія хмары, начны лівень ператварыўся ў імжысты дождж, яшчэ больш халодны.
3570 Пакрысе з цемры выступала ўсё, што патанула ў ёй ноччу. Угадваліся касыя мачты рыбацкіх лодак, што ляжалі цяпер, у адліў, на прыбярэжнай ціне. Дзесьці вельмі далёка ад берага мыкалі каровы. Царкоўны звон нягучнымі ўдарамі сціпла заклікаў да ютрані — значыць, было ўжо сем гадзін.
3571 Цяпер, думаў Мэгрэ, ён, мусіць, падобны на мокрую груду ануч. Камісар уяўляў сабе ўсе ложкі Вістрэама, самавітыя драўляныя ложкі з вялізнымі пухавікамі, у якіх пад цёплымі коўдрамі ляніва песцяцца жыхары гарадка, непрыязна паглядаючы на бледны прамавугольнік акна.
3572 Той перагаворваецца з Марціно. А пачуўшы галасы, нельга было не выбрацца з кубрыка. І як толькі ён высунуўся з люка, двое наверсе заткнулі яму рот, а Ланэк і Луі звязалі рукі і ногі. Цяпер шхуна, пэўна, далёка ад зоны тэрытарыяльных водаў, якую аддзяляюць ад берага толькі тры мілі.
3573 Калі толькі яны не зойдуць у якісьці французскі порт, што малаверагодна, затрымаць іх будзе ўжо немагчыма. Мэгрэ не варушыўся, бо пры кожным руху пад паліто цякла вада. Прыціснуўшы вуха да зямлі, ён чуў розныя гукі, пазнаваў іх адзін за адным. Так ён пазнаў шум помпы ў Жарысавым садзе.
3574 Рыбак?.. Мэгрэ з цяжкасцю павярнуў галаву і ўбачыў яго метраў за дваццаць ад сябе. Чалавек збіраўся спусціцца па жалезнай лесвіцы, што вяла ў мора. Нягледзячы на кляп, камісару ўдалося ціха прастагнаць. Рыбак азірнуўся, убачыў чорную груду, доўга і недаверліва пазіраў на яе, нарэшце рашыўся падысці.
3575 Потым, засунуўшы рукі ў кішэні, перайшоў цераз бульвар і зазірнуў у тупік, дзе забілі Турэ. Мабыць, ніхто не звярнуў асаблівай увагі на газетныя паведамленні аб забойстве: Мэгрэ вельмі доўга стаяў ля вітрын ювелірнай крамы, але ніводны чалавек так і не зазірнуў у тупічок пацікавіцца.
3576 Звярнуўшы на камісара ўвагу, да дзвярэй з ветлівай усмешкаю падышоў прадавец, збіраючыся запрасіць нерашучага, як ён, напэўна, падумаў, пакупніка ў краму, але Мэгрэ рушыў далей. Праз некалькі хвілін ён ужо ехаў у службовай машыне на вуліцу Клін'янкур. Раён быў ціхі, небагаты.
3577 Мэгрэ ўвесь час чакаў такога званка. Амаль заўсёды ў такіх выпадках нехта заяўляе, што ведаў забітага або бачыў яго незадоўга да смерці, ці паведамляе, што заўважыў на месцы злачынства якога-небудзь падазронага чалавека. Звычайна большасць сведчанняў праверкаю не пацвярджаецца.
3578 Аднак іншым разам яны дапамагаюць натрапіць на след. Тры гады Луі Турэ ад'язджаў з Жувізі адным і тым самым цягніком і вяртаўся дадому ў адзін і той самы час. Тры гады ён нязменна браў з сабою свой загорнуты ў кавалачак цыраты абед, як рабіў гэта ўсё сваё жыццё.
3579 Вось у чым была тайна. Першыя месяцы ён хутчэй за ўсё шукаў новае месца. Стаяў, як і многія іншыя, у чарзе перад рэдакцыямі, каб потым імкліва кінуцца па ўказаным у свежым выпуску газеты адрасе. А можа, спрабаваў хадзіць па кватэрах, прадаючы што-небудзь накшталт пыласосаў?.
3580 Але раз яму прыйшлося ўрэшце пазычыць грошы ў панны Леон і старога бухгалтара, то, відаць, нічога ён не знайшоў. Потым ягоныя сляды губляюцца на многія месяцы. А яму ж трэба было не толькі штомесяц прыносіць дамоў сваю ранейшую зарплату, а яшчэ і аддаць пазыку.
3581 Але вось аднаго разу ён раптам з'яўляецца на вуліцы Клін'янкур у панны Леон, вяртае пазыку і прыносіць маці цукеркі. А на нагах у яго новыя і — чамусьці — жоўтыя чаравікі. Можа, менавіта ў гэтых жоўтых чаравіках і была адна з прычын, з якой Мэгрэ адчуваў сімпатыю да забітага?.
3582 Ён сам у свой час марыў аб жоўтых чаравіках. У дні ягонай маладосці яны лічыліся апошнім крыкам моды. Кансьержка выпадкова ўбачыла яго ў адзінаццаць гадзін раніцы на лаўцы на бульвары Сэн-Мартэн. Яна нават не загаварыла з ім, зрабіла выгляд, што не заўважыла яго.
3583 Сэмброн пра яго амаль нічога не сказаў. Але адно ягонае меркаванне было вельмі істотнае: «Ён быў падобны на чалавека, які прызвычаіўся сядзець на лаўках». Мабыць, гэта быў чалавек без пэўнага занятку, які бавіў час на лаўках, разглядаючы ад няма чаго рабіць мінакоў.
3584 Дзве несумяшчальныя рэчы: з аднаго боку — жоўтыя чаравікі франта, з другога — баўленне часу на лаўцы, занятак чалавека старога або апушчанага. А нарэшце прыйшоў дзень, калі нехта нячутна пракраўся ўслед за ім у тупічок і за дзесяць крокаў ад натоўпу на бульвары ўсадзіў яму ў спіну нож.
3585 І што, што магло спатрэбіцца Турэ ў гэтым тупіку?.. За акном цямнела, прыйшлося запаліць лямпу. Мэгрэ ўстаў і зняў паліто з вешалкі. Камісар успомніў: гадоў пятнаццаць назад гэты смешны чалавечак прагрымеў на ўсю краіну. Гэта здарылася на пачатку вясны, у канцы дня.
3586 Калі злодзей зразумеў, што яго ловяць, ён адчыніў акно — і папоўз уверх па фасадзе, трымаючыся за вадасцёкавую трубу! Яму ўдалося дабрацца да карніза наступнага паверха. Але там у акне з'явіўся паліцэйскі, і злодзей папоўз вышэй. Жанчыны ўнізе крычалі ад жаху.
3587 Злодзей пацяшаў публіку больш за любога цыркача. Паліцэйскія бегалі ўсярэдзіне будынка і, падымаючыся з паверха на паверх, адчынялі вокны, а ўцякач узбіраўся ўсё вышэй і вышэй. Нарэшце яму ўдалося дасягнуць даху, такога стромкага, што паліцэйскія адмовіліся штурмаваць яго.
3588 А ўжо калі прыехалі пажарныя, расставілі свае высачэзныя лесвіцы і накіравалі на дахі святло фар, натоўп завішчаў. Нарэшце злодзея ўдалося схапіць на даху дома недзе на вуліцы Гранж-Батэльер. Потым газеты пісалі, што ў гэты момант у яго нават дыханне было роўнае! Ён смяяўся з няўклюдных паліцэйскіх.
3589 Мяркую, што расчарую вас, прынамсі, у двух пунктах. Па першым вы ўжо гэта адчулі. Вы зразумелі: я належу да сама нуднай і страшнай пароды дакладчыкаў, што сядзяць перад шклянкай вады і моцненька звязаны пупавінаю са стосам аркушаў, якія яны перагортваюць з халоднай бязлітаснасцю машыны.
3590 Мне ўяўлялася, як я хаджу па эстрадзе, часам спыняюся, каб падкрэсліць якую-небудзь дасціпную думку, уражваю вас красамоўствам і, не буду залішне сціплы, натхненнем. Так было прыкладна месяц назад, калі я тэлеграфаваў П'еру Бэдару, што прымаю вельмі прыемнае мне запрашэнне.
3591 Там мне ўсё здавалася простым. Але ў цягніку, па дарозе ў Ню-Ёрк, упэўненасць пачала пакідаць мяне, і я падумаў: а ці не падрыхтаваць мне якія-небудзь нататкі? Гэта ж таксама ўражвае, і нямала: у чалавека ў руцэ лісточкі паперы, на якія ён час ад часу кідае кароткі позірк.
3592 Бо я падумаў: раманіст, натуральна, мусіць гаварыць аб рамане. Я быў перакананы, што гэта будзе проста. Аднак я зразумеў, што зусім няздатны распавесці вам што-небудзь дужа слушнае аб рамане. І калі дазволіце, паспрабую вызначыць прычыну: каб вы не надта сердавалі на мяне з-за гэтай другой здрады.
3593 Што ж да крытычнага пачуцця, то я думаю: а ці не будзе яно яго скоўваць? Як бачыце, я прымаю перасцярогу, перш чым прызнацца вам, што не валодаю ні крытычным пачуццём, ні аналітычным розумам і што, маючы справу з ідэямі, адчуваю ў сабе гэтакую няўклюднасць рабочага-муляра.
3594 Дарэчы, мне падабаецца слова «рабочы», і, калі дазволіце, скажу, што я ўсяго толькі рабочы славеснасці. Уяўляеце сабе муляра, які гутарыць з вамі аб архітэктуры?.. Ён проста бярэ цагліну. Кладзе яе, потым кладзе раствор. Адзінае, што ад яго патрабуецца, — добра выкананая работа.
3595 Ці не выяўлялася тут патрэба аднаўляць на свой лад людзей, якіх бачыш побач? Бо ў часопісах падобнага кшталту амаль ніколі не знаходзіш выкладу якіх-небудзь ідэй. У некаторых, праўда, вучні ставяць і абмяркоўваюць палітычныя і філасофскія пытанні. Але гэтыя не стануць раманістамі.
3596 Хіба не трэба ўбіраць у сябе жыццё ўсімі порамі, каб перастварыць яго? Хіба не трэба як мага болей кантактаваць з людзьмі, каб нанова стварыць іх? Адсюль жудасны голад, жудасная прага жыцця ва ўсіх ягоных праявах, патрэба пагружацца ў чалавечае, пакуль не аб'ясіся ім да агіды.
3597 Наўрад ці мог сказаць, якія партыі супернічаюць у нашым маленькім горадзе. І, аднак, у дзень, калі мне прыйшлося шукаць працу, я зусім натуральна, можна нават сказаць, непазбежна зайшоў у змрочны калідор рэдакцыі аднае газеты і пастукаўся ў кабінет да галоўнага радактара.
3598 Муры страчваюць сваю непранікальнасць. Ты зведваеш чалавечыя таямніцы. З нататнікам у руцэ нясешся да яшчэ не астылага трупа, гонішся за паліцэйскай машынаю, сустракаешся ў калідорах Палаца правасуддзя са злачынцам у кайданках, змешваешся з забастоўшчыкамі, з беспрацоўнымі, дый ці ж мала чаго яшчэ?.
3599 Яшчэ некалькі хвілін назад я быў усяго толькі нікому не вядомы вучань. Але пасля таго, як я ўвайшоў у кабінет і нясмела пагаварыў з барадатым панам, у якога пад пазногцямі жалоба, гэтым прарокам сярэдняга чытача нашага горада, я мог лічыць, што мне належыць увесь свет.
3600 Верагодна, вы нават самі гэтага яшчэ не ведаеце, затое ведаю я, бо існуюць практычна непахісныя правілы, згодна з якімі вы прыйшлі сюды, каб адгадаваць зубы і кіпцюры і вывучыцца — але не прафесіі журналіста, да якой вам справы няма, а прафесіі чалавека і раманіста.
3601 І праўда, пасля паступлення ў газету першым маім клопатам стала, як і ў многіх да і, трэба меркаваць, пасля мяне, напісанне рамана. І, натуральна, першым маім героем стаў наш галоўны рэдактар. Думаю, няма сэнсу казаць, што партрэт быў напісаны без аніякага спачування.
3602 У юнацтве ў чалавеку крыюцца невычэрпныя радовішчы лютае бязлітаснасці. У раман трапілі не толькі рэдактар, але і ўсе мае прыяцелі, а таксама, што, дарэчы, страшней за ўсё, адзін з маіх дзядзькоў, адзіны, ад якога была надзея нешта атрымаць у спадчыну, сама паважаны чалавек у нашай радні.
3603 Не мог зрабіць. Я абабегаў выдаўцоў, друкароў і з уласцівай юнацтву неабдуманасцю перакуліў усё дагары нагамі. У нашым невялікім горадзе аўтар сур'ёзнага твора, тут няма аніякіх сумненняў, ніколі не змог бы дабіцца, каб яго надрукавалі. А я, хлапчук, дамогся, хоць сам дагэтуль не разумею як.
3604 Праўда, за вылікам багатага дзядзечкі, якога я з
3605 тае пары больш ані разу не бачыў і натарыус якога не паклікаў мяне да сябе пасля ягонай смерці, ніхто на мяне не сердаваў. Ну, а калі быць да канца шчырым, дык сердаваў я — на іх: за абыякавасць, успрынятую мною як непавагу.
3606 Я ж думаў, што кінуў бомбу, якая змяшае неба з зямлёю. А выявілася, гэта быў усяго толькі жарцік, які нікога не напалохаў, а выклікаў толькі ўсмешку. Вы, вядома, разумееце, што я парушыў бы ўсе традыцыі, калі б не пагарджаў сваім гарадком і не лічыў, што толькі Парыж варты мяне.
3607 Але думаю, што, калі б у мяне нават былі грошы, я ўсё роўна выбраў бы такі ж бедны пакойчык, бо, жывучы па-сярэдняму ўтульна, лічыў бы, што здрадзіў літаратуры. Суседнюю мансарду займала гатэльная пакаёўка, якая бавіла большую частку ночы ў калідоры за чысткаю абутку пастаяльцаў.
3608 Гэтая сціплая дзяўчына была стрыечная сястра пісьменніка, які толькі што «адарваў» Ганкураўскую прэмію, і ягоныя партрэты красаваліся ў вітрынах усіх кнігарняў! Мне здавалася — калі ласка, не смейцеся! — што, жывучы ў суседняй каморцы, я ўжо неяк далучаны да славы яе знакамітага кузэна.
3609 Проста распавядаць гісторыі, з самага пачатку, са стараннасцю чырванадрэўшчыка, які працуе за варштатам. І няважна, ці здарыцца цуд, ці не, дадасца астатняе ці не дадасца. Я, некалі такі неўтаймаваны, раптам настолькі змірнеў, што вырашыў расказваць свае гісторыі сама простым людзям.
3610 Тады іх было безліч, прычым усіх відаў. Раманы для краўчых, для машыністак, неверагодныя драмы для брамніц, гісторыі на ружовай вадзічцы для анемічных паненак. Былі і прыгодніцкія раманы для хлопчыкаў — пра індзейцаў, буканьераў, піратаў, разбойнікаў з вялікае дарогі і джэнтльменаў-рабаўнікоў.
3611 Я навучыўся вырабляць усе віды гэтае прадукцыі, пачынаючы са сціплага танюткага раманчыка, які краўчыха суне сабе ў сумку, каб потым праліваць над ім слёзы, і канчаючы чуллівай гісторыяй, якая паўгода друкуецца на апошняй старонцы тыднёвіка. І цяпер я зусім не саромеюся.
3612 І, каб не вельмі ўжо апускаць галаву, мне прыходзілася часта паўтараць сабе, што Бальзак дый многія іншыя пісьменнікі дэбютавалі гэтаксама. Сціпласць прыходзіць да чалавека з узростам, і гэта, несумненна, цудоўна. Я быў гэтакі дробны рамеснік, вырабляльнік, так бы мовіць.
3613 Рубільнік уключаны. Цяпер на працягу адзінаццаці дзён я буду жыць там, мяне акружыць натоўп маіх персанажаў, ужо скажоных часам. Але гэтага мне хапае, каб зрабіць іх персанажамі рамана, паставіць іх у сітуацыю, дзе яны вымушаны будуць дайсці да мяжы сваіх магчымасцей.
3614 У кожным з нас сядзяць інстынкты, уласцівыя чалавечай прыродзе. Але мы падаўляем гэтыя інстынкты, прынамсі, многія з іх, ці то праз нашую дужа ўжо пільную прыстойнасць, ці то саромеючыся, ці то пад уплывам атрыманага выхавання, а найчасцей проста таму, што ў нас не бывае падставы даць ім волю.
3615 А герой рамана пойдзе да мяжы сваіх магчымасцей, і мая роля, роля раманіста, — паставіць яго ў такую сітуацыю, калі ён вымушаны гэта зрабіць. Як бачыце, усё проста. І мне зусім яе трэба шукаць якую-небудзь гісторыю. Мне патрэбныя людзі, жывыя людзі ў іх атачэнні, іх асяроддзі.
3616 І невялікі штуршок, каб яны пачалі дзейнічаць. З гэтага моманту я павінен прымушаць іх жыць. Гісторыя — гэта тое, што яны робяць, прычым я няздольны ўмешвацца ў гэта, бо ў маіх герояў, калі яны на самай справе сапраўдныя, свая логіка, і мая аўтарская логіка тут зусім бяссільная.
3617 Гэта рэальныя персанажы, і трэба забяспечыць іх поўную рэальнасць. Апрача таго, гэтыя некалькі дзён на сцяне ў мяне вісіць план горада ці мясцовасці. Чыгуначны расклад, бо ў рамане, як і ў жыцці, здараецца, ездзяць у цягніках, і трэба, каб гэта былі сапраўдныя цягнікі.
3618 Застаецца нарэшце праца, якою я з задавальненнем займаюся: чышчу машынку да сама дробных шасцяронак, змазваю яе, запраўляю новую стужку, карацей, рыхтую машынку, каб яна стала хуткая і прыгожая, усё роўна як ёй трэба будзе браць удзел у спаборніцтве. Вось і ўсё.
3619 Заўтра я ўстану да світання і нашча, не скінуўшы з сябе туману ночы, пайду да свайго стала, дзе, я ў гэтым упэўнены, чакаюць мяне мае героі. Праз дзве гадзіны ў мяне будзе надрукаваны раздзел роўна на дваццаць старонак, бо я сябе настроіў менавіта на дваццаць старонак.
3620 Такую норму лічу вельмі някепскай. Цяпер я магу расчыніць насцеж вокны, пайсці прайсціся, як нармальны чалавек. Але ўсе адзінаццаць дзён, пакуль ідзе праца, людзі сустракаюць не мяне, а Маленькага Луі ці некага іншага, чыю паходку я падсвядома пераймаю, як нярэдка пераймаю і звычкі.
3621 Вось, шаноўныя панове, усё, што я хацеў вам распавесці — проста і шчыра. Я, як і абяцаў загадзя, гаварыў пераважна пра сябе, за што і прашу ў вас прабачэння, але, галоўнае, прашу зразумець: калі я так рабіў, дык толькі таму, што нічога іншага і не мог сказаць.
3622 І хто ведае, ці не з'яўляецца ён, раман, да таго ж, — і галоўным чынам, — спосабам пазбавіцца ад сваіх прывідаў, даўшы ім жыццё і выштурхнуўшы ў свет? Вось, без сумнення, прычына, з якой не выбіраюць характар герояў — вясёлых ці сумных, неспакойных, змрочных ці бесклапотных.
3623 Пётр Іванавіч быў таварышам па вучылішчы правазнаўства і лічыў сябе абавязаным перад Іванам Ільічом. Пётр Іванавіч за абедам перадаў жонцы вестку аб смерці Івана Ільіча і меркаванні пра магчымы перавод швагра ў іх акругу і, не кладучыся адпачываць, надзеў фрак і паехаў да Івана Ільіча.
3624 Ля пад'езда кватэры Івана Ільіча стаяла карэта і два рамізнікі. Унізе, у пярэднім пакоі ля вешалкі прыстаўлена было да сцяны глазетавае века дамавіны з кутасікамі і начышчаным парашком галуном. Дзве дамы ў чорным здымалі футэркі. Адна, сястра Івана Ільіча, знаёмая, другая — незнаёмая дама.
3625 Шварц не стаў спускацца ўніз, а затрымаўся наверсе. Пётр Іванавіч зразумеў чаму: ён, мусіць, хацеў дамовіцца, дзе павінціць сёння. Дамы падняліся па ўсходах да ўдавы, а Шварц, з сур'ёзна сцятымі, моцнымі вуснамі і гуллівым позіркам, рухам броваў паказаў Пятру Іванавічу направа, у пакой мерцвяка.
3626 Дзяк у сурдуце, бадзёры, рашучы, чытаў нешта гучна з выразам, які выключаў любую супярэчнасць; буфетны мужык Гарасім лёгкім крокам прайшоў перад Пятром Іванавічам і штосьці пасыпаў па падлозе. Пётр Іванавіч убачыў гэта і адразу адчуў лёгкі пах трупа, які пачаў ужо гніць.
3627 У апошняе сваё наведванне Івана Ільіча Пётр Іванавіч бачыў гэтага мужыка ў кабінеце; ён выконваў абавязкі сядзелкі, і Іван Ільіч асабліва любіў яго. Пётр Іванавіч усё хрысціўся і злёгку кланяўся ў нейкім сярэднім напрамку паміж дамавінаю, дзякам і абразамі на стале ў куце.
3628 Мярцвяк ляжаў, як заўсёды ляжаць мерцвякі, асабліва цяжка, па-мярцвяцку, патануўшы адубелымі членамі ў подсціле дамавіны, з назаўжды сагнутаю галавою на падушцы, і выстаўляў, як заўсёды выстаўляюць мерцвякі, свой жоўты васковы лоб, запалыя скроні і доўгі нос, які нібыта націскаў на верхнюю губу.
3629 Ён вельмі змяніўся, яшчэ больш схуднеў з таго часу, як Пётр Іванавіч апошні раз бачыў яго, але, як ва ўсіх мерцвякоў, твар ягоны папрыгажэў і галоўнае — зрабіўся больш важны, чым быў у жывога. На твары быў выраз таго, што тое, што трэба было зрабіць, зроблена, і зроблена правільна.
3630 Напамінак гэты здаўся Пятру Іванавічу недарэчным ці ва ўсякім разе такім, які яго не датычыць. Штосьці яму зрабілася не па сабе, і таму Пётр Іванавіч яшчэ раз спехам перахрысціўся і, як яму здалося, вельмі хутка, неадпаведна правілам прыстойнасці, павярнуўся і пайшоў да дзвярэй.
3631 Шварц чакаў яго ў прахадным пакоі, расставіўшы шырока ногі і гуляючы абедзвюма рукамі за спіной сваім цыліндрам. Адзін позірк на жартаўлівую, ахайную і элегантную Шварцаву постаць асвяжыў Пятра Іванавіча. Пётр Іванавіч зразумеў, што ён, Шварц, стаіць вышэй за гэта і не паддаецца цяжкім уражанням.
3632 Ён і сказаў пра гэта шэптам Пятру Іванавічу, які праходзіў міма, прапануючы аб'яднацца на партыю ў Федара Васільевіча. У залю ўвайшла пад руку з бацькам маладая дзяўчына: зіхатлівыя вочы і валасы, чорныя, як крумкачынае крыло, выкрывалі ў ёй рымлянку; усе погляды накіраваліся на яе.
3633 У гэты вечар яго выбар аказаўся асабліва ўдалы: мужчыны былі аслепленыя. Сабралася столькі прывабных жанчын, што цяжка было вырашыць, каму аддаць пальму першынства. Але пасля нядоўгіх ваганняў царыцаю балю аднадушна абвясцілі князёўну Ваніну Ваніні, чорнавалосую маладзіцу з вогненным позіркам.
3634 Лівіа быў адным з самых бліскучых маладых людзей у рымскім грамадстве і таксама насіў княжацкі тытул; але, калі б яму далі пачытаць які-небудзь раман, ён на дваццатай старонцы адкінуў бы кнігу, заявіўшы, што ў яго разбалелася галава; у вачах Ваніны гэта было вялікім недахопам.
3635 У гэты самы вечар з крэпасці Святога Анёла збёг, пераапрануўшыся, зняволены малады карбанарый; дасягнуўшы ўжо апошняй брамы турмы, ён у запале раманічнай адвагі напаў з кінжалам на салдатаў аховы, але яго самога таксама ранілі. Сбіры гоняцца за ім па крывавых слядах і спадзяюцца злавіць яго.
3636 Ён забыўся на іх, а на сваю адзінаю дачку Ваніну гневаўся за тое, што яна не выходзіць замуж. Дзяўчыне ўжо дзевятнаццаць гадоў, а яна адхіляе самыя бліскучыя партыі. У чым тут прычына? Прычына была тая ж самая, якая заахвоціла Сулу адрачыся ад улады: пагарда да рымлян.
3637 Ваніна адправілася ў горад з візітамі; калі яна вярталася, парадны пад'езд быў загрувашчаны збудаваннямі для ілюмінацыі, і карэта заехала праз задні двор. Ваніна падняла вочы і, да свайго здзіўлення, убачыла, што ў адным з пакояў, якія так старанна замкнуў яе бацька, адчынена вакно.
3638 Расчыненае акно, якое зацікавіла яе, было ў двух кроках. У пакоі, відавочна, нехта пасяліўся. Але хто? На наступны дзень Ваніна змагла дастаць ключ ад дзверцы, якая вяла на тэрасу з апельсінавымі дрэвамі. Крадком яна падышла да вакна — яно ўсё яшчэ было адчынена.
3639 Ваніна схавалася за крацістай аканіцай. Ля задняй сцяны пакоя яна ўбачыла ложак. Хтосьці ляжаў на ім. Ваніна збянтэжылася, хацела ўцячы, але раптам заўважыла жаночую адзежу, кінутую на крэсла. Прыгледзеўшыся, яна ўбачыла на падушцы бялявую галаву; твар падаўся ёй зусім маладым.
3640 Як толькі ён з'яжджаў, Ваніна падымалася на маленькую тэрасу і назірала за незнаёмкай. Яна адчувала глыбокі жаль і сімпатыю да настолькі юнай, настолькі няшчаснай жанчыны і спрабавала разгадаць яе гісторыю. Скрываўленая адзежа, кінутая на крэсла, здавалася, была падраная ўдарамі кінжала.
3641 Ваніна магла палічыць на ёй дзіры. Аднойчы яна больш выразна разгледзела незнаёмку: тая ляжала нерухома, скіраваўшы ў неба блакітныя вочы, нібы малілася, і раптам яе прыгожыя вочы напоўніліся слязьмі. У гэтую хвіліну князёўна ледзь утрымалася, каб не загаварыць з ёю.
3642 На наступны дзень Ваніна адважылася схавацца на тэрасе перад з'яўленнем бацькі. Яна бачыла, як дон Аздрубале ўвайшоў да незнаёмкі; ён нёс у руцэ кашолку з правізіяй. Князь яўна быў устрывожаны, гаварыў мала і так ціха, што Ваніна нічога не ўчула, хоць ён не зачыніў зашклёныя дзверы.
3643 І пасля гэтай шчырай блізкасці забыцца на яго? У хвіліны разважлівасці Ваніну пужала, што ўсё для яе неяк дзіўна змянілася з тых часоў, як Місірыллі адкрыў сваё імя, — усё, аб чым яна спачатку думала, усё, што рэгулярна бачыла вакол, адышло некуды, завалаклося смугой.
3644 Аднойчы ўвечары, хоць Місірыллі стала ўжо значна лепей і ў Ваніны больш не было падстаў баяцца за яго жыццё, яна адважылася прыйсці адна. Убачыўшы яе, Місірыллі адчуў сябе на вяршыне асалоды, але пастараўся схаваць сваё каханне: найперш ён не жадаў прынізіць сваю годнасць, як і належыць мужчыне.
3645 Ваніна ўвайшла да яго ў пакой, згараючы ад сораму, баючыся пачуць любоўныя прамовы, і, была вельмі засмучаная, што ён сустрэў яе словамі сяброўства, высакароднага, адданага сяброўства, але без адзінай іскры пяшчоты. Калі яна сабралася сыходзіць, Пьетра нават не спрабаваў утрымаць яе.
3646 Яна падоўгу заседжвалася ў хворага, а ён размаўляў з ёю так, нібы іх слухалі дваццаць чалавек. Аднойчы ўвечары, пасля таго як Ваніна ўвесь дзень ненавідзела яго і давала сабе абяцанне трымацца з ім яшчэ халадней, яшчэ суровей, чым звычайна, яна раптам сказала яму, што кахае яго.
3647 Неўзабаве яны цалкам аддаліся свайму пачуццю. Такім чынам, вар'яцтва Ваніны аказалася непамерным, але, трэба прызнацца, яна была цалкам шчаслівая. Місірыллі ўжо не стараўся ахоўваць сваю мужчынскую годнасць: ён кахаў, як кахаюць першым каханнем у дзевятнаццаць гадоў, як кахаюць у Італіі.
3648 Са шчырасцю самаадданага запалу ён нават прызнаўся ганарлівай князёўне, якую тактыку ўжыў, каб дабіцца яе ўзаемнасці. Ён быў шчаслівы і сам дзівіўся, што можна быць такім шчаслівым. Чатыры месяцы праляцелі непрыкметна. І вось надышоў дзень, калі хірург вярнуў хвораму свабоду.
3649 Імя гэта занесла ў яго душу радасць і разгубленасць. Дарма ён дзеля адданасці радзіме прыглушыў жаданне ў той жа вечар панесціся ў замак Сан-Нікола — думкі аб Ваніне, якой ён пагрэбаваў, не давалі яму засяродзіцца на сваіх абавязках. На наступны дзень яны сустрэліся; Ваніна кахала яго ўсё гэтак жа.
3650 Гэтая нечаканая падтрымка вельмі дапамагла Місірыллі годна выканаць яго новыя ганаровыя абавязкі. На абтоку Корфу замовілі кінжалы, падкупілі асабістага сакратара легата, які кіраваў ганеннямі карбанарыяў, і такім чынам дасталі спіс святароў, якія былі шпіёнамі ўрада.
3651 Як толькі Ваніна прыехала ў Раманью, ёй здалося, што каханне да радзімы засланіла ў сэрцы Місірыллі ўсякі іншы запал. Маладая рымлянка была абураная. Дарма яна намагалася паразуміць сябе — змрочная туга стамляла яе, і яна лавіла сябе на тым, што праклінае свабоду.
3652 У турме гэтага горада змясцілі на начлег карбанарыяў, якіх перасылалі з Раманьі ў Рым. Раніцой, калі іх адпраўлялі з турмы, яна ўбачыла Місірыллі: яго везлі ў калясцы аднаго, закаванага ў ланцугі; ён быў вельмі бледны, але, здавалася, ніколькі не паўшы духам. Нейкая бабулька кінула яму букет фіялак.
3653 Ваніна ўбачыла ўлюбёнага і быццам адрадзілася, адчула прыліў мужнасці. Задоўга да гэтай сустрэчы яна дабілася падвышэння ў пасадзе для абата Кары, які быў эканомам у крэпасці Святога Анёла, куды павінны былі заключыць Місірыллі; яна ўзяла гэтага добрасардэчнага святара сабе ў духоўнікі.
3654 А ў Рыме нямалую вагу мае становішча духоўніка князёўны, пляменніцы губернатара. Працэс фарлійскіх карбанарыяў не зацягнуўся. Партыя ультракансерватараў не магла перашкодзіць, каб ён адбыўся ў Рыме, але ў адплату за гэта дамаглася прызначэння ў судовую камісію самых славалюбівых прэлатаў.
3655 Фарлійскія змоўшчыкі не маглі песціць ніякай надзеі, але яны трымаліся мужна і вельмі майстарскі баранілі сваё жыццё. Тым не менш іх не толькі прысудзілі да смяротнай кары, але некаторыя суддзі нават патрабавалі жорсткіх пакут, чацвертавання, адсячэння рук і гэтак далей.
3656 Міністр паліцыі ўжо зрабіў сабе кар'еру (з гэтай пасады прамы шлях да чырвонай шапкі кардынала), і таму ў яго не было патрэбы адсякаць карбанарыям рукі; прадставіўшы прысуд на зацвярджэнне, ён угаварыў папу замяніць асуджаным смяротную кару шматгадовым турэмным зняволеннем.
3657 Ваніна даведалася аб прысудзе і памілаванні праз некалькі хвілін пасля таго, як міністр вярнуўся ад папы. На другі дзень мансіньёр Катанцара вярнуўся дахаты каля паўночы і нідзе не мог знайсці свайго камердынера; вельмі дзівячыся гэтаму, ён патэлефанаваў некалькі разоў.
3658 Было вельмі горача; замкнуўшы дзверы, ён скінуў адзежу і, скамячыўшы яе, шпурнуў на крэсла. Адзежа была кінутая з такой сілай, што пераляцела праз крэсла, закранула муслінавую гардзіну, і за ёй выявілася чалавечая постаць. Міністр кінуўся да ложка і схапіў пісталет.
3659 Ваніна думала, што яна, можа быць, і даб'ецца памілавання свайго каханага, але яго паспрабуюць атруціць. Яшчэ напярэдадні папскага загаду Місірыллі атрымаў ад абата Кары, духоўніка Ваніны, некалькі пакетаў з марскімі сухарамі і папярэджанне не кранаць казённую ежу.
3660 І нават больш: калі Місірыллі пагадзіцца, каб яму надзелі ланцугі на рукі і на ногі, наглядчык абяцаў адысці да дзвярэй капліцы, — тады ён не выпусціць з віду вязня, за якога нясе адказнасць, але не будзе прыслухоўвацца да гутаркі. Надышоў нарэшце дзень, калі павінен быў вырашыцца лёс Ваніны.
3661 Ці кахае яе Пьетра настолькі, што ўсё даруе? Яна выдала венту, але яму яна выратавала жыццё. Калі голас розуму браў верх над разгубленасцю душы, Ваніна спадзявалася, што Пьетра пагодзіцца пакінуць Італію, з'ехаць разам з ёю, — бо яна саграшыла толькі ад паўнаты кахання.
3662 Кожны гук аддаваўся ў яе сэрцы. Неўзабаве загрукаталі калёсы: везлі асуджаных. Яны спыніліся на маленькай плошчы перад турмой. Ваніна бачыла, як два карабінеры прыпаднялі Місірыллі, — ён ехаў адзін, скаваны ланцугамі, і не мог паварушыцца. На набярэжнай бязлітасна паліла сонца.
3663 У дзверы пастукаліся. З таго дня, як місіс Кросбі арыштавалі, адвакату Джойсу час ад часу даводзілася з ёю гутарыць. Хоць і ўсяляк стараліся палепшыць яе ўмовы, яна знаходзілася ўсё ж у турме, наперадзе быў суд, таму нічога дзіўнага, калі б яе здароўе пагоршылася.
3664 Шмат чытала, гуляла, колькі дазвалялі, і з ласкі турэмнага начальства нават пляла карункі, гэта была яе любімая работа, за якой яна магла сядзець гадзінамі. Яна заўсёды выходзіла да містэра Джойса акуратна адзетая, у простых летніх сукенках, старанна прычасаная, з манікюрам.
3665 Была яна вельмі стрыманая, нават жартавала з дробных турэмных невыгод. Расказвала пра здарэнне быццам крыху абыякава, і містэр Джойс думаў, што толькі такія выдатна выхаваныя людзі, як місіс Кросбі, могуць знаходзіць смешныя моманты ў абставінах вельмі сур'ёзных.
3666 Цяжка паверыць, што менавіта з ёю магла здарыцца гэтая гісторыя. Леслі была кволая жанчына, крыху больш за трыццаць, невысокая, але і не маленькая, і хутчэй мілавідная, чым прыгожая. У яе былі зграбныя рукі і ногі, надзвычай худыя, праз белую скуру на руках свіціліся блакітныя вены.
3667 Валасы крыху кучаравыя, светла-каштанавыя. Варта іх крыху падвіць, і яны будуць прыгажосці чароўнай, але і ўявіць цяжка, што місіс Кросбі здольная на такія хітрыкі. Спакойная, прывабная, сціплая жанчына з прыемнымі манерамі, яна не стала душой кампаніі толькі з-за сваёй прыроднай сарамлівасці.
3668 Калі пазнаёмішся з ёю бліжэй, бачыш, якая яна адукаваная і як цікава з ёю пагаварыць. Неверагодна, каб такая жанчына магла забіць. На развітанне містэр Джойс як мог супакоіў Роберта Кросбі, а калі той пайшоў, узяў з паліцы справу яго жонкі. Ён гартаў старонкі машынальна, — і так усё выдатна помніў.
3669 З слоў місіс Кросбі, усё адбылося вельмі проста. Муж яе паехаў па справах у Сінгапур, і ёй давялося застацца дома адной. Даволі позна, а дзевятай гадзіне вечара, яна павячэрала і села ў гасцёўні плесці карункі. Вокны гасцёўні выходзілі на веранду. У бунгала нікога не было — слугі пайшлі да сябе.
3670 У першую хвіліну яна яго не пазнала. У пакоі гарэла толькі настольная лямпа з абажурам. На дварэ ўжо сцямнела. Што было далей — яна ледзь магла прыгадаць. Яна добра помніла ўсё, што здарылася да той хвіліны, але потым голас яго чуўся праз заслону агіды і жаху.
3671 Здаецца, ён спрабаваў выказаць глыбіню сваіх пачуццяў, патрабаваў узаемнасці. І ўвесь час сціскаў яе ў абдымках. Вырвацца яна не магла, ён быў вельмі дужы, рукі яе ён моцна прыціснуў; яна адчувала, што слабее; баялася страціць прытомнасць ад яго агіднага гарачага дыхання.
3672 Ён цалаваў яе губы, вочы, шчокі, валасы. Ён моцна трымаў яе, потым падняў. Яна хацела адпіхнуць яго нагой, але ён яшчэ мацней прыціснуў яе да сябе. І панёс. Цяпер ён маўчаў, твар яго быў бледны, вочы, як у дзікуна, гарэлі ад жадання. Ён пацягнуў яе ў спальню. Па дарозе наляцеў на стол.
3673 Імгненне — і яна выслізнула з яго рук. Яна кінулася за канапу. Ён тут жа ўскочыў, каб схапіць яе. На пісьмовым стале ляжаў рэвальвер. Яна не з палахлівых, але ўсё ж такі Роберт паехаў на ўсю ноч, і яна збіралася ўзяць рэвальвер з сабой у спальню. Вось чаму ён апынуўся на стале.
3674 Хэманд пахіснуўся. Ускрыкнуў. Нешта сказаў — што, не памятае. Хістаючыся, пайшоў да веранды. Яна зусім звар'яцела ад жаху, пайшла за ім на веранду, так, менавіта так яно і было, — пайшла за ім, хаця цяпер успомніць не можа, неўсвядомлена страляла і страляла, пакуль не скончыліся патроны.
3675 На верандзе Хэманд упаў, здрыгануўся і заціх, заліты крывёю. Калі прыбеглі слугі, якія пачулі стрэлы, яна ўсё яшчэ стаяла над Хэмандам з рэвальверам у руцэ. Хэманд ужо не дыхаў. Яна моўчкі глядзела на яго, рэвальвер упаў на падлогу. Яна павярнулася і пайшла ў гасцёўню.
3676 Яны баяліся дакрануцца да забітага, толькі ўсхвалявана перашэптваліся і глядзелі на труп поўнымі жаху вачыма. Старшы бой, кітаец, чалавек разумны, які пражыў тут шмат гадоў, такі ўзяў сябе ў рукі. Роберт паехаў у Сінгапур на матацыкле, а машына засталася ў гаражы.
3677 Ён загадаў слугам яе вывесці, трэба было зараз жа ехаць да памочніка начальніка акругі і расказаць пра здарэнне. Ён падняў з падлогі рэвальвер і засунуў яго ў кішэню. Памочнік начальніка акругі, па прозвішчы Ўізерс, жыў міль за трыццаць пяць адсюль, каля гарадка.
3678 Праз паўтары гадзіны былі ў яго. Увесь дом спаў, давялося пабудзіць слуг. Выйшаў хутка і сам Уізерс, яны яму пра ўсё расказалі. Старшы бой паказаў яшчэ і рэвальвер. Памочнік начальніка акругі пайшоў апранацца, паслаў па сваю машыну, і праз нейкі час яны імчаліся па пустэльнай дарозе.
3679 У дзень суда ўсё адбылося менавіта так, як і меркаваў містэр Джойс. Усе прысяжныя збіраліся апраўдаць місіс Кросбі. Яна сама давала паказанні. Гаварыла вельмі проста і шчыра. Памочнік пракурора паставіўся да яе добразычліва і яўна не быў у захапленні ад сваёй ролі.
3680 Ён вінаватым тонам задаваў неабходныя пытанні. Яго абвінаваўчая прамова больш была падобная на абарончую, а прысяжным спатрэбілася меней за пяць хвілін, каб вынесці рашэнне, якое было сустрэта громам апладысментаў. Суддзя павіншаваў місіс Кросбі, і яна стала свабодная.
3681 Яна аддана любіла сваіх сяброў і настойліва прасіла мужа і жонку Кросбі пасля суда адразу ехаць да іх пагасцяваць, пакуль усё будзе падрыхтавана да ад'езду. Яна і думаць не хацела, каб мілая адважная Леслі, небарака, зноў вярнулася да сябе ў бунгала, дзе адбылася тая жахлівая трагедыя.
3682 Місіс Джойс, жвавая, балбатлівая жанчына, — сёння была ў настроі, і вельмі дарэчы, таму што астатнія маўчалі. Яе гэта не дзівіла, муж быў заўсёды маўчун, а мужа і жонку Кросбі следства і потым суд залішне змучылі. У час абеду яна жвава і весела нешта расказвала.
3683 Пётр Іванавіч уздыхнуў яшчэ глыбей і больш сумна, і Праскоўя Федараўна ўдзячна паціснула ягоную руку. Яны зайшлі ў яе абабітую ружовым крэтонам гасціную з пахмурнаю лямпаю, селі ля стала: яна на канапу, а Пётр Іванавіч на нізенькі пружыністы пуф, які прыкметна скасабочыўся пад ягоным сядзеннем.
3684 Пётр Іванавіч прыўстаў, каб адчапіць, і вызвалены пад ім пуф пачаў хвалявацца і падштурхоўваць яго. Удава сама ўзялася адчапляць свае карункі, і Пётр Іванавіч зноў сеў, прыціснуўшы пуф, які бунтаваў пад ім. Але ўдава не ўсё адчапіла, і Пётр Іванавіч зноў устаў, і зноў пуф забунтаваў і нават зарыпеў.
3685 Пятра ж Іванавіча ахаладзіў эпізод з карункамі і барацьба з пуфам, і ён сядзеў насупіўшыся. Няёмкае гэта становішча перапыніў Сакалоў, буфетчык Івана Ільіча, з дакладам аб тым, што месца на могілках, тое, якое вызначыла Праскоўя Федараўна, будзе каштаваць дзвесце рублёў.
3686 За дачкою стаяў з гэткім жа пакрыўджаным выглядам знаёмы Пятру Іванавічу багаты малады чалавек, судовы следчы, яе жаніх, як ён чуў. Ён паныла пакланіўся ім і хацеў быў прайсці ў пакой мерцвяка, як раптам з-пад усходаў паказалася постаць гімназісціка-сына, дужа падобнага да Івана Ільіча.
3687 Вочы ягоныя былі і заплаканыя і гэткія, якія бываюць у нячыстых хлопчыкаў трынаццаці-чатырнаццаці гадоў. Хлопчык, убачыўшы Пятра Іванавіча, пачаў сурова і сарамліва моршчыцца. Пётр Іванавіч кіўнуў яму галавой і зайшоў у пакой мерцвяка. Пачалася паніхіда — свечкі, стогны, слёзы, усхліпванні.
3688 Ён ні разу не зірнуў на мерцвяка і да канца не паддаўся настрою і адзін з першых выйшаў. У пярэднім пакоі нікога не было. Гарасім, буфетны мужык, выскачыў з пакоя нябожчыка, перакідаў сваімі дужымі рукамі ўсе футры, каб адшукаць футра Пятра Іванавіча, і падаў яго.
3689 І міжвольна радуецца, атрымліваючы дзесяць працэнтаў, але яму і трохі няёмка, бо ўжо не адчувае поўнага задавальнення ад свайго ўчынку. Бэйтмэн Хантэр ведаў, што душа яго чыстая, але ці здолее ён пра ўсё расказаць Ізабэле Лонгстаф, вытрымаць дапытлівы позірк яе спакойных шэрых вачэй.
3690 І Бэйтмэн любіў яе не толькі за тое, што яна прыгожая — гнуткая, складная, з ганаровай паставай, — але яшчэ болей за прыгажосць яе душы. Праўдалюбівая і сумленная, адкрыта і без боязі глядзела яна на жыццё; яна для Бэйтмэна была ўвасабленнем самага прыгожага, што характэрна яго суайчыннікам.
3691 Сан-Францыска — гэта правінцыя, эра Ню-Ёрка прайшла, будучыня Амерыкі — у развіцці яе эканамічных магчымасцей, а Чыкага стаіць у зручным месцы, і жыхары горада энергічныя, дзелавыя людзі; безумоўна, менавіта Чыкага — будучая сталіца краіны. Яна паклала трубку.
3692 Ён увесь час адчуваў, як яна непрыкметна скіроўвае гаворку, каб ён не выйшаў за межы лёгкай свецкай балбатні, і яго раптам працяла думка, што менавіта гэтак якая-небудзь маркіза, над якой ужо навіс цень гільяціны, менціць языком, быццам і не думае пра няўмольнае заўтра.
3693 Цяпер яна расказвала пра канцэрт, на якім была разам з маці, пра лекцыі, якія чытаў у Аўдыторыуме нейкі заезджы ангельскі паэт, пра палітычныя навіны, пра карціну старога майстра, якую бацька нядаўна купіў у Ню-Ёрку за пяцьдзесят тысяч даляраў. Бэйтмэн слухаў яе і адпачываў душой.
3694 Абое на нейкі час змоўклі і паглыбіліся ў свае думкі. Цяжкая задача стаяла перад Бэйтмэнам: шмат з таго, пра што ён збіраўся зараз распавядаць, магло безумоўна абразіць гэту цудоўную, спагадлівую натуру, але якраз з павагі да яе, дый да самаго сябе, ён павінен расказаць усю праўду.
3695 Каб нічога не пашкодзіла іх сяброўству, якое Бэйтмэн вельмі шанаваў, ён заўсёды хаваў свае пачуцці. Праз паўгода Ізабэла і Эдвард заручыліся. Але яны былі надта маладыя, і Ізабэлін бацька вырашыў, што ім трэба пачакаць з вяселлем, ва ўсякім разе, пакуль Эдвард не скончыць універсітэта.
3696 Чакаць трэба было год. Бэйтмэн добра памятаў тую зіму, у канцы якой Эдвард і Ізабэла меліся павянчацца, зіму з танцамі, тэатрам, бясконцымі забавамі, і ўсюды нязменна ён быў з імі. Яна неўзабаве павінна была стаць жонкаю яго сябра, але ён, Бэйтмэн, кахаў яе не меней.
3697 Яе ўсмешка, даверлівы позірк і шчырасць радавалі яго. Ён быў задаволены тым, што, як яму здавалася, зусім не зайздросціў іх шчасцю. А потым здарылася бяда. Адзін з буйных банкаў пацярпеў крах, на біржы пачалі панікаваць, а бацька Эдварда Барнарда страціў усё, што меў.
3698 У той вечар ён вярнуўся дадому, сказаў жонцы, што разарыўся, а пасля абеду пайшоў у свой кабінет і застрэліўся. Праз тыдзень Эдвард Барнард, змучаны і схуднелы, прыйшоў да Ізабэлы і папрасіў вярнуць дадзенае ёй раней слова. Замест адказу яна даверліва прытулілася да яго і заплакала.
3699 Яны ніколі не гаварылі пра яго. Яны нават не хадзілі па вуліцы, на якой той некалі жыў. Як людзі велікадушныя, яны не маглі дазволіць, каб жонка і дзеці Арнольда Джэксана пакутавалі праз яго, таму доўгія гады падтрымлівалі іх з умоваю, што тыя будуць жыць у Эўропе.
3700 Арнольд Джэксан быў менавіта той паганай авечкай. Багаты банкір, паважаны прыхаджанін, філантроп, чалавек, якога шанавалі не толькі за яго паходжанне (у яго жылах цякла кроў самых лепшых сем'яў з Чыкага), але і за яго бездакорную сумленнасць, менавіта ён быў аднаго дня арыштаваны за жульніцтва.
3701 На развітанне Ізабэла і Эдвард прысягнулі адно аднаму. Ізабэла залівалася слязьмі, і толькі вялікае Эдвардава каханне суцяшала яе. Дзіўнае ў яе было тады адчуванне. Нягледзячы на боль разлукі, сэрца білася ад шчасця, што ён яе так моцна кахае. З таго часу прайшло больш за два гады.
3702 Лісты яго былі менавіта такія, што і пішуць закаханыя. Сардэчныя і шчырыя, іншы раз з гумарам — асабліва ў апошні час — і пяшчотныя. Спачатку адчувалася, што ён сумуе па доме, марыць вярнуцца ў Чыкага, да Ізабэлы, і, трохі ўстрывожаная, яна прасіла яго быць стойкім.
3703 Яна баялася, што ён прапусціць зручны момант разбагацець і вернецца дамоў. Вельмі хацелася, каб у каханага хапіла вытрымкі, і яна напісала яму словамі паэта: Я не кахаў бы так цябе, Каб гонар мне не быў так дарагі. Але неўзабаве ён, як ёй падалося, супакоіўся.
3704 Ізабэла бачыла, як шчыра, з амерыканскай дзелавітасцю імкнуўся ён разварушыць гэты богам забыты куток. Але яна вельмі добра ведала Эдварда, і, калі першы год — яго мінімальны тэрмін на Таіці — скончыўся, яна зрабіла ўсё магчымае, каб утрымаць яго яшчэ на год. Хай ён як след вывучае справу.
3705 Час бег, і яна пераканалася, што ён зусім і не спяшаецца дамоў. Яна апусціла вочы і пачырванела. Яна даўно так прывыкла да яго, што забылася, які ён прыгожы: высокі, як Эдвард, атлетычнага складу, толькі валасы ў яго цёмныя, а твар не румяны, як у Эдварда, а матава-бледны.
3706 Вось з гэтага падарожжа цяпер і вярнуўся Бэйтмэн Хантэр. Справы затрымалі яго крыху даўжэй, чым ён разлічваў, і ў яго было багата часу, каб паразважаць пра сваіх сяброў. Ён прыйшоў да думкі, што Эдвард не меў ніякай сур'ёзнай прычыны, якая перашкаджала яму вярнуцца дадому.
3707 Толькі Эдвардава гордасць магла не дазволіць яму прыехаць да каханай, пакуль ён не разбагацеў. Але, калі гэтак, трэба яго пераканаць. Ізабэла сумуе. Эдварду неабходна зараз жа вярнуцца ў Чыкага і ажаніцца з ёю. А на заводзе аўтамабільнай кампаніі Хантэра яму знойдзецца прыдатнае месца.
3708 Сэрца Бэйтмэна аблівалася крывёю, але ён быў задаволены, што цаною ўласнага шчасця наладзіць шчасце сваіх самых дарагіх людзей. Ён сам ніколі не ажэніцца. Стане хросным бацькам іх дзецям, і праз многа год, калі Ізабэлы і Эдварда ўжо не будзе, ён раскажа іх дачцэ, што даўным-даўно кахаў яе маці.
3709 Бэйтмэн маляваў сабе гэтую сцэну, і вочы яго напоўніліся слязьмі. Ён хацеў прыехаць знянацку, таму не тэлеграфаваў Эдварду, і з парахода паехаў адразу ў «Гатэль дэ ля флэр», які яму дапамог знайсці нейкі юнак, быццам бы сын гаспадара гатэля. Бэйтмэн у душы падзякаваў богу.
3710 Але ўрэшце абед скончыўся. Ева з маці засталіся прыбіраць посуд, а мужчыны пайшлі на веранду. Было вельмі цёпла, паветра напоена водарам белых начных кветак. Месяц зіхацеў у бязвоблачным небе, і месяцавая сцежка працягнулася па шырокай роўнядзі акіяна ў бязмежныя прасторы Вечнасці.
3711 Арнодьд Джэксан парушыў маўчанне. Сваім гучным, меладычным голасам ён пачаў расказваць пра туземцаў, пра старажытныя легенды Таіці. Гэта былі дзівосныя апавяданні пра даўно мінулы час, пра небяспечныя вандраванні ў невядомыя краіны, пра каханне і смерць, пра нянавісць і помсту.
3712 Вайна толькі што скончылася, і акіянскія лайнеры былі перапоўненыя пасажырамі як ніколі. Купіць білет на параход стала амаль немагчыма, таму многія карысталіся паслугамі параходных агентаў. Пра асобную каюту я і не марыў, і двухмесная, што мне прапанавалі, цалкам мяне задаволіла.
3713 Адразу кінулася ў вочы: залішне багата рознакаляровых этыкетак на чамаданах, занадта вялікі куфар для адзежы. Містэр Келада паспеў-такі раскласці свае рэчы туалету, і я прыкмеціў, што ён верны кліент непараўнальнага мсье Коці — на ўмывальніку стаялі духі, туалетная вада, брыльянцін ад Коці.
3714 Патаптаўшыся каля дзвярэй, я пайшоў у палільны пакой, дзе ўзяў калоду карт і пачаў раскладваць пасьянс. Не паспеў я пакласці і некалькі карт, як да мяне падышоў нейкі чалавек і пацікавіўся, ці не я буду містэр такі-та. Яму не хацелася спяшацца, прыемна было яшчэ крыху пасядзець, адпачыць.
3715 Сёння ён з самай раніцы не злазіў з матацыкла, рукі і ногі гудуць. Добра, што ехаць недалёка, толькі да Суасона, усяго кіламетраў дзесяць-пятнаццаць. Можа, пашанцуе выспацца на добрай пасцелі. Бясспрэчна, нічога гэтага не здарылася б, калі б яна была не дурніца.
3716 Дзяўчына гэтая і адчыніла дзверы. Яна адказала, што не ведае, як праехаць да Суасона, і яны ўвайшлі ў кухню; старая (яе маці, відаць, вырашыў Ганс) растлумачыла, як туды ехаць. Усе яны — фермер, яго жонка і дачка — толькі што павячэралі, на стале стаяла яшчэ пляшка з віном.
3717 Дзе цяпер французская армія? Дае драла. Дый ангельцы ўсё пакідалі і, як трусікі, пабеглі хавацца на свой востраў. Пераможцы ўзялі па праву ўсё, што пажадалі. Вілі працаваў два гады ў парыжскім атэлье. Добра гаворыць па-французску, таму, відаць, яго сюды і накіравалі.
3718 Але жыццё сярод французаў крыху сапсавала яго нардычны характар. Нікчэмныя людзі гэтыя французы. Не варта немцу жыць сярод іх. Фермерыха паставіла на стол дзве пляшкі віна. Вілі выцягнуў з кішэні дваццаць франкаў, каб разлічыцца. Яна нават і дзякуй не сказала.
3719 Ганс заўсёды выкарыстоўваў зручны момант, каб папрактыкавацца ў мове, ён і тут пачаў гаварыць з гаспадарамі на французскай, але яны — усе ўтраіх — быццам вады ў рот набралі. Ён расказваў ім, што ў яго самога бацька фермер і, калі вайна скончыцца, ён, Ганс, зноў вернецца на бацькаву ферму.
3720 Добры гарадок гэты Суасон, дый салдатаў раскватаравалі нядрэнна. Ежы ўдосталь, а шампанскае амаль што дарма, за бутэльку — адна марка на нямецкія грошы. Калі выйшаў загад пра перавод у Суасон, Ганса працяла думка, што някепска было б зайсці да той дзяўчыны з фермы.
3721 Неяк увечары, калі спраў ніякіх не было, ён запхнуў панчохі ў кішэню, сеў на матацыкл і паехаў. Быў пагодны асенні дзень, у небе ні воблачка; мясціна прыгожая, гарыстая. Ужо даўнавата не было дажджу, і, хоць быў верасень, нават ціхае шапаценне таполяў не напамінала, што лета ўжо на сконе.
3722 Выпадкова Ганс павярнуў не ў той бок, гэта яго крышку затрымала, але праз якія паўгадзіны ён дабраўся да фермы. Каля дзвярэй на яго накінуўся дварняк. Ён, не пастукаўшыся, піхнуў дзверы і ўвайшоў. Дзяўчына сядзела за сталом і скрэбла бульбу. Убачыўшы Гансаву нямецкую ўніформу, яна ўскочыла.
3723 Амаль два тыдні Ганс ніяк не мог вырвацца з часці. Ён, пакінуўшы тады на ферме прадукты, лічыў, што старая накінулася на іх, як галодны воўк. Ён таксама б не здзівіўся, калі б і Анет зрабіла тое ж, як толькі ён выйшаў за парог. Такія ўжо гэтыя французы: любяць падсілкавацца за чужы кошт.
3724 Безумоўна, Анет ненавідзіць яго, яшчэ як ненавідзіць! — але свініна ёсць свініна, а сыр ёсць сыр. Ганс ніяк не мог выкінуць Анет з галавы. Яе агіда яго вельмі злавала. Ён прывык падабацца жанчынам. Вось цікава было б, каб і яна ўрэшце пакахала яго. Ён жа ў яе першы.
3725 Студэнты з Мюнхена за куфлем піва казалі, што па-сапраўднаму моцна жанчына кахае таго, хто яе спакусіў, — потым яна пачынае любіць само каханне. Звычайна, выбраўшы сабе дзяўчыну, Ганс ведаў, што яна з ім пойдзе. Ганс сам сабе ўсміхнуўся, вочы яго гарэлі загадкавым бляскам.
3726 Нарэшце яму зноў выпала пабываць на ферме. Ён узяў з сабой сыру, масла, цукру, бляшанку кілбасных кансерваў і паехаў туды на матацыкле. Але гэты раз яму не пашанцавала ўбачыць Анет. Яна працавала з бацькам на полі. Маці была на дварэ. Яна ўбачыла ў руках у Ганса пакунак, і вочы яе заблішчэлі.
3727 Дабраўшыся да казармы, ён лёг на ложак і доўга ляжаў з шырока расплюшчанымі вачыма; гадзіна ішла за гадзінаю, а ён ніяк не мог заснуць. Ганс бачыў перад сабой Анет, яе агрубелую постаць. Яна здавалася яму цяпер маленькай, бездапаможнай, калі сядзела ля стала і плакала, душачыся слязьмі.
3728 Гэта ж яго дзіця выношвала яна. Ён быў задрамаў, але раптам сон як рукой зняло. Неспадзяваная думка ашаламіла яго з раптоўнай і знішчальнай сілай гарматнага залпа: ён кахае Анет. Думка гэтая глыбока ўзрушыла Ганса, нейкі час ён разважаў, спрабуючы знайсці тлумачэнне.
3729 Ён адчуе тады сябе сапраўдным пераможцам, калі яна сама дасць яму тое, што ён некалі ўзяў сілай. Але ніколі ў яго і думкі не было, што Анет можа стаць яму нечым іншым, чым тыя жанчыны, з якімі ён меў справы раней. І не такая ўжо яна прыгожая, хутчэй наадварот: звычайная, непрыкметная.
3730 Урэшце ён усё ж такі знайшоў магчымасць паехаць на ферму. Ганс хацеў пагаварыць з мадам Пер'е сам-насам. Яму пашанцавала: ён спаткаў яе на дарозе недалёка ад фермы. Яна, відаць, збірала сухое галлё ў лесе і цяпер вярталася дадому з вялікай вязанкай на спіне. Ганс спыніў матацыкл.
3731 Але не надта многа ведаю пра іх. Я, пэўна, не адважуся наняць слугу, калі ў яго толькі прыемны твар, але ўсё ж такі, здаецца, гэта — менавіта твар, па чым мы звычайна мяркуем пра людзей, якіх упершыню бачым. Мы робім вывады па форме падбародка, па вачах, па абрысах губ.
3732 У кнігах па логіцы нам тлумачаць, што абсурдна сцвярджаць, што жоўты колер мае цыліндрычную форму, ці ўдзячнасць лягчэйшая за паветра; але ў гэтай мешаніне недакладнасцей наш унутраны жоўты колер цалкам можа азначаць каня з вазком, а ўдзячнасць — сярэдзіну наступнага тыдня.
3733 Сам я асабіста пераканаўся, што чым больш я ведаю чалавека, тым больш ён мяне дзівіць: якраз пра сваіх даўнейшых сяброў я магу сказаць, што амаль нічога пра іх не ведаю. Усе гэтыя развагі прыйшлі мне ў галаву, калі я даведаўся з ранішняй газеты, што Эдвард Хайд Бертан сканаў у Кобе.
3734 Гэты камерсант доўга жыў у Японіі, займаўся гандлем. Мы былі вельмі малазнаёмыя, але ён аднойчы мяне дужа ўразіў. Калі б я не чуў гэтай гісторыі ад яго самога, я ніколі б не паверыў, што ён здольны на такі ўчынак. Цікава, што вонкава і манерамі ён ствараў даволі дакладны тып.
3735 Гэта быў маленькі чалавек, не болей пяці футаў чатырох цаляў росту, вельмі зграбны, з сівымі валасамі, маршчыністым чырвоным тварам і блакітнымі вачыма. Здаецца, яму было каля шасцідзесяці, калі я пазнаёміўся з ім. Адзяваўся ён заўжды акуратна, з густам, адпаведна гадам і месцу ў грамадстве.
3736 Аднойчы мне давялося жыць там некалькі дзён, чакаючы карабель. Нас пазнаёмілі ў Ангельскім клубе. Мы сталі партнёрамі ў брыдж. Гуляў ён вельмі добра. Гаварыў мала, як за картамі, так і пасля за кактэйлем. Кожны сказ яго быў старанна ўзважаны, але не пазбаўлены мяккага і стрыманага гумару.
3737 Бертан карыстаўся папулярнасцю ў клубе, і пасля, калі пайшоў, мне сказалі, што гэта адзін з найлепшых наведвальнікаў. Так здарылася, што мы разам спыніліся ў Гранд-атэлі, і на другі дзень ён запрасіў мяне паабедаць. Я пазнаёміўся з яго жонкай, тоўстай, вясёлай, у гадах жанчынай, і дзвюма дочкамі.
3738 Гэта была, безумоўна, дружная сям'я. Але больш за ўсё мяне здзівіла Бертанава дабрыня. У лагодным яго позірку было нешта дужа прыемнае. Слухаеш яго мяккі голас, і ўявіць цяжка, што Бертан калі-небудзь можа яго павысіць. На твары — заўсёдная дабрадушная ўсмешка.
3739 Гэты чалавек прыцягвае вас, відаць, таму, што вы адчуваеце шчырую любоў яго да сваіх сяброў. Бертан безумоўна быў чалавек абаяльны. Але нічога саладжавага ў ім не было: ён любіў пагуляць у карты і выпіць, мог расказаць пікантную гісторыю, а ў маладосці нават захапляўся спортам.
3740 Гэта быў багаты чалавек, але кожную капейку ён зарабіў сваёй працай. Думаю, адзінае, што прымушае вас пашкадаваць Бертана, гэта яго маленькі рост і нейкая няўпэўненасць: кожны раз інстынктыўна хочацца абараніць яго. Сам жа ён, здаецца, не можа і муху пакрыўдзіць.
3741 Неўзабаве ў гасцінай з'явіўся Бертан. Убачыў мяне, падышоў і сеў у крэсла побач. Па натуры я заўзяты вандроўнік, але падарожнічаю не дзеля помнікаў архітэктуры, якія дзе-нідзе ды наганяюць нуду, не дзеля прыгожага краявіду, які мне хутка надакучвае; я вандрую, каб сустракацца з людзьмі.
3742 Мне даволі ведаць пісьменніка па яго кнігах, а мастака — па яго карцінах; але я прайшоў пешкі каля ста лье, каб убачыць місіянера, пра якога расказвалі незвычайныя гісторыі, і згадзіўся пражыць два тыдні ў найгоршым атэлі, каб толькі бліжэй пазнаёміцца з маркёрам.
3743 Нічога дзіўнага, калі вы пачуеце, што жыве яна ў сваёй віле на пагорку ў наваколлі невялікага італійскага гарадка, адзіная ангелька ва ўсёй акрузе, і вы, калі бачыце асабняк дзе-небудзь у Андалузіі, ужо амаль што падрыхтаваны пачуць, што тут многа гадоў жыла ангельская лэдзі.
3744 На першай прыступцы лесвіцы, што вяла на тэрасу, місіс Барэт крыху затрымалася, каб жанчына-рэпарцёр, маленькая, змораная, з неахайнай прычоскай, паспела падысці да яе з блакнотам у руцэ. Сэндзі шэптам назваў рэпарцёршы імёны запрошаных. Сабралася тыповая для Рыўеры кампанія.
3745 Ангельскі лорд з жонкай, абое цыбатыя і худыя, заўсёды згодныя абедаць з кожным, хто пачастуе іх, — гэтыя двое яшчэ да поўначы будуць п'яныя. Хударлявая шатландка з тварам перуанскага ідала, які выцерпеў націск незлічоных навальніц на працягу многіх стагоддзяў, і яе муж, ангелец.
3746 Яшчэ тут прысутнічалі адна графіня-італьянка, якая на самай справе не была ні італьянкай, ні графіняй, затое выдатна гуляла ў брыдж, і расейскі князь, які меў сур'ёзныя намеры зрабіць місіс Барэт княгіняю, а пакуль што спекуляваў шампанскім, аўтамабілямі і карцінамі старых майстроў.
3747 Сапраўды, гэта была дзіўная пара. Яны сядзелі адны за маленькім столікам. Людзі ўжо даволі пажылыя. Ён, высокі і грузны, з цэлай шапкай белых валасоў, вялікімі касматымі белымі брывамі і вялікімі белымі ж вусамі, нагадваў нябожчыка караля Італіі Ўмберта, толькі выгляд у яго быў больш каралеўскі.
3748 Побач сядзела маленькая бабулька ў чорнай атласнай сукенцы з вялікім дэкальтэ і ў талію. На шыі блішчэлі некалькі шнуркоў каляровых караляў. Лёгка было заўважыць, што на ёй парык, прычым далёка не найлепшы — скрозь кудзеркі і локанчыкі колеру крумкачовага крыла.
3749 Твар быў вельмі няўмела размаляваны — ярка-сіняя фарба пад вачыма і на павеках, бровы ненатуральна чорныя, на шчоках па пляме вельмі чырвоных румян, а губы фіялетава-пурпуровыя. Твар у глыбокіх маршчынах. Вочы былі вялікія і рашучыя, яна з цікавасцю пераводзіла позірк з аднаго століка на другі.
3750 Уважліва разглядала ўсіх навокал, раз-пораз паказвала на каго-небудзь свайму мужу. Выгляд гэтай пары быў такі дзіўны і незвычайны сярод моднай публікі, сярод мужчын у смокінгах, жанчын у лёгкіх светлых сукенках, што многія наведвальнікі з непрыхаванай цікавасцю назіралі за імі.
3751 Аднак гэта, відаць, бабульку зусім не бянтэжыла. Заўважыўшы, што зрабілася цэнтрам увагі, яна пачала хітравата паднімаць бровы, усміхацца і падміргваць. Здавалася, яна вось-вось падскочыць з месца і, прыціснуўшы маленькую ручку да сэрца, павітаецца з публікай.
3752 Ён быў прыгожы, смуглявы, падобны на гішпанца, вельмі спрытны; немаладыя жанчыны з ахвотай плацілі, каб ён патанцаваў з імі, і ён ніколі не сядзеў без работы. З Англіі ён прыехаў на кантынент, тут і застаўся, вандруючы з атэля ў атэль — зімой на Рыўеры, а ўлетку ў Францыі.
3753 Паднімаліся позна, толькі каб паспець да дванаццаці прыйсці ў атэль, дзе трэба было танцаваць з тоўстымі кабетамі, якія хацелі пахудзець. Пасля гэтага да пяці яны былі свабодныя, а потым зноў ішлі ў гатэль, садзіліся разам за столік і чакалі, заўсёды гатовыя абслужыць кліентаў.
3754 Звычайна тыя, з кім яны танцавалі, плацілі ад пяцідзесяці да сотні франкаў. Іншы раз якая-небудзь багатая кабета патанцуе з жыгала два ці тры разы запар і адваліць цэлую тысячу. А бывае, пажылая жанчына прапануе правесці з ёю ноч, і тады атрымаеш дзвесце пяцьдзесят франкаў.
3755 Адзін з Сідавых сяброў ажаніўся з такой, яна была старэйшая за яго маці, затое купіла хлопцу аўтамабіль, давала грошы на карты, яны мелі выдатную вілу ў Біярыцы. Гэта былі цудоўныя дні, грошай хоць адбаўляй. Але раптам настаў крызіс і балюча ўдарыў па іх прафесіі.
3756 Гатэлі стаялі пустыя, амаль не было ахвотніц патанцаваць з прыгожым маладым чалавекам. Усё часцей і часцей здаралася, што Сід за цэлы дзень не мог зарабіць нават на выпіўку, і не раз бывала, што якая-небудзь кабеціна вагой мо з тону мела нахабства заплаціць яму толькі дзесяць франкаў.
3757 Расходы яго не паменшалі — трэба мець модныя гарнітуры, іначай упраўляючы гатэлем зробіць заўвагу, шмат грошай каштавала мыццё бялізны, кашуль, насовак; потым чаравікі, на гэтай падлозе чаравікі проста гарэлі, а выглядаць яны павінны як новыя. І яшчэ трэба плаціць за пакой і снеданне.
3758 Летні сезон тут быў проста катастрафічны. Стэла прыехала з Аўстраліі. Тут яна кармілася тым, што вучыла плаваць. Акрамя таго, яна выдатна авалодала майстэрствам скачкоў у ваду і два разы на дзень, раніцай і пасля абеду, выступала перад публікай. А вечарамі танцавала ў гатэлі.
3759 Абедалі яны звычайна разам за асобным столікам, далей ад наведвальнікаў, а калі аркестр пачынаў іграць, яны танцавалі, каб уцягнуць у танцы астатніх. Але часцей за ўсё ім даводзілася танцаваць адным. Платныя партнёры амаль не трапляліся. Яны пакахалі адно аднаго і неўзабаве пажаніліся.
3760 Яны потым ніколі не шкадавалі, што сталі мужам і жонкай. А гараваць ім давялося. Усяляк утойвалі свой шлюб (пажылым жанчынам не вельмі падабалася танцаваць з жанатым мужчынам, калі жонка побач), але знайсці работу ў гатэлях на дваіх было вельмі цяжка, а адзін Сід не мог зарабіць на сям'ю.
3761 Там падрыхтавалі танцавальны нумар, але з-за страшэннай канкурэнцыі атрымаць ангажэмент на эстрадныя выступленні не змаглі. Стэла выдатна выконвала бальныя танцы, але ў той час у модзе была акрабатыка, і, як яны ні стараліся, падрыхтаваць што-небудзь для эстрады так і не змаглі.
3762 Тыднямі сядзелі яны без работы. Сідаў гадзіннік-бранзалетка, залаты партабак, плацінавы пярсцёнак — усё пайшло ў ламбард. Урэшце ўжо ў Ніцы Сід залажыў свой выхадны гарнітур. Гэта была апошняя кропля. Беднасць прымусіла іх прыняць удзел у марафоне, які наладзіў адзін прадпрымальны антрэпрэнёр.
3763 Гэта было жахліва. Балелі ногі, нямелі ступні. Часам яны ўжо не разумелі, што яны робяць. Проста рухаліся пад музыку, па магчымасці зберагаючы сілу. Ім плацілі па сто ці дзвесце франкаў, а яны, каб прыцягнуць увагу, раптам пачыналі танцаваць «на публіку», дэманструючы сваё майстэрства.
3764 Але яны страшэнна стаміліся. На адзінаццаты дзень Стэла страціла прытомнасць, і Сід танцаваў адзін без перапынку. Гэта былі самыя цяжкія дні ў іх жыцці. Але якраз тады і нарадзілася гэтая Сідава ідэя, там, у танцавальнай зале, калі ён павольна рухаўся адзін без партнёркі, стомлены і зняважаны.
3765 Стэла заўсёды казала, што магла б скакаць нават у сподак. Тут неабходна толькі майстэрства. Механік нічога не адказаў, вячэралі яны моўчкі. Каюту асвятляла цьмяная газная лямпа. Пасля абрыкосавых кансерваў, пад канец вячэры, кітаец прынёс чай. Шкіпер запаліў цыгару і падняўся на палубу.
3766 Цяпер востраў ледзь вызначаўся на фоне начнога неба. Ярка гарэлі зоркі. Толькі шум прыбою парушаў цішыню. Шкіпер сядзеў у шэзлонгу і спакойна паліў. Неўзабаве на палубу падняліся некалькі матросаў і селі паблізу. У аднаго ў руках было банджа, у другога канцэрціна.
3767 Яны зайгралі, а адзін з іх заспяваў. Дзіўна, ненатуральна гучала туземная песня пад гукі гэтых інструментаў. Потым два матросы, што сядзелі і слухалі, пачалі танцаваць. Гэта быў танец варвараў, дзікі, першабытны, хуткі, з рэзкімі рухамі рук і ног, з сутаргавым матляннем усяго цела.
3768 Гэта быў шчыра жывёльны танец, мудрагелісты, але без тайны, да такой ступені непасрэдны, што яго можна было назваць дзіцячым. Урэшце, стаміўшыся, матросы палеглі тут жа на палубе і заснулі. Стала ціха. Шкіпер цяжка падняўся з шэзлонга і спусціўся ўніз па трапе.
3769 Ад начной духаты ён крыху задыхаўся. Раніцай, калі над ціхамірным морам пачало днець, яны ўбачылі крыху далей на ўсход той самы праход, які так і не знайшлі ўвечары. Шхуна зайшла ў лагуну. Вада была надзвычай спакойная. Глыбока ўнізе, паміж караламі, мітусіліся рознакаляровыя рыбкі.
3770 Кінулі якар, шкіпер добра паснедаў і падняўся на палубу. У бязвоблачным небе шчыра свяціла сонца, але ў паветры яшчэ адчувалася жыватворчая ранішняя прахалода. Была нядзеля, наўкола панавалі спакой і цішыня, быццам сама прырода адпачывала, ад усяго гэтага незвычайны спакой авалодаў і шкіперам.
3771 Ён сядзеў, ляніва аглядаючы лясісты бераг. Потым вусны яго кранула ледзь прыкметная ўсмешка, і ён пстрыкнуў недапалкам. Аднойчы Руды высадзіўся ў той бухце, дзе вы, мабыць, сёння раніцай кінулі якар. Ён быў амерыканскім матросам і дэзерціраваў з ваеннага карабля ў Апіі.
3772 Тут ён сышоў на бераг. Чаму ён дэзерціраваў, не ведаю. Мабыць, не спадабалася жыццё на ваенным караблі з яго строгасцямі; мабыць, былі нейкія непрыемнасці, а можа, на яго паўплывалі паўднёвыя моры і гэтыя рамантычныя астравы, якія часам дзіўным чынам аблытваюць чалавека, як муху павуціннем.
3773 Так ці іначай, яму трэба было схавацца, і ён вырашыў, што тут і можна пражыць у бяспецы, пакуль карабель яго не адплыве ад Самоанскіх астравоў. На беразе лагуны была туземная хаціна, і, пакуль Руды стаяў і разважаў, куды падацца, з хаціны выйшла дзяўчына і запрасіла яго да сябе.
3774 Ён ведаў два-тры словы на туземнай мове, а яна столькі ж па-ангельску. Але ён выдатна зразумеў, што азначалі яе ўсмешкі і запрашальныя жэсты. Ён сеў на цыноўку, і яна пачаставала яго кавалачкамі ананаса. Пра Рудога я ведаю толькі з чужых слоў, дзяўчыну ж я бачыў праз тры гады пасля іх сустрэчы.
3775 Пажадлівая грацыя і багатыя фарбы трапічнай кветкі. Высокая, гнуткая, з тонкімі рысамі, характэрнымі яе народу, з вялікімі вачыма, падобнымі на ціхія затокі пад пальмамі. Яе чорныя кучаравыя валасы рассыпаліся па плячах, а на галаве быў вянок з духмяных кветак.
3776 Ад усмешкі той сэрца магло спыніцца. Скура дзяўчыны залацілася, нібы пшанічнае поле ў сонечны дзень. Божухна! Як апісаць яе? Яна была казачнай прыгажосці. І гэтыя юныя стварэнні — ёй было тады шаснаццаць, а яму дваццаць, — закахаліся адно ў аднаго з першага погляду.
3777 Гэткае сапраўднае каханне, не тое каханне, што нараджаецца з узаемнай сімпатыі, агульных інтарэсаў, духоўнай блізкасці, а каханне простае, адвечнае. Так пакахаў Адам Еву, калі прачнуўся і ўпершыню ўбачыў яе ў садзе. Гэта было тое каханне, якое прываблівае адно да аднаго звяроў і багоў.
3778 Тое каханне, што робіць свет цудам. Каханне, што дае жыццю ўнутраны сэнс. Вы ніколі, мабыць, не чулі пра разумнага і цынічнага французскага герцага, які казаў, што з двух закаханых толькі адзін кахае, другі ж дазваляе сябе кахаць. Гэта горкая ісціна, з якой большасць з нас вымушана пагадзіцца.
3779 І вельмі рэдка бывае, каб абое кахалі аднолькава. Тады, відаць, само сонца спыніцца, як спынілася яно, калі Ісус Навін заклікаў да бога Ізраіля. Нават цяпер, праз шмат гадоў, калі я ўспамінаю гэтыя юныя стварэнні, такія прыгожыя, простыя, пра іх каханне, у мяне ные сэрца.
3780 Сузіранне ідэальнай прыгажосці заўсёды нараджае боль. Яны былі як дзеці. Дзяўчына была добрая, пяшчотная і ласкавая. Пра яго я нічога не ведаю, але хачу думаць, што ва ўсякім разе ў той час гэта быў адкрыты і шчыры чалавек. Мне хочацца думаць, што душа яго была такая ж прыгожая, як і постаць.
3781 Ім давялося прайсці па мастку, па якім ішлі вы. Дзяўчына весела смяялася з баязлівасці Рудога. Яна давяла яго за руку да канца першага ствала, але далей у яго мужнасці не хапіла, і ён вярнуўся. Перад тым як зноў ступіць на масток, ён раздзеўся, і дзяўчына перанесла яго рэчы на галаве.
3782 Але ў такім благаславёным кутку гэтага хапіла, каб зажыць сваёй сям'ёй. Кажуць, у шчаслівых людзей няма гісторыі, і, відавочна, яе няма ў шчаслівага кахання. З раніцы да вечара яны нічога не рабілі, і ўсё ж дні здаваліся ім занадта кароткімі. У дзяўчыны было туземнае імя, але Руды называў яе Салі.
3783 Ён увесь час паліў цыгарэты, якія яна рабіла яму з тутэйшага тытуню і лістоў пандану, і назіраў, як яна сваімі спрытнымі пальцамі пляла цыноўкі з травы. Да іх часта заходзілі туземцы; яны расказвалі доўгія гісторыі пра былыя часы, калі на востраве ішла вайна паміж плямёнамі.
3784 Каля хаціны раслі бананы. Салі пякла іх, і гэта таксама было часткай іх сціплай ежы. Салі ўмела прыгатаваць смачную страву з какосавых арэхаў, а хлебнае дрэва, што расло на беразе ракі, давала ім свае плады. На свята забівалі парася і смажылі на гарачых каменнях.
3785 Усё гэта нагадвала казку. Сярод зарасніку каралаў сустракаліся адкрытыя мясціны з белым пясчаным дном і з крыштальна чыстай вадой, у якой вельмі добра было купацца. Ужо прыцемкам яны павольна, трымаючы адно аднаго за рукі, вярталіся сцежкай дамоў, бадзёрыя і шчаслівыя.
3786 Птушкі майна весела шчабяталі ў какосавым гаі. Прыходзіла ноч, і вялікае неба з залатымі зоркамі здавалася шырэйшым, чым у Эўропе, а лёгкі ветрык прадзімаў іх хаціну. Але і гэтая доўгая ноч здавалася ім занадта кароткай. Ёй было шаснаццаць, а яму ледзь мінула дваццаць гадоў.
3787 Яны, здавалася, кахалі адно аднаго гэтак жа — я не хачу сказаць палка, таму што ў палкасці заўсёды ёсць крыху маркоты, горычы ці пакуты, — але гэтак жа бязмежна, гэтак жа проста і натуральна, як у той дзень, калі ўпершыню сустрэліся і зразумелі, што ў іх пасялілася бажаство.
3788 Цыгарэты з панданавых лістоў, якія Салі рабіла яму, былі моцныя і даволі прыемныя, але яны не задавальнялі яго; яму раптам вельмі захацелася сапраўднага тытуню, пахучага, моцнага. Месяцаў колькі ён не паліў люлькі, і цяпер, калі ён падумаў пра гэта, у яго слінкі пацяклі.
3789 Больш Салі яго ніколі не бачыла. На другі дзень хлопчык вярнуўся адзін, у слязах. Ён расказаў, што, калі яны падплылі да карабля, Руды крыкнуў нешта, выйшаў белы чалавек і паклікаў іх наверх. Руды ўзяў з сабой садавіну і падняўся на палубу. Белы загаварыў з Рудым, і яны, відаць, аб нечым дамовіліся.
3790 Адзін з матросаў прынёс тытуню. Руды адразу напхаў люльку і запаліў. Хлопчык паказаў, з якой асалодай ён зацягнуўся і выпусціў вялікі клуб дыму. Потым яму нешта сказалі, і ён зайшоў у каюту. Хлопчык бачыў праз адчыненыя дзверы, як прынеслі пляшку і шклянкі. Руды піў і паліў.
3791 Белыя, мабыць, спыталіся пра нешта, таму што ён пакруціў галавой і засмяяўся. Чалавек, які першы загаварыў з ім, таксама смяяўся і зноў наліў у шклянку Рудому. Яны гутарылі і пілі, а хлопчык урэшце стаміўся сачыць за імі, бо не мог зразумець таго, што адбываецца, скурчыўся на палубе і заснуў.
3792 Руды моцна спаў, паклаўшы цяжкую галаву на рукі. Хлопчык паімкнуўся быў да яго, каб пабудзіць, але чыясьці рука груба схапіла яго за плячо, і пануры матрос аблаяў хлопца на незразумелай мове, падштурхнуў яго да борта. Тады хлопчык гукнуў Рудога, але ў той жа момант яго схапілі і выкінулі ў ваду.
3793 Растлумачыць усё можна было вельмі лёгка. На кітабойным судне не хапала матросаў — ці то яны хварэлі, ці то разбегліся — і капітан прапанаваў Рудому завербавацца, а калі той адмовіўся, падпаіў яго і проста звёз. Салі вельмі бедавала. Тры дні яна страшэнна плакала.
3794 Доўгія дні яна сядзела на беразе, не зводзячы вачэй з лагуны, усё спадзявалася, што Руды як-небудзь выкруціцца. Яна гадзінамі сядзела на белым пяску, і слёзы вялікімі кроплямі беглі па шчоках, а пад вечар стомленая вярталася праз рэчку ў хаціну, дзе яны некалі былі шчаслівыя.
3795 Людзі, з якімі яна жыла перад тым, як на востраве з'явіўся Руды, клікалі яе назад, але яна адмовілася: яна была ўпэўнена, што Руды вернецца, і хацела, каб ён знайшоў яе там, дзе пакінуў. Праз чатыры месяцы яна нарадзіла мёртвае дзіця, і бабуля, якая прыйшла дапамагчы ёй, засталася жыць у яе хаціне.
3796 Радасць знікла з яе жыцця. Хоць з цягам часу боль крыху прытупіўся, на змену яму прыйшла заўсёдная меланхолія. Цяжка ўявіць, што сярод гэтага народа, чые пачуцці моцныя, але хуткабежныя, знойдзецца жанчына, здольная на такое каханне. Яна верыла, што рана ці позна Руды вернецца.
3797 Нэйлсан змоўк і ўздыхнуў. Нэйлсан не мог выкінуць з галавы гэтую гісторыю. Мабыць, менавіта таму, што сам ён быў хворы, кволы і несімпатычны, ён з вялікай павагай ставіўся да людзей прыгожых. Ніколі ў жыцці ён моцна не кахаў, і тым больш ніхто моцна не кахаў яго.
3798 У яго былі здольнасці да замежных моў і жывы розум, які звык заўсёды працаваць. Ён прысвяціў ужо нямала часу вывучэнню тутэйшай мовы. І цяпер ужо па звычцы ён збіраў матэрыял для навуковай працы па мове самоанцаў. Старая, што жыла разам з Салі, запрасіла яго ў госці.
3799 Яна пачаставала яго кавай і цыгарэтамі. Яна была вельмі радая, што ёсць з кім пагутарыць, а ён, пакуль яна нешта апавядала, назіраў за Салі. Яна нагадвала яму Псіхею з Неапалітанскага музея. У яе быў такі ж правільны і чысты твар, юная, як у дзяўчынкі, постаць.
3800 Неўзабаве Нэйлсан зразумеў, што закахаўся. Вельмі цяжка яму было прымусіць сябе не хадзіць да рэчкі кожны дзень, але, нават калі ён і не бачыў Салі, усе яго думкі былі аб ёй. Спачатку ён толькі хацеў бачыць яе, хаця б зрэдку чуць яе голас, і каханне гэтае было для яго крыніцай вялікага шчасця.
3801 Ён пачаў строіць планы. Зразумела, што ні аб якой актыўнай дзейнасці і гаворкі быць не магло, ён будзе жыць на востраве, яго невялікага даходу, на які цяжка было б пражыць дзе-небудзь у Эўропе, тут хопіць. Ён будзе вырошчваць какосавыя пальмы, чым не занятак; перавязе сюды свае кнігі і раяль.
3802 Але вельмі хутка ён зразумеў, што ўсімі гэтымі планамі імкнецца схаваць сваё моцнае каханне, што цалкам ім авалодала. Яму была патрэбна Салі. Ён кахаў не толькі яе прыгажосць, але і душу, якая ўгадвалася па яе пакутніцкім позірку. Ён затуманіць яе сваёю палкасцю.
3803 Прымусіць яе забыцца. І ў марах сваіх ён уяўляў, што дасць ёй тое шчасце, якое лічыў для сябе згубленым і якое цяпер зноў знайшоў. Ён прапанаваў ёй жыць з ім. Яна адмовілася. Гэта не было яму нечаканасцю. Але ён быў упэўнены, што рана ці позна яна ўступіць. Яго каханне пераможа.
3804 Ён падзяліўся са старой сваімі планамі і здзівіўся, што і яна і суседзі даўно ўжо настойліва ўгаворвалі Салі прыняць яго прапанову. Гэта ж кожная тутэйшая кабета імкнецца стаць гаспадыняй у доме белага чалавека, а Нэйлсан, на тутэйшыя меркі, быў яшчэ і багаты.
3805 Гандляр, у якога Нэйлсан жыў, пайшоў да Салі і ўгаворваў яе не быць дурніцай; больш такой магчымасці не будзе, і цяпер, калі прайшло столькі часу, няма чаго і думаць, што Руды вернецца. Тое, што дзяўчына адмовіла яму, ператварыла чыстае раней Нэйлсанава каханне ў неадчэпную ідэю.
3806 Ён цвёрда вырашыў пераадолець усе перашкоды. Не даваў Салі спакою. Урэшце яна паддалася яго настойлівасці, то ласкавым, то сярдзітым угаворам і скарылася. Але калі назаўтра ён, радасны і шчаслівы, прыйшоў да яе, высветлілася, што ўначы яна спаліла хаціну, у якой некалі жыла з Рудым.
3807 Старая выбегла яму насустрач, лаяла Салі, але ён адмахнуўся ад яе. Яны пабудуюць бунгала на тым месцы, дзе стаяла хаціна. У эўрапейскім доме жыць лепш, калі ён збіраецца перавезці сюды свае кнігі і раяль. Так з'явіўся драўляны дом, у якім ён і пражыў шмат гадоў, і Салі стала яго жонкаю.
3808 Аднак за першыя тыдні, калі Нэйлсан задавольваўся тым, што яна яму давала, шчасця ён не адчуў. Яна скарылася, стомленая ўгаворамі, але дала яму толькі тое, што цаніла невысока. Душа яе, якую ён імкнуўся зразумець, яму так і не належала. Ён адчуваў, што яна абыякавая да яго.
3809 Нэйлсан ведаў, што, нягледзячы на каханне, яго пяшчоту, падтрымку і шчодрасць, яна б кінула яго, як толькі Руды паклікаў бы. Нават і не падумала б, як бы Нэйлсан пакутаваў. Яму было вельмі цяжка, ён спрабаваў прабіць гэтую сцяну, што стварыла яна вакол сябе. Горкае гэта было каханне.
3810 Іншы раз ён думаў, што сам сябе падмануў, сам прыдумаў яе душу і таму не здолее ў гэту душу пранікнуць, што яе ўвогуле няма. Яго каханне стала турмой, з якой ён хацеў збегчы, але ў яго не хапала сілы проста адчыніць дзверы — больш і не трэба — і выйсці на свабоду.
3811 Яны пражылі разам шмат гадоў, прывыклі адно да аднаго, і цяпер ён з усмешкай успамінаў сваё былое каханне. Яна ўжо амаль старая, таму што на астравах жанчыны хутка старэюць, і ён ужо даўно не кахаў яе, навучыўся ставіцца да яе абыякава. Яна яму больш не патрэбная.
3812 Распавядаю я гэтую гісторыю ад першай асобы, хоць я не прымаў у ёй ніякага ўдзелу і не маю намеру прыкідвацца перад чытачом, нібыта ведаю больш, чым тут кажу. Як усё адбывалася — расказваецца дакладна, а чаму — пра гэта можна толькі здагадвацца, і, мабыць, маіх меркаванняў чытач і не прыме.
3813 Але для тых, хто цікавіцца чалавечай душой, няма больш займальнай справы, чым адшукваць прычыны будучых учынкаў. Падрабязнасці гэтай гісторыі я пачуў выпадкова. Неяк мне давялося дні два-тры пажыць на адным з астравоў на поўнач ад Барнэо, і начальнік акругі ветліва запрасіў пагасцяваць у яго.
3814 Некалі востраў карыстаўся папулярнасцю, быў тут нават свой губернатар. Аднак мінулі гады, і цяпер ужо нішто не нагадвала пра тыя лепшыя дні, акрамя вялікага мураванага дома, дзе раней жыў губернатар, а цяпер пасяліўся начальнік акругі, якому, між іншым, велічыня будынка не спадабалася.
3815 Тым не менш гэта быў добры дом — з вялікай гасцёўняй, сталовай чалавек на сорак, раскошнымі спальнямі з высокай столлю. Дом патроху руйнаваўся — сінгапурскія ўлады не спяшаліся раскашэліцца на рамонт; але мне дом падабаўся: масіўная мэбля надавала пакоям строгую ўрачыстасць, — і гэта забаўляла мяне.
3816 Начальнік акругі быў чалавек ветлівы і далікатны, з пачуццём гумару. Упэўнены, што свае шматлікія службовыя абавязкі ён выконваў на выдатна, і пры гэтым з усяе сілы імкнуўся пазбегнуць афіцыйнага тону. У яго быў востры, але не злосны язык, ужываў ён багата жаргонных слоў.
3817 Люба было глядзець, калі ён гуляў са сваімі дзецьмі. Сямейнае жыццё, безумоўна, яму падабалася. Місіс Лоў была прыгожая маленькая жанчынка, пухленькая, цемнавокая, з цудоўнымі брывамі, не прыгажуня, але, безумоўна, даволі прывабная кабета. У яе быў здаровы выгляд і вясёлы нораў.
3818 Не паспявалі яны расстацца, як ён тут жа браўся за пяро. Ён пісаў ёй, што вельмі кахае яе, што яна ў яго адзіная на свеце. Кожную хвіліну ён думаў аб ёй. Яе пачуцці, здавалася, былі такія ж моцныя: у адным з лістоў ён апраўдваўся, што не змог прыйсці туды, дзе яны меліся сустрэцца.
3819 І раптам — удар. Лорд Кастэлан пра ўсё дазнаўся. Як, якім чынам — можна было толькі меркаваць. Ён не проста падазраваў сваю жонку ў здрадзе, у яго былі доказы. Яны сур'ёзна пасварыліся, і яна вярнулася ў дом сваіх бацькоў. Лорд Кастэлан паведаміў, што збіраецца пачаць справу аб скасаванні шлюбу.
3820 Нічога на свеце яго не турбавала, акрамя яго кахання. Ён пісаў, што ставіцца з пагардай да Кастэлана. Хай сабе пачынае працэс. Чым раней яна будзе свабодная, тым хутчэй яны пажэняцца. У пакунку былі толькі яго лісты, ад яе — ніводнага. Пра тое, што пісала яна, можна даведацца толькі па яго адказах.
3821 Відаць, яна страшэнна перапалохалася, і ён ніяк не мог яе супакоіць. Яму, мабыць, давядзецца пайсці з міністэрства замежных спраў. Ён запэўніваў, што гэта для яго дробязь. Можна знайсці работу ў калоніях, там больш заробіш. Ён быў упэўнены, што яна будзе з ім шчаслівая.
3822 Трэба толькі трымаць сябе ў руках. У яе лістах, мабыць, з'явіліся ноткі незадавальнення. Яе вельмі непакоіла думка аб скасаванні шлюбу. Кастэлан адмовіўся ўзяць віну на сябе і быць на судзе адказчыкам. А яна наўрад ці пагадзіцца пакінуць Лондан, тут — усё яе жыццё.
3823 Яна не збіралася пахаваць сябе ў нейкім глухім закутку на краі свету. Па яго адказах адчувалася, што ён вельмі пакутаваў. Ён абяцаў усё, што яна пажадае. Заклікаў яе кахаць, як і раней. Траціў розум, што яна з-за няшчасця становіцца халоднай. Лэдзі Кастэлан дакарала яго, а ён і не абараняўся.
3824 Паўтараў, што яна для яго — усё на свеце. Ён баяўся, што бацькі і сябры будуць уплываць на яе, таму прапанаваў уцячы разам з ім у Парыж. Ён амаль звар'яцеў. Дзён колькі яна не адказвала яму. Ён месца сабе не знаходзіў. Думаў, што лісты яго яна проста не атрымлівала.
3825 Яна напісала, што, калі ён звольніцца з пасады і пакіне Англію, муж згодзіцца дараваць ёй і зноў пусціць яе ў дом. Сэрца яго разбілася. Я слухаў місіс Лоў з усмешкай, але вельмі ўважліва. Сама жанчына, яна інстынктыўна адчувала, як у такіх абставінах паводзіць сябе кожная кабета.
3826 Я шчыра здзівіўся. Я ведаў лэдзі Кастэлан даўно, праўда, не вельмі блізка. Мужа яе — яшчэ менш. Ён займаўся палітыкай і да таго, як адбыўся той самы прыём у лэдзі Кастэлан, куды запрасілі мяне і Лоў, быў ужо таварышам міністра ўнутраных спраў. Мы сустракаліся толькі ў яго дома.
3827 Выдатная постаць, цудоўная скура, шырока расстаўленыя вялікія блакітныя вочы, раскошныя бялявыя валасы. Яна выдатна валодала сабой, ніколі не забывалася на пачуццё ўласнай годнасці. Здавалася проста неверагодным, што такая жанчына можа паддацца моцнаму пачуццю, пра якое сведчаць гэтыя лісты.
3828 Яна была славалюбная і, безумоўна, спрыяла таму, каб муж прасоўваўся па службе. Я лічыў, яна наўрад ці можа зрабіць што-небудзь неразважліва. Я, праўда, усё ж такі ўспомніў, што гадоў колькі таму хадзілі чуткі, што ў Кастэланаў нешта не ладзіцца, аднак падрабязнасцей я не помню.
3829 Больш таго, кожны раз, калі я сустракаў гэтую пару, здавалася, што ў іх усё цудоўна. Кастэлан быў высокі мужчына з чырвоным тварам, чорнымі, заўсёды акуратна прычасанымі валасамі, гучнагалосы, вясёлы і ветлівы, але з маленькімі хітрымі вочкамі, якія за ўсім сачылі і ўсё прыкмячалі.
3830 Ён занадта многа думаў пра сябе. І ніколі не дазваляў вам забыцца, што ён чалавек вядомы і багаты. Людзям, што стаялі ніжэй за яго, ён звычайна патураў. Мяне не здзівіла, што сувязь яго жонкі са сціплым клеркам з міністэрства замежных спраў страшэнна раззлавала яго.
3831 Бацька лэдзі Кастэлан шмат гадоў быў нязменным таварышам міністра замежных спраў. Якая ганьба — разводзіцца з жонкаю з-за падначаленага яе бацькі! Кастэлан, мабыць, кахаў сваю жонку і таму, натуральна, мог раўнаваць яе. Але ён быў горды і не меў пачуцця гумару.
3832 А ў ролі ашуканага мужа цяжка захоўваць уласную годнасць. Не думаю, што ён пагадзіўся б учыніць скандал, які б мог сапсаваць яго кар'еру. Мабыць, сябры лэдзі Кастэлан паведамілі яму, што яна ўзяла на суд абаронцу. І перспектыва перамываць брудную бялізну на людзях палохала яго.
3833 Яна і ў той час, думаю, была такой жа стрыманай і ўмела валодаць сабой. Але менавіта з такіх людзей прырода часам кпіць. Бясспрэчна, у яе галава пайшла кругам. Але як Кастэлан пра ўсё даведаўся — загадка. Адно відавочна, што яна забылася на ўсялякую асцярожнасць, калі не знішчыла пісьмы каханага.
3834 А ён, зразумела, бярог іх, часам перачытваў, яны зноў і зноў нагадвалі яму тыя дні кахання, якія ён ніколі не забудзе. Відаць, лэдзі Кастэлан пад уладай сваіх пачуццяў не думала пра тое, што можа здарыцца, таму не дзіўна, што, калі ўсё адкрылася, яна перапалохалася да смерці.
3835 Як і большасць жанчын яе кола, яна надта не клапацілася пра сваіх дзяцей, але страціць іх не хацела. Цяжка сказаць, ці кахала яна свайго мужа, але, ведаючы яе характар, можна меркаваць, што была далёка неабыякавая да багацця і думкі свецкага кола. У новым жа жыцці нічога лепшага не прадбачылася.
3836 Яе можна зразумець. Я разумеў, што так агаломшыла Лоў. Я сам быў узрушаны не менш, пачуўшы імя гэтага бяздомнага бадзягі. Як ні дзіўна, і я яго ведаў. Мы не сябравалі, але нам часта даводзілася сустракацца ў знаёмых у Лондане і ў загарадных маёнтках, дзе мы звычайна адпачывалі па суботах і нядзелях.
3837 Яго імя, як маланка, асвятліла памяць. Вось чаму ён кінуў службу, якую так любіў! У тыя гады, пасля вайны, я многіх ведаў з міністэрства замежных спраў. Джэка Алманда лічылі адным з самых таленавітых маладых супрацоўнікаў. Ён мог разлічваць на высокія дыпламатычныя пасады.
3838 Праўда, на ўсё патрэбен час. І таму, калі ён адмовіўся ад выдатнай кар'еры, наняўся ў нейкую камерцыйную фірму і з'ехаў на Далёкі Ўсход, усе палічылі гэта недаравальным глупствам. Сябры адгаворвалі яго. Ён жа тлумачыў, што маёмасці ў яго ніякай, а на адно жалаванне не пражывеш.
3839 Я выдатна помню, які ён быў у той час, малады, высокі, зграбны, шыкоўна адзеты. У яго былі бліскучыя чорныя валасы, заўсёды акуратна прычасаныя, блакітныя вочы, вельмі доўгія вейкі і цудоўны свежы колер твару. Само ўвасабленне здароўя. Вясёлы, дасціпны, ён заўсёды быў душой кампаніі.
3840 Я не ведаў болей абаяльнага чалавека. Прывабнасць — небяспечная якасць. Тыя, хто яе мае, часта лічаць, што гэтага зусім дастаткова, каб пражыць жыццё. З такімі заўсёды трэба быць напагатове. Але абаяльнасць Джэка Алманда была ўвасабленнем яго таленавітай натуры.
3841 У ім не было ні кроплі самаўзвышэння. Ён цудоўна валодаў мовамі, па-французску і па-нямецку гаварыў без акцэнту; меў выдатныя манеры. Усе так і бачылі яго паслом у якой-небудзь краіне, які бліскуча выконвае свае абавязкі. Ён падабаўся ўсім, таму і не дзіўна, што лэдзі Кастэлан закахалася ў яго.
3842 Цуд таямніцы, зразумелай толькі ім, калі яны абменьваліся позіркам за сталом у час абедаў. Паспешлівыя, поўныя небяспекі сустрэчы, дзеля якіх варта рызыкаваць усім — калі закаханыя дзе-небудзь у дамоўленым месцы, вядомым толькі ім адным, забываліся на ўсё на свеце.
3843 У Правазнаўстве ён ужо быў тым, чым ён быў потым усё сваё жыццё: чалавекам здольным, вясёла-дабрадушным і таварыскім, хаця заўсёды строга выконваў тое, што лічыў сваім абавязкам; абавязкам жа ён сваім лічыў усё тое, што лічылі абавязкам і найвышэй пастаўленыя людзі.
3844 Ён не быў ліслівым ні хлопчыкам, ні потым дарослым чалавекам, але ў яго з самых маладых гадоў было тое, што ён, як муха да святла, цягнуўся да найвышэй пастаўленых у свеце людзей, засвойваў сабе іх прыёмы, іх погляды на жыццё і з імі наладжваў сяброўскія адносіны.
3845 Такія людзі былі толькі спраўнікі і раскольнікі, калі яго пасылалі з даручэннямі; і ён любіў пачціва, амаль па-таварыску абыходзіцца з такімі людзьмі, якія залежалі ад яго, любіў, каб яны адчулі, што вось ён, усемагутны, па-сяброўску, проста ставіцца да іх. Такіх людзей тады было мала.
3846 Калі Іван Ільіч быў чыноўнікам асобых даручэнняў, ён наогул танцаваў; судовым жа следчым ён ужо танцаваў як выключэнне. Ён танцаваў ужо ў тым сэнсе, што хоць і па новых установах і ў пятым класе, але калі справа будзе тычыцца танцаў, дык ён зможа давесці, што ў гэтым сэнсе ён можа лепш за іншых.
3847 Так, зрэдку ён у канцы вечара танцаваў з Праскоўяй Федараўнай і пераважна ў часе гэтых танцаў і перамог Праскоўю Федараўну. Яна закахалася ў яго. Іван Ільіч не меў пэўнага, выразнага намеру жаніцца, але калі дзяўчына закахалася ў яго, ён задаў сабе гэтае пытанне.
3848 У астатнім жа ён шукаў вясёлае прыемнасці і, калі знаходзіў іх, быў вельмі ўдзячны; калі ж сустракаў адпор і бурклівасць, дык адразу ж уцякаў у свой асобны, выгараджаны ім службовы свет і ў ім знаходзіў уцеху. Івана Ільіча цанілі як добрага служаку, і праз тры гады зрабілі таварышам пракурора.
3849 Пэнсія была хоць і большая за ранейшую, але жыццё было даражэйшае; апрача таго, памерла двое дзяцей, і таму сямейнае жыццё яшчэ больш абрыдла для Івана Ільіча. Праскоўя Федараўна ва ўсіх няшчасцях, якія здарыліся на гэтым новым месцы жыхарства, папракала мужа.
3850 Аставаліся толькі тыя рэдкія перыяды закаханасці, якія находзілі на Праскоўю Федараўну і Івана Ільіча, але яны хутка міналіся. Гэта былі астраўкі, да якіх яны прыставалі на нейкі час, а потым зноў рушылі ў мора прытоенае варожасці, якая выяўлялася ў адчужанасці адно да аднаго.
3851 Такім чынам жыццё Івана Ільіча па-ранейшаму ішло гэтак, як ён і лічыў, што яно павінна было ісці: прыемна і прыстойна. Гэтак пражыў ён яшчэ сем гадоў. Старэйшай дачцэ было ўжо шаснаццаць гадоў, яшчэ адно дзіця памерла, аставаўся хлопчык-гімназіст, прычына неладоў.
3852 Гэты год быў самы цяжкі ў жыцці Івана Ільіча. У гэтым годзе выявілася, з аднаго боку, што пэнсіі не хапае на жыццё; з другога — што ўсе на яго забыліся і што тое, што здавалася для яго ў адносінах да яго найвялікшай, самай жорсткай несправядлівасцю, для іншых уяўлялася зусім звычайнай справай.
3853 Улетку гэтага года, каб неяк аблегчыць сродкі, ён узяў адпачынак і паехаў пражыць з жонкаю лета ў вёсцы ў брата Праскоўі Федараўны. У вёсцы, без службы Іван Ільіч упершыню адчуў не толькі маркоту, але маркоту нясцерпную, і вырашыў, што гэтак жыць нельга і неабходна прымаць нейкія рашучыя захады.
3854 Правёўшы бяссонную ноч у безупыннай хадзе па тэрасе, Іван Ільіч вырашыў ехаць у Пецярбург клапатаць і, каб пакараць іх, тых, якія не ўмелі ацаніць яго, перайсці ў іншае міністэрства. На другі дзень, нягледзячы на ўсе жончыны і швагравы адгаворы, ён паехаў у Пецярбург.
3855 Пераварот гэты, апрача свайго значэння для Расіі, меў асаблівае значэнне для Івана Ільіча тым, што ён, высоўваючы новую асобу, Пятра Пятровіча і, магчыма, яго сябра Захара Іванавіча, быў у вышэйшай ступені спрыяльны для Івана Ільіча. Захар Іванавіч быў таварыш і сябар Івана Ільіча.
3856 Іван Ільіч спачатку думаў адразу забраць сям'ю, але намаганні сястры і зяця, якія раптам сталі асабліва ветлівыя і сваяцкія да Івана Ільіча і ягонае сям'і, зрабілі тое, што Іван Ільіч паехаў адзін. Іван Ільіч паехаў, і вясёлы настрой, выкліканы ўдачаю і згодаю з жонкаю, увесь час не пакідаў яго.
3857 Іван Ільіч сам узяўся за ўладкаванне, выбіраў шпалеры, дадаткова купляў мэблю, больш са старызны, якой ён надаваў асаблівы камільфотны стыль, абіўку, і ўсё расло, расло і набывала той ідэал, пра які ён марыў. Калі ён напалову ўладкаваўся, ягонае ўладкаванне пераўзышло ўсё, пра што ён думаў.
3858 Пазіраючы на гасціную, яшчэ не скончаную, ён ужо бачыў камін, экран, этажэрку і гэтыя крэсліцы раскіданыя, гэтыя блюды і талеркі па сценах і бронзы, калі яны ўсе стануць на свае месцы. Яго радавала думка, як ён здзівіць Пашу і Лізаньку, якія таксама маюць да гэтага густ.
3859 Асабліва яму ўдалося знайсці і танна купіць старыя рэчы, якія надавалі ўсяму асабліва шляхетны характар. Ён у лістах сваіх знарок паказваў усё горш, чым ёсць, каб здзівіць іх. Усё гэта так займала яго, што нават новая служба ягоная, якую ён любіў, займала яго менш, чым ён чакаў.
3860 Ён так быў заняты гэтым, што сам часта корпаўся, перастаўляў нават мэблю і сам перавешваў гардзіны. Аднойчы ён залез на драбінку, каб паказаць безгустоўнаму абіўшчыку, як ён хоча драпіраваць, паслізнуўся і ўпаў, але, як дужы і спрытны чалавек, утрымаўся, толькі выцяў бок аб ручку рамы.
3861 Іван Ільіч адчуваў сябе ўвесь гэты час асабліва вясёлым і здаровым. Ён пісаў: адчуваю, што з мяне зляцела гадоў пятнаццаць. Ён меркаваў скончыць у верасні, а зацягнулася да паловы кастрычніка. Затое атрымалася цудоўна, — не толькі ён казаў, але і яму казалі ўсе, хто бачыў.
3862 Калі ён сустрэў сваіх на чыгуначнай станцыі, прывёз іх у сваю гатовую кватэру, і лёкай у белым гальштуку адчыніў дзверы ў пярэдні пакой, упрыгожаны кветкамі, а потым яны зайшлі ў гасціную, кабінет і ахкалі ад радасці, — ён быў дужа шчаслівы, вадзіў іх усюды, прымаў іх пахвалу і ззяў ад радасці.
3863 Асабліва было добра першы час, калі яшчэ не ўсё было ўладкавана і трэба было яшчэ ўладкоўваць: то купіць, то заказаць, то пераставіць, то наладзіць. Хоць і былі часам нелады паміж мужам і жонкаю, аднак абое гэтак былі рады і гэтак шмат было розных спраў, што ўсё канчалася без вялікіх сварак.
3864 Гэтым уменнем аддзяляць службовы бок, не блытаючы яго са сваім сапраўдным жыццём, Іван Ільіч валодаў у вышэйшай ступені і доўгай практыкай і талентам адпрацаваў яго да такой ступені, што ён нават, як віртуоз, часам дазваляў сабе, нібы жартам, блытаць чалавечыя і службовыя адносіны.
3865 Усе былі здаровыя. Нельга было назваць нездароўем тое, што Іван Ільіч казаў часам, што ў яго дзіўны смак у роце і штось непрыемна ў левым баку жывата. Аднак атрымалася, што непрыемнасць гэтая стала расці і пераходзіць яшчэ не ў боль, але ў разуменне пастаяннага цяжару ў баку і ў кепскі настрой.
3866 Гэты кепскі настрой ўсё больш і больш пагаршаўся і стаў псаваць прыемнасць лёгкага і спакойнага жыцця, якое было ўсталявалася ў сям'і Галавіных. Муж з жонкаю пачалі часцей і часцей сварыцца, і неўзабаве гэтая лёгкасць, гэты спакой зніклі і з цяжкасцю захоўвалася адна прыстойнасць.
3867 Праўда была ў тым, што сваркі цяпер пачыналіся ад яго. Пачыналіся ягоныя прычапкі заўжды перад самым абедам і часта, менавіта калі ён пачынаў есці, за супам. То ён заўважаў якую-небудзь папсаваную пасуду, то страва была не такая, то сын паклаў локці на стол, то доччына прычоска.
3868 Праскоўя Федараўна спачатку пярэчыла і гаварыла яму непрыемнасці, але ён разы два ў самым пачатку абеду гэтак раз'юшваўся, што яна зразумела, што гэта хваравіты стан, які выклікаецца ў яго прынятай стравай, і супакоіла сябе; ужо не пярэчыла, а толькі прыспешвала абедаць.
3869 Пасля аднае сцэны, у часе якой Іван Ільіч быў асабліва несправядлівы і пасля якой ён сказаў, што ён сапраўды зласлівы, аднак гэта праз хваробу, яна адказала яму, што калі ён хворы, дык трэба лячыцца, і патрабавала ад яго, каб ён паехаў да славутага доктара. Ён паехаў.
3870 Як ён у судзе рабіў выгляд перад падсуднымі, дакладна гэтак жа рабіў перад ім выгляд і славуты доктар. Доктар казаў: і гэта і гэта сведчыць аб тым, што ў вас у сярэдзіне тое і тое; аднак калі гэта не пацвердзіцца па даследаваннях таго і таго, дык у вас, трэба думаць, тое, тады.
3871 З пункту гледжання доктара, пытанне гэта было пустое і не падлягала абмеркаванню; існавала толькі ўзважванне магчымасцей — блукаючай ныркі, хранічнага катару і хваробы сляпой кішкі. Не стаяла пытанне пра жыццё Івана Ільіча, а была спрэчка паміж блукаючай ныркай і сляпой кішкой.
3872 Але тут якраз так здарылася, што ў гэтым даследаванні і ў тым, што павінна было адбыцца потым, атрымалася нейкая блытаніна. Да самога доктара нельга было дабрацца, а выходзіла, што рабілася не тое, што казаў яму доктар. Ці ён забыўся, ці схлусіў, ці ўтойваў ад яго штосьці.
3873 Аднак Іван Ільіч усё ж дакладна стаў выконваць прадпісанні і ў гэтым знайшоў суцяшэнне на першы час. Галоўным заняткам Івана Ільіча з часу наведвання доктара стала дакладнае выкананне прадпісанняў доктара адносна гігіены і прыёму лекаў і прыслухоўванне да свайго болю, да работы свайго арганізма.
3874 Пагаршала ягонае становішча тое, што ён чытаў медыцынскія кнігі і раіўся з дактарамі. Пагоршанне ішло гэтак непрыкметна, што ён мог сябе ашукваць, параўноўваючы адзін дзень з адным, — розніцы было мала. Аднак калі ён раіўся з дактарамі, тады яму здавалася, што ідзе да горшага і нават вельмі хутка.
3875 Гамеапат — зноў-такі па-своему вызначыў хваробу і даў лекі, і Іван Ільіч, патаемна ад усіх, прымаў іх з тыдзень. Але потым, не адчуўшы палёгкі і страціўшы давер і да ранейшага лячэння і да гэтага, затужыў яшчэ болей. Неяк знаёмая кабета расказвала, як чалавека выратавалі абразы.
3876 Іван Ільіч адчувае, што ён напусціў на іх гэтую змрочнасць і не можа яе развеяць. Яны вячэраюць і раз'язджаюцца, і Іван Ільіч астаецца адзін з усведамленнем таго, што ягонае жыццё атручана для яго і атручвае жыццё іншых і што атрута гэтая не слабне, а ўсё больш і больш працінае ўсю ягоную істоту.
3877 Мне здавалася, што ён адчуваў цяжар свайго адзіноцтва, і я колькі разоў хацеў загаварыць з ім, але кожны раз, як толькі вочы нашы сустракаліся, што здаралася часта, бо мы сядзелі наўскасы адзін насупраць аднаго, ён адварочваўся і браўся за кнігу ці глядзеў у акно.
3878 У часе прыпынку, адвячоркам на другі дзень, на вялікай станцыі нервовы пан гэты схадзіў па гарачую ваду і згатаваў сабе чай. Пан жа з акуратнымі новымі рэчамі, адвакат, як я пазней даведаўся, са сваёю суседкаю, кабетаю ў напаўмужчынскім паліто, пайшоў піць чай на станцыю.
3879 Купец сеў насупраць месца кабеты з адвакатам і адразу ж распачаў гаворку з маладым чалавекам, па выглядзе купецкім прыказчыкам, які зайшоў у вагон таксама на гэтай станцыі. Я сядзеў наўскасы і, паколькі цягнік стаяў, мог у тыя хвіліны, калі ніхто не праходзіў, чуць урыўкамі іх размову.
3880 Купец аб'явіў спачатку аб тым, што ён едзе ў свой маёнтак, які знаходзіцца непадалёку ад наступнай станцыі; потым, як заўсёды, завялі гаворку спачатку пра цэны, пра гандаль, гаварылі, як заўсёды, пра тое, як Масква цяпер гандлюе, потым загаварылі пра Ніжагародскі кірмаш.
3881 Ён, відаць, ганарыўся сваім удзелам у іх і з непрыхаванаю радасцю расказваў, як яны разам з гэтым самым знаёмым выкінулі аднойчы п'яныя ў Кунавіне такую штуку, што пра яе трэба было расказаць шэптам і што прыказчык зарагатаў на ўвесь вагон, а стары таксама засмяяўся, ашчэрыўшы два жоўтыя зубы.
3882 Не спадзеючыся пачуць нічога цікавага, я ўстаў, каб пахадзіць па платформе да адыходу цягніка. У дзвярах мне сустрэліся адвакат з кабетаю, якія на хаду пра нешта весела гаварылі. Дык паглядзіце, калі ласка, як і калі пачалося тое, што прывяло мяне да майго эпізоду.
3883 Я не спазнаў яшчэ жанчын, але я, як і ўсе няшчасныя дзеці нашага асяроддзя, ужо не быў наіўны хлопчык: ужо другі год я быў разбэшчаны хлапчукамі; ужо жанчына не якая-небудзь, а жанчына, як штосьці салодкае, жанчына, любая жанчына, яе голае цела ўжо мучыла мяне.
3884 Наадварот, я чуў ад людзей, якіх я паважаў, што гэта было добра. Я чуў, што мае сумненні і пакуты суцішацца пасля гэтага, я чуў пра гэта і чытаў, чуў ад старэйшых, што для здароўя гэта будзе добра; ад сяброў жа чуў, што ў гэтым ёсць нават пэўная заслуга, маладзецтва.
3885 Мне здалося ў гэты вечар, што яна разумее ўсё, усё, што я адчуваю і думаю, а што адчуваю я і думаю пра самыя ўзнёслыя рэчы. Па сутнасці ж было толькі тое, што джэрсі ішло ёй асабліва да твару, гэтак жа і кудзеркі, і што пасля праведзенага разам з ёю дня захацелася яшчэ большае блізкасці.
3886 Прыгожая жанчына кажа глупства, ты слухаеш і не бачыш глупства, а заўважаеш разумнае. Яна гаворыць, робіць гадасці, а ты бачыш штосьці мілае. Калі ж яна не гаворыць ні глупства, ні гадасцей, а прыгожая, дык адразу пераконваешся, што яна выключна разумная і маральная.
3887 Ва ўсіх раманах да дробязей апісаны пачуцці герояў, сажалкі, кусты, ля якіх яны ходзяць; аднак, апісваючы іх вялікае каханне да якой-небудзь дзяўчыны, нічога не пішацца пра тое, што было з ім, з цікавым героем, раней: ні слова пра ягоныя наведванні дамоў, пра пакаёвак, кухарак, чужых жонак.
3888 Калі ж і здараюцца такія непрыстойныя раманы, дык іх не даюць у рукі, галоўнае, тым, каму больш за ўсіх трэба пра гэта ведаць, — дзяўчатам. Спачатку прыкідваюцца перад дзяўчатамі, што тае распусты, якая запаўняе палову жыцця нашых гарадоў і вёсак нават, што гэтае распусты зусім няма.
3889 Гэтак жа верыла і мая няшчасная жонка. Памятаю, як ужо будучы жаніхом, я паказаў ёй свой дзённік, з якога яна магла даведацца хоць крыху пра маё мінулае, галоўнае — пра апошнюю сувязь, якая была ў мяне, і пра якую яна магла даведацца ад іншых і пра якую я таму і адчуваў патрэбу расказаць ёй.
3890 Час, калі я быў жаніхом, хутка скончыўся. Без сораму цяпер не магу ўспомніць гэты час жаніхоўства! Якое паскудства! Мелася ж на ўвазе каханне духоўнае, а не плоцевае. Ну, калі каханне духоўнае, духоўная сувязь, дык у словах, размовах, гутарках і павінна была б выявіцца тая духоўная сувязь.
3891 Усё, што можна было сказаць пра жыццё, якое чакала нас наперадзе, пра ўладкаванне, пра планы, было сказана, а далей што? Каб мы былі жывёліны, дык ведалі б, што гаварыць нам не трэба; а тут, наадварот, гаварыць трэба і няма пра што, таму што займае не тое, што дазваляецца размовамі.
3892 Атрымліваецца штосьці накшталт продажу. Распусніку прадаюць наіўную дзяўчыну і абстаўляюць гэты продаж пэўнымі фармальнасцямі. Яна не ўмела сказаць. Але ёй было сумна, цяжка. Мусіць, яе змучаныя нервы падказалі ёй ісціну аб паскудстве нашых зносін; але яна не ўмела сказаць.
3893 Мне здалося, што гэта няпраўда. Я стаў угаворваць яе, нічога не сказаўшы пра маці. Я не зразумеў, што ёй проста было цяжка, а маці была толькі адгаворка. Але яна адразу пакрыўдзілася за тое, што я нічога не сказаў пра маці, як быццам не паверыў ёй. Яна сказала мне, што бачыць, што я не кахаю яе.
3894 Я папракнуў яе ў капрызе, і раптам твар яе зусім змяніўся, замест смутку выявілася раздражненне, і яна самымі з'едлівымі словамі пачала папракаць мяне ў эгаізме і бессардэчнасці. Я паглядзеў на яе. Увесь твар яе выяўляў гранічную халоднасць і варожасць, амаль нянавісць да мяне.
3895 Аднак у гэты ж першы мядовы месяц вельмі хутка настаў зноў перыяд перасыці, зноў мы перасталі адчуваць патрэбу адно ў адным, і зноў пасварыліся. Другая сварка ўразіла мяне яшчэ болей за першую. Выходзіць, першая не была выпадковасцю, а гэта так і павінна быць і так будзе, думаў я.
3896 У глыбіні душы я з першых жа тыдняў зразумеў, што я папаўся, што атрымалася не тое, чаго я чакаў, што жаніцьба не толькі не шчасце, але нешта вельмі цяжкае, аднак я, як і ўсе, не хацеў прызнацца сабе (я не прызнаўся б сабе і цяпер, каб не канец) і хаваў не толькі ад іншых, але ад сябе.
3897 Цяпер я дзіўлюся, як я не бачыў свайго сапраўднага становішча. Яго можна было б бачыць ужо таму, што сваркі пачыналіся праз такія прычыны, што немагчыма было потым, калі яны канчаліся, прыгадаць праз што. Розум не паспяваў падрабіць пад пастаянна існуючую варожасць адно да аднаго дастатковых прычын.
3898 А паколькі яны лічаць гэта справаю прыстойнаю, дык заўсёды знойдуцца людзі, якія і больш дужыя і больш хітрыя за іншых і змогуць гэта зрабіць. Тое ж і з эмансіпацыяй жанчыны. Рабства ж жанчыны толькі ў тым, што людзі хочуць і лічаць за справу прыстойную карыстацца ёю як прыладай асалоды.
3899 Гімназіі і курсы не могуць змяніць гэтага. Змяніць гэта можа толькі перамена поглядаў мужчын на жанчын і жанчын саміх на сябе. Зменіцца гэта толькі тады, калі жанчына будзе лічыць вышэйшым становішчам становішча нявінніцы, а не так, як цяпер, вышэйшае становішча чалавека — сорамам, ганьбаю.
3900 Пакуль жа гэтага няма, ідэал кожнае дзяўчыны, якою б ні была яе адукацыя, будзе ўсё ж той, каб прывабіць да сябе як мага больш мужчын, як мага больш самцоў, з тым каб мець магчымасць выбару. А тое, што адна крыху болей ведае матэматыкі, а другая ўмее іграць на арфе, — гэта нічога не зменіць.
3901 Гэтак яно ў дзявочым жыцці ў нашым свеце, гэтак працягваецца і ў замужнім. У дзявочым жыцці гэта трэба для выбару, у замужнім — для панавання над мужам. Аднак, што спыняе ці хоць прыглушае на час гэта, гэта — дзеці, ды і то тады, калі жанчына не пачвара, гэта значыць, сама корміць.
3902 Дактары гэтыя, якія цынічна распраналі і абмацвалі яе ўсюды, за што я павінен быў ім дзякаваць і плаціць ім грошы, — дактары гэтыя мілыя вырашылі, што яна не павінна карміць, і яна на нейкі час пазбаўлена была таго адзінага сродку, які мог вызваліць яе ад какетства.
3903 Міндалевыя вільготныя вочы, чырвоныя, з ухмылкаю, губы, нафіксатураныя вусікі, прычоска апошняя, модная, твар пошла-прыгожанькі, тое, што жанчыны называюць нішто сабе, кволага складу, хоць і не пачварнага, з празмерна тоўстым задам, як у жанчыны, як у готэнтотаў, кажуць.
3904 У манерах ненатуральная, знешняя весялосць. Манера, ведаеце, пра ўсё гаварыць намёкамі і ўрыўкамі, як быццам вы ўсё гэта ведаеце, памятаеце і можаце самі дапоўніць. Менавіта ён са сваёю музыкаю і быў прычынаю ўсяму. А на судзе ж справа была так пададзена, што ўсё, маўляў, здарылася праз рэўнасць.
3905 Я на судзе стараўся дайсці да сэнсу справы, аднак яны разумелі так, быццам бы я хачу рэабілітаваць гонар жонкі. Адносіны яе з гэтым музыкантам, якія б яны ні былі, для мяне гэта не мае сэнсу, ды і для яе таксама. Мае ж сэнс тое, што я вам расказаў, гэта значыць, маё свінства.
3906 Каб не ён паявіўся, паявіўся б іншы. Каб не прычына рэўнасці, дык іншая. Я настойваю на тым, што ўсе мужы, якія гэтак жывуць, як я жыў, павінны або распуснічаць, або разысціся, або забіць самі сябе ці сваіх жонак, як я зрабіў. Калі з кім гэтага не здарылася, дык гэта надзвычай рэдкае выключэнне.
3907 Дзіўная справа! Мае адносіны да яго ў першы дзень, у першую гадзіну майго спаткання з ім былі такія, якія яны маглі быць толькі пасля таго, што здарылася. Штосьці было нацягнутае ў маіх адносінах з ім: я лавіў кожнае слова, выраз, сказаны ім ці мною, і прыпісваў ім важнае значэнне.
3908 Апрача таго, яна ўзрадавалася таму, што будзе мець прыемнасць іграць на скрыпцы, што яна вельмі любіла, бо наймала для гэтага скрыпача з тэатра, і на яе твары адбілася гэтая радасць. Але, убачыўшы мяне, яна адразу зразумела мой настрой і змянілася з твару, і пачалася гэтая гульня ўзаемнага падману.
3909 Ён, пазіраючы на жонку так, як пазіраюць усе распуснікі на прыгожых жанчын, рабіў выгляд, што яго цікавіць толькі тэма гаворкі, менавіта тое, што ўжо зусім не цікавіла яго. Яна старалася быць абыякавай, але знаёмы ёй мой фальшыва-вясёлы выраз раўніўца і яго пажадлівы позірк, відаць, узбуджалі яе.
3910 Я бачыў, што з першага ж спаткання ў яе неяк незвычайна заблішчалі вочы і, мусіць, у выніку мае рэўнасці, між ім і ёю адразу ж прабег нібы электрычны ток, які выклікаў адны і тыя ж выразы, позіркі і ўсмешкі. Яна чырванела — і ён чырванеў, яна усміхалася — ён усміхаўся.
3911 Ён устаў, каб развітацца і, усміхаючыся, з капелюшом на ляжцы, якая дробна падрыгвала, стаяў, пазіраючы то на яе, то на мяне, нібы чакаў, што мы зробім. Памятаю я гэту хвіліну менавіта таму, што ў гэту хвіліну я мог не запрасіць яго, і тады нічога б не было. Але я зірнуў на яго, на яе.
3912 Гэтая адмова яе яшчэ больш раззлавала мяне, і я яшчэ болей настойваў. Памятаю тое дзіўнае адчуванне, з якім я пазіраў на ягоную патыліцу, белую шыю, якая аддзялялася ад чорных, расчасаных на абодва бакі валасоў, калі ён подскакам, нібыта птушка, выходзіў ад нас.
3913 Ён паабяцаў мне і паехаў. Увечары ён прыехаў са скрыпкаю, і яны ігралі. Аднак ігра доўга не ладзілася, не было тых нот, якія ім патрэбны былі, а тыя, што былі, жонка не магла іграць без падрыхтоўкі. Я дужа любіў музыку і спачуваў іх ігры, папраўляў яму пюпітр, гартаў старонкі.
3914 Ён іграў цудоўна, у яго было ў вышэйшае ступені тое, што называецца тонам. Апрача таго, тонкі шляхетны густ, зусім не ўласцівы ягонаму характару. Ён іграў, вядома, значна лепш за жонку і памагаў ёй і разам з тым пачціва хваліў яе ігру. Ён паводзіў сябе вельмі прыстойна.
3915 Хіба можна іграць у гасцінай сярод дэкальтаваных дам гэтае прэста? Сыграць і потым папляскаць, а потым есці марожанае і гаварыць пра апошнюю плётку. Гэтыя рэчы можна іграць толькі пры пэўных, важных, значных абставінах, і тады, калі трэба ажыццявіць пэўныя, адпаведныя гэтай музыцы важныя справы.
3916 А тое не адпаведнае ні месцу, ні часу ўзбуджэнне энергіі, пачуцця, якое ніяк не выяўляецца, не можа не дзейнічаць згубна. На мяне ва ўсякім разе рэч гэтая падзейнічала жахліва; мне як быццам адкрыліся зусім новыя, здавалася мне, пачуцці, новыя магчымасці, пра якія я не ведаў да гэтае пары.
3917 Ды вось як, зусім не так, як я раней думаў і жыў, а вось як, нібы гаварылася мне ў душы. Што гэта было тое новае, пра што я дазнаўся, я не мог даць сабе адказу, але ўсведамленне гэтага новага стану было вельмі радаснае. Усё тыя ж людзі, у тым ліку і жонка і ён, уяўляліся зусім у іншым святле.
3918 Трухачэўскі, які ведаў, што я павінен быў праз два дні ехаць на з'езд, пры развітанні сказаў, што ён спадзяецца ў свой другі прыезд паўтарыць радасць сённяшняга вечара. З гэтага я мог зрабіць заключэнне, што ён не лічыў магчымым бываць у мяне без мяне, і гэта было мне прыемна.
3919 Гэта было ў сямідзесятыя гады, на другі дзень пасля зімняга Міколы. У парафіі было свята, і вясковаму дворніку, купцу другой гільдыі Васілю Андрэевічу Брахунову, нельга было адлучыцца: трэба было быць у царкве, — ён быў царкоўны стараста, — і дома трэба было прыняць і пачаставаць радню і знаёмых.
3920 Васіль Андрэевіч спяшаўся ехаць, каб гарадскія купцы не адбілі ў яго гэтай выгаднай пакупкі. Малады памешчык прасіў за дзялянку дзесяць тысяч толькі таму, што Васіль Андрэевіч даваў за яе сем. Сем жа тысяч складалі толькі адну траціну сапраўднага кошту дзялянкі.
3921 Гэта была адна з рэдкіх гаспадарак, якія аставаліся яшчэ непадзеленыя; але і ў ёй ужо вяліся глухія ўнутраныя, як заўсёды пачатыя між бабамі, нелады, якія немінуча павінны былі неўзабаве прывесці да падзелу. Два сыны жылі ў Маскве, былі вадавозы, адзін быў у салдатах.
3922 На палку сядзела баба з калыскаю. Старая гаспадыня са спярэшчаным ва ўсіх напрамках дробнымі маршчынкамі, якія моршчылі нават яе губы, тварам, частавала Васіля Андрэевіча. У той час як Мікіта заходзіў у хату, яна ўжо наліла ў шклянку з тоўстага шкла гарэлкі і падносіла яе госцю.
3923 Але раптам нібы штось штурхнула і разбудзіла яго. Ці то Гняды гэта пацягнуў з-пад яго салому, ці то гэта ўнутры штось ускалыхнула яго — толькі ён прачнуўся, і сэрца пачало стукаць гэтак шпарка і гэтак моцна, што яму здалося, што сані трасуцца пад ім. Ён расплюшчыў вочы.
3924 Вакол яго было ўсё тое ж, ды толькі здавалася крыху святлейшае. «Світае, — падумаў ён, — мусіць, і да раніцы блізка». Але адразу ж успомніў, што святлей зрабілася толькі таму, што ўзышоў месяц. Ён прыўстаў, зірнуў спачатку на каня. Гняды па-ранейшаму стаяў задам на вецер і ўвесь калаціўся.
3925 Зноў ён пачаў падлічваць барышы, даўгі за людзьмі, зноў стаў выхваляцца сам перад сабою і радавацца за сябе і за сваё становішча, — але ўсё цяпер увесь час перабівалася прыхаваным страхам і прыкраю думкаю аб тым, чаго ён не астаўся начаваць у Грышкаве. «Сапраўды: ляжаў бы на лаве, цёпла».
3926 Неяк Васілю Андрэевічу здалося, што ён чуе далёкі крык пеўняў. Ён узрадаваўся, адкінуў каўнер і стаў напружана слухаць, аднак колькі ён ні напружваў слых, нічога не чуваць было, апрача шуму ветру, які свістаў у аглоблях і матлашыў хустку, і шорхату снегу аб лубок саней.
3927 Васіль Андрэевіч у глыбіні душы ведаў, што да світання яшчэ далёка, але ён усё больш і больш пачынаў хвалявацца і хацеў у адзін і той жа час і праверыць і ашукаць сябе. Ён асцярожна распусціў кручкі паўкажушка і, засунуўшы руку за пазуху, доўга корпаўся, пакуль дастаў да камізэлькі.
3928 Без агню нічога не відаць было. Ён зноў лёг ніцма на локці і на калені, гэтак жа, як калі закурваў, дастаў запалкі і стаў запальваць. Цяпер ён больш акуратна ўзяўся за справу і, намацаўшы пальцамі запалку з самай вялікай колькасцю фосфара, ён з першага разу запаліў яе.
3929 Яму было так холадна, як быццам ён быў у адной кашулі. Яму стала страшна. «Бацюхны, айцец нябесны!» — сказаў ён, і ўсведамленне таго, што ён не адзін, а хтосьці чуе яго і не пакіне, супакоіла яго. Ён глыбока ўздыхнуў і, не здымаючы з галавы дзяружкі, залез у сані і лёг у іх на месца гаспадара.
3930 Снег сляпіў яму вочы, а вецер, здавалася, хацеў спыніць яго, але ён, сагнуўшыся ўперад і безупынна захінаючы футра і падгортваючы яго паміж сабой і халодным падсядзёлкам, які замінаў яму сядзець, не перастаючы гнаў каня. Конь хоць праз сілу, але паслухмяна ішоў інахаддзю туды, куды ён пасылаў яго.
3931 Сэрца радасна забілася у яго, і ён паехаў на гэтае чорнае і ўжо бачыў у ім сцены вясковых хат. Але гэтае чорнае было не нерухомае, а ўсё варушылася, і было не вёскаю, а высокім чарнобылем на мяжы, які тырчаў з-пад снегу і шалёна матляўся пад напорам завірушнага ветру і ўсё хіліўся на адзін бок.
3932 Ён узрадаваўся, упэўнены, што цяпер гэта ўжо напэўна вёска. Аднак гэта была зноў мяжа, зарослая чарнобылем. Зноў гэтак жа шалёна матляўся сухі бур'ян, наганяючы чамусьці страх на Васіля Андрэевіча. Але мала таго, што гэта быў такі самы бур'ян, — ля яго ішоў конны след, які заносіла ветрам.
3933 Ён, мусіць, кружыў, і на невялікай прасторы. «Загіну я так!» — падумаў ён, але, каб не паддавацца страху, ён яшчэ больш рашуча стаў паганяць каня, углядаючыся ў белы снежны морак, у якім яму мроіліся нейкія светлыя кропкі, якія адразу ж знікалі, як толькі ён прыглядаўся да іх.
3934 Раптам нейкі страшны, аглушальны крык пачуўся ля ягоных вушэй, і ўсё задрыжала і затрапятала пад ім. Васіль Андрэевіч ухапіўся за шыю каня, але і шыя каня ўся калацілася, і страшны крык стаў яшчэ больш жудасны. Нейкае імгненне Васіль Андрэевіч не мог ачомацца і зразумець, што здарылася.
3935 Васіль Андрэевіч і зрабіў гэта і, вызваліўшы повад, прывязаў Гнядога зноў да жалезнае дужкі ля перадка і стаў заходзіць ззаду каня, каб паравіць шляю, падсядзёлак і зрэб'е; але ў гэты час убачыў, што на санях нешта заварушылася і з-пад снегу, якім яна была засыпана, паднялася Мікітава галава.
3936 Відаць, з вялікім намаганнем Мікіта прыўзняўся і сеў і неяк дзіўна, быццам адганяючы мух, стаў махаць перад носам рукою. Ён махаў рукою і казаў нешта, як здалося Васілю Андрэевічу, зваў яго. Васіль Андрэевіч пакінуў зрэб'е, не паправіўшы яго, і падышоў да саней.
3937 Снегу намяло вышэй саней, але аглоблі і хустка на іх былі яшчэ відаць. Гняды па бруха ў снезе, са скінутай шляёй і зрэб'ем, стаяў увесь белы, прыціснуўшы мёртвую галаву да закасцянелага кадыка; ноздры абмерзлі ледзяшамі, вочы заінелі і таксама абмерзлі нібыта слязьмі.
3938 Ён схуднеў за адну ноч гэтак, што асталіся на ім толькі косці ды скура. Васіль Андрэевіч застыў, як марожаная туша, і як былі ў яго расстаўлены ногі, гэтак, разгіракаю, яго і адкінулі ад Мікіты. Ястрабіныя лупатыя вочы яго абмерзлі, і разяўлены рот ягоны пад кароткімі вусамі быў повен снегу.
3939 Праляжаў Мікіта ў бальніцы два месяцы. Тры пальцы яму аднялі, астатнія загаіліся і ён мог працаваць, і яшчэ дваццаць гадоў жыў — спачатку парабкаваў, а потым, пад старасць працаваў вартаўніком. Памёр ён толькі сёлета дома, як і хацеў, пад абразамі і з запаленай васковай свечкай у руках.
3940 Лепш ці горш яму там, дзе ён, пасля гэтае сапраўднае смерці, прачнуўся? ці расчараваўся ён, ці знайшоў там тое самае, чаго чакаў? — мы ўсе хутка даведаемся. Джоні гэтая хвальба зусім не закранула. Ён ведаў, што быў шчырым работнікам. Яму так часта казалі гэта.
3941 І ў гэтым ня было нічога дзіўнага. Ён пастаянна, праз ўсё сваё жыцьцё, меў справу з машынамі. Машыны былі для яго траха што роднымі, ён вырас і выгадаваўся пры іх. Дванаццаць год таму назад нагэтай самай фабрыцы, у ткацкай, адбылося адно здарэньне, якое крыху занепакоіла рабочых.
3942 Хлопчык як мог праклінаў гэтыя агорклыя для яго шпулькі. У адзінаццаць гадзін усе раптам заварушыліся. Аднаногі хлопчык, што працаваў насупраць Джоні, скора скокнуў у пустую каляску для шпулек. Ён зьнік у калясцы разам з мыліцаю. Увашоў кіраўнік фабрыкі, а з ім добра адзеты малады чалавек.
3943 На вячэру зьбіралася ўся сям'я, — гэта была пара, калі Джоні адзін раз на дзень сустракаўся з сваімі малодшымі братамі і сёстрамі. Ён ня мог цярпець іх шумнай вясёлай маладосьці. Яго дзіцячыя гады засталіся далёка ў мінулым. Ён быў падобны на сярдзітага дзеда, якому страшна дакучалі жарты моладзі.
3944 Кончыўшы вячэраць, Джоні адсунуў крэсла і ўстаў. З хвіліну ён думаў, куды яму пайсьці: спаць ці на двор, і, нарэшце, вышаў на двор. Ён сеў на ніжняй прыступцы ганку, высунуў калені, выцягнуў наперад свае вузкія плечы, паставіў локці на калені і падпёр бараду рукамі.
3945 Седзячы так, ён нічога ня думаў. Ён проста адпачываў. Яго браты і сёстры вышлі ўсьлед за ім і разам з іншымі дзяцьмі шумна гулялі недалёка ад яго. Яны ведалі, што Джоні сярдзіты і сумны, і, каб падражніцца з ім, падбягалі да яго і жартаўліва сьпявалі розныя песенькі.
3946 Яго брат Уіль, якому нядаўна мінула дзесяць год, быў павадыром гэтай шумлівай грамады. Спачатку Джоні кляў іх, а потым парашыў, што ня варта аддаваць гэтаму ўвагі і супакоіўся. Джоні было крыўдна, што Уіль, заместа пашаны да яго, як да старэншага, адважваўся жартаваць з яго.
3947 На другі дзень Джоні зноў змагаўся з маткаю, калі япа будзіла. Потым мізэрнае сьнеданьне, хада папацёмку і слабы прамень сьвятла з-за стрэхаў будынкаў, калі ён уваходзіў праз контрольныя дзьверы на фабрыку. Так міналі дні за днямі, і ўсе яны былі падобнымі адзін да аднаго.
3948 Але ўсё-ткі здараліся і зьмены ў такім жыцьці, — гэта, калі ён мяняў адну работу на другую, або калі быў хворы. Калі Джоні было шэсьць гадоў, ён ужо замяняў бацьку і матку для Уіля і другіх меншых дзяцей. З сямі год ён пачаў хадзіць на джутавую фабрыку матаць шпулькі.
3949 Калі яму мінула восем год, ён перайшоў працаваць на другую фабрыку. Тут Джоні зарабляў па два даляры на тыдзень, а два даляры гэта столькі, колькі трэба мець, каб не памерці з голаду. Але калі яму было дзесяць год, ён страціў работу: прычынай гэтаму была шнарлятына.
3950 Калі ён ачуняў, дык знайшоў сабе работу на гуце. Плацілі тут крыху лепш і работа патрабавала спрыту. Гэта была зьдзельная работа і чым лепш ён рабіў, тым больш зарабляў. Работа была вельмі простая: трэба была прывязваць коркі да шкляных пузыркоў. На папружцы ўяго вісеў жмуцік для вязкі.
3951 Седзячы, сагнуўшыся, над пузыркамі і перагінаючыся цераз калені так, што яго вузкія плечы выдаваліся ўперад, ён працаваў па дзесяць гадзін на дзень, не разгінаючы сьпіны. Гэта было вельмі шкодна для лёгкіх, але затое ён пасьпяваў зрабіць трыста тузінаў пузышкоў за дзень.
3952 Але Джоні ніколі ня траціў на сябе грсшы, а яму так моцна жадалася салодкага. І ён парашыў патраціць квартар на салодкае. Успамінаючы мінулае, Джоні заўсёды лічыў гэта здарэньне вялікім праступкам, які ён зрабіў за сваё жыцьцё, і пры гэтым ён заўсёды дакараў сябе за такі ўчынак.
3953 А на шаснаццатым годзе свайго нараджэньня ён адсьвяткаваў тым, што перайшоў у ткацкую і атрымаў варштат. Тут ён працаваў зьдзельна і добра спраўляўся з работаю. Да канца другога году працы Джоні вырабляў ужо больш, чым самы лепшы з ткачоў, і ўдвая больш, чым звычайны работнік.
3954 Аднак, і гэтага заработку не хапала на пражытак. Дзеці вырасьлі і хадзілі ўжо ў школу, а падручнікі каштавалі многа грошаў. Апрача таго, чым скарэй ён працаваў, тым скарэй расьлі цэны на ўсё. Нават плата за кватэру павялічылася, хоць дом разбураўся без рамонту.
3955 Джоні крыху падрос і цяпер здаваўся яшчэ худзейшым, чым раней. Ён стаў таксама больш неспакойным. Ад нэрвовасьці ў яго павялічылася задумённасьць і нястрымнасьць. Дзеці цяпер з горкай практыкі ведалі, як нявыгодна з ім сварыцца і дражніцца. Для Джоні ня было радасьці ў жыцьці.
3956 Ён быў рабочай жывёлай. Аднаго разу вясною Джоні вярнуўся ўвечары з работы. Ён быў як ніколі змораны і слабы. Ён ваўчком сеў за стол і пачаў моўчкі есьці тое, што было пастаўлена. Дзеці затое былі надзіва вясёлымі, яны з ахвотаю елі, аблізваючы губы, але Джоні нібы і ня бачыў гэтага.
3957 Праўда, Шэмер сказаў судзьдзям, што ён, перш чым увайсьці, пяць хвілін прастаяў на дварэ і ўжо потым, калі добра разабраўся, ускочыў у памяшканьне. І, галоўнае, што ўсе пяцёра арыштаваных былі ўжо ў бараку, і яны не маглі толькі што папасьці сюды, бо ён стаяў каля адзінага на ўвесь барак уваходу.
3958 Пайнікі патрабавалі прыбыткаў, а кампанія ня выплаціла пакуль што нічога. І таму кампанія зусім не хацела таго, каб яе рабочыя сварыліся і забівалі адзін аднаго. Апрача таго, тут былі і французы, якія з ахвотаю старалісявыпрабаваць на «кітаянках» усе тонкасьці францускіх законаў.
3959 А-Чо ня ведаў усяго гэтага. Ён сядзеў у залі суда і чакаў, калі зьбітыя з толку судзьдзі выпусьцяць яго з таварышамі назад на плянтацыю, каб адрабіць свой час згодна контракту. Прысуд будзе скора. Справа канчалася. Ён гэта бачыў. Сьведак больш не выклікалі, чыноўнікі балбатаць перасталі.
3960 У яго вёсцы людзі працавалі год за дзесяць мэксыканскіх даляраў. Былі жанчыны, якія цэлы год плялі сеткі за пяць даляраў, а дзяўчаткі-наймічкі мелі за год службы ня больш чатырох даляраў. А ён будзе атрымліваць па пяцьдзесят цэнтаў на дзень; за адзін, адзін толькі дзень ён заробіць гэтулькі грошай.
3961 Так, а за хатаю ён разьвядзе невялікі садзік, — там ён будзе адпачываць і думаць аб чым-небудзь, — дзіўны, ціхі сад: залатыя рыбкі плёхаюцца ў маленькай сажалцы, званочкі зьвіняць на дрэвах ад подыху ветрыку, а кругом высокая сьцяна абараняе яго ціхі спакой і разважаньні.
3962 А цяпер яму прыходзіцца траціць грошы з прычыны гэтага няшчаснага выпадку і толькі таму, што пры ім забілі Чанг-Га. Тры тыдні ён прасядзеў у турме, і кожны дзень траціў па пяцьдзесят цэнтаў. Але цяпер суд скончыўся, і ён вернецца на работу. А-Чо было дваццаць два гады.
3963 Ён нікога не чапаў, ні з кім не сварыўся. Гульнямі ня цікавіўся. Таму па натуры ён быў спакойным і далікатным. Ён весяліўся ад простай радасьці. Цішыня і спакой сьвежага, вільготнага вечара пасьля гарачага працоўнага дня прыносілі яму бязьмежную радасьць. Ён гэтым быў задаволены.
3964 Ён цэлымі гадзінамі глядзеў на якую-небудзь краску і марыў пра таемнасьць і загадкі жыцьця. Белая чапля на пясчаным беразе, плёскат рыбы, ружовы вячэрні захад, — усё гэта захапляла яго; ён зусім забываўся ў такія часы пра цяжкі мінулы дзень і балючы бізун Шэмера.
3965 Ён да апошняй каплі высмоктваў сілу з пяцісот нявольнікаў, бо яны сапраўда былі нявольнікамі на ўвесь час контракту. Шэмер стараўся як мага, каб поўнасьцю выцягнуць рабочую сілу з гэтых пяцісот спацелых людзей і ператварыць яе ў пакункі пушністай бавоўны, зусім гатовай для вывазу.
3966 Аднойчы ў пачатку першага году работы паводле контракту, Шэмер забіў кулі сваім кулаком. Кітайцы, аднак, ня скардзіліся францускім чэрцям. На гэта ў іх былі прычыны. Яны ведалі, што трэба як-небудзь паладзіць з Шэмерам. Яны стараліся не ўгнявіць яго, абыходзіцца як мага спакойней.
3967 Ад іх ніякага толку не даб'ешся. А-Чо разважаў аб гэтым, чакаючы свайго прысуду. Хіба можна ведаць, што яны думаюць. Ён бачыў раней сяго-таго з белых чарцей. Усе яны былі на адзін капыл пашытыя — афіцэры і матросы на караблі, францускія чьтоўнікі і некаторыя белыя на плянтацыі, у тым ліку і Шэмер.
3968 Іх думак ніяк нельга было разгадаць. Белыя чэрці раптам рабіліся гнеўнымі без аніякай на гэта прычьшы, і гнеў іх заўсёды быў страшны. У гэты час яны былі падобны на дзікіх зьвяроў. Яны займаліся глупствамі, і ня стрымлівалі сваіх жаданьняў, як кітайцы; яны нязвычайна многа елі, а пілі яшчэ больш.
3969 Кітайцы ніколі ня ведалі таго, які ўчынак будзе для белых чарцей прыемным, а які давядзе да шалёнства. Ніколі кітаец ня мог угадаць гэтага. Тое, што адзін раз падабалася, у другі рад даводзіла да дзікай лютасьці. Вочы белых чарцей заўседы былі закрыты нейкім туманам, што хаваў іх думкі ад кітайца.
3970 Хоць прысуд і быў для іх неспадзеўкай, але яны прывыклі да неспадзевак ад белых чарцей. Нічога іншага, апрача розных наспадзевак, кітайыы і не чакалі ад іх. Такая цяжкая кара за ўчынак, у якім яны зусім невінаваты, ня дзівіла іх; белыя чэрці вытваралі над імі ня гэткія дзівы.
3971 Яму адсякуць галаву той гільётынай, што высіцца на іх плянтацыі. Ён ня ўбачыць свае старасьці, ня будзе мець уцехі ад саду развагі і супакою. А-Чо думаў пра жыцьцё і сьмерць. Аб сваёй долі ён не бедаваў. Дваццаць гадоў — гэта толькі дваццаць гадоў. На такі час адсунецца ад яго сад — вось і ўсё.
3972 Ён малады і цярплівасьць Азіі ў яго крыві і касьцях. Ён перачакае гэтыя дваццаць гадоў, а гэтым часам астыне, і яшчэ больш прыемнымі будуць для яго шчасьлівыя йні ў тым садзе. Ён думаў цяпер аб тым, як назваць свой сад. Ён дасьць яму імя «Сад ранішняга супакою».
3973 А-Чоў, аднак, выслухаў прыказку зусім спакойна, яна ня прынесла яму радасьці. Яго галава праз такі кароткі час адлучыцца ад яго цела, што на гэта не патрэбна вялікай цярплівасьці. Ён курыў колькі хацеў, добра еў, спакойна спаў і не турбаваўся ад таго, што марудна цягнецца час.
3974 Ён ведаў дысцыпліну і страх перад начальствам. Ён быў нявольнікам і бога і жандарскага сэржанта. Уся розьніца была толькі ў тым, каго больш трэба баяцца. Па сутнасьці сэржант быў для яго страшнейшы за бога, за выключэньнем нядзелі, калі богавы служкі моцна крычалі аб розных карах.
3975 Але бог недзе далёка, а сэржант заўсёды на вачох. Крушо атрымаў загад ад галоўнага судзьдзі начальніку турмы, каб той выдаў Крушо арыштаванага А-Чоў. Здарылася так, што галоўны судзьдзя напярэдадні наладжваў вечар у гонар капітана і афіцэраў францускага вайсковага карабля.
3976 А-Чо радаваўся цёпламу сьветламу сонцу. Ён сядзеў каля жандара і ўсьміхаўся ад шчасьця. Ён зарадаваўся яшчэ больш, калі мулы павярнулі на поўдзень у Ацімаоно. Значыцца, Шэмер выклікаў яго. Шэмеру патрэбна была яго работа. Вельмі добра. Ён будзе працаваць старэнна.
3977 Таксама і цяпер. Калі ён вернецца ў Палеіці, дык гэтым затрымае пакараньне ў Ацімаоно і будзе мець вымову ад сэржанта, які чакае арыштанта. І ў Палеіці яму будзе строгая вымова, калі ён памыліцца. Крушо сьцебануў мулаў бізуном і паехаў далей. Ён зірнуў на гадзіньнік.
3978 Ён ужо спазьніўся на паўгадзіны, і сэржант, напэўна, злуе. Крушо пусьціў мулаў рысяком. Чым больш А-Чо дамагаўся, тым больш сярдзітым рабіўся Крушо. Ён ведаў цяпер, што з ім сядзіць ня той чалавек, і гэта яго турбавала. Ня ён памыліўся, — што яму за бяда? Ён робіць тое, што загадалі.
3979 Ён убачыў унізе ўсіх кулі з плянтацыі. Шэмер парашыў, што гэты выпадак мусіць добра напалохаць кулі і адбіць у іх усялякую ахвоту да падобных учынкаў, і таму загадаў усім сабрацца на месца пакараньня. Толькі А-Чо паказаўся на эшафоце, як у грамадзе пачуўся гоман.
3980 Ён быў майстрам на ўсе рукі, і хоць ніколі ня бачыў гільётыны, але даведаўся аб усім ад францускіх чыноўнікаў. Шэмер параіў начальству наладзіць пакараньне ў Ацімаоно замест Палеіці. Шэмер даводзіў, што лепш караць там, дзе чалавек правініўся: гэта зробіць добры ўплыў на пяцьсот кітайцаў плянтацыі.
3981 Пад гільётынай ляжала калодка з бананавага дрэва таўшчынёю з чалавечую шьпо. А-Чо, поўны жудаснага страху, пазіраў на гільётыну, нібы зачараваны зьмяёю. Немец павярнуў руку і падняў лязо да верху козлаў. Потым ён тузануў за тоўстую вяроўку, і лязо бліснула, упала і начыстую расьсекла бананавы ствол.
3982 Хоць такія мужныя людзі і ўмеюць хаваць свае пачуцьці, але дарэмная напасьць іншы раз можа давесьці іх траха не да сьлёз. А цяпер перад яго вачыма ўсплыло: маленькі домік у Каліфорніі, жонка і два бялявыя хлапчукі; нейкі дзіўны клубок вырас у горле, і яму стала страшна.
3983 Як сказаў «Морскі Законьнік», усе факты былі супроць іх. Капітан адвярнуўся і пачаў хадзіць узад і ўперад гіа шхуне, якою ён ужо не камандаваў. Рускі афіцэр часова ўзяўся камандваць сам. Ён выклікаў на шхуну яшчэ некалькі сваіх матросаў і загадаў зьняць усе парусы.
3984 Нельга было і думаць пра вызваленьне, калі жаралы гарматаў былі так блізка, што ў іх можна было папасьці сухаром. Але памагаць яны адмаўляліся, а стаялі і маўчалі, як анямелыя. Скончыўшы з гэтаю работаю, афіцэр адаслаў сваіх матросаў назад у шлюпку, пакінуўшы толькі чацьвярых.
3985 Перад самым адходам афіцэр выпадкова зірнуў на Буба. Ня кажучы ні слова, ён схапіў яго за руку і спусьціў цераз борт у лодку; потым махнуўшы на разьвітаньне рукою, накіраваўся і сам у лодку. Зусім ясна, што гэта неспадзяванае здарэньне павінна было напалохаць Буба.
3986 Усе страшныяапавяданьні, якія ён чуў пра рускіх, цяпер здаваліся яму яшчэ страшнейшымі. Вельмі кепска, што яны захапілі шхуну, але забіраць яго ад таварышоў — такое здарэньне яму і ня сьнілася. Буб пакінуў разважаць. Ён блізка падпоўз да вяроўкі, выняў з кішэні свой складаны ножык і пачаў пілаваць.
3987 А апрача таго, яго ўчынак будзе спрыяць таму, што ён канешне ня міне самай найцяжэйшай кары. Яго сумныя думкі былі спынены — нехта падыходзіў. Ён адпоўз у цень. Нейкі афіцэр спыніўся на тым самым месцы, дзе ён пілаваў, нагнуўся быў, каб агледзець вяроўку, потым перадумаў і выпрастаўся.
3988 Ён прастаяў тут некалькі хвілін, гледзячы на агні захопленай шхуны, а потым пашоў на нос крэйсэра. Цяпер пара! Буб выпаўз і канчаў пілаваць. Ён перарэзаў дзьве столкі вяроўкі, потым яшчэ адну. Заставалася апошняя, але яна была так моцна нацягнута, што лопнула скора.
3989 Але на крэйсэры ніхто нічога ня чуў. Ён бачыў, як памутнелі чырвоны і зялёны агні «Мэры Томас». Потым над вадою празьвінеў слабы крык рускіх матросаў, што засталіся на шхуне, але і гэтага ніхто ня чуў. Дым, як і раней, валіў з труб крэйсэра, а машыны працавалі спраўна.
3990 Аднастайна стукалі машыны, а па тым, як плюхала вада, ён здагадваўся, што мыюць палубу. Зірнуўшы навокал, ён убачыў, што крэйсэр адзін. «Мэры Томас» уцякла; калі ён высунуў галаву, матросы шчыра разрагаталіся. Нават у афіцэра, што загадаў паслаць яго ўніз і заперці, сьмяяліся вочы.
3991 І праз два тыдні ваеннае судно Злучаных Штатаў, што выходзіла з Уладзівастоку, было спьшена сыгналамі з рускага крэйсэра. Шлюпка адплылася ад крэйсэра, і маленькі хлопчык пералез на амэрыканскае судно. Праз тыдзень яго выпусьцілі на бераг у Хакодаце. Тут яму выдалі дазвол на праезд да Іокогамы.
3992 Там ён наняў японца і загадаў завезьці яго на адно з суднаў, якое яму па знадворных адзнаках здалося знаёмым. Парусы гэтага судна былі ўзьняты; яно зьбіралася адплысьці назад у Злучаныя Штаты. Калі ён падплыўся бліжэй, некалькі матросаў выскачыла на борт, і якар пачаў узьнімацца.
3993 Ці возьме шхуна грэбень вялізарнай хвалі? Ён нічога ня бачыў, але адчуваў, што вялізарная вадзяная сьцяна ўзьнімаецца і выгінаецца над ім уздоўж ветранага боку. На міг усё сьціхла, калі вадзяная сьцяна засланіла судно ад ветру. Шхуна выпрасталася і ў гэты міг, здавалася, была зусім спакойнай.
3994 Пабіты, пакрываўлены, амаль страціўшы памяць, ён намацаў парэнчы і ўзгробся на ногі. Ён ведаў: варта толькі не варушыцца, — і ўсямуканцы. Крыс павярнуўся да кармы і адчуў, што страшэнны вецер дзьмуў проста яму ў твар. Дыхаць стала цяжка. Гэта прымусіла яго ўстрапянуцца і апамятавацца.
3995 Вецер дзьмуў у карму. Шхуна выпаўзла з лагчыны паміж хвалямі і пусьцілася з ветрам. Але мора гойдалася і праз гэта яна магла зноў павярнуцца. Паўзучы, ён дацягнуўся да руля якраз у той час, калі гэтага можна было не дапусьціць. Сьвятло каля компасу яшчэ не патухла.
3996 Варта было дапусьціць найменшы недагляд — і новая хваля магла скінуць шхуну ў лагчыну між хвалямі. І вось, ён — малы яшчэ хлапчук, узяў на сябе такую вялізарную работу — весьці судно, якое важыла дзьвесьце тон, сярод бурлівага шторму. Праз паўгадзіны, плачучы, капітан прыпоўз да ног Крыса.
3997 Пасьля нязвычайна здоўжаных гадзін работы пачынаўся халодны і шэры досьвітак. Крыс агледзеў усё навокал сябе. «Софі Сузэрлэнд» ляцела перад тайфуном, як шалёная. Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень.
3998 Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў. Яшчэ доўгіх тры гадзіны разам з гэтым жудасным цяпер целам кока Крыс грымаў «Софі Сузэрлэнд» у кірунку ветру. Ён ужо даўно забыўся аб сваіх пакалечаных пальцах.
3999 Крыс мог цяпср прывязаць рулявое кола. Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці. Але на другі дзень і ён здаўся, і драмаў час-часом каля руля, прачынаючыся сяды-тады, каб паглядзець, што робіцца навокал.
4000 Ваганэтка была прыблізна за сто пяцьдзесят мэтраў ад яго. Гэта значыла, як ён ведаў, што недзе ў шэрай цемені, у ста мэтрах над ракою, і за сто пяцьдзесят мэтраў ад другога берагу, спакойна віселі Сьпілен і яго жонка. Тры разы Джэры спрабаваў моцна крычаць, але з-за навальніцы не далятаў адказ.
4001 Здавалася, зусім нельга пачуць іх або каб яны пачулі яго. У той час, як Джэры стаяў так, думаючы, што рабіць, хмары раптам ўзьняліся вышэй і парадзелі. Ён, як праз туман, убачыў перад сабою напоўненую да краёў Сакрамэнто і на міг згледзеў абрысы ваганэткі з мужчынай і жанчынай у ёй.
4002 Хлопчык рупліва агледзеў калаўрот, — ён быў у поўнай спраўнасьці. Відаць, сапсаваўся калаўрот на другім беразе. Яго ахапіў жах ад думкі пра мужчыну і жанчыну, якія калыхаліся ў лядашчай ваганэтцы над бяздоньнем, у самым сэрцы навальніцы, ня ведаючы, што робіцца на беразе.
4003 Вецер дзьмуў яму ў сьпіну, і пераправіцца было лёгка, ня гледзячы на тое, што на другім канцы кабеля ня было Хола, каб кіраваць тормазам і рэгуляваць ход ваганэткі. Джэры сам памагаў сабе ў гэтай рабоце, перакінуўшы пятлёю тоўстую вяроўку праз нярухомы кабель.
4004 Ён яшчэ лепш уявіў сабе страх Сьпілена і яго жонкі, калі вецер з усяе сілы накінуўся на яго, сьвішчучы і выючы навакол, то нагінаючы, то падкідаючы ваганэтку. І гэта дало яму новай сілы і сьмеласьці, калі ён, пераехаўшы на другі бераг, пачаў, змагаючыся з встрам, прабірацца да «Залатой Мары».
4005 Ён дарэмна шукаў кавалак дошкі, каб замайстраваць «люльку». Пад рукамі нічога ня было, акрамя шырокіх дошчак, якіх ня было чым перапілаваць. Прышлося, такім чынам, карыстацца тым, што ёсьць, зрабіць хоць або якое сядло. Сядло, што ён зрабіў, было вельмі простае.
4006 Седзячы ў пятлі, ён мог лёгка дастаць кабель рукамі. У тым месцы, дзе вяроўка магла лёгка перацерціся аб кабель, ён абкруціў яе сваёю сьвіткаю, замест старога мяшка, якога ня мог знайсьці. Скончыўшы ўсё як сьлед, ён закачаўся над бяздоньнем, седзячы ў сваім вераўчаным сядле.
4007 Калі люты вецер кідаў яго то ўзад, то ўперад, іншы раз амаль перакульваючы, калі ён глядзеў у шэрае бяздоньне пад сабою, ён адчуваў, што баіцца. Кабель быў стары. Што, калі ён парвецца? Джэры адчуваў вялікі страх, усё замірала ў сярэдзіне, калені дрыжэлі, і гэтага страху ён ня мог перамагчы.
4008 Кабель быў стары, пацёрцы, гострыя кавалкі дроту вытыркалі з яго. Рукі Джэры былі пашарпаны і скрываўлены, калі ён зрабіў перапынак і пачаў крычаць на ўсё горла Сьпілену. Ваганэтка знаходзілася якраз пад ім, за некалькі мэтраў, і ён мог цяпер растлумачыць Сьпіленам, што тут здарылася.
4009 Пярэдняе кола, што сьцерлася ад доўгага ўжываныя, сышло з кабелю, і кабель моцна заціснула паміж колам і шківам. Першае было ясна — кола трэба зьняць з блоку, другое было таксама ясна — калі кола будзе зьнята, трэба будзе прымацаваць ваганэтку да кабелю вяроўкамі, якую ён ўзяў з сабою.
4010 Праз хвілін пятнацаць яму ўдалося толькі ўмацаваць ваганэтку. Загваздка, якая трымала кола на восі, была ржавая і сагнутая, Джэры біў па ёй адной рукою, а другою з усяе сілы трымаўся, каб ня ўпасьці. Але страшэнны вецер гушкаў і згінаў яго цела, так што ён рэдка мог пападаць ключом па загваздцы.
4011 Баючыся, каб ня выпусьціць ангельскі ключ, ён моцна прывязаў яго хустачкаю да рукі. Праз паўгадзіны Джэры крыху зварушыў загваздку, але ніяк ня мог выцягнуць яе. Часамі здавалася, што ён адмозіцца ад гэтай безнадзейнай работы і ўсе пакуты, якія яму прышлося перажыць, будуць дарэмнымі.
4012 Потым з дапамогаю жалезнага бруска ён пачаў узьнімаць ваганэтку, каб вызваліць кола, прыціснутае кабелем да блоку. Пасьля гэтага Джэры зноў паставіў кола на месца і пры дапамозе вяроўкі пачаў узьнімаць ваганэтку, пакуль кола зноў ня стала як сьлед на кабель. Усё гэта заняло многа часу.
4013 Прычын для гэтага было шмат: істрашэнная боль пакалечаных аб дрот рук, і перажытыя страх і пакуты, і, больш за ўсё, радасьць, што мужчына і жанчына былі выратаваны. Іх ня было тут, каб падзякаваць яму, але ён ведаў, што недзе там, за гэтым дзікім бяздоньнем, яны сьпяшаліся сьцежкаю да Клувэр-Ліфу.
4014 Праведаўшы, што сухія дровы тут, каля яго, ён схаваў руку пад аблезлы кажух з аленевых скур і зноў прыслухаўся. Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра. Пасьляскуры зьвязалі, каб зручней было весьці.
4015 Правадыром быў яго сын, сьмелы і дужы кіраўнік іхняга роду і магутны паляўнічы. Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх за маруднасьць. Стары Коскуш прыслухаўся яшчэ пільней. Ён у апошні раз чуў гэты голас. Зьвязалі шацёр Гіхаў.
4016 Што з таго, калі паправіцца, — дзіця пражыве яшчэ некалькі год галоднага жыцьця. А ў канцы гэтага жыцьця ўсіх чакае вечна галодная і вечна ненаедная сьмерць. Што гэта такое? Людзі зьвязвалі сані, туга нацягвалі вяроўкі. Ён прыслухоўваўся — зараз ён ужо нічога не пачуе.
4017 Коскуш успомніў другіх такіх дзядоў — іх сыны гэтага не рабілі; яны не адставалі ад племя. Але яго сын затрымаўся. Дзядуля марыў аб далёкім мінулым; голас сына абудзіў яго ад салодкіх сноў-мараў. Ён апусьціў галаву і прыслухоўваўся, пакуль чуваць было, як рыпеў сьнег.
4018 Калі ўсё сьцішылася, тады ён зразумеў, што сын яго болей не пачуе. Сьпяшаючыся, працягнуў ён рукі да дроў. Яны адны адмяжоўвалі яго ад сьмерці. Цяпер меркаю яго жыцьця стала вязка дроў. Адно палена за адным трэба было аддаваць агню, і кожнае зьнікшае палена азначала набліжэньне сьмерці.
4019 Калі астатні кавалак палена аддасьць яму сваё пяпло, мароз пачне мацнець, спачатку эамерзнуць ногі, потым рукі і нарзшце ўсё цела. Галава схіліцца на калені, і ён памрэ. Гэта лёгкая сьмерць. Усе людзі павінны памерці. Ён ня скардзіўся. Такі шлях жыцьця, і шлях гэты правільны.
4020 Гэта быў закон для ўсяго жывога. Прырода ня лічыцца з асобнымі стварэньнямі. Яна клапоціцца толькі аб родзе. Так думаў Коскуш, бо так, па яго нагляданьнях, было ў жыцьці. Вясною дрэва напаўняецца сокам, распускаюцца зялёныя пупышкі, а ўвосень адпадаюць жоўтыя лісты, — у гэтым усё выказана.
4021 Калі абавязак выкананы — стварэньне памірае. Прырода не зважае ні на што. Многа ёсьць людзей, пакорлівых закону, але жыве і не памірае толькі пакорлівасьць. Племя Коскуша было вельмі старажыным. Як быў малым, Коскуш ведаў даўнейшых дзядоў, і яны ўспаміналі сваіх дзядоў і прадзедаў.
4022 Значыцца, праўда, што племя жыве, падначальваючыся закону ўсіх сваіх членаў, што жылі ў мінулым і параскіданы ў розных магілах. Асобныя людзі — нічога; яны прыходзяць і зьнікаюць, як хмаркі на летнім небе. Ён таксама — толькі хмарка на небе, і яму пара зьнікнуць.
4023 Што за клопат прыродзе аб ім, старым дзядулі. Жывыя павінны былі выканаць свой абавязак і падначаліцца закону. Абавязак гэты — працяг роду, а закон — сьмерць. На здаровую, дужую дзяўчыну люба глянуць: шагі яе лёгкія і вочы блішчаць. Потым, калі ў яе зьявяцца дзеці, прыгожасьць памалу прападае.
4024 Ногі цягнуцца па зямлі, вочы мутнеюць і адны толькі маленькія дзеці ахвотна гладзяць маршчыністыя шчокі свае старой маткі. Яе абавязак выкананы. А потым, як толькі прыходзіць голад, ці ад'яжджаюць у вялікую дарогу — яе пакідаюць, як пакінулі яго, у сьнягу, з невялікаю вязкаю дроў.
4025 Вавёрка, калі чуе набліжэньне сьмерці, адпаўзаецца далей у зацішнае месца. Калі трусік старэе, ён цяжэе, у яго няма больш сілы ратавацца ад ворагаў. Нават вялікі мядзьведзь сьлепне, становіцца лянівым і сярдзітым, і нарэшце даходзіць да таго, што сабакі лёгка спраўляюцца з ім.
4026 Коскуш ускінуў яшчэ адно палена і задумаўся аб далёкім мінулым. Гэта было ў часы Вялікага Голаду, калі дзяды з пустымі жыватамі падпаўзалі да агню і апавядалі старажытныя паданьні пра тыя гады, калі Юкон не замярзаў тры зімы засаб і засьцілаўся лёдам улетку. У той галодны год ён страціў сваю матку.
4027 Такога году ня было ніколі, — казалі старыя. Алені зьніклі, трусікі не пладзіліся, і ад сабак засталіся толькі скура ды косьці. У бесканцовай зімой вай цемры плакалі і паміралі дзеці і старыя: з дзесяці не засталося жывым і аднаго, каб сустрэць сонейка, калі яно вярнулася вясною.
4028 Яны ішлі па сьвежых сьлядох, чытаючы на кожным кроку адзнакі страшнай трагэдыі. Вось яны падышлі да месца, дзе алень спыніўся. Навокал сьнег быў пакамечаны і разбушаваны. Пасярэдзіне відаць былі глыбокія ямы ад капытоў аленя, а навокала — усюды лёгкія воўчыя сьляды.
4029 Пакуль адны ваўкі распраўляліся з ахвярай, другія валяліся ў сьнягу і адпачывалі. Адбіткі іх выцягнутых цел былі такімі сьвежымі, нібы ваўкі толькі што зьбеглі адгэтуль. Абараняючыся, ашалелая ахвяра стукнула аднаму з ваўкоў капытом, і ён быў забіты на-сьмерць.
4030 Некалькі чыста абгрызаных костачак сьведчылі пра гета здарэньне. Далей яны зноў натрапілі на месца, дзе спыняўся алень. Тут адбылася страшэнная бойка. Ваўком двойчы ўдавалася пакапіпь аленя, як пра гэта сьведчылі сьляды на сьнягу, і два разы алень ратаваўся ад сьмерці.
4031 Сьлед афарбаваўся крывёю, а крокі аленя сталі кароткімі, няроўнымі. Потым яны пачулі першьія гукі змагьньня — ваўкі цяпер ня вылі, а брахалі: гэта сьведчыла пра тое, што перамога блізка. Зінг-Ха, супраць ветру, поўз па сьнягу, а за ім папоўз і Коскуш, які праз некалькі гадоў стаў правадыром племя.
4032 Што гэта? Па яго скуры прабеглі дрыжыкі. Знаёмае выцьцё парушыла цішыню і пачулася яно траха што не каля яго. Перад яго сьляпымі вачыма паўсталі здані з аленем, старым аленем: яго скрываўленыя бакі, пакалдучаная грыва, вялікія, разгірастыя рогі — алень, які змагаецца да канца.
4033 Ён убачыў шэрых ваўкоў, агністыя вочы высалапленыя языкі і запененыя іклы. Ён бачыў, як звужваеццасьмяртэльны круг, і чарада ваўкоў зьбіваецца ў невялікую кучу на палянцы, дзе ўтаптаны сьнег. Халодная морда стукнулася аб яго шчаку, і гэта вярнула старога да памяці.
4034 Страх перад чалавекам прымусіў воўка адскочыцца, зьвер адступіў і працяжна завыў. Гэтым ён заклікаў сваіх братоў; пачуўся адказ, і неўзабаве дзед быў акружаны чарадою ваўкоў, якія падкрадваліся да свае ахвяры. Ён прыслухоўваўся і адчуў, як звужваецца сьмяртэльны круг і дзіка шпурнуў галавешкаю.
4035 Зьвяры толькі люта зарыкалі, але не разьбегліся. Неяк раз змеі ладзілі вялікі баль. Былі запрошаныя рапухі ды жабы, фламінгі, кайманы ды рыбы. Але ж рыбы не ходзяць, то й танчыць яны не маглі. Яны толькі павылазілі на пясок ды пляскалі хвастамі, бо той баль адбываўся каля ракі.
4036 Але сама прыгожыя былі змеі. Усе яны былі апранутыя ў балетныя гарнітуры пад колер скуры: на чырвоных змеях былі спаднічкі з чырвонага цюлю, на зялёных — з зялёнага, на жоўтых — з жоўтага, а на куфіях — з шэрага ў палоску, і палоскі былі колеру цаглянага пылу і попелу, бо такі колер у куфій.
4037 І калі змеі пачыналі танчыць і кружыліся на кончыку хваста, усе госці гучна пляскалі ім у далоні. І толькі фламінгі, у якіх тады былі белыя ногі, а дзюбы, як і цяпер, вельмі тоўстыя і крывыя, — толькі фламінгі былі невясёлыя, бо ў іх было мала розуму і яны не змаглі прыдумаць, як апрануцца.
4038 Яны зайздросцілі кожнаму гарнітуру і асабліва гарнітурам, што былі ў каралавых гадзюк. Калі якая-небудзь змяя, какетліва прыўздымаючы пышную газавую спаднічку, праходзіла перад імі, фламінгі аж млелі ад зайздрасці. Пачуўшы, што іх выкрылі, фламінгі перапалохаліся.
4039 А каралавыя гадзюкі накінуліся на іх, абвілі за ногі і зубамі падралі панчохі. У шаленстве яны падралі панчохі на шматкі і кусалі фламінгаў за ногі, каб тыя памерлі. Звар'яцеўшы ад болю, фламінгі скакалі з месца на месца, але каралавыя гадзюкі не адпускалі іх ног.
4040 Урэшце, убачыўшы, што ад панчох не засталося ўжо ні кавалачка, стомленыя гадзюкі адпусцілі фламінгаў і пачалі папраўляць свае бальныя гарнітуры. Гадзюкі былі ўпэўненыя, што фламінгі памруць, таму што прынамсі палова каралавых гадзюк, якія кусалі, былі ядавітыя.
4041 Але фламінгі не памерлі. Ратуючыся ад страшнага болю, яны пабеглі і кінуліся ў ваду. Яны крычалі ад болю, і іхнія ногі, якія раней былі белыя, зрабіліся цяпер чырвоныя ад гадзючай атруты. Міналі дні за днямі, але пякучы агонь у крывава-чырвоных атручаных нагах у фламінгаў не сунімаўся.
4042 Было гэта вельмі-вельмі даўно. Але й дагэтуль фламінгі стаяць цэлымі днямі ў вадзе, стараючыся сцішыць агонь, што пячэ ім ногі. Часам яны выходзяць на бераг і ступаюць колькі крокаў па зямлі, каб пабачыць — як яно. Але боль ад атруты адразу вяртаецца, і яны бягуць назад у ваду.
4043 Вось так у фламінгаў былі раней белыя ногі, а цяпер сталі чырвоныя. Усе рыбы ведаюць гэтую гісторыю і смяюцца з неразумных птушак. Але фламінгі, студзячы ў вадзе свае ногі, не выпускаюць выпадку, каб адпомсціць насмешніцам, і глытаюць кожную рыбку, якая падплыве надта блізка, каб з іх пасмяяцца.
4044 Жыла ў лесе чарада папугаяў. На досвітку яны ляталі на поле паласавацца маладымі кіяхамі кукурузы, а надвячоркам дзяўблі апельсіны. Сваімі крыкамі яны ўтваралі страшэнны гвалт, але заўсёды на сама высокім дрэве ў іх сядзеў папугай-вартаўнік, які пільнаваў, ці не крадзецца хто-небудзь.
4045 І вось аднойчы адзін чалавек стрэліў ды збіў вартавога папугая, які, нават паранены, доўга яшчэ не даваў сябе ўзяць. Потым пеон занёс яго гаспадаровым дзецям, а дзеці вылечылі яго, бо ў папугая было перабітае толькі адно крыло. Вельмі хутка папугай ачуняў і зрабіўся зусім свойскі.
4046 А яшчэ яму падабалася смяяцца з курэй. Калі ж надвячоркам, а чацвёртай ці пятай гадзіне, дома пілі чай, папугай таксама заходзіў у сталовую і, дапамагаючы сабе дзюбай і лапамі, узлазіў па абрусе на стол паесці размочанага ў малацэ хлеба. А болей за ўсё ён любіў чай з малаком.
4047 Пэдрыту вельмі падабаліся дзеці, і яны расказвалі яму столькі рознага, што ўрэшце папугай навучыўся гаварыць. Жыла сабе аднойчы лань, і было ў яе двое дзетак-двайнятак, што ў аленяў бывае рэдка. Але неўзабаве адно яе дзіцё задраў дзікі кот, і засталася ў яе толькі адна дачушка.
4048 Штораніцы, як толькі ўзыходзіла сонца, маці прымушала дачку паўтараць аленеву малітву. Гучала яна так: Раней чым з'есці лісточак, добра яго панюхай, бо лісточкі бываюць атрутныя. Раней чым падысці да ракі напіцца, ціхенька пастой і добра агледзь месца, каб упэўніцца, што побач няма кайманаў.
4049 Кожныя паўгадзіны высока-высокенька задзірай галаву і нюхай паветра, каб пачуць пах ягуара. Калі пасвішся, спачатку заўсёды паглядзі на траву — ці няма ў ёй гадзюк. Гэтая малітва была ў маленькіх аленяў, як «Ойча наш» у людзей. І калі лань добра яе засвоіла, маці дазволіла ёй хадзіць адной.
4050 І вось адным адвячоркам, калі лань бегала па лесе ды ласавалася далікатнымі лісточкамі, яна раптам убачыла проста перад сабою дупло вялікага трухлявага дрэва, з якога звісала шмат нейкіх склееных між сабою шарыкаў. Шарыкі былі цёмныя — такога колеру, як класная дошка.
4051 Лані было трошкі боязна. Але яна была добрай гарэзаю, і бадануўшы шарыкі галавой, адразу маланкай адскочыла прэч. Азірнуўшыся, яна ўбачыла, што шарыкі трэснулі і з іх выцякаюць цягучыя кроплі. Апроч таго аднекуль выпаўзла шмат нейкіх белых мошак з тонкімі таліямі, якія забегалі па шарыках.
4052 Але мошкі яе не кусалі. Тады яна асцярожна-асцярожненька лізнула адну кропельку кончыкам языка і ад задавальнення ажно прыжмурыла вочы: гэта былі кропелькі мёду, і мёд быў вельмі смачны, бо шарыкі цёмнага колеру былі пчалінымі вуллямі. Але пчолы не кусаліся, таму што ў іх не было джалаў.
4053 За пару хвілін маладзенькая лань высмактала ўвесь мёд і, вельмі задаволеная, пайшла расказваць пра гэта маме. Але мама яе паўшчувала. А яе мама ўжо шукала яе паўсюль, бо заўважыла, што дачкі доўга няма. Калі ж яна ўрэшце яе знайшла, яна таксама прыйшла ў адчай, зразумеўшы, што яе дачка аслепла.
4054 Якія прыкладаць лекі? Яна добра памятала, што ў паселішчы за лесам жыве чалавек, у якога лекі ёсць. Але той чалавек быў паляўнічы, і часам ён паляваў на аленяў. Праўда, казалі, што чалавек ён добры. І хоць маці баялася весці дачку да чалавека, які палюе на аленяў, ды выйсця ў яе не было.
4055 І вось яна добра схавала сваю маленькую дачку і трушком пабегла праз лес. Па дарозе яна ледзь не патрапіла ў кіпцюры ягуару і, калі дабралася да логава свайго сябра, дык да таго стамілася, што не магла ўжо ступіць ні кроку. Як мы ўжо казалі, гэты яе сябар быў мурашкаед.
4056 І яшчэ ў іх хвост як зачапка, бо яны заўсёды жывуць на дрэвах і вісяць на хвасце. Адкуль жа ўзялася такая шчырая дружба паміж мурашкаедам і паляўнічым? У лесе пра гэта ніхто не ведаў, але мы калі-небудзь даведаемся пра прычыну. І вось няшчасная маці дабралася нарэшце да мурашкаедава логвішча.
4057 Але хоць яна вылечылася і была здаровая ды ўсім задаволеная, быў у яе адзін сакрэт, які яе засмучаў. А сакрэт быў у тым, што яна вельмі хацела аддзячыць чалавеку, які быў з ёю такі добры; яна хацела аддзячыць ды не ведала як. І вось аднойчы ёй здалося, што яна прыдумала спосаб.
4058 А паляўнічы часам таксама ўспамінаў невідушчую лань, якую ён вылечыў. Аднойчы дажджлівым вечарам чалавек чытаў у сваім пакоі. Ён быў вельмі задаволены, бо толькі што паправіў саламяную страху, і цяпер яна больш не цякла. Ён чытаў, калі раптам пачуў, як нехта стукаецца.
4059 Адчыніўшы дзверы, ён убачыў маленькую лань, якая трымала клуначак — прамоклы наскрозь скрутак з пёрамі чаплі. Паляўнічы засмяяўся, а лань, засаромеўшыся, пабегла прэч. Яна была засмучаная, думаючы, што паляўнічы смяяўся таму, што яе падарунак быў вельмі бедны.
4060 Але гэты раз чалавек ужо не смяяўся: пасля мінулага разу, калі ён засмяяўся ад расчуленасці, ён убачыў, што маленькая лань не разумее смеху. І цяпер ён падараваў ёй у адказ бамбукавую трубку, поўную мёду, які лань выпіла з вялікім задавальненнем. З таго часу лань і паляўнічы вельмі пасябравалі.
4061 І праўда, кожную ноч, нават калі ліў дождж, мама і брацікі прыходзілі да маленькага кааці і бавілі разам з ім трошкі часу. Каацік прасоўваў ім праз драцяную сетку хлеб, і дзікія кааці сядзелі і елі хлеб перад клеткаю. Так мінула два тыдні. Кааці хадзіў ужо вольны і нанач сам ішоў у клетку.
4062 І ён, і дзеці вельмі ўпадабалі адно аднаго. Нават дзікія кааці, убачыўшы, якія добрыя ў чалавека дзеці, таксама іх палюбілі. І вось аднойчы, калі стаяла вельмі цёмная ноч, а ў паветры моцна парыла і грымеў гром, дзікія кааці прыйшлі і гукнулі свайго меншага сыночка і браціка.
4063 Але ніхто не азваўся. Занепакоеныя, яны падышлі бліжэй і ледзь не наступілі на аграмадную гадзюку, якая скруцілася каля ўвахода ў клетку! Кааці адразу зразумелі, што маленькі быў пакусаны, калі заходзіў у клетку. Таму ён і не адказваў на іх покліч, а можа, нават быў ужо нежывы.
4064 Вельмі раз'юшыўшыся, яны ўтраіх абступілі змяю, заскакалі вакол і праз секунду, напаўшы, расшкамуталі зубамі ёй усю галаву. Яны ўбеглі ў клетку і, сапраўды, убачылі, што каацік ляжыць апухлы, ногі ў яго дрыжаць і ён памірае. Марна дзікія кааці варочалі яго, марна чвэрць гадзіны лізалі яму ўсё цела.
4065 Увогуле кааці мала ўспрымальныя да гадзючай атруты. Атрута ім амаль не шкодзіць. Ёсць і іншыя такія жывёлы — напрыклад, мангуста, якая таксама вельмі добра пераносіць гадзючую атруту. Але каацік, напэўна, быў укушаны ў артэрыю ці ў вену, бо тады кроў атручваецца адразу і жывёліна памірае.
4066 І ўсё ж трое кааці былі вельмі заклапочаныя, і турбавала іх тое, што скажуць дзеці, калі назаўтра раніцаю ўбачаць, што іх улюбёнец ляжыць нежывы? Дзеці паспелі моцна яго палюбіць, і кааці таксама палюбілі бялявых дзяцей. Таму ўсе трое яны думалі пра адно: як зрабіць, каб дзецям не было балюча.
4067 Яны вярнуліся да хаты, сярэдні каацік замяніў меншага, а маці і старэйшы брат пацягнулі цела памерлага, схапіўшы яго зубамі. Яны паволі цягнулі яго ў лес, і галава нябогі звісала і гайдалася, а хвост валачыўся па зямлі. Назаўтра дзеці сапраўды здзівіліся пэўным дзіўным прывычкам свайго кааціка.
4068 А кааці засталіся такой жа сям'ёй, як раней. Як і раней, дзікія кааці кожную ноч прыходзілі ў госці да хатняга сыночка і брата. Яны сядалі побач, елі кавалачкі цвёрдага яйка, якія каацік ім зберагаў, і апавядалі яму пра жыццё ў лесе. У рэчцы Явэвіры, якая цячэ ў Місьёнэс, жыве шмат скатаў.
4069 І само слова «Явэвіры» якраз азначае «рака скатаў». Іх там столькі, што нават адною нагой ступіць у ваду небяспечна. Я ведаў аднаго чалавека, якому скат укалоў у пяту, а потым яму давялося паўмілі чыкільгаць дадому: чалавек ледзь не падаў ад болю, і з вачэй у яго каціліся слёзы.
4070 Яны кідаюць такія шашкі ў раку і забіваюць мільёны рыб. Усе рыбы, якія плаваюць вакол, гінуць, нават калі яны велічынёю з цэлы дом. А разам гіне і ўся драбяза, якая ні на што не прыдатная. І вось аднойчы там пасяліўся чалавек, які не хацеў, каб у раку кідалі дынамітныя шашкі.
4071 Яны былі такія задаволеныя і такія ўдзячныя свайму сябру, які ўратаваў маленькіх рыбак, што пазнавалі яго, як толькі ён выходзіў на бераг. А калі ён гуляў па беразе і курыў, скаты плылі за ім, сцелячыся па дне, і вельмі радаваліся, што гуляюць разам са сваім сябрам.
4072 Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, не было ў іх ні худобы, ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу. Ні хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур. Вось так і жылі. Пра бога зусім не дбалі.
4073 Вось і задумалі яны тут пасяліцца і пачалі адразу будаваць два гарадзішчы — Забыркі і Іваніху. Гарадзішчы гэтыя і цяпер захаваліся на рацэ Вараусе, вось хоць ідзі і паглядзі. Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што была на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная.
4074 Але хоць асілкі і не мелі інструменту, а гарадзішчы ўсё ж будавалі. Меўшы ўсяго адну сякеру, асілкі перакідвалі яе з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на пераход. Крыкне, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое — сякеру давай, а другі возьме сякеру дый кіне яму.
4075 Гэта яшчэ нішто — сякеру перакінуць вярсты за тры, — а то, бывала, трэба на будынак бярвенне, дык пойдзе каторы ў лес, вырве дрэва з карэннем ды так і валачэ на гарадзішча, а то камень прыйдзецца прыставіць, дык ён возьме яго дый шыбане за вярсту ці больш, проста на гарадзішча.
4076 А то ёсць мясціны, што зусім закіданыя каменнем. Дзяды казалі — тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі. Яны і звяроў забівалі каменнямі, ад таго каменні і ляжаць аж да сягоння па лесе. А далей гаварылі старыя, што асілкі пайшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала ў вадзе рыбы.
4077 Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр'я, пасвілі сваё гаўяда ды лавілі зверыну. Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых хлопцаў. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў.
4078 Ведама, калі бабы чаго захочуць, то і сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі гаўяда ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што чуць адзін аднаго не пазабівалі.
4079 Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, і няма ў іх спакою. Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды і другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі.
4080 От занялі ды і пагналі яны свой статак, зрабілі з двух дубоў з карэннямі вялізныя сані, запрэглі дванаццаць пар валоў, наклалі ўсялякага дабра, яшчэ пасадзілі жанок з дзецьмі ды і паехалі па пяску! Працяглі трохі валы дый сталі, не могуць цягнуць сані па пяску.
4081 От большы брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад. Малодшы ж брат настойліва працярэбліваў дарогу, масціў грэблі, клаў кладкі і ехаў усё далей. Можа, і цяпер на Палессі яшчэ ёсць тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той упарты чалавек.
4082 Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі; яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і назваліся яны палевікамі. Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач.
4083 Праз немалы час у палешукоў і палевікоў развялося шмат гаўяда, дый усялякага звяр'я ў іх лясах было больш, чым у тым месцы, дзе засталіся тыя дзесяць братоў. От гэтыя дзесяцера братоў пашкадавалі, што пусцілі сюды меншых і што далі ім шмат гаўяда, пашкадавалі дый уздумалі адабраць назад.
4084 Даведаліся палешукі і палевікі, што тыя падходзяць да іх з разбоем, нарабілі ў лесе завалаў, накапалі глыбокіх ямаў дый накрылі іх мохам, а самі пахаваліся ў гушчэчы і цікуюць, што будзе далей. Вось падышлі тыя разбойнікі дый пачалі падаць у ямы, а ў іх была вада.
4085 От адагналі апошніх разбойнікаў палешукі і палевікі дый давай выхваляцца адны перад другімі. Палешукі кажуць, што гэта яны сваімі засекамі ў лесе загубілі разбойнікаў, а палевікі — што разбойнікі пагінулі ў ямах, што палевікі выкапалі. Пайшлі яны выхваляцца ды спрачацца.
4086 Дачуліся ворагі, што палешукі і палевікі калоцяцца паміж сабою, што яны не бароняць свае рубяжы, от яны зноў сабралі вялікае войска дый пайшлі паліць вёскі ды забіваць як палешукоў, так і палевікоў. Ачомаліся палешукі і палевікі, годзе калаціцца самі з сабою, давай біцца з ворагам.
4087 Лезуць яны, як свінні ў агарод, лезуць ды забіраюць палешукоў і палевікоў у палон, забіраюць іх зямлю, гаўяда і ўсё дабро, а старых і малых забіваюць ці цкуюць сабакамі. Забілі яны ў калодкі ўсіх палешукоў і палевікоў дый загадалі сабе служыць. Нічога на парадзіш.
4088 Служаць палешукі і палевікі тым ворагам, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа, і больш. Працуюць яны на ворагаў бы чорны вол і ніякае палёгкі не маюць, працуюць, гаруюць ды праклінаюць сваё жыццё. А ворагі пануюць ды здзекуюцца з простых людзей, а тыя рады, што хоць засталіся жывыя.
4089 Вось і ў нашым баку над Свібельскім возерам жылі даўней два народы, адзін народ па гэты бок, дзе цяпер Клюеўская воласць, і празываўся свевы, а па той бок — празываўся лівы, дзе цяпер і царква Ліўская ёсць. У кожнага народа быў свой цар, і яны часта хадзілі адзін на аднаго вайною, бо блізка жылі.
4090 Меў жонку, кажуць, дужа прыгожую, і празывалася яна Ягодай. Спарадзіла Ягода дачку, ды такую красуню — у тысячу разоў прыгажэй за сябе, а сама з тых родаў і памерла. Цар дужа гараваў, плакаў, нудзіўся, хацеў другую жонку ўзяць, але больш не знайшоў такой прыгожай і застаўся ўдаўцом.
4091 Ад жаніхоў ёй не адбіцца было. Сваталі яе і свае, і суседскія жаніхі, прысылалі сватоў да яе з далёкіх бакоў — царскія і княжыя сыны, нават аж з-за мора прыязджалі сватацца, ды яна ні за каго не хацела выходзіць; ніхто яшчэ па сэрцы не прыйшоўся ёй. Толькі ліўскі цар не сватаўся, бо не бачыў яе.
4092 Адзін раз захацелася ёй па возеры пагуляць, села яна ў лодку з дзяўчатамі, і паплылі на Свібельскія астравы. Вось плывуць яны з вострава на востраў, гавораць, смяюцца, вядома, як і заўсёды, цешацца на волі дзяўчаты, а таго не бачаць, што на неба чорная хмара паднялася з іх роднага берага.
4093 Рыжы, з твару вузкі, бародка падобная на казліную, вусы пушчаныя стрэлкамі. Языком лапоча, вачамі так і шнырыць па ўсіх кутах, а голас скрыпіць, як нямазаныя колы. Народ ягоны — такі ж, як ён. Убачыў Ліхдзей царэўну Рожу ды і закруціўся каля яе, бы чорт перад ютранню, давай да яе пад'язджаць.
4094 Падарункі ёй совае ў рукі, языком так і лапоча, лапоча няведама што, абяцае і тое, і сёе, а сам у вочы не гляне, мусіць, чыстыя дзявочыя вочы яму страшныя былі. Паглядзела, паглядзела на яго царэўна і, слова не сказаўшы, пайшла да сябе ў пакой і татку з сабою павяла.
4095 Так ды сяк і дзень прайшоў, настала ночачка. Падняліся на возеры гул, гоман ад безлічы галасоў, быццам з цэлага свету сабраліся сюды людзі на ігрышча — крычаць, рагочуць, смяюцца, свішчуць і няведама што лапочуць. Па возеры нібыта вецер ходзіць, такі шум, якога не бывае і восенню ў ветраныя дні.
4096 Прабудзіўся дый думае: авой, ліханька, што ж гэта значыць, кругом ціха, а на возеры людзі пасабіраліся? Ды як успомніў: можа, ліўскі цар даведаўся, што ён дачку сваю абяцаў аддаць рыцару Ліхдзею ды плыве па возеры да яго з вайною, — так перапалохаўся, што ледзьве знайшоў свае боты.
4097 Неяк сабраўся, выскачыў з хаты і пабег на возера паглядзець, што там такое дзеецца. Прыбег да берага, бачыць — людзей не відаць, а шум, гул, рагатанне, бразгат, боўтанне — страх якія: ён прыжмурыўся ды як прыгледзеўся добра, дык і ўбачыў, што па небе самі лётаюць камяні і кідаюцца ў возера.
4098 Ужо нават зазначыўся каменны мост, больш як на тры чвэрці, праз усё возера. Не пужлівы быў свеўскі цар, умеў пастаяць за сябе на вайне ў чыстым полі, нікога з ворагаў сваіх ніколі не баяўся, а тут так перапалохаўся, што і ножанькі крэпкія падагнуліся, і ручанькі дужыя затрэсліся і не рухаюцца.
4099 У тую самую хвіліну са страшэнным гулам праляцеў і з трэскам чмякнуўся вялізны, сажні на два, калі не большы, камень, блізенечка ад яго; цар адхінуўся і ледзь-ледзь на нагах устояў, бо зямля кругом закалыхалася, вада ад берага адкацілася, і зашумеў ад ветру лес.
4100 Але ліўлянам не спадабалася гэта, яны думалі, што свяўляне знарок пабудавалі мост, каб на іх вайною пайсці. Таму яны пакінулі сваё гарадзішча і пайшлі да сіняга мора, там яны абралі сабе новае месца, аселі на ім, набудавалі дамоў і назвалі новае гарадзішча Лівоніяй.
4101 Зналі пра гэта толькі яна сама ды яе бацька. Кажуць, што блізка года прайшло з таго часу, як ліўляне адышлі ад мора, а царэўна ўсё плакала ды гаравала і ні на якіх жаніхоў глядзець не хацела. Прайшлі восень і зіма, надышла вясна другога года, а царэўна ўсё спадзявалася ўбачыць свайго мілага Ліграя.
4102 Цераз дарогу насупраць гарадзішча выцягнуліся ў лінію на паўвярсты восемдзесят тры курганы. Пра тыя курганы расказваюць: татары напалі на гэты край — палілі сёлы, рабавалі цэрквы, лютавалі над жанчынамі, дзецьмі і старымі. Хто з жыхароў змог — уцёк і хаваўся ў лесе.
4103 Татары пачалі іх выклікаць рознымі хрысціянскімі імёнамі, крычалі, што татары ўжо ўцяклі. Тыя, што падмануліся, загінулі ў страшэнных пакутах. Знішчаючы ўсё агнём і мячом, татары прыйшлі на берагі Віліі да вёскі Малмыгі. На другім беразе ракі стаяў яшчэ адзін вялікі атрад татараў.
4104 Не пазнаўшы сваіх і падумаўшы, што гэта русіны, пачалі нішчыць адзін аднаго да апошняга. Ад іх і ўтварыліся курганы. Тут, дзе цэрква цяпер стаіць, колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына, на імя Віт. Жыў той Віт па праўдзе, у веры, і бог быў да яго дужа ласкаў.
4105 Але, знаць, слава пра яго багацце далёка ішла. Тады ён ужо мусіў устаць, узяўшы стрэльбу, выйшаў на двор і бачыць, што шведы ўжо гаспадараць у яго на двары. Ён, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся і як трымаў стрэльбу, так і выстраліў на вецер, а сам пабег у пакоі дачку будзіць.
4106 Так да раніцы ніводнага з тых шведаў жывога не засталося, бо ад Вітавага стрэлу ўсе пагінулі, каторыя ў двары падушыліся, каторыя ў рэчцы і балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў. Вот на тую памяць паставіў ён сярод свайго двара цэркву мураваную і вельмі яе ўкрасіў.
4107 Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свеце разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота апускацца і аднае ночы саўсім затануў. Завецца тое месца Вітаўка, або Вітавец. Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.
4108 Як сказалі яны, так і зрабілі. Большы пайшоў направа, а меншы — налева. Свет вялікі. Доўга яны хадзілі, доўга шукалі шчасця; кожны па-свойму шукаў тое, што яму падабалася. Большы брат прыйшоў у чужое царства, наняўся там на службу да аднаго багатага і знакамітага пана.
4109 Пабачыў раз яго цар, упадабаў дый забраў да сябе. Жыве большы брат у цара пан панам, усяго яму даволі, хіба ж птушынага малака не хапае. Жыве, ніякай бяды не ведае. Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага і ліхога, але ліхога больш, чым добрага.
4110 Пайшлі пра яго гаварыць вакол, пачалі да яго збірацца людзі ды слухаць разумныя рэчы. Дачуўся большы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з'явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей. Прыйшоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з'явіўся такі-сякі чалавек, які бунтуе народ.
4111 Узлаваўся цар дый загадаў схапіць бунтара. Захацеў большы брат яшчэ лепей выслужыцца перад царом, сабраў хеўру царскіх слуг, пайшоў ды забіў меншага брата. Але яму стала так прыкра і страшна, што не ведаў, куды дзецца. От бяжыць ён аб ноч паўз лес, зірне на Месяц, аж і той бяжыць, пераймае яго.
4112 Тагды ён і здагадаўся, каго гэта забіў сваімі рукамі. Але тут і дух з яго далоў. От з тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам. Навокал Нясвіжскага замка, які некалі належаў князям Радзівілам, раскінуўся на берагах возера стары дзіўна прыгожы парк.
4113 Вось што пра гэта расказваюць людзі. Некалі ў князя Радзівіла была дачка Марыся, прыгожая і вясёлая. Тады ёй было шаснаццаць гадоў. Выхоўвалі яе так, як і належала выхоўваць князёўну. Верхавой яздзе яе вучыў прыгожы, смелы і спрытны хлопец з князевай прыслугі.
4114 Колькі працягнулася шчасце закаханых — невядома, толькі вось Марысю ўсваталі за аўстрыйскага прынца. Прынц гэты, вельмі знатны і багаты, быў стары і пляшывы. Марыся моцна тужыла і плакала. Князь даведаўся аб усім і адразу загадаў прыбрацьхлопца, што адважыўся кахаць князеву дачку.
4115 Хлопец прапаў. Кажуць, што яго забілі. Пасля каляд прызначылі вяселле з прынцам. Бедная Марыся не захацела жыць без каханага. Вось пайшла яна за возера ў парк і засталася там на ўсю доўгую і лютую калядную ноч. Пахавалі яе ў парку на тым самым месцы, дзе яна і памерла.
4116 Быў там некалі і фантан, з якога падалі тонкія струменьчыкі празрыстай крынічнай вады. Фантан гэты людзі называлі Марысіны слёзы. Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленечкае. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш.
4117 Не летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было. У адным месцы абапал Птыча-рэкі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць. На той гарэ, што па правым беразе, стаяў двор знатнага баярына, іменем Яраслаў.
4118 Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела, і на запененым кані паявіўся ўвесь запылены княжны ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і шт
4119 о князь наказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы паспяшаць.
4120 Выйшла раз красна Любляна ў канец прысад і як толькі на шлях зірнула, так дужа і зрадзела: бачыць, коціць дружына, а наперад любы вараным канём едзе. Ды нядоўга яе радасць была, бо як той пад'ехаў бліжэй, пазнала, што гэта другі. Жыў у нашым Пінску ў старыя часы адзін царскі прыстаў.
4121 Даўно збіраўся прыстаў у тую вёску, ды ўсё не было як. Нарэшце паехаў. Мабыць, не толькі па службовай справе. Была, напэўна, і яшчэ нейкая прыватная выгода. Не такі той прыстаў быў дурань, каб ехаць у далёкую і нялёгкую дарогу толькі дзеля службы, без сваёй патрэбы.
4122 А было так, што да той далёкай вёскі дабраўся Бочка зімовай дарогаю, цераз замёрзлае балота, а калі хацеў вярнуцца ў Пінск, то пачалася адліга і трымалася доўга. Зіма выпала цёплая, няўстойлівая. Балота не замярзала, а пра вясну і казаць няма чаго. Усё наваколле надоўга было затоплена.
4123 Ого! Усю балоцістую нашу мясцовасць ператвораць у такую топкую дрыгву, што ні прайсці, ні праехаць, ні пераплысці. Пеша не пройдзеш, бо загразнеш у багне, і на лодцы не перабярэшся, бо вада, хоць і вялікая, але ж амаль усюды такая неглыбокая, што лодка не пройдзе.
4124 Не ўсюды прабярэшся і не на ўсякай лодцы. Вось і не мог той прыстаў выбрацца з вёскі, хоць і быў па тым часе немалы начальнік. Так і жыў там, на невялікім пясчаным астраўку, да наступнай зімы. А што яму? Піў, пэўне, гарэлку, еў кілбасы ды вяндліну, ласаваўся мёдам.
4125 Не было ж тады ні добрых дарог, ні машын, ні самалётаў. Дзіва што — такія нетры! Як у нас кажуць, хоць ты цалы месёнц ідзі, то да краю нігды не дацягнешся! Ад вёскі да вёскі, ад астраўка да астраўка, зімою вёрстаў пятнаццаць, калі наўпрост, па лёдзе, цераз балота.
4126 А каб трапіць летам з адной вёскі ў другую, трэба ехаць у абход усе дзвесце, як не трыста вёрстаў, калі ласка! Я, ведама, як хлапчук вельмі любіў ездзіць на конях. Вось надзеў я на коней аброці, ускочыў на каня — а кабылу вяду поруч — дый пагрукацеў на круговіну.
4127 Да круговіны было, можа, з паўвярсты. Я хутка па вузкай дарожцы праехаў праз густы лес, саскочыў з каня каля круговіны, пусціў коней на пашу, а сам садраў бяросту да давай рабіць кузобчыкі на ягады. Толькі я скруціў у ражок бяросту, як чую, аж блізенька ў хвойнічку плача дзіця.
4128 Я кінуў кузобчык дый пабег проста туды. Расхіліў я густы маладняк, пралез у саму гушчарню, аж чую, што дзіця плача зусім блізенька, але ў другім баку. Доўга не думаючы, кінуўся туды. Чую, дзіця плача ў мяне ззаду. Пабег я туды. Яно далей. Я бегчы, а яно ўсё ад мяне ўцякае.
4129 Я даганяць, а яно далей. Вот здаецца, яно плача так блізка, бы каля самых ног, але нічога не відаць і ніяк нельга дагнаць. Бег я, бег, аж засопся, чуць вочы не выдраў у гушчарні, а ўсё ж не магу дабегчы да таго дзіцяці. Адбег я ўжо, можа, з паўвярсты дый упёрся ў балота.
4130 А балоты ў нас гразкія да глыбокія, так што можна зусім праваліцца ў такую тхлань, што й не вылезеш. Тут толькі я здагадаўся, што гэта не дзіця, а нечысць кпіць з мяне да пад'юджвае, каб заманіць у балота. Спалохаўся я, ды ледзьве знайшоў свой хутар — у такую гушчарню да нетру завёў мяне паганец.
4131 Сабака адразу, як мага асцярожна, разаслаў грамату на градцы і, сам не маючы часу, даручыў кошцы перадаць гэтую паперу ваўку, калі ён па яе прыйдзе. Між тым кошка заснула, прасохлая грамата ўпала з градкі на зямлю і трапіла ў зубы да мышкі, што тут якраз прабягала.
4132 Тая, не ведаючы, што гэта за папера, згрызла яе амаль усю, а шматкі, якія засталіся, зацягнула ў сваю норку. Калі воўк вярнуўся ў хату і даведаўся пра ўсё, дык пачаў лаяць сваіх таварышаў. Ніхто з іх не хацеў прызнаць сваю правіну, і яны ўсе між сабою перасварыліся ўшчэнт.
4133 Воўк быў у роспачы, бо новай граматы яму не маглі даць. Завыў ён, бедны, немым голасам і злосна накінуўся на сабаку, які ледзьве вырваўся. Тады раззлаваўся сабака ды кінуўся на кошку і не выпусціў яе з лап, пакуль не пакусаў дашчэнту. Тут кошка накінулася на мыш, якая найбольш і правінілася.
4134 Аднойчы, якраз у мясаед, нашы мужыкі паехалі траляваць на рум караўкі. Зіма стаяла ліхая. Яшчэ з Міколы хапілі такія сібірскія маразы, што хоць з печы не злазь. Высунешся, бывала, з хаты, а на дварэ платы трашчаць, страляюць, быццам з пісталета, вочы так і зліпаюцца, нібы мёдам намазаныя.
4135 Такія маразы пратрымаліся аж да самае ўсяраднае нядзелі. Толькі тады яны трохі спалі, як наш Хвядос выскачыў голы з хаты, схапіў доўбню ды давай перыць аб вугал. Смаляне дый назаве лысага чалавека, смаляне другі раз — назаве другога. Гэтак налічыў ён дванаццаць лысых.
4136 А тут, каб яно, у нас мала лысых людзей. Налічыць іх дванаццаць не тое што на марозе, але і на палацях не хутка трапіш. Дык вось, слухайце, толькі Хвядос так зрабіў, як паваліў снег, ды такі, што і свету божага не відаць. Валіў ён дзень і ноч чуць не цэлы тыдзень.
4137 Людзі казалі, што гэта, мабыць, аддаў чорту душу якісь вельмі моцны чарадзей. Мы, канечне, думалі — гэта жарты, мала што людзі плятуць. Дык вось. Нашы мужыкі тралююць караўкі. Самі сівыя, коні сівыя, вазы сівыя, бо ўсё аб'інела ды стала пухнатае, бы мядзведзь.
4138 А з вачэй аж іскры сыплюцца, такі мароз. Вось дзецюкі вяртаюцца з рума ды кожны раз не мінаюць карчомкі. А там была добрая шынкарка. Яна давала гарэлку напавер, бо ведала, што людзі, зарабіўшы, заплоцяць. Забягуць дзецюкі, вып'юць па кватэрцы, закураць люлькі, трохі пагрэюцца дый зноў па караўкі.
4139 Гэтак увесь дзень. Толькі вечарком, як зойдзе сонейка, людзі больш пасядзяць у карчме, бо яны тагды не так п'юць, але і перакусваюць. Раз толькі ўлезлі дзецюкі ў карчму ды хацелі перакусіць, аж зірнулі, што няма дзе хлеб палажыць, бо на стале разлёгся Цярэшка Чарадзей, што жыў у Дзяніскавічах.
4140 Цярэшка быў вельмі моцны чарадзей. Яго ўсе баяліся як агню, бо як яго хто зачэпіць, то ён так удзее, такіх нашле чартоў, што ніхто і не адробіць. Вось людцы давай прасіць Цярэшку, каб аслабаніў стол. Куды там, гад, і слухаць не хоча, ляжыць сабе ды здзекуецца з бедных людзей.
4141 Толькі на той час зайшоў у карчму якісь незнаёмы падарожны чалавек. Паслухаў ён, як Цярэшка выскаляецца, ды як перацягне яго пугаўём! А пугаўё было звітае з двух валовых посікаў. Даўней, як панавалі каралі, у ваколіцах Нарвы, дзе цяпер цвітуць палі і сады, былі дрымучыя лясы.
4142 Светлыя сонечныя праменні не маглі прасякнуць праз сплёт галінак ды лясных маленькіх раслін. У лесе вадзілася многа розных звяроў і птушак. Рыкалі мядзведзі, вылі ваўкі, крычалі птушкі — усё гэта злівалася ў адзін магутны голас, ад якога ўвесь лес дрыжаў, дрэвы хісталіся.
4143 Яна бегла хутка, ірвала берагі. Старыя дубы валіліся ў раку і разам з ёю плылі далёка-далёка. У тым месцы, дзе рака ўлівалася ў другую раку, лес быў радзей, а за лесам цягнуліся зялёныя палі, сады і агароды, пасярод якіх на беразе Нарвы стаяў прыгожы палац каралевы Кінгі.
4144 У садах снявалі птушкі. Каралева Кінгі цэлымі днямі бывала ў садзе, у лесе, збірала грыбы і ягады. Зусім рана, калі сонейка яшчэ не ўзышло, калі раса пакрывала раслінкі, выйдзе каралева Кінгі з кошыкам у руцэ ў лес. Распусціць свае доўгія прыгожыя косы, сядзе на пянёк і слухае, як спяваюць птушкі.
4145 На тым месцы засталася толькі невялікая горка. Каралева Кінгі не забывала сваіх дарагіх птушак. У поўнач яна выходзіла з зямлі, распальвала агонь і садзілася на камень. Праязджаючы, людзі бачылі, як свяціўся агеньчык на гары, але баяліся туды ісці. А каралева Кінгі кожную ноч выходзіла на гару.
4146 Яна чакала, каб які чалавек прыйшоў да яе і нарваў ёй букет кветак. Аднойчы паўз горку на кані праязджаў стары разбойнік са сваім дабыткам. Раптам убачыў ён агеньчык на гары і падумаў, што гэта кавалак золата так свеціць. Пайшоў ён туды. На самым версе гары, на камені, сядзела красуня-дзяўчына.
4147 Гэта і была каралева Кінгі. Яе прыгожыя льняныя валасы краналіся самай зямлі, чорныя вочы свяціліся, як дзве зорачкі, а чырвоныя шчокі палалі агнём. Перад ёю стаяў адкрыты куфар, поўны золата. Брала яна гэтае золата ў жменю, падымала руку ўверх і сыпала зноў у куфар.
4148 Сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў, на прыгорку, стаялі калісь старыя-старыя палацы вялікага валадара, сівога старога Рыдана. З канца ў канец зямлі называлі Рыдана багацеем з багацеяў, а над усім багаццем славілася схаваная за дванаццаццю дзвярамі, дванаццаццю замкамі залатая Рыданава карона.
4149 Як адмыкалі замкі, адчынялі дзверы і выносілі тую карону, то, калі на свеце была ноч, яна днём станавілася, а калі была зіма, то перамянялася ў лета — так зіхацела дарагое каменне на залатой Рыданавай кароне. Зайздросцілі суседнія валадары і князі Рыдану і пастанавілі здабыць карону.
4150 Зазвалі варажбітоў і знахароў і загадалі ім прыдумаць, як украсці карону з Рыданавага скарбца. Варажбіты і знахары думалі тры дні і тры ночы і прыдумалі разрыў-траву, якой, калі дакрануцца замкоў, то самі адчыняцца, ды сон-траву, зярняткамі якой калі пасыпаць, то ўсё жывое наўкола засне.
4151 Тыя, прыйшоўшы пад харомы, сыпнулі сон-зелля, і ўся варта паснула; кранулі разрыў-травой замкоў, і замкі паспадалі. Тады ўзялі яны залатую Рыданаву карону і пайшлі назад. Устаў раніцой сівы Рыдан, падышоў да акна, ажно глядзь — уся варта покатам спіць, увесь народ у сне беспрабудным валяецца.
4152 Было тое так даўно, што нашым дзядам і прадзедам іх дзяды і бабкі апавядалі гэтую гісторыю, як даўніну даўнюю, даўно забытую. У слаўнай зямлі ў барысаўскай, каля вёскі Шыляны, цягнуцца вялізныя Шылянскія, або Кравецкія, балоты. З балот тых выцякае з-пад каменя-крэўца рэчка Вілія.
4153 Раз апоўначы выйшаў Сцяпан у поле чыстае, стаў на крыжовых дарогах і прызваў да сябе сілу цёмную. Калі настаў дзень, доўга шукалі людзі Сцяпана ў будынках, у полі і ў лесе. Здзівіліся, убачыўшы на месцы роўнага поля велізарную лагчыну. Ідучы лагчынаю, знайшлі каля крыжовых дарог скамянелага Сцяпана.
4154 Як учула Вельяна, што Сцяпан абярнуўся ў камень, пабегла непрытомная ў поле і, абняўшы рукамі камень, прыпала да яго і залілася горкімі слязамі. Плакала яна дзень, плакала ноч, а з усходам сонейка, чуць золак на ўсходзе займаўся, сканала, а са слёз яе з-пад каменя прабілася крыніца.
4155 Рэчку гэтую адразу ў памяць Вельяны Вельяй назвалі і гэтак завуць дагэтуль, толькі людзі, не ведаючы ўсёй гісторыі, перайначылі крыху яе праўдзівае імя, завучы Віліяй. Даўным-даўно, тысячы гадоў таму з-пад вялізнага каменя, дзе б'е крыніца, нарадзіўся славуты асілак.
4156 Скончылася вяселле, пачаліся будні. Зноў Нёман не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, туліў усіх, хто да яго гарнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу, і жыўнасць усякую. Цешыў сваім люстэркам водным прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных грудзях насіў чоўны, ганяў плыты.
4157 Выбеглі яны ўдзвюх да груда пясчанага, дзе сягоння Пясочнае, і ўбачылі: Нёман праз долы і лясы дарогу сабе пракладае. Хвалямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго асілка: адчула, што жыць па-ранейшаму, ды яшчэ адной заставацца, не варта — знікнуць можна.
4158 Нёман ніколі не забывае родныя мясціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй — крынічкі, якая цячэ з-пад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лошаю, са сваёй маладосцю. Даўно гэта было. Тое, што вам раскажу, чула я ад свайго дзядулі.
4159 Вада так пайшла па каналах, што ў вёсцы Валеўка затапіла некалькі хат. Пасля гэтага пану прысніўся сон, нібы прыйшла да яго ў абліччы дзяўчыны Свіцязь і, грозна глянуўшы, сказала, што зможа ён дастаць дно толькі галавой, а калі будзе чапаць возера, то яно затопіць усё на сем міляў вакол.
4160 Сляды тых каналаў відаць і цяпер. Але цікавасць да таго, адкуль ідзе вада ў возера і куды яна дзяецца, не пакідала пана. Незабытоўскі злавіў трох шчупакоў, акальцаваў іх і пусціў у ваду. На кольцах было напісана: калі хто зловіць шчупака, каб пазваў пана на абед.
4161 Так пан даведаўся аб падземных крыніцах, што лучаць Свіцязь з іншымі азёрамі. Возера наша Чырвоным завуць за тое, што многа рыбы ў ім і рыба ўсё больш чырванапёрая. А бацька расказваў — яшчэ за яго памяццю было гэта, — вялікі бой быў за возера між асілкамі, і нават кроў людзі пралівалі.
4162 А гавораць яшчэ і так. За царыцаю Кацярынаю, а можа, і яшчэ раней жыў у гэтых лясах князь. Усе лясы, рэкі і сенажаці яму аднаму належалі. За вялікія заслугі яму царыца ўсё тое падарыла. Быў князь роду знакамітага, характару цвёрдага, паўжыцця правёў ён у войску ды на граніцах чэсць царскую бараніў.
4163 Вось выйшаў час яго службы, і атрымаў ён гэты край ва ўладанне. Прыехаў князь, палац пабудаваў і жыве. Жыве сабе князь у высокім цераме. Але, на тую бяду, дзяцей у яго шмат, ды ўсё дочкі, а сын адзін-адзінюткі і апошні ў родзе, як на руцэ мезенец. А любіў жа князь яго!.
4164 А старэйшых дачок трымаў бацька ў строгасці і паслушэнстве. Прызначыў ім вялікі пасаг кожнай, як тое князёўскім дочкам належала, і ўсё. Больш ні на якую ласку яны не маглі спадзявацца, таму што ўся бацькоўская любоў і ўвесь князёўскі маёнтак быў маладому княжычу.
4165 Як дубок, роўны, крэпкі, шчокі ружовыя, валасы русыя, вочы блакітныя. Нораву быў ціхага, паслухмянага і задуменнага. Сяброў-аднагодкаў у яго не было, таму што з мужыкамі знацца яму бацька не дазваляў. Больш любіў ён у сясцёр у святліцы сядзець ды іх песні дзявочыя слухаць.
4166 Як надышла пара яго жаніць, — клапаціўся вельмі стары князь, каб працягваўся род, — надарыўся тут нечаканы выпадак. Ужо колькі год, як узяў у старога князя ў арэнду карчму — шынок па-нашаму — адзін польскі яўрэй. А стаяла карчма на скрыжаванні трох найгалоўнейшых дарог.
4167 Для карчмы тое месца было самае выгоднае, бо ростані тыя выходзілі проста да прыстані, а прыстань — на Прыпяці-рацэ. Па рацэ ў той час караблёў ішло безліч. Адкрыўся на рацэ канал Каралеўскі, па ім з Польшчы ды з іншых краін усякія тавары да Дняпра і далей ішлі.
4168 Расказвала бабка, што бачыла яна ў маладыя гады яе партрэт, выбіты на хустцы, дык прыгажэй на свеце дзеўкі не было. Маляваў гэты партрэт заезны тальянец. Як угледзеў ён шынкарачку Сару, дык воч адвесці не мог, фарбы слязой мачыў, партрэт маляваў, а ёй усё пра любоў сваю гаварыў.
4169 Але не такая была шынкарская дачка, каб на ўгаворы паддацца. Сядзіць за прылаўкам, вокам не міргне. Хто ў шынок зойдзе, піць закажа — падасць з лёгкім паклонам і больш — ні-ні. Хадзіў, хадзіў той тальянец, уздыхаў-уздыхаў, пакуль у адну ноч не павесіўся на высокай хвоі.
4170 Гэта ўжо чужына, тут усё інакшае. Навакола відаць узгоркі, абросшыя дубамі, ў далінах — хаты з чырвонымі чарапічнымі стрэхамі, хаты прыгожыя і ўквечаныя кучаравым вінаградам. Дзе-ня-дзе ўзьнімаюцца касьцёлы з востраверхімі званьніцамі, дзе-ня-дзе фабрыкі з доўгімі камінамі, з якіх выходзіць дым.
4171 Перамога! Некалькі гадзін назад прыйшлі тэлеграмы. Усе часалі паражэньняў, і праз гэта, калі прыйшла добрая вестка, — радасьць народу бязьмежная. Людзі, поўапраненыя, выбеглі з сваіх хатаў і пасьпяшылі на станцыю. На стрэхах некаторых хатаў ужо цялеплюцца сьцягі, ў натаўпе махаюць хустачкамі.
4172 Пад уплывам шляхотнага энтузыязму натаўп аддае жаўнерам усё, што ёсьць. Жаўнеры весялеюць і таксама пачынаюць пеяць. Вагоны дрыжаць ад моцных мужчынскіх галасоў, і натаўп са зьдзіўленьнем слухае незразумелыя словы песьні. Але аблога Парыжа не асабліва яму прыпала да смаку.
4173 Яны біліся гэтак энэргічна і мужна, што часьць іх прабілася праз войска. Стральцы не здаваліся ў палон, бо ведалі, які лёо чакае іх у падобным выпадку. Кампанія ў якой служыў Бартэк, захапіла ў палон толькі двух стральцоў. Увечары іх памясьцілі ў лясьніковай хаце.
4174 Адзін з палонных быў ужо немалады чалавек з вусамі, з сівізнаю і спакойным выразам на твары; другому было на выгляд гадоў дваццаць з лішкаю, яго белакурыя вусы былі яшчэ саўсім маленечкія, і ўвесь ён быў падобны хутчэй да паненкі, чымся да жаўнера. Прайшло яшчэ некалькі месяцаў.
4175 Была ўжо вясна. У Пагнэмбіне ў садох цьвілі вішні, на полі зелянеў хлеб. Адзін раз Магда, седзячы перад сваею хатаю, скрабала на палудзень бульбу, якая сваім выглядам болей падходзіла для быдла, чымся для людзей. Але пара была вясьняная, і ў Пагнэмбін крыху залезла бяда.
4176 Быць можа, для таго, каб крыху забыцца, жанчына час ад часу заплюшчала вочы і сьпявала песьню. На чарэшнях шчабяталі вераб'і і быццам хацелі заглушыць яе голас, а яна, пяючы, задумліва паглядала то на спаўшага на сонцы сабаку, то на дарогу, то на сьцежачку, якая вяла да дарогі цераз агарод і поле.
4177 Быць можа, Магда й таму яшчэ паглядала на сьцежачку, што яна цягнулася нацянькі да чугуначнае станцыі, і якраз здарылася, што ў гэты дзень яна глядзела не дарма. У аддаленьні паказалася нейкая фігура. Магда пачала прыглядацца, але сонца гэтак моцна сьвяціла, што нельга было разглядзець.
4178 З сьветлага зеляніва какосавых пальмаў на выспачцы відны былі стрэхі халуп, а на беразе можна было бачыць і людзей. Ля выспачкі ў мора цякла палянкаю рэчка. Каб убачыць верхавіны гор з-за воблакаў, на другі дзень я ўстаў рана і вышаў на палубу яшчэ да ўсходу сонца.
4179 Аднак, калі мы падышлі бліжэй да берагу, старэйшы афіцэр крыкнуў нам, што бачыць дзікуноў. Сапраўды, у адным месцы пескавога берагу відаць было некалькі цёмных фігур, якія спачатку беглі, потым спыняліся. Ля гэтага месца відзён быў невялічкі мысок, за якім, здавалася, была невялікая букта.
4180 Вялізныя дрэвы, якія расьлі на самым краі скалістага берагу, спушчалі свае галіны да самай паверхні даволі глыбокае вады. Ліяны і іншыя расьліны-чужаеды ўтваралі сваімі гірляндамі сапраўдную заслону між дрэвамі. Толькі на пауночным пясчаным мыску гэтай буктачкі ня было расьліннасьці.
4181 Хутка на гэтым мыску зьявілася група дзікуноў. Яны, як відаць, баяліся нас. Пасьля доўгае нарады адзін з іх вылучыўся з групы. Ён нёс какосавы арэх, палажыў яго на беразе і рукою паказаў, што гэты какос прызначаецца для нас. Потым дзікун хутка зьнік у гушчары лесу.
4182 Я папрасіў у камандзіра шлюпку, каб паехаць на бераг, але не хацеў, каб са мною ехалі матросы. Я ўзяў толькі сваіх абудвых слугаў, Ульсона і Боя, захапіў крыху падарункаў і паехаў знаёміцца з маімі будучымі суседзямі. Мы пад'ехалі да берагу, дзе я ўбачыў на пяску некалькі тутэйшых пірогаў.
4183 Я хутка накіраваўся да гэтага месца. Гэта быў вельмі прыгожы куточак. Я ўбачыў вузенькую сьцежачку, якая вяла ў лес. Я з вялікай нецярплівасьцю выскачыў з шлюпкі і пашоў па сьцежцы ў лес, нават не аддаў ніякіх загадаў сваім людзям, якія прывязвалі шлюпкі да бліжэйшых дрэваў.
4184 Прашоўшы па сьцежцы крокаў трыццаць, я заўважыў між дрэвамі некалькі дахаў. Па сьцежцы я прышоў да пляцоўкі, навакол якое стаялі халупы з вялізнымі, амаль да зямлі, стрэхамі. Вёска дзікуноў мела вельмі чысты і ветлівы выгляд. Сярэдзіна пляцоўкі была добра ўтаптана.
4185 Пабялеўшыя ад часу дахі з пальмавага лісьця прыгожа вызначаліся на цёмна-зялёным фоне вакольнага зеляніва. Ярка-пунсовыя кветкікітайскае ружы, жоўта-зялёнае і жоўта-чырвонае лісьце розных расьлін ажыўлялі агульны малюнак лесу з бананаў, панданусаў, хлебных дрэваў, арэхавых і какосавых пальмаў.
4186 Дзьверы некаторых халуп былі старанна заложаны нейкай карою і забіты накрыж пласткамі расколатага бамбусу. У дзьвёх халупах, аднак, дзьверы асталіся адчыненыя, мабыць, гаспадары іх кудысьці сьпяшаліся і не пасьпелі іх зачыніць. Дзьверы былі вышынёю крыху болей за паўмэтра і здаваліся хутчэй вокнамі.
4187 Праз гэтыя дзьверы можна было пралезьці ў халупу. Я падышоў да адных такіх дзьвярэй і паглядзеў у сярэдзіну. У халупе было цёмна і ледзь можна было разглядзець, што там ёсьць. Там былі высокія нары з бамбусу. На доле ляжала некалькі камянёў. Між імі гарэў агонь.
4188 Было так добра, ціха і разам з тым усё было тут такое чужое і незнаёмае, што здавалася хутчэй сном, чым рачаіснасьцю. У той час, калі я падыходзіў да другое халупы, пачуўся шолах. Азірнуўшыся ў той бок, я ўбачыў у некалькіх кроках ад сябе чалавека, які паглядзеў момант у мой бок і пабег у кусты.
4189 Увесь гарнітур яго складаўся з нейкай шэрай тканіны, шырынёю сантымэтраў з восем. Яна была павязана спачатку нібы пояс, далей спускалася між ног і прымацоўвалася ззаду да пояса. На кожнай руцэ ў яго, вышэй локця, было падобнае да бранзалету вязьмо з сухое пляцёнае травы.
4190 На пляцоўцы я знайшоў маіх слуг, Ульсона і Боя, якія ня ведалі дзе я падзеўся і шукалі мяне. Ульсон падараваў майму першаму знаёмаму дзікуну крыху тутуну, з якім той ня ведаў што рабіць і, моўчкі ўзяўшы падарунак, заткнуў яго за бранзалет на правай руцэ, побач з лістам бэтэлю.
4191 Я прымушаны быў кожнага з іх паасобку ўзяць за руку і сілком прыцягнуць да нашага гуртка. Нарэшце, сабраўшы ўсіх у адно месца, змораны, я сеў на камень і пачаў надзяляць іх рознымі дробязамі: пацеркамі, цьвікамі, зазубнямі для вудак, істужкамі чырвонае тканіны.
4192 У гэтага дзікуна, як і ва ўсіх іншых, верхняя частка рук была туга перавязана плеценымі бранзалетамі, за якія былі заткнуты косьці, лісьце або кветкі. У многіх на плячы вісела каменная сякера, а некаторыя трымалі ў руках вялікі лук, амаль што ў рост чалавека, і стралу, даўжынёю больш мэтра.
4193 Як валасы — або зусім чорныя, або пафарбаваныя чырвонай глінай, — гэтак і зачоскі былі ў іх усялякія. У адных валасы стаялі на галаве цэлай шапкай, у другіх яны былі коратка абстрыжаны. У некаторых на патыліцы віселі пасмы, але ва ўсіх чыста валасы былі кучаравыя, як у нэграў.
4194 Ногі ў парасят былі моцна зьвязаны, і яны бязупынна скавыталі. Усе падарункі былі пакладзены ў шлюпку. Каб яшчэ больш палепшыць добрыя адносіны з тубыльцамі і разам з тым паказаць афіцэрам корвэту маіх новых знаёмых, я прапанаваў абкружыўшым мяне папуасам праводзіць мяне на сваіх пірогах.
4195 Яны дрыжэлі ад страху і без маёй дапамогі не маглі стаяць на нагах, думаючы, што іх заб'юць. Ужо зусім сьцямнела, прынесьлі ліхтар і дзікуны крыху супакоіліся. Яны нават павесялелі, калі афіцэры корвэта падаравалі ім розныя рэчы і пачаставалі гарбатай, якую яны адразу выпілі.
4196 Там самая зручная прыстань для тутэйшых пірогаў. Я ўсё гэта бачыў раніцай з мосьціку корвэта і астаўся зусім здаволены агульным выглядам краіны, якую выбраў сабе для дасьледзін і дзе мо' давядзецца пражыць мне даволі доўга. Пасьля сьнеданьня я зноў пашоў у вёску, дзе быў учора вечарам.
4197 Я прышоў туды, калі ўжо пачалі страляць з гармат, але, як відаць, гэтая страляніна больш дзівіла тубыльцаў, чым палохала іх. Пры кожным новым стрэле тубыльцы або спрабавалі бегчы, або прысядалі, або клаліся на зямлю, затыкалі сабе вушы і дрыжэлі. Я адчуваў сябе вельмі кепска.
4198 Я хутка заўважыў, што і папуасы, гледзячы на мяне, пачалі таксама ўсьміхацца, пазіраючы адзін на аднаго. Здаволены, што ўсё абышлося добра, я вярнуўся на корвэт, а потым капітан, старшы афіцэр, доктар і я, учацьвярых, пашлі канчаткова выбіраць месца для халупы.
4199 Для страхі былі зроблены маты, неяк хітра сплеценыя з лісьцяў какосавае пальмы. Гэту работу я даручыў Бою. Падлога, палова сьцен і падпоркі па куткох былі зроблены з лесу, купленага на Таіці, але палі, верхнія скрэпы і кроквы прышлося высечы ўжо на месцы. Рабочых было шмат, і работа ішла добра.
4200 Таму мне трэ было падумаць пра тое, як тут на месцы даставаць харчы. Я ведаў, што ў папуасаў плянтацыі нядрэнныя, сьвіней яны таксама маюць, але, галоўным чынам, паляўніцтва заўсёды магло пракарміць іх. Кансэрвы мне ўжо вельмі прыеліся і я зусім не паклапаціўся назапасіць харчоў у апошнім порце.
4201 Я пачаў перавозіць свае рэчы на бераг. Маё невялічкае памяшканьне хутка так было завалена ўсім-усякім, што прышлося шмат скрынак паставіць пад халупай, каб схаваць іх ад дажджу, сонца ды крадзяжу. Ля хаткі я паўкругам разьмясьціў міны, каб забясьпечыць сябе ад нападу дзікуноў з боку лесу.
4202 Ад зморанасьці, хваляваньня і дзьвёх амаль бяссонных ночай я адчуваў сябе вельмі кепска. Хутка прышоў Туй даведацца, астаўся я ці не? Ён ужо ня так прыхільна, як раней, пазіраў на мяне і падазронна аглядаў маю хатку. Ён хацеў увайсьці ў яе, але я мігамі і словам «табу» спыніў яго.
4203 Туй лёг і паспрабаваў заснуць, ці прынамсі рабіў такі выгляд, і пільна сачыў за ўсімі маімі рухамі, тымчасам як я, не зьвяртаючы ўвагі на гасьцей, наводзіў парадак у сваім новым памяшканьні. Туй зноў абышоў усе міны і падазронна паглядзеў на падважнікі з прычэпленымі каменьнямі ды вяроўкамі.
4204 Я цэлы дзень распакоўваў ды раскладаў свае рэчы, што было зусім ня так проста: рэчаў было шмат, а месца мала. Нарэшце, мне ўдалося разьмясьціць іх у некалькі паверхаў, сёе-тое я павесіў, іншае палажыў на вышках, якія мы з Ульсонам ухітраваліся зрабіць пад дахам.
4205 У праходзе, шырынёю з мэтр, стаяла добрае складанае крэсла. Наш кухар Бой сёньня тры разы варыў нам есьці і ў чацьверты раз запытаўся, ці зварыць нам яшчэ крыху рысу. Я нікуды не хадзіў і адпачываў увесь дзень. Ноч я праспаў, як забіты, не прачынаючыся ані разу.
4206 Надвор'е было добрае і ўвесь дзень ня было папуасаў. Я прапанаваў Ульсону і Бою ўзяць прыклад з мяне і больш не вартаваць ночы, а спаць, але яны адказалі, што баяцца дзікуноў. На руках і на лобе ў мяне зьявіліся цэлыя падушкі ад укусаў камароў, мурашак ды іншай машкары.
4207 Ульсон і Бой кожную раніцу жаляцца, што праклятая машкара не дае ім ноччу спакою. Мне здаецца, што жыцьцё тут пачынае ўваходзіць у звычайную каляіну, якую на час быў парушыў прыход корвэта. Я ўжо бачыў удзень некалькі тубыльцаў, але быў вельмі асьцярожны з імі.
4208 Па вечарох з вялікім здавальненьнем я сачыў за асьвятленьнем гор. Я адчуваў асалоду ў цішыні, якая пануе тут пасьля адыходу корвэта. Ня чутна людзкое гаворкі, ні спрэчак, ні лаянкі і толькі часамі якая-небудзь птушка парушае агульны спакой. Гэтая перамена добра ўплывае на мяне, і я адпачываю.
4209 Я бачу здалёк горы з іх дзівоснымі абрысамі, а над імі фантастычнымі формамі клубяцца воблакі. Я ляжаў на тоўстым камлі абваленага дрэва, думаючы пра ўсё гэта, і быў здаволены, што дасяг мэты, ці хутчэй першае ступені доўгіх сходаў, ідучы па якіх я магу яе дасягнуць.
4210 Ён быў досыць багаты як на гэту краіну, жыў высакародна, то ж бо нічога не робячы, з даходаў ад сваіх статкаў, якія пастухі, жывучы качэўнікамі, пасвілі то тут, то там у гарах. Калі я ўбачыў яго праз два гады пасля падзеяў, якія я збіраюся вам распавесці, яму было сама больш пяцьдзесят год.
4211 Уявіце сабе чалавека невысокага, але дужага, з валасамі кучаравымі і чорнымі, як сажа, з арліным носам, тонкімі вуснамі, вялікімі рухавымі вачыма і скураю, што колерам удавала выварат ботаў. Ягоная трапнасць лічылася за надзвычайную нават у гэтым краі, дзе так багата добрых стралкоў.
4212 Матэа, напрыклад, ніколі не страляў па муфлонах шротам, але за сто дваццаць крокаў пацэльваў па іх куляю ў галаву альбо ў лапатку, адпаведна са сваім выбарам. Уночы ён страляў таксама спрытна, як і ўдзень. Мне расказвалі пра выпадак, што мог бы падацца неверагодным тому, хто не бываў на Корсіцы.
4213 Запаленую свечку ставілі за восемдзесят крокаў ад яго за лістом празрыстае паперы, не большым за талерку. Матэа падымаў стрэльбу, свечку тушылі, і ён страляў у поўнай цемры і пападаў тры разы з чатырох. Такое дасканальства прынесла Матэа Фальконэ вялікую славу.
4214 Праўда, казалі, што ў Корце, адкуль ён узяў сабе жонку, ён жорстка расправіўся са сваім супернікам, што лічыўся за чалавека небяспечнага і ў бойцы, і ў каханні: прынамсі, Матэа прыпісвалі адзін такі стрэл, што прынёс смерць гэтаму малойцу, калі ён галіўся перад люстэркам, падвешаным на акне.
4215 Дачок удала аддалі замуж, і бацька іхні мог пры нагодзе спадзявацца на кінжалы і карабіны зяцёў. Сыну было ўсяго дзесяць год, але ён выяўляў ужо немалыя свае здольнасці. Аднаго восеньскага дня Матэа з жонкаю выйшлі на досвітку пераведаць адзін статак, што пасвіўся на паляне ў макі.
4216 Мінула ўжо некалькі гадзін па адыходзе бацькоў. Фартуната спакойна ляжаў на сонейку, паглядаючы на блакітныя горы і думаючы, што ў нядзелю ён пойдзе ў горад, на абед да свайго дзядзькі капрала калі раптам ягоныя разважанні перапыніў стрэл. Ён падняўся і паглядзеў у бок даліны, адкуль данёсся шум.
4217 Распачалася бязладная страляніна, яна чулася ўсё бліжэй, нарэшце на сцяжынцы, што вяла з даліны да хаты Матэа, выйшаў чалавек у вастраверхім каптуры, якія носяць горцы, барадаты, увесь у лахманах. Ён пасоўваўся з цяжкасцю, абапіраючыся на стрэльбу. Ён быў паранены ў нагу.
4218 Пасля зацятае абароны ён мусіў адступаць, перабягаючы ад скалы да скалы і адстрэльваючыся. Але ён не нашмат выперадзіў вальтыжораў, а з-за сваёй раны ніяк бы не здолеў дабрацца да макі раней за іх. Такім чынам, «Надзея» выйшла ў пятніцу, маючы добры запас усяго неабходнага.
4219 На карабель адразу ж заявіліся пасярэднікі. Момант быў неверагодна спрыяльны: Таманго, славуты ваяўнік і гандляр людзьмі, нядаўна прыгнаў на бераг безліч рабоў і аддаваў іх танна, упэўнены, што знойдзе сілы і сродкі зноў хутка забяспечыць гандаль, пасля таго як прадасць прыгнаных рабоў.
4220 Кашулі ён не меў, фрэнч быў закароткі для чалавека ягонага росту, і паміж белым краем вопраткі і порткамі з гвінейскага палатна відаць была паласа чорнае скуры, што нагадвала шырокі пояс. Доўгая кавалерыйская шабля вісела пры баку на вяроўцы, а ў руцэ ён трымаў доўгую дубальтоўку англійскага вырабу.
4221 Усе селі, і адзін матрос, што трохі ведаў ялофскую мову, узяўся перакладаць. Пасля першых ветлівых прывітанняў юнга ўнёс скрыню гарэлкі. Усе выпілі, і капітан, каб залагодзіць Таманго, паднёс яму прыгожую медную парахаўніцу, аздобленую разьблёным партрэтам Напалеона.
4222 На шыі ў кожнага ляжала рацішча даўжынёю на шэсць футаў, зубы якога замыкаліся на патыліцы раба драўляным шворнам. Калі трэба рушыць, хтосьці з паганятых кладзе сабе на плячук чаранок рацішча першага раба, той бярэ рацішча наступнага, другі — рацішча трэцяга, і так робяць усе.
4223 Аглядаючы кожнага раба, мужчыну ці жанчыну, што праходзілі перад ім, капітан паціскаў плячыма, скардзіўся, што мужчыны занадта кволыя, жанчыны занадта старыя ці маладыя, і наракаў на заняпад чорнае расы. Аднак, увесь час наракаючы, ён ужо выбіраў самых дужых і прыгожых неграў.
4224 Цяпер ужо негр казаў, што прапановы белага неразважныя і неразумныя. Яны крычалі, доўга спрачаліся, выпілі безліч пляшак гарэлкі, але гарэлка па-рознаму ўплывала на кожны зацікаўлены бок. Чым болей піў француз, тым меншую цану ён даваў, чым болей піў афрыканец, тым меней ён упарціўся.
4225 Каб замацаваць пагадненне, капітан ляснуў па руцэ амаль зусім п'янага негра, і адразу ж рабоў абселі французскія матросы, якія пачалі здымаць з нявольнікаў драўляныя рацішчы і замяняць іх на жалезныя нашыйнікі і кайданы, што з'яўляюцца неаспрэчным доказам перавагі еўрапейскае цывілізацыі.
4226 Прапанова была вабная. Леду ўзгадаў, што на спектаклі «Сіцылійскае вячэры» ў Нанце ён бачыў, як ва ўжо поўны партэр уваходзіла шмат дужых і мажных людзей, і ўсе змаглі там змясціцца дзякуючы здольнасці чалавечых целаў сціскацца. Ён узяў дваццаць самых хударлявых з трыццаці рабоў.
4227 Таманго, убачыўшы, што на ягоных руках застаецца яшчэ сем рабоў, схапіў стрэльбу і склаўся ў жанчыну, што стаяла першая; гэта была маці трох забраных дзяцей. Перакладчык быў чалавек спагадлівы. Ён даў Таманго картонную скрыначку на тытунь і папрасіў аддаць яму шасцёх апошніх рабоў.
4228 Яны адразу ж разбегліся, шукаючы шляхоў да сваёй радзімы, што ляжала за дзвесце лье ад узбярэжжа. Тым часам капітан развітаўся з Таманго і заняўся пагрузкаю свайго тавару. Доўга заставацца на рацэ было небяспечна, маглі з'явіцца англійскія крэйсеры, і Леду хацеў зняцца з якара назаўтра.
4229 Калі ён прачнуўся, карабель ужо падняў ветразі і спускаўся па рацэ. Таманго, галаву якога яшчэ шаломіла ад учарашняе выпіўкі, спытаўся сваёй жонкі Айшэ. Яму адказалі, што яна мела няшчасце загневаць яго і ён падараваў яе беламу капітану, які й забраў яе на карабель.
4230 Дарэчы, бераг быў пусты, і афрыканскі ваяр заставаўся цалкам на ягонай ласцы. Трэба было адно адабраць у яго стрэльбу і шаблю, бо небяспечна было б уздымаць на яго руку, пакуль зброя заставалася пры ім. Леду папрасіў у яго стрэльбу, нібы каб упэўніцца, што яна вартая прыгажуні Айшэ.
4231 А памочнік ягоны ўжо разглядаў шаблю Таманго. Такім чынам, афрыканец застаўся бяззбройны, і два дужыя матросы кінуліся на яго, звалілі на палубу і пачалі вязаць. Негр абараняўся гераічна. Апрытомнеўшы ад першага подзіву, ён доўга змагаўся з двума матросамі, нягледзячы на невыгоду свайго становішча.
4232 Адным ударам ён зваліў дзецюка, што трымаў яго за каўнер, вырваўся ад другога, пакінуўшы ў ягоных руках кавалак вопраткі, і, нібы звар'яцелы, кінуўся да памочніка капітана, каб адабраць сваю шаблю. Той пляснуў яго шабляю па галаве і нанёс неглыбокую, але шырокую рану.
4233 Таманго зноў упаў. Адразу ж яму моцна звязалі рукі і ногі. Абараняючыся, ён шалёна крычаў, біўся, нібы дзік у цянётах, а калі ўбачыў, што абараняцца марна, заплюшчыў вочы і знерухомеў. Адно моцнае і таропкае дыханне выдавала, што ён яшчэ жывы. Тым часам Таманго сплываў крывёю.
4234 Спагадлівы перакладчык, што надоечы ўратаваў шасцёх рабоў, падышоў да яго, перавязаў рану і сказаў некалькі словаў на суцяшэнне. Але чым ён мог суцешыць? Негр ляжаў нерухомы, нібы нябожчык. Два матросы мусілі несці яго, бы які скрутак, у трум на прызначанае месца.
4235 Два дні ён не хацеў ні піць, ні есці, ледзьве расплюшчваў вочы. Сябры па палоне, нядаўнія ягоныя вязні, сустрэлі ягонае з'яўленне з тупым подзівам. Страх да яго быў яшчэ такі моцны, што ніводзін не наважыўся насміхацца з няшчасця таго, хто быў прычынаю іхняе злыбеды.
4236 Спрыяльны вецер з сушы хутка гнаў карабель ад берагоў Афрыкі. Пазбыўшыся трывогі напаткаць англійскія крэйсеры, капітан думаў толькі пра вялізныя выгоды, што чакалі яго ў калоніях, да якіх ён накіроўваўся. Паміж «чорнага дрэва» псотаў не было. Не было й заразных хваробаў.
4237 Часам адзін матрос, які ўмеў граць на скрыпцы, забаўляў іх музыкаю. Дзіўна было бачыць, як гэтыя чорныя твары паварочваліся да музыканта, паступова трацілі заўсёдны выраз тупое роспачы, і негры пачыналі рагатаць і пляскаць у ладкі, калі ім дазвалялі іхнія ланцугі.
4238 Пасля гэтага ўлёгся на палубе спінаю да Айшэ. Капітан вылаяў яе, нават ляснуў некалькі разоў па патыліцы і забараніў размаўляць з былым мужам; але ён і не падумаў, што ў тых кароткіх фразах, якімі яны перакінуліся, магло быць нешта падазронае, і нічога пра гэта не спытаўся.
4239 Ён казаў ім, што белых мала, што вартавыя робяцца ўсё больш няўважлівыя; потым цьмяна намякаў, што зможа прывесці іх на радзіму, выхваляўся сваімі ведамі ў чарадзействе, у якое так вераць негры, пагражаў помстаю д'яблаў тым, хто адмовіцца дапамагаць ягонай справе.
4240 А тым часам ён не ўпускаў ніводнае магчымасці праверыць пільнасць вартаўнікоў. Аднойчы нейкі матрос прыставіў стрэльбу да борта і заглядзеўся на чародку лятучых рыбаў, што гналіся за караблём; Таманго ўзяў стрэльбу і пачаў круціць ёю, імітуючы рухі матросаў, якія яны рабілі падчас практыкаванняў.
4241 Стрэльбу ў яго адабралі ў тую самую хвіліну, але ён пераканаўся, што можа ўзяць зброю, не выклікаючы падазрэнняў. А як надыдзе час скарыстаць яе, бедны будзе той, хто захоча вырваць гэтую зброю з ягоных рук! Аднойчы Айшэ кінула яму кавалак хлеба, зрабіўшы знак, зразумелы яму аднаму.
4242 У ім ляжаў маленькі напільнік: ад гэтай прылады залежала будучыня ўсяе змовы. Спачатку Таманго не паказаў напільніка сваім таварышам, а калі надышла ноч, ён пачаў мармытаць штосьці няўцямнае і рабіць нейкія дзівосныя рухі. Паступова ён узрушваўся і нават пачаў нешта выкрыкваць.
4243 Усе рабы дрыжалі і ўжо не сумняваліся, што ў гэтую хвіліну д'ябал знаходзіўся сярод іх. Таманго скончыў гэтую сцэну радасным выкрыкам. Пасля доўгага чакання надышоў вялікі дзень помсты і вызвалення. Змоўцы, звязаныя паміж сабою ўрачыстаю клятвай, пасля доўгага абмеркавання склалі план дзеяў.
4244 Таго дня капітан Леду быў у дзівосным гуморы, супраць звычаю ён не пакараў юнгу, які заслужыў бізуна. Ён пахваліў вахтавага за ўмелыя дзеянні, абвясціў экіпажу, што ён задаволены ім, і дакляраваў, што на Марцініцы, куды яны меліся неўзабаве прыйсці, кожны атрымае ўзнагароду.
4245 Надыхаўшыся вольнага паветра, яны пабраліся за рукі і пачалі танцаваць, а Таманго завёў баявы спеў свайго роду, які даўней ён выконваў, выпраўляючыся ў паход. Паскакаўшы пэўны час, Таманго, нібы зняможаны, распасцёрся ля ног матроса, што спакойна стаяў, абапёршыся на борт карабля.
4246 Заўважыўшы, што Таманго завадатар змовы, ён вырашыў, што, забіўшы яго, ён зможа лёгка справіцца з астатнімі. Ён кінуўся насустрач Таманго з шабляю ў руцэ, голасна выклікаючы яго. Таманго адразу скіраваўся да капітана. Ён трымаў стрэльбу за рулю і біўся ёю, бы доўбняю.
4247 Абодва кіраўнікі сышліся на адным з тых вузкіх праходаў, што злучаюць насавы і кармавы палубакі. Таманго ўдарыў першы. Спрытна крутнуўшыся, белы ўнікнуў удару. Прыклад стрэльбы моцна стукнуўся аб дошкі і раскалоўся, сіла ўдару была такая, што стрэльба вылецела з рук Таманго.
4248 Ён быў бяззбройны, і Леду з д'яблавай усмешкаю ўзняў шаблю, каб засекчы яго. Але Таманго быў такі самы спрытны, як пантэры ў яго на радзіме. Ён кінуўся на праціўніка і перахапіў руку, у якой той трымаў шаблю. Адзін намагаўся ўтрымаць зброю, другі імкнуўся вырваць яе.
4249 Падчас гэтае зацятае барацьбы яны абодва ўпалі, і афрыканец апынуўся знізу. Тады, не трацячы мужнасці, Таманго з усяе сілы сціснуў праціўніка і з такою лютасцю ўпіўся зубамі ў ягонае горла, што кроў заструменіла, нібы з-пад ільвіных іклаў. Шабля вывалілася са знямоглае капітанавае рукі.
4250 Малая рэшта матросаў спрабавала вымаліць літасці ў паўстанцаў, але ўсе яны разам з перакладчыкам, які ніколі не чыніў неграм зла, былі бязлітасна забітыя. Памочнік капітана загінуў з гонарам. Ён адступіў да аднае з тых маленькіх гарматаў, што круцяцца на шворне і набіваюцца картушам.
4251 Калі труп апошняга белага, пашкуматаны і пасечаны на кавалкі, паляцеў у мора, негры, здаволіўшыся з помсты, узнялі вочы да карабельных ветразяў; а тыя, напятыя свежым ветрам, здавалася, яшчэ падпарадкоўваліся прыгнятальнікам і, нягледзячы на перамогу, імкнулі іх у краіну рабства.
4252 Нехта сказаў, што Таманго здолее прымусіць ветразі падпарадкоўвацца. Адразу ж усе закрычалі, заклікаючы Таманго. Ён не спяшаўся ісці. Яго знайшлі ў кармавой каюце, ён стаяў, абапершыся адною рукой на скрываўленую капітанаву шаблю, а другую абыякава падаўшы Айшэ, якая цалавала яе, стоячы на каленях.
4253 Нарэшце ён з'явіўся на палубе, удаючы ўпэўненасць, якое не адчуваў. Скрозь глухі шум сотні галасоў, што прыспешвалі яго павярнуць бег судзіны, ён ішоў да стырна павольна, нібы каб хоць трохі аддаліць момант, які яму і іншым павінны быў паказаць мяжу ягонае ўлады.
4254 Таманго доўга разглядаў бусоль, варушыў вуснамі, нібы чытаў знакі на ёй, пасля паднёс руку да лоба і зрабіў задуменны выгляд, як чалавек, што ў думках нешта вылічвае. Усе негры абступілі яго, разявіўшы раты, шырока расплюшчыўшы вочы, з трывогаю сочачы за кожным ягоным рухам.
4255 Хутка карабель зноў выпрастаўся над хвалямі, нібы збіраўся змагацца супраць згубы. Вецер задзьмуў з падвойнаю сілай, і раптам абедзве мачты абрынуліся з жахлівым шумам, зламаныя на вышыні некалькіх футаў над палубаю, акрыўшы яе драўлянымі зломкамі і цяжкім спляценнем канатаў.
4256 Ён падняў дзве стрэльбы, знакам загадаў жонцы ісці за ім, прайшоў скрозь натоўп, што расступіўся перад ім, і накіраваўся на нос карабля. З пустых бочак і дошак ён склаў там нешта накшталт вала і ўсеўся ўсярэдзіне гэтага схову, адкуль пагрозліва тырчалі штыхі дзвюх стрэльбаў.
4257 Яму далі спакой. Сярод паўстанцаў адныя плакалі, іншыя ўзносілі рукі ў неба, заклікаючы свае боствы і боства белых, трэція, укленчыўшы перад бусоллю, зачаравана сачылі за няспынным рухам яе і малілі адвесці іх на радзіму, чацвёртыя ў роспачнай знямозе ляжалі на палубе.
4258 Раптам на палубе з'яўляецца нейкі негр, і твар ягоны ззяе. Ён паведамляе, што знайшоў месца, дзе белыя захоўваюць гарэлку; радасць і задаволенасць ягоныя даводзяць, што ён ужо паспытаў яе. Гэтая навіна прымушае лямант вокамгненна сціхнуць. Усе бягуць на камбуз і напіваюцца дасхочу.
4259 Праз гадзіну ўсе негры пачалі рагатаць і танчыць на палубе, яны былі п'яныя як гразь, і гэта натхняла іх на самыя быдлячыя вычварэнні. Яны скакалі і спявалі пад стогны і галашэнне параненых. Так мінула рэшта дня і ўся ноч. А на ранку, па пабудцы, зноў вярнулася роспач.
4260 За ноч памерла шмат параненых. Вакол карабля плавалі трупы. Мора было неспакойнае, неба зацягнулася хмарамі. Склікалі раду. Некалькі аматараў-новікаў у вядзьмарскім мастацтве, што не наважваліся гаварыць пра сваё ўмельства пры Таманго, прапанавалі ўсім свае паслугі.
4261 Выпрабавалі некалькі магутных заклёнаў. Пасля кожнае бескарыснае спробы паняверка ўзростала. Нарэшце ўзгадалі пра Таманго, які не паказваўся са свайго сховішча. Усё ж такі ён быў сярод іх самы абазнаны, і адзін ён мог вывесці іх з таго жахлівага становішча, у якое завёў.
4262 Да яго пайшоў стары, пасланы весці мірныя перагаворы. Ён прасіў яго даць параду, але Таманго, безуважлівы, як Карыялан, застаўся глухі да ягоных просьбаў. Уначы падчас вэрхалу ён зрабіў запас сухароў і саланіны. Здавалася, ён вырашыў жыць адзін у сваім сховішчы.
4263 Гарэлка яшчэ была. Яна, прынамсі, дазваляла забыцца і на мора, і на рабства, і на хуткую смерць. Спіш сабе і сніш Афрыку, каўчуковыя лясы, халупы, крытыя саломаю, баабабы, цень ад якіх хавае пад сабою ўсё селішча. Зноў, як і надоечы, усчаліся оргіі. Так мінула некалькі дзён.
4264 Не ведаючы, як карыстацца бусоллю, пад незнаёмымі зоркамі можна было толькі блукаць наўздагад. Таманго думаў, што, вяслуючы ўвесь час уперад, ён знойдзе ўрэшце нейкую зямлю, заселеную неграмі: бо негры валодаюць зямлёю, а белыя жывуць на караблях. Так яму калісьці казала маці.
4265 Хутка ўсё было гатова да адплыцця, але карыстацца можна было толькі шлюпкаю і адным чаўном. Гэта было замала, каб змясціць каля васьмідзесяці неграў, што яшчэ засталіся жывыя. Трэба было пакінуць усіх параненых і хворых. Большасць няшчасных прасіла, каб іх забілі да таго, як ад'язджаць.
4266 Абедзве судзіны, з вялікімі цяжкасцямі спушчаныя на ваду і нагружаныя звыш усялякае меры, адышлі ад карабля ў неспакойнае мора, якое ў любую хвіліну гатова было паглынуць іх. Першы адплыў човен. Таманго і Айшэ селі ў шлюпку; цяжэйшая і больш нагружаная, яна значна адставала ад чоўна.
4267 Яшчэ чутны былі крыкі няшчасных, што засталіся на караблі, калі даволі моцная хваля збоку набегла на шлюпку і заліла яе вадою. Менш чым за хвіліну яна затанула. На чоўне заўважылі няшчасце і пачалі веславаць з падвойнаю сілай, баючыся, што трэба будзе падабраць пацярпелых.
4268 Дваццаць чалавек, што засталіся на цеснай прасторы, то гайданыя збушаваным морам, то паленыя пякельным сонцам, штодня спрачаюцца за жалю вартыя рэшткі едзіва. Кожны кавалак сухара даецца праз бойку; і слабы памірае не таму, што моцны забівае яго, але таму, што ён пакідае яго паміраць.
4269 Калі началася трэцяя партыя, Федэрыга, што ніяк не сачыў за гульнёю, меў магчымасць паназіраць, як гуляюць іншыя, і ўбачыў, што яны шальмуюць. Гэтае выкрыццё моцна ўзрадавала яго. З гэтага моманту ён мог са спакойным сумленнем вычышчаць кішэні сваіх супраціўнікаў.
4270 Яго зруйнавалі не ўмельствам, не ўдалаю гульнёю, а махлярствам, значыцца, ён мог вышэй цаніць сваю сілу, і гэтае меркаванне апраўдвалася ягонымі былымі поспехамі. Павага да сябе (і што толькі не жывіць яе!), упэўненасць у помсце і выйгрышы — вось тры пачуцці, мілыя сэрцу мужчыны.
4271 Змрочная хмара закрыла на ягоным твары промні бліскучае радасці, і ён глыбока ўздыхнуў, выйграўшы трэцюю партыю. За ёю ішло мноства іншых, большасць з якіх Федэрыга пастараўся выйграць, такім чынам, выйгрыш за гэты першы вечар дазволіў яму заплаціць за абед і за кватэру на месяц наперад.
4272 На той дзень ён толькі таго й хацеў. Расчараваныя прыяцелі ягоныя паабяцалі, развітваючыся, вярнуцца заўтра. Назаўтра і ва ўсе наступныя дні Федэрыга выйграваў і прайграваў так спрытна, што за кароткі час здолеў сабраць значную суму і ніхто не здагадаўся пра сапраўдную прычыну ягонае ўдачы.
4273 Найпрыгажэйшыя жанчыны спрачаліся за ягоныя позіркі, найдалікатнейшыя віны падаваліся на яго стол, Федэрыгаў палац славіўся як асяродак асалод. Год Федэрыга гуляў асцярожна і нарэшце вырашыў здзейсніць сваю помсту да канца, зруйнаваўшы галоўных магнатаў у краіне.
4274 Гаворачы так, дон Гарсія і дон Хуан падышлі да дзвярэй дома, дзе іх чакаў абед. Гэта быў студэнцкі стол, можа, не надта шыкоўны і разнастайны, але ж затое ежы было багата: вострыя рагу, салёнае мяса — ад усяго вельмі смажыла. Але ж не бракавала і віна ламанчаскіх і андалусійскіх гатункаў.
4275 Зараз жа селі за стол, і нейкі час не было чуваць нічога, апроч чвякання і звону шклянак. Хутка віно падагрэла настрой застольнікаў, завязалася гаворка, якая рабілася штораз шумнейшая. Гаварылі толькі пра дуэлі, пра любосныя прыгоды і розныя шкалярскія выбрыкі.
4276 Адзін расказаў, як ён абдурыў сваю гаспадыню, з'ехаўшы з пакоя за дзень да таго, як плаціць. Другі заказаў у гандляра віном некалькі збаноў вальдэпанскага на адрас аднаго паважнага прафесара тэалогіі і перахапіў збаны па дарозе, а прафесару давялося аплаціць рахунак.
4277 Той набіў начнога патрульнага, іншы з дапамогай вяровачнай лесвіцы прабраўся ў пакой сваёй каханкі, нягледзячы на ўсе захады раўнівага мужа. Слухаючы гэтыя распусныя апавяданні, дон Хуан спачатку разгубіўся. Але выпітае віно і весялосць застольнікаў патроху развеялі яго сарамяжлівую ціхмянасць.
4278 Гэтая павучальная гутарка цягнулася, пакуль хапала віна. Калі бутэлькі апаражнелі, думкі ва ўсіх дзіўным чынам пераблыталіся і ўсіх ахапіла неадольнае жаданне спаць. Сонца стаяла яшчэ высока ў небе, і ўсе разышліся, каб трошкі адпачыць. Дон Хуан згадзіўся зайсці да дона Гарсіі.
4279 Але патроху ён пачаў разбірацца ў сваім сне, калі можна так сказаць, сон зрабіўся складнейшы. Яму здавалася, што ён плыве ў лодцы на вялікай рацэ, шырэйшай і бурлівейшай, чым Гвадалквівір узімку. У лодцы не было ні ветразя, ні вёслаў, ні стырна, берагі былі пустыя.
4280 Хвалі так моцна калыхалі лодку, што да яго млосці дадалося яшчэ пачуццё, што адчуваюць севільскія разявы, плывучы ў Кадыкс, калі яны ў вусці Гвадалквівіра церпяць першыя прыступы марской хваробы. Неўзабаве рака павузела, ён ужо мог бачыць абодва берагі, і, калі б крыкнуў, яго б там пачулі.
4281 Тады на абодвух берагах разам паказаліся дзве святлістыя постаці, яны набліжаліся, кожная са свайго боку, нібы збіраліся яго ўратаваць. Спачатку ён павярнуў галаву направа і ўбачыў старога з паважным і суровым абліччам, босага, з грубай накідкай на плячах замест вопраткі.
4282 Здавалася, ён працягнуў дону Хуану руку. Пасля ён паглядзеў налева і ўбачыў высокую жанчыну з вельмі шляхетным і павабным тварам, у руцэ яна трымала вянок з кветак. Разам з тым ён заўважыў, што лодка яго кіруецца сама сабой, без вёслаў, падпарадкоўваючыся ягонай волі.
4283 Стары на беразе глядзеў яшчэ суравей. Усё цела яго, смяротна-бледнае, было пакрыта ранамі і засохлай крывёю. У адной руцэ ён трымаў цярновы вянок, у другой — бізун з жалезным круком на канцы. Дон Хуан жахнуўся ад гэтага відовішча і хуценька павярнуў да левага берага.
4284 Валасы жанчыны развіваліся пад ветрам, вочы гарэлі незвычайным агнём, замест вянка яна цяпер трымала ў руцэ шпагу. Перш чым высадзіцца, дон Хуан спыніўся на хвілінку і, прыгледзеўшыся, заўважыў, што лязо шпагі было чырвонае ад крыві, крывавая была і рука гэтае спакусніцы.
4285 Спалохаўшыся, ён падскочыў і прачнуўся. Расплюшчыўшы вочы, ён міжволі закрычаў, бо ўбачыў перад сабою аголеную шпагу. Але шпагу трымала не прыгожая спакусніца. Каханне ўжо было прыглушыла пакуты сумлення нашага героя. Пыхлівая гордасць канчаткова выціснула іх з душы дона Хуана.
4286 Устаўшы з-за стала, дон Хуан яшчэ адчуваў нейкі цяжар на сэрцы, але калі б ён нават меў чароўную здольнасць уваскрэсіць дона Крыставаля, дык наўрад ці ён гэтым скарыстаўся б — каб не страціць рэпутацыі і павагі, якія прынесла яму гэтае забойства ў вачах усяго саламанкскага універсітэта.
4287 За тры месяцы побыту ў Саламанцы ён пад кіраўніцтвам дона Гарсіі канчаткова спакусіў няшчасную донью Тэрэсу, а яго таварыш дамогся перамогі на восем або дзесяць дзён раней. Спачатку дон Хуан кахаў сваю выбранніцу так, як хлопец яго гадоў кахае першую жанчыну, што яму аддалася.
4288 Аднае раніцы ён атрымаў ад сваёй дамы цыдулку, дзе яна паведамляла, што прызначанае на бліжэйшую ноч спатканне, на жаль, не можа адбыцца. Да іх у Саламанку прыехала старая сваячка, і яе размясцілі ў пакоі Тэрэсы, тым часам сама Тэрэса будзе начаваць у матчыным пакоі.
4289 Гэтая навіна, аднак, не надта засмуціла дона Хуана, і ён знайшоў, як прабавіць гэты вечар. Калі ён, абдумваючы свае планы, выйшаў з дому, нейкая жанчына, захінутая вуаллю, перадала яму яшчэ адну цыдулку — зноў ад доньі Тэрэсы. Ёй удалося перабрацца ў іншы пакой, і яны з сястрой гатовыя да спаткання.
4290 Дон Хуан паказаў пасланне дону Гарсію. Спачатку яны вагаліся, але ўрэшце, як па завядзёнцы, звыклым ужо спосабам узлезлі на балкон сваіх каханак і засталіся на ноч. Не кажучы ні слова, яна схапіла са стала нож і, узняўшы яго над галавою, кінулася на дона Хуана.
4291 Адчуваючы за сабой права пакараць яе за такі непрыхільны прыём, ён тры ці чатыры разы яе пацалаваў і пацягнуў яе да невялічкага ложка. Донья Фаўста была слабая і кволая жанчына, але гнеў дадаў ёй сілы, і яна працівілася дону Хуану то чапляючыся за мэблю, то абараняючыся рукамі, нагамі і зубамі.
4292 Дон Хуан адчуў, што яму ўжо не ўдасца авалодаць сваёй ахвярай і што цяпер ён мусіў найперш думаць пра ўласны ратунак. Ён хацеў адштурхнуць Фаўсту і кінуцца да дзвярэй, але яна так учапілася за яго вопратку, што ён ніяк не мог ад яе адбіцца. Тым часам у доме ўжо чулася пагрозлівае лясканне дзвярэй.
4293 Ён яшчэ раз намогся адштурхнуць ад сябе донью Фаўсту, але яна з такой сілаю трымала яго за камізэльку, што ён толькі крутнуўся вакол сябе разам з ёю, нічым не палепшыўшы свайго становішча. Фаўста якраз стаяла каля дзвярэй, што вялі ўнутр дома. Яна ўсё крычала і крычала.
4294 Пачуўся здзіўлены вокліч, а за ім грымнуў стрэл. Лямпа згасла, і дон Хуан адчуў, што рукі доньі Фаўсты расціскаюцца, а па яго руках цячэ нешта цёплае. Яна ўпала, ці, хутчэй, з'ехала на падлогу, куля перабіла ёй хрыбет: бацька замест гвалтаўніка забіў сваю дачку.
4295 Дон Хуан, адчуўшы сябе свабодным, кінуўся да сходаў праз парахавы дым. Бацька паспеў ударыць яго прыкладам, а лёкай, што пабег за ім, здолеў тыцнуць яго шпагай, але гэта не зрабіла яму ніякае шкоды. Схапіўшы сваю шпагу, ён паспрабаваў прабіць сабе дарогу і патушыць паходню, што трымаў лёкай.
4296 Што да дона Альфонса дэ Охэда, чалавека гарачага і бясстрашнага, дык ён не вагаючыся рушыў на дона Хуана. Той адбіў пару выпадаў, збіраючыся, вядома ж, толькі абараняцца. Але, як спрактыкаваны фехтавальнік, ён, адбіўшы ўдар, міжвольна і машынальна сам зрабіў нападны рух.
4297 Дон Гарсія дапіваў апошнюю бутэльку мантыльскага віна, калі дон Хуан бледны, запэцканы крывёю, з шалёным позіркам, у парванай камізэльцы і з каўняром, што тырчаў на далонь вышэй, чым трэба, паспешліва ўвайшоў у пакой і зваліўся ў задышцы ў фатэль, не могучы вымавіць ні слова.
4298 Дон Гарсія ўмомант зразумеў, што адбылося нешта сур'ёзнае. Ён даў дону Хуану трохі перадыхнуць і спытаўся пра падрабязнасці. Пару словаў — і ён усё зразумеў. Дон Гарсія, як звычайна спакойны і абыякавы да ўсяго, выслухаў, не міргнуўшы вокам, урывісты расказ свайго сябра.
4299 Параіўшыся пару хвілін са сваім сябрам, дон Хуан хуценька скінуў свае студэнцкія ўборы. Ён надзеў вышываную скураную куртку, якую насілі тады вайскоўцы, і вялікі капялюш, не забыўшы напоўніць пояс залатымі дублонамі, колькі дон Гарсія мог яму даць. Усе гэтыя прыгатаванні занялі некалькі хвілін.
4300 Ён рушыў у дарогу пешкі, выйшаў з горада непазнаны, ішоў усю ноч і ўсю наступную раніцу, пакуль пякучае сонца не змусіла яго спыніцца. У першым горадзе, куды ён прыйшоў, ён купіў сабе каня і, далучыўшыся да падарожнага каравана, без перашкодаў дабраўся да Сарагосы.
4301 Стома, марская хвароба, новыя мясціны і прыродная легкадумнасць дона Хуана — усё гэта разам прымусіла яго забыцца на жахлівыя карціны, што ён цяпер пакідаў за сабою. На некалькі месяцаў салодкія забавы, якія абодва сябры знайшлі ў Італіі, зацьмілі ім галоўную мэту падарожжа.
4302 Абодва сябры захацелі прайсці жаўнерскі хрост у роце капітана дона Мануэля Гамарэ, бо, па-першае, ён быў андалусіец, а па-другое — як казалі, не патрабаваў ад сваіх салдатаў нічога, апроч смеласці і добра дагледжанай зброі, і не быў занадта суровы ў пытаннях дысцыпліны.
4303 Вельмі задаволены іх выглядам і манерамі, капітан паставіўся да іх добра і знайшоў ім занятак, што быў ім да густу — пасылаў іх у самыя небяспечныя выправы. Лёс ім спагадаў, і там, дзе багата іх таварышаў напаткала смерць, яны не атрымалі ані драпінкі і трапілі на вочы генералам.
4304 З гэтай хвіліны, упэўненыя ў павазе і прыхільнасці сваіх начальнікаў, яны назвалі свае сапраўдныя імёны і вярнуліся да свайго звычайнага ладу жыцця — цэлы дзень пілі або гулялі ў карты, а ўначы спявалі серэнады найпрыгажэйшым жанчынам тых гарадоў, дзе яны стаялі на зімовых кватэрах.
4305 Яны знайшлі грошам добры ўжытак. Маладыя, багатыя, адважныя і вынаходлівыя, яны перамагалі часта і хутка. Не буду спыняцца падрабязна на гэтых перамогах, чытачу будзе дастаткова даведацца, што, убачыўшы прыгожую жанчыну, яны імкнуліся дамагчыся яе, не выбіраючы сродкаў.
4306 З надыходам вясны вайна распачалася зноў. Неўзабаве пасля смерці капітана Гамарэ ў роту, дзе служылі дон Хуан і дон Гарсія, запісаўся рэкрутам малады салдат. Ён выглядаў рашучым і адважным, але характар меў скрытны і таямнічы. Ніхто не бачыў, каб ён калі піў або гуляў з таварышамі.
4307 Паход скончыўся аблогай Бэрг-оп-Зума, якая, як вядома, сталася самай крывавай падзеяй гэтае вайны, бо абложаныя абараняліся з адчайдушнай зацятасцю. Аднае ночы абодва сябры разам неслі варту ў траншэі, так блізкай да муроў крэпасці, што гэтае месца было ці не самае небяспечнае.
4308 Пасля абложнікі і абложаныя, здаецца, паддаліся стоме. Страляніна з абодвух бакоў сунялася, і на ўсёй раўніне запанавала глыбокая ціша, парушаная адно рэдкімі стрэламі, якія даводзілі, што хоць супраціўнікі перасталі біцца, яны тым не меней працягвалі несці пільную варту.
4309 Людзі, што зналіся на справах, раілі яму — і гэта адпавядала ягоным памкненням — вярнуцца ў Іспанію і ўзяць валоданне над маяратам і зямлёю, што ён атрымаў у спадчыну. Ужо даўно яму было прабачана забойства дона Альфонса дэ Охэда, бацькі доньі Фаўсты, і ён лічыў гэта даўно скончанай справай.
4310 Дзень пры дні новыя ўцехі, новыя гулянкі ў яго пышным палацы. Ён стаў завадатарам хеўры распуснікаў, якія, звычайна свавольныя і неўтаймавальныя, падпарадкоўваліся яму з пакорлівасцю, якую часта можна сустрэць у злачынных суполках. Урэшце, не было такой распусты, у якую б ён не пускаўся.
4311 Хвароба, што пратрымала дона Хуана ў ложку некалькі дзён, не змусіла яго агледзецца. Наадварот, ён прасіў лекара як найхутчэй вярнуць яму здароўе, каб аддацца новым уцехам. Калі пайшло на попраўку, ён, бавячы час, склаў спіс усіх жанчын, якіх ён спакусіў, і ўсіх мужчын, якіх ён зняславіў.
4312 У адным стаялі імёны жанчын і агульнае апісанне іх знешнасці, а побач — імёны і род заняткаў іх сужонцаў. Ён з вялікай цяжкасцю прыгадваў імёны няшчасных ахвяр, і, трэба думаць, спіс гэты быў далёка не поўны. Аднойчы ён паказаў яго аднаму свайму сябру, што прыйшоў яго наведаць.
4313 У Італіі ён неяк расчуліў сэрца жанчыны, што мела смеласць пахваліцца, нібыта яна была каханкай самога папы, і таму спіс пачынаўся з яе імя, а імя папы распачынала спіс мужоў. Далей ішоў кароль, пасля герцагі, маркізы, аж да простых рамеснікаў. Праз пару дзён дон Хуан распачаў пошукі.
4314 Ён наведваў цэрквы жаночых кляштараў і там маліўся, укленчыўшы побач з кратамі, што аддзяляюць нявест Гасподніх ад рэшты вернікаў. Там ён кідаў нахабныя позіркі на нясмелых цнотак, як воўк, што ўлез у авечнік, шукае самую гладкую авечку, каб зарэзаць яе першую.
4315 Пахадзіўшы нейкі час, ён заўважыў у царкве Ружанцовай Божай Маці маладую манашку незвычайнай прыгажосці, твар якой быў агорнуты задуменным смуткам. Яна не паднімала вачэй, не глядзела ні налева, ні направа і, здавалася, цалкам паглыбілася ў боскае таемства, што чынілася перад ёю.
4316 Два дні запар ён прыходзіў у тую царкву, кленчыў каля кратаў, але ніяк не мог змусіць сястру Агату падняць вочы. Так яе звалі, як ён здолеў даведацца. Цяжкасць змагчы жанчыну, так надзейна абароненую яе становішчам і яе сціпласцю, толькі распальвала жаданні дона Хуана.
4317 Моцны пах, што імгненна разліўся навокал, змусіў маладую манашку падняць галаву, і яна не магла не ўбачыць дона Хуана, які апынуўся проста перад ёй. Спачатку на яе твары адбілася здзіўленне, пасля яна збялела як смерць, застагнала і ўпала непрытомная на каменную падлогу.
4318 Але сястры Агаты не было на яе звычайным месцы, у першым радзе манашак, яна хавалася за спінамі сясцёр. Тым не меней дон Хуан заўважыў, што яна раз-пораз крадком паглядае навокал. Ён палічыў гэта за добры знак. «Малая баіцца мяне, — думаў ён, — але яна хутка прызвычаіцца».
4319 Дон Хуан быў занадта спрактыкаваны, каб не зразумець, што гэта была не простая няўважлівасць. Спачатку ён падумаў, што яму б не зашкодзіла займець гэты ружанец, але ён ляжаў з таго боку кратаў, і, каб яго дастаць, трэба было дачакацца, пакуль усе выйдуць з царквы.
4320 Каб дачакацца гэтай хвіліны, ён прытуліўся да калоны і, стоячы так у задуменні, закрыў вочы рукой, трошкі развёўшы пальцы, каб не прапусціць ніводзін рух сястры Агаты. Кожны, хто б пабачыў яго ў гэткай паставе, прыняў бы яго за прыстойнага хрысціяніна, паглыбленага ў пабожны роздум.
4321 У той самы момант дон Хуан убачыў, як нешта белае праслізнула пад кратамі на гэты бок. Гэта была маленечкая паперка, складзеная ўчацвёра. Манашка адразу знікла. Дон Хуан ад нечаканасці, што перамог раней, чым спадзяваўся, адчуў нават нейкае шкадаванне, што перад ім болей не стаіць ніякіх перашкод.
4322 Яна сама ўзялася прыгатаваць. Дон Хуан, прыйшоўшы назаўтра, знайшоў гаршчочак канфітуру з цытрынамі а ля Маранья. На самой справе гэта была неверагодная, зусім не ядомая мешаніна, але пад паперай, у якую быў загорнуты гаршчочак, ён знайшоў ліст, напісаны рукою Тэрэсы.
4323 Вера, любоў да бацькі і каханне змагаліся між сабою ў душы гэтай няшчаснай, але няцяжка было заўважыць, што каханне відавочна перамагала. Назаўтра дон Хуан паслаў у кляштар свайго пахолка са скрынкай, поўнай лімонаў, каб з іх зварыла канфітур тая самая манашка, што і напярэдадні.
4324 З тае злавеснае ночы я не перастаю думаць пра цябе. Я не асмельваўся спадзявацца, што ты не зненавідзіш мяне. Урэшце я цябе знайшоў. Не кажы мне болей пра твае зарокі. Перш чым пайсці ў кляштар, ты была мая. Ты не магла распараджацца сваім сэрцам, бо яно належала мне.
4325 Праз некалькі гадзін кляшторны садоўнік прынёс яму адказ і запрапанаваў свае паслугі. Брамніца была непадкупная. Сястра Агата згаджалася спусціцца ў пакой для прыёмаў, але толькі на тое, каб развітацца назаўсёды — такая была яе ўмова. Няшчасная Тэрэса прыйшла на спатканне ледзь жывая.
4326 Яна мусіла трымацца аберуч за краты, каб не ўпасці. Дон Хуан стаяў непарушна спакойны і з асалодай цешыўся з яе замяшання. Спачатку, каб збіць з тропу брамніцу, ён пачаў безуважна расказваць пра сяброў Тэрэсы, што засталіся ў Саламанцы і прасілі перадаць ёй прывітанні.
4327 Пагаварыўшы так паўгадзіны, ён самым паважным чынам развітаўся з Тэрэсай, пакінуўшы яе ў стане неапісальнага ўзрушэння і роспачы. Яна ўцякла, зачынілася ў сваёй цэлі, і там рука яе, больш паслухмяная за язык, напісала доўгі ліст, поўны папрокаў, мальбы і плачу.
4328 Але яна не магла не прызнацца ў сваім каханні і прабачала сабе гэтую правіну, думаючы, што адкупіць яе адмовай саступіць намаўленням свайго каханка. Садоўнік, які спрыяў гэтым злачынным зносінам, прынёс у хуткім часе адказ. Дон Хуан зноў пагражаў, што пойдзе на апошнія крайнасці.
4329 Ён быў бы шчаслівы памерці, калі б толькі мог яшчэ раз сціснуць у абдымках сваю каханку. Што ж магло гэтае слабое дзіця, звыклае слухацца чалавека, якога кахала больш за жыццё? Цэлымі начамі яна плакала, а ўдзень яна не магла маліцца, бо вобраз дона Хуана не пакідаў яе ні на хвіліну.
4330 Праз некалькі дзён у яе больш не засталося сілы супраціўляцца. Яна паведаміла дону Хуану, што гатовая на ўсё. Яна бачыла, што выйсця ў яе няма, і вырашыла, што калі ўжо паміраць, дык перад тым варта перажыць хоць бы хвіліну шчасця. Дон Хуан, акрылены радасцю, падрыхтаваў усё, каб яе выкрасці.
4331 Ён выбраў бязмесячную ноч. Садоўнік перадаў Тэрэсе шаўковую лесвіцу, каб яна магла пералезці цераз кляшторны мур. Пакет са звычайным убраннем быў схаваны ў садзе ў дамоўленым месцы, бо не было і гаворкі пра тое, каб выйсці ў горад у манаскім уборы. Дон Хуан мусіў чакаць яе пад мурам.
4332 Карацей кажучы, ён прадугледзеў усё, што б забяспечыла поспех яго задумы. Садоўнік быў чалавек надзейны, ён меўся зарабіць добрыя грошы за сваю вернасць, і таму ў ім можна было не сумнявацца. Да таго ж былі прынятыя захады, каб ён быў забіты наступнай ноччу пасля выкрадання.
4333 Каб адвесці ад сябе падазрэнні, дон Хуан ад'ехаў у замак Маранья за два дні да таго, як мелася адбыцца выкраданне. У гэтым замку ён правёў большую частку свайго дзяцінства, але пасля свайго звароту ў Севілью ён яшчэ не быў тут ні разу. Ён прыехаў пад ноч, і першым яго клопатам было добра павячэраць.
4334 Ён прачытаў колькі старонак і, адчуваючы, што засынае, загарнуў кнігу і патушыў адну свяцільню. Перш чым патушыць другую, ён няўважна абвёў позіркам увесь пакой і раптам убачыў у сваім алькове карціну, на якой паказваліся чыстцовыя пакуты, карціну, якую ён так часта бачыў у дзяцінстве.
4335 Але цемра нагнала яшчэ болей страху. Вочы яго ўсё шукалі карціну і не маглі знайсці, але ён так добра яе ведаў, што ў яго ўяўленні яна малявалася гэтак жа выразна, як удзень. Часам яму нават здавалася, што твары пачынаюць свяціцца, быццам чыстцовы агонь, намаляваны мастаком, быў сапраўдны.
4336 Нарэшце ён так расхваляваўся, што гукнуў з усяе моцы сваіх чаляднікаў, каб яны знялі карціну, якая так яго страшыла. Калі яны ўвайшлі ў пакой, яму зрабілася сорамна за сваю слабасць. Ён падумаў, што гэтыя людзі будуць смяяцца з яго, калі даведаюцца, што ён спалохаўся карціны.
4337 У гэткім невыказным узрушэнні ён правёў усю ноч, не заснуўшы ні на хвіліну. Як толькі развіднела, ён паспешліва ўстаў і паехаў на паляванне. Фізічныя рухі і свежае ранішняе паветра паволі яго супакоілі, і калі ён вярнуўся ў замак, уражанні, выкліканыя карцінай, забыліся.
4338 Паводле яго загаду, яму было пасцелена ў іншым пакоі, і, вядома ж, у яго і ў думках не было перанесці туды карціну, але ўспамін пра яе быў такі моцны, што ён і гэтай ноччу доўга не мог заснуць. Зрэшты, усе гэтыя жахі зусім не навялі яго на думку раскаяцца ў сваім марным жыцці.
4339 Дон Хуан перадаў яму каня і спытаўся, ці партшэз з муламі быў гатовы. Паводле яго загадаў, партшэз мусіў чакаць на вуліцы недалёка ад кляштара, каб яны з Тэрэсай маглі хутка да яго дабегчы, і разам з тым не надта блізка, каб не выклікаць падазрэнняў варты, калі яна ім сустрэнецца.
4340 Усё было гатова, усе яго распараджэнні былі выкананыя да драбніц. Заставалася яшчэ гадзіна да таго, як можна было падаць Тэрэсе ўмоўны знак. Слуга накінуў яму на плечы шырокі цёмны плашч, і дон Хуан увайшоў адзін у Севілью праз Трыянскую браму, закрыўшы твар плашчом, каб ніхто яго не пазнаў.
4341 Дзве доўгія чарады пакаяльнікаў з запаленымі свечкамі ішлі перад пакрытай чорным аксамітам труною, якую неслі людзі, убраныя па-старадаўняму, з сівымі бародамі і шпагамі на баку. Шэсце замыкалі дзве чарады пакаяльнікаў у жалобных строях, яны, як і першыя, неслі запаленыя свечкі.
4342 Іх крокаў не было чуваць, і здавалася, што кожная постаць плыве ў паветры, а не ступае па бруку. Іх доўгія шаты і плашчы здаваліся нерухомымі, як мармуровыя ўборы статуй. Спачатку гэтае відовішча выклікала ў дона Хуана агіду, якая ўзнікае ў эпікурэйца на думку пра смерць.
4343 Ён устаў і хацеў адысці, але колькасць пакаяльнікаў і пышнасць працэсіі здзівілі яго і распалілі яго цікаўнасць. Шэсце накіроўвалася ў бліжэйшую царкву, дзверы якой са скрыгатам расчыніліся, і дон Хуан спыніў за рукаў адну з постацяў, што несла свечку, і ветліва запытаўся, што за асобу хаваюць.
4344 Пакаяльнік падняў галаву: твар у яго быў бледны і бясплотны, як у чалавека, што перанёс доўгую і пакутлівую хваробу. Стаяла ўжо глыбокая ноч, калі варта заўважыла чалавека, што ляжаў нерухома каля царкоўнай брамы. Стражнікі падышлі, думаючы, што гэта цела забітага чалавека.
4345 Адныя казалі, што ён п'яны, другія — што яго набіў нейкі раўнівы муж. Ніхто ў Севільі, прынамсі, з людзей прыстойных, не любіў яго, і кожны сказаў цяпер сваё слова. Адзін бласлаўляў кій, які так добра яго ўходаў, другі спрабаваў угадаць, колькі ж пляшак улезла ў гэты нерухомы мех.
4346 Яму пусцілі кроў, і ў хуткім часе ён апрытомнеў. Спачатку ад яго пачулі толькі бязладныя словы, незразумелыя воклічы, плач і стогны. Але паволі ён пачаў разглядацца навокал. Ён спытаўся, дзе ён, пасля — што здарылася з капітанам Гамарэ, донам Гарсіям і жалобным шэсцем.
4347 Слугі вырашылі, што ён звар'яцеў. Аднак, выпіўшы ўзмацняльных лекаў, ён загадаў прынесці распяцце і пачаў яго цалаваць, патанаючы ў слязах. Урэшце ён запатрабаваў, каб яму прывялі спавядальніка. Усіх гэта вельмі здзівіла, бо ўсе добра ведалі пра яго бязбожнасць.
4348 Некалькі святароў, якіх запрашалі слугі, адмовіліся да яго прыйсці, думаючы, што ён хоча састроіць з імі злы жарт. Нарэшце адзін манах-дамініканін згадзіўся. Іх пакінулі сам-насам, і дон Хуан, кінуўшыся манаху ў ногі, расказаў, што яму прымроілася. Пасля ён выспавядаўся.
4349 Але пасля кожнага апісанага ім спосабу марэння плоці дон Хуан казаў, што яго гэта не палохае і што ён заслугоўвае на значна суравейшае абыходжанне. Ужо назаўтра ён падараваў палову маёмасці сваім бедным сваякам. Частку грошай ён адпісаў на пабудову шпіталя і фундацыю капліцы.
4350 Ён раздаў значную суму ўбогім і заказаў нямала імшаў за душы чыстца, асабліва за душу капітана Гамарэ і за душы тых няшчасных, каго ён забіў на дуэлях. Нарэшце ён сабраў усіх сваіх сяброў і павінаваціўся перад імі ў тым благім прыкладзе, што ён так доўга ім даваў.
4351 Перш чым замкнуцца ў кляштары, які ён выбраў ддя ўсамотнення, дон Хуан напісаў доньі Тэрэсе. Ён прызнаўся ёй у сваіх ганебных намерах, расказаў ёй пра сваё жыццё, пра сваё наверненне, прасіў у яе прабачэння і заклікаў пайсці за ягоным прыкладам і шукаць уратавання ў раскаянні.
4352 Ён перадаў гэты ліст з дамініканінам, паказаўшы яму, што ў ім напісана. Няшчасная Тэрэса доўга чакала тады ў садзе ўмоўнага знаку. Правёўшы некалькі гадзін у невыказнай узрушанасці, бачачы, што ўжо бярэцца на дзень, яна вярнулася ў цэлю, ахопленая несуцешным смуткам.
4353 Урэшце манах, параіўшыся папярэдне з прэоркай, атрымаў дазвол сустрэцца з ёю і перадаў ёй ліст скрушанага спакусніка. Тым часам, як яна чытала, на лобе ў яе выступілі буйныя кроплі поту, яна то чырванела, як полымя, то бялела, як смерць. Ёй, аднак, хапіла сілы дачытаць ліст да канца.
4354 Любыя пакуты здаваліся яму недастаткова суровымі, і прэор часта быў вымушаны загадваць яму, каб ён не так заўзята марыў плоць. Ён тлумачыў, што так ён скароціць свае дні і што больш мужным будзе цярпець як найдаўжэй ад памяркоўных пакутаў, чым адразу спыніць пакаянне, адабраўшы сабе жыццё.
4355 Карацей кажучы, ён стаўся прыкладам гэтага пабожнага супольства, як некалі быў прыкладам сваім распусным аднагодкам. Пошасць, якая абрынулася на Севілью, дала яму магчымасць выпрабаваць новыя якасці, дадзеныя яму наверненнем. Хворых бралі ў заснаваны ім шпіталь.
4356 Небяспека заражэння была такая, што ні за якія грошы нельга было знайсці людзей, якія згадзіліся б хаваць памерлых. Гэтую службу выконваў дон Хуан, ён хадзіў па спустошаных смерцю дамах і збіраў для пахавання трупы, што ўжо пачыналі гніць, бо ляжалі там ужо некалькі дзён.
4357 Яго паўсюль бласлаўлялі, а як падчас пошасці ён так і не захварэў, дык некаторыя прымхлівыя людзі запэўнівалі, што Бог учыніў праз яго новы цуд. Ужо некалькі гадоў дон Хуан, або брат Амбросіо, жыў у кляштары, і жыццё ягонае было бясконцай чарадою малітваў і самакатаванняў.
4358 Дон Пэдра ўзяў другую і падрыхтаваўся біцца. Абодва раз'юшана кінуліся насутыч і адначасна праткнулі адзін аднаго. Шпага дона Пэдра заблыталася ў адзежыне дона Хуана і прайшла міма цела, не зачапіўшы яго, а шпага дона Хуана ўвайшла па рукаяць у грудзі супраціўніка.
4359 Дон Пэдра сканаў на месцы. Дон Хуан, убачыўшы, што вораг ляжыць ля яго ног, нейкі час не мог паварушыцца і стаяў, няўцямна ўтаропіўшыся ў яго. Паволі ён апрытомнеў і зразумеў цяжкасць свайго новага грэху. Ён кінуўся да нябожчыка і паспрабаваў вярнуць яго да жыцця.
4360 Але ён добра знаўся на ранах і мог не сумняваючыся сказаць, што гэтая была смяротная. Скрываўленая шпага ляжала пад нагамі і, здавалася, сама прасілася ў рукі, каб ён пакараў сябе. Але, хутка адхіліўшы гэтую новую д'яблаву спакусу, ён пабег да прэора і задыханы ўварваўся ў яго цэлю.
4361 Там, упаўшы ніцма да яго ног, ён апісаў гэтае жахлівае здарэнне, праліваючы патокі слёз. Спачатку прэор адмовіўся яму паверыць і падумаў быў, што самакатаванні брата Амбросіо адабралі ў яго розум. Але кроў на руках і на адзенні дона Хуана не далі яму доўга сумнявацца ў страшнай праўдзе.
4362 Ён адразу зразумеў, які скандал абрынецца на кляштар, калі нехта даведаецца пра гэтае здарэнне. Ніхто не бачыў гэтай бойкі. Ён паклапаціўся, каб пра яе не даведаліся нават насельнікі кляштара. Ён загадаў дону Хуану ісці за ім, перанёс з яго дапамогай нябожчыка ў склеп і забраў з сабой ключ.
4363 Пасля, замкнуўшы дона Хуана ў сваёй цэлі, ён пайшоў папярэдзіць карэхідора. Можна было б здзівіцца, што дон Пэдра, які ўжо аднойчы спрабаваў падступна забіць дона Хуана, адкінуў думку пра паўторную спробу забойства і імкнуўся расправіцца з ворагам у сумленным двубоі.
4364 Прэор дамовіўся з карэхідорам, і той згадзіўся адвесці падазрэнні. Іншыя манахі паверылі, што забіты загінуў у дуэлі з невядомым кавалерам, і смяротна параненага яго прынеслі ў кляштар, дзе ён неўзабаве сканаў. Што да дона Хуана, дык я не буду апісваць ні яго пакутаў, ні яго раскаяння.
4365 Каб адолець рэшткі свецкай пыхі, што яшчэ заставаліся ў ягоным сэрцы, прэор загадаў яму штораніцы прыходзіць да кляшторнага кухара, каб той даваў дону Хуану поўху. Атрымаўшы поўху, брат Амбросіо заўсёды падстаўляў другую шчаку і дзякаваў кухару за тое, што ён так яго зневажае.
4366 Але не ўсе просьбы, прадыктаваныя яго надмернай пакорлівасцю, было палічана дарэчным выканаць. Ён быў пахаваны побач з галоўным алтаром фундаванай ім капліцы. Праўда, на надмагіллі згадзіліся выбіць надпіс, які ён хацеў, аднак да яго дадалі пахвальную аповесць аб яго наверненні.
4367 Яго шпіталь і асабліва капліцу, дзе ён пахаваны, наведваюць усе, хто прыязджае ў Севілью. Мурыльё аздобіў капліцу сваімі шэдэўрамі. Добра налягаючы на вячэру, бо нішто так не абуджае апетыту, як свежае горнае паветра, я разглядаў гаспадароў. Я ўжо сказаў пару словаў пра пана дэ Пэрарада.
4368 Ён размаўляў, еў, ускокваў, бег у бібліятэку, прыносіў мне кнігі, паказваў эстампы, падліваў мне ў чарку. Ні хвіліны ён не мог уседзець спакойна. Яго жонка, трошкі распаўнелая, як большасць каталонак пасля сарака гадоў, падалася мне глухой правінцыялкай, занятай выключна гаспадарчымі клопатамі.
4369 Гэта быў высокі дзяцюк дваццаці шасці гадоў з прыгожым, але невыразным тварам. Яго рост і атлетычны склад спраўджалі яго славу нястомнага гульца ў мяч. Гэтым вечарам ён быў адзеты па-элеганцку, як з гравюры ў апошнім нумары «Часопіса мод». Але, здавалася, яму было няёмка ў гэтым убранні.
4370 Мой гаспадар паказаў мне, дзе званок, сам праверыў, ці поўна ў цукерніцы, ці бутэлечкі з калонскай вадою стаяць на сваім месцы на туалетным століку, і, перапытаўшыся яшчэ колькі разоў, ці мне чаго не трэба, пажадаў мне добрай ночы і пайшоў. Вокны былі зачыненыя.
4371 Перш чым раздзецца, я расчыніў адно акно, каб падыхаць свежым начным паветрам, такім чароўна-салодкім пасля працяглай вячэры. Трохі наводдаль перада мною высілася Канігу, заўсёды па-свойму прывабная, але гэтым вечарам, залітая месяцовым святлом, яна здавалася мне найпрыгажэйшай гарою ў свеце.
4372 Яна стаяла на рагу жываплота, які аддзяляў маленькі садок ад шырокага і раўнюткага прастакутніка, які, як я даведаўся пазней, быў местачковай пляцоўкай для гульні ў мяч. Гэтую пляцоўку, што была належала пану дэ Пэрараду, ён саступіў уладам мястэчка па настойлівым хадайніцтве свайго сына.
4373 Здалёк мне было цяжка разгледзець статую, я мог меркаваць толькі пра яе вышыню, якая, як мне здалося, складала каля шасці стоп. Тым часам па пляцоўцы побач з жываплотам праходзілі два местачковыя вісусы, насвістваючы прыгожую русільёнскую мелодыю «Агні ў гарах».
4374 Ён гаварыў па-каталонску, але я ўжо даволі доўга вандраваў у Русільёне і таму збольшага разумеў, што ён кажа. Цывільная і царкоўная цырымоніі адбыліся з адпаведнай пышнасцю, і панна дэ Пюігарыг атрымала пярсцёнак парыжскай мадысткі, не падазраючы, што жаніх даруе ёй знак кахання іншае жанчыны.
4375 Пасля селі за стол, пілі, елі, нават спявалі, і ўсё надта доўга. Я перажываў за маладую з прычыны бурлівае весялосці, што панавала вакол яе, аднак яна трымалася лепш, чым я чакаў, і яе замяшанне не было спрычынена збянтэжанасцю або прытворствам. Можа, мужнасць абуджаецца ў цяжкіх абставінах.
4376 А чацвёртай гадзіне мужчыны пайшлі прагуляцца ў цудоўны мясцовы парк або глядзелі, як на замкавым лузе скачуць пюігарыгскія сялянкі, убраныя ў святочныя строі. Такім чынам мы прабавілі некалькі гадзін. Тым часам жанчыны мітусіліся вакол маладой, якая паказвала ім вясельныя падарункі.
4377 Цётка панны дэ Пюігарыг, што была ёй за маці, старая і надта пабожная кабета, не ехала з намі ў мястэчка. На развітанне яна прамовіла сваёй пляменніцы кранальнае павучанне аб яе сужонскіх абавязках, і павучанне гэтае выклікала патокі слёз і бясконцыя абдыманні.
4378 Урэшце мы выехалі, і падчас усёй дарогі ўсе стараліся забавіць і развесяліць маладую, але ўсё было марна. У Ілі нас чакала вячэра, і якая вячэра! Калі раніцай мяне збянтэжыла грубаватая застольная весялосць, дык цяпер я быў збянтэжаны яшчэ болей жартамі і намёкамі, скіраванымі да маладых.
4379 Яго чаравікі параўналі са слядамі ў садзе: сляды аказаліся значна меншымі. Урэшце гаспадар заезду, дзе спыніўся гэты чалавек, пацвердзіў, што той усю ноч завіхаўся каля хворага мула. Да таго ж гэты арагонец меў добрую славу ў наваколлі, яго тут добра ведалі, бо ён прыязджаў сюды гандляваць штогод.
4380 Яго вызвалілі, папрасіўшы прабачэння. Я забыўся падаць сведчанні слугі, які апошні бачыў пана Альфонса жывога. Гэта было ў той момант, калі той збіраўся падняцца да жонкі і, паклікаўшы гэтага чалавека, спытаўся з трывогай, ці не ведае той, дзе я. Слуга адказаў, што не бачыў мяне.
4381 Каралеўскі пракурор паглядзеў на мяне з усмешкай, і я не стаў яго пераконваць. Праз некалькі гадзін пасля пахавання пана Альфонса я збіраўся пакінуць Іль. Экіпаж пана дэ Пэрарада мусіў давезці мяне да Перпіньяна. Нягледзячы на слабасць, няшчасны стары захацеў правесці мяне да садовай брамы.
4382 Перад тым як развітацца, я кінуў апошні позірк на Венеру. Я адчуваў, што мой гаспадар, хоць ён і не падзяляў страху і агіды, якія статуя абуджала ў яго сям'і, хоча пазбавіцца ад прадмета, што няспынна нагадваў бы яму пра жахлівае няшчасце. Я збіраўся намовіць яго аддаць статую музею.
4383 Ён убачыў статую і расплакаўся. Я абняў яго і, не асмеліўшыся сказаць ні слова, падняўся ў экіпаж. Ад'ехаўшы, я ўжо больш ніколі не чуў, каб нейкія новыя звесткі пралілі святло на гэтае таямнічае забойства. Пан дэ Пэрарад памёр праз некалькі месяцаў пасля смерці сына.
4384 Наведаўшы дом, дзе нарадзіўся Напалеон, набыўшы там больш-менш прыстойнымі сродкамі кавалачак шпалерыны, на трэці дзень пасля прыезду на Корсіку міс Лідзія адчула глыбокую сумоту, як і павінна здарыцца з чужынцам у краіне, дзе замкнутасць жыхароў нібы выракае яго на суцэльную адзіноту.
4385 Прыняўшы такое мужнае рашэнне, яна падрыхтавала алоўкі і фарбы, зрабіла замалёўкі затокі, намалявала партрэт засівералага селяніна, што прадаваў дыні, бы які гандляр на кантыненце, але меў сівую бараду і выгляд самага зацятага мярзотніка, якога толькі можна ўбачыць.
4386 Гэта было няцяжка, бо Орса не спяшаўся дадому, здавалася, яму спадабалася ў Аяча, хоць ён ні з кім тут не сустракаўся. Апроч таго, міс Лідзія паставіла перад сабою высакародную задачу цывілізаваць гэтага горнага мядзведзя і прымусіць яго адмовіцца ад тых жорсткіх планаў, што прывялі яго на востраў.
4387 Ён сустрэў яго цудоўна, прапанаваў свае паслугі і ў хуткім часе з'явіўся з візітам у адказ. Палкоўнік, які толькі што падняўся з-за стала, зручна выпрастаўся на сафе і меўся заснуць, дачка ягоная грала на разладжаным піяніна, а Орса гартаў ноты і аглядаў прыгожыя плечы і льняныя валасы піяністкі.
4388 Карацей, ён быў убраны зусім як разбойнік з меладрамы альбо як падарожны карсіканскі мешчанін. Спачатку толькі дзівосная прыгажосць жанчыны прыцягнула ўвагу міс Нэвіл. Жанчыне было гадоў дваццаць, была яна высокая, беласкурая, з цёмна-блакітнымі вачыма, ружовым ратком, зубы ў яе, нібы перліны.
4389 Міс Нэвіл мела час агледзець яе, бо дама ў вуалі спынілася на вуліцы і з вялікаю цікаўнасцю, якая чыталася ў яе вачах, распытвала нейкага падарожнага. Пачуўшы адказ, яна хвастанула каня і галопам памчалася да самых дзвярэй карчмы, дзе спыніліся сір Томас Нэвіл і Орса.
4390 Неўзабаве палкоўнік і Орса вярнуліся з палявання. Тут гаспадар сказаў нешта панне ў жалобным і пальцам паказаў на маладога дэла Рэбія. Яна зачырванелася, спрытна ўскочыла, пайшла, потым знерухомела, нібы сумеўшыся. Орса быў зусім побач і з цікаўнасцю пазіраў на яе.
4391 Зараз, калі ўсе спяць: і прыгажуня Каломба, і палкоўнік, і ягоная дачка, я карыстаюся момантам, каб пазнаёміць чытача з некаторымі асаблівасцямі, якія ён павінны ведаць, калі хоча глыбей зразумець гэтую праўдзівую гісторыю. Вы ўжо ведаеце, што палкоўніка дэла Рэбія, бацьку Орса, забілі.
4392 Адвакат пачаў супроць яго неабвешчаную вайну сваімі бясконцымі звадамі: то вымушаў плаціць за шкоду, што ўчыніў палкоўнікаў конь на землях пана мэра; то, нібы рамантуючы падлогу ў касцёле, загадваў зняць расколатую пліту з гербам дэла Рэбія, што пакрывала кагосьці з яго продкаў.
4393 Калі нечыя козы дратавалі палеткі дэла Рэбія, мэр заўжды абараняў іх гаспадароў. Бакалейшчыка, што загадваў поштаю ў П'етранэры, і старога салдата-калеку, які служыў вясковым паліцыянтам, Барычыні паціху зняў, бо яны былі кліенты дэла Рэбія, і замяніў на сваіх прыхільнікаў.
4394 Распачалася доўгая судовая справа. Пад канец года суд меўся вынесці вырак, па ўсім відаць, на карысць палкоўніку; але тут пан Барычыні перадаў каралеўскаму пракурору ліст ад вядомага бандыта Агастыні з пагрозамі яму, мэру, падпалам і смерцю, калі ён не адступіцца ад сваіх дамаганняў.
4395 Вядома, што на Корсіцы падтрымка бандытаў цэніцца высока, бо тыя, каб услужыць сваім прыяцелям, часта ўмешваюцца ў іх асабістыя спрэчкі. Бандыт Агастыні напісаў каралеўскаму пракурору, што подпіс яго падроблены і асоба ягоная зганьбавана, бо яго выставілі чалавекам, што гандлюе сваёй уплывовасцю.
4396 Следчы ўбачыў, што ліст, папярэдні тому, дзе было імя, і сапраўды вырваны, але не хапала і іншых лістоў, а сведкі паказалі, што палкоўнік меў звычку вырываць старонкі з нататніка, калі хацеў прыпаліць цыгару; цалкам магчыма, што ён праз недагляд спаліў старонку з сынавым адрасам.
4397 Апроч таго, адзначалася, што атрымаўшы нататнік, мэр не мог нічога прачытаць, бо было зацёмна. Ён здолеў даказаць, што ні на хвіліну не спыняўся, пакуль не зайшоў у мэрыю, а брыгадзір жандараў, з якім ён ішоў разам, бачыў, што мэр запаліў лямпу, паклаў нататнік у канверт і запячатаў.
4398 Ен казаў, што выбачае паводзіны панны дэла Рэбія і згодны зрабіць ласку апраўдацца. Ён даказаў, што ўвесь вечар заставаўся ў сяле, што сын яго, Вінчэнтэла, быў з ім каля мэрыі ў момант забойства, а другі сын, Арландуча, быў прастыўшы і ўвесь той дзень не ўставаў з ложка.
4399 Але тыя, хто ведаў характар Агастыні, цішком казалі, што, забіўшы палкоўніка, ён пачаў бы выхваляцца. Яшчэ адзін вядомы бандыт, Брандалача, перадаў Каломбе ліст, у якім гонарам кляўся, што яго таварыш бязвінны; але ён выстаўляў адзіны доказ, што Агастыні ніколі не казаў яму, што падазрае палкоўніка.

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена