[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Обычный белорусский
(13)       Используют 34 человека

Комментарии

karabaska 3 июля 2011
І Вам дзякуй :)
teacherIgor 2 июля 2011
Скажите, а как по-белорусски сказать: "Классный словарь, спасибо!"?
gosknyaz 2 июля 2011
По поводу буквы "Ё" на «Клавогонках»
Артём Чивчалов (http://klavogonki.ru/forum/news/23) писал(а):
Также отключена автозамена буквы Ё на Е в словарях.
А вообще хорошее правило в белорусском об обязательности "ё": столько неоднозначностей снимает!
AvtandiLine 2 июля 2011
в отличие от русского языка, в белорусском точки над ё являются обязательными

Ах вот как. Это очень важно знать. Спасибо!
Тогда, конечно же, буду в белорусском набирать с точками над ё, везде.
karabaska 2 июля 2011
Да, автозамена с "Ё" не работает (уже в техцентре спрашивали, но безрезультатно: http://klavogonki.ru/forum/problems/437/ ).
С другой стороны, в отличие от русского языка, в белорусском точки над ё являются обязательными. Так что, если играть по правилам, придётся осваивать эту клавишу :)

P.S. Тоже тянет "ш" вместо "і" набирать -- условный рефлекс на латиницу.
170000 1 июля 2011
Ну почему меня так тянет вместо запятой нажать Б, вместо точки - Ю, а вместо і - Ш?
AvtandiLine 1 июля 2011
Просто здОрово, что создан такой словарь. Автору респект всяческий!

- - -
Что-то с буквой "Ё": если набираю взамен "Е", то считает за ошибку. Это в тексте, который именно начинается с "Ё":
Ён быў дoбры паляўнічы, гэты Рыгор.

А в текстах, где "ё" строчная, набираю "е" вместо "ё" - О.К. :)
LadyIrina 27 июня 2011
Большое спасибо за словарь!
karabaska 27 июня 2011
Отличие от русской раскладки: белорусская буква «і» вместо русской «и», белорусская «ў» вместо русской «щ» и апостроф ' вместо «ъ».
Написать тут
Описание:
Белорусские тексты размером 200-300 знаков из книг
Автор:
karabaska
Создан:
27 июня 2011 в 21:21 (текущая версия от 19 июля 2012 в 03:12)
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Тексты
Цельные тексты, разделяемые пустой строкой (единственный текст на словарь также допускается).
Содержание:
1 У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі. Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
2 А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. З чатырма лапамі. З адным хвастом.
3 Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. І жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда. Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. І ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.
4 Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік. Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.
5 Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэта быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо. І аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. І не тое каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася.
6 Не стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры, і страшна на двор выходзіць.
7 Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы. А то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
8 Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават у холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. І вырашыў урэшце, праз гэтыя чортавы выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет.
9 Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. І стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам на дарозе цяжкія крокі. Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
10 Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму - не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. І вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
11 Толькі глухая ноч запала - чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
12 Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа - салодка. І пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць. Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма.
13 Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць як сідараву казу ды дзерці смяротным боем.
14 Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы. А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў як пшаніцу прадаўшы.
15 Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з'еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
16 Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые, і з падпечку часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
17 Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся - ага, стары знаёмы, чорт.
18 Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кожным капытцы па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў.
19 Тут у мяне патрабуюць, каб я сваім апавяданнем скончыў сказ пра род Яноўскіх і яго заняпад, пра вымарачнасць беларускай шляхты. Відаць, трэба мне зрабіць гэта, бо, сапраўды, якая ж гэта атрымаецца гісторыя без канца.
20 Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухі куток губерні на наёмным вазку, і мая экспедыцыя падыходзіла да канца. Заставалася яшчэ якія тыдні два начаваць у адрынах або проста ў вазку пад зорамі, піць з крыніц ваду, ад якой шчыміць лоб, слухаць працяглыя, як беларускае гора, песні баб на прызбах.
21 А гора ў той час хапала: падыходзілі да канца праклятыя васьмідзесятыя гады. Не думайце, аднак, што мы ў той час толькі і рабілі, што крычалі і пыталі мужыка: «Чаго бяжыш, мужычок?» Гэта прыйшло пазней - сапраўдныя пакуты за народ.
22 Чалавек, як вядома, найбольш сумленны да дваццаці пяці год, у гэты час ён арганічна не выносіць несправядлівасці, але моладзь занадта прыслухоўваецца да сябе, ёй нова і цікава глядзець, як новымі думкамі і пачуццямі (яна ўпэўнена, што такога не думаў і не адчуваў ніхто) рунее душа.
23 І толькі потым прыходзяць бяссонныя ночы над шматком газеты, на якім надрукавана такімі ж літарамі, як і ўсё, што сёння ўзвялі на шыбеніцу трох, разумееце, трох, жывых і вясёлых. Потым прыходзіць і жаданне ахвяраваць сабою. Усе мы, і я ў тым ліку, прайшлі праз гэта.
24 Але ў той час я ў глыбіні душы (хоць і лічыўся «чырвоным») быў перакананы, што не толькі з шыбеніц растуць на зямлі лясы (што, вядома, было правільным нават у часы Язафата Кунцэвіча і беларускай доказнай інквізіцыі) і не толькі стогн адчуваецца ў нашых песнях.
25 Прапаведавалі б нам гэтую тэорыю да пачатку гэтага стагоддзя - абавязкова б Беларусь перашыбла Германію, а беларусы зрабіліся б першымі гвалтаўнікамі на зямлі і пайшлі б адваёўваць у рускіх, якія не сапраўды рускія, жыццёвы абшар, асабліва яшчэ калі б добры Божачка даў нам рогі.
26 Я тады шукаў свой народ і пачынаў разумець, як многія ў той час, што ён тут, побач, толькі за два стагоддзі з нашай інтэлігенцыі добра выбілі гэта разуменне. Таму і працу сабе я выбраў незвычайную - зведанне гэтага народа.
27 Я кончыў пасля гімназіі ўніверсітэт і стаў вучоным-фалькларыстам. Справа гэтая ў той час толькі пачыналася і лічылася сярод уладу маючых небяспечнай для існуючага парадку. Але паўсюль - і толькі гэта рабіла лягчэйшай справу маю - я сустракаў увагу і дапамогу.
28 Ці мурожны пах маладога сена і зоры праз прадзёртую страху адрыны? Або нават і не яны, а проста хвойная ігліца ў чайніку, дымныя чорныя хаты, дзе жанчыны ў андараках прадуць і пяюць бясконцую песню, падобную на стогн. Гэта было маё.
29 За два гады я абышоў і праехаў Менскую, Магілеўскую, Віцебскую, частку Віленскай губерні. І паўсюду я бачыў гора народнае, бачыў брудных дзяцей, бачыў сляпых жабракоў, бачыў гора народа майго, даражэй за які - я зараз ведаю гэта - у мяне не было нічога на свеце.
30 Тады тут быў этнаграфічны рай, хоць казка, а асабліва легенда, як найбольш нетрывалыя прадукты народнай фантазіі, пачалі забірацца ўсё далей і далей, у мядзведжую глуш. Я пабываў і там, у мяне былі маладыя ногі і маладая прага.
31 І чаго мне толькі не даводзілася бачыць! Бачыў я цырымонію з заломам, крапіўныя святкі, гульню ў забытага нават тады «яшчура». Але найбольш бачыў я апошнюю бульбу ў місе, чорны, як зямля, хлеб, соннае «а-а-а» над калыскай, вялікія выплаканыя вочы жанчын.
32 Гэта была візантыйская Беларусь! Гэта быў край паляўнічых і намадаў, чорных смалакураў, ціхага, такога прыемнага здалёк, звону забытых цэрквачак над дрыгвой, край лірнікаў і цемры. У той час якраз падыходзіў да канца доўгі і балючы працэс вымірання нашай шляхты.
33 Гэта было паміранне байбакоў, якія занурыліся ў свае норы, паміранне жабракоў, продкі якіх былі адмечаны ў Гарадзельскім прывілеі, а самі яны, хоць і жылі ў багатых напаўразбураных палацах, насілі ледзь не кажухі, хоць гонар іх быў нязмерны.
34 Гэта было адзічанне без прасвятлення: брыдкія, часам крывавыя ўчынкі, прычыну якіх можна было шукаць толькі на дне іх, блізка або занадта далёка адзін ад аднаго пасаджаных вачэй, вачэй вылюдкаў, дэгенератаў.
35 Палілі печкі, выкладзеныя галандскай кафляй, пашчапанымі ўломкамі бясцэннай беларускай мэблі семнаццатага стагоддзя, сядзелі, як павукі, у сваіх халодных пакоях, гледзячы ў бязмежную навакольную цемру праз акно, па шыбах якога сцякалі наўскос флатыліі кропель.
36 Такі быў той час, калі я ехаў на экспедыцыю ў глухі Н-скі павет губерні. Я выбраў дрэнны час для паездак. Летам, вядома, фалькларысту добра: цёпла, вакол прыгожыя краявіды. Але па сваіх выніках наша праца лепшая за ўсё ў глухія восеньскія або зімовыя дні.
37 Тады адбываюцца ігрышчы з іхнімі песнямі, пакудзелле з бясконцымі гісторыямі, а пазней - сялянскія вяселлі. Гэта наш залаты час. Але мне выпала паехаць толькі ў пачатку жніўня месяца, калі не да казак, і толькі цягучае наша «жніво» гучыць над палеткамі.
38 Я праездзіў жнівень, верасень, частку кастрычніка і павінен быў зачапіць толькі два тыдні, самы пачатак глухой восені, калі я мог спадзявацца на што-небудзь вартае. Пасля мяне чакалі ў губерні неадкладныя справы.
39 Асабліва мала было ў мяне старадаўніх легенд, а менавіта за імі я і паляваў. Вы, напэўна, ведаеце, што ўсе легенды можна падзяліць на дзве вялікія групы. Першыя жывуць паўсюль, распаўсюджаны сярод большай часткі народа.
40 Вядома, што такія легенды, звязаныя з нязначнай колькасцю людзей, выміраюць хутчэй, хоць яны часам значна больш паэтычныя, ніж агульнавядомыя, і, калі іх надрукуюць, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Так, напрыклад, выйшла на людзі легенда пра Машэку.
41 Мне трэба было спяшацца: легенда і казка выміраюць. Не ведаю, як другім фалькларыстам, але мне заўсёды было цяжка перадчасна ехаць з якой-небудзь мясцовасці. Мне ўсё здавалася, што за зіму, якую я прабуду ў горадзе, тут памрэ нейкая бабуля, якая адна, разумееце, адна ведае зараз чароўны стары сказ.
42 І гэты сказ памрэ з ёю, і ніхто, ніхто яго не пачуе, а я і мой народ застанёмся абакрадзенымі. Таму нікога не здзівяць мае злосць і хандра. Я быў у такім настроі, калі адзін мой знаёмы параіў мне паехаць у Н-скі павет, месца, якое нават у той час лічылася глухім.
43 Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы. Трапляліся вёскі з цэлымі калоніямі буслоў, але потым урадлівая глеба скончылася і пацягнуліся бясконцыя лясы. Дрэвы стаялі, як калоны, ігліца на дарозе глушыла стук колаў.
44 У лясных ярах пахла прэллю і цвіллю, раз-пораз зрываліся з-пад самых капытоў коней цецеруковыя чароды (цецерукі заўсёды збіваюцца ў купу восенню), там-сям глядзелі з-пад ігліцы і верасу чырвоныя або счарнелыя ад старасці брылі сімпатычных тлустых баравікоў.
45 Два разы мы начавалі ў лясных глухіх вартоўнях і радаваліся, калі бачылі праз начны змрок немачныя агеньчыкі іх сляпых акон. Ноч, плача дзіцёнак, якога ядуць прусы, коні на двары трывожацца чагосьці - напэўна, блізка праходзіць мядзведзь, - над верхавінамі дрэў, над лясным акіянам часты зорны дождж.
46 І нават лес, які цягнуўся за гэтай раўнінай, здаваўся больш змрочным, чым на самай справе. Праз якую гадзіну пачалі і на гэтай раўніне трапляцца астраўкі лесу, чорнага, у мхах і павуцінні, толькі часам роўнага, а больш за ўсё скарлючанага, як на малюнках да страшнай казкі.
47 Але гэтыя ляскі з'яўляліся і знікалі, і зноў цягнулася раўніна, раўніна, бурая раўніна. Я гатовы быў зараўці ўголас ад крыўды. І надвор'е на такі выпадак стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу.
48 Ніводнай птушкі-пасмяцюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці цяглы начны дождж. Я хацеў быў завярнуць да першай хаткі, але і яны больш не трапляліся. Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.
49 Недзе бліснула нясмелая асенняя маланка. Я толькі паспеў адзначыць неспакойнай думкаю, што гэта занадта позна для навальніцы, як на мяне, на коней, на фурмана абурыўся акіян халоднай вады. Нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу.
50 Пасля штосьці хрумснула, і заднія колы вазка пасунуліся ўніз. Адчуваючы, што пад ногі мне нацякае нешта мокрае, я таргануў за плячо фурмана. Той з нейкай абыякавасцю сказаў: - Гінем, пане. Тут і гамон. Але мне не хацелася паміраць.
51 Нехта нема закрычаў такім голасам, што коні, відаць, спудзіўшыся, шалёна тарганулі вазок, ён задрыжаў увесь, як быццам таксама намагаўся вырвацца, пасля штосьці голасна цмокнула пад коламі. Вазок нахіліўся, затросся яшчэ мацней, загігатала кабыла. І штосьці здарылася.
52 Толькі тут я зразумеў, што нема крычаў не хто іншы, як я. Мне стала сорамна. Я збіраўся ўжо было папрасіць фурмана, каб ён спыніў коней на гэтым адносна цвёрдым, каб перачакаць ноч, але тут дождж быццам зрабіўся рэдкім, і адначасова штосьці мокрае і калючае хвастанула мяне па твары.
53 Але прайшоў час, лапы яшчэ разы са два дакраналіся да маёй галавы, а вазок не скакаў па карэннях, каціў роўна і гладка. І коні аніводнага разу не спыніліся. Значыцца, гэта была лясная дарога. Я вырашыў, што яна павінна кудысьці давесці нас, і аддаўся на волю лёсу.
54 Ганак быў пад нейкім высокім навесам, на дзвярах вісела цяжкае бронзавае кальцо. Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі - хоць бы які водгук.
55 Наступны дзень быў звычайным шэрым днём, якія часта бываюць увосень у Беларусі. Ранкам я не бачыў гаспадыні, мне сказалі, што яна дрэнна спіць уначы і таму ўстае позна. Твар ахмістрыні, калі я сядзеў за сняданнем, быў нейкі воцатна-кіслы і такі надзьмуты, што непрыемна было глядзець.
56 Таму я не затрымаўся за сталом, узяў у пакоі свой вялізны зашарпаны сшытак, пяць алоўкаў, накінуў сухі плашч і, распытаўшы пра дарогу да бліжэйшага пачынка, выйшаў з пакоя. Мне адразу ж стала неяк лягчэй, хоць наваколле не магло пахваліцца весялосцю.
57 Толькі тут, на мокрай сцежцы, я змог добра разгледзець гэты дом-палац. Уначы ён здаўся мне меншым, бо абодва яго крылы надзейна хаваліся ў паркавым гушчары і ўвесь першы паверх цалкам зарос здзічэлым, вялізным, як дрэвы, бэзам.
58 А пад бэзам раслі высокія, вышэй за чалавека, жоўтыя вяргіні, мясісты дзядоўнік, глухая крапіва і іншая дрэнь. Высоўваў там-сям, як ва ўсіх вільготных мясцінах, свае лапчастыя сцябліны падтыннік, буялі мядзведжая дуда, шыпшына, ліснік.
59 І на чорнай ад вільгаці зямлі сярод гэгага разнатраўя ляжалі белыя ад цвілі, відаць, абламаныя ветрам, каржакаватыя сукі дрэў. Сляды чалавечай рукі былі відаць толькі перад уваходам, дзе змрочным пурпурам гарэлі на вялікай курціне познія астры.
60 Я вырашыў ісці ў пачынак не раней, як агледзеўшы ўсё тут, і пайшоў па алеі. Чорт ведае, які дурань вырашыў насаджаць у такім змрочным месцы яліны, але гэта было зроблена, і дрэвы, якім было ніяк не менш за сотню год, зрабілі мясцовасць толькі трошкі больш прыемнай, ніж славуты лес у Дантэ.
61 Яліны, тоўстыя - дваім не абхапіць, - падступалі да самых муроў палаца, заглядалі лапамі ў вокны, узвышаліся сіне-зялёнымі конусамі над дахам. Стаўбуры іх зацягнула сівая барада мхоў і лішайнікаў, ніжнія галіны звісалі да зямлі, як шатры, і алея нагадвала вузкае міжгор'е.
62 Толькі ля самага дома бачны былі там-сям пахмурныя, чорныя ад дажджу, амаль голыя волаты ліпы і адзін каржакаваты дуб, відаць, запаветны, бо ўзносіў сваю макушу на некалькі сажняў вышэй за самыя высокія яліны.
63 Ногі мае бясшумна ступалі па ігліцы, пасля я пачуў, што злева пацягнула дымком, і пайшоў на пах. Хутка дрэвы расхінуліся, толькі каб паказаць такі ж зарослы флігель з паваленым ганкам і забітымі вокнамі.
64 Ля самых акон стаяў на дзвюх цаглінах чыгунок, і нейкая сівая гарбатая жанчына памешвала ў ім лыжкай. Напэўна, у флігелі дымілі печы, і таму гаспадары да позняй восені варылі ежу на свежым паветры. І зноў зялёны змрок алеі.
65 Я вельмі доўга ішоў ёю, пакуль не дабраўся да таго месца, праз якое мы трапілі ў парк. Тут бачны былі свежыя сляды нашага вазка, і агароджа, чыгунная, вітая, выключна тонкай работы, была павалена, разбіта на кавалкі і адцягнута ў бакі.
66 А за агароджай (тут алея звяртала налева і цягнулася немаведама куды) ляжала бурая неабсяжная раўніна са скарлючанымі рэдкімі дрэўцамі, зялёнымі вокнамі (у адно з іх мы, відаць, учора ледзь не трапілі, і я заднім лікам пахаладзеў ад жаху), рэдкімі велічнымі каменнямі.
67 Першае, што я зрабіў наступнага дня, гэта ададраў дошкі ад дзвярэй таго адзінага закалочанага пакоя, у якім толькі і мог знікнуць Малы Чалавек, калі ён быў істотай з плоці і крыві. Цвікі заржавелі, філёнгі на дзвярах былі цэлымі, у пакоі ляжаў пласт пылу на тры пальцы.
68 Там ніхто не мог схавацца, і я зноў закалаціў дзверы. Пасля я абследаваў усе пакоі ў другім крыле і пераканаўся, што схавацца там няма дзе. Над калідорам, дзе я чуў крокі, была гара, на якой таксама не было слядоў. Справа былі дзверы ў мой пакой і пакой гаспадыні, глухі мур і за ім парк.
69 Мне прыйшла ў галаву думка, што трэба пайсці ў бібліятэку і даведацца нарэшце, што гэта за дзікае паляванне, пра якое мне было нязручна распытваць гаспадыню. Дарэчы, я спадзяваўся адшукаць там які-небудзь стары план дома, каб пасля распачаць метадычныя пошукі.
70 Магчыма, і тут было нешта падобнае. Якая-небудзь ахмістрыня хадзіла ўначы на першым паверсе, а крокі яе былі чутны тут. Гэта была слабая надзея, але чаго не здараецца... І я накіраваўся ў бібліятэку, якая размяшчалася ў бельэтажы, між першым і другім паверхамі, у асобным крыле.
71 Рэдка мне здаралася бачыць такія запушчаныя пакоі. Паркет выбіты, вялізныя вокны ў пыле, люстры на столі ў пыльных чахлах. Відаць, гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац.
72 Гэта прыйшло ў маю галаву, калі я пабачыў перад самай бібліятэкаю дзіўны пакой. І тут быў камін, але такі вялізны, што зубра можна было засмажыць, і нават гнёзды ад пожагаў яшчэ засталіся на яго сценах.
73 Ах, ідылічныя старыя часы! І куды, нашто вы толькі зніклі? Праўда, пасля між адным і другім магло здарыцца такое, што - толькі паслухаеш - кроў ледзянее і жыць не хочацца, але ж гэта глупства, на гэта зважаюць толькі сентыментальныя хлюпікі.
74 Прабачце мне, шаноўныя чытачы, што я не магу прайсці міма ніводнага пакоя, каб не распавясціць пра яго. Што паробіш, на старасці год чалавек робіцца балбатлівы. І, да таго ж, вы такога ніколі не бачылі і не пабачыце. Магчыма, камусьці будзе цікава.
75 Я так захапіўся кнігамі, што не адразу заўважыў у пакоі другога чалавека. А ён між тым узняўся з крэсла і чакальна глядзеў на мяне, трохі нахіліўшы галаву. На вуснах ягоных была прыемная ўсмешка, вялікія вочы ласкава ўсміхаліся. Адной рукою ён сарамліва прытрымліваў на жываце халат.
76 Але вам, напэўна, цяжка чытаць такое. Таму я проста пераскажу вам змест гэтай старой легенды. Справа была ў тым, што ў тыя часы бунтавалі не толькі хлопы. Бунтавала і старажытная беларуская шляхта, пакрыўджаная новымі парадкамі.
77 У ваколіцах Балотных Ялін было асабліва неспакойна. Тут, у Хаданоўскай пушчы, сядзеў кульгавы бацька Яраш Штамет, які падтрымліваў вельмі радавітага беларускага пана Стаха Горскага, што быў у сваяцтве праз продкаў колішняму князю віленскаму Аляксандру.
78 Але ён пакуль што збіраў сілы і дыпламатычна туманіў вочы прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Сілы яго, як казаў рукапіс, дасягалі ўжо васьмі тысяч коннікаў, якія часткова хаваліся ў пушчы, часткова знаходзіліся пры яго палацы.
79 Не выказваў асаблівага захаплення каралём Стахам толькі Раман Яноўскі, моцны магнат, уладар Балотных Ялін. Кароль падазраваў, што Раман уступіў у заганныя зносіны з гетманам літоўскім і нават рымскай царквою.
80 Ён папярэдзіў Яноўскага, што гэта небяспечна для яго скончыцца. Яноўскі запэўніў яго ў сваёй павазе і адданасці, і кароль Стах паверыў, нават аблабызаўся з Раманам, нават змяшаў у кубку сваю і яго кроў, якую пасля выпілі абодва дагаворныя бакі. Стах нават даслаў Раману срэбную пасуду.
81 Невядома, што прымусіла Рамана рашыцца на наступнае. Ці славалюбства, ці вераломства, ці, можа, яшчэ што. Ён жа быў сябрам законнаму каралю. Ён запрасіў караля Стаха на паляванне, і той выехаў да яго са сваім невялікім паляўнічым атрадам чалавек у дваццаць.
82 Кароль вырашыў пабавіцца, тым больш што прадмет палявання быў вельмі спакуслівы: балотная рысь, істота, якая нагадвала памерамі і афарбоўкай тыгра і ўжо тады была рэдкай у нашых пушчах, а пасля, год праз сотню, зусім знікла, і пра яе нават забылі.
83 І ніхто не ведаў, што праўда была ў гэтых словах, што зброяй д'ябла, праўды, помсты і кары з'явіўся кароль Стах. Не за тое помсціў ён, што забіў яго Раман. Забойства ніколі не атрымае такой кары, калі гэта не забойства пабраціма.
84 Нядоўга яны зажыліся на свеце. Даездчык Варона першы пабачыў цені Стаха і яго прыспешнікаў праз два тыдні. Не разбіраючы дарогі, імчалася дзікае паляванне па самай жахлівай дрыгве, па лесе, па вадзе межыток. Не бразгалі цуглі, не звінелі мячы.
85 На конях сядзелі маўклівыя коннікі, і балотныя агні каціліся наперадзе дзікага палявання караля Стаха якраз праз дрыгву. Аляхно з'ехаў з розуму. Загінуў пасля таго і Дубатоўк. Гетман літоўскі рассеяў мужычыя палкі, якія засталіся без кіраўніка, у бойцы загінуў Яраш Штамет.
86 І аднойчы ён быў на паляванні і вяртаўся адзін праз верасавыя пусткі дадому. Месяц слаба свяціў на верас. І раптам забегалі недзе ззаду сінія балотныя агні, і даляцеў з таго боку спеў рагоў і ледзь чутны стук капытоў.
87 А пасля з'явіліся цьмяныя цені коннікаў. Грывы коней веялі па ветры, беглі перад дзікім паляваннем гепарды, спушчаныя са шворак. І бязгучна па верасе і дрыгве ляцелі яны. І маўчалі коннікі, а гукі палявання даляталі аднекуль з другога боку.
88 І перад усімі скакаў, асветлены месяцам, туманны і вялізны кароль Стах. І гарэлі вочы коней, і людзей, і гепардаў. І Раман пабег, а яны бязгучна і хутка скакалі за ім, і коні часам перабіралі нагамі ў паветры, і спяваў дзікі верас, і месяц раўнадушна глядзеў на пагоню.
89 А пасля дзікае паляванне нагнала яго, і сэрца яго не вытрымала. Так загінуў Раман. Многія з таго часу бачылі на тарфяных раўнінах дзікае паляванне Стаха. І хоць карала яно не ўсіх, але мала ў каго не разрывалася сэрца, калі бачыў ён на балотах змрочныя цені коннікаў.
90 І галоўны коннік імчыць наперадзе ўсіх. Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы, ногі прывязаны да сядла. Не бразгочуць мячы, не ржуць маўклівыя коні. Толькі часам аднекуль здалёк даносіцца спеў рога. Развяваюцца грывы, балотныя агні ззяюць пад нагамі коней.
91 Ён быў добры паляўнічы, гэты Рыгор. Які жах, пане! Сляды былі ад двух дзесяткаў коней. І падковы старыя, з трызубцам, падобным на габлі. Такіх даўно не куюць у нас. І часам гэтыя сляды знікалі і з'яўляліся праз дваццаць, праз трыццаць крокаў, быццам коні ляцелі ў паветры.
92 Пасля мы адшукалі клак ад панскай стрэльбы, я пазнаў бы яго з сотні. Рыгор прыпомніў, што, калі ён вёз дзяўчо дахаты, нехта страляў ля прорвы. Мы пагналі коней хутчэй, бо мінула гадзін пяць, ноч ужо цямнела перад світаннем.
93 Рыгор сказаў, што пан павінен быць недзе тут. Мы знайшлі яго сляды, якія ішлі ад дрыгвы. Я рушыў па іх, але яны дайшлі да каня, амаль да каня, і зніклі. Тут на вільготнай глебе былі ўмяціны, быццам чалавек упаў. І далей нічога. Галоўнае тое, што слядоў побач не было.
94 Паляванне збочыла сажнях у дзесяці ад таго месца. Альбо Раман узнёсся на неба, альбо коні караля Стаха дамчалі да яго ў паветры і захапілі з сабою. Мы пачакалі з паўгадзіны, і, калі пачаўся сапраўдны змрок, Рыгор хлопнуў сябе па галаве і загадаў мне надраць бяросты.
95 Ён адступаў, адступаў да дрыгвы ад чагосьці жахлівага. Бачыш, вось тут ён пляснуўся аб зямлю. Конь зламаў нагу, і ён пераляцеў цераз галаву. Ён, калі хочаш ведаць, падкруціў нагу: бачыш, крок правай нагі большы і глыбокі, значыць, ён падкруціў левую нагу.
96 І тут я пабачыў галаву Рамана, якая тырчала з рудой маслянай паверхні прорвы, і скручаную руку, якой той паспеў ухапіцца за карнявішча ад нейкага спарахнелага дрэва. Мы выцягнулі яго з вялікімі цяжкасцямі, выцягнулі мёртвага: у гэтых прорвах часта б'юць падводныя крыніцы, і ён проста замёрз.
97 Ды яшчэ, да таго ж, і сэрца не вытрымала, як казаў пасля лекар. Божа, на твары ягоным быў такі жах, які нельга перажыць і застацца жывым! Пасля дзяўчына ледзь не звар'яцела, калі пабачыла. На руцэ нейкі ўкус, каўнер падраны.
98 А тады мы прытарочылі труп да сядла і паехалі. І вось не паспелі мы ад'ехаць і трыццаці крокаў, як пабачылі: праз прасеку плылі смутныя конныя цені. Дзіўна было тое, што зусім не грукацелі капыты. А потым заспяваў рог недзе зусім у другім баку і так прыглушана, быццам праз вату.
99 У тую ноч мне прыснілася: бязгучна скача дзікае паляванне караля Стаха. Бязгучна ржуць коні, бязгучна апускаюцца капыты, хістаюцца выразныя павады. Халодны верас пад іх нагамі; імчаць шэрыя, нахіленыя наперад цені, і балотныя агні гараць на лбах коней.
100 А Берман стаяў за маёй спіною і адпускаў заўвагі. Ён упершыню за гэтыя дні спадабаўся мне, столькі злосці было ў яго выказваннях, такімі палючымі вачыма сустракаў ён кожнага новага госця, і асабліва маладых.
101 Але вось у вачах яго прамільгнула нешта такое незразумелае, што я мімаволі глянуў у той бок, і... вочы мае палезлі на лоб, такое дзіўнае відовішча я пабачыў. У залу на сходах каціўся чалавек, менавіта каціўся, іначай гэта нельга было назваць.
102 Быў гэты чалавек пад сажань ростам, прыблізна як я, але ў ягоную вопратку ўлезла б трое Андрэяў Беларэцкіх. Агромністы жывот, ногі ў сцёгнах, як кумпякі, нязмерна шырокія грудзі, далоні, як цэбры. Рэдка здаралася мне бачыць такога волата. Але самае дзіўнае было не гэта.
103 Паверх яго чалавек нацягнуў чугу, старажытную беларускую верхнюю вопратку. Чуга вісела вольна, прыгожымі складкамі, уся пералівалася зялёнымі, залатымі і чорнымі візерункамі і была перавязана амаль пад пахамі турэцкім пасам вясёлкавых колераў.
104 І над усім гэтым сядзела дзіўна маленькая для гэтай тушы галава са шчокамі такімі надутымі, быццам гэты чалавек вось-вось збіраўся пырснуць са смеху. Доўгія шэрыя валасы ззаду рабілі галаву правільна круглай, маленькія шэрыя вочкі смяяліся, сівыя вусы віселі да сярэдзіны грудзей.
105 Вонкавы выгляд у чалавека быў самы мірны, і толькі на левай руцэ вісеў карбач - плецены кароткі бізун са срэбным дротам ля канца. Словам, сабакар, правінцыяльны мядзведзь, весялун і п'яніца - гэта адразу было бачна.
106 Яшчэ ля дзвярэй ён зарагатаў такім густым і вясёлым басам, што я мімаволі ўсміхнуўся. Ён ішоў, і людзі расступаліся перад ім, адказвалі такімі вясёлымі ўсмешкамі, якія толькі маглі з'явіцца на гэтых кіслых тварах, тварах людзей з касты, якая выраджаецца. Чалавека, відаць, любілі.
107 Я паглядзеў на яе і пабачыў вочы, якія блішчалі ад нявыплаканых слёз. Гэта было сапраўды ўсё. Яна пайшла ў свой пакой, а я ўсё глядзеў на маленькую фігурку ў старажытным убранні, якая ішла па зале, губляючыся ў цемры пад позіркамі продкаў са сцяны.
108 Я забыўся ў гэту ноч пагасіць свечку на століку ля акна і ляжаў у шырокім, як луг, ложку, ужо засынаючы, калі маю дрымоту перарвалі зноў крокі ў калідоры. Ведаючы, што зноў нікога не заўважу, калі выгляну, я ляжаў спакойна. Хутка крокі зніклі. Я пачаў быў зноў драмаць, калі раптам страпянуўся.
109 Чалавек быў сапраўды вельмі маленькі (я бачыў яго амаль па пояс), у каптане з шырокім каўняром. Гэта быў чалавек і ўсё ж нечалавечая істота. Яе галоўка была сціснута з бакоў і ненатуральна выцягнута ў даўжыню, рэдкія доўгія валасы звісалі з яе.
110 Але самым дзіўным быў твар Малога Чалавека. Ён быў амаль такі зялёны, як вопратка, рот вялікі і без вуснаў, нос маленькі, а ніжнія павекі былі непамерна вялікія, як у жабы. Я параўнаў яго з малпай, але хутчэй гэта быў твар сапраўднай жабы.
111 І вочы, шырокія, цёмныя, глядзелі на мяне з тупой злосцю і яшчэ чымсьці незразумелым. Пасля з'явілася ненатуральна доўгая зеленаватая рука. Істота глуха застагнала, і гэта абудзіла мяне ад здранцвення. Я кінуўся да акна і заўважыў, што Малога Чалавека няма. Ён знік.
112 Што гэта было? Я не верыў ні ў Бога, ні ў здані, але жывым чалавекам гэтая істота быць не магла. Ды і скуль яна магла з'явіцца, куды магла знікнуць? Дзе магла існаваць? Нешта нядобрае і таемнае было ў гэтым доме. Што гэта такое? Няўжо сапраўды здань? Ўсё маё выхаванне паўстала супраць гэтага.
113 А можа, я п'яны? Не, я амаль не піў. Ды і скуль з'явіліся б зноў тыя крокі, што зараз гучаць у калідоры? Ці гучалі яны тады, калі я бачыў твар гэтай пачвары ў акне. Цікаўнасць мая дайшла да мяжы немагчымага. Не, я не паеду адсюль заўтра, як думаў, я павінен разгадаць усё гэта.
114 І я пайшоў. Пайсці мне давялося зусім у другі бок ад дома, па паўднёвы ўсход. Зарослая травою алея, паабапал якой стаяў змрочны, як лес, парк, давяла мяне да агароджы. У адным месцы тут не было прэнта (гэта была таямніца Надзеі Яноўскай, якую яна мне выкрыла), і можна было пралезці.
115 Гэта было добра, бо мне не давялося, такім чынам, ісці на поўнач, па той алеі, па якой я прыехаў, абмінаць увесь парк і толькі тады ісці да дома Дубатоўка. А так я пралез праз агароджу і выбраўся па роўнае месца.
116 Злева і наўпрост ад мяне былі бязмежныя верасовыя пусткі з рэдкімі купамі дрэў, справа нейкія зарасці, за імі поўная, як вока, рэчка, потым балотны скарлючаны лес, а пасля, відаць, сапраўдная і безнадзейная дрыгва.
117 Я павольна ішоў пусткаю, толькі часам трапляючы на штосьці падобнае да сцежкі. І хоць асенняе поле было змрочным і непрытульным, хоць двойчы над маёй галавою пралятаў вялізны крук - мне было тут лёгка пасля Балотных Ялін.
118 Тут было ўсё звычайным: імхі на купінах балотцаў, сухі верас паміж імі, мышка-малютка, якая цягнула з высокага бадзяку белы пух, відаць, у сваё гняздо, гатуючыся на зіму. Я падышоў да дома Дубатоўка толькі ў прысмерку, калі вокны яго былі ярка асветлены. Гэта быў самы звычайны шляхецкі дом.
119 Старажытнай пабудовы, прысадзісты, з вельмі маленькімі акенцамі, ён быў крыты гонтай, чыста пабелены, меў ганак з чатырма калонамі. Правінцыяльны архітэктар не ведаў, відаць, вядомага сакрэту, і таму калоны здаваліся трохі пукатымі ўсярэдзіне, як бачонкі.
120 Яна пайшла, а я яшчэ доўга сядзеў і думаў пра яе. Я быў уражаны, сустрэўшы ў гэтым балоце такую высакароднасць і прыгажосць душы. Вы ведаеце, як падвышае і ўзмацняе чалавека веданне таго, што на яго нехта пакладаецца, як на каменны мур.
121 Але я, відаць, дрэнна ведаў сябе, бо наступная ноч належыць да самых жахлівых і непрыемных успамінаў майго жыцця. Год дзесяць пасля я, прыпамятаўшы яе, мыкаў і стагнаў ад ганьбы, і жонка пыталася ў мяне, што са мною здарылася.
122 І я ніколі, аж па сённяшні дзень, не распавядаў пра гэтую ноч і мае думкі нікому. Можа, і вам не распавёў бы, але мне ў галаву прыйшла думка, што не так важлівыя ганебныя думкі, як тое, ці здолеў чалавек іх перамагчы, ці не прыходзілі яны да яго пасля. І я вырашыў расказаць вам гэта для навукі.
123 Перад вечарам да мяне прыйшоў Свеціловіч. У гаспадыні балела галава, і яна яшчэ да яго з'яўлення зачынілася ў пакоі. Мы размаўлялі перад камінам удвух, і я расказаў яму пра здарэнні мінулага вечара. Выраз непаразумення адбіўся на яго твары, і я спытаў, што яго так здзіўляе.
124 Брыдка і непрыемна было мне на душы. Алея, уласна, даўно ператварылася ў сцежку і ў адным месцы агінала вялізны, як дрэва, круглы куст бэзу. Мокрыя сэрцападобныя лісты, яшчэ зусім зялёныя, цьмяна блішчалі, з іх падалі празрыстыя кроплі, і куст плакаў.
125 Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы - усё было б разумней таго, што я зрабіў. А я, з вялікага перапуду, павярнуўся і кінуўся бегчы проста на куст, грудзьмі на кулі. І тут я пачуў, што ў хмызах нешта затрашчала, хтосьці кінуўся ўцякаць.
126 Я гнаўся за ім, як шалёны, і толькі здзівіўся, чаму ён не страляе. А ён, відаць, дзейнічаў таксама інстынктыўна: уцякаў ва ўсе лапаткі і так хутка, што храбусценне сціхнула, а я так і не пабачыў яго. Тады я павярнуўся і пайшоў дадому. Я ішоў і амаль роў ад крыўды.
127 З песні слова не выкінеш, напэўна, пасля ўзрушэння апошніх дзён выявіўся ў мяне агульны заняпад нерваў, але я гадзіны дзве літаральна курчыўся ад жаху на сваім ложку. Ніколі б я не падумаў, што чалавек можа быць такім мізэрным смаўжом. Я ледзь не плакаў.
128 Прыпомнілася папярэджанне, крокі ў калідоры, жахлівы твар у акне. Блакітная Жанчына, бег па верасовых пустках, гэты стрэл у спіну. Заб'юць, неадменна заб'юць. Мне здавалася, што цемра глядзіць на мяне нябачнымі вачыма нейкай пачвары, што вось нехта падкрадзецца зараз і схопіць.
129 Сорамна сказаць, але я накінуў коўдру на галаву, каб не схапілі з боку падушкі, як быццам коўдра магла абараніць. І мімаволі невядома адкуль з'явілася подленькая думка: Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца. Няхай самі разбіраюцца з гэтымі агідамі і з гэтым паляваннем.
130 Ніякія маральныя крытэрыі не дапамагалі, я калаціўся як асінавы ліст, а калі заснуў, то быў такім выснажаным, быццам век вазіў каменні. Напэўна, калі б прагучалі крокі Малога Чалавека, я б залез у той вечар пад ложак, але таго, на шчасце, не было.
131 Я вырашыў у той дзень пайсці да Бермана, тым больш што гаспадыня яшчэ хварэла. За домам стаялі вялізныя, вышэй чалавека, ужо засыхаючыя лопухі. Праз іх я дабраўся да ганка і пастукаў у дзверы. Мне не адказалі, я пацягнуў дзверы на сябе, і яны адчыніліся.
132 Дзень быў шэры і змрочны, такі раўнадушна-шэры, што плакаць хацелася, калі я накіраваўся ў фальварак Жабічы, які належаў Кульшам. Нізкія шэрыя хмары паўзлі над тарфянымі балотамі. Казарменны, нудны ляжаў перада мною далягляд.
133 Я ішоў краем Волатавай прорвы, і воку літаральна не было на чым адпачыць. Нешта цёмнае ляжала ў траве. Я падышоў бліжэй. Гэта быў вялізны, метры тры ў даўжыню, каменны крыж. Павалілі яго даўно, бо нават яма, у якой ён стаяў, амаль зраўнавалася з зямлёю і зарасла травой.
134 Я паспяшыў адправіць іх, а сам пайшоў далей, не памятаючы сябе ад роспачы. Божа мой, якая цемра! Якая забітасць! Як звараціць гэту гару? У Дубатоўка мы зжэрлі столькі, што хапіла б сорак Ясікаў выратаваць ад смерці.
135 Не памоляцца над табою лёзныя людзі, Раман Стары. Плюне кожны на твой пахілы крыж. І дай Божа мне сілы выратаваць апошнюю з твайго роду, якая ні ў чым не вінаватая перад няўмольнай праўдай мачыхі нашай, беларускай гісторыі.
136 Мне давялося хвілін сорак прадзірацца праз невысокі, вельмі вільготны лясок за Волатавай прорвай, пакуль я не выбіўся на сцежку, зарослую і вузкую. Паабапал яе стаялі амаль абляцелыя асіны. Сярод іх чырвонага масіву плямамі выдзяляліся жоўтыя бярозы і амаль зялёныя яшчэ дубы.
137 Сцежка спусцілася ў яр, дзе бег ручай з карычневай, як густы чай, вадою. Берагі ручаіны былі зялёнымі і мяккімі ад імхоў, і такія самыя зялёныя масты з бураломных дрэў злучалі іх. Па бураломінах ручай і пераходзілі, бо на некаторых мох быў здзёрты.
138 Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка, ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павуціне паміж дрэў. Вада ручаіны несла сумныя жоўтыя і чырвоныя чоўнікі лісцяў, а ў адным месцы, дзе быў вір, лісце круцілася ў вечным танцы, быццам там вадзянік варыў з яго суп на вячэру.
139 Каб перайсці цераз ручай, мне давялося зламаць на падпорку даволі тоўстую, але зусім сухую асінку, зламаць адным ударам нагі. За ярам лес зрабіўся зусім густым. Сцежка знікала ў непралазным гушчары, яе акружалі джунглі з малінніку, сухой крапівы, ажыны, дудніку і іншай дрэні.
140 Хмель бег на дрэвы, як зялёнае полымя, абкручваў іх, выдзіраўся на волю і цэлымі снапамі звісаў, чапляючы мяне за галаву. Хутка з'явіліся першыя адзнакі жыцця: кусты здзічэлага бэзу сярод дрэў, прамакутнікі лепш угноенай зямлі (былыя курціны), спадарожнік чалавека - вялізны дзядоўнік.
141 На каменным высокім падмурку, з каменным ганкам і драўлянымі калонамі, якія за памяці дзядоў былі, напэўна, пафарбаваныя ў белы колер, ён нахіліўся на мяне, як смяротна паранены, які вось-вось упадзе. Перакошаныя ліштвы, абадраная ашалёўка, шыбы, вясёлкавыя ад старасці.
142 На парадным ганку паміж прыступкамі выраслі лопухі, ваўчкі, магутны скрыпень, які амаль закрываў дзверы. А да чорных дзвярэй праз калюжу былі пакладзены дзве цагліны. Дах быў зялёны, тоўсты ад тлустых пушыстых імхоў. У шэрае акенца ўнутранасць хаты здавалася панурай і занядбанай.
143 Справа ў тым, што я зноў выйшаў уначы на крокі, пабачыў ахмістрыню са свечкай і зноў прасачыў яе да пакоя з шафай. Але на гэты раз я вырашыў не адступаць. Шафа была пустая, значыцца, шукаць трэба было там.
144 Бабуля была, напэўна, глухаватая, іначай яна пачула б мае практыкаванні. Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне. Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі.
145 З цяжкасцю спусціўся па прыступках і пабачыў невялічкі, таксама скляпеністы пакоік. Ля сцен яго стаялі скрыні, акутыя палосамі жалеза, дзве шафы. Усё гэта было адчынена, і аркушы пергаменту і паперы ляжалі паўсюль.
146 Пасярэдзіне пакоя стаяў стол і ля яго грубы табурэт, а на ім сядзела ахмістрыня і разглядала нейкі пажоўклы аркуш. Мяне ўразіў выраз сквапнасці на яе твары. Калі я ўвайшоў, яна закрычала з перапуду і паспрабавала схаваць аркуш. Я паспеў узяць яе за руку.
147 Яна пайшла да сходаў, горка плачучы. Я ішоў за ёй. Мы выбраліся ў пакой, і тут я здзіўлена спыніўся. Яноўская стаяла перад намі ў белай сукні і са свечкай у руках. Твар яе быў засмучаны, і яна грэбліва паглядзела на ахмістрыню.
148 Напэўна, яно і цёмныя асеннія ночы штурхнулі яе на гэта, як пачуццё даверу прымушае зацкаванага хартамі зайца прыціскацца да ног выпадковага чалавека. У дзяўчыны былі надта добрыя нервы, калі яна вытрымала тут два гады.
149 Я сеў ля каміна і пачаў глядзець у агонь. Так, небяспека была жахлівая. Тры чалавекі супраць усіх гэтых цёмных сіл, супраць невядомага. Хопіць пяшчоты. Яны праязджаюць у парк ля Волатавай прорвы - заўтра ж я зраблю там засаду.
150 І такая чыстая, шчырая душа глядзела з вачэй гэтага хлопца, так наіўна, па-дзіцячы, ён быў закаханы, што я ў думках даў сабе слова ніколі не перабіваць дарогі яго пачуццю, не перашкаджаць яму, ачысціць яму месца ля дзяўчыны, якую кахаў сам.
151 Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла. Звычайна мы мучым тую, якую кахаем, а самі мучымся яшчэ больш ад розных супярэчлівых думак, пытанняў, учынкаў, якія іншымі вельмі лёгка прыводзяцца да аднаго знамянальніка.
152 Род ягоны стары, але збяднелы і нейкі дзіўны. Вось тут мне пішуць, што ўсе яны мелі непераможную цягу да самоты і з'едлівасць. Бацька яго страціў маёмасць, была вялізная растрата, і выратаваўся ён толькі тым, што прайграў вялізную суму рэвізору.
153 Ён выявіўся выключным знаўцам старажытнай драўлянай скульптуры і шкла. Некалькі год таму здарылася непрыемная гісторыя. Яго паслалі ў Мніхавічы ад гуртка аматараў старажытнасці, на чале якога стаяў граф Тышкевіч.
154 Там, у Мніхавічах, зачынялі стары касцёл, а скульптуру з яго, па чутках, вельмі мастацкую, хацелі адкупіць у прыватны музей Тышкевіча, які ён перадаваў гораду. Берман паехаў, даслаў адтуль статую святога Хрыстафора і ліст, у якім пісаў, што скульптура ў касцёле не мае ніякай мастацкай вартасці.
155 Яму паверылі, але праз некаторы час выпадкова даведаліся, што Берман купіў скульптуру за мізэрныя грошы, купіў у агульнай колькасці ста сямі фігур і спрадаў усё іншаму прыватнаму калекцыянеру, назначыўшы вялікую суму.
156 Адначасова не далічыліся значнай колькасці грошай у казне гуртка аматараў. Бермана ўзяліся шукаць, але ён знік разам з маці і малодшым братам, які выхоўваўся недзе ў прыватным пансіёне і толькі за год да таго прыехаў у горад.
157 Між іншым, гэты брат вызначаўся яшчэ большай нелюдзімасцю. Увесь час ён сядзеў у дальніх пакоях, не выходзячы ні да каго, і толькі раз яго бачылі ў кампаніі Бермана ў клубе, дзе ён здаўся ўсім дрэнна выхаваным для пансіянера.
158 Што праўда, то праўда, іхнія коні ходзяць, як мядзведзь, спачатку левымі, а пасля правымі нагамі, і крок у іх машысты, шырэйшы, чым у якога іншага каня ў наваколлі. І яны для зданей занадта слабыя. Здань праходзіць паўсюль, а гэтыя толькі праз паваленую агароджу ля прорвы.
159 Што я даведаўся яшчэ: іх было ў мінулы раз не больш як дзесяць чалавек, бо толькі палова коней ідзе так, як ідзе конь, калі ў яго на спіне звычайная чалавечая вага. На астатніх, напэўна, штосьці лягчэйшае. Той, хто мчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі.
160 Гэта занадта важліва, а я не пляткар, я не магу так проста ўзваліць такое абвінавачванне на плечы чалавека, які, можа, яшчэ і бязвінны. Вы ведаеце, за такое могуць забіць нават па аднаму падазрэнню. Магу толькі сказаць, што ён быў сярод гасцей у Яноўскіх.
161 Яна не можа. Я паклаў руку яму на плячо, але хутка зняў яе. Я адчуў, што ён зусім не я, што гэта зараз чалавек, які ляціць, якога няма тут, які нават не саромеецца высокіх слоў, якіх мужчыны звычайна ўнікаюць.
162 Слёзы пырснулі з вачэй гэтага чалавека. Я не вытрымаў і кінуўся яму на шыю. Не памятаю, як мы развіталіся. Памятаю толькі, як стройная юнацкая яго постаць вымалявалася на верхавіне кургана. Ён павярнуўся да мяне на хвіліну, махнуў капелюхам, крыкнуў.
163 Я верыў, верыў, што ўсё зраблю, што жывы народ, калі ў ім з'яўляюцца часам такія людзі. Дзень быў яшчэ наперадзе, такі вялікі, ззяючы, магутны. Вочы мае глядзелі насустрач яму і сонцу, якое пакуль што хаваецца сярод хмар.
164 Здавалася, што гэта не маё, любімае мною, хударлявае і моцнае цела могуць дзяўбці крумкачы, а чыёсьці іншае, да якога мне няма ніякай справы. А між тым абставіны былі невясёлыя: і я, і Рыгор, і Свеціловіч торкаліся ў розныя бакі, як кацяняты ў кошыку, і не адкрылі злачынцаў.
165 Ветрык узняўся быў, зашумелі чорна-зялёныя піраміды ялін», але потым зноў сціхнуў. Хмары павольна, вельмі павольна каціліся наперад, нагрувашчваліся над безнадзейным роўным краявідам. Недзе далёка-далёка бліснуў агеньчык і, сарамліва паміргаўшы, згас.
166 Дзіўны гук уразіў мой слых: недзе далёка і, як мне здалося, у правым баку ад мяне спяваў паляўнічы рог. І хоць я ведаў, што ён гучыць у баку ад шляху дзікага палявання, я мімаволі стаў часцей пазіраць у той край.
167 Але тым справа і скончылася. Раптам другі гук даляцеў да мяне, недзе шастаў сухі верас. Я глянуў у той бок, пачаў углядацца да болю ў вачах і нарэшце заўважыў на фоне чорнай істужкі далёкіх лясоў рух нейкіх плям.
168 Я заплюшчыў на хвіліну вочы, а калі адкрыў іх, пабачыў, што проста перада мною і зусім недалёка вымалёўваюцца на раўніне туманныя сілуэты коннікаў. Зноў, як у той раз, бязгучна ляцелі яны перада мною страшэннымі скачкамі проста ў паветры.
169 Вострыя шлыкі, валасы і плашчы, якія луналі ў паветры, дзіды - усё гэта адбілася ў маёй памяці. Я пачаў паўзці бліжэй да цаглянага падмурка агароджы. Паляванне разгарнулася, пасля сабралася ў натоўп, бязладны і імклівы, і пачало заварочваць. Я дастаў з кішэні рэвальвер.
170 Але дзікае паляванне, як быццам жадаючы даказаць мне сваю прывіднасць, развярнулася і скакала бокам да мяне, недасяжнае для маіх стрэлаў. Я пачаў адпаўзаць задам да хмызоў і толькі паспеў наблізіцца да іх, як хтосьці скокнуў на мяне з-за хмызоў і жахлівым цяжарам прыціснуў да зямлі.
171 Памятаю толькі, што з жалем сачыў за прывідным паляваннем, у якое я страляў і якому ані на волас не пашкодзіў. У наступны момант я, адчуваючы, што рука яго крадзецца да маёй глоткі, старажытным прыёмам падбіў яго руку, і нешта цёплае палілося на мой твар: ён уласнай рукою разбіў сабе нос.
172 Пасля гэтага я, схапіўшы яго руку, пакаціўся па зямлі, заламіўшы яе пад сябе. Ён войкнуў, і я зразумеў, што і наступны мой ход меў поспех. Але адразу за тым я атрымаў такі ўдар між броваў, што балоты закруціліся перада мною.
173 Шчасце, што я інстынктыўна паспеў напружыць мускулы жывата, і апошні ўдар, пад дыхала, не ўчыніў мне шкоды. Рукі, валасатыя, навобмацак, цягнуліся ўжо да маёй глоткі, калі я прыпомніў параду майго дзеда супраць мацнейшага праціўніка.
174 Я выцягнуў яго на ганак, і ён, ледзь не плачучы, паказаў мне шлях да трох хвой. Я загадаў яму заставацца тут, а сам пабег. Я не ішоў на гэты раз, перамяжаючы бег. Я ляцеў, я імчаў, я выкладваў апошнія сілы, як быццам хацеў там, ля трох хвой, упасці мёртвым.
175 Бегчы стала трохі лягчэй. Я скінуў бы нават боты, каб для гэтага не трэба было затрымацца. Гэта быў шалёны бег. Я выскачыў на паляну і пабачыў далёка цені дзесяці коннікаў, якія на поўным намёце паварочвалі ў хмызы.
176 А пад соснамі я пабачыў чалавечую постаць, якая павольна, вельмі павольна асядала на зямлю. Пакуль я дабег туды, чалавек упаў дагары тварам і шырока раскінуўшы рукі, як быццам жадаў целам сваім прыкрыць сваю зямлю ад куль.
177 Я паспеў яшчэ стрэліць некалькі разоў у бок уцякаючых коннікаў, мне здалося нават, што адзін з іх пахіснуўся ў сядле, але адразу за гэтым выбух нечаканага гора зваліў мяне на калені поруч з ляжачым чалавекам.
178 Ён ляжаў перада мною зусім як жывы, і толькі маленькая ранка, з якой амаль не цякла кроў, гаварыла мне жорсткую непапраўную праўду. Куля прабіла скронь і выйшла ў патыліцу. Я глядзеў на яго, на гэта бязлітасна загубленае маладое жыццё.
179 Мёртвы, ён быў прыгожы нейкай вышэйшай, нечалавечай, прыгажосцю. Твар закінуты, галава павісла, і стройная шыя, як выразьбленая з белага мармуру, ляжала на маім калене. Доўгія светлыя валасы пераблыталіся з сухой жоўтай травою, і яна лашчыла іх.
180 Рот усміхаўся, быццам смерць прынесла яму нейкую разгадку жыцця, вочы былі мірна закрыты, і доўгія веі зацянялі іх. Рукі, такія прыгожыя і моцныя, што жанчыны маглі б цалаваць іх у хвіліну шчасця, ляжалі ўздоўж цела, як быццам адпачывалі.
181 Нешта бабухнула нада мною, і ў наступны момант цэлы акіян вады, жахлівая зліва абурылася на балоты і пусткі, на загублены ў лясах край. Стагналі пад ім яліны, прыгіналіся да зямлі. Ён біў мне ў спіну, якою я закрыў твар мёртвага, выў, наўскос, парывамі паласаваў зямлю.
182 Пасля ён закусваў і піў гарэлку ў дальнім пакоі хаты Свеціловіча, непадалёк ад залы, дзе ляжаў на стале нябожчык і дзе ягоны дзядзька захлынаўся ад слёз, а я сядзеў, літаральна прыбіты горам і дакорамі сумлення.
183 Для мяне нічога не існавала ў тыя хвіліны, акрамя тонкай свечкі, якую трымаў у тонкіх прыгожых руках Андрэй: яна клала ружовыя водбліскі на белую, з карункамі на грудзях, кашулю, якую дзядзька выцягнуў з куфра.
184 Рыгор, калі даведаўся пра гэту справу, не ўхваліў мяне, сказаў, што я сапсаваў усё, што праз дзень мяне, напэўна, выклічуць у павет і, магчыма, дадуць тыдзень або вышлюць за павятовыя межы, а я патрэбен тут, бо пачынаюцца самыя цёмныя ночы.
185 Але я не шкадаваў. Уся нянавісць мая вылілася ў гэты ўдар. І няхай павятовыя ўлады пальцам аб палец не стукнуць, каб дапамагчы мне, але затое цяпер я добра ведаю, хто мой друг, а хто вораг. Астатнія падзеі гэтага і наступнага дня вельмі смутна адлюстраваліся ў маёй памяці.
186 Горка, узахлёб, плакаў над нябожчыкам стары добры Дубатоўк, які ледзь рухаўся яшчэ ад майго пачастунку; стаяла над труной бледная Надзея Раманаўна, захутаная ў чорную мантылью, такая сумная і прыгожая, такая чыстая.
187 Пасля, як у сне, запомніў я хаўтурнае шэсце. Я вёў пад руку Яноўскую і бачыў, як на фоне шэрага асенняга неба ішлі людзі без шапак, як скарлючаныя бярозкі кідалі ім пад ногі жоўтае мёртвае лісце. Твар забітага, прыгожы і сумны, плыў над плячыма людзей.
188 Труна плыла над сапраўднымі чалавечымі рыданнямі, якіх не купіш нават у прафесіянальных лямантух. І вось глыбокі дол. Калі развітваліся, Яноўская ўпала на калені і пацалавала руку чалавека, які загінуў за яе. Я ледзь адарваў яе, калі труну сталі спушчаць у яму.
189 У гэты самы час дзесяткі тры сялян падцягнулі на палазах вялізны шэры камень і пачалі ўсцягваць яго на горб, дзе была выкапана самотная магіла. Крыж быў выбіты на камені і яшчэ імя і прозвішча - каравымі няўмелымі літарамі.
190 Акрамя таго, ён, адшукаў папяровы клак, які вылецеў са стрэльбы забойцы, а таксама кулю, якой быў забіты мой друг. Калі я разгарнуў клак, пераканаўся, што гэта кавалак паперы, занадта моцнай для газеты: хутчэй за ўсё ўрывак ад аркуша нейкага часопіса.
191 У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце, і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівацца там. Я зусім быў збіраўся пайсці адсыпацца перад дарогаю, калі раптам, звярнуўшы за паваротку алеі, пабачыў на замшэлай лаве Яноўскую.
192 Чорна-зялёнае ад векавых ялін святло клала празрыстыя адбіткі на яе блакітную сукню, на рукі з заламанымі пальцамі, якія ляжалі на каленях, на вочы, трохі неасэнсаваныя, як гэта заўжды бывае ў чалавека, які цалкам паглыбіўся ў свае думкі.
193 І, хоць невялікая правіна шляхціцу пабіць паліцэйскага, яны могуць выслаць вас адсюль. Яны ўсе, разам са злачынцамі, утвараюць адзіны вялізны саюз. Дарэмна маліць іх аб правасуддзі: няхутка, можа, нават ніколі, не пабачыць яго гэты высакародны і няшчасны люд.
194 Конь мой цокаў капытамі па брудных вуліцах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзіным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вусатыя цэрберы ў латаных мундзірах, ды яшчэ дзве-тры каменныя крамы на высокіх арках.
195 Худыя яўрэйскія козы іранічнымі вачыма глядзелі на мяне з гнілых стрэх. Затое трохі далей узвышаліся магутныя замшэлыя муры даўняй уніяцкай царквы з дзвюма вялізнымі стральчастымі вежамі над чатырохкутнікам змрочнай каменнай плебаніі.
196 На галоўнай плошчы бруд быў па калена, перад абшарпаным шэрым будынкам павятовага суда, амаль на ганку, ляжала штук шэсць свіней, якія дрыжалі ад холаду і часам рабілі дарэмныя спробы падлезці пад сябровак, каб сагрэцца.
197 Лысы скурчаны чалавечак, у якога ззаду з прарэхі выбіваўся хвосцік кашулі, узвёў на мяне вочы і лыпнуў імі. Тут я вельмі здзівіўся: верхняе павека засталося нерухомым, а ніжняе закрыла ўсё вока, як у жабы. Я назваў сябе.
198 Прадраўшыся так-сяк праз парк Балотных Ялін, я выбіўся на сцежку і ўжо амаль падыходзіў да крыжа Рамана. Лес злева стаяў нізкай змарнелай сцяной, насупраць ад крыжа Рамана маячыла постаць чалавека. І тут я проста не паверыў сваім вачам. Аднекуль раптам выраслі цені коннікаў.
199 У наступны момант гучна пралунаў пісталетны стрэл, коні перайшлі ў намёт і змялі чалавечую постаць капытамі. Я быў уражаны. Я думаў, што пабачу сустрэчу мярзотнікаў, а пабачыў забойства чалавека. У вачах маіх пацямнела, і калі я ачуняў, то пабачыў, што коннікаў ужо не было.
200 Асцярожна, як змей, я папоўз да таго месца, дзе цямнела ў траве тое, доўгае. Я памятаю, што я пабойваўся засады, сам жадаў забіваць, што я плазаваў між асенніх траў, выкарыстоўваючы кожную ямінку, кожны байрак. І яшчэ я памятаю нават зараз, як смачна пах дробны палынок у траве.
201 Яны пайшлі ад трупа і сталі пад дрэвам пад самымі маімі нагамі. Каб я пажадаў, я мог бы апусціць нагу і стаць на галаву кожнаму з іх, па выбару, або двойчы стрэліць з рэвальвера на такой адлегласці, на якой і дзіцёнак трапіў бы.
202 І мы, трымаючыся за карэнне і збіваючы пазногці зямлёй, злезлі амаль да самай дрыгвы, ледзь трымаючыся на маленькіх слізкіх прыступках, што былі на стромым адхоне. Пад карэннямі сапраўды была яміна, але там нічога не было.
203 Ён адчыніў акно, пасля другое, пасля вылез у адно. Я высунуў за ім галаву і пабачыў, што гэта істота з малпячым спрытам ідзе па вузкім, у тры пальцы, карнізе. Ён амаль бег, як павук, з нечалавечай жвавасцю.
204 Па ходзе справы ён адшчыкнуў з галіны ліпы, якая падыходзіла да сцяны, некалькі плодзікаў. Пачамкаў іх. Адной рукой ён дапамагаў сабе рухацца. Пасля ён зноў пралез у калідор, зачыніў вокны і павольна рушыў кудысьці калідорам, страшны ў сваёй нечалавечнасці.
205 Аднойчы мне пачулася нейкае мармытанне. Малы Чалавек хлопнуў сябе па лбе і знік у цемры, куды не даставала святло далёкай свечкі. Я хутка накіраваўся за істотай, бо баяўся знікнення. Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, што глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай.
206 Я кінуўся да яго, але яно застагнала цяжка і пабрыло кудысь, хістаючыся на нагах. Утаропіла на мяне свой позірк, пасварылася пальцам. Аслупянеўшы на імгненне, я апамятаўся, дагнаў Малога Чалавека і схапіў яго за плечы. І радасна страпянулася маё сэрца, бо гэта не была здань.
207 Селянін з доўгімі вусамі пацягнуў яго за нагу з каня. І толькі таму я не ўпаў на зямлю з дзіркай у чэрапе. Варона зразумеў, што яго зараз сцягнуць з каня, і стрэлам ва ўпор паклаў на месцы даўгавусага.
208 Я прайшоў па месцы бойкі. Коней сяляне зводзілі ўбок. Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода, ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачыма, якія адлівалі ў глыбіні чырвоным агнём.
209 Але і нашы страты былі значныя. Мы ніколі не перамаглі б гэтай банды прафесіянальных ваякаў, каб не нечаканасць нашага нападу. Але нават і з гэтым атрымалася дрэнна: мужыкі ваяваць зусім не ўмелі. Скуласты хлопец, якога збіў канём Варона, ляжаў на зямлі з разбітай галавою.
210 У даўгавусага мужыка дзірка ад кулі цямнела проста ў сярэдзіне лба. Мужык з дубінай, што ўдзёрся ў сярэдзіну між коннікаў, ляжаў на зямлі і стрыг нагамі, як нажніцамі: адыходзіў. Параненых было ў два разы больш. Я таксама атрымаў рану: куля рыкашэтам шчоўкнула мне ў патыліцу.
211 І толькі потым цяжкі сон зваліўся на мяне, уціснуў галаву ў падушку, як конь капытом галаву Дубатоўка. Нават у сне я жыў падзеямі ночы: бег, страляў, скакаў і адчуваў сам, што ногі мае рухаюцца, бягуць у сне.
212 Дзіўным было маё абуджэнне, хоць і нельга было назваць абуджэннем мой стан. Яшчэ ў сне я адчуваў, што нешта цяжкае, вельмі нядобрае робіцца вакол, што ў пакоі гусцее цень нейкай невымоўнай, апошняй бяды. Быццам нехта сядзеў у мяне на нагах, так наліліся яны цяжкім.
213 Я адкрыў вочы і пабачыў смерць пад руку з Дубатоўкам, які смяяўся. І я разумеў, што яны ў сне, што вочы я адкрыў у сне, што бяда па-ранейшаму жыве ў гэтым пакоі, рухаецца, што яна ўсё набліжаецца і набліжаецца.
214 Я адчуваў, што невядомае ідзе на мяне, што яго цяжкія крокі гучаць на пераходах, і я адчуваў, што я быў слабы, бездапаможны, што ўся мая сіла зараз дарэмная, што нейкае дурное страшыдла зараз схопіць мяне, або нават не мяне, а яе, і хрупнуць тонкія, слабыя яе костачкі.
215 А я буду толькі глядзець. Я круціў галавою і мыкаў, не ў змозе адбіцца ад кашмарнага цяжкага сну. І раптам полымя свечкі пацягнулася да столі; стала чэзнуць, чэзнуць, знікаць і згасла нарэшце, знясіленае барацьбою з цемрай.
216 Я глянуў на дзверы - яны былі прыадчынены. Зноў цяжкі кашмар. Месяц распляскаў святло па сценах пакоя, паклаў квадраты на падлогу, блакітным туманом курыўся ў праменнях дымок ад згаслай свечкі. Застагнаў, не маючы змогі варухнуцца.
217 І раптам пабачыў два вялікія бессэнсоўныя вокі, якія глядзелі на мяне з-за парцьеры. Гэта было жахліва! Я хітнуў галавою: твар жанчыны глядзеў на мяне. І яшчэ каб вочы яе глядзелі, а то яны ўтаропіліся кудысьці за мяне, быццам бачылі мяне наскрозь і ў той жа час не заўважалі.
218 Вось яна ў сваім дзівосным блакітным уборы, які зіхацеў пераліўчатымі хвалямі пад туманным святлом месяца, выплыла на сярэдзіну пакоя, выцягнула рукі, мацаючы імі паветра. Я адчуваў, што канчаткова прачнуўся, што ногі мае скутыя, што дзівосная здань рухаецца да мяне, цягне свае рукі.
219 Амаль рыдаючы ад шчасця, якое заўжды валодае першым і першай, калі ніхто раней не кранаўся так тварам да тваёй рукі, я з жахам думаў, што яна, мая першая, адзіная, назаўжды свая, магла, каб гэтыя мярзотнікі дабіліся свайго, быць падобнай чымсьці на тую, у Кульшавым доме.
220 Вось і ўсё. Праз дзень упершыню за ўсе гэтыя дні сонца разам з лёгкім ранішнікам пала на балоты, пусткі, на старыя яліны парку, на замшэлыя муры маёнтка. Высокая трава была абсыпана белай халоднай пудрай і ружавела ад першых праменняў сонца.
221 І муры былі ружовымі, нават памаладзелі, прачнуўшыся ад цяжкага сну, які вісеў над імі тры гады. Молада блішчалі вясёлкавыя шыбы, сонца кідала нягрэючыя праменні, і адхонні пацелі ад яго, трава на іх рабілася мокрай.
222 Мы ад'язджалі. Вазок стаяў ля дзвярэй маёнтка. Небагатыя пажыткі прывязалі ззаду. Я вывеў з дома Яноўскую, захутаную ў лёгкую футрачку, сам сеў поруч. Мы кінулі апошні позірк на палац, у якім зведалі боль і пакуты і знайшлі, нечакана для сябе, каханне, за якое не шкада аддаць і жыццё.
223 Мы праехалі лясы праз дзень, таксама на світанні. Тут толькі я зразумеў, якая была розніца паміж яноўскім наваколлем і гэтай зямлёй. Мокрая высокая трава, сонца, радасць. І над чыстымі хаткамі бусліныя вялізныя гнёзды і блакітная цішыня. Гэта была новая, зусім іншая Беларусь.
224 Я глянуў на тую, што мелася стаць маёй жонкай. Вочы яе былі шырока і шчасліва раскрытыя, яна прыціскалася да мяне і часам перарывіста ўздыхала, як дзіця пасля слёз. Мне вельмі хацелася, каб ёй было яшчэ лепш. І я часам нахіляўся і цалаваў яе тонкую руку.
225 Непакоіла мяне ў той час, ды і пазней, толькі яе хвароба. Таму я наняў на ўскраіне горада маленькую хатку з садам. Урачы сказалі, што гэта пройдзе ад спакойнага жыцця. І сапраўды, гэта прайшло, калі яна пражыла са мною два месяцы і сказала, што ў нас будзе дзіця.
226 Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў.
227 У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха. Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага. Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.
228 Быў зімовы вечар. Патокі святла з падвешаных да столі жырандоляў, з лямпаў каля белых гладкіх сцен залівалі чырвонае сукно на вокнах і сталах, стракатасць адзення і твараў тлумнай і шматлікай сёння публікі.
229 У глыбіні залы засядалі суддзі, збоку пад адной са сцен на двух высокіх разьбяных лавах занялі свае месцы прысяжныя. Каля аднаго акна публічны абвінаваўца, схіліўшыся над ярка асветленым сталом, пільна ўзіраўся ў раскрыты звод законаў, ля другога - судовы сакратар перабіраў стос папер.
230 Чыноўнік, прызначаны пільнаваць парадак, у шытым золатам мундзіры з пяром у руцэ шпарка і ціха перабег залу і сеў збоку. У поўнай цішыні, якую не парушала нават на момант стоенае дыханне соцень грудзей, старшыня суда голасна і выразна зачытаў абвінавачванне.
231 Там, насупраць высокіх разьбяных лаваў прысяжных, сядзеў задумлівы і неспакойны судовы абвінаваўца, які нервова крэсліў алоўкам на паперы нейкія размашыстыя запісы. Вось тут, над высокай парэнчай ягонай лавы, падняліся і сталі ў яркім святле чатыры мужчынскія постаці ў доўгім турэмным адзенні.
232 Акружаныя блішчастымі вастрыямі штыкоў, стоячы твар у твар са сваімі суддзямі ў патоках святла, што высвечвала кожную рыску і амаль кожную маршчынку на тварах, чатыры падсудныя, нібы застыўшы ў сваёй скаванасці, пачалі адказваць на пытанні старшыні.
233 Сяляне, земляробы і ўладальнікі зямлі. Толькі апошні ўласнай зямлі яшчэ не меў, але быў сынам і спадкаемцам першага, Пётры Дзюрдзі, які не толькі яе меў, але некалькі гадоў займаў у сваёй вёсцы важную ў грамадскім жыцці сялян пасаду старасты.
234 Дзіўная рэч. Дарэмна некалькі соцень людскіх вачэй утаропілася ў іхнія твары: сувязі паміж імі і тым, што зрабілі, знайсці было немагчыма. Не выглядалі ані на тых, што прыходзяць у свет са злачыннымі задаткамі, ні на вар'ятаў, ні на ідыётаў.
235 Першы з іх, якога звалі Пётра Дзюрдзя, быў высокі, хударлявы і ўжо немалады, але яшчэ моцны і дужы чалавек. Густыя цёмна-русыя валасы яго, прысыпаныя сівізной, былі такія доўгія, што ажно спадалі на каўнер турэмнай апраткі.
236 Шчокі, схуднелыя, можа, у вязніцы, падкрэслівалі правільны і прыгожы авал, вусны пад пшанічнымі вусамі крыху дрыжэлі, на высокім ілбе цямнела некалькі глыбокіх маршчын, а шэрыя задумлівыя вочы з-пад навіслых і густых броваў глядзелі наўкол паважным і вельмі сумным паглядам.
237 У час, як толькі стаў ля лавы абвінавачаных, можна было заўважыць ледзьве відочны рух рукі, якім на сваіх грудзях накрэсліў знак крыжа, а калі ўжо адказаў на ўсе зададзеныя пытанні, абапёр складзеныя рукі на парэнчы лавы і падняў вочы ўгору.
238 Неўзабаве, аднак, павекі прыкрылі яго разамлелыя зрэнкі, карак прыгнуўся, галава звесілася на грудзі і ўжо так са складзенымі рукамі ён стаяў да канца, паважны, лагодны і вельмі зажуроны. Зусім непадобным да Пётры быў ягоны стрыечны брат Сцяпан.
239 Яму не было яшчэ і сарака, а прадаўгаватыя і правільныя рысы яго твару былі так пераараныя і зморшчаныя, што, здаецца, на ім нельга было знайсці ніводнага гладкага месца. Здавалася, што нейкі вялікі агонь абпальваў гэты твар да таго часу, пакуль скура яго не зрабілася цёмнай, амаль карычневай.
240 Твар гэты быў пануры і роспачны, смелы і разумны. Чорныя Сцяпанавы вочы абыякава, але разумна і нават жвава глядзелі проста перад сабой, у яго паставе і рухах адчувалася энергія, лішак якой павінен быў знаходзіць сабе выйсце ў нястрымнай, раптоўнай запальчывасці.
241 Нізкі, худы, з хвалістымі, зблытанымі валасамі, якія амаль закрывалі лоб, з трошкі прыадкрытымі вуснамі, малым кірпатым носам, уціснутым ля самага лба. Быў гэта немалады чалавек, брыдкі, адурманены відавочным злоўжываннем алкаголю і зведзены ім да жывёльнага стану.
242 Ягоныя рухі, позірк і постаць выяўлялі разжаленасць, змешаную са страхам. Устрывожаны, раздражнёны і адурэлы, не ведаў, што рабіць з рукамі, якія то складаў, то апускаў, не закрываючы пры гэтым ні на хвіліну рот.
243 Задумваўся часам і глядзеў кудысьці далёка-далёка. Тады набягалі на ягоныя вочы слёзы. Але часам маладая цікавасць брала верх над усім іншым. Тады з-пад павек нясмела, але з цікаўнасцю прыглядваўся ён да ўсяго, што яго акружала і аб чым пад сваёй страхою ён нават не сніў.
244 Божа мой, як тут светла, як быццам расчыніліся нябёсы і ўсё сваё святло вылілі на зямлю, як тут людна, нібыта збеглася сюды паўсвета, якія прыгожыя ва ўсіх строі, нібы тут павінен адбыцца нейкі вялікі і вясёлы фэст. А ён чаго тут? Бандыт, якога павінны судзіць.
245 З выказванняў сведкаў, з судовых роспытаў, са старанна выслуханых пазней людскіх апавяданняў, з прызнанняў, якія давалі падсудныя свайму абаронцу, ад пачатку і да канца свайго адкрылася перад тымі, хто прагнуў яе спазнаць, наступная гісторыя.
246 Большасць хат тут мела заможны выгляд; былі, праўда, між імі і аселыя, спарахнелыя развалюхі, але не бракавала і такіх, што свяціліся белымі комінамі, вялікімі вокнамі і акуратнымі ганкамі, абапёртымі на слупкі, з прыладжанымі на іх вузкімі лавачкамі для сядзення.
247 Хвалістыя палі мелі дагледжаны і пладародны выгляд, за імі зелянелі лугі і пашы, у гародах стаялі саспелыя густыя каноплі, адцвітала бульба, абяцаючы добры ўраджай, даспявалі вялікія качаны капусты, густа пасаджаныя вішні павінны былі даваць шмат ягад.
248 Таксама босыя і светлавалосыя, апранутыя ў шэрае палатно, уціскаліся яны паміж мацяркамі і цёткамі, узнімалі да твараў кабет свае загарэлыя смелыя і вясёлыя тварыкі, крыўляючыся, свавольна перадражнівалі бабскую гамэрню і зацятасць.
249 Відаць, гарэлка зацягнула бялкі ягоных вачэй крывяністаю плёнкай, высушыла і зжаўціла шчокі, можа быць, была яна таксама прычынай падранай кашулі і таго, што быў босы, у той час як іншыя былі ў прыстойных даматканых сярмягах і грубых, але высокіх, ажно да каленяў, ботах.
250 Апрача пяці Дзюрдзяў было яшчэ там некалькі маладзейшых і старэйшых сялян, больш ці менш ажыўленых, якія, аднак, здавалася, былі таксама моцна зацікаўленыя тым, што вырабляў Пётра Дзюрдзя, яны пераглядваліся паміж сабой, пасмейваючыся, часам паціскалі плячыма і перакідваліся словам.
251 Пятро схіліўся, узяў гэтае бярэмя і выйшаў з ім за браму. Тут прывіталі яго гучныя крыкі баб і акружыў дзяціны рой. Дзяўчаткі паадрываліся ад плота і спаважна падыходзілі да яго, хлапчукі, як жарабяты, скакалі вакол, з падбрыкваннем і віскам.
252 Зямля вельмі павольна пакрывалася змрокам, настолькі празрыстым, што выразна адбіваліся ў ім жоўты колер ржышча і прывялых лугоў, шараватая зеляніна гаёў і пясчаная бель дарог, што беглі праз поле. Менш чым за вярсту ад крайніх вясковых хат чатыры дарогі разбягаліся з аднаго месца ў розных кірунках.
253 За колькі крокаў ад валуна Пётра Дзюрдзя спыніўся і скінуў на зямлю сваю ношу. Выпрастаўся, аддыхаўся, зірнуў на неба і, дастаўшы з кішэні світкі крэсіва, моўчкі пачаў выкрасаць агонь. Глыбокая ціша запанавала таксама і сярод людзей, што акружалі яго.
254 Хлопец, найменш сярод прысутных заняты тым, што адбывалася, адразу ж адчуў гэтае збліжэнне, трошкі ўсміхнуўся, ці то з задавальненнем, ці то з пагардай. Здавалася, што крыху пагарджаў і прывабнай Франькай, і тым, што рабілася і павінна было рабіцца перад ягонымі вачыма.
255 Сярод людзей панавала магільная ціша. Здавалася, што ўсе іхнія душы зліліся ў гэты момант у адну, якая ўсёй сілай свайго розуму, пачуцця і слыху ўпілася, нібы вострае джала, у гэтую жанчыну. Павыцягваўшы шыі, яны не спускалі з яе вачэй.
256 Рознае малявалася ў іхніх позірках. У некаторых было яшчэ толькі здзіўленне, змяшанае з невыразнай варожасцю. І толькі Сцяпаніха са з'едлівай усмешкай хутка перавяла свой распалены позірк з твару кабеты, што стаяла пад асветленым крыжам, на твар свайго мужа.
257 А гэты твар набыў цяпер асаблівы выраз. Прыхаваная ўсмешка патаемнага любавання раптам асвятліла яго, цалкам сцёршы панурасць, якая змянілася нейкім крыху блазнаватым захапленнем, што запаланіла ўсю ягоную істоту. Ён глядзеў і глядзеў, як быццам ніяк не мог наглядзецца.
258 Пятруся кінула ў агонь старую мятлу, а калі ў той дзень і сапраўды Кавальчук прыйшоў у хату Пётры, свята паверыла ў чарадзейнасць таго сродку і раіла яго потым усім сваім равесніцам. І не адну яшчэ таксама дзіўную і яшчэ больш дзіўнейшую рэч гаварыла і радзіла Пятруся людзям.
259 Пра ўсё даведалася ад бабкі, а паколькі любіла памянціць языком, нічога ў таямніцы не захоўвала і не падумала нават ніколі, каб затаіцца з нечым. Аднак, нягледзячы на сваю раннюю мудрасць, не адгадала аднойчы варажбы пра ўласную долю.
260 Неяк даставала лапатай хлеб з печы. Звычайна хлеб удаваўся ў яе найлепшы. Нават спрактыкаваныя гаспадыні заўсёды дзіваваліся дасканаласці яе караваяў, перашэптваючыся паміж сабой, што хіба ёй нейкая сіла дапамагае.
261 Гэтай сілай сапраўды былі пільнасць і спрыт дзяўчыны, якая калі што ўжо рабіла, дык з усёй душой і з дбайнай стараннасцю. Вось і цяпер боханы хлеба адзін за другім паказваліся на лапаце і з лапаты ссоўваліся на стол, румяныя, пульхныя, выпечаныя, напоўніўшы хлебным пахам хату.
262 Можа, тыя, што так думалі, зусім і не памыляліся, можа, сапраўды Кавальчук і не думаў ужо пра Пятрусю, і пражытыя гады, спазнаныя ўражанні зацерлі ў ім памяць пра дзяўчыну і тыя абяцанні, якія ён ёй даваў. Два тыдні не бачыў яе і не стараўся ўбачыць.
263 Так зайшоў ён ажно за бярозавы лясок, што рос на адным з навакольных пагоркаў, а за ім ляжала поле, пакрытае збажыной. Якраз сёння гэтае збожжа пачалі жаць: некалькі жнеек пахіліліся над залацістай хваляй, якая падчас мерных рухаў іхніх рук, здавалася, кланялася ім да ног.
264 Чатыры каровы, двое коней, з якіх адна кабыла штогод прыводзіла жарабятка, шэсць авечак, свінні, куры, галубы, што гнездзіліся на даху, у садзе густы вішняк, змяшаны з дзікімі грушамі, якія прыносілі к зіме адборныя гнілушкі, усяго там было ўдосталь.
265 Зрэшты, працівіцца Пётру было б нялёгка. Былі і ў яго прыступы гневу, рэдкія, але страшныя. Можна сказаць, што ў яго натуры, ціхай і сур'ёзнай, тым большыя выбухалі буры, чым яны павольней і даўжэй выспявалі. Калісьці ў маладыя гады быў ён паслухмяным сынам і дбаў пра сваіх бацькоў.
266 Але сталася так, што маці ад старасці трошкі здзяцінела і дакучала яму ўвесь час сваркамі з нявесткай. Аднойчы, калі замкнула камору, і ён, вярнуўшыся з поля, не меў згатаванай стравы і застаўся галодным, ударыў яе так моцна, што старая занемагла, паляжала на печы нейкі час і памерла.
267 Можа, яна памерла і не ад сынавага ўдару, бо перад тым ужо ў яе амаль не было ніякіх сіл, але Пётра гэта так узяў у галаву, што доўга як непрытомны хадзіў па свеце. Жонцы і куму, якога надта любіў, тады сказаў, што сам сябе пачаў баяцца, нібы ўжо д'яблу душу запрадаў.
268 З таго часу і стаў такі набожны. У касцёл ездзіў і спавядаўся часцей за іншых, ідучы за плугам, часам прамаўляў пацеры, у кожнае ўрачыстае свята клаў на ахвяру да касцельнага алтара вялікія боханы хлеба і тоўстыя скруткі палатна.
269 Схільнасць гэтая яшчэ павялічылася пасля выпадку, што здарыўся ў дзяцінстве з ягоным малодшым сынам Ясюком. Хлопчык з'явіўся на свет якраз тады, як Петрачыха пачынала хварэць, і, калі меў недзе пяць гадоў, высах і зжоўк так, што стаў больш падобны на васковую фігурку, чым на дзіця.
270 Клеменс гадаваўся здаровым і рос нібы на дражджах: як увысь, так і ўшыр, а над Ясюком плакала маці, суседкі жаласліва ківалі галовамі, а бацька, паводле свайго звычаю, паціху і паволі нешта буркаючы, часам панура звешваў галаву.
271 Тады Пётра разгневаўся зноў. Ад смерці мацеры цягам доўгіх гадоў не гневаўся ніколі: цяпер зноў напала на яго злосць і, можа, пабіў бы жонку, калі б яна з плачам не прыпала да ягоных рук, просячы злітавацца над яе хваробай і нядоляй.
272 Толькі жахліва крычаў, суседак жа, што сваёй гаворкай цвелілі мацярынскую шкадобу Агаты, з вялікім для іх сорамам выгнаў з хаты, а неўзабаве сеў з хворым хлопчыкам на воз і паехаў у пілігрымку ў святое месца.
273 Калі ўжо там іншым Пан Бог свае цуды рабіў, то чаму і яму не мог зрабіць? Нехта яму сказаў, што дзеля здабыцця гэтае ласкі трэба купіць і пакласці на алтар адну з васковых фігурак, якія прадаюць на некаторых касцельных бабінцах.
274 Дзіця вярнулася з паломніцтва такім, як і ад'язджала, высахлым, зжоўклым, слабым, з крывымі ножкамі і разяўленым ротам. Але неўзабаве, можа, праз месяцы два стала папраўляцца: бялела, сыцела, выпрамлялася, проста аджывала.
275 Ніколі ў вёску без чаравікаў не хадзіла. Муж, які меў з гэтага задавальненне і сваю амбіцыю, купляў для яе ўсялякае ўбранне, а ёй надта падабалася, што магла сваім шчасцем пахваліцца перад людзьмі, сярод якіх некалі была самай беднай і занядбанай.
276 У чаравіках, у купленай паркалёвай спадніцы, у зграбнай навюткай сярмязе і квяцістай хустцы на галаве праз некалькі хвілін увайшла ў хату старасты і, пакланіўшыся нізка даўняй сваёй гаспадыні, пацалавала яе ў руку. Дзвюм іншым кабетам затое ледзь галавой кіўнула.
277 Стоўпіліся вакол Пятрусі і закідалі яе пытаннямі, але яна пачала размаўляць і жартаваць з двума гаспадарскімі хлапцамі-падлеткамі. Ведала іх амаль з калыскі: Клеменса ўшчыпнула за ружовую шчаку, а Ясюку ўклала палец у рот, які ў яго так часта быў адкрыты.
278 Яны яе затое так ухапілі за ногі, што ўпала на ўвесь рост пасярод хаты. Бабы і дзеці аж за бакі хапаліся ад смеху. Даўно ўжо было вядома, што там, дзе з'яўлялася Пятруся, будзе шмат размоў, спявання і смеху. Адна толькі Разалька і не думала смяяцца.
279 Уселася перад печчу на драўляную калоду, падперла рукой шчаку і панура задумалася. І раптам у хаце запанавала мёртвая ціша. Пётра выйшаў з каморы, несучы ў руках невялікую кніжку ў падзёртай вокладцы з пажоўклымі старонкамі.
280 Гэта было Евангелле, якое з пашанотаю хаваў ён на дне скрыні шмат гадоў. З таго часу, як яго пакінуў яму па спадчыне дзед, старэнькі-старэнькі, які хадзіў з ім ад маёнтка да маёнтка, ад вёскі да вёскі, аж пакуль у Сухой Даліне ў хаце Пётры не памёр.
281 Пётра збіў уласнымі рукамі з чатырох дошак труну дзеду, пахаваў яго па-людску, а кніжку старога жабрака, як рэч святую, пакінуў у сваёй хаце. Не адкрываў яе ніколі, бо не ўмеў чытаць, але наяўнасць яе на дне скрыні нібы сцерагла ягоную хату ад нячыстай сілы.
282 І вось зараз з шанаваннем вынесшы яе з каморы, моўчкі падаў Пятрусі. Яна выцягнула з кішэні сярмягі прынесеныя з сабой нажніцы і ў імгненне вока зрабілася такой сур'ёзнай, што аніяк нельга было распазнаць у ёй маладзіцу, якая толькі што бегала па хаце і дурэла з падлеткамі.
283 Голасна ўздыхнула, уздыхнулі за ёй іншыя кабеты, нават Разалька. Пётра перажагнаўся, за ім зрабілі тое самае і абодва ягоныя сыны: рослы і дужы Клеменс з бліскучымі ад цікаўнасці вачмі і бледны, хударлявы Ясюк, з ротам, раскрытым яшчэ шырэй, чым заўсёды.
284 Трымаючы сваёй маленькай рукой яе жоўтую, касцістую руку, ён сур'ёзна і ўважліва, з надзьмутымі вуснамі і моўчкі выконваў ролю правадніка. У даматканым сінім капоце, у нізкіх чаравіках і святочным чапцы, бліскучы галонік якога свяціўся на сонцы, старая ішла за ім, мацаючы кіем перад сабой зямлю.
285 Села на траве пад дзікай яблыняй як заўсёды выпрамленая і нерухомая, падобная да скульптуры, зробленай з дрэва ці косці. Яна нічога не бачыла, але адчувала цёплыя павевы ветрыку, што лашчылі яе твар і галаву, чула шчэбет птушак і галасы праўнукаў, а пад сваёй рукой свежую мяккасць травы.
286 Пятруся вынесла пад хату радно з назбіранымі ўчора зёлкамі і, усеўшыся на нізкім камені тут жа ля парога хаты, пачала разбіраць іх і раскладваць паводле гатункаў. У асобную купку клала чабор, брунельку, крываўнік, дзіванну, падбел і яшчэ іншыя розныя травы і кветкі.
287 Занятая гэтай працай, час ад часу напявала сабе напаўголаса, часам, гледзячы на зёлкі, задумвалася і позірк яе блукаў па пустым полі, дзе ўжо не было збожжа, а сёння і людзей. Ціхае і заспанае, ляжала яно пад жоўтымі промнямі сонца, нібы гледзячы на людзей адпачывала ў нядзелю.
288 Затое ад вёскі даносіўся водгалас людскіх галасоў і рыканне кароў; перад карчмой, якую здалёк можна было адрозніць ад іншых сядзіб, шумеў і варушыўся людскі тлум. Гледзячы ў бок вёскі, Пятруся трошкі замаркоцілася.
289 Толькі каноплі, што сохлі ў садах, высоўвалі з-пад платоў свае раскудлачаныя галовы, альбо вызірала з-за іх жоўтая кветка піжмы, ці голасна кудахтала курыца, і певень лапатаў крыллем і гучна спяваў. Але сама сцежка сёння была пустая.
290 Звычайна ў нядзелю прыходзіла сюды маладая Лабудзіха і прыводзіла з сабой да Стасюка сваіх хлопцаў, прыходзіла дачка Максіма Будрака, якой Пятруся калісьці давала ад цяжкай хваробы сваю дзевяціранку, і яшчэ іншыя. Сёння ніхто не прыйшоў, і жонцы каваля нешта сціснула сэрца.
291 Нядоўгі ўжо жнівеньскі дзень збліжаўся да вечара, сонца было амаль на захадзе. Зараз па сцежцы, што вілася пад платамі, павінны ісці дзяўчаты. У святочныя дні дзяўчаты прыходзілі да Пятрусі паспяваць. Ніхто ва ўсёй вёсцы не спяваў такім моцным і чыстым голасам, як яна, ніхто не ведаў столькі песень.
292 Была яна звычайна кіраўнічкай хораў, тых хораў, якія амаль кожную летнюю нядзелю сядзелі ў змроку на траве і каменнях перад хатай каваля і аж да позняга вечара поўнілі паветра звонкім спевам. Сёння не прыйшла ніводная.
293 Здалёк пазнала Франьку, унучку Якуба Шышкі. Крыкліва, але бедна апранутая, трошкі таўсматая дзеўка з непрыгожым, але свежым тварыкам і бліскучымі блакітнымі вачмі, нейкім пісклівым голасам павітаўшыся з Пятрусяй, не чакаючы запрашэння, уселася тут жа каля яе на прызбе.
294 Учора, калі каваліха першай прыйшла на агонь, Франька пра нешта так глыбока задумалася, што нават забылася на момант пра блізкую прысутнасць Клеменса. З твару яе ўжо тады можна было здагадацца, што нешта сцяміла, снавала ў галаве нейкія надзеі і планы.
295 Раптам згадалася ёй, што ў той час, калі яна тут сварыцца з ведзьмай, яе сын, можа, там ужо і нежывы ляжыць. Яна абедзвюма рукамі ўхапілася за галаву, вылецела з панадворка і пабегла да вёскі. Пятруся ж там, дзе стаяла, асунулася на зямлю і, закрыўшы рукамі твар, расплакалася гучна і горка.
296 Аднак плакала нядоўга. У хаце пачуўся плач абуджанага немаўляці; ускочыла і пабегла ў хату. Нейкі час карміла і гушкала там дзіця, бо было чуваць, як пяшчотна гаворыць з ім, пачынала спяваць нейкія песні, але перапыняла іх кароткім смехам і звонкімі пацалункамі.
297 Дзіцятка, відаць, сваім голасам і рухамі маленькіх ручак рассмяшыла яе і абудзіла пяшчоту. Потым чуваць быў мерны стук калыскі, а потым у хаце запанавала ціша. Адамка зноў заснуў, а Пятруся са стосам вымытай бялізны выйшла на панадворак.
298 З таго лугу ўжо даўно была зроблена паша для статку. Летам бераг стаўка з гэтага боку быў месцам, поўным зялёнай гушчэчы, шчэбету птушак, квакання жаб, блакітных і жоўтых кветак, чырвоных ягад каліны, разлапістых вярбовых галін, у цені якіх паблісквала белая кара стройных бяроз.
299 А ў гэты час на полі раздаліся гучныя і пісклявыя крыкі. Кабеты засмяяліся. Сцяпан Дзюрдзя зноў біўся са сваёй жонкай. Біліся яны паміж сабой так ужо часта, што адны сталі сурова дакараць іх, а іншыя толькі пасмейваліся.
300 Адчуванне гэтай няшчаснасці, здавалася, уздымала яе над зямлёй: так хутка, абхапіўшы рукамі галаву, бегла яна да стаўка. Бегла яна проста на Пятрусю, і яе, пахіленую над вадой, так штурханула ўсім сваім целам, што тая ажно пахіснулася і, каб не ўпасці, рукамі ўхапілася за галінку вярбы.
301 Аднак, відаць, вельмі хутка ахапіў яе сорам ад сваркі, а гнеў перамяніўся на жаль і спалох. Румянак знік з яе шчок. Яна зноў схілілася над вадой і стукам праніка імкнулася заглушыць Разальчыны крыкі, якая, падскокваючы над ёй, пагражала кулакамі і сыпала градам праклёнаў і лаянкі.
302 Адна з Будраковых, нявестка старасты, нават хапала раз'юшаную кабету за кашулю і спадніцу, сур'ёзна саромячы яе за злосць і шаленства. Аднак і гэта не дапамагала, пакуль Разалька не ўбачыла свайго мужа, што бег да яе з той самай пугай у руках, якою паганяў коней.
303 Тады, як параненая птушка, крычучы і махаючы рукамі ў паветры, сарвалася на бег і як на крылах паляцела ў вёску. Доўга былі яшчэ чуваць яе пісклівыя і роспачныя крыкі, што межаваліся з лаянкай і праклёнамі, якія сыпала на Пятрусю.
304 Не ўзнімала ані галавы, ані вачэй, бо пад людскімі позіркамі рабілася ёй сорамна і страшна. Не хацела глядзець на тых жанчын, якія, трошкі падзівіўшыся і пагаварыўшы яшчэ, збіралі з берага сваю бялізну і купкамі альбо па адной адыходзілі ў вёску.
305 Тады, выпрастаўшыся і ўзняўшы вочы, убачыла Сцяпана, які за некалькі крокаў ад яе сядзеў пад ружовай асінай на пні ссечанага дрэва, абапёршыся локцямі на калені, далонямі прытрымліваючы бараду і ўтаропіўшы ў яе свой позірк.
306 Тут жа абедзвюма рукамі Настка павісла на ягоных плячах, ён прыабняў яе, і круціліся потым у танцы так доўга, што ўжо і правілы гэтага танца такога доўгага кручэння не вымагалі. Але хлопцу, разгарачанаму гульнёй і грудзьмі Насткі, якія дыхалі каля ягоных грудзей, і гэтага было замала.
307 Крыкнуў на музыканта, каб пачынаў граць круцяля, і калі загучала музыка, пусціўся са сваёй дзяўчынай у хуткі танец. Спачатку кружыліся яны амаль на адным месцы, а потым ужо ў запаволеным рытме праходзілі некалькі крокаў па хаце і пачыналі кружыцца зноў.
308 А калі змучаныя хуткім рухам на адным месцы, праходзілі па хаце, ён высока ўздымаў расчырванелы твар і кідаў з блакітных вачэй снапы вясёлых бляскаў, яна ж, трымаючыся за яго плячамі, у адной руцэ сціскала яго сіні капот, а другой выцірала фартушком пот з твару.
309 Такім чынам два, тры альбо, можа, і больш разоў паволі, размераным крокам, час ад часу прытупваючы нагамі, абышлі хату, ён - падобны на маладога дуба, а яна - на беластвольную бярозку. Усе гаспадары павярнуліся цяпер тварамі на сярэдзіну хаты і глядзелі на танцораў.
310 Пётра Дзюрдзя, несучы яшчэ паўчаркі гарэлкі да свайго роту, смяяўся сваім ціхім, грудным, разважным смехам; Максім Будрак, нібы няўзнак паглядаючы на дачку, радасна блішчаў вачыма. Міжволі абодва зірнулі адзін на аднаго і кіўнулі сабе галовамі.
311 Якраз у гэты час у карчму ўвайшлі Сымон Дзюрдзя і Якуб Шышка. Ніхто на іх не звярнуў ніякай увагі. Ужо нават па іх адзенні можна было здагадацца, што ў людской грамадзе, сярод якой жылі, яны займалі самае апошняе месца.
312 Кажухі ў іх былі старыя, без каўняроў і ажно ільсніліся ад бруду і заношанасці, абутак падзёрты і ўжо, відаць, на працягу многіх гадоў ужываўся толькі падчас падарожжаў у маразы і снег, нават шапкі былі пляскатыя з абдзёртай аўчыннай абшыўкай.
313 Праўда, стары Якуб трымаўся заўсёды прама і нібыта ўрачыста, але быў нізкі, худы, з малымі, бліскучымі вочкамі, што глядзелі на свет з-пад брывоў неяк хітравата і разам з тым недаверліва, з мімалётнай няшчырай усмешкай на старых завялых вуснах.
314 Што да Сымона, то ў таго крок быў цяжкі і нібы трошкі нясмелы, скура зжоўклая, вочы пачырванелыя і ўвесь час мокрыя; калі ён быў цвярозы, яго твар станавіўся бядотны, а як толькі гарэлка зашуміць у галаве, набываў рысы нахабнаватай упартасці.
315 Зараз ён быў толькі трошкі нападпітку, таму да нікога не чапляўся, нясмела, амаль сагнуўшыся, перайшоў карчомную хату і разам з Якубам увайшоў праз нізкія дзверы ў другую, значна меншую каморку, якая была жытлом арандатара і ягонай сям'і.
316 Было чуваць, як гучна і крыкліва даводзілі яны нешта жыду, перапыняючы адзін другога, штурхаючыся локцямі і штохвіліны зрываючыся да лаянкі з гаспадаром, які таксама голасна і горача нагадваў абодвум, але асабліва Сымону, пра грашовыя даўгі.
317 Гэта, аднак, не перашкодзіла яму даць ім пару чарак гарэлкі. Выпіўшы сваё, Сымон пачаў плакаць і наракаць на горкую долю сваю і сваіх дзетак, потым папрасіў у арандатара яшчэ адну чарку, а калі не захацеў даць яе ў крэдыт, пагражаў яму сціснутымі кулакамі.
318 Жыд саступіў і даў яму яшчэ гарэлкі, пільна запісваючы кожную чарку крэйдай на дзвярах. Сымон выпіў; ягоныя мокрыя вочы павесялелі і заблішчалі, ён насунуў шапку на галаву аж па самыя вочы і размашыстым, хоць разам з тым і няўпэўненым крокам выйшаў з карчмы.
319 Стаяў перад карчмой пад зорным небам і, нешта мармычучы сам сабе, здавалася, раздумваў. Напружваючы вочы, глядзеў у той бок, дзе далёка ў полі самотна шарэла сядзіба каваля, і раптам пусціўся сцежкай, якая туды вяла пад сценамі абор.
320 Ішоў то хутка і ўпэўнена, то зноў павольна і са спушчанай галавой, увесь час мармычучы сам сабе нешта незразумелае. Пару разоў пахіснуўся і абапёрся рукамі аб плот, перад кузняй спыніўся і зноў задумаўся. Ахапіла яго нейкая трывога, бо паднёс руку да грудзей і лба.
321 Перажагнаўся і ступіў яшчэ некалькі крокаў. Калі б быў цвярозы, то, пэўна, вярнуўся б з паловы дарогі альбо і зусім не пайшоў бы ў той бок, але гарэлка дадавала яму адвагі і адбірала розум. Паклаў руку на дзвярную клямку і, яшчэ раз перажагнаўшыся, увайшоў у хату каваля.
322 Над сівой яе галавой тырчэла прасніца з залацістай кудзеляй, толькі што ўпушчанае верацяно звісала на шырокай нітцы з печы, пад яе рукамі, распасцёртымі, як крылы, сціснуўшыся, як дзве азяблыя птушкі, спалі малыя румяныя праўнучкі.
323 У хаце панавалі паўзмрок і цішыня, агонь, што гарэў у печы, кідаў бледныя водбліскі на аконныя шыбы, дзе мароз намаляваў гірлянды крыштальнага бліскучага лісця. Седзячы перад агнём на табурэце, Пятруся сачыла за стравай, што варылася ў печы, і адначасова цыравала адзенне.
324 За некалькі месяцаў, што прамінулі, змяніўся выраз яе твару, з вузкага лба сышла ранейшая яго спакойная яснасць, а ў абрысах вуснаў з'явіўся ціхі, але горкі смутак. Але была па-ранейшаму свежай і, як і раней, з яе румянага твару і гнуткай постаці білі маладосць і сіла.
325 Хустка ссунулася з яе галавы, парасплятаныя валасы закрылі шыю і лоб, дзве толькі слязінкі свяціліся на яе вейках, але ад глыбокіх рыданняў уздрыгвалі вусны і грудзі. Запаліўшы святло, абедзвюма рукамі абхапіла галаву і, як звар'яцелая, пачала бегаць па хаце.
326 Слухаючы яе, Аксеня выпроствалася як струна на сваім сенніку, усё часцей варушыла сваімі зжоўклымі сківіцамі, а касцістымі рукамі няўцямна шукала галоўкі малых унучак, якія, ужо маўклівыя, перапалоханыя, самі прыціскаліся да яе рук і грудзей.
327 Пятруся расказвала, што да Лабудаў зайшла добра, талькі аддала, усім ветла пакланілася, але, не ўступаючы ў гаворку, адразу ж той самай дарогай пайшла дахаты. А там пільнавалі яе людзі, якія, відаць, ужо дазналіся, што яна ад Лабудаў будзе вяртацца гэтым шляхам.
328 Узяў на калені Стасюка, адабраў у яго з рук бручку і кінуў яе ў кут. Папрок жонцы не быў зласлівым, але жанчына, можа, хацела б, каб лепш раззлаваўся, а потым зноў па-добраму загаварыў з ёй. Але ён ужо больш не загаварыў да яе і толькі часам перакідваўся словам-другім з дзецьмі.
329 Ён адказваў ёй нешматслоўна, і ў адказах яго не было ані няветлівасці, ані зычлівасці. Калі што і гаварыў, дык от так, абы збыць, няўважліва і буркліва. Пятруся, запальваючы лямпу, рыхтуючы, а потым падаючы вячэру, рухалася жвава, але выглядала, як нежывая.
330 Калі ён на яе глядзеў, Пятруся дзервянела ад страху. Ведала ж добра, што ні біць, ні нават лаяць яе не будзе. Чаго ж так баялася? Можа, ягонага позірку, які, калі глядзеў на яе, рабіўся надзіва праніклівым, часам злосным, а часам такім сумным, што яна ледзь стрымлівала слёзы.
331 Штосьці стала паміж імі сцяной. Яна добра ведала, што гэта было. Як надта патрэбны рамеснік, Міхалка ўвесь час быў на людзях і чуў усё, пра што яны гаварылі. Цікаўны і гаваркі, ён столькі заўсёды ведаў, што некаторыя, смеючыся, казалі пра яго: ён чуе, як расце трава.
332 Значыць, чуў усё пра сваю жонку і дом. Людскія плёткі пра Пятрусю давялі яго неяк да бойкі і колькі разоў да зацятых сварак. Потым ён перастаў ужо сварыцца і ўдаваў глухога, але тое, што рабілася ў ягоным сэрцы, адбівалася на ягоным твары, а таксама ў выразных, не навучаных скрытнасці, вачах.
333 У судовай зале горача ад таўкатні і святла. Ад доўгага разгляду і позняй начной часіны цяжкая стома поўніць паветра. Урэшце адчыняюцца шчыльна зачыненыя дзверы, каля якіх увесь гэты час стаяла варта. З глухім шумам устае са сваіх месц публіка, абвінавачаныя таксама падымаюцца са сваёй лавы.
334 Доўгім гужам суддзі і прысяжныя выходзяць з залы паседжанняў; адзін з іх ва ўрачыстай паставе гучным голасам зачытвае чатыры пытанні, кожнае з якіх адносіцца да аднаго з абвінавачаных і на якія павінен быць дадзены вельмі кароткі адказ: вінаваты, невінаваты.
335 На пяцьдзесят вёрст выгінастага рэчышча быў толькі адзін паром, вярстою вышэй ад горада. Яго нельга было аддаць у рукі паўстанцаў, якія маглі б такім чынам парушыць сувязь паміж часткамі карных войск і біць іх паасобку.
336 З гэтай мэтай на левы, процілеглы гораду бераг Дняпра генерал Фікельмонт выслаў роту выпрабаваных у баях салдат пад началам капітана Пора-Леановіча. Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілева.
337 Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. І не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць.
338 Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода. Становішча ставала трывожным. У канцы ліпеня генерал Фікельмонт даў загад знішчыць на Дняпры ўсе чаўны. Асобыя атрады рушылі выконваць загад. Пачалася вакханалія знішчэння.
339 Папрасякалі днішчы чаўноў, віцін, шугалеяў. Не пашкадавалі апошняй душагубкі. Тры дні па ўсім Прыдняпроўі шугаў у неба агонь. Палілі кастры бярвенняў, з якіх інсургенты маглі б звязаць плыты. Прыбярэжнаму насельніцтву, што жыло амаль толькі рыбай, заставалася адно - галадаць.
340 Кардон, які абараняў паром, жыў нервова і напружана. А між тым баяцца не было прычыны. Цэнтр паўстання даўно перамясціўся на захад. Галоўны атрад паўстанцаў Прыдняпроўя быў разгромлены яшчэ на пачатку лета, і генералу Фікельмонту гэта не магло не быць вядома.
341 Інсургенты ў колькасці пяцідзесяці шабель і двухсот штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Там іх выпадкова пабачыў нейкі селянін і кінуўся ў горад - папярэджваць. Дарогаю ён адабраў прыпрэжку ў ксяндза і ўсю дарогу гнаў коні.
342 Зараз ён сядзеў на гарадской гаўптвахце і чакаў. Яго павінны былі вылечыць, выспаведаць перад тварам Усёдаравальнага і толькі потым застрэліць, як сабаку. Дзеці-дэмакраты пажалі жудасны пасеў прыгоннікаў-бацькоў.
343 Таму нікога не здзівіла, што 18 жніўня на кардон прыляцеў улан на ўзмыленым кані, нешта хутка перадаў Пора-Леановічу і быў перапраўлены на той бок ракі. Конь раняў на насціл белыя хлапякі пены і так цягнуўся да вады, што пасыльны ўдарыў яго.
344 Гораў пераправіў конніка на другі бераг (загад Фікельмонта прадугледжваў абавязковую прысутнасць на плывучым пароме аднаго з афіцэраў пры чатырох салдатах) і са шкадобаю глядзеў, як жывёла, амаль па-чалавечы стогнучы, выносіла ўлана на стромы чырвоны адхон.
345 Цьмянае ад сонца люстра ракі здавалася мёртвым. Не боўтала рыба, і шэрыя чаплі на водмелях стаялі расхрыстаныя, замораныя, падобныя на пачварных вядзьмарак, апранутых у лахманы. Толькі ластаўкі ў быстрым лёце чыркалі крыламі ваду, ды недзе за бясхмарным даляглядам бурчаў нябачны пярун.
346 У палавень залье ўсю пойму, толькі верхавіны над вадою дрыжаць. І так вёрст на сем. Несаабразнае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Тут у вераб'іную ноч дрэнна. Усе старыкі на пойме вадой залье... унь той клін адхопіць. Перапраўляцца нават і не думай. Канцы.
347 Паром торкнуўся ў бераг, і адразу лаза на беразе, якая дагэтуль плыла перад вачыма, спынілася, замерла. Салдаты з вясёлым гоманам пацягнулі на ўзвоз чорны мораны дуб, прывезены на паліва. Капітан уздыхнуў. Яму на хвіліну стала зайздросна.
348 Усё тое ж самае. Трохі не месяц вочы бачаць той самы абрыдлы кардон, хатку паромшчыка, у якой філасофствуе за гарэлкай Пора-Леановіч, адрыну і вялізную стайню, дзе размясціліся салдаты, паласатую будку вартавога, асклізлы паромны канат.
349 А ў блакітным небе сляпуча блішчаць купалы сабораў, і плыве бязважкі контур Круціцкага церамка. А вось і сам ён, Юрый, выходзіць з парадных дзвярэй, праходзіць дарожкай пад ліпамі, з насалодаю дыхаючы празрыстым і ўжо схаладнелым паветрам. Ванька ў армяку з дзіркай пад пахай трасецца на козлах.
350 І зноў - занадта паспешліва - апускае да вышывання нявінныя, цёмна-сінія, дзівосныя вочы. Што з таго, што яны толькі двойчы абмяняліся парай нязначных слоў, што яны амаль незнаёмыя. Усё адно гэта Масква, і сонца, і дзень без крыві і стрэлаў.
351 Што з таго, што ён цэлы год не бачыў яе, што яны малазнаёмыя. Вось ён бачыць яе валасы колеру ржавых кляновых лісцяў, такія пушыстыя, мяккія, лягусенькія, падзеленыя белым радком, яе рот з прыпухлай ніжняй губкай.
352 Надзенька, каб вы толькі ведалі, як я сумаваў па вас, як нясцерпна мне было без вас на гэтай зямлі, што стаптана капытамі конных палкоў. Яна ўсміхаецца. І цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! І цішыня, цішыня ў шатах ліп. Цішыня.
353 Бровы маладога чалавека задрыжалі. Але ўжо ў наступны момант ён справіўся - нездарма яго паважалі за шалёную храбрасць, хоць толькі ён ведаў, як цяжка яна яму даставалася, - і цвёрдай хадою накіраваўся ў двор, гэты сумны двор, выбіты, як ток, акружаны паламаным плотам.
354 Сярод двара, тварам да забітай брамы, стаялі два чалавекі: салдат-дзяншчык і афіцэр. Салдат трымаў скрынку з пісталетамі і калоду карт. Афіцэр браў са скрынкі пісталеты і, не цэлячыся, страляў у браму, у маленькі белы чатырохкутнічак, прыбіты да шула.
355 Адзінай украсай пацямнелых сцен былі два лубкі. На адным святы Елісей з тварам хітрага ідыёта насылаў на отракаў мядзведзіцу. Фарба ад німба расплылася ў Елісея па галаве, і невядома было, чаму ён з такой раскошнай шавялюрай пакрыўдзіўся на мянушку «лысы».
356 Пакуль Сымон ставіў на стол гарэлку, гуркі ў смятане, міску з варанымі кіяхамі і патэльню, на якой клекаталі ў кіпячым масле смажаныя гусцёркі, Пора-Леановіч сядзеў на лаве ля акна, чысціў пісталеты і размаўляў сам з сабою.
357 Спякота за акном стала, відаць, зусім нясцерпнай. Грозны Дняпро ледзь рухаў у разамлелых берагах цяжкія, як расплаўленае волава, плыні. Пярун бурчаў ужо зусім блізка, замрэяна, амаль без перапынку. Гэта чаканне жахлівага, разлітае ў знемагаючай прыродзе, гняло нервы.
358 Кроў здавалася густой і цяжкай, як ртуць. Яна цякла павольна, нараджаючы панура-злосныя, амаль ліхаманкавыя думкі. І Леановіч да таго ж ляскаў чарку за чаркай, як быццам жадаў што б там ні было выканаць свой добры намер: напіцца да моцы божай.
359 І тут пачалося. За акном раптам сцямнела. Шалёная віхура праляцела дваром, задзёрла шынель на галаву вартавому, схіліла на страху стайні чорную вольху, і тая затрапятала, сагнуўшыся ў дугу. Шаленства пераднавальнічнага ветру не скончылася на гэтым.
360 Вераб'іная ноч за акном ужо ўступіла ў свае правы. Неяк вельмі хутка. Дождж сцябаў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Маланкі крэслілі неба. Так часта, што жоўты агеньчык свечкі стаў зусім непатрэбным. У сінім агні бліскавіц Гораў бачыў мярцвяны твар, пакрыты кропелькамі поту.
361 Дождж ліў так, што ўся зямля ў сляпучым святле бліскавіц укрывалася сінімі ўспышкамі падаючых кропель. Быццам поле нізкіх, ля самай зямлі, кветак вырастала паўсюль і зноў згасала ў цемры. Білі грымоты. Нехта люта сваволіў, ломячы ў хмарах тоўстыя дрэвы.
362 Сярод двара стаяла парная прыпрэжка. Дымелі спіны замораных коней. А за імі ледзь вымалёўваўся цёмны сілуэт лёгкай брычкі з узнятым верхам. Фурман, сівавусы чалавек, падобны ў плашчы на натапыраную птушку, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нехлямяжы, кідаўся ва ўсе бакі.
363 Прамы, невялічкі нос, мяккі авал трохі асіметрычнага аблічча, якому самая гэтая асіметрычнасць надавала дзіўны выраз мяккай жаночай пакорлівасці ў спалучэнні з уладнасцю, мала таго, з прывычкай уладарыць.
364 І ён адчуў, што, каб не мундзір, каб не вайна, - ён, можа, і сам стаў бы яе рабом. І нёс бы гэтае рабства нават з прыемнасцю. На цёмна-русых валасах жанчыны, над лобам, вясёлкава блішчалі малюсенькія кроплі вады. І быў гэта твар, у якім было нешта дзіцячае і безабароннае пры ўсёй даросласці.
365 Жанчына прыўзняла на яго вочы, быццам здзіўленая гэтай нечаканай цвёрдасцю. Але ўсё ж падпарадкавалася, села. Гораў паспешліва згроб разам з абрусам рэшткі вячэры і выпіўкі. Адной рукой. Правая вісела на перавязі. Яна зусім загаілася, але не магла доўгі час вісець усцяж цела, зацякала.
366 Увесь гэты час жанчына безуважліва глядзела ў акно. І нават потым, калі пілі чай, не дакранулася да ежы, нягледзячы на ўсе ўгаворы Леановіча. Толькі пагрэла рукі аб шклянку і адпіла некалькі глыткоў. Леановіч павольна і з відавочнай насалодаю хлябтаў бурую ад заваркі вадкасць.
367 Дождж на дварэ пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і абяцаў зрабіцца яшчэ больш моцным нізавы вецер. Калі яны, з цяжкасцю пераадольваючы яго імпэтныя парывы, выйшлі на адхон, - іхнім вачам адкрылася жудаснае відовішча.
368 Рака лютавала. Нізавыя парывы ветру развялі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хлапякі пены ля берага з цяжкасцю, з яўнай папругай пасоўваліся па плыні, падскокваючы на вадзяных гмахах.
369 А ў прыдоннай лазе круцілася, віравала рудая пена. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільным навальнічным цямноцці. Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады. Рака таўклася ў берагі, імкнучыся вырвацца з іх.
370 Праз пляму святла на вадзе слізгануў па хвалях дзіравы кошык, потым - цэлае дрэва, яблыня, вымытая з карэннем. Дзіўна было бачыць на яе апырсканых пенай галінах, якія круціліся, то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы, два-тры недаспелыя антоны.
371 Гораў змоўк. Ён зразумеў, што капітана не зрушыць, што ён мацнейшы за каменны мур. І такі ж раўнадушны. Гораў нават адчуў на хвіліну, што сабою ён, Юрый, пагарджае, а Леановіча пачынае паважаць за такое няўхільнае выкананне абавязку. І ўсё ж гэта быў жорсткі абавязак, непрыемны абавязак.
372 Слухаць маўчанне, якое наступіла пасля гэтых слоў, было нясцерпна. Гораў выйшаў на ганак і доўгі час стаяў, затуліўшыся ад халоднага ветру, за рогам хаты. Потым, з цяжкасцю вырываючы ногі з раскіслага глею, пайшоў да брамы пад рэдкім, як слёзы, дажджом.
373 У гадзіну ночы, агледзеўшы ўсё, што трэба і не трэба, Гораў усё яшчэ гуляў пад дажджом, цяпер без мэты. Праходзячы нарэшце да ганка паўз асветленыя вокны хаты, ён убачыў у адным акне твар Леановіча, жахлівы, відавочна пастарэлы твар. Леановіч глядзеў у цемру.
374 Гораў аслупянеў. Ён ніколі не ведаў, ніколі нават не мог падумаць, што на яго можа ўпасці такое падазрэнне. Ён стаяў, моўчкі хапаючы ротам паветра. Бялявыя хвалістыя валасы прыліплі да спацелага лоба, глыбокія сінія вочы сталі жаласнымі.
375 І ўсё ж Гораў адчуваў, што ён ніколі не даруе сабе гэтай ночы, гэтых разважанняў за рогам хаты. Ён са злосцю адкінуў рукою мокрае сцябло вяргіні і ступіў у пляму святла, што падала з акна хаты на гразь.
376 Бледная бязгучная маланка якраз у гэту хвіліну заліла няпэўным дрыготкім святлом абшар Дняпра, пасівелага ад ярасці, імклівыя грабянцы валоў, далёкі чорны бераг. Вёслы Горава і Івана ўдарылі па вадзе, ружовай ад святла бліскавіцы.
377 Потым, быццам жадаючы дапамагчы, неба раз-пораз пачало раздзірацца ўспышкамі святла. Гораў бачыў твар жанчыны, якая з прагай, з чаканнем, зусім без усведамлення небяспекі, толькі з лікуючым імкненнем наперад, да волі, глядзела на другі бераг, які амаль не набліжаўся.
378 Шкарлупінку кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы. Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса. Човен скакаў па хвалях, і пырскі пены ляцелі ў вочы людзей: за бортам раз'юшана пляваўся Дняпро.
379 Гораву здавалася, што гэта цягнецца вечнасць, што цямноццю і страшным ударам у борт душагубкі ніколі не будзе канца. Човен, пэўна, адносіла. І ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага.
380 У гэтым жаўтавата-шэрым брудным святле вялікая рака сціхла, быццам застыдаўшыся таго, што нарабіла ў мінулую ноч. Усё яшчэ было ветрана, але нізавы вецер даў месца верхавому, і той, як добры дзядзька, сагнаў хвалю, разгладзіў сваім подыхам пахмурную паверхню ракі.
381 Калі Гораў, не зусім спрытна валодаючы вяслом, пераадолеў Дняпро і паплыў ля нізкага берага, дзень вось-вось павінен быў перамагчы світанне. Раскашавала мокрая лаза, цяжкія някошаныя травы на берагах дымелі, з улоння Дняпра плыла сытая пара, як ад вядра з сырадоем.
382 Няшчыра спакойнымі вачыма яны глядзелі, як адбітак зялёнага берага, разарваны рухам парома, ляніва калышацца ў вадзе, як дрыжачых коней узводзяць на паром, як замацоўваюць калодкамі колы, як паром павольна вырастае ў памерах, набліжаючыся да іх.
383 Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык, не мог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі. Леановіч дружалюбна падтрымаў Горава, калі яны ішлі кладкай. Хата паромшчыка знікла за густымі вербамі, пад якімі ляжаў старык.
384 Камарынам зваўся другі старык, другое старое рэчышча Дняпра - доўгае і вузкае возера ў лугах. Яго здалёк адзначалі цёмна-зялёныя шапкі дубоў. Гораву было ўсё адно куды ісці, ён ведаў, што гэта яго апошняя дарога, і таму ён згодна кіўнуў галавой.
385 Гораў прагна дыхаў вільготным паветрам, тым паветрам, якое ў дні жніўня выразна прадчувае раскошную цёплую восень. Крычалі кнігаўкі, малілі аб вадзе, хоць яе досыць было на залітых лугах. І іхні енк аддаваўся недзе глыбока пад сэрцам.
386 Няўжо можна проста хадзіць па лугах, не думаючы, што чакае смерць? Вось качка ўзнялася з сітнягоў, паказала рабое брушка. Напэўна, сэрца яе ўпала ад жаху, калі яна ўбачыла за спінамі людзей трубкі, што вывяргаюць полымя і смерць. Адкуль ёй было ведаць, што людзі занятыя больш важнай справай.
387 Мокрыя травы пакідалі на ботах бледна-зялёныя сцяблінкі і пялёсткі перастаялых кветак. І Гораў з жахлівай выразнасцю, як ніколі ў жыцці, бачыў гэта. І яшчэ бачыў, як са спакойнай усмешкай ішоў на яго вораг і ягоны пісталет быў ужо амаль на ўзроўні грудзей.
388 Хіснуўся, неяк дзіўна заводзячы руку з пісталетам і гледзячы на Горава. А потым страшэнна моцным узмахам рукі адкінуў свой пісталет у балоціну. Нейкая страшная сіла хіліла да зямлі яго нечалавечы моцнае цела.
389 Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыжачыя калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой. І Гораў кінуўся на дапамогу, забыўшы ўсё; прыўзняў галаву, ірвануў мундзір, раздзёр сарочку на грудзях і пабачыў нізка, пад левым саском, маленькую круглую ранку.
390 Гэта было праз два дні пасля двубою. За кардонам, у лугах, непадалёк ад той вярбы, ля якой яны стрэліся ў дзень дуэлі, стаяла на Збароўскай дарозе знаёмая параконная брычка. Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прыклаўшы да рота чорную карункавую хустачку.
391 Брычка павольна пакацілася па дарозе. Гораў хацеў было ўжо саскочыць з прыступкі, але яна ўзяла доўгімі далонямі яго галаву і прыцягнула яе да сябе на грудзі. Пацалавала ў высокі лоб. Ён нахіліўся і прыпаў вуснамі да бязвольнага сугіба ля кісці яе рукі.
392 Брычка пакацілася хутчэй. Бясконцыя лугі ляжалі вакол. А ён стаяў і глядзеў, як брычка, зрабіўшыся цёмнай кропкай, знікала недзе пад чорнымі хмарамі, ад якіх цягнуліся да зямлі шэрыя і напаўпразрыстыя завесы дажджу.
393 І пайшло далейшае жыццё, такое, як ва ўсіх. Жаніцьба. Масква. Усё тое, аб чым ён марыў за дзень да падзей на пароме. Няскора ён зразумеў, што паром і жахлівая вераб'іная ноч былі водападзелам яго жыцця, што ўся плынь яго існавання і думак пацякла з той ночы ў зусім іншым напрамку.
394 Яна прыходзіла нячаста, чамусьці часцей за ўсё ў дажджлівыя асеннія ночы. І тады ў вачах паўставаў далёкі край бязлюддзя, крыжы на ростанях, павалены лес паабапал дарог і імклівая быстрыня Дняпра з лядаштым паромам ля адхону.
395 Ён быў шчаслівы, але чамусьці ў непатольнай цемры начэй усё часцей успамінаў кнігавак над лугамі, шэрыя завесы дажджу і рукі з доўгімі пальцамі, рукі, што сціскалі яго скроні, рукі той, якая знікла, каб ніколі больш не сустрэцца з ім.
396 У неасэнсаваным жаданні ажывіць гэтыя і без таго жывыя ўспаміны, вярнуць страшны, самы лепшы час свайго жыцця, ён імкнуўся да мінулага, настойліва ўваскрашаў яго, аж да ліслівага дакранання мокрага ліста вяргіні.
397 Шаснаццатага лістапада тысяча восемсот шэсцьдзесят шостага года, падчас адной з такіх уцечак, ён, трохі паблукаўшы балотамі, ішоў начным лесам з палявання. Два забітыя цецерукі абцяжарвалі бок, ногі ў балотных ботах спружынілі на налітых вадою мхах.
398 Нетры скончыліся раптоўна. За ўзлескам ляжалі купіны імшараў, за імі зноў цямнела лясная сцяна. Над галавою свяцілі высокія і яскравыя асеннія зоры. І, як заўсёды на самоце пад асеннімі зорамі, душу агарнула шкадаванне аб страчаным і пачуццё закінутасці і безабароннасці.
399 І вось гэты паўночны Яраслаўскі край здаўся вельмі падобным на тую, таксама закінутую ў балотах краіну, дзе зараз, пэўна, дажывае на беразе струхлелы паром, дзе калісьці вусны далёкай і незваротнай дакрануліся на хвіліну да яго валасоў.
400 Гораў стаяў, прыхіліўшыся спіною да замшэлай сасны. Павекі яго, што раптам зрабіліся цяжкімі, прыгашвалі халоднае мільгаценне зорак. Ноч плыла над балотамі. І раптам у гэтай начы, аднекуль з зеніту, пакаціліся тысячы хуткіх зеленаватых знічак.
401 Вясною, ледзь пабеглі ручаі і падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лісце дуб, прачнулася ў дупле старой ліпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка і прыпомніла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання.
402 Моцна вартуе яе лясны цар, і няма вакол нікога, каму б магла яна цёплае слова сказаць, чорнымі косамі шыю абвіць, пацалаваць у ружовыя вусны. Не зноў жа на аленях усё лета ездзіць. Засумавала, наліліся ў яе слязьмі прыгожыя вочы. А ў гэты час далёка і блізка-блізка жалейка пастухова запела.
403 Пяе жалейка, і вось расчыняюцца на дрэвах пупышкі, ручаі хутчэй бягуць, «сон» махнаты і пралескі заквятаюць. І бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакітныя, валасы на спіну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесілася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршні.
404 Вось падыходзіць ён да яе, у вачах яго, як ласка, неба блакітнае. Спявай, жалеечка! Абняў ён яе і панёс з лесу на паляны светлыя, на зялёныя палі. У вусны яе цалуе, косы расчэсвае, сплятае на іх вянок. Каралева мая майская! - кажа.
405 А там паўсюль святло і сонца, не тое што тут, дзе ўся зямля на аршын заімшэла і ваўкі бегаюць, даўлячы мухаморы махнатымі лапамі. Да сонца! Да людзей! Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, і, як зоры, чырвоныя кветкі на галінах расчыняюцца.
406 Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна - той і проста на падлозе.
407 І ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыване-самалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну. Ці бачылі вы паўночныя нашы ўзгоркі? Яны не дужа высокія, але ўсё ж верас на іх некалькі дзён раней робіцца сівы. Ад падмарозкаў.
408 І сівыя робяцца старадаўнія валуны, камяніскі, камяні, каменьчыкі. А пасля пачынаюць пакрывацца шкляным, ружовым на ўсходзе лядком - заберагам, шматлікія нашы з табой азёры. А выкапаную бульбу даўно ўжо звезлі ў хаты і свірны, звалілі ў капцы.
409 Дык вось было гэта даўно, вельмі даўно, так даўно, што ў нашай з табой краіне яшчэ не было тады бульбы. Стаялі тады на беразе маленькага чыстага возера - існае вочка зямлі - дзве хаты. У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат.
410 Глыбока на дне возера ляжыць рыбін цар. Ніхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён ці яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслінамі вадзянымі, як коўдрай, абгарнуўся і носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкі выскакваюць.
411 Вясною людзі спусцяцца на ваду, затрубяць - хлыне каламутная вада патокам. Прачнецца рыбін цар на дне ракі і пачне расчэсваць зялёную барадзішчу. Зашавеляцца водараслі зялёныя, заскачуць па іх срэбныя маляты - старому і гожа.
412 Плавае ён ля берагоў цалюткі дзень і за ногі іх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасціпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухі. Потым лета настае, і рыбін цар, каб людзей не пудзіць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца.
413 Улетку русалкі на зямлю выходзяць і лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без іх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, і разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзіць ён з віра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы.
414 Млын пад месяцам сінім святлом адлівае, ціхі смех з садкоў нясецца. Ані ветрыку, ані гучнага шуму. Шмат летам працы рыбінаму цару: павінуючыся яго загадам, пераплывае рыба з аднаго возера ў другое, з гэтай ракі - у іншую. Харчуецца. Усім трэба харч і месца для ікрамёту.
415 Але любіць рыбін цар і дурэць: то жабу ўцісне ў нерат замест рыбы - весяліся, рыбак, то туды ж сікоў напіхае. А то кароў, якія, бызнуўшы, стаяць у вадзе, выдаіць да апошняй кроплі. Але ўсё гэта не ад злосці. Наадварот, калі галадэча - выкіне ён на бераг груды рыбы, як гэта ў Нарачы калісь здарылася.
416 Восень ціха крочыць. Ляжыць рыбін цар у віры, а дождж барабаніць па вадзе, як па даху. Прытульна, цёпла. Засынаюць азёры. Зрэдку праплыве лебедзь і пакіне за сабою дарожку святла. Праз яе бачна шэрае, плакучае неба.
417 Вось і апошні жораў пратрубіў над рэкамі, і тады пачынае цар сваіх рыб у віры зганяць, тванню накрываць. Цёпла ім, добра! А потым пачынае ў апошні раз абыходзіць свае масткі. Ідзе пад вадою: шэрая вада, расліны вадзяныя холад пасцінаў, рыб няма, ракі ў сваіх пячорах зазімавалі.
418 Высуне «надворак» галаву: касабочыцца над грэбляю шэрая павільгатнеўшая млынарня, ляжаць сярод абшараў зялёныя рэдкія чатырохкутнікі, грукоча дзесь малацілка. Усё схавалі скнары-людзі, сцягнулі ў пуні і клуні, абдзёрлі чыста палі і сады.
419 Маленькі Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нічога не бачыць і не чуе. Нават Аленкі не пазнае. І не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калі думае, што ніхто не бачыць яе? А Янку здаецца: шуміць цёмнае мора пад хмарамі.
420 Ад берага адплываюць чорныя караблі, і завозяць яны некуды ў свет усе ягоныя цацкі. Вось салдацікаў павезлі. Ну хай салдацікаў. А нашто яны Мішку забіраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з ім нават не пагуляў. Апошняга павезлі мардастага шчанюка. Той вішчыць - цёмна ў моры.
421 Сонейку што, яно і туды зірнула. Заблішчалі шыбы. Апенькі вылезлі з пня - зірнуць. Слімак высунуў з хаткі рагатую галаву. А Сонейка заззяла ўжо ў лужыне. І апошняя чапля, і бусел, перад тым як ляцець у Афрыку, лавілі на дне лужыны чырвонае Сонейка.
422 І пайшло па доме шэсце. Вожык нёс на іголках залатое кляновае лісце. Снегіры неслі ў дзюбах пукі празрыстай чырвонай каліны. Грыбы на палянцы высыпалі ў кола. Гулялі ў пацягушкі-разрывушкі. Чорны Кот стаў танцаваць на задніх лапах. Ён быў на гэта вялікі мастак, бо быў вучоны.
423 А на ўсё гэта глядзеў з хмызнякоў алень. А ў яго на рагах сядзелі птушкі і таксама глядзелі. Разгаралася Сонейка. І спяшаліся з падарункамі да Янкі госці. Хто прынёс моркву? Заяц. Хто вясёлыя бурбалкі? Рыбкі. Прынесла вавёрка арэхаў горку. А клюшню прынёс рак... Вось так.
424 І тады Аленка пакланілася ім. Заплакала. З радасці. Сказалі зайцы: мы вас бегаць навучым. Рыбы: плаваць навучым. Бабры: ныраць навучым. Грыбы: расці навучым... Вось так. І ўсе, разам з Сонейкам, сказалі: разумнымі быць навучым. За дабрыню да ўсіх.
425 Аленка сама ведала, што ўсё цяпер будзе добра. І няхай зноў зойдзе Сонейка,зноў змоўкнуць птушкі, зацярушаць дажджы, затрашчаць маразы. Няхай. Да самай вясны яна не дасць прапасці тым, хто дапамог браціку.
426 А Янка-брацік спаў. І плылі да яго пад Сонейкам, вярталіся светлыя караблі. Везлі назад цацкі. Везлі вясёлага Мішку, з якім ён будзе гуляць у дзень нараджэння. І ведалі ўсе, што яшчэ сто дзён нараджэння будзе ў хлопчыка ў жыцці.
427 І радасна вішчаў мардасценькі шчанюк, якога спусцілі з карабля. Пусцілі ў пакой. І Аленка ведала, што нікому ніколі, нават калі будзе сівой бабуляй, яна не раскажа, хто ў той асенні дзень вярнуў на хвіліну Вясну і Сонейка.
428 Дужа любіў Мішка маліну і праз гэтую маліну вялікія непрыемнасці меў, і ўсякія праз яе няшчасці з ім здараліся і пакуты. Але цярпеў, крыўды зносіў і знявагі. Вось і сягоння напалі на яго няўдачы. Ішоў пануры, нізка схіліўшы галаву, хістаўся троху з боку на бок і час ад часу вурчаў паціху, пад нос.
429 Тады спынялася матка на якую хвіліну і пагрозліва касіла вокам і выскаляла зубы. Мішка таксама спыняўся, кідаў вурчаць і, схіліўшы да самай зямлі галаву, хітра сачыў за маткай, а ці не дасць часам яшчэ па загрыўку.
430 Сачыў і быў гатовы адразу ж кінуцца наўцёкі, падалей ад матчыных пачастункаў. Ну як жа тут не быць панурым і сумным. А пачалося ўсё раніцой. Яшчэ не паднялося сонца, яшчэ клубіўся туман над палянамі, як заварушылася Мішкава матка, грузна ўзнялася на пярэднія лапы.
431 Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў - відаць, пасвіліся на балоце коні. Ціха пранесліся над палянай качкі, пралапацеў крыллямі цецярук - аж аблізнулася матка, уздыхнула. Тады Мішку зрабілася сумна.
432 Мо таму, што ў бярлозе, пад вялікім яловым вываратнем, было цемнавата, мо таму, што без маткі рабілася холадна і няўтульна. І Мішка паціху заскуголіў. Матка вярнулася назад, узяла Мішку зубамі за карак і паставіла на ногі.
433 І Мішка ведаў, што гэта значыць: «Уставай, лодар, лежабока, час ужо па снеданне ісці!» Ён паспрабаваў жартаваць, упірацца, забіраўся па карэннях аж пад самы верх бярлогі. Але, атрымаўшы некалькі лёгкіх кухталёў, пайшоў паслухмяна з бярлогі.
434 Мішку хацелася сагрэцца, пабязуліць. Але ці разумее ж гэта матка. Яна, як заўсёды. Вось дагнала яго, злосная, узрушаная, і дала так па загрыўку, што ў Мішкі пазелянела ўваччу і ён уткнуўся носам у зямлю, балюча накалоўшыся на хваёвую шышку.
435 І да таго ўзлаваў, аж сам сябе не помніў. Злаўчыўся, ды як хопіць неўзаметку зубамі за матчыну нагу, аж зараўла старая мядзведзіха. А сам наўцёкі, аж задыхаўся бегучы, засопся. Ды дзе ты ўцячэш. Чуе Мішка, зямля дрыжыць за ім - то бяжыць, даганяе матка.
436 Аж у пот у халодны кінула. І вось дагнала. І такога чосу задала, што Мішка доўга не мог ачухацца. І ўрэшце, як ударыць матка нагой, аж пакаціўся з узгорка Мішка і ніяк устаяць не мог, учапіцца нагой за што-небудзь. Ляцеў, ляцеў, ды як шлёпнецца ў канаву.
437 Ускочыў у гразь аж па самыя вушы, ні павярнуцца, ні паварушыцца, ні з канавы гэтае выбрацца. Тырчыць пыса з вады, палахліва бегаюць вочкі, ды ціха скуголіць Мішка ад страху ды ад болю. Паважна падышла старая маці, спынілася, над Мішкам нагнулася, лізнула языком у яго халодны нос.
438 Мішка і вочкі заплюшчыў з перапуду: а што, калі дасць яшчэ за ўсе яго штукі. Але мядзведзіца асцярожна ўзяла яго за карак, падчапіла нагой і выцягнула з канавы. Ухапіўшы яго пярэднімі лапамі, высока падняла і патрэсла, каб асыпалася з Мішкі ліпучая гразь.
439 Потым паставіла на ногі, - ідзі, моў, неслуш, ды не дурыся болей! І пайшоў Мішка мокры, брудны, цярпліва ішоў па матчыных слядах, не адступаючы ад яе ні на крок, ціха, разважна, панура. Вось чаму сумны быў наш Мішка, ды час ад часу паціху бурчаў, спрабуючы агрызацца на матчыны загады.
440 Яны ішлі доўга. Прайшлі паўз паляну, дзе было складзена бярвенне і дровы. Матка перавярнула некалькі калод, знайшла пад імі багата чарвякоў розных і, забыўшыся на Мішкава непаслушэнства, частавала яго і ласавала. У паленніцы дроў выпарала невялічкае гняздзечка.
441 Яны былі надзвычайна смачныя, і Мішка аж задзіраў пысу ўгору і, звярнуўшы ў трубачку язык, высмоктваў іх і, забыўшыся, глытаў і шкарлупкі. Пасля пайшлі праз балота, старанна абышлі месца, дзе чуваць былі конскія балабоны, з балабонамі чуваць былі і людскія галасы.
442 І хоць Мішка ні разу чалавека не бачыў, але па тым, як ухілялася старая маці ад сустрэч з чалавекам, адчуваў, што гэта няйначай, як самы хітры вораг, магчыма, што нават горш чымся жаба альбо чмель, ці, скажам там, вожык.
443 З гэтымі ўсімі паспеў пазнаёміцца Мішка, і знаёмства не дало яму асаблівай прыемнасці. Паспрабаваў раз жабу лізнуць языком - пляваўся колькі; ды дні са тры язык усё садніла, гарэніла. Добра даўся чмель у знакі, доўга ганяўся за ім Мішка.
444 Рыў, рыў ды як зараве нечакана, аж матку перапалохаў, тая з бярлогі была выскачыла. Дні са два пух нос з таго часу, гарэў усё, Мішка і ў вадзе яго паласкаў, і аб матчыны бакі цёр, да сырой зямлі прыкладаў. Сяк-так адратаваў нос.
445 І цяпер, калі заўважыць чмяля, дык бокам, бокам ды за куст куды, падалей ад чортавай мухі. Вось вам і чмель! Пра вожыка і казаць не прыходзіцца, гэта ўжо такі звер, страшней якога, мусіць, няма і на свеце. Дапякалі Мішку і пчолы.
446 Хадзілі раз з маткай у глухі бор. Лазіла матка на хвою, залезла высока, высока, ледзь відно яе ад зямлі, з-за папараці, за якой прылёг Мішка. І вось, як зараве раптам маці, як затрашчыць нешта ўгары, сухія галінкі ляцяць, цярушацца, ды гуд пайшоў па ўсёй паляне.
447 Пакуль з маткай у ваду ўскочылі, у рэчку - тады толькі і ачухаліся, ад пчол адмахнуліся. І дні тры хадзіў сам не свой. Хварэў нават троху, у бярлозе адлежваўся. Вочы так паапухлі, што нічога не бачыў. Губы апухлі, нос, ні да чаго не дакрануцца.
448 Але ж якім потым мёдам частавала маці, - еў бы, здаецца, штодня ды смакаваў бы! Вось яны якія тыя пчолы былі! І хоць баяўся Мішка і жабы, і чмяля, і пчол, і вожыка, але бачыў, што матка на іх і вокам не кідае, зусім не баіцца.
449 І сапраўды, яны хутка выйшлі на вялікую паляну ў лесе. На ёй раскінуўся малады авёс. Ён яшчэ не паспеў, быў зеленаваты, і толькі дзе-нідзе трапляліся жоўтыя, залацістыя лапікі спелага. Ад лёгкага ветрыку хадзілі па аўсу дрыготкія хвалі, і яны поўнілі паляну ціхім, супакойваючым шолахам.
450 Любіў Мішка гэты шолах, гэтыя ціхія, ледзь чутныя галасы аўсяных каласоў. Ляжа ў баразёнку і прыслухаецца. Над ім глыбокае сіняе неба, высока, высока плывуць празрыстыя хмарынкі, пад імі плавае каршук, праляціць крумкач, пранясецца статак качак.
451 Памятае Мішка, як курылася пара над бярлогай і ад пары тае звісалі празрыстыя ледзяныя сасулькі - аб іх накалваў нос Мішка, калі намагаўся пад самую вясну выпаўзці з бярлогі. Любіць Мішка слухаць аўсяныя шолахі. А яшчэ больш даспадобы яму аўсяныя калосікі.
452 А яшчэ больш даспадобы яму аўсяныя калосікі. Салодкія яны, пахучыя, як матчына малако. І аскубае Мішка авёс, поўнымі жменямі заціскае ў рот, а калі прытаміўся хадзіць на задніх лапах, калі наеўся, тады прылёг і, прымяўшы лапай колькі сцяблінак, ляніва перабіраў іх губамі, смакаваў кожны колас.
453 Але цяпер, узгадаўшы матчыну абарону і клопаты, паслухмяна цялёпкаўся ў вадзе і падстаўляў пад матчыны лапы то адзін, то другі бок. Пасля купання весела бегаў па лесе, ганяўся за белымі матылямі, куляўся па зялёнай траве, каб хутчэй асушыцца.
454 Калі прыйшлі ў бярлогу, матка завалілася спаць. Бярлога была прасторнай і ўтульнай. Хапала цёплага моху, сухога ліста. Уверсе было багата пераплеценых карэнняў ад паваленага дрэва, так што столь была добрая, шчыльная, ніколі не прапускала дажджу.
455 Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакою, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Колькі разоў выбіралася мядзведзіца з Мішкам на гэтую дарогу, каб пагрэцца на сонцы.
456 І ніколі не сустракалі тут чалавека. Маці адпачывала, а Мішку не было ніякай ахвоты да сну. Ён у каторы ўжо раз абследаваў бярлогу, абнюхваў кожны каменьчык, кожны корань. Праўда, цікавага ў гэтым было мала. І калі ўсё гэта надакучыла Мішку, ён выбраўся з бярлогі на волю.
457 Там было весялей. Добра было пакуляцца ў верасках, пабегаць сярод папараці, пастаяць перад муравейнікам і, запусціўшы ў яго лапу, разварушыўшы, хуценька адскочыць убок і пазіраць, як бегаюць неўгамонныя мурашы, цягаюць сцяблінкі, перацягваюць белыя яечкі.
458 Раз такі скочыў з дрэва і сам Мішка. Думаў, што паляціць як матыль услед за вавёркай. І вось-вось, здаецца, зубамі за хвост учэпіцца, раскрыў ляпу шырэй, каб хваста не ўпусціць. Дык дзе ж ты бачыў! Секунда, дзве, і повен рот зямлі, ды нагу падбіў, так ляснуўся аб зямлю.
459 Добра яшчэ, што дрэва было нізкае, маглі б Мішкавы палёты кончыцца куды горш. Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні. Няхай яны, тыя вавёркі, лятаюць ды матылюшкі якія, а яму, Мішку, хопіць і па зямлі хадзіць ды на хвойкі лазіць.
460 Пакуль Мішка будзе ласавацца малінай, нам прыйдзецца сказаць некалькі слоў пра Вясёлую Бараду, ці інакш Барадатага, ды пра чорнага Жука. Сказаць, каб яны жылі ў вялікай паміж сабою згодзе - будзе няпраўдай.
461 Жук выскаляў зубы, пагрозліва бурчаў і, калі Барадаты не пакідаў сваіх ганарыстых выбрыкаў, Жук адыходзіў куды-небудзь пад куст, падалей ад назолы. Лежачы там у цяньку і ляніва адганяючы мух, Жук назіраў прыжмураным вокам за Барадатым, за яго фокусамі і вывертамі.
462 А чаго, чаго не вырабляў Барадаты! Вось ён забіраецца аж на самую верхавіну паваленага дрэва, гоцае адтуль з усіх чатырох капыцікаў на дол, - не раўнуючы, як лёгкая вавёрка ці той матыль. Вось ён убачыў высачэзны пень. Абышоў яго, панюхаў, лізнуў.
463 Вось ён убачыў высачэзны пень. Абышоў яго, панюхаў, лізнуў. Потым адышоў назад і, павярнуўшыся, пераскочыў яго з разгону, аж захрупасцелі капыцікі па зямлі, уздымаючы пыл над палянай, над вераскамі. І гэта не ўсё.
464 Вось ідзе чырвонаармеец. Барадаты ўжо тут як тут. Рожкі наперад і не дае праходу ні направа, ні налева. З дарогі не саступіць ды пагрозліва памахвае галавой. Ну што ты з ім зробіш? Чырвонаармеец дастае з кішэні махорку, сыпле на далоню, падстаўляе Барадатаму.
465 Збягаюцца тады вясёлыя чырвонаармейцы. Рогат, жарты. З Барадатага ды з Жука смяюцца.- Чаго толькі вы не падзялілі! Можна падумаць, што Барадаты і Жук такія ўжо адвечныя ворагі і што яны так не паважаюць адзін аднаго. Гэта зноў-такі няпраўда.
466 Калі пазнаёміцца з імі бліжэй, дык мы ўбачым, што яны самыя найлепшыя дружакі. І калі Барадаты фарсіў крыху перад Жукам, дык гэта толькі для выгляду, для адводу воч. Паспрабуйце-тка пакрыўдзіць каго-небудзь з іх, хоць бы Барадатага.
467 Паспрабуйце-тка пакрыўдзіць каго-небудзь з іх, хоць бы Барадатага. Тады такога дыхту задасць вам Жук, што вы дзесятаму закажаце крыўдзіць яго друга. Не адстане і Барадаты ў спрытнай абароне свайго прыяцеля.
468 Але хто ж такія Жук ды Вясёлая Барада? Адкуль яны ўзяліся? Як апынуліся ўсе разам? І пры чым тут чырвонаармейцы? Жук быў звычайным сабакам, звычайнай пароды. Ні асаблівымі здатнасцямі, ні асаблівымі талентамі ён не мог пахваліцца. Сабака, як і ўсе сабакі.
469 Сабака, як і ўсе сабакі. Толькі вось бок хіба крыху падпалены, дык гэта ўжо ад паходнага жыцця, прыпаліў, ля цяпла грэючыся ў халодную восеньскую ноч. Не такі ўжо прыгажун Барадаты - шэрая ўзлахмачаная поўсць, вечна ў рэп'ях, у саломе.
470 І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду. Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля. Такі часам вэрхал узнімуць, такую тузаніну, што хоць ты вадой іх разлівай.
471 Спектакль, дый годзе. А кончаць спектакль, ходзяць па шарэнгах, у вочы байцам пазіраюць. Ну, ясна, трэба скарыначку хлеба даць, цукрам пачаставаць. І давалі, і частавалі. Любілі чырвонаармейцы сваіх веселуноў і з батальёна іх не адпускалі.
472 Да таго любілі, што нават ганарыліся імі і задзіралі носа перад трэцім батальёнам, які не меў нікога - ні казла, ні Жука. Калі часам Барадаты па сваёй несвядомасці заходзіў пачаставацца ў трэці батальён, яго адразу ж знаходзілі і выводзілі адтуль.
473 Чырвонаармейцы другога батальёна баяліся, каб трэці батальён не скраў часам іхняга веселуна, іхняга барадатага актора. Скрасці не скрасці, а падкупіць маглі - дужа ласы быў Барадаты на цукар і на махорку.
474 Жук быў больш свядомым і свайму батальёну здрадзіць не мог - ніякія подкупы на яго не дзейнічалі. Нават агрызаўся часам на такія подкупы, і яго пакідалі ў спакоі. Ён быў таксама і больш храбрым, больш адважным, чым яго прыяцель.
475 Ён быў таксама і больш храбрым, больш адважным, чым яго прыяцель. Ён не баяўся страляніны, бою. Разам з байцамі ішоў у атаку, хадзіў ноччу ў дазоры і старанна выконваў там дазорную службу: ніякі вораг не мог падкрасціся непрыкметна ўначы да нашых часцей.
476 А Барадаты пры першым стрэле страчваў увесь свой ганарысты выгляд, з усіх ног кідаўся назад у абоз, за што і звалі яго часам дэзерцірам і саромілі перад усім батальёнам. Але якое ж у Барадатага сумленне? Стаіць, нізка апусціўшы галаву, вокам не міргне.
477 Ну, што ты з ім зробіш! Дык вось якія былі Жук ды Барадаты. І не дзіва, што чырвонаармейцы ганарыліся імі, частавалі іх, сваіх актораў, веселуноў, і задзіралі носа перад трэцім батальёнам. Але ў хуткім часе здарыліся тыя падзеі, пра якія мы абяцалі расказаць яшчэ ў канцы першага раздзела.
478 Гэтыя падзеі паставілі на другі план і Жука і Вясёлую Бараду, а трэці батальён пачаў задзіраць носа і перад першым і перад другім батальёнам. Аб гэтым мы далей і раскажам. Як Мішка трапіў на вайсковую службу Была ціхая летняя раніца.
479 Сонца яшчэ не паспела забрацца высока і пералівалася мільёнамі агеньчыкаў у роснай мураве, на палянах, паблісквала на вільготным лісці бяроз, рассыпалася залацістымі плямамі праз лапкі ялін, праз кучомістыя верхавіны хвой.
480 І калі трапляла сонца на спелыя ягады маліны, яны гарэлі як камні-самацветы. І пах ад іх ішоў далёка-далёка, праз лес, праз балота, да самае лесавое дарогі. Ягады пахлі летам, сонцам, зялёнаю муравою палян, ды чым толькі яны не пахлі! Знай толькі адно: еш, не лянуйся! І Мішка стараўся.
481 Спачатку абскубаў ягады лапай, еў, хапаўся, соп, набіваў повен рот малінай разам з лісцем, з маленькімі мурашкамі, з недаспелымі ягадамі. Калі ж наеўся, стаў больш пераборлівым: стаіць, прыглядаецца, самую спелую ягадзіну выглядае.
482 Выгледзіць маліну, на якой сонца больш пераліваецца, і нацэліцца паважна языком, старанна зліжа ягадзіну і вочы прыжмурыць ад вялікага задавальнення. Вялікі ласун быў Мішка! А ў гэты час па дарозе ішоў полк. Ішлі батальёны, адзін за адным.
483 За батальёнамі ішоў абоз, паскрыпвалі колы, пастукваючы на карэннях хвой і ялін. Зрэдку ржалі коні. Чуў гэта ржанне Мішка, але заняты ягаднай справай і не падумаў, што б то магло значыць. Ці мала коней іржуць на балоце, яшчэ часам балабонамі пазваньваюць, калі бываюць там на начлезе.
484 Дык вялікі то клопат гэтыя коні, дужа яны Мішку патрэбны! А полк тым часам спыніўся на адпачынак каля дарогі. Чырвонаармейцы пачалі разыходзіцца па лесе: хто па ваду, хто па сушняк для цяпла, а хто ў грыбы ды па ягады падаўся.
485 Чырвонаармейцы пачалі разыходзіцца па лесе: хто па ваду, хто па сушняк для цяпла, а хто ў грыбы ды па ягады падаўся. За імі следам пацягнуліся Жук і Вясёлая Барада. Хоць іх і не цікавілі дужа ягады, але ж не маглі адстаць ад кампаніі. Такую прывычку займелі за сваё паходнае жыццё.
486 А Мішка тым часам думаў ужо, як бы гэта падацца назад да роднай бярлогі, але троху пабойваўся маткі: няйначай дасць цяпер па карку за самавольную адлучку. Ды і месца было дужа прыгожае. Прыгравала сонца. Маліннік пах. Пад нагамі пасцілаліся пухнатыя махавіны, мяккія, цёплыя.
487 Зялёнае лісце бруснічніку ярка блішчэла на сонцы. Ну, як не пабегаць тут, не пабязуліць, не перакуліцца некалькі разоў цераз галаву ды, лёгшы на спіну, падняць угору свае куртатыя лапы і ўзірацца ў глыбокае сіняе неба, якое здавалася Мішку вялікім-вялікім возерам лесавым.
488 Толькі дзіва - на возеры сонца плыве, углядаецца з вышыні. Аж вочы прыжмурыў Мішка, да таго хораша на свеце жыць, калі гэта матка ёсць, і маліннік ёсць, і маленькія птушкі малінаўкі табе песні спяваюць ды сама ягада ў лапу просіцца.
489 Не жыццё Мішку - маліна! І толькі гэта ён на лапах падняўся ды сухую ігліцу з хрыбта абтрос, як, зірнуўшы перад сабою, амаль не самлеў, аж захаладала ў пятах. Проста перад ім вытыркнуўся з-за куста ніколі нябачаны ім звер.
490 Быў ён увесь белы, меў чатыры нагі, як і кожны звер, але былі ў яго яшчэ рогі. І самае страшнае - была ў звера дзіўная барада, яна матлялася з боку ў бок, наганяючы яшчэ болей страху на Мішкава сэрца.
491 Ніколі і нідзе не бачыў Мішка такой барады, ні ў бацькі свайго, ні ў шэрых ваўкоў, што трапляліся часам на лесавых сцежках, ні ў другіх звяроў і звярушак, з якімі даводзілася сустракацца. Ні ў зайца, ні ў лісаў, ні ў тоўстых барсукоў, ні ў калючага вожыка.
492 А звер усё ўглядаўся ў Мішку вялікімі шклянымі вачыма, нерашуча перамінаўся з нагі на нагу. Паварушыўся Мішка, каб павярнуцца як назад, намеціць шляху да адступлення. І адразу бачыць: барадаты звер нібы таксама выказвае намеры да адступлення, на цэлы крок назад падаўся.
493 Новы звер раптам напаў на Мішку, ухапіў яго зубамі за нагу. Новы звер быў падобны да вялікага ваўка, але розніўся ад яго сваёю масцю, была яна задужа чорная. То быў наш Жук, які прыбег, каб ратаваць Барадатага. Мішка налаўчыўся быў укусіць Жука за хвост.
494 Жук адскочыў як апантаны, але з яшчэ большай злосцю накінуўся на Мішку, і яны, кусаючы адзін аднаго, пакаціліся па паляне, уздымаючы цэлыя горы пылу і пажоўклага лісця. І такі вэрхал паднялі, такую тузаніну, што іх адразу ж прыкмецілі.
495 Але загінуць яму не давялося. Чырвонаармейцы надзелі яму нашыйнік і павялі ўрачыста да дарогі, дзе стаяў на прывале полк. Чырвонаармейцы былі з трэцяга батальёна. Яны былі надзвычай рады, што нарэшце і ў іх завялася такая цікавая звярушка, ды не абы-якая, а самы сапраўдны жывы мядзведзь.
496 Усе згрудзіліся, дзівіліся: што ж будзе Мішка з цукрам рабіць? Мішка зірнуў на цукар, лапай варухнуў: нічога, не кусаецца. Тады асцярожна панюхаў - не, нічым асабліва страшным не пахне. Тады зусім асмеліўся і языком лізнуў. Спадабалася. Узяў лапай цукар і на язык паклаў.
497 Да чаго ж добра! Аж вочы прыжмурыў. Доўга смактаў кавалачак, ласаваўся, прагна пазіраючы кругом, а ці не дадуць яму яшчэ кавалачак. І калі далі другі, да таго асмеліўся, што нават руку чырвонаармейцу лізнуў, ад вялікага пачуцця свайго, ад мядзведжай падзякі.
498 Адным словам, увесь полк палюбіў Мішку за яго вясёлы нораў, за вялікі спрыт і ўсякае ўмельства ў немудрашчых справах мядзведжых. Толькі Жук пазіраў падазрона на Мішку, выказваў яўныя намеры ўхапіць яго знянацку за вуха ды злосна вурчаў, калі Мішка падыходзіў да яго бліжэй.
499 Але Барадаты не рашаўся, нягледзячы на вялікія махорачныя спакусы. Як-ніяк апасаўся за бараду. Возьме гэты Мішка ды раптам вырве, як жа тады жыць Барадатаму без свае красы. Каб казёл ды без барады! Ніколі не бачана гэта на свеце.
500 А можа, і ад крыўды галасіў Барадаты. Гэта ж трэба, ніхто не звяртае на яго ўвагі. Заняліся гэтым паганцам. І шмат было патрэбна часу, каб памірыць Мішку з Барадатым і Жукам, зрабіць іх шчырымі прыяцелямі, дружбакамі. Так трапіў Мішка на вайсковую службу.
501 Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей. Мішку зрабілі моцны нашыйнік і прывязалі да воза вяроўкаю. Мішка спачатку ўпіраўся, не хацеў ісці, валокся ўслед за возам. Ну якая ж ахвота на прывязі хадзіць, калі да гэтага часу Мішка хадзіў усюды па сваёй ахвоце, па свайму надуму.
502 Тады пасадзілі Мішку на воз. Гэта здавалася Мішку за лепшае: ніякіх табе клопатаў і трудоў, сядзі ды кругом паглядвай на людзей, на коней, на высокія дрэвы паабапал дарогі. Ды ці мала чаго цікавага можна ўбачыць з воза, чаго раней ніколі не бачыў ён, жывучы ў глухой бярлозе.
503 Так выступіў Мішка ў неспадзяваны для сябе паход. Спаў, драмаў. Сніў сны свае лесавыя, мядзведжыя. Усё верзлася ў сне: несусветная ягада-маліна, вялікая-вялікая, у самы раз у дзве лапы ўзяць, на ўвесь рот упіцца сокам малінавым.
504 Ды дзе ты яе возьмеш: ніяк лапай да яе не дастаць. Вось-вось, здаецца, ухопіш яе, нос пах адчувае, па самым носе стукаецца гэта ягада, ды падскоквае потым угору, высока-высока, пад срэбраны месяц, пад сінія зоры. Аж падскочыў Мішка за ёю, за малінай, за ягадай.
505 Аж падскочыў Мішка за ёю, за малінай, за ягадай. Падскочыў і прачнуўся. Была ноч. Ціха рыпалі колы ў возе, ды самы воз мякка калыхаўся па дарозе. Сама дарога нібы плыла ў туманах, у месячным святле. Наперадзе коні храплі, палахліва стрыглі вушамі, чуючы Мішкаў дух.
506 Поплеч з возам ішоў маўклівы Жук, за ім Вясёлая Барада. А над дарогай, над лесам, над маўклівымі групамі людзей, над вазамі распасцерлася глыбокае неба, гэтае возера лесавое. У ім хадзіў срэбраногі месяц ды пераліваліся такія яркія і пухнатыя зоры.
507 Агледзеўся Мішка, уздыхнуў, нос у цёплыя лапы схаваў і зноў задрамаў. Дзіўны хворы, цукар і казлоў тытунь Дзень за днём прызвычаіўся Мішка да вайсковай справы. Праўда, справа гэтая не была дужа цяжкай, бо прывучалі яго паволі, дый спецыяльная для яго навука не была такой ужо хітрай.
508 Трэба было дысцыплінаваць Мішку, прывучыць да парадку, каб ведаў сваё месца і нескладаныя абавязкі палкавога веселуна. З гэтымі абавязкамі ён спраўляўся досыць шчыра, заўзята, і таму любілі яго і паважалі з кожным днём усё больш і больш.
509 Былі за Мішкам і такія-сякія промахі праз яго выключную прагнасць да ласункаў. Едучы на капцёрскім возе, дзе былі складзены розныя батальённыя харчы, Мішка пранюхаў пра мяшок з цукрам. Употайкі, каб ніхто не бачыў, прадраў Мішка мяшок і на поўны рот пачаў паціхеньку ласавацца цукрам.
510 Ваўсю стараўся і ўдзень і ўначы, сядзіць ды цукар цягае, хрумстае сабе, скасавурыўшы вочы на Барадатага, які не адставаў ад воза ні на крок, бо і яму перападалі часам з гэтага воза тыя ці другія пачастункі: скарынка хлеба, кашы лыжка ці што іншае там па яго густу.
511 Хрумстае Мішка цукар аж сапе і ні пра якія харчы не дбае. Нічога другога ў рот не бярэ, акрамя хіба малака ды вадзіцы чыстай. Занепакоіліся чырвонаармейцы, бедаваць пачалі, пабеглі па доктара ветэрынарнага.
512 І толькі гэта Мішка пра спакой пачуў, як на яго нібы сверб напаў. Пачаў такія фокусы вырабляць, што з воза пыл сыпаўся. Жук, які бег побач з возам, пачаў так брахаць, што доктар аж вушы заткнуў. І чаго, чаго не вырабляў толькі Мішка: і на галаву станавіўся, і на задніх лапах скакаў.
513 І хоць было тут багата смеху ды жартаў, аднак скончылася ўсё гэта для Мішкі даволі сумна і з вялікім канфузам. Колькі ні ўпіраўся ён, не выказваючы асаблівых намераў пакінуць абжытае месца на возе, усё ж давялося перасяліцца яму на новую кватэру, на другі воз.
514 Троху ўзлаваў Мішка за ўсялякія непрыемнасці пры перасяленні, а адны непрыемнасці пацягнулі другія. Калі крыху ўсё ўціхамірылася, супакоілася, Мішка ўчыніў дэталёвы агляд сваёй новай кватэры, абнюхаў кожны мяшок, прамацаў кожную скрынку.
515 Нічога выдатнага, тым больш цікавага для сябе, ён там не знайшоў. Вялікая, скажам, карысць для яго ў пачках махоркі, якую намацаў ён у адной са скрынак. Адно гаркацінне, дый годзе. І каб трохі спагнаць сваю злосць за няўдачу, Мішка надумаўся разгрузіць воз, каб ямчэй прымасціцца нанач.
516 Гэтую разгрузку ён наважыўся распачаць з тытуню. Нядоўга думаючы, узяў пачак махоркі і - бац на дарогу. І вось тут здарыліся непрадбачаныя падзеі, якія аказалі значны ўплыў на шчырае сяброўства нашых артыстаў: Мішкі, Барадатага і Жука.
517 Кінуў гэта Мішка пачак махоркі на дарогу. І дзівіцца: адкуль узяўся Барадаты і - цап за махорку. Ідзе за возам, пачак жуе, толькі барада сівая трасецца. І чым больш Мішка глядзеў, тым больш здзіўляўся: у Барадатага ад пачкі толькі бандэроля засталася, і тую старанна аблізваў ласун.
518 Тут і Жук умяшаўся ў справу. Убачыў, што з таварышам нешта нялюдскае робіцца. Падскочыў да яго, у пысу нюхнуў, бараду лізнуў. Лізнуў і адскочыў, - чыхаць пачаў. Да таго ж тая барада тытунём смярдзела, не раўнуючы, як піпка палкавога заўхоза.
519 А Барадаты тым часам зусім абязножыў, з голасу сышоў, усё намагаўся на зямлю пакласціся ды вочы на лоб выпінаў. Кінуўся Жук на дапамогу: і так і сяк казла варушыў, бокам падпіраў, за рогі падымаў - нічога не дапамагае. Хіліцца Барадаты на дарогу і - ніякага ратунку.
520 Бачыць Жук, што бяда, і давай каравул крычаць, трывогу ўзнімаць. Такі брэх падняў, што ўсе людзі збегліся. Ведалі, што Жук па-дарэмнаму не брэша. А Мішка, седзячы на возе, прыглядаўся ўсё да падзей і здагадваўся, што адбываецца нешта нядобрае.
521 А калі людзі прыбеглі, кінуў свае доследы над скрынкамі, зашыўся ў мяшкі, ляжыць сабе і не лыс. Тым часам узяліся за Барадатага. Вадой акацілі, сывараткай напаілі, сяк-так адхаялі Бараду да раніцы, на ногі паставілі.
522 Шукалі вінаваўцу, а Мішка пазіраў з воза і ў вус не дзьмуў. Але ці сумленне загаварыла, ці надакучылі Мішку ўсе гэтыя нецікавыя мяшкі, дзе не было ні драбочка цукру, кінуў ён свае аперацыі па выгрузцы.
523 Барадаты ж, нягледзячы на перажытыя хваляванні, пачаў адчуваць да Мішкі вялікую павагу і прыязнь: ніхто і ніколі так багата не частаваў яго махоркай. Недастача махоркі была, канешне, выяўлена, але ніхто не мог западозрыць у гэтым Мішку - навошта яму такое гаркацінне.
524 Ну, а Барадаты не меў прычыны выкрыць сакрэт, мо па несвядомасці, мо па таварыстве. Падзея з тытунём была забыта, ды і сам Мішка пачаў рабіцца больш акуратным і дысцыплінаваным. К таму ж, каб не было ў Мішкі залішніх спакусаў, перавялі яго на трэці воз, у ружэйна-кулямётны парк.
525 На гэтым і закончыў ён свае доследы і прымірыўся з пайком, які акуратна выдаваўся яму штодня. Галадаваць жа Мішку не даводзілася, хапала пайка. Ды акрамя пайка даставалася. Чым толькі не частавалі палкавога ўлюбёнца: і хлебам, і кавалачкам цукру, і добрай косткай барановай, і квартай свежага малака.
526 Заставалася нявырашанай пакуль што справа з яго абмундзіраваннем, з Мішкавай амуніцыяй. Але аб гэтым далей. Справы з генеральскім мундзірам На адным з прывалаў, калі адпачывалі і весяліліся чырвонаармейцы, Мішка выкідваў свае чарговыя нумары.
527 Як фанабэрыцца польскі пан і точыць зубы на нас. Як паны мужыкоў бізунамі частуюць. Як рабочы пану галаву звярнуў. Шмат чаго навучыўся паказваць Мішка, і ў яго артыстычнай справе актыўна дапамагалі Барадаты і Жук.
528 Жук звычайна падносіў у зубах Мішку якія-небудзь артыстычныя рэчы: палку, капялюш альбо барабан. Падносіў і, пачціва вільнуўшы хвастом, адыходзіў і скромна пазіраў на «прадстаўленне», падымаючы ў патрэбную хвіліну гучны або ціхі брэх. Гэта былі своеасаблівыя Жукавы апладысменты.
529 Яго хутка лавілі і прыводзілі сілком да Мішкі. Давалі зноў каманду, і Мішка паважна браўся абедзвюма лапамі за казлову бараду і даволі энергічна трос яе злева направа, торгаў уніз, прыгінаючы Барадатага да самай зямлі, ставячы яго на каленкі.
530 Мішка станавіўся на заднія лапы, хапаўся з жахам за бакі, валіўся на зямлю, пераварочваўся на хрыбет і дрыгаў куртатымі нагамі ў паветры, старанна высунуўшы язык. Мішка з такой дасціпнасцю выконваў гэты нумар, што ўсе хапаліся за жываты ад смеху.
531 Мішка, канешне, нічога не меў супраць гэтай пастановы, бо асабліва не разбіраўся ў такой тонкай справе, як амуніцыя. Доўга думалі і гадалі, у якую форму апрануць артыста: у пяхотную, кавалерыйскую або лётніцкую.
532 А каб адзначыць усе Мішкавы заслугі перад палком, парашылі Мішку абмундзіраваць: боты даць, шаблю даць, мундзір уланскі, штаны з лампасамі залатымі. Заваляўся-такі мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі.
533 Заваляўся-такі мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. І хоць мундзір уланскі быў кавалерыйскай формы, але доўга не спрачаліся хлопцы - варожая кавалерыйская форма можа і пешака хадзіць. І прыступілі да справы. Але тут аказаліся сякія-такія цяжкасці.
534 Калі Мішка даволі абыякава прымаў пастанову аб яго амуніцыі, дык калі справа падышла да яе практычнага вырашэння, Мішка стаў на дыбкі. І тут усе ўбачылі, што Мішка, які меў вялікі спрыт да ежы, нічога не разумеў у адзежы і выступіў супраць яе досыць сурова.
535 Спачатку ўсё ішло ціха і мірна. Мішка дужа ўпіраўся, соп, крактаў, касавурыў вокам, нават намагаўся на спіну легчы, калі некалькі чырвонаармейцаў прыводзілі яго да баявога выгляду, нацягвалі мундзір і штаны.
536 Нават спрабаваў кусацца, калі пачалі чобаты нацягваць, але, атрымаўшы злёгку па загрыўку, артыст супакоіўся і даўся, каб прывязаць шаблю і прымацаваць шапку. Выгляд у Мішкі быў сапраўды важнецкі - мундзір блішчаў, лампасы блішчалі, а раззлаваны Мішка грозна і сурова пазіраў навокал.
537 Прыняўшы гэта за надругу над сваёй асобай, Мішка кінуў такі ўзлаваны позірк, што Барадаты, які стаяў побач, сігануў маланкай у кусты, ды і Жук палічыў за лепшае адысціся ад яго падалей. І тут пачалося прадстаўленне, якога яшчэ ніколі не бачылі чырвонаармейцы.
538 А Мішка тым часам падняўся, стаў на заднія ногі, анучы атрос, скінуў шаблю, бразнуўшы ёю аб хвойку, і з пакрыўджаным выглядам пайшоў панура ў бок ад народу. На ім застаўся адзін толькі мундзір, мундзір без штаноў.
539 Супраць мундзіра Мішка чамусьці нічога не меў, магчыма, таму, што мундзір гэты не замінаў яму асабліва ў хадзьбе. І колькі ні намагаліся потым хлопцы ўладзіць справу з Мішкавымі штанамі, нічога не выходзіла.
540 Чаго, чаго не рабіў ён з імі, з гэтай адзежынай. Тапіў у балоце, хаваў пад корч, і калі намагаліся хлопцы ў чацвёрты раз апрануць артыста, ён зноў урачыста іх скінуў, разадраўшы на дзве палавіны. Але на гэты раз ён не стаў ні хаваць іх, ні тапіць у балоце.
541 З самым суровым выглядам палез Мішка, трымаючы адзежыну ў зубах, на самую высокую хвойку і, прымасціўшыся на самым высокім суку, канчаткова і беспаваротна расправіўся з ненавіснай адзежынай. Парваў штаны на дробныя мэтлухі і, урачыста скінуўшы іх з дрэва.
542 Так закончыліся ўсе спробы абмундзіраваць Мішку. Незвычайны кулямётчык Полк ішоў усё далей і далей. Некаторымі днямі праходзілі больш чым па паўсотні вёрст. Белапалякі адступалі. Часам завязваліся ўпартыя баі, і тады Мішкаў абоз адпачываў.
543 Якая там, скажам, весялосць з капцёрамі ды з абознікамі. І хадзіў Мішка сам не свой, агрызаўся на Барадатага, намагаўся без дай прычыны Жука пакрыўдзіць і ўсё стараўся наступіць яму лапай на хвост, каб хоць чым-небудзь выказаць сваё нездавальненне.
544 І сапраўды, казёл, даўно звыкнуўшыся са стральбой, не звяртаў на яе аніякае ўвагі і абыякава жаваў жменьку мурожнага сена, скрадзенага з чужога воза. А Жук, той нават вочы ленаваўся расплюшчыць, калі чуў стрэл, і толькі варушыў вушамі, адганяючы імі назойлівых мух.
545 На Мішку ж стрэл падзейнічаў задужа, ён ніяк ачухацца не мог, палахліва пазіраў на вінтоўку, і калі казаць па сакрэце, дык нават жыватом захварэў, і доўга адпойваў яго доктар чарнічным узварам. Так пачалася стралковая вучоба для Мішкі.
546 І нават патроны падносіць навучыўся. Кулямётчыкі страляюць, а Мішка бегае да павозкі і каробкі з кулямётнымі істужкамі падносіць, набярэ цэлую груду пад пахі і нясе, з нагі на нагу перавальваючыся, крэкчучы, сапучы.
547 У хуткім часе і падаўся Мішка на фронт у кулямётную каманду і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх бойках на перадавой лініі. І часта дзівіліся белапалякі, назіраючы за незвычайным байцом-кулямётчыкам. Ведалі яны, што стаіць за горкай чырвоны кулямёт, але збіць яго ніяк не маглі.
548 Часам здаралася, што маўчыць кулямёт, ні адным стрэлам не абзавецца. І толькі гэта надумаюцца палякі ў атаку рушыць, каб горку забраць, як бачаць - па лагчыне, побач з горкай, хуценька-хутка перабягае дзіўны баец - няўклюдны, здаецца, кашлаты, нязграбны.
549 Ад горкі бяжыць на чатырох, а назад на дзвюх нагах, прыгнуўшыся як мага да зямлі, і пад пахамі цэлыя склады патронаў. І толькі прамільгне ён у лагчыне, тады ў атаку не хадзі, - захлібаецца чырвоны кулямёт, ваўсю строчыць сваёй ніткай свінцовай, смяртэльнай.
550 Паспрабуй сунься на гэтую нітку. То Мішка хуценька бегаў па патронныя істужкі на патронную двуколку, якая стаяла за лагчынай, схаваная ў кустах. І як толькі прыносіў новы запас, кулямёт пачынаў страляць так, што белапалякам і ў галаву не магло ўзбрысці сунуцца ў атаку.
551 І доўга намагаліся яны ўлучыць зручную хвіліну, каб падстрэліць Мішку ў лагчыне. Але дзе там. Нязграбны з выгляду баец так спрытна бегаў, так зліваўся сваім колерам з шэрым колерам зямлі, што не толькі падстрэліць, але і прасачыць за ім было надзвычай цяжка.
552 Так зрабіўся Мішка сапраўдным франтавым байцом. А хутка пачаў у героі выходзіць, аб Мішку загаварыла ўся дывізія. Падзеі адбываліся позняю ноччу, пры выступленні, пры пераходзе праз шырокую і глыбокую раку.
553 Мішка з кулямётчыкамі перапраўляўся на паплаўках на другі бераг. З імі быў кулямёт, былі патроны. Мішка сядзеў на плыце, прыслухоўваўся да начной цішыні, прыслухоўваўся да ўсплёску вёслаў, да ледзь чутных галасоў на рацэ - побач плылі яшчэ паплаўкі.
554 На іх былі чырвонаармейцы. Цішыня прарывалася рэдкімі вінтовачнымі стрэламі. То стралялі з другога берага белапалякі, стралялі ўсляпую, не бачачы і не ведаючы, што падбіраецца пад іх немінучая бяда. Слухаў гэтыя стрэлы Мішка, успамінаў матку, родную бярлогу, заліты сонцам маліннік.
555 Барадатага, які застаўся ў абозе. Успамінаў і засумаваў трошкі. Але адчуўшы Жукаў брэх - той дзесьці паблізу таксама прымаў удзел у пераправе, - павесялеў Мішка, прыбадзёрыўся, пачаў веслярам дапамагаць, заграбаючы, як вяслом, ваду сваёй шырокай і кіпцюрыстай лапай.
556 Былі ўжо недалёка ад берага. І тут нечакана іх заўважылі палякі. Пачалася шалёная страляніна. Задзвінкалі кулі навокал, уздымаючы цэлыя фантаны пырскаў і ўздзіраючы пеністыя дарожкі на вадзе, калі траплялі ў раку. Вось заўважыў Мішка: шыпяць пад імі два паплаўкі, прабітыя куляй.
557 Шыпяць паплаўкі, выходзіць з іх паветра, і ўсё ніжэй і ніжэй нахіляецца плыт, ужо Мішкавы лапы ў вадзе, халоднай, чорнай, імклівай. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі.
558 І, доўга не думаючы, кінуўся Мішка ў ваду, нырнуў з галавой. Выплыў, ухапіўся зубамі за вяроўкі, якімі былі падвязаны перабітыя паплаўкі, і паплыў, цягнучы за сабою ўвесь плыцік. Цяжка плысці па рацэ, збівае вада з ног, зганяе ўбок. Але намагаецца з усіх сіл Мішка, шырока заграбае чатырма лапамі.
559 Стараецца Мішка і вось чуе ўжо цвёрдае дно пад нагой. На хвілінку спыніўся, каб перадыхнуць, адпачыць. Саскочылі з плыта кулямётчыкі, падхапілі кулямёт на рукі, патроны і па пояс у вадзе кінуліся на бераг, дапамагчы стомленаму Мішку выбрацца на сухое.
560 І праз якую хвіліну, прымасціўшыся за нізкай капой сена, ірвануў кулямёт бліскучаю істужкай агню. Загрымеў ён грознымі перакатамі, пасылаючы ў цемень ночы гаручы свінцовы віхор. Агонь палякаў быў збіты, знішчаны.
561 І пакуль грымеў кулямёт, праз раку спакойна пераправіліся яшчэ колькі соцень чырвонаармейцаў, прыйшло папаўненне, і бераг стаў нашым. Так паспрыяў Мішка нашай перамозе, выратаваўшы ў час кулямёт і кулямётчыкаў.
562 І з якіх толькі палкоў не прыходзілі чырвонаармейцы падзівіцца на казачнага артыста-кулямётчыка, прывітаць яго са славай і перамогай. Гэтую славу дзяліў з Мішкам і яго заўзяты таварыш Жук, які апынуўся разам з ім на заваяваным беразе.
563 І сапраўды, праз якія дні два Барадаты пераправіўся праз мост і далучыўся да сяброў. І радасці колькі было ў яго: ён і скакаў, і кідаўся ў рожкі, і спрабаваў на галаву нават стаць, і ніяк у яго гэта не выходзіла.
564 Не ведаў казёл, што і рабіць ад вялікіх пачуццяў, і хапіўшы шматок сена, паднёс яго ў падарунак сябрам. Тыя хаця і адмовіліся пачціва ад такога шчырага падарунка, але не прамінулі лізнуць па чарзе ў самую бараду ў знак вялікай дружбы.
565 Тыя хаця і адмовіліся пачціва ад такога шчырага падарунка, але не прамінулі лізнуць па чарзе ў самую бараду ў знак вялікай дружбы. Лізнулі і пачалі чыхаць. Як-ніяк, іх любімы таварыш не пакідаў сваіх дрэнных звычак, не пакідаў ласавацца махоркай.
566 Таму і ад барады ішоў заўсёды такі цяжкі дух, што Жук задзіраў нос як мага вышэй, каб гэтага пазбавіцца. Але што ж ты зробіш з гэтым тытуннікам! Усё ж такі таварышы. Таму і даравалі яму звычайны гэты тытунёвы грэх.
567 Як Мішку скралі і што з таго выйшла Мішкава вядомасць рабілася з кожным днём усё большай і большай. І Мішкавы кулямётчыкі назіралі часам падазроныя паводзіны некаторых дэлегацый, якія прыходзілі нібы падзівіцца са славутага артыста.
568 Задужа ўжо залішне частавалі цукрам, прыносілі спецыяльныя порцыі добрага мяса, абпойвалі Мішку малаком. Відаць было, што Мішку хочуць падкупіць, каб тым ці іншым манерам пераманіць яго да сябе з трэцяга батальёна.
569 Слабы быў характар у Мішкі на ўсякія ласункі. І вось аднае начы, якраз перад самым наступленнем, не стала Мішкі. Быў Мішка і няма Мішкі! І не маленькі, здаецца, не іголка якая-небудзь, а знайсці ніяк не маглі.
570 Абшукалі ўсе прыдарожныя кусты і лагчынкі, перавярнулі дагары нагамі ўвесь абоз - а можа, Мішка ў возе схаваўся, - але ніякіх слядоў Мішкавае прысутнасці знайсці не маглі. Пыталіся ў Барадатага і Жука, але якія з іх адказчыкі. Хадзілі абодва як тручаныя мухі, таксама па Мішку сумавалі.
571 Барадаты нават кінуў махорку ў чырвонаармейцаў выпрошваць, да таго заселі ў яго галаве невясёлыя думкі аб загінуўшым без усякіх вестак таварышу. Прайшоў дзень, за ім яшчэ дзень, цэлы тыдзень прамільгнуў непрыкметна, а Мішкі няма і няма. Ні духу ні слуху аб батальённым артысце.
572 І сяк і так думалі чырвонаармейцы. І не знаходзілі адказу на свае думкі. Але гарачыя былі дні: паходы, штодзённыя бойкі, і хутка ў паходных клопатах пачалі забывацца на Мішку. І зусім нечакана і непрадбачана адбылася цёплая сустрэча са сваімі артыстамі.
573 Полк размясціўся на начлег у лесе. Расклалі цяпельцы, абагрэліся, павячэралі, спаць ляглі. А пад самую раніцу дазоры натрапілі паблізу ад трэцяга батальёна на цікавую сцэнку. На невялічкай палянцы сядзелі Мішка, Барадаты і Жук і спраўлялі не то ўрачыстую вячэру, не то шыкозны баль.
574 Розныя харчы былі пакладзены пад кустом ляшчыны. Тут былі і сухія тараны, і кансервы, і сцягно кабана, дзесяткі са два селядцоў. Збоку ляжала некалькі пачак махоркі. Мішка, яўны завадатар усёй пачэснай кампаніі, сядзеў на невялічкім пеньчыку і старанна разбіваў аб камень бляшанку кансерваў.
575 Барадаты, які скароміны асабліва не паважаў, налягаў больш на селядцы і на цукар і, пажаваўшы селядцовага хваста, кідаўся з усіх ног да ручая, каб суняць крыху смагу пасля селядцовай солі. Урэшце прыяцелі наеліся і, крэкчучы, сталі масціцца адпачываць.
576 Барадаты пасля такой сытнай ежы ласаваўся махоркай і жаваў яе, соладка прыжмурыўшы левае вока, а правым назіраючы за сваімі дружбакамі. Тут іх і накрылі. Чырвонаармейцы не ведалі спачатку, што рабіць: радавацца ці з Мішкам лаяцца.
577 Знойдзеныя харчы гаварылі аб яўным рабаўніцтве, і прычынай ва ўсім гэтым быў няйначай Мішка. Капцёры палка, убачыўшы Мішкавы харчовыя запасы, кінуліся з перапуду да сваіх вазоў, але там было ўсё ў парадку, усё на месцы, ніякага крадзяжу не аказалася.
578 І толькі калі дасталі яны паўкацялка мёду, спакусіўся Мішка і цёмнай парою пайшоў за імі, ішоў аж да самага палка. А там накінуліся на Мішку, звязалі яго, прывязалі да воза вяроўкамі. Так і вандраваў Мішка ў другім палку зусім другой дывізіі, увесь час прывязаны да воза.
579 А калі і адвязвалі яго, дык пасля колькі дзён дарогі Мішка страціў усякую надзею вярнуцца ў родны батальён. Але за час паходу палкі зноў збліжаліся і, як бачым, нават начавалі ў адным лесе непадалёчку адзін ад аднаго.
580 Але за час паходу палкі зноў збліжаліся і, як бачым, нават начавалі ў адным лесе непадалёчку адзін ад аднаго. Тут Мішка і ўчуў уначы галасы сваіх таварышаў, Жука і Барадатага, і, пайшоўшы на гэтыя галасы, патрапіў зноў у родны батальён.
581 Але, успомніўшы пра некаторыя харчовыя склады, якія па несвядомасці лічыў за сваю ўласную маёмасць, Мішка надумаўся перацягнуць гэтыя запасы ў родны батальён і перацёг сёе-тое паціхеньку з чужога палка.
582 Урэшце прымірыліся. Узялі з капцёраў пэўную кантрыбуцыю харчамі на ўтрыманне артыстаў і, не пакідаючы ўшчуваць іх, аддалі ім забраныя Мішкам харчы. Так вярнуўся Мішка ў свой родны батальён, да сваіх заўзятых дружбакоў-таварышаў.
583 Не ганяйся, Мішка, за пеўнем - у бяду трапіш Чырвонаармейцы казалі праўду, калі папракалі капцёраў другога палка ў не зусім добрым абыходжанні з Мішкам, у благім выхаванні яго. Мішкава знікненне мела для яго не зусім добрыя вынікі ў яго характары і звычках.
584 Жук, асабіста не зацікаўлены ў Мішкавых справах, у злачынцы не трапіў і застаўся ў баку ад гэтай справы. Падзеі ж разгарнуліся такім чынам. Батальёнам даручана было выбіць белапалякаў з аднаго сяла. Пачалося наступленне.
585 Некалькім ротам удалося хутка заняць акраіны сяла, агароды, прыгуменні. У гэты час і трапіў Мішка ў прыгоды. Трапіўшы на агароды, ён напароўся на пеўня і, прызнаўшы, відаць, яго за цецерука, кінуўся спрытна лавіць, ганяючыся за пеўнем па ўсіх агародах і ломячы платы.
586 Але як бы там ні было, Барадаты шчыра хацеў падсабіць свайму таварышу злавіць наравістую птушку і старанна бегаў і скакаў за пеўнем, імкнучыся забегчы яму наперад, каб адрэзаць усякія шляхі да адступлення.
587 На гэтым і кончыліся б Мішкавы злачынствы, каб, ганяючыся за пеўнем, не натрапіў ён на пасеку. Але, як толькі ўчуў пчаліны дух, страціў Мішка ўсякі розум. Забыўся на ўсе свае ганаровыя абавязкі і, нядоўга думаючы, пачаў драць вулей.
588 Сунуўся быў і казёл у пчаліную справу, але хутка, апанаваны пчоламі, густа пасеўшымі на кудлатую бараду, кінуўся ашалелы з пасекі, не пераводзячы дух, маланкай пранёсся ў батальён, нагнаўшы перапуду і жаху на мірнага Жука.
589 А на пасецы ўсё стараўся Мішка. Ён і так і гэтак намагаўся ўзарваць невялічкія дзверцы ў пчалінай калодзе, каб прасунуць лапу да мёду. Але дзверцы былі моцна прымайстраваны, і ўсе намаганні Мішкі канчаліся яўнай няўдачай.
590 Мішка злаваўся, біў лапамі па вуллі, грыз зубамі дзверцы - нічога не дапамагала. Пчолы заўзята абаранялі сваё жыллё, сляпілі Мішку вочы, кусалі ноздры, язык, лезлі ў кудлатую поўсць. Пах мёду кружыў Мішку галаву, і ён не думаў адступаць, не паспытаўшы салодкага.
591 І калі ўбачыў, што ўсе яго намаганні ні да чаго не прыводзяць, тады прыйшла яму ў галаву геніяльная думка. І без лішніх разваг ухапіў Мішка аберуч вулей і кінуўся з ім наўцёкі, туды, дзе стаяў яго трэці батальён. Жука і Барадатага як вадой змыла - уцяклі ў кусты ад пчол.
592 Урэшце здаўся і сам Мішка. Апанаваны пчоламі, ён кінуўся бегчы ў рэчку і толькі там пазбавіўся ад іх нападу, крыху ачухаўся ад сваіх злачынных прыгод. Тут і злавілі чырвонаармейцы Мішку, каб пакараць яго за ўсе злачынствы: і за пеўня і за пчол.
593 Пчаліны вулей, крыху падкурыўшы яго дымам, каб не дужа кусаліся пчолы, аднеслі назад на пасеку і паставілі на месца. А Мішку прыцягнулі да суровага адказу разам з актыўным саўдзельнікам злачынных спраў - Барадатым.
594 Доўга ўшчувалі яны Мішку за ўсе ягоныя правіннасці, якія ўскладняліся яшчэ тым, што Мішка ўцягнуў у злачынства маладога і маласвядомага Барадатага. І парашылі чырвонаармейцы: за ўсе ганебныя ўчынкі пазбавіць Мішку і Барадатага іх артыстычнае годнасці і прагнаць з палка.
595 Мішка сядзеў ні жывы ні мёртвы і толькі соп, пачосваючы пакусаныя пчоламі месцы. Пыса ў яго ўся распухла ад пчаліных пакусаў. Запухлі вочы і нос, і ўвесь ён быў змізарнелы, разгублены, укачаны ў саломенную пацяруху і рэп'і - нахапаўся, ганяючыся за пеўнем.
596 Жук прыслухоўваўся да справы з філасофскім спакоем: ён заўсёды паважаў закон і парадак. Паглядзелі чырвонаармейцы на сваіх актораў, пашкадавалі. Як-ніяк Мішка і Барадаты зрабілі свае правіннасці па выключнай сваёй несвядомасці.
597 І сапраўды, як было не смяяцца, калі сам Мішка быў так забінтаваны ад пчаліных пакусаў, так перамазаны ёдам, што быў падобны на агароднае пудзіла, якое ставяць ад вераб'ёў. Выгляд меў далёка не ваяцкі. Але ж справа не ў выглядзе. Справа ў натхненні.
598 А Мішка ў гэты дзень граў з выключным натхненнем, з вялікай шчырасцю і любоўю. Іначай і быць не магло пасля такіх хвалюючых перажыванняў. Даліся ў знакі Мішку гэты няшчасны певень і пчолы. І доўга потым абыходзіў ён за вярсту тыя месцы, дзе пахла мёдам ці пеўнямі.
599 Мішка ў лётчыкі падаецца, а пасля ў кавалерысты Як мы ўжо ведаем, Мішку навучылі быць спецыялістам па пяхотнай справе. Добра ведаў маршыроўку, некалькі нумароў з вінтоўкай: узяць на каравул, на рамень, на плячо, умеў падносіць патроны да кулямётаў.
600 Але на гэтым і канчаліся яго веды. І вось здарылася так, што Мішка ледзь не трапіў у лётчыкі, а пасля зрабіўся нават на некаторы час нядрэнным кавалерыстам. Усё гэта адбылося так. Аднае раніцы чырвонаармейцы заўважылі над сабою белапольскі самалёт.
601 У Мішкі ж быў надзвычайны нюх. І павёўшы некалькі раз носам у паветры, Мішка заўважыў нешта для сябе незвычайнае. Хутка падаўся ў напрамку да пахаў, якія даносіліся з лесу. Праз якія дзвесце - трыста крокаў Мішка выйшаў на вялікую паляну, недалёка ад свайго батальёна.
602 І тое, што заўважыў ён там, прымусіла яго насцярожыцца і доўга пазіраць з кустоў, хаваючыся за іх лісцем. На палянцы стаяла машына, якую ніколі Мішка не бачыў поблізу. І каля машыны завіхаўся чалавек у нейкай чужой, незнаёмай для Мішкі форме.
603 Каб ямчэй працаваць ля матора, чалавек скінуў мундзір і папружку з рэвальверам. Улучыўшы хвіліну, Мішка сцягнуў мундзір і пачаў за хвастом самалёта паціхеньку апранацца ў яго. Як мы ведаем, Мішка нічога не меў супраць мундзіраў: яны не заміналі ў хадзьбе, з імі было зручней у дождж.
604 Ад старога ж генеральскага мундзіра астаўся адзін каўнер ды рукавы. Таму і надумаўся Мішка аднавіць амуніцыю. Папружку з рэвальверам ён адкінуў далёка ўбок, бо не разбіраўся добра ў прызначэнні таго і другога.
605 Там ён знайшоў некалькі пачак пячэння і надумаўся трохі падмацаваць свае сілы, бо ніколі не адмаўляўся, калі выпадала зручная хвіліна, перакусіць чаго-небудзь, падкінуць што-небудзь на зуб, як казалі чырвонаармейцы.
606 Чалавек, што корпаўся ля матора, шалёна кінуўся да вінта самалёта, пачаў яго раскручваць. І не паспеў Мішка падняць галавы, каб зірнуць, што здарылася, як з машынай пачало рабіцца нешта несусветнае, ніколі нябачанае і незнаёмае Мішку.
607 Мішка высунуўся яшчэ болей з кабіны і ўбачыў, што зямля апусцілася яшчэ ніжэй, па ёй бегаюць невялічкія людзі, усё роўна як мурашы, і падкідваюць угору шапкі. То было польскае войска, апазнаўшае свой самалёт па знаках на крыллях.
608 А самалёт ляцеў, свісталі крыллі ад ветру, надрыўна гудзеў матор. Зірнуў яшчэ ўніз Мішка, і моташна яму стала - нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Захацелася як мага хутчэй на зямлю. Ды так захацелася, што Мішка месца сабе не знаходзіў.
609 Аж узлаваўся Мішка і пачаў выкідаць з кабіны розныя рэчы, якія там стаялі. Перш узяўся ён за пустыя бляшанкі з-пад бензіну і ну іх шпурляць уніз. А белапалякам здалося, што гэта бомбы ляцяць. Ім падумалася, што гэта чырвоны самалёт ляціць.
610 І такая тут страляніна пачалася, такая пальба з гармат і з ружжаў, што збіты з усякага толку лётчык павярнуў самалёт назад і паляцеў зноў на савецкую тэрыторыю. Лётчык кіраваў машынай і палахліва азіраўся навакол, не разумеючы, чаму па ім, па польскім самалёце, так заўзята страляюць палякі.
611 Мядзведзь як сядзеў у кабіне, так і сядзеў, ды яшчэ намагаўся стаць на заднія ногі. Пабялеў лётчык, надумаўся ўцякаць з кабіны, падалей ад такога госця, прыўзняўся на сядзенні. Але Мішка таксама прыўстаў у кабіне і пярэдняй лапай так паціснуў за плячо лётчыка, што той не асмельваўся болей і рухацца.
612 Перакулены самалёт павіс на высокім хваёвым гушчарніку. «Апусціліся» на тую ж паляну, з якой падняліся. Збегліся чырвонаармейцы, вылілі на лётчыкаў вядры са два вады, доктара прывялі. Той даў нашатыру, уліў па чарцы спірту ў рот.
613 Вярнулася памяць да лётчыкаў, заварушыліся жвавей. Першым ачухаўся Мішка. Ён прыўзняўся на пярэднія лапы і асалавелым вокам - другое было падбіта, запухла - пазіраў на ўсіх, не зусім добра разумеючы, што з ім здарылася. А навокал смяяліся, жартавалі, віталі яго.
614 Лётчыка ўзялі ў палон, самалёт сцягнулі з дрэваў, падправілі, перафарбавалі і адаслалі ў нашу эскадрыллю. Так пачаў і закончыў Мішка сваю лётніцкую кар'еру, абмежаваную, як мы бачым, адным палётам, які меў для яго не зусім вясёлыя вынікі - вока падбіў, лапы троху пашкодзіў, сям-там памяў рабрыны.
615 Адным словам, пешака хадзіць было дужа цяжка для Мішкі пасля яго лётнай аварыі. Таму і вырашылі: паправіцца Мішка - зрабіць яго кавалерыстам, паколькі не было вольнага воза, дзе можна было б вазіць Мішку.
616 Магчымасці ж для кавалерыйскай справы былі ў выглядзе вялікага старога мула, якога нязручна было запрагаць у воз, а верхам на ім не адважваўся ехаць ніводзін з чырвонаармейцаў, бо паводзіў мул сябе надзвычай непрыемна, як і належыць патомку звычайнага ішака.
617 Мул быў зусім вольны, хадзіў без усякіх абавязкаў і толькі псаваў дарма харчы. Таму на яго і паў выбар вазіць на сабе Мішку да таго часу, пакуль канчаткова ачуняе няўдалы лётчык. Чырвонаармейцы прымайстравалі на мула некалькі звязаных мяшкоў з сенам, выйшла не сядло, а цэлая мядзведжая раскоша.
618 Мішка мог садзіцца, мог ляжаць, мог нават станавіцца на гэтым сядле на заднія ногі. Адным словам, мог масціцца так, як таго пажадае яго генеральская воля. І Мішка важна сядзеў на высокім муле і ўрачыста пазіраў наніз, дзе ішлі Жук і Вясёлая Барада.
619 Тады спрытны Жук змяніў тактыку. Ён кідаў повад, за які вадзіў кавалерыю, і адбягаў назад, каб, ухапіўшы мула за хвост, цягнуць яго назад. Упарты мул не паддаваўся, зразумела, на Жукавы намаганні пацягнуць яго назад і смела рушыў наперад.
620 І варта было мулу атрымаць разы два па загрыўку ад Мішкі, як ён зусім вар'яцеў і пачынаў выкідваць такія нумары, што Мішка адчуваў сябе як на самалёце: мул брыкаўся, кідаўся на дыбкі, імкнучыся скінуць артыста на зямлю, альбо кідаўся ў такі шалёны галоп, што ў Мішкі духі заходзіліся.
621 Звычайна капэля ў такія хвіліны мела надзвычай трагічны выгляд. Мул шалёна скакаў, як мага вышэй падкідваючы заднія ногі. Мішка, учапіўшыся абедзвюма лапамі за сядло і спаўзаючы з гэтым сядлом уніз, пачынаў несусветна раўсці, наганяючы яшчэ большую паніку на свайго скакуна.
622 Кончыліся Мішкавы кавалерыйскія курсы даволі трагічна для яго скакуна. Узлаваны мул, калі Жук павёў яго ў балотную канаву на вадапой, ніяк не хацеў варочацца на дарогу і ўсё намагаўся ісці далей праз балота. Упіраўся да таго часу, пакуль не загруз на ўсе чатыры нагі.
623 Прыйшлося Мішку з мулам расстацца. Добра яшчэ, што да гэтага часу і лапы пазагойваліся пасля палёту, і ён зноў мог трапна хадзіць пешака, як і хадзіў дагэтуль. Мішка - герой Так жыў і ваяваў Мішка, быў артыстам, а калі даводзілася, рабіўся ваякам.
624 Было ў яго жыцці багата і смешнага, бо быў ён надзвычай вясёлай асобай. Любіў сябе ўсцешыць і другіх пасмяшыць. І за гэта любілі яго, як толькі могуць любіць веселуна ў такіх цяжкіх і грозных умовах, як вайна, як доўгія паходы.
625 Было ў жыцці ў Мішкі багата чаго і гераічнага. Але сам ён ніколі не думаў аб тым, як бы спецыяльна стаць героем, выкінуць які-небудзь асаблівы гераічны ўчынак. Нам і асталося расказаць аб апошнім учынку Мішкі, калі ён зрабіўся самым сапраўдным, самым поўным героем.
626 Падыходзіла вайна да канца. Людзі пачалі пагаворваць аб блізкім замірэнні, але бойкі не сціхалі і зачыналіся часамі з яшчэ большай упартасцю, чымся з пачатку вайны. Была ўжо даволі позняя восень. Мішкаў батальён стаяў у тыле, адпачываў ад боек, хаця кожную хвіліну быў напагатове сустрэць ворага.
627 Першы і другі батальёны былі на фронце на перадавой лініі. Чырвонаармейцы трэцяга батальёна начавалі ў глухім лесе і хаваліся ад назольнага восеньскага дажджу пад высокімі ялінамі, пад кустамі алешніку і ляшчыны.
628 Сям-там расклалі пад дрэвамі невялічкія цяпельцы, грэліся, высушвалі мокрыя гімнасцёркі, мокрыя шынялі. Непрытульна ў лесе позняй восенню. Непрытульна і холадна. Мішка грэўся таксама каля цяпельца. Нават лапу адну крыху абсмаліў, стараючыся падсунуць бліжэй у агонь канец смалістага карча.
629 Чырвонаармейцы яшчэ спалі, стаялі паміж дрэвамі вартавыя. Не сунімаўся дождж. Ён сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой засціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба і да самых касцей працінаў халоднымі дрыжыкамі анямелае ад сну Мішкава цела.
630 Каб крыху сагрэцца і размяць здранцвелыя са сну ногі, Мішка палез на высокую хвою. Так практыкаваў ён кожную раніцу, і гэта называлася Мішкавай гімнастыкай, яго фізкультурнай зарадкай. Доўга лез Мішка на хвою.
631 Зусім блізка ад яго батальёна з'явіліся паміж дрэў незнаёмыя коннікі, цэлыя групы гэтых коннікаў. Яны яўна набліжаліся да батальёна, ішлі надзвычай асцярожна, перабягаючы групамі паміж дрэў, пільна ўглядаючыся наперад.
632 Яго напрактыкаванае вуха пачало адрозніваць басавітыя перакаты кулямётаў, ліхаманкавы бой вінтовак. І ледзь не зваліўся Мішка з хвоі, калі недалёчка грымнула перунамі гармата, грозна страсянуўшы паветра і голлі дрэў, з якіх паліліся ўніз цэлыя струмені вады на жоўты пясок, на мокрыя верасы.
633 Дужа не любіў Мішка гармат. Мо таму, што не асвоіў яшчэ артылерыйскай справы, мо таму, што задужа ўжо грозна стралялі яны, і водгукі стрэлаў доўга перакатваліся па лясах і палях, наганяючы жудасць і страх у Мішкава сэрца.
634 Як бы там ні было, Мішка наважыўся пакінуць свой назіральны пункт і спусціцца ўніз, на зямлю, да сваіх. Але калі злез ён бадай на апошні сук, то заўважыў, што з сваіх не відаць нікога, усе даўно пабеглі кудысьці ўбок, у лагчыну, адкуль чуваць былі частыя стрэлы.
635 І толькі гэта чалавек пад дрэвам шабелькай махнуў, нейкую каманду пракрычаў, як Мішка, доўга не разважаючы і не думаючы аб парашутах, як дуж гоцнуўся з дрэва і так ёмка патрапіў, што адразу апынуўся на кані ззаду ў конніка з сіняй адзежынай.
636 І толькі сеў, ды лапамі за штаны, і пачаў так шкуматаць іх, што толькі пыл паляцеў. І што тут нарабілася, Мішка і сам не ўяўляў добра потым. Адно памятаў, як зароў ён, скокнуўшы з хвоі, на ўсё сваё мядзведжае горла.
637 Усе коні, і тыя, што былі пад дрэвам, і тыя, што ля кулямётаў і ля гарматы, адразу нібы ашалелі ад яго голасу, храплі, пырскаліся пенай і шалёна імчалі, не разбіраючы ні лесу, ні дарог, ні блытаных лесавых сцежак.
638 Мішка ўсё яшчэ сядзеў на кані, з якога даўно зваліўся коннік з ненавіснай для Мішкі сіняй адзежынай. Конь шалёна насіўся па лесе, і каб не скінуцца з яго, Мішка ўхапіўся за грыву і пярэднімі лапамі моцна ашчарэпіў конскую шыю.
639 І толькі крышку саромеўся Мішка і ўсё ніяк не мог раскумекаць як след, чаму гэта праз яго глыбокую нянавісць да ўланскай формы нарабіліся такія незразумелыя для яго справы і цэлы атрад коннікаў быў разбіт ушчэнт. Такім быў апошні геройскі ўчынак нашага Мішкі.
640 А некаторыя з Жукавага племя, наслухаўшыся яго былых прыгод на вайне, на граніцу пайшлі і дапамагаюць там чырвонаармейцам несці дазорную службу, вартаваць нашу граніцу ад ворагаў. Добрае племя ў Жука, вартае славы былога палкавога актора.
641 Так загінуў Барадаты. Сумавалі па ім хлопцы, але што ж ты зробіш? Усякія ў жыцці здарэнні бываюць і тым больш на вайне. А што сталася з нашым галоўным героем, з незвычайным ваякам Мішкам? Кажуць, што ён яшчэ жыве, хоць таксама пастарэў задужа, пасівеў.
642 Былі ў палку калішнія цыркавыя артысты. Як скончылася вайна, узялі яны Мішку з сабой, і зрабіўся ён сапраўдным артыстам цырка. Навучылі яго розным штукам. З таго часу і раз'язджае Мішка з цыркам па ўсёй краіне.
643 Дык вось якія слаўныя акторы былі ў нашым палку. Пра іх і расказалі тут, успамянулі іхнія справы і іхнія ўчынкі, звычайныя і незвычайныя, смешныя і нясмешныя, геройскія і абыдзённыя, што здараліся з імі штодня. Узгадалі іхнюю старасць, цёплымі словамі іх успомнілі.
644 Прырэчная лугавая імшарына з раскіданымі па ёй бухматымі купкамі лазняку ды грыўкамі зрудзелага бярэзніку дружна зелянела позняю восеньскай атавай. У доле скрозь было мокра, няўходна, мох часам асядаў пад нагамі, і тады з-пад яго цвіркала мутная жыжа.
645 Але мох дужа не правальваўся, дрыгвы тут не было. Гэта цяпер, увосень, імшарына набрыняла вадой і стала падобнаю на балота, а ўлетку, у пару сенакосу, дык тут скрозь было суха, вольна хадзілі касцы, бабы і нават ездзілі на брыках, калі звозілі сена.
646 Дзе-нідзе ў доле яшчэ і цяпер налітыя чорнай вадой блішчэлі сляды конскіх ног. Пасля дажджоў прырэчнае балота шырока разлілося, заліло імшарыну, якая, бы цеста на дражджах, пачала пухнуць мяккім вільготным мохам.
647 Скураныя пасталы на нагах у чалавека даўно раскіслі ад балотнай вады, анучы наскрозь змакрэлі. Але чалавек не заўважаў таго і між кустоўя ўпарта імкнуўся кудысьці. Наўкола стаяла цішыня, нідзе не было нікога.
648 Людзі завіхаліся на палетках, выбіралі бульбу, - нашто цяпер каму гэтая дальняя прырэчная імшарына? Чалавек, мабыць, ведаў тое і ўсё ж адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы.
649 Быў ён немаладога веку, даўгалыгі і шырокі ў плячах, але надта худы, з жылаватай выцягнутай шыяй. На даўно не голеным твары чырванеў даўгі прастуджаны нос, з-пад святлявых броваў насцярожана зыркалі шэрыя вочы.
650 Рот яго быў трохі разяўлены - ад стомы ці залішняй увагі, і з-пад абвіслых вусоў вытыркаліся два ніжнія зубы, іншых спераду не было відаць. Дыханне ў чалавека чулася сіпатае і частае - усё ж, мусіць, далася яму ў знакі гэтая хада па балоце.
651 Апрануты ён быў у зрудзелы ад старасці вясковы армячок-паддзёўку, залаплены на плячы чорным суконным лапікам, на запалым жываце скасабочана трымалася раменная папружка. Пакамечаная кепка на галаве даўно ўжо страціла сваю ранейшую форму і выглядала нібы аблавушка - відаць, насілі яе не адзін год.
652 Відаць было па ўсім, што чалавек даўно ішоў адзін, звыкся са сваёй адзінотай і старанна абмінаў людзей. Людзі для яго былі найвялікшаю небяспекай у полі, на дарогах, ці не таму ён выбіраў шлях воддаль ад дарог, паселішчаў, між параснікаў і балацявін або цераз лес.
653 Добра адышоўшыся па ўзлеску, ён зашыўся ў гушчар і не стрымаўся - заплакаў, мо першы раз з таго часу як пахаваў дачушку. Не суджана было ёй пабачыць сваю зямельку, прыбраў бог на чужой старане, навек супакоіў над жвіровым абрывам далёкай сцюдзёнай ракі.
654 Прырэчная імшарына разам з ракой крута паварочвала ўбок, наперадзе між кустоўя засінеўся хвойны грудок, і Хведар Роўба запаволіў хаду, гатовы зусім спыніцца. На твары яго адбіўся выраз тугі, нават болю, ён зморшчыўся сваімі зашчаціненымі маршчакамі, нібы збіраўся заплакаць.
655 Грудок, здаецца, не змяніўся за ўсе доўгія пяць гадоў, як Хведар не бачыў яго, хвойкі нібы папрыгажэлі нават і бухмата зелянелі зводдаль, быццам слалі яму прывітанне з таго даўняга самотнага дня, як ён апошні раз глядзеў на іх з воза па дарозе на станцыю.
656 А ён, калісьці гвалтам адарваны ад яе, здаецца, здзічэў нутром ад самоты па ёй, спарахнеў розумам. Двойчы за апошні год ён уцякаў - па-дурному, без падрыхтоўкі і аніякага шанцу, дзе ж было дапяцца да ўдачы. Але во ці не пашэнціла ўсё ж, калі ўжо зніклі ўсе спадзяванкі.
657 Здаецца, і напраўду хутка ён убачыць свой родны кут, сваё поле, стрэхі маленечкай падлеснай вёскі Нядолішча, з яе малаўрадлівымі палеткамі, балоцістым выганам і параснікамі, дзе мінулі яго маладыя гады, дзе будучыня колісь паклікала яго да незабыўнага, зманлівага шчасця.
658 Каб не ісці па дарозе і размінуцца з грудком, трэба было неяк праскочыць па вузенькай голай лагчынцы з ручаём, перайсці па той бок дарогі, бо на гэтым пачыналася балота, па якім ён, мабыць, не пройдзе. Тут ужо ён наскрозь усё ведаў, не трэба было пытацца.
659 Ён і раней ні пра што не пытаўся, хіба дзе ў пастушкоў, аднойчы - у бабкі, што з кійком у руках брыла па дарозе ў полі. І ніколі - у мужчын ці маладых хлопцаў, дзевак, якія хутка маглі яго затрымаць, здаць у міліцыю.
660 Дарогу ён перабег удала, паблізу нікога не было відаць, і, трохі захінуўшыся за кустамі алешніку, даклыпаў да большага лесу. То быў край вялікага Казённага лесу, у якім некалі выдзялялі дрэвы сялянам - на пабудову.
661 А было ў яго тады шэсць душ: ён з жонкай Ганнай, двое старых, сынок Мікалай ды малая дачушка Волечка, якая ў той год нарадзілася. І ён, пагарджаны парабак, патомны беззямелец, стаў уладаром гэткага багацця зямлі з былога панскага прасцягу пад лесам.
662 Недзе тут, у лесе, між негустых таўшчэзных хваін, павінна была трапіцца яму старая дарожка, але ён не стаў шукаць яе, пайшоў наўпрост. Стомлены, згаладнелы, з настылымі мокрымі нагамі, ён не мог адолець у сабе трывожнага неспакою і міжволі імкнуўся наперад - каб толькі хутчэй.
663 А няшчасны гаспадар, здаецца, траціў развагу ад нецярпення, узрушэнне калаціла яго нервовай дрыжакай, так хацелася яму згледзець хутчэй дранкавы дах з чырвоным комінам, саламяныя стрэхі хляўкоў, гародчык пад вокнамі, некалі поўны вяргіняў, яблынькі ў садку па-над сажалкай.
664 Ён выбраўся на ўзлесак ля старой, знаёмай з дзяцінства раскарэкі-грушыны, травяны дол пад якой быў спрэс абсыпаны свежымі і ўжо гнілаватымі грушамі; безліч іх жаўцела ў пажухлай лістоце. Адсюль ужо добра відаць быў вялізны прасцяг узаранага на зябліва поля.
665 Хведар яшчэ ішоў, нязграбна шоргаючы пасталамі ў сухім быльнягу ля ўзлеску, але сілы яго ўсё марнелі, крок рабіўся ўсё цяжэйшы, і ён стаў. Пасля вяла апусціўся на ўзмежак ля альховых кустоў і знерухомеў.
666 Можа, кудысь перавезеная, дала прытулак добраму чалавеку. З дзецьмі і старымі. Ужо, напэўна, шчаслівейшаму, чым ён. А зямля?.. Зямля во засталася і нават зелянее рунню. Здаецца, і неблагая рунь. Толькі на тым канцы каля сажалкі зачарнелася ад вільгаці, там заўжды ўсё пасеянае вымакала.
667 Ён сядзеў так, апанураны, у абсалютнай знямозе, і глядзеў на ўсё тое, чаго не бачыў гады і да чаго гэтак імкнуўся. Над полем і вёскай маркатнеў восеньскі адвячорак, з лесу плыў густы пошум ветру, і кудысь ляцелі ўгары раскудлачаныя дажджавыя хмары.
668 На полі і паблізу не было нікога, людзі адно трохі варушыліся ў вёсцы на гародах і падворках, за платамі і парканамі. З канца вуліцы выехалі калёсы з падлеткам, які сярдзіта махаў пугаўём на гнядога кастлявага коніка - з ціхім грукатам калёсы пакаціліся ў раўчук за вёскай.
669 Падлетка Хведар ужо не стараўся і пазнаць, хоць тут, вядома, некалі ведаў кожнага, старога і малога. Але ж мінулі гады, за якія, мабыць, сышлі на той свет старыя, павырасталі малыя. Ці ён пазнае каторага? Але не дай бог, каб тут пазналі і яго. Ці хоць бы заўважылі.
670 Схамянуўшыся, споўз з узмежка, стуліўся, сеў ніжай. Нядаўняе ўзрушэнне патроху міналася, ён ужо болей спакойна стаў пазіраць на знаёмае з дзяцінства поле, палетак азіміны, рэдкія адзінокія дрэўцы на былых межах, кустоўе ў нізінах і каля балотцаў.
671 У тым канцы вёскі зелянела шыракаватая купка хвоек, нешта бялелася пад імі. То былі тутэйшыя могілкі з усёй ягонай раднёй, старымі, дзядамі і прадзедамі - усім яго родам. І шмат якімі вясковымі родамі, што адышлі, аджылі сваё, адпакутавалі.
672 А ягоная жонка Гануля, спакутаваная вясковая кабетка, не ашчаслівілася нават і гэткаю доляй - легла ў балотную ямку пад сцюдзёным Котласам. Ці думалася калі. Ці хто чуў тут тую незразумелую назву, якая во стала яе страшным лёсам. Ды ледзьве не стала і яго таксама.
673 Хведар доўга сядзеў на ўзмежку з кустоўем, узіраўся ў прасцяг. Пачалі зябнуць яго мокрыя ногі, ды і самому стала халаднавата, прыкметна халаднела пад вечар. Відаць было, у вёсцы ішло звычайнае вечаровае жыццё, людзі, мусіць, прыйшоўшы з поля, ладзілі свае дваровыя клопаты.
674 Па сцежцы на гародзе прайшла баба з каромыслам на плячах, нетаропка набрала вады са студні, паазіралася, счакала і, цяжка ступаючы, панесла ваду назад. У хатах запалілі грубкі, пачалі варыць бульбачку на вячэру, з двух ці трох комінаў вецер панёс клочча дыму.
675 Хведар прагна азіраў наваколле, узіраўся ў падворкі, але найбольш ягоную ўвагу прыцягвала сваё колішняе жытло. Здавалася яму, што ля ўцалелага садка ўсё ж застаўся нейкі няпэўны след ад ягоных будынін, можа, не ўсё там панішчана.
676 Адгэтуль відаць быў густы зараснік быльнягу, нешта грувасцілася там - на месцы падмурка, ці што. І ён думаў, што трэба ўсё ж дабрысці туды, паглядзець, хоць бы памацаць зямельку, якая некалі абяцала яму столькі радасці, а дала - адно гора.
677 Але было яшчэ відна, трэба было счакаць. І ён цярпліва чакаў. Як хаты ў вёсцы трохі завалакло вечаровым сутоннем і ўжо мала што ў полі можна было згледзець, устаў. Хістаючыся, пабрыў наўкось па азіміне да ледзьве прыкметнай у ветраной шэрані купкі садовых дрэўцаў.
678 Як ён і здагадваўся, котлішча не было заарана, някратаным застаўся падворак, ацалелі падмуроўка ад хаты і вуглавыя камяні ад свірна... Камяні былі аграмадныя, асабліва адзін, што паклалі пад ніжні вугол будыніны. Іх прывалаклі з Гараняў.
679 Падмуроўка пад хатай месцамі выкрышылася, абрасла пустазеллем, ганка з трох пляскатых камянёў не было зусім, мусіць, тыя камяні ўзялі разам з хатай на новае месца. Там, дзе некалі была печ, грувасцілася аброслая палыном куча бітае цэглы - усё, што засталося ад печы.
680 Яно і вядома, болей не магло застацца: цэгла была нехуцавая, дрэнна абпаленая, ён бачыў гэта тады, як купляў, ды на Савацееўскай цагельні не было лепшай: там не хапала паліва. Тады казалі: нічога, для печы згадзіцца.
681 Яно і згадзілася, печ неяк праслужыла год з восем, толькі комін мусілі перакласці - на комін ён прывёз ад Тамаша сотню старых цаглін, яшчэ даўняй, царскага часу фармоўкі. Сумна яму было сланяцца па гэтым пабураным котлішчы, душа аблівалася крывавымі слязьмі.
682 Адно што парадавала яго - дык гэта садок, дрэўцы ўвабраліся ў самую сілу і былі куды большыя за яго чалавечы рост. Яны бесклапотна ляскаталі лісцём на ветры, нібы зусім безуважныя да таго, хто даў ім жыццё. Тры антонаўкі прышчапіў на другім годзе свайго тут жыцця, дзве грушкі - праз год.
683 Чаранкі прывёз аж з Фарынава, купіў у знаёмага настаўніка на станцыі. Першы прывой, аднак, не прыняўся, увосень прышчэпліваў зноў, тады ўдалося лепей. Цяпер ён абышоў дрэўцы, пакратаў іх таўставатыя камлі, нібы павітаўся з кожным.
684 Было ўжо цемнавата, і яго зацікавілі яблыкі - ці было хоць што ў суччы? Паўзіраўшыся ў цёмнае лісце, пакратаў навобмацак ніжнія галіны, трошкі страсянуў крайнюю антонаўку. Не, нідзе нічога не варухнулася нават і не ўпала долу.
685 Ці абабралі ўжо? І тады ён згледзеў апушчаны долу паламаны сук, другі, што ляжаў у траве, і зразумеў, што, мабыць, яблыкаў тут даўно ўжо няма. Як тут ім быць - садок сярод поля, неабгароджаны, занядбаны, без гаспадара і догляду. Ведаў здаўна: яблыні, як кветкі, без чалавечай любові расці не будуць.
686 Хведар абышоў і іншыя мясціны котлішча. Там, дзе быў калодзеж, зеўрала аброслая быльнягом яміна, ад зруба ці калаўрота не засталося і знаку; на дрывотні ў голым доле трохі прыкметны былі зляжалыя трэскі, але дроў тут не відаць было ні палена.
687 Але бядотная яго Ганулька, можа, меней за ўсіх тут грэлася - болей тупала перад чалеснікам, кожнага рання гатуючы харч на немалую сямейку, чыгуны бульбачкі для жывёлы. Не мела часу і пагрэцца нават у маразы і сцюжу, калі сіберныя ветры выдзьмувалі іх хутар.
688 А цяпер ужо навек супакоілася і ніколі ўжо не пагрэецца, лежачы ў чужой мёрзлай зямлі, акрай сумных балотных могілак. Хварэла яна нядоўга, перад тым як легчы, штодня цягалася на лесасекі, дзе з брыгадай такіх, як і сама, жанчын збірала і паліла суччо.
689 Якраз у чысты чацвер, прывалокшыся з дзялянкі, лягла і болей не ўстала. Яму не было як даглядаць яе, самога выганялі штодня на тралёўку, рыхтаваліся да веснавога сплаву, трэба было назапасіць шмат дрэва да крыгаходу.
690 Ён кінуўся да Ганулькі на нары, затузаў, загукаў, пасля разгарнуў ашмоцце, якім яна была ўкручана, - Ганулька ўжо асцюдзянела. Удваіх з Волечкай пачалі плакаць - яна голасна і няўцешна, ён - моўчкі, душачыся нутранымі слязьмі.
691 Назаўтра яго аслабанілі ад працы, з прыкрасцю і незадаволенасцю начальнік сказаў: да паўдня. За гэтыя паўдня трэба было выкапаць магілку, змайстраваць якую труну, адвезці на могілкі акрай пасёлка, у балоцістай голай нізінцы.
692 Якраз набліжалася вясна, на пагорках ужо раставаў снег, хаця ў той нізінцы за пасёлкам яшчэ ляжаў тоўстым, зацвярдзелым пластом. Хведар гадзіну шкрабаў яго рыдлёўкай, пасля дзёўб кайлом мёрзлую глебу.
693 Выкапаў неглыбока, можа, да паясніцы, не болей, але капаць далей не ставала сілы, а найбольш - не было часу, ён дужа баяўся спазніцца, не паспець да паўдня. Кінуўшы ўсё на могілках, пабег майстраваць якую-небудзь труну.
694 Майстраваць ён збольшага ўмеў, рукі змалку былі прывучаны да няхітрага цяслярскага інструменту, але трэба былі дошкі. Загадчык гаспадаркі, да якога ён сунуўся ў прыбудоўку са сваёй патрэбай, корпаўся над паперамі ў доўга маўчаў; у парозе маўчаў Хведар, цярпліва чакаючы ягонага слова.
695 Урэшце загадчык устаў, натаропка закурыў і з вялікаю неахвотай пасунуўся на задворкі, дзе былі складзены дошкі. Тут іх, прысыпаных снегам, ляжала багата штабялёў - тоўстых і тонкіх, дваццатак і сараковак, іншага пілавання таксама.
696 Хведар пачаў выбіраць што-нішто лепшае з тых сырых, умерзлых у снег гарбылёў. Выцягнуў пяць штук, сукаватых і неашкораных, і, сашчапіўшы зубы, павалок іх да барака, дзе як-колечы збіў труну. Плакаць хацелася ад крыўды, зірнуўшы на тую труну, у якой наканаваў бог Ганульцы знайсці свой апошні спачын.
697 Хавалі ўдваіх з Банадысіхай, іншых браць з працы не дазвалялася. Удваіх паклалі цяжкую намёрзлую труну на вадавозныя сані, Банадысіха з Волечкай умасціліся абапал, а ён памалу павёў за аброць старую падслепаватую кабылу на ваколіцу.
698 Лацвей, везці было недалёка. Банадысіха ззаду ціха бубніла малітву, а ён, спакутаваны і знясілены, думаў, што трэба і яму следам. Жыць так, як яны жылі тут, было нельга, лепей памерці. І, мусіць, памёр бы, калі б не Волечка.
699 Дзяўчынцы ішоў дзесяты гадок, удалася яна не па-дзіцячы разумная, сур'ёзная, ніколі не ўсміхнецца, бывала, і ён думаў: мо хоць яна дажыве да чаго лепшага. Вельмі хацеў, каб яна дажыла. Ды не збылося тое і ў Волечкі.
700 Але што было рабіць далей, ён не мог даўмецца. Ён збіўся з панталыку ў гэты вечар на сваім котлішчы і стаяў, бы аглушаны, раптам страціўшы ўсе жаданні. Галоўнае - страціў мэту, якая вяла яго праз доўгія тыдні праз усе нягоды і пакуты сюды, на родныя гоні, у свой кут.
701 Што яго чакае тут, ён, бадай, не думаў, усё былое стала для яго няважным. Нядаўна яшчэ галоўным было - дайсці, хоць дапаўзці, каб хоць адным вокам зірнуць і памерці. О, памерці тут, знайсці вечны прыстанак у родным кутку было б найвялікшым шчасцем, пра якое ён не адважваўся і марыць.
702 Але што рабіць, пакуль ён жывы, куды падацца? Пайсці да каго ў вёску ён не меў права, каб не наклікаць на людзей бяды ды і сябе не выдаць міліцыі. Пакуль яго ніхто з вёскі не згледзеў, ён мог разлічваць на нейкую тут волю, якая адна яго і натхняла, давала жыць.
703 А калі ўбачаць, пазнаюць, мусіць, тады ўсё і скончыцца. Тады зноў тое, што горш за пагібель. Тады ўжо хай смерць. Але цяпер ужо ў сваім кутку. Ужо да смерці яго адгэтуль не вытураць. Тым часам зусім сцямнелася, усчаўся настырны вецер, і Хведар стаў зябнуць, аж скаланацца ад сцюжы.
704 Дзе было затуліцца ад ветру? Хоць бы пакінулі якую пуньку, паветку, хоць бы сабачую будку, дзе жыў іхні Лабацік, ласкавы малады сабачка, прыдбаны на хутар незадоўга да іх высылкі. Дык не, не пакінулі нічога. Спрэс пустка і разарэнне.
705 Але і ісці яму адгэтуль не было куды, і ён не ішоў. Доўга непрыкаяна тупаў сюды-туды ў быльніку, азіраў цёмныя зараснікі дзядоўніку і крапівы. Узлез на печышча, пастаяў і сеў, бо стаяць ужо не ставала моцы, балелі ногі. Сядзеў, думаў. Пра былыя гады і былыя клопаты.
706 Сядзеў, думаў. Пра былыя гады і былыя клопаты. Пра дурныя, няспраўджаныя надзеі. Пра жонку Ганульку. Як закладвалі зруб хаты, пад чырвоны вугол паклалі царскі рубель і повязь - яе і яго матузы. На багацце і каб жылі добра, не сварыліся і не разлучаліся.
707 Яны і не разлучыліся да самай яе смерці. Добрая была жанчына: і працавітая і зважлівая. Хведар не памятаў нават, ці пасварыліся калі. А шчасця было так мала. Але ці па іхняй віне? Такое выдалася жыццё. Толькі дражнілася шчасцем, а ўволю надзяліла работай, турботамі і бядою.
708 Думаў: хай, яны стрываюць усё, можа, хоць дзецям будзе лягчэй. Усё ж займелі зямлю, батракамі не будуць, як некалі батрачыў ён, Хведар. І праўда, сынок Міколка надта прыхільна памкнуўся да зямлі і гаспадаркі, рана пачаў рабіць плячо ў плячо з бацькам.
709 Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну новенькім сінім плугам ці на касьбе ішоў у радзе дарослых мужчын. Ды неўзнарок неяк улёг у навуку - спярша ў школе, затым - як уступіў у камсамол. І ўсё - сходы, мітынгі, спрэчкі. Стварылі ячэйку і прызначылі яго сакратаром.
710 Стала не да гаспадаркі... Але бацька ўсё думаў: хай! Можа, выйдзе ў людзі, а ён ужо як-небудзь пераб'ецца і без памагатага. Ведама, лягчэй не стала. Асабліва калі той перабраўся ў раён і зусім забыўся на дарогу ў Нядолішча.
711 Міколка, вядома, хлопец разумны, адукаваны, не раўня бацьку. А тое, што ён адбіўся ад гаспадаркі, можа, і добра. У тым, напэўна, яго паратунак, інакш дзе б ён быў зараз? У Котласе ці яшчэ далей. А так начальнік у раёне.
712 Пасля Хведар шмат начэй думаў пра тое, пра сына і ягоную начальніцкую пасаду, непакоіўся і перажываў. І ўсё стаяла ў думках, што сказаў Сталін: сын за бацьку не адказвае. Гэтыя словы ён чытаў у газеце, шмат разоў чуў ад людзей. Мусіць, і сапраўды так.
713 Калі Міколку паставілі ў раёне начальнікам, дык, мусіць жа, ведалі, дзе бацька і маці і з якой сям'і ён паходзіць. А можа, даўмеліся ўрэшце, што раскулачылі няправільна, незаслужана, таму і сын ні пры чым.
714 І ўсё роўна Хведар не пісаў сыну, не мог у сабе адолець чагосьці, страху ці асцярогі, хоць і дужа прасіла жонка, аж заплакала аднойчы. Усё ж ён баяўся, не за сябе, канешне, - за сына. Думаў, калі можна, Мікалай парупіцца напісаць сам.
715 І ўсё ж ён не хацеў думаць благое, ён спадзяваўся. І тады, як задумаў гэтыя ўцёкі, і яшчэ раней, да ўцёкаў. І ў жахлівай дарозе - на плытах, чыгуначных платформах сярод штабялёў бярвення, у доўгім бадзянні па лясах і прасёлках.
716 Праўда, калі вялікі начальнік, дык, мабыць, што-нішто можа. Начальніку многае дазваляецца. Бывае, простаму чалавеку няможна, а начальству не забаронена. Гэта ўжо Хведар ведаў, нагледзеўся і за царскім часам, і ў войску, і пры новай уладзе таксама.
717 Ён раптам наважыўся прайсці па начной вуліцы, зірнуць на знаёмыя хаты, клёны ля калгаснай канторы; дзе некалі стаяла шырокая арка з выцвілым лозунгам цераз дарогу. Тут спрэс жылі знаёмыя людзі - старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя, - яго колішнія аднавяскоўцы.
718 Ён нікога не бачыў з іх ад таго сакавіцкага ранку, як выехаў на калёсах сядзібы і ўсё азіраўся аж да раўка, калі ўжо нічога не стала відаць. І на яго пазіралі і плакалі некаторыя - болей бабы, - пастаўшы пад старой пахілай вербінай ля Саўчыкавай хаты.
719 Даўняй дарожкі ад сядзібы да вуліцы, здаецца, ужо не было, зарасла травой, але пад нагамі намацвалася нейкая сцежачка, і ён пайшоў па ёй каля сажалкі. Сцежка вывела яго на дарогу. У звыклым колішнім месцы гразкаватай дарогі ён сышоў у раўчук з грукатлівым мастком.
720 Як і пяць і дзесяць гадоў назад, той ледзьве трымаўся ад старасці і, бывала, дужа грукацеў пад коламі калёсаў і брык. Пахілая вербіна быццам усохла нават, але ўсё хілілася над дарогай, і за ёй чарнелася ў змроку старая Саўчыкава хата.
721 Але ці жыў там Саўчык - Хведар не ведаў. За ўсе пяць гадоў ягонага Котлаўскага жыцця яму ніхто не пісаў з гэтай вёскі, ды і ён не пісаў нікому, нічога ні пра каго не ведаў. З Лёксам Саўчыкам некалі вучыліся ў адным класе царкоўнапрыходскай школы, пасля прызываліся разам на вайсковую службу.
722 Вуліца ляжала па-начному чорная і пустая, мяккая пасярэдзіне ад ператаптанага кароўімі капытамі долу, парослая ля парканаў сакоўнай бухматаю муравой. Хведар абмінуў кучу бярвення ля Аўдоццінага падворка (ці не думае будавацца ўдавіца?).
723 Калі б не тая яго заява, можа б, усё і абышлося, і Хведар не туляўся б цяпер паначы, як злодзей, жыў бы разам з усімі, і не спазнаў бы тых пякучых няшчасцяў, якіх шчодра адмераў яму ягоны халерны лёс.
724 Затым ён спыніўся і пастаяў крыху, прыслухоўваючыся, ці не падасць дзе голас сабака. Але сабакі пакуль што маўчалі ці іх зусім не было ў вёсцы. Іх не было і раней, успомніў Хведар, хіба што на хутарах, у мястэчку.
725 Вяскоўцы ж па сваёй беднасці лічылі за лепшае карміць лішняга свінёнка, чым трымаць сабаку. Мабыць, і цяпер так. Не забагацелі яго вяскоўцы. За рэдкім вішаннікам ля садка ўрасла ў зямлю нехуцавая будыніна з голымі рабрынамі крокваў - зусім без страхі.
726 Відаць, тут ужо не жылі. Але дзе ж тады мнагадзетная сям'я Івана Пагарэльца, то ж была ягоная хата, падумаў Хведар. І яшчэ адну хату з чорным праваллем пустых вокнаў згледзеў ён за парканам, - напэўна, пакінутае жытло.
727 Улезшы ў свежыя каровіны лепяхі, Хведар сышоў трохі ўбок, бліжэй да плота. Усё ж ён баяўся, каб з кім не сустрэцца, каб хто не пачуў яго тайную хаду злодзея. Але на начной вуліцы не было нікога, мусіць, вёска добра заснула.
728 Толькі за сценамі бліжніх хлявоў часам уздыхалі-варушыліся сонныя каровы, ды раз у падворку на тым баку ціха стукнулі дзверы, - мусіць, нехта выходзіў па патрэбе. Ціхенька ступаючы па мяккай зямлі, Хведар мінуў знаёмую вуліцу і дайшоў да могілак.
729 Як і заўжды, тут панавалі ціш і спакой, хвоі сумна гулі ўгары. Зблізку бялелі свежыя крыжы ля дарогі - два большых і некалькі нізенькіх, дзіцячых. Ён трохі пастаяў ля штыкетнічка-агароджы і, знайшоўшы праход, не без хвалявання ступіў у гэтае паселішча мёртвых.
730 Ведаў, ад праходу трэба падняцца на пагорачак, дзе хавалі даўней і дзе ён памятаў кожную магілку. Ад вуліцы ж (трохі відаць было ў змроку) магілкі занялі ўсю нізінку, далёка выйшаўшы з-пад хваёвых шатаў. Гэтых ён не ведаў ніводнай.
731 А там, на выспачцы, колькі ён памятаў, стаялі чорныя дубовыя крыжы Шулякоў - бацькі і трох сыноў, род якіх быў, можа, самы стары ў Нялолішчы. Расказвалі некалі, што гэты сямы першы Шуляк, прыйшоў сюды з літоўскай зямлі і быў знакаміты сілаю.
732 Расказвалі некалі, што гэты сямы першы Шуляк, прыйшоў сюды з літоўскай зямлі і быў знакаміты сілаю. Праз тую сілу ён спаткаўся і з маладзенькай дзяўчынкаю, пакаёўкаю тутэйшай паненкі, да бацькі якой чагось прыязджаў той літоўскі пан, кучарам у якога служыў Шуляк.
733 Аднаго разу, як ён запрагаў коней у брычку, з-за рога стайні выскачыў панскі бык, раззлаваны чырвонаю спаднічкаю пакаёўкі, і прыезджы фурман паказаў сваю сілу, скруціўшы таму быку рогі. Мабыць, тады ён і паклаў вока на маладую служанку.
734 А насупраць ад іх трошкі ніжэй высіўся металічны буданчык з прыгожымі чыгуннымі слупкамі, павітымі таксама чыгунным лісцем вінаграду. Там ляжала мармуровая пліта на магіле маладога пана-паручніка, які, дужа паранены на вайне з германцамі, сканаў у сваім маёнтку.
735 Крайняй была магілка ягонага брата Пракопкі, годам маладзейшага за Хведара, добрага, ласкавага мужчыны, які так і не ажаніўся і нікога не пакінуў пасля сябе. Сканаў у васемнаццатым ад тыфусу, калі Хведар буў у германскім палоне.
736 Было б добра і яму прымасціцца побач, месца было, калі што, можна б трохі пацясніць суседнюю магілу, мабыць, той не пакрыўдзіцца. Гэта было б проста здорава! Можа, не заўжды прызнаючыся сабе, ён найбольш за тым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання.
737 Хведар нетаропка і амаль ужо не баючыся абышоў у цемры свае магілкі - чатыры радком і дзве трохі ніжэй на схіле, памацаў шурпатыя, замшэлыя крыжы. Баяўся, каб не неткнуцца на які новы, каго з ягонай радні. Але не, у гэтай мясціне новых магіл быццам не было зусім.
738 Каторы ўжо раз ён адчуў горкі дакор сабе, што так неахайна пахаваў дачушку - ні абгародкі не зрабіў, ні нават крыжа. Не было з чаго і надта спяшаўся, яго маглі чакаць плытагоны, і ён вёрст пяць берагам ракі даганяў плыты.
739 Ён пасядзеў на чыёйсьці старой, без крыжа, добра, аднак, абкладзенай камянямі магіле, слухаў шэпт старасвецкіх хваін угары, думаў. Дужа дапякала шматдзённая, застарэлая ўжо стома. Каб не даць сабе ўпасці ад знямогі, трэба было ўстаць і ісці.
740 Але куды? У хату да каго не папросішся, тут жа заставацца не было як: на золку яго адразу ўбачаць. Значыць, зноў - у лес. Лес заўжды з міласэрнай гатоўнасцю прымаў яго, не тое што людзі. Тым болей знаёмы ад маленства вялікі Казённы лес, ужо ён дапаможа цяпер бяздомнаму чалавеку.
741 Мабыць, ён недалёка і адышоўся ад узлеску, але сярод дрэў і драбняку-падлеску стала нібы зацішней, нават цяплей быццам, ён узлез у нейкі лісцвяны гушчар і ўпаў у нетаптаную калючую папараць. Ужо не ставала сілы - ні ісці, ні паўзці.
742 Перад тым як заснуць-забыцца, успомніў, што сёння за дзень пратупаў, мабыць, вёрст сорак - ад золку да ночы. Болей ён бы ўжо не прайшоў нават і сорак крокаў. Прачнуўся ад сцюжы, увесь надта скалеў, здранцвелі да калень ногі, галава была цяжкая, нібы пасля гарэлкі.
743 Не адразу зразумеў, дзе ён, спярша падалося - на тарфянішчы пад Котласам і што спазніўся на працу. Але, расплюшчыўшы вочы, сцяміў: Котлас далёка. Ён - дома. У світальным лесе, на сваёй радзіме. На радзіме ўсіх сваіх продкаў.
744 Там, на Поўначы, калеў амаль кожнага ранку, праўда, там не было калі заўважаць тое, там ледзьве паспяваў сабрацца, каб не спазніцца на развод, у тайгу на лесапавал ці на земляныя работы, калі рабіў на тарфянішчы.
745 Цела памалу грэлася, а ногі па-ранейшаму як былі акалелыя, так і засталіся, але ногі, напэўна, сагрэюцца на хадзе. Трэба некуды ісці, тут яму сядзець не выпадала. Тут было зусім блізка да вёскі, мабыць, у лес прыгоняць пасвіцца статак, могуць заўважыць.
746 Так, статак тут добра вытаптаў дол, падумаў Хведар, згледзеўшы сляды кароўіх капытоў, а неўзабаве пачуў і галасы, - мабыць, на ржышчы пад лесам гукалі пастухі. Каб не трапіць каму на вочы, ён ускочыў і ціха падаўся кустоўем.
747 Памалу рабілася цяплей, у лесе ўвогуле было зацішна. За пажаўцелымі верхавінамі бяроз, між бухматых лапаў ялін праглядвала хмарнае неба, і скрозь плыў, то цішэй, то мацней, нудны лесавы шум. Дужа хацелася есці, даўно ўжо надаедна-пуста бурчэла ў жываце.
748 Яно і не дзіва: за ўчорашні дзень у роце не было ні крошкі, ён не меў часу паклапаціцца пра тое - так імкнуўся да роднага кута. Апошнюю скарынку хлеба, здабытую ў прахожай бабкі, зжаваў пазаўчора, бульбянога палетка на поплаве, вядома, не напаткаў, мусіць увесь дзень пасціцца.
749 Учора, аднак, неяк трываў, - можа, ад хвалявання перад хуткім спатканнем не адчуваў і голаду. Але сёння з самага рання проста не меў сілы трываць. Толькі што тут і дзе можна было здабыць з'есці? Да пастухоў не падыдзеш, пастухі могуць пазнаць.
750 На дарогу не паткнешся таксама - можа трапіцца знаёмы, тады ўсё прапала. З незнаёмымі было лягчэй, на выпадак сустрэчы з кім меў даведку, быццам ён - Зайцаў Андрэй Фаміч, ураджэнец Смаленскай вобласці і працуе на Тасьмінскім дрэваапрацоўчым камбінаце рознарабочым.
751 Учора ён бачыў там старую грушыну, пад якой было чым пажывіцца, але тады яму было не да ежы. Сёння ж тыя грушы выклікалі ў яго нейкае нервовае нецярпенне, і ён неўзабаве ўбачыў праз голле прасцяг знаёмага поля пад лесам.
752 Ля грушыны не было нікога, мусіць, ад жывёлы яе аберагала блізкая азіміна, статак мінаў яе зводдаль ці глыбей у лесе. Хведар хутка назбіраў у кішэні світкі некалькі прыгаршчаў гнілабокіх грушак, смак якіх ён памятаў з дзяцінства, і тут жа з прагнасцю пачаў іх жаваць.
753 Аднак, мусіць, трэба было чаго пашукаць да грушак, аднымі грушамі сыты не будзеш, гэта ён ужо ведаў. Значыць, трэба паглядзець дзе бульбы. Але тут было жытное, зелянела рунь, бульбу, мабыць, саджалі ў полі за лесам, калі толькі яшчэ не выбралі.
754 Тым часам у лесе ўжо добра развіднела, дужа шумелі елкі і плылі-ляцелі ўгары кудластыя хмары, але дажджу не было. Не было і расы на траве, трохі сохлі-грэліся на хадзе яго ногі ў растаптаных, раскарузлых пасталах.
755 Гэтыя пасталы ўвогуле няблага яму служылі - якая б абутка вытрымала тую дарогу, што яму выпала. А пасталы хоць бы што. На мокрадзі змакрэюць, а не распаўзаюцца, у сухмень закарэюць, сціснуцца, стануць нібы жалезныя.
756 Навастрыўшы слых, увесь насцярожаны, Хведар памалу ішоў цераз знаёмы да кожнага дрэўца лес, і ціхае адчуванне шчасця лілося ў ягоную душу. То быў яго родны лес, тут ён пасвіў жывёлу, збіраў грыбы, пасля пілаваў дрэвы, калі вывозілі ў Данбас на рудстойку.
757 Здаецца, нават ён пазнаваў колішні яго пошум. Там жа, на поўначы, лес быў інакшы і шумеў іначай: магутна, дзіка, пагрозліва. Гэты ж не, не дзіка, - мілагучна і таемна трапяталі парудзелыя бярозкі, угары ў задуменным пошуме марудна плылі кудысь вершаліны елак.
758 Падлесак, аднак, парадзеў за той час, як Хведар не бачыў яго, ці, можа, драбналессе павырастала ў ладныя дрэўцы бярэзніку, ляшчыны, асінніку. І была ўжо восень - жоўтае і зрудзелае лісце пачало асыпацца долу, слалася па траве і шархацела пад ягонымі пасталамі.
759 І ён усё апасаўся, каб яго тут хто не ўчуў. Аднак ён удала мінуў пагорачак з елкамі, лагчынкай выйшаў на даўнейшыя расцяробы - самы, можа, глухі куток іхняга лесу: былыя дзялянкі, на якіх густа браўся хмыз, алешнік, малады ельнік, ядловец.
760 Далей было поле. Як ён і здагадаўся, поле было занята бульбяным палеткам, які пачынаўся ад самага ўзлеску. Бульбу на ім, аднак, ужо выбралі, разараныя барозны чарнелі раскіданым чэзлым бульбоўнікам, зямля была ператаптана людскімі і конскімі нагамі.
761 Але калі добра выбіраць, дык і пераворваць можна для прыліку, а тут, падобна, і выбіралі дзеля прыліку. Заскарузлымі пальцамі ён капаўся ў сухіх глыжах і натрапляў на бульбіны, піхаў іх у кішэні паддзёўкі.
762 Хутка набраў дзве кішэні, класці ўжо не было куды, і ён са шкадаваннем выпрастаўся: такое багацце ў зямлі! Каб тое яму трапілася пад Котласам, дзе елі траву, кару з дрэў. Бульбіна там была смачней за яблык. Нават сырая.
763 З цяжкімі кішэнямі ён падаўся назад, у лес. Трэ было выбраць мясціну, раскласці цяпельца. Мабыць, гэта было самае небяспечнае - цяпельца. Дым маглі згледзець здалёк, убачыць ля яго чалавека. Мабыць, лепш за ўсё атабарыцца ў расцяробе, за ровам, туды, ведаў, у ранейшыя часы не надта патыкаліся.
764 Хіба што бабы - па ягады, грыбы там не раслі. І яшчэ, людзі ведалі, некалі там пладзіліся ваўкі, бывала, у піліпаўку вылі на ўсе галасы. Малыя туды баяліся паткнуцца. Самы раз было туды зашыцца яму. Поруч з ваўчыцаю. Ведама ж, не з людзьмі, нявесела падумаў Хведар.
765 Ён доўга ішоў лесам, пакуль выбіўся на той узровак, улез у надта зарослы алешнікам ды ляшчынаю роў, трохі абмыў у ручаі свае заскарузлыя рукі. Вада была сцюдзёная і чысцюткая, бы сляза, і ён на запас напіўся з прыгаршчаў.
766 Па слізкіх, зялёных ад водарасці камянях перайшоў на другі бок рова. Ускараскаўся не адразу, два разы адпачываючы, і падумаў, што аслабеў, аднак жа, завельмі. Як тою вясной на тарфянішчы, калі ўжо не мог сам вылезці з тарфяной ямы, а рыдлёўка здавалася цяжкаю, бы бервяно.
767 Во што значыць жыццё! Ды і гады. Малады, бывала, у лесе адзін паднімаў камель хвоі на сані, жартуючы, бягом цягаў па ўсходцах мяхі збожжа на млыне. Аднаго разу, дурны, паспрачаўся з кусянкоўскімі мальцамі і падняў Іванаву жаробку.
768 Слаўная была жаробачка, з лысінкай на мордзе. Пасля на ёй ездзіў міліцыянер Заўялаў... А цяпер ледзьве выбраўся з рова, які падлеткам перабягаў за адзін раз, без перадыху. Вот што зрабіў з Хведарам час і яго недарэчнае здзічэлае жыццё.
769 У расцяробах былі сапраўдныя лесавыя нетры - блытаніна алешніку і асіння, папараць стаяла да пояса, буяла дуддзё нейкай лесавой непатрэбшчыны. Хведар адышоўся далей ад рова, выбраў невялічкую прагалінку пад зараснікам крушыны і пачаў ладзіць цяпельца.
770 Дужа хацелася з'есці бульбіну, здавалася, не было ў свеце нічога смачнейшага за печаную ў прыску бульбіну. Але прыску, мабыць, трэба яшчэ дачакацца. Касцярок з сучча, якога ўвогуле тут хапала, загарэўся ад першай сярнічкі, але ж, халера на яго, густа паваліў дым, і Хведар спалохаўся.
771 Так яго маглі згледзець. Ён трохі раскідаў цяпельца, каб зменшыць дым, але зусім суняць яго было нельга. Тады ён падклаў хворасту болей, каб гарэла даўжэй, а сам адышоў воддаль у хмызняк. Калі хто і падыдзе на дым, дык, мабыць, яго не ўбачыць. Спярша ўбачыць ён.
772 Прысеўшы ў дробным кустоўі, ён пачаў здалёку пазіраць на дымны хвост за крушыннем і думаў: да чаго ж ты, братка Хведар, дажыўся! Ну добра, там, на чужой зямлі, за тысячу вёрст адгэтуль, там трэба было ўсяго баяцца, хавацца, таіцца. А во і тут! На сваёй зямлі. Сярод сваіх людзей.
773 А што, зрэшты, інакш? Пагібель? Гэта было б куды як зманліва, - можа, пахавалі б на родных могілках. Пасадзяць у турму? Мабыць, у турме горш не будзе - неяк бы кармілі і дах быў бы над галавой. Пасля ўсяго, што з ім сталася, турмы ён не надта і баяўся.
774 Але яму наўрад ці перапала б турма. Пэўна ж, яго адвезлі б назад, зноў туды, на страшную сцюдзёную зямлю, на якой жыць ён не мог. Мог толькі памерці. Як памерла ад сухотаў яго Ганулька, згарэла за два дні дачка Волечка. Адчуў, настала ягоная чарга. Але ён памерці хацеў дома.
775 Дык чаго ж і на каго ён мог наракаць? Ён быў шчаслівы. Учора як згледзеў роднае поле і вёску, дык у душы ў яго ўсё засмяялася і запяяла. Канечне, засмуціла зруйнаванае котлішча, усё ж ён спадзяваўся ўбачыць хутар.
776 Сніў безліч разоў свой падворак, студню з калаўротам, недабудаваны трысцен. Усё думаў, ці здагадаліся тыя, што жывуць цяпер там, перакрыць клець. Страха ў левым кутку пачала працякаць, асабліва ў навальніцы. Усё збіраўся перакрыць свежымі кулямі.
777 Дзе яно, ягонае падворышча, хата? Куды ўсё вывезлі? Ці, можа, спалілі на дровы ў сельсавеце? Як спалілі пасля вайны фальварак Альбертаўку. Слаўны быў фальварачак - і дамоўка, і стайня. Стайня асабліва зайздросная была: з бруса, пад гонтай.
778 Разабралі ўсё і папілавалі на дровы - у сельсавет і хату-чытальню. Мусіць, цяпер і яго так - на дровы, пусцілі агнём і дымам. Дзіўна, але ён не шкадаваў. Калі шкадаваць усяго, што набыў і страціў, дык можна было звар'яцець.
779 Нажываў гадамі, за немалыя грошы, мазалём крывавым, хрыбтом сваім і жончыным, тросся над кожным лапікам зямлі, кожнаю палкай і снапком. А страціў усё, і за адно імгненне, і сам апынуўся на катарзе. Толькі завошта? Гэтае праклятае завошта пякельным вухналём сядзела ў яго галаве.
780 Тысячу разоў ён пытаўся ў сябе, як ехалі ў смярдзючых вагонах, як іх гналі абозам па замерзлай рацэ, як рабіў там, на паўночным прыгоне, - пытаўся ў жонкі, у людзей, знаёмых і незнаёмых, пытаўся ў начальнікаў. Усе нешта казалі пра ўладу, класавую барацьбу і калектывізацыю.
781 Два леты запар Хведар батрачыў у фальварку, а пасля ажаніўся з такой жа батрачкай, як і сам, - без зямлі і пасагу. Там таксама зямлі было з зайцаў хвост, а сямейка дай бог: восем душ і з іх пяць мальцаў. Як было адмовіцца ад казённай? Узяў зямлю.
782 Цяпельца яшчэ не дагарэла, як ён закапаў у дробны прысак дзесятак карэлых бульбін - на болей не хапіла прыску. І зноў адышоўся далей - ці мала хто? Але пакуль навокал было ціха; троху пасакатала сарока ўбаку, ля рова, і неўзабаве паляцела далей.
783 Усё пакутуючы ад голаду, Хведар праз колькі хвілін вярнуўся, дубчыкам выкаціў з вуголля крайнюю бульбіну - была яшчэ сыраватая і цвярдая, але нічога: агонь ужо жыўца выгнаў. Збольшага абцёр аб штаны попел і, апякаючыся, з'еў усю, не грэбуючы і абгарэлым бокам.
784 Затым выграб другую. Бульба сапраўды была дужа смачная, ды і ён быў згаладнелы як мае быць, і ёў без перапынку, пакуль не засталіся апошнія дзве бульбіны. Мусіць, тыя спякліся ўжо добра, і ён іх, гарачыя, сунуў у кішэню - аж запякло сцягно.
785 Трохі падсілкаваўшыся, адчуў сябе весялей і пачаў думаць, як бы паткнуцца з лесу. Усё ж вельмі карцела паглядзець на поле, можа, на каго з вяскоўцаў - хоць здалёк, згадаць, як жывецца ў калгасе. Увесь час трохі лепш, чым жыў ён.
786 Галоўнае - яны ўсе вольныя, на сваёй зямлі, пад Котласам ён не меў ніякіх звестак аб іх, толькі часам з'яўляліся чуткі - невясёлыя, аднак, чуткі. А як папраўдзе? Усё ж, мабыць, жывуць усе роўныя, не лішэнцы, як ён.
787 Зараснікамі ён абышоў роў і па імшарыстай балацявіне выйшаў на ўзлессе - ужо з трэцяга боку лесу. Гэтае поле звалася ў іх Сёрбава і межавала з суседняю вёсачкай Чарнаруччам, стрэхі якой відаць былі ўдалечы на пагорку.
788 Тут і сапраўды працавалі людзі, ягоныя суседзі-калгаснікі - выбіралі бульбу. Яму ні дня не давялося рабіць у калгасе (не пусцілі ў калгас), дык ён думаў убачыць цяпер дружную працу грамадой, усіх разам. Мо нават з песнямі.
789 Замест таго ў ветранай палявой далечы калупаліся над баразёнкамі з дзесятак баб, і ён бачыў адсюль іх сагнутыя шэрыя спіны, вялікія галовы ў тоўста накручаных хустках, босыя ногі. Усе цягалі за сабой вялізныя кашы з бульбай, якія па адным зносілі ў кучу на сярэдзіне загона.
790 Каля той кучы стаяў з паперынай у руцэ цыбаты мужчына, мабыць, учотчык, а тры іншыя ганялі плугамі барозны, надта ўжо памахваючы пугамі на коней. Коні, відаць было адсюль, ледзьве клыпалі ад ператомы, нізка коўтаючы галовамі, - худыя, знямоглыя сялянскія коні.
791 Некалі ў іхняй вёсцы такія былі хіба што ў самых занядбаных гаспадароў - Цыпруковага Зміцера ды Ігналёнка. Іншыя ж ўсе як бы там ні жылі, а коней глядзелі, без каня якая ж гаспадарка. Тут, мабыць, глядзелі не надта.
792 Праўда, ён пазіраў здалёк - зблізку, можа, не такія ўжо кепскія былі тыя коні; можа, і бабы рабілі весялей, чым яму здалося. Але нешта самотна-журботнае ўлілося ў яго адчуванне каля таго поля. Ведама, людзі былі далёка і ён не мог пазнаць хоць каторага, а пазнаць дужа хацелася.
793 Тады ён краем лесу пайшоў у другі бок - да свае вёскі, дзе была дарога ў мястэчка, можа б, каго ўдалося падгледзець на той дарозе? Хоць бы пабачыць, пазнаць, не марачы ўжо, каб пагутарыць ці спытацца. Спытацца, канешне, няможна, трэба таіцца.
794 Што зробіш, такі яго лёс. Яго вылучылі з грамады, выбракавалі, бы карослівае свінчо са статка, і выкінулі далёка. Ці мог ён назаляць каму? Набівацца? Тым болей прычыняць шкоду сваім набіваннем.
795 Хведар добра наседзеўся ля бальшака і падумаў, што, мабыць, дарма ён удумаў тое, як у дальнім канцы дарогі, ад мястэчка, з'явілася фурманка. Рыжы рахманы конік даволі спраўна каціў з горкі ўніз, і за ім на возе відаць былі двое - мужчына і баба.
796 Тое, што лейцамі кіравала жанчына і сядзела яна ў перадку, зацікавіла Хведара, хоць ён яшчэ і не пазнаў нікога. Жанчыну і праўда было не пазнаць, калі яны пад'ехалі бліжэй - тая была адвярнуўшыся на той бок калёс.
797 А вось мужчына... Мужчына быў у калматай зімовай шапцы, з настаўленым каўняром шарачка, ён абнікла сядзеў у задку, склаўшы на каленях рукі, ногі яго былі ўхутаны стракатаю хатняй коўдрай, твар худы і белы. Увесь час бы глуха нядобра пакашліваў.
798 Нешта дужа знаёмае здалося Хведару ў гэтым твары, калі фурманка пад'ехала бліжэй, і тут жа раптам, нібы падказаў хто, ён пазнаў чалавека. То быў Мікіта Зыркаш, ягоны, Хведараў, ліхадзей, які пісаў тады на яго за малатарню, з чаго ўсё і пачалося. Спярша цвёрдае заданне, а затым і ўсё астатняе.
799 Але ж, мабыць, не далося жыццё і зайздросніку Зыркашу, угледзеўшы якога Хведар зразумеў усё - той быў хворы. Мусіць, яго хворага цяпер жонка везла з бальніцы ці ад доктара, і, угледзеўшыся ў чалавека, Хведар зразумеў, што не жылец на гэтым свеце Зыркаш.
800 Адною нагой ён ужо там, Хведар гэта адчуваў добра. Нагледзеўся на такіх за жыццё. Трохі нават бы радасна стала ці нават зларадна: мусі, бог бачыць усё і карае па справядлівасці. У іншы час Хведар, можа, болей парадаваўся б з тае прычыны, але цяпер не хацеў.
801 Ён яшчэ пасядзеў троху, думаў, можа, і яшчэ каго згледзіць на вечаровай дарозе, ды болей не было нікога. Як пачало змяркацца, устаў, пайшоў краем кустоўя ў бок вёскі. Мусіць, трэба было б, пакуль не змерклася, брысці ў свае расцяробы, каб пасля не драць вочы ўпоцемку.
802 Але яго ўсё цягнула да вёскі. І ён памалу ішоў лесам, пасля, асмялеўшы, выткнуўся на ўзлесак ля палетка з рунню, пастаяў на ўзмежку. За лагчынкаю ў вёсцы хутка гусцеў восеньскі змрок, заблішчэла некалькі агеньчыкаў у вокнах - там палілі святло.
803 І яму захацелася ў прыцемку зазірнуць да каго ў акно, паглядзець з цемры ў хату, убачыць знаёмыя твары. Страшнавата было, ну, але, можа, не пазнаюць, калі і ўбачаць. Ён не адгукнецца нікому, толькі пройдзе па вуліцы і зазірне.
804 Так карцела пабачыць каго жывога-наёмага. Найперш добрага чалавека, не злыдня, канешне. Ціха, амаль крадком, часта спыняючыся, ён зноў, як і ўчора, прайшоў рунню паўз сваё нешчаслівае котлішча, паціху патупаў ля плота збоч ад дарогі.
805 Ну во і прысадзістая Саўчыкава хата пад крывой сукаватай вербінай. Калі ўлезці ў гарод, якраз апынешся перад акном, што насупраць Лёксавай печы, там жа, у падаконні, некалі мясціўся кухонны столік, за якім елі.
806 Зусім ужо ўпоцемку Хведар пералез цераз плот, паабстрыкаў у крапіве рукі, але няблага затуліўся ў зарасніках ад вуліцы і ад падворка. Праўда, святла ў Лёксавых вокнах пакуль што не было, ды Хведар адчуваў, што там не спалі - нейкія невыразныя гукі ўсё ж даляталі з таго боку сядзібы.
807 Начаваў зноў у лесе. Па ўзлеску адышоўся далей ад вёскі і скорчыўся на сухой імшарыне пад кустом ядлоўцу. Ноч была сцюдзёнаватая. Мабыць, да першых пеўняў ён звыкла дрыжэў і круціўся без сну, усё думаючы і думаючы над недарэчнымі вывертамі свайго нешчаслівага лёсу.
808 Усё не пераставаў дзівіцца, як гэтак удала дамогся свайго, відаць, яму ўсё ж здорава пашэнціла, можа, першы раз у жыцці. Праўда, каб ведаў адразу, што чакае яго, мо яшчэ і падумаў бы: ці варта наважыцца на такое? А не ведаў, і мусіць, добра, што не ведаў, не ўяўляў нават.
809 І цяпер во - дома. Як будзе далей, ён не думаў ні тады, ні цяпер, думаць аб тым ён быў бяссільны, не хацеў і спрабаваць марна. Галоўнае - была шчасліва дасягнута нязбыўная яго мара, а там - што будзе. Як у п'яніцы, які імкнецца займець бутэльку, а пра хуткае пахмелле і не думае.
810 Ноччу зноў хацелася есці, дзве свае бульбіны ён даўно ўжо з'еў, бадзяючыся па лесе, у кішэні яшчэ былі тры сырыя. Там, пад Котласам ці Сыктыўкарам, няблага елі і сырыя. Калі парэзаць бульбіну скрылькамі на хлеб, як рэдзьку ці бручку, з'ясі за мілую душу. І памагае ад цынгі.
811 Мусіць, прыйдзецца і тут перайсці на сырызну, як скончацца сернікі. Як ён ні бярог іх, засталося ўсяго шэсць штук у дужа пацёртым карабку, а болей дзе возьмеш? У лесе не знойдзеш. Хіба папрасіць у вёсцы? А тут не папросіш. Гэта можна было прасіць у той старане, дзе цябе ніхто ведаць не мог.
812 А тут пазнаюць адразу. Во дзіва, падумаў Хведар, выходзіць, што ў чужой старане лепш, чым у роднай? Да якой імкнуўся, пра якую думаў удзень і ўначы. І дзе столькі знаёмых, суседзяў, аднасяльчан. З кім мінулася яго жыццё. Але менавіта да іх і не паткніся, іх трэба сцерагчыся найбольш.
813 Гэтая ноч, здаецца, была бясконцай, як бясконцымі былі ягоныя турботы ад сцюжы. Ён усё круціўся на вогкім імшыстым доле, курчачыся і так і гэтак, калаціўся, ляскаў рэштаю зубоў, каб як сагрэцца. Але сагрэцца не было як.
814 Ды і дрымотная знямога на мяжы сну моцна трымала яго ў сваіх кіпцюрах, ён то забываўся трохі, штось трызнячы, то прахопліваўся зноў. Вакол было ціха. Апоўначы амаль сціхнуў звыклы лесавы шум, вяршаліны елак у небе зусім пазнікалі ў густой цемрадзі, між хмар трохі пабліскала і знікла высокая зорка.
815 Мусіць, за поўнач недзе пакугікала лясная сава - у балотным баку, за расцяробамі. Урэшце коратка кугікнула апошні раз і змоўкла, бы падавілася. Можа, і ён трохі задрамаў пад ранак, зусім ужо занямогшыся ў барацьбе са сцюжай ці прытрываўшыся да яе.
816 Прачнуўся, адразу ахоплены нейкай трывогай, бадай страхам - узняў галаву і адразу ўбачыў насупроць у хмызняку мокрую каровіну пысу з ніткай зялёнай сліны на валасатай губе - карова цікаўна ўперлася ў яго самотным позіркам вялікіх вачэй.
817 Поруч зашархацела вецце, і да першай вылезла з кустоўя другая кароўка, рыжая са зламаным рогам на крутым кароўім ілбе, таксама ўставілася ў яго. У наступнае імгненне Хведар з прыкрасцю сцяміў, што трапіў у вясковы статак, які, мабыць, зараз увесь абступіць яго, і ўскочыў.
818 Каровы былі не страшныя яму, але ж дзесь тут ішлі пастухі. (Усё ж, мусіць, не трэба было так неабачліва класціся пад кустом.) Хведар махнуў рукамі на цікаўных кароў і толькі памкнуўся ўбок, у кустоўе, як дзесьці побач гаўкнуў сабака.
819 Ды сабака не думаў здыхаць, ён доўга гнаў чалавека па зарослым алешнікам лесе, і Хведар не мог на яго крыкнуць ці як адагнаць, мог толькі лаяцца ў думках і махаць рукамі. Сабака ж, відаць, махання таго не баяўся, а злых думак не разумеў. Сабачае ж злосці ў яго хапала не на адну вярсту.
820 Усё ж, мабыць, трохі знямогшыся, ён пачаў адставаць, сцішаць свой брэх, пакуль зусім не змоўк ззаду. Але і Хведар нямала стаміўся ад гэтага бегу і ледзьве плёўся між дрэў у змрочным сукаватым ельніку. Яго душылі знямога і крыўда.
821 Гэта ж трэба - яшчэ і сабака! Баяўся сабак у вёсцы, а спаткаўся з імі ў лесе. Хай бы ўжо воўк, дзік ці якая аўчарка, што вадзіліся там на Поўначы, а то дробны, звяглівы шчанюк. Каб ты здох, пракляты, як ты выматаў апошнія сілы... Добра яшчэ, калі ў тым кустоўі яго не згледзелі пастухі.
822 Гэты пракляты сабака загнаў яго ў той куток лесу, які ён ведаў найгорш. На голым і змрочным доле тут не было нават травы ці моху - усё скрозь густа абсыпала ігліца, на якой не расло нічога. Вакол цесна стаялі разлапістыя таўшчэзныя елкі, праз іхні гушчар амаль не праглядвала далёкае неба.
823 Ведаў, далей у гэтым кірунку пачыналася знакамітая ў тутэйшых краях Багавізна - вялікі балотны абшар без дарог і паселішчаў, які шырокаю паласой цягнуўся аж да самай польскай граніцы. Але гэта быў ужо зусім чужы край, малавядомы і таямнічы.
824 Ад ператомы дрыжэлі калені, хацелася адпачыць. Але Хведар усё не мог супакоіць сябе пасля знянацкай трывогі і разгублена брыў ельнікам, выбіраючы вальнейшыя мясціны, каб не натыкацца на сухое яловае суччо.
825 Цяпер ужо, мабыць, можна было не баяцца, статак сюды наўрад ці ганялі, людзі тут не мелі чаго рабіць. Патроху ён спакайнеў, і разам са спакоем пачало ўладарна расці вострае адчуванне голаду. Міжволі ён пазіраў па баках, бы шукаючы, што б з'есці.
826 Толькі з'есці тут не было чаго. Тады ён сеў на адтапыраны корань вывараціны, дастаў з кішэні свой даўні ножык. Ножык быў начэплены на раменьчыку, і Хведар бярог яго ўжо колькі гадоў. Некалі, яшчэ за тым, далёкім, жыццём купіў яго ў сельпоўскай краме і карыстаўся штодня.
827 Большае лязо ўжо стачылася да вузкага пёрка, затое меншае было амаль новае і спраўна сядзела ў пацямнелым жалезным тронку. Гэтым лязом Хведар тоненька абскабліў большую бульбіну і пачаў яе есці, рэжучы на невялічкія скрылёчкі.
828 Гэтым лязом Хведар тоненька абскабліў большую бульбіну і пачаў яе есці, рэжучы на невялічкія скрылёчкі. Смак сырой бульбіны быў не надта прыемны, але цяпер было не да смаку. Абы ўпіхнуць што ў страўнік, каб прыглушыць голад. Бо ўжо проста не ставала сілы ісці па гэтым непрытульным дзікаватым лесе.
829 Усё роўна хацелася есці. Тады ён падумаў, што трэба пашукаць грыбоў. Сырыя грыбы есці не адважыўся б, але калі распаліць цяпельца... Мабыць, тут можна. Ці зашыцца яшчэ глыбей у лес, туды, да Багавізны. Ужо там, мабыць, яго ніхто не ўпалюе.
830 І ён доўга нетаропка брыў ельнікам, не надта ўжо і ведаючы, дзе ён, а ельнік усё не канчаўся, і ніякіх грыбоў вакол не было відаць. Зрэдку трапляліся старыя, мабыць, летнія, счарнелыя мухаморы, і болей нічога. Ці, можа, такі быў год - не грыбны, думаў Хведар, усё болей нудзячыся ад свае няўдачы.
831 Пасля ён павярнуў трохі ўбок - бліжэй да, мабыць, недалёкай лесавой вёсачкі Чазлякі, - ужо там, мабыць, гэтага ельніку не будзе. А ў тамашніх парасніках ён што-нішто знойдзе. Калі не баравікі, дык хоць сыраежкі. Абы толькі там не пасвілі статак. Дзе статак, туды па грыбы хадзіць марна.
832 Да Чазлякоў, аднак, ён яшчэ не дабрыў - не ведаў нават, ці далёка да іх засталося, - як на нейкай імшарыне сярод ельніку згледзеў журавіны. Густы россып чырвоных кропелек у дробнай, глянцавітай лістоце, здаецца, нікім не чапаны, бы знарок чакаў яго тут.
833 Там таксама калі-нікалі ён дарываўся да гэтага ласунку, які неаднойчы ратаваў яго, як і сотні такіс самых небарак, ад голаду і хваробы. Толькі там не часта выпадала тое, што тут - бяры хоць кашамі. Шкада, што ў яго цэлыя ўсяго тры кішэні - у штанах і паддзёўцы, - ці многа набярэш у іх.
834 Калі кішэні былі поўныя, ён пачаў грэсці ягады ў шапку і так поўзаў на каленях па імшарыне, аж пакуль не сказаў сабе: годзе! Усяго не з'ясі, а ўзяць з сабою ўжо не было як. На ўсялякі выпадак ён пастараўся прыкмеціць шчаслівую імшарынку - за вялікім ельнікам у бок Чазлякоў. Мо яшчэ спатрэбіцца.
835 Мабыць, і праўда - няўдалы, ён зразумеў тое, як убачыў перад сабой нізкі, без елак, падлесак і за ім нешырокі прасцяг асакі, за якім усчыналіся глухія зараснікі лазы і алешніку. То пачыналася Багавізна, якая ў тутэйшым краі была д'ябальскай, старахавітай мясцінай.
836 Многія пакаленні жыхароў шмат чаго начуліся пра яе ад старэйшых і ў сваю чаргу расказвалі ўнукам неверагодныя і страшныя гісторыі, што там здараліся з людзьмі. Усё незвычайнае і страшнае ў тутэйшай мясцовасці ішло з Багавізны.
837 Ёю палохалі плаксівых дзяцей і п'яных мужыкоў, жадалі ў злосці крыўдзіцелям праваліцца пад зямлю ў Багавізне. Там і сапраўды можна было праваліцца так глыбока, што ніхто не змог бы дастаць. Казалі, там быў нейкі падземны ход ці рака, што злучала тамашнія прадонні з іншымі вірамі і азёрамі.
838 То быў людзьмі і богам пракляты край - дзесяць вёрст суцэльнае багны і віроў, між якімі ліпелі чэзлыя вольхі, аер, зараснікі трыснягу ды на купінах буяў улетку лазняк. Туды ніколі не хадзілі па ягады, нават журавіны, якіх там заўжды было процьма, не лавілі рыбу.
839 Людзі спрадвеку абміналі тыя мясціны, а калі хто выпадкам туды трапляў дык пасля дзён колькі дрыжэў ад страху і ўпудна крычаў паначы. Зімой Багавізна трохі падмярзала, але яе шматлікія вокны-прадонні нават у самы люты мароз браліся тоненькім лёдам, які не трымаў чалавека.
840 Хведар павярнуўся прэч ад гіблай мясціны і зноў пайшоў лесам. Прытаміўшыся, сеў пад тоўстым яловым камлём, аблітым белай смалой, патроху еў з шапкі журавіны, думаў. Усё ж як добра ў лесе на волі! Ніхто цябе нікуды не гоніць, ты не патрэбны нікому, як і ніхто не патрэбны табе.
841 Каб так можна было пражыць жыццё! Зрэшты, калісь так і жылі: у хаўрусе з прыродай і лесам, знаходзячы ў ім і пракорм у галодныя гады, і прытулак у часы ліхалецця. Лес абараняў, лес саграваў душу і цела. Хто ж яшчэ большы быў дабрадзей для тутэйшага люду? Мусіць, лепшага не было ніколі.
842 Але гэта даўней. А цяпер во настала часіна - не паратуешся і ў лесе. Людзям заўжды знойдзецца да цябе патрэба ці злосць, знойдуць і пад зямлёй, адшукаюць і ў лесе. Не дай бог адбіцца ад людзей, стаць не такім, як усе. Гэта ён добра зведаў.
843 Аднак і не прыкмеціў, як усё тое сталася, што таму стала прычынай. Вось і ў прыродзе, хто ведае, якія існуюць прычыны, але здараецца амаль тое самае. Яму прыгадаўся выпадак на паўночнай рацэ, калі ён рабіў плытагонам.
844 Хведар ад спалоху ўгнуўся, замахаў рукамі, адбіваючыся ад вераб'я, які праз момант вылецеў у дзверы. Выскачыўшы за ім, Хведар зразумеў прычыну дзіўнага ўчынку птушкі. Аднекуль над плытамі коса шуганула чародка вераб'ёў, і птушкі, бы па камандзе, кінуліся на небараку.
845 Угары закруціўся птушыны клубок, усе люта рвалі аднаго, і хутка ад верабейчыка нічога не засталося. Нават нічога не ўпала на раку, толькі некалькі пушынак-пер'яў ціха апускаліся над вадою. Тут жа, даўшы круты разварот, вераб'іная чародка знікла за лясным абрывам ракі.
846 Хаця, мабыць, у птушак бывае інакш, чым у людзей. Усё ж у птушак больш справядлівасці. Той выпадак з вераб'ямі ён бачыў у жыцці аднойчы, а людской несправядлівасці нагледзеўся да брыдоты. Кожнага дня.
847 Гэты раз ён доўга сядзеў пад елкай, неяк сцішыўшыся, прыдрамнуў, можа. Недзе ўгары, на яловай вяршаліне, гарласта закаркала варона, і ён абудзіўся. Усё ж ягоныя думкі кіравалі далёка ад гэтага ельніку, часцей імкнуліся да вёскі.
848 Ён думаў пра яе там, на Поўначы, думаў цяпер. Пра яе хаты, клопаты, сваіх суседзяў-сяльчан. Пра яе палітыя потам гоні. Яму не было як да яе паткнуцца, але думкамі ён быў там. І яго дужа цягнула туды. Хоць бы і праз небяспеку.
849 Мабыць, адвячоркам ён нарэшце наважыўся і зноў рушыў па лесе. Ішоў ранейшым шляхам, туды, адкуль яго выгнаў сабака. Ішоў асцярожна, цікуючы навакол, часта спыняўся, слухаў. Ды навокал было ціха і пуста. Вецер угары, мабыць, уняўся пад вечар, елкі стаялі роўна і супакоена, бы ў задуменні.
850 Не паспеў ён яшчэ выйсці на ўзлесак, як пачало змяркацца. У лесе пад дрэвамі стаў гусцець змрок, стулілася, нібы пашырэла, кустоўе ўнізе, вільгатнейшым рабіўся травяны дол, і Хведар пачаў трохі спяшацца - ісці было яшчэ многа.
851 Ужо ў прыцемках ён мінуў тое месца, дзе яго спудзіў сабака, і неўзабаве выйшаў з лесу. Наперадзе распласталася трохі светлаватае, але павітае ўжо змрокам поле. Да вёскі трэба было ісці полем, па стаптаным статкам іржышчы.
852 Мабыць, аднак, ісці цераз поле было яшчэ рана, і ён сеў на абмежку, сядзеў, патроху еў журавіны, бавіў час. Перад ім ляжалі знаёмыя да кожнай драбніцы гоні - з дзьвюма грушкамі на Петраковым надзеле, каменнаю крушняй зводдаль, у канцы загонаў.
853 Некалі тут быў і бацькаў надзел, на якім нямала папрацаваў і ён, Хведар. Праўда, на тым надзеле болей і даўжэй за яго гаспадарыў старэйшы брат Міцька, які, як усчалася калектывізацыя, падаўся на шахты ў Данбас.
854 Пра сына Міколку Хведар не пераставаў думаць ніколі, гэта была яго незагойная болька, даўні пякучы клопат. Добра, канешне, што сыну ўдалося адкараскацца ад бацькавай ганьбы і нават пралезці ў начальства. Але, мусіць, дужа рызыкоўна ўсё тое, можна і згарэць датла.
855 Хіба адрачыся ад яго, ніколі не напомніўшы аб сабе ні пісьмом, ні просьбай, ні нават скупой весткай, - быццам ён знік, памёр ці яго і не існавала зусім. Хай будзе шчаслівы сынок Міколка, хай ніколі не скрыўдуе на бацьку.
856 Над полем і выганам памалу ўсталёўвалася сцюдзёнаватая восеньская ноч. На небе ў ірваным ашмоцці хмараў з'явіўся бліскучы кругляк поўні, нядоўга павісеў над полем і закаціўся за раскудлачаны край аблокаў.
857 Праз нейкі нядоўгі час выкаціўся ў іншым месцы, і на гэты раз свяціў доўга і ярка, абліваючы поле, узлесак, чалавека на абмежку бліскучым прывідным святлом. Хведар не любіў поўні, яна заўжды трывожыла яго загадкавым, няпэўным адчуваннем.
858 Цяпер жа дык і зусім была яму непатрэбнай, і Хведар чакаў, калі яна схаваецца надоўга. Вёска і яе хаты з узлеску былі відаць кепска, адсюль іх засланялі хвоі на могілках, якія высокаю суцэльнай купай чарнелі за выганам. Там панаваў змрок, і нават у месячным святле нічога нельга было ўбачыць.
859 Хведар, аднак, узіраўся ў тыя дальнія вясковыя абрысы, і ягоную ўвагу найболей прыцягвалі могілкі. Як поўня (надоўга ці не) схавалася ў хмарах і навакол усё пацямнела, ён падняўся з узмежка, таропка пайшоў у поле.
860 Поўня за той час зноў выглянула разы два і зноў схавалася за аблокі, але ён, ужо не спыняючыся, дайшоў да могілак. З гэтага боку, ад поля, хісткая агароджа ля іх была паламана, мусіць, жывёлай, ён пералез цераз нізкую жэрдку і спыніўся: месяц ляніва асвятляў бязладнае нагрувашчванне крыжоў і магіл.
861 Гэта былі, мабыць, усе новыя пахаванні, іх тут сабралося шмат, і ніводнага з іх Хведар не ведаў. Вялікія і малыя крыжы і крыжыкі, а то і зусім растаптаныя магільныя купіны без усялякага знаку белым пяском святлелі наўкола.
862 На высокіх каталіцкіх крыжах дзе-нідзе ў змроку бялелі паркалёвыя стужкі ці кветкі; ссохлыя букеты кветак мясціліся ў стаўбунках пад крыжамі. Зводдаль на магіле ля плота Хведару кінулася ў вочы, мабыць, выразаная з фанеры пяцікутная зорка, якая прыкметна адбівалася на фоне светлаватага неба.
863 Ступаючы між магіл, Хведар з цікаўнасцю перайшоў туды і ў месячным сяйве здзіўлена прачытаў чорныя літары на белай дошачцы: «Сокур Іван». Ніжэй былі дробненькія лічбы нараджэння і смерці. Хвіліну Хведар недаўменна пазіраў на гэтую дошачку, агледзеў пагорачак магілы ў доле.
864 Відаць было нават уночы, што магілу ніхто не абкладваў і не даглядаў, яна бязладна абрасла шархоткім высахлым быльнягом і выглядала надта ўжо занядбанай на гэтых могілках. Зрэшты, як і шмат якія вакол яе.
865 Але ж то былі даўнія і, можа, усімі забытыя пахаванні, а гэтая належала чалавеку, якога наўрад ці забылі ў вёсцы. Як высылалі Хведараву сям'ю, гэты Сокур памагаў начальнікам і з выгляду тады быў здаровы, сярэдняга веку чалавек, дужы і рухавы.
866 Чаму ж ён апынуўся тут без пары? - немаведама ў каго пытаўся Хведар. Здаецца ж, не быў і злым чалавекам, Хведар на яго крыўды не меў, але ж... Можа, каб ведаў свой хуткі канец, пастараўся б быць лепшым.
867 Бацька ж яго быў разумны, паважаны ў вёсцы селянін-серадняк, ніколі нікому не прычыніў клопату. Некалі ўзяў у гаспадарку братаву жонку з дзецьмі, як брата забіла перуном на Іллю. Была навальніца, і той схаваўся пад грушаю ў полі ды там і застаўся.
868 Пад вечар нежывога яго знайшлі пастухі, назаўтра пахавалі, засталася хворая ўдава з трыма дзецьмі. Стары Сокур прыняў усіх у свой дом, выгадаваў, давёў да ладу дзяцей. Харошы быў чалавек. Мусіць, аднак, сын удаўся не ў бацьку.
869 Волечка паслухалася, на сваю бяду, і тады стаяла ля ганка на снезе ў зграбненькіх чорных валёначках. Мусіць, дарма стаяла. Кінуліся тыя валёначкі ў хцівыя вочы ўпаўнаважаных, і старэйшы з іх, чалавек у чорным паўшубку, нешта загадаў Сокуру Івану.
870 Сокур трохі памяўся, перасмыкнуў голеным тварам, але падступіў да дзяўчынкі і перадаў загад. Волечка паслухмяна здзела адзін чорны валёначак, затым другі і засталася на снезе ў адных панчошках, пакуль маці, заплакаўшы, не прынесла ёй з сенцаў старыя.
871 Ён узяў тыя чорныя маленькія валёначкі і насіў з сабою, пакуль яны збіралі бедныя клумкі на сані. Не, каб сказаць тым, з раёна: не па-боску гэта - разуваць малое, не ў цёплы ж край выпраўлялі - на поўнач, у маразы, на голад і здзек. Ды не, не сказаў.
872 Не, каб сказаць тым, з раёна: не па-боску гэта - разуваць малое, не ў цёплы ж край выпраўлялі - на поўнач, у маразы, на голад і здзек. Ды не, не сказаў. Так і паехала Волечка ў стаптаных валёначках і хадзіла ў іх яшчэ дзве зімы, і прастуджвалася, і хварэла.
873 Яны тады гналі плыты па сцюдзёнай паўночнай рацэ - цэлую плывучую чараду з бярвён на тысячы кубаметраў драўніны. Было іх трынаццаць чалавек у брыгадзе сплаўшчыкам, а брыгадзірам быў Кузняцоў, сярэдніх гадоў барадаты мужчына, які не першы год рабіў тут на сплаве.
874 Знайшлася, аднак, прычына, па якой ён ледзьве не вылецеў з плытагонаў. Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяцігадовую Волечку, і ён мусіў узяць яе на плыты. Але браць на такую работу дзяцей там забаранялася, і Кузняцоў, убачыўшы плытагона з дзіцём, тут жа адправіў яго ў кантору.
875 Мабыць, ён думаў, што Роўба будзе спрачацца ці, можа, прасіцца, але той пакорліва сабраў сваю торбачку, узяў за руку дачушку і, сказаўшы «да пабачэння», смірна пайшоў да сходцаў. З берага ён апошні раз азірнуў плыты і ўбачыў брыгадзіра, які, стоячы на тым самым месцы, пазіраў на яго.
876 Сапраўды, ён ужо прывык да думкі, што будзе працаваць на сплаве, яму падабалася рачное прыволле, лясныя берагі навакол і высокае вольнае неба ўгары. Цяжкое працы на плытах ён не баяўся, - мабыць, цяжэй, чым на тарфянішчы ці на лесапавале ў тайзе, не будзе.
877 На плытах Волечка не сядзела без працы, хоць і малая, але па характары была дужа прыслужлівая і чым магла памагала строгім, маўклівым дзядзькам. Праз дні два брыгадзір паставіў яе памочніцай да кашавара Краўца, ціхага, рахманага чалавека, самага старога з усёй іх брыгады.
878 Той увогуле някепска ставіўся да малой, не крыўдзіў. Мо часам крыкне, калі што зробіць не так ці не ў час, але без злосці. Без злосці - гэта галоўнае. Не тое што ягоны зямляк Рагаўцоў, нервовы, зласлівы чалавек, што бясконца лаяўся брыдкімі словамі.
879 Лаяўся з якой дробнай ці вялікай прычыны, а часцей - без усялякай прычыны - ад свае нутраной злосці. Кожны раз, як Хведар чуў тое, яго бы цвіком працінала ў сэрцы. Спярша ён стараўся, каб як засцерагчы Волечку, каб яна не чула таго.
880 Можна ж схавацца ў ваду, за плытом. Волечка ўжо навучылася няблага плаваць, будзе трымацца за бервяно, мо не ўтопіцца. Толькі адно нядобра - лета ўсё ж канчалася, вада пасцюдзянела, яны на плытах ужо не купаліся, толькі трохі мыліся ўранні.
881 Час быў не позні, але ўжо далёка не паўдзён, з усходу дзьмуў халаднаваты вецярок. Унутры ў Хведара мярцвела ад нецярпення, калі слухаў тую недарэчную размову. Але во, здаецца, яны ўжо будуць вяртацца, ужо павярнуліся, каб ісці. І зноў сталі.
882 Вохравец пачаў нешта паказваць на тым беразе, і Хведар моўчкі праклінаў яго: каб ты здох, кот мурлаты! Волечка ўжо, мусіць, здранцвела ў вадзе пад плытом. А той з брыгадзірам бясконца доўга ішоў па нерухомых плытах, пасля доўга таптаўся на беразе, усё азіраючы раку.
883 Хведар стаяў і напружана думаў: стукнуў Рагаўцоў ці не? Урэшце вохравец знік за кустамі на беразе, а ён ледзьве выцягнуў Волечку на бярвенне - ужо тая пасінела ад сцюжы і не магла вымавіць слова. І зубкі яе дробна стукалі, і вусны ніяк не маглі скласціся для зграбнага слова.
884 На ноч паклаў на іхнім звычайным месцы, ззаду за буданчыкам, на звільгатнелых улежаных трантах, ухутаў мешкавінай і брыгадзірскай ватоўкай. Спярша сагрэлася і заснула, і ён, седзячы побач, думаў: мо яшчэ і абыдзецца. Ды не абышлося.
885 Пад ранак запылала дачушка, усчаўся вялікі жар, прасіла ўсё піць, жалілася: баліць галоўка. Ён усё паіў яе цёплай вадой, іншага нічога ў іх не было - ні лекаў, ні якіх зёлак. Раніцай трохі задрамала, але была гарачая, а яму трэба было заступаць на стырно.
886 Наперадзе, сказаў брыгадзір, быў самы трудны ўчастак шляху, трэ было глядзець пільна. Але, як ні глядзелі, усё ж пасадзілі крайні плыт на каменне, ледзьве здзёрлі яго пад абед. За той час ён якіх пару разоў наведаўся за буданчык, і ў яго кожны раз ападала сэрца - кепска было дачушцы.
887 Як на тую бяду, абапал ракі плылі таежныя, без аніводнага паселішча берагі, цягнуліся голыя абрывы, і над імі высіўся хвойны дрымучы лес. Брыгадзір бачыў ягонае гора і, здаецца, спачуваў яму, сказаў: у канцы тыдня прыйдзем у Мезу, там ёсць амбулаторыя, можа, зносім туды малую.
888 Нібы збаўлення, Хведар прагна чакаў тае Мезы ўдзень і ўначы, сам не кладучыся ні на хвіліну, усё то варочаў стырном, то багром, бегаў па зыбкіх плытах, штораз заглядваючы за буданчык. Волечцы рабілася ўсё горш. На трэці дзень яна ўжо не пазнавала яго, толькі прасіла адагнаць птушак.
889 Да паўдня яна ляжала ўсё там жа, за буданом на трантах, і яны не ведалі, што з ёй рабіць. Тады брыгадзір выдраў з будана тры дошкі, якія былі там заместа падлогі, сказаў Краўцу збіць труну. Той і праўда збіў - маленькую, на метр, скрыначку, у якую паклалі худзенькае збялелае цела Волечкі.
890 Ну а як пахаваць? Навокал вада, плыты нідзе не прыстаюць да берага, што ім рабіць? І брыгадзір надумаў заднім плытом трохі падграбці на павароце да берага (спыніць жа гэтую аграмадзіну было немагчыма) і па водмелі знесці труну на бераг.
891 Хведар скочыў з плыта раней, яны перадалі яму труну, і ён, стоячы па грудзі ў вадзе, прыняў яе. Пакуль выбраўся на сухое, дужа намок, намачыў нежывую дачушку, пасля ўзлез на абрыў і агледзеўся. Скрозь на беразе сцяной стаяў лес - елкі і піхты.
892 У адным месцы была невялічкая прамыіна, і на адным баку ля яе ўтварыўся роўны зграбны мысок. Неяк усцягнуў на гэты мысок труну і ўзяўся капаць магілку. Мусіць, у каменным жвіры капаў доўга і трудна, але ён не прыкмячаў таго, ён увесь час горка плакаў, не стрымліваючы слёз.
893 Жыццё адняло ў яго апошнюю радасць, адзіную яго ўцеху, і Хведар думаў: што яшчэ чакаць ад яго? Што яно можа адабраць яшчэ? Пасля ўсяго, што з ім сталася, уласнае жыццё траціла ўсякі кошт, ён не надта і даражыў ім; яно даўно зрабілася невыносным.
894 Таго Рагаўцова, як ён позна ўвечары дагнаў плыты, ён не мог бачыць ад нянавісці і крыўды. І не мог зразумець, як гэта іншыя, і брыгадзір Кузняцоў таксама, паводзілі сябе з тым злыднем, нібы нічога і не здарылася. Ці яны нічога не разумелі? Ці баяліся яго? Ці яшчэ што? А Хведару ўсё ж спачувалі.
895 Поўня на небе ярка свяціла між хмар зыркім сцюдзёным святлом, кладучы наўкось на магілах частыя цені ад крыжоў. Воддаль на выспе пад хвоямі стаяў чорны змрок, які шырокім і даўгім ценем амаль дасягаў дальняга краю могілак па-над выганам.
896 Тут жа было ўсё добра відаць - кожны крыж і кожная купінка магілы. І толькі калі ў небе насоўвалася суцэльная хмара, тады ўсё навакол патанала ў цемрадзі. Хведар нібы заплюшчваў вочы і невідушча стаяў між магіл.
897 Увогуле тут яму было добра, нават спакойна і ўтульна: ён нібы далучаўся да аднасяльчан і ладзіў з імі нетаропкую маўклівую бяседу - і пытаўся, і скардзіўся, і разважаў. Шкада, што не меў адказу, ну але ўжо ён прывык да таго, нібы аглух за многія тыдні свайго адзінокага блукання.
898 Доўжылася ціхая месячная ноч. На могілках стала сцюдзёнавата, надвор'е ці не меціла павярнуць на замаразкі, думаў Хведар, панікла седзячы ля прыбранай чужой магілкі. Яму нікуды не хацелася рушыць адсюль, тут ён, як нідзе ў іншым месцы, адчуваў сябе ў спакоі, адноснай бяспецы.
899 Мусіць, недзе пад ранак закацілася-знікла поўня, навакол стала цёмна, бы ў склепе. Да начной цемрадзі Хведар, аднак, даўно прызвычаіўся, цемра яго не палохала. І ён сядзеў, прыпамінаў, думаў. Жаваў кіслыя журавіны, ашчадна выбіраючы з кішэні па две-тры ягады разам.
900 І, мабыць, трохі драмаў. Толькі, як заўжды, пачала даймаць сцюжа. Да сцюжы ён не мог прызвычаіцца, асабліва пад старасць, на дрэнных харчах і пакутаваў ад яе ў ссылцы і тут во таксама. Можа, таму, што намёрзся, як ніхто за жыццё.
901 Не ўмеў грэцца, як іншыя, ляскаючы сябе рукамі, прысядаць і тупаць. На сцюжы ён дубянеў, сціскаўся, нерухомеў - трываў. Таксама як трываў голад, знясіленасць, ганьбу. Ужо нямала гадоў усе яго намаганні ішлі на адно толькі - трываць.
902 Ён не ўзрываўся, як некаторыя, калі, здавалася, трываць было неяк, не абураўся ад кепскіх харчоў, зверскай працы ці людской несправядлівасці, толькі сціскаў зубы, калі тыя яшчэ былі ў яго, і - трываў. Мусіць, не было ў свеце такіх абставін, якія б ён не навучыўся трываць.
903 Апроч хіба аднаго - няволі-журбы расстання. Тут ужо ён не мог перайначыць сябе, ягоная натура насуперак усім абставінам імкнулася дамоў - праз безліч небяспек і нягод. Тады, першы раз, не ўдалося, не пашэнціла другі раз. Затое дамогся таго трэцім разам і цяпер быў амаль шчаслівы.
904 Мусіць, трэба было ісці ў лес, каб ранкам не налезці каму на вочы, але ён разморана бавіў цёмны перадсвітальны час, вагаўся. Яшчэ праз нейкі нядоўгі час прыкмеціў, што на могілках стала відней, выступілі са змроку бліжнія магілы і крыжы, і ён зразумеў: світае.
905 Ускраек неба над лесам ужо засвятлеўся на самы першы зачын новага дня, і ён устаў з лаўкі. З'явілася думка менавіта такою гадзінай, на ціхім золку, пакуль не абудзілася вёска, яшчэ прайсці па вуліцы - хто ведае, можа, астатні раз, болей ужо не прыйдзецца. А цяпер, можа, ніхто не згледзіць.
906 Хлопцы нерухома сядзелі адзін супраць аднаго, нібы буслы ў гняздзе, і пазіралі то на дно лодкі, дзе было пальцы на чатыры вады, то адзін аднаму ў вочы. Човен, які і без таго мала высоўваўся з вады, цяпер яшчэ больш апусціўся. І яшчэ больш небяспечным быў кожны рух.
907 А навакол разляглося неабсяжнае каламутнае мора. Далёка ззаду ледзь віднеўся бераг, ад якога яны ехалі, а наперадзе, яшчэ далей, паўставаў той лес, на які хацеў паглядзець Мірон. Да лесу гэтага было яшчэ далёка, але затое ехаць туды было цікавей.
908 Улетку тут канчалася возера і пачыналася непраходнае балота, якое цяпер было заліта вадой. Гэтай вадзе не відаць было канца-краю, апрача той палоскі лесу на даляглядзе. І на ўсёй гэтай прасторы то там, то там вытыркаліся з вады верхавіны дрэў і кустоў - то паасобку, то групамі.
909 Надвор'е было ціхае, цёплае. Веснавое сонца грэла ўжо як след. Дрэвы зелянеліся. То была ўжо другая паводка на Палессі ў гэтым годзе. Першы раз адбылася яна з месяц назад, з крыгамі, замаразкамі. Пасля таго тыдні са два трымалася сапраўдная, цёплая вясна.
910 Вада амаль сышла, але потым зноў пачаліся дажджы і снег. Ужо тыдзень, як скончылася і гэтая непагадзь. У іншых месцах прыступілі ўжо да ворыва, сяўбы, а ў гэтай нізіне ўсё яшчэ збіралася вада з далёкіх аколіц, асабліва з поўначы.
911 У такі час і трапілі сюды гэтыя два хлопцы. Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць. Але выгляд, а таксама і характары іх былі зусім адметныя. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі.
912 Віктар, наадварот, - прысадзісты, карчасты, чарнявы, з круглым пляскатым тварам. Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар - жвавы, імклівы. Яны заўжды спрачаліся паміж сабою, але былі найлепшымі сябрамі і жыць не маглі адзін без аднаго.
913 Абодва вучыліся ў тэхнікуме ў адным з акруговых гарадоў Беларусі і былі самымі стараннымі ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка. Можа, таму яны так і цікавіліся краязнаўствам, што нарадзіліся ў горадзе і ўвесь свой век пражылі ў ім.
914 З маленства яны былі суседзямі і таварышамі, таксама як і іхнія бацькі. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара - на шкляной гуце. Прыроду, лес, вёску хлопцы ведалі толькі з тых экскурсій, якія рабілі, калі вучыліся ў сямігодцы.
915 Вучыліся абодва добра, чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх - Жуля Верна, Майн Рыда, Купера і г.д. Цікавілі іх розныя далёкія краіны, дзікуны, індзейцы, якіх цяпер бадай ужо зусім няма. Захапляліся рознымі прыгодамі з іх жыцця, што адбываліся гадоў 60-80 назад.
916 Марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх. Уяўлялі сабе розныя паляванні на тыграў, сланоў, ільвоў, а вавёркі на волі не бачылі. Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх.
917 У краязнаўчым гуртку яны даведаліся, што ў Беларусі наогул, а ў іх раёне асабліва, ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры.
918 Паступова выявілася, што Мірон цікавіўся больш батанікай, а Віктар - заалогіяй. Чытаючы кнігі, кожны з іх галоўную ўвагу звяртаў на сваю галіну навукі. У жывым кутку Віктар важдаўся з трусамі, мышамі, жабамі, а Мірон - з рознымі раслінамі.
919 Калі прыйшла вясна і дзесяцідзённыя канікулы, хлопцам вельмі захацелася зрабіць вылазку за горад, куды-небудзь падалей, на некалькі дзён, пабачыць славутае палескае разводдзе. Такая вылазка ім здавалася цікавейшай, чым арганізаваная экскурсія ўлетку.
920 Асцярожна, мерна і моцна гроб Мірон, і човен пасоўваўся досыць шпарка. Вось наблізіліся першыя кусты, часам сухі чаротнік вытыркаўся з-пад вады: значыцца, скончылася возера і пачаўся бераг. Але праз некаторы час зноў выехалі ў другое, меншае возера.
921 А човен ад яго руху так захістаўся ды закруціўся, што Мірон ледзь уседзеў, ухапіўшыся рукамі за бакі яго. Але пры гэтым ён выпусціў з рук вясло. Струмень падхапіў бездапаможны човен і панёс яго далей, да другой алешыны. Падплываючы да яе, Мірон перахіліўся цераз борт і ўчапіўся рукамі за галіну.
922 Трымаючыся за галіну бадай што над вадой, Мірон стараўся падцягнуць да сябе човен нагамі, але скончылася гэтая справа тым, што галіна абламалася, хлопец паляцеў у ваду дагары нагамі, а човен, атрымаўшы апошні штуршок і паварочваючыся ў розныя бакі, жвава панёсся наперад.
923 Так спрачаліся яны, пакуль не прайшло першае ўражанне ад няшчасця. Ніхто нікога сур'ёзна не вінаваціў, ды і карысці ніякай ад гэтага не было б, але ж трэба было па прывычцы аднаму аднаго папікнуць. І толькі пасля таго сталі яны абмяркоўваць, як выйсці са становішча.
924 А становішча было такое, што ім нікуды нельга было падацца, апрача таго лесу, што віднеўся наперадзе за кіламетр ці трохі болей. Невядома, ці здолелі б хлопцы праплысці такую адлегласць у адзежы, у сцюдзёнай вадзе, каб гэта была рака ці возера.
925 Было каля поўдня. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. З захаду ледзь дыхаў цёплы ветрык. Вада ціхенька плюхалася каля дрэў. Уверсе са свістам праляцелі дзве качкі. Сонца прыемна сагравала мокрае адзенне хлопцаў. Настрой у іх палепшыўся, асабліва ў Віктара.
926 Часта прыходзілася адпачываць проста ў вадзе, трымаючыся за верхавіны кустоў. А тады цела яшчэ больш дубянела ад холаду. Таму, калі сустракалася дрэва, на якое можна было ўзлезці, то хлопцы больш радаваліся магчымасці пагрэцца на сонцы, чым адпачынку.
927 Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю. Калі сталі, то вада даходзіла ім да грудзей. Радасць была надзвычайная. Але зноў бяда: дно аказалася такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці.
928 Такім чынам, хлопцам прыйшлося плысці нават па неглыбокім месцы. Толькі што можна было часцей адпачываць, стоячы на купінках, ды грэцца на сонцы. Нарэшце яны наблізіліся да берага на такую адлегласць, што рукі пачалі даставаць зямлю.
929 Усё ішло добра, пакуль цела трымалася ў вадзе. А калі яны падплылі да берага метраў на пяцьдзесят ды «селі на мель», тады ўжо ніякім спосабам нельга было рухацца далей. Немагчыма было ні абаперціся рукамі, ні стаць на ногі - ад кожнага руху хлопцы яшчэ больш загразалі ў балоце.
930 Моцна трымаючы дзвюма рукамі вязанку, ён закінуў яе наперад, а потым падцягнуўся да яе ўсім целам. Першы крок быў зроблены. А за ім пайшлі далейшыя крокі, цяжкія, марудныя, але кожны з іх крыху набліжаў жаданую сушу.
931 На шчасце, бераг выдаўся вельмі ўтульны. Досыць высокі, сухі, ён глядзеў на поўдзень і добра награваўся праменнямі сонца. Пад аховай векавых хвой тут не адчувалася ні малейшага ветрыку; ад нагрэтай зямлі патыхала цеплынёй, як у добры летні дзень.
932 Калі вытраслі ўсе свае кішэні, то ў абодвух насы апусціліся яшчэ ніжэй. Агульная маёмасць была: махорка, скарынка хлеба, аловак, адна насавая хустачка, восем рублёў семдзесят чатыры капейкі грошай і чатыры мокрыя запалкі ў расплясканым мокрым карабку.
933 Дагэтуль яны неяк не мелі часу падумаць пра свой далейшы лёс: кожную хвіліну перад імі стаяла бліжэйшая, непасрэдная справа. Цяпер жа, калі сядзелі галышом пад дрэвам і чакалі, пакуль высахне адзежа, яны маглі больш падумаць пра заўтрашні дзень.
934 Нават па знаёмай дарозе рызыкоўна пускацца ў такі час. А гэтак мы напэўна праблытаемся ўсю ноч дарэмна. Наўрад ці блізка ў гэтых месцах ёсць паселішча. Якім бы ні было чынам, а прыйдзецца тут пераначаваць.
935 За ўвесь сённяшні дзень гэта было адзінае пытанне, па якім не адбылося спрэчак паміж таварышамі. Пачалі рыхтавацца да начлегу. Зрабілі сабе логава ў сухім пяску між карэнняў, падгарнулі сухога лісця і шыльніку.
936 Нарэшце надышоў самы вялікі, урачысты і адказны момант - здабыванне агню. Сэрцы ў хлопцаў застукалі мацней, рукі дрыжалі. Мусіць, з такім самым пачуццём тысячагоддзі назад у якім-небудзь першабытным храме людзі прыступалі да здабывання свяшчэннага агню.
937 Мірон змоўк. Усё роўна справы не паправіш. А спадзявацца на дапамогу няма чаго. Ніхто іх тут не ведае. Калі і бачыў хто, што паплылі недзе нейкія два хлопцы, то нікому не прыйдзе ў галаву пацікавіцца, дзе яны дзеліся. Прыйдзецца самім шукаць дарогу.
938 Час цягнуўся марудна. Голад і холад не давалі заснуць. Хлопцы вымушаны былі варочацца з боку на бок. Задрамалі, але хутка так змерзлі, што пачалі ляскаць зубамі. Было, мусіць, пасля поўначы. Віктар не вытрымаў і ўскочыў.
939 Змарыліся, паляглі. Паспалі крыху і зноў пачалі варушыцца. Раптам недзе побач пачуўся дзікі, прарэзлівы крык. Крык жудасны і разам з тым нейкі жаласны, нібы хто душыць малое дзіцяня... Жах ахапіў хлопцаў. Мімаволі яны шчыльней зашыліся між каранёў.
940 Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Потым пачулася нібы плясканне крылаў, і тады мне прыйшла ў галаву думка, што гэта, мусіць, якая сава напала на зайца, як гэта часта пішацца ў кнігах.
941 Шпарка ішлі яны наперад па сухім бары. Злева час ад часу выблісквала возера. Бярозы, алешыны, вербалоз з маленькімі светла-жоўценькімі лісточкамі атачалі яго, нібы мярэжкі. Елкі і сосны на гэтым фоне здаваліся зусім чорнымі.
942 Павярнулі направа. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада. Густы ельнік яшчэ болей перашкаджаў ісці. Яны стараліся скарыстаць кожную магчымасць, каб пасунуцца ў свой бок, налева, але кожны раз павінны былі адступацца назад.
943 У пясчаную ямку, дзе начавалі мінулую ноч, яны звалаклі ўсё сухое, што маглі знайсці вакол сябе, і ў дадатак яшчэ наламалі кучу яловых лапак. Атрымалася бярлога, ад якой не адмовіўся б і сам мядзведзь.
944 Мірон ніколі не бачыў у свайго прыяцеля такога выразу твару, як цяпер: гэта быў не жыццярадасны юнак, а сталы мужчына з суровым тварам і складкамі на лбе. Віктар нешта абдумваў. Затым цвёрдымі крокамі падышоў да зайца, падняў яго і пачаў разглядаць, адхіляючы пальцамі ў некаторых месцах поўсць.
945 Мне самому хочацца маліцца на яго. Усе мы так прызвычаіліся да агню, нам так лёгка здабываць яго, што нам здаецца, нібы гэтак заўсёды было і іначай быць не можа. Толькі ў такім становішчы, як мы, можна добра адчуць, што такое агонь, можна ўявіць, як жылі тыя людзі, што не ведалі яго.
946 Твае вынаходствы не твая заслута, а ўсіх папярэдніх пакаленняў, у тым ліку і першабытных людзей. Твайго тут і макавінкі не знойдзецца. А каб не было нікога да нас, то мы з табою таксама выдумлялі б мільёны гадоў.
947 Ноч выдалася цёплая, ціхая. Але лес, відаць, не спаў. То пісне нейкая птушка, то прарэзліва крыкне сава, то храсне сухая галіна, то пачуецца ледзь значны шолах. Агонь дагараў. Куча галля ўсё змяншалася, канцы ламачча тлелі навакол. У сярэдзіне было досыць вуголляў і жару, але святло ўсё слабела.
948 Вуголле шарэла ўсё больш і больш, разам з гэтым з лесу пачала насоўвацца цемра. Вось ужо агеньчык ледзь-ледзь блішчыць. Тады ў лесе мільгануў цень нейкага невялікага звера. Рухаўся ён так ціха, што яго нельга было б пачуць, нават калі б хлопцы не спалі.
949 Звер круціўся навакол то з аднаго, то з другога боку, усё бліжэй, бліжэй... Ужо можна пазнаць, што гэта ліс. Але, на шчасце, ад гэтага звера хлопцам ніякай небяспекі не пагражала. Пакруціўся ліс крыху і знік.
950 Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а, здавалася, нават цяплела. Яно было нейкае густое, парнае. З захаду даносіўся прыдушаны грукат, мільгалі маланкі. Набліжалася навальніца... Хлопцы спалі сабе і нічога не чулі.
951 Мусіць, таму, што грукат быў глухі, безупынны і ўзмацняўся паступова. Ён змешваўся з шолахам дрэў, а да такога шуму вушы хлопцаў ужо прызвычаіліся. Не прачнуліся яны і тады, калі ўпалі першыя кроплі цёплага дажджу.
952 Толькі зусім блізка страшэнны ўдар грому прымусіў Мірона ўскочыць на ногі. Ён адразу ж разбудзіў Віктара. Прайшло некалькі хвілін, пакуль хлопцы разабраліся, у чым справа. А дождж пайшоў ужо як мае быць.
953 Галлё сіпела, не хацела гарэць. Хлопцы ўткнуліся галовамі ў вуголле, распласталіся па зямлі і дзьмухалі з усёй сілы. А на спіны іх ліўся ўжо дождж, як з лубу. Высокая хвоя, пад якой яны размясціліся, мела галіны надта высока, а дождж ішоў наўскасяк і без перашкод заліваў іх стаянку.
954 Вось ужо гром грукоча над самай галавой, маланка зіхаціць безупынна, вецер хістае дрэвы. Побач нават нешта ўжо храснула. Але небаракі нічога гэтага не чулі і не бачылі. Яны бачылі толькі сваё няшчаснае вогнішча, якое гінула на іх вачах.
955 Тое галлё, якога яны панакідалі, не толькі не загаралася, але, наадварот, здаецца, канчаткова прыдушвала агонь. Спачатку яшчэ ішоў густы дым, а потым і ён пачаў змяншацца. Гэта было вернай адзнакай таго, што агонь памірае.
956 Яны развесілі над агнём куртку, а Віктар падлез пад яе, сабраў вугольчыкі, якія не пагаслі яшчэ, падклаў маленькіх сухіх трэсачак і раздзьмухаў маленькі агеньчык. Гэты агеньчык яны і пачалі абараняць. Таму што ён быў маленечкі, куртку можна было трымаць зусім нізка над ім, стоячы на каленях.
957 Можа, з гадзіну цягнулася навальніца і ішоў такі праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Хлопцы даўно ўжо прамоклі да апошняй ніткі, здубянелі ад холаду, але нічога гэтага не адчувалі.
958 Толькі напружана сачылі за ветрам і дажджом і па ветру нахілялі сваю заслону. Маленькі агеньчык бесклапотна гуляў пад вопраткай, нібы малое дзіцяня, і зусім не думаў пра небяспеку, ад якой яго бароняць.

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена