[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Короткие тексты белорусские
(0)       Используют 2 человека

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Тексты длиной от 95 до 105 символов. Словарь сгенерерован на основе "Обычного белорусского"
Автор:
vnest
Создан:
31 октября 2021 в 13:22 (текущая версия от 5 сентября 2022 в 13:20)
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Тексты
Цельные тексты, разделяемые пустой строкой (единственный текст на словарь также допускается).
Содержание:
1 Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць.
2 Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо. І аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату.
3 Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш.
4 А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў.
5 Не ведаю, як другім фалькларыстам, але мне заўсёды было цяжка перадчасна ехаць з якой-небудзь мясцовасці.
6 Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы.
7 Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.
8 Дарэчы, я спадзяваўся адшукаць там які-небудзь стары план дома, каб пасля распачаць метадычныя пошукі.
9 Гетман літоўскі рассеяў мужычыя палкі, якія засталіся без кіраўніка, у бойцы загінуў Яраш Штамет.
10 Які жах, пане! Сляды былі ад двух дзесяткаў коней. І падковы старыя, з трызубцам, падобным на габлі.
11 Мы знайшлі яго сляды, якія ішлі ад дрыгвы. Я рушыў па іх, але яны дайшлі да каня, амаль да каня, і зніклі.
12 Альбо Раман узнёсся на неба, альбо коні караля Стаха дамчалі да яго ў паветры і захапілі з сабою.
13 І вось не паспелі мы ад'ехаць і трыццаці крокаў, як пабачылі: праз прасеку плылі смутныя конныя цені.
14 Што гэта было? Я не верыў ні ў Бога, ні ў здані, але жывым чалавекам гэтая істота быць не магла.
15 Дзе магла існаваць? Нешта нядобрае і таемнае было ў гэтым доме. Што гэта такое? Няўжо сапраўды здань?
16 А можа, я п'яны? Не, я амаль не піў. Ды і скуль з'явіліся б зноў тыя крокі, што зараз гучаць у калідоры?
17 Ці гучалі яны тады, калі я бачыў твар гэтай пачвары ў акне. Цікаўнасць мая дайшла да мяжы немагчымага.
18 І мімаволі невядома адкуль з'явілася подленькая думка: Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца.
19 Я ішоў краем Волатавай прорвы, і воку літаральна не было на чым адпачыць. Нешта цёмнае ляжала ў траве.
20 Павалілі яго даўно, бо нават яма, у якой ён стаяў, амаль зраўнавалася з зямлёю і зарасла травой.
21 На парадным ганку паміж прыступкамі выраслі лопухі, ваўчкі, магутны скрыпень, які амаль закрываў дзверы.
22 Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне.
23 Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі.
24 Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла.
25 Вострыя шлыкі, валасы і плашчы, якія луналі ў паветры, дзіды - усё гэта адбілася ў маёй памяці.
26 Труна плыла над сапраўднымі чалавечымі рыданнямі, якіх не купіш нават у прафесіянальных лямантух.
27 Прадраўшыся так-сяк праз парк Балотных Ялін, я выбіўся на сцежку і ўжо амаль падыходзіў да крыжа Рамана.
28 Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, што глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай.
29 Параненых было ў два разы больш. Я таксама атрымаў рану: куля рыкашэтам шчоўкнула мне ў патыліцу.
30 І раптам пабачыў два вялікія бессэнсоўныя вокі, якія глядзелі на мяне з-за парцьеры. Гэта было жахліва!
31 Небагатыя пажыткі прывязалі ззаду. Я вывеў з дома Яноўскую, захутаную ў лёгкую футрачку, сам сеў поруч.
32 Мокрая высокая трава, сонца, радасць. І над чыстымі хаткамі бусліныя вялізныя гнёзды і блакітная цішыня.
33 І сапраўды, гэта прайшло, калі яна пражыла са мною два месяцы і сказала, што ў нас будзе дзіця.
34 Яно - сімвал усяго гэтага. Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.
35 Менш чым за вярсту ад крайніх вясковых хат чатыры дарогі разбягаліся з аднаго месца ў розных кірунках.
36 Але сталася так, што маці ад старасці трошкі здзяцінела і дакучала яму ўвесь час сваркамі з нявесткай.
37 Жонцы і куму, якога надта любіў, тады сказаў, што сам сябе пачаў баяцца, нібы ўжо д'яблу душу запрадаў.
38 У асобную купку клала чабор, брунельку, крываўнік, дзіванну, падбел і яшчэ іншыя розныя травы і кветкі.
39 Ціхае і заспанае, ляжала яно пад жоўтымі промнямі сонца, нібы гледзячы на людзей адпачывала ў нядзелю.
40 Ніхто ва ўсёй вёсцы не спяваў такім моцным і чыстым голасам, як яна, ніхто не ведаў столькі песень.
41 Пятруся ж там, дзе стаяла, асунулася на зямлю і, закрыўшы рукамі твар, расплакалася гучна і горка.
42 Але была па-ранейшаму свежай і, як і раней, з яе румянага твару і гнуткай постаці білі маладосць і сіла.
43 А там пільнавалі яе людзі, якія, відаць, ужо дазналіся, што яна ад Лабудаў будзе вяртацца гэтым шляхам.
44 І так вёрст на сем. Несаабразнае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Тут у вераб'іную ноч дрэнна.
45 А ў блакітным небе сляпуча блішчаць купалы сабораў, і плыве бязважкі контур Круціцкага церамка.
46 І цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! І цішыня, цішыня ў шатах ліп.
47 Неяк вельмі хутка. Дождж сцябаў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Маланкі крэслілі неба.
48 Дымелі спіны замораных коней. А за імі ледзь вымалёўваўся цёмны сілуэт лёгкай брычкі з узнятым верхам.
49 Але ўсё ж падпарадкавалася, села. Гораў паспешліва згроб разам з абрусам рэшткі вячэры і выпіўкі.
50 Правая вісела на перавязі. Яна зусім загаілася, але не магла доўгі час вісець усцяж цела, зацякала.
51 Гораў змоўк. Ён зразумеў, што капітана не зрушыць, што ён мацнейшы за каменны мур. І такі ж раўнадушны.
52 Човен скакаў па хвалях, і пырскі пены ляцелі ў вочы людзей: за бортам раз'юшана пляваўся Дняпро.
53 Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыжачыя калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой.
54 Млын пад месяцам сінім святлом адлівае, ціхі смех з садкоў нясецца. Ані ветрыку, ані гучнага шуму.
55 А то кароў, якія, бызнуўшы, стаяць у вадзе, выдаіць да апошняй кроплі. Але ўсё гэта не ад злосці.
56 Вось і апошні жораў пратрубіў над рэкамі, і тады пачынае цар сваіх рыб у віры зганяць, тванню накрываць.
57 Ідзе пад вадою: шэрая вада, расліны вадзяныя холад пасцінаў, рыб няма, ракі ў сваіх пячорах зазімавалі.
58 Ну хай салдацікаў. А нашто яны Мішку забіраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з ім нават не пагуляў.
59 Вожык нёс на іголках залатое кляновае лісце. Снегіры неслі ў дзюбах пукі празрыстай чырвонай каліны.
60 Грыбы на палянцы высыпалі ў кола. Гулялі ў пацягушкі-разрывушкі. Чорны Кот стаў танцаваць на задніх лапах.
61 Разгаралася Сонейка. І спяшаліся з падарункамі да Янкі госці. Хто прынёс моркву? Заяц. Хто вясёлыя бурбалкі?
62 Ішоў пануры, нізка схіліўшы галаву, хістаўся троху з боку на бок і час ад часу вурчаў паціху, пад нос.
63 Паважна падышла старая маці, спынілася, над Мішкам нагнулася, лізнула языком у яго халодны нос.
64 Вось чаму сумны быў наш Мішка, ды час ад часу паціху бурчаў, спрабуючы агрызацца на матчыны загады.
65 Ён яшчэ не паспеў, быў зеленаваты, і толькі дзе-нідзе трапляліся жоўтыя, залацістыя лапікі спелага.
66 Ад лёгкага ветрыку хадзілі па аўсу дрыготкія хвалі, і яны поўнілі паляну ціхім, супакойваючым шолахам.
67 Праўда, цікавага ў гэтым было мала. І калі ўсё гэта надакучыла Мішку, ён выбраўся з бярлогі на волю.
68 Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні.
69 І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду.
70 Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля.
71 Але ў хуткім часе здарыліся тыя падзеі, пра якія мы абяцалі расказаць яшчэ ў канцы першага раздзела.
72 За батальёнамі ішоў абоз, паскрыпвалі колы, пастукваючы на карэннях хвой і ялін. Зрэдку ржалі коні.
73 Ці мала коней іржуць на балоце, яшчэ часам балабонамі пазваньваюць, калі бываюць там на начлезе.
74 І адразу бачыць: барадаты звер нібы таксама выказвае намеры да адступлення, на цэлы крок назад падаўся.
75 Тады асцярожна панюхаў - не, нічым асабліва страшным не пахне. Тады зусім асмеліўся і языком лізнуў.
76 Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей. Мішку зрабілі моцны нашыйнік і прывязалі да воза вяроўкаю.
77 Ды ці мала чаго цікавага можна ўбачыць з воза, чаго раней ніколі не бачыў ён, жывучы ў глухой бярлозе.
78 Едучы на капцёрскім возе, дзе былі складзены розныя батальённыя харчы, Мішка пранюхаў пра мяшок з цукрам.
79 Употайкі, каб ніхто не бачыў, прадраў Мішка мяшок і на поўны рот пачаў паціхеньку ласавацца цукрам.
80 І каб трохі спагнаць сваю злосць за няўдачу, Мішка надумаўся разгрузіць воз, каб ямчэй прымасціцца нанач.
81 Кінуў гэта Мішка пачак махоркі на дарогу. І дзівіцца: адкуль узяўся Барадаты і - цап за махорку.
82 К таму ж, каб не было ў Мішкі залішніх спакусаў, перавялі яго на трэці воз, у ружэйна-кулямётны парк.
83 Жук звычайна падносіў у зубах Мішку якія-небудзь артыстычныя рэчы: палку, капялюш альбо барабан.
84 Пчолы заўзята абаранялі сваё жыллё, сляпілі Мішку вочы, кусалі ноздры, язык, лезлі ў кудлатую поўсць.
85 І без лішніх разваг ухапіў Мішка аберуч вулей і кінуўся з ім наўцёкі, туды, дзе стаяў яго трэці батальён.
86 Праз якія дзвесце - трыста крокаў Мішка выйшаў на вялікую паляну, недалёка ад свайго батальёна.
87 Улучыўшы хвіліну, Мішка сцягнуў мундзір і пачаў за хвастом самалёта паціхеньку апранацца ў яго.
88 Лётчыка ўзялі ў палон, самалёт сцягнулі з дрэваў, падправілі, перафарбавалі і адаслалі ў нашу эскадрыллю.
89 Таму на яго і паў выбар вазіць на сабе Мішку да таго часу, пакуль канчаткова ачуняе няўдалы лётчык.
90 Нам і асталося расказаць аб апошнім учынку Мішкі, калі ён зрабіўся самым сапраўдным, самым поўным героем.
91 Мішкаў батальён стаяў у тыле, адпачываў ад боек, хаця кожную хвіліну быў напагатове сустрэць ворага.
92 Сям-там расклалі пад дрэвамі невялічкія цяпельцы, грэліся, высушвалі мокрыя гімнасцёркі, мокрыя шынялі.
93 Яго напрактыкаванае вуха пачало адрозніваць басавітыя перакаты кулямётаў, ліхаманкавы бой вінтовак.
94 Як бы там ні было, Мішка наважыўся пакінуць свой назіральны пункт і спусціцца ўніз, на зямлю, да сваіх.
95 Людзі завіхаліся на палетках, выбіралі бульбу, - нашто цяпер каму гэтая дальняя прырэчная імшарына?
96 Відаць было па ўсім, што чалавек даўно ішоў адзін, звыкся са сваёй адзінотай і старанна абмінаў людзей.
97 А ён, калісьці гвалтам адарваны ад яе, здаецца, здзічэў нутром ад самоты па ёй, спарахнеў розумам.
98 Падлетка Хведар ужо не стараўся і пазнаць, хоць тут, вядома, некалі ведаў кожнага, старога і малога.
99 Але ж мінулі гады, за якія, мабыць, сышлі на той свет старыя, павырасталі малыя. Ці ён пазнае каторага?
100 Ці хто чуў тут тую незразумелую назву, якая во стала яе страшным лёсам. Ды ледзьве не стала і яго таксама.
101 Як хаты ў вёсцы трохі завалакло вечаровым сутоннем і ўжо мала што ў полі можна было згледзець, устаў.
102 Хістаючыся, пабрыў наўкось па азіміне да ледзьве прыкметнай у ветраной шэрані купкі садовых дрэўцаў.
103 Там, дзе некалі была печ, грувасцілася аброслая палыном куча бітае цэглы - усё, што засталося ад печы.
104 Ён збіўся з панталыку ў гэты вечар на сваім котлішчы і стаяў, бы аглушаны, раптам страціўшы ўсе жаданні.
105 Пайсці да каго ў вёску ён не меў права, каб не наклікаць на людзей бяды ды і сябе не выдаць міліцыі.
106 Тым часам зусім сцямнелася, усчаўся настырны вецер, і Хведар стаў зябнуць, аж скаланацца ад сцюжы.
107 Расказвалі некалі, што гэты сямы першы Шуляк, прыйшоў сюды з літоўскай зямлі і быў знакаміты сілаю.
108 Але куды? У хату да каго не папросішся, тут жа заставацца не было як: на золку яго адразу ўбачаць.
109 Мабыць, гэта было самае небяспечнае - цяпельца. Дым маглі згледзець здалёк, убачыць ля яго чалавека.
110 Мабыць, лепш за ўсё атабарыцца ў расцяробе, за ровам, туды, ведаў, у ранейшыя часы не надта патыкаліся.
111 Самы раз было туды зашыцца яму. Поруч з ваўчыцаю. Ведама ж, не з людзьмі, нявесела падумаў Хведар.
112 Так яго маглі згледзець. Ён трохі раскідаў цяпельца, каб зменшыць дым, але зусім суняць яго было нельга.
113 Ну добра, там, на чужой зямлі, за тысячу вёрст адгэтуль, там трэба было ўсяго баяцца, хавацца, таіцца.
114 Як памерла ад сухотаў яго Ганулька, згарэла за два дні дачка Волечка. Адчуў, настала ягоная чарга.
115 Ён яшчэ пасядзеў троху, думаў, можа, і яшчэ каго згледзіць на вечаровай дарозе, ды болей не было нікога.
116 Мусіць, трэба было б, пакуль не змерклася, брысці ў свае расцяробы, каб пасля не драць вочы ўпоцемку.
117 Начаваў зноў у лесе. Па ўзлеску адышоўся далей ад вёскі і скорчыўся на сухой імшарыне пад кустом ядлоўцу.
118 Калі парэзаць бульбіну скрылькамі на хлеб, як рэдзьку ці бручку, з'ясі за мілую душу. І памагае ад цынгі.
119 А тут пазнаюць адразу. Во дзіва, падумаў Хведар, выходзіць, што ў чужой старане лепш, чым у роднай?
120 Хай бы ўжо воўк, дзік ці якая аўчарка, што вадзіліся там на Поўначы, а то дробны, звяглівы шчанюк.
121 Вакол цесна стаялі разлапістыя таўшчэзныя елкі, праз іхні гушчар амаль не праглядвала далёкае неба.
122 Гэтым лязом Хведар тоненька абскабліў большую бульбіну і пачаў яе есці, рэжучы на невялічкія скрылёчкі.
123 На ўсялякі выпадак ён пастараўся прыкмеціць шчаслівую імшарынку - за вялікім ельнікам у бок Чазлякоў.
124 Казалі, там быў нейкі падземны ход ці рака, што злучала тамашнія прадонні з іншымі вірамі і азёрамі.
125 Прытаміўшыся, сеў пад тоўстым яловым камлём, аблітым белай смалой, патроху еў з шапкі журавіны, думаў.
126 Хведар ад спалоху ўгнуўся, замахаў рукамі, адбіваючыся ад вераб'я, які праз момант вылецеў у дзверы.
127 Аднекуль над плытамі коса шуганула чародка вераб'ёў, і птушкі, бы па камандзе, кінуліся на небараку.
128 Угары закруціўся птушыны клубок, усе люта рвалі аднаго, і хутка ад верабейчыка нічога не засталося.
129 Добра, канешне, што сыну ўдалося адкараскацца ад бацькавай ганьбы і нават пралезці ў начальства.
130 Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяцігадовую Волечку, і ён мусіў узяць яе на плыты.
131 З берага ён апошні раз азірнуў плыты і ўбачыў брыгадзіра, які, стоячы на тым самым месцы, пазіраў на яго.
132 Вохравец пачаў нешта паказваць на тым беразе, і Хведар моўчкі праклінаў яго: каб ты здох, кот мурлаты!
133 Волечцы рабілася ўсё горш. На трэці дзень яна ўжо не пазнавала яго, толькі прасіла адагнаць птушак.
134 Тады брыгадзір выдраў з будана тры дошкі, якія былі там заместа падлогі, сказаў Краўцу збіць труну.
135 Той і праўда збіў - маленькую, на метр, скрыначку, у якую паклалі худзенькае збялелае цела Волечкі.
136 І ён сядзеў, прыпамінаў, думаў. Жаваў кіслыя журавіны, ашчадна выбіраючы з кішэні па две-тры ягады разам.
137 У такі час і трапілі сюды гэтыя два хлопцы. Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць.
138 Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі.
139 Марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх.
140 Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх.
141 А човен ад яго руху так захістаўся ды закруціўся, што Мірон ледзь уседзеў, ухапіўшыся рукамі за бакі яго.
142 Было каля поўдня. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. З захаду ледзь дыхаў цёплы ветрык.
143 Але мы сустрэліся, і лёс прывёў нас да алтара, і ніколі я не казаў пра жарсць і не думаў пра каханне.
144 — ніяк не закраналіся ідэальным, і ніякае адценне містыцызму, пра які я чытаў, — ці я памыляюся?
145 Так радасць раптам зрыналася ў жах, і найчароўнейшае рабілася найагіднейшым, як Гіном стаў Геенай.
146 Я не мог больш трываць дотыкаў яе бледных пальцаў, ціхае музычнасці яе мовы, бляску яе сумных вачэй.
147 Але адным восеньскім вечарам, калі вятры сціхлі ў нябёсах, Марэла паклікала мяне да свайго ложка.
148 Адкуль табе ведаць гэта? — але яна адвярнулася ў падушку, і лёгкая дрыготка прабегла па яе целе.
149 Але ўрэшце я згадаў пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаў, на якія асудзіў мяне кон.
150 Плесня пакрывала ўсю знадворную частку дому, тонкай заблытанай павуцінай звісаючы з дахавых скатаў.
151 Ён усхвалявана прывітаў мяне і пайшоў далей. Лёкай тым часам расчыніў дзверы і абвесціў мой прыход.
152 Паўсюль ляжалі кнігі і музычныя інструменты, але яны не рабілі абстаноўку хоць на каліва больш жывою.
153 Мы селі. Некалькі імгненняў, пакуль ён маўчаў, я глядзеў на яго са змяшаным пачуццём жалю і страху.
154 Я глядзеў на яе, неймаверна ўражаны і не без трымцення, не ў стане ўсё ж вытлумачыць гэтыя адчуванні.
155 Мы ўдвух паклалі цела ў труну і аднеслі яе ў склеп, маленькі, сыры, які не прапускаў ніякага святла.
156 Я адчуваў, што мною марудна, але няўмольна завалодваюць ягоныя фантастычныя неадступныя кашмары.
157 Я змераў пакой такім чынам некалькі разоў, калі маю ўвагу забралі лёгкія крокі на лесвіцы побач.
158 Так, гэта была бурная, але сувора прыўкрасная ноч, непаўторная ў сваім жахлівым шаленстве і харастве.
159 Вочы яе мелі самае бліскучага адценне чорнага, і іх аблямоўвалі смаляныя вейкі неверагоднай даўжыні.
160 Без прамяністага бляску яе вачэй іскрыстыя залатыя пісьмёны рабіліся цямнейшымі за сатурнавы свінец.
161 Чым заслужыў я праклён расстання з каханай у час, калі іх пачуў? Але я больш не магу гаварыць пра гэта.
162 Белыя рукі яе ўпалі, і, нібы дашчэнту знясіленая гэтым парывам, яна ўрачыста апусцілася на ложак смерці.
163 Няма такой архітэктурнай дэталі і аздобы шлюбнага пакоя, якая не стаяла б цяпер у мяне перад вачыма.
164 Дзякуючы звыкламу цяпер спосабу, які сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, яны маглі мяняць выгляд.
165 Памяць мая вярталася (о, з якім шкадаваннем!) да Лігеі, каханай, велічнай, прыўкраснай, пахаванай.
166 Але я быў узбуджаны празмернай дозай опіюму і таму не надаў гэтаму значэння і нічога не сказаў Равэне.
167 Ёй ужо зрабілася лепш, і яна сама ўзяла келіх, а я сеў на атаманку, не зводзячы вачэй з хворае.
168 Згадаўшы нядаўнюю ноч, я кінуў погляд на кола, утворанае ззяннем жырандолі, дзе пабачыў няясны цень.
169 Я ўглядаўся ў цела, спрабуючы заўважыць хоць нейкі рух — але не ўбачыў нічога. Між тым я не мог памыляцца.
170 Гук пачуўся зноўку — гэта быў уздых. Я кінуўся да цела і ўбачыў — выразна ўбачыў — трапятанне вуснаў.
171 Цяпер у маім сэрцы з трапятаннем, якое датуль панавала там усеўладна, пачало змагацца агаломшанне.
172 Князевы густы былі вельмі дзіўныя. Ён меў добрае вока на колеры й эфекты. Ён грэбаваў звычайнасцю.
173 Ці не было гэта толькі сном? Ці не гіну я ахвярай самай жахлівай і таямнічай з усіх зямных відзежаў?
174 Мае слабахарактарныя бацькі, носьбіты такіх жа якасцяў, не здольныя былі супрацьстаяць маім заганам.
175 Яна была абкляпаная цвікамі, што вострымі шыпамі тырчалі з яе. Якое ж душэўнае трымценне яна выклікала!
176 Трэба было зрабіць тры-чатыры крокі ўверх ці ўніз па прыступках, каб трапіць з аднаго пакоя ў іншы.
177 Яны толькі шэры цень — слабая і цьмяная згадка: расплывістыя і невыразныя радасці і прывідныя жахі.
178 Вільсан адплачваў мне вельмі разнастайна, але адзін з яго дасціпных метадаў турбаваў мяне найбольш.
179 Не ўваходзячы, ён паведаміў, што нейкі чалавек, які вельмі спяшаецца, хацеў бы паразмаўляць у вітальні.
180 Калі ён гаварыў, стаяла такая цішыня, што можна было б пачуць, калі б на падлогу ўпала шпілька.
181 Спадзяюся, вы разумееце, што вам варта пакінуць Оксфард, — у любым выпадку, пакіньце неадкладна мой дом.
182 Ты не будзеш, не будзеш пераследаваць мяне да смерці! Ідзі за мной, іначай я закалю цябе проста на месцы!
183 Паціснуўшы Вальдэмару руку, я адвёў дактароў убок, і яны падрабязна расказалі мне пра стан пацыента.
184 Ногі былі выцягнутыя, рукі, што ляжалі ўздоўж цела на некаторай адлегласці ад сцёгнаў, — таксама.
185 Пасля пэўных доследаў было зазначана, што ён знаходзіцца ў надзвычай глыбокім гіпнатычным трансе.
186 Цяпер я, мабыць, дасягнуў таго месца ў сваім аповедзе, на якім любы чытач адмовіцца верыць маім словам.
187 Містэр Вальдэмар гаварыў — і гаварыў, адказваючы на пытанне, якое я задаў некалькі хвілінаў таму.
188 Каля гадзіны мы ў поўным маўчанні, не вымаўляючы ні слова, спрабавалі прывесці ў сябе містэра Л-ла.
189 Праўда! Я быў і застаюся нервовы, вельмі, нават жахліва нервовы; але ж чаму вы кажаце, што я — вар'ят?
190 — гэта быў ціхі прыдушаны енк, што падымаецца з глыбіні душы, прасякнутай жахам. Я добра ведаў той гук.
191 Тахканне распаліла ўва мне лютасць — падобна да таго, як пошчак бубнаў абуджае жаўнераву адвагу.
192 З пранізлівым крыкам я расчыніў ліхтар і ўскочыў у пакой! Стары выгукнуў адзін, толькі адзін раз.
193 Пасля я весела смяяўся, уважаючы, што ўсё ўрэшце зроблена. Але доўгія хвіліны сэрца яшчэ глуха тахкала.
194 Гэта, тым не менш, не турбавала мяне; біцця не пачулі б за сцяной. Нарэшце яно сціхла. Стары быў мёртвы.
195 Для адпаведнага складу розуму ды пры адпаведных умовах дух пярэчання робіцца абсалютна неадольным.
196 Кожны, хто шчыра і ўважліва зазірне ў сваю душу, упэўніцца, што гэтая схільнасць сапраўды найасноўнейшая.
197 Гадзіннік б'е, адпяваючы наш дабрабыт. У той жа час гэта крык пеўня для прывіда, што валодаў намі.
198 Аналізуючы гэтыя і падобныя дзеянні, мы разумеем, што ўсе яны народжаныя выключна духам пярэчання.
199 Спачатку я паспрабаваў пазбавіцца гэтага кашмару. Я паскорыў крок — хутчэй, яшчэ хутчэй, — потым пабег.
200 — я добра, занадта добра разумеў, што ў маім выпадку падумаць — значыць загінуць. Я яшчэ дадаў кроку.
201 Я імчаўся, як вар'ят, праз людныя вуліцы. Урэшце мінакі ўстрывожыліся і пачалі мяне пераследаваць.
202 Мой адзіны намер — шчыра, сцісла, не мудруючы расказаць людзям пра шэраг чыста сямейных здарэнняў.
203 Аднае ночы, калі на добрым падпітку я вярнуўся з карчмы, уроілася мне ў галаву, быццам кот пазбягае мяне.
204 Я зноў забыўся на меру і неўзабаве патапіў у віне ўсю памяць пра ўчынак. Тым часам кот пакрысе ачуняў.
205 Знішчана было ўсё. Агонь цалкам паглынуў маёмасць, і з таго часу безвыходнасць запанавала ў маім жыцці.
206 Я перасільваю імкненне ўстанавіць прычыну й вынік, угледзець залежнасць няшчасця ад мае жорсткасці.
207 Тут адно падрабязны ланцуг падзеяў — не магу не ўзяць пад увагу кожнае, хоць бы й сумнеўнае, звяно.
208 Ацалела толькі даволі ценькая пярэгарадка пасярэдзіне дому, пры якой знаходзілася ўзгалоўе майго ложка.
209 Колькі хвілінаў я не зводзіў вачэй з бочкавага века, не цямячы, чаму дасюль нічога на ім не заўважаў.
210 Я не пакідаў гладзіць ката, а калі быў сабраўся дадому, ён яўна паказаў, што хоча ісці са мною.
211 Здавалася, што адначасна з нарастаннем мае незычлівасці да ката большала ягоная да мяне прыхільнасць.
212 Сцены там былі нетрывалыя, да таго ж нядаўна іх похапкам патынкавалі, і ад волкасці тынк яшчэ не прасох.
213 Паліцыянты наказалі мне быць пры іх. Ніводзін закутак, ніводная шчылінка не засталіся па-за іхнай увагаю.
214 Маё сэрца білася спакойна, як б'ецца ў сне ў нявіннага чалавека. Я хадзіў па сутарэнні з кута ў кут.
215 Мне карцела сказаць для трыюмфу хоць слова і падвоіць тым самым іх пераконанасць у маёй невінаватасці.
216 Труп, ужо моцна пазначаны распадам і заплямлены запечанай крывёю, стаяў проста перад вачыма сведкаў.
217 Яшчэ яны апавядаюць мне пра няясную жуду, што затаілася ў маім сэрцы праз яго дзіўны, незвычайны спакой.
218 Такое дапушчэнне, нягледзячы на тое, што даводзіцца чытаць у раманах, цалкам супярэчыць сапраўднасці.
219 Я хацеў усадзіць лязо ў шчыліну між кладкай і такім чынам пазначыць месца, з якога пачаў свой шлях.
220 Прынамсі, я так меркаваў, але не ўзяў пад увагу ні памераў склепа, ні мае фізічнае аслабленасці.
221 Цягам доўгіх гадзінаў мой стрывожаны розум не даваў мне заплюшчыць вочы, але нарэшце я зноўку задрамаў.
222 Мабыць, тады я быў за два крокі ад лапіка бавоўны, сапраўды, я амаль абышоў вязніцу па перыметры.
223 Усё гэта я бачыў дужа невыразна і праз вялізныя высілкі, бо становішча маё моцна змянілася пасля сну.
224 Я жахнуўся, заўважыўшы, што збана з вадою не было. Кажу «жахнуўся», бо мяне даймала невыносная смага.
225 Ківач апускаўся толькі праз пэўныя інтэрвалы, што падаваліся вечнасцю, але імкліва, усё ніжэй і ніжэй!
226 Я засяроджана затрымаўся на ёй, быццам бы, перастаўшы думаць, я мог бы спыніць набліжэнне сталі.
227 З вялікай цяжкасцю я мог дацягнуцца да талеркі побач са мной, а потым да рота, але ніяк не далей.
228 Аднак з такім жа поспехам я б мог наважыцца спыніць лавіну! Ніжэй — няўхільна, непазбежна ніжэй!
229 Спачатку прагныя жывёлы са здзіўленнем і жахам успрынялі перамены, то бок поўную адсутнасць рухаў.
230 Агіда, апісаць якую мне не хопіць словаў, напінала мне грудзі і жудасным холадам напаўняла сэрца.
231 Але момант збавення ўжо прыйшоў. Ад узмаху рукі мае выратавальнікі раптам мітусліва кінуліся ва ўсе бакі.
232 Я пазбег усяго адной формы жудаснай смерці, каб зрабіцца ахвярай смерці, мабыць, яшчэ страшнейшай.
233 Я кінуў змаганне, але ўся жуда майго сэрца вырвалася адзіным гучным і працяглым, апошнім крыкам.
234 А калі й здаралася нешта такое, то наўрад ці хто здолеў бы перажыць гэткі жах ды расказаць пра яго.
235 Але з усіх жыхароў Лафатэнскага ўзбярэжжа толькі мы ўтрох заўжды хадзілі на лоўлю да выспаў як я і казаў.
236 Мы скіравалі шхуну па ветры, але здавалася, што яна стаіць на месцы, зусім не набліжаючыся да пратокі.
237 Шхуна так завісла над безданню, што без аніякіх перашкодаў можна было ахапіць паглядам усё наваколле.
238 Я ўжо апавядаў пра нейкую хваравітую цікаўнасць, якая апанавала мяне за першым пачуццём сполаху.
239 Паступова вада стала спакайнейшай, туман і вясёлка зніклі, і дно лейкі пачало пакрысе ўздымацца.
240 У шыротах вострава Саліван зімы лютуюць рэдка, а ўвосень камін распальваюць толькі ў выключных выпадках.
241 Калі мы дабраліся да цюльпанавага дрэва, Легран запытаўся ў Юпітэра, ці здольны той узлезці на яго.
242 Засвяціўшы ліхтары, мы ўзяліся за справу з запалам, які, мабыць, быў варты больш разумнага ўжытку.
243 Праз згаданыя дзве гадзіны працы мы дасягнулі глыбіні пяць футаў, але і знаку схаванага скарбу не было.
244 На гэтым мы спыніліся, і я ўжо пачынаў спадзявацца, што нарэшце фарс набліжаецца да свайго канца.
245 Вакол новага пункта мы зноў намалявалі кола, крыху большае, чым папярэдняе, і ўзяліся за рыдлёўкі.
246 Нарэшце мне давялося нагадаць і гаспадару, і служку, што ўжо час брацца за перанос нашага скарбу.
247 Асцярожна ўсё разабраўшы, мы выявілі, што мы — уладальнікі яшчэ большага багацця, чым меркавалі спачатку.
248 Я ведаў, што мой рысунак моцна розніўся з гэтым, хаця ў агульных абрысах яны былі нечым падобныя.
249 Калі ж я ачомаўся, мяне пакрысе напаткала яшчэ адно адкрыццё, якое напалохала больш, чым падабенства.
250 Я так дэтальна апісваю шлях, якім скарабей трапіў да мяне, бо гэтыя акалічнасці ўразілі мяне надзвычайна.
251 Я ўжо ўзгадваў, што гэты шматок быў пергаментам, а зусім не паперай. Пергамент жыве доўга, амаль вечна.
252 Разважаў я, да прыкладу, такім чынам: калі я маляваў скарабея, чэрапа на адваротным баку не было.
253 Я кажу «подпіс», бо яго месцазнаходжанне на пергаменце падводзіла мяне менавіта да такой высновы.
254 Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца ягоны талент.
255 Але тут патрэбная найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш.
256 Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць.
257 Да каміна прыліплі дзве-тры тоўстыя акрываўленыя пасмы вырваных, відаць, з коранем сівых валасоў.
258 Будынак моцны — не вельмі стары. Ізідор Мюзэ, жандар, сведчыць, што яго выклікалі каля трох гадзін ночы.
259 Зрабіць гэта было няцяжка, бо дзверы двухстворкавыя і не замкнёныя на засаўку ні зверху, ні знізу.
260 Пранізлівым голасам гаварыў чужаземец. Сведка не мог разабраць, быў гэта мужчынскі ці жаночы голас.
261 Сведка сам пажадаў даць паказанні. Французскай мовай ён не валодае, таму допыт вёўся праз перакладчыка.
262 Праходзіў каля дому, калі адтуль пачуліся крыкі. Крычалі цягам некалькіх хвілін, відаць, дзесяці.
263 Словы суправаджаліся шумам, нібыта змагаліся міжсобку некалькі чалавек — чуліся шорганне ног, скрогат.
264 Пранізлівы голас крычаў вельмі моцна, нашмат мацней, чым хрыплы. Упэўнены, што не ангелец. Хутчэй немец.
265 На дах можна выйсці праз лаз, але ён быў надзейна забіты цвікамі і, відаць, шмат гадоў не адчыняўся.
266 Альберта Мантані, уладальнік крамы гатовага адзення, засведчыў, што ў ліку першых падняўся па лесвіцы.
267 Словы сыпаліся часта, але нераўнамерна. Здаецца, гаварыў расіец. Пагаджаецца з ранейшымі сведчаннямі.
268 Крыху ніжэй за падбароддзе — некалькі глыбокіх драпін і шэраг сінякоў, відавочна, сляды пальцаў.
269 Але калі яму бракуе інтэлекту, дык ён увесь час блытаецца, робячыся ахвярай сваёй мітуслівасці.
270 У апошнім выпадку ў вока трапляе фактычна больш промняў, але ў першым — больш вострая ўспрымальнасць.
271 Я ўзяў пісталеты, амаль не разумеючы, што раблю, не верачы пачутаму, а Дзюпэн працягваў свой маналог.
272 Злева ў аконнай раме была знойдзеная шырокая дзірка з забітым туды па самую галоўку вялікім цвіком.
273 Гэтая акалічнасць, бо яна была відавочная, спыніла пошукі паліцэйскіх. Усё ж такі рамы былі замкнёныя.
274 Такім чынам, гэтая частка загадкі была разгаданая. Забойца ўцёк праз акно, якое было застаўлена ложкам.
275 Такая практыка, можа, і прыдатная для юрыспрудэнцыі, але толькі не для аналітычных разважанняў.
276 Як паведамлялася ў газетах, шуфляды камоды былі перарытыя, хоць многія рэчы засталіся на сваіх месцах.
277 Суму, згаданую мсьё Міньё, банкірам, амаль некранутай знайшлі ў мяшэчках, што ляжалі на падлозе.
278 Магчыма, і нават больш чым імаверна, ён невінаваты ў крывавым забойстве. Арангутан мог ад яго ўцячы.
279 Француз жа, відаць, адшукаў яго ў тым самым пакоі, але ў сумятні, што там узнікла, не здолеў яго злавіць.
280 Галоўнае ж тое, што пра мяне ведаюць. Той, хто даў аб'яву, вызначыў мяне як уладальніка жывёліны.
281 Уваходныя дзверы былі незачыненыя, наведнік зайшоў не пазваніўшы і пачаў уздымацца па прыступках.
282 Мы пачулі, як ён пайшоў уніз. Дзюпэн кінуўся да дзвярэй, але тут мы пачулі, што прыбыш вяртаецца.
283 На ўсё гэта спатрэбілася менш за хвіліну. Апынуўшыся ў пакоі, арангутан штуршком зноў расчыніў аканіцу.
284 Азірнуўшыся ў раз'юшанасці на спінку ложка, ён разгледзеў у цемры здранцвелы ад жаху твар гаспадара.
285 Лютасць жывёліны, якая, відаць, не паспела забыцца пра грозны бізун, імгненна перайшла ў страх.
286 Урэшце мы пачалі трымцець пры падыходзе любога наведніка. Сам вецер з поўдня, здавалася, дыхаў смерцю.
287 Гэтая думка канчаткова спаралізавала маю душу. Ні пра што іншае я не мог гаварыць, думаць ці сніць.
288 Рот яе змяшчаўся на канцы хобата даўжынёй шэсцьдзесят-семдзесят футаў і таўшчынёй амаль з тулава слана.
289 Я быў бязмежна ўзрушаны, бо палічыў відзежу прадвесцем мае смерці ці, што яшчэ горай, вар'яцтва.
290 Да старога зноў вярнуліся старыя манеры. Угнуўшы галаву, ён кідаў навокал дзікія позіркі з-пад броваў.
291 Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова рассейваўся, і да старога вярталіся разгубленасць і неспакой.
292 Дух старога зноў успыхнуў, як свечка, перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам.
293 Ніякіх дэфектаў не маю. Наадварот, я станісты, і дзевяць дзясятых усяго свету назавуць мой твар прыгожым.
294 Малады і прывабны, я, натуральна, адпрэчваў гэты аксэсуар і ўсялякім чынам пазбягаў ім карыстацца.
295 Пражыві я хоць тысячу гадоў, я ніколі не забуду моцнага пачуцця, з якім я аглядаў гэтую постаць.
296 Падчас гэтай сцэнкі, аднак, здарылася рэч, якая суцешыла мяне, хоць і падагрэла маю ўсёабдымную жарсць.
297 Канцэрт, які я так упадабаў і які пацвердзіў юнасць маёй каралевы, выканала мадам Стэфані Лаланд.
298 Святар, які быў злучыў нас фатальнымі вузамі, выявіўся зусім не святаром, а добрым таварышам Толбата.
299 Дайшоўшы да слова «Зубдамус», я зразумеў, што прачнуўся акурат у такой ступені, у якой гэта неабходна.
300 Скура была чырванаватага колеру, цвёрдая, гладкая і бліскучая. Зубы і валасы таксама добра захаваліся.
301 Не магу сказаць, што з'ява гэтая мяне ўстрывожыла, бо трывога ў маім выпадку — не самае дакладнае слова.
302 Я не паслабляў бы іх рассейваннем. Патрабаванні ісціны суворыя. Ёй няма справы да міртавых вянкоў.
303 Тое, без чаго ў песні ніяк не абысціся, — гэта акурат тое, з чым ісціна не мае нічога агульнага.
304 Мы мусім быць простымі, дакладнымі, нешматслоўнымі. Мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бясстраснымі.
305 Я б каротка вызначыў паэзію словаў як стварэнне прыгожага з дапамогай рытму. Яе адзіны суддзя — густ.
306 З абавязкам ці ісцінай яна ніякім чынам не звязаная. Скажу, аднак, некалькі словаў, каб патлумачыць.
307 Як ён жыве — і ці жыве ён, чым ён дыхае — і ці ёсць яму чымсьці дыхаць — гэта нікога тут не цікавіла.
308 Бараду дазволена насіць мужыкам, папам, стараабрадцам і асобам вольнага стану ў паважным узросце.
309 Чыноўнік павінен галіцца. Яму, безумоўна, забараняюцца вусы і барада. Я ехаў з губернскага горада М.
310 Гэта было маё. За два гады я абышоў і праехаў Менскую, Магілеўскую, Віцебскую, частку Віленскай губерні.
311 Я выбраў дрэнны час для паездак. Летам, вядома, фалькларысту добра: цёпла, вакол прыгожыя краявіды.
312 Не ведаю, як другім фалькларыстам, але мне заўсёды было цяжка перадчасна ехаць з якой-небудзь мясцовасці.
313 Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы.
314 Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.
315 І відавочна слабелі рукі: за белай скурай як у мужчын, так і ў жанчын бачны былі блакітныя жылкі.
316 Мне раптам проста здалося, што нехта глядзіць мне ў спіну. Тады я, прыцягнуты гэтым позіркам, павярнуўся.
317 Відаць, гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац.
318 Прабачце мне, шаноўныя чытачы, што я не магу прайсці міма ніводнага пакоя, каб не распавясціць пра яго.
319 Бібліятэка была пад стыль перадпакоя. Высокія скляпенні, вокны на калонках, крэслы, абабітыя рудой ад
320 Я ж не мог паверыць у прадчуванні: павінна была быць нейкая рэальная прычына для гэтага душэўнага стану.
321 Я лёг на зямлю, прыціснуў да яе вуха і праз палову хвіліны адчуў нейкае раўнамернае страсенне зямлі.
322 Я доўгі час не мог здагадацца, што гэта такое. Пасля я пачуў дробны і роўны пошчак капытоў. Шамацеў верас.
323 Пасля ўсё знікла, маса, відаць, спусцілася ў нейкую лагчыну, а калі з'явілася зноў — пошчак змоўк.
324 Менавіта ў гэтым маўчанні і было самае жахлівае. Нейкія светлыя плямы выдзяляліся на гэтым туманным фоне.
325 Я не адразу зразумеў, што яны, блукаючы балотам, натрапілі на мой след і зараз ідуць па ім па маю душу.
326 Хутка я зноў дабег да сцежкі, а калі павярнуўся, то пабачыў дзікае паляванне ўжо на гэтым баку.
327 Яно з той самай тупой упартасцю рухалася па маіх слядах. Пагоня імчала, грывы і плашчы рэялі ў паветры.
328 Хутка мне ўжо здавалася, што я ўпаду, я і сапраўды два разы спатыкнуўся, але выправіўся і бег, бег, бег.
329 Дзікае паляванне памчала далей, а я сеў на зямлю. Сэрца маё калацілася, як хвост авечкі. Але я хутка ўстаў.
330 Ногі мае былі збітыя да крыві, двойчы я ўпаў, запнуўшыся аб карэнні, лапы ялін сцябалі мой твар.
331 Гмах палаца вырас перада мною зусім нечакана, і адначасова я пачуў пошчак капытоў недзе наперадзе.
332 Яны зноў гучалі, яны грымелі так часта, што я скурай адчуваў: яны імчаць неверагодна хуткім намётам.
333 Было каля дванаццаці, калі раптам дрымота пачала падаць на мяне, навальвацца цяжарам, стуляць павекі.
334 І я ўпарта дзюбаў носам, як ні намагаўся змагацца са сном: даліся мне ў знакі мінулыя бяссонныя ночы.
335 Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, што глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай.
336 Яму тым лягчэй было гэта рабіць, што ў яго пячорным мазгу зусім адсутнічаў інстынкт самазахавання.
337 Што мне было рабіць з ім? Няшчасны малы ідыёт не быў вінен у тым, што яго стварылі такім на свет.
338 Я з'явіўся дадому брудны, стомлены і, калі вартаўнік адчыніў мне дзверы, адразу прайшоў да сябе.
339 Я быў такі выснажаны, што, запаліўшы свечку, ледзь не заснуў на ложку, напалову сцягнуўшы адзін бот.
340 І толькі потым цяжкі сон зваліўся на мяне, уціснуў галаву ў падушку, як конь капытом галаву Дубатоўка.
341 А я буду толькі глядзець. Я круціў галавою і мыкаў, не ў змозе адбіцца ад кашмарнага цяжкага сну.
342 Інсургенты ў колькасці пяцідзесяці шабель і двухсот штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах.
343 Яго павінны былі вылечыць, выспаведаць перад тварам Усёдаравальнага і толькі потым застрэліць, як сабаку.
344 Леаніды не вярнуліся. Астраномы тлумачылі гэта тым, што Юпітэр і Сатурн адцягнулі ўбок іхнюю арбіту.
345 Хваля ўдачы ўсплёсквала на вяршыню людзей-прывідаў, галоўным заняткам для якіх было — не быць людзьмі.
346 Уначы за крывавымі вялізнымі вокнамі раве дэман. Тысячы чырвоных, як гномы, людзей плюшчаць сталь.
347 Дзіўна, але хлопец, у мінулым пяшчотны і ласкавы, як дзяўчынка, не баяўся ні сірэн, ні бамбёжак.
348 Ён стаў вельмі строгі, і на шчоках, зусім не па-дзіцячы, выявіліся падсохлыя ад суровасці мускулы.
349 Сіні ад снягоў паўночны Урал. Андрэй ехаў туды з непахісным рашэннем уцячы пры першай магчымасці.
350 Толькі сам ён зусім не быў дзіцём і таму не хацеў дзяліць іхні лёс, не хацеў быць падобным да іх.
351 Хутка гэта выявілася. Знайшліся людзі, што і ў інтэрнаце паспрабавалі абкрадваць давераных ім дзяцей.
352 На чацвёрты дзень яму далі падвойную норму — ён не ўзяў нічога, ён не хацеў хлеба з нячыстых рук.
353 Яму пагражала калонія, і таму ён уцёк. Ён уцякаў на фронт двойчы, і аднойчы яго вярнулі з-пад самай Рузы.
354 За пяць год хлопец стаміўся жыць напружаннем і нянавісцю. Стаміўся, але не мог, не ведаў, як жыць іначай.
355 А ўдзень дыскусія аб паэзіі, на якой ён, Андрэй, зрэзаўся амаль з усімі галоўнымі спрачальнікамі.
356 Паркі спакойна аддаваліся зазімкам. З кожыым днём меншала сонца на вуліцах і большала затое ў садах.
357 Але які дурань будзе размаўляць з жанчынай па-латыні. А нямецкая — гэта ж груба, як бурчанне ў жываце.
358 Словам, усё давала падставу для вартых жалю меркаванняў аб сваёй асобе. А між тым усё гэта было не так.
359 Было і другое. Але яна не павінна была ведаць аб гэтым. Гэта было без патрэбы. Яна была вышэй гэтага.
360 Спрачацца яны амаль кінулі, кожнаму было не да таго. Але нават думаць і маўчаць разам было прыемна.
361 Баранаўскасу — усе забаўкі. У чамадан, разам з вопраткай, ён паклаў толькі дагератып Каліноўскага.
362 Яна так прагнула вырвацца з гэтых каменных цяснін, так хацела гурбаў у кветніку. Ён дасць ёй усё гэта.
363 Гадзіне а шостай майскай раніцай Дзік пад'ехаў да балота, цераз якое пралягаў яго шлях да замка Мот.
364 Хутка ён дайшоў да яру, на дне якога, з цяжкасцю прабіваючыся праз мінулагоднюю лістоту, булькаў ручай.
365 За ярам дрэвы былі вышэйшыя і больш раскідзістыя; там раслі ўжо не вербы і вязы, а дубы і букі.
366 Спалоханая лань выскачыла на паляну, пастаяла на трох нагах, панюхала паветра і зноў знікла ў нетры.
367 Яшчэ крыху, здавалася, і ён будзе выратаваны. Дзік трымаў напагатове свой арбалет, каб дапамагчы яму.
368 Нават Мэтчэм, забыўшы аб сваёй нянавісці да сэра Дэніэла, у глыбіні душы спачуваў няшчаснаму ўцекачу.
369 Перад імі ляжала дарога з Райзінгэма ў Шорбі, акаймаваная з абодвух бакоў непрыступнай сцяной лесу.
370 Коннікі мчаліся ў поўным беспарадку, — відаць, яны ратаваліся ўцёкамі; многія з іх былі паранены.
371 Тых, хто застаўся, воін сек направа і налева, не па-чалавечы моцна лаючыся і называючы іх баязліўцамі.
372 Між тым шум удалечыні ўсё ўзмацняўся; вецер даносіў ляскатанне вазоў, конскі тупат, крыкі воінаў.
373 Хто рабіў стрэлы, хто вастрыў мячы, якімі даўно ўжо не карысталіся: усе з сумненнем хіталі галовамі.
374 На працягу вечара і ночы да брамы з гучным іржаннем прыскакалі сем напалоханых коней без вершнікаў.
375 Дзік абышоў увесь пакой, прыўзняў кожны дыван, абмацаў кожную сцяну, паспрабаваў адчыніць кожную шафу.
376 Наверсе, на даху вежы, пачуўся тупат ног, потым чыйсьці голас спытаў пароль. Гэта змяніўся каравул.
377 Ён скарыстаў сумятню, ускочыў на падаконнік, схапіўся абедзвюма рукамі за вяроўку і слізгануў уніз.
378 Аднак ён зрабіў сваю справу. Стралкі паспелі разгледзець і вярбу і Дзіка, які схаваўся ў галінах.
379 Адна страла закранула яго плячо, другая параніла ў галаву. Боль падганяў яго, і Дзік пабег яшчэ шпарчэй.
380 Калі ён ачуўся ад сну, падобнага на беспрытомнасць, ноч ужо змянілася перадсвітальнымі прыцемкамі.
381 Таварышы Дзіка былі далёка, а ўмелы праціўнік прымушаў яго адступаць усё далей у мора. Дзік сціснуў зубы.
382 Воіны на моле стаялі так цесна, што некаторыя стрэлы трапілі ў цэль; пачуліся крыкі спалоху і болю.
383 Дзік са жменькай храбрацоў на працягу цэлай хвіліны ўтрымліваў канец мола, што ўпіраўся ў бераг.
384 Помнячы падзеі, што адбыліся на борце «Добрай Надзеі», ён пакінуў пры сабе аднаго толькі Лоўлеса.
385 Заходнія дзверы шырока расчыніліся, і за імі стала відаць частка залітай сонцам заснежанай вуліцы.
386 Калі ён ступіў на парог храма і зняў капялюш, стала бачна, як паружавела ад хвалявання яго лысіна.
387 Аглушаны, разнерваваны супярэчлівымі пачуццямі, Дзік сядзеў, учапіўшыся рукамі ў спінку пярэдняй лаўкі.
388 Прама пасярод царквы ляжаў мёртвы жаніх, пранізаны дзвюма чорнымі стрэламі. Нявеста страціла прытомнасць.
389 Потым, працягнуўшы руку, ён схапіў пярсцёнак, падняў стол і перакуліў яго проста на матроса Тома.
390 З гэтымі словамі ён зноў прыставіў трубу да вуснаў і затрубіў. На гэты раз яму не давялося доўга чакаць.
391 Бо ведаў, што, калі ён не паспее замацавацца ў горадзе, яго маленькі атрад будзе разбіты і знішчаны.
392 У цэнтры, дзе сыходзіліся ўсе пяць вуліц, стаяла мізэрная харчэўня з шыльдай у выглядзе шахматнай дошкі.
393 Але яна выходзіла на рыначны пляц, і зыход бітвы, па ўсёй верагоднасці, павінен быў вырашыцца тут.
394 Гластэр быў акружаны з усіх бакоў, і Дзік зразумеў, што яму трэба разлічваць толькі на свае сто чалавек.
395 Кавалерыя ішла за ёй з апушчанымі забраламі. Пачаўся ўпарты рукапашны бой, не на жыццё, а на смерць.
396 І доўгай, закаванай у сталь калонай, імклівай, як змяя, яны кінуліся на паўразбураную барыкаду.
397 Быццам у адказ на яго словы, да барыкады зноў пачалі падыходзіць стралкі, і зноў густа пасыпаліся стрэлы.
398 Дзік, з сумам аглядваючы рэшткі свайго доблеснага войска, пачаў падлічваць, у што абышлася перамога.
399 Тым часам коні даелі мізэрны запас корму і крыху адпачылі. Па загадзе Дзіка вогнішча засыпалі снегам.
400 Дзік пакінуў дзесяць чалавек вартаваць коней, дамовіўся аб умоўным сігнале і павёў свой атрад наперад.
401 Нібы помсцячы за гэты разбой, ён браў зорак і нажом вычышчаў з ніжняга боку кожнага промня гэтыя ножкі.
402 Ён адчуваў прыблізна тое, што, відаць, адчувае рыба-поўня. Ёсць такая. Сапраўды круглая, як поўня.
403 Людзі разносяць на вопратцы. Ён паспрабаваў, ці прыстане насенне да сарочкі. Не, ліпнула толькі да сукна.
404 Чалавек ішоў і пазнаваў толькі асобныя дрэвы: цэльналістую піхту, граб, карэйскі кедр, маньчжурскі арэх.
405 Абы галава стала здаровая. Абы не гэтыя кашмары па начах. Найбольш уразіла яго адно дзіўнае дрэва.
406 Будрыс азірнуўся і ўбачыў, што за ім зладзеявата крадзецца беласнежная, сям-там у палевае, лайка Амур.
407 Дно падзі ўвачавідкі павышалася. Мяняўся лес. Нешта ад тропікаў усё больш і больш паяўлялася ў ім.
408 Севярын, мабыць, і не заўважыў бы гэтага, каб не прыглядаўся так уважліва, каб не пацягнуўся туды Амур.
409 Хатка так добра хавалася ў нетрах, што можна было прайсці побач і не здагадацца аб яе існаванні.
410 А менавіта таму, што гэтая размова была, да жанчыны было зараз далей, чым да гэтых высокіх, халодных зор.
411 Рык, хрыпенне. Два целы, што звіліся на траве. Белае і плямістае, ільснянае, усё ў пералівах мускулаў.
412 Ён зваліў бы мужчыну з ног, але Амур паспеў учапіцца яму ў азадак, ірвануць і асадзіць на зямлю.
413 Расчыненае акно, якое зацікавіла яе, было ў двух кроках. У пакоі, відавочна, нехта пасяліўся. Але хто?
414 На наступны дзень Ваніна змагла дастаць ключ ад дзверцы, якая вяла на тэрасу з апельсінавымі дрэвамі.
415 Ваніна схавалася за крацістай аканіцай. Ля задняй сцяны пакоя яна ўбачыла ложак. Хтосьці ляжаў на ім.
416 Ваніна думала, што яна, можа быць, і даб'ецца памілавання свайго каханага, але яго паспрабуюць атруціць.
417 Заліты вадою і гразёй лёд страціў сваю цукрыстую, у рудых разводах белізну і ледзьве шарэў праз хмызняк.
418 Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў.
419 Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна.
420 Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі.
421 Сахно лічылі ў батальёне крыкуном, гарлахватам, не дужа смелым і не дужа справядлівым камандзірам.
422 Але трэба было нешта прыдумаць, і Жаркоў, не разбіраючы пад сабой дарогі, сігаў упоперак баразён і думаў.
423 Жаркоў сцяўся ад неспадзяванасці, прыціснуўся к долу, адчуўшы, як нешта абарвалася ў яго грудзях.
424 Ён ужо бадай што не кратаўся, не клікаў на дапамогу, і Рыбчонак не дужа і звяртаў на яго ўвагу.
425 Старая бацькава ўхватка вельмі спатрэбілася і ў войску, Рыбчонак пакрысе агледзеўся і стаў кеміць.
426 Над вёскай гарэлі ракеты, але іх дрыготкае святло толькі блытала ў хмызняку цені і не асвятляла долу.
427 Зноў жа ён хацеў пабачыцца з камбатам, каб запытацца, колькі той яшчэ тут пратрымаецца з батальёнам.
428 Дзе хоць бы які чырвонаармеец? Адзін, без дапамогі, забыты ўсімі, ён тут прападзе, гэта ж пэўна.
429 Напакутваўшыся так у няпэўнасьці, ён падняў свой пісталет, даслаў з магазіна патрон у патроньнік.
430 Засталося даволі лёгкае — націснуць на спуск, і ўсё назаўжды скончыцца. Мусіць, гэта ўсё ж самае лепшае.
431 Бо іначай, што ж чакае яго, сьляпога і бездапаможнага, апроч пагібелі ад ворагаў ці ад свае раны.
432 Не, лепей ужо ён сам. Паднесьці пісталет да балючай, няўклюдна-тоўста забінтаванай скроні і ціскануць.
433 Поўнае вызваленьне ад пакутаў і перажываньняў. Мабыць, так, гэта было б найлепей, думаў капітан Хлебнікаў.
434 Слухаў з дрыготкім сэрцам у грудзях, чакаючы пачуць галасы, каб дазнацца — хто? Ды не пачуў нічога.
435 Усё ж ён паступова сагрэўся — першы раз за якіх чатыры начы, мусіць Серафімчыны зёлкі мелі нейкую сілу.
436 Пабурыліся ўсе звыклыя меркі, адносіны, а галоўнае — загадкава, незразумела перамяніліся людзі.
437 Так сталася, што ён застаўся тут, пад немцам, канешне, меў сёетое заданьне ад адпаведных органаў.
438 Калі б гэта было раней, дык пры сустрэчы ён бы з ёй не павітаўся нават, зрабіў бы выгляд, што незнаёмы.
439 Не думаю, што вы ўяўляеце, як цяжка мне было спачатку і колькі давялося чакаць хоць нейкага поспеху.
440 Уявіце маё здзіўленне, калі я ўбачыў у калідоры бляклае святло, што ішло з адчыненых дзвярэй бібліятэкі.
441 Збялеўшы ад страху, ён ускочыў і сунуў за пазуху падобны да карты аркуш, які перад гэтым разглядаў.
442 Як я казаў, стары дом — гэта сапраўдны лабірынт, асабліва даўняе крыло, цяпер амаль незаселенае.
443 Папярэдняй ноччу ішоў дождж, а таму нашыя спробы агледзець газоны і сцяжынкі вакол дома былі марныя.
444 Усе гэтыя акалічнасці варта было ўзяць пад увагу, але ніводная з іх не тлумачыла сутнасць справы.
445 Якое звяно ў заблытаным ланцугу было пачатковым? Перада мной быў толькі канец гэтай загадкавай справы.
446 Але змог я хіба крыху яе зрушыць, і толькі з дапамогай аднаго з канстэбляў урэшце ссунуў каменную глыбу.
447 Пад плітай зеўрала чорная яміна, у якую мы ўсе зазірнулі. Масгрэйв, укленчыўшы, апусціў туды свой ліхтар.
448 Я падняў і ўважліва разгледзеў некалькі паленаў, раскіданых па падлозе, і хутка ўбачыў тое, што чакаў.
449 Мы выправіліся на пошукі — і знайшлі: ён ляжаў галавой у зарослым цінай стаўку на ўскрайку саду.
450 Ён быў вельмі ўпарты, а таму спрачацца не мела сэнсу. Аднак мяне не пакідалі кепскія прадчуванні.
451 Яго рукі пацягнуліся да званка, каб выклікаць экіпаж, як раптам ён пачуў глухі стук дзвярнога кальца.
452 Праз імгненне з гасцёўні данёсся шоргат ног і рэзкі грукат у дзверы. Гасцёўня Мэйсанаў была дужа дзіўная.
453 Нават прысутнасць гледачоў не стала б перашкодай публічнаму выяўленню ягонай усёпаглынальнай жарсці.
454 Спачатку ён здаваўся звычайным, і толькі пры далейшым аглядзе можна было заўважыць яго злавеснасць.
455 Можна было заўважыць, што сабакі лякаюцца яе, а дзеці з плачам кідаюцца на ўцёкі ад яе пяшчоты.
456 Акурат у гэтым праяўлялася бязлітаснае падступства расстаўленай ёй сеткі. Ён памятаў, як было з ім.
457 Яна была вольная — ці гэта ён так думаў? — і ён змог ажаніцца з ёй. Але калі ўявіць, што яна была не адна?
458 Яго сэрца змякчылася, нібыта яна была маленькім, бездапаможным дзіцем, якое сустрэлася з ліхам.
459 Было зімнавата. Муха пацепвалася пры кожным парыве ветру, што ўдараў у шыбы хвалямі хрусткіх пясчынак.
460 За акном вынырнулі і адразу зніклі дзве-тры чэзлыя збялелыя пальмы, нібы выразаныя з шэрай бляхі.
461 Яны жылі над крамай у трохпакаёвай кватэры з арабскімі шпалерамі і мэбляй у каланіяльным стылі.
462 Не паварочваючы галавы, шафёр прагугнявіў нешта на мове, якую яна чула ўсё жыццё, але ніколі не разумела.
463 Але хоць час хіліўся да поўдня, холад заставаўся пранізлівым, і пры парывах ветру яна пацепвалася.
464 У Марсэля быў заклапочаны выгляд, і ён нервова шкуматаў свой хлеб. Ён не дазволіў жонцы выпіць вады.
465 Аднак каву неўзабаве прынеслі. Амаль імгненна яе праглынуўшы, яны выйшлі на пыльную і халодную вуліцу.
466 Ён адразу скруціў тканіну, запхаў яе ў куфар і, абцёршы з ілба ўяўны пот, гукнуў малога насільшчыка.
467 Гэтае непрыемнае пачуццё разам з прагным жаданнем хутчэй адсюль з'ехаць павялічвалася з кожнай хвілінай.
468 Яна перакруцілася на другі бок, адчула побач цвёрдае плячо мужа і раптам, у паўсне, прытулілася да яго.
469 Яна не ведала. Яна проста ішла за Марсэлем, і ўсё; ёй падабалася адчуваць, што яна камусьці патрэбная.
470 Адчуванне сваёй неабходнасці — гэта была адзіная радасць, якую ён ёй дарыў. Ён наўрад ці яе кахаў.
471 Яна хацела вызваліцца ад яго, нават калі Марсэль, нават калі іншыя ніколі гэта зрабіць не змогуць.
472 Цалкам прачнуўшыся, яна прыўстала на ложку і прыслухалася да поклічу, які здаўся ёй зусім блізкім.
473 Марсэль спаў. Але ўсяго праз імгненне цеплыня, назапашаная ў пасцелі, знікла, і яе скаваў холад.
474 Потым, пастаяўшы яшчэ хвіліну ў прыцемку, пачала асцярожна адчыняць дзверы. Рыпнула ручка, і яна застыла.
475 Не могучы звесці вачэй, Жанін назірала за гэтымі зыркімі іскрамі, якія некуды несла невядомаю плынню.
476 Ім не хапала нейкай вытанчанасці, а чым далей, тым больш містэр Сатэртуэйт цаніў у людзях менавіта яе.
477 "Ён дае свайму пляменніку ўрок нямецкай мовы", — гаварылі грунвізэльцы і больш не запыняліся каля дома.
478 У час гэтых урокаў, як пад сакрэтам сцвярджаў француз, здараліся такія дзівосы, якіх свет не бачыў.
479 А яшчэ стары пан меў звычку хадзіць вечарам са сваім пляменнікам у гарадскую карчму "Залаты алень".
480 У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай.
481 Ужо добрых шаснаццаць гадоў яна штодня сядзела на рынку і ніколі раней не бачыла гэтую дзіўную асобу.
482 Хлопчык не зусім разумеў, што яна казала, і тым большую ўвагу надаваў супу, які яму вельмі падабаўся.
483 Карлік Нос упаў на зямлю перад магутным герцагам, цалаваў яму ногі і паабяцаў верна служыць яму.
484 Аднойчы раніцай ён пайшоў на гусіны рынак і пачаў выбіраць цяжкіх тлустых гусак, якіх любіў уладар.
485 Ён даў мне добрае выхаванне, часткова навучаючы мяне сам, а часткова даручаючы заняткі нашаму святару.
486 Ледзь толькі ўмацаванні Дарданэлаў засталіся за спіною, лёс, здавалася, зноў пачаў мне спрыяць.
487 На мосце было пуста і бязлюдна, але я вырашыў чакаць, пакуль не высветліцца, хто ж мяне сюды клікаў.
488 Юнак захутаўся ў плашч і пайшоў, але неўзабаве вярнуўся, трымаючы ў руках паперку, якую знайшоў у плашчы.
489 У гэтай святліцы і стаяў ложак з трупам. Незнаёмец затуліў твар, жадаючы, напэўна, схаваць слёзы.
490 Потым паказаў мне на ложак і загадаў добра і хутка выканаць сваю працу, пасля чаго скіраваўся да дзвярэй.
491 Я зрабіў надрэз на скуры, як гэта звычайна робяць лекары, перш чым адрэзаць нейкую частку цела.
492 Калі мяне падвялі да чорнага стала, падняўся чалавек з панурым і сумным абліччам. Гэта быў губернатар.
493 Ён доўга моўчкі глядзеў на мяне. "Вось так давялося нам зноў сустрэцца, Цалёўкас", — прамовіў ён.
494 Ну канечне, гэта быў Валеці, адзін з нешматлікіх сяброў, якіх я знайшоў падчас навучання ў Парыжы.
495 "Дык ты не быў знаёмы з Б'янкай?" — спытаўся ён. Я запэўніў яго, што ніколі не сустракаўся з ёю.
496 У маім новым доме ўсё было ўладкавана найлепшым чынам, а тавары ў лаўцы былі нават лепшымі за страчаныя.
497 Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш.
498 Не стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў.
499 І параўнанне тое было невыгаднае для мічмана, а таму ён увесь час думаў над гэтым непадабенствам.
500 Кепскія людзі такой не выціснуць. І вочы адчайдушна-вясёлыя, цёмныя, злёгку міндалевідныя. І чуб хвалісты.
501 Але гэткая ўжо гасціннасць і дастатак літоўскіх дамоў, і вячэра затрымалася не болей чым на паўгадзіны.
502 Я заставаўся ў замку яшчэ дзён дзесяць. Я яшчэ раз гасцяваў у Даўгялах, але болей мы там не начавалі.
503 Стол быў вельмі багаты, госці былі галодныя, і спачатку чуўся толькі ляскат нажоў і відэльцаў аб талеркі.
504 Доктар Фробэр узяў на сябе смеласць паслаць графавага пакаёвага пагрукаць у дзверы свайго гаспадара.
505 Скавінскі стаяў на гаўбцы, тутсама, каля агромністых вогнішчаў, падобны знізу да малой чорнай кропачкі.
506 Ён пачуваўся як загнаны звер, які ўрэшце схаваўся ад пагоні на нейкай недаступнай скале ці ў пячоры.
507 Пра некаторыя свае дзіўныя прыгоды ён расказаў Фалконбрыджу, але не згадаў яшчэ пра тысячы падзеяў.
508 Паглядаючы цяпер з гаўбца маяка на іскрыстыя хвалі, ён успамінаў усё, што давялося яму прайсці.
509 Служыў матросам на рэйсавым судне, потым гарпуннікам на кітабойным: абодва караблі пацярпелі крушэнне.
510 Стары жаўнер, загартаваны Бог ведае ў якіх агнях і пакутах, біты і куты не раз, меў сэрца дзіцяці.
511 Але ж зусім неспадзявана за дванаццаць гадзінаў знайшоў сабе пасаду, найлепшую для сябе з усіх на свеце.
512 Урэшце вецер разагнаў туман, але прынёс чорныя хмары, што засцілі месяц. З захаду дзьмула ўсё мацней.
513 У цёмнай разбушаванай прасторы бліснула колькі зялёных ліхтароў, падвешаных да карабельных мачтаў.
514 Матросы сцвярджаюць, што часам, калі мора дужа ўсхваляванае, яно кліча іх сярод ночы і цемры па імені.
515 Але каб яго пачуць, патрэбная цішыня. Да таго ж старасць любіць адчужэнне, нібыта ў прадчуванні магілы.
516 Зранку лёгкі ўсходні павеў прыносіў няпэўны шум людскога жыцця, што перакрываўся свістам параходаў.
517 Раскрыты пакунак ляжаў перад ім, асветлены бляскам вечаровага сонца, а на ім — разгорнутая кніга.
518 Удалечыні смяяліся белыя дамкі Аспінвола і купкі пальмаў. Напраўду было неяк урачыста, ціха і паважна.
519 І ён, і я — мы ж таксама з плоці і крыві, хоць, вядома, ва ўсім астатнім не такія, як усе людзі.
520 Яго жонка Лота не выскалялася, яна раздорвала ўсмешкі, — ну, чыстая каралева Луіза, з галавы да ног.
521 Зрэшты, ужо і яна была крыху таўсманая — што зробіш, у прэм'ерскім палацы кармілі хлебасольна і шырока.
522 Тата Ганзэман, гаспадар, быў для трупы амаль такая ж значная пярсона, як і Шміц, распарадчы дырэктар.
523 Чаго толькі не здаралася на той вандроўнай сцэне, дзе ён іграў татуляў! Моц аж заходзілася ад смеху.
524 Здавалася, яны былі з менш вартаснай субстанцыі: рыхлаватыя, рассыпчатыя, без бляску, без формы.
525 Ён у душы перапрасіўся ў Джульеты за такое сваё нахабства, падышоўшы тымчасам да дзвярэй свайго дома.
526 Здзіўляла якраз гладкая цьмяная русявасць валасоў, прычоска была вельмі простая, з прадзелам пасярэдзіне.
527 Цёмная дама любілау нагадваць, што колер іх яна ўспадкавала ад бацькі — гамбургскага інжынера Мартэнса.
528 Але ёй нават не змаглі паказаць інжынераву магілу; парэшткі беднага бацькі зніклі, як і памяць пра яго.
529 Яна толькі падбадзёрвала яго, пляскаючы ў далоні, грубымі крыкамі і рытмічным пагойдваннем цела.
530 Ён — абсалютна новы тып буржуазнага парвеню — вельмі жыццеўстойлівага, далёкага ад высокай маральнасці.
531 Застрашаны і збязволены грозным драматургам Кроге запрасіў Нікалету дзеля пробы выступіць у "Кнорке".
532 З Нікалетай, на нагах якое можна было ўявіць сабе зялёныя боцікі, ён ніколі не змог бы ашукаць Джульету.
533 І ўжо амаль зусім дзёрзкім здавалася, што кукла пышных попельных валасоў сядзела на патыліцы крыху коса.
534 Паміж ярка нафарбаванымі губамі, калі яна смяялася і гаварыла, блішчалі маленькія вострыя зубы.
535 Яго рухавы, дрыготлівы рот, які рабіў нездаровае ўражанне сваёй блакітнаватасцю, амаль не закрываўся.
536 Але найперш гэтаму часу бракуе асобаў. Ён, Мардэр, — адзіная асоба на ўвесь свет, і яго недаацэньваюць.
537 Тым часам Нікалета і Гендрык гастралявалі з камедыяй усяго на дзве ролі па балтыйскіх курортах.
538 Ён павітаўся з Гендрыкам такім глыбокім і ўрачыстым паклонам, што ў гэтым можна было западозрыць іронію.
539 Ён заставаўся бездакорна карэктны і прыязны. З ласкавай цырымоннасцю ён запрасіў маладых людзей у дом.
540 Ён загадзя, ужо цяпер, саромеўся іх мяшчанскасці. Шчасце яшчэ, што не зможа прыехаць бацька Кёбес.
541 Ён чырванеў, кусаў губы і нарэшце з гора пачаў распісваць прыгажосці вуліцы, па якой яны ехалі.
542 Усе былі крыху ўсхваляваныя, фраў Бэла і маленькая ахмістрыня нават прыплакнулі, а Ёзі нервова смяялася.
543 Такой дзівоснай старой дамы за ўсё сваё жыццё Гендрык не сустракаў. Генераліха куды як спадабалася яму.
544 Ёй даравалі яе вобраз думак, у якім дзёрзкая нядбаласць вельмі дзівосна спалучалася з гордай годнасцю.
545 Але яшчэ пакутлівей за хандру былі яго прыступы дабрадушнасці ў святы, а тое і зусім без ніякай прычыны.
546 Цяпер толькі Гендрыку зрабілася ясна, колькі пагарды і здзеку і ў вясёлай бесцырымоннасці генераліхі.
547 Ах, ён ніяк не мог уявіць зялёных боцікаў на прыгожых ножках Барбары. Марныя забегі абярталіся пакутай.
548 Зноў знойдзенаму бацьку, новаму каханаму яна з уласцівым ёй драматычным бляскам даверыла сваё жыццё.
549 Роля, якою яна мусіла задавольвацца — і шмат гадоў задавольвалася — была роля сястры і даверніцы.
550 Віна тут клалася не толькі на Шміца, які пра ўсё павінен быў меркаваць з пазіцый касавага збору.
551 За зніжэнне літаратурнага ўзроўню быў адказны таксама і Гёфген, як парадаксальна гэта ні магло здацца.
552 Магутны лоб пад сеткай з блішчастымі камянямі, — абыякава і роўна ступае слон праз святочнае памяшканне.
553 Як тут не плюхнуцца на старэнькую заседжаную канапу і не заплакаць? І Дэла плюхнулася і заплакала.
554 Калі задумацца, то жыццё складаецца з расчараванняў, рыданняў і ўсмешак, але пераважна — з расчараванняў.
555 Не тое каб зусім ужо халупа, але менавіта гэтае слова ўжылі б прадстаўнікі санітарнай інспекцыі.
556 Яна стаяла ля акна і невясёла назірала за шэрай коткай, што ступала па шэрай агароджы ў шэрым двары.
557 Дэла была даволі стройная, таму ёй гэта ўдавалася. Раптам яна адскочыла ад акна і стала перад люстэркам.
558 Вялікай беласкурай, з каменным тварам мадам наўрад ці пасавала імя Сафроні. Урэшце яна яго знайшла.
559 Затым яны перацягнулі з сабой алавяныя конаўкі і электрарандолі з Шостай авеню і ўтварылі "калонію".
560 Адным ранкам занепакоены доктар, павёўшы кашлатым шэрым брывом, папрасіў Сью выйсці з ім у калідор.
561 А яна ўжо сёе-тое і высветліла, хоць пасля майго абедняга перапынку ён затрымаўся ў яе зусім ненадоўга.
562 Вешаліся карціны, прыколваліся на сцяну малюнкі, часам выразаныя з часопісаў, часта замяняліся.
563 Што ж, усё мінулася як і не было, чара была выпіта і больш не напаўнялася. Ці шкадаваў я? Не, не шкадаваў.
564 Хто аддзякаваў гасціннай гаспадыні з другога паверха і яе вымытай да бляску араўкарыі? Стэпавы воўк.
565 Зморана ступаючы па-перад мною, ён не абарочваўся, а то б я павітаўся з ім і пачаставаў бы цыгаркай.
566 Ён хадзіў дзвюма нагамі, насіў вопратку і быў чалавекам, але ў сутнасці быў якраз стэпавым ваўком.
567 Ён навучыўся шмат з таго, чаго здольныя навучыцца людзі здаровага глузду, і быў даволі разумны.
568 Так нельга казаць ні пра каго. І той, у кім няма ваўка, не канечне шчаслівы менавіта з гэтай прыгоды.
569 Таму, чые жыццёвыя сілы з самага пачатку падарваныя, не падоўжыць жыцця ніякая сіламоц на свеце.
570 Тыя нямногія, што вырываюцца, дасягаюць абсалюту і слаўна гінуць, яны трагічныя, колькасць іх невялікая.
571 Таму мешчанін паліць сёння, як ератыка, вешае, як злачынцу, таго, каму паслязаўтра будзе ставіць помнікі.
572 Раніца пазяхала ўжо ў вокны, свінцовая, халерная раніца дажджлівага зімовага дня, калі я нарэшце лёг.
573 Тут былі на месцы прыгожа стылізаваныя заснавальнікі і нацыянальныя славутасці, а не стэпавыя ваўкі.
574 Калі б цяпер увайшоў гаспадар, мне, мабыць, яшчэ ўдалося б прыдумаць нейкую прычыну і адкланяцца.
575 Ідзі дахатанькі, Гары, і шарахні сабе па горле! Годзе адкладваць. Я кідаўся па вуліцах, мяне гнала бяда.
576 Аднаму Богу вядома, адкуль у гэтай дзяўчыны такі голас, такі таўставаты, добры голас, мацярынскі голас.
577 Але іншыя мае, самыя інтымныя мае праблемы і клопаты, — іх яна ўсе зразумела б, у гэтым я не сумняваўся.
578 На другі дзень паполудні мы сустрэліся ў кавярні. Герміна ўжо сядзела там, калі я прыйшоў, і піла чай.
579 Але Пабла не пытаўся маёй думкі, яна была яму гэтак сама да аднаго месца, як і мае музычныя тэорыі.
580 Раніцай я павінен быў, падзяліўшы з Марыяй свой сняданак, потайкам вывесці яе з дома, і гэта мне ўдалося.
581 Я танцаваў падрад дзве гадзіны альбо і больш, усе танцы, у тым ліку і тыя, якім ніколі не вучыўся.
582 Страціўшы адчуванне часу, я не ведаў, колькі гадзін альбо імгненняў доўжылася гэта хмельнае шчасце.
583 Чаму гэты смех быў мне знаёмы? Я не мог зразумець гэтага. Мы стаялі ўдваіх і глядзелі адно на адное.
584 Па загадзе чалавек кленчыў, строіў з сябе ваўка, салопіў язык, рваў на сабе пламбаванымі зубамі вопратку.
585 Глядзеўся ён блага, прыкладна так, як у тую ноч пасля візіту да прафесара і балю ў «Чорным арле».
586 Пасля падумаў, што мне след было б змежыць ёй вочы. Але яны цяпер стуліліся самі. Усё было зроблена.
587 Уладары гэтых багаццяў, вялікія паны, знаходзіліся звычайна там, «дзе цвітуць лімоны і апельсіны».
588 Ён меў права трымаць некалькі кароў, пару коней і колькі яму хацелася птаства, свіней і авечак.
589 Двое старэйшых пажаніліся і засталіся на месцы, двое малодшых пайшлі ў свет. Стафан далёка не пайшоў.
590 У той жа самы дзень Бахрэвіч, на ўсе зашчапкі замкнуўшыся ў сваім пакоі, ажно выў ад плачу. Такі ён быў.
591 Потым усё жыццё ён віншаваў сябе, што не зрабіў глупства, дзеля сялянкі не завязаў для сябе свет.
592 Каля парабчанскай хаты начны вартаўнік сек дровы, другі ж за стадолай час ад часу працягла свістаў.
593 Маленькія шэрыя вочы глядзелі смела, нават трошкі нахабна, часам мільгала ў іх жорсткасць і хцівасць.
594 У форме яе далікатных вуснаў, у запалых шчоках і ў выразе нерухомых вачэй была цэлая бездань смутку.
595 Так на досвітку ў густой і халоднай расе азяблая перапёлка склікае сонным голасам сваіх птушанят.
596 Голасна зачырыкалі вераб'і ў застрэшшы, а таксама ў бязлістых і мокрых галінах раскідзістай вярбы.
597 За тонкай сцяной раздаўся крык Максіміхі, самай звяглівай з усяго жаночага насельніцтва фальварка.
598 Цяпер ішла гаворка пра адну суму, але павінна яна была быць апошняй, і гэта ўжо ясна, як амэн у пацерах.
599 Яшчэ ўчора вагаліся — выплочваць яе ці не, і ў выніку прадстаўнік пакінуў іх страшна раззлаваны.
600 Адразу было відаць, што жыхары Грынек мелі добрую зямлю і менш за іншыя вёскі былі ахоплены п'янствам.
601 З іскрамётнымі вачамі і хітраватай усмешкай на тонкіх вуснах расказваў ён надзвычай цікавыя рэчы.
602 Нязмушаная элегантнасць, якой фанабэрыўся ўчора ў гасцёўні Бахрэвічаў, сёння пакінула яго амаль цалкам.
603 Аднак адразу зразумеў, што гэта было неверагодным, і таму не траціў часу на дарэмныя лятункі і спробы.
604 Жыллё гарадскога мікроба напаўняла задушлівае і смярдзючае паветра брудных і зачыненых памяшканняў.
605 Чатыры мілі прабег, і апрача двух абаранкаў, якія купіў выходзячы з горада, нічога не меў у роце.
606 У процілеглым куце, ля глінянай пафарбаванай у жоўты колер печы, сядзеў на крэсле Паўлюк Гарбар.
607 Іх падпольна, таемнай і подлай дарогай нажывы прадавалі тым, хто запускаў руку ў дзяржаўную кішэнь.
608 Мы былі цвёрда ўпэўнены, што за гэта, як за чалавеказабойства, павінна быць адзіная кара — кара смерцю.
609 Крычаў лось, скардзіўся на самоту пад вялізным месяцам. І раптам цішыню прарэзаў далёкі-далёкі стрэл.
610 І адразу стала цішыня, такая цішыня, як быццам памёрла нешта вельмі важлівае на зямлі. Памёрла сумленне.
611 Ён добра зарабляў, але хата была занядбаная, і сам ён большую частку дня хадзіў ледзь не ў лахманах.
612 І знойдзе тут свой канец. І ўсюды на зямлі адна нудзьга і марнасць марнасцей. Толькі шкада Джамілі.
613 Многія тысячагоддзі стаяў сфінкс, пакуль не крыкнуў гэтыя словы бязведамны князь бязведамнай краіны.
614 Калі, што было яму да таго, што ён, Пятрок, разам з сябрамі біўся і сплываў крывёю, што многіх павесілі?
615 Ён пацягнуў рэмень, адчуваючы цяжар і пакутлівы боль, бо кроплі падалі ў глыбіню студні. Падалі.
616 Рызыкуючы кожную хвіліну атрымаць кулю між вачэй, ён рэзка прыўстаў і выхапіў вядро з каменнай трубы.
617 Але вада кацілася ў глотку і, здавалася, нават ціха звінела, як струмень фантана ў крыштальны кубак.
618 Ён радаваўся гэтаму, бо з пляшкі нічога не вып'еш. Заставалася яшчэ палова. Не менш як дваццаць пляшак.
619 І тады Пятрок з цяжкасцю адарваўся ад студні і пайшоў у напрамку, які ён заўважыў. Павязка адразу высахла.
620 Была проста печка. І ў левай руцэ быў зашморгнуты і перахоплены рукою — ніжэй зашмаргі — скураны мех.
621 Ён поўз з заплюшчанымі вачыма і толькі зрэдку, праз далонь, ля самых вачэй, глядзеў на дрыжачую стрэлку.
622 Ён напіўся і не адчуваў смагі, але глотка — яна ўжо высахла. Яе, здавалася, пакрыў суцэльны балесны струп.
623 І, пытаюся я ў вас, хто не рабіў бы таго ж самага на яго месцы? Што яшчэ магчыма было сказаць пра яго?
624 І не толькі ён. Ля дзвярэй на балконе сядзела худзенькая дзяўчына, і вочы яе былі вялікімі ад здзіўлення.
625 Ён захлынаўся ім, хадзіў паўсюль з такой дурнавата-шчаслівай, да вушэй, усмешкаю, што на яго азіраліся.
626 Паркі над ракою, па якой плылі апошнія льдзіны, агні слабодкі за ракою. Гэта было занадта чароўна.
627 Сцяжынка, над якою спляліся хмызы і дрэвы, вяла ўніз, да ракі, была цёмная і падобная на тунель.
628 Выбівалі днішчы, прыпадалі да чырвоных каскадаў прагна, як атручаныя. У бутэлек адбівалі рыльцы.
629 Запалалі вогнішчы, з хлявоў даляцеў роспачны лямант авечак і неўразумелае, здзіўленае кудахтанне курэй.
630 Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круціліся на ражнах цэлыя авечкі.
631 Што ж зробіш? Яноўскі слухаў яго з дзіўным спакоем. Нібы не яго любую, моцную, вольную дзяржаву лаялі.
632 Нібы зусім не шляхціц ён, а самы звычайны лапаць. Словы медыкуса былі як павольна дзеючая атрута.
633 Хустка на плячах кабеты развявалася ад хуткай хады. Вось яна падышла да першага, падала яму галавешку.
634 Бацька толькі яшчэ вучыўся лётаць, калі першы сінявокі чалавек прыйшоў з сякераю на гэту зямлю.
635 Яны перашкаджалі сінявокаму думаць, а думаць ён навучыўся зусім нядаўна, і яму гэта падабалася.
636 Заўсёды можна было адшукаць у нетрах ляжачага чалавека з ротам, поўным ядомай травы — маркоўніку.
637 Праз вузкія вокны ў шырокіх нішах, перамяжаючыся з пыльнай цемрай, склізгоча па яго твары святло зорак.
638 Грэчаскія багі сварыліся і мірыліся, увесь час умешваліся ў жыццё людзей, удзельнічалі ў войнах.
639 У вершах Пушкіна і Цютчава і нават у байках Крылова мы не адзін раз знойдзем вобразы з міфаў Элады.
640 Яна часта пачала задумвацца, сумавала па доўгу стаяла на самай высокай тэрасе палаца і глядзела на неба.
641 Дарэмна плакалі ў палацы маленькія Фрыкс і Гела і клікалі маці — німфа Няфела не вярнулася на зямлю.
642 Ён парашыў ажаніцца з ёю, каб яна замяніла дзецям маці. Неўзабаве Іно стала гаспадыняй у палацы Афаманта.
643 Цар пакахаў яе, і людзі ў Архамене прывыклі да яе — яна ж была не німфа, а гэтакі ж чалавек, як і яны.
644 Дзівосны баран з залатым руном мінуў другое мора і па другім праліве выплыў у шырокае бурнае Чорнае мора.
645 Нарэшце ён дабраўся да вусця вялікай светлай ракі, што ўпадала ў мора, і далей паплыў уверх па рацэ.
646 Дзівоснага барана зарэзалі ў гонар бога Зеўса, а залатое руно павесілі на свяшчэнным дубе ў гаі Арэса.
647 Пасярэдзіне карабля паставілі высокую тонкую сасну з перакладзінамі і на іх умацавалі палатняныя ветразі.
648 Спачатку яны падумалі, што гэта сонца, якое якраз заходзіла, так афарбавала высокія горы на выспе.
649 У горадзе жылі адны жанчыны; яны працавалі ў полі і ў майстэрнях, выконвалі ўсю мужчынскую работу.
650 Яны наблізіліся да берага. Перад імі распасціралася нізкая зялёная раўніна, парослая сакавітай травою.
651 На ёй жывуць шасцірукія веліканы; яны магутныя і лютыя, але баяцца Пасейдона і таму не чапаюць даліёнаў.
652 Прыкрыўшыся шчытамі ад камянёў і асколкаў, арганаўты сышлі на зямлю і распачалі бой з шасцірукімі.
653 Калі надышоў вечар і карабель быў ужо далёка ад берага, у адкрытым моры раптам падзьмуў моцны вецер.
654 На досвітку, як толькі ўзышла заранка, прачнуўся рулявы Тыфіс і ўбачыў, што дзьме спадарожны вецер.
655 Гэта заступніца Гера схавала ад вачэй колхаў прышэльцаў, каб яны без перашкод дайшлі да палаца Ээта.
656 Яго суправаджаў натоўп колхаў — усім хацелася паглядзець, як валы бога Сонца разарвуць чужаземца.
657 Хутка ўсё поле пакрылася трупамі, і чорная кроў запоўніла да краёў барозны, якія засталіся пасля плуга.
658 Яна ведала, які жорсткі і няўмольны, які каварны сын Сонца, і баялася за сябе і за героя, якога пакахала.
659 Яна даведалася, што цар загадаў раніцай акружыць грэчаскі карабель і спаліць яго разам з арганаўтамі.
660 Але шмат яшчэ розных небяспек давялося зазнаць арганаўтам, пакуль яны дабраліся да роднага краю.
661 Адсвяткаваўшы вяселле Язона і Медэі, арганаўты паплылі далей. Доўгі час плаванне іх было спакойнае.
662 Калі арганаўты падышлі да Крыта, велікан не пусціў іх на бераг і пачаў шпурляць у іх цяжкія камяні.
663 І яшчэ раз яны трапілі ў буру. Ды гэта было ўжо апошняе выпрабаванне, і багі не далі ім загінуць.
664 Медэя бачыла гэта, ёй было горка і крыўдна, і яна парашыла адпомсціць Пелію і аддаць царства Язону.
665 З жахам убачыў Язон іх абвугленыя трупы. Сэрца яго сціснулася — страшна яму зрабілася і сорамна.
666 Прыгажосць Данаі зачаравала Палідэкта, ён ласкава сустрэў царыцу з сынам і пасяліў іх у сваім палацы.
667 Хуценька засунуў ён галаву Медузы ў сваю чароўную торбу, сапхнуў цела Гаргоны ў мора і паляцеў прэч.
668 Кроў з галавы Медузы капала з торбы на зямлю, і кожная кропля ператваралася на пяску ў ядавітую змяю.
669 Між тым вялізная рыбіна ўсплыла на паверхню мора і набліжалася да берага, з шумам рассякаючы хвалі.
670 Параненая рыбіна ў шаленстве пачала кідацца ва ўсе бакі, то нырала ў глыбіню, то зноў усплывала наверх.
671 Галаву Медузы ён падарыў Афіне, і багіня з таго часу носіць яе, прымацаваўшы на сваім залатым шчыце.
672 Ён пачаў збіраць пёры вялікіх птушак, адмыслова звязваў іх ільнянымі моцнымі ніткамі і змацоўваў воскам.
673 Неўзабаве ён зрабіў чатыры крылы — два сабе і два для свайго сына Ікара, які жыў з ім на Крыце.
674 Пад гарачымі промнямі растапіўся воск, які змацоўваў крылы, пер'е распалася і разляцелася навокал.
675 Ён імкліва падаў, упаў і знік у глыбіні мора. Азірнуўся Дэдал — і не ўбачыў у сіняве неба свайго сына.
676 Тут на скалістым выступе над морам сядзеў велікан Скірон, які прымушаў усіх падарожных мыць яму ногі.
677 Недалёка ад Элеўсіна давялося яму схапіцца з асілкам Керкіёнам, якога яшчэ ніхто ніколі не мог перамагчы.
678 А тыя, што падышлі да варотаў, даведаўшыся пра пагібель другога атрада, разгубіліся і кінуліся наўцёкі.
679 Сын крыцкага цара Мінаса перамог у спаборніцтве ўсіх афінскіх байцоў. Эгей не мог сцярпець гэтага.
680 Ён прапанаваў пераможцу паказаць сваю сілу — утаймаваць раз'юшанага быка, з якім ніхто не мог справіцца.
681 На з'ядзенне Мінатаўру аддаваў Мінас афінскіх юнакоў і дзяўчат. І вось зноў надышла страшная часіна.
682 Тэзей вяртаўся ў Афіны. Спадарожны вецер надзімаў чорныя ветразі, і марскія хвалі падганялі карабель.
683 Змяя абвілася вакол яе нагі і ўкусіла. Ад болю і страху Эўрыдыка моцна закрычала і ўпала на траву.
684 І такую сілу мелі гэтыя жалобныя песні, што дрэвы сыходзілі са сваіх месцаў і акружалі спевака.
685 З лёгкім свістам пагойдваліся змеі над дзецьмі, высунуўшы доўгія чорныя языкі. Хлопчыкі раптам прачнуліся.
686 Змеі не кранулі яго; яны запаўзлі ў калыску і абвілі маленькага Геракла халоднымі слізкімі кольцамі.
687 Велічна спыніўся ён насупраць героя, злосна зіркаючы вачыма, б'ючы сябе хвастом па баках і дзіка равучы.
688 Геракл пайшоў за ім. Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кінуў лук і стрэлы і зайшоў у пячору.
689 Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота.
690 Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў падпальваць канцы стрэл факелам і пускаць іх у гідру.
691 Халодным слізкім хвастом яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць галоў засіпелі вакол яго.
692 Трэці раз паклікаў Еўрысфей Геракла і загадаў яму злавіць Керынейскую лань і жывую прывесці ў Мікены.
693 Ён пакінуў дома свой лук і атрутныя стрэлы, а замест зброі ўзяў з сабою сякеру, рыдлёўку і нож.
694 Нарэшце ім удалося загнаць лань на вяршыню і абысці. На вузкай сцяжынцы над прорвай яе чакаў Іалай.
695 Нібы палова чалавека зраслася з палавінай каня — на конскім крыжы чалавечае тулава з галавою і рукамі.
696 Вада з гэтага возера цякла ў падземную пячору, а адтуль струменіў ручай у глыб зямлі, у царства мёртвых.
697 Доўга яны блукалі па кручах, нарэшце прыйшлі ў цясніну, на дне якой ляжала Сцімфальскае возера.
698 Каля яго ног ляжала звычайная драўляная бразготка, якой сяляне праганяюць птушак з садоў і агародаў.
699 Геракл развітаўся са сваімі спадарожнікамі і адзін пайшоў па беразе. Неўзабаве ён убачыў шалёнага быка.
700 Бог святла калісьці ў гневе ўчыніў забойства, і за гэта Зеўс загадаў яму цэлы год служыць чалавеку.
701 Стары слуга, які прыслужваў яму за сталом, глядзеў на яго сурова і не мог прыхаваць свой смутак.
702 Ніхто не мог ні ўтаймаваць іх, ні запрэгчы ў калясніцу. Жалезнымі ланцугамі яны былі прыкуты да стойлаў.
703 Але сярод афінскіх воінаў Анціопа ўбачыла царэвіча Тэзея, і ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго.
704 Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.
705 Але горы стаялі суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхістаў дзве вялізныя скалы і рассунуў іх.
706 І дагэтуль стаяць там на берагах праліва, нібы два каменныя вартаўнікі, вялізныя Гераклавы Слупы.
707 Геракл выйшаў, і бог Сонца пажадаў герою ўдачы. Было цёмна, і Геракл нічога не мог разгледзець вакол сябе.
708 Задаволены, што дабраўся да мэты, ён лёг пад скалою, закруціўся ў ільвіную шкуру і моцна заснуў.
709 Геракл схапіў сваю дубінку, аперазаў сабаку, і той, заенчыўшы, пакаціўся на зямлю з прабітай галавою.
710 Чорны пастух уцёк. Чырвоны пастух забіты, і сам велікан валяўся на зямлі вялізнай мёртвай глыбай.
711 Геракл пачаў шукаць вакол, чым можна было б іх пагнаць, і знайшоў каля забітага пастуха чырвоную дудачку.
712 Геракл зачэрпнуў вады з мора, каб заліць агонь, — агонь ператварыўся ў ваду, вада пацякла ў мора.
713 Герой перагарадзіў ёй дарогу і выкапаў ямку сваёй дубінкай — вада ўзнялася з ямкі і стала дрэвам.
714 Цені памёршых з роспаччу пазіралі назад, быццам хацелі апошні раз убачыць тое, што яны пакінулі на зямлі.
715 Харон жахнуўся, убачыўшы Геракла з Керберам, але не адважыўся затрымаць іх і перавёз на другі бок.
716 Закончыўшы сваю службу ў цара Еўрысфея, здзейсніўшы дванаццаць подзвігаў, Геракл вярнуўся дадому.
717 Аднойчы Геракл зайшоў вельмі далёка, у суседнюю з Лідзіяй краіну, стомлены лёг пад дрэва і заснуў.
718 А Геракл па сушы падаўся ў глыб краіны і неўзабаве прыйшоў у горы. Дзікі і велічны край адкрыўся перад ім.
719 Горача палаў у вялізным горне свяшчэнны агонь, без якога немагчыма ніводнае мастацтва і майстэрства.
720 Праметэй застаў Гефеста за работай — бог-каваль каваў вогненныя стрэлы-маланкі для Зеўса-Грамавержца.
721 Людзі пачалі будаваць сабе жыллё з дрэва і каменя і караблі з ветразямі, каб плаваць па рэках і морах.
722 Але ўладар свету Зеўс разгневаўся на Праметэя і вырашыў жорстка пакараць выкрадальніка свяшчэннага агню.
723 Горка было Гефесту выконваць гэты загад — Праметэй жа быў яго сябар, але такая была воля Зеўса.
724 Кожны дзень у вызначаны час прылятаў вялізны арол, разрываў кіпцюрамі цела тытана і дзяўбаў яго печань.
725 І вось нарэшце Праметэй пачуў крокі чалавека, які ішоў па гарах, і ўбачыў героя, якога чакаў увесь час.
726 Там яго сустрэла з лагоднай усмешкай прымірэння багіня Гера, узяла за руку і павяла на баль багоў.
727 Дзіўныя ўсё ж яны людзі: доўга і часта — нават пры ёй — шэпчуцца. Ён паглядае на яе неяк пяшчотна.
728 А калі не тое гэта поле і не тое ён зерне кідае? Гэтая думка пачала яго ўжо кашмарамі мучыць у сне.
729 Усё стане простым і зразумелым. А ён сам зноў спатрэбіцца людзям, спатрэбіцца для значнай справы.
730 Яна стаяла крыху зводдаль, за векавымі ліпамі і бярозамі, на якіх чарнелі шапкі вароніных гнёздаў.
731 Ад парослых дробным мохам сцен, ад тоўстых дрэў, не разбуджаных яшчэ веснавым сокам, зыходзіў спакой.
732 Чорныя галіны выразна, як на гравюры, вырысоўваліся перад няяркім блакітным небам і белымі хмаркамі.
733 Тыя самыя півоніі, што выраслі з карнявішча, якое бацька неяк аднойчы прывёз з Нясвіжа як плату.
734 Сыракомля згадаў, з якой нецярплівасцю ён тады штохвілінна бегаў глядзець, калі ж яны раскрыюцца.
735 Урэшце к вечару абедзве кветкі раскрылі далікатныя пунсовыя пялёсткі, запахлі дурманлівым водарам.
736 Хлопчык прысеў каля іх і глядзеў, зачараваны, на цуд, ад якога на вочы набягалі слёзы замілавання.
737 Крычаў, — што кветкам будзе балець. Няхай ужо лепей яго рвуць на кавалкі, калі такая мама бессардэчная!
738 Ён спрабаваў іх адагрэць: прынёс збанок з цёплай вадой і ўсоўваў туды, згінаючы, кожную па чарзе.
739 Потым, адышоўшы некалькі крокаў, ён аглянуўся, яна — таксама. На момант іх позіркі сустрэліся зноў.
740 Паўліна тады адразу адчула небяспеку. Прыехала ў Вільню, крычала, плакала, тупала нагамі, праклінала.
741 Яна была ўдзячна яму, што ён напісаў для яе галоўную ролю, а ён — што яна ўклала ў гэтую ролю душу.
742 Паасобку яны былі б нішто. І яна гэта добра разумела. Дні ператварыліся ў тыдні, тыдні — у месяцы.
743 Ідзе па ўзлеску, чапляючыся за карчы, за старыя пярэваратні. Жоўта пабліскваюць агеньчыкі ў вокнах хат.
744 Ён бачыць, як полымя ахапіла маладую бярозку, як чарнее і курчыцца, патрэскваючы, яе зялёнае лісце.
745 Але паслухмяна ідзе. А палац усё аддаляецца і аддаляецца. Да яго ўжо вядуць старыя каменныя сходы.
746 А, успомніўшы, раздзеўся, ганяючы дрыжыкі, залез пад коўдру і потым доўга не мог самкнуць вачэй.
747 Прыкладна ў той жа час, калі Серабракоў зноў сядаў у брычку, Сыракомля нарэшце наважыўся ўстаць з ложка.
748 Захацелася выпіць чагосьці моцнага, зноў забыцца ў сне. Але ён, сабраўшы ўсю волю, перамог гэта жаданне.
749 Занадта яны старамодныя ў сягонняшнім вар'яцкім свеце. Ды і задумы новыя ў галаву не прыходзілі.
750 Чалавек адыходзіць, але застаюцца людзі. Часцей за ўсё яны і не заўважаюць страты. Асабліва здалёку.
751 Навошта? Не, пачаў ён сябе супакойваць, калі небыццё — то поўнае небыццё. Смерці проста не трэба баяцца.
752 Крыху супакоены такім вывадам, Сыракомля прыстаў, азірнуўся. Навокал усё абуджалася да веснавога жыцця.
753 Справа, ад Рудніка, у яе ўпадала Расалоўка. Каля самага вусця яна была перагароджана земляным насыпам.
754 Светлая паласа спакваля наступала, а цень перад ёй адступаў, хаваўся ў кустах каля самай рэчкі.
755 І цяпер чаплялася яна за жоўты пясок пакручастымі карэннямі. Нібы дабегла да прорвы — і адхінулася ў жаху.
756 Аб крадзяжы з узломам у доме вікарыя мы даведаліся галоўным чынам з расказаў самога вікарыя і яго жонкі.
757 Арчы Гаркер аказаўся самым смелым; ён зайшоў у двор і пастараўся зазірнуць пад апушчаную штору.
758 Вось усё, што нам вядома па расказах відавочцаў і па таму, у якім выглядзе быў пакой, калі ў яго ўвайшлі.
759 Місіс Хол, якая стаяла з разінутым ртом, дзіка ўскрыкнула і пабегла да дзвярэй. Усе ўскочылі з месцаў.
760 Праўда, адчувалася нейкае лёгкае хваляванне, але ўсе былі настолькі разважлівыя, што хавалі свае страхі.
761 Яны, мусіць, вырашылі, што гэта і ёсць Невідзімка, які раптоўна зрабіўся бачным, і кінуўся наўздагон.
762 Ён упаў, і ў гэтую хвіліну з-за вугла паказаліся людзі, якія прыбеглі з лужка, дзе адбывалася гулянне.
763 Ён вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, што на дарозе няма нікога, акрамя трох чалавек, якія ляжалі на зямлі.
764 І адкаціўся ў бок, проста пад ногі брата і кампаньёна, які таксама з разгону выцягнуўся на зямлі.
765 З лямантам пабеглі пад гару. Іх крыкі ўжо чуліся на вуліцы, калі Марвел быў яшчэ на сярэдзіне ўзгорка.
766 Яны пачулі, як Марвел завішчэў, быццам злоўлены заяц, і кінуліся праз стойку да яго на дапамогу.
767 Ён вярнуўся ў кабінет, рашуча ўзяўся за работу і праз некалькі хвілін быў ужо ўвесь захоплены ёю.
768 На пляцоўцы ён спыніўся і ў здзіўленні ўтаропіўся на дзверы свайго пакоя: ручка дзвярэй была ў крыві.
769 Ён зноў агледзеўся, але не заўважыў нічога падазронага, акрамя скамечанай і запэцканай крывёй пасцелі.
770 Раптам ён уздрыгнуў: у паветры, паміж ім і ўмывальнікам, вісела акрываўленая павязка з палатнянай анучы.
771 Ён хацеў падысці і схапіць яе, але нечы дотык спыніў яго, і ён пачуў голас, які прагучаў зусім побач.
772 Смерць бацькі ніколькі мяне не засмуціла. Ён здаваўся мне ахвярай сваёй асабістай неразумнай чуллівасці.
773 Яна аказалася самым звычайным стварэннем. Усё маё знаходжанне на старым папялішчы было падобна на сон.
774 Не ведаю, ці апісваў хто-небудзь тыя промні, пра якія я кажу, але яны існуюць, гэта несумненна.
775 Я карыстаўся двзюмя невялікімі дынама-машынамі, якія пускаў у ход пры дапамозе таннага газавага рухавіка.
776 Яна зайшла ў пакой мурлыкаючы, — небарака, яна ледзьве не здыхала ад голаду, і я даў ёй малака.
777 Я пасадзіў яе вельмі зручна на маім складным ложку і пачаставаў маслам, каб яна дала памыць сябе.
778 То тут, то там, у розных кутках пакоя чулася яе мяўканне. Нарэшце я адчыніў акно і стаў бегаць па пакоі.
779 Пераезд на новую кватэру затрымаў бы маю работу, а грошай у мяне ў банку засталося ўсяго дваццаць фунтаў.
780 Я чуў, як ён шоргаючы нагамі, даплёўся да маіх дзвярэй, трохі пастаяў каля іх, потым спусціўся ўніз.
781 «Ну, што яшчэ?» — спытаўся я. Гэта быў гаспадар, ён прынёс мне павестку аб высяленні ці нешта падобнае.
782 Аднак гэта ўстрывожыла і абурыла мяне. Увесь дрыжучы, я стаў паспешна заканчваць сваю падрыхтоўку.
783 Яны ўсе пабойваліся майго вяртання, хаця, як я даведаўся потым, яны замкнулі знадворныя дзверы.
784 Затым, пакуль яны стараліся растлумачыць сабе гэтую з'яву, я выслізнуў з пакоя і ціха спусціўся ўніз.
785 Яшчэ ні разу з моманту незвычайнай перамены я не адчуваў сябе так добра, як у той вечар, засынаючы.
786 Ноччу мне сніліся ўперамежку ўсе фантастычныя прыгоды, якія здарыліся са мной за апошнія некалькі дзён.
787 Крама была старая, нізкая і цёмная, а над ёю высіліся яшчэ чатыры паверхі змрочнага, панурага дома.
788 Я зазірнуў у акно і, не заўважыўшы нікога ў краме, увайшоў. Падвешаны да дзвярэй званочак бразнуў.
789 Я пакінуў дзверы адчыненымі, а сам шмыгнуў міма пустога манекена і схаваўся ў кутку за вялікім трумо.
790 Паверце, Кемп, нялёгка мне было стаяць тут, удыхаючы пах кавы, і глядзець, як ён прымаецца за яду.
791 Я прасядзеў у гэтай маленькай гасцінай цэлую вечнасць. Нарэшце ён вярнуўся і адчыніў дзверы наверх.
792 Мне ўдалося праціснуцца следам за ім. На лесвіцы ён раптам спыніўся, так што я ледзьве не наскочыў на яго.
793 Ужо ўзяўшыся за ручку дзвярэй, ён зноў спыніўся з выразам таго ж сярдзітага неразумення на твары.
794 У першую хвіліну я разгубіўся. Прайшоў ад дзвярэй да акна і назад і спыніўся, не ведаючы, што рабіць.
795 «Пацукі», — сказаў ён напаўголасу, прыклаўшы палец да губ. Ён відавочна быў некалькі напалоханы.
796 Уцяміўшы, што ён задумаў, я прыйшоў у такое шаленства, што ледзьве было не прапусціў зручны момант.
797 У бліжэйшыя пяць хвілін я зварочваў за вугал на кожным скрыжаванні. Мой выгляд не прыцягваў ніякай увагі.
798 Некалькі імгненняў яму гэта ўдавалася. Потым дзверы прыадчыніліся цаляў на шэсць, але ён іх зноў зачыніў.
799 Нябачныя пальцы схапілі Кемпа за горла, і яму давялося выпусціць ручку дзвярэй, каб абараняцца.
800 Нечыя пальцы сціснулі яму горла, чыёсьці калена ўдарыла яго ў пахавіну, і ён кулём скаціўся з лесвіцы.
801 Гадзін да чатырох заклік, складзены Кемпам, але падпісаны Эдаем, быў ужо расклеены па ўсёй акрузе.
802 Тут мог трапіцца на дарозе Ўіксцід і заўважыць прут, які незразумелым чынам рухаўся па паветры.
803 Хтосьці плакаў і смяяўся, ахаў і стагнаў, а часам гучна ўскрыкваў. Напэўна, дзіўна было слухаць яго.
804 Кемпу здавалася, што трое людзей набліжаюцца вельмі павольна. Ён пытаўся ў сябе, што робіць яго праціўнік.
805 Да шкла прыціснуўся твар Кемпа, скажоны жахам. Ён стаў стукаць у балконныя дзверы і шалёна тузаць ручку.
806 Бачачы, што ўсё дарэмна, ён прабег па балкону, саскочыў у сад і пачаў грукаць у бакавыя дзверы.
807 Кемп крыху суцішыў бег, але, пачуўшы за сабой хуткі тупат свайго праследавацеля, зноў прыбавіў хаду.
808 Гаспадар сядае ў крэсла, павольна набівае гліняную люльку, не адводзячы зачараванага позірку ад кніг.
809 Доўга ёй давялося бегчы ўздоўж адхонаў, абнюхваючы дол, пакуль не патрапіла на нешта больш-менш вартае.
810 Паглядзець — быццам нічога хлапец. Усё ён ведае, пра ўсё ён чуў, але толку мала ад усяго гэтага.
811 Ён усё ведае. Надта ж яму хочацца рабіць выгляд, што ўсё ведае, што ён не абы-які, а самавіты чалавек.
812 А той, кажа, сядзіць там у кабінеце і ўсё кнопкі націскае. Так і не пагаварылі паміж сабой толкам.
813 Шкада толькі Казангапа. Ён жа надта перажываў за сына. Да апошніх дзён не казаў пра яго нічога благога.
814 Ну, гэта ўжо другое. З такімі думкамі бавіў Едыгей тую ноч, калі ўбачыў першы раз касмічную ракету.
815 Прыгадаў нават дзеля выпадку прымаўку даўнюю: пазбавіцца ад мёртвага можна толькі закапаўшы яго.
816 Рашучы ён быў, гарачы — буранным празвалі яго яшчэ і за тое, што характарам быў мянушцы ўровень.
817 Во і цяпер, каб быў з Сабітжанам адзін на адзін, сказаў бы бессаромніку ў вочы ўсё, чаго заслугоўваў.
818 Калі стары заможны быў — пара дойных вярблюдзіц, авечак з ягнятамі больш за дзесятак — такі ён трэба быў.
819 Забрала старога нібы да сябе, а як машыну купілі, не патрэбны стаў стары. Цяпер і носа не пакажа.
820 А ўсё астатняе — верх шыі, грудзі, бакі, ногі, жывот, — наадварот, было светлае, светла-рудой масці.
821 І сам ён той парой быў у самай сваёй сіле — трэці дзесятак ішоў Каранару. Вярблюды доўга жывуць.
822 Нават бровы і тыя сівыя. І абліччам, вядома, другі стаў. А целам не пацяжэў, як бывае ў такім узросце.
823 Не памятаў ужо, калі апошні раз прыбіраў ён Каранара ў гэтую адмысловую збрую, якую так берагла Укубала.
824 Вечар і ноч таго дня ўсе былі разам, па-суседску, на двары перад домам нябожчыка, бо і надвор'е спрыяла.
825 Пасля дзённай спёкі рэзка пабралася на прахалоду. Вялікая, сутонлівая, бязветраная цішыня апанавала свет.
826 І варта было ёй, толькі паявіўшыся, уголас зарыдаць, як жанчыны акружылі яе і таксама заплакалі.
827 Каб хутчэй забылася прыкрая спрэчка паміж братам і сястрой, Эдыльбай запрасіў усіх мужчын да сябе ў дом.
828 Шубат і гарэлка добра ладзяць, як пара паслухмяных коней, добра ідуць побач, — весяляць чалавека.
829 Сёння ж гэта было лішнім. Але як загадаеш дарослым людзям не піць? Самі павінны ведаць край і меру.
830 Заўсёды так. Удзень горача, а ноччу халадэча, дрыготка б'е. Вось і застаюцца толькі тыя, што выжываюць.
831 Калючкі розныя, палын ды на вынасах з яраў разнатраўе клоччам трымаецца, яго можна пакасіць на сена.
832 Неўзабаве мы ўведалі, што ў іх ёсць лятальныя апараты, скорасць руху якіх роўная хуткасці святла.
833 У гэтым мы пераканаліся самі, калі яны паспрабавалі паразумецца з намі на ангельскай і расейскай мовах.
834 Аднак ніхто не ведае, што тоіць у сабе вопыт пазаземнай цывілізацыі — дабро або зло для чалавецтва?
835 Звонку як быццам усё ў парадку — рукі, ногі на месцы, галава на плячах, ды толькі галава была як не свая.
836 А сам увесь потны — то гарачы, то халодны пот. І языком не варухнуць часамі — слова выціснуць цяжка.
837 Добра-такі шуганула хваляй той выбуховай. Забіць не забіла, але і жыцця таго адзін знак пакінула.
838 І нікому ты не трэба на вакзалах, у цягніках — народу процьма, хто моц мае, той і лезе, а цябе адштурхне.
839 Ветрана было. Адно гэты вецер яго стрэў. Свой, родны, аральскі вецер! Марской сырасцю тхнула ў твар.
840 Месяц быў перадсвітальны ўжо — бялеўся плямкай за аблачынай у вышыні. Вось і сустрэліся, значыцца.
841 І на табе — сыночка, высветлілася, даўно няма ў жывых. Калі Едыгея мабілізавалі, малому было паўгода.
842 А вы маладыя, казалі жонцы ў ауле, народзіце яшчэ, чаму не? «Галіна абламалася, затое ствол цэлы».
843 Згарэў хлапчук па дарозе. Доктарка лаяла яе ўжо, лаяла. Кажа, трэба было табе паслухацца той старой.
844 Тады і пачалося. Знелюбеў Едыгею аул. Некалі тут, на сугліністым прыгарбку, было з паўсотні двароў.
845 Арцель стаяла. А цяпер застаўся ўсяго дзесятак мазанак пад абрывам. Мужчын нікога — усіх вайна падабрала.
846 Першым часам на станцыях розных начавалі. Але работы не шанцавала знайсці. З жытлом было яшчэ горш.
847 Сам адзін перакідаў бы дзесятак вагонаў гэтага праклятага вугалю, каб толькі не бачыць жончыных пакутаў.
848 Ногі ледзь перастаўляеш. Зараз бы табе працу лягчэйшую, на свежым паветры, ды каб малака папіць усмак.
849 Месца няпростае — наўкол саразекі, бязлюддзе ды бязводдзе. Ваду прывозяць у цыстэрне на тыдзень.
850 Казангап не любіў пра гэта ўспамінаць і не разумеў, што, акрамя яго, пра тое даўно ўжо забыліся.
851 А напярэдадні той раніцы выпаў снег. Уночы пайшоў. Спярша лёгкім сейвам, а потым паваліў густа і зацята.
852 Ён жмурыўся на сонца і зрэдку паглядаў па баках. Гэты нікчэмны алкаголік трымаўся ўсё ж цяпер як чалавек.
853 Кідаўся ўсюды дапамагаць, ва ўсіх справах, і пры вынасе нябожчыка асабліва стараўся, падстаўляў плячо.
854 Ён ніколі нават не думаў, каб яму прыйшло ў галаву капаць магілу не ўласнымі рукамі, а экскаватарам.
855 Значыць, было дзеля чаго. Аднойчы пры заносах двое сутак біліся не пакладаючы рук, чысцілі пуці ад снегу.
856 Да бога не дакрычышся, не спытаеш яго, для чаго, маўляў, ты так зрабіў, каб нараджацца і паміраць.
857 Яны ўсміхаліся з кармы карабля, запрашаючы нас да сябе. І мы пераступілі з адной цывілізацыі ў другую.
858 Яны жывуць у сярэднім сто трыццаць — сто пяцьдзесят гадоў, а бывае хто дажывае і да двухсот гадоў.
859 Нам стала вядома, што яны маюць спосаб уздзейнічаць на рух паветраных мас і цячэнняў у марах і акіянах.
860 Будучы людзьмі строгага рэгламенту, мы абавязаны былі дзеля такой мэты дзейнічаць супраць рэгламенту.
861 І шпалы цягалі на сабе, і на заносах мерзлі. Наогул, рабілі ўсё, што трэба было рабіць пуцейцам.
862 Ён прыняў свет такім, які ён ёсць. Зразумеў, можа, так чалавек, што гэта такі лёс выпаў яму на долю.
863 У доме ў іх было на той час ужо і цяплей і ўтульней, чым у навасёлаў. Гэта якраз і зблізіла іх сем'і.
864 Як заўсёды, патрабуюць рабіць вельмі спешна, а пасля выяўляецца, што не так ужо і спешна трэба было.
865 Прыйшлося адправіць яе дахаты. А потым жанчын усіх адпусцілі — дома дзеці ад гарачыні даходзілі.
866 І абмацюкаў Едыгей таго машыніста ад душы. Той таксама не змоўчаў. Нясоладка было яму ля топкі паравознай.
867 Яго вочы свяціліся невыказнай радасцю, смеласцю і гарэзлівасцю. Едыгей падхапіў яго, закружыў на руках.
868 Ужо праз колькі хвілін у час той залевы ўспеніліся ручаі і патокі, моцныя, імклівыя, напорыстыя.
869 Радая была збавенню ад невыноснай гарачыні і баранлінская дзятва. Ажылі, зноў зазвінелі іх галасы.
870 І што вось калі жадаюць баранлінцы — ім могуць прыслаць іх колькі трэба або няхай самі прыедуць забяруць.
871 Прыемна было бачыць — Зарыпа і Укубала шчыра гутарылі між сабой пра справы жыцейскія. І былі шчаслівыя.
872 І ўсё вінілася, што ніколі яшчэ не стрыглі дзіця, шкадавалі — вельмі ўжо прыгожыя кудзеркі былі ў мальца.
873 Вырашылі з вясны выдзеліць яму дойную вярблюдзіцу. Галоўнае, каб ён даіць навучыўся. Гэта ж не карова.
874 У той дзень яны супрацьснежныя шчыты ўстанаўлівалі на сёмым кіламетры, дзе заўсёды заносы бушуюць.
875 Абуталіп і справу сваю рабіў, і вольны свой час па-ранейшаму бавіў з малымі, а начамі старанна пісаў.
876 А потым зіма падахвоцілася. Снег лёг адразу. І гэтак жа цудоўна, толькі бела-бела, стала ўсё наўкруг.
877 Служба на раз'ездзе павінна была ісці сваім парадкам, не лічачыся з тым, дзе і калі настане Новы год.
878 Гэта Елізараў гаварыў пра тыя яйкі. Нібы камяні тыя яйкі, кожнае ўвелькі з кавун. Ён іх і знайшоў.
879 Цягнікі як толькі трывалі: змярзаліся буксы, вагоны, здавалася, наскрозь працінаў сіберны вецер.
880 Увесь цяжкі верхні слой заносу вывозілі на абочыну дарогі валакушай, астатняе дараблялі ўручную.
881 І летам няшчадна пякло і сушыла, і мароз не горш прыпякаў — не дыхнуць, здавалася, паветра парве лёгкія.
882 Едыгей аброс шчэццю, у якой пракідвалася сівізна, вочы рэзала ад недасыпу, твар счарнеў, бы той саган.
883 Вецер часам налятаў са стэпу, ён нёс водар вільгаці і зляжалага снегу. Халаднавата, няўтульна было Едыгею.
884 Да мора прывучыў бы малых і сам супакоіўся б на той выспе, не скардзячыся на лёс, а толькі радуючыся.
885 Магчыма, не менш чым сама Зарыпа, перажываў за іх Едыгей. Іхні лёс быў неаддзельны ад ягонага лёсу.
886 Вяртаючыся з абходу па перагону, заўважыў яшчэ здалёк, як Зарыпа пайшла з вёдрамі да цыстэрны з вадой.
887 Каб ён быў жывы, гэты малеча, быў бы ён цяпер старэйшы нават за Казангапавага Сабітжана гады на два.
888 У пару той рыбацкай паласы, у маладыя гады, незадоўга да вайны перажылі яны з Укубалай дзівосны выпадак.
889 Тым ранкам ён выправіўся ў мора, сказаўшы жонцы, што парыбачыць для дома, пакуль лёд яшчэ не стаў.
890 Едыгей кіраваў у адкрытае мора, дзе, як ён меркаваў, і павінны былі быць месцы сховаў залатой мекрэ.
891 І затым зноў узяў у рукі вёслы, каб трымаць лодку ў патрэбным становішчы насуперак плыні і ветру.
892 Без яе ён не мог вяртацца дамоў. Яна патрэбна была не дзеля забавы, а дзеля важнай у ягоным жыцці справы.
893 Не магло быць так, каб з самага пачатку патрапіла тая, жаданая. Едыгей згодны быў папрацаваць, пачакаць.
894 Во і цяпер на дне лодкі ляжаць тры рыбіны. Стаў бы я дзеля харчу падпільноўваць цябе, залатая мекрэ!
895 У цябе залатыя цемя і хвост, і плаўнікі, і хрыбет таксама залатыя. І ты зразумей наша становішча.
896 Слова даю. Каб я быў злаўмысны, ты б гэта адчула. На кручок, на два кручкі я начапіў кавалак мяса.
897 Трывожна было на сэрцы ў Укубалы. Але вось нешта мільганулася сярод бурунаў і лодка паказалася на хвалі.
898 А ў той дзень заспеў яго ў дарозе першы снегапад. Сняжок і перад тым браўся сыпацца, але хутка раставаў.
899 У саразеках не схаваешся, каб перачакаць непагадзь. Заставалася адно — даверыцца моцы і чуццю Каранара.
900 Толькі нібыта яны, апынуўшыся на адной дарозе, азірнуліся раптам, ці так ідуць? І далей пайшлі. Вось і ўсё.
901 Музыка імгненна пераносіла ягоную думку з прошласці ў сёння і зноў у мінулае. Да таго, што будзе заўтра.
902 Звычай жа зганьбіў Раймалы-агу. І з тае пары гэтая гісторыя мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў.
903 Сцюжа набірала моцы. Статак вярблюдзіц з чатырох галоў стаяў у зацішку, у цеглавіне пад невысокай сопкай.
904 І ён перабораў сябе. Пераможна ўскрыкнуў і пачаў пагражаць вярблюду, прымушаючы яго легчы на зямлю.
905 Яркія вітрыны, у якіх ажно патрэсквалі ад гарачыні галінкі вастралісту, асвятлялі бляклыя твары мінакоў.
906 Толькі пасля гэтага клерк з усяе моцы паімчаў дадому на Кэмдэн-таўн — гуляць з дзецьмі ў жмуркі.
907 Валасы дзіўна шавяліліся, быццам ад гарачага подыху печкі, а шырока адкрытыя вочы былі нерухомыя.
908 Кожны паверх вышэй і кожная бочка ўнізе, у вінным склепе, адгукнуліся, здавалася, уласным рэхам.
909 Прыйшла місіс Фезівіг — сама ўсмешка, шырокая і нязменная. Прыйшлі тры міс Фезівіг, прамяністыя і мілыя.
910 Калі Скрудж зазірнуў у пакой, Волат падняў паходню вышэй, яшчэ вышэй, каб асвятліць усё навокал.
911 Хіба не сорамна сварыцца ў калядны дзень, казалі яны. Безумоўна, сорамна! Богам клянуся, што сорамна.
912 Свет яшчэ ніколі не бачыў такой гускі! Боб не верыў, што такая гуска падавалася калісьці на нечы стол.
913 Яе, прыпраўленай яблычным соўсам і пададзенай з бульбяным пюрэ, цалкам хапіла для сямейнага абеду.
914 Місіс Крэтчэт прызналася, што ў яе ад сэрца адлягло, бо яна да апошняга сумнявалася, ці дастаткова мукі.
915 Локаць Боба Крэтчэта апынуўся акурат ля фамільнай калекцыі шкла: дзве чаркі і кубак для крэму без ручкі.
916 Згадка пра яго кінула на святочную вячэру змрочны цень, які не рассейваўся цэлых пяць хвілінаў.
917 Помніш, у пачатку пісьма я гаварыў, што доўга абдумваў сваю помсту, — і вось я адмаўляюся ад яе.
918 Ашукваць самога сябе, што дапамагае жыць большасці людзей, я так за ўвесь свой век і не навучыўся.
919 Каля печы выцягнуўся руды ганчак. Час ад часу ён сонна ўзбрэхваў, ціха, высокім голасам, нібы скардзячыся.
920 Мы зазбіраліся. Я дапамагаў дзяўчыне апрануць паліто. Яна стаяла блізка, распраўляючы гнуткія плечы.
921 Але кватэра каштавала шмат грошай, а дзіця ў гэтыя ненадзейныя часы — хто яго мог сабе дазволіць!
922 Я хацеў ціхенька ўцячы, але ўжо пачуўся стук у дзверы. У пакой уваліўся Хасэ. Ён плюхнуўся ў крэсла.
923 Тут, аднаму, на халоднай вуліцы, дзе гулі аўтобусы, усё выглядала зусім інакш, чым у паўзмроку бара.
924 Я праклінаў сябе. Зайздроснае ўражанне, пэўна, вынесла ад мяне дзяўчына! Ёй жа, пэўна, кінулася ў вочы.
925 І загадаў ён, каб прынцэсу паклалі ў найлепшым пакоі ў палацы на ложку, вышываным золатам і серабром.
926 Кожны ўжо займаўся сваёю справай. Але таму, што закаханыя былі не ўсе, многім дужа хацелася есці.
927 І адна фрэйліна ажно так згаладалася, што не вытрывала і ўголас абвясціла, што абед даўно на стале.
928 Першую, дачку, назвалі Заранкаю, а другому, сыну, далі імя Дзень, бо ён быў яшчэ прыгажэйшы за сястру.
929 На абсягу ў дзве сотні кіламетраў — ані душы, аніякусенькай адметы жыцця, аніводнага жывога руху.
930 Вось і ўсё. Адкуль зыходзіў гэты гнеў? І як здагадаўся пілот, што гнеў вылучаюць і камяні і снягі?
931 Але на ягоных вачах пачынаў нараджацца нейкі новы свет, які нечым няўлоўным розніўся ад звыклага.
932 Нібы гатовы скочыць звер, ён напружыў мускулы, але ўсё, што ён бачыў перад сабой, было спакойнае.
933 Аднак марна! Бура прыкметна набліжалася, і не мінула й гадзіны, як карабель затрашчаў і замёр у вадзе.
934 У страху сваім душэўным звярнуўшыся па дапамогу да Прарока, мы нарэшце наважыліся рушыць далей.
935 Нерашуча спыніўшыся там, мы паглядзелі адзін на аднаго, бо ніхто не мог вымавіць таго, што думае.
936 Але і ўнізе панавала мёртвая цішыня, былі чутныя адно нашыя крокі. Мы сталі перад дзвярыма каюты.
937 Я прыклаў вуха да дзвярэй і прыслухаўся — не чуваць ні гуку. Я адчыніў дзверы. У пакоі панавала бязладдзе.
938 Мне падалося, я чую гучны голас, які аддае каманды матросам, чую, як падымаюць ветразі і нацягваюць ліны.
939 Але маё ўспрыманне ўсё больш слабела, я праваліўся ў глыбокі сон, у якім мне чуўся адно грукат зброі.
940 На палубе рабілася ўсё больш і больш шумна. Было чутно, як там бегаюць і крычаць, смяюцца і скавычуць.
941 У доме мяне сустрэў стары чалавечак з сівой барадой і доўгім носам і запытаўся, што мяне прывяло.
942 Па дарозе чараўнік Мулей не стамляўся хваліць нашую ідэю абвязаць ветразі пергаментамі з сурамі Карана.
943 Я не ведаў, што рабіць: нельга ж секчы мачту, каб перавезці капітана на бераг. Але тут дапамог Мулей.
944 Калі раб вярнуўся, чараўнік прамовіў нейкія таямнічыя словы і высыпаў зямлю на галаву мерцвяка.
945 Салдаты пачалі грузіцца на судны, але настала ноч, і на караблі паспела трапіць толькі невялікая частка.
946 Хлопчык саскочыў з ложка, але ўпаў, бо падлога гайдалася: здавалася, усё рухаецца і танчыць вакол яго.
947 Ён лічыўся ў той краіне цудам вучонасці, і яму плацілі вялікія грошы, каб ён вучыў мовам іншых.
948 Калі ў доктара нельга было вымавіць і аднаго егіпецкага слова, тут строга забаранялася мова франкская.
949 Дзяўчынка лавіла фарэль. Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны.
950 Трымаючы ў руцэ драўляную затычку, яна думала пра бацьку. Размова з Фількам растрывожыла яе памяць.
951 А што да сябе, дык Таня даўно зразумела, што яна не любіць яго, не можа любіць і не павінна гэта рабіць!
952 Добра, што гэта быў першы снег, і выпаў ён нядаўна, і што па гэтай вуліцы амаль ніхто не хадзіў.
953 Хіба такія сляды пакідае яна на Фількавым двары ці на пяску ля ракі, куды ўдваіх яны ходзяць на акунёў?
954 Але ж куды яна знікла? Таніны сляды канчаліся раптоўна на месцы, дзе не было ні ганка, ні брамкі ў плоце.
955 Але Філька ўжо не чуў таго. Ён быў за плотам і ішоў па чужым гародзе далей, побач са слядамі Тані.
956 Ён адчыніў брамку і зайшоў у яе дом смела, як ніколі не заходзіў. Старая спытала, што яму трэба.
957 Ён адказаў, што прыйшоў пабачыць маці Тані і сказаць ёй, што ў школе сёння гурток і Таня запозніцца.
958 Казалі, нібыта ён нарадзіўся ў гэтым горадзе і нават вучыўся ў гэтай самай школе, куды сёння прыйшоў.
959 Усе рэчывы змянілі свой выгляд, свой стан, на які асудзіла іх прырода. Мяса было цвёрдае, як камень.
960 Таня крышыла яго нажом, а з-пад нажа сыпаліся ёй на рукі доўгія валокны і пыл, падобны на пыл каніфолі.
961 З кожнай яго поры веяла смерцю. Але Таня ведала, што ён жывы, што ўсё жыве ў яе кладоўцы. Нішто не памерла.
962 Яна збягала па палогаму схілу ўніз, дзе з-пад снегу былі бачны толькі вярхушкі маладзенькіх піхтаў.
963 А маці заводзіла для іх патэфон, які прыносіла з сабой з бальніцы. І сёння павінна быць не горш.
964 Дзяцей падымалі на рукі, і Таня цалавала іх, усіх без разбору, зрэдку аглядаючыся на сваю маці.
965 Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра.
966 Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх за маруднасьць.
967 Але яго сын затрымаўся. Дзядуля марыў аб далёкім мінулым; голас сына абудзіў яго ад салодкіх сноў-мараў.
968 Калі ўсё сьцішылася, тады ён зразумеў, што сын яго болей не пачуе. Сьпяшаючыся, працягнуў ён рукі да дроў.
969 Адно палена за адным трэба было аддаваць агню, і кожнае зьнікшае палена азначала набліжэньне сьмерці.
970 Галава схіліцца на калені, і ён памрэ. Гэта лёгкая сьмерць. Усе людзі павінны памерці. Ён ня скардзіўся.
971 Пасярэдзіне відаць былі глыбокія ямы ад капытоў аленя, а навокала — усюды лёгкія воўчыя сьляды.
972 Па яго скуры прабеглі дрыжыкі. Знаёмае выцьцё парушыла цішыню і пачулася яно траха што не каля яго.
973 Джэры сам памагаў сабе ў гэтай рабоце, перакінуўшы пятлёю тоўстую вяроўку праз нярухомы кабель.
974 Рукі Джэры былі пашарпаны і скрываўлены, калі ён зрабіў перапынак і пачаў крычаць на ўсё горла Сьпілену.
975 Але страшэнны вецер гушкаў і згінаў яго цела, так што ён рэдка мог пападаць ключом па загваздцы.
976 Крыс павярнуўся да кармы і адчуў, што страшэнны вецер дзьмуў проста яму ў твар. Дыхаць стала цяжка.
977 Варта было дапусьціць найменшы недагляд-і новая хваля магла скінуць шхуну ў лагчыну між хвалямі.
978 Праз гадзіну, ледзь жывы ад усяго перажытага, капітан вярнуўся. Ён зрабіў усё, што загадаў яму Крыс.
979 Боцман быў зусім пакалечаны, але ніякая бяда цяпер не пагражала яму, — ён ляжаў на ложку; кок прапаў.
980 Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень.
981 Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў.
982 Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці.
983 На трэці дзень, пасьля паўдня, ён убачыў шхуну, якая была бяз мачтаў і, відаць, стала ахвярай навальніцы.
984 Аднойчы я паспрабаваў забіць Мечанага — карысці ад яго не было ніякай. Але я не змог зрабіць гэтага.
985 Я не бачыў гэтага, я адчуваў, што вочы ў Мечанага напоўніліся нечым недаступным для майго разумення.
986 Я бездапаможна апусціў рукі і глядзеў на сабаку, а той глядзеў на мяне, пакуль я не адчуў, што вар'яцею.
987 Спачатку, калі Мечанага першы раз запрэглі, Стыў угаворваў яго, а сабака толькі крыху сцепануўся.
988 Потым ён паваліўся на снег. Я пагнаў астатніх сабак, і яны пацягнулі яго за сабою. Я сцябаў яго пугаю.
989 Але ён быў самы вялікі абжора, якога я калі-небудзь бачыў сярод сабак. Дый ён быў спрытны злодзей.
990 Ён мог рабіць усё, толькі не працаваць. І вось гэты самы лянівы сабака быў важаком усёй запрэжкі.
991 Ён трымаў усіх сабак у пастаянным страху, і заўсёды было два ці тры сабакі са свежымі меткамі яго іклаў.
992 Слова гонару. Ён пачаў з кончыка, і, калі я ўбачыў гэта, ён ужо дабраўся да ручкі і не пераставаў грызці.
993 Гэта вярнуўся Мечаны і наводзіў парадак сярод зграі. Магу вас запэўніць, што снедалі мы без ахвоты.
994 Мы гэтак і зрабілі: прычалілі да берага каля Аленевага перавалу, каб Мечаны мог саскочыць на бераг.
995 Мы пусціліся наўцёкі, нібы набітыя сабакі, нібы баязліўцы, нібы злачынцы, хаваючыся ад правасуддзя.
996 Аднойчы я бачыў Мечанага ў бойцы на галоўнай вуліцы горада. На яго навалілася не меней пяцідзесяці сабак.
997 А крыху пазней прымчаўся паліцэйскі і аштрафаваў маёра за стральбу з агнястрэльнай зброі ў межах горада.
998 Я ўжо казаў пра тое, як Мечаны знішчаў нашыя мясныя прыпасы. Мы ледзь не памерлі ад голаду ў той год.
999 Мы не спалі ночы навылёт, падпільноўваючы яго, але ён так і не паявіўся. А мы тым часам елі другіх сабак.
1000 Ён — асаблівая фізічная з'ява ці нават містычная, і, як я разумею — з вялікай часткай тэасофіі.
1001 Я да гэтага часу мог бы жыць тамака і зрабіўся б мільянерам, калі б не Мечаны. Ён ірваў мне нервы.
1002 Мінуў год. Я зноў вярнуўся ў сваю кантору і меў поспех, нават распаўнеў. І раптам знайшоўся Стыў.
1003 Не прайшло і гадзіны, як Мечаны выказаў ёй сваю ўдзячнасць, прыдушыўшы яе любімага персідскага ката.
1004 Ніколі б не падумаў, што ён акажацца такім паганцам. Вундэркінд выходзіць, у зале настае цішыня.
1005 Яму яшчэ расці й расці, перш чым мецьме свой твар, але як тып, тып артыста, ён, бадай што, закончаны.
1006 І раптам, як бы па вышэйшай волі, нахіляецца і цалуе вундэркінда, гучна, цалуе яго ў самыя губы.
1007 Яна бярэ яго за руку, падводзіць да прынцэсы і кажа яму прыкласціся да рукі яе каралеўскай вялікасці.
1008 А Чычыкаў задаволены, у добрым настроі, сядзеў у сваёй брычцы, якая кацілася даўно па верставой дарозе.
1009 Не, ты жыві па праўдзе, калі хочаш, каб табе была пашана. Вось у памешчыка, дзе мы былі, добрыя людзі.
1010 Гэта быў мужчына высокага росту, з твару сухарлявы, або, як кажуць, выснажаны, з рыжымі вусікамі.
1011 За імі следам ехала, увесь час астаючыся, невялікая каляска Наздрова на худых абыватальскіх конях.
1012 Усе гэтыя героі былі з такімі тоўстымі ляжкамі і нечуванымі вусамі, што дрыжыкі прабягалі па целе.
1013 З сянец ён трапіў у пакой, таксама цёмны, куды ледзь прабівалася святло з шырокай шчыліны ўнізе дзвярэй.
1014 Сапраўды, што ні кажы, не толькі адны мёртвыя душы, але яшчэ і беглыя і ўсяго дзвесце з лішкам чалавек!
1015 Даведаўшыся, што ён ішоў у палату для складання купчай, Манілаў выказаў гатоўнасць яго праводзіць.
1016 Увабраўшы асятра, Сабакевіч сеў у крэсла і ўжо больш не еў, не піў, а толькі жмурыў і лыпаў вачамі.
1017 Паштмейстарша, вальсуючы, з такой томнасцю апусціла набок галаву, што адчувалася сапраўды нешта незямное.
1018 Можа, гэта адбываецца таму, што мы раптам здавальняемся ў самым пачатку і ўжо лічым, што ўсё зроблена.
1019 Між іншым трэба памятаць, што ўсё гэта адбывалася ў хуткім часе пасля слаўнага выгнання французаў.
1020 Даволі з дзесяці бакоў мець адзін дурны, каб цябе прызналі дурнем, не зважаючы на дзевяць добрых.
1021 Колькі разоў, гінучы і топячыся, я хапаўся за цябе, і ты кожны раз велікадушна выносіла і ратавала!
1022 Як глыбока ні зірні аўтар яму ў душу, хоць чысцей за люстэрка адбі яго вобраз, яму не дадуць ніякай цаны.
1023 У дачыненні да начальства ён трымаў сябе яшчэ больш разумна. Сядзець за партай ніхто не ўмеў так ціха.
1024 Але ў ім не было прывязанасці ўласна да грошай для грошай; ім не ўладалі скнарлівасць і скупасць.
1025 Усё меў ён, што трэба для гэтага свету: і прыемнасць у абыходжанні і ўчынках, і спрытнасць у справах.
1026 Вышэйшымі наканаваннямі яны вядуцца, і ёсць у іх нешта такое, што вечна кліча, не змаўкаючы ўсё жыццё.
1027 Завялося свавольства патайнае. Усё было ў струнку днём і ішло папарна, а па начах завяліся гулянкі.
1028 Хутка ён і зусім пакінуў хадзіць на поле, засеў у пакоях, адмовіўся нават прымаць з дакладам прыказчыка.
1029 Генерал прымаў спачатку Тенцетнікава досыць добра і прыветліва; але сыйсціся паміж сабой яны не маглі.
1030 Калі экіпаж выкіраваўся каля ганку, выявілася, што быў ён не што іншае, як рэсорная лёгкая брычка.
1031 Пан, незвычайна прыстойнага выгляду, саскочыў на ганак з хуткасцю і спрытам амаль ваеннага чалавека.
1032 Зірнуўшы на бібліятэку і пахваліўшы кнігі наогул, заўважыў, што яны ратуюць ад бяздзейнасці чалавека.
1033 Чычыкаў, з свайго боку, быў вельмі рады, што пасяліўся на час у такога мірнага і ціхага гаспадара.
1034 Вясна, якую доўга затрымлівалі халады, раптам пачалася ва ўсёй красе сваёй, і жыццё зайграла ўсюды.
1035 З пашанай саскочыў Чычыкаў, загадаў аб сабе далажыць генералу і быў уведзены да яго проста ў кабінет.
1036 Прайшлі гады — я спазнала смутак і зразумела, што навучыцца смутку нельга, як нельга навучыцца і радасці.
1037 Памятаеш, калі я рассыпала на рагу вуліцы апельсіны і ты немаведама адкуль нахапіўся іх падбіраць?
1038 Навошта ты рабіў гэтак? Толькі пазней я здагадалася, што ты раўнаваў мяне, што ты баяўся мяне страціць.
1039 Будзь блаславёная, нечаканая сустрэча, маўчыце, трубы, бубны і фанфары, — цішыня наўкол, і мы адны.
1040 Усё было ўрачыста, таямніча, і ўсё было падобна на клятву. Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж.
1041 Я пайшоў дадому пешкі. На горад насоўвалася цёмная маўклівая хмара. Было душна, вецер яшчэ не ўсчынаўся.
1042 У душы стварылася становішча ледзь падобнае да сну, нават думкі абвалакліся лёгкай пялёнкай туману.
1043 Страх гэты ўсё рос і пашыраўся і напаследак дасягнуў таго, што Мікіта не мог нават абярнуцца назад.
1044 Назаўтрага падшывальцы-хлопцы цэлы дзень шукалі няшчасных Галілеевых пальцаў, але не знайшлі ніводнага.
1045 Ці ёсць які сэнс і прычына да тых згрызот і душэўнага мітушэння, што апанавалі былі яго апошнімі часамі?
1046 За што ж Марына Паўлаўна злуе на яго? А яна злуе, ён добра бачыць, ды і яна надта гэтага не хавае.
1047 Фактычна нічога такога асабліва новага Паўлюк не сказаў — мо не варта было і глуміць столькі гарэлкі.
1048 Проста ён больш быў скрыты ў сабе (жыццё навучыла), дык не мог паказваць свайго пачуцця, як яно ёсць.
1049 Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь.
1050 Загаварылі з ім па-французску. Ні слова адказу. Паспрабавалі распытаць яго на сямі ці васьмі мовах.
1051 Гарнітур, бялізна, чаравікі — усё на ім было новае. Усе меткі з адзежы зрэзаны. Ні дакументаў, ні кашалька.
1052 Каржакаваты карантыш. Ніякіх прыкмет неспакою або незадаволенасці не выказвае. Усміхаецца, і ўсё.
1053 Страта памяці? Знялі парык і ўбачылі: не далей як два месяцы назад чэрап чалавеку раскавяліла куля.
1054 Цяпер канец кастрычніка. Мэгрэ сядзеў адзін у гатэльным рэстаранчыку на сорак — пяцьдзесят чалавек.
1055 Нічога агульнага з Вістрэамам, які цікавіў камісара і які ён, адчуваючы задавальненне, пачынаў разумець.
1056 Пашчыпвала павекі. Чакаючы, калі гаспадар прынясе каву, Мэгрэ падышоў да адчыненага акна. Дзіўная ноч.
1057 Гадзінамі трэба будзе сядзець пад дажджом і напружліва ўзірацца ў вычварныя абрысы гэтай драгі.
1058 Мэгрэ выпіў яшчэ крыху. Мала, але даволі, каб ударыла ў галаву кроў, асабліва ў гэтай заблытанай сітуацыі.
1059 Зрабіў гэта Сэлестэн і яшчэ нехта, той самы чалавек, які быў да таго на палубе са старым матросам.
1060 І як толькі ён высунуўся з люка, двое наверсе заткнулі яму рот, а Ланэк і Луі звязалі рукі і ногі.
1061 Цяпер шхуна, пэўна, далёка ад зоны тэрытарыяльных водаў, якую аддзяляюць ад берага толькі тры мілі.
1062 Рыбак азірнуўся, убачыў чорную груду, доўга і недаверліва пазіраў на яе, нарэшце рашыўся падысці.
1063 Праз некалькі хвілін ён ужо ехаў у службовай машыне на вуліцу Клін'янкур. Раён быў ціхі, небагаты.
1064 Тры гады Луі Турэ ад'язджаў з Жувізі адным і тым самым цягніком і вяртаўся дадому ў адзін і той самы час.
1065 Тры гады ён нязменна браў з сабою свой загорнуты ў кавалачак цыраты абед, як рабіў гэта ўсё сваё жыццё.
1066 А яму ж трэба было не толькі штомесяц прыносіць дамоў сваю ранейшую зарплату, а яшчэ і аддаць пазыку.
1067 Можа, менавіта ў гэтых жоўтых чаравіках і была адна з прычын, з якой Мэгрэ адчуваў сімпатыю да забітага?.
1068 Ён сам у свой час марыў аб жоўтых чаравіках. У дні ягонай маладосці яны лічыліся апошнім крыкам моды.
1069 Нарэшце яму ўдалося дасягнуць даху, такога стромкага, што паліцэйскія адмовіліся штурмаваць яго.
1070 Бо я падумаў: раманіст, натуральна, мусіць гаварыць аб рамане. Я быў перакананы, што гэта будзе проста.
1071 Дарэчы, мне падабаецца слова «рабочы», і, калі дазволіце, скажу, што я ўсяго толькі рабочы славеснасці.
1072 Ну, а калі быць да канца шчырым, дык сердаваў я — на іх: за абыякавасць, успрынятую мною як непавагу.
1073 Проста распавядаць гісторыі, з самага пачатку, са стараннасцю чырванадрэўшчыка, які працуе за варштатам.
1074 Пётр Іванавіч быў таварышам па вучылішчы правазнаўства і лічыў сябе абавязаным перад Іванам Ільічом.
1075 Дзве дамы ў чорным здымалі футэркі. Адна, сястра Івана Ільіча, знаёмая, другая — незнаёмая дама.
1076 У чым тут прычына? Прычына была тая ж самая, якая заахвоціла Сулу адрачыся ад улады: пагарда да рымлян.
1077 Расчыненае акно, якое зацікавіла яе, было ў двух кроках. У пакоі, відавочна, нехта пасяліўся. Але хто?
1078 На наступны дзень Ваніна змагла дастаць ключ ад дзверцы, якая вяла на тэрасу з апельсінавымі дрэвамі.
1079 Ваніна схавалася за крацістай аканіцай. Ля задняй сцяны пакоя яна ўбачыла ложак. Хтосьці ляжаў на ім.
1080 Такім чынам, вар'яцтва Ваніны аказалася непамерным, але, трэба прызнацца, яна была цалкам шчаслівая.
1081 Ён быў шчаслівы і сам дзівіўся, што можна быць такім шчаслівым. Чатыры месяцы праляцелі непрыкметна.
1082 Гэтая нечаканая падтрымка вельмі дапамагла Місірыллі годна выканаць яго новыя ганаровыя абавязкі.
1083 Ваніна даведалася аб прысудзе і памілаванні праз некалькі хвілін пасля таго, як міністр вярнуўся ад папы.
1084 Ваніна думала, што яна, можа быць, і даб'ецца памілавання свайго каханага, але яго паспрабуюць атруціць.
1085 У яе былі зграбныя рукі і ногі, надзвычай худыя, праз белую скуру на руках свіціліся блакітныя вены.
1086 Яна добра помніла ўсё, што здарылася да той хвіліны, але потым голас яго чуўся праз заслону агіды і жаху.
1087 Ён моцна трымаў яе, потым падняў. Яна хацела адпіхнуць яго нагой, але ён яшчэ мацней прыціснуў яе да сябе.
1088 Цяпер ён маўчаў, твар яго быў бледны, вочы, як у дзікуна, гарэлі ад жадання. Ён пацягнуў яе ў спальню.
1089 Імгненне — і яна выслізнула з яго рук. Яна кінулася за канапу. Ён тут жа ўскочыў, каб схапіць яе.
1090 Калі прыбеглі слугі, якія пачулі стрэлы, яна ўсё яшчэ стаяла над Хэмандам з рэвальверам у руцэ.
1091 Памочнік начальніка акругі, па прозвішчы Ўізерс, жыў міль за трыццаць пяць адсюль, каля гарадка.
1092 Усе прысяжныя збіраліся апраўдаць місіс Кросбі. Яна сама давала паказанні. Гаварыла вельмі проста і шчыра.
1093 Яе гэта не дзівіла, муж быў заўсёды маўчун, а мужа і жонку Кросбі следства і потым суд залішне змучылі.
1094 Пётр Іванавіч уздыхнуў яшчэ глыбей і больш сумна, і Праскоўя Федараўна ўдзячна паціснула ягоную руку.
1095 Пётр Іванавіч прыўстаў, каб адчапіць, і вызвалены пад ім пуф пачаў хвалявацца і падштурхоўваць яго.
1096 Вочы ягоныя былі і заплаканыя і гэткія, якія бываюць у нячыстых хлопчыкаў трынаццаці-чатырнаццаці гадоў.
1097 Каб нічога не пашкодзіла іх сяброўству, якое Бэйтмэн вельмі шанаваў, ён заўсёды хаваў свае пачуцці.
1098 Ён быў задаволены тым, што, як яму здавалася, зусім не зайздросціў іх шчасцю. А потым здарылася бяда.
1099 Ізабэла бачыла, як шчыра, з амерыканскай дзелавітасцю імкнуўся ён разварушыць гэты богам забыты куток.
1100 Час бег, і яна пераканалася, што ён зусім і не спяшаецца дамоў. Яна апусціла вочы і пачырванела.
1101 Ён прыйшоў да думкі, што Эдвард не меў ніякай сур'ёзнай прычыны, якая перашкаджала яму вярнуцца дадому.
1102 Сваім гучным, меладычным голасам ён пачаў расказваць пра туземцаў, пра старажытныя легенды Таіці.
1103 Купіць білет на параход стала амаль немагчыма, таму многія карысталіся паслугамі параходных агентаў.
1104 Патаптаўшыся каля дзвярэй, я пайшоў у палільны пакой, дзе ўзяў калоду карт і пачаў раскладваць пасьянс.
1105 Усе яны — фермер, яго жонка і дачка — толькі што павячэралі, на стале стаяла яшчэ пляшка з віном.
1106 Але жыццё сярод французаў крыху сапсавала яго нардычны характар. Нікчэмныя людзі гэтыя французы.
1107 Фермерыха паставіла на стол дзве пляшкі віна. Вілі выцягнуў з кішэні дваццаць франкаў, каб разлічыцца.
1108 Неяк увечары, калі спраў ніякіх не было, ён запхнуў панчохі ў кішэню, сеў на матацыкл і паехаў.
1109 Безумоўна, Анет ненавідзіць яго, яшчэ як ненавідзіць! — але свініна ёсць свініна, а сыр ёсць сыр.
1110 Ганс ніяк не мог выкінуць Анет з галавы. Яе агіда яго вельмі злавала. Ён прывык падабацца жанчынам.
1111 Але гэты раз яму не пашанцавала ўбачыць Анет. Яна працавала з бацькам на полі. Маці была на дварэ.
1112 Яна здавалася яму цяпер маленькай, бездапаможнай, калі сядзела ля стала і плакала, душачыся слязьмі.
1113 Неспадзяваная думка ашаламіла яго з раптоўнай і знішчальнай сілай гарматнага залпа: ён кахае Анет.
1114 Ён адчуе тады сябе сапраўдным пераможцам, калі яна сама дасць яму тое, што ён некалі ўзяў сілай.
1115 Урэшце ён усё ж такі знайшоў магчымасць паехаць на ферму. Ганс хацеў пагаварыць з мадам Пер'е сам-насам.
1116 Калі б я не чуў гэтай гісторыі ад яго самога, я ніколі б не паверыў, што ён здольны на такі ўчынак.
1117 Аднойчы мне давялося жыць там некалькі дзён, чакаючы карабель. Нас пазнаёмілі ў Ангельскім клубе.
1118 Мы сталі партнёрамі ў брыдж. Гуляў ён вельмі добра. Гаварыў мала, як за картамі, так і пасля за кактэйлем.
1119 Так здарылася, што мы разам спыніліся ў Гранд-атэлі, і на другі дзень ён запрасіў мяне паабедаць.
1120 Але больш за ўсё мяне здзівіла Бертанава дабрыня. У лагодным яго позірку было нешта дужа прыемнае.
1121 Сапраўды, гэта была дзіўная пара. Яны сядзелі адны за маленькім столікам. Людзі ўжо даволі пажылыя.
1122 Заўважыўшы, што зрабілася цэнтрам увагі, яна пачала хітравата паднімаць бровы, усміхацца і падміргваць.
1123 Іншы раз якая-небудзь багатая кабета патанцуе з жыгала два ці тры разы запар і адваліць цэлую тысячу.
1124 А бывае, пажылая жанчына прапануе правесці з ёю ноч, і тады атрымаеш дзвесце пяцьдзесят франкаў.
1125 Гэта былі цудоўныя дні, грошай хоць адбаўляй. Але раптам настаў крызіс і балюча ўдарыў па іх прафесіі.
1126 Часам яны ўжо не разумелі, што яны робяць. Проста рухаліся пад музыку, па магчымасці зберагаючы сілу.
1127 Каюту асвятляла цьмяная газная лямпа. Пасля абрыкосавых кансерваў, пад канец вячэры, кітаец прынёс чай.
1128 Цяпер востраў ледзь вызначаўся на фоне начнога неба. Ярка гарэлі зоркі. Толькі шум прыбою парушаў цішыню.
1129 Шкіпер сядзеў у шэзлонгу і спакойна паліў. Неўзабаве на палубу падняліся некалькі матросаў і селі паблізу.
1130 У бязвоблачным небе шчыра свяціла сонца, але ў паветры яшчэ адчувалася жыватворчая ранішняя прахалода.
1131 Ад усмешкі той сэрца магло спыніцца. Скура дзяўчыны залацілася, нібы пшанічнае поле ў сонечны дзень.
1132 Яна давяла яго за руку да канца першага ствала, але далей у яго мужнасці не хапіла, і ён вярнуўся.
1133 Ужо прыцемкам яны павольна, трымаючы адно аднаго за рукі, вярталіся сцежкай дамоў, бадзёрыя і шчаслівыя.
1134 Яна была вельмі радая, што ёсць з кім пагутарыць, а ён, пакуль яна нешта апавядала, назіраў за Салі.
1135 Яна адмовілася. Гэта не было яму нечаканасцю. Але ён быў упэўнены, што рана ці позна яна ўступіць.
1136 Душа яе, якую ён імкнуўся зразумець, яму так і не належала. Ён адчуваў, што яна абыякавая да яго.
1137 Ён пісаў ёй, што вельмі кахае яе, што яна ў яго адзіная на свеце. Кожную хвіліну ён думаў аб ёй.
1138 Нічога на свеце яго не турбавала, акрамя яго кахання. Ён пісаў, што ставіцца з пагардай да Кастэлана.
1139 Яму, мабыць, давядзецца пайсці з міністэрства замежных спраў. Ён запэўніваў, што гэта для яго дробязь.
1140 Можна знайсці работу ў калоніях, там больш заробіш. Ён быў упэўнены, што яна будзе з ім шчаслівая.
1141 У яе лістах, мабыць, з'явіліся ноткі незадавальнення. Яе вельмі непакоіла думка аб скасаванні шлюбу.
1142 Выдатная постаць, цудоўная скура, шырока расстаўленыя вялікія блакітныя вочы, раскошныя бялявыя валасы.
1143 Ён занадта многа думаў пра сябе. І ніколі не дазваляў вам забыцца, што ён чалавек вядомы і багаты.
1144 Як і большасць жанчын яе кола, яна надта не клапацілася пра сваіх дзяцей, але страціць іх не хацела.
1145 Я разумеў, што так агаломшыла Лоў. Я сам быў узрушаны не менш, пачуўшы імя гэтага бяздомнага бадзягі.
1146 Сябры адгаворвалі яго. Ён жа тлумачыў, што маёмасці ў яго ніякай, а на адно жалаванне не пражывеш.
1147 Ён цудоўна валодаў мовамі, па-французску і па-нямецку гаварыў без акцэнту; меў выдатныя манеры.
1148 Праскоўя Федараўна ва ўсіх няшчасцях, якія здарыліся на гэтым новым месцы жыхарства, папракала мужа.
1149 Іван Ільіч паехаў, і вясёлы настрой, выкліканы ўдачаю і згодаю з жонкаю, увесь час не пакідаў яго.
1150 Асабліва яму ўдалося знайсці і танна купіць старыя рэчы, якія надавалі ўсяму асабліва шляхетны характар.
1151 Усё гэта так займала яго, што нават новая служба ягоная, якую ён любіў, займала яго менш, чым ён чакаў.
1152 Ён так быў заняты гэтым, што сам часта корпаўся, перастаўляў нават мэблю і сам перавешваў гардзіны.
1153 Пачыналіся ягоныя прычапкі заўжды перад самым абедам і часта, менавіта калі ён пачынаў есці, за супам.
1154 Як ён у судзе рабіў выгляд перад падсуднымі, дакладна гэтак жа рабіў перад ім выгляд і славуты доктар.
1155 Не стаяла пытанне пра жыццё Івана Ільіча, а была спрэчка паміж блукаючай ныркай і сляпой кішкой.
1156 Да самога доктара нельга было дабрацца, а выходзіла, што рабілася не тое, што казаў яму доктар.
1157 Аднак Іван Ільіч усё ж дакладна стаў выконваць прадпісанні і ў гэтым знайшоў суцяшэнне на першы час.
1158 Аднак калі ён раіўся з дактарамі, тады яму здавалася, што ідзе да горшага і нават вельмі хутка.
1159 Але потым, не адчуўшы палёгкі і страціўшы давер і да ранейшага лячэння і да гэтага, затужыў яшчэ болей.
1160 Час, калі я быў жаніхом, хутка скончыўся. Без сораму цяпер не магу ўспомніць гэты час жаніхоўства!
1161 Мусіць, яе змучаныя нервы падказалі ёй ісціну аб паскудстве нашых зносін; але яна не ўмела сказаць.
1162 Я паглядзеў на яе. Увесь твар яе выяўляў гранічную халоднасць і варожасць, амаль нянавісць да мяне.
1163 Розум не паспяваў падрабіць пад пастаянна існуючую варожасць адно да аднаго дастатковых прычын.
1164 А тое, што адна крыху болей ведае матэматыкі, а другая ўмее іграць на арфе, — гэта нічога не зменіць.
1165 Адносіны яе з гэтым музыкантам, якія б яны ні былі, для мяне гэта не мае сэнсу, ды і для яе таксама.
1166 Памятаю я гэту хвіліну менавіта таму, што ў гэту хвіліну я мог не запрасіць яго, і тады нічога б не было.
1167 Малады памешчык прасіў за дзялянку дзесяць тысяч толькі таму, што Васіль Андрэевіч даваў за яе сем.
1168 Ён прыўстаў, зірнуў спачатку на каня. Гняды па-ранейшаму стаяў задам на вецер і ўвесь калаціўся.
1169 Ён зноў лёг ніцма на локці і на калені, гэтак жа, як калі закурваў, дастаў запалкі і стаў запальваць.
1170 Ён глыбока ўздыхнуў і, не здымаючы з галавы дзяружкі, залез у сані і лёг у іх на месца гаспадара.
1171 Раптам нейкі страшны, аглушальны крык пачуўся ля ягоных вушэй, і ўсё задрыжала і затрапятала пад ім.
1172 Ястрабіныя лупатыя вочы яго абмерзлі, і разяўлены рот ягоны пад кароткімі вусамі быў повен снегу.
1173 — мы ўсе хутка даведаемся. Джоні гэтая хвальба зусім не закранула. Ён ведаў, што быў шчырым работнікам.
1174 Хлопчык як мог праклінаў гэтыя агорклыя для яго шпулькі. У адзінаццаць гадзін усе раптам заварушыліся.
1175 Ён зьнік у калясцы разам з мыліцаю. Увашоў кіраўнік фабрыкі, а з ім добра адзеты малады чалавек.
1176 Джоні было крыўдна, што Уіль, заместа пашаны да яго, як да старэншага, адважваўся жартаваць з яго.
1177 Калі ён ачуняў, дык знайшоў сабе работу на гуце. Плацілі тут крыху лепш і работа патрабавала спрыту.
1178 Гэта было вельмі шкодна для лёгкіх, але затое ён пасьпяваў зрабіць трыста тузінаў пузышкоў за дзень.
1179 А на шаснаццатым годзе свайго нараджэньня ён адсьвяткаваў тым, што перайшоў у ткацкую і атрымаў варштат.
1180 Джоні крыху падрос і цяпер здаваўся яшчэ худзейшым, чым раней. Ён стаў таксама больш неспакойным.
1181 Ён быў як ніколі змораны і слабы. Ён ваўчком сеў за стол і пачаў моўчкі есьці тое, што было пастаўлена.
1182 Дзеці затое былі надзіва вясёлымі, яны з ахвотаю елі, аблізваючы губы, але Джоні нібы і ня бачыў гэтага.
1183 Гульнямі ня цікавіўся. Таму па натуры ён быў спакойным і далікатным. Ён весяліўся ад простай радасьці.
1184 Белыя чэрці раптам рабіліся гнеўнымі без аніякай на гэта прычьшы, і гнеў іх заўсёды быў страшны.
1185 Кітайцы ніколі ня ведалі таго, які ўчынак будзе для белых чарцей прыемным, а які давядзе да шалёнства.
1186 А-Чо думаў пра жыцьцё і сьмерць. Аб сваёй долі ён не бедаваў. Дваццаць гадоў — гэта толькі дваццаць гадоў.
1187 Яго галава праз такі кароткі час адлучыцца ад яго цела, што на гэта не патрэбна вялікай цярплівасьці.
1188 Ён курыў колькі хацеў, добра еў, спакойна спаў і не турбаваўся ад таго, што марудна цягнецца час.
1189 Ён ведаў дысцыпліну і страх перад начальствам. Ён быў нявольнікам і бога і жандарскага сэржанта.
1190 Крушо атрымаў загад ад галоўнага судзьдзі начальніку турмы, каб той выдаў Крушо арыштаванага А-Чоў.
1191 Ён зарадаваўся яшчэ больш, калі мулы павярнулі на поўдзень у Ацімаоно. Значыцца, Шэмер выклікаў яго.
1192 І ў Палеіці яму будзе строгая вымова, калі ён памыліцца. Крушо сьцебануў мулаў бізуном і паехаў далей.
1193 Ён ведаў цяпер, што з ім сядзіць ня той чалавек, і гэта яго турбавала. Ня ён памыліўся, — што яму за бяда?
1194 Потым ён тузануў за тоўстую вяроўку, і лязо бліснула, упала і начыстую расьсекла бананавы ствол.
1195 Скончыўшы з гэтаю работаю, афіцэр адаслаў сваіх матросаў назад у шлюпку, пакінуўшы толькі чацьвярых.
1196 Вельмі кепска, што яны захапілі шхуну, але забіраць яго ад таварышоў — такое здарэньне яму і ня сьнілася.
1197 Буб пакінуў разважаць. Ён блізка падпоўз да вяроўкі, выняў з кішэні свой складаны ножык і пачаў пілаваць.
1198 Ён прастаяў тут некалькі хвілін, гледзячы на агні захопленай шхуны, а потым пашоў на нос крэйсэра.
1199 Потым над вадою празьвінеў слабы крык рускіх матросаў, што засталіся на шхуне, але і гэтага ніхто ня чуў.
1200 Крыс павярнуўся да кармы і адчуў, што страшэнны вецер дзьмуў проста яму ў твар. Дыхаць стала цяжка.
1201 Варта было дапусьціць найменшы недагляд — і новая хваля магла скінуць шхуну ў лагчыну між хвалямі.
1202 Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень.
1203 Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў.
1204 Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці.
1205 Джэры сам памагаў сабе ў гэтай рабоце, перакінуўшы пятлёю тоўстую вяроўку праз нярухомы кабель.
1206 Рукі Джэры былі пашарпаны і скрываўлены, калі ён зрабіў перапынак і пачаў крычаць на ўсё горла Сьпілену.
1207 Але страшэнны вецер гушкаў і згінаў яго цела, так што ён рэдка мог пападаць ключом па загваздцы.
1208 Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра.
1209 Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх за маруднасьць.
1210 Але яго сын затрымаўся. Дзядуля марыў аб далёкім мінулым; голас сына абудзіў яго ад салодкіх сноў-мараў.
1211 Калі ўсё сьцішылася, тады ён зразумеў, што сын яго болей не пачуе. Сьпяшаючыся, працягнуў ён рукі да дроў.
1212 Адно палена за адным трэба было аддаваць агню, і кожнае зьнікшае палена азначала набліжэньне сьмерці.
1213 Галава схіліцца на калені, і ён памрэ. Гэта лёгкая сьмерць. Усе людзі павінны памерці. Ён ня скардзіўся.
1214 Пасярэдзіне відаць былі глыбокія ямы ад капытоў аленя, а навокала — усюды лёгкія воўчыя сьляды.
1215 Па яго скуры прабеглі дрыжыкі. Знаёмае выцьцё парушыла цішыню і пачулася яно траха што не каля яго.
1216 І калі змеі пачыналі танчыць і кружыліся на кончыку хваста, усе госці гучна пляскалі ім у далоні.
1217 Звар'яцеўшы ад болю, фламінгі скакалі з месца на месца, але каралавыя гадзюкі не адпускалі іх ног.
1218 Яны крычалі ад болю, і іхнія ногі, якія раней былі белыя, зрабіліся цяпер чырвоныя ад гадзючай атруты.
1219 Міналі дні за днямі, але пякучы агонь у крывава-чырвоных атручаных нагах у фламінгаў не сунімаўся.
1220 Але й дагэтуль фламінгі стаяць цэлымі днямі ў вадзе, стараючыся сцішыць агонь, што пячэ ім ногі.
1221 На досвітку яны ляталі на поле паласавацца маладымі кіяхамі кукурузы, а надвячоркам дзяўблі апельсіны.
1222 Апроч таго аднекуль выпаўзла шмат нейкіх белых мошак з тонкімі таліямі, якія забегалі па шарыках.
1223 Якія прыкладаць лекі? Яна добра памятала, што ў паселішчы за лесам жыве чалавек, у якога лекі ёсць.
1224 Але той чалавек быў паляўнічы, і часам ён паляваў на аленяў. Праўда, казалі, што чалавек ён добры.
1225 Але хоць яна вылечылася і была здаровая ды ўсім задаволеная, быў у яе адзін сакрэт, які яе засмучаў.
1226 І цяпер ён падараваў ёй у адказ бамбукавую трубку, поўную мёду, які лань выпіла з вялікім задавальненнем.
1227 Яны ўбеглі ў клетку і, сапраўды, убачылі, што каацік ляжыць апухлы, ногі ў яго дрыжаць і ён памірае.
1228 Ёсць і іншыя такія жывёлы — напрыклад, мангуста, якая таксама вельмі добра пераносіць гадзючую атруту.
1229 Але каацік, напэўна, быў укушаны ў артэрыю ці ў вену, бо тады кроў атручваецца адразу і жывёліна памірае.
1230 Яны сядалі побач, елі кавалачкі цвёрдага яйка, якія каацік ім зберагаў, і апавядалі яму пра жыццё ў лесе.
1231 Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, не было ў іх ні худобы, ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу.
1232 Карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур.
1233 Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што была на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная.
1234 Крыкне, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое — сякеру давай, а другі возьме сякеру дый кіне яму.
1235 А то ёсць мясціны, што зусім закіданыя каменнем. Дзяды казалі — тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі.
1236 Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр'я, пасвілі сваё гаўяда ды лавілі зверыну.
1237 Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў.
1238 Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі.
1239 Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач.
1240 Служаць палешукі і палевікі тым ворагам, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа, і больш.
1241 Спарадзіла Ягода дачку, ды такую красуню — у тысячу разоў прыгажэй за сябе, а сама з тых родаў і памерла.
1242 Убачыў Ліхдзей царэўну Рожу ды і закруціўся каля яе, бы чорт перад ютранню, давай да яе пад'язджаць.
1243 Прабудзіўся дый думае: авой, ліханька, што ж гэта значыць, кругом ціха, а на возеры людзі пасабіраліся?
1244 Свет вялікі. Доўга яны хадзілі, доўга шукалі шчасця; кожны па-свойму шукаў тое, што яму падабалася.
1245 Большы брат прыйшоў у чужое царства, наняўся там на службу да аднаго багатага і знакамітага пана.
1246 Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага і ліхога, але ліхога больш, чым добрага.
1247 Дачуўся большы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з'явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей.
1248 Прыйшоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з'явіўся такі-сякі чалавек, які бунтуе народ.
1249 Але тут і дух з яго далоў. От з тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам.
1250 Вось што пра гэта расказваюць людзі. Некалі ў князя Радзівіла была дачка Марыся, прыгожая і вясёлая.
1251 Колькі працягнулася шчасце закаханых — невядома, толькі вось Марысю ўсваталі за аўстрыйскага прынца.
1252 Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленечкае.
1253 Не летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было.
1254 У адным месцы абапал Птыча-рэкі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць.
1255 Нарэшце паехаў. Мабыць, не толькі па службовай справе. Была, напэўна, і яшчэ нейкая прыватная выгода.
1256 Дзіва што — такія нетры! Як у нас кажуць, хоць ты цалы месёнц ідзі, то да краю нігды не дацягнешся!
1257 Вось надзеў я на коней аброці, ускочыў на каня — а кабылу вяду поруч — дый пагрукацеў на круговіну.
1258 Вот здаецца, яно плача так блізка, бы каля самых ног, але нічога не відаць і ніяк нельга дагнаць.
1259 Бег я, бег, аж засопся, чуць вочы не выдраў у гушчарні, а ўсё ж не магу дабегчы да таго дзіцяці.
1260 А балоты ў нас гразкія да глыбокія, так што можна зусім праваліцца ў такую тхлань, што й не вылезеш.
1261 Тут толькі я здагадаўся, што гэта не дзіця, а нечысць кпіць з мяне да пад'юджвае, каб заманіць у балота.
1262 Тады раззлаваўся сабака ды кінуўся на кошку і не выпусціў яе з лап, пакуль не пакусаў дашчэнту.
1263 Толькі тады яны трохі спалі, як наш Хвядос выскачыў голы з хаты, схапіў доўбню ды давай перыць аб вугал.
1264 Смаляне дый назаве лысага чалавека, смаляне другі раз — назаве другога. Гэтак налічыў ён дванаццаць лысых.
1265 Дык вось, слухайце, толькі Хвядос так зрабіў, як паваліў снег, ды такі, што і свету божага не відаць.
1266 Мы, канечне, думалі — гэта жарты, мала што людзі плятуць. Дык вось. Нашы мужыкі тралююць караўкі.
1267 А з вачэй аж іскры сыплюцца, такі мароз. Вось дзецюкі вяртаюцца з рума ды кожны раз не мінаюць карчомкі.
1268 А там была добрая шынкарка. Яна давала гарэлку напавер, бо ведала, што людзі, зарабіўшы, заплоцяць.
1269 Даўней, як панавалі каралі, у ваколіцах Нарвы, дзе цяпер цвітуць палі і сады, былі дрымучыя лясы.
1270 У садах снявалі птушкі. Каралева Кінгі цэлымі днямі бывала ў садзе, у лесе, збірала грыбы і ягады.
1271 Раптам убачыў ён агеньчык на гары і падумаў, што гэта кавалак золата так свеціць. Пайшоў ён туды.
1272 У слаўнай зямлі ў барысаўскай, каля вёскі Шыляны, цягнуцца вялізныя Шылянскія, або Кравецкія, балоты.
1273 Раз апоўначы выйшаў Сцяпан у поле чыстае, стаў на крыжовых дарогах і прызваў да сябе сілу цёмную.
1274 Даўным-даўно, тысячы гадоў таму з-пад вялізнага каменя, дзе б'е крыніца, нарадзіўся славуты асілак.
1275 Паіў, карміў, туліў усіх, хто да яго гарнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу, і жыўнасць усякую.
1276 Вось выйшаў час яго службы, і атрымаў ён гэты край ва ўладанне. Прыехаў князь, палац пабудаваў і жыве.
1277 Ужо колькі год, як узяў у старога князя ў арэнду карчму — шынок па-нашаму — адзін польскі яўрэй.
1278 Адкрыўся на рацэ канал Каралеўскі, па ім з Польшчы ды з іншых краін усякія тавары да Дняпра і далей ішлі.
1279 Але не такая была шынкарская дачка, каб на ўгаворы паддацца. Сядзіць за прылаўкам, вокам не міргне.
1280 Вагоны дрыжаць ад моцных мужчынскіх галасоў, і натаўп са зьдзіўленьнем слухае незразумелыя словы песьні.
1281 Ён нёс какосавы арэх, палажыў яго на беразе і рукою паказаў, што гэты какос прызначаецца для нас.
1282 Па сьцежцы я прышоў да пляцоўкі, навакол якое стаялі халупы з вялізнымі, амаль да зямлі, стрэхамі.
1283 У халупе было цёмна і ледзь можна было разглядзець, што там ёсьць. Там былі высокія нары з бамбусу.
1284 Яна была павязана спачатку нібы пояс, далей спускалася між ног і прымацоўвалася ззаду да пояса.
1285 Як валасы — або зусім чорныя, або пафарбаваныя чырвонай глінай, — гэтак і зачоскі былі ў іх усялякія.
1286 Ногі ў парасят былі моцна зьвязаны, і яны бязупынна скавыталі. Усе падарункі былі пакладзены ў шлюпку.
1287 Я хутка заўважыў, што і папуасы, гледзячы на мяне, пачалі таксама ўсьміхацца, пазіраючы адзін на аднаго.
1288 Для страхі былі зроблены маты, неяк хітра сплеценыя з лісьцяў какосавае пальмы. Гэту работу я даручыў Бою.
1289 Туй зноў абышоў усе міны і падазронна паглядзеў на падважнікі з прычэпленымі каменьнямі ды вяроўкамі.
1290 Запаленую свечку ставілі за восемдзесят крокаў ад яго за лістом празрыстае паперы, не большым за талерку.
1291 Матэа падымаў стрэльбу, свечку тушылі, і ён страляў у поўнай цемры і пападаў тры разы з чатырох.
1292 Дачок удала аддалі замуж, і бацька іхні мог пры нагодзе спадзявацца на кінжалы і карабіны зяцёў.
1293 Чым болей піў француз, тым меншую цану ён даваў, чым болей піў афрыканец, тым меней ён упарціўся.
1294 Яны адразу ж разбегліся, шукаючы шляхоў да сваёй радзімы, што ляжала за дзвесце лье ад узбярэжжа.
1295 Таго дня капітан Леду быў у дзівосным гуморы, супраць звычаю ён не пакараў юнгу, які заслужыў бізуна.
1296 Абодва кіраўнікі сышліся на адным з тых вузкіх праходаў, што злучаюць насавы і кармавы палубакі.
1297 Ён прасіў яго даць параду, але Таманго, безуважлівы, як Карыялан, застаўся глухі да ягоных просьбаў.
1298 Гарэлка яшчэ была. Яна, прынамсі, дазваляла забыцца і на мора, і на рабства, і на хуткую смерць.
1299 Яму здавалася, што ён плыве ў лодцы на вялікай рацэ, шырэйшай і бурлівейшай, чым Гвадалквівір узімку.
1300 Разам з тым ён заўважыў, што лодка яго кіруецца сама сабой, без вёслаў, падпарадкоўваючыся ягонай волі.
1301 Але шпагу трымала не прыгожая спакусніца. Каханне ўжо было прыглушыла пакуты сумлення нашага героя.
1302 Спачатку дон Хуан кахаў сваю выбранніцу так, як хлопец яго гадоў кахае першую жанчыну, што яму аддалася.
1303 Не кажучы ні слова, яна схапіла са стала нож і, узняўшы яго над галавою, кінулася на дона Хуана.
1304 Лямпа згасла, і дон Хуан адчуў, што рукі доньі Фаўсты расціскаюцца, а па яго руках цячэ нешта цёплае.
1305 Што да дона Альфонса дэ Охэда, чалавека гарачага і бясстрашнага, дык ён не вагаючыся рушыў на дона Хуана.
1306 Але, як спрактыкаваны фехтавальнік, ён, адбіўшы ўдар, міжвольна і машынальна сам зрабіў нападны рух.
1307 Ён даў дону Хуану трохі перадыхнуць і спытаўся пра падрабязнасці. Пару словаў — і ён усё зразумеў.
1308 Яны знайшлі грошам добры ўжытак. Маладыя, багатыя, адважныя і вынаходлівыя, яны перамагалі часта і хутка.
1309 У адным стаялі імёны жанчын і агульнае апісанне іх знешнасці, а побач — імёны і род заняткаў іх сужонцаў.
1310 Ён з вялікай цяжкасцю прыгадваў імёны няшчасных ахвяр, і, трэба думаць, спіс гэты быў далёка не поўны.
1311 Але сястры Агаты не было на яе звычайным месцы, у першым радзе манашак, яна хавалася за спінамі сясцёр.
1312 Тым не меней дон Хуан заўважыў, што яна раз-пораз крадком паглядае навокал. Ён палічыў гэта за добры знак.
1313 Урэшце я цябе знайшоў. Не кажы мне болей пра твае зарокі. Перш чым пайсці ў кляштар, ты была мая.
1314 Ён прачытаў колькі старонак і, адчуваючы, што засынае, загарнуў кнігу і патушыў адну свяцільню.
1315 Шэсце замыкалі дзве чарады пакаяльнікаў у жалобных строях, яны, як і першыя, неслі запаленыя свечкі.
1316 Іх крокаў не было чуваць, і здавалася, што кожная постаць плыве ў паветры, а не ступае па бруку.
1317 Спачатку гэтае відовішча выклікала ў дона Хуана агіду, якая ўзнікае ў эпікурэйца на думку пра смерць.
1318 Стаяла ўжо глыбокая ноч, калі варта заўважыла чалавека, што ляжаў нерухома каля царкоўнай брамы.
1319 Ён спытаўся, дзе ён, пасля — што здарылася з капітанам Гамарэ, донам Гарсіям і жалобным шэсцем.
1320 Аднак, выпіўшы ўзмацняльных лекаў, ён загадаў прынесці распяцце і пачаў яго цалаваць, патанаючы ў слязах.
1321 Але, хутка адхіліўшы гэтую новую д'яблаву спакусу, ён пабег да прэора і задыханы ўварваўся ў яго цэлю.
1322 Ён адразу зразумеў, які скандал абрынецца на кляштар, калі нехта даведаецца пра гэтае здарэнне.
1323 Ніхто не бачыў гэтай бойкі. Ён паклапаціўся, каб пра яе не даведаліся нават насельнікі кляштара.
1324 Ён загадаў дону Хуану ісці за ім, перанёс з яго дапамогай нябожчыка ў склеп і забраў з сабой ключ.
1325 Ён размаўляў, еў, ускокваў, бег у бібліятэку, прыносіў мне кнігі, паказваў эстампы, падліваў мне ў чарку.
1326 Цётка панны дэ Пюігарыг, што была ёй за маці, старая і надта пабожная кабета, не ехала з намі ў мястэчка.
1327 Урэшце мы выехалі, і падчас усёй дарогі ўсе стараліся забавіць і развесяліць маладую, але ўсё было марна.
1328 Ён убачыў статую і расплакаўся. Я абняў яго і, не асмеліўшыся сказаць ні слова, падняўся ў экіпаж.
1329 Але тыя, хто ведаў характар Агастыні, цішком казалі, што, забіўшы палкоўніка, ён пачаў бы выхваляцца.

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена