[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Фраерман Р. Дзiкi сабака Дзiнга
(1)       Используют 2 человека

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Фраерман Р. Дзiкi сабака Дзiнга, альбо Аповесць пра першае каханне. Пераклад: Вера Вярба. Книга на белорусском языке.
Автор:
Велимира
Создан:
13 января 2022 в 03:43
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Содержание:
433 отрывка, 196091 символ
1 1
Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі.
Дзяўчынка лавіла фарэль.
Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным. Яна часта адводзіла яго ўбок і глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялі над самай ракой.
2 Паветра было яшчэ светлае, і неба, абмежаванае гарамі, здавалася сярод іх раўнінай, ледзь азоранай захадам.
Але ні гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, ні гэтае неба не вабілі яе зараз.
Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга.
3 Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць. І яна заспявала. Спачатку ціха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.
Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука і замоўкла.
4 Потым паднялася і выцягнула лёску з вады.
Спалоханы ўзмахам яе рукі пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струмені, падскочыла і знікла ўглыбіні.
Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хілілася на захад і кранулася вяршыні яловай гары. І хаця было ўжо даволі позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволі крутанулася на камені і нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схіле гары спускаўся высокі лес.
5 Яна смела ступіла ў яго.
Шум вады, бягучай паміж камянёў, застаўся за плячыма, і адкрылася перад ёю цішыня.
У гэтай векавой цішыні раптам пачуўся ёй гук піянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галінамі, стаялі старыя піхты, і пратрубіў ёй у вушы, напамінаючы, што трэба спяшацца.
Аднак дзяўчынка не прыбавіла кроку. Абагнуўшы невялікае балотца, дзе раслі жоўтыя саранкі, яна нахілілася і вострым сучком выкапала з зямлі разам з каранямі некалькі кволых кветак.
6 Яна ўжо набрала іх поўныя рукі, калі ззаду пачуліся ціхія крокі і нехта ўголас пазваў яе:
– Таня!
Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашніка стаяў нанайскі хлопчык Філька і зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.
Побач з Фількам на шырокім пні ўгледзела яна поўны кацялок брусніц. А сам Філька вузкім паляўнічым нажом з якуцкай сталі састругваў кару са свежага бярозавага дубца.
7 – Хіба ты не чула горна? – спытаў ён. – Чаму ж ты не спяшаешся?
Яна адказала:
– Сёння бацькоўскі дзень. Мая маці прыехаць не зможа – яна працуе ў бальніцы, – у лагеры мяне ніхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся? – дадала яна, усміхнуўшыся.
– Сёння бацькоўскі дзень, – паўтарыў ён яе словы, – і да мяне прыехаў са стойбішча бацька, я ішоў правесці яго да яловай сопкі.
– Хіба ты правёў яго? Гэта ж далёка.
8 – Не, – адказаў з годнасцю Філька. – Навошта мне яго праводзіць, калі ён застаецца начаваць каля ракі паблізу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялікіх камянёў і шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.
Дзяўчынка глянула на яго і засмяялася. І смуглявы Фількаў твар пацямнеў яшчэ болей.
– Калі ты не спяшаешся нікуды, дык пастаім тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам.
– Ты частаваў мяне раніцай сырой рыбай.
– То была рыба, а гэта зусім іншае.
9 Пакаштуй! – сказаў Філька і ўторкнуў бярозавы дубчык у самую сярэдзіну мурашніка.
Схіліўшыся над ім удваіх, яны счакалі трохі, пакуль тонкая акораная галінка не пакрылася ўся мурашкамі. Тады Філька страсянуў іх, стукнуўшы злёгку галінку аб кедр, і паказаў яе Тані. На свежай забалані блішчалі кроплі мурашкавай кіслаты. Хлопчык лізнуў іх і даў пакаштаваць Тані. Яна таксама лізнула і сказала:
– Як смачна.
10 Я вельмі люблю мурашкавы сок.
Яны рушылі далей, і Філька пайшоў з ёю побач, не адстаючы ні на крок.
Яны маўчалі. Таня – таму, што прывыкла думаць патроху аб усім і маўчаць усякі раз, калі ўваходзіла ў гэты маўклівы лес. А Філька таксама не хацеў гаварыць пра такую дробязь, як мурашкавы сок. Зрэшты, гэта быў толькі сок, які яна магла здабываць і сама. Так прайшлі яны ўсю прасеку, не сказаўшы ні слова, і выйшлі на процілеглы схіл гары.
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена