[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Браты Грым. Чорт з трыма залатымі валасамі
(0)       Используют 4 человека

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Язык: белорусский
Автор:
Велимира
Создан:
15 января 2022 в 20:57
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Содержание:
28 отрывков, 13019 символов
1 Жыла аднойчы бедная жанчына, вось нарадзіла яна сыночка, нарадзіўся ён на свет у сарочцы, і было яму прадказана, што на чатырнаццатым годзе ён ажэніцца з каралеўскай дачкой. І здарылася, што неўзабаве пасля гэтага прыбыў у гэтую вёску кароль; але ніхто не ведаў, што гэта кароль, і калі ён пачаў распытваць у людзей, што ў іх новага, яму адказалі:
– Ды вось нарадзілася ў нас на гэтых днях дзіця ў сарочцы; што яно ні задумае, ва ўсім яму будзе ўдача.
2 І прадказана яму яшчэ, што на чатырнаццатым годзе быццам ажэніцца ён з каралеўскай дачкой.
А было ў караля сэрца ліхое; разгневаўся ён, даведаўшыся аб такім прадказанні, і пайшоў да бацькоў хлопчыка, прыкінуўся такім ласкавым, такім добрым і кажа:
– Вы людзі бедныя, аддайце мне ваша дзіця, ужо я аб ім паклапачуся.
Спачатку яны адмаўляліся, але калі гэты чужы чалавек прапанаваў ім за гэта нямала золата, яны вырашылі: «Ужо як ён нарадзіўся шчасліўцам, то будзе гэта для яго да лепшага», і яны згадзіліся і аддалі хлопчыка.
3 Паклаў кароль дзіця ў паходны куфэрак і паскакаў з ім далей. Пад'ехаў ён да глыбокага віру, кінуў куфэрак у ваду і падумаў: «Вось я і выратаваў сваю дачку ад няпрошанага жаніха». Але куфэрак не патануў, а паплыў, нібы караблік, і ні адна кропля вады ў яго не прасачылася. І адплыў ён на дзве мілі ад каралеўскай сталіцы, прыплыў да млына і спыніўся каля плаціны. На шчасце, стаяў паблізу батрак з млына, ён заўважыў куфэрак і выцягнуў яго бусаком на бераг, думаючы знайсці ў ім немалыя скарбы; але калі ён яго адчыніў, то ўбачыў, што ляжыць у ім прыгожы хлопчык, здаровы і вясёлы.
4 Ён прынёс яго да млынара і яго жонкі, і паколькі дзяцей у іх не было, то млынарыха зарадавалася і кажа:
– Гэта сам Пан Бог паслаў нам дзіцятка.
Пачалі яны аб знайдышы клапаціцца, і ён вырас, выхаваны на многіх дабрадзейных справах.
Але вось здарылася аднойчы, што кароль, жадаючы схавацца ад навальніцы, зайшоў на млын і, заўважыўшы рослага хлопчыка, спытаў у млынара і яго жонкі, ці не іх гэта сын.
– Не, – адказалі яны, – гэта знайдыш.
5 Чатырнаццаць гадоў таму назад яго прынесла ў куфэрку да нашай плаціны, і батрак выцягнуў яго з вады.
Тады кароль зразумеў, што гэта ніхто іншы, як той самы шчаслівец, якога ён кінуў у ваду, і ён сказаў:
– А ці нельга будзе, людзі добрыя, паслаць яго з маім пісьмом да каралевы. Я дам яму за гэта ўзнагароду – два залатыя.
– Як пажадае кароль, – адказалі млынар і млынарыха і загадалі юнаку рыхтавацца ў шлях-дарогу.
6 І напісаў кароль ліст каралеве, а было ў ім сказана: «Як толькі гэты хлопчык прыбудзе з маім пісьмом, я загадваю яго забіць і закапаць у зямлю; і зрабіць усё гэта трэба да майго вяртання».
Выправіўся хлопчык з гэтым лістом у дарогу, але на шляху заблудзіўся і трапіў пад вечар у дрымучы лес. У цемры ён заўважыў агеньчык: пайшоў насустрач яму і апынуўся каля хаткі. Зайшоў ён туды, бачыць – сядзіць каля печкі бабуля, а болей у хатцы нікога няма.
7 Яна згледзела юнака, спалохалася і кажа:
– Ты адкуль і куды кіруешся?
– Я іду з млына, – адказаў ён, – кіруюся да каралевы, нясу ёй пісьмо; ды вось заблудзіўся ў лесе і хацеў бы ў цябе пераначаваць.
– Бедны ты хлопчык, – мовіла бабуля, – бо ты трапіў у разбойніцкі прытон; калі разбойнікі вечарам вернуцца дамоў, яны цябе заб'юць.
– Ну, што ж, няхай прыходзіць хто заўгодна, – сказаў юнак, – я нікога не баюся; я так стаміўся, што ісці далей не маю сілы.
8 – І ён лёг на лаўку і заснуў.
Неўзабаве з'явіліся разбойнікі і гнеўна спыталі, чаму тут ляжыць нейкі чужы хлопчык.
– Ах, – сказала бабуля, – ды гэта ж зусім нявіннае дзіця. Хлопчык заблудзіўся ў лесе, і я з жалю яго прытуліла; ён павінен даставіць пісьмо каралеве.
Распячаталі разбойнікі ліст, прачыталі яго, а напісана ў ім было, што як толькі ён з'явіцца, яго трэба тут жа забіць. І вось адчулі жорсткія разбойнікі жаласлівасць, іх атаман разарваў ліст і напісаў замест яго новы, дзе сказана было, што як толькі ён з'явіцца, яго зараз жа трэба абвянчаць з каралеўскай дачкой.
9 Яны пакінулі яго спакойна спаць на лаўцы да самай раніцы, а калі ён прачнуўся, далі яму ліст і паказалі дарогу.
Каралева, атрымаўшы ліст і прачытаўшы яго, зрабіла так, як было ў ім пазначана: яна загадала наладзіць пышнае вяселле, і каралеўна была павянчана са шчасліўцам. А паколькі юнак быў прыгожы і ласкавы, то жыла яна з ім радасная і задаволеная.
Праз некаторы час кароль вярнуўся ў свой замак і ўбачыў, што споўнілася прадказанне і шчаслівец павянчаны з яго дачкой.
10 – Як жа гэта здарылася? – спытаў ён. – Я ж у сваім пісьме даў зусім іншы ўказ.
Тады падала яму каралева ліст і сказала: няхай, маўляў, сам паглядзіць, што ў ім напісана. Прачытаў кароль ліст і адразу заўважыў, што яго падмянілі іншым. Ён спытаў у юнака, куды падзеўся даручаны яму ліст і чаму ён прынёс замест яго іншы.
– Я нічога аб гэтым не ведаю, – адказаў ён, – мабыць, яго ноччу падмянілі, калі я спаў у лесе.
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена