[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Браты Грым. Птушка-Грыф
(0)       Используют 2 человека

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Язык: белорусский
Автор:
Велимира
Создан:
15 января 2022 в 21:02
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Содержание:
29 отрывков, 13483 символа
1 Жыў ды быў некалі кароль, а дзе ён уладарыў і як яго звалі, гэтага я не ведаю. Сыноў кароль не меў, а была ў яго адна адзіная дачка, якая заўсёды хварэла, і ніводзін з дактароў не мог яе вылечыць. Але каралю было прадказана, што дачка ягоная акрыяе, калі з'есць яблычак. І ён абвясціў па ўсёй сваёй краіне, што хто прынясе ягонай дачцы такі яблычак, які верне ёй здароўе, той з ёю і ажэніцца і каралеўства атрымае ў спадчыну.
2 Прачуў пра гэта і адзін селянін, які меў трох сыноў. І сказаў ён да старэйшага:
– Ідзі ў склеп, набяры поўны кошык найпрыгажэйшых яблыкаў з чырвонымі шчокамі ды аднясі іх у каралеўскі палац. Можа, каралеўна і акрыяе, пакаштаваўшы іх, і ты ажэнішся з ёю ды за караля станеш.
Хлопец згадзіўся на гэта і падаўся ў дарогу пешшу. Прайшоў ён колькі часу, аж сустрэўся яму на дарозе маленькі чалавечак ды пытаецца ў яго, што нясе ён у кошыку.
3 А Ульрых – так звалі хлопца – і адказвае:
– Жабіныя кумпячкі.
І кажа яму чалавечак на гэта:
– Хай жа так яно і будзе! – ды пайшоў сабе далей.
Неўзабаве прыйшоў Ульрых да каралеўскага замка і абвясціў, што мае такія яблыкі, што каралеўна, пакаштаваўшы іх, адразу акрыяе. Кароль вельмі ўзрадаваўся і загадаў паклікаць хлопца да сябе. Але – о, жах! – толькі адчынілі кошык, як пачалі з яго выскакваць жабяняты.
4 Кароль дужа раззлаваўся і загадаў гнаць хлопца прэч. Вярнуўся хлопец дадому ды расказаў бацьку пра ўсё, што з ім здарылася.
Тады паслаў стары сярэдняга сына, якога Самуэлем звалі. Але і з ім сталася ўсё зусім так, як з Ульрыхам. Сустрэўся яму на дарозе той самы маленькі чалавечак ды спытаўся ў яго гэтак жа, што нясе ён у кошыку. А Самуэль і кажа:
– Свіную шчэць.
І сказаў чалавечак:
– Хай жа так яно і будзе!
Падышоў хлопец да каралеўскага замка ды абвясціў, што мае такія яблыкі, што ледзь пакаштуе іх каралеўна, як адразу і акрыяе.
5 Толькі ў замак яго не пусцілі, сказаўшы, што ім болей яблыкаў не трэба, бо прыходзіў ужо нейкі з яблыкамі, але дурнем аказаўся. Аднак Самуэль настойліва даводзіў, што ў яго яблыкі сапраўды такія, якія трэба. Нарэшце яму паверылі і прывялі да караля. Але ледзьве ён адчыніў свой кошык, усе ўбачылі, што там нічога акрамя свіное шчэці. Страшэнна ўзгнявіўся кароль і загадаў пагнаць хлопца з палаца бізуном.
6 Вярнуўшыся дадому, расказаў ён бацьку пра ўсё, што з ім здарылася.
Прачуў пра ўсё гэта малодшы сынок, якога ўсе Гансам-дурненькім звалі, ды пачаў прасіць у бацькі, каб той дазволіў і яму аднесці яблыкі ў замак.
– Ага, – кажа бацька, – разумныя хадзілі ўжо, ды не ўправіліся, навошта ж табе, дурненькаму, ісці?
Але хлапчук не пераставаў прасіць:
– Дазвольце, татачка, мне так хочацца пайсці!
– Што ж, ідзі, дурненькі, усё роўна нічога з гэтага не будзе.
7 Пачакай лепей, пакуль паразумнееш, – адказаў стары і пачаў ушчуваць яго ды бэсціць.
Але Ганс на лаянку ды папрокі не звяртаў увагі.
– Не ўжо, дазвольце, татачка ў замак пайсці і мне!
– Ну, мне што, ідзі, – кажа бацька, – усё адно ні з чым дадому вернешся.
Узрадаваўся Ганс, аж заскакаў.
– Ды ты, як бачу, што ні дзень усё дурнейшы робішся, – зноў прамовіў бацька.
Але Ганс увагі на гэта не звяртаў, і настрой у яго ніколечкі не сапсаваўся.
8 Надыходзіла ноч, і Ганс вырашыў пачакаць да раніцы, а потым як раней падацца да каралеўскага замка. Уначы ён аніяк не мог заснуць, а калі пачынаў драмаць, яму мроіліся прыгажуні дзяўчаты, розныя палацы, золата ды срэбра і іншыя падобныя рэчы. На самым досвітку ён рушыў у дарогу і неўзабаве сустрэўся з маленькім чалавечкам у той самай старэнькай камізэльцы, і чалавечак спытаўся ў яго, што ён нясе ў кошыку.
9 Ганс сказаў яму, што нясе яблыкі каралеўне, і калі тая пакаштуе іх, дык адразу і здароўе да яе вернецца.
– Ну, – сказаў чалавечак, – хай жа так яно і будзе!
Але ў каралеўскі замак яго пускаць аніяк не хацелі. Яму расказалі, што двое нейкіх прыходзілі ўжо і казалі, што ў іх яблыкі, але ж у кошыку ў аднаго былі жабяняты, а ў другога свіная шчэць. Аднак Ганс стаяў на сваім. У яго, маўляў, аніякія не жабяняты, а самыя найцудоўнейшыя яблыкі, якія толькі ёсць ува ўсім каралеўстве.
10 Калі ён усё гэта растлумачыў, дык вартаўнік падумаў, што гэты, бадай, не хлусіць, ды прапусціў яго. І вось прынёс Ганс да караля свой кошык, адчыніў яго, і кароль убачыў, што ў ім залацістыя яблыкі. Кароль так узрадаваўся, што загадаў неадкладна аднесці іх да каралеўны і стаў у нецярпенні ды страху чакаць, як яны на яе падзейнічаюць. Прайшло няшмат часу, і вось паведамляюць яму радасную вестку. Але хто ж нясе яе каралю?
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена