[{{mminutes}}:{{sseconds}}] X
Пользователь приглашает вас присоединиться к открытой игре игре с друзьями .
Капыловіч М. Залатая казка
(0)       Используют 3 человека

Комментарии

Ни одного комментария.
Написать тут
Описание:
Язык: белорусский
Автор:
Велимира
Создан:
15 января 2022 в 21:24
Публичный:
Нет
Тип словаря:
Книга
Последовательные отрывки из загруженного файла.
Содержание:
47 отрывков, 21190 символов
1 Вокны, вокны, вокны...
Усё навокал праменіцца, мільгае, пераліваецца мноствам рознакаляровых агнёў. У паўзмрочнай шэрані надыходзячай ночы іх вясёлкавыя пералівы напоўнены своеасаблівай прыгажосцю і чаканнем, якое трывожыць душу. Калі б не было іх агнёў, у познія гадзіны адзіноты, Акулічу было б цяжэй працівіцца няпрошаным моташным думкам пра старасць, пра згубленыя гады, якія не вернеш. Але яны запальваліся кожны вечар, гэтыя добрыя агні.
2 Зялёныя, блакітныя, ружовыя, яны ўсе, здаецца, аднолькава выпраменьвалі не толькі святло, але і цеплыню – жывую цеплыню чалавечай еднасці. І тады Міхась Аляксеевіч асабліва тонка адчуваў сваю прыналежнасць да акаляючага яго свету – свету клопатаў, радасці, учынкаў.
Акуліч мог доўга сачыць за іх вясёлай гульнёй, у той час як яго думкі працягвалі сваю незаўважную работу. І здаралася, што ў гэтыя хвіліны ён нечакана знаходзіў простыя і адзіна правільныя адказы на пытанні, над якімі безнадзейна біўся ў лабараторыі цэха.
3 Яго дзень, дзень інжынера, быў цалкам заняты напружаным, пульсуючым жыццём вялізнага заводскага арганізма. У Акуліча выпрацавалася цвёрдая звычка: пераступіўшы парог цэха, знаходзіць той душэўны стан, які, мабыць, адчувае камандзір перад рашаючай атакай ці спартсмен, які выходзіць на старт,– поўная мабілізацыя сіл, спорнасць дзеянняў, жорсткая самадысцыпліна і нішто другое, што б адцягвала ўвагу, аслабляла волю.
4 Гэткай жа сабранасці і самааддачы ён патрабаваў і ад людзей, якія працавалі побач з ім. Яго пабойваліся, паважалі, хоць і лічылі чалавекам сухаватым, бясстрасным, як электронна-вылічальная машына, але ж і столькі непагрэшна справядлівым. Моладзь з нечыяй лёгкай рукі празвала яго Сухаром. На самай справе ён быў чалавекам чуллівым, нават сентыментальным, але заўсёды вельмі саромеўся ў сабе гэтай рысы і таму старанна хаваў свае слабасці за надзейнай бранёю сухой дзелавітасці.
5 На шафе пачуўся шоргат. Вось і Верабейчыку не спіцца, нешта, відаць, трывожыць яго маленькую няхітрую душу.
Міхась Аляксеевіч усміхнуўся ў цемень. Нягеглая, канешне, птушка верабей, а бач, прывык да яе. Пяты год, не жарт, жыве Верабейчык разам з Акулічам. Падняў яго, хворага, позняй восенню. Верабейчык прывык, зусім асвоіўся. Цяпер ён часта лётае за акно на клумбы і газоны, наладжвае птушыныя кірмашы на білах балкона, але ўсякі раз вяртаецца нанач дамоў, да чалавека, які яго прыгрэў.
6 З Акулічам Верабейчык сышоўся вельмі хутка, без боязі мог сесці яму на плячо, на галаву, назолай скакаць пад самым носам, перашкаджаючы есці або чытаць. А вось Ленку, дачку Міхася Аляксеевіча, пабойваўся. Відаць, таму, што яна была вельмі шумлівая і гаваркая, а можа, проста раўнаваў да свайго апекуна.
Прыволле настала, калі Ленка паехала вучыцца ў Маскву. Прыходзячы з работы, Акуліч заўсёды прыносіў Верабейчыку які-небудзь ласунак, размаўляў з ім, дзяліўся сваімі клопатамі, чытаў рэдкія і кароткія пісьмы Ленкі, а часам...
7 вось гэтыя хвіліны Верабейчык любіў больш за ўсё. Міхась Аляксеевіч сядаў да старэнькага піяніна, Верабейчык уладкоўваўся дзе-небудзь паблізу. Не кожная музыка падабалася вераб’ю. Асаблівым поспехам у яго карысталіся «Восеньская песня» Чайкоўскага і накцюрны Шапэна. Між іншым, іх часцей за ўсё і іграў Міхась Аляксеевіч.
Калі Акуліч сядаў да піяніна, яго хударлявы твар мякчэў, маладзеў і ён рабіўся падобны на юнака ў салдацкім шынялі з пяшчотным тварам, які глядзеў на яго з фотакарткі на сцяне.
8 Калі б у гэтую хвіліну ў кватэру зазірнуў хто-небудзь з яго цэха, дык не паверыў бы сваім вачам: так не быў падобны чалавек каля піяніна на іх артадаксальнага Сухара.
Адзін за адным тухнуць агні: стомленыя дамы закрываюць вочы. Усё менш і менш вокан-маякоў застаецца свяціць уначы. Але ўсё ж яны свецяцца ўпарта, быццам імкнуцца перамагчы цемрадзь. Чаму ж не спіцца людзям? Што прымушае іх быць бадзёрымі сярод ночы?
9 Шчасце сустрэчы? Трывога? Або апантанасць працай, ад якой згубіўся лік часу? Вось хаця б тут – насупраць. Гэтае акно на чацвёртым паверсе. Часам яно так і не схопліваецца агнямі, але калі запальваецца, дык свеціць па-асабліваму, быццам там, у цішы чужой кватэры, узыходзіць маленькі месяц. І зараз таксама скрозь празрыстыя фіранкі стурменяцца зялёныя халаднаватыя праменні. Вось у бледным іх святле мільгнула ледзь заўважная цень.
10 І раптам – гэта было дзівам – у асветленым акне выплыла стройная жаночая постаць. Яе плаўныя мяккія лініі злёгку ўздрыгвалі, здавалася, жанчына лунае высока над цёмным калодзежам двара.
Яна стаяла не рухалася ў асветленым праёме акна, злёгку схіліўшы галаву, быццам да нечага прыслухоўвалася, уся паглыбленая ў сябе, у нейкае таемнае чаканне.
Міхась Аляксеевіч ціха ўвайшоў у пакой, з заміраючым сэрцам дакрануўся да клавішаў – і прачнуліся гукі.
 

Связаться
Выделить
Выделите фрагменты страницы, относящиеся к вашему сообщению
Скрыть сведения
Скрыть всю личную информацию
Отмена